Гісторыя выяўленчага мастацтва Беларусі Х—пачатку ХХ стагоддзя

Агляд асноўных этапаў развіцця беларускага выяўленчага мастацтва. Мастацтва старажытнабеларускіх княстваў. Спецыфіка развіцця беларускага жывапісу, графікі і скульптуры на працягу X-пачатку XX стагоддзя. Разгляд мастацтва рукапіснай кнігі і пластыкі.

Рубрика Культура и искусство
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 12.12.2013
Размер файла 146,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Творчасць Януарыя Сухадольскага (1797 -- 1875 гг.) аказала значны ўплыў на беларускае мастацтва XIX ст. Гэта быў у свой час адзін з вядомых і папулярных майстроў, творы якога ведалі як у Варшаве, Вільні, Пецярбургу, так і ў беларускіх гарадах. Дыяпазон яго работ надзвычай стабільны: гістарычныя кампазіцыі, прысвечаныя падзеям XVI і XVII стст., часам Стафана Баторыя, Яна Казіміра, Яна III Сабескага. Затым перыяд праўлення Юзафа Панятоўскага і эпоха напалеонаўскіх кампаній. Мінулае і нядаўнія часы -- гэта два прынцыповыя напрамкі, якія трывала перапляталіся ў яго творчасці («Штурм крэпасці Ахалцых», «Здача сцягоў пры Джаван-Булаку», «Узяцце рускімі войскамі крэпасці Карс» (1830--1840-ыя гг.); «Смерць гетмана Чарнецкага» (1844 г.) і інш.).

Найбольш значным мастаком, які прашваў у гістарычным жанры ў другой палове XIX ст.. з'яўляецца Казімір Альхімовіч (1840--1916 гг.). Ён працуе не толькі у гістарычным і батальным жанрах, але і ў пейзажным, партрэтным, выконвае ілюстрацыі да твораў розных паэтаў і пісьменнікаў. Мастака таксама інтэрымуе гістарычнае мінулае сваёй краіны («Пахаванне Гедыміна», «Язычніцкія жрацы», «Лідзейка з дачкою на руінах свяцілішча Перуна», «Апошні жрэц Літвы з дачкой Плёнтай» (1880 -- пач. 1590-ых гг.). К. Альхімовіч звяртаецца і да гіторыі больш позніх эпох -- да XVI-XVII стст. («Вясельныя ўрачыстасці Жыгімонта Аўгуста», «Смерць Глінскага ў турме»).

Узнікненне бытавога жанру ў беларускім мастацтве ў яго ўласным разуменні адносіцца да першай паловы XIX ст. Да гэтага, яго рысы прысутнічалі ў партрэце, манументальных кампазіцыях, абразах (партрэт Аляксандра Астрожскага (1660--1670-ыя гг.). Упершыню бытавыя тэмы прагучалі ў творчасці I. Хруцкага, у яго шматлікіх выявах жанчын, дзяўчынак і хлопчыкаў з кошыкамі, у бідэрмеераўскіх майстэрнях і пакоях. Важныя крокі ў развіцці дадзенага напрамку жывапісу зрабілі такія мастакі, як К. І. Русецкі (1800--1860 гг.), для якога бытавы жанр упершыню набыў самастойнасць; К. Ф. Кукевіч (1810--1842 гг.), Т. А. Гарэцкі (1825--1868 гг.), якія для сваіх работ выбіраі немудрагелістыя эпізоды з жыцця; Н. Сілівановіч, К. Альхімовіч. Кола мастакоў другой паловы XIX ст., якія звярталіся да бытавога жанру, дастаткова значнае, як і дыяпазон прафесійнага, мастацкага ўзроўняў іх твораў. Многія працуюць не толькі ў тэхніцы алейнага жывапісу, але і ў акварэлі, пішуць паўнавартасныя жанравыя кампазіцыі ці выконваюць трапныя эцюды, замалёўкі. 3 іх ліку варта назваць прозвішчы і работы: П. Баркоўскі «Беларуская карчма», 1860-ыя гг.), I. Трутнеў «Благаславенне сына ў апалчэнне», 1855 г.; «Хросны ход на вадохрышча ў вёсцы», 1857 г.; «Літоўская пагранічная карчма», 1889 г.; «На раку з бялізнай», 1900 г.), Э. Андрыёлі «Каляднікі. Ваджэнне казы», каля 1873 г.; В. Сляндзінскі «Старая, якая ўдзявае нітку ў іголку», 1855-ыя гг.; I. Аскназій «Яўрэйскае вяселле», «Прыход субботы» 1890 г.; У. Дмахоўскі («На начлегу», 1880-ыя гг.). Далейшае развіццё бытавога жанру адбывалася ў канцы XIX -- пачатку XX ст.

Бурнае развіццё пейзажнага жанру ў беларускім жывапісе пачынаецца з 1830-ых гг. XIX ст. Менавіта ў гэты час працуюць майстры, для якіх від прыроды становіцца паўнавартасным аб'ектам для мастацкага адлюстравання, а не фонам для сюжэтных і партрэтных кампазіцый. Ужо ў ранні перыяд творчасці I. Хруцкага заўважаецца тэндэнцыя адасаблення пейзажу ў самастойны твор. I хаця мастак не быў наватарам у гэтым накірунку, а ішоў услед рускім аўтарам, тым не менш яго работы адкрывалі першы этап у станаўленні беларускага пейзажу. Найбольш значным пейзажыстам першай паловы XIX ст. з'яўляецца Вікенцій Ігнатавіч Дмахоўскі (1807--1862 гг.). Яго пейзажныя палотны па свайму вобразна-пластычнаму ладу можна аднесці да акадэмічнага і рамантычнага напрамкаў, у іх дамінуюць відавыя рашэнні, часта ўжываецца кулісная пабудова, вылучэнне планаў. Мастак любіць звяртацца да драматычных настрояў, паказваючы адпаведныя станы прыроды: захад сонца, ноч, чаканне навальніцы («Пажар у лесе», 1850 г.; «Начлег», 1854 г.).

Эвалюцыя пейзажнага жанру ў другой палове XIX ст. праходзіла дастаткова марудна. Па-ранейшаму дамінуе пераасэнсаванне прынцыпаў акадэмічнай і познерамантычнай сістэм, для якіх асноўным быў відавы пачатак, рацыяналістычна зададзеная пабудова ўсёй структуры выявы. Разам з тым пашыраецца новая канцэпцыя, заснаваная на паэтызацыі адносін асобы да пейзажнага матыву, які ўспрымаецца ва ўзаемасувязі з яе паўсядзённым вопытам. Толькі ў канцы стагоддзя ў пейзажным жанры назіраецца з'яўленне новых вобразных і пластычных рашэнняў, у аснове якіх было аб'яднанне колішняй карціннасці і эцюднасці. Для мастакоў каштоўным становіцца ўвасабленне пэўнага рухомага, зменлівага стану прыроды, уражанне ад яго жыццёвай непасрэднасці. Да мастакоў, працаваўшых у жанры пейзажа другой паловы XIX ст. можна аднесці братоў Гараўскіх, асабліва Апалінарыя Гілярыевіча (1833--1900 гг.) («Вечар» (1854 г.), «Вечар у Мінскай губерні» (1870-ыя гг.), «Пейзаж з ракой і дарогай» (1853 г.), «Восень» (1890-ыя гг.)

У канцы XIX -- пачатку XX ст. у беларускім пейзажы адбываюцца важныя змены, абумоўленыя новай вобразнасцю, новымі адчуваннямі прыроднай прасторы і спосабамі яе адлюстравання. Яны шмат у чым былі абумоўлены пашырэннем пленэрнасці і імпрэсіяністычных канцэпцый, калі твору надаваўся выгляд імгненнай імправізацыі, што зафіксавала ўражанне ад убачанага. Адсюль знікненне прынцыпа завершанасці твора, калі незавершанасць становіцца важным вобразным і выразным сродкам у пейзажы. Разам з тым традыцыйная вобразна-пластычная манера пейзажнага жывапісу з устойлівымі лірыка-эпічнымі правіламі працягвала захоўвацца, што ўвасобілася ў так званым пейзажы настрою.

Асоба Фердынанда Эдуардавіча Рушчыца (1870--1936 гг.) займае выключнае месца ў гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва канца XIX -- пачатку XX ст. Творы мастака ўмоўна можна падзяліць на дзве групы. Для першай характэрны сацыяльна афарбаваны зварот да пачуццяў чалавека, пададзены праз прызму пейзажнага матыву. У іх прырода нібыта жыве тымі ж настроямі і праблемамі, што і асоба. Менавіта гэтыя якасці вылучаюць пейзажы «Зямля» (1898 г.), «У свет» (1901 г.), «Эмігранты» (1902 г.). Як правіла, дзеля стварэння адпаведнага ўражання мастак выбірае кантрастнае супрацьпастаўленне дзвюх стыхій -- неба і зямлі. Характэрным для творчасці Ф. Рушчыца з'яўляецца сацыяльнасць яго палотнаў, якія адлюстроўваюць агульныя настроі, панаваўшыя ў грамадстве. Яго пейзаж складаюцца з празаічных на першы погляд з'яў, які нясе для мастака глыбокі сэнс параўнанняў і атаясамленняў з прыродай, родным краем, радзімай. Мастак немудрагеліста і проста паказвае першыя веснавыя дні («Вясна», 1897 г.), зіму і лета («Млын зімою», 1897 г.; «Зімовая казка», 1904 г.; «Лясныручай», 1904--1905 гг.); панадворак сядзібы («Склеп», «Сушыльня», пач. 1900-ых гг.).

Пейзажыстам некалькі іншага складу быў Вітольд Каятанавіч Бялыніцкі-Біруля (1872-- 1957 гг.). У сваіх пейзажах ён любіў звяртацца да пераходных момантаў у прыродзе і выкарыстоўваў менавіта тыя перыяды, якія былі багатыя на змену і адценні настрояў («Сакавіцкае змярканне» (1903 г.), «Пачатак вясны» (1905 г.), «Вяснаідзе» (1911 г.). Пейзажы мастака заўсёды маюць вызначанасць матыву, рэалістычную праўдзівую пластыку. Тэмы яго работ мяняліся параўнаўча мала: ён бясконца іх вар'іраваў, надаючы ўсё новыя і новыя адценні. Пры гэтым кожны варыянт дадзены з такой эмацыянальнай напоўненасцю, што для гледача цалкам зразумела, што ён узнік не як паўтарэнне раней знойдзенага, а як вынік новых назіранняў за перажываннямі прыроды. Свой уклад у поспехі беларускага пейзажнага жывапісу ўнёс Генрых Уладзіслававіч Вейсенгоф (1859--1922 гг.), мастак, які валодаў запамінальнай, некалькі стрыманай, але выразнай мастацкай мовай. Для жывапісца тыповымі былі пейзажы «Снег», «Беларускія могілкі. Русаковічы» (1889 г.) і інш.

У параўнанні са станковым жывапісам, у мастацкай практыцы XIX -- пачатку XX ст. манументальныя творы займалі больш сціплае месца. Захаваліся звесткі, з якіх вядома, што роспісамі аздаблялі толькі столі, выкарыстоўваючы ў іх раслінную і геаметрычную арнаментацыю, радзей фігурныя выявы. Стылістыка класіцызму прынесла адпаведныя матывы і формы, якія былі паўтарэннем ці стылізацыяй антычных узораў. Яны параўнаўча доўга захоўваліся ў роспісах -- амаль да канца XIX ст. Важнае значэнне адводзілася жывапісным выявам у інтэр'ерах і на фасадах будынкаў тэатраў, навучальных устаноў, мемарыяльных збудаванняў. Да іх ліку належаць: мужчынская гімназія ў мястэчку Свіслач (1820-ыя гг.), глядзельныя залы ў тэатрах Мінска (1890 г.) і Магілёва (1880-ыя гг.), Гомельская капліца пахавальня (мастак С. Садзікаў, 1880-ыя гг.),, пахавальня князёў Святаполк-Мірскіх у замкавым парку г.п. Мір (1904 г.). Гэтыя прыклады сведчаць аб агульнай для мастацтва тэндэнцыі пераходу ад рэтраспектыўнай стылістыкі да стылю Арт Нуво.

Больш разнастайнымі і багатымі на арнаментацыю сталі роспісы ў канцы XIX -- пачатку XX ст. Асабліва моцна на іх характар паўплывала стылістыка Арт Нуво, у якой былі важнымі не толькі стылізаваныя раслінныя формы, багаты арсенал геаметрычных элементаў, але і апеляцыя да розных эпох і нацыянальных культур -- усходняй, японскай, антычнасці, часоў готыкі і барока (пано на фасадзе пазямельна-сялянскага банка ў Віцебску (1917 г.).

Характэрна для роспісаў пачатку XIX ст. з'яўляецца імкненне да стварэння ілюзіяністычных выяў архітэктурных форм і скульптуры. Адзначаная тэндэнцыя была характэрна і для роспісаў, выкананых у 1850--1890-ых гг., нават пачатку XX ст., аб чым сведчаць інтэр'еры царквы Раства Маці Боскай у в. Дубай, касцёлаў Узнясення Маці Боскай, і інш. Разам з грызайльнай імітацыяй у жывапісных ансамблях часцей з'яўляюцца сюжэтныя кампазіцыі, прысвечаныя біблейскім тэмам, трактаваныя ў класіцыстычнай стылістыцы. У сувязі з пашырэннем неастылістычных плыняў у каталіцкіх храмах атрымліваюць распаўсюджанне вітражы, роспісы цэркваў вырашаюцца з арыентацый на візантыйскія і старажытнарускія ўзоры, пераапрацаваныя ў акадэмічнай манеры. Гэта акалічнасць і сфарміравала вялікую папулярнасць мазаік.

У XIX -- пачатку XX ст. беларуская школа іканапісу згубіла сваё адзінства і падзялілася на некалькі лакальных зон (школ), у якіх назіраюцца розныя ступені трансфармацыйных працэсаў, узроўняў успрыняцця знешніх уздзеянняў, захаванасці традыцый, эвалюцыйных змен. Для Цэнтральнай Беларусі, Гродзеншчыны, Віцебшчыны, была ўласціва большая ступень прысутнасці класіцызму ў акадэмічным яго варыянце. Дастаткова ўстойлівай у мастацкіх адносінах была палеская школа іканапісу. Асноўнымі цэнтрамі яе былі гарады Заходняга Палесся: Тураў, Пінск, Брэст, а таксама мястэчкі, што ўваходзілі ў іх акружэнне: Давыд-Гарадок, Дубровіца, Небель, Кажан-Гарадок, Здзітава, Драгічын, Кобрын. Менавіта тут з'явіўся своеасаблівы тэхнічны варыянт выканання абразоў, калі палатно нацягвалі на дошкі, пры гэтым тканіна не прыклейвалася. У творах іканапісцаў захоўваліся традыцыі папярэдніх часоў, народна-фальклорныя ўплывы. Работы вылучаліся дынамічнымі кампазіцыямі, рысамі натуралізма ў характарыстыцы вобразаў, стрыманай колеравай гамай («Узнясенне Гасподняе» з г.п. Маларыта, 1805 г.). Непаўторнай з'явай у культуры Беларусі стала Веткаўская іканапісная школа. Для яе характэрна змяшэнне старажытнарускіх і мясцовых беларускіх традыцый, прынесеных маскоўскімі, паволжскімі, наўгародскімі, беларускімі і ўкраінскімі майстрамі. Найбольш часта жывапісцы звярталіся да багародзічных сюжэтаў, у якіх назіраецца змяшэнне некалькіх ізводаў, пісалі чатырохчасткавыя абразы, жыційныя і святочныя абразы, выяўлялі найбольш шанаваных святых -- Барыса і Глеба, Мікалая, Іаана Хрысціцеля, Іаана Багаслова. Былі асобныя папулярныя сюжэты, такія як «Пакровы», «Успенне Маці Боскай». У мастакоў з Веткаўскай іканапіснай школы выпрацаваліся адметнасці мастацкай мовы, такія, як зварот да этнаграфічных рэалій, імкненне да перадачы эмацыянальнага стану паказаных асоб. Большасць абразоў вылучае мажорная колеравая гама, заснаваная на выкарыстанні залацістага, чырвонага, светлазялёнага, блакітнага, ружовага колераў. Важным дапаўненнем выяў былі абклады, якія не толькі выконваліся з металу, але і вышываліся бісерам, жэмчугам, стразамі.

Беларускі жывапіс, з'яўляючыся адлюстраваннем часу, за стагоддзе свайго развіцця паказаў важнейшыя працэсы жыцця грамадства, увабраў у сябе шырокае кола ацэнак асобай падзей мінулага і сучаснасці. Яго складана вымерыць якімі-небудзь дакладнымі параметрамі, прывесці да агульнага значэння. Канцэнтруючы ў сабе прама ці ўскосна сутнасныя праблемы тагачаснага жыцця, жывапіс з усёй перакананасцю змог увасобіць і зменлівыя светаадчуванні асобы. На працягу XIX -- пачатку XX ст. беларускія мастакі аддавалі перавагу некалькім стылям і напрамкам, што таксама мела цесную ўзаемасувязь з часам і яго праблемамі. Значна абагацілася відавая і жанравая структура мастацкай практыкі -- станковыя і манументальныя выявы, гістарычны, бытавы, партрэтны жанры, пейзаж, нацюрморт. Гэта былі важныя здабыткі, якія адкрывалі перспектывы развіцця беларускага жывапісу ў XX ст.

4.2 Графіка ХІХ -- пачатку XX стагоддзя

Як і іншыя віды беларускага мастацтва, у XIX -- пачатку ХХст. Інтэнсіўна развівалася графіка. Яе стылявая эвалюцыя мела свае адметнасці, абумоўленыя відавой спецыфікай, цеснай узаемасувяззю з жыццём грамадства, на праблемы якога графіка хутка рэагавала. Як раней, важную ролю адыгрывала кніжная гравюра, якая мела багатыя традыцыі, звязаныя з гісторыяй кнігавыдавецкай справы. Гэтыя традыцыі шмат у чым былі працягнуты дзейнасцю Віленскага ўніверсітэта, яго мастацкімі кафедрамі, якія сталі пераемнікамі колішняй акадэміі. Але дадзеная сітуацыя характарызуе хутчэй мастацкую практыку першай трэці XIX ст. Яна істотным чынам мяняецца на працягу далейшага часу пад уплывам грамадска-палітычных абставін.

Усё большае значэнне набываюць станковыя формы графікі -- творы разнастайнага зместу, выкананыя як спосабам металаграфікі, так і ў новай для XIX ст. тэхніцы -- літаграфіі. Яна дазваляла не толькі перадаваць чорна-белыя малюнкі, але выконваць шматколерныя эстампы (хромалітаграфія), якія маглі ўзнаўляць жывапісныя выявы (сюжэтна-тэматычныя карціны, партрэты, абразы), друкаваць кніжныя ілюстрацыі, геаграфічныя карты, этыкеткі, паштоўкі і інш. Важным здабыткам XIX ст. сталі змененыя адносіны да акварэльных работ і замалёвак. Цяпер яны з'яўляюцца важным падрыхтоўчым матэрыялам для мастака і набываюць самастойную каштоўнасць, становячыся мастацкімі творамі. Шэраг мастакоў працавала выключна ў гэтых галінах графікі. Яны сталі асабліва папулярнымі з 1830-ых гг., што тлумачыцца змененымі запатрабаваннямі грамадства ў такіх мастацкіх творах.

Да 1830-ых гг. асноўным цэнтрам развіцця металаграфікі і падрыхтоўкі мастакоўскіх кадраў з'яўляўся Віленскі ўніверсітэт. Тут дзейнічала адпаведнага профілю кафедра, працавалі высокага прафесійнага ўзроўню майстры. Першапачаткова кафедрай кіравалі замежныя гравёры -- Ісідор Вейс і Джозеф Саўндэрс. У 1820-ых гг. сюды прыйшоў Міхаіл Дамінікавіч Падалінскі (1783-1856 гг.) -- ураджэнец Мінска, выхаванец Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Работ М. Падалінскага захавалася мала. У асноўным гэта гравіраваныя партрэты, якія ён выконваў з жывапісных арыгіналаў ці малюнкаў (партрэт урача Марыо Ўрсены, па малюнку Я. Дамеля (1813 г.), партрэт прафесара Вінсэнта Герберскага (1813 г.).

Графікам, творчасць якога адлюстравала стылістыку класіцызму і рамантызму, з'яўляецца Готліб Тэафіл Кіслінг (каля 1790--1846 гг.), творы якога вельмі разнастайныя па тэматыцы і тэхніках выкання. Гэта не толькі гравюры, зробленыя па арыгіналах іншых аўтараў, але і цалкам уласныя кампазіцыі, партрэты, жанравыя сцэны выявы гістарычнага зместу, гравюры на медзі і афорты (ілюстрацый да кнігі Ю. Нямцэвіча «Гісторыя царавання Жыгімонта III...», «Сустрэча Напалеона I і Аляксандра I у Цільзіце ў 1807 г.», «Французская каралева Марыя Луіза» (1810-ыя гг.) і «Князь Юзаф Панятоўскі на кані» (1817 г.), «Рамэо і Джульета» (па Дж. Норхаўту, каля 1820-ых гг.), «Мадонна Тэмпі» (па Рафаэлю Санці, каля 1827--1828 гг.), «Флора» (па Тыцыяну, 1827 г.). Дастаткова своеасаблівымі гравюрамі Г.Т. Кіслінга з'яўляюцца выявы, выкананыя для ігральных карт. Гэта цалкам жанравыя кампазіцыі, зробленыя з глыбокай назіральнасцю, трапнасцю характарыстыцы вобразаў простых людзей. Увасабленні картачных персанажаў маюць дастаткова шырокія і нават нечаканыя трактоўкі, адкрываючы новы жанравы накірунак у графіцы. У наступныя дзесяцігоддзі XIX ст. падобнага роду выявы набудуць значную папулярнасць.

3 ліку графікаў, у творчасці якіх бытавыя тэмы займалі віднае месца, вылучаюцца Казімір Бахматовіч (1808--1837 гг.) і Канстанцін Фадзеевіч Кукевіч (1810--1842 гг.). Да ліку твораў К.Бахматовіча можна аднесці -- альбом «Збор нацыянальных і ваенных касцюмаў. Нарысаваў Казімір Бахматовіч, вучань Віленскай акадэміі на Літве», Вільня, 1831 г., серыя работ -- «Успаміны аб Вільні», 1836 г. Вядома некалькі графічных твораў К. Кукевіча: «Паляўнічы» (1834 г.), «Паэт Ян Крышталевіч» (1839 г.). Важную ролю ў развіцці беларускай графікі адыграла творчасць і выдавецкая дзейнасць Юзафа Азямблоўскага (1804--1878 гг.). У пачатку 1830-ых гг. ён заснаваў у Вільні літаграфічную майстэрню, у якой друкаваліся як яго ўласныя творы, так і работы беларускіх і літоўскіх майстроў, ствараліся графічныя выявы жывапісных твораў.

Практыка паўтарэння ў тэхніцы літаграфіі сваіх жывапісных твораў або акварэляў, малюнкаў была дастаткова пашыранай у той час. Яна дазваляла зрабіць даступным мастацкі твор шырокаму колу гледачоў, але дзякуючы ёй да нашых дзён захавалася сведчанне аб тых работах, якія цяпер страчаны. Да падобных рашэнняў звяртаюцца К. Рыпінскі (партрэты прафесараў А. Абіхта (1835 г.), Я. Скідэля (1837 г.), А. Бароўскага (1837 г.), А. Капелі (1830-ыягг.), урача Ф. Рымкевіча (1836 г.), К. Русецкі (партрэт П. Пеціці, літагр. Б. Русецкага; настаўніка А. Каліноўскага, 1842 г.), В. Ваньковіч («Хрыстос з крыжам», літагр. В. Лубкевіча, 1837 г.). Важнай падзеяй стала і выданне шасці серый «Віленскага альбома» Ю. Вільчынскага, якія выходзілі ў 1848-1860-ых гг., дзе былі прадстаўлены больш за 360 выяў найбольш знакамітых мясцін і архітэктурных помнікаў, шанаваных святынь, вядомых людзей. Для выдання працавалі і беларускія мастакі: Я. Дамель, К. Русецкі, I. Хруцкі, К. Кукевіч, А. Бартэльс, М. Кулеша і іншыя майстры, а літаграфавалі французскія графікі В. Адам, П. Бенуа, Л. Бішэбуа, I. Дзеруа, Ф. Гранье ў парыжскай майстэрні Ж. Лемерсье. 1830-ыя гг. сталі часам імклівага развіцця пейзажу ў беларускім станковым жывапісе. У гэты ж перыяд атрымлівае пашырэнне і яго графічны варыянт. Паміж імі існавала шмат агульнага: прынцыпы відавога паказу ландшафту, зварот да панарамных пабудоў з кулісным абрамленнем, вылучэнне планаў. Невыпадкова ў дадзены час графікамі ствараюцца пейзажы з архітэктурнымі пабудовамі, вядомымі помнікамі дойлідства, што надае ім своеасаблівы гістарычны кантэкст. Адным з першых майстроў, які звярнуўся да выканання такіх работ, быў Міхаіл Кулеша (1795/1800--1863 гг.). Да яго работ належаць: «Руіны замка ў Міры», «Царква Барыса і Глеба на Каложы ў Гродне», «Стары і Новы замкі ў Гродне», «Замак у Лідзе» (1840--1850-ыя гг.).

Асобнае месца ў графічным пейзажы сярэдзіны XIX ст. займаюць творы Напалеона Орды (1807--1883 гг.). Яго дзейнасць была надзвычай рознабаковай: піяніст, кампазітар, педагог, мастак. У кожнай з гэтых галін майстар дэманструе значныя дасягненні, не маючы пры гэтым прафесійнай адукацыі. Вялікую каштоўнасць уяўляе мастацкая спадчына Н. Орды. У сваіх шматлікіх пейзажах ён адлюстраваў знакамітыя мясціны Еўропы, утымліку Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны. Па сваёй стылістыцы творы Н. Орды адрозніваюцца ад таго накірунку, у якім развіваўся тагачасны еўрапейскі пейзаж. Работам майстра ўласціва пэўная архаічная манера, наяўнасць якой можна растлумачыць асаблівасцямі яго адукацыі. У пейзажах Н. Орды захоўваюцца прынцыпы відавога ўспрыняцця навакольнага асяроддзя, якія склаліся ў еўрапейскім мастацтве яшчэ ў канцы XVIII -- пачатку XIX ст. Панарамнасць, глыбокія перспектыўныя пабудовы з'яўляліся першаснымі для выяўленчага апісання. Яно абагачаецца эмацыянальна, ператвараючыся ў такі варыянт пейзажу, дзе канкрэтны від мясцовасці ў спалучэнні з архітэктурай з'яўляедца адначасова і мастацкім вобразам. Але з гэтага часу прырода становіцца самастойным аб'ектам паэтычна-мастацкага, эстэтычнага сузірання. Па сутнасці, застаецца адзін крок да ўвасаблення сапраўднай прыроды, не інтэрпрэтаванай і ўмоўнай. Часта творы Н. Орды называюць ілюстрацыйнымі, з чым можна пагадзіцца толькі часткова. 3 аднаго боку, пры стварэнні сваіх работ мастак кіраваўся пэўнымі задачамі і не бачыў мэтазгоднасці ў пошуках складанага вобразнага пачатку. 3 другога -- практычна кожны яго пейзаж даносіць жаданне знайсці ў навакольным асяроддзі і перадаць у кампазіцыйных пабудовах, фарбавых спалучэннях адчуванне каштоўнасці рэальнага. У гэтай сувязі невыпадковы абіраемы па нарамны кругагляд. Мастак нібыта запрашае гледача ўбачыць і ацаніць прыгажосць матыву, зірнуўшы на яго крыху зверху. Пры гэтым архітэктура паказваецца «праз пейзаж».

У другой палове XIX -- пачатку XX ст. жанравы і тэматычны характар беларускай графікі мяняецца. Акрамя партрэтаў, пейзажаў цяпер майстры часцей звяртаюцца да гістарычных і бытавых кампазіцый, выконваюць сюжэтныя ілюстрацыі да літаратурных твораў, іх хвалюць тэмы грамадска-сацыяльнага зместу, жаданне з крытычных пазіцый паказаць тагачасную рэчаіснасць, адлюстраваць гістарычнае мінулае. Новыя рысы ў графічныя творы прынёс стыль Арт Нуво, які найбольш яскрава праявіўся ў афармленні выданняў -- кніг, часопісаў, у іх аздобе. У гэты час працуюць шэраг мастакоў, у творчасці якіх графіка займае дамінуючае месца, свае работы яны выконваюць у разнастайных тэхніках, дзе спалучаецца малюнак алоўкам, тушшу, распаўсюджанне набываюць сепія, пастэль.

Творчасць Міхала Эльвіра Андрыёлі (1836--1893 гг.) адлюстравала важныя асаблівасці развіцця графікі ў другой палове XIX ст. Зараз вядома некалькі твораў мастака на гістарычныя сюжэты, сярод якіх «Адкуль вярнуліся літоўцы» (1878--1879 гг.), дзе адлюстравана тэма апавядання жраца з паэмы А. Міцкевіча «Конрад Валенрод», а таксама эстампы «Будаўніцтва замка Гедыміна», «Смерць Людвіка Нарбута каля Дубічаў» (1864--1865 гг.), што расказвае пра адзін з эпізодаў паўстання 1863--1864 гг. Гэтыя работы з'яўляюцца дрэварытамі, для якіх мастак выконваў малюнкі, а гравіравалі выявы Ж.Ж. Гюйо, Б. Пуц і А. Зайкоўскі. Высокімі прафесійнымі якасцямі вылучаюцца ілюстрацыі М.Э.Андрыёлі да паэмы А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш» (1881 г.).

У канцы XIX -- пачатку XX ст. у графіцы, з аднаго боку, узмацняецца сацыяльна-палітычная праблематыка, з другога -- значная колькасць мастакоў звяртаецца да бытавых тэм, імкнецца паказаць жыццё розных слаёў грамадства, часта робячы гэта ў сатырычнай форме. Важнае значэнне мела выданне шэрагу часопісаў, такіх, як «Квартальнік літоўскі», «Літва і Русь», «Штогоднік ілюстраваны», з якімі супрацоўнічаюць і беларускія мастакі, выконваючы для іх свае работы. Па-ранейшаму выконваюцца станковыя творы і эстампы, але доля апошніх у мастацкай практыцы ў дадзены час некалькі памяншаецца. Асобнае месца ў графіцы канца XIX -- пачатку XX ст. займае творчасць Антона Іосіфавіча Каменскага (1860--1933 гг.), якая звязана як з Беларуссю, так і з Літвой, Польшчай, Украінай. Ён упершыню звярнуўся да рэвалюцыйных тэм, паказваючы падзеі 1905--197 гг. («Перастрэлка», «Шпіён» (1909 г.) і інш.

Непаўторнай і выразнай мастацкай мовай вылучаюцца творы Станіслава Станіслававіча Богуша-Сестранцэвіча (1869--1927гг.), графіка і выдатнага рысавальшчыка, творчасць якога аказала значны ўплыў на многіх тагачасных беларускіх мастакоў. Найбольш значныя і разнастайныя па тэматыцы графічныя станковыя творы мастака. Іх адрозніваюць дынамічныя кампазіцыйныя пабудовы, упэўнены малюнак, які пры выкарыстанні лаканічных і нават рэзкіх штрыхоў стварае жывапіснае ўражанне. Майстар быў здольны дасягнуць у чорна-белых выявах мяккіх мадэліровак форм, нават адчування колеру. Важнай рысай яго мастацкіх прынцыпаў з'яўлялася магчымасць знаходзіць у звычайным, будзённым сапраўдную прыгажосць. У аркушах «Работа ў фальварку», «Размова», «У мястэчку», «На рынку», паказаны сцэны з жыцця простых людзей, але зроблена гэта са шчырым захапленнем, з непрыхаваным любаваннем. Важнае месца ў работах графіка займалі анімалістычныя выявы. Асабліва часта ён паказвае коней, якіх малюе не толькі з выдатным веданнем анатоміі, але і з тонкім адчуваннем станаў, паводзін, нават характараў, заўсёды любуючыся іх паставамі, прыроднай грацыяй. У творах С. Богуша-Сестранцэвіча акружэнню, пейзажу звычайна адводзілася сціплая роля -- як правіла, асноўная ўвага засяроджвалася на выяўляемай сцэне. 3 канца 1890-ых гг. пачынаецца актыўная дзейнасць мастака як ілюстратара (ілюстрацыі для апавядання Э. Ажэшкі «Гедалі»).

Карціна развіцця беларускай графікі ў канцы XIX -- пачатку XX ст. не вычэрпвалася творчасцю названых майстроў, найбольш значных для дадзенага часу. Малюнкі, эстампы, акварэлі, пейзажы, партрэты, жанравыя сцэны, ілюстрацыі, плакаты выконваюць Ю. Фалат, К. Мардусевіч, Карусь Каганец (К.К. Кастравіцкі), Я. Драздовіч. Гэта былі розныя майстры па прафесійнай падрыхтоўцы, мастацкіх манерах, глыбіні вобразных рашэнняў. Тым не менш іх работы, як і творчаць названых вышэй аўтараў, з пераканаўчасцю сведчаць не толькі аб працягулепшыхтрадыцый айчыннай графікі, але і аб імклівым яе развіцці, абагачэнні новымі вобразнымі і пластычнымі рашэннямі.

4.3 Скульптура XIX -- пачатку XX стагоддзя

Беларуская скульптура ў XIX -- пачатку XX ст. развівалася ў агульным рэчышчы з іншымі відамі выяўленчага мастацтва. Яна імкліва эвалюцыяніравала ад класіцызму, рамантызму да мадэрну. У дадзены перыяд значна ўзраслі замежныя ўплывы ў айчыннай пластыцы, яна паступова набывае агульнаеўрапейскі характар і развіваецца з адпаведнымі стылістычнымі зменамі. Гэта тлумачыцца перш за ўсё закрыццём адзінага мастацка-адукацыйнага цэнтра краю -- Віленскага ўніверсітэта -- і ліквідацыяй у ім кафедры скульптуры ў 1826 г. Відавая структура беларускай пластыкі ў XIX-- пачатку XX ст. змяняецца. Ужо ў пачатку стагоддзя разам з культавай усё больш значнае месца пачынае займаць свецкая скульптура. Актыўнае палацавае і сядзібнае будаўніцтва садзейнічала вялікаму попыту на дэкаратыўную і фігурную скульптуру, якая шырока выкарыстоўвалася ў аздабленні інтэр'ераў, у вырашэнні паркавых комплексаў. 3 гэтай мэтай ствараліся рэльефы, бюсты, выявы грэчаскіх багоў, алегарычных фігур, разнастайных сімвалічных атрыбутаў. Пачынае адраджацца мемарыяльная пластыка, творы якой размяшчаюцца не толькі ў інтэр'ерах касцёлаў, капліц, у пахавальных склепах, але і ў адкрытай прасторы -- на могілках. Важнай з'явай у скульптуры стаў зварот майстроў да партрэтных выяў -- сучаснікаў, палітычных, грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў культуры, вучоных, гістарычных асоб. Папулярнымі становяцца творы малых форм: медальерная пластыка, невялікіх памераў статуэткі дэкаратыўнага характару. Калі імёны аўтараў пластычнай аздобы свецкіх і культавых інтэр'ераў за невялікім выключэннем практычна поўнасцю невядомы, то аб майстрах, што стваралі станковыя творы, захаваліся звесткі.

Важным здабыткам скульптуры пачатку XIX ст. стала пашырэнне станковай пластыкі. Найбольш значным майстрам, пакінуўшым важкі след у скульптуры першай паловы XIX ст., быў Казімір Ельскі (1782--1867 гг.). Разам з манументальна-дэкаратыўнай пластыкай, якой ён займаўся скульптар пачынае працаваць над станковымі творамі. У асноўным гэта партрэтныя бюсты, у якіх пераважаюць класіцыстычныя стылявыя трактоўкі (партрэты прадстаўнікоў сям'і Платэраў, Адама Чартарыйскага (1807--1810-ыя гг.), партрэты 3. Нямцэвіча, А. Ле Бруна, М. Пачобута, Я. Снядзецкага, Ф. Смуглевіча, Я. Рустэма (1820--1830-ых гг.). Важнае месца ў творчасці К. Ельскага займаюць рэльефы і медальерная пластыка. Звычайна гэтыя творы ствараліся з нагоды пэўных падзей, як, напрыклад, работы «Акт стварэння Віленскага ўніверсітэта ў 1803 г.», «Заключэнне Парыжскага міру ў 1813 г.», «Трыўмф Аляксандра II у гонар Парыжскага кангрэса 1856 г.» (1850--1860-ыя гг.).

Таленавітым скульптарам першай паловы -- сярэдзіны XIX ст. быў Рафал Слізень (1804--1881 гт.). Па сваёй стылістыцы яго работы былі выкананы ў рэчышчы класіцызму, але ў кожным выпадку майстар нібыта прапускае іх завершаныя формы праз рамантызаванае прадстаўленне, аб'ядноўваючы ў адзінае цэлае гэтыя дзве стылявыя з'явы (партрэты Г. Ржавускага, Я. Тышкевіча, Т. Зана). Ліквідацыя кафедры скульптуры і пазнейшае закрыццё Віленскага ўніверсітэта прывяло да гаго, што ў 1830-ых гг. многія выхадцы з беларускіх земляў, якія імкнуліся атрымаць мастацкую адукацыю, былі вымушаны вучыцца ў Пецярбургу. Варшаве, Маскве, Парыжы, Мюнхене, Рыме, звязваючы далей сваю творчасць з культурай іншых краін. Менавіта так адбылося ў мастацкім ёсе М. Антакольскага, I. Гінзбурга, А. Васюцінскага, М. Мікешына, Г. Дмахоўскага, К. Барычэўскага, Альфрэд Ромер, якія былі выхадцамі з беларускіх зямель, але толькі на кароткі час прыязджалі на радзіму, у асноўным працуючы за яе межамі.

Творчасць адной з першых беларускіх мастачак Алены Скірмунт (1827--1874 гг.) складае важную частку айчыннай скульптуры, на жаль цалкам страчанай. Аб работах А. Скірмунт вядома пераважна з апісанняў, паколькі галоўным чынам яна працавала ў такіх недаўгавечных матэрыялах, як гліна і гіпс, выконвала выявы для інтэр'ераў касцёлаў, якія з цягам часу былі страчаны. У літаратурных крыніцах згадваюцца такія творы мастачкі, як «Муза Талія», «Партрэт К.С. Радзівіла Пане Каханку», «Партрэт скульптара Б. Торвальдсена», партрэтныя бюсты вялікіх князёў ВКЛ (1850--1870-ыя гг.), шэраг укрыжаванняў для касцёлаў Піншчыны (1863--1871 гг.), медалі. Практычна ўвесь час за межамі радзімы працаваў Генрых Дмахоўскі (1810--1863 гг.), таленавіты скульптар, медальер. Вядома, што ў Парыжы ім былі выкананы медалі, прысвечаныя Т. Касцюшку і Дж. Саванароле, партрэты Яна III Сабескага і свайго бацькі, у Філадэльфіі -- рэльеф з выявамі рускіх дзекабрыстаў, надмагіллі сваім родным, у Вашынгтоне -- скульптуры палітычных дзеячаў А. Джэферсана, М. Лафаета, Б. Франкліна для будынка. Не менш значным у творчасці майстра быў і віленскі перыяд. Тут ён працуе над праектамі помнікаў Барбары Радзівіл і Ўладзіслава Сыракомлі (Л. Кандратовіча), выконвае скульптуры для шэрагу віленскіх касцёлаў, стварае медалі.

У галіне станковай скульптуры канца XIX -- пачатку XX ст. назіраюцца важныя змены. Развіццё яе актывізуецца, пашыраецца выставачная дзейнасць, пластыку абумоўліваюць уплывы імпрэсіянізму і стылю Арт Нуво, які праяўляецца ў шэрагу нацыянальных варыянтаў (нямецкі, французскі, рускі). На выстаўках, якія арганізуюць уплывовыя на той час аб'яднанні «Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў» і «Касцёр», свае творы дэманструюць Я. Тышынскі, У. Траяноўскі, А. Краснапольскі, С. Мадэйскі, Ф. Рушчыц, Г. Вейсенгоф. Прыкметы новых стылявых рашэнняў выяўляюцца паступова, у спалучэнні з неакласічнай плынню. У пластыцы гэта заўважаецца па шырокаму распаўсюджанню эцюдных форм, падкрэсленай эмацыянальнасці трактовак, частым зваротам аўтараў да лірычных і сімвалічных вобразаў.

Найбольш паказальнай асобай для дадзенага часу быў Канстанцін Антонавіч Змігродскі (1876--1936 гг.) -- скульптар, жывапісец, графік, яркі прадстаўнік сімвалізму ў беларускай пластыцы. Да яго твораў належаць: «Думка», «Мара», «Крыўда», «Абуджэнне» (пач. XX ст.). У рэчышчы імпрэсіянізму працавалі А. Краснапольскі і Я. Тышынскі, творы якіх адлюстравалі ўплывы французскай школы скульптуры. Найбольш паслядоўным у гэтым плане быў А. Краснапольскі, кампазіцыі якога вылучаліся эцюднасцю, эмацыянальнай, рухомай лепкай форм, дзякуючы якім стваралася адчуванне нібыта спыненага імгнення, абранага ў чарадзе многіх жыццёвых з'яў («Сум», «Воблака», «Эскіз», (1910--1914 гг.). На выстаўках, якія праходзілі ў Мінску ў першай палове XIX ст., упершыню з'яўляюцца анімалістычныя скульптурныя творы, якія раней былі практычна невядомы беларускім майстрам. Дагэтага жанру звяртаюцца Г. Вейсенгоф («Медзведзяня», 1911 г.) і М. Міхалап.

У параўнанні са станковай скульптурай сціплыя здабыткі характарызуюць манументальна-дэкаратыўную і мемарыяльную пластыку XIX -- пачатку XX ст. I ў адным, і ў другім выпадках меліся свае падставы. Актывізацыя праваслаўнага храмавага будаўніцтва, у якім традыцыйна не было месца для фігурнай скульптуры, звузіла гэтыя галіны да сферы каталіцкага сакральнага і свецкага палацавага мастацтва. Не апошнюю ролю адыгралі і адметнасці развіцця грамадзянскай архітэктуры, якая, у адрозненне ад рускага дойлідства гэтага ж часу, амаль не мела аздобы. Нягледзячы на тое што горадабудаўнічыя планіровачныя работы, праведзеныя ў першай палове -- сярэдзіне XIX ст., прадугледжвалі стварэнне грамадскіх паркаў і сквераў, скульптура ў іх практычна адсутнічала. Адзіным выключэннем з'яўляецца захаваная паркавая скульптура «Хлопчык з лебедзем» (1874 г.) з Аляксандраўскага сада г. Мінска.

Па літаратурных крыніцах вядома, што ў палацавых і сядзібных парках шырока выкарыстоўвалася дэкаратыўная скульптура пераважна класіцыстычнай тэматыкі, як, напрыклад, у Валожынскім, Шчучынскім, Жыліцкім, Сноўскім, ЧырвонаБярэжным парках. Акрамя гэтага змяніліся акцэнты і ў характары вырашэння надмагілляў. За невялікім выключэннем ствагаліся збудаванні, у якіх вядучае месца займалі архітэктурныя формы, а скульпгура, калі яна і ўводзілася ў такія кампазіцыі, насіла практычна заўсёды другарадныя дэкаратыўныя функцыі, мела выгляд сціплых рэльефаў з адлюстраваннем гербаў і тэкстамі.

Да стварэння сакральных твораў у канцы XVIII -- пачатку XIX ст. звярталіся майстры сям'і Ельскіх. Напрыклад, Караль Ельскі ў 1790-ых гг. выконвае скульптуры святых Алены, Казіміра і Станіслава для Віленскага кафедральнага сабога, браты Ян і Казімір у 1804 г. працуюць над выявамі прарокаў для касцёла Пятра і Паўла, гаксама ў Вільні некалькі разьбяных, гіпсавых і:тукавых укрыжаванняў для пінскіх храмаў у 1860-ыя гг. робіць А. Скірмунт. Але дадзеныя, як іншыя творы прафесійных аўтараў, былі невялікай часткай скульптур, што ствараліся ў тыя часы ў сакральных мэтах.

Асноўная маса работ выконвалася ананімнымі мясцовымі рэзчыкамі, якія ў сваіх мастацкіх рашэннях прытрымліваліся традыцый, што ўжо склаліся. Асаблівай папулярнасцю карысталіся ўкрыжаванні. Іх размяшчалі не толькі ў храмавых інтэр'ерах, але і на прыдарожных крыжах, у асобных месцах вёсак, мястэчак і гарадоў, каля касцёлаў, капліц. У пераважнай большасці такія скульптуры расфарбоўваліся, часам дапаўняліся некаторымі дэкаратыўнымі дэталямі ў выглядзе маленькіх дахаўнавесаў уверсе. Для культавых інтэр'ераў быў уласцівы больш разнастайны тэматычны і вобразны дыяпазон работ. Часцей выконвалі выявы Маці Боскай, Хрыста, асобных святых. Гэта былі ў асноўным вобразы найбольш шанаваных біблейскіх асоб ці ўвасабленні пэўных эпізодаў Свяшчэннага пісання, звязаных з царкоўнымі святамі. Да цяперашняга часу захаваўся шэраг значных помнікаў мемарыяльнага характару XIX -- пачатку XX ст. 3 іх ліку вылучаюцца: надмагілле М.П. Румянцава ў Гомельскім саборы Пятра і Паўла (1834 г.), зробленае В. Дэмут-Маліноўскім; помнік Антонію Тызенгаўзу, пастаўлены ў Гродзенскім касцёле Святога Францыска Ксаверыя ў 1886-1887 гг., з'яўляецца работай Томаша Дыкаса; надмагілле Ядвігі Звяровіч на могілках ля касцёла Іаана Хрысціцеля ў в. Воўпа (1868 г.).

Нягледзячы на ўстойлівыя сакральныя традыцыі, мемарыяльная пластыка ў канцы XIX -- пачатку XX ст. атрымлівае новыя вырашэнні, акрэсленыя псеўдастылістычнымі рысамі і стылем Арт Нуво. Характэрным прыкладам з'яўляецца вырашэнне пахавальнай капліцы роду Калупайлаў на могілках ля касцёла Святога Міхаіла Архангела ў в. Гнезна (1907 г.). Гэта невялікае квадратнае ў плане збудаванне са скляпеністымі перакрыццямі і двухсхільным дахам. Яго галоўны ўваход аформлены ў выглядзе псеўдагатычнага партала з дзвюма паўкалонамі па баках, завершанага прыступкавымі аркамі-архівольтамі. Іх вонкавыя бакі ўпрыгожаны рэльефнымі выявамі лятучых анёлаў, характэрнымі для стылю Арт Нуво арнаментаванымі матывамі ў выглядзе стылізаваных звілістых раслінных форм, дзе пераважаюць адлюстраванні каласоў, разетак, гербавых элементаў.

Стрыманыя вырашэнні былі ўласцівы большасці надмагільных помнікаў другой паловы XIX -- пачатку XX ст. Звычайна яны ўяўлялі абеліскі, прызматычнай формы збудаванні, выкананыя з цэглы, камянёў, або пастаўленыя суцэльныя каменныя блокі. Уверсе традыцыйна размяшчалі крыж ці дэкаратыўную вазу, а на вонкавым баку -- мемарыяльную пліту з тэкстам, радзей з выявай герба.

На працягу XIX -- пачатку XX ст. беларуская скулыпура развівалася ў складаных умовах. Закрыццё Віленскага ўніверсітэта і кафедры скулыпуры, вымушаныя ці добраахвотныя эміграцыі майстроў у пошуках магчымасці атрымаць адукацыю, абмежаванасць сфер культурнага жыцця ў беларускіх гарадах негатыўна адбіваліся на мастацкай практыцы. Аднак, нягледзячы на такія абставіны, беларускія скульптары не аказваліся ў баку ад агульнаеўрапейскіх шляхоў развіцця мастацтва пластыкі. Яны здолелі адлюстраваць у сваіх творах і высокія маральныя пачуцці, і глыбіню думак і душэўных настрояў асобы, і асноўныя праблемы свайго часу.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

У дадзенай працы на аснове праведзенага аўтарам абагульнення і сістэматызацыі мастацтвазнаўчага матэрыялу вызначаны асноўныя этапы фармавання і развіцця выяўленчага мастацтва Беларусі ў X -- пачатку XX стагоддзя, разгледжаны змены мастацка-стылістычных накірункаў на кожным з гістарычных этапаў. Эвалюцыя беларускага жывапісу, графікі і скульптуры аналізуецца ў кантэксце сацыяльна-гістарычных, культурных аспектаў і накірункаў мастацкай практыкі, пачынаючы з перыяда мастацтва старажытнабеларускіх княстваў, якое заклала асновы да наступнага развіцця манументальнага жывапісу, іканапісу, кніжнай мініяцюры і скульптуры і было звязана з актыўным пранікненнем ідэй хрысціянства, да пачатку XX стагоддзя, што адзначыў паваротны этап у гісторыі ўсяго айчыннага мастацтва. Раскрываецца таксама спецыфіка вобразных і стылістычных змен у інтэрпрэтацыі сюжэтаў і асаблівасці фармавання асобных выглядаў беларускага жывапісу, графікі і скульптуры.

X -- пачатак XX стагоддзя -- гэта перыяд станаўлання самастойнай нацыянальнай мастацкай школы Беларусі. Перыядызацыя гісторыі беларускага мастацтва прадугледжвае наступныя этапы ў яго развіцці: мастацтва першабытнага ладу на тэрыторыі Беларусі, мастацтва старажытнабеларускіх княстваў, мастацтва другой паловы XIII -- XVI ст., мастацтва XVII ст., мастацтва XVIII ст., мастацтва першай паловы -- сярэдзіны XIX ст., мастацтва другой паловы ХIX -- пачатку XX ст., мастацтва 1918--1941 гг., мастацтва 1941--1945 гг., мастацтва 1945 -- 1960-ых гт., мастацтва 1970-ых -- 2000-ых гг. Такі падзел вызначаюць мноства прычын: ад гістарычна абумоўленых змен у грамадстве да з'яўлення новых матэрыялаў, тэхналогій.

Аднак намі было вырашана разгледзець выяўленчае мастацтва Беларусі пачынаючы з X стагоддзя да 1918 г. У межы даследавання ўвайшлі мастацтва старажытнабеларускіх княстваў (X -- XIII ст.), мастацтва другой паловы XIII -- XVI ст., мастацтва XVII -- XVIII ст., мастацтва ХIX -- пачатку XX ст.

Перыяд мастацтва старажытнабеларускіх княстваў працягнуўся з X да сярэдзіны XIII ст. На пачатку яго складваюцца раннія дзяржаўныя ўтварэнні -- княжэнні, а затым і княствы, што канчаткова замацавала феадальныя адносіны ў грамадстве. Аднак важнейшай падзеяй гэтага перыяду з'явілася прыняцце хрысціянства, якое прыйшло на змену язычніцтву. Менавіта хрысціянства прынесла карэнныя змены, новыя формы і вобразы ў мастацтва. Атрымлівае развіццё манументальны жывапіс, іканапіс, кніжная мініяцюра, хрысціянская сімволіка прыходзіць у скульптуру. Але язычніцкія ўяўленні і адпаведныя мастацкія формы знікалі паступова, адбывалася іх аб'яднанне з хрысціянскімі ідэямі і вобразамі.

3 другой паловы XIII ст. беларускія землі пачалі ўваходзіць у склад Вялікага княства Літоўскага, а іх культура, дастаткова высокая і развітая для свайго часу, значна паўплывала на агульнадзяржаўную. Разам з праваслаўнай атрымлівае распаўсюджванне каталіцкая канфесія. У гэты перыяд развіваецца мануменгальны жывапіс, іканапіс, кніжная мініяцюра, скульптура, ствараюцца першыя партрэтныя творы, а ў пачатку XVI ст. узнікае кнігадрукаванне. Гэта быў час кароткага, але імклівага развіцця гатычнай, рэнесанснай і маньерыстычнай культуры.

Важнейшымі грамадскімі і канфесійнымі падзеямі XVII ст., якія паўплывалі на беларускае мастацтва, сталі ўтварэнне Рэчы Паспалітай і ўзнікненне уніяцкай канфесіі. Гэта адбылося ў выніку аб'яднання Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага ў агульную дзяржаву, рашэнням Брэсцкага сабора. На змену Рэнесансу і маньерызму прыходзідь новы мастацкі стыль -- барока. Яго эстэтыка, адпаведныя формы і вобразныя рашэнні вызначаюць усе віды і жанры мастацтва. На працягу стагоддзя складваецца нацыянальны варыянт гэтага стылю. У дзяржаве дамінуючае становішча атрымлівае саслоўе шляхты, якое выпрацоўвае сваю ідэалагічную канцэпцыю, атрымаўшую назву «сарматызм». Важнае значэнне ў фарміраванні накірункаў развіцця культуры дзяржавы пачынае адыгрываць гарадское насельніцтва, асабліва мяшчанскае саслоўе.

Асаблівасцю мастацтва XVIII ст. сталі ўзрастаючыя крызісныя з'явы ў грамадстве, кансерватыўныя настроі шляхты ў дачыненні да агульнадзяржаўных праблем, якія прывялі да падзелу Рэчы Паспалітай і далучэння беларускіх земляў да Расійскай імперыі. У гэтым стагоддзі завяршылася панаванне барока. У мастацтве, прайшоў кароткі час існавання ракако, нарэшце, у канцы стагоддзя ўзнік класіцызм. Такія бурныя змены ў стылістыцы выразна адлюстраваліся ў мастацкай практыцы, яе змесце, фармальных рашэннях. Менавіта XVIII ст. прынесла ў беларускую культуру, як і культуру Рэчы Паспалітай, разнастайныя заходнееўрапейскія і ўсходнія ўплывы.

На адметнасць мастацтва XIX ст. паўплывалі ўмовы знаходжання беларускіх земляў у складзе Расійскай імперыі, скасаванне уніяцтва, змены канфесійных прыярытэтаў. Важную ролю ў развіцці мастацтва адыграла магчымасць падрыхтоўкі прафесійных мастакоў у Віленскім універсітэце і Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, а таксама ў навучальных установах Заходняй Еўропы. Пануючымі стылямі гэтага перыяду былі класіцызм і рамантызм, а таксама стылявыя плыні неаготыкі і неабарока, якія абумоўлівалі развіццё выяўленчага мастацтва. У станковым жывапісе атрымалі распаўсюджанне гістарычны, батальны і бытавы жанры, раней амаль невядомыя. Мастакі звярталіся таксама да партрэта, пейзажа, нацюрморта. Разнастайным стаў відавы і жанравы дыяпазон скульптуры. Развіваліся круглая пластыка і рэльеф, майстры выконвалі партрэтныя творы, кампазіцыі на гістарычныя і антычныя сюжэты, працавалі над скульптурным убраннем палацаў, культавых будынкаў. У мастацтве XIX -- пачатку XX ст. значнае месца займалі гісторыка-нацыянальная, сацыяльная праблематыка, тэма патрыятызму, сцвярджаліся дэмакратычныя ідэалы.

У цэлым, выяўленчае мастацтва Беларусі як самастойная і самабытная мастацкая школа на працягу доўгага перыяду свайго станаўлення, зведала мноства змен: ад строга кананічных полацкіх фрэсак, кніжных мініяцюр і сярэднявечнага рэлігійна-кананічнага запаўнення прасторы храмаў да бурных змен ў стылістыцы, якія выразна адлюстраваліся ў мастацкай практыцы XVII -- XVIII стагоддзя. Перыяд XIX -- пачатку XX ст. -- гэта час небывалага росквіту і развіцця беларускай нацыянальнай скульптуры, жывапісу і графікі, якія з'явіліся носьбітамі сваіх вызначаных эстэтыка-стылістычных ідэалаў. Шмат у чым гэтыя працэсы паўплывалі на фармаванне сваеасаблівых стылістычна-жанравых накірункаў, што, несумнеўна, узбагаціла спадчыну сусветнага мастацтва.

Гісторыя нацыянальнага мастацтва непарыўна знітаваная з лёсам людзей. Мастацтва -- рухомая зменлівая плынь, яно перажывае перыяды як бурнага і імклівага развіцця, так і спакойнага цячэння, калі ўнутры назапашваюцца сілы для новага бурнага ўсплёску. Яно ніколі не паўтарае сябе. Час дазваляе па-новаму зірнуць на мінулае, ацаніць яго, параўнаць з сучаснымі падзеямі і ўнесці ў іх змены, адкрыць штосьці раней не заўважанае. Але чым глыбейшыя нашы веды, вышэйшыя крытэрыі ацэнак і чым больш паўнавартасныя ідэі сучаснасці, тым больш магчымасцей яны адкрываюць, каб убачыць і зразумець каштоўнасці, назапашаныя ў мінулыя часы, і тыя, што ствараюцца зараз.

СЛОЎНІК ТЭРМІНАЎ

Абклад -- аздоба пераплёту рукапісных і друкаваных кніг, абразоў.

Акватынта -- тэхнічная разнавіднасць гравюры, заснаваная на пратраўліванні кіслатой металічнай дошкі праз прыліпны да яе каніфольны пыл, што надае адбітку эфект, блізкі да тонавага малюнку.

Алтар (лац. аltaria ад altus - высокі) -- у каталіцкіх храмах -- першапачаткова складні з рухомымі створкамі, аздобленымі жывапісам скульптурай, у далейшым - дэкаратыўныя сценкі, аформленыя скульптурай, жывапісам, творамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Амбон (ад грэч. -- узвышэнне) -- У каталіцкіх храмах казальніца, узвышэнне, багата аздобленае месца (трыбуна ці кафедра) для чытання свяшчэнных тэкстаў і прамаўлення казанняў.

Анімалістычны жанр (ад. лац. Animal -- жывёла) -- жанр выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, творы якога адлюстроўваюць свет жывёлы.

Аранта (грэч. Oranta -- які моліцца) - кананічны тып выяўлення Маці Боскай з паднятымі ўгару ў малітоўным руху рукамі.

«Ар Нуво», «арт нуво» (франц. Art nouveau -- літаральна новае мастацтва) -- пашыраная назва стылю «мадэрн».

Афорт (ад франц. Eau-forte -- азотная кіслата) -- від гравюры на метале, у якой паглыбленыя элементы друкарскай формы ствараюцца шляхам траўлення металу кіслотамі.

Барока (ад. іт. Barocco -- мудрагелісты, вычварны, дзіўны, ад партуг. Perola barocco -- жамчужына направільнай формы) -- вядучы стыль у мастацтве XVI--XVIII стст. Вызначаецца кантраснасцю сэнсавых і пластычных пабудоў твораў, напружаннасцю і дынамічнасцю ў вырашэнні вобразаў, імкненнем да велічнасці, да аб'яднання ў пластычных мастацтвах рэальнага і ілюзорнага, да ансамблевасці рашэнняў.

Батальны жанр (ад франц. Bataille -- бітва) -- жанр выяўленчага мастацтва, прысвечаны тэмам вайны і ваеннага жыцця ў мінулым і ў сучаснасці; мае сувязь з гістарычным і бытавым жанрамі.

Брацтвы -- рэлігійна-палітычныя арганізацыі насельніцтва Беларусі, пераважна гараджан, якія ствараліся пры цэрквах, манастырах, касцёлах, кляштарах.

Бытавы жанр -- жанр выяўленчага мастацтва, прысвечаны паўсядзённаму прыватнаму і грамадскаму жыццю, звычайна сучаснаму мастаку; мае сувязь з гістарычным і батальным жанрамі.

Вітраж (франц. Vitrage aд лац. Vitrum -- шкло) -- арнаментаваная ці сюжэтная кампазіцыя са шкла або іншых матэрыялаў, якія прапускаюць святло.

Гістарычны жанр -- адзін з жанраў выяўленчага мастацтва, прысвечаны гістарычным падзеям,асобным дзеячам, значным з'явам у гісторыі грамадства.

Готыка (франц. Gothique ад назвы германскага племені -- готы) -- стыль у еўрапейскім мастацтве XII-XV стст.

Гравюра (ад франц. Gravure) -- 1. Друкаваны адбітак на паперы з пласціны (дошкі), на якой нанесены малюнак. 2. Від мастацтва графікі. Адрозніваюць афорт, ксілаграфію, літагравюру, гравюру на медзі.

Графіка (ад грэч. -- пішу) -- від выяўленчага мастацтва, да якога адносяцца малюнак і друкаваныя мастацкія творы.

Дрэварыт -- пашыраная ў XVI--XVII стст. на тэрыторыі Беларусі назва гравюры на дрэве (ксілаграфія).

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва -- умоўная назва, якая аб'ядноўвае вялікую групу мастацкіх вырабаў, што маюць у роўнай ступені як дэкаратыўнае, так і прыкладное выкарыстанне.

Евангельскія сюжэты -- кананічныя сюжэты хрысціянскай царквы, выкладзеныя ў евангеллях, складаюць аснову жывапісных, скульптурных і графічных твораў, прызначаных для культавых мэт.

Еўхарыстыя (грэч. Eucharistia -- падзяка, удзячнасць) -- у выяўленчым мастацтве -- выява сцэны падзячнай малітвы Хрысту ці прычашчэння.

Жанр (франц. -- род, від) - тэрмін, які класіфікуе мастацкія творы па прыметах адзінства зместу і формы, структуры і функцыі мастацкага вобраза.

Жывапіс -- від выяўленчага мастацтва, творы якога выконваюцца пры дапамозе фабаў, нанесеных на цвёрдую паверхню.

«Замілаванне» -- тып, схема выяўлення ў абразах Маці Боскай з дзіцем, калі галава Хрыста датыкаецца да галавы маці.

Іканастас (грэч. -- выяўленне, вобраз і месца стаяння) -- перагародка, якая аддзяляе асноўную прастору храма ад алтара і складаецца з некалькіх радоў асобных абразоў, устаноўленых у вызначаным парадку па гарызантальных бэльках -- цэблах.

Ініцыял, буквіца (ад лац. Initialis -- першапачатковы) -- у мастацтве павялічаная загаловачная літара якога-небудзь раздзела ў тэксце рукапіснай ці друкаванай кнігі.

Канцоўка -- у кніжнай графіцы невялікая кампазіцыя арнаментаванага або выяўленчага характару, якая ўпрыгожвае канец тэксту кнігі, яе раздзела.

Класіцызм (ням. Klassizismus ад лац. klassicus -- узорны) -- мастацкі стыль XVII--XIX стст., адной з галоўных рыс якога быў зварот да антычнай спадчыны.

Круглая скульптура -- адзін з відаў скульптуры, у якім твор вызначаецца трыма вымярэннямі, што дае магчымасць аглядаць яго з усіх бакоў.

Ксілаграфія (ад грэч. дрэва і пішу, малюю) -- гравюра на дрэве, у якой друкарская форма (клішэ) выконваецца гравіраваннем драўлянай дошкі.

Літаграфія -- 1. Спосаб друку, пры якім адбітак атрымліваецца пераносам фарбы пад ціскам з плоскай гладкай або зярністай паверхні каменю непасрэдна на паперу. 2. Твор, выкананы літаграфскім спосабам.

Лунніца -- металічнае ўпрыгажэнне (завушніцы, падвескі) у выглядзе паўмесяца.

Ляпніна -- рэльефныя ўпрыгажэнні (фігурныя, арнаментальныя) на фасадах і ў інтэр'ерах будынкаў. Выконваецца з гіпсу, стуку, тынкоўкі, бетону, іншых матэрыялаў.

Ляўкас (ад грэч. -- белы, ясны, сівы) -- крэйдавы грунт на жывёльным або рыбіным клеі, які выкарыстоўваецца ў іканапісе, пры афарбоўцы ці пазалоце драўляных вырабаў.

Манументальнае мастацтва -- група відаў пластычных і выяўленчых мастацтваў, якія аб'ядноўваюць творы, прызначаныя для архітэктурнага і прыроднага асяроддзя, ва ўзаемадзеянні з якімі яны набываюць пэўную ідэйна-вобразную завершанасць.

Маньерызм (ад іт. -- прыём, манера) -- стыль у еўрапейскім мастацтве XVI ст.; вызначаецца суб'ектывізмам, ускладнёнасцю, вычварнасцю форм, перайманнем манеры Адраджэння.

Медзярыт -- старажытная назва гравюры на медзі.

Мецца-тынта (ад лац. Mezzo -- сярэдні і tinto -- афарбаваны, таніраваны), таксама «чорная манера» -- від гравюры на металле, які адносіцца да глыбокага друку.

Мініяцюра (іт. Miniature ад лац. Minium -- кінавар, сурык, якімі ў старажытнасці размалёўвалі кнігі) -- мастацкі твор малых памераў.


Подобные документы

  • Характарыстыка мастацтва першабытнага ладу на тэрыторыi Беларусi. Выяўленчае мастацтва старажытных зямель Беларусі. Мастацтва Беларусі 14 - 16 стагоддзяў. Жывапіс Беларусі 14-16 стагоддзяў. Беларуская графіка 14 - 16 стагоддзяў.

    реферат [29,4 K], добавлен 17.03.2002

  • Спецыфічныя рысы эпохі Адраджэння на тэрыторыі Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына - першадрукар, прадстаўнік рэнесансавай культуры на Беларусі. Станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва. Замкі і храми.

    реферат [29,2 K], добавлен 28.11.2009

  • Вывучэнне гісторыі зараджэння мастацтва на тэрыторыі Паўднёвай Урала як новай формы дзейнасці чалавека. Разгляд асаблівасцяў наскальных малюнкаў першабытных людзей. Апісанне малюнкаў у пячорах Шульган-Таш і Ямазы-Таш як ачагоў паліалітычнаў жывапісу.

    реферат [4,4 M], добавлен 16.04.2010

  • Альбрэхт Дзюрэр — нямецкі графік і жывапісец, малявальшчык, тэарэтык мастацтва. Заснавальнік мастацтва нямецкага Адраджэння. Біяграфія; агульны агляд творчасці Дзюрэра, даследаванні і сістэматызацыя твораў: аўтапартрэты, гравюры, акварэлі, трактаты.

    курсовая работа [31,1 K], добавлен 07.04.2012

  • Станавленне буржуазнага грамадства, якэя паскорыла працэсы культурнага жыцця Беларусі ў канцы ХIХ ст., ўздзеянне на развіццё культуры руской культуры. Вядучае месца мастацкай літаратуры, тэатральная і музычная культура выяўленчае мастацтва і архітэктура.

    реферат [17,5 K], добавлен 31.12.2010

  • Тэатральнае жыццё ў Беларусі напачатку XX стагоддзя. Біяграфія рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра Ігната Буйніцкага. Зараджэнню прафесійнага мастацтва, музычна-драматычныя кружкі і з'яўленню нацыянальнага балета.

    реферат [933,0 K], добавлен 05.12.2014

  • Станаўленне беларускай літаратурнай мовы і беларускай літаратуры. Фарміраванне беларускай нацыі. Тэатр, музыка, выяўленчае мастацтва, архітэктура і іх камерцыйный характар. Рамантычныя матывы ў гістарычным і пейзажным жывапісе, папулярнасць графікі.

    реферат [24,4 K], добавлен 03.12.2009

  • Традыцыйная культура і культура пануючага класа Беларусі X-XIII ст. Розвиток вусноъ народнаї творчасці, пісьменнасці, літаратури, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Царква і рэлігія, архітэктура і будаўніцтво у XIV–XVI ст. Берасцейская царкоўная ўнія.

    реферат [53,8 K], добавлен 21.01.2011

  • Гістарычныя звесткі асаблівасцяў арнаменту славянскіх народаў. Арнаментальныя матывы ў дэкаратыўным мастацтве ўкраінскага народа. Паняцце арнаменту і яго класіфікацыя. Русалка сімвал трагічнай непадзеленага кахання. Песня як вобраз выказвання любові.

    курсовая работа [60,9 K], добавлен 21.11.2010

  • Вытокі і узнікненне танцавальнага мастацтва. Рытміка – парадак руху, савакупнасць усіх праяў рытма ў музыцы ці канарэтным музычным творы. Значэнне музычна-рухальных практыкаванняў. Развіць эмацыйнасць і вобразнасць успрымання музыкі, пачуццё рытму.

    реферат [28,9 K], добавлен 21.10.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.