Шматварыянтнасць літаратурнай мовы ў яе пісьмовай і вуснай форме на тэрыторыі Беларуси

Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курсовая работа
Язык русский
Дата добавления 10.01.2011
Размер файла 70,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Гэтая тэндэнцыя, насуперак моцнаму супраціву з боку беларускай інтэлігенцыі, працягваецца і дагэтуль, таму мы павінны добра ведаць гісторыю ўзнікнення і фармавання рускай мовы, яе ўплыў на менталітэт жыхароў Беларусі незалежна ад іх нацыянальнага, сацыяльнага ды канфесійнага статусу.

У XVII ст. руская мова фармуецца на глебе маскоўскай гаворкі, якая лічыцца ўзорнай і разам з тым ўжо тады мае шэраг запазычанняў са стара-беларускай мовы, асабліва ў будаўніцтве і рамёствах (да прыкладу, слова «кафель» са старабеларускага «кафля»). Жыхары этнічных беларускіх земляў упершыню непасрэдна сутыкаюцца з рускай мовай толькі ў сярэдзіне XVII ст. у часе вайны 1654-1667 гг., калі асноўная тэрыторыя нашай краі-ны была часова захопленая маскоўскім войскам. Менавіта тады адбылося першае масавае прымусовае перасяленне беларусаў у Маскоўскае княства, у тым ліку і ў Маскву, дзе якраз беларусы заснавалі Мяшчанскую слабаду і складалі тады блізу 30% насельніцтва гэтага горада Трусаў А. Месца і роля рускай мовы ў грамадскім жыцці Беларусі. // Беларуская мова : шляхі развіцця, кантакты, перспектывы. Мн., 2001. С. 245..

У той час як пасля 1696 г. на тэрыторыі Вялікага Княства адзінай дзяржаўнай становіцца польская мова і пачынаецца заняпад беларускага пісьменства, у Расійскай імперыі назіраецца цалкам адваротная тэндэнцыя. Дзякуючы намаганням Ламаносава і Карамзіна руская мова становіцца мовай навукі і дзяржаўнага апарату і такім чынам атрымоўвае моцны штуршок у сваім далейшым развіцці. А пасля гвалтоўнага падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. руская мова становіцца дзяржаўнай і на абшарах усёй этнічнай Беларусі, якая паводле падзелу адышла да Расійскай імперыі. Да 1830-1831 гг. на Беларусі ў сферы адукацыі і навукі рускай мове моцную канкурэнцыю яшчэ складала польская, але пасля задушэння паўстання 1830-1831 гг. пачалася татальная русіфікацыя беларусаў, і нават назва краіны «Беларусь» з 1840 г. падлягала забароне.

Цягам XIX і асабліва XX стст. этнічнае беларускае насельніцтва рознымі шляхамі рэгулярна перасялялася ў Расію, а Беларусь, у асноўным яе буйныя і сярэднія гарады, актыўна і мэтанакіравана засялялася рускімі.

Найбольшай колькасці рускае насельніцтва ў Беларусі дасягнула ў 1989 г, калі, паводле перапісу, тут жыло 1342 тысячы рускіх. Якраз з пры-чыны іх непасрэднага моўнага ўплыву рускую мову ў якасці роднай назвалі 3244 тысячы жыхароў Беларусі (для параўнання, у 1979г. -- 2688 тысяч), з іх толькі 1311 тысяч былі рускія, астатнія 1933 тысячы -- прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў. I толькі зараз, пасля набыцця Беларуссю статусу незалежнай краіны, гэтыя лічбы змяніліся: грамадзян, што лічаць сябе рускімі па нацыянальнасці, значна паменела, а свядомых беларусаў стала болей Трусаў А. Месца і роля рускай мовы ў грамадскім жыцці Беларусі. // Беларуская мова : шляхі развіцця, кантакты, перспектывы. Мн., 2001. С. 246..

3.2 Узаемадзеянне беларускай і рускай моў у Беларусі: уплыў, скажэнні, трасянка

Беларуская мова як нацыянальная мова аднаго з усходнеславянскіх народаў належыць да ліку жывых нармалізаваных літаратурна-пісьмовых моў сучаснасці. На працягу многіх стагоддзяў існавання склаўся яе слоўнік, выпрацаваліся фанетыка-арфаэпічныя і граматычныя сістэмы, вызначыліся літаратурныя нормы функцыянавання ўсіх без выключэння звенняў яе моўнай структуры: слова- і формаўтварэння, вымаўлення, акцэнтуацыі, напісання слоў ці іх частак і інш. Акрэсліліся адначасова прынцыпы лексіка-семантычнай спалучальнасці і граматычнай арганізацыі словаформ, мадэлі і тыпы адпаведных сэнсава-сінтаксічных пабудоў - словазлучэнняў, сказаў, у тым ліку складаных сінтаксічных утварэнняў на ўзроўні фразавых і звышфразавых адзінстваў. Наркевіч А. І. Граматычная норма і варыянтнасць: Культура мовы журналіста. - Мн., 1982. С. 33.

Аднак, як і ўсякая іншая жывая мова, сваю камунікатыўную функцыю яна паспяхова можа выконваць толькі пры ўмове строгага і абавязковага захоўвання ў працэсе знасін усіх уласцівых ёй структураўтваральных і семантычных адметнасцей, законаў і правіл іх літаратурнага выражэння. Там жа.

Сучасная беларуская мова існуе ў 3-х разнавіднасцях: літаратурная мова, народна-дыялектная мова і змешаная мова на беларускай аснове. Усе людзі, якія карыстаюцца гэтымі разнавіднасцямі з'яўляюцца носьбітамі беларускай мовы.

У межах сучаснай літаратурнай мовы суіснуюць дзве традыцыі. Адна разнавіднасць беларускай літаратурнай мовы атрымала назву "тарашкевіца" (паводле імя аўтара "Беларускай граматыкі для школ" Б.Тарашкевіча), другая - "чарнушэвіца" (паводле імя народнага камісара асветы Дзм.Чарнушэвіча). Абодва тыпы беларускай літаратурнай мовы маюць паміж сабой вельмі шмат агульнага і адрозніваюцца нязначнай колькасцю рыс. Маючы вельмі неаднолькавае пашырэнне ў грамадстве, абодва варыянты беларускай літаратурнай мовы тым не менш маюць выразны грунт для ўжывання.

У савецкия гады БССР лічылася напэўна самай “рускай” з усіх саюзных рэспублік. Атрыманы ў 1991 годзе суверэнітэт нічога тут не змяніў. У 1995 годзе руская мова атрымала статус афіцыйнай, што прывяло да амаль што поўнага знікнення беларускай мовы з афіцыйнах дакументаў. Сёння нязначная частка нацыянальнай інтэлігенцыі у паусядзённым жыцці размаўляе на беларускай мове. Пры гэтым іх чамусці называюць нацыяналістамі.

Большасць жа насельніцтва, па сутнасці, не валодае ні адной, ні другой дзяржаўнай мовай і карыстаецца так званай ”трасянкай” - жаргоннай сумяссю рускай і беларускай моў, тэмай мноства анекдотаў.

Спецыялісты адзначаюць цікавую тэндэнцыю: на Беларусі ідзе працэс фарміравання беларускага варыянта рускай мовы, што нагадвае тое, як за доўгія гады прыгнёту склаліся розныя варыянты ангельскай, французкай, нямецкай і іспанскай моў.

Існуе два варыянты “трасянкі”: першы - сумесь беларускіх і рускіх словаў з захаваннем беларускай фанетыкі, ідыяматыкі і сінтаксісу. Гэты варыянт распаўсюджаны ў сельскай мясцовасці. Другі варыянт - руская мова з беларускім вымаўленнем і захаваннем пэўнай колькасці беларускай лексікі і фразеалагічных выразаў. На гэтым варыянце трасянкі размаўляе моладзь у вёсцы і людзі сярэдняга ўзросту ў гарадах (яркі прыклад - маўлене прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі). Так ці інакш, "трасянка" з'яўляецца дамінуючай лінгвістычнай формай на Беларусі (размаўляе на ёй да 70 працэнтаў насельніцтва).

Акрамя “клінічнага выпадку” - “трасянкі” - у беларускай мове мае месца пэўны адыход ад нормы пад уздзеяннем рускай мовы Так часцей за ўсё назіраюцца наступныя памылкі на пісьме:

замена літары ё на літару е, хаця для расейскай мовы гэта лічыцца нормай;

напісанне літары у тады, калі трэба пісаць ў;

напісанне літары и замест літары i.

У вусным маўленні недапушчальна наступнае

Цвёрдае вымаўленьне гукаў [з] і [с] перад мяккімі зычнымі. Напрыклад, вымаўленьне слова сьнег на расейскі манэр як [сн'эк] замест [с'н'эх]; слова спазьніцца як [спазн'iц:а] замест [спаз'н'iц:а].

Асобнае вымаўленне гукаў [дж], [дз] у дыграфах дж і дз. Напрыклад: вымаўленне [нарад/жэн':э] замест [нараджэн':э], [iд/з'i] замест [iдз'i]. Асобна спалучэнні літар дж і дз вымаўляюцца толькі на стыку прыстаўкі і кораня: адзнака = [ад/знака], надзвычайны = [над/звычаjны], аджыць = [ад/жыц']. У гэтых выпадках спалучэньні дж і дз адпаведна абазначаюць два розныя гукі: [д][ж] і [д][з].

Мяккае вымаўленне зацвярдзелых гукаў [ч] і [р]. Гэтыя гукі ніколі не бываюць мяккімі, і адступленне ад гэтага правіла “рэжа слых”. Гэтую памылку часта робяць нават тыя, хто ўжо даўно жыве на Беларусі. Беларусы гэта выразна чуюць і адразу заўважаюць небеларускае паходжанне суразмоўцы.

Невыразнае, недакладнае, скомсанае вымаўленьне галосных.

Няправільнае ўжыванне роду і ліку назоўнікаў. У беларускай і расейскай мовах не заўсёды супадае род і лік назоўнікаў. Напрыклад, у беларускай мове дзiця -- ніякага роду; боль, мазоль, медаль, надпiс, палын, пыл, роспiс, рукапiс, сабака, фальш, шынэль -- мужчынскага роду. Словы грудзi, дзверы, крупы, а таксама ўсе назвы ягад: маліны, суніцы, чарніцы ды інш. -- маюць толькі множны лік. Род і лік назоўнікаў неабходна правяраць і вучыць па слоўніку.

Можна меркаваць, што, быўшы ўвесь час параўноўванай з рускай, беларуская мова хутчэй атрымлівае характарыстыкі негатыўнага характару: яна "непрэстыжная" і, хутчэй, "недастаткова развітая" і "недасканалая".

Напрыклад, дзякуючы недастаткова прафесійнай дзейнасці выканальнікаў Закона аб мовах 1990 года і прапагандзе сіл, настаўленых да беларускай мовы агрэсіўна, у першай палове 90-ых гадоў сярод пэўнай, дэмакратычна арыентаванай, часткі грамадства мог скласціся вобраз беларускай мовы як мовы, якая гвалтам навязваецца дзяржавай і недастаткова адукаванымі людзьмі.

З другога боку, абмежаванне сацыяльных функцый роднай мовы вядзе да дэцыяналізацыі беларусаў. Сярод розных вымярэнняў чалавека і соцыўма асобнае месца займаюць тры прыметы: мова, нацыянальнасць і вера. Яны ўзаемазвязаны, іх называюць галоўнымі фанктарамі, што ствараюць своеасаблівасць культуры і ментальнасці народа - яго псіхічнага складу, светаўпрымання, паводзінаў. Мечковская Н. Б. Язык і релігія. - М, 1998. С. 9. Шырока распаўсюджаны ў СМІ выраз - “гіне мова, гіне і нацыя” - даволі слушны. Як перасцярога гучаць словы вучонага Леаніда Лыча: А вось як страцім родную мову, нішто і ніхто не ўратуе нацыю ад немінуючай смерці” Лыч Л. Беларуская нацыя і мова. - Мн, 1993. С. 87.. У рэспубліцы не функцыянуе беларуская мова ў сферы службова-справавых зносінаў. У сённяшніх варунках фармальна абвешчанага “двухмоўя” фактычна пануе рускае аднамоўе. Народная Воля, 2000. 29 студзеня. Мала выдаецца літаратуры (мастацкай, навуковай, публіцыстычнай) на беларускай мове.

Калі нават у вельмі агульных рысах прааналізаваць антыбеларускую дзейнасць у нашай краіне на працягу другой паловы XX стагоддзя, так ці гэтак выкліканую ўсходняй палітыкай, то заўважаем, што найбольшая актыўнасць, найбольшая колькасць звязаных тэм і найбольш выразныя тэндэнцыі разбурэння відаць былі якраз у накірунку знішчэння беларускай мовы. Тут праходзіў магістральны ўдар па беларускай нацыі, які яшчэ раней пакінуў у гісторыі унікальныя сведчанні цемрашальства. (Напрыклад, афіцыйная забарона ў 1840 годзе рускім Сенатам ужывання назвы "Беларусь" -- і, адпаведна, беларускай мовы -- ці рэпрэсіўны сталінскі асіміляцыйны дэкрэт аб "рэформе" беларускай мовы і набліжэнні яе да расійскай.)Уражвае, аднак, нават не гэтак характар антыбеларускіх дзеянняў, колькі іхняя бязлітасная паслядоўнасць, цягласць, на працягу ўсёй гісторыі дачыненняў з чужой уладай, накіраваная да адной палітычнай мэты -- поўнага знішчэння Беларускай культуры, Беларускай дзяржаўнасці, Беларускага народа і русіфікацыі яго рэштак. …Чым больш культурны народ, тым мацнейшае культуратворнае (і, адпаведна, палітычнае) значэнне мае для яго нацыянальная мова. Невыпадкова развіццё нацыянальнай мовы, яе існаванне, ужыванне, зберагаючыя абставіны рэгулююцца не толькі нацыянальным грамадствам, але і дзяржаўнымі законамі. Беларуская мова ў гэтым сэнсе -- надзвычай яркі прыклад высокай культуратворнай напоўненасці яе інфармацыйнай ролі ў грамадстве. Калі б уявіць немагчымае, што беларуская мова якім-небудзь катастрафічным чынам раптам знікла і народ застаўся б без мовы, то ўся беларуская гісторыя і культура сталася б для яго адсечанай, мёртвай для новых пакаленняў беларусаў. Яны як бы павіслі б у паветры, безабаронныя перад русіфікацыяй і анексіяй, пазбаўленыя грунту нацыянальнага існавання. На гэтым бы беларуская гісторыя і скончылася, нацыя знікла б, як туман, як пыл над вадой. Народная Воля, 2002. 1 лютага.

3.3 Моўная сітуацыя ў беларускіх СМІ

Праблема мовы знаходзіць адлюстраванне ў беларускіх СМІ. У складаны час інтэграцыі з Расіяй нацыянальна свядомых беларусаў хвалюе тое, што мы можам згубіць свае нацыянальныя здабыткі, родную мовы і ў выніку апынуцца ў лагасферы хаця і блізкай, але чужой культуры. У беларускім перыядычным друку гучаць як лозунгі, як папярэджанні загалоўкі артыкулаў: З моваю ўваскрэсне Беларуь!” (Народная Воля, 2000. 29 студзеня), “Жыве і будзе жыць” (Народная Воля, 2000. 1 лютага), “Пакаранне за знявагу беларускай мовы” (Звязда, 2000, 17 лютага), “Родная мова - справа святая” (Народная Воля, 2000. 18 красавіка), “Адродзім беларускую мову і вернем нашыя адвечныя сімвалы” (Народная Воля, 2000. 21 красавіка), “Мы самі ранім мову” (Сітаратура і Мастацтва, 2000. 9 чэрвеня).

І разам з тым, паводле даных аддзела рэгістрацыі і ліцэнзавання, напрыклад, на 1 мая 1999 года ў Беларусі зарэгістравана 1036 перыядычных выданняў. На рускай мове выходзіць 306 выданняў, на беларускай - 417, на рускай і беларускай - 259, на беларускай і рускай - 201. На працягу першай паловы 2000 года газета “Рэспубліка” у кожным нумары змяшчае ў сярэднім 1-2 беларускамоўныя артыкулы (пры аб'ёме газеты ад 8 да 16 старонак), “Народная газета” - 6-7 артыкулаў (аб'ём ад 4 да 8 старонак), “Народная воля” - 18-19 артыкулаў (аб'ём - 4 старонкі). Як сведчыць аналіз выданняў, некаторыя з іх адносяцца да дзвюхмоўных, а фактычна, калі зыходзіць з кольуасці беларускамоўных публікацый, яны аднамоўныя.

Праблема мовы часцей асвятляецца на старонках апазіцыйных СМІ.

Шырока распаўсюджанае ў нашай рэспубліцы блізкароднаснае беларуска-рускае двухмоўе - гэта тая відавочная і ў пэўнай меры ўжо даследаваная вучонымі-лінгвістамі рэальнасць, што ўскладае на журналістаў беларускіх газет дадатковы, надзвычай адказны, пачэсны абавязак. Уласцівы гэтай прафесіі від моўнай дзейнасці, яе пісьмовы характар даюць журналісту магчымасць уласным моўным прыкладам істотна ўплываць на выпрацоўку сярод масавага чытача так званага семітрычнага білінгвізму, калі кожны яго носьбіт зможа найбольш эфектыўна ўжываць пры неабходнасці беларускую або рускюю мовы. Аднак, працуючы ва ўмовах білінгвізму, журналіст сам звеае яго ўплыў, і, як паказваюць назіранні, яму часам нялёгка даецца беспамылковае карыстанне мовай - у нашым выпадку беларускай. Курсянкоў М. С. Некаторыя праявы руска-беларускай лексічнай інтэрферэнцыі на старонках перыядычнага друку. С. 37.

Аналіз мовы беларускіх газет сведчыць, што не так уж рэдка нашымі журналістамі не ўлічваецца эквівалентнасць рускіх і беларускіх слоў, іх семантычная і функцыянальна-стылістычная адпаведнасць, не распазнаюцца міжмоўныя амонімы і паронімы і г.д.

Напрыклад, слова “унесла” не з'яўляецца беларускім эквівалентам рускага “унесла”, хаця дзе-нідзе можна пабачыць памылковае выкарыстанне гэтага беларускага слова. Унесла (р) - адабрала (б). Унесла -(б) - внесла (р).

Але найчасцей у газетных беларускамоўных тэкстах сустракаюцца словы, якія з'яўляюцца калькай з рускамоўных. І гэта здараецца пры наяўнасці ў беларускай мове “роднага”, невытворнага варыянта. Асабліва палюбіла словы рускамоўнага паходжання газета “Звязда”.

“Моладзь раз'ехалася, калі вёску аб'явілі забруджанай радыёнуклідамі” (Звязда, 13 красавіка, 2001). “Сімвал пакланення і шанавання прыгожай палавіны чалавецтва” (там жа). “Аптовая цана слоікаў з сокам ці пюрэ складае не болей як 100-130 рублёў” (там жа).

Падкрэсленым у гэтых прыкладах словам адпавядаюць уласнабеларускія эквіваленты: абвясцілі, палова, кошт.

І зусім ненарматыўным і неапраўданым з'яўляецца ўжыванне рускамоўных слоў у наступных прыкладах. “Вузаўская навука - на абароне дзяржаўных інтарэсаў” (Эканаміст, 29 верасня, 2000). “Краіна прыйшла да іх у стане глубокага эканамічнага крызісу” (Народная Воля, 12 чэрвеня, 2001.).

Складаная сітуацыя з беларускай мовай назіраецца і на радыё. Так, у 2002 годзе група вядомых дзеячаў музыкі і тэатру Беларусі звярнулася да міністра інфармацыі Беларусі Міхаіла Падгайнага з просьбай дапамагчы выратаваць нацыянальны радыёэфір “ад поўнага разбурэння”. Як зазначаецца ў звароце, “эфір змяніўся да непазнавальнасці”: не стала “цікавых, добра прадуманых і грунтоўна зробленых музычных праграм “Зорны дождж”, “Тэрра Гармонiя”, “Адвечная магiя музыкi”, “У свеце аперэты”, “Тэатральны дывертысмент”, “Музычныя скрыжалi”, “Музычная пошта”, дзіцячых праграм “Хатнiчак”, “Сцежка ў даўнiну”, “Дыялог над разгорнутай кнiгай”, “Хто ў доме гаспадар”, “Сам сабе доктар”, “Урокi жыцця”, праграм літаратурнай рэдакцыі “Акно ў свет”, “Невычэрпная скарбнiца слова”, “Неўміручае i надзённае”. Іх месца, гаворыцца ў звароце, занялі такія “бязглуздыя і бессэнсоўныя шоу”, як “Адкрытая пляцоўка”, “Мiкстура”, “Радыё-рынг”, “Зебра”, “Кампактная музыка”, “Гарачы шакалад”, “Чалавек-экстрым”, якія ідуць у жывым эфіры, прычым па-руску, “прымітыўныя па форме і невыразныя па сэнсу”, дзе ў якасці музычнага фону выкарыстоўваюцца “танныя англа-рускія музычныя кампазіцыі”. З эфіру “амаль цалкам зніклі класічная музыка, мастацкае слова і беларуская песня, перасталі гучаць радыёспектаклі, фондавыя перадачы, тэматычныя канцэрты”. “Сітуацыю, пры якой нацыянальнае радыё скочваецца да ўзроўню маладзёжнай тусоўкі і перастае выконваць функцыі сацыяльнага інстытуту, - гаворыцца ў канцы звароту, - мы лічым зняважлівай для беларускага народу і небяспечнай для дзяржавы і яе культуры. Зняважлівым лічым і тое, што ў канцы эфірнага часу нацыянальнае радыё перастала трансліраваць беларускі гімн! Ён, відаць, таксама “не ўпісаўся” ў новую канцэпцыю вяшчання”. Зварот да міністра падпісалі некалькі дзесяткаў музычных і тэатральных дзеячаў. Сярод іх - старэйшына беларускай музыкі кампазітар Анатоль Багатыроў, народныя артысты рэспублікі Генадзь Аўсянікаў, Лілія Давідовіч, Віктар Мазур, Арнольд Памазан, заслужаныя артысты рэспублікі Зоя Белахвосцікава, Аляксандр Падабед, Георгій Маляўскі, Герман Казлоў, Дзіна Іванова, прафесар Беларускай акадэміі музыкі Тамара Якіменка, кампазітар Галіна Гарэлава. Наша свабода, 2002. 13 лютага

На тэлебачанні сітуацыя выглядае не лепшым чынам. Вось што кажа знакаміты беларускі паэт Генадзь Бураўкін, які ў 1979-1990 гадах кіраваў Дзяржкамітэтам па тэлебачанню і радыёвяшчанню БССР, з нагоды узнікнення новага тэлеканала ў Беларусі. “Я не могу не задаться вопросом: что же будет представлять собой БТ-2? Если это будет только количественное увеличение тех программ, которые мы наблюдаем на Первом, зачем тогда на это тратить немалые государственные деньги? Там же все равно, как было заявлено, 51 процент акций будет принадлежать государству! Зачем оплачивать еще одного Козиятко, который неумело пытается подражать на экране российским обозревателям? Очень бы хотелось думать, что все будет по-другому, однако в это слабо верится, потому что государственная политика в отношении культуры -- это политика абсолютно небелорусская, ненациональная. И когда мы убиваем, образно говоря, белорусскую культуру на одном телеканале, а теперь будем заниматься тем же на двух -- это нельзя назвать хорошим делом. Примером такого отношения является создание Столичного телевидения. Ведь на СТВ ни одного белорусского слова не услышишь!” Белорусская деловая газета, 2002. 27 лютага.

Сучаснае грамадства мае вострую патрэбу ў практычных рэкамендацыях па культуры валодання літаратурнай мовай - той, носьбітам якой яно (грамадства) з'яўляецца. Але беларускія СМІ, у прыватнасці радыё і тэлебачанне спарадзілі камунікатыўныя акты, удзельнікамі якіх выступаюць носьбіты розных соў: журналіст - беларускамоўная асоба (гэта ў лепшым выпадку), яго суразмоўца - орускамоўны. Такая структура моўных зносінаў не можа не адбіцца на іх выніковасць і эфектыўнасць. У працэсе адначасовага дзвюхмоўнага камунікатыўнага ак ту вырысоўваецца спецыфічны тып моўнай асобы, характэрны для беларускага соцыўму, - “гібрыдны”. Журналістыка - 2000: Матэрыялы Міжнародная навукова-практычнай канферэнцыі. - Мн, 2000.

Як бачым, моўная сітуацыя на Беларусі надзвычай складаная. Адбываецца вялікі ўплыў на яе з боку расейскай мовы. І гэта вельмі ярка адбіваецца на беларускіх СМІ.

3.4 Выданне кніг у Беларусі па-беларуску

Наша кнігавыдавецкая справа зрабіла рашучы паварот да дэмакратыі, гуманізму, беларускасці. Аднак перашкодай тут можна лічыць як мінімум матэрыяльны бок справы - недахоп папяровых рэсурсаў, нізкая якасць паліграфіі, адсутнасць у дзяржаўных выдавецтваў дастатковых сродкаў.

Ужо колькі год у эканоміцы Беларусі дзейнічае свабодны рынак. Тым не менш, жорсткія ўмовы гэтага рынку не павінны наносіць удар голоўнаму - беларускамоўная прадукцыі. А што адбываецца на самой справе?

Да прыкладу, у 1999 годзе на Беларусі выйшла ўсяго 647 кніг на беларускай мове. А на рускай - амаль у 8 разоў больш. Народная воля, 2000. 18 лютага. 12-15 лютага 2002 года ў Мінску адбыўся Беларускі кніжны кірмаш, які падсумаваў вынікі дзейнасці выдавецкай галіны. У 2001 г. у Беларусі было выдадзена 7944 найменні кніжнай прадукцыі, у тым ліку на беларускай мове - 822 найменні, У параўнанні з 2000 г. агульныя лічбы ніжэйшыя, але беларускамоўная прадукцыя крыху "вырасла" - на 8% па найменнях і на 10,1% - па тыражах, што вельмі прыемна. Рабочы, 2002. 2 лютага.

Але ўсе роўна гэтага мала. Асабліва ўлічваючы тое, што 90 працэнтаў кніжнага рынку Беларусі - расейскія кнінавыдаўцы. Праз апазіцыйны друк выказваюцца беларускія пісьменікі, што “ у нас усё ідзе да таго, што беларускамоўны чытач можа не захавацца. Гэта небяспека для літаратуры зэяўляецца ўрэшце небяспекай для нцыі, для народа, які без Богам дадзенай мовы і створаных на ёй пісьменаў страціць магчымасць нацыянальнага самапазнання, развіцця і перастае быць тым, кім ёсць. Іншыя мова і літаратура зробяць яго іншым народам” Народная воля, 2000. 28 студзеня.. Наша старажытная гісторыя напісана па-беларуску. Сотні тамоў “Метрыкі Вялікага княства Літоўскага”, кнігі магістратаў беларускіх гарадоў, перапіска знакамітых людзей, дыпламатаў, вялікія помнікі права -- статуты Вялікага княства, старажытная перакладная літаратура, дыярыўшы, потым тэксты школьнага тэатра, батлейкі, казанні і граматыкі, прамовы і канты, духоўныя творы -- усё гэта, нягледзячы на вынішчэнні, захавала наша гісторыя ў выдатнай беларускай мове. Тут можна не казаць нават пра гісторыю і літаратуру нашага нацыянальнага Адраджэння ў XIX і XX стагоддзях.

Беларуская мова прайшла доўгі і складаны гістарычны шлях. Складванне новай беларускай мовы стала пільнай патрэбай асабліва падчас фарміравання беларускай нацыі, якая нараджалася ва ўмовах жорсткага сацыяльнага і нацыянальнага ўціску з боку Расійскай імперыі, адсутнасць свайго дзяржаўнага ўтварэння, а таксама выкарыстання ў афіцыйных зносінах толькі рускай мовы. Да ўсяго беларускі народ пасля далучэння да Расійскай імперыі не меў дастатковых правоў для развіцця сваёй нацыяльнай культуры, мовы, літаратуры. Царскі ўрад забараняў друкаваць на беларускай мове. Таму стваральнікі новай беларукай мовы вымушаны былі друкаваць свае кнігі за мяжой, часам яны выходзілі на беларускай мове, але з выкарыстаннем лацініцы. Такая палітыка прывяла да таго, што за ўсё 19 стагоддзе на беларускай мове выйшла толькі 75 кніг, прычым пасля паўстання 1863 года - амаль ніводнай. Усё гэта не спрыяла развіццю мовы і літаратуры.

Пасля рэвалюцыі назіраўся уздым увагі да беларускай кнігі, але 1960 - 70-я гады сталі для Беларусі перыядам актыўнай русіфікацыі, значнага звужэння сферы выкарыстання беларускай мовы. Яе перасталі ўжываць огрганы ўлады, дзяржаўныя і навучальныя ўстановы, рэзка зменшылася колькасць беларускіх школ у сельскай мясцовасці, зусім не стала іх у гарадах. Да сярэдзіны 80-х гадоў толькі 23,1 працэнта школ і 19,3 працэнта дашкольных дзіцячых устаноў працавалі на беларускай мове. З выдадзенных у 1985 годзе 3431 кнігі і брашуры тыражом 53,3 мельёна экзэмпляраў на беларускай мове выйшла толькі 393 назвы тыражом 5 мільёнаў экземпляраў. А гэта значыць, што тыраж рускамлўных выданняў у 10 разоў перавышаў выданні на беларускай мове. Усё гэта сведчыла аб тым, што беларуская мова апынулася ў вельмі цяжкім становішчы.

На пачатку 90-х гадоў, калі Беларусь стала суверэннай дзяржавай, кнігавыдавецкая справа зноў павярнулася тварам да літаратуры на Беларускай мове. Але тады ж пачаў дыктаваць свае ўмовы рынак. Канешне, нацыянальная літаратура не можа быць залежнай ад рынкавых адносін, паколькі яна фарміруе духоўны патэнцыял нацыі. Літаратура і мастацтва, 2000. 31 мая. На справе ўсё адбываецца інакш. Вольга Іпатава, старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў разважае наступным чынам. “Белорусская литература, находясь в огромном информационном российском пространстве, испытывает большое давление. Но вот парадокс: в России есть комиссия по спасению русского языка, в которую входит сам Путин! У нас - ничего подобного. Если нужно спасать русский язык, что говорить о белорусском? На самом деле, нам приходится быть свидетелями закрытия национальных школ, изгнания с телевидения журналистов, прекрасно владеющих белорусским языком. Я знаю обо всем этом не понаслышке. Программа "Лира" лидировала по рейтингу, к нам приходили пачки писем! И где это сейчас? Все исчезло. Уникальные записи с писателями - Мележем, Бровкой, Короткевичем уничтожены. Программы "Спадчына" с удивительными записями размагничены. Тут можно говорить о каком-то государственном бандитизме в отношении нашего телевизионного наследия! Я боюсь, что то же самое произойдет и с редакциями журналов, где печатаются белорусские писатели.

Люди, говорящие по-белорусски, постоянно испытывают комплекс чужеземца в своей стране. Мы превратились в национальное меньшинство - звучит дико, но это так! И причину надо искать только в государственной политике. Все начинается с детских садов, школ, университетов. Вспомните, как пошли дела в начале 90-х, когда государственная политика была направлена на возрождение белорусского языка: книги раскупались, люди читали наших писателей!

Да, я не хочу сказать, что белорусские литераторы очень активны и в социальной жизни, и по части популяризации своих произведений. Но с другой стороны, основное их дело - писать. Чтобы создать исторический роман, надо сидеть сиднем три-четыре года. И он еще должен заниматься созданием структур, которые продавали бы его произведения?

Пойдите сегодня в любое местечко. Белорусская книга туда не доходит. Вы найдете тысячу изданий, пришедших из России, и среди них одну какую-нибудь несчастную белорусскую книжечку. Сейчас вопрос стоит так: надо устоять, не дать уничтожить нашу белорусскость до конца”. Свободные новости, 2002. 2 лютага.

І ўсё ж палітыка Міністэрства культуры на працягу апошніх гадоў застаецца нязменнай як у стратэгічным, так і ў тактычным плане. Выразна бачна накіраванасць на адраджэнне і стымуляванне нацыянальнай культуры. Між тым, ярка бачны разрыў паміж тэорыяй і практыкай. Паблема рэальнага існавання беларускай мовы ў сучасных умовах усё больш абвастраецца. Двухмоўе аказвае негатыўны ўплыў на сітуацыю, і гэта павінен разумець кожны, таму што і ад яго пазіцыі залежыць многае. Але вырашыць такую глабальную праблему ў адным ведамстве проста нерэальна. Таму што гэта праблема ўсяго грамадства. Мова з паняцця філалагічнага, гуманітарнага, культурнага перайшла ў разрад вялікай палітыкі. Лёс беларускай мовы ў будучым стагоддзі можа аказацца даволі трагічным. Калі не будуць рабіцца захады на ўзроўні дзяржавы, перспекыў у яе не будзе. Задача менавіта дзяржавы - стварыць такія механізмы, якія б стымулявалі б больш шырокае ўкараненне, развіццё і выкарыстанне беларускай мовы. І кнігавыдавецкай справе тут павінна быць адведзена не апошняя роля.

Заключэнне

У наш час няма неабходнасці падрабязна апісваць стан беларускай мовы ў розныя гістарычныя перыяды яе ўнутрыструктурнага і функцыянальнага развіцця ў залежнасці ад лінгвістычных і экстралінгвістычных фактараў. Гэтыя пытанні падрабязна апісаны ў гістарычнай і лінгвістычнай беларускай літаратуры. Важна аддаць перавагу стану сучаснай беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму, калі ў межах Беларусі ўжываюцца дзве дзяржаўныя мовы -- беларуская і руская.

У сувязі з новымі павевамі часу першапачаткова на Беларусі была намечана паскораная праграма ўжывання беларускай мовы як дзяржаўнай у розных сферах жыцця і дзейнасці нашага народа. Беларуская мова стала набываць другое жыццё, асабліва пасля прыняцця Закону аб мовах у Беларусскай ССР (1990 г.), у якім адпаведна з Канстытуцыяй Беларускай ССР яна была афіцыйна прызнана і ўзаконена дзяржаўнай мовай у рэспубліцы. Узрастаючы інтарэс да беларускай мовы ў Беларусі патрабаваў ад грамадства, каб беларусістыка займала больш ганаровае і прэстыжнае месца ў параўнанні з яе становішчам да перыяду галоснасці і перабудовы. Многія прыхільнікі беларускай мовы пераацэньвалі свае магчымасці і часам уносілі ў гэта пытанне нямала мітусні і блытаніны. Напрыклад, да ліку беларускіх школ у Беларусі залічваліся не толькі школы з выкладаннем навучальных прадметаў на беларускай мове, але і школы з шыльдамі, напісанымі паралельна па-беларуску і па-руску. У вышэйшых навучальных установах выкладчыкі негуманітарных факультэтаў атрымлівалі дзесяціпрацэнтную надбаўку да зарплаты за тое, што сталі выкладаць свае прадметы па-беларуску. Улады пачалі размаўляць таксама на беларускай мове. На жаль, гэтыя моманты не знайшлі свайго паслядоўнага адлюстравання ў свядомасці беларусаў у цэлым.

У апошні час пасля рэферэндуму грамадская думка выказала жаданне прызнаць у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы -- рускую і беларускую. Цяпер за беларускую літаратурную мову сталі прымаць і так званую «трасянку», і, наадварот, рускай мовай многія выхваляюцца, нярэдка парушаючы яе культурныя дасягненні. Такія дэкларатыўныя з'явы адносна існавання ў нас дзвюх дзяржаўных моў не даюць пакуль што станоўчых вынікаў, бо тыя, хто ўчора дамагаўся беларускай мовы, а сёння рускай, памятаюць яе (беларускай мовы) лёс у розныя гістарычныя перыяды, калі на нашых землях было пяцімоўе (ужываліся польская, лацінская, царкоўна-славянская, беларуская і руская мовы), пазней была то моўная паланізацыя, то русіфікацыя.

Здавалася б, што беларуская мова сёння павінна прадаўжаць сваю ранейшую традыцыю, калі яна паводле пастановы Статуту 1566 года была прызнана дзяржаўнай мовай, якою ў Вялікім Княстве Літоўскім карысталіся ў розных жанрава-стылявых разнавіднасцях, сферах жыцця і дзейнасці беларускага народа.

На жаль, абвешчанае на Беларусі дзвюхмоўе парушаецца. Пра гэту тэндэнцыю вышэйшыя ўлады не кажуць услых, а факты -- упартая рэч: у нас часта пішуць пра сур'ёзную заклапочанасць скарачэннем беларускіх школ за кошт павелічэння рускіх. Не праводзіцца беларусізацыя і ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Сёння абмяркоўваецца праблема стварэння Беларускага Нацыянальнага універсітэта, дзе ўсе навучальныя прадметы выкладаліся б на роднай мове, але гэта ідэя пакуль не становіцца рэальным фактам.

Моўная сітуацыя ў Беларусі ўскладняецца яшчэ і тым, што значная частка беларускай моладзі (на занятках і платных рэпетыцыях) захапляецца вывучэннем замежных моў -- англійскай, нямецкай, французскай і інш., забываючы ці ігнаруючы родную мову. Такая сітуацыя не спрыяе захаванню прэстыжу роднай мовы. Для ўзняцця прыніжанага прэстыжу беларускай мовы ў Беларусі неабходна перш за ўсё на дзяржаўным узроўні ўсвядоміць, што мова -- гэта форма культуры, якой ганарыўся і ганарыцца кожны народ у розныя гістарычныя перыяды. Апошнім часам на Беларусі не ўдасканальваецца на належным узроўні моўная культура, страчваюцца набытыя калісьці звычкі, веды, неабходныя для яе далейшага развіцця на навуковай аснове.

Для ажыццяўлення новых прагрэсіўных крокаў у засваенні і ўдасканаленні роднай мовы на народна-нацыянальнай моўнай аснове сёння неабходна дасканала засвоіць папярэднюю моўную спадчыну беларускай мовы, тады ўзмацніцца надзея на выкарыстанне беларускай мовы ў якасці дзяржаўнай нароўні з рускай мовай.

У існуючым заканадаўстве аб дзяржаўных мовах неабходна прадугледзець атэстацыю вышэйшых эшалонаў улады на прадмет іх ведаў і практычнага выкарыстання беларускай мовы на нарматыўным узроўні. Хочацца спадзявацца, што супрацоўнікі апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якія скончылі курсы па беларускай мове, першымі пачнуць выкарыстоўваць яе (мову) на дзяржаўным узроўні, што паслужыць прыкладам практычнага прызнання дзвюхмоўя ў дзеянні.

У нас дапускаецца неапраўданае скарачэнне вучэбных гадзін па вывучэнню беларускай мовы ў параўнанні з рускай мовай, забываецца тое, што ў нашай зямлі захаваліся карані палескай прарадзімы славян або прымыкаючай да яе зоны. Шырокая грамадскасць не заўсёды ўсведамляе, што нашы гарады ў большасці сваёй населены вясковай моладдзю, якая не атрымала ў спадчыну матчыну мову. Міграцыя моладзі з вёскі ў горад не спрыяе ўдасканаленню беларускай мовы ў новых умовах.

I таму сёння, каб спыніць далейшы заняпад беларускай мовы і вярнуць ёй належны статус, гісторыкі і мовазнаўцы павінны пазбавіцца старых імперскіх і савецкіх (камуністычных) падыходаў у вызначэнні ролі рускай мовы ва ўсіх сферах жыцця і дзейнасці незалежнай і дэмакратычнай Беларусі.

Па-першае, трэба канчаткова разбіць міф пра выключную ролю рускай мовы ў Беларусі і пазбавіць яе месіянскай ды панславянскай функцыі. Разам з тым неабходна надаць большую ўвагу вывучэнню і пашырэнню моваў нашых суседзяў.

Па-другое, неабходна канкрэтна вызначыць межы і месца рускай мовы ў сістэме адукацыі, грамадскага кіравання, выдавецкай дзейнасці, СМІ ды іншых інфармацыйных сферах.

У краіне, дзе беларусы складаюць амаль 82% насельніцтва, можа быць толькі адна дзяржаўная мова -- мова тытульнай нацыі.

Колькасць рускамоўных дзяржаўных устаноў не павінна сягаць за 15-20% зыходзячы з колькасці рускага насельніцтва і грамадзян небеларускага паходжання, якія стала карыстаюцца рускай моваю.

У дзяржаўных беларускамоўных навучальных установах, найперш у школах, з першага класа можа вывучацца адна з еўрапейскіх моваў: англійская, нямецкая, французская ці іспанская, у залежнасці ад пажаданняў бацькоў. 3 пятага класа бацькі і іх дзеці выбіраюць дадаткова яшчэ адну славянскую мову: украінскую, рускую, польскую, чэшскую ці балгарскую. Прымусовае вывучэнне рускай мовы трэба забараніць як імперска-савецкі перажытак. Несумненна, што сёння бальшыня абярэ рускую мову, але ж знойдзецца і шмат ахвочых вывучаць якую-небудзь іншую славянскую мову.

Студэнты сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў таксама павінны мець права выбіраць на першых курсах для вывучэння адну з трох славянскіх моваў нашых суседзяў.

На абшарах усёй Беларусі павінны быць у шырокім ужытку і мець распаўсюджанні кнігі, іншая друкаваная, відэа- і аўдыёпрадукцыя не толькі па-руску, але і на мовах усіх суседзяў Беларускай дзяржавы.

Кожны грамадзянін мае права разам з рускім глядзець польскае і ўкраінскае тэлебачанне ў любым кутку Беларусі.

Як беларуская, гэтак і руская мова на тэрыторыі Беларусі павінны абараняцца ад моцнага ціску англамоўнай лексікі, а таксама ад крымінальнага жаргону ды пазацэнзурнай лаянкі. Выданні, што змяшчаюць на сваіх старонках ненарматыўную лексіку, мусяць карацца папярэджаннямі і штрафамі, а надалей зачыняцца.

Вялікая праблема для грамадзян Беларусі і асабліва моладзі -- шырокае распаўсюджанне і ўжытак у штодзённым побыце «рускага мату» -- бруднай пазацэнзурнай лаянкі, з якой ніхто на дзяржаўным узроўні не змагаецца. Наадварот, гэтая моўная хвароба ахапіла шырокія колы службоўцаў, асабліва ў міліцыі і войску.

Асобы, якія ўжываюць ненарматыўную лексіку ў публічных месцах, у грамадскіх установах, транспарце і асабліва ў дачыненнях з жанчынамі ці дзецьмі, павінны карацца вялікімі штрафамі, што могуць накладацца як органамі міліцыі, гэтак і кіраўнікамі адпаведных устаноў.

Літаратура

1. Баландзiн К.I. Фармiраванне i развiццё беларускай мовы // Вучэбна-метадычны дапаможнiк па курсу Беларусазнауства. Мн., 1996.

2. Гируцкий А.А. Белорусско-русский художественный билингвизм: типология и история, языковые процессы. Мн., 1990.

3. Гісторыя Беларусі. Пад рэд. І.П. Крэнь. Мн., 1998.

4. Дзіцэвіч Л. Асноўныя прычыны звужэння ўжытку сучаснай беларускай мовы // Традиции и обычаи народов России и Беларуси. Т. 1. Мн., 2001.

5. Дубянецкі Э.С. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў у мінулым і сення // Адукацыя і выхаванне 1996 № 3.

6. Епіхаў П.М. Роля этналогіі ў выхаванні нацыянальнай самасвядомасці людзей. // Адукацыя і выхаванне 2002 № 8.

7. Журналістыка - 2000: Матэрыялы Міжнародная навукова-практычнай канферэнцыі. - Мн, 2000.

8. Закон аб мовах - закон для усiх // Лiтаратура i мастацтва. - 10 лютага. - Мн.,1994.

9. Закон о языках в Республике Беларусь // Ст. 2, 3. - Мн., 1998.

10. Закон о языках народов Росийской Федерации // Ст. 1. - М., 1998.

11. Культура Беларусі XIX ст. Мн., 1994.

12. Курсянкоў М.С. Некаторыя праявы руска-беларускай лексічнай інтэрферэнцыі на старонках перыядычнага друку.

13. Лапіч Г.К. Нацыянальная самасвядомасць і ментальнасць беларусаў // Адукацыя і выхаванне 2002 № 3.

14. Лыч Л. Беларуская нацыя і мова. - Мн, 1993.

15. Материалы международного семинара, посвещенного О.В.Озаровского. - Мн., 1996.

16. Мечковская Н.Б. Язык і релігія. - М, 1998.

17. Наркевіч А.І. Граматычная норма і варыянтнасць: Культура мовы журналіста. - Мн., 1982.

18. Падлужны А.І. Мова і грамадства. Мн., 1997.

19. Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія. Пад рэд. М.Ц. Кавалевай, А.К. Юрэвіча, Ф.М. Янкоўскага і інш. Мн., 1993.

20. Сцяцко П. Культура мовы. Мн., 2002.

21. Трусаў А. Месца і роля рускай мовы ў грамадскім жыцці Беларусі. // Беларуская мова : шляхі развіцця, кантакты, перспектывы. Мн., 2001.

22. Цікоцкі М.Я. Сугучнасць слоў жывых... Мн., 1981.

23. Энцыклапедыя ”Літаратура і мастацтва”. Мн., 1987.

24. Энцыклапедыя “Этнаграфія Беларусі”. Мн., 1989.

Перыядычныя выданні

1. Белорусская деловая газета, 2002. 27 лютага.

2. Літаратура і мастацтва, 2000. 31 мая.

3. Народная воля, 2000. 28 студзеня.

4. Народная воля, 2000. 29 студзеня.

5. Народная воля, 2000. 18 лютага.

6. Народная воля, 2002. 1 лютага.

7. Наша свабода, 2002. 13 лютага.

8. Правда. - 4 августа. - Мн., 1988.

9. Рабочы, 2002. 2 лютага.

10. Свободные новости, 2002. 2 лютага.


Подобные документы

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.

    реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011

  • Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ стагоддзя, пачатак спецыяльнай работы па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі.

    курс лекций [29,2 K], добавлен 08.06.2009

  • Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.

    реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.

    учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014

  • Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.

    реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011

  • Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.

    курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.