Характарыстыка айконімаў Ганцавiччыны

Лексіка-семантычная характарыстыка айконімаўтваральных асноў. Структурна-словаўтваральны аналіз айконімаў па словаўтваральных тыпах, прадуктыўнасць розных спосабаў утварэння. Алфавітны слоўнік айконімаў Ганцавіцкага раёна з гістарычнымі каментарыямі.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 01.11.2013
Размер файла 81,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

-- На сцяжынку! Хутчэй на сцяжынку, утопішся! Жэрдку на!

-- Навошта яна мне,-- весела адказаў сын і пайшоў далей.

Цяпер толькі родныя заўважылі, што ногі ягоныя не тапіліся і не грузлі. Да лапцей былі прывязаны нейкія прыстасаванні з лазы.

Пакуль бацька з астатнімі дзецьмі схадзіў два разы з балота на груд, то Пятрок, можа, разоў з шэсць зганяў і не так стаміўся.

Дома растлумачыў родным, што зрабіў:

-- Вось бачыце гэтыя хатулі. Яны мне і дапамаглі. Цяпер усім такія зраблю, каб лягчэй па балоце хадзіць было.

I сапраўды, зрабіў, як і паабяцаў. Усе людзі, якія такое дзіва ўпершыню ўбачылі, празвалі іх паміж сабою хатылічамі ці хатулічамі, і вёска такую ж назву атрымала -- Хатулічы або Хатынічы.

Другая легенда.

Было гэта даўным-даўно. У тыя далёкія часы, калі жыццё простага селяніна было невыносна цяжкім. Працаваў ён на пана ад зары i да змроку, каб зарабіць кавалак хлеба, да дзетак cвaix узгадаваць. Адзін бедны селянін усё жыццё працаваў на пана, гнуў спіну на яго палетках, пасвіў панскіх кароў, даглядаў панаву гаспадарку. А ўзамен не меў нічога. I вырашыў селянін разам са сваей жонкай уцячы ад пана. Сабраў свае пажыткі i падаўся ў глухі лес, абложаны з ycix бакоў неабсяжнымі балотамі. Знайшоў кавалак зямлі на ўзвышаным месцы i пачаў працаваць ды абжывацца сваёй асабістай гаспадаркай. У xyткім часе далучыліся да паселішча гэтага чалавека яшчэ некалькі беглых сялянскіх сем'яў. Так сярод глухіх мясцін утварылася паселішча, дзе людзі жылі, працавалі, нараджалі i гадавалі cвaix дзетак.

Прайшлі гады. Выраслі дзеці ў беглага селяніна. Тры сыны - дубы. Добрыя памочнікі для бацькі ў сельскай справе. Не згледзеў селянін таго, як паціху падкралася старасць. Сілы ў руках паменшала, вока стала не тое, i адчуў ён -- зямное жыццё прыйшло да свайго заканчэння . Пазваў сыноў cвaix i кажа:

- Стары я стаў. Памру хутка. Каб не прапала справа майго жыцця, каб не парасла быльнягом зямля, перабраная маімі рукамі, падзяліце паміж сабой маю гаспадарку i надзелы мае. Вырашыце для сябе, хто i дзе будзе з вас жыць?

Старэйшы сын захацеў застацца ў бацькоўскай хаце. Напэўна, ад слова "хацеў" i пайшла назва вёскi Хаценічы, сучасная Хатынічы.

Сярэдн сын выбраў для жыцця прыгожае, маляунічае месца паблізу бору. Мабыць, таму i атрымала сваю назву вёска Боркі.

А трэці сын, раздзяліўшы бацькоўскае багацце, пасяліўся на дзесяць кіламетраў на захад. Слова "раздзел", казалі старыя людзі, дало назву яшчэ адной вёсцы - Раздзялавічы.

34. Чудзін, м. - в., цэнтр с/с і СПК «Лань». Размешчана за 40 км на ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец -- Баранавічы), на правым беразе р.Лань, на аўтадарозе Ганцавічы -- Чырвоная Слабада. Вядомы з 16 ст. як сяло ў Новагародскім ваяводстве ВКЛ.

Сярод непраходных i топкix балот, акружаная стогадовымі сасновымі барамі на беразе Лані раскінулася вёска з дзіўнай назвай Чудзін. Старажылы апавядаюць пра далёкае i цікавае мінулае вёскі, але гісторыю заснавання вёскі Чудзін памяць чалавечая не змагла дакладна захаваць. Tаму i бытуюць легенды...

Паходжанне вёскі тлумачыцца трымя невялікімі легендамі.

Першая легенда гаворыць: рухаліся па Лані людзі. Спыніліся яны на беразе для адпачынку. I здзівілі ix лясы, поўныя жыўнасці, ягад, грыбоў, рака, багатая на ўсялякую рыбу, непаўторнае хараство тых мясцін. "Якое добрае i зручнае месца для жыцця! Проста дзіва!.."- казалі яны. I вырашылі застацца тут. Пабудавалі жыллё, абзавяліся гаспадаркай. Але не перасталi здзіўляццаляцца прыгажосці i багаццю той зямлі. Старыя людзі казалі, што менавіта ад рускага слова "чудо" i пайшла назва вёскi.

Другая легенда расказвае: у Царквішчы, недалёка ад вёскі, было паселішча. Гаспадарыў у ім пан. Злыдзень быў ён вялікі, над сялянамі здзекаваўся. Аднойчы зносілі сяляне сена у стажкі. I ён тут як тут. Не з дапамогай вядома ж. Пугаю перацягне па спіне ды зацекаецца са смеху, або залезе на капу і коціцца ў нiз, а сам тоўсты, нязгрэбны. Узлаваліся сяляне. Кінулі яго на зямлю i са злосці каламі забілi. A caмi, баючыся кары, уцяклі. Частка людзей пайшла ў адзін бок Лані i заснавала вёску. У хуткім часе сталi называць яе Чудзін ( ад рускага слова "чудо"), бо xiбa ж не дзіва было - руку на пана падняць. А другая частка жыхароў Царквішча падалася у другі бок, на Украіну, ды заснавала там сваю вёску, вёску Чудзін.

А апошняя легенда паходжання вёскі наогул супроцьлеглая першай. Казалі, што продкі нашы, сабе для жыцця выбралі вельмі ж нязручнае месца: вакол балота, густыя i непраходныя лясы, месца, ізаляванае ад усяго свету. Таму i празвалі жыхароў тых мясцін дзівакамі, a ix вёску Чудзінам.

35. Шашкі, мн. - в. Агарэвіцкага с/с. Знаходзіцца за 12 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец -- Баранавічы). У 19 -- пачатку 20 ст. вёска ў Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1816 г. уласнасць памешчыкаў Абуховічаў.

Калісьці даўно ў гады сівой скрухі,

Як дзеды дзядоў пад прыгонам пацелі.

На месцы маленечкай вёскі маёй

Высозныя сосны на ветры трымцелі.

У блізкім маёнтку там пан баляваў,

I раз, нападпітку, у добрым гуморы,

Зямлю тую ў шашкі другому прайграў

I слова пячаткай сцвярдзіў на каморы.

Прайграў ды забыўся. А выйграўшы пан

Прывёз з-пад Літвы аднекуль прыгонных

I стромкія сосны на пнях пассякаў,

Каб хаты зрублі ўсе дзевяць бяздомных.

А кола гадоў усё наперад імчала,

Дзяцей нарадзіўшы, памерлі бацькі.

I з вуснаў у вусны легенда снавала

Пра назву палескае вёскі Шашкі.

36. Яловая, ж. - в. Хатыніцкага с/с. Размешчана за 26 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра г. Ганцавічы, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Малькавічы (на лініі Лунінец -- Баранавічы), на аўтадарозе Ганцавічы - Лагішын.

37. Ясянец, м. - в. Нацкага с/с. Знаходзіцца за 20 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі Лунінец -- Баранавічы). Паводле перапісу 1897 г. -- вёска Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Семантычная характарыстыка размоўнай лексікі. Тэматычныя групы размоўных слоў. Структурна-словаўтваральны аналіз, граматычная характарыстыка, эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка размоўнай лексікі. Сінаніміка размоўных лексем. Алфавітны паказальнік.

    курсовая работа [48,1 K], добавлен 15.06.2011

  • Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.

    курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016

  • Бытавыя звычаі і абрады беларусаў. Генезіс каляндарна-абрадавай лексікі гадавога цыкла земляробчага календара. Паходжанне абрадаў зімовага цыкла земляробчага календара. Свята Вялікадня. Лексіка-семантычная характарыстыка найменняў абраду Купала.

    контрольная работа [46,9 K], добавлен 06.03.2016

  • Вывучэнне семантычнай дыферэнцыяцыі назваў хатніх і дзікіх жывёл у гаворках Гомельшчыны. Словаўтваральныя лексічны аналіз назваў рыб і птушак ў гаворках Гомельшчыны на матэрыяле Тураўскага слоўніка, іх генетычная характарыстыка і сучаснае вымаўленне.

    курсовая работа [41,2 K], добавлен 01.01.2014

  • Агульная характарыстыка размоўнага (гутарковага) стылю. Аналіз матывацыі і ступені апраўданасці выкарыстання размоўных і прастамоўных слоў у публіцыстычных тэкстах на прыкладах беларускіх перыядычных друкаваных і недрукаваных сродкаў масавай інфармацыі.

    курсовая работа [40,2 K], добавлен 27.12.2011

  • Кампаратыўныя фразеалагізмы ў мове твораў Я. Коласа. Адносіны ўстойлівых параўнанняў да фразеалагічных адзінак. Семантычная класіфікацыя ўстойлівых параўнанняў мовы твораў Я. Коласа. Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці.

    курсовая работа [86,3 K], добавлен 11.07.2014

  • Суадноснасць з: назоўнікам, прыметнікам, дзеясловам, прыслоўем, выклічнікам. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў. Фразеалагізмы-словазлучэнні, сказы. Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле кампанента-наймення.

    курсовая работа [53,2 K], добавлен 12.01.2016

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Кароткія звесткі з гісторыі в. Рэчкі. Івацэвіччына – адзін з самых маляўнічых куткоў Беларускага Палесся. Даследаванне мовы вёскі Рэчкі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў фанетыка-граматычным і лексіка-семантычным плане. Слоўнікавы склад вёскі Рэчкі.

    курсовая работа [30,4 K], добавлен 27.08.2012

  • Аб'ём устарэлых слоў у акрэсленых творах Людмілы Рублеўскай. Аналіз лексіка-семантычных і стылістычных асаблівасцяў, гістарызмаў і архаізмаў як разрадаў устарэлых найменняў. Стылістычна функцыя ўстарэлых слоў у творах пісьменніцы Людмілы Рублеўскай.

    курсовая работа [39,6 K], добавлен 26.03.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.