Крытыка i лiтаразнаўства (1917-1920)

Этапы і асаблівасці развіцця беларускай культуры ў часы грамадзянскай воны 1917-1920 гг. Ўклад у развіццё культуры прадстаўнікоў літаратуры. Аналіз найбольш выбітных твораў таго часу. Актывізацыя нацыянальна-культурнага руху, грамадска-палітычны выдання.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 20.03.2013
Размер файла 41,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Крытыка i лiтаразнаўства (1917-1920)

Уступаючы ў новы этап свайго развіцця, крытыка якраз і змагла абаперціся на папярэднія дасягаенні. Новы этап храналагічна адпавядае гадам рэвалюцыі і грамадзянскай вайны (1917-1920). Трэба, аднак, прызнаць, што дадзенае чатырохгоддзе недастаткова вывучана беларускімі літаратуразнаўцамі, доўгі час па прычынах. ідэалагічнага характару яно ўвогуле выпадала з сістэмнага разгляду гісторыі слоўнага мастацтва. Па сутнасці ж тут справа з яскрава выяўленым пераходным этапам паміж дарэвалюцыйнай эпохай станаўлення беларускай літаратуры і 20-мі гадамі. I вызначаецца гэты кароткі па часе этап выключнай складанасцю, унутранай су-пярэчлівасцю, глыбокім драматызмам, народжаным імклівымі зменамі грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Менавіта на 1917-1920 гады прыпадаюць падзеі глабальнага характару і вя-лікай гістарычнай значнасці. Рэвалюцыя адкрыла перад народамі царскай Расіі перспектыву нацыянальнага самавызначэння. «Самыя малыя народы, звонячы доўгія годы путамі падняволля, народы, якіх трымала ў даўгавечным ярме Расія, Аўстрыя ды іншыя, - заварушыліся і выкінулі сцяг свайго самаазначэння і дзяржаўнай незалежнасці», - пісаў Янка Купала ў 1920 годзе.

Але шляхі дасягнення велічнай мэты аказаліся нашмат цяжэй-шымі, чым уяўлялі сабе напачатку беларускія адраджэнцы. Да-лейшыя падзеі - грамадзянская вайна, працяглая акупацыя знач-най часткі беларускіх зямель кайзераўскім, затым польскім войскам - яшчэ болей ускладнілі сітуацыю, пагоршылі становішча беларускага народа, прынеслі вялікія разбурэнні, матэрыльныя страты, незлічоныя людскія ахвяры, гора і пакуты. «Тая вялікая разруха і тое страшэннае зніштажэнне, выкліканыя вайной, най-цяжэй адбіліся на нашай бацькаўшчыне, на нашым полі і на нашых сялібах», - з горыччу зазначаў Я. Купала ў артыкуле «Адбудова Беларусі».

Але пры ўсіх складанасцях і самых неспрыяльных абставінах культурна-грамадскае жыццё ў краі не спынялася. Беларускія патрыёты, свядомая інтэлігенцыя прыкладвалі тытанічныя нама-ганні, каб уратаваць, зберагчы і прымножыць культурныя каштоўнасці, бо іх знішчэнне фактычна ставіла пад пагрозу будучыню нацыі, мажлівасць яе далучэння да цывілізаванага свету. I калек-тыўныя высілкі не заставаліся марнымі. У гэты час у гарадах, мяс-тэчках ствараюцца шматлікія асветныя таварыствы, гурткі, су-полкі, бібліятэкі, тэатральныя калектывы, якія ажыццяўляюць но-выя сцэнічныя пастаноўкі, нясуць святло ведаў у працоўныя масы. Так, у 1917 годзе ў Вільні «Беларускім тэатрам» пад кіраўніцтвам Ф. Аляхновіча была пастаўлена п'еса «Хам» Э. Ажэшкі, камедыя «Паўлінка» Я. Купалы, а ў Мінску распачало сваю дзейнасць Першае Беларускае таварыства драмы і камедыі на чале з Ф. Жда-новічам: таварыства ажыццявіла пастаноўку «Паўлінкі» і «Рас-кіданага гнязда». У тым жа годзе ў Мінску арганізацыйна афор-млена таварыства Беларускай культуры, адноўлены забаронены царскімі ўладамі ў 1906 годзе Беларускі Вучыцельскі Хаўрус, пры Слуцкай Беларускай гімназіі заснавана культурна-асветнае та-варыства, аналагічнае таварыства было створана ў Бабруйску, а ў Мінску Беларускі харавы калекгыў рэарганізуецца ў Беларускі народны хор.

У 1918 годзе ў Мінску адкрыты Беларускі народны Дом імя М. Багдановіча, у Вільні і ў Маскве - адпаведна - Беларускае навуковае таварыства, у Маскве - Беларускі народны універсітэт (сярод яго лектараў 3. Жылуновіч, У. Дабравольскі, П. Растаргуеў і інш.), У Петраградзе - вышэйшыя курсы беларусазнаўства. У 1919 годзе адкрываюцца курсы беларускай мовы і беларусазнаўства для настаўнікаў Мінска, а пазней - для павятовых настаўнікаў. Лек-цыі там чыталі: Я. Лёсік (мова), У. Ігнатоўскі (гісторыя), А. Смоліч (геаграфія), Ю. Фарботка (гісторыя беларускага пісыменства), У. Тэраўскі (спевы). Характэрнай адзнакай тагачаснага грамадска-культурнага жыцця былі шматлікія мерапрыемствы па ўшанаванні памяці славутых людзей Беларусі і народаў свету.

Але з найбольшай выразнасцю актывізацыя нацыянальна-культурнага руху 1917-1920 гадоў праявілася праз новыя грамадска-палітычныя выданні. Сярод іх - «Гоман» (Вільня. Люты 1916 - канец 1918. Рэдактар В. Ластоўскі, потым Я. Салавей); «Вольная Беларусь» (Мінск. Чэрвень 1917 - лістапад 1918. Рэдактар Я. Лёсік); «Звезда» (Мінск. Жнівень 1917. Рэдактар А. Мяснікоў); «Крыніца» (Петраград. Кастрычнік 1917, з верасня 1919 - у Вільні); «Беларускі шлях» (Мінск. Сакавік - жнівень

1918. Рэдакгар-выдавец П. Аляксюк, з №2 і да канца - А. Пру-шынскі); «Дзянніца» (Петраград. Сакавік 1918 - люты 1919. Пад рэдакцыяй 3. Жылуновіча); «Беларуская думка» (Вільня. Красавік-ліпень 1919. Рэдакгары I. Вайцяховіч, У. Знамяроўскі, Э. Падгайскі); «Беларускае жыццё» (Вільня. Чэрвень 1919. Са снежня і да сакавіка 1920 г. - у Мінску. Рэдактар Ф. Аляхновіч, з 1920 - літаратурны кіраўнік 3. Бядуля); «Мннскнй курьер» (Мінск. Жнівень 1919 - ліпень 1920. Рэдактар і выдавец А. Гзоўскі (Б. Ольгінскі)); «Звон» (Мінск. Жнівень-кастрычнік 1919. Рэдакгар Іадвіга (Ядвіга) Луцэвіч); «Беларусь» (Мінск. Кастрычнік 1919 - ліпень 1920. Рэдактар-выдавец Ядвіга Луцэвіч, з 1920 - Я. Лёсік. Пераемніца газеты «Звон»); «Савецкая Беларусь» (Смаленск. Люты 1920. Са жніўня - у Мінску да 1933). Адзначым і гародзенскія газеты «Бацькаўшчына», «Беларускі народ» (1919), «Беларускае слова» (1920).

Такой колькасці перыядычных выданняў дагэтуль яшчэ не ба-чыла Беларусь! Не менш істотна і тое, што ў асноўным гэта быў беларускамоўны друк. Да таго ж новыя выданні з'явіліся не толькі ў буйных культурных цэнтрах Беларусі (Мінск, Вільня), але і па-за яе межамі - у Кіеве («Беларускае слова», «Белорусское эхо», 1918), Ддэсе («Белорусы в Одессе», 1918), Рызе («На чужыне», 1920).

Амаль адначасова з газетамі пачалі выходзіць і часопісы - двухмоўны «Чырвоны шлях» (Петраград. Ліпень-снежань 1918), «Светач камуны» (Гомель. 1919), ілюстраваны часопіс «Заря Запа-да» (Мінск. Сакавік 1919), «Заря» (Чавусы. Май-жнівень 1919), «Рунь» (Мінск. Май-ліпень 1920. Рэдактар Янка Луцэвіч), «Пагоня» (Коўна. Ліпень 1920), «Вольны сцяг» (Мінск. Верасень 1920 - студзень 1922).

Відавочна, што часопіс як перыядычны орган друку прадугледжвае наяўнасць больш-менш падрыхтаванага кола чыта-чоў, а грамадскі статус падобнага тыпу выдання дае рэдакцыі права ўздымаць болей складаную праблематыку. Выхад пры-гаданых часопісаў якраз і сведчыў пра сталы ўзровень духоўных, інтэлектуальных запатрабаванняў пэўнай часткі беларускага фамадства, яе гатоўнасць да публічнага абмеркавання сур'ёзных пытанняў, якія ставіла рэвалюцыйная эпоха.

I яшчэ адзін прынцыповы момант: пры некаторых газетах былі створаны выдавецтвы, якія, нягледзячы на неспрыяльныя варункі, усё ж здолелі распачаць сваю дзейнасць. Так, выдавецтва па-літычна-літаратурнага тыднёвіка «Вольная Беларусь» у 1917 годзе выпусціла ў свет «Сцэнічныя творы» Т. Гушчы, літаратурны зборнік «Вольнай Беларусі» (творы Я. Коласа, 3. Бядулі, Ц. Гартнага, 3. Верас), паэму «Сымон-музыка» Я. Коласа (часткі 1-3), у наступным годзе - зборнік «Бярозка» Ядвігіна Ш. і паэму «Тарас на Парнасе».

Дамінуючая тэма, вызначальны пафас публікацый на старонках тагачаснага друку - нацыянальнае адраджэнне, заклік да кансалідацыі творча актыўных сіл з мэтаю пабудовы незалеж-най Беларусі, абарона нацыянальнай культуры, школы, роднай мовы. У якой форме павінна была ажыццяўляцца ідэя дзяржаўнага будаўніцтва - пра гэта ўвесь час ішла вострая, незаціхаючая спрэчка паміж грамадскімі дзеячамі рознай палітычнай арыента-ванасці. Але пераважная болыпасць партый, аб'яднанняў нацыя-нальна-дэмакратычнага напрамку лічыла сваім абавязкам пад-трымліваць адраджэнскі рух, спрыяць выхаванню патрыятычных пачуццяў у беларускага селяніна, рабочага, гарадскога жыхара, змагацца за беларускую школу. Натуральна, Іпто побач з публіцыстычным матэрыялам, які па сутнасці і вызначаў аблічча перыёдыкі 1917-1920 гадоў, даволі значнае месца на яе старонках займалі і крытычныя артыкулы, гісторыка-літаратурныя пуб-лікацыі. Іх змест і скіраванасць таксама адпавядалі задачам на-цыянальнага самаўсведамлення, духоўнага адраджэння народа.

Вядома, грамадска-палітычныя абставіны паклалі свой адбітак на характар тагачаснай літаратурнай крытыкі і яе функцыя-ніраванне. Яна не вызначалася жанравай разнастайнасцю, а праяўляла сябе галоўным чынам у выглядзе водгуку на новы літаратурны твор, а найчасцей - на асобнае вьвданне, у форме лаканічнай ацэнкі п'есы, пастаўленай на сцэне. А вось уведзеныя С. Палуянам і М. Багдановічам гадавыя агляды, на жаль, адсут-нічалі. Артыкулы абагульняючага зместу, з тэарэтыка-метада-лагічным ухілам таксама сустракаліся рэдка, асабліва на пачатку чатырохі-оддзя. I гэта зразумела: літаратурна-творчае жыццё з-за частай змены палітычнага рэжыму ў Беларусі было нестабільным, перспектыва заўтрашняга дня - няпэўнай. Адсюль - непазбеж-ныя цяжкасці ў асэнсаванні літаратурнага працэсу як цэласнай з'явы, цяжкасці ў спробах вызначыць пэўныя заканамернасці развіцця слоўнага мастацтва.

Нельга не звярнуць увагу і на тое, што ў болынасці літара-турна-крытычных матэрыялаў выказваўся асабісты пункт гледжан-ня аўтара, а не погляды пэўнай літаратурнай групы, хоць звычайна той ці іншы орган друку аддаваў перавагу публікацыям, якія адпа-вядалі ці не пярэчылі палітычнай арыентацыі «сваёй» партыі. Ад-сутнічалі і калектыўныя літаратурныя маніфесты, эстэтычныя праграмы, літаратурна-мастацкія дэкларацыі. Тлумачылася падоб-ная з'ява раз'яднанасцю, раскіданасцю нацыянальных творчых сіл, цяжкасцямі ў наладжванні сталых сувязей і кантактаў з пісьмен-нікамі іншых краін. Канкрэтныя літаратурныя аб'яднанні на той час яшчэ не сфарміраваліся. Болынасць газет і часопісаў існавала ўсё ж непрацяглы час, таму стабільныя калектывы крытыкаў-аднадумцаў таксама не паспявалі складвацца. Паказальны штрых: у тым выпадку, калі газета ўжо набывала пэўны вопыт, у ёй добра прыжываліся формы літаратурнай крытыкі нашаніўскай пары, у прыватнасці такая дэмакратычная форма, як «Паштовая скрын-ка» - перапіска рэдакцыі з пачаткоўцамі. Так, у газеце «Беларусь» за 1920 год знаходзім шэраг змястоўных міні-рэцэнзій, міні-водгукаў. Нярэдка яны вытрыманы ў жартаўліва-гумарыстычным або нават з'едліва-іранічным тоне і добра раскрываюць пазіцыю газеты, крытэрыі ацэнкі. Вось адказы з нумара ад 17 лютага. «Алёксічу: «Маленькі Міхасік» да друку не надаецца. Нячыстая мова і няўдалая форма - ні расказ, ні газетны артыкул. «Тады і цяпер» - не пойдзе. Вінаваціць увесь народ у нацыянальным уціску - недэмакратычна. Трэба ўмець пісаць». А гэта змест во-дгуку на творы 3. Крупніцкага: «Вершы слабыя. Чытайце Коласа, Купалу і вучыцеся. Па-беларуску не кажуць патрудзіся, не журыся; правіць можна толькі сапсаваныя рэчы, а не краем». Адказ яшчэ аднаму аўтару гучаў так: «Як разумець?» - не пойдзе. Напішыце на гэты тэмат паважней, а не кароткім фельетонам».

Імкненне рэдакцыі не зніжаць узровень патрабавальнасці - сімптаматычны паказчык, адзнака здаровай творчай атмасферы ў яе асяродцзі.

Голас крытыкі на старонках перыядычнага друку 1917-1920 гадоў не патанаў у вострых палітычных спрэчках, ідэалагічных дыскусіях і сутыкненнях. Паступова крытычная думка набірала моц, усё болын упэўнена адчувала сваю неабходнасць як фактар грамадска-палітычнага, нацыянальна-культурнага жыцця і як арганічны складнік жывога літаратурнага працэсу. Адной з рэальных прычын яе поспеху было тое, што шэраг вядомых су-працоўнікаў «Нашай Нівы» і ў новых умовах не перапынілі ранейшай актыўнай дзейнасці, забяспечыўшы тым самым пераемнасць і творчы працяг плённых нашаніўскіх традыцый. Гэта датычыць найперш А. Навіны, В. Ластоўскага, М. Гарэцкага, 3. Бядулі, Я. Лёсіка, Р. Зямкевіча і інш.

Да тыповых узораў тагачаснай бягучай крытыкі можна аднесці рэцэнзіі Я. Лёсіка на кнігу «Сцэнічныя творы» Т. Гушчы, на зборнік «Матчын Дар» А. Гаруна, ягоную ж нататку «Беларускі тэатр», у якой разглядаецца «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (усе - «Вольная Беларусь», 1917, 1918), водгук Матусевіча на пастаноўку п'есы «Антось Лата» Я. Коласа, разгляд 3. Бядулем «Раскіданага піязда», рэцэнзію, падпісаную крыптанімам М-ч (Міхась Міцкевіч), на складзены Я. Фарботкам зборнік «Беларусь у пес-нях» (усе - «Беларусь», 1919-1920).

Лёсік-рэцэнзент пераканальна гаворыць пра заслугу Я. Коласа ва ўзбагачэнні нацыянальнага рэпертуару: «…Толькі з выйсцем у свет сцэнічных твораў нашага найвялікшага пісьменніка ў прозе, Тараса Гушчы, гэты прабел у нашай сцэнічнай літаратуры (адсутнасць п'ес высокай мастацкай якасці. - М.М.) папоўніўся, і сцэнічная літаратура наша можа вытрымаць самыя густоўныя за-патрабаванні» 3. Што датычыць агульнай ацэнкі п'ес Я. Коласа, дык яна даволі высокая: «Антось Лата» «напісан дапраўды мас-тацкі і выхвачаны з самае гушчы сялянскага быту. Аўтар так жыва і вобразна малюе сваіх простых, няхітрых герояў, што яны стано-вяцца ўваччу як жывыя. Яны гавораць, жартуюць, спяваюць, смя-юцца і - здаецца, што не ў кніжцы гэта чытаеш, а бачыш жывых людзей. Такую ўжо сілу мае талент» 4.

У сваіх разважаннях крытык зыходзіць з прынцыпаў рэалі-стычнай эстэтыкі, ухваляе драматурга за вернасць жыццёвай праў-дзе і ўменне стварыць каларытныя вобразы герояў, паўнакроўныя характары. Істотна і тое, што літаратуршчына, кніжныя ўпры-гожванні дзейных асоб рашуча не прымаюцца аўтарам водгуку.

Пяру Лёсіка належаць таксама рэцэнзіі на падручнік ддя па-чатковых школ А. Луцкевіча і Я. Станкевіча, на «Руска-беларускі слоўнік» братоў М. і Г. Гарэцкіх, на кнігу «Белорусская речь. Очерк народного языка с нсторнческнм освеіценнем» Я. Карскага. Пералічаныя кнігі выйшлі ў 1918 годзе ў Вільні, Смаленску, Пе-траградзе. У кароткіх водгуках на мовазнаўчыя выданні Лёсік умеў знайсці не толькі нацыянальна-культурны, але і гісторыка-літаратурны аспект. I ў гэтым бясспрэчная каштоўнасць ягоных рэцэнзій. Так, слушна падкрэслена вялікая роля слоўніка братоў Гарэцкіх у аднаўленні «значна расцярушанага» лексікона роднай мовы і ў тым, што складальнікамі прыводзяцца словы «арыгінальна беларускія», «чыста мясцовага, мсціслаўскага характару». Лексіка ж розных беларускіх гаворак павінна надаць літаратурнай мове «багацце, паспалітай зразумеласці» 5. Пад-трымліваючы цікавую і карысную працу Я. Карскага, Лёсік адзна-чыў і ўласцівыя ёй пралікі, недахопы метадалагічнага характару, а іменна погляд даследчыка на беларускую мову як «на падмову маскоўскага языка» 6.

Многім рэцэнзентам была ўласціва схільнасць да пераказвання зместу твора. Але тлумачылася гэта не іх прафесійнай нявопыт-насцю, а свядомым імкненнем дакладна ўстанавіць адрасата, за-цікавіць чытача, выклікаць яго эмацыянальную рэакцыю. Падоб-ны прыём мы бачым у Я. Лёсіка, у 3. Бядулі пры разглядзе п'ес Я. Коласа і Я. Купалы. Праўда, пераказ меў месца там, дзе рэцэнзаваліся сюжэтныя - празаічныя, драматычныя - творы. Калі ж гаворка заходзіла пра лірыку, крытык не без гюепеху ана-лізаваў вобразную структуру, моўнавыяўленчыя, стылявыя асаб-лівасці верша ці паэмы. У гэтым, між іншым, і праяўлялася да-братворнае ўздзеянне нашаніўскай традыцыі, дзе вопыт даследа-вання лірычных жаяраў (спадчына Ф. Багушэвіча, Цёткі, М. Багдановіча, творы Я. Купалы, Я. Коласа) быў даволі значны.

Вось і Я. Лёсік у сваім разглядзе ахвотна цытуе паэтычныя радкі А. Гаруна, паказваючы лірычную моц і хараство ягонай па-эзіі. Агульная ж ацэнка зборніка высокая і пераканальная. «Алесь Гарун - паэт самабытны, наскрозь арыгінальны і без жаднага надворнага ўплыву. Верш яго звонкі і чысты, як крышталь. Кож-нае слова верша займае сваё месца, і ўсе творы яго напісаны так, што ў іх, дапраўды, словам цесна, а думкам прасторна. «Матчын Дар» - адмысловы падарунак у скарбніцу беларускай літаратуры, каторы надаў бы гонару прыгожаму пісьменству і высокакуль-турнага народу» 7.

Высокі мастацкі ўзровень зборніка даў Я. Лёсіку падставу зрабіць вывад адносна багатай перспектывы духоўнага развіцця беларускага народа і яго літаратуры: «Дык якія ж шырокія магчымасці адчыняюцца перад намі, калі мы станем на ўласныя ногі, адбудуем сваё ўласнае гаспадарства ды перастанем быць павабным папасам для чужынцаў! Будзь горд, беларус! Перад табою светлая і вялікая будучыня…».

Увогуле тагачасная крытыка актыўна прапагандавала творы, у якіх не толькі праўдзіва ўзнаўлялася народнае жыццё, але і мела месца спроба кінуць позірк у будучыню, звязаць мінулае і заўтрашні дзень. Так, разглядаючы п'есу Я. Купалы, 3. Бядуля пісаў: «У гэтай драме мы выразна бачым эмблему «раскіданага гнязда» ўсяго беларускага народа, знішчана наша слаўная мінуўшчына, растоптана гаспода наша нагамі чужынцаў, і здзе'ку-юцца суседзі над нашай кацыянальнай душой» 9. Але драматург не пакідае чытача ў роспачным стане: «Ён валае нас адбудаваць свой родны край. I мы ўсе павінны ісці «на вялікі сход! па Баць-каўшчыну».

Драма Я. Купалы дала Бядулю магчымасць закрануць і пытан-не тэарэтычнага характару - аб жанравай прыродзе твора, яго структурнай адметнасці. Увогуле 3. Бядуля часцей за іншых тага-часных крытыкаў звяртаўся да тэарэтычных пытанняў, пра што, у прыватнасці, сведчаць яго артыкулы «Чаму яшчэ няма беларускага раману», «Хараство ў беларускай народнай творчасці» (часопіс «Беларускае жыццё», 1920). Што ж датычыць «Раскіданага гнязда», дык, на думку крытыка, гэта «скарэй усяго паэмат, чымся драма». Зроблена спасылка на творчы вогіыт Г. Гейнэ, драматычныя рэчы якога чытэльныя, глыбокія, але мала прыдатныя для сцэны. «Лірыка ў драматычнай форме даецца толькі Шэкспіру, Шылеру і Гётэ», - лічыць 3. Бядуля. Але пры гэтым ім не ставіцца пад сум-ненне магчымасць паспяховай пастаноўкі «Раскіданага гнязда» на сцэне пры ўмове «вельмі мастацкай ігры і адпаведнай дэ-карацыі»*1. Сэнс крытычных закідаў 3. Бядулі зразумелы: тагачас-ны беларускі тэатр не меў яшчэ багатага вопыту сцэнічнага ажыц-цяўлення твора, вобразы якога маюць глыбокую філасофскую на-поўненасць, нясуць шматзначны сімволіка-алегарычны змест і сэнс. I літаратурная крытыка своечасова папярэджвала чытача і гледача аб тым, што яны маюць справу не са звыклым сацыяльна-бытавым малюнкам, не з традыцыйнай структурай, уласцівай рэалістычнаму мастацтву, дзе рэчаіснасць адлюстравана ў формах самога жыцця, а з наватарскай з'явай, якая адкрывала якасна но-вую старонку ў гісторыі нацыянальнага прыгожага пісьменства.

Зрэшты, пэўны суб'ектывізм ацэнак 3. Бядулі, ягоныя меркаванні, хоць і з агаворкамі, наконт недастатковай сцэнічнасці пьесы Купалы-лірыка («Паэту-лірыку рэдка калі ўдаюцца драматычныя творы. Бо лірык мала ўважае на сцэнічныя акцыі дзеявых асоб, а болей усяго ўкладае сваю душу ў іх паэтычныя маналогі»), - пэўны суб'ектывізм быў адзнакай плённага развіцця беларускай крытычнай думкі. У сваіх ацэнках яе прад-стаўнікі ішлі не ад апрыёрных заключэнняў, не ад застарэлых схем, а кіраваліся асабістым густам, мастацкай інтуіцыяй, уласным творчым вопытам. I тым самым спрыялі самавыяўленню творцы. А гэта быў адзіны перспектыўны шлях развіцця слоўнага мастац-тва, у тым ліку і яго навукова-крытычнай галіны.

У справядлівасці сказанага пераконваюць і ўласныя артыкулы 3. Бядулі, прысвечаныя М. Багдановічу, - «У гадаўшчьшу» (1918), «Натхненне і гармонія» (1920). Аўтарскія меркаванні і тут не па-збаўлены суб'ектывізму, але крытыку ўдалося зрабіць шмат ціка-вых назіранняў. Пройдзе няшмат часу, і Бядулевы ацэнкі будуць успрымацца вульгарнымі сацыёлагамі як абарона элітарнага мас-тацтва, а яго светапогляд назавуць ідэалістычным. Маўляў, 3. Бя-дуля, эстэт і фармаліст, прынцыпова ігнаруе класавы падыход, са-цыяльныя фактары пры вызначэнні грамадскіх функцый прыго-жага пісьменства. У сапраўднасці ж крытык спрабаваў зразумець прыроду мастацкай творчасці як адметнай формы спасціжэння рэчаіснасці і чалавека. «Жрацы хараства, - гаворыць 3. Бядуля, - адкрывалі людзям яго таемнасць, паказваючы ім яго творчасць уеюды, каб ачысціць гэтакім чынам людскія душы, падняць іх на скрыдлах натхнення да нябёс, каб яны парабіліся лепшымі і свят-лейшымі. Мастацтва ёсць той святы хорам, каторы асвятляе жыц-цё парываннямі к дабру і праўдзе, будзіць свядомасць і руйнуе нізкія інстынкты ў сэрцах людскіх».

Каштоўна тое, што Бядуля-крытык не задаволіўся агульнай дэкларацыяй, а ўласныя меркаванні пацвердзіў разглядам асобных твораў паэта («***Падымі угару сваё вока…», «Апокрыф», «Мадонны»). I не фармалізм і незалежнасць пісьменніка ад жыцця абараняў ён, а змагаўся за высокі мастацкі ўзровень беларускай літаратуры. Менавіта ў тым і бачыў крытык гістарычную заслугу Багдановіча, што мастак узбагаціў «родную нацыянальную паэзію новымі формамі, новымі гармоніямі, фарбамі, вобразамі і мелоды-ямі…».

Рэцэнзіі і артыкулы 3. Бядулі паспяхова працягвалі закладзе-ную ў нашаніўскі перыяд традыцыю пісьменніцкай крытыкі, якой уласціва павышаная ўвага да эстэтычнага ўзроўню твора, яго мас-тацкай дасканаласці, згарманізаванасці зместу і формы. I тут кла-січныя ўзоры паэтычнага сугалосся крытык знаходзіў у аўтара «Вянка»: «Ва ўсіх творах Багдановіча чуецца старанная, строгая апрацоўка, багацце і размаітасць вобразаў і формаў, вялікая краса і глыбіня думак».

Увогуле, мастацкая дасканаласць твора як вынік самапа-трабавальнасці і смелага мастацкага пошуку паэта ці празаіка заўжды знаходзіла актыўную падтрымку з боку 3. Бядулі. Ён вы-сока цаніў непаўторнае аблічча творчай асобы, яе ўменне глядзець на свет па-свойму. Вось і пры аналізе творчасці М. Гарэцкага Бя-дуля-крытык гаворыць пра «самабытны стыль» ранніх твораў пісьменніка, пра «арыгінальны склад малявання чалавечай душы». I такую тонкую праяву духоўнага жыцця чалавека, як каханне, М. Гарэцкі «таксама малюе на свой асабісты лад». I нават «малюнкі прыроды» зноў жа «выходзяць з-пад пяра Гарэцкага… ў новай форме» '6. I ў цэлым Бядуля-крытык прыхільна паставіўся да індывідуальнай манеры Гарэцкага: «Рэалізм у яго часам даходзіць да дэтальнай анатомікі, да фатаграфавання атамаў праз паве-лічальнае шкло («У лазні», «Маці» і інш.). Побач з гэтым яго рамантызм даходзіць ад натхнёнай лірыкі да таемнага містыцызму («Лірныя спевы», «Што яно», «Антон» і інш.)» 17. Тое, што Бядуля арганічна дапасоўваў складаныя тэарэтычныя паняцці - рэалізм, рамантызм - да канкрэтных твораў, напаўняў паняцці рэальным зместам, сведчыла аб інтэнсіўным станаўленні крытычнай думкі: абстрактная тэорыя натуральна ўваходзіла ў паўсядзённую практыку рэцэнзентаў. А гэта надавала крытычнай ацэнцы доказ-насць і пераканальнасць.

Што ж датычыць аповесці «Дзве душы», дык яна таксама дала крытыку магчымасць закрануць некаторыя складаныя праблемы літаратурнага характару, перш за ўсё праблему мастацкага адлю-стравання гістарычных падзей па гарачых слядах. Са спасылкай на аўтарытэт В. Бялінскага («маляваць сучасную гістарычную эпоху вельмі цяжка, як цяжка маляваць выгляд лесу, стоячы ў ім») 3. Бядуля выказвае думку аб тым, што аўтар аповесці выйграў бы, каб адклаў працу над творам на пазнейшы час. Узнятая пісьменнікам тэма заслугоўвае больш грунтоўнага асвятлення. Можа, нават у форме рамана.

Са сказанага не вынікае, нібыта 3. Бядуля негатыўна па-ставіўся да аповесці. Побач з крытычнымі заўвагамі (недастаткова глыбокая распрацоўка ўнутранага свету герояў, з якімі сутыкаецца Абдзіраловіч) аўтар водгуку ўбачыў у творы і шмат пазітыўных момантаў (яскравая характарыстыка Абдзіраловіча, пераканальная трактоўка такой з'явы, як падвойнасць пачуццяў інтэлігенцыі).

У актыў беларускай крытыкі павінны быць залічаны і рэцэнзіі Антона Навіны на «Матчын Дар» А. Гаруна і на даследчую працу «Белорусская речь…» Я. Карскага (абедзве - «Гоман», 1918), на аповесць «Дзве душы» М. Гарэцкага (зборнік «Наша Ніва», 1920) і на яго ж славутую «Гісторыю беларускае літаратуры» (газета «Наша Ніва», 1920). Пад пяром патрабавальнага крытыка кніга М. Гарэцкага атрымала заслужана высокую, аб'ектыўную ацэнку. Рэцэнзентам трапна схоплены асаблівасці аўтарскай манеры, у якой падаецца гісторыка-літаратурны матэрыял: «I прысуд яго заўсёды справядлівы, хоць часам залішне просталінейны, - глы-бокі, хоць выказаны ў некалькіх словах» 1*. А вось заўвага пра болыы буйны недахоп працы: А. Навіна адзначае «схематычнасць выкладу, што зацямняе суцэльны абраз нашага літаратурнага творства» 19. Гэтая хіба, вядома ж, народжана аб'ектыўнымі ўмова-мі - немагчымасцю ў межах невялікай кнігі даць шырокі, раз-горнуты малюнак складвання беларускай літаратуры на працягу некалькіх стагоддзяў. Таму пэўная эскізнасць і схематызм былі заканамерным вынікам.

Галоўным жа здабыткам А. Навіны і ўсёй тагачаснай крытыкі была кніга «літаратурна-сацыяльных нарысаў» «Нашы песняры» (1918), у якой разгледжана творча-грамадская дзейнасць Я. Кола-са, Я. Купалы, Ц. Гартнага, М. Багдановіча, Цёткі, К. Буйло, 3. Бя-дулі. Сабраныя пад адной вокладкай нарысы (спярша яны друкаваліся ў газеце «Гоман» за 1917 г.) склалі цэласную літара-турна-крытычную працу, якая вызначаецца адзінствам аўтарскай пазіцыі, адзінствам погляду на творчасць вядучых паэтаў. Фактыч-на гэта і першая на Беларусі кніга літаратурнай крытыкі. У ёй А. Навіна паслядоўна ажыццявіў эстэтычныя прынцыпы, сфар-муляваныя ім у нашаніўскай дыскусіі, узбагаціў іх новым змес-там - тымі мастацкімі адкрыццямі, якія былі зроблены пасля 1913 года. У цэнтры ўвагі Навіны-крытыка - галоўная тэма, вяду-чы пафас, тып таленту, адметнасць стылявой манеры, вобразнага ладу паэта, характар выяўленчых сродкаў, патэнцыяльныя магчы-масці развіцця. У якасці дамінуючай рысы адзначаны патрыятызм Я. Коласа, які найбольш выразна выяўляецца праз малюнкі прыроды, праз паэтызацыю «роднага кута». Пры разглядзе Я. Ку-палы на першы план вылучана «гармонія мыслі і формы» выдат-нага песняра-адраджэнца. А ў М. Багдановіча - гэта гума-ністычны пафас, сцвярджэнне агульначалавечых каштоўнасцяў, высокі эстэтычны ўзровень вершаў, наватарскае ўзбагачэнне паэзіі дасканалымі жанравымі формамі.

Канцэпцыя А. Навіны, скіраваная супраць недаацэнкі літа-ратуры як з'явы мастацкай, знайшла сваю падтрымку ў літаратурна-крытычным асяроддзі, а гэта пэўным чынам сведчыла аб прафесійным узроўні ўсёй тагачаснай крытыкі. I калі гісторык У. Ігнатоўскі ў адной з публічных лекцый на тэму «Малодшыя пісьменнікі Беларусі» паспрабаваў асвятліць творчасць Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, Ц. Гартнага з чыста класавых, партыйных пазіцый, дык сустрэў рашучую нязгоду з боку газеты «Беларусь». Аўтары змешчаных там дзвюх крытычных нататак - «Адзін» і «А.Г.» - паказалі метадалагічную заганнасць спро-шчана-сацыялагічнага погляду на літаратуру, бо такі погляд нівеліруе творчую асобу мастака слова, зводзіць сэнс твора да ілюстрацыі пэўнага тэзіса, увогуле разбурае літаратуру. У. Ігнатоў-скім праводзілася думка, нібыта творчасць пісьменнікаў абу-моўлена толысі іх сацыяльным паходжаннем, а матывы твораў «выплываюць выключна з эканаміцкага становішча беларускага працоўнага люду» 20. Апаненты У. Ігнатоўскага так абвяргаюць ло-гіку ягоных разважанняў: «Праўда, нашы песняры выйшлі з працоўнага люду. Але яны - не толькі працаўнікі. Кожны з іх ёсць грамадзянін у агульнай масе народу, сын свае бацькаўшчыны; а што самае галоўнае, кожны пясняр перш за ўсё - асоба, індывідуум» 21.

Як бачым, крытыкі глядзяць на Я. Купалу, Я. Коласа як на прадстаўнікоў усяго беларускага народа, а не пэўнага класа. Пяс-няр - гэта абаронца інтарэсаў нацыі. I да творчасці кожнага мас-така слова павінен быць індывідуальны падыход. Не менш істотнай была прапанова, каб пры аналізе канкрэтных твораў крытыкі зыходзілі з прынцыпаў агульначалавечай каштоўнасці мастацтва. «Разгляд літаратурнай творчасці можа быць толькі з аднаго пунісгу - чалавечнага. Тады характар беларускай літа-ратуры выявіцца сам сабою».

Тагачасная крытыка лічыла сваім абавязкам не толькі папу-лярызаваць у друку мовазнаўчыя працы, школьныя дапаможнікі, лексікаграфічныя выданні, а ставіла пытанне і пра неабходнасць шырокай, усебаковай падтрымкі і абароны беларускай мовы як найгалоўнейшага элемента нацыянальнай культуры, найважней-шага сродку і формы выяўлення духоўнага жыцця беларуса. I ў гэтым кірунку крытыкай і публіцыстыкай было зроблена нямала. «Родная мова - скарб народны, у ёй сабрана і захавана ўсё, што мае народ найлепшага, найдаражэйшага, што падымае чалавека на вышэйшыя ступені культуры; у ём уся мінуўшчына народу і буду-чына. Мова - гэта праца народнай душы, яе жывое стварэнне. I таму яна, родная мова, паказвае нам усе асобнасці як чалавека, так і цэлае нацыі» 23, - пісаў Вольны (3. Бядуля). Трактоўка сут-насці мовы як з'явы духоўнага парадку, бясспрэчна, уздымала прэстыж і літаратурнай крытыкі, і ўсяго нацыянальнага мастацтва, а ў канчатковым выніку актывізавала дзейнасць нацыянальнай інтэлігенцыі.

Блізкіх да 3. Бядулі поглядаў прытрымліваліся таксама Я. Кся-невіч (Я. Лёсік) і М-ч (Міхась Міцкевіч, ён жа Антось Галіна). Першы з іх рабіў спробу асэнсаваць глыбінную ўнутраную сувязь паміж мовай народа і станам яго духоўнай дзейнасці, яго літаратурай. Ад узроўню распрацаванасці мовы непасрэдна зале-жыць і ўзровень прыгожага пісьменства і нават навукі: «Той народ, каторы дажыўся да шчасця пераховываць у сваёй мове не толькі памяць вякоў, але й людскія дамыслы й даследы, - той народ пачувае сябе народам і будзе змагацца за мову сваю, як і за зямлю».

А вось Міхась Міцкевіч праблему мовы разглядаў у іншым ас-пекце - у сувязі з арганізацыяй і дзейнасцю беларускай Іпколы. «Асноваю нацыянальнай школы, - пісаў ён, - служыць родная мова - адзнака нацыі, яе духоўны твар. Мова збірае ўсё, што мае ў сабе дух нацыі. Няма ў нацыі нічога ні малога, ні вялікага чаго б мова не ведала. Без мовы не адбываецца творчасць народу» 25.

Гэтак жа глыбока турбавалі беларускіх крытыкаў і пытанні арганізацыі выдавецтваў, распаўсюджванне беларускай кніжкі. А. Вілейскі ў артыкуле «Беларускае выдавецтва» сцвярджаў: «…Трэба нацыянальна выхоўваць інтэлігенцыю і народ. Для першай трэба даць адпаведную літаратуру - палітычна-літа-ратурны журнал, месячнік з паважным літаратурна-навуковым зместам, трэба даць такую кніжку, якая здавальняла б духоўныя патрэбы беларуса-інтэлігента» 26.

Акрэсленую тут праблему А. Вілейскі звязаў з даўно наспелай неабходнасцю «вярнуць дадому» тых «пісьменнікаў-беларусаў, якія свой талент аддалі чужынцам толькі з прычыны неадпаведных варункаў да працы ў роднай мове, а праз якіх творы чуецца душа беларуса»., Названы імёны Міцкевіча, Крашэўскага, Сыракомлі, Ажэшкі, Канапніцкай, Дастаеўскага і многія іншыя. Актуальна прагучаў і заклік А. Вілейскага «пералажыць вядомыя творы вя-лікіх еўрапейскіх пісьменнікаў» і «навукова-папулярныя творы» 27. Крытык разумеў небяспеку ізаляцыі нацыянальнай літаратуры ад сусветнага інтэлектуальна-творчага асяроддзя.

Аб узроўні прафесійнага мыслення крытыка наглядна свед-чыць і яго погляд на ролю дзяржавы ў развіцці мастацкай куль-туры. «…Наладзіць справу выдавецтва і паставіць яе на патрэбную вышыню можна толькі тады, калі на гэта будзе спецыяльны дзяржаўны фонд. Прыватная ініцыятыва - рэч вельмі добрая ' пажаданая, але яна не можа даць патрэбных рэзультатаў» 28. Выкг заная тут думка не страціла сваёй актуальнасці і па сённяшні дзень.

Закранутая А. Вілейскім тэма «вяртання» ў беларускую літаратуру пісьменнікаў, якія нарадзіліся на Беларусі, і тэма перакладу знайшла сваё далейшае развіццё на старонках газеты ў выступленні Адама Навукі (В.А. Лявіцкая). Не закрэсліваючы значэння перакладзеных ужо на беларускую мову паасобных твораў Л. Талстога, С. Жэромскага, Тэтмаера, М. Горкага (яны «знаёмяць з агульначалавечай, усясветнай літаратурай»), крытык тым не менш лічыў, што творы гэтыя не ўзбагачаюць наша нацыянальнае мастацтва, яны чужыя беларусу па духу, па ідэалогіі. Іншая справа рэчы, якія належаць пяру Сыракомлі, Канапніцкай, Міцкевіча, Ажэшкі… Праз створаныя імі вобразы, малюнкі «чырвонай ніткай працягнута думка беларуская». Пераклад такіх твораў і будзе «багатым укладам у нашу літаратуру» 29.

Зусім відавочна, што трактоўка аўтарам паняцця агульначала-вечых каштоўнасцей спрошчаная, як і ягоная ацэнка вартасці твора, якая нібыта вызначаецца «духам і ідэалогіяй». Як і трэба бьіло чакаць, погляд крытыка аператыўна аспрэчыў М. Краўцоў30, пісьменнік і актыўны перакладчык з рускай мовы (М. Горкі, У. Караленка і інш.).

Нягледзячы на празмернае завастрэнне думкі, А. Вілейскі вы-казаў шэраг слушных, глыбокіх меркаванняў, якія паказваюць, што беларуская крытыка 1917-1920 гадоў развівалася даволі інтэнсіўна, смела ставіла вострыя пытанні часу. Так, заслугоўвае ўхвалы яго тэзіс пра ролю перакладаў ва ўзбагачэнні літаратурнай мовы ў лексіка-семантычным, стылявым плане. Перакладаючы выдатныя творы, мы тым самым «прыдбаем для нашай літарату-ры, - падкрэслівае крытык, - новыя формы пісьменства - по-весці, раманы, - якіх ужо даўно чакае наш чытач» 31.

Аб шырыні погляду А. Вілейскага на шляхі фарміравання на-цыянальнага слоўнага мастацтва, а фактычна і ўсёй культуры яс-крава гаворыць і абагульняючая выснова: «…Перакладам з чужых моваў закладваліся падваліны ўсіх вялікіх сучасных літаратур, як польскай, расійскай, гэтай жа дарогай ішла і йдзе літаратура ўкраінская. Пара і нам станавіцца на гэты шлях» 32.

Як своеасаблівую форму аператыўнай крытыкі можна разглядаць публікацыю ў газеце «Беларусь» ліста Я.Ф. Карскага з ацэнкай Купалавага празаічнага перакладу «Слова а Палку Ігаравым». «Шчыра дзякуючы п. праф. Карскаму за яго добрыя рады і папраўкі ў маім перакладзе, пастараюся прыняць гэта ўсё пад увагу, як будзе друкавацца асобнае выданне гэтага твору», - пісаў Я. Купала. I тут жа падавалася змястоўная вытрымка з ліста Я. Карскага, у якім, апроч непа, срэднай характарыстыкі ўзроўню перакладу («Пераклад даслоўны і вельмі ўдачлівы»), закрануты і тэарэтычны аспект пытання: «Не магу не прывітаць Вашага жа-дання пералажыць «Слова а Палку Ігараве», гэты дзіўны старасвецка-рускі твор, на беларускую мову, па сваёй архаічнасці так блізкай к яму. Пераклад, кажучы наогул, даслоўны і вельмі ўдачлівы. Думаю, што гэтым у Вас не агранічыцца, і Вы дасце так-сама вершаваны пераклад гэтага памятніка, тым болей, што і ця-пер шмат радкоў у Вашым перакладзе могуць быць ужо падзелены на вершы, разумеецца, без рыфмаў, якія для падобных твораў не так ужо і патрэбныя».

Пажаданні славутага вучонага пазней і сапраўды здзейсніліся, а на той час Я. Купала і сам не цураўся крытычнага слова. Праўда, найчасцей яно трапляла на старонкі друку знітаваным са словам публіцыстычным. Прыкладам такой знітаванасці могуць служыць артыкулы «Моладзь ідзе!» (1919) і «Справа беларускага нацыя-нальнага гімна» (1920). У першым з іх гаворыцца пра вялікую ролю рэдакцыйнага калектыву газеты «Наша Ніва» ў актывізацыі нацыянальна-вызваленчага руху. Аўтар падкрэслівае, што «гэта праца лепшых беларускіх людзей над падняццем свае роднае куль-туры не была дарэмнай» 34. Маладыя сучаснікі Купалы падхапілі ідэі папярэднікаў і ўзбагачаюць іх у новых умовах, пра што свед-чыць газета «Наша Каляіна», якую пачала выдаваць у Слуцку бе-ларуская нацыянальная злучнасць «Кветка папараць». I тут Я. Ку-пала выступіў як рэцэнзент выдання. Ён падтрымаў намеры мо-ладзі.

Выразны літаратурна-крыгычны почырк Я. Купалы можна ба-чыць і ў артыкуле «Справа беларускага нацыянальнага гімна». Пералічыўшы творы, якія тады выконваліся як беларускі гімн («А хто там ідзе?» і «Не загаснуць зоркі ў небе…» - яго ўласныя вершы; «О Божа, спасе наш» К. Каганца), паэт стрымана ацэньвае іх узровень, іх адпаведнасць патрабаванню быць сімвалам дзяржаўнай атрыбутыкі. I робіць вельмі пэўную выснову, якая наглядна паказвае маштаб купалаўскага мыслення: «Ды і шмат яшчэ ёсць усялякіх песень і вершаў, якія ахрысцілі гімнамі, не зважаючы на тое, ці яны заслугоўваюць такую назву, ці не.

I вось з гэтага вялікага ліку «гімнаў» мы ўсё-такі не маем - сказаў бы я - прызнанага і ўсвенчанага беларускага нацыяналь-нага гімна» 35.

Прычыненасць Я. Купалы да дзейнасці крытычнага цэха, ня-гледзячы на колькасна нешматлікія выступленні яго ў гэтым жалры, была моцнай маральнай і творча-прафесійнай падтрымкай беларускай крытыкі.

Значна часцей у параўнанні з літаратурна-крытычным ма-тэрыялам на старонках перыядычнага друку 1917-1920 гадоў змяшчаліся гісторыка-літаратурныя артыкулы і даследаванні. Іх аўтары выразна ўсведамлялі наспелую неабходнасць зрабіць зда-быткам грамадскасці лепшыя мастацкія дасягаенні мінулых ста-годдзяў і тым самым паказаць вялікія творчыя здольнасці народа. I кожны са свядомых беларускіх адраджэнцаў рабіў практычныя захады ў гэтым кірунку. Найболынай актыўнасцю вылучаліся В. Ластоўскі, Я. Лёсік, А. Луцкевіч, М. Гарэцкі, Я. Карскі.

Яшчэ ў 1916 годзе ў пачатковых нумарах «Гомана» былі зме-шчаны артыкулы В. Ластоўскага «1491-1916», прысвечаныя гі-сторыі беларускага друку, «Памяці Справядлівага» (К. Каліноў-скага), «Прычыны заняпаду беларускага адраджэння ў XIX ст., «Шляхам творчасці». У апошняй публікацыі гаворка ідзе аб ролі чужаземных культурных ушіываў і аб стваральным духоўным па-чатку як галоўнай перадумовы існавання кожнай нацыі: «Але бу-дучы нават пад найвялікшым чужым уплывам, дух людзей стараецца праявіць свае характэрныя асобнасці. I дзеля гэтага народы, навучыўшыся ад другіх народаў пісьма, музыкі, песні, штукарства, нават саўсім несвядома, твораць з чужога сваё, адмет-нае» 36.

У «Гомане» ж за 1917 год таксама друкаваліся «Кароткі нарыс развіцця асветы на Беларусі да 1-й чвэрці XVIII стагоддзя» В. Лас-тоўскага, пачатковыя раздзелы яго працы «Выпісы з беларускай літаратуры», якая ў тым жа годзе выйшла ў Вільні асобным вы-даннем (т. 1, 2).

Варта прыгадаць і апублікаваны на старонках «Гомана» артыкул нямецкага даследчыка Р. Абіхта «Калі напісаны «Тарас на Парнасе»?» Прыцягненне да супрацоўніцтва замежнага вучонага дабратворна ўплывала і на аўтарытэт газеты, і на кірунак пошукаў беларускіх літаратуразнаўцаў.

3 вялікай прыхільнасцю ставілася да гісторыка-літаратурнай праблематыкі і «Вольная Беларусь». У 1917 годзе ў газеце былі змешчаны навукова-публіцыстычныя працы Я. Лёсіка «1417-1917 (Да юбілею 400-леція беларускага друку)», «Беларускі тэатр», «Наша культурнае свята», «Граматыка і родная мова». Тут жа па-бачыў свет і артыкул М. Гарэцкага «Доктар Францыск Скарына», у якім не толькі пададзены вядомыя на той час звесткі пра жыццё-вы шлях славутага асветніка, але і паказана значэнне ягонай дзей-насці як першадрукара. «Што датычэ кніг яго з боку тыпаграфскае навукі, то яны стаяць вышэй за ранейшых (чэшскіх) і сучасных ім венецыянскіх, лепей за нямецкія.

Яны маюць і гравюры, цікавыя літары рознай велічыні з рознымі ўкрасамі, хітрымі завітушкамі, застаўкі вялікія (з людзьмі) і малыя; вельмі прыгожа і па-мастацку зробленыя. У тым відаць талент Скарыны».

Закрануў М. Гарэцкі і пытанне аб мове Скарынавых кніг. Мо-ва - «тагачасная беларуская», аднак «у малітвенных зваротах і спецыяльных набажэнскіх назвах» захаваны царкоўна-славянізмы. М. Гарэцкі не дае канчатковага вытлумачэння гэтаму факту, а мяркуе, што Скарына, відаць, «лічыў іх для ўсіх зразумелымі» 38, або тут адыграла сваю ролю набожнасць вялікага палачаніна. Ад-значаны і ўплыў чэшскай, польскай, літоўскай і нават нямецкай моў на мову перакладчыка.

У «Вольнай Беларусі» часта друкаваўся і Р. Зямкевіч, вядомы калекцыянер, збіральнік старадрукаў, бібліёграф і гісторык бе-ларускай літаратуры. Ім змешчаны даследаванні «400-лецце беларускага друку», «Значэнне Францішка Скарыны ў беларускай культуры», «Друк Скарыны і друк сучасны» (усе - жнівень 1917).

Увогуле, «Вольная Беларусь» шмат зрабіла ў справе падтрымкі нацыянальнага прыгожага пісьменства. На яе старонках у 1917-1918 гадах пабачыла свет фактычна ўсё лепшае, што ў той час створана было беларускімі паэтамі, празаікамі, драматургамі, пуб-ліцыстамі. Гэта шматлікія вершы, апавяданні Я. Коласа, яго п'еса «Антось Лата», паэма «Сымон-музыка» (1911-1918), раздзелы з «Новай зямлі», апавяданні з цыкла «Казкі жыцця», а таксама шэраг твораў М. Гарэцкага, Ц. Гартнага, А. Гаруна, 3. Бядулі, Ф. Аляхновіча, К. Буйло, Антося Галіны. Багата была прадстаў-лена і спадчына М. Багдановіча, творы, перакладзеныя з рускай, польскай, украінскай моў. «Вольную Беларусь» можна з поўным правам характарызаваць як літаратурную газету.

Не абміналі гісторыка-літаратурных матэрыялаў таксама і газе-ты «Беларускі шлях», «Беларуская думка», «Беларускае жыццё», часопісы «Чырвоны шлях», «Рунь» і «Вольны сцяг». Але асабліва вялікую ролю ў прапагандзе гісторыка-літаратурных ведаў ады-грала газета «Беларусь». Менавіта тут намаганнямі групы асвет-нікаў і перш за ўсё Я.Ф. Карскім былі надрукаваны матэрыялы, якія ў сваёй сукупнасці ўзнавілі асобныя, найбольш яскравыя старонкі старажытнай, а часткова і новай беларускай літаратуры. Пяру Я. Карскага належаць даследчыя матэрыялы, дзе раз-гледжана грамадска-культурная і творча-мастацкая дзейнасць Я. Кміты-Чарнабыльскага, А. Рыпінскага, А. Вярыгі-Дарэўскага, В. Каратынскага, Л. Кандратовіча, Ф. Тапчэўскага, В. Дуніна-Марцінкевіча, А. Ельскага, А. Пашкевіч.

Названыя працы з пункту гледжання іх зместу і навуковай каштоўнасці надзвычай важныя. Па-першае, яны вельмі багатыя на фактуру. Многія звесткі прыводзяцца тут упершыню, яны ўзя-тыя з неапублікаваных крыніц, з рукапісаў. Адпаведна прынцыпам культурна-гістарычнай школы вялікая ўвага звярталася на біяграфічныя даныя, на ўмовы, у якіх жыў і працаваў пісьменнік, на абставіны, пры якіх з'явіўся той ці іншы твор. Вось тыповы ўзор стылю і даследчай манеры даследчыка: «Прыяцель бела-русаў, - чытаем мы ў публікацыі пра А. Ельскага, - любіцель усяго беларускага, добра ведаўшы не толькі вёску, але і пісьмен-насць і літаратуру беларускую, ён блізка стаяў да жыўшага пры ём Дуніна-Марцінкевіча, каторага рукапісы некаторых нявы-друкаваных твораў і захаваліся ў яго, меў зносіны з другімі бе-ларускімі пісьменнікамі, наогул з дзеячамі, шмат працаваў ён дзе-ля падняцця дабрачыннаеці, развіцця розуму і, наогул, дабрабыту сялянскага люду».

Карскі свядома ўстрымліваўся ад ацэнкі літаратурнага твора ці помніка старой пісьменнасці з ідэалагічнага пункту гледжання. Акцэнт ставіўся на яго культурна-асветным, выхаваўчым значэнні, на маральнай скіраванасці. Таму публікацыі вучонага доўгі час не страчвалі свайго значэння як надзейная крыніца фактаў, звестак для даследчыкаў розных навуковых кірункаў. Аўтарытэт падобным працам надавала і тое, што іх аўтар не пакідаў па-за ўвагай моўнастылявыя асаблівасці твора. Пэўная апісальнасць пуб-лікацый Я. Карскага часта нейтралізавалася яго імкненнем вызна-чыць дамінанту творчасці кожнага творцы, што зафіксавана нават у загалоўку артыкулаў: В. Дунін-Марцінкевіч ахарактарызаваны як «стары беларускі пісьменнік», А. РЫПІНСІСІ - як «стары беларускі этнограф і пісьменнік», Цётка аднесена да песняроў «эпохі адраджэння беларускай літаратуры». Не ўхіляўся вучоны і ад разгляду праблем, якія датычылі творчасці пісьменнікаў навейшага часу, што бачна з артыкула «Максім Багдановіч - беларускі паэт чыстага мастацтва», Тут Я. Карскі падтрымаў пункт гледжання даследчыкаў, якія характарызавалі аўтара «Вянка» як «песняра чыстай красы»: «…Паэзія М. Багдановіча не абмяжоўваецца толькі тым, што ёсць у беларускім жыцці, і ўся пранята сумным тонам: ён разглядаў і агульналюдскія матывы і рысаваў іх як паэт сапраўднага мастацтва для мастацтва» 40.

Увогуле сфера навуковых інтарэсаў Я. Карскага была даволі шырокай. Гэта пацвярджаецца публікацыямі «Беларускі народ і яго мова», «Творы беларускай літаратуры, маючыя камічна-гумарыстычны характар», «У справе гісторыі беларускай драмы». Тут даследчыка, як бачым, цікавяць пытанні сацыяльна-палітычнага і культурнага характару, праблемы жанру і стылю. I нават у тым выпадку, калі артыкулы былі звернуты да спецыфічна моўнай праблематыкі («Літоўцы, латышы і беларусы: узаемныя ўплывы на язык»), яны ўсё роўна адыгрывалі значную ролю ў развіцці гісторыка-літаратурных даследаванняў, фактам свайго з'яўлення актывізуючы цікавасць да аналагічных працэсаў у літаратурнай творчасці. Зрэшты, вучоны і сам звяртаў увагу на з'явы, агульныя для мовы і літаратуры («Жыдоўскі элемент у бе-ларускай мове і літаратуры, асабліва старой»; «Што яшчэ трэба зрабіць у справе беларускай мовы і літаратуры»). У тагачасных умовах падобны сінкрэтызм быў не толькі прымальным, але і не-абходным, бо дапамагаў выпрацоўцы поглядаў на літаратуру як мастацтва слова. Ды і праблемы развіцця, удасканальвання, узба-гачэння літаратурнай мовы заставаліся актуальнымі, востра на-дзённымі. Ад вырашэння гэтых праблем шмат у чым залежаў і лёс нацыянальнай літаратуры як прыгожага пісьменства.

Наглядным пацвярджэннем выключнай інтэнсіўнасці навуко-вай працы Я. Карскага можа служыць тое, што вучоны адначасова друкаваўся ў шматлікіх выданнях - у часопісах «Варта» («Рождественская вертепная драма в Белорусснн». 1918. №1), «Крывічанін» («Белорусская «Эненда нанзнанку». 1918. №1), «Чырвоны Шлях» («Доктор Францнск Скорнна». 1918. №3-4), «Рунь» («Духоўныя песні і канты штучна створаныя». 1920. №1, іншыя публікацыі ў №3, 5-6, 7-8, 9-10), «Вольны сцяг» («Беларускія жніўныя абразкі і песні». 1920. №1).

Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што ў 1917-1920 гадах Я. Карскі з'яўляўся адной з ключавых, вызначальных фігур наву-ковага жыцця на Беларусі. Разам з В. Ластоўскім, Я. Лёсікам, А. Навіной, М. Гарэцкім, Р. Зямкевічам, М. Янчуком ён правёў вялікую збіральніцкую, падрыхтоўчую, а таксама і даследчую працу, якая была неабходнай умовай паспяховага напісання першай сістэматызаванай «Гісторыі беларускае літаратуры». Апошняя з'яўлялася надзейным грунтам маючых быць створанымі школьных падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў рознага прызна-чэння. I такая «Гісторыя…», аўтарам якой стаў М. Гарэцкі, з'явілася якраз у 1920-м - завяршальным годзе пераходнага этапу. Завяршэнне гэта, як ужо пацвердзіла прыгаданая вышэй ацэнка А. Навіны, трэба прызнаць даволі паспяховым. Тым болей што кніга М. Гарэцкага была падтрымана працамі іншых аўтараў: у Кіеве Л. Леушам (Л. I. Леушчанкам) у 1919 годзе быў выдадзены зборнік «Дыяменты беларускага прыгожага пісьменства» з прадмовай складальніка, у 1920 годзе ў Маскве выйшлі «Очеркн белорусской лнтературы под редакцней Н.А. Янчука. Вып. 1. Новейшая лнтература», а ў 1921-м пабачыў свет чарговы выпуск «Беларусаў» Я. Карскага - «Старая белорусская словесность». Т. 3, вып. 2. Гэтыя працы сведчылі аб тым, што літаратурна-крытычная і навукова-даследчая думка Беларусі выходзіла на новы ўзровень свайго развіцця.

Спіс выкарыстаных крыніц

беларускі нацыянальны культурны грамадзянскі

1. Купала Я. Справа незалежнасці Беларусі за мінулы год // Беларусь. 1920.

2. Лёсік Я. «Антось Лата». Сцэнічныя творы Тараса Гушчы // Вольная Беларусь. 1917.

3. Бядуля 3. «Дзве душы». Повесць М. Гарэцкага // Беларусь. 1920.

4. Ксяневіч Я. Мова і літаратура // Беларусь. 1919. 13 лістап.

5. Міхась Міцкевіч. Беларуская нацыянальная школа // Беларусь. 1920.

6. Адам Навука. Значэнне перакладной літаратуры // Беларусь. 1920.

7. Купала Я. Жывс Беяарусь. Мн., 1993. С. 313.

8. Ластоўскі В. Выбраныя творы. Мн., 1997. С. 311.

9. Вольная Беларусь. 1917. 8 жн.

10. Карскі Я. Беларускі пісьменнік Аляксандр Ельскі // Беларусь. 1920.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.

    реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры.

    реферат [16,4 K], добавлен 22.11.2011

  • Асаблівасці станаўлення і асноўныя прыкметы ўласнабеларускай старажытнай літаратуры на пачатковым этапе яе развіцця. Летапіс як найбольш значный жанр беларускай літаратуры XV — пачатку XVI ст. Арыгінапьны твори жанра царкоўна-рэлігійнага пісьменства.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 24.02.2011

  • Актывізацыя кнігавыдавецкай справы ў Беларусі. Адсутнасць беларускамоўнай перыёдыкі. Характэрныя штрыхі беларускай літаратуры пачатку XX ст. Вытокі светаўспрымання аўтара "Ад-вечнай песні". Унутраная логіка развіцця беларускага крытычнай думкі.

    реферат [39,3 K], добавлен 11.12.2011

  • Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.

    реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011

  • Напрамкі і стылі ў еўрапейскай і сусветнай мастацкай культуры і літаратуры XVI-ХХ ст.: Барока, класіцызм, сениментализм, рамантызм. Агульнае паняцце пра сацыялістычным рэалізме, развіццё сусветнай і беларускай літаратуры, сучасныя думкі і погляды.

    курсовая работа [57,7 K], добавлен 25.02.2011

  • Ля вытокаў беларускай літаратурнай навукі, яе развіццё ў 1920-1930 гг. Фарміраванне ўласнага беларускага літаратуразнаўства, яго стан ў 1940 - першай палове 1950 гг. Здабыткі і дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў другой палове 1950 - 1990 гг.

    реферат [36,2 K], добавлен 25.02.2011

  • Ужыванне фразеалагічных і свабодных словазлучэнняў у мове твораў аднаго з самых цікавых класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа. Культурна-бытавая дэталь у паэме "Новая зямля". Віды фразеалагізмаў, сродкі стварэння гумару ў коласаўскай паэме.

    курсовая работа [77,2 K], добавлен 22.01.2016

  • Вызначэнне месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Дыферэнцыяцыя поглядаў даследчыкаў на сатырычны род. Пародыя, эпіграма, працэс станаўлення і развіцця жанру пародыі ў беларускай літаратуры ХХ ст. Парадыйная спадчына Г. Юрчанкі.

    курсовая работа [49,0 K], добавлен 05.03.2010

  • Класіфікацыя літаратурных твораў па іх мастацка-эстэтычных вартасцяў і функцыянальнай ролі ў чытацкай аўдыторыі. Адметныя асаблівасці літаратурнай класікі, масавай літаратуры і белетрыстыкі. Змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры.

    реферат [34,0 K], добавлен 22.02.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.