Беларускі нацыянальны рух у пачатку ХХ стагоддзя

Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады, яе асноўныя праграмныя патрабаванні. Пачатак новага перыяду беларусскага нацыянальнага руху. Першыя беларускія арганізацыі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 15.07.2012
Размер файла 57,5 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Беларускі нацыянальны рух у пачатку ЧЧ стагоддзя

План

1. Пачатак новага перыяду беларусскага нацыянальнага руху. Першыя беларускія арганізацыі

2. Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады, яе асноўныя праграмныя патрабаванні

3. Агульныя вывады

Спіс літаратуры

1. Пачатак новага перыяду беларусскага нацыянальнага руху. Першыя беларускія арганізацыі

На тэрыторыі Беларусі ў пачатку ХХ ст. дзейнічалі невялікія групы Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ), створанай у 1900 г. на з'ездзе прадстаўнікоў РСЛ і сацыял-дэмакратаў Польшчы. Яе кіраўнікамі былі Ф. Дзяржынскі і С. Трусевіч. СДКПіЛ падзяляла ідэі рэвалюцыйнай палітычнай барацьбы пралетарыяту і імкнулася да аб'яднання з РСДРП. У 1902 г. была ўтворана ППС у Літве. Яна склалася з груп ППС, якія дзейнічалі на тэрыторыі Літвы і Заходняй Беларусі. Гэтая партыя грунтавалася на леванародніцкіх ідэалах сацыялізму, выступала за незалежнасць Беларусі і Літвы.

Эканамічны крызіс 1900 - 1903 гг. і руска-японская вайна 1904 - 1905 гг. садзейнічалі абвастрэнню ўсіх супярэчнасцей расійскага грамадства і росту рэвалюцыйнай барацьбы ў краіне. Гэта паскорыла працэс утварэння сацыялістычных і нацыянальна-дэмакратычных партый.

У 1902 г. прыхільнікі ідэй народніцтва стварылі Партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Эсэры выступалі за пабудову сацыялізму, заснаванага на аснове сацыялізацыі зямлі, ураўняльнага землекарыстання і кааперацыі. Яны мелі на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знішчэнне памешчыцкага землеўладання і ўстанаўленне ў Расіі федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. Галоўным сродкам барацьбы эсэры лічылі індывідуальны палітычны тэрор. Лідэрам эсэраў быў Р.А. Гершуні.

У канцы 1902 - пачатку 1903 гг. з нацыянальна-культурных гурткоў Мінска, Вільні і Пецярбурга аформілася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ). Сярод яе стваральнікаў і кіраўнікоў былі браты Іван і Антон Луцкевічы, А. Пашкевіч (Цётка), К. Кастравіцкі, А. Бурбіс, В. Іваноўскі, Ф. Умястоўскі. Усе яны паходзілі з дробнамаянтковай апалячанай беларускай шляхты.

На І з'ездзе БРГ ў 1903 г. была прынята праграма, у якой грамада называла сябе сацыяльна-палітычнай арганізацыяй беларускага працоўнага народа. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знішчэнне капіталізму і ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расіі на аўтаномію. Аграрная праграма БРГ прадугледжвала знішчэнне прыватнай зямельнай уласнасці і ўвядзенне ўраўняльнага землекарыстання без эксплуатацыі чужой працы. Шлях да сацыялізму яна бачыла праз усебаковую кааперацыю працоўных. Пазней БРГ была перайменавана ў Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ). Сваю агітацыю БСГ праводзіла ў асноўным сярод сялянства, у рабочым асяроддзі яе ўплыў быў нязначным.

9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было расстраляна мірнае шэсце рабочых, якія накіроўваліся да цара з просьбай палепшыць становішча народа. Гэтая падзея (“Крывавая нядзеля”) выклікала магутную хвалю пратэсту. Стачкі, дэманстрацыі і мітынгі рабочых пракаціліся па ўсей краіне. Іх размах сведчыў аб тым, што ў Расіі пачалася буржуазна-дэмакратычнвая рэвалюцыя.

У студзеньскія дні 1905 г. ў 30 гарадах і мястэчках Беларусі адбыліся забастоўкі салідарнасці, у якіх удзельнічала 34 тыс. чалавек. Ініцыятарамі і кіраўнікамі рэвалюцыйных выступленняў рабочых былі найперш Бунд і РСДРП, у некаторых месцах - эсэры і БСГ. У студзені забастоўкі рабочых мелі выразна палітычны характар.

У лютым - сакавіку агульная колькасць палітычных выступленняў рэзка зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне эканамічных забастовак. Новая хваля палітычных выступленняў узнялася ў сувязі са святкаваннем 1 Мая. У чэрвені ў Беларусі адбыліся мітынгі салідарнасці з рабочымі Лодзі, Варшавы, Адэсы, Іванава-Вазнясенска, з рэвалюцыйнымі матросамі Чарнаморскага флоту, якія ішлі ў авангардзе рэвалюцыйнага руху. Увогуле ў красавіку - чэрвені 1905 г. палітычныя выступленні ахапілі 56 гарадоў і мястэчак Беларусі, у іх удзельнічала каля 100 тыс. чалавек. У гэты ж час узмацнілася і эканамічная барацьба рабочых.

Вясною 1905 г., як вынік ўздзеяння рабочага руху, у Беларусі разгарнуўся масавы рэвалюцыйны рух сялянства. Колькасць сялянскіх выступленняў у красавіку - чэрвені ўзрасла да 237 супраць 53 у студзені - сакавіку. Галоўным патрабаваннем сялян было знішчэнне памешчыцкага землеўладання. Найбольшым уплывам сярод сялян карысталіся эсэры і Беларуская сацыялістычная грамада.

6 жнiўня 1905 г. Мiкалай II падпiсаў Манiфест аб склiканнi “законадарадчай” Дзяржаўнай думы. Паводле праекта, распрацаванага мiнiстрам унутраных спраў А. Булыгiным, ад выбараў у Думу адхiлялiся працоўныя масы горада i вёскi. Практычна ўсе рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыi выступiлi супраць булыгiнскай Думы i выставiлi лозунг яе байкоту. У жнiўнi-вераснi 1905 г. рух пратэсту супраць булыгiнскай Думы ахапiў многiя гарады i мястэчкi Беларусi. Выбары ў булыгiнскую Думу былi сарваны.

Восенню 1905 г. рэвалюцыйны рух працягваў нарастаць і ахапіў усю краіну. Шматлікія агульнагарадскія стачкі зліліся ва Усерасійскую палітычную стачку. Ва ўсёй Расіі баставала звыш 2 млн. чалавек. У Беларусі Кастрычніцкая палітычная стачка ахапіла 32 населеныя пункты, а колькасць стачачнікаў толькі ў прамысловасці дасягнула 66 тыс. чалавек. У ходзе Усерасійскай палітычнай стачкі ў многіх гарадах Расіі ўзнікалі агульнагарадскія выбарныя стачачныя камітэты і камісіі, якія атрымалі назву Саветаў рабочых дэпутатаў. У Беларусі стачачныя камітэты і кааліцыйныя саветы дзейнічалі ў Мінску, Віцебску, Гродне, Брэсце, іншых прамысловых цэнтрах і буйных чыгуначных вузлах.

17 кастрычнiка 1905 г. Мiкалай II падпiсаў Манiфест аб палiтычных свабодах i надзяленнi Дзяржаўнай думы заканадаўчымi паўнамоцтвамi. 18 кастрычнiка ў дзень абвяшчэння Манiфеста ў Мiнску на плошчы каля Вiленскага чыгуначнага вакзалу адбыўся мiтынг, у якiм удзельнiчалi каля 20 тыс. чалавек. Каб разагнаць мiтынгуючых, губернатар Курлаў загадаў прымянiць зброю. У вынiку чаго было забiта каля 100 чалавек i да 300 чалавек паранена. У гэты ж дзень крывавыя сутычкi адбылiся ў Смаргонi i Полацку. Увогуле кастрычнiцкая палiтычная стачка ахапiла 32 населеныя пункты Беларусi, а колькасць стачачнiкаў толькi ў прамысловасцi дасягнула 66 тыс. чалавек.

У снежні 1905 г. палітычная барацьба пралетарыяту Расіі працягвалася. У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. У снежаньскія дні палітычныя забастоўкі адбыліся ў Мінску, Гомелі, Мазыры, Пінску і іншых гарадах.

Забастоўкі ахапілі большасць чыгуначных вузлоў Беларусі. У апошнія месяцы 1905 г. зноў адбыўся ўздым сялянскага руху. У Беларусі ў кастрычніку было 54 выступленні сялян, у лістападзе - 154, а ў снежні - 286. Усерасійская палітычная стачка выклікала больш моцныя, чым раней, выступленні ў арміі. У лістападзе хваляванні салдат адбыліся ў Гродне, у Бабруйскай і Брэсцкай крэпасцях. Іх удзельнікі выказвалі салідарнасць з паўстаннямі матросаў Кранштата і Севастопаля.

Хутка пачынаюць узнiкаць буржуазныя палiтычныя партыi i арганiзацыi. Першымi з iх сталi Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя (кадэты) i Саюз 17 кастрычнiка (акцябрысты). Кадэты заявiлi аб сваёй апазiцыi самадзяржаўю. Яны выступалi за канстытуцыйную манархiю, за знiшчэнне саслоўных прывiлеяў i iншых перажыткаў феадалiзму, за палiтычныя свабоды i поўнае раўнапраўе. Але яны не лiчылi неабходным канчаткова лiквiдаваць памешчыцкае землеўладанне. Для нацый яны прызнавалi толькi права на культурнае самавызначэнне. Акцябрысты занялi больш “правую” пазiцыю. Яны былi поўнасцю задаволены Манiфестам 17 кастрычнiка, выступалi за падтрымку манархiчнай улады i захаванне адзiнай i непадзельнай Расii.

У Беларусi больш спрыяльнымi аказалiся ўмовы для дзейнасцi партыi акцябрыстаў. Тут яе падтрымлiвалi рускiя чыноўнiкi-манархiсты, памешчыкi, праваслаўнае духавенства. Кадэты з-за адсутнасцi на Беларусi земстваў i вышэйшых навучальных устаноў не мелi тут неабходнай сацыяльнай глебы для сваёй дзейнасцi. Яны знайшлi падтрымку толькi з боку яўрэйскай буржуазii. Па агульнапалiтычных i нацыянальных пытаннях кадэтаў на Беларусi падтрымалi польскiя памешчыкi i каталiцкi касцёл. Кадэцкую праграму, дапоўнiўшы яе прынцыпамi каталiцкай веры, падтрымала створаная ў канцы 1905 - пачатку 1906 гг. Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы, якая стала саюзнiцай кадэтаў на Беларусi.

Да буржуазных партый, якiя дзейнiчалi на тэрыторыi Беларусi трэба аднесцi сiянiстаў. Пасля стварэння ў 1897 г. Сусветнай арганiзацыi сiянiстаў на Беларусi хутка пачалi ўзнiкаць сiянiсцкiя гурткi. Аднак сiянiсты адмаўлялi ўдзел яўрэяў у рэвалюцыйным руху краiн дыяспары i мелi на мэце стварэнне самастойнай яўрэйскай дзяржавы ў Палесціне, якая аб'яднала б ўсiх яўрэяў свету. У час рэвалюцыi 1905-1907 гг. сiянiсты падтрымлiвалi кадэтаў.

Правы ўрадавы палiтычны лагер, каб абараняць iнтарэсы самадзяржаўя ва ўмовах адкрытай палiтычнай барацьбы, таксама пачаў фармiраваць свае палiтычныя партыi. Самай уплывовай з iх быў “Саюз рускага народа”. Яго членаў рэвалюцыянеры называлi чарнасоценцамi. У канцы 1905 - пачатку 1906 г. арганiзацыi “Саюза рускага народу” былi створаны ў Мiнску, Гомелi, Вiцебску i iншых гарадах Беларусi.

Наступленне рэакцыі пасля трэцячэрвеньскага дзяржаўнага перавароту выявілася ў дзейнасці атрадаў жандармерыі, арышце кіраўнікоў і актыўных удзельнікаў рэвалюцыйных выступленняў, закрыцці рэвалюцыйных газет, забароне прафесійных саюзаў. Ад гэтага найбольш пацярпелі левыя партыі і арганізацыі, якія мусілі значна скараціць ці ўвогуле прыпыніць сваю дзейнасць. Былі вельмі аслаблены і партыі ліберальна-буржуазнага цэнтра. Распаліся некаторыя правінцыяльныя арганізацыі кадэтаў, у тым ліку і ў Беларусі, скарацілася колькасць іх друкаваных органаў.

У той жа час актывізавалася дзейнасць правых манархічных арганізацый. Яны разгарнулі шырокую агітацыю супраць яўрэяў, палякаў, каталіцкага касцёла, а таксама супраць беларускага нацыянальнага руху. У гэты час адбылося арганізацыйнае афармленне “западнороссов”. Як ідэалогія “западнорусизм” узнік яшчэ пасля паўстання 1863 - 1864 гг. “Западнороссы” прызнавалі беларусаў народнасцю, але разглядалі іх як складовую частку рускага народа, у які ўключалі яшчэ вялікарусаў і ўкраінцаў.

Галоўнай сваёй мэтай “западнорусизм” лічыў барацьбу супраць польскага і каталіцкага ўплыву на беларусаў. Актыўным дзеячам і ідэолагам “западнорусизма” быў Л. Саланевіч. Ён з'яўляўся адным з арганізатараў “Белорусского общества”, выдаваў газеты “Белорусская жизнь” (1909 - 1911 гг.) і “Северо-западная жизнь” (1911 - 1915 гг.). Л. Саланевіча актыўна падтрымліваў П.А. Сталыпін.

Беларускі нацыянальны рух пасля рэвалюцыі апынуўся ў цяжкім становішчы. Беларуская сацыялістычная грамада як палітычная партыя перастала існаваць. Яе кіраўнікі сканцэнтравалі сваю ўвагу на легальнай дзейнасці. У гэты час даводзілася весці барацьбу на два фронты - супраць рускіх і польскіх нацыяналістаў, якія не жадалі прызнаваць самастойнасць беларускага народа.

У паслярэвалюцыйны перыяд цэнтрам беларускага нацыянальна-культурнага руху стала газета “Наша ніва”. Яна выдавалася з лістапада 1906 г. па жнівень 1915 г. у Вільні. У склад рэдакцыі ўваходзілі браты Іван і Антон Луцкевічы, В. Ластоўскі, В. Іваноўскі, А. Уласаў. Газета друкавалася кірыліцай (для праваслаўных беларусаў) і лацінкай (для беларусаў-католікаў). “Наша ніва” займала ліберальныя асветніцкія пазіцыі. Галоўным у сваёй дзейнасці “нашаніўцы” лічылі барацьбу за захаванне адзінства беларускага народа, пераадоленне яго рэлігійнага расколу.

Значную ўвагу рэдакцыя “Нашай нівы” надавала прапагандзе беларускай нацыянальнай культуры, развіццю беларускай мовы. Пры газеце ствараўся беларускі нацыянальны музей. З 1910 г. “Наша ніва” выдавала адрасаваны сялянам “Беларускі каляндар”, з 1912 г. сельскагаспадарчы аддзел газеты быў пераўтвораны ў самастойны часопіс “Саха”, а для моладзі пачаў выдавацца літаратурны месячнік “Лучынка”.

“Наша ніва” разам з другім буйным беларускім выдавецтвам “Загляне сонца і ў наша ваконца” забяспечвала выхад мастацкай і навукова-папулярнай кніжнай прадукцыі. “Наша ніва” выхавала шэраг беларускіх пісьменнікаў, грамадска-палітычных дзеячаў, навукоўцаў, сярод якіх былі Я. Колас і Я. Купала, А. Пашкевіч (Цётка) і М. Багдановіч, А. Гарун і М. Гарэцкі, З. Бядуля і Ц. Гартны.

У гады першай сусветнай ваынывайны адбыліся значныя змены ў беларускім нацыянальным руху. Усе даваенныя беларускія нацыянальна-культурныя арганізацыі распаліся. Была закрыта газета “Наша ніва”. Ва ўсходняй, неакупіраванай частцы Беларусі нацыянальны рух быў спынены. На захопленай Германіяй тэрыторыі вядомыя беларускія дзеячы, браты Іван і Антон Луцкевічы, В. Ластоўскі і іншыя выступілі з ідэяй стварэння канфедэрацыі Літвы і Заходняй Беларусі ў форме Вялікага княства Літоўскага з сеймам у Вільні. У лютым 1916 г. была распаўсюджана адозва “Грамадзяне!”, у якой намячалася стварэнне самастойнай дзяржавы з соймам у Вільні.

Аднак утварыць канфедэрацыю не ўдалося. Германскі ўрад не быў зацікаўлены ў такой дзяржаве. Акупіраваўшы Вільню, германскае камандаванне абвясціла аб тым, што беларускія землі будуць падпарадкоўвацца “Польскай Кароне”. У сувязі з гэтым польскія памешчыкі і ксяндзы, карыстаючыся падтрымкай акупантаў, пачалі настойліва ажыццяўляць паланізацыю беларускага насельніцтва. На акупіраванай беларускай тэрыторыі была створана шырокая сетка польскіх школ, розных згуртаванняў польскай “злучнасці”. Прымусовая паланізацыя выклікала абурэнне мясцовага насельніцтва. Пачаліся спрэчкі паміж палякамі і беларусамі. Гэта прывяло да адмаўлення ідэі ўтварэння канфедэратыўнай дзяржавы Польшчы і Беларусі. Больш таго, у самім беларускім нацыянальным руху адбыўся раскол. Група беларускіх дзеячаў на чале з В. Ластоўскім заснавала тайную арганізацыю “Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі”, якая ставіла сваёй мэтай утварыць незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах.

Германія, намагаючыся ўмацаваць сваю ўладу на акупіраванай тэрыторыі, ажыццявіла адпаведныя захады, каб, з аднаго боку, не даць магчымасці стварыць тут самастойную дзяржаву, а з другога - прадухіліць польскае засілле на гэтых землях. У пачатку 1916 г. у германскім загадзе аб школах акупіраванага краю беларуская мова абвяшчалася раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Беларускі нацыянальны рух значна ажывіўся.

На акупіраванай тэрыторыі былі адчынены беларускія школы, створаны выдавецтвы. Пачалося выданне на беларускай мове газет, часопісаў. Стала выходзіць газета “Гоман”. У Вільні былі створаны “Беларускі клуб”, згуртаванне “Золак”, “Навуковае таварыства”, “Беларускі вучыцельскі саюз” і інш. Кіраваў усёй гэтай работай створаны ў 1915 г. у Вільні Беларускі народны камітэт, які ўзначальваў А. Луцкевіч. Прадстаўнікі камітэта прынялі ўдзел у рабоце канферэнцый прыгнечаных народаў Расіі, якія былі арганізаваны немцамі ў Стакгольме і Лазане ў красавіку і чэрвені 1916 г. Там яны прасілі дапамогі ў народаў Еўропы ў вызваленні беларускага народа “з_пад расійскай акупацыі”.

У канцы 1916 г. Беларускі народны камітэт спрабаваў дамовіцца з Літоўскім нацыянальным камітэтам аб утварэнні агульнай літоўска-беларускай дзяржавы. Аднак Літоўскі нацыянальны камітэт адмовіўся ад перагавораў, канчаткова разарваў сувязь не толькі з Беларускім народным камітэтам, але і з польскім і яўрэйскім нацыянальнымі камітэтамі і ўтварыў у Вільні Літоўскую дзяржаўную раду (Тарыбу) як вярхоўны дзяржаўны орган Літвы. У склад гэтай літоўскай дзяржавы былі ўключаны і акупіраваныя Германіяй беларускія землі. Беларусь атрымала ў Тарыбе два месцы.

Паступова галоўнымі цэнтрамі беларускага нацыянальнага руху па_за межамі краю сталі Петраград, Масква і іншыя расійскія гарады, дзе бежанцы-беларусы ўтварылі свае суполкі. У кастрычніку 1916 г. Міністэрства ўнутраных спраў Расіі дазволіла выданне ў Петраградзе беларускіх газет “Дзянніца” і “Светач”.

Газета “Светач” прапагандавала ідэі адзінства беларусаў незалежна ад іх класавай прыналежнасці, заклікала ўсе грамадскія сілы да ажыццяўлення “беларускага нацыянальнага ідэалу”. Аднак газета не мела вялікага ўплыву на развіццё беларускага нацыянальнага руху. У пачатку 1917 г. яе выданне спынілася.

Газету “Дзянніца” выдаваў на свае сродкі З. Жылуновіч. Яна ўздымала вострыя сацыяльныя праблемы, пытанні развіцця беларускай культуры, асуджала палітыку нямецкіх акупацыйных улад, прапагандавала думку, што свабоднае развіццё беларускага народа магчыма толькі ў саюзе з рускім народам. У газеце друкаваліся творы З. Жылуновіча, К. Буйло, К. Чарнушэвіча, Ф. Шантыра і іншых дзеячаў, якія стаялі на рэвалюцыйна-дэмакратычных пазіцыях. Рэвалюцыйна-нацыянальны кірунак газеты выклікаў падазронасць у цэнзуры. Цэнзары выкідалі з газеты ўсе матэрыялы аб становішчы ў Беларусі, абвінавачвалі газету ў тым, што яна нібыта служыла Германіі. У снежні 1916 г. “Дзянніца” перастала выходзіць.

Далейшай актывізацыі беларускага нацыянальнага руху спрыяла Лютаўская рэвалюцыя 1917 г.

Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі.

Лютаўская рэвалюцыя - з'ява сусветна-гістарычнага значэння. З аднаго боку, яна падвяла рысу пад шматвяковай гісторыяй расійскай манархіі, а з другога - адкрыла шлях да дэмакратычнага развіцця Расіі. Пачатак ёй паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі ў Петраградзе, праведзеныя 23 лютага 1917 г.

Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі ў Беларусь
1-4 сакавіка 1917 г. Рабочыя, сяляне, салдаты віталі пралетарыят Петраграда і выказалі намер падтрымаць рэвалюцыю. Па прыкладу Петраграда ў гарадах і мястэчках Беларусі пачалі стварацца ўзброеныя атрады. Баявыя дружыны мінскіх рабочых 2 сакавіка вызвалілі з турмы 400 палітычных зняволеных. Былі арыштаваны камандуючы мінскай ваеннай акругі, начальнік штаба, камендант горада. Створаная 4 сакавіка міліцыя, якую ўзначаліў М.В. Фрунзе, узяла пад ахову ўрадавыя ўстановы, пошту і тэлеграф.

Асаблівая ўвага была звернута на ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У Мінску ўжо 4 сакавіка адбылося першае пасяджэнне выбраных дэпутатаў, дзе быў створаны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў і яго выканаўчы камітэт. Каб аб'яднаць сілы пралетарыяту і салдат, 8 сакавіка быў створаны адзіны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і адзіны выканаўчы камітэт.

Саветы былі створаны і ў іншых гарадах Беларусі. На працягу сакавіка красавіка 1917 г. арганізацыйна аформілася 37 Саветаў. Сваю асноўную задачу Саветы бачылі ў арганізацыі рабочых і салдат, у абароне іх эканамічных інтарэсаў і палітычных правоў. Саветы актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні народнай міліцыі, фабрычна-заводскіх камітэтаў і прафсаюзаў рабочых і служачых, салдацкіх камітэтаў у войску, сялянскіх у вёсцы. Саветы ў Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Разам з тым яны прызнавалі і Часовы ўрад. Больш таго, яны дапамагалі Часоваму ўраду ствараць яго мясцовыя органы ўлады. Амаль ва ўсіх гарадах Беларусі былі створаны буржуазныя “грамадскія камітэты парадку”. Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў не толькі прызналі іх, але нават накіравалі сваіх прадстаўнікоў у гэтыя камітэты, фактычна падпарадкоўваючыся ім. Праваднікамі такой палітыкі ў Саветах былі эсэры, меншавікі і бундаўцы, якія складалі пераважную большасць дэпутатаў. 4 сакавіка 1917 г. ў Мінску быў створаны “Часовы грамадскі камітэт парадку”, у склад якога ўвайшлі і прадстаўнікі Мінскага Савета.

6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якія выконвалі функцыі губернатараў. Ім падпарадкоўваліся ўсе мясцовыя органы ўлады.

У першыя дні рэвалюцыі пачалі стварацца прафсаюзы, якія павялі барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча працоўных, скарачэнне рабочага дня, павелічэнне зарплаты і інш.

Рэвалюцыя паклала пачатак дэмакратызацыі войска. Сталі стварацца выбарныя салдацкія камітэты, якія павінны былі забяспечыць магчымасць для салдат удзельнічаць у палітычным жыцці краіны, садзейнічаць росту іх культурнага ўзроўню і палітычнай свядомасці.

7-17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся І з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту. Адным з галоуных арганізатараў з'езда быў Мінскі Савет рабочых і салдатскіх дэпутатау. З'езд прызнаў неабходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі.

20 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупіраваных Германіяй паветаў Віленскай губерні. Старшыней з'езда быу абраны М. Фрунзе. Дэлегаты з'езда выступілі за пераход усёй зямлі ў агульнанародную ўласнасць і ўраўняльнае землекарыстанне па працоўнай норме, за адмену прыватнай уласнасці на зямлю, забарону яе куплі-продажу. Канчатковае заканадаўчае вырашэнне аграрнага пытання з'ездам адкладвалася да Устаноўчага сходу. Як бачым, у вырашэнні аграрнага пытання з'езд стаяў на эсэраўскіх пазіцыях. За эсэрамі пайшлі сялянскія з'езды Магілёўскай і Віцебскай губерняў.

Вывад: Паражэнне рэвалюцыі 1905 - 1907 гг. не азначала вяртання да мінулага. У Расіі, хоць і ва ўрэзаным выглядзе, існавалі палітычныя свабоды, былі створаны і атрымалі магчымасць легальнай дзейнасці розныя палітычныя партыі, засталася Дзяржаўная дума, працоўныя дабіліся значнага паляпшэння эканамічных умоў свайго жыцця. Рэвалюцыя аказала моцны ўплыў на рабочы і нацыянальна-вызваленчы рух не толькі ў Расіі, але і ў свеце. Аднак галоўная мэта рэвалюцыі - звяржэнне самадзяржаўя і знішчэнне памешчыцкага землеўладання - не была дасягнута.

Актывізацыі беларускага нацыянальнага руху спрыяла Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з'явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.

беларускай рэвалюцыя нацыянальны рух

2. Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады, яе асноўныя праграмныя патрабаванні

Беларуская Сацыялістычная Грамада (БСГ) -- беларуская нацыянальная палітычная партыя леванародніцкага кірунку, першая беларуская палітычная партыя.

Створана ў канцы 1902 г. пад назвай Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ) на аснове гурткоў беларускай студэнцкай і вучнёўскай моладзі ў Мінску, Вільні, Пецярбургу пры актыўным удзеле сяброў ППС. Стваральнікі і кіраўнікі: браты Іван і Антон Луцкевічы, А. С. Пашкевіч (Цётка), А. Л. Бурбіс, К. Кастравіцкі (Карусь Каганец), В. Л. Іваноўскі і іншыя. Апроч іх, у розны час членамі БРГ/БСГ былі: Б. Зяменцкі, Ф. Сцяцкевіч, С. Лянкоўскі, А. Уласаў, Э. Ястржэмбскі, Ф. Умястоўскі (Дзядзька Пранук), Генрых Умястоўскі, В. Веняковіч, Бжазоўскі.

Пачаткова БРГ не мела ўласнай праграмы. Першая адозва выдадзена ў 1902 на гектографе па-польску пад назвай «Вы, напэўна, бачылі беднага сялянскага замучанага каня».

На 1-м з'ездзе (Вільня, 1903 г.) БРГ была прынятая праграма ППС у праграме БРГ характарызавала сябе як арганізацыю «беларускага працавітага народа». Сваёй канчатковай мэтай абвясціла знішчэнне капіталістычнага ладу і пераход у грамадскую ўласнасць зямлі, сродкаў вытворчасці, бліжэйшай задачай -- звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі. У нацыянальным пытанні формай забеспячэння нацыянальнай свабоды прызнавала незалежную дэмакратычную рэспубліку.

Праграма БСГ

Беларуская Сацыялістычная Грамада ёсць арганізацыя сацыяльна-палітычная беларускага працавітага народу, хоча разбурыць цяперашні капіталістычны парадак и аддаць у руки ўсяго народа зямлю, сродкаў вытворчасці и ўсе камунікацыі для супольнага ўладання. У гэтай рабоце найбольш завада -- цяперашняя палітычная няволя, пра тое БСГ за найблізкую палітычну цэль мае скінуць самадзержаў'е у Расіі разам з пралетарыятам усіх народаў Расійскай Дзяржавы. Цяперь цяжка казаць, як складзецца палітычныя стасунки ў Расіі, а толькі мы з усякага здарэння будзем карыстаць для таго, каб усе народы мели як найбольшу свабоду, паважаючы за найбольшае жаданне ў час капіталізму незалежную рэспубліку демакратычную на падмурку:

З палітычнай стараны: 1) прамое, агульное, роўное, тайнае галасаванне; станаўленне законаў праз народ, як ініцыятыва и як санкцыя. 2) Роўные права для ўсіх народнасцей, якія жывуць на адной зямли. 3) Роўнасць усіх людзей у краю, як мужчын, так і жанчын, не гледзячы з якого яны народу и якой веры. 4) Самакіраванне грамадзянскае и усякае; выбарные чыноўнікі да адміністрацыя и выкананне найвышэйшай ўлады праз констытуцыйны сход. 5) Бясплатны суд; выбврные суддзі; падсуднасць чыноўнікаў. 6) Поўная свабода слова, друку, сходаў, товарыств, забастовак; поўная свабода народнасці і веры. 7) Бяспека асобы и дому кожнага чалавека. 8) Бясплатны, канешная, поўная навука для ўсіх за кошт краю. 9) Скасаванне салдацкай службы; замест салдацкай службы агульнае апалчэнне народу. 10) Растущы падаток ад даходу и ад наслецтва; скасаванне ўсіх укосных падаткоў. 11) Адзяленне царквы ад дзяржавы і школы ад царквы.

З палітычна-саціальнай стараны:

І. У справе зямельнай БСГ хоча скасаваць права асабістай зямельнай уласнасці і даць кожнаму чалавеку права апрацоўвацьзямлю сваімі руками без карыстання чужой працай, пашыраючы адночасьне, каб перайсьці да сацыялістычнай гаспадарки, ідэі ўсебаковага сяброўства і таварыств.

ІІ. У справе працавітага народу: 1) 8 гадзін работы ў дзень (можна даўжэй у жніво і іншы незвычайны час). 2) Усталяванне мінімальнай платы за працу. 3) Роўная плата для мужчын, жанчын и дзяцей пры роўной працы. 4) Забараненне начной працы акрамя незвычайнай патрэбы. 5) Аздараўленне варункаў працы. 6) Страхоўка краевая ад нясчаснаго выпадку, беспрацоўя, хваробы и старсці. 7) Інспекцыя фабрычная і инспекцыя сельскай гаспадаркі. 8) Биржы працы и сэкрэтарыят работнікаў. 9) Свабода змоў и забастовак работнікаў. 10) Бясплатная медыцынская дапамогоа. 11) Выплаты ў гадзінах работы. 12) Апека над адходнымі работнікамі. 13) Краёвая страхоўка ад граду и хваробы. 14) Пераход на ўласнасць краю лесапашы и водныя рэсурсы.

У праграме спалучаўся рэвалюцыйны дэмакратызм з народніцкім (сялянскім) сацыялізмам.

Дакладны час перайменавання БРГ у БСГ не высветлены (па адных звестках у 1903 г., па другіх -- у 1906 г.). У 1903--1904 гг. БСГ узаемадзейнічала з Польскай сацыялістычнай партыяй (ППС), Партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў (ПСР),Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыяй, выдавала разам з імі нелегальную літаратуру. З канца 1905 г. у Мінску дзейнічала падпольная друкарня БСГ.

У рэвалюцыю 1905--1907 БСГ дзейнічала сярод сялян і сельскіх рабочых у паветах Мінскай, Віленскай і Гродзенскай губернях, арганізавала шэраг палітычных сходак і мітынгаў у вёсках, удзельнічала ў правядзенні сялянскіх забастовак. У 1905 БСГ быў створаны «Беларускі сялянскі саюз», арганізаваныя баявыя дружыны. У Мінску і Вільні ўтвораныя I і II краёвыя камітэты БСГ, выдадзены рад адкрытых пісьмаў з песняй «Чырвоны знак», адозваў і лістовак па-беларуску, у т.л., з вершамі А. Пашкевіч (Цёткі).

На 2-м з'ездзе (студзень 1906 г., Мінск) прынята новая праграма партыі. У ёй канчатковай мэтай БСГ абвясціла змену капіталістычнага ладу сацыялістычным, бліжэйшай задачай -- звяржэнне самадзяржаўя і ўтварэнне Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі з свабодным самавызначэнем і культурна-нацыянальнай аўтаноміяй народнасцяў. Для Беларусі БРГ выказвалася за тэрытарыяльную аўтаномію з сеймам у Вільні, з прадстаўленнем культурна-нацыянальнай аўтаноміі для нацыянальных меншасцяў края. У аграрным пытанні патрабавала адчужэння памешчыцкай зямлі і надзяленне сялян зямлёй на правах пажыццёвай арэнды. Ажыццяўленне ўсіх палітычных і сацыяльных пераўтварэнняў з'езд звязваў са скліканнем Устаноўчага сейма Беларусі. Першым друкаваным органам БСГ і першым легальным перыядычным выданнем на беларускай мове стала газета «Наша доля» (1-ы нумар выйшаў 14 верасня 1906 г.). Газета мела рэвалюцыйна-дэмакратычны характар, таму з 6 яе нумароў 5 былі канфіскаваны, а № 7 забаронены і раскіданы ў наборы. У лістападзе 1906 г. БСГ пачала выдаваць новую легальную газету на беларускай мове «Наша ніва». Асноўным аб'ектам дзейнасці БСГ было беларускае сялянства. Яе ўплыў на гарадскіх рабочых, за выключэннем Мінска і Вільні, быў нязначны.

Ва ўмовах наступу рэакцыі нелегальная дзейнасць грамады спынена. З 2-й паловы 1907 г. лідэры БСГ засяроддзілі сваю дзейнасць на выданні газеты «Наша ніва», якая стала ідэолагам і арганізатарам беларускага нацыянальна-культурнага руху, разгарнула на сваіх старонках прапаганду нацыянальнай свядомасці, ідэі нацыянальна-культурнага адзінства беларусаў, дамагалася прызнання самастоцнасці беларускай нацыі, змагалася за ўвядзенне беларускай мовы ў школе, царкве і касцёле.

У 1-ю сусветную вайну на акупіраванай немцамі тэрыторыі дзейнічала створаная членамі БСГ Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група. На неакупіраванай тэрыторыі БСГ аднавіла сваю дзейнасць у Петраградзе ў пачатку сакавіка 1917 г. на сходзе 30 былых членаў гэтай партыі, што апынуліся там як бежанцы. Яе палітычны курс у новай гістарычнай сітуацыі адлюстроўваў інтарэсы і настроі сярэдніх слаёў насельніцтва, якія былі зацікашлены ў ажыццяўленні дэмакратычных пераўтварэнняў. Яе палітычны курс у новай гістарычнай сітуацыі адлюстроўваў інтарэсы і настроі сярэдніх слаёў насельніцтва, якія былі зацікашлены ў ажыццяўленні дэмакратычных пераўтварэнняў.

25 сакавіка 1917 г. пачала работу канферэнцыя БСГ у Мінску, на якой члены партыі выступіла ў падтрымку Часовага ўрада, выставіла патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў складзе федэратыўнай Расійскай рэспублікі, выказалася за агульнанародную ўласнасць на зямлю, 8-гадзінны рабочы дзень. Была прынята рэзалюцыю аб аднаўленні дзейнасці партыі на Баларусі. 26 сакавіка канференцыя аб'явіла сябе З'ездам нацыянальных партый і арганізацый. У выніку працы з'езда ў Мінску з'явіўся палітычны цэнтр у форме Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК), які адводзіў сабе ролю часовага агульнакраёвага органа ўлады, прызванага забяспечыць абвяшчэнне Беларусі як аўтаномнай дзяржаўна-палітычнай адзінкі ў складзе Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. БСГ атрымала 10 месцаў у камітэце.

Грамада пашырала свой уплыў сярод інтэлігенцыі, сялян, гараджан, бежанцаў, ваеннаслужачых, рабочых; яе арганізацыі ўзніклі ў Мінску, Бабруйску, Слуцку, Віцебску, Гомелі, Петраградзе, Маскве і іншых. Да сярэдзіны 1917 БСГ налічвала каля 5000 членаў і спачуваючых, у маі -- чэрвені 1917 выдавала газету «Грамада», мела прадстаўнікоў у Саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў і гарадскіх думаў Мінска, Петраградзе, Бабруйска.

У чэрвені 1917 г. канферэнцыя БСГ выбрала часовы ЦК, у які вайшлі П. А. Бадунова, А. Л. Бурбіс, Я. Я. Варонка, К. С. Дуж- ушэўскі, З. Х. Жылуновіч, У. М. Ігнатоўскі, Я. Колас, А. А. Смоліч. БСГ займала кіруючае становішча ў Цэнтральнай радзе беларускіх арганізацый, Вялікай беларускай радзе, актыўна ўдзельнічала ў скліканні Усебеларускага з'езда 1917 г. У кастрычніка 1917 БСГ налічвала каля 10 000 членаў. Аднак у ёй нарасталі ўнутраныя супярэчнасці паміж прыхільнікамі рэфармісцкага шляху і тымі, хто быў гатовы перайсці на леварадыкальныя пазіцыі, блізкія да бальшавісцкіх. У верасні 1917 г. частка левага крыла БСГ вылучалася і ўтварыла аранізацыю бальшавіцкага кірунку --Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю. У пачатку 1918 г. адбыўся раскол БСГ. Прыхільнікі стварэння самастойнай беларускай дзяржавы прынялі ўдзел у абвяшчэнні Беларускай Народнай Рэспублікі. Петраградская і Маскоўская арганізацыі сталі на шлях утварэння беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Да лета 1918 г. БСГ распалася на Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў і Беларускую партыю сацыялістаў-федэралістаў. Выхадцы з левага крыла БСГ удзельнічалі ў рабоце Беларускага нацыянальнага камісарыята, некаторыя ўступілі ў беларускія секцыі РКП(б). На пачатку 1919 г. у Вільні пэўны час дзейнічала Левая фракцыя Беларускай сацыялістычнай грамады.

Вывад: Па сутнасці БСГ была беларускай рэвалюцыйнай арганізацыяй, а не сацыялістычнай. Менавіта па гэтай прычыне БСГ не акцэнтавала ўвагі на адрозненнях паміж рабочым класам і сялянствам, не падкрэслівала асобай ролі пралетарыяту ў рэвалюцыі, характарызавала абодва гэтыя класы агульным паняццем “працоўная бедната”. Нізкая самасвядомасць значнай часткі беларускага насельніцтва і ўнутранны раскол партыі, адмоўна спрыяла падтрымцы насельніцтвам БСГ.

3. Агульныя вывады

На тэрыторыі Беларусі дзейнічалі даволі шмат палітычных партый, якія часта не маглі дамовіцца на конт сацыяльных, нацыянальных, класавых і іншых пытанняў. Таму розныя пласты насельніцтва падтрымлівалі тыя ці іншыя партыі. Але асноўная частка рэвалюцыйных партый ставілі перад сабой мэту па звяржэнню царскай улады і дваранства. Пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 года галоўнай палітычнай сілай стала партыя бальшавікоў, якая і вызначыла далейшы лёс Беларусі.

Унутранны раскод БСГ і нежаданне БНК прыслохоўвацца да вырашэння нацыянальнага пытання Беларусі, якое было адно з важных для БСГ. Ператварыла БСГ у партыю да якой ставіліся як да контр-рэвалюцыенай партыі, асабліва бальшавікі, атрымаўшыя большасць улады па выніках рэвалюцыі 1917 года.

Спіс літарартуры

1. Ладысеў У. Ф., Брыгадзін П. І. Паміж Усходам і Захадам: Станаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэлвснасці Беларусі. - Мн.:БДУ, 2003.

2. Сайт прыхільнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)

3. Вучэбны дапаможнік па курсу “Гісторыя Беларусі” для студэнтаў усіх форм навучання і спецыяльнасцей. Я. К. Новік., Г. С. Марцуль. - Мн.:БДУІР, 2002.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Галоўная задача и сусветна-гістарычнэ значэння Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў у Мінску і ў іншых гарадах Беларусі. Пачатак дэмакратычнага развіцця Беларусі, эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу.

    реферат [45,2 K], добавлен 21.02.2013

  • Падстава для развязвання вайны і разгул шавінізму. Паражэние расійскай арміі на франтах. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з'явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.

    реферат [45,2 K], добавлен 03.12.2009

  • Прычыны і перадумовы Лютаўскай рэвалюцыі, звяржэнне манархіі. Беларускі нацыянальны рух у сакавіку-кастрычніку 1917 года. Складванне ўмоў для новага крызісу. Кастрычніцкія падзеі і прыход да ўлады бальшавікоў, усталяванне савецкай улады на Беларусі.

    контрольная работа [34,8 K], добавлен 02.12.2011

  • Пралетарска-рэвалюцыйны шлях да сацыялізму. Альтэрнатывы палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Дзейнасць палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым–верасні 1917 г. Беларускі нацыянальны рух. Буржуазна-рэфармісцкі шлях да капіталізму.

    контрольная работа [23,6 K], добавлен 23.09.2012

  • Гісторыя стварэння беларускай сацыялістычнай грамады – першай у рэспубліцы нацыянальна-дэмакратычнай партыі сацыялістычнай арыентацыі, яе арганізатары; мэты і задачы. Аналіз асноўных пытанняў дзяржаўна-прававога будаўніцтва ў праграмных дакументах БСГ.

    контрольная работа [10,9 K], добавлен 15.03.2013

  • Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і усталяванне Савецкай улады на Беларусі. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйнай аснове.

    реферат [47,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Вызначэнне адносіны да кастрычніцкай рэвалюцыі Беларускай сацыялістычнай партыі. Змест палітычнай праграмы Вялікай беларускай рады. Ацэнка палітычнай сітуацыі краіны, дэмабілізацыя арміі, пытанне аб бежанцах - асноўныя задачы І Беларускага з'езда.

    реферат [24,5 K], добавлен 17.12.2010

  • Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы працоўных мас. Ўплыў рэвалюцыі на жыццё Расіі, "западнорусизм" як ідэалогія. Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі. "Наша ніва" у гісторыі беларускага нацыянальнага руху.

    реферат [22,2 K], добавлен 03.12.2009

  • Вывучэнне падзей 1917 года у савецкай гістарыяграфіі ў кантэксце Кастрычніцкай рэвалюцыі. Змена акцэнтаў ў сучаснай навуцы: даследаванне рэвалюцыі ў кантэксце маштабнага, глабальнага з'явы Першай сусветнай вайны. Рэвалюцыя у беларускай гістарыяграфіі.

    реферат [35,5 K], добавлен 25.10.2009

  • Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Шляхи развіццё Расійскай дзяржавы пасля рэвалюцыі. Дзейнасць асноўных палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым – верасні 1917 г. Беларускі нацыянальны рух 1917 г.

    контрольная работа [23,2 K], добавлен 02.01.2014

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.