Безэквівалентная лексіка сучаснай беларускай мовы

Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 12.01.2016
Размер файла 62,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

ЗМЕСТ

Уводзіны

1 Лексіка-семантычная характарыстыка

1.1 Назвы хатняга начыння і яго частак

1.2 Назвы прыгатаванай ежы і сыравіны для яе

1.3 Назвы ткацкіх вырабаў, адзення, абутку і іншае

1.4 Прылады працы, інструменты, прыстасаванні

1.5 Назвы пабудоў

1.6 Назвы прадпрыемстваў па вырабу чаго-небудзь

1.7 Найменні прафесій, роду заняткаў

1.8 Найменні людзей і сацыяльныя паняцці

1.9 Раслінны і жывёльны свет

1.10 Назвы ўчасткаў прасторы, асвоенай чалавекам

2 Спосабы ўтварэння безэквівалентвай лексікі

Заключэнне

Спіс выкарыстаных крыніц

УВОДЗІНЫ

Лексіка беларускай мовы складвалася, няспынна развівалася і ўдасканальвалася на працягу многіх стагоддзяў. I таму натуральна, что яна ўбірала набыткі розных гістарычных эпох і перыядаў, адлюстроўваючы ўсе змены ў грамадскім, гаспадарчым жыцці і побыце, што адбываліся ў той час. У выніку адны словы дайшлі да нас з часу агульнаславянскага моўнага адзінства, другія належаць да часоў усходнеславянскай еднасці, трэція ўзніклі ў перыяд фарміравання беларускай народнасці і нацыі, гэта значыць належаць толькі беларускаму народу, з'яўляюцца ўласнабеларускімі словамі. Усе гэтыя тры пласты лексікі нашай мовы прынята ў мовазнаўстве лічыць спрадвечна беларускімі словамі [1, с.123-124].

Спецыфіку лексічнай сістэмы беларускай мовы складаюць, безумоўна, уласнабеларускія словы, якія адносяцца да перыяду фарміравання і развіцця самастойнай беларускай народнасці, а пасля нацыі, гэта значыць, што паходжанне іх ахоплівае перыяд з ХІІІ-ХІV ст. і да нашых дзён. Лексічны склад беларускай мовы ў гэты час, захаваўшы багатую агульнаславянскую і ўсходнеславянскую спадчыну, няспынна і вельмі актыўна папаўняўся новымі словамі, якія ўтвараліся на базе наяўных слоў, напрыклад: араты, асілак, вадзянік, вайсковец, берасцянка, гарлачык, пралеска, надвячорак, красавік, вясёлка, будынак, сейбіт. Апрача далейшага колькаснага павелічэння традыцыйных лексіка-семантычных груп, інтэнсіўна фарміруюцца новыя, асабліва тыя, што звязаны з разумовай, духоўнай сферай жыцця, з набыццём жыццёвага вопыту і новых ведаў, напрыклад:

назвы атмасферных з'яў і паняццяў: заранка, золак, надвор'е, спёка, цемра;

назвы часавых і прасторавых паняццяў: сакавік, красавік, летась, аселіца, палетак, прыгуменне, прастора;

назвы абстрактных паняццяў: абавязак, абставіны, абсяг, асяроддзе, водгулле, вытрымка, замова, замець, звычай, засень, здань, мера, летуценне, пакута, помста, поспех, пяшчота, цяжар;

назвы тэрміналагічнага характару: асяродак, байка, ваганні, выказнік, дзейнік, пытальнік, клічнік, прымаўка, разлік, рух, суквецце, пялёсткі, голанасенныя, павойныя;

назвы дзеянняў, працэсаў, псіхічнага стану: абняславіць, адказаць, адлюстраваць, бачыць, дазволіць, жадаць, крануць, пакутаваць, сачыць, спачываць, стамляцца, спачуваць, хіліць, выхоўваць, клапаціцца.

Асноўнай крыніцай папаўнення лексічнага складу беларускай мовы ўласнабеларускай лексікай была і застаецца да нашых дзён агульнанародная мова беларусаў з яе шматлікімі гаворкамі. Самабытныя беларускія словы складаюць нацыянальную спецыфіку лексічнай сістэмы сучаснай беларускай літаратурнай мовы [ 1, с. 127-129].

Нават самы поўны слоўнік не здольны ахапіць усю лексіку развітой нацыянальнай мовы. Перад укладальнікамі заўсёды паўстае праблема адмежавання і адбору сабранага матэрыялу. Набыткі беларускай лексікаграфіі дазваляюць вывучаць беларускую лексіку ў самых розных аспектах - этымалагічным, генетычным, семасіялагічным, гістарычным, стылістычным і інш. У сувязі з гэтым праблема нацыянальнай лексічнай спецыфікі ўяўляецца не менш, а відавочна і болыш важнай у аспекце лінгвістычным. Іменна з нацыянальнай адметнасцю лексікі звязана праблема вар'іравання аб'ёму значэння суадносных слоў у розных мовах. Вялікую цікавасць выклікае таксама пласт слоў беларускай мовы, нацыянальная адметнасць якіх выяўляецца ў немагчымасці знайсці ім іншамоўны аднаслоўны адпаведнік [2, с.3-4].

“Мова павінна валодаць велізарнымі камунікатыўнымі здольнасцямі, што немагчыма без такіх жа значных чыста нацыянальных асаблівасцей, без своеасаблівай індывідуальнай “непаўторнасці” мовы” [3, с.131].

Рысы непадобнасці, нацыянальнай спецыфікі найболып ярка праяўляюцца на ўзроўні лексікі, таму яе ролю ў стварэнні нацыянальнага "твару" мовы цяжка пераацаніць.

Беларуска-рускія моўныя сувязі вымагаюць глыбокага семантычнага асэнсавання іншамоўных слоў, якімі для носьбітаў рускай мовы з'яўляюцца беларусізмы. Традыцыйна перакладчыцкі прынцып "слова праз слова" не здольны з аднолькавым поспехам дзейнічаць на ўсёй лексічнай прасторы. Нягледзячы на тое, што аднаслоўны эквівалент пры жаданні можна знайсці заўсёды (пераважна шляхам падбору блізказначнага сіноніма, а не семантычна тоеснага адпаведніка), нацыянальна-спецыфічныя і нацыянальна-канататыўныя адценні, звязаныя з адметнымі ўмовамі жыцця народа, беззваротна страчваюцца [2, с.4].

Мэта даследавання: праалізаваць безквівалентную лексіку ў слоўніку І.Р. Шкрабы “Самабытнае слова” паводле лексіка-семантычных уласцівасцей, спосабаў утварэння.

Для дасягнення мэты былі пастаўлены наступныя задачы: выявіць спосабы ўтварэння безэквівалентнай лексікі, прааналізаваць лексіка-семантычную характарыстыку слоў.

Аб'ектам даследавання з'яўляецца слоўнік І.Р. Шкрабы “Самабытнае слова”. Прадметам даследавання - безэквівалентная лексіка сучаснай беларускай мовы.

Прадметам даследавання з'яўляецца безэквівалентная лексіка сучаснай беларускай мовы.

Галоўнымі крыніцамі для збору фактычнага матэрыялу паслужылі слоўнік І.Р. Шкрабы “Самабытнае слова” і навукова-даведачнае выданне Плотнікава Б.А. і Антанюк Л.А. “Беларуская мова. Лінгвістычны кампедыум”

1 ЛЕКСІКА-СЕМАНТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА

Безэквівалентную лексіку складаюць словы, што называюць адмысловыя рэаліі пэўнай краіны, самабытныя паняцці яе жыхароў. Падобныя рэаліі і паняцці або адсутнічаюць у іншамоўных краінах, або аднаслоўна не лексікалізуюцца там (параўн. беларускія словы: лявоніха, вырай, дзядзіцец, замчышча, знічка, кажан, покут, сёлета і г.д., што аднаслоўна не перакладаюцца на суседнюю рускую мову). Адпаведнае беларускае безэквівалентнае слова перакладаецца неадналексемнымі адпаведнікамі іншых моў, у прыватнасці, рускай:

словазлучэннямі (параўн.: жаўцяк - жёлтый песок, жвірынка -крупынка гравыя, кнігарня - кныжный магазын і г.д.);

апісальнай сінтаксічнай канструкцыяй (параўн.: вырай - тёплые страны, куда летят згшовать перелётные птыцы; брама - главный вход в выде двухстворчатых крытых сверху ворот і г.д.).

Тэматычны спектр беларускай безэквівалентнай лексікі з'яўляецца даволі шырокім:

1) намінацыі прадметаў матэрыяльнай культуры:

а) назвы разнастайных прылад працы, інструментаў, прыстасаванняў і іх частак (параўн.: жорны, рагач, сахор, стаўлец, шар-шатка і інш.);

б) назвы розных пабудоў і іх частак (параўн.: вазоўня, дубэльты, камяніца, кляштар, лецішча і інш.);

в) назвы хатняга начыння і яго частак (параўн.: блінцоўка, конаўка, кубель, мядніца, цёрла і інш.);

г) назвы прыгатаванай ежы і сыравіны для яе (параўн.: вантрабянка, верашчака, грачанік, зацірка, панцак, смажэнік, шаткаванка і інш.);

д) назвы ткацкіх вырабаў, адзення, абутку і інш. (параўн.: баваўнянка, вышыванка, брыль, гумовікі, насоўка, трапкач і інш.);

е) назвы ўчасткаў прасторы, асвоеных чалавекам (параўн.: брукаванка, дзядзінец, падворак, пакоша, поплаў, цвінтар і інш.);

ё) найменні прадпрыемстваў па вырабу чаго-небудзь (параўн.: алейня, гарбарня, цагельня, цукроўня, цыркулярка і інш.);

2) найменні духоўнага жыцця, унутранай культуры беларусаў:

а) абазначэнні разнастайных адрэзкаў часу, на якія прыпадаюць працоўныя, святочныя і іншыя падзеі (параўн.: Дзяды, закоскі, прысвятак, шчадрэц, фэст і інш.);

б) назвы розных прафесій, роду заняткаў, працоўных дзеянняў і г.д. (параўн.: кавальства, каморніцтва, сенаванне, талака, шарварка і інш.);

в) найменні рэлігійных і сацыяльных паняццяў (параўн.: духоўніцтва, панскасць, староства і інш.);

г) найменні разумовых паняццяў і дзеянняў (параўн.: клёк, цымус, чытанка і інш.);

3) найменні прыродных з'яў і рэалій, жывёл, птушак (няма адналексемных адпаведнікаў у рускай мове): азярышча - место, где когда-то было озеро; бусліха - самка аиста; жыгучка - жгучая крапива і інш., назвы людзей (параўн.: бяседнік - участник застолья, званый гость; бывалец - бывалый человек; заможнік - зажиточный, состоятельный человек і інш.).

Безэквівалентная лексіка ўключае словы розных часцін мовы: назоўнікі (параўн.: аброк - корм для лошадей і інш.), дзеясловы (параўн.: адхукаць -отогреть дыханием і інш.), прыметнікі (параўн.: гартоўны - крепкой закалки і інш.), прыслоўі (параўн.: апоўдні- в середине дня і інш.), лічэбнікі (параўн.: паўчварта -- тры с половиной) [6, с.80-81].

1.1 НАЗВЫ ХАТНЯГА НАЧЫННЯ IЯГО ЧАСТАК

Для прыгатавання ежы ў беларуса было шмат для таго прыстасавання, кожны прадмет набываў сваю назву згодна з яго выкарыстаннем, напрыклад:

Блінцоўка, -і, ж., абл. Небольшая дежа, предназначенная для замешивания теста. 3 краю стаіць блінцоўка, а над запечкам, на тонкім вешале, шамацяць вянкі цыбулі. Васілевіч [2, с.29].

Селядзёўка і Селядцоўка, -і, ж., разм. Сельдяная бочка. Там Ворка на рагу карчму трымае, а ў карчме людзей, як селядцоў у селядзёўцы, там сабе знойдзеш добрага чалаеека, каб сеаю бяду яму расказаць. Калюга [2, с.178].

Цёрла, -а, н. Глиняная посуда, в которой трут мак, мнут картофель и др. На голым незасланым стале ляжалі кускі хлеба, а пасяоэдзіне стала бурае, старое глінянае цёрла з мёдам. Колас [2, с.207].

Мядніца, -ы, ж., разм. Медный таз. Казік у сподняй кашулі плёскаўся і фыркаў над еялікаю мядніцай. Грахоўскі [2, с.124].

Днушка, -і, ж. Разделочная доска. Дасыпаючы ў печы гаршчок, накрыты днушкаю, ён [Цівунчык] ветліва звярнуўся даВаці... Чорны [2, с.61].

Мажджыр і Мажджэр, -а, м., разм. Металлическая ступка для измельчения твёрдых вешеств. ...Юзік, не маючы сапраўднага бубна, ішоў па перадзе ды бубніў у бубен, "штацкі" - трымаў леваю рукою аблупіцу з старога рэшата і з усіх сіл лупіў па ёй меднаю качалкаю з мажджыру, якую ціхом сцягнуў ад мацеры. Чорны [2, с.120].

Шмат было разнастайных куўшынаў, кубкаў для напояў, якія мелі самыя цікавыя назвы і ў кожнай мясцовасці свае.

Гладыш, -а, м. Глиняний кувшин без ручки. Але калі надвячоркам у першы раз пайшлі восем дойніц у пуні, дзе стаялі каровы, за імі адразу ж пайшлі, спяшаючыся з гладышамі і даёнкамі, жанчыны. Галавач [2, с.50].

Гляк, -а, м. Глиняный горшок с выпуклыми боками и коротким узким горлом. Мёд, ваш, відаць, ох, старэнькі? Гляк, бач, ад моху сівенькі... Буйло [2, с.52].

Куфель, -фля і Кухаль, -хля, м. Бокал для пива. На радасцях забеглі ў нейкую сталовую каля Рыбнага рынку ды выпілі па куфлю піва, хоць я і не люблю гэтага піва. Танк [2, с.112].

Конаўка, -і, ж. Металлическая или деревянная кружка конусообразной формы. Ля вядра - вялікая драўляная конаўка, пастаўленая пасля таго, як пабілі настаўнікаў кубак. Гарэцкі [2, с.103].

Хлеб беларусы пяклі самі, муку звычайна малолі на ветраной мельніцы, але гэта патрабавала вялікіх затрат, і таму беларуская жанчына выкарыстоўвала “жорны” - ручную мельніцу, яна была зручная, невялікая і простая ў выкарыстанні.

Жорны, -аў, адз. няма. Ручная мельница. Жорны былі старасвецкія, з тонкімі, пабітымі і сцягнутымі абручом камянямі, даўно не насяканымі, малолі не дужа спраўна... Быкаў [2, с.68].

Для захавання прадуктаў выкарыстоўвалі сундукі, камоды, але гэта назвы, якія прыйшлі ў абіход беларуса значна пазней. На Беларусі выкарыстоўвалася назва “кубел”, у ім можна было захоўваць не толькі якія-небудь хатнія прыналежнасці, але і ежу, прадукты.

Кубел, -бла, м. Закрываюшаяся крышкой кадка, предназначенная для хранения пицевых продуктов и вешей. У клуні быў патайны пограб, а ў пограбе хаваўся кубел з салам і іншы скарб. Колос [2, с.109].

Мэбля не была шырока прадстаўлена ў беларускай хаце, быў звычайны стол, розныя скамеечкі, табурэтачкі, якія мелі свае спецыфічныя назвы.

Зэдлік, -а, м., разм. Комнатная переносная скамеечка. На вокнах свежыя фіранкі ўсміхаюцца, прасцірадламі чыстымі пазасланы зэдлік і столік з шаеецкім капыллем, шыллем і начыннемрозным... Лынькоў [2, с.90].

Фатэль, -я, м. Мягкое кресло. 3 абурэннем дзед гаварыў, якуеосеньи1917 года руйнавалі панскі маёнтак, як еакольныя сяляне разбіеалі шыбы ў вокнах, хто нагамі бразгаў па фартэп'яна, хто абрыеаў плюш з пакояў Кацярыны II... хто аблупліваў скуру фатэляў, і як падпальвалі будынкі на деарэ. Бядуля [2, с.200].

У хаце меліся прылады для шыцця, мыцця і розных іншых работ.

Вірок, -рка, м. Приспособленне для свивання ниток в клубок. Часам мужчыны памагалі Ганне змотеаць ручайкі. Тады ў хаце стаяў ціхі і аднастайны трэск вірка. С.Александровіч [2, с.40].

Жалязка, -і, н., абл., Утюг, который нагревают на огне. ...Дастае [дзед]...баначку ад ваксы, дзе ён хаеае трут - падпалены на лаве і прытушаны халодным жалязкам, каб не сатлеў саўсім, паркалёеы лапік. Адамчык [2, с.66].

Ночвы, -аў, адз. няма. Корыто для стирки. Мужчыны зранку падгалілісь, зусім-такі падмаладзілісь, у ночеах голаеы памылі і вусы спрытна прадкруцілі... Колас [2, с.133].

1.2 НАЗВЫ ПРЫГАТАВАНАЙ ЕЖЫ I СЫРАВІНЫ ДЛЯ ЯЕ

Беларуская кухня ўстойліва захоўвае нацыянальныя традыцыі. З глыбіні стагоддзяў да нашых дзён дайшлі шматлікія самабытныя стравы. Шырока вядомыя далёка за межамі Беларусі дранікі, пячысты, халаднік, зацірка, мачанка, жур...

Вантрабянка, -і, ж. Колбаса, приготовленная из потрохов. Праз сенцы ў кухні асноўных гаспадароў уранні і ўвечары сварыліся, клялі адзін аднаго за нейкі здор, за сала, за вантрабянку, а хто вінаеаты, еідаць і крыкуны не ведалі. Грахоўскі [2, с.37].

Дранік, -а, м. Оладья или блин из тёртого картофеля. Трапіш да кабеціны рахманай - паспытаешь, друг мой дарагі, дранікі са свежай смятанай, бабку, клёцкі, нават пірагі. Панчанкі [2, с.61].

Зацірка, -і, ж. Мучная похлёбка, приготовленная на воде или молоке. Едакі адзін пад адзін, толькі давай, ды вот зацірка ў чыгуне рэдкакавтая. Лобан [2, с.78].

Верашчака, -і, ж. Жидкое мучное блюдо. Як верашчака ў дно спадала, то маці есці пакідала ды йшла ў камору па другое, яшчэ больш смачнае, ядкое. Колас [2, с.38].

Пячыста, -а, н. Блюдо, приготовленное из больших кусков мяса, запечённого на огне. У першую нядзелю па вялікадні на полацкім кірмашы ўдава рыбака Агафія, кінуўшы на прылаўку рашоты з пячыстамі, як каршун наляцела на рослага сухарлявага чалавека з дарожнаю кайстраю на плячы. Арлоў [2, с.169].

Асабліва папулярна ў беларусаў бульба, якую называюць у народзе «другім хлебам». Яна з'яўляецца абавязковым атрыбутам беларускага нацыянальнага стала. З яе гатуюць бульбянiкi, дранікі, комы, запяканкі, клёцкі, бульбяную бабку.

Пячонік, -а, м., абл. Картофелина, запечённая на огне. Адбіўся хіба ад сваіх, заблудзіўся і згаладаўся так, шторад пячоніку?... Сачанка [2, с.169].

Камы, -оў, адз. няма, абл. Картофельное пюре или каша. І не гэтак рваліся гатаваць камы, як часцей стараліся быць з Князеўнай мы - памагаць ёйз вёдрамі, лыжкамі, міскімыць... Куляшоў [2, с.95].

Смажэнікі, -аў, мн. няма., абл. Жареный картофель. Днём бабка пасадзіла іх (дзяцей) за стол і накарміла капустай і смажэнікамі з маладой бульбы. Васілевіч [2, с.182].

Булён, -у, м. Заправленный салом картофельный суп. "Булён - адкуль такая назва - невядома, бо гэта проста бульбяны суп, зашквараны салам, а зусім не французскі "бульён" Караткевіч [2, с.32].

З мясных страў найбольш вядомыя шматлікім пячысты, мачанка, халадзец, смажанка, каўбасы. Шырока выкарыстоўваюцца ў беларускай кухні грыбы, лясныя ягады і травы, рачная рыба. Вострыя прыправы - часнык, перац, пятрушку - у беларускай кухні выкарыстоўваюць умерана. Усё большае распаўсюджванне ў апошні час атрымліваюць вегетарыянскія стравы.

Акраса, -ы, ж. Заправка для кулинарных блюд из нутряного свиного жира со специями. Тут табе і сыр, і масла, і смятана, і теарог, і кіслае малако, і маслянка, і сырое малако і паранае. Тут табе і да рознай стравы акраса. Бядуля [2, с.21].

Крывянка, -і, ж., разм. Кровяная колбаса. ...Пасярод стала з вялізнай глінянай міскі дыхала пахучай парай бялюткая рассыпчатая бульба, а побач на патэльніяшчэ сквірчэла крывянка. Шамякін [2, с.108].

Крышаны, -оў, адз. няма, абл. Заправленный салом картофельный суп. А здаецца ж, як у школу збіраўся, і наеўся ўволю - апаражніў міску капусты, з'еў амаль не талерку крышанёў, а потым яшчэ і печанай паўгарбузы ў жывотўмяў. Сачанка [2, с.109].

Лёк, -у, м. Селёдочный рассол. У краме цётак Алтарыхі ці Вэльваліхі ён [дзед] часта браў лёк ад селядцоў, а мы, унукі яго, з велізарнай асалодай мачалі хлеб у гэтую салёную жыжку, лічачы яе найвышэйшым дарам. Астрэйка [2, с.116].

Вельмі пашыраны былі на Беларусі разнастайныя віды круп, з якіх варылі супы і рабілі кашы.

Груца, -ы, ж. абл. Перловая или ячневая крупа; каша из такой крупы. Хрысця ужо заслала новенькім у каробачку абрусам шапаткое на стале сена, паставіла нават кісель і груцу - густы крупнік з салодкаю вадою. Адамчык [2, с.54]. _

Крупеня, -і, ж., абл. Крупяной суп. ...Яно [наступленне] чакаецца з дня на дзень, і абрыдзелая крупеня ніяк не лезеўрот. Лужанін [2, с.107].

Крупнік, -у, м. Крупяной суп. А Гапцуль тым часам, толькі яшчэ пачуўшы самы смак, спаражніў яшчэ чатыры міскі крупніку. Галубок [2 с.107].

Панцак, -у, м., абл. Перловый суп. Доўга стыў кавы пах гаркаваты, доўга стыў на стале панцак... Таўлай [2, с.114].

“Алей” - без яго на беларускай кухні не абыходзілася, яго звычайна выраблялі з сямян ільну або сланечніка. На ім жарылі, рабілі розныя салаты.

Алей, алею, м. Подсолнечное масло. I што найбольш падабалася яму [бацьку] у пана Халяўскага -- гэта яда: кожны дзень на абед боршч і каша, з салам ці з алеем, а на еячэру -- гарохаеы суп. Гарэцкі. На ўсім гэтым гарнітуры штодзённа прыбыеала плям ад салідолу, аўтолу і алею. Чарнышэвіч. / дранікі з раніцы ў печы прэюць, хоць на алеі, але смачныя. Грахоўскі [2, с.21].

Аліва, -ы, ж. Смазочное масло. Панкрат еыйшаў з канторы ў еялікую чорную залу, еільготную па кутках і еостра пахучую мокраю ржою, аліеаю і расцёртьш жалезам. Чорны. А машына тая адменна гула, і пабразгеала, і нязеыкла пахла аліеаю. Лужанін [2, с.22].

Традыцыйным напоем на святах была “акавіта” або як яе яшчэ называлі ў іншых мясцовасцях гарэлка.

Акавіта, -ы, ж. 1. Уст. Водка, настоянная на кореньях. Ну і намардаеаўся я з гэтым праееднікам! Ніяк не мог яго спакусіць золатам, тытунём, акаеітай, прысмакамі, каралеўскай уладай і папскай ціярай, вечнай маладосцю і несмяротнасцю. Танк [2, с.20].

Бярозавік, -у, м. Напиток из берёзового сока. Частуе [Крот] церпкім ад скіслых хлебных скарынак бярозавікам. Навуменка [2, с.35].

Трунак, -нку, м., абл. Алкогольный напиток. / калі ўдаецца яму [ксяндзу Пацяйкоўскаму] які-небудзь надзвычай трапны сказ, зварот, ён паўтарае яго ўголас, і тады адступае ад манаскага статута і вынікае шкалік французскага трунка. Колас [2, с.195].

З мукі на Беларусі пяклі разнастайныя караваі, хлеба, булкі і інш.

Грачанік, -а, м. Блин нз гречневой муки. А мой полудзень пад вязам -баль устроім, як паныі Там з суніцамі збаночак, сыру смачнага кусочак і грачанікі-бліны. Колас [2, с.54].

Скавароднік, -а, м., абл. Плоский круглый хлеб, испечённый на сковороде. Неўзабаве яна [Гануся] спякла такім парадкам тры скавароднікі, пульхныя і тоўстыя. Чорны [2, с.179].

1.3 НАЗВЫ ТКАЦКІХ ВЫРАБАЎ, АДЗЕННЯ, АБУТКУ І ІНШАЕ

Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства бацькоў, продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць.

Яркім здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі з'яўляецца народнае адзенне. Сфарміраванае ў выніку доўгіх і складаных працэсаў развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры народа, яно больш, чым іншыя сферы побыту, адлюстроўвае нацыянальную спецыфіку беларусаў.

У склад мужчынскага народнага касцюма Ўваходіла доўгая кашуля, штаны, лапці і безрукаўка.

Вышыванка, -і, ж., разм. Рубашка с вышивкой. 3 прызбы пазірае па-старасвецку ўбраная - андарак і вышыванка, усе свае работы - у добрых гадахужо жанчына: зноў яку казцы. Лушанін [2, с.44].

Зрэбнікі, адз. няма. Штаны, пошитые из поскони. ...Па гразкай баразне ішоў араты ў зрэбніках, з вінтоўкай на плячы. Грахоўскі [2, с.90].

Кажушына, -ы, ж., зб. Одежда, пошитая из овчины. Неўзабаве, каля тае усё школы пачынаюць збіраюцца. Хто ў лапцях, хто ў ботах, хто ў кажушыне. Скрыган [2, с.93].

Плюшаўка -і, ж., разм. Жакет из плюша. Калі ж зачапіць адзежу Макарыхі, то перш за ўсё трэба ўспомніць пра яе даўнюю і вельмі моцную плюшаўку. Кулакоўскі [2, с.155].

Брыль, -я, м. Шляпа с полями (чаше всего соломенная). Я на панскі капялюш брыль свій не змяняю. Колас [2, с.31].

Шабета, -ы, ж., абл. Сумка, которую носят на поясе. Ключнік, падклаўшы пад галаеу раменную паляўнічую шабету, злёгку пахрапеае. Навуменка [2, с.214].

Абутак быў самы разнастайны, у залежнасці ад таго, з чаго ён быў зроблен.

Гумовікі, -аў. Адз. няма., абл. Резиновые сапоги. Пасля Аверка цюпаў гумовікамі па гразі, адыходзячыся ад Сцяпана задам. Пташнікаў [2, с.55].

Дзеравяшкі, -ак, адз. няма. Обувь, выдолбленная из куска дерева, или на деревянной подошве. Эльзі праляскала некалькі крокаў па непадмеценым бруку маленькімі спрытнымі дзеравяшкамі і, усміхнуўшыся Алесю, павіталася... Брыль [2, с.58].

Чук, -а, м., абл. Кожаный лапоть. 3 адной кішэні доўгага сівага халата тырчэла турэцкая булка, як раменны мужыцкі чук. Колас [2, с.212].

Комплекс адзення, абутку, аксэсуараў, які склаўся на працягу стагоддзяў і выкарыстоўваліся беларусамі ў штодзённым і святочным ужытку. Матэрыялам для касцюма служылі лён і сукно, для абутку - скура.

Баваўнянка, -і, ж., разм. Хлопчатобумажная ткань. Свістаў, па-змяінаму звіваючыся ў паветры, шоўк. Паўзла шарсцянка, і весела, як дзяўчына на веснім поплаве, бегла баваўнянка. Караткевіч [2, с.26].

Корт, -у, м. Плотная хлопчатобумажная ткань, называемая иначе “чёртовой кожей”. Не было ў ёй [постаці] нічога незвычайнага, проста высокі чалавек у бравэрцы, пацягненай вышмальцаваным кортам. Чорны [2, с.105].

Крамніца, -ы, ж., разм. Материал фабричного изготовления; одежда из такого материала. Пасля жніва ён [Кастусь] пачаў угаворваць яе не шкадаваць тыіх грошай за каня і набраць крамніны на плацце. Чорны [2, с.106].

Порт, -у, м. Льняная или хлопчатобумажная ткань. А спаткаем чалавека, порт рассцеле ён. Багдановіч [2, с.156].

Саета, -ы, ж. і Сает -а, м. Тонкое высококачественное сукно. На вяселле-разгул наплыло, як на сход, госці знатных зусюль, на паўсвету, гэткай гучнай бяседы не помніў народ, гэткіх скарбаў, брыльянтаў, саетаў. Купала [2, с.176].

Жаночы касцюм быў прадстаўлен доўгай кашуляй і паясным адзеннем (спадніца, фартух, пояс). Галаўны ўбор жанчыны быў абавязковым, насілі звычайна хустку ці чапец.

Гарусоўка, -і, ж., разм. Гарусный платок. Гаспадыня і тут нават не павяла брывом - паслухмяна накінула на галаву вялікую гарусоўку... і выкацілася з хаты. Чыгрынаў [2, с.49].

Канаплянка, -і, ж., разм. Посконный платок фабричного изготовления. Спачатку страсянула касынку, а пасля, склаўшы ў чатыры столкі, пачала завязваць, як павязку, паўзверх сваёй канаплянкі. Дамашэвіч [2, с.96].

Тараноўка, -і, ж., абл. Большой тёплый платок. Люба адчыніла школьную шафу з кніжкамі і ўзяла пажоўклы ад доўгага часу тоненькі сшытачак; ахінулася тараноўкай... Мурашка [2, с.194].

1.4 ПРЫЛАДЫ ПРАЦЫ, ІНСТРУМЕНТЫ, ПРЫСТАСАВАННЯ

Вядучым заняткам беларуса было паляванне і рыбалоўства. Для гэтага выкарыстоўваліся наступныя прылады.

Ваўкаўня, -і, ж., разм. Ловчее сооруженне для волков. Ды калі свой [куток] па ордэры завядзецца, у ім, не сагрэтыім пакаленнямі, пуста і няўтульна, як у ваўкаўні. Калюга. Наглядчык, мусіць, так і не зразумеў, што ў самыя моцныя маразы, калі цэля выстывала, як ваўкаўня, такія гімнастычныя практыкавапні саграеалі і памагалі хутчэй заснуць. Сіпакоў [2, с.38].

Жвіроўка, -і, ж. Вид охотничьего ружья из дамасской стали. І калі паліцыя ў сяло прыязджала -- [стары] выкрадаўся першым, і хаваў жвіроўку, іў дупло раіў мне хаваць і мае вершы. Танк [2, с.68].

Куркоўка, -і, ж., разм. Охотничье курковое ружьё. Сон на дасвецці ўбачыў: Проню каля Прапойска,.. браценіка Сідара, настаўніка, акоп пад школьнымі вокнамі на беразе Проні, а ў акопе мужыкоў, знаёмых і незнаёмых, каго з вінтоўкай, каго з куркоўкай, а каго і з цаглінай. Карамазаў. Калі па вёсцы пайшла пагалоска, што на канаве панішчылі баброў, Сцяпан з нейкаю нават палёгкай і радасцю закіпуў куркоўку за плячо і пайшоў займацца следствам. Жук [2, с.111].

Ламанка, -і, ж., разм. Охотничье ружьё, которое заряжается готовыми зарядами в гильзах. Няхай стрэльба -- не ламанка, але стрэліць -- зробіць знак... Колас. На правым плячы чалавека вісела двуствольная ламанка, а на поясе патроннік, яку паляўнічага. Кулакоўскі [2, с.113].

Пістаноўка, -і, ж., разм. Пистонное ружьё. Як бы там ні было, але ў шапцы сапраўды можна было знайсці і люльку, і лусту хлеба, і запасы шроту, і ўсякія іншыя прыпасы для лесніковай пістаноўкі. Лынькоў. Толькі трэба будзе перазарадзіць нашы дапатопныж пістаноўкі... Танк. Антон стаяў і думаў, чым набітаяго пістаноўка. Грамовіч [2, с.154].

Беларус заўсёды мог пахваліцца сваёй гаспадаркай, якая была дагледжанай, добрай, багатай. Зямля для яго - гэта яго хлеб, а працавітасць дапамагала селяніну яго здабываць. Каб аблегчыць сваю працу, ён выкарыстоўваў разныя для гэтага прылады. Калі пасвіў кароў, браў з сабой кнут, які называў “дратаванкай”.

Дратаванка, -і, ж., разм. Кнут, свитый из верёвочек. Часам ты махнеш маланкай, як падпасак дратаванкай. Крапіва. Лукаш закруціў над канём дратаванкаю... Гартны. Ды вас абодвух трэ былоразлажыць наўслончыку і адшалёстаць дратаванкай, каб дзесятаму заказалі. С.Александровіч. І ўзмахнуў [Пан] дратаванкаю -- кароценькая такая пуга, несамавітая, яна рассекла цела, і пад адзежынай, на штанах адразу ж паказалася кроў. Сіпакоў [2, с.62].

Ійшоў у поле - браў касу, а каб яна лепей касіла выкарыстоўваў “мянташку”, для такго каб яе натачыць.

Мянташка, -і, ж. Наждачная лопатка для точки косы. У скверы пахне сенам маладым, звініць каса пад шорсткаю мянташкай. Бураўкін. Далятаў звонкі шоргат мянташак аб косы. Хадкевіч. За Сажом шаргаталі косы, перагукваліся мянташкі, чуліся вясёлыя галасы і смех. Кірэенка. / чалавек касу мянташкай час ад часу кратаў, каб востраю была увесь свой век. Тармола [2, с.124].

Клявец, -ўца, м. Молоток для отбивания кос и насечки жерновов. Скакалі заўзята кляўцы па бабках, адцягваючы вострыя языкі кос. Крапіва. Так век судзіў, так ён падбаў: клявец ператвараўся ў молат, у трактар -- плуг... Лужанін [2, с.102].

Для апрацоўкі зямлі былі рыдлёўкі, капаніцы, матыгі. Конь дапамагаў селяніну заараць поле.

Таляжоўка, -і, ж., разм. Дисковая борона. Ты мне свае таляжоўкі дасі, як снег сыдзе, удзірванела ў мяне за гумном. 3 таляжоўкаю трзба будзе прайсці разоў па два. Чорны. Да сонца Кучука паднялі: чаго там рассыпацца, давай адпраўляй, усё гатовае стаіць, трыццаць два «інтэры», трыццаць два прычэпы з плугамі, з таляжоўкамі, з усім патрэбным рыштункам. Лобан [2, с.194].

1.5 НАЗВЫ ПАБУДОЎ

Сядзіба беларуса была абустроена, і ўсё ён рабіў сваімі рукамі.

Брама, -ы, ж. Главный въезд во двор, город, усадьбу, на завод и др. в виде двухстворчатых, крытых сверху ворот. ...Некаторай ночы на горад меўся быць напад нейкіх грабежнікаў, а мнішка з кляштара мела ад бога шчасце наперад усё ведаць і, выйшаўшы ўночы за кляштарную браму, адным словам сваім. выратавала горад ад вялікага няшчасця. Чорны [2 с.31].

Весніцы, -ніц, адз. няма. Ворота во двор или со двора в огород, поле. У весніцах стары цвыркун пілуе марш на скрыпцы. Вітка. ...Выйшаўшы за весніцы, Зазыба павярнуў у заеулку да могілак, адкуль вяла сцежка паўз вёску.Чыгрынаў. Ах, ах, ды ў гэтым месяцы яшчэ забіты весніцы, марозам прымарожана, прымружана шчэ лужына завейлівым сняжком. Стральцоў.

Ганок, -нка, м. Небольшой плот. Каб цераз парогі правесці ганкі, каля Екабпілса мы кормшчыкаў бралі. Зарыцкі. Вяжуць сасну у ганкі плытагоны. Астрэйка. Гнаць мне ганкі па віціну. Барадулін [2, с.38].

Жардзянік, -а, м., абл. Жердяной забор. Жывога толькі і было, што хвост жардзяніку ды воддалек маладзенькія, можа тры гады як пасаджаныя, вішанькі... Лобан. Антон сядзеў, прытуліўшыся да жардзяніка. Савіцкі. Ад саўгаснага цэнтра і як магло схапіць вока ўздоўж вуліцы стаялі размаітыія платы. 1 парканы, і частаколы, і тыны, іжардзянікі, і плятні. Дуброўскі [2, с.66].

Каптур, -а, м. Конусообразный навес над чем-либо. Для адводу пары была зроблена выцяжная труба над шырокім бляшаным каптуром. Колас [2, с.98].

Звычайны селянін жыў у драўлянай хаце, зрэдку ў каменнай, у такой часцей жылі больш заможныя беларусы і шляхта.

Лецішча, -а, н., раэм. Дом, где живут летом; летнее пристанище. Прытым жа Слаўнае лепш за якое лецішча. Мурашка. Цяпер рэдка каго з пісьменнікаў там убачыш, шмат у каго, дзякуй богу, завяліся сеае лецішчы, працаваць можна дома, а бывала, бадай-што ўся творчая работа праходзіла там. Скрыган [2, с.116].

Мураванка, -і, ж, разм. Постройка из камня или кирпича. Ад акадэміі запомніўся шырокі двор з двухпавярховымі мураванкамі шэрага казеннага тыпу... Скрыган. А там-сям аднаўлялі больш-менш прыдатныя для жытла мураванкі. Лужанін. Мураванка стаіць пры садку ў рабінах і ясакарах, як прыгажосць не губляецца, не нікне. Янкоўскі [2, с.123].

Плябанія, -і, ж. Дом, в котором живёт ксёндз. Пасля на хлебе і вадзе ксёндз у плябаніі сядзеў -- пасціў, як схімнік, бо сінод такіх не любіць «ваявод». Бажко [2, с.155].

Акрамя хаты на гаспадарцы былі і іншыя пабудовы - для жывёлы, для захавання дроў , прылад працы.

Вазоўня, -і, ж. Сарай для телег. Праз дзён два Скуратовіч завёз першыя тры вазы знойдзенага ў вазоўні жыта. Чорны. Павісні пад сумам, поўня, і асвятлі душу... Вазоўня, наша вазоўня, прысніся свсгшну Тамашу. Сіпакоў [2 с.36].

Дашчанік, -а, м., разм. Строение, сбитое из досок. Дашчаніку стаяць сярод муроў, -- хай будаўніцтва летапісам будзе з аўтографамі рупных муляроў, падсобнікоў вясны на Нафтабудзе. Барадулін. Толькі ля дашчаніка, прыхінуўшыся плячом да вуглавой дошкі, [Канапелька] задыханым і стомленыім голасам папрасіў: «Вінтоўку ў мяне з пляча здымі...» Савіцкі. Я ўжо і кватэру напытваў, недалёка ад санаторыя. Катушок у дашчаніку, як ложакусунуць... Місько [2, с.57].

Курніца, -ы, ж. Курная хата. Але досыць было пераступіць цераз парог, каб адразу знікла гэтае ўражанне, бо ўсярэдзіне хата нагадвала даўнейшую курніцу... Зарэцкі [2, с.99].

Патпаведка, -і, ж. Дровяной сарай. Пятрусь зайшоў да сябе, аў гэты час Сёмка збегаў у гумно па пракламацыі, пералажыў іх на дзве часткі, для сябе і для Петруся, і захапіў на ўсякі выпадак рэвальвер, які пра запас ляжаў захаваным у страсе падпаветкі. Гартны [2, с.137].

Стадола, -ы, ж. 1. Сарай на заезжем дворе. На сярэдзіне дарогі паміж гэтым мястэчкам і Нясвіжам стаяла тады старая карчма, як і належыць ёй, з стадолай і прасторнай хатай на падлозе і з бакоўкамі. Чорны. Уваход у карчму і ўезд у стадолу былі проста з гасцінца.. Тычына. 2. Болыпой хлев. Потым у абсмаленай пажарам ксяндзовай стадоле з аполак ладзілі сцэну і паўтаралі па памяці тыя спектаклі, што бачылі ў Нардоме. Грахоўскі Г2 с.185].

1.6 НАЗВЫ ПРАДПРЫЕМСТВАЎ ПА ВЫРАБУ ЧАГО-НЕБУДЗЬ

Нягледзячы на тое, что беларус рабіў усё сваімі рукамі, існавалі таксама прадпрыемствы. На іх звычайна выраблялі тое, што людзі маглі купіць за грошы, або перарабатывалі сыравіну.

Алейня, -і, ж. Предприятие по производству растительного масла, а также зданне для такого пронзводства. Я от і цяпер думаю -- трэба будзе зімою зрабіць алейню. Чорны. Заставалася заўтра агледзець яшчэ электрастанцыю і алейню. Галавач. I алейня і цагельня -- ажываў за цэхам цэх. А.Александровіч [2, с.22].

Бляхарня і Бляшарня, -і, ж. Жестяная мастерская. Дах на бляхарні, зроблены са старой Зусевай бляхі, маляры запэцкаліў чырвоную блішчастую фарбу. Мурашка. Тут мясціўся кавальскі цэх, ліцейня, такарня і бляшарня. Галавач [2, с.ЗО].

Гарбарня, -і, ж. Кожевенный завод; мастерская по переработке кожи. Але ў той час кожны малады віленскі гарбар рабіў яшчэ свой «фрэндар», або вандроўку, з горада ў горад, з гарбарні на гарбарню, для падвышэння кваліфікацыі. Гарэцкі. Паяўленне гарбарань і металаапрацоўчых і іншых арцелей, а пасле фабрык і заводаў, узнікненне і пашырэнне ў канцы XIX і пачатку XX стагоддзяў даволі буйных паводле таго часу і маштабаў горада майстэрань спрыяла фармаванню і росту пралетарыяту. Чорны. Але гэта значыла не прызнаць астраномію, якую яна [князёўна] вельмі любіла, тыя сталеліцейныя заводы, якія працавалі на Урале, гарбарні свайго бацькі, фабрыкі, што выраблялі шоўк, бархат і іншую тканіну, нарэшце лямпу, якою яна карысталася... Лупсякоў [2, с.47].

Стальмашня, -і, ж., разм. Мастерская колёсника. От ён [Змышлевіч] тады ў стальмашні і налажыўся гэблік у руках трымаць, з пілкаю ды з долатам як абыходзіцца, сёе-тое ў паяздзе паправіць мог. Калюга. Я часта прыбягаў у стальмашню да бежанца, пазіраў на яго рукі... Бялевіч. Мы з ім [Лёвачкам] пасябравалі іўвесь час праводэілі тоў лесе, які быў недалёка, яго ў садку, забаўляліся пад паветкай, дзе была бацькава стальмашня. Кухараў.

Цагельня, -і, ж. 1. Кирпичный завод. У лозе каля павецяў цагельні палегла пятнаццаць гулякаў, а дзесяцёх захапілі жыўцом. Брыль. Балота пачыналася адразу за гарадком, за цагельняй, гарэла не першы год. Карамазаў. 2. Карьер, где добывают глину на кирпич. Цераз грэблю паўз чорную цагельню цягліся ўжо ў мокрай цемры. Мележ. Тамака ў нас цагельня была -- здаўна гліну бралі... Ягоўдзік [2, с.205].

Цукроўня, -і, ж. Предприятие по производству сахара. Алесь лазіў па сходах, мастках і кацельных памяшканнях цукроўні. Караткевіч [2, с.208].

1.7 НАЙМЕННІ ПРАФЕСІЙ, РОДУ ЗАНЯТКАЎ

На Беларусі існавалі пасады, займалі іх звычайна людзі не бедныя, якія мелі вялікія ўласныя надзелы зямлі і мелі пад сваім кіраўніцтвам сялян.

Абшарнік, -а, м. Помещик, владеющий большими земельными наделами. Паводле закона, Шастака трэба было здаць у камендатуру, і ўжо адтуль, калі б ён вьжыш, яго маглі аддаць якому-небудзь абшарніку ці фермеру, калі б не спатрэбіўся на што іншае. Мікуліч. Цара скінулі, а князі ды абшарнікі засталіся. Галавач. А мне прыгадваецца зноўку матрос, даспелы лістапад, калі абшарнікаў валокі з надзеяй кроілі сяло... Бялевіч [2, с.17].

Войтаўства і Вайтоўства, -а, н. Должность войта, а также работа, связанная с исполнением обязанностей войта. Ой, бабулька Наста, гэта яго еойтаўства мне ўпоперак горла стаіць. Колас. Ён [войт], нарэшце, выпрастаўся і закрычаў ужо грозна, як прызвычаіўся за шмат гадоў вайтоўства. Гарэцкі [2, с.41].

Дзедзіч, Дзедзіц, -а, м. Наследник дедовского имения, поместья, двора; владелец имения, полученного в наследство от предков. А ён, магнат насупроць мяне, дзедзіч, старога каптана пашкадаваў мне, брату роднаму, каб яму бог здароўя пашкадаваў. Чорны. Дзедзічы няўдзячнай самай спадчыны іўдзельнікі вось гэтых дзён, --мы эпоху хараством адзначылі, мы адзначылі эпоху хараством. Дубоўка. Бо што і як адкажаш на справядліва суровае, нават бязлітаснае пытанне: чаму ты зазнаўся, таварыш, і ходзіш па нашым свеце, як колішні дзедзіц... Брыль [2, с.57].

У гарадах і мястэчках існавалі “Балаголы”, яны мелі свайго каня і за грошы перавозілі людзей.

Балагол, -а, м., уст. Ломовой извозчик. Сувязь з горадам падтрымлівалі балаголы і паспявалі забяспечыць усе патрэбы. Грахоўскі. Цяпер ён [Джвучка] сядзеў на пустой бочцы, як балагол, загарэў, стаў зусім буры. Пташнікаў. Пошту ў тыя гады прывозіў дзікаваты, чорны, як грак, балагол Беня... Навуменка [2, с.26].

Вельмі пашыраным на Беларусі было кавальнае рамясло. Свая кавальня была ў кожнай вёсцы, у ёй вырабляліся ўсе патрэбныя прылады з жалеза.

Кавальства, -а, н. Кузнечное дело. Яўрэі таксама нярэдка аралі і малацілі, але большасць карміласярозным рамяством -- найчасцей кавальствам ды шытвом. Мележ. Зноў вяртаюся я да свайго настаўніка, які вучыў мяне не толькі кавальству, але і даў урокі той простай педагогікі, што заклала асновы душэўных набыткаў. Вітка [2, с.92].

Лес, звычайна, належыў панам або багатай шляхце. Як і зараз, так і раней лес быў падзелены на лясніцтвы, за кожным быў закраплён свой ляснік, які назіраў за парадкам і спакоем лесу.

Леснікоўства і Леснічоўства, -а, н. Работа, занятие лесника. -- Нагаворыць немцу і з леснікоўстеа прагоніць... -- Няхай праганяе. Многа ты меў з леснікоўстеа! Чарнышэвіч. Мікалаю даеялося леснікоўстеа кінуць, старую кабылку прадаць. Карпюк. А Міна Марук... голасна, нібы дэкламуючы выказваў сеае думкі, якія прыходзілі яму за доўгія гады леснічоўстеа. Броўка [2, с.115].

1.8 НАЙМЕННІ ЛЮДЗЕЙ І САЦЫЯЛЬНЫЯ ПАНЯЦЦЯЎ

У народзе людзей, якія займаюцца пэўным заняткам або чымсьці вылучаюцца сярод іншых, называлі рознымі прозвішчамі, мянушкамі і давалі ім розныя званні.

Біскуп, -а, м. Высшее духовное звание служителя католической церкви. Особа, удостоенная этого звания. Між гэтых запраўскіх еаякаў кідалася ў еочы духоўная асоба, партрэт біскупа, стрыжанага, брытага, з усімі біскупскімі атрыбутамі. Колас. Службу правілі наезджыя біскуп і ксяндзы з некалькіх суседніх парафіяў. Грахоўскі. А ўслед за панамі-деаранамі пачалі адхрышчвацца ад паўстання і ксяндзы з іх высокімі духоўнымі айцамі касцёла -- біскупамі. Якімовіч [2, с.28].

Дапытнік, -а, м. Человек, проводящий допрос. Глянуўшы на старога, ён [Сурвльчык] выйшаў, іна яго месцаўвайшоў другі дапытнік. Чорны [2, с.56].

Дарэктар, -а, м.,уст. Домашний учитель. I кончыў [бацька] тым: лепш к сабе ў хату -- не трэба й кланяцца Яхіму -- наняць дарэктара на зіму, ну хоць бы Яську Базылёва. Колас. Сёмка пражыў і прадружыў з Рыгорам вясёлыя рэзвыя гады юнацтва: разам вучыліся ў дарэктара па хатах, разам рабілі саначкі і лыжы ды коўзаліся на іх... Гартны. Вучоба ў «дарэктара» не пакінула прыкметнага следуў яго жыцці. Хведаровіч [2, с.56].

Заможнік, -а, м., разм. Зажиточный, состоятельный человек. Цяпер у нас ёсць свой сад, свой гарод, аДзіда-дзед наш не быў заможнікам. Бядуля. Былі і такія заможнікі, у якіх адно лічылася зямлі больш, як у іншых; але як зямля тая жаўцела жоўценькім пясочкам, то заможнікі такія праўдзіва нагадвалі голых каралёў. Мележ. Калі ж уставаў заможнік, які цягнуўся калісь за Кандыбам, Анэля,верыла іяму. Чарнышэвіч [2, с.74].

Маршалак, -лка, м. Предводитель дворянства. Перад спраўднікам ён [Цімох] быў у протаіерэя, гарадскога галавы, маршалка і манастырскага настаяцеля. Мурашка. Скарына больш здагадаўся, чым дачуў, хто так мнагазвонна крочыць: пераможца пад Оршай, маршалак, гетман, князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі. Лойка. Маршалак Загорскі не абяцаў яму задаволіць просьбу, бо гэта абразіць пачуцці дваран. Караткевіч [2, с.121].

Местачковец, -оўца, м., разм. Житель местечка. Местачкоўцы памагалі пагарэльцам будавацца, стаць на ногі, давалі прытулак, хлеб і да хлеба, увесну пазычалі насенне. Грахоўскі. Бабка Аўгіння расказвае бясконцую чараду прыгод, што здарыліся з тым ці іншым местачкоўцам. Навуменка. ...Сюды рыбакі заганяюць лодкі; тут пакупацца і на пясочку пазагараць добра; тут местачкоўцы збіраюцца вольнаю часінаю пасядзець... Янкоўскі.

Пісарчук, -а, ш.,разм. Помощникк писаря. Прыстаў яго адразу і прывітаў з пачаткам. яго кар 'еры: пакуль што, вядома, пісарчук, але кожны спрытны чалавек павінен выслужыцца. Чорны [2, с.154].

Пробашч, -а, м. Католический свящеенник, возглавляющий приход. А пробашч у турботах не разагнуў спіны ў касцельным сутарэнні. Бажко. Ён

[Тамаш Зарэмбоўскі] сябраваў з панам пробашчам, нават меў пры касцёле нейкі чын. Сабаленка [2, с.160].

Солтыс, -а, м. Сельский староста в Западной Беларуси. Солтыс яшчэ з вечара заказаў, і Шурка ўжо запрагаў каля хлява, калі іх удвух зайшло ў расчыненыя вароты. Брыль. Солтыс загадаў усім сабрацца да крукоўскага свірна. Сабаленка. Марудзіць няма чаго, 6о, калі мы выходзілі з нашай хаты, у вокнах солтыса яшчэ свяцілася. Машара [2, с.183].

Староства і Старастоўства, -а, н. Должность и занятне старосты. Яна [Ганна] ніяк не магла пагадзіцца нават з думкай аб старостве. Лынькоў. Не раз у гэтым збожжы пагрэў быў рукі і Андрэя Каржакевіча бацька за шэсць гадоў свайго старастоўства. Крапіва [2, с.187].

Прозвішчы атрымоўвалі таксама людзі, якія праводзілі розныя святы, весялілі народ, звычайна гэта былі “весялуха”, “вясельнік”. Яны ўдзельнічалі ў правядзенні вяселля.

Бяседнік, -а, м., разм. Участник застолья, званый гость. Ноч наеылёт вірыла застоліца, а на світанні, у няпэўным святле аплытых сеечак трохі цверазейшыя з бяседнікаў змецілі, як бацька і сын заснулі ў еысокіх, аздобленых разьбою крэслах, зеесіўшы русяеыя галовы на грудзі... Арлоў [2, с.35].

Весялуха, -і, ж.,разм. Женщина весёлого характера. /, здаецца, ёй на еуха нехта шэпча: Гэля, Гэля, а ці хутка, весялуха, зазеініць теаё еяселле? Панчанка. ...Маці ж наша не еесялуха, не здараеуха, хіба мо была такая ў дзеўках, а потым жыццё перайначыла яе. Марціновіч. ...На стозе дзяўчаты ў белых, нізка завязаных хустках, -- нібы чайкі пад зялёнай гарбатай акіянскай хеаляй -- загарэлыя, белазубыя еесялухі. Левановіч [2, с.39].

Вясельнік, -а, м., разм. Участник свадебного обряда. Крыху пазней, ад сустрэчнага чалавека, мы даеедаліся, што недалёка адгэтуль, на ўзлессі, другі ўжо дзень шумела цыганскае вяселле. I гэта мужчыны-еясельнікі проста ехалі да ракі. Брыль. Ушьнок раз за разам забягалі то адзін, то другі з учарашніх вясельнікаў і, разводзячы рукамі, як бы іххто пытаўся, заяўлялі: «Няма Прузыны...» Ядвігін Ш [2, с.45].

Дружбак, -а, м., разм. Закадычный друг. Кожны мае дружбака такога, захавана ў сэрцы да якога прыязні даўнейшай цеплыня. Куляшоў. Надзейныя людзі -- дружбакі мае колішнія, з якімі я працаваў некалі. Шамякін. Напарнікам у Віктара быў, як і летась, яго стары дружбак Анісь ПІчыт, ён і прымаў змену. Хадкевіч [2, с.62].

Дружка, -і, ж. Подруга невесты в свадебном обряде. Ухаце яшчэ тупалі дружкі і сватыі, на вуліцы гаманілі і спявалі. Мікуліч. Ладаваліся ў царкву трыіма вазамі: на першым Ганна з дружкамі, на другім Яўхім з братам Сцяпанам і дружынай, на апошнім -- Пракоп і Сарока. Мележ. Ганька таксама, едзе ў царкву. Яна таксама дружка, і яна сядзіць на адным возе з Васільком, Сцёпам, Ленай іЛізаю. Васілевіч [2, с.62].

Замужка, -і, ж.,разм. Замужняя женщина. Не паспела Глаша асвойтацца са становішчам замужкі, як давялося вярнуцца ў інстытут Лужанін. Фараон, аднак, дазнаўся, што з замужкаю звязаўся, і тут раптам занямог. -- Пакараў мяне, знаць, бог! Крапіва [2, с.74].

Жанчыну, у якой не было дзяцей, у народзе называлі “бяздзетухай”, жыла яна звычайна адна, ні з кім не сябравала, яе нават крыху стараніліся.

Бяздзетуха, -і, ж., разм. Бездетная женщина. І з дзецьмі ім таксама
моцна не пашанцавала -- бяздзетухаю засталася Марыська. Крапіва.
Помніце, бяздзетуха, вялікую-вялікую ляльку купіла сабе, -- ну як твая, Марфа, Галя -- плаццяў ёй панашыла, у хаце памыець, адзенець яе, пасадзіць на ўслоне, валасы ёй будзіць расчэсеаць і ўсё гаворыць, як з жывою. Сіпакоў. У памагатыя гнаць кароў Сарока дала Мацеею брыгадзіраву жонку Мальвіну -- бяздзетуха, гаспадар у салдатах, маладая -- якраз падыходзіць. Лобан [2, с.34].

Жанчыны, звычайна атрымоўвалі прозвішчы па занятку мужа: “каваліха”, “леснікоўна”, “пісароўна” і інш.

Каваліха, -і, ж., разм. Жена кузнеца. У той дзень, пад вечар у нас усе гаварылі, што каваліха сватала Такарэвічавай Надзі прыімака, і за гэта Надзя пасварыіласяз каваліхаю. Чорны [2, с.92].

Леснікоўна і Леснічоўна, -ы, ж., разм. Дочь лесника. Як на шчасце, паявілася леснікоўна. Мележ. А леснічоўне хораша на мурагу на вышках. Барадулін [2, с.115].

Пісароўна, -ы, ж. Дочь писаря. Маці была ў мястэчку швачкаю, шыла сукенкі папоўнам і пісароўнам, але зарабляла так мала, што часам сядзелі мы не еўшы. Гарэцкі [2, с.154].

Былі сяляне, якія не мелі сваёй зямлі або не мелі сродкаў яе ўтрымоўваць, яны звычайна ішлі ў заробкі і наймаліся да каго-небудь.

Здольнік, -а, м. Человек или целая семья, принятая по договору в большое хозяйство для общей работы. Але дужа прасіліся гаротнікі, дык ён [Тарас] і згадзіўся ўзяць іх да сябе за здольнікаў. Гарэцкі [2, с.84].

Кутнік, -а, м. Обедневший безземельный крестьянин, снимающий для жилья часть комнаты (угол). Сёння быў першы дзень, калі Міколка ішоў дадому, не баючыся бясконцага дзедавага бурчання і сварак: у яго, вечнага бесхацімца, нарэшце будзе свая хата, у яго, беспрытульнага кутніка і кватаранта, будзе свойродны кут. Тычына [2, с.111].

1.9 РАСЛІННЫ I ЖЫВЁЛЬНЫ СВЕТ

Цікавыя назвы атрымоўвалі не толькі дамашнія жывёлы, але і дзікія. Жывёлы мелі абагуленыя назвы, якія, напрыклад, атрымоўвалі па таму, калі нарадзіліся або па тым, для чаго яны трымаліся ў гаспадарцы. Былі такія цікавыя назвы, як: “асянчук”, “весянчук”. Гэта жывёлы, якія нарадзіліся ў пэўную пару года.

Асянчук, асенчука, м., абл. Домашнее животное или птица, родившиеся осенью. Колькі ў яе [Тацяны] цяпер тае гаспадаркі: асянчук-кабанчык, ды дзве курыцы з пеўнем. Васілевіч. А што значыць сыіты баран-асянчук для сям'і? Кулакоўскі. Ён [механік] смела плюхнуўся ў ваду і лёгка паплыў. -- Бач, які гладкі, як асянчук. Жук [2, с.25].

Весянчук, -весенчука м., абл. Домашнее животное или птица, родившиеся весной. Моцна спала Люба, доўга. Узбудзіў гарласпыі пеўнік-весянчук. Мурашка. Ля плота паважна, з гонарам расхаджваўрыжы певень-весянчук і згукваў да сябе курэй... Сачанка [2, с.39].

Жаробка, -і, ж. Молодая кобылица. Не паспела я агледзецца, як ён ужо на жаробцы конна сядзіць. Чорны. ...Дух няўпынны штурхае: лаві з распушчанай грыеай дзікунку-жаробку, пакуль не астыла шаленства ў крыві... Звонак. Бабейка з году ў год мацнеў, мацней урастаў у зямлю, у гаспадарку ён меў цяпер шэсць дзесяцін надзелу, спраўнага рабочага каня і жаробку для выездаў... Хадкевіч [2, с.67].

Кормнік, -а, м., разм. Откормленный кабан. Дастаўся Мальеіне ад дзядзькі -- еечнага халасцяка добра дагледжаны дом з садам і гародам амаль у цэнтры мястэчка, хлеў з адрынаю і склепам, еыпеставаная малочная кароеа, кожны год Мальвіна трымала доўгіх, як луты, кормнікаў, еяліся куры і гусі. Грахоўскі. [Іеан] зазірнуў у іх, хоць ведаў, што ў адным хлеўчуку -- кормнік, у другім -- деое падсвінкаў. Тарціновіч. Паставіўшы на прыпек два чыгуны з бульбай кормніку, Салвэсіха наліла іх вадой, пасля, узяўшы аберуч еілкі, пасунула чыгуныўтч, бліжэй да агню. Рыбак [2, с.104].

Стаеннік, -а, м. Лошадь, предназначенная только для выезда, а не для работы. / мой Гняды хвост угору задраў, нібы стаеннік якіі Чарнышэвіч. Не ўцярпеў панскі паляўнічы і расказаў людзям, йіто князь толькі на стаенніку гарцуе, а стралок з яго няўдалы. С.Александровіч. Стаеннікі раздражнёна махалі хвасташ, адганяючы мух і сляпнёў, якія наляцелі і сюды, у халаднаватую крыху канюшкю. Сіпакоў [2, с.186].

Шаўлюжка, -і, ж., разм. Старая, слабосильная, изработавшаяся лошадь. Дрогкія, убогія калёсікі, калматая, слабасільная шаўлюжка і пануры, бедны вілянчук-фурманшчык не весялілі вока. Гарэцкі. / зноў змораная, але бязмеры старанная шаўлюжка клыпала памаленьку, адгадваючы загубленую ў цемры і снегавой замеці дарогу. Зарэцкі. І цяпер яшчэ, калі прахвацішся сярод ночы, пачынае здавацца: трухаюць калгасныя шаўлюжкі па ўчарнельш зімніку... Лужанін [2, с.216].

Конь быў галоўнай свойскай жывёлай для гаспадаркі. На ім рабілі ўсю патрэбную работу па гаспадарцы: аралі зямлю, звозілі сена з поля, рыхтавалі дровы на зіму і г.д. Па сваёй масці, гаспадары давалі ім мянушкі і разлічалі па колеру.

Дэраш, -а, м. Конь чалой масти. Ён [Бушмар] доўга сядзеў так на сеаім хутарскім дэрашу, трапаў яму грыву і стаў, як дзіцё -- радасны, без думак аб прычынах. Чорны. Прыгнаў каровы дзядзька Антось. Апошнім прыплёўся на сваім дэрашы Карусь Дзівак з Магдаю. С.Александровіч. А яны ляцелі шалёна, і белы конь усё даганяў і не мог дагнаць вогненнага і дэраша. Караткевіч [2, с.64].

Мышак, -а, м., разм. Конь серой (мышастой) масти. У вазок быў запрэжаны бальнічны мышак, у перадку сядзеў Мікіта -- конюх. Пташнікаў [2, с.124].

Расліны таксама атрымоўвалі самыя разнастайныя назвы. Беларус збіраў у лесе грыбы, ягады. На гародзе вырошчваў розную гародніну, якую ўжываў у ежу і даваў свойскай жывёле.

Жыгучка, -і, ж., разм. Жгучая крапива. Кладзе тата нас па чарзе на лаву. Набірае ў дзве рукі цэлы вехаць жыгучкі і пачынае ад галавы да пятак націраць ёю. Дубоўка. Знікаюць у пад'ездзе зялёная крапіўка, вясёлая жыгучказ сівою лебядой. Барадулін [2, с.69].

Жытніца, -ы, ж., разм. Ржаная солома. Арудуючы здаравеннымі трохрагоеыімі віламі, Волька па-мужчынску падхопліеала імі жытніцу і кідала яе ў тарпу. Васілевіч [2, с.69].

Браткі, -так, адз. няма. Анютины глазки. На клумбе навокал помніка растуць незабудкі, браткі і маргарыткі. Гурскі. Маргарыткі і браткі на газонах паднялі галовы і пры подыху ветрыку пагойдваліся. Карпаў. ...Павыгарала трава ў парках. Толькі на газонах цвілі браткі ды астры. Асіпенка [2, с.31].

Відук, -у, м. Дикорастущий мак, мак-самосейка. 3 зярнят нам трэба мець: мак-відук, зярняты дзікай або сеўнай вікі, розных дзікіх гарошкаў, насеннерозных траў... Верас. Стаўшы на граду, запунсавеў самотлівы відук. Калачынскі. Апчхі! Праклятая чыхаўка вытрасла з маёй галавы, нібы зернейкі відуку, усе дарэшты даты. Арлоў [2, с.40].

Каласавік, -а, м., разм. Ранний боровик, который растёт во время колошения ржи. Жоўтагалоеыя каласаеікі -- грыбы нядоўгія. Навуменка [2, с.93].

Кіях, -а, м., абл. Кукурузный початок. ... Мясцовага, можа нават верамейкаўскага гатунку кукуруза... нясмела еытыркала з-пад шырокага і настылага, таму ажно крохкага лісця чорна-рыжыя кудлы сваіх кароткіх, але таўсманых кіяхоў... Чыгрынаў. Выкінулі, сушаць на сонцы сеае кучары-косы кіяхі. Сачанка. Ужо ў самым-саменькім смаку,кіяхі, ужо распузацела бручка... Янкоўскі [2, с.101].

Краска, -і, ж. Полевой цветок. I адбылося тое, што наклікалі жужліеыя пчолкі, аб чым шапацелі сарамліва-ціха чараты з плюшнікам, чаго чакалі, кіеаючы пекнымі галоўкамі. прырэчныя краскі. Мурашка. А пчолы з кожнай краскі збіралі мёд дзень цэлы. Пушча. Пазарасталі травою сцежкі суровай пары. Белыя, сінія краскі нашы схавалі сляды. Бялевіч [2, с.106].

Шыпшыннік, -у, м. Заросли шиповника. Краса тайгі -- шыпшыннік дзікі -- пялёсткамі ўсцілае шлях. Звонак. То цяпла не ставала, то чыстай вады, і з гадамі рабіўся шыпшыннік калючы. Грахоўскі. I на шыпшынніку (не, гэта не здалося) жывая сочыцца і чырванее кроў. Шушкевіч [2, с.221].

1.10 НАЗВЫ ЎЧАСТКАЎ ПРАСТОРЫ, АСВОЕНАЙ ЧАЛАВЕКАМ

Поля, якое засейвалі ільном, называлі “ільнішчам”, лён потым убіралі, пралі, ткалі з яго адзенне.

Ільнішча і Ільнянішча, -а, н. Поле, на котором прежде сеяли лён или собрали посеянный лён. Я наогул лічу, што старшыня, калі ездзіў на кані, быў трохі бліжэй да чалавека, ён мог і на бульбянішча заехаць, і на льнішча. Сшакоў. Запахла сіўцом з-пад Пагурка, сухім, аж здаецца, ён крышыцца на соль,.. дзяцельніцай з выганчыка ад ракі, белай, як снег; сухім дурнап'янам, лебядой, рамонкам, свірэпкай і гугелем -- з ільнянішча, з-за пунь. Пташнікаў [2, с.91].


Подобные документы

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Лексічная безэквівалентнасць і сумежныя моўныя з’явы. Прычыны ўзнікнення лексічнай безэквівалентнасці. Спосабы выражэння лексічнага значэння аднакампанентных польскамоўных адзінак беларускамоўнымі адпаведнікамі. Класіфікацыя безэквівалентнай лексікі.

    курсовая работа [47,6 K], добавлен 16.02.2016

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Семантычная характарыстыка размоўнай лексікі. Тэматычныя групы размоўных слоў. Структурна-словаўтваральны аналіз, граматычная характарыстыка, эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка размоўнай лексікі. Сінаніміка размоўных лексем. Алфавітны паказальнік.

    курсовая работа [48,1 K], добавлен 15.06.2011

  • Фарміраванне беларускай тэрміналогіі. Навуковая тэрміналогія. Ўзбагачэння спецыяльнай лексікі новымі лексічнымі адзінкамі. Спецыфічныя рысы тэрмінаў. Узаемадзеянне тэрмінаў і агульнаўжывальнай лексікі. Ўтварэння тэрмінаў. Словы іншамоўнага паходжання.

    реферат [23,8 K], добавлен 24.01.2009

  • Бытавыя звычаі і абрады беларусаў. Генезіс каляндарна-абрадавай лексікі гадавога цыкла земляробчага календара. Паходжанне абрадаў зімовага цыкла земляробчага календара. Свята Вялікадня. Лексіка-семантычная характарыстыка найменняў абраду Купала.

    контрольная работа [46,9 K], добавлен 06.03.2016

  • Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.

    реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011

  • Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ стагоддзя, пачатак спецыяльнай работы па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі.

    курс лекций [29,2 K], добавлен 08.06.2009

  • Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.

    курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015

  • Метадалагічны аспект навучання. Германiзмы ў старабеларускай мове, тыпалогія. Лінгваметадычныя аспекты выкладання лексікі: вымаўленчыя навыкі, навучанне асваенню новай лексікі, фразеалагічны аспект. Пераклад фразеалагічных адзінак, маўленчы этыкет.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 10.04.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.