Ашмянскі павет у складзе Расійскай імперыі

Грамадска-палітычнае жыццё Aшмянскага павета ў складзе Расійскай Імперыі. Палітыка расійскага урада на далучаных землях. Вайна 1812 года. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух. Дынаміка і структура насельніцтва. Гаспадарка і становішча сялян.

Рубрика История и исторические личности
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 19.11.2012
Размер файла 56,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Адметнай рысай другой паловы XIX стагоддзя з'яўляецца перамяшчэнне цэнтраў прамысловага развіцця з сельскай мясцовасці ў гарады. Павялічваецца колькасць прадпрыемстваў у Ашмянах, дзе ў 1899 годзе было 7 гарбарных заводаў, адзін вінакурны, адзін цагельны, адзін лесапільны, адзін завод мінеральных водаў, адна ваўнамыйка, адна бойня, адна саладоўня, адзін вадзяны млын. Мястэчка Смаргонь становіцца буйным прамысловым цэнтрам. У гэты ж час тут было 156 прадпрыемстваў з 957 рабочымі Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ашмянскага раёна - Мн., 2003, - с. 104. У пачатку XX стагоддзя ў сувязі з эканамічным крызісам назіраецца спад прамысловай вытворчасці і знікненне некаторых заводаў і фабрык. У Ашмянах у 1904 годзе іх было 14 (400 рабочых, 1200 тысяч рублёў сума вытворчасці), у Смаргоні, адпаведна, 32 (534 і 1500 тысяч рублёў) Документы и материалы по истории Белорусии (1900-1917 гг.), - Мн., - 1953, - Т.3, - с. 48. Гэта можна растлумачыць тым, што некаторыя прадпрыемствы не вытрымалі цяжкіх умоў і разарыліся, а некаторыя роднасныя па вытворчасці аб'ядноўваліся для таго, каб не знікнуць.

З прадпрыемстваў, што працавалі ў сельскай мясцовасці ў той час, найбольш вядомыя крухмальны завод у Рамейкішках (пабудаваны ў 1896 годзе, належаў братам Сальмановічам), вінакурны завод у Дакурнішках (Жылінскага), млыны ў Куцавічах і Гальшанах і іншае Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Ашмянскага раёна - Мн., 2003, - с. 106.

Паралельна з ростам насельніцтва павялічвалася колькасць наёмных рабочых, жыццё якіх у канцы XIX - пачатку XX стагоддзяў заставалася незайздросным. Вялікая працягласць рабочага дня, мізэрны заробак, адсутнасць санітарных нормаў і сацыяльнага забеспячэння рабілі іх жыццё жудасным выпрабаваннем. У 1897 годзе рабочы дзень на гарбарных заводах Ашмян складаў 12 гадзін История рабочего класса Белорусской ССР: в 4 Т.- Мн., 1984, - Т.1, - с. 74, па іншых звестках на адным з іх (уладальніка І. Саладухі) рабочы дзень пачынаўся ў 5 гадзін раніцы і цягнуўся да 20 гадзін вечара Прамысловыя прадпрыемствы дарэвалюцыйнай Беларусі, - Мн., 1988, - с. 30.

“…сама рабочая обстановка невыносима…Воздух всегда отравлен, постоянная сырость - всё это превращает рабочих в калек: чахотка, ревматизм - постоянные болезни кожевенников. Влияние вредных условий настолько сильно, что среди кожевенников нет рабочих старше 40 лет!” История рабочего класса Белорусской ССР: в 4 Т.- Мн., 1984, - Т.1, - с. 76

Пасля рэформы 1861 года назіраецца і пашырэнне гандлю, аб чым сведчаць лічбы агульнай колькасці пасведчанняў на права гандлю, атрыманых у Ашмянах на працягу некалькіх гадоў: 1899 год - 1158 пасведчанняў, 1900 год - 1280, 1901 год - 1228, 1904 год - 1638, 1907 год - 1418, 1908 год - 1702 Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Ашмянскага раёна - Мн., 2003, - с. 106. Адным з буйнейшых цэнтраў гандлю былі Гальшаны. Тут у канцы XIX стагоддзя праводзілася 5-6 вялікіх кірмашоў у год, не лічачы нядзельных базараў. На кірмашы збіралася да 2-3 тысяч чалавек. Асноўным таварам была жывёла. Цэны былі наступныя: конь - 15-19 рублёў, карова - 19-50 рублёў, авечка - 3-5 рублёў. Цана на жыта была: адна асьміна (120 кілаграмаў) - 2 рублі 90 капеек, адна асьміна ячменю - 2 рублі, асьміна бульбы - 75 капеек.

Акрамя кірмашоў у Гальшанах два разы на год праводзіліся так званыя “чырвоныя гандлі” - ў апошнюю нядзелю перад Нараджэннем Хрыстовым і ў апошнюю нядзелю перад Вербнай.

Не гэтыя гандлі прывозілі толькі прадукты харчавання: соль, каўбасы, масла, сыры і гэтак далей Корзун Э.С. Гольшаны, - Мн., 1987, - с. 36.

§3 Сельская гаспадарка і становішча сялян

Пасля далучэння беларускага краю да Расіі значэнне памешчыцкага землеўладання ўзмацнілася, бо Кацярына II раздала рускім ваенным і чыноўнікам у прыватнае валоданне велізарную колькасць зямлі з сялянамі. Памешчыкі на сваіх землях займаліся свавольствам: увесь час павялічвалі павіннасці, грашовы аброк. Да гэтага ж нормы ўрочнай працы былі выключна высокімі. Сяляне іх не паспявалі выконваць, таму павінны былі або выстаўляць двайную сілу, або працаваць у вольныя ад паншчыны дня. Акрамя паншчыны на іх накладваліся шматлікія дадатковыя павіннасці (будаўніцтва, дарожныя, вартавыя работы). У Гальшанах паншчына складала 3 дня ў тыдзень для мужчын. Калі на тыдзень прыпадалі святочныя дні, то паншчына толькі перасоўвалася, але не змяншалася. Цяжкімі былі згоны і гвалты. На згоны за лета кожны здаровы чалавек павінен быў ісці 6 дзён у тыдзень. Трэба было выконваць і дзяржаўныя павіннасці, сярод якіх асноўнымі з'яўляліся падушны падатак і рэкрутчына Корзун Э.С. Гольшаны, - Мн., 1987, - с. 26.

У першай палове XIX стагоддзя магнаты і сярэдняга дастатку дваране пачалі пераходзіць на шматпольны севазварот. Так, у 1827 годзе такую форму ўвёў у сябе памешчык Ашмянскага павета Карчэўскі, у якога было 1 двароў сялян, а фальваркавай зямлі 80 дзесяцін. Нягледзячы на тое, што Карчэўскі захаваў у сябе паншчыну, яго гаспадарка па сутнасці была жывёлагадоўчай фермай, прадукцыя якой прызначалася ў першую чаргу для рынку Эканамічная гісторыя Беларусі. Вучэбны дапаможнік / Выданне 2-е, дапоўненае і перапрацаванае / пад рэд. В.І. Галубовіча, - Мн., 1995, - с. 126, што сведчыла аб з'яўленні капіталістычных элементаў у сельскай гаспадарцы. Аднак, як і раней, зямля ўзворвалася драўлянай сахой з жалезным наканечнікам і разрыхлялася ў большасці выпадкаў таксама драўлянай бараной. Ураджайнасць была ў сярэднім сам-3, бульбы - сам-6. але былі і такія гады, калі ўраджайнасць складала сам-2, сам-2ѕ. Нярэдка здаралася так, што сялянам не хапала зерня для таго, каб пражыць, нягледзячы ўжо на тое, каб пасеяць. Для гэтага урад пастанавіў ствараць запасныя магазіны, адкуль вясною насельніцтва забяспечвалася прадуктамі. У 1847 годзе у Ашмянскім павеце іх было 9. Будынкі ўсіх былі драўлянымі НГАБ Ф. 515, воп. 2, спр. 3. У канцы 50-х - пачатку 60-х гадоў XIX стагоддзя склалася рэвалюцыйная сітуацыя, якая выразілася ў масавых выступленнях сялян. Яны выкарыстоўвалі позныя сродкі барацьбы “за зямлю і волю”, супраць ненавісных памешчыкаў. Напрыклад, у 1856 годзе сяляне маёнтка Солы самавольна скасілі сенажаць, забралі сена з поля памешчыка Карла Тышоўскага. Акрамя гэтага патравілі і наўмысна залілі вадой сенакосныя палі ў Малецкоўшчыне НГАБ Ф. 585, воп. 3, спр. 263. Сяляне маёнтка Малое Барова з 1846 па 1862 гады падавалі скаргі на памешчыкаў Парафіяновічаў за прыгнёт. У скаргах узгадваюцца наступныя “грахі” апошніх: вялікія павіннасці (7 дзён у тыдзень), захоп зямлі, пабоі, “не предоставление продовольствия” НГАБ Ф. 585, воп. 3, спр. 46.

Пасля доўгага роздуму царызм вымушаны быў пайсці на адмену прыгоннага права. Абвяшчэнне рэформы выклікала пад'ём сялянскага руху і паказала, што сяляне засталіся незадаволенымі “дараванай” свабодай. У маёнтках Веркеляне памешчыка Грынеўскага, Габрыялаўшчыне - Пашкевіча, Солы - Антропавай і Баніфацава - Беніславоўскага, сяляне “по превратному толкованию” палажэння радавым Рэвельскага пяхотнага палка, адмавіліся ад адпрацоўкі паншчыны, але “мерами вразумения” спакой быў адноўлены. Салдата, вядомага, за яго дзейнасць пасадзілі ў турму Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі / пад рэд. Нікольскага, - Мн., - 1940, - Т.2, - с. 418. Мірным шляхам былі ўрэгуляваны канфлікты і ў маёнтках Кушляны - Сулістроўскага, Рачунах, Качанос, Нарбутоўшчыне - Чарніцкага, Дзягаўцах - Левандоўскай і Бардзабагацішках - Місевіча.

Больш сур'ёзнае выступленне сялян адбылося ў маёнтку Іўе - графіні Замойскай, якое перакінулася на суседнія Ліпнішкі - Вольскага (300 двароў), Гальчу і Бачнопаль - Бродскіх (200 двароў) і іншыя. Тут сяляне адмовіліся ад выканання павіннасцей і сабраліся ў мястэчку Іўе на рынку. Не прынеслі поспеху перамовы з бунтаўшчыкамі, якія праводзілі член губернскага па сялянскіх справах “присутствия” Умястоўскі і паручык граф Тышкевіч. Тады тры роты другога батальёна Рэвельскага і адна рота трэцяга батальёна Эстляндскага пяхотных палкоў акружылі сялян і пасля адмовы выдаць галоўных зачыншчыкаў хвалявання сялян Сымона Іодку і Іосіфа Горбача, разагналі натоўп сялян без выкарыстання зброі Крестьянское движение в Белорусии после отмены крепостного права (1861-1862 гг.): документы и материалы. - Мн., 1959, - с. 68, 72.

Палітычныя падзеі 1863 года прымусілі пераглядзець умовы рэформы для Мінскай, Віленскай, Гродзенскай і часткова Віцебскай губерняў. Аднак, не ўсіх сялян задавальняла і гэта, таму яны не пераставалі супраціўляцца і шкодзіць памешчыкам. Так, сяляне вёскі Чуркі без дазволу сабралі траву з поля на 500 пудоў сена, акрамя гэтага сабралі і збожжа з бліжэйшага поля. Па скарзе памешчыка была ўзбуджана справа - сялянам пастанавілі выплаціць 150 рублёў кампенсацыі НГАБ Ф. 585, воп. 3, спр. 345.

Адным з пашыраных відаў аграрнага руху былі высечкі панскіх і казённых лясоў. У той жа час пакаранні за гэта былі вельмі жорсткімі, што яшчэ больш “дражніла” сялян. Сяляне вёскі Гіровічы Суботнікаўскай воласці добры прыклад гэтаму. Маёмасць тых, хто папаўся пры вывазе памешчыцкага лесу, была апісана і пастаўлена на продаж. А падчас продажу да 70 чалавек выйшлі на вуліцу і сталі кожны ў сваім двары. Агата Анішкевіч, “вооружённая палкой”, хацела ўдарыць ёй паліцэйскага ўрадніка, але была спынена, а Адам Анішкевіч схапіў за грудкі судовага прыстава Дурышына і адвёў яго ад месца захавання маёмасці. З-за такога супраціўлення і для таго, каб пазбегнуць больш непрыемных дзеянняў, станавы і судовы прыставы вымушаны былі спыніць свае дзеянні Белоруссия в эпоху капитализму: в 3 Т., - Мн., 1983, - Т.1, - с. 218.

У парэформенную эпоху перадавая інтэлігенцыя і дваранства не спынялі сваю дзейнасць. У гэты час рэвалюцыйна-дэмакратычны лагер увасабляла народніцтва, прадстаўнікі якога падзяліліся па поглядах на дзве арганізацыі - “Народная воля” і “Чорны перадзел”.работу на вёсцы яны перадалі на водкуп мясцовых нарадавольскіх груп. Выканаўчы камітэт абмежаваўся галоўным чынам перасылкай сваіх пракламацый асобным сялянам і валасным праўленням, у якіх заклікалі сялян да барацьбы за зямлю, да паўстання. Гэтыя звароты не знайшлі шырокага водгуку ў сялянскіх масах. Аднак, вядомы адзін выпадак, калі заклік не застаўся марным. У Налібоцкай воласці Ашмянскага павета у 1881 годзе на імя сялян прыйшло больш дзесятка пракламацый “Народнай волі”. Большасць іх была перахоплена паліцыяй. Але адна патрапіла ў рукі селяніна вёскі Налібоцкая Рудня А. Шурко. Ён не толькі сам азнаёміўся са зместам улёткі, але прачытаў яе аднавяскоўцам, затым накіраваўся на завод у Клецішчы і ўгаворваў рабочых пайсці разам з ім хадакамі ў Пецярбург “па справе аб зямлі з князем Вітгентэйнам” Гісторыя сялянства Беларусі: ў 2 Т., - Т.2, - Мн., 2002, - с. 252-253.

Выступленні сялян супраць памешчыкаў і ўлад працягваліся і ў пачатку XX стагоддзя. Самымі распаўсюджанымі з'яўляліся патравы, захопы панскіх палёў, высечка лесу. Прыкметнае месца сярод антыўрадавых выступленняў займалі адмовы ад выплаты падаткаў і выканання павіннасцей. Па меры пашырэння рэвалюцыйнай прапаганды на вёсках умацоўвалася думка аб несправядлівасці падатковага абкладання сялянскага саслоўя. Было такое, што ад выканання павіннасцей адмаўляліся цэлыя сельскія таварыствы. Напрыклад, так адбылося ў Веніславенскім сельскім таварыстве Смаргонскай воласці Там жа. с. 293.

У 1901 годзе была саракавая гадавіна адмены прыгонніцтва. З нагоды гэтага вёска звязвала надзеі на атрыманне сервітутных зямель і адрэзкаў. Сяляне чакалі царскай міласці, таму з адчаем супраціўляліся размежаванню. У такіх сутычках наперадзе выступалі жанчыны. Каб не дапусціць устанаўлення межавых знакаў, яны клаліся на зямлю, вырывалі з рук каморнікаў інструменты, закідвалі каменнем. Пры нападзе паліцыі ў барацьбу ўступалі мужчыны, узброеныя каламі і віламі. Шырокую вядомасць набыло выступленне жыхароў вёсак Жукаўшчына, Альшанкі, Ігнацова, Люташы, Геленава, якія ў складзе 3 тысяч чалавек не дапусцілі размежавання, што праводзілася па ініцыятыве ўладальніка маёнтка Вішнева. Паліцыя нічога не змагла зрабіць. Хваляванне было спынена толькі з дапамогай войска. Упартасць сялян тлумачылася ў значнай ступені іх верай у існаванне справядлівага царскага ўказа аб зямлі, які памешчыкі нібыта хавалі Там жа. с. 294.

Нявырашанасць сялянскага пытання прывяла да масавых выступленняў сялян падчас рэвалюцыі 1905-1907 гадоў. Такія выступленні адбыліся ў вёсцы Палуша Палянскай воласці, маёнтку Пяршай і іншыя.

У парэформенны перыяд трохполле заставалася ў многіх памешчыцкіх і сялянскіх гаспадарках. Усё шырэй пачалі ўжывацца штучныя ўгнаенні. На Ашмяншчыне было даволі распаўсюджана так званае запашніцтва, што ўяўляла сабой своеасаблівае спалучэнне здольшчыны (палавіншчыны) і “кругавой” апрацоўкі панскай зямлі. Запашнікамі выступалі сяляне, у якіх яшчэ захаваўся ўласны інвентар і цяглавая сіла, але было мала ці зусім не мелася зямлі. Яны жылі ў маёнтку ўладальніка, атрымліваючы ад яго зямлю, насенне і карыстаючыся яго будынкамі. Зямлю апрацоўвалі сваёй рабочай жывёлай і прыладамі. Ураджай за вылікам насення дзялілі з памешчыкам папалам Там жа. с. 162. У асобных памешчыцкіх гаспадарках выкарыстоўвалася наёмная праца, хоць большасць памешчыкаў апрацоўвалі свае палі метадам ісполу, а іншыя проста здавалі ў арэнду. Наёмны работнік наймаўся за 30 рублёў у год на памешчыцкім харчаванні і адзенні. Падзёншчыкам плацілі ў залежнасці ад пары года: вясной - 30 капеек у дзень, летам - 45, восенню і зімой - 25 капеек. Жаночаю праца аплачвалася танней.

У сялянскіх гаспадарках сеялі жыта, авёс, ячмень, яравую пшаніцу, гарох і боб, лён і каноплі. Ураджайнасць стала вышэй, чым у першай палове XIX стагоддзя. Так, з пасеянай бочкі жыта збіралі 4 бочкі, аўса з двух бочак збіралі 7, пшаніцы - з 15 гарнцаў збіралі 2 асьміны (у асьміне - 32 гарнцы).

Удасканаленыя прылады працы і цяпер выкарыстоўваліся слаба. Сеялкі, веялкі, сячкарні былі ў адзінак. Аднак, нягледзячы на гэта назіраецца арыентацыя сельскай гаспадаркі на рынак.

Такім чынам, на працягу чатырох дзесяцігоддзяў пасля сялянскай рэформы капіталістычны спосаб вытворчасці паступова ўсталёўваўся і ў вёсцы.

Заключэнне

Цікава і карысна ведаць гісторыю свайго роднага краю. Асабліва, калі гэта гісторыя цікавая і змястоўна насычаная. А гэтага ў гісторыі Ашмяншчына хапае. Ашмянскі павет зведаў і ўнутраную, і знешнюю небяспеку (асабліва збоку напалеонаўскай Францыі). Ён займаў важнае месца ў палітычным і эканамічным жыцці краіны.

З праведзенага даследавання тэмы аўтар прыйшоў да высновы, што з прыходам новай улады на Беларусі (у тым ліку і ў Ашмянскім павеце) працякаюць працэсы ідэнтычныя агульнарасійскім. Царскі урад для замацавання сваёй улады шчодра раздаваў землі дваранам, аслабляў становішча каталіцкай царквы, скасаваў герб Ашмян, які праіснаваў толькі 8 гадоў. Спусташальнай была для Ашмяншчыны вайна 1812 года. Многія баявыя дзеянні адбываліся на дадзенай тэрыторыі, павет даволі працяглы час знаходзіўся пад акупацыяй - усё гэта прывяло да вялікіх разбурэнняў і смерці многіх людзей.

Закранула Ашмяншчыну і паўстанне 1830-1831 гадоў. Тут кіраўніцтва дзеяннямі ажыццяўляў граф Пшаздзецкі, у павеце дзейнічаў атрад старшыні Ашмянскага трыбунала Парфірый Важынскі. Царскія войскі (рэзервовыя брыгады Літоўскай уланскай дывізіі, два эскадроны гусарскага Эрцгерцага Фердынанда палка) жорстка падавілі выступленні. У час паўстання 1863 года ў Ашмянскім краі дзейнічалі тры атрады: З.Мінейкі (Баравы), К.Ясевіча і Чаковіча (Астой). З-за разрозненасці дзеянняў усе яны не маглі плённа супрацьстаяць рэгулярнай арміі. Да канца года паўстанне было задушана.

У Ашмянах і ваколіцах былі створаны аддзелы розных патаемных таварыстваў: “Дэмакратычнага таварыства”, “Саюза свабодных братоў”, было створана незалежнае таварыства “Бібліятэка ашмянскай моладзі”.

На рубяжы XIX і XX стагоддзяў па меры павелічэння рабочых у павеце пачалі стварацца першыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі. Цэнтральнае месца ў рэгіёне займаў Смаргонскі сацыял-дэмакратычны гурток.

Падзе рэвалюцыі 1905-1907 гадоў адбываліся ў рэчышчы агульнарасійскіх падзей. Шматлікія выступленні рабочых і сялян Ашмяншчыны былі доказам салідарнасці за паўстанцамі ў Петраградзе.

Эканамічнае развіццё краю праходзіла па аналагічнаму сцэнарыю з іншымі куткамі Беларусі. Хоць, безумоўна былі некаторыя адрозненні.

За акрэслены перыяд насельніцтва павета павялічылася ў 3 разы, а самых Ашмян больш, чым у 2 разы. Большасць пражываючых на Ашмянскай зямлі лічылі сябе беларусамі. Католікі колькасна пераважалі над прадстаўнікамі іншых канфесій.

Даволі развітай была ў краі прамысловасць. У павеце працавалі прадстаўнікі ўсіх чатырох груп рамеснікаў. З пачаткам прамысловага перавароту ідзе ўдасканаленне вытворчасці, у прыватнасці ў маёнтку Вішнева была заснавана першая ў Беларусі домна. На працягу першай паловы XIX стагоддзя гарады Беларусі яшчэ не сталі цэнтрамі буйной прамысловасці, гэты працэс пачаўся крыху пазней.

Важную ролю ў гаспадарчым развіцці займаў гандаль. Асноўнай арганізацыйнай формай гандлёвых адносін былі кірмашы. Па Віленскай губерні менавіта на Ашмяншчыне праводзілася найбольшая колькасць кірмашоў: штогод ад 18 да 28. пэўную ролю адыгрываў стацыянарны гандаль, адным са сродкаў якога з'яўляюцца лаўкі.

Пасля рэформы 1861 году назіраецца пашырэнне гандлю. Аб гэтым сведчаць лічбы агульнай колькасці пасведчанняў на права гандлю, атрыманых у Ашмянах на працягу некалькіх гадоў: 1899 год - 1158, 1908 год - 1702 пасведчанні.

Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі пачалося пашырэнне дваранскага землеўладання, што выявілася ў масавай раздачы зямлі і сялян. Адпаведна становішча сялян не палепшылася, нават, пасля адмены прыгоннага права. На працягу ўсяго перыяду ў сельскай гаспадарцы пераважалі “прымітыўныя” прылады, толькі ў пачатку XX стагоддзя ў нешматлікіх гаспадарках з'яўляюцца сеялкі, веялкі, сячкарні і іншае. Аднак, нягледзячы на гэта назіраецца арыентацыя вёскі на рынак, што, безумоўна, з'яўляецца праяўленнем капіталізму.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

    реферат [53,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.

    контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012

  • Эканамічная палітыка кіруючых колаў Польшчы ў адносінах да Заходняй Беларусі. Заняпад прамысловасці, становішча працоўных. Зямельная рэформа, падатковая палітыка. Палітычнае бяспраўе беларускага народа. Нацыянальна-вызваленчы рух. Культурная жыццё.

    контрольная работа [29,8 K], добавлен 10.12.2011

  • Структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі. Станаўленне беларусазнаўства. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры.

    реферат [42,8 K], добавлен 22.12.2010

  • Скасаванне прыгоннага права. Шляхі развіцця капіталістычных адносін, прамысловы пераварот. Месца эканомікі Беларусі ў агульнарасійскім рынку. Саслоўная палітыка самадзяржаўя. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага грамадства.

    реферат [35,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Адміністрацыйнае кіраванне на Беларусі у складзе Расійскай імперыі. Разбор шляхты. Мяжа яўрэйскай аседласці. Канфесійная палітыка. Буржуазныя рэформы 60-80 гадоў, якія закраналі розные бакі жыцця народаў дзяржавы. Контр-рэформы 80-90 гадоў XIX стагоддзя.

    реферат [39,8 K], добавлен 04.12.2013

  • Сялянскае насельніцтва. Класавае расслаенне сялянства. Прававое становішча сялян. Сялянская гаспадарка. Асаблівасці падаткаў, плацяжоў і павіннасцяў сялян. Пакаранне за няплату падаткаў і плацяжоў. Наступствы непамернага цяжкага падатковага абкладання.

    реферат [25,6 K], добавлен 19.11.2012

  • Пад'ём польскага нацыянальна-вызвольнага руху і паўстанне 1863 г. Адмена расейскім урадам прыгоннага права ў Беларусі і Літве, ажыўленне апазіцыйнага руху ў Расійскай імперыі і краінах Заходняй Еўропы. Затрымка станаўлення беларускай інтэлігенцыі.

    реферат [23,4 K], добавлен 17.12.2010

  • Статыстычныя ўстановы Расійскай імперыі, іх функцыі і структура. Дэмаграфiчная статыстыка. Адміністрацыйна-паліцэйскі ўлік насельніцтва. Падрыхтоўка да ўсеагульнага перапісу насельніцтва. Апрацоўка дадзеных. Статыстыка прамысловая і сельскай гаспадаркі.

    реферат [30,0 K], добавлен 26.11.2008

  • Брэсцкі мір у лёсе беларускага народа. Версальска-Вашынгтонская сістэма і беларускае пытанне. Рыжская мірная дамова 1921 г. Беларуская эміграцыя. Грамадска-палітычнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.

    реферат [43,2 K], добавлен 22.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.