Драматургія Францішка Аляхновіча
Францішак Аляхновіч — драматург, даследчык тэатра, рэжысёр, артыст, празаік, паэт, публіцыст, перакладчык, рэдактар беларускіх і польскіх газет. Параўнальны аналіз п'ес, мастацкі пазітывізм драматурга, драматургічна спадчына и народнапазтычная творчасць.
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 24.03.2013 |
Размер файла | 42,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Беларуская драматычная майстроўня, не маючы неабходнай грашовай падтрымкі, згортвала сваю дзейнасць і ў 1925 г. спыніла існаванне. Ф. Аляхновіч застаўся без тэатра і час ад часу ладзіў спектаклі з вучнямі Беларускай гімназіі. Так працягвапася да ад'езду пісьменніка ў савецкую Беларусь, дзе Аляхновіч увачавідкі сутыкнецца з драмай, якую можа напісаць толькі само жыццё.
Да віленскіх беларусаў даходзілі весткі аб шырокай нацыянальнай рабоце, якая праводзілася ва Усходняй Беларусі. Самыя лепшыя ўражанні ад яе наведвання вынеслі і многія знёмыя Алях-новіча (Мятла, Рак-Міхайлоўскі і інш.). Драматург пачынае марыць аб Мінску, аб сапраўдным скарыстанні сваіх творчых маг-чымасцей. Нарэшце ў сярэдзіне лістапада 1926 г. Ф. Аляхновіч выехаў у сталіцу Беларусі.
Артыстычнае асяроддзе горача вітала драматурга, бо добра па-мятала аб ягоных заслугах. У хуткім часе Ф. Аляхновіча пры-значаюць на пасаду літаратурнага кіраўніка Другога дзяржаўнага тэатра ў Віцебску. Пасада гэта не была штатная, меліся плаціць толькі за п'есы.
У Цэнтральным дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь знаходзіцца ліст М. Гарэцкага да расійскага даследчыка беларускай літаратуры Л. Клейнбарта. У ім паведамля-ецца аб новай п'есе Аляхновіча «На крэсах», якую драматург здаў Другому дзяржаўнаму тэатру. Хутчэй за ўсё час не захаваў яе, але здагадацца аб ідэйнай накіраванасці гэтага твора не цяжка.
Праз тыдзень пасля прыняцця савецкага грамадзянства Ф. Аляхновіч апынуўся ў ізалятары мінскай турмы. Яму інкры мінавалі звычайныя для ДПУ тых гадоў грахі -- шпіянаж на карысць буржуазнай Польшчы. Праўда, многія мінскія літаратары і вучоныя падтрымлівалі ў вязня ўпэўненасць у хуткім вызваленні, паведамляючы ў пісьмах аб плануемай да 10-годдзя Кастрыч-ніцкай рэвалюцыі шырокай амністыі. У следчай справе Ф. Алях-новіча захаваўся напісаны да Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта зварот, пад якім падпісаліся Я. Купала, Я. Колас, М. Гарэцкі, 3. Бядуля, А. Гурло і інш. Аднак пісьменнік атрымаў 10 гадоў катаргі.
Наўрад ці Ф. Аляхновіч спадзяваўся, што праз 7 гадоў будзе адчуваць подых свабоды: улады Масквы пагадзіліся з Варшавай абмяняць яго на арыштаванага ў Польшчы Б. Тарашкевіча -- лідэра камуністаў Заходняй Беларусі. Аднак бязлітасны лёс учэ-піста трымаў Аляхновіча ў сваіх кіпцюрах. Вярнуўшыся з сала-вецкай катаргі ў Вільню, ён перажывае новы маральны ўдар -- сям'я аказалася разбітай і чужой для яго. Каб перамагчы і гэта, пісьменнік звяртаецца да сваёй жыццёвай аддушыны -- творчасці.
Ён зноў стварае трупу, але і яна праіснавала нядоўга. Асноўны час ён прысвячае ўспамінам аб прабыванні на Салаўках, розныя фрагменты якіх друкуе ў польскай прэсе, парыжскім «Адраджэн-ні», харбінскім «Новым шляху». Так нараджалася кніга Аляхно-віча, выдадзеная ў 1935--1939 гг. на сямі мовах, у тым ліку і па-беларуску, пад назвай «У кіпцюрах ГГІУ».
Кампазіцыйна гэта кніга нагадвала сваю вядомую папярэдні-цу -- твор знакамітага расійскага журналіста У. Дарашэвіча «Сахалін. Катарга»». Атрымаўшы ўслед за А. Чэхавым дазвол на наведванне царскай катаргі, У. Дарашэвіч стварыў серыю нарысаў, дзе з вострай пачуццёвасцю паказаў умовы жыцця арыштантаў на Сахаліне.
Ф. Аляхновіч апынуўся зусім у іншай ролі: ён не быў пабоч-ным назіральнікам ці вандроўнікам па нязвыклых мясцінах; яму давялося прапусціць праз сябе ўвесь той жах і бруд, якія былі штодзёншчынай так званых каэраў -- палітычных вязняў ГУЛАГа.
Болыпая частка ўспамінаў Ф. Аляхновіча прысвечана падзеям на Салаўках -- святых для рускага народа мясцінах. На месцы Са-лавецкага манастыра, быццам у насмешку, быў створаны яшчэ ў пачатку 20-х гадоў канцэнтрацыйны лагер. Нарысы Ф. Аляхновіча, падобна кадрам кінахронікі, разгортваюць адзін за адным малюнкі лагернага жыцця. Паказ падаецца ўсебакова, панарамна і ў той жа час глыбокааналітычна і высокамаральна.
Так, задоўга да Б. Шыраева Аляхновіч распаведаў свету аб першым ленінскім канцэнтрацыйным лагеры, раней, чым М. На-рокаў прасачыў за псіхалогіяй гэпэушнікаў, яшчэ да з'яўлення твораў У. Юрасава, С. Максімава, А. Салжаніцына, Ю. Аляш-коўскага, А. Амальрыка, Ю. Дамброўскага, В. Шаламава прыўзняў заслону над рэальнасцю сталінскага рэжыму: масавы тэрор, арышты невінаватых, панаванне цэнзуры, расчараванне інтэліген-цыі ў савецкім ладзе жыцця.
Пасля «Кіпцюроў ГПУ» пісьменніка хвалююць ужо новыя тэ-мы і вобразы. Ён зноў робіць намаганні арганізаваць беларускі тэатр, але пачынаецца вайна і перакрэслівае ўсе яго намеры. Аку-падыя бальшавікамі Літвы прымусіла Аляхновіча хавацца ад рэпрэсій. Аб гэтым перыядзе свайго жыцця ён таксама напіша ўспаміны, якія выйдуць вясной 1944 г. у часопісе «Новы шлях».
3 пачаткам вайны адкрываецца самы неадназначны момант у біяграфіі Ф. Аляхновіча -- яго супрацоўніцтва з нямецкімі акупа-цыйнымі ўладамі. Ён становіцца рэдактарам прафашысцкай газеты «Беларускі голао. Аднак трэба адзначыць і такі факт: на яе старонках нельга знайсці ніводнага палітычнага артыкула, які на-лёжаў бы пяру пісьменніка. Яго публіцыстычныя творы аб куль-турным жыцці беларусаў: гарадскім тэатры ў Мінску, які ставіў і п'есы Ф. Аляхновіча, канцэртах М. Забэйды-Суміцкага, дзейнасці Віленскага навуковага таварыства і г. д. У гэты час пісьменнік меў вялікія творчыя планы: збіраўся напісаць кнігу ўспамінаў аб бе-ларускім адраджэнскім руху 1910--1920 гг., п'есу з жыцця бе-ларускай моладзі. Але задуманае засталося ў чарнавіках, а з'явілася шасціактавая п'еса з пралогам «Круці не круці -- трэба памярці» (1943), напісаная вершаванай прозай, дзе перашіяталіся фальк-лорна-фантастычныя матывы з рэалістычнымі.
Ф. Аляхновіч доўгі час не звяртаўся да фальклору. Такую неаб-ходнасць ён адчуў тады, калі на акупаванай тэрыторыі склаліся абставіны татальнага тэрору і ўсеагульнага хаосу, калі страчвалася вера ў розум чалавека. У час другой сусветнай вайны -- у гэты цяжкі момант гісторыі чалавецтва -- Ф. Аляхновіч імкнецца зразумець сутнасць сучаснасці, знайсці нейкія тыповыя прыкметы эпрхі, прыхаваныя прычынна-выніковыя сувязі. Так узнікаў твор, які стаў своеасаблівай формай роздумаў на тэму жыцця свайго народа, і яшчэ шырэй -- усяго чалавецтва, які ў сваім філасофскім падтэксце быў накіраваны супраць усялякага прыгнёту. Ён жа ака-заўся апошнім сцэнічным палатном Аляхновіча.
Ужо фармуліроўка «сцэнічны гратэск» змяшчала пэўную праграму, зададзенасць сюжэта і кампазіцыі п'есы, указвала на га-лоўны арсенал яе паэтыкі. Гэта сведчыла, што драматург свядома накіроўваў даследаванне эпохі ва ўмоўна-фантастычнае рэчышча, што для тых часоў было зусім заканамерна.
Зварот Аляхновіча да гратэску як спецыфічнага прыёму літаратуры абумоўліваўся самой логікай жыцця. Калі настае эпоха сацыяльных катаклізмаў, калі парушаюцца звыклыя грамадскія адносіны, пісьменнікі часта ўжываюць гратэскавую форму адлю-стравання рэчаіснасці. Сваім наўмысна перабольшаным ці прыменшаным, пачварна-камічным адлюстраваннем яны нібы засцерагаюць сябе ад магчымых праследаванняў, а таксама яшчэ яскравей «сваімі карыкатурамі, маскамі і гіпербаламі... выяўляюць сутнасць чалавечых харакгараў і гістарычных фактаў».
Месца дзеяння «Круці не круці...» -- Вільня і яе наваколле, час дзеяння -- сярэднявечча, але фактычна маецца на ўвазе сучас-насць, а месцам дзеяння становіцца ўвесь свет. Такі ж умоўны характар мае дзяленне твора на акты ці так званыя абразкі. Яны звязаны адзін з адным агульнай ідэяй, а не псіхалагічным развіццём дзеяння.
Па сугаасці, у «Круці не круці...» з'яўляецца зусім іншы Ф. Аляхновіч, з новай драматургічнай тэхнікай і адносінамі да жыцця. Ужо няма майстра псіхалагічных характарыстык, рэфлексаваных вобразаў, псіхапатычных сітуацый, але ёсць строгі геаметр, які спрабуе надаць адлюстраванню падабенства схема-тычнага малюнка.
Драматург «адбірае» характэрную індывідуалізуючую прыкмету ад сваіх персанажаў -- імя. Для большасці герояў п'есы пакінуты толькі абагульненыя абазначэнні: мужык, алхімік, старая ведзьма, маладая ведзьма, першы чорт, другі чорт, першы шляхціц, другі шляхціц, яўрэй, татарын і г. д.
Прастора «Круці не круці...» і рэалістычная, і казачна-ўмоўная. Па дарозе ў Вільню мужык сустракае Смерць і асабліва гэтаму не здзіўляецца. У сваю чаргу і фантастычны вобраз пачынае набываць канкрэтныя рысы персанажа, уключаецца ва ўмоўную будзённасць п'есы. Смерць у нейкай ступені страчвае сваю варожую сутнасць і надзяляецца якасцямі чалавека. Да яе нават звяртаюцца як да ча-лавека -- «пані Кастуся».
Смерць стамілася, просіць мужыка занесці яе ў горад. Яна на-ват своеасабліва плаціць за паслугу -- дае магчымасць зазірнуць у будучыню. Але гэты эпізод, дзе чалавек дазнаецца аб гадзіне сваёй смерці, для інтрыгі п'есы не галоўны. Вядучы ён толькі для казач-нага жанру, у тым ліку для аднайменнай з п'есай казкі «Круці не круці -- трэба памярці».
У казцы чалавек спрабуе перахітрыць Смерць, робіць ложак на шрубах, так што яна не можа стаць «у галовах» чалавека. Пад пяром Аляхновіча гэта фраза семантызуецца і ідэалагізуецца і ста-новіцца не проста вядомай прыказкай, а глабальнай ідэяй, жыццё-вай дадзенасцю, якая складае бязлітасны закон чалавечага існавання.
Драматург нібы размывае водападзел паміж дабром і злом, фіксуе тую каштоўную нявызначанасць, якая ўзнікае са стратай чалавекам маральных арыенціраў. П'янства -- адна з пастаянных адмоўных велічыць, характарызуючых жыццё народа. Нездарма адну са сваіх п'ес на гэту тэму М. Гарэцкі назваў «Атрута». Ад «атручанага» мужыка нячыстая сіла дазнаецца, што той запрадаў, Смерць алхіміку-доктару, які і хавае яе. Нячысцікі падымаюць лю-дзей на бунт супраць жыцця ўвогуле, але за жыццё ўласнае, меркантыльнае. У сваёй антычалавечай салідарнасці аб'ядноў-ваюцца далакоп і сталяр, шляхціцы, поп і ксёндз і г. д. Драматург праводзіць думку, што ў жыцці людзі часта кіруюцца не розумам (што можа быць больш неразумным, чым вызваленне Смерці?!), а мімалётнымі парываннямі, жаданнямі, безгрунтоўнымі мроямі.
Змест апошняй п'есы Ф. Аляхновіча змушае думаць, што драматург быццам прадчуваў хуткую гадзіну сваёй гвалтоўнай смерці. На жаль, гэтае прадчуванне збылося: 3 сакавіка 1944 г. ён быў застрэлены ў Вільні, напэўна, падасланым агентам НКУС. Аднак мінуў час, і наперакор ідэалагічным табу імя беларускага пісьменніка вярнулася да жыцця.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Дварчанін I. Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры. Вільня, 1927.
2. Уводзіны ў літаратуразнаўства. Хрэстаматыя / Пад рэд. М.А. Лазарука.- 2-е выд., дапр. і дап.- Мн., 1991.
3. Грыгор'еў Г.В. Сем гадоў і ўсё жыццё // Літ. і мастацтва Грыгор'еў Г.В. - 1991.
4. Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Мн., 1926.
5. Хрестоматия по теории литературы / Составитель Л.Н. Осьмакова.- М., 1982.
6. Аляхновіч Ф. Страшны год // Новы шлях. Мн., 1944.).
7. Сержпутовский А. Сказки и рассказы белорусов-полешуков. СПб. 1911.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч - беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Паходжанне, сям'я, маленства. Гады вайны і акупацыі. Ацэнка і значэнне творчасці. Пасмяротныя выданні. Ушанаванне памяці.
презентация [2,0 M], добавлен 16.02.2015Якуб Колас - беларуский паэт, празаік, драматург, дзіцячы пісьменнік і педагог, школьный інспектар, публіцыст, крытык, перакладчык. Пад бацькоўскім дахам; "мужычы ўніверсітэт. Вясковы настаўнік, турэмнае зняволенне. Песні роднага краю; шлях да сталасці.
презентация [3,2 M], добавлен 20.09.2011У. Караткевіч – асоба рознабаковага таленту: паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст, крытык. Сацыяльна–філасофская і маральна–эстэтычная накіраванасть паэзіі. Паэзія У. Караткевіча і вусная народная творчасць. Любоўная лірыка У. Караткевіча.
контрольная работа [27,6 K], добавлен 01.12.2010Нацыянальная драматургія ў Беларусі у XIX-XX ст. Перыяд легалізацыі беларускай адраджэнскай справы. Прапагандысцкая нацыянальная тэндэнцыйнасць у п'есах беларускіх драматургаў пачатку XX ст. Светапоглядныя та грамадзянскія пазіцыі Ф. Аляхновіча.
реферат [33,1 K], добавлен 10.12.2011Віталь Фрыдрыхавіч Вольскі-Зэйдэль - вядомы беларускі празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, літаратуразнавец, заслужаны дзеяч культуры БССР. Детский направление в творчестве пісьменніка. Ўтрыманне апавяданняў "Гаспадар пушчы" і "Спатканне з аленем".
реферат [21,3 K], добавлен 22.11.2009Кароткія звесткі пра жыццёвы шлях і творчай дзейнасці Адама Міцкевіча - вядомага польскага паэта, яго роля і значэнне ў развіцці польскай і сусветнай літаратуры. Аацэнка ўплыву беларускіх, польскіх і літоўскіх народных песень на творчасць вялікага паэта.
реферат [13,0 K], добавлен 25.03.2013Драматургічна концепція французького митця. Своєрідність теорій та концепцій автора, художні особливості, прийоми та жанрова неоднорідність. Принципи новаторства Маріво-драматурга. Структурні та поетикальні особливості драматичних творів Маріво.
курсовая работа [56,0 K], добавлен 14.04.2015Леапольд Іванавіч Родзевіч як адзін з вядомых пісьменнікаў-нашаніўцаў. Драматургічный дэбют Л. Родзевіча, драматургічная спадчына. Камедыйныя жанры ў "малой" драматургіі мятця. Творчыя набыткі Л. Родзевіча ў паэзіі і прозе, спецыфічны беларускі гумар.
реферат [27,3 K], добавлен 23.02.2011Відомості про життєвий та творчий шлях Марка Кропивницького. Основні здобутки української драматургії другої половини ХІХ–початку ХХ ст. Дослідження творчої еволюції Кропивницького-драматурга. Аналіз домінантних тем, мотивів, проблем творчості митця.
курсовая работа [57,5 K], добавлен 08.10.2014Кузьма Чорны - знакавая постаць для беларускага прыгожага пісьменства. Наватарскi характар творчасцi К. Чорнага. Маштабнасць мастацкай задумы пісьменніка. К. Чорны і літаратура "плыні свядомасці". Творы К. Гамсуна і К. Чорнага: падабенства творчасці.
реферат [37,8 K], добавлен 23.03.2011