Перыядычны друк як спецыфічная сістэма гістарычных крыніц
Сістэматызацыя перыядычных выданняў. Характарыстыка этапiв развiцця перыядычнага друку на Беларусi: станаўленне i ўмацаванне расiйскага афiцыйнага друку на Беларусi; з’яўленне i распаўсюджванне неафiцыйнага друку; Перыяд партыйнай манаполіі на друк.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 03.12.2008 |
Размер файла | 22,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ
кафедра гісторыі Беларусі
РЭФЕРАТ
на тэму:
«Перыядычны друк як спецыфічная сістэма гістарычных крыніц»
МИНСК, 2008
1. Агульная характарыстыка
Своеасаблівасць перыядычнага друку (прэсы) вызначаецца тым, што яна з'яўляецца комплекснай крыніцай, якая аб'ядноўвае і традыцыйныя віды крыніц, і разнастайныя спецыфічныя жанры. Тут друкуюцца заканадаўчыя, справаводчыя, статыстычныя дакументы, мемуары, літаратурныя творы. Гістарычныя часопісы змяшчаюць шэраг крыніц, што датычацца старажытнай гісторыі. Другая група інфармацыі ствараецца самой перыёдыкай за кошт уласных крыніц і ў сваіх характэрных формах.
Апошнія падзяляюць на матэрыялы інфармацыйныя, аналітычныя і мастацка-публіцыстычныя. Інфармацыйныя матэрыялы пры ўсёй разнастайнасці іх жанраў (заметка, справаздача, рэпартаж, інтэрв'ю) аб'ядноўвае імкненне хутка і дакладна перадаць звесткі аб падзеі, факце. Аднак у такім імкненні да аператыўнасці аб'ектыўна закладзена магчымасць з'яўлення недастаткова праверанай інфармацыі. Спецыфічным відам інфармацыйных матэрыялаў з'яўляюцца аб'явы.
Да аналітычных матэрыялаў можна аднесці агляды, карэспандэнцыі, рэцэнзіі, артыкулы. Асноўная мэта гэтых матэрыялаў - перадача не столькі інфармацыі, колькі аўтарскага роздуму наконт іх.
Мастацка-публіцыстычныя матэрыялы (нарыс, фельетон, памфлет) даюць надзейную ацэнку, якая спалучае грамадска-палітычнае і эмацыянальнае гучанне. Тут прысутнічаюць і дакументалізм, і літаратурны вымысел.
Сістэматызацыя перыядычных выданняў.
Звычайна іх падзяляюць:
а) па перыядычнасці (штодзённыя, штотыднёвыя, штоквартальныя). Калі нас цікавяць матэрыялы інфармацыйныя, у перыяды, калі кожны дзень насычаны падзеямі, што ўплываюць на развіццё грамадства, пажадана скарыстаць менавіта штодзённыя выданні. Яны адлюстроўваюць дынаміку развіцця. Выданні штотыднёвыя і штоквартальныя (гэта найчасцей часопісы) змяшчаюць пераважна матэрыялы аналітычныя і мастацка-публіцыстычныя. Такія жанры, як агляды, карэспандэнцыі, нарысы, памфлеты, даюць нам магчымасць акрэсліць розныя погляды на пэўную падзею і змены ў ацэнках факта на працягу часу;
б) па тэрытарыяльнай прыкмеце (друк сталічны, гарадскія выданні, рэгіянальныя). Сістэматызацыя такога роду дазваляе вызначыць рэакцыю розных груп насельніцтва на пэўную падзею, прасачыць дынаміку распаўсюджвання пэўных звестак і іх крыніцы;
в) па мове (рускамоўныя выданні, беларускамоўныя і г. д.). Умоўнасць такога крытэрыю ацэнкі толькі на першы погляд. Азначаныя адрозненні аказваюць уплыў і на змест апублікаваных матэрыялаў. Даволі часта мова выдання характарызуе яго пазіцыю (асабліва ў шматнацыянальных дзяржавах);
г) па выдаўцах (друк афіцыйна-ўрадавы, прыватны, грамадскіх арганізацый). Як мы пабачым далей, незалежнага друку фактычна не існуе. Пазіцыя пэўнага выдання шмат у чым залежыць ад выдаўца. І перш чым вывучаць матэрыялы прэсы, неабходна ўстанавіць, пазіцыю якіх сацыяльна-палітычных груп яны адлюстроўваюць;
д) па адносінах да цэнзуры (падцэнзурныя, легальныя, за мяжой). Гісторык павінен дакладна ўяўляць сабе канкрэтныя сацыяльна-палітычныя і культурна-бытавыя ўмовы таго часу, калі вывучаемыя выданні выходзілі ў свет. Умовы існавання перыёдыкі вызначаліся заканадаўствам аб друку, цэнзурнымі правіламі і статутамі, распараджэннямі аб друкарнях, урэшце ўсёй сукупнасцю мерапрыемстваў практычнай рэалізацыі ўнутранай і знешняй палітыкі ўрада. Вядома, што на цэнзурныя статуты ў перыяд Расійскай імперыі, на нарматыўныя дакументы аб друку ў савецкі час аказвалі ўплыў і погляды кіраўнікоў дзяржавы на перыёдыку. Лібералізм Аляксандра І у гэтым пытанні змяніў «Устаў» Мікалая І 1826 г., які сучаснікі назвалі «чугунным».
У савецкі час, вядома, цэнзура не знікла. Да 1923 г. цэнзуру друкаваных выданняў і кантроль за відовішчнымі мерапрыемствамі ажыццяўлялі розныя ведамствы: палітупраўленне Заходняга фронту, ЧК, рэпертуарная камісія Галоўпалітпрасвету. У 1923 г. была сфарміравана сістэма органаў Галоўліта (Галоўнага ўпраўлення па справах літаратуры і выдавецтва), у абавязак якога ўваходзіла ажыццяўленне рэпрэсіўнага кантролю за друкаванай прадукцыяй.
Галоўліт даваў ацэнку выдання, на падставе якой прымалася рашэнне аб магчымасці яго надрукавання і ўстанавліваўся тыраж. Пры Галоўліце быў створаны інстытут палітычных рэдактараў, якія кантралявалі змест матэрыялаў, прызначаных для друку, непасрэдна ў рэдакцыях газет і часопісаў;
е) па змесце і гістарычна склаўшыхся тыпах выдання (літаратурна-грамадскія, афіцыйна-ведамасныя, навуковыя і спецыяльныя, галіновыя, сатырычныя і ілюстраваныя журналы і газеты).
Апошні крытэрый сістэматызацыі выклікае найбольш пярэчанняў, паколькі асобныя перыядычныя выданні могуць быць аднесены адначасова да некалькіх відаў (літаратурна-грамадскія ці спецыяльныя выданні могуць быць адначасова ілюстраванымі і г. д.).
У апошнія гады ўсё менш становіцца адрозненняў паміж газетамі і часопісамі. Разам з тым у традыцыйным разуменні газета - гэта пераважна штодзённае выданне вялікага фармату, асноўная функцыя якога - паведамленне звестак аб бягучых падзеях і друкаванне надзённых актуальных матэрыялаў.
Часопіс - перыядычнае выданне, што друкуецца штомесячна (штоквартальна) у выглядзе кніг з разнастайным палітычным, навуковым, літаратурным матэрыялам. Ад газет і часопісаў (прэсы) амаль неаддзельныя і па змесце, арганізацыйна-выдавецкіх і літаратурна-жанравых формах шматлікія выданні, што працягваюцца з году ў год (публікацыі прац устаноў і арганізацый - «Працы...», «Вучоныя запіскі»
і г. д., якія выходзяць у свет у выглядзе нумараваных тамоў, частак, выпускаў).
2. Этапы развiцця перыядычнага друку на Беларусi
1. Зараджэнне (другая палова XVIII - пачатак XIX ст.). Першым перыядычным выданнем на тэрыторыi сучаснай Рэспублiкi Беларусь была «Gazeta Grodieсska» («Газета Гродзеньска»), што друкавалася на польскай мове ў Гродна з 1776 па 1780 г. (апошнi выяўлены нумар). Калi ж гаварыць аб тэрыторыi былога Вялiкага княства Лiтоўскага i аб творчым стымуле гэтага выдання, то, безумоўна, трэба назваць «Вiленскую лiтаратурную газету» («Gazeta literacka Wileсska»), заснаваную ў 1760 г. Вiленскай езуiцкай акадэмiяй. Апошняя з 1796 г. выходзiла пад назвай «Кур'ер лiтоўскi» («Kurier Litewski»).
Газеты выходзiлi штотыдзень невялiкiмi тыражамi. Матэрыялы iх дазваляюць вызначыць падтрымку паланiзацыi краю. У 1817 - 1818 г. выйшла 3 выпускi часопiса пад красамоўнай назвай «Отечественный памятник, посвященный дружелюбному соединению российских и польских народов», якi, аднак, не пакiнуў iстотнага следу ў развiццi перыёдыкi на Беларусi.
2. Станаўленне i ўмацаванне расiйскага афiцыйнага друку на Беларусi (30 - 80-я гг. XIX ст.). Перадумовай гэтага перыяду стала задушэнне шляхецкага паўстання 1830 - 1831 гг. i актывiзацыя палiтыкi расiйскiх улад на Беларусi. З 1834 г. «Кур'ер лiтоўскi» становiцца афiцыйным органам мясцовых улад i выходзiць таксама на рускай мове («Литовский вестник»).
У 1830-я гг. афармляецца i другое выданне, якому наканавана было пакiнуць яркi след у развiццi афiцыйнага друку. Гэта газета «Губернские ведомости». Пасля асэнсавання станоўчага вопыту яе выдання ў буйнейшых гарадах Расii, указам 1837 г. было пастаноўлена выдаваць ведамасцi ва ўсiх губернях.
З 1838 г. на рускай мове выходзiлi «Виленские губернские ведомости», «Витебские губернские ведомости», «Минские губернские ведомости», «Могилевские губернские ведомости». Гэтыя, пераважна iнфармацыйныя, выданнi рэдагавалiся дзяржаўнымi чыноўнiкамi i друкавалiся ў дзяржаўных губернскiх друкарнях. Непасрэдны нагляд за ведамасцямi ажыццяўляў вiцэ-губернатар.
Пасля задушэння паўстання 1863 г. колькасць выданняў, якiя сталi рупарам расiйскай афiцыйнай палiтыкi, павялiчылася. Найперш неабходна адзначыць перыядычныя выданнi праваслаўнай царквы («Полоцкие...», «Могилевские...», «Минские...» и «Гродненские ехпархиальные ведомости»), а таксама «Вестник Западной России».
Фармальна пералiчаныя выданнi не з'яўлялiся афiцыйнымi. Так, выдаўцом «Вестника…» была прыватная асоба - сын унiяцкага святара з Вiцебшчыны К. Гаворскi. У 1862 г. у Кiеве ён спрабаваў выдаваць у духу «заходнерусiзму» «Вестник Юго-Западной и Западной России», але пацярпеў няўдачу. Часопiс быў настолькi непапулярны, што ад краху яго не выратавала нi падтрымка сталiцы, нi мясцовыя ўлады. Аўдыторыяй «Вестника…» сталi расiйскiя чыноўнiкi, настаўнiкi, якія ў вялiкай колькасцi прыбывалі на Беларусь. I пры гэтым «Вестник…» К. Гаворскага распаўсюджваўся прымусова.
Пераважна па такім жа прынцыпе распаўсюджвалiся i «Губернские ведомости». Яны ў абавязковым парадку выпiсвалiся чыноўнiкамi, паступалi ў земскiя суды, дырэктарам гiмназiй i народных вучылiшчаў.
Аналiзуючы афiцыйныя выданнi, трэба ведаць, што амаль усе яны маюць афiцыйную i неафiцыйную часткi. У мясцовых афiцыйных выданнях яны ўключаны ў мясцовы аддзел (у асноўным змяшчаюцца афiцыйныя дакументы, што выдаюцца ў межах усёй дзяржавы). Асаблiва добра гэта можна прасачыць па «Губернским ведомостям», дзе ў неафiцыйнай частцы змяшчалiся матэрыялы, артыкулы, нататкi, якiя тычылiся мясцовага краю, па геаграфii, тапаграфii, гiсторыi, археалогii, статыстыцы, этнаграфii i г. д. Iнтуiтыўнае адчуванне, што неафiцыйная частка больш цiкавая, чым афiцыйная, даследчыка можа падмануць.
Як выразна паказаў М. М. Улашчык на прыкладзе «Минских губернских ведомостей», неафiцыйная частка гэтага выдання на працягу 30 - 60-х гг. XIX ст. заставалася беднай i незмястоўнай. У той жа час афiцыйныя паведамленнi (аб продажах нерухомай маёмасцi, прызначэннях на пасады, зводкi аб стане справаводства i iнш.), прааналiзаваныя на працягу пэўнага часу, дазваляюць акрэслiць пэўныя напрамкi i рысы афiцыйнай i ўрадавай палiтыкi, эканамiчных i сацыяльных з'яў.
«Епархиальные ведомости» таксама мелi афiцыйную i неафiцыйную часткi. У афiцыйнай змяшчалiся законапалажэннi, пастановы i распараджэннi ўрада, якія мелі непасрэднае дачыненне да рэлiгii i епархiяльнага кiраўнiцтва. У неафiцыйнай друкавалiся пераважна паведамленнi аб епархiяльным жыццi. Гiстарычны матэрыял прадстаўлены ў асноўным бiблейскiмi сюжэтамi i звесткамi з царкоўнай гiсторыi Паўночна-Заходняга краю (гiсторыi цэркваў, манастыроў, дзейнасцi вiдных прадстаўнiкоў праваслаўя i г. д.).
Падбор гэтых матэрыялаў залежаў ад рэдактараў неафiцыйнага i афiцыйнага аддзелаў, якiя прызначалiся архiрэем з лiку выкладчыкаў мясцовых семiнарый.
3. З'яўленне i распаўсюджванне неафiцыйнага друку (другая палова 80-х гг. XIX ст. - 1917 г.). Ужо на мяжы 1850 - 1860-х гг. былi зроблены захады па выданні прыватнай, неафiцыйнай газеты, але закончылiся няўдачай. Аб адной з такiх спроб выдання «Беларускага веснiка» з'явiлася нават iнфармацыя М. А. Дабралюбава ў «Современнике». Былi спробы ўздзейнiчаць на друк i праз арэнду афiцыйных выданняў. Так, арандатарам «Кур'ера Вiленскага», што да гэтага часу прыйшоў у заняпад, стаў вядомы гiсторык, публiцыст Адам Кiркор.
З 1 студзеня 1860 г. на яго старонках з'явiлiся матэрыялы па самых разнастайных пытаннях (гiсторыi, этнаграфii, лiтаратуры, культуры), карэспандэнцыi з розных месцаў Беларусi. У хуткiм часе «вiленскi, свой» «Кур'ер» меў больш за тысячу падпiсчыкаў, але задушэнне паўстання 1863 г. звяло да нуля i гэтыя намаганнi. Таму значнай падзеяй стаў выхад першай на Беларусi прыватнай грамадска-палiтычнай газеты лiберальна-асветнiцкага напрамку «Минский листок». Яна выходзiла з 1886 па 1902 г. у Мiнску на рускай мове, паколькi легальная перыёдыка на беларускай мове ў тыя гады была яшчэ немагчымай. I ўсё ж з самага пачатку газета заняла патрыятычныя пазiцыi. У першым нумары чытачы пазнаёмiлiся з пэўнага роду паэтычным манiфестам-вершам «Не ради славы иль расчета». Яго аўтарам быў беларускi паэт-дэмакрат Я. Лучына (I. Неслухоўскi), сын мiнскага адваката. Тут друкавалiся беларускiя гiсторыкi, лiтаратары, на старонках «Минского листка» з'явiлася велiзарная колькасць звестак па этнаграфii краю.
Можна заўважыць, як змена ўладальнiка выдання ўплывае на яго змест i напрамак. Калi ў 1902 г. лiберал па поглядах мiнскi натарыус I. П. Фацiнскi прадаў газету М. П. Мысаўскому, апошняя не толькi змянiла назву («Северо-Западный край»), але i стала больш радыкальнай, з сiмпатыямi адгукалася на рэвалюцыйныя падзеi. Таму выхад газеты некалькi разоў прыпыняўся, i ўрэшце 8 снежня 1905 г. газету забаранiлi «впредь до окончания положения о чрезвычайной охране в Минской губернии».
Азначаны перыяд характарызуецца i пачаткам выхаду ў свет першых беларускамоўных выданняў. У 1906 г. выйшла некалькi нумароў «Нашай Долi», традыцыi якой прадоўжыла «Наша Нiва» - штодзённая газета на беларускай мове, якая выдавалася з 1906 па 1915 г. кiрылiцай i лацiнкай. Яна склала цэлую эпоху ў развiццi беларускага нацыянальнага адраджэння (яе называюць «нашанiўскай»), i гэтыя абставiны даследчыку неабходна ўлiчваць. Газета мела раздзелы: «Вясковае i гарадское жыццё», «Народная асвета», «З усiх бакоў», «З Беларусi i Лiтвы», «Сельская гаспадарка». На яе старонках можна сустрэць гiстарычныя матэрыялы, фальклор, абмеркаванне праблем мовы, звесткi аб бюджэце сялян i рамеснiкаў, аб жыццi беларускiх эмiгрантаў у ЗША, гумар, анекдоты.
Азначаны перыяд характарызуецца таксама вялікай колькасцю выданняў, якія арыентаваліся на мясцовага чытача («Мінскі голас», «Минское эхо» і інш.). Рэвалюцыйныя падзеі дазволілі выйсці ў свет выданням сацыял-дэмакратычнага напрамку, такім, напрыклад, як «Минский летучий листок» (1906). З'явіліся выданні ў многіх павятовых цэнтрах («Лидское слово», «Бобруйская жизнь» і г. д.).
Перыяд партыйнай манаполіі на друк, які можна падзяліць на
2 этапы:
1) 1917 (1918) - першая палова 1950-х гг. Гэта этап усталявання і ўмацавання бальшавіцкай манаполіі на друк. Працэс манапалізацыі друку адбываўся на Беларусі паступова. Па-першае, у 1920-я гг. новая эканамічная палітыка садзейнічала пэўнай лібералізацыі і ў галіне друку. Па-другое, заходняя частка Беларусі да 1939 г. амаль не зведала, што сабой уяўляе Савецкая ўлада. У Заходняй Беларусі ў 1921 - 1939 гг. выдаваліся газеты і часопісы розных партый і рухаў («Беларускія ведамасці», «Беларуская справа» і інш.). У перыяд Вялікай Айчыннай вайны з'явіліся калабарацыйныя выданні (у тым ліку пад назвамі, што выходзілі раней у Заходняй Беларусі - «Беларускі каляндар» і інш.). Таму можна лічыць, што працэс усталявання бальшавіцкага кантролю над прэсай завяршыўся ў першыя пасляваенныя гады, калі была пабудавана дакладная піраміда перыядычнага друку (раённыя выданні, абласныя, рэспубліканскія, саюзныя), поўнасцю адпаведная структуры партыйна-савецкіх органаў і поўнасцю падкантрольная ім. І гэта яскрава засведчылі партыйныя пастановы аб друку 1946 - 1947 гг. (аб часопісах «Звезда», «Ленинград», «Беларусь» і інш.). Без вывучэння азначаных пастаноў, шэрагу іншых рашэнняў не толькі цэнтральных, але і мясцовых улад нельга аналізаваць матэрыялы друку гэтага часу. На жаль, значная частка рашэнняў (па прыкладу, пададзенаму Сталіным) прымалася без абмеркавання і дакументальнага афармлення - па так званым тэлефонным праве. Менавіта таму з перыёдыкі зніклі цэлыя праблемы: міжнацыя-нальныя, рэлігійнае жыццё, негатыўныя падзеі ў сілавых структурах, а таксама астралогія, магія, аварыі і г. д. Разам з тым забаранялася друкаваць матэрыялы без папярэдняй праверкі, адсутнічала пагоня за сенсацыйнасцю. Перакананне партыйных кіраўнікоў у тым, што іх рашэнні настолькі правільныя, што няма патрэбы нават даказваць гэта, часам робіць вельмі шчырымі матэрыялы для сучаснага чытача і, безумоўна, для даследчыка.
2) Другая палова 1950-х - 1980-я гг. характарызуецца не толькі паступовым пацяпленнем грамадскага клімату. У дачыненні да прэсы ніякіх паслабленняў не адбылося. Па-ранейшаму газеты імкнуліся паказаць жыццё не такім, якое яно ёсць, а такім, якім яно павінна быць, - адпаведна афіцыйна прынятай схеме развіцця грамадства.
Гэта абумоўлівала аднастайнасць зместу перыёдыкі. Даследчыку няма патрэбы аналізаваць вялікую колькасць выданняў: усе яны пісалі аб дазволеным толькі на падставе дазволенага. Папулярнасць выданняў абумоўлівалася часам наяўнасцю красвордаў і паведамленняў аб спорце (і не толькі «Советский спорт» з цікавымі рэпартажамі, але і «Физкультурник Белоруссии» становяцца самымі чытальнымі).
Асаблівасць гэтага перыяду не ў меншай, а ў большай ступені вызначае з'яўленне канкурэнта прэсы - тэлебачання. Ужо ў сярэдзіне 1950 - пачатку
1960-х гг. радыёфікацыя кватэр гарадоў і нават глухіх вёсак (разгортваецца меліярацыя на Беларусі) прывяла да таго, што значная частка насельніцтва газет не чытала, а абмяжоўвалася праслухоўваннем радыё. Распаўсюджанне тэлебачання ў 1970 - пачатку 1980-х гг. нанесла канчатковы ўдар па тых выданнях, якія асноўнай мэтай мелі інфармаванне насельніцтва. У выніку павялічылася колькасць аналітычных матэрыялаў, пачаў расці і аб'ём выданняў. Павялічваецца ўдзельная вага часопісаў.
Трэці перыяд акрэсліваўся ўжо ў канцы 1980 - пачатку 1990-х гг. Яго характэрнай рысай стала з'яўленне не толькі неафіцыйных, але і апазіцыйных выданняў, што друкаваліся напачатку па-за межамі БССР. Колькасць выданняў рэзка ўзрастае. Тэма эканомікі паступова саступае месца матэрыялам аб палітычным жыцці. Урэшце, з абвяшчэннем Рэспублікі Беларусь (1991) і адменай манаполіі КПБ на друкаванае слова пачалася перабудова сеткі перыядычных выданняў, узніклі выданні самай рознай тэматыкі, што адлюстроўвала з'яўленне новых грамадскіх арганізацый, партый і рухаў. Адной з важнейшых праблем з'явілася абмеркаванне пытанняў нацыянальнага адраджэння. Павялічылася колькасць інфармацыйных выданняў. Разам з тым многія калектывы, стаўшы ўласнікамі сваіх выданняў, з-за спецыфікі свайго становішча і недастатковай матэрыяльнай базы часам карысталіся чуткамі, звесткамі з другіх рук, радыястанцый. Пагоня за колькасцю чытачоў выклікала цэлы бум сенсацыйных паведамленняў. І гэта, разам з колькасцю перыядычных выданняў, істотна ўскладняе вывучэнне матэрыялаў перыёдыкі гэтага часу.
ЛIТАРАТУРА
1. Ершова Э.Б. Исторические судьбы художественной интеллигенции Белоруссии (1917 - 1941). М., 2004.
2. Периодическая печать Белоруссии 1817 - 1916. Мн., 1960; Мархель У. Крынiцы памяцi. Старонкi беларуска-польскага лiтаратурнага сумежжа. Мн., 2000.
3. Выдатны аналiз гэтага выдання ажыццёўлены М. М. Улашчыкам. Гл.: Улащик Н. Н. Минские губернские ведомости как исторический источник // Проблемы источниковедения. М., 1999.
4. Гл.: Зайцев М.С. Попытки учреждения неофициальной периодики в Белоруссии в годы первой революционной ситуации // История книги, источниковедение и библиотечное дело: Сб. науч. статей. Мн., 2004.
Подобные документы
Агульная характарыстыка гісторыі Беларусі: перыяд дзейнасцi у Беларусi кароткачасовых дзяржаўных i адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, сецыфiка наступнага этапу развiцця заканадаўства БССР. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу.
реферат [25,5 K], добавлен 03.12.2008Патрэба перадаць iнфармацыю. Намнога складаней сiтуацыя пры вывучэннi рэчавых i выяўленчых крынiц. Пошук гістарычных крыніц. Крыніцазнаўчая эўрыстыка. Арганізацыя рацыянальнай працы ў архівасховішчах. Вывучэння асобных родаў і відаў пісьмовых крыніц.
реферат [22,5 K], добавлен 19.11.2008Канфесіянальная гісторыя Беларусі - складаная і шматгранная. Канфессiйная сiтуацыя на Беларусi у другой палове XIX - пачатку XX ст. Канфесiйнае заканадауства у дачыненнi да культавага будаунiцтва. Становiшча у будаунiцтве розных культавых будынкау.
дипломная работа [141,4 K], добавлен 12.05.2013Прамысловасць Заходняй Беларусi пасля вайны. Эксплуатацыю прыродных багаццяу Заходняй Беларусi польская улада. Зямельная рэформа у пачатку 20-х гадоу. Знiшчэння беларускай мова. Культурнае жыццё беларускага народа. Польская буржуазія і памешчыкі.
реферат [15,7 K], добавлен 17.12.2010Асаблівасці культурнага развіцця ў паслякастрычніцкі перыяд і перабудова адукацыі. Беларусізацыя 20-30-х гадоў. Моўная палітыка, развіццё архітэктуры, скульптуры, жывапісу, музыкі, тэатра і літаратуры. Масавыя рэпрэсіі дзеячаў культуры Беларусі.
реферат [37,9 K], добавлен 18.05.2013Распаўсюджвання пісьменнасці на Беларусі: надпісы на свінцовай друку полацкага князя Ізяслава, крыжы Ефрасінні Полацкай, каменные прасліцы XII ст. Асаблівасці іканапісу, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, развіццё жывапісу з прыняццем хрысціянства.
реферат [22,9 K], добавлен 17.10.2012Адзнака эканамічнага становішча Рэспублікі Беларусь ў 80-я—90-я гг. Прычыны нарастання перадкрызісных з’яў у грамадстве. Фактары перабудовы гаспадарчага механізма і пераходу да новага стратэгічнага курсу сацыяльна-эканамічнага развіцця ў эканоміцы.
реферат [16,6 K], добавлен 29.08.2014Рэформа 1861 года, ліквідацыя галоўнай перашкоды, што стрымлівала развіццё капіталізму ў Расіі - прыгоннага права. Пастановы аб правядзенні рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галіне народнай адукацыі і друку; перабудова сельскай гаспадаркі.
реферат [23,9 K], добавлен 03.12.2009Грамадска-палітычнае жыццё БССР (1928–1939 гг). Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў.
реферат [30,9 K], добавлен 25.01.2011Реформа друку Петра I. Виникнення нового друкарського шрифту. Основні друкарні і видавництва. Діяльність Московського друкарського двору. Роль указу про вольні друкарні (1783 р.) у прогресі російського книгодрукування. Тематика друкарської книги XVIII ст.
реферат [27,1 K], добавлен 30.07.2009