Зміцер Хведаравіч Жылуновіч

Цішка Гартны як песняр працы і змагання, першы пралетарскі паэт Беларусі, аўтар першага закончанага беларускага рамана. Кароткі нарыс жыцця , этапы асобаснага і творчага станаўлення дадзенага аўтара. Аналіз самых вядомых твораў і зборнікаў Цішки Гартны.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 20.03.2013
Размер файла 47,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

У залежнасці ад погляду на мэты і задачы літаратурнай творчасці былі прыхільнікі сацыялагічнай і эстэтычнай крытыкі. Зм. Жылуновіча даследчык адносіць да сацыялагічнай крытыкі, паколькі ён бачыў у літаратурным творы «фактар уплыву на масы з мэтай абуджэння ў апошніх нацыянальнае і сацыяльнае свядо-масці».

Класавы падыход да ацэнкі выртасці літаратурных твораў без уліку спецыфікі мастацтва як эстэтычнай з'явы збедніў Гартнага як пісьменніка, а яго пазіцыю літаратурнага крытыка зрабіў спрошчанай і абмежаванай. Гэта выяўляецца ў артыкулах «Этапы развіцця беларускае літаратуры», «Літаратурныя падзеі ў 1926 г., «Шкоднае ў літаратуры» і інш. Асабліва яскрава пазіцыя Зм. Жы-луновіча акрэслена ў яго рэцэнзіі (за подпісам Дорндорф) на «Гісторыю беларускае літаратуры» М. Гарэцкага. Аўтар рэцэнзіі, палемізуючы з гісторыкам літаратуры адносна ацэнкі творчасці Зм. Бядулі і М. Багдановіча, заяўляў: «Дзіву даешся, як можна вы-соўваць за аснову творчасці спакойную думу, правышаць творчасць з агульна-людскімі элементамі над творчасцю з класа-вымі адзнакамі». Менавіта па гэтай прычыне (перавага класавага над агульначалавечым) многае ў творчай спадчыне Ц. Гартнага не ўспрымаецца сучасным чытачом. Тыя ж творы, дзе перамагае гу-маністычная тэндэнцыя, вытрымалі праверку часам.

Ц. Гартны спрабаваў свае сілы ў драматургіі (ён аўтар п'ес «Хваля жыцця», «Сацыялістка», «На стыку», «Дзве сілы»), зай-маўся мастацкім перакладам (у яго перакладзе на беларускую мову выйшла першая кніга А. Фадзеева «Апошні з удэгэ». Мн., 1932), пісаў літаратуразнаўчыя артыкулы пра творчасць А. Пушкіна, А. Міцкевіча, Л. Талстога, В. Брусава, А. Блока.

У канцы 20 - пачатку 30-х гадоў Ц. Гартны напісаў шэраг твораў, прысвечаных рабочаму класу. Яны ўвайшлі ў зборнікі «Гоман зарніц» і «Наступ на горны» (1932). Не ўсе творы вызна-чаюцца мастацкай дасканаласцю.

Тэма вёскі адлюстравана ў апавяданні «Пахучы зяб» (1930), аповесці «Зялёны шум» (1931), рамане «Перагуды» (1935). Асэн-соўваючы перамены ў вёсцы, Ц. Гартны не здолеў паказаць калек-тывізацыю як складаны драматычны працэс, як ломку традыцыйнага сялянскага ўкладу жыцця. Падзеі «вялікага пералому» паказаны ў творах павярхоўна, згодна з устаноўкамі вульгарна-сацыялагічнай крытыкі. Персанажы пазбаўлены псіхалагічнай заглыбленасці, у большасці сваёй яны плакатаыя, ілюстрацыйныя. Творы будуюцца па прывычнай, агульнавядомай схеме. Так, у аповесці «Зялёны шум» Юстын Плот - былы вяско-вец, цяпер прадстаўнік рабочага калектыву - прыехаў у родную вёску, каб правесці землеўпарадкаванне, растлумачыць аднавя-скоўідам перавагі калектыўнага спосабу гаспадарання. Яго пад-трымліваюць бяднейшыя сяляне, а вакол заможнага гаспадара Ацася Папелкі гуртуюцца тыя, хто не хоча ісці ў калгас. Кулакі робяць спробу забойства актывіста, але гэта ім не ўдаецца. Твор заканчваецца поўнай перамогай прыхільнікаў новага жыцця.

Прыкладна па такой жа схеме пабудаваны і сюжэт рамана «Перагуды», які таксама не вызначаецца высокім мастацкім узроўнем.

Ц. Гартны стаў ахвярай рэпрэсій. Яго арыштавалі 15 кас-трычніка 1936 г. па сфабрыкаванай справе «як акгаўнага ўдзельніка контррэвалюцыйнай фашысцкай арганізацыі, выкрытай у Мінску».

А перад гэтым была знішчальная крытыка ў кнізе А. Канако-ціна «Літаратура - зброя класавай барацьбы» (1931), дзе за-крэслівалася лепшае з таго, што было зроблена пісьменнікам. «Мы далёкія нават ад таго, - сцвярджаў А. Канакоцін, - каб лічыць прабацькам пралетарскай літаратуры і такіх пісьменнікаў, як Ц. Гартны… У сваёй дарэвалюцыйнай творчасці ён не падняўся да вышыні свядомасці волі пралетарыята. Там няма разумення за-дач пралетарскай рэвалюцыі».

У 1931 г. Ц. Гартнага выключылі з камуністычнай партыі. У га-зеце «Савецкая Беларусь» ад 21 стуцзеня 1931 г. была надрукавана Пастанова Прэзідыума і парткалегіі ЦК КП(б) Б ад 16 студзеня 1931 г. па справе У.М. Ігнатоўскага і 3. Ф. Жылуновіча, у якой былі наступныя словы: «Нацыянал-апартуністаў - агентаў нацдэ-маўскай контррэвалюцыі, рупараў класавага ворага, здраднікаў партыі - Ігнатоўскага і Жылуновіча - вон з кадраў КП(б) Б».

11 кастрычніка 1937 г., знаходзячыся ў зняволенні, не вытрымаўшы фізічных і маральных здзекаў, Зм. Жылуновіч (Ц. Гартны) памёр у Магілёўскай псіхалякарні.

Ен быў рэабілітаваны ў кастрычніку 1955 г. «за недаказанасцю злачынстваў» і толькі ў верасні 1987 г. - «за адсутнасцю саставу злачынства».

Ц. Гартны значна пашырыў дыяпазон беларускай літаратуры. Яму належыць заслуга ў асваенні тэмы горада, раскрыцці псіхалогіі рабочага чалавека, паэтызацыі яго працы. У гэтым вы-явілася наватарства пісьменніка. Разам з тым у яго творчасці знайшлі працяг лепшыя нацыянальныя традыцыі ў паказе жыцця сялянства. Творчая спадчына Ц. Гартнага з'яўляецца адметнай вя-хой на шляху развіцця і станаўлення беларускай літаратуры XX ст.

Спіс выкарыстаных крыніц

гартны зборнік паэт

1. Замбржыцкі Ю. Творчасць Ц. Гартаага // Маладняк. 1928. №12.

2. Піятуховіч М. Творчасць Ц. Гартнага // Гартны Ц. 36. тв.: У 4 т. Т. 1. Мн., 1930.

3. Стральцоў М. Жыццё ў слове, Мн., 1965.

4. Каваленка В., Мушынскі М., Яскевіч А. Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы. Мн., 1972.

5. Бугаёў Дз. Дасягнутае і страчанае // Полымя. 1992. №3.

6. Клейнбарт Л. Творчасць Ц. Гартнага // Цішка Гартны ў літаратурнай крытыцы. Мн., 1928.

7. Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Мн., 1926.

8. Гартны Ц. Абеглы саманарыс майго жыцця // Пяцьдзесят чатыры дарогі. Мн., 1963.

9. Гартны Ц. Песні працы і змагання. Берлін, 1922.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Кароткі біяграфічны нарыс жыццевага шляху і творчасці А. Глобуса - вядомага беларускага пісьменніка. Аналіз твораў, якія складаюць кнігу "Convolutus: лірыка і проза" пісьменніка. Падабенства і адрозненні твораў Глобуса ў параўнанні з народнай творчасцю.

    реферат [29,1 K], добавлен 19.12.2011

  • Змітрок Бядуля як прадстаўніккагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. Кароткі нарыс яго жыцця і творчасці, агульная характреистимка і аналіз твораў, іх праблематыка. Імпрэсіянізм як галоўная якасць лірыкі.

    курсовая работа [56,9 K], добавлен 25.03.2013

  • Лукаш Калюга як выдатны мастак слова на ніве беларускай прозы. Асноўныя моманты яго жыццёвага і творчага шляху. Адметныя рысы мовы і характару твораў пісьменніка. Аналіз сюжэтаў найбольш вядомых твораў Лукаша Калюги, адзнака сацыяльных праблем грамадства.

    реферат [35,4 K], добавлен 24.02.2011

  • "Дараманная" творчасць Ядвігіна Ш. Жыццёвы, творчы шлях пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці. Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы. Мастацкія асаблівасці першага беларускага рамана. Раман "Золата" як адна са спроб стварэння псіхалагічнай прозы.

    курсовая работа [43,4 K], добавлен 28.06.2010

  • Раман у вершах як жанр. Кампазіцыйная структура твора. Тэматыка і праблематыка рамана Нiла Гiлевiча "Родныя дзецi". Характарыстыка вобразаў рамана "Родныя дзецi". Вобраз галоўнага героя. Другарадныя вобразы і іх роля ў творы. Вобраз аўтара ў рамане.

    курсовая работа [55,7 K], добавлен 22.02.2016

  • Творчы шлях П. Панчанкі. Асаблівасць прымянення вобразна-выяўленчых сродкаў мастацкай выразнасці ў творах паэта. Метафара у паэтычнай мове. Эпітэт як адзін з самых распаўсюджаных вобразна-выяўленчых сродкаў. Параўнанне ў кантэксце паэтычных радкоў аўтара.

    курсовая работа [35,4 K], добавлен 16.10.2013

  • Першы персанаж ў мастацкім творы: агульнае паняцце пра персанажа, яго ўнутраны свет. Псіхалагічны партрэт героя, формы яго паводзін. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог. Стаўленне аўтара да сваіх персанажаў, асаблівасці автобиографичекиого творы.

    реферат [45,8 K], добавлен 23.03.2011

  • Публіцыстычныя і філасофскія погляды С. Буднага, вартасці манеры пісьма і асаблівасці палемічных твораў. Час, у які працаваў публіцыст і філосаф, асаблівасці аўтара. Трактоўка паняцця свабоды як іманентнай здольнасці чалавека развіваць творчыя патэнцыі.

    курсовая работа [86,2 K], добавлен 04.03.2010

  • Актывізацыя кнігавыдавецкай справы ў Беларусі. Адсутнасць беларускамоўнай перыёдыкі. Характэрныя штрыхі беларускай літаратуры пачатку XX ст. Вытокі светаўспрымання аўтара "Ад-вечнай песні". Унутраная логіка развіцця беларускага крытычнай думкі.

    реферат [39,3 K], добавлен 11.12.2011

  • Старонкі біяграфіі Яўгеніі Янішчыц. Праблематыка ранніх твораў паэтэси на аснове зборнікаў "Снежныя грамніцы" і "Дзень вечаровы". Тэматыка зборнікаў паэзіі "Ясельда" і "На беразе пляча". Паэтычнае майстэрства Я. Янішчыц і асаблівасці інтымнай лірыкі.

    курсовая работа [48,5 K], добавлен 17.12.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.