Вайна 1812 года і Беларусь

Прычына вайны 1812 г.: канфлікты паміж Францыяй і Расіяй з-за кантынентальнай блакады Англіі, сутыкненне прэтэнзій Напалеона на сусветнае панаванне. Пачатак вайны. Адносіна да яе беларускага грамадства. Партызанскі рух у Беларусі. Разгром арміі Напалеона.

Рубрика История и исторические личности
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 14.12.2011
Размер файла 31,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Кантрольная работа

па курсу “Гісторыя Беларусі”

на тэму: “Вайна 1812 года і Беларусь”

2009

План

  • 1. Пачатак вайны. Адносіна да яе беларускага грамадства
  • 2. Партызанскі рух у Беларусі
  • 3. Разгром арміі Напалеона
  • 4. Вынікі вайны для Беларусі
  • Літэратура

1. Пачатак вайны. Адносіна да яе беларускага грамадства

Галоунымі прычынамі вайны 1812г. былі канфлікты паміж Францыяй і Расіяй з-за кантынентальнай блакады Англіі і сутыкненне прэтэнзій Напалеона на сусветнае панаванне з імкненнеямі царызму да еурапейскай гегемоніі. З прычыны разрыву традыцыйных сувязей з Англіяй знешні гандаль Расіі за 1808-1812гг. скараціуся на 43%. Блакада разладзіла фінансавую сістэму. Царскі урад навад патурау кантрабанднаму гандлю з Англіяй, а 31 снежня 1810г. прыняу забароны на тавары “ увазныя па сушы”, што ударыла галоуным чынам па французскім гандлі. Напалеон расцаніу гэта як парушэнне умоу Тыльзіцкага дагавора 1807г.

Акрамя таго, згодна з гэтым догаворам, Напалеон стварыуз польскіх зямель, якія належылі Прусіі, Вялікае герцагства Варшаускае - у якасці свайго плацдарма на выпадак вайны з Рассіяй. Ен пагражау Аляксандру 1, што гатовы аднавіць Польшчу у межах 1772г. (6)

Палітычныя і эканамічныя супярэчнасці паміж буржуазнай Фраяцыяй і феадальнай Расіяй прывялі гэтыя дзяржавы да вайны. Яшчэ напярэдадні шырокамаштабнага ваеннага сугыкнення расійска-французскія адносіны выклікалі абвастрэнне палітычнай сітуацыі на беларускіх землях. У ліста-падзе 1806 г. франйузскія войскі занялі "прускую" частку Польшчы, дзе было створана так званае Княства Варшаўскае. За падзеямі, якія там адбываліся, уважліва сачыла вышэйшае саслоўе заходніх губерняў Расійскай імперыі. Многія памешчыкі рушылі праз граніцу, разлічваючы на атрыманне дзяржаўных пасад. Узмацніўся прыток у польскія войскі шляхецкай моладзі з Беларусі і Літвы. [4]

Занепакоены гэтым царскі ўрад выдаў шэраг указаў аб узяцці ў секвестр маёнткау у асоб, якія самавольна выехалі за мяжу. Рэальная магчымасць згубіць свае зямельныя ўладанні напалохала ўцекачоў, якія пачалі вяртацца, каб прадаць, ці закласці свае маёнткі. У адказ Камітэт міністраў забараніў продаж і заклад такіх маёнткаў тэрмінам да двух гадоў. Адзначаныя меры прьшаліся стрымана і асцярожна з-за магчымасці выклікаць лішнюю азлобленасць пануючага саслоўя і накіроўваліся пераважна на тое, каб не выкарыстоўваліся сродкі з маёнткаў для арганізацыі замежных атрадаў. Расійскі, імператар Аляксандр I разлічваў адцягауць памешчыкаў заходніх губерняў ад французскага Імператара Напалеона перш за ўсё палітычнымі контркрокамі ў "польскім пытанні". Ён заявіў аб сваім жаданні аднавіць пад эгідай Расіі Вялікае Княства Літоўскае.

Па даручэнні імператара ў 1811 г, князі М. Агінскі, К. Любецкі і граф Л. Плятэр склалі праект "Палажэння аб праўленні аўтаномным Вялікім Княствам Літоўскім", якое павінна было ахапіць усе тыя тэрыторыі, што дасталіся Расіі ад былой Рэчы Паспалітай у 1772 - 1807 гг. [6]

У процівагу канстытуцыі Варшаўскага герцагства таксама прапаноўвалася паступовае, на працягу дзесяці гадоў, асабістае вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці. Аднак ажыццяўленне праекта адкладвалася і зацягвалася: кансерватыўна-нацыяналістычныя сілы ў вышэйшым расійскім кіраўніцтве бачылі ў ім спробу расчлянення і аслабленыя імперыі. [2]

12 чэрвекя І8І2 г. армія Напалеона пераправілася праз Нёман у раёне Коўна і ўварвалаея ў межы Расійскай дзяржавы. "Вялікая армія" мела ў прыграніччы амаль трохкратную колькасную перавагу над расійскімі вой-скамі. Яна складалася з прадстаўнікоў многіх падпарадкаваных Францыі народаў Еўропы.3 імі таксама ішлі палкі, сфарміраваныя з перайшоушых на бок Напалеона шляхціцаў з Літвы і Беларусі. Толькі князь Дамінік Радзівіл за свой кошт выставіў трохтысячны ўланскі полк, які ўжо 16 чэрвеня першым урачыста ўступіў у Вільню.

Беларусь стала арэнай ваенных дзеянняў.1-я і 2-я расійскія арміі, размешчаньга "паасобку (адпаведна каля Вільні і Ваўкавыска), адступалі ад заходніх граніц з мэтай злучэння. У чэрвені-ліпені адбыліся жорсткія баі пад Кобрынам, Мірам, Салтанаўкай, Астроўна, Полацкам і ў іншых месцах. Расійскія арміі змаглі аб'яднацца толькі пад Смаленскам, адкуль пасля генеральной битвы 4-5 жніуня працягвали адступаць, зберагаючы асноўныя сілы.

Амаль уся Беларусь, апрача паўднёвых паветаў, кантралявалася французскім ваенным камандаваннем. Напалеон тут знайшоў нямала прыхільнікаў сярод тыж шляхціцаў, якія шчыра паверылі ў яго абяцанні адрадзіць былую дзяржаўнасць і таму сустракалі французскія войскі як вызваліцеляў ад расійскіх захопнікаў. [1]

1 ліпеня 1812 г. у Вільні была створана Часовая камісія ўрада Вялікага Княства Літоўскага на чале з мясцовым памешчыкам Станіславам Солтанам, дзейнасць якой пашыралася на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць. Для Віцебскай і Магілёўскай губерняў было вызначана асобяае прафранцузскае праўленне.

Ад гзтых марыянетачных урадаў патрабавалася перш за ўсё забяспечваць усім неабходны і нават папаўняць рэкрутамі “Вялікую армію”, што расчароўвала шляхту адносна Напалеона. Частка яе працягвала араентавацца на Александра I.

Часовы урад Вялікага княства Літоускага імкнууся да злучэння з Польшчай.14 ліпеня 1812г. ен падпісау акт аб “зліцці з народам Польшчы" Аднак Напалеон ва умовах, калі усё больш вызначауся правал яго планау разгрому расійскай арміі, не спяшауся аднауляць Рэч Паспалітую у межах 1772 г. Ён усведамляу, што такі крок канчаткова выключыу бы магчымасць прымірэння з Аляксандрам I. Рэч Паспалітая так i не была адноулена.

Галоуным абавязкам Часовага урада ВКЛ з'яулялася выкананне загадау Напалеона, найперш - забеспячэнне французскай арміі прадуктамі, фуражом (кормам для жывёлы), правядзенне рэкруцкіх наборау, ахова грамадскага парадку у кpai. Ужо 6 ліпеня урад звярнууся да насельніцтва з адозвай якой заклікау сялян прыступіць да работ і павіннасцей, падпарадкоувацца памешчыкам, уладальнікам i арандатарам маенткау. У выпадку непадпарадкавання ён пагражау ваеннай расправай.

вайна беларусь напалеон

Дзеля аховы тылу Напалеон пакінуу у Беларусі прыблізна 100-тысячнае войска. Беларускі народ павінен быу карміць, паіць i забяспечваць yciм неабходным i гэтае войска, i асноуныя сілы французскай арміі, што пайшлі на Маскву.

З першых дзен вайны на тэрыторыі Беларусі сутыкнуліся дзве вялікія арміі дзвюх вялікіх дзяржау. І рускія і французкія войскі у ходзе вайны забяспечывалі сябе рэкрутамі, а таксама прадуктамі харчавання, фуражом і усім неабходным за кошт беларускага нрода.

2. Партызанскі рух у Беларусі

Агульны настрой насельніцтва да французау на пачатку вайны быу спрыяльны. Напалеона i яго маршалау сустракалі з хлебам-соллю у Вільні, Мінску i іншых гарадах. У многіх месцах яшчэ да прыходу французау па ініціятыве шляхты з удзелам сялян ствараліся узброеныя атрады, якія перашкаджалі paciйскім войскам вывозіць матэрыяльныя каштоунасці, запасы харчоу i фуражу, нападалі на абозы i каманды, што займаліся рэквізіцыямі у вёсках. (Рэквізіціыя - прымусовае адабранне дзяржавай маёмасці ва уласніка пры надзвычайных абставінах.) Напрыклад у Пінскім павеце дзейнічалі тры такія атрады. Вядома, паны і сялянне у Беларусі звязвалі з прыходам Напалеона розныя падзеі. Спадзяванні беларускіх сялян на вызваленне ад прыгону, здавалася, былі небеспадстауныя, паколькі у суседняй Польшчы асабістая залежнасць сялян ад памешчыкау у час стварэння герцагства Варшаускага была ліквідавана. Але у Беларусь як i у Pacii, Напалеон нават у крытычныя для яго восеньскія дні 1812 г. не пайшоу на рэвалюцыйныя меры у вырашэнні сялянскага пытання, якія маглі б забяспечыць яму масавую падтрымку з боку прыгонных сялян. Пераправіушыся праз Неман, ён адназначна выступіу у ролі абаронцы феадальных прыгонніцкіх парадкау i саслоуных прывілеяу шляхты. А бясконцыя непасільныя для сялян рэквізіцыі., марадзёрства (рабауніцтва) яго "Вялікай арміі" амаль адразу выклікалі масавае супраціуленне з боку беларуск1х сялян i мяшчан.

У такіх умовах у многіх месцах Беларусі у другой палове 1812 г. разгарнууся партызанскі рух з мэтай абароны ад марадзёрства. Сялянскія атрады нападалі на каманды фуражырау, не дапускалі ix да cвaix вёсак, пры магчымасщ знішчалі. Адначасова сяляне адмауляліся выконваць павіннасці на карысць памешчыкау, нярэдка грамілі панскія фальва.

Асноўны цяжар вайны лег на плечы сялян, якія сталі аб'ектам рэквізіцый і проста рабаўніцтва ваюючых бакоў. Новая ўлада не толькі не адмяніла прыгон, а, больш таго, павялічыла на сваю карысць паборы з сялян, чым выклікала ўзмоцненае супрацьдзеянне і варожасць апошніх. Жыхары многіх вёсак пакідалі хаты, забіралі маёмасць і ўцякалі ў лясы. Яны стыхійна ператвараліся ў партызан, нападаючы на асобных салдат і фуражыраў. Вядомы партызанскія атрады вёсак Стараселле, Мажаны, Есьманы і Кляўкі ў Барысаўскім, Варонкі ў Дрысенскім, Жарцы ў Полацкім паветах і інш.

Асаблівую актыўнасць у барацьбе з рэгулярнымі французскімі войскамі праявілі жыхары вёскі Жарцы, якая апынуліся паміж французскім корпусам Н.Ш. Удзіно і рускім корпусам П.Х. Вітгенштэйна. Усё дарослае на-сельніцтва аб'ядналася ў партызанскі атрад на чале з адстаўным салдатам Максімам Маркавым.8 верасня да Жарцаў падышоў французскі батальён пяхоты і эскадрон кавалерыі. Але жыхары, узброіўшыся ружжамі, самароб-нымі дзідамі і шаблямі, папрасіўшы ўзяць над сабой каманду данскога казака Льва Трушына, смела ўступілі ў бой з французамі, і нанеслі ім значныя страты і прымусілі павярнуць назад. У кастрычніку жыхары Жарцаў, разам з дружынамі пецярбургскага і ноўгарадскага апалчэнняў 2 разы ўдзельнічалі ў бітвах за Полацк. Яны былі праваднікамі, разведчыкамі, нападалі на напалеонаўскіх салдат-марадзёраў. За ўсё гэта 22 чалавекі атрымалі крыжы на шапкі і былі ўзнагароджаны сярэбранымі медалямі на блакітных стужках "На ўспамін аб 1812 годзе". [3]

Аднак нельга адназначна гаварыць, што для ўсёй масы беларускага сялянства пярвейшай бьша прарасійская пазіцыя ў гэтай вайне. Найвялікшым іх жаданнем была непадлегласць памешчыкам і стаяўшай на абароне сацыяльных інтарэсаў апошніх расійскай і французскай адміністрацыі, што сцвердзіла, паводле падання, адна беларуская жанчына, якую Напалеон спыніў на дарозе і пацікавіўся, за каго яна ў гэтай вайне. Імператар атрымаў наступны адказ: "Ды я б хацела, каб француз, заняўшы Маскву, пагнаў, пагнаў, ды і сам не вярнуўся!. "

Ваенныя падзеі і звязаныя з імі змены і паслабленні адміністрацыйнай улады далі магчымасць сялянам у шэрагу месцаў зусім выйсці з падпарадкавання памешчыкаў, прычым незалежна ад зоны кантролю (французскага ці расійскага). Напрыклад, востры характар набылі хваляванні сялян чатырох паветаў на паўночным усходзе Віцебскай губерні. Пры спробе прымусіць падпарадкоўвацца сялян графіні Зубавай быў забіты справаводца эканоміі з мястэчка Усвяты Патгоцкі, цяжка збіты 5, ранены 30 і некалькі "усмнрнітелен" прапалі без весткі.15 верасня сяляне памешчыкаў Ракасоўскага і Савельева сумесна з казённымі падданымі з мястэчка Стайкі, усяго да 300 чалавек, узброіўшыся дзідамі і каламі, зрабілі напад на фальварак. калежскага асэсара Вышьшскага. Па патрабаванні губернатара ваенны міністр адправіў у Віцебскую губерню каманду для навядзення парадку.

3. Разгром арміі Напалеона

Баявыя дзеянш восенню 1812 г. У пачатку кастрычнша Напалеон, не дачакаушыся адказу Аляксандра I на прапановы аб міры, аддау загад аб адступленні з разбуранай i спаленай Масквы. Але расійская арм1я прымусіла французау адступаць на захад па старой Смаленскай дарозе, разрабаванай i спустошанай на многія кіламетры caмімі ж заваёунікамі.

У той жа час у баявыя дзеянні уключыліся i расійскія войскі, што знаходзіліся на поуначы Беларусі i на Валын1. На пакутным шляху адступлення з Масквы французскім войскам давялося зведаць усе жахі, звязаныя з голадам i холадам i няспыннымі ударамі галоуных сіл расмйскай арміі з тылу i партызанскіх атрадау з флангау. Гэты шлях быу усланы трупами.6-8 кастрычнша войска Вітгенштэйна авалодала Полац-кам, а валынская армія, якую узначаліу адмірал Чычагоу, Слонімам.4 лістапада расійскія войскі занялі Мінск, затым Барысау i Магілёу. Армія Напалеона фактычна была акружана, а наперадзе у яе была пераправа праз раку Бярэзіну. Гэтую пераправу забяспечвау корпус Удзіно. Каля вёскі Студзёнкі (15 км на поунач ад Барысава) узводзіліся два масты. Адначасова фальшывая-для падману расійцау-пераправа рыхтавалася ля вескі Ухалоды - ніжэй Барысава. Сюды і сцягнуу свае войскі адмірал Чычагоу.14 лістапада праз масты ля в. Студзенкі пераправіуся Напалеон са сваей гвардыяй. А у наступныя тры дні у гэтым месцы загінулі каля 20 тыс. Французау. Праз Бярэзіну пераправілася не больш як 60 тыс. чалавек-дзесятая частка “Вялікай арміі”. Ратуючыся ад марозау, французы на дальнейшым шляху палілі усе, што маглі, нават цэлыя вескі. У Смаргоні 24 лістапада Напалеон пакінуу армію і ад'ехау у Парыж. Расійскія войскі без бою занялі Гродна. Да Немана дайшлі менш за трыдцать тысяч французау. Для Напалеона гэта адзначала катастрофа. У перамогу Расіі ўнеслі ўклад і салдаты, рэкрўтаваныя з беларускіх губерняў. Некалькі дзесяткаў тысяч іх бьіло ў часцях 1-й арміі і асабліваў 3, 24-й і іншых дывізіях, што вызначыліся ў вядомай Барадзінскай бітве. [6]

Такім чынам, у барацьбе Расійскай і Французскай імперый за Беларусь (цершая каб угрымаць і працягваць эксплуатаваць нашы землі, а другая каб перападпарадкаваць іх з той жа мэтай сабе) яе жыхары аказааліся па абодва бакі змагання. Менавіта з гэтай мэтай вайна 1812 г. набывала тут характар грамадзянскай. [5]

4. Вынікі вайны для Беларусі

Гэта ваіна прынесла вялікія спусташэнні Беларусі: - шмат загінула людзей, былі разбураны многія гарады і вёскі, амаль напалову скарацілася колькасць жывёлы і зменшыліся пасяўныя плошчы. Вайсковыя дарогі былі ўсеяны трупамі.

У Беларусі вайна пакінула разрабаваныя,разбураныя, спаленыя гарады, мястэчкі і вескі. Пры адступленні французау насельніцтва цэлымі вескамі, сем'ямі з малымі дзецьмі зноу, як і летам, было вымушана хавацца у лесах - на гэты раз у зімовую сцюжу. Холад, голад, хваробы прывялі да масавай гібелі людзей. Эпідэміі і голад працягваліся некалькі гадоу пасля вайны. У многіх паветах ад эпідэмічных захворванняу і голаду памерла каля чвэрці жыхароу.

Толькі добрыя ўраджаі 1813 і 1814 гг. выратавалі народ ад масавага голаду і эпідэмій.

Велізарныя страты панесла народная гаспадарка і культура Беларусі. У грашовым вылічэнні страты Беларусі ад вайны, па няпоуных звестках, складалі 52 млн. рублеу серабром.

Нягледзячы на ваенныя бедствы, беларускія губерні у 1813-1814гг. не былі пазбалены ад рэкруцкіх наборау і паставак на патрэбы расійскай арміі, якая працягвала паход на захад,. Цар даравау здраду мясцовым памешчыкам, што пайшлі на службу да французау, але нічога не зрабіу для сялян, нават для тых, што змагалісяу партызанскіх атрадах на баку расійскіх войскау. Наадварот: прыгон памешчыкау у беларускай весцы пасля вайны рэзка узмацніуся. Царскі ўрад і у гэтых умовах працягваў адстойваць прыгонніцкія парадкі. У царскім маніфесце 30 жніўня 1814 г., дзе ў сувязі з заканчэкнем вайны дараваліся розныя міласці саслоўям> аб сялянах было сказана насгупнае: "Сяляне, верны наш народ - . няхай атрымаюць узнагароду сваю ад бога". Выключэнне было зроблена толькі для сялян в. Жарцы, якія пасля вайны палічылі сябе вольньмі ад прыгоннай залежнаспі і адмовіліся ісці на паншчыну, за што памешчык Жаброўскі караў іх розгамі, прыгаворваючы: "Вось вам французы, вось вам вольнасць, вось вам крыж". У 1819 г, царскі ўрад выкупіў сялян в. Жарцы разам з землямі ў вольныя хлебаробы (57 рэвізскіх душ), з умовай спагнання з сялян у казну большай часткі гэтай платы.

Што датычыць асоб, якія прынялі бок Напалеона ў гзтай вайне, то Аляксандр 1, кіруючыся ваенна-стратэгічнымі і палітычнымі меркаваннямі, схіляўся "к забвенню прошедших заблуждений". Маніфёстам 12 снежня 1812 г. аб'яўлялася дараванне тым, хто вярнуўся' з-за мяжы ў двумесячны тэрмін, толькі па сканчэнні якога іх маёнткі канфіскоўваліся. Аднак тады “ўваскрашальнік" Польшчы і Вялікага Княства яшчэ не быў канчаткова пераможаны і немалая колькасць буйных і дробных землеўладальнікаў па-ранейшаму звязвала свае надзеі з яго спробамі павярнуць назад ваенные дзеяння. У вьшіку, напрыклад, па Мінскай губерні поўнай ці частковай канфіскацыі падлягала каля 84 тыс. сялян мужчынскага полу. [7]

Па Гродзенскай і Магілёўскай губернях было вызначана да перадачы ў казну адпаведна больш за 46 і 23 тыс. рэвізскіх душ. Прабыўшы ў складзе дзяржаўных каля года, канфіскаваныя сяляне былі вернуты ранейшьм уладальнікам маніфестам ад 30 жніўня 1814 г. "Усяміласцівейшае дараванне" шляхце не скарыстаў Дамінік Радзівіл, якому толькі ў Мінскай губерні належала больш за 50 тыс. сялян мужьцкага полу, бо памёр у Парыжы. Пазней яго спадчына перайшла, праз дачкі Стэфаніі, да Вітгенштэйнаў, якія сталі ў XIX ст, самымі буйнымі землеўладальнікамі на Беларусі.

Нягледзячы на тое, што і пасля вайны характэрная для Аляксандра I дэмагагічная палітыка заляцанняў са шляхтай прадягвалася, што выявілася ў стварэнні Царства Польскага, тым не менш ідэя вяртання, у якой бы там ні было форме, ранейшай дзяржаўнасці на беларускія зямлі была пахавана. Ужо ў студзені 1813 г., калі расійскія войскі перанеслі ваенныя дзеянні за межы сваёй дзяржавы, Аляксандр I у пісьме да Адама Чартарыйскага недвухсэнсоўна заявіў: "Не забывайце, што Літва, Падолле і Вальгаь дасюль лічаць сябе правінцыямі рускімі і ніякая логіка ў свеце не ўпэўніць Расію, каб яны маглі быць не пад уладай Гасудара Расіі, а пад якойсці іншай.

Ходь у далейшым, аж да 1914 г,, ваенныя сутыкненні Расіі з замежнымі краінамі абыходзілі тэрьггорыю Беларусі, але яе сыны аддавалі свае жыцці за імперскія інтарэсы гэтай дзяржавы шмат у якіх вугалках Еўропьі і Азіі. [2]

Літэратура

1. Абецэдарская А.Л., Брыг П.І., Жылуновіч Л. А.,і інш. Гісторыя Беларусі: Вучэбны дапаможнік. - Мінск 1997-с. 193-197

2. Аутарскі калектыу. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х частках. ч.1. - Мн., 1994 - с.273.

3. Аутарскі калектыу. Гісторыя Беларусі: У 6т. Т.4 Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец 18 - пачатак 20ст.) - Мн.: 2005. - с.75,79,85.

4. Беларускі гістарычны часопіс “Спадчына" №3 - Мн. 1994. с.117,121.

5. Біч М.В. Гісторыя Беларусі: Вучэбны дапаможнік. - Мінск 1998, с.14-19.

6. Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дяржавы і права Беларусі: Вучэбны дапаможнік - Мн. 2000, с.142

7. Корнейчік Е.М. Беларускі народ в отечественной ввайне 1812 г. - Мн. 1962 г., с.134

8. Літвіноўская Ю.Н. Унутранная палітыка Александра першага ў Беларусі на парэданні і ў час вайны 1812 г. - Мн. 2003 г. №5, с. 19, 21

9. Новік Я.К., Марцюль Г.С., Качалау І.Л., і інш. Гісторыя Беларусі: Падручнік у 2ч. Ч.1. - Мн.: 2003. - 270,271.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

  • Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель. Беларусь як арэна для ваенных дзеянняў. Асноўныя напрамкі дзейнасці беларускага нацыянальнага руху. Прычыны ваенных паражэнняў царскай арміі ў 1915 годзе.

    реферат [39,3 K], добавлен 04.02.2012

  • Зараджэнне, развіццё старажытнага грамадства. Пачатак фарміравання сучаснага беларускага этнасу. Крызіс феадальных адносін. Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і грамадзянскай вайны. Беларусь пад час крызісу і распаду СССР (1985–1991 гг.).

    шпаргалка [211,6 K], добавлен 28.03.2012

  • Абвастрэнне сітуацыі ў Інфлянтах і пачатак Інфлянцкай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Першы і другі перыяд вайны. Перамір'е як паражэнне Івана IV. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне пазіцый польскіх феадалаў.

    контрольная работа [69,4 K], добавлен 16.02.2009

  • Англія, Расія і Францыя як галоўные суб'екты еўрапейскай палітыкі XIX ст. Кароткая хроніка падзей вайны з Напалеоном, якія маюць непасрэднае дачыненне да Беларусі. Кіраўніцтво французскімі ўладамі акупіраванымі тэрыторыямі, іх негатыўныя наступствы.

    реферат [28,9 K], добавлен 19.12.2010

  • Асаблівасці эканамічнага развіцця Англіі і палітычныя перадумовы для рэвалюцыі, размяшчэнне сацыяльных сіл. Прычыны вайны за незалежнасць ЗША. Узмацненне каланіяльнага прыгнёту Англіі, значэнне вызваленчай вайны паўночнаамерыканскіх калоній ад Англіі.

    курсовая работа [29,6 K], добавлен 29.05.2012

  • Героі Вялікай Айчыннай вайны. Патрызаны, падпольшчыкі і працоўны люд Беларусі. Уклад культурных дзеячаў Беларусі ў перамогу. Еўрапейскі рух супраціўлення. Людскія, матэрыяльныя і культурныя страты Беларусі ў час Айчыннай вайны. Шмат працоўных Беларусі.

    реферат [42,9 K], добавлен 25.04.2012

  • Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.

    курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011

  • Прычыны пачатку Руска-Японскай вайны. Першыя баявыя сутыкненні; аблога Порт-Артура. Вайна ў Маньчжурыі; бітва ў Жоўтым моры, баявыя дзеянні Уладзівастоцкай брыгады крэйсераў; Цусимская марская бітва. Фактары расійскай паразы, сусветнае значэнне вайны.

    курсовая работа [53,5 K], добавлен 25.07.2012

  • Важнейшыя этапы вайны за незалежнасць у Амерыцы. Пачатак вайны. Кантынентальны кангрэс. Кампанія 1777 г., Саратога і Йорктаун. Прыняцце 4 ліпеня 1776 г. Дэкларацыі незалежнасці ЗША. Артыкулы канфедэрацыі 1781-1788 гг. і іх роль ў станаўленні дзяржаўнасці.

    курсовая работа [32,6 K], добавлен 25.04.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.