Трансфармацыя інфармацыйнай прасторы Чехіі
Фарміраванне новай інфраструктуры СМІ Чэхіі адбывалася пад уплывам працэсаў тэрытарыяльна-адміністрацыйных змен. Сярод балючых праблем чэшскіх СМІ ва ўмовах трансфармацыі – актыўнае пранікненне замежнага капіталу. Манапалісты на інфармайцыным рынку Чэхіі.
Рубрика | Журналистика, издательское дело и СМИ |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 29.11.2008 |
Размер файла | 23,5 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ
кафедра замежнай журналістыкі і літаратуры
РЭФЕРАТ
на тэму:
«ТРАНСФАРМАЦЫЯ ІНФАРМАЦЫЙНАЙ ПРАСТОРЫ ЧЭХІІ»
МИНСК, 2008
Аналізуючы характар пераўтварэнняў у сістэме СМІ Чэхіі, мы павінны ўлічваць, што фарміраванне іх новай інфраструктуры адбывалася пад уплывам працэсаў тэрытарыяльна-адміністрацыйных змен. Чэшская грамадская думка перажыла моманты змен палітычных арыентыраў, адэкватных працэсам у былой Югаславіі і былым Савецкім Саюзе. І хоць падзел былой Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі (у 1990-1992 гг. - Чэха-Славакіі) на дзве незалежныя краіны адбыўся больш цывілізавана, чым ў былой Югаславіі або ў былым СССР, ён тым не менш балюча адбіўся на грамадскім светапоглядзе.
Аднак у адрозненне ад многіх суб'ектаў былых Югаславіі і СССР, якія не могуць у бліжэйшае дзесяцігоддзе разлічваць на ўваходжанне ў склад Еўрапейскага Саюза, для Чэхіі далучэнне да «адзінай Еўропы» стала тым фактарам, які дазволіў пазбавіцца заганнага пачуцця пакрыўджанага «старэйшага брата» і разлічваць на яднанне з «братамі-славакамі» ўжо на новым ўзроўні ў межах «адзінай еўрапейскай сям'і».
Настальгічныя пачуцці па колішнім адзінстве чэхаў і славакаў і зараз прысутнічаюць у матэрыялах на старонках газет, у радыё- і тэлеэфіры. Чэшскія журналісты дагэтуль не забываюць, што «аксамітная рэвалюцыя» адбылася ў адзінай ЧССР, і менавіта сродкі масавай інфармацыі сталі ініцыятарам і галоўным рухавіком сацыяльна-палітычных пераўтварэнняў.
Так, 19 лістапада 1989 г. у Празе паліцыя разагнала студэнцкую дэманстрацыю, арганізаваную з нагоды 50-годдзя Міжнароднага дня студэнта. Пры разгоне былі збіты чатыры журналісты - чэх, брытанец, галандзец і амерыканец. Наступным днём на той жа плошчы сабраліся 400 журналістаў, якія спярша асудзілі паліцэйскіх за збіццё сваіх калег, а потым і рэжым Камуністычнай партыі Чэхаславакіі на чале з Густавам Гусакам. Менавіта ў той дзень на мітынгу прагучала выказванне: «Чатыры раззлаваных журналісты страшней за чатырыста жаўнераў». Раззлаваныя журналісты прынялі на мітынгу рэзалюцыю, у якой асуджалася аднапартыйная манаполія на сродкі масавай інфармацыі і абвяшчалася пераўтварэнне Саюза журналістаў у незалежны сіндыкат. Такім чынам, грамадскія пераўтварэнні ў Чэхаславакіі пачаліся ў сферы СМІ. У далейшым трансфармацыя інфармацыйнай прасторы адбывалася пад лозунгамі прадстаўлення максімальнай свабоды слова. СМІ віталі заканадаўчую адмену 4-га артыкула Канстытуцыі аб кіраўнічай ролі Камуністычнай партыі ў грамадстве.
У сакавіку 1990 г. парламентам былі зацверджаны папраўкі ў Закон аб друку 1966 г. Згодна ім, права на выдавецкую дзейнасць атрымалі прыватныя асобы, спрасцілася працэдура рэгістрацыі выданняў. Гэтае рашэнне спарадзіла, як і ў суседніх краінах рэгіёна, газетна-часопісны «бум» - у бліжэйшыя 5 месяцаў было зарэгістравана 1200 новых перыядычных выданняў. Яшчэ праз 4 месяцы, па стане на 1 красавіка 1991 г., іх колькасць дасягнула 2000 назваў.
Адначасова шпаркімі тэмпамі губляў сваіх чытачоў былы партыйны друк. Напрыклад, орган ЦК КПЧ штодзённая газета «Народнае права», якая ў лістападзе 1989 г. мела 1 млн падпісчыкаў, праз год мела ўжо 500 тыс. падпісчыкаў. У далейшым гэтыя тэмпы зменшыліся, колькасць падпісчыкаў стабілізавалася на ўзроўне 215-225 тыс. У першай палавіне 1990-х гг. калектыў «Права» кардынальна змяніў рэдакцыйную палітыку, адцураўся ранейшай заідэалагізаванасці, пашырыў тэматычную разнастайнасць матэрыялаў, павялічыў колькасць ілюстрацый на палосах. У выніку газета здолела захаваць частку ранейшай аўдыторыі, людзей пенсійнага ўзросту, і прыцягнуць трывалую ўвагу тых, каму за 30.
Надзейна ўтрымлівае сваю аўдыторыю 170-190 тыс. чытачоў і асноўны апанент «Народнага права» ў перяд «аксамітнай рэвалюцыі» - штодзённая газета «Наша жыццё», якая выдаецца ў паўднёвачэшскім горадзе Чэске-Будзіёвіцэ. З моманту свайго выхаду ў чэрвені 1989 г. (першапачаткова пад назвай «Свабода») газета дэкларавала адлюстраванне на сваіх старонках поглядаў усіх грамадзян незалежна ад іх прафесійных і палітычных інтарэсаў. Сёння «Новае жыццё» мае досыць рэспектабельны выгляд. Значная частка яе матэрыялаў мае рэкламны характар. Дзякуючы гэтаму газета карыстаецца падтрымкай рэкламадаўцаў, што дазваляе не павышаць кошт на падпіску.
Трэцяе месца ў сённяшнім рэйтынгу папулярнасці займае штодзённая «Народная газета». Узнікла як неперыядычная самвыдатаўская газета напрыканцы 1970-х гг. Газета была органам знакамітай «Хартыі-77», сярод яе заснавальнікаў - драматург-дысідэнт, Прэзідэнт ЧСР, а пахзней - Чэшскай Рэспублікі Вацлаў Гавел. На працягу 1980-х гг. журналістаў «Народнай газеты» праследавалі афіцыйныя улады, выхад газеты спрабавалі спыніць. Тым не менш, дзякуючы грантам заходнееўрапескіх фондаў, са студзеня 1988 г. газета выдавалася штомесяц на 24 палосах. Яе тыраж складаў 300 экз., хаця чытачоў налічвалася не менш 30 тыс. У час «аксамітнай рэвалюцыі» «Народная газета» легалізавалася і займела сваё выдавецтва. З красавіка 1990 г. газета выходзіць штодзень. Дзякуючы аўтарытэту Вацлава Гавела, які рэгулярна змяшчаў свае эсэ на яе старонках, газета мела магчымасць выбіраць сярод інвестараў. І сёння «Народная газета» з'яўляецца адным з уплывовых выданняў у краіне, яе тыраж складае 140 тыс. экз.
Не трэба, аднак, перабольшваць уплыў папулярных выданняў на грамадскую думку. У 1992 г. практычна ўсе чэшскія газеты з буйнымі тыражамі, у тым ліку, «Права», «Новае жыццё» і «Народная газета», актыўна выступалі супраць радзделу краіны. Тым не менш летам 1992 г. на мясцовых выбарах у Славакіі ўнушальную перамогу атрымаў блок нацыяналістычныях партый на чале з Мечыславам Мечыярам, які дэклараваў курс на ўтварэнне незалежнай дзяржавы. Чэшскі друк актыўна падтрымліваў ініцыятыву Прэзідэнта Вацлава Гавела аб пераўтварэнні Чэха-Славакіі ў канфедэрацыю кшталту Швейцарыі - з прадстаўленнем Славакіі максімальныга эканамічнага і культурнага суверэнітэту, але з захаваннем адзіных органаў улады. З чэшскімі выданнямі ярасна спрачалася самая папулярная ў Славакіі (тыраж - 200 тыс. экз.) тыднёвая газета «Грамадскасць» - орган руху «Грамадскасць супраць гвалту». Журналісты «Грамадскасці» спасылаліся на гістарычныя факты, даводзілі, што амаль тысячагоддзе Славакія развівалася незалежна ад Чэхіі, што злучэнне абедзвюх краін у агульную дзяржаву ў 1918 г. мела ненатуральны характар. «Грамадскасць» адстойвала план «мірнага разводу».
Спярша гэты план не карыстаўся падтрымкай ні кіраўніцтва Еўрапейскага Саюза, ні Злучаных Штатаў Амерыкі, якім больш імпанаваў праект Гавела У электронных сродках масавай інфармацыі, не толькі чэшскіх, але і славацкіх, перыядычна змяшчаліся вынікі сацыяльных даследванняў, якія сведчылі, што пераважная большасць насельніцтва ў абедзвюх частках Чэха-Славакіі не бачаць сэнсу ў раздзеле краіны і не жадаюць яго. Тым не менш славацкія сепаратысты настойліва дамагаліся палітычнай незалежнасці, спасылаючыся на права народаў на самавызначэнне і пагражалі, калі Прага будзе замінаць, паўтарэннем «югаслаўскага варыянта». Якраз увосень 1992 г. вайна ў Харватыі, Босніі і Герцагавіны набыла кровапралітны характар. Таму чэшскія СМІ былі вымушаны канстатаваць, што неабходна пагадзіцца на «мірны развод», каб пазбегнуць «балканскага варыянта». Як бачым, калі інтарэсы рэгіянальных эліт уваходзяць у супярэчанне, ігнаруюцца і грамадская думка, і ўплыў сродкаў масавай інфармацыі.
Пасля афіцыйнага падзелу Чэха-Славакіі на дзве дзяржавы, які адбыўся 1 студзеня 1993 г., палітычная сітуацыя ў краіне стабілізавалася. Тым не менш у другой палавіне 1990-х гг. у шэрагу матэрыялаў «Народнай газеты» гучала насцярожанасць той небяспечнай актыўнасцю, якая пачынае праяўляцца ў асяродку жыхароў Маравіі. (Адміністратыўна Чэшская Рэспубліка складаецца з дзвюх частак: заходняя і цэнтральная - Чэхія, усходняя - Маравія.) Выказвалася занепакоенасць, што з цягам часу і ў раёнах кампактнага пражывання мараваў могуць перамагчы нацыяналістычна настроеныя дзеячы, якія запатрабуюць палітычнай незалежнасці. Аргументамі на карысць гэтых змрочных прагнозаў служылі гістарычныя прэцэдэнты - на працягу многіх стагоддзяў Маравія была незалежнай дзяржавай. Такім чынам, канстатавалі журналісты «Народнай газеты», распад Чэхіі можа быць яшчэ незавершаны.
Пункт гледжання «Народнай газеты» падаўся занадта песімістычным журналістам папулярных тыднёвых часопісаў «Сведчанні і доказы» і «Лісты». Гэтыя выданні таксама ствараліся (першае ў Парыжы ў 1956 г., другое ў Рыме ў 1968 г.) як трыбуна для выказвання дысідэнцкіх поглядаў, а пасля «аксамітнай рэвалюцыі» набылі рысы грамадска-палітычных і культурных часопісаў, разлічаных на інтэлігенцыю. З пункту гледжання «Сведчанне і доказы» і «Лістоў», далучэнне да Еўрапейкага Саюза, перадача рэгіёнам шырокіх паўнамоцтваў, пазбаўляе Чэхію небяспекі новага раздзелу.
Думку, што пераважная большасць чэхаў і мараваў куды больш зацікаўлены інтэграцыяй у агульнаеўрапейскую прастору, чым перспектывамі раздзелу Чэхіі, падмацоўваў дадзенымі сваіх сацыялагічных даследаванняў папулярны тыднёвы часопіс «Рэспект», які, дзякуючы аператыўным рэпартажам сваіх карэспандэнтаў, заслужыў рэпутацыю аўтарытэтнага выдання.
Істотная трансфармацыя ў апошняе дзесяцігоддзе адбывалася не толькі ў друкаваных, але і ў электроных СМІ Чэхіі. Ужо ў разгар «аксамітнай рэвалюцыі» ў лістападзе 1989 г. студэнтамі факультэта журналістыкі Карлава універсітэта была створана тэлевізійная «Студэнцкая праграма» ў якасці альтэрнатыўнай афіцыйнаму тэлебачанню. Яе перадачы былі прысвечаны злоўжыванням уладай і карупцыі ў партыйных органах кіравання, а таксама мелі культурна-асветніцкі характар. Праз месяц на базе «Студэнцкай праграмы» было ўтворана «Студэнцкае агенцтва друку» (САД) - орган агульнадзяржаўнага каардынацыйнага студэнцкага камітэта. І сёння інфармацыяй «Студэнцкай праграмы» і САД карыстаюцца не толькі газеты ВНУ ва ўсёй Чэхіі, але і айчынныя інфармацыйныя агенцтвы.
З сакавіка 1990 г. чэшскае тэле- і радыёвяшчанне перадае кругласутачную музычную праграму французскай станцыі «Еўропа-2». Пасля таго як у маі 1990 г. трансляцыя першай праграмы савецкага тэлебачання была спынена, на яе аснове стварылі новую праграму «ОК-3», якая сёння ўяўляе дайджэст праграмм спадарожнікавых кампаній «ТБ-Еўропа-5», «Уорлднэт» і Сі-Эн-Эн.
У выніку экнамічнага крызісу 1992-1993 гг. электронныя СМІ пацярпелі такія ж страты, як і друкаваныя. І на тэлебачанні, і на радыё, і ў друку 85 % абсталявання састарэла. Кошт на электраэнэргію вырас утрая, а кошт на паперу - удвая. Тыраж, неабходны для існавання выдання, склаў 50 тыс. экз. Мінімальная аўдыторыя, якая забяспечвала радыё- або тэлестанцыю ад фінансавых стратаў - не менш паўмільёна слухачоў або гледачоў. Для многіх рэдакцый і станцый гэты ўзровень аказаўся недасягальным і яны зачыніліся. Тыя ж, хто перацярпелі цяжксці трансфармацыі і захавалі аўдыторыю, склалі аснову новай інфраструктуры СМІ.
У выніку сёння ў Чэхіі налічваецца каля 1500 перыядычных выданняў (на 200 адзінак больш, чым на Беларусі, пры амаль аднолькавай колькасці насельніцтва). З іх 13 цэнтральных і 42 рэгіянальныя газеты выдаюцца агульным тыражом 3,5 млн экз., 97 штотыднёвых газет - агульным тыражом 3,8 млн экз.
Згодна дадзеных «Каталога перыядычных выданняў Чэшскай Рэспублікі», у краіне маецца 78 масавых забаўляльных часопісаў, 65 жаночых часопісы (16 з іх выдаюцца ў «Бурда Прага», філіяле нямецкага медыяканцэрна «Бурда») і 15 дзіцячых часопісаў. Шырока распаўсюджана спецыялізаваная перыёдыка, напрыклад, маецца 43 газеты і часопісы для педагогаў, 46 - для юрыстаў.
Прыблізна 60 % гарадскіх і 80 % рэгіянальных выданняў належаць да так званага «старога» друку, г. зн. які быў заснаваны да «аксамітнай рэвалюцыі». Аднак іх уладальнікі - замежныя інвестары. Да катэгорыі «новых» належаць пераважна цэнтральныя выданні. Сярод іх найбольшым попытам карыстаюцца штодзённыя газеты «Шпігл», «Чэшскі дзённік», «Бляск» (мае тыраж 350 тыс. экз. і нядзельны дадатак «Дзённы тэлеграф»).
Сярод балючых праблем чэшскіх СМІ ва ўмовах трансфармацыі - актыўнае пранікненне замежнага капіталу. Для грамадскай заклапочанасці маюцца сур'ёзныя падставы - пад кантролем заходнееўрапейскіх і амерыканскіх інвестараў знаходзіцца 70 % чэшскіх СМІ. А ў выніку пра падзеі ў нямецкіх землях або амерыканскіх штатах аўдыторыя многіх выданняў, тэле- і радыёстанцый часам ведае больш і падрабязней, чым пра здарэнні ў чэшскіх рэгіёнах.
Буйнейшыя манапалісты на інфармайцыным рынку Чэхіі - нямецкі канцэрн «Пасаўэр ной прэс» і швейцарскі канцэрн «Рынгер».
«Пасаўэр ной прэс» з'явіўся на чэшскім рынку ў 1990 г., як звычайна ў такіх выпадках, каб аказаць фінансавую і тэхнічную дапамогу рэгіянальным газетам. На працягу першай палавіны 1990-х гг. нямецкі медыяканцэрн ўзяў пад свой кантроль тыя выданні, якім спярша аказваў дабрачынную дапамогу. У выніку сёння «Пасаўэр ной прэс» належаць 36 рэгіянальных выданняў з 42. Буйнейшыя з іх - штодзённыя газеты «Пльзеньскі дзённік» (тыраж 68 тыс. экз.), «Паўночначэшскія навіны» (75 тыс. экз.), «Градзецкія навіны» (45 тыс. экз.). З цэнтральных выданняў канцэрн кантралюе штомесячны часопіс «Кветкі» (255 тыс экз), популярны ў асяродку інтэлігенцыі штотыднёвы часопіс «Малады свет» (175 тыс. экз.), тыднёвік «ТБ-магазін» - адзінае выданне ў Чэхіі, якое мае тыраж 1 млн экз.
Швейцарскі медыяканцэрн «Рынгер» з'явіўся на чэшскім інфармацыйным рынку на пачатку 1991 г. Зараз ён валодае кантрольнымі пакетамі акцый 14 цэнтральных і 6 рэгіянальных выданняў, у тым ліку, папулярнай газеты «Бляск», штомесячнага грамадска-палітычнага часопіса «Рэфлекс» і тыднёвага выдання чешскай інтэлігенцыі «Народная газета». У 1999 г. пазіцыі «Рынгер» пацясніў нямецкі Выдавецкі Дом Шпрынгера, які набыў 49 % акцый чэшскага філіяла «Рынгер».
У другой палавіне 1990-х гг. трывалыя пазіцыі ў інфарацыйнай прасторы Чэхіі заняў нямецкі канцэрн з Дзюсельдорфа «Ранійшэ пост». Канцэрн набыў тыя чэшскія выданні, якімі ў першай палавіне 1990-х гг. валодаў французскі канцэрн Рабера Эрсана. (Медыяканцэрн Эрсана моцна пацярпеў у выніку эканамічнага крызісу 1992-1993 гг. і быў вымушаны распрадаць кантралюемыя ім выданні ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.) У выніку пад кантроль «Райнішэ пост» трапіла сярод іншых выданняў другая ў рэйтынгу папулярнасці сярод чэшскай моладзі (пасля газеты «Бляск») штодзённая газета «Малады Фронт сёння».
Значную частку эканамічнай перыёдыкі кантралюе амерыканскі канцэрн «Доў Джонс» сумесна з Выдавецкім Домам «Хандэльсблат». Ім належаць папулярныя штодзённыя газеты сацыяльна-эканамічнага накірунку «Гаспадарчыя навіны», «Абходнік», «Фінансавыя навіны».
Выключна «чэшскімі» засталіся 8 з 13 цэнтральных штодзённых газет, у тым ліку «Права», «Праца» (орган чэшскіх прафсаюзаў), «Спорт», «Дзённы тэлеграф», «Шпігл», газета пракамуністычнага накірунку "Гала навіны".
Сцісла зазначым, што аналагічныя цяжкасці ў працэсе трансфармацыі перажывае і суседняя Славакія.
З моманту перамогі «аксамітнай рэвалюцыі» ў Славакіі назіраўся колькасны рост найменняў перыядычнага друку. На пачатку 1990 г. ў рэспубліцы выдавалася 326 цэнтральных і рэгіянальных выданняў. На працягу наступных 5 гадоў іх колькасць узрасла на 167 %. Значна паспрыяў «інфармацыйнаму выбуху» прыняты ў сакавіку 1990 г. ліберальны «Закон аб друку», які замяніў абавязковую рэгістрацыю дазволам на выдавецтва.
Сёння штодзённую славацкую прэсу чытае каля палавіны насельніцтва краіны ва ўзросце ад 14 гадоў. Калі ў 1989 г. друкавалася 12 штодзённых газет, дык сёння - 20. Адначасова назіраецца скарачэнне тыражоў. Так, сярэдні штодзённы тыраж газеты складаў у 1989 г. 155 тыс. экз., сёння - 79 тыс. экз. да таго ж, згодна дадзеных Інстытута па вывучэнню журналістыкі, штодзённы тыраж газет на 20 % меней, калі ўлічыць непрададзеныя экземпляры.
Адбыліся змены і ў рэгіянальным друку. Так, у 1989 г. выдаваліся 122 рэгіянальныя газеты, сёння - 353. Значная частка гэтых газет выходзіць нерэгулярна, ствараюцца на невысокім прафесійным узроўні і па сутнасці з'яўляюцца інфармацыйнымі бюлетэнямі ці «лісткамі аб'яў». У 1989 г. выдавалася звыш 100 районных і завадскіх газет, сёння - каля 200, аднак агульны тыраж гэтых выданняў зменшыўся ўдвая.
Калі да малапрыбытковых друкаваных СМІ Славакіі замежны капітал не праяўляў вялікай зацікаўленасці, дык зусім інакш выглядае сітуацыя ў дачыненні да аўдыёвізуальных СМІ. Практычна цалкам пад кантролем нямецкіх і французскіх інвестараў знаходзяцца 60 рэгіянальных тэлекампаній і праграм кабельнага тэлебачання. Дзяржаўны кантроль захоўваецца толькі над двума агульнанацыянальнымі тэлеканаламі СТБ-1 і СТБ-2. Перадачы на трэцім нацыянальным тэлеканале ВТВ («Ваша тэлевізійнае вяшчанне») транслююцца праз спадарожнік на аснове ліцэнзій. Ліцэнзіі ж перыядычна перакупляюць адзін у аднаго французскі канцэрн Эрсана і нямецкі «Райнішэ пост».
Не пазбегла кантролю замежных інвестараў і славацкае радыё, якое вяшчае на 5 праграмах. Першая праграма з'яўляецца, па сутнасці, інфармацйна-публіцыстачнай. Другая пераважна транслюе перадачы, прысвечаныя мастацтву. Трэцяя надае вялікую ўвагу рэгіянальным навінам. Чацвёртая вяшчае на англійскай, французскай і нямецкай мовах. Пятая праграма арыентуецца ў асноўным на маладзёжную аўдыторыю.
Падсумоўваючы, адзначым, што тэндэнцыя павялічэння кантролю замежных інвестараў над чэшскімі і славацкімі выданнямі, тэле- і радыёстанцыямі захоўваецца па сённяшні дзень. Па-ранейшаму гэтыя тэндэнцыі выклікаюць занепакоенасць у грамадскасці. Заклапочанасць гучыць не толькі ў тэле- або радыёэфіры, не толькі на старонках газет і часопісаў, але і ў парламенце, і ва ўрадзе з вуснаў адказных асоб. Аднак ствараць заканадаўчыя перашкоды замежнаму кантролю над айчыннымі СМІ ні ўрад, ні парламент не адважваюцца, бо гэты прэцэдэнт можа пашкодзіць іміджу краін у такі важны для іх момант уваходжання ў склад ЕС. Адміністрацыйныя перашкоды могуць разглядацца як адмаўленне галоўнага прынцыпу сучаснай еўрапейскай гаспадаркі - прынцыпу свабоднай канкурэнцыі. У такім выпадку краіна можа атрымаць ярлык «антыдэмакратычнай нерынкавай дзяржавы» з усімі адпаведнымі наступствамі. Таму адзіным выйсцем пакуль можа быць узмацненне эканамічнай незалежнасці, якая дазволіць пераадолець уплыў замежных інвестараў і абараніць інфармацыйны суверэнітэт.
ЛІТАРАТУРА
1. Дапаможнк для журналста Цэнтральнай Усходняй Еропы. Мн., 1995.
2. Евсеева Л. Средства массовой информации Польши в 1989-1994 годах // Вестн.
3. Михайлов С. Современная зарубежная журналистика: правила и парадоксы. СПб., 2002.
4. Средства массовой информации стран Центральной и Юго-Восточной Европы в конце 1989 - начале 1990 годов // Вестн. Моск. ун-та. Серия 10. 1991. № 2. С. 38-79.
5. Шепистина В. СМИ Чехии // Вестник Московского университета. Серия 10. Журналистика. 2001. № 1.
6. Штайнер Ю. Ерапейскя дэмакраты. Мн., 2006.
Подобные документы
Каталог перыядычнага друку Балгарыі. Газета "Свабодны народ". Сярод масавых выданняў. Папулярнасць гумарыстычнага штомесячніка "Авадзень". Прыкметы пранікнення ў інфармацыйную прастору краіны. Пранікненне заходніх партнёраў на рынак электронных СМІ.
реферат [20,3 K], добавлен 15.12.2008Росквіт такіх арганізацый, як Саюз дэмакратычных сіл у Балгарыі, Дэмакратычны форум у Венгрыі, «Салідарнасць» у Польшчы, Грамадзянскі форум у Чэхаславакіі і інш., якія ўтварыліся з дысідэнцкіх плыняў 1960–1970-х гг. Друкаваныя органы гэтых суполак.
реферат [32,0 K], добавлен 28.11.2008Ацэньваючы характар пераўтварэнняў венгерскіх СМІ. Першае месца ў рэйтынгу папулярнасці. Штодзённая газета "Свабода народа". Рынак друкаваных СМІ. Венгерскае тэлебачанне. Цэнтр вывучэння масавых камунікацый. Першая праграма венгерскага тэлебачання.
реферат [37,1 K], добавлен 15.12.2008Перыяд пачатку палітычных пераўтварэнняў. Дзяржаўны польскі друк у 1980-я гг. Лідэр рэйтынгу папулярнасці – "Газета выбарчая". Мелася ў ПНР і адзінае беларускамоўнае выданне — газета "Ніва". Цэнтральны орган ПАРП газета "Народная трыбуна". 12 правіл гэты.
реферат [37,9 K], добавлен 09.12.2008Інтэлектуалізацыя мовы як адна з тэндэнцый развіцця сучаснай прэсы. Лексічныя, сінтаксічныя і жанрава-стылёвыя прыкметы інтэлектуалізацыі тэкстаў. Актыўнае ўжыванне тэрміналогіі і інтэрнацыяналізацыі лексічных адзінак. Успрымання перыфразаў вядомых асоб.
дипломная работа [102,2 K], добавлен 24.09.2013Кнігадрукаванне на Беларусі. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы. Янка Купала — рэдактар "Нашай нівы". Беларускі перыядычны друк на пачатку XX ст. "Наша ніва" і традыцыі народна-дыялектнай мовы. Функцыянавалі асноўныя месцы рэдактарскай дзейнасці.
курсовая работа [45,8 K], добавлен 13.11.2010Рынак камерцыйных газет Беларусі, яго становішча на сучасным этапе і тэндэнцыі развіцця. Феномен сучаснай беларускай камерцыйнай прэсы, яе сутнасныя характарыстыкі і гісторыя ўзнікнення. Характарыстыка асноўных тыпаў беларускіх камерцыйных газет.
курсовая работа [51,2 K], добавлен 20.06.2009Уплыў татальнага крызісу 1920-1921 гадоў на пераход Беларусі ад вайны да мірнага становішчу. Аднаўленне сельскай гаспадаркі. Гісторыя развіцця кааперацыі і прамысловасці. Вывучэнне ролі дробных вытворчасцяў і прыватнага капіталу ў эканоміцы рэспублікі.
контрольная работа [93,4 K], добавлен 06.09.2010Асаблівасці грамадска-палітычнай сістэмы рэспублікі Беларусь, фарміраванне аднапартыйнай сістэмы. Унутрыпартыйная барацьба, разгром беларускага нацыянал-дэмакратызму. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гг. Канстытуцыя 1937 г.: адлюстраванне змен і супярэчнасцей.
реферат [28,9 K], добавлен 26.12.2010Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі, асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця. Развіццё мовы беларускай народнасці адбывалася ў межах Вялікага княства Літоўскага. Грамадска-палітычная, юрыдычная, гандлёвая, сельская тэрміналогія.
реферат [34,7 K], добавлен 25.01.2011