Фразеалагічныя адзінкі біблейскага паходжання
Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 24.05.2015 |
Размер файла | 86,1 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
Філалагічны факультэт
кафедра гісторыі беларускай мовы
ФРАЗЕАЛАГІЧНЫЯ АДЗІНКІ БІБЛЕЙСКАГА ПАХОДЖАННЯ
Курсавая работа
студэнткі IV курса
завочнай формы навучання спецыяльнасці "Беларуская філалогія" Дабравольскай Наталлі Пятроўны
Навуковы кіраўнік -
кандыдат філалагічных навук
дацэнт Свістунова Марына Іосіфаўна
Мінск, 2012
Змест
- Уступ
- Глава 1. Фразеалагізмы: крыніцы паходжання
- 1.1 Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця
- 1.2 Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры
- Глава 2. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у беларускай мове
- Заключэнне
- Спіс выкарыстанай літаратуры
Уступ
Фразеалагізмы ўяўляюць сабой частку лексікі любой мовы, якая характарызуецца ўстойлівасцю і ўзнаўляльнасцю. Кампаненты фразеалагізмаў могуць адносіцца як да актыўнага лексічнага слоўніка, так і да пасіўнага (быць архаізмамі ці гістарызмамі). Разуменне сэнсу фразеалагізма патрабуе ад чытача разумення моўнай карціны свету, а таксама кантэкстаў, на аснове якіх былі створаны фразеалагізмы.
Кожны народ мае свае асаблівасці ў развіцці, што абумоўліваюць адрозненні ў фразеалагічным фондзе. Але у сусветнай культуры існуюць некалькі універсалій, на аснове якіх ствараюцца фразеалагізмы. Да ліку такіх універсалій адносіцца культура Старажытнай Грэцыі і Рыма, Біблія. Такія фразеалагізмы атрымалі назву біблеізмаў, інтэрнацыяналізмаў.
Біблія (грэч. biblos - кнігі) - збор кніг, напісаных па натхненню Духа Святога праз божых выбраннікаў. Негледзячы на атэістычны перыяд СССР, у мове захавалася шмат выразаў, звязаных з біблейскім кантэкстам.
Менавіта з Бібліі пачалося распаўсюджванне хрысціянства на тэрыторыі Кіеўскай Русі, Біблія ўспрымалася як сродак навучэння грамаце, адпачынак для душы, кнігі для вядзення набажэнстваў. Біблейскія вобразы ўвайшлі ў славянскія летапісы і сталі часткай нашай культуры яшчэ ў ранняе Сераднявечча. Хрысціянства на нашай зямлі цесна пераплялося з язычніцтвам і стала асновай нацыянальнага светапогляду.
Біблія стала самой чытаемай кнігай на Русі, фарміравала не толькі рэлігійную, але і штодзённую свядомасць. Яна заклікала да асэнсавання быцця ў катэгорыях дабра і зла, праўды і хлусні, граху і праведнасці. Гэтыя ідэі раскрываліся праз рэальнае жыццё рэальных людзей, ва ўсёй разнастайнасці праявы духу і плоці.
Разам з тым пранікненне ў гутарковую сферу біблейскай лексікі і фразеалогіі адбывалася не толькі пад уплывам непасрэдных зносін з тэкстам Бібліі, але і пад уплывам літаратуры. Ад вытокаў і да гэтага дня яна ўбірала ў сябе біблейскія вобразы і выразы, даносіла іх да чытача, злучыўшы з жывой стыхіяй гутарковай мовы. Адзін з першых узораў рускай мастацкай прозы "Маленне Данііла Заточніка" (XIII ст.) перапоўнены біблейскімі цытатамі і метафарамі, згадваннямі падзей і персанажаў Святога Пісання.
Гэтак жа відавочна звязана з Бібліяй паэзія і проза шматлікіх творцаў.
Хоць Біблія і перадае слова Божае, аднак перададзена яно чалавечымі вуснамі, таму пры стварэнні Святога тэксту не адменены асобаснае пачатак, эмацыйны ўплыў на тэкст. Напэўна, у гэтым крыецца прычына лёгкага пранікнення біблейскіх слоў і выразаў у паўсядзённую гаворку.
Фразеалагізмы на біблейскай аснове выступаюць як прадмет даследавання спецыялістаў Камінскай Е.У. (супастаўляльны аспект), Белікавай Г.У. (біблеізмы ў мастацкім тэксце), Яцэвіч К.У. (функцыянаванне біблеізмаў у розных мовах), Хрячкова Л.А. (тыпалогія біблеізмаў), Ваніева О.А. (біблеізмы як сусветныя ўніверсаліі) і інш.
Фразеалагічным фондам беларускай мовы займаецца шэраг даследчыкаў такіх, як А.С. Аксамітаў, Я.Я. Іваноў, І.Я. Лепешаў, А.Я. Міхневіч, Ф.М. Янкоўскі. Фразеалагічнае багацце мовы адлюстравана ў слоўніках фразеалагізмаў, крылатых выразаў, прыказак, прымавак. Так, С.Ф. і Я.Я. Івановы стварылі "Слоўнік беларускіх прыказак, прымавак і крылатых выразаў”, І.Я. Лепешаў выдаў "Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў” і "Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы”, І.Р. Шкраба і Р.В. Шкраба складаюць слоўнік "Крынічнае слова: Беларускія прыказкі і прымаўкі”. Тэма фразеалагізмаў у лінгвістыцы заўсёды застаецца адной з самых цікавых для даследванняў, фразеалагізм як жывая моўная з'ява здольная трансфарміравацца, змяняючыся ў залежнасці ад патрэбы часу, таму тэматыка фразеалагізмаў падаецца невычэрпнай.
Біблеізмы ўключаюцца ў слоўнікі фразеалагізмаў, існуюць асобныя слоўнікі тэматычных фразеалагізмаў на біблейкай аснове. У нашай працы намі выкарыстаны "Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы” ў 2 тамах Лепешава І.Я., "Дыялектны слоўнік: лексіка, фразеалогія" Н.І. Гілевіч.
Аб'ектам нашага даследавання стала Біблія, прадметам - фразеалагізмы на біблейскай аснове.
Мэта курсавой працы - даследаванне асаблівасцей фразеалагізмаў біблейскай тэматыкі ў беларускай мове.
Пастаўленая мэта можа быць рэалізавана праз рашэнне наступных задач:
1) вызначыць этымалагічныя крыніцы беларускай фразеалогіі;
2) апісаць асаблівасці Бібліі як крыніцы для стварэння фразеалагізмаў;
3) саставіць выбарку фразеалагізмаў біблейскай тэматыкі;
4) правесці класіфікацыю выбаркі.
Асноўнымі метадамі даследавання пры напісанні курсавой працы сталі аналіз тэматычнай літаратуры, метад параўнальна-супастаўляльны, метады аналізу і сінтэзу, абагульнення.
фразеалагізм мова біблія беларуская
Глава 1. Фразеалагізмы: крыніцы паходжання
1.1 Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця
У XV-XVI стст. ў старабеларускай літаратуры з'яўляюцца першыя перакладныя творы. На старабеларускую кніжную мову перакладзены царкоўныя, напаўсвецкія творы з рэлігійным зместам, апокрыфы, рыцарская літаратура ("Александрыя", "Аповесць пра Трою", "Кніга пра Таўла-рыцара"). Пераклады рабіліся з царкоўнаславянскай, лацінскай, польскай, чэшскай, сербскай і арабскай ("Аль-Кітаб"). Першая надрукаваная кніга Ф. Скарыны - пераклад з царкоўна-славянскага і чэшскага тэкстаў. Перакладамі займаліся С. Будны і В. Цяпінскі [11, с.13].
У Беларусі самымі старымі варыянтамі Бібліі з'яўляюцца Тураўскае евангелле, а таксама Полацкае і Аршанскае Евангеллі. У XIV-XV стст. рукапісныя Евангеллі з'яўляюцца ў Мсціжы, Друцке, Лаўрышава, Ваўкавыску, Полацку, Жыровічах. Пераклады выконваліся альбо з лацінскіх, альбо з грэчаскіх крыніц. У пачатку XVI стагоддзя поўны тэкст Бібліі з'явіўся ў Вялікім княстве Літоўскім, складзены ён быў перапісчыкам Мацвеем Дзесятым і дыяканам Фёдарам. Мець у дзяржаве такую ??кнігу было прэстыжна, так як яна падцвярджала яе статус.
Ф. Скарына ў XVI стагоддзі ажыццявіў надрукаванне тэксту Бібліі на беларускай мове, для перакладу тэксту Святога Пісання Скарына выкарыстаў Вульгату - чэшскую біблію, габрэйскія і стараславянскія пераклады.Ф. Скарына рабіў свае тэксты больш даступнымі за кошт насычэння іх народна-гутарковай лексікай і беларусізмамі, якія нагадваюць гаворку Полаччыны [11, с.15].
У 1553 годзе пры падтрымцы Мікалая Радзівіла Чорнага ў Брэсце была заснавана першае ў Беларусі выдавецтва. У 1556 годзе тут была выдадзена Берасцейская Біблія.
Яркі след у беларускай біблеістыкі пакінуў С. Будны, які заснаваў у Нясвіжы 1. выдавецтва са кірылічным шрыфтам. У 1562 годзе ён пачынае друкаваную справу выданнем "Катэхізіса". У 1572 годзе С. Будны выдае Біблію, перакладзеную ім на польскую мову.
Вядомы пераклад яшчэ аднаго беларускага выдаўца - В. Цяпінскага, яго "Евангелле" выйшла, верагодна, у 1570 годзе.
З канца XVIII стагоддзя да 1920-х гадоў біблейскія кнігі на Беларусі не выдаваліся. За гэты час былі выдадзены кнігі, неабходныя для правядзення набажэнстваў, напрыклад "Катэхізіс" (1835). Першы малітоўнік на беларускай мове быў выдадзены Б. Почобкой ў 1915 годзе, у 1926 годзе К. Стаповіч выдае чарговы малітоўнік [11, с.17].
Многія беларускія святары рабілі свае пераклады для ўласнага карыстання. Лукаш Декуть-Малей, пачаўшы перакладаць на беларускую мову Новы Запавет, свае заметкі аддаў пасля А. Луцкевічу. Антон Луцкевіч бачыў у перакладзе Бібліі на беларускую мову магчымасць адраджэння беларускай нацыі, сродак аб'яднання народа.
Поўны пераклад Святога Пісання на сучасную беларускую мову ажыццёўлены перакладчыкам Васілём Сёмухай. Пераклад ажыццяўляўся з царкоўнаславянскай, хоць, як кажа сам В. Сёмуха, ён увесь час "кансультаваўся" з іншымі перакладамі і каментарамі, з крытычнай літаратурай і з працамі багасловаў.
Крыніцамі беларускай фразеалогіі з'яўляюцца як пісьмовыя працы, так і гутарковыя элементы, прычым па паходжанні яны могуць належыць да славянскіх, арабскіх, яўрэйскіх і іншых вытокаў.
Традыцыйна лічаць прыказкі афарызмамі народнага паходжання, узніклымі непасрэдна ў жывой мове таго ці іншага народа. Але гэта не зусім так. Ёсць нямала прыказак, якія перайшлі ў нашу мову з іншых моў, як запазычанні, калькі ці паўкалькі. Так, Іван ківае на Пятра - запазычанне з рускай мовы; Што зцдужа, то не здрова - паўкалька з польскай мовы; Рука руку мые - калька з лацінскай мовы; Прывычка - другая натура - паўкалька з лацінскай мовы; Хто плаціць грошы, той і заказвае музыку - недакладная калька з англійскай мовы; Добра смяецца той, хто смяецца апошні - калька з французскай мовы.
Ёсць шэраг прыказак, якія паводле сферы свайго першапачатковага ўжывання з'яўляюцца афарызмамі кніжнага паходжання, крылатымі выразамі, што адарваліся ад сваё'й літаратурнай крыніцы і цяпер ўспрымаюцца як звычайныя прыказкі, фіксуюцца ў фальклорных зборніках ці парэміяграфічных слоўніках - без паказу, хто аўтар гэтых афарызмаў-прыказак. Сёння амаль усе ўжываюць у пэўнай маўленчай сітуацыі прыказку Апетыт прыходзіць у часе яды. I дастасоўваюць яе зусім не да яды, а выкарыстоўваюць ў значэнні: жаданне, патрэбнасць, цікавасць да чаго-небудзь павяліч-ваецца па меры таго, як пазнаеш што-небудзь, захапляешся тым, што пачаў рабіць. Ужываючы гэту прыказку, сёння мала хто ведае, што аўтар гэтага афарызма - французскі епіскап Жэром дэ Анжэ, а асаблівай папулярызацыі гэтага афарызма і набыццю ім крылатасці вельмі ж пасадзейнічаў славуты французскі пісьменнік Франсуа Рабле ў сваім шырокавядомым рамане "Гарганцюа і Пантагруэль".
Яшчэ толькі некалькі прыказак, якія маюць свайго аўтара: Маўр зрабіў сваю справу, Маўр можа ісці (Ф. Шылер), Кропля камень крышыць (Авідзій), Грошы не пахнуць (Веспасіян), 3 мілым рай і ў шалашы (Н. Ібрагімаў), Двойчы ў адну раку ўвайсці немагчыма (Геракліт).
Шырока ўвайшоў у побыт крылаты выраз з байкі К. Крапівы "Сава, Асёл ды Сонца", ператварыўшыся ў звычайную прыказку: Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала. Гэта можна было б пацвердзіць чатырма прыкладамі з літаратурных крыніц.
Фразеалогія - раздзел лінгвістыкі, які вывучае фразеалапчныя адзінкі мовы, іх значэнне, структуру, адносіны да слова і іншых сінтаксічных адзінак. Само слова "фразеалопя" абазначае "вучэнне, навука пра звароты" (phrasis - зварот, выслоуе, logos - вучэнне, паняцце) [9, с.8]. Фразеалогію разглядаюць у шырокім і вузкім плане. пры шырокім разуменні да фразем адносяцца не толькі ўласна фразеалагізмы, але і прыказкі, крылатыя выслоўі, прыгаворкі, добразычлівыя і зламоўныя пажаданні, запытаінні, кленічы і інш.
Фразеалагізмы - вядомыя адзінкі, яны не ствараюцца ў размове, а выкарыстоўваюцца як гатовыя, маюць сваё, вядомае, зразумелае значэнне, ужываюцца ў гатовай, вядомай форме [9, с.10]. Фразема ў сінтаксічных адносінах - звычайна член сказа і сінтаксічна непадзельная адзінка. Фраземы ж самі часта ўваходзяць у прыказачныя выслоўі. Фразема, як гаварылася, у пэўных адносінах супадае з прыказкамі, крылатымі выслоўямі, на гэтай падставе нярэдка фразеалогію і разумеюць шырока. Але фразема мае істотнае адрозненне, і толькі фразема (фразеалагізм, фразеалагічная адзінка) з'яўляецца прадметам фразеалогіі, аб'ектам яе даследавання.
Як і словы, фраземы - гатовыя моўныя адзінкі, якія не ўтвараюцца ў размове, гутарцы, пры пісьме, а выкарыстоўваюцца як вядомыя таму, хто валодае мовай. Фраземы - падзельныя адзінкі мовы, у якіх не, меней як два кампаненты: горкі хлеб, абстраляны верабей, даць пытлю. сэнс фраземы цэласны, адзіны пры структуры з асобных словаў. Фраземы і ў сінтаксічных адносінах - непадзельныя адзінкі.
Высвятленне адносін паміж словам і кампанентам фраземы прывяло некаторых фразеолагаў да вываду, што кампаненты фраземы лічыць словамі нельга, а высвятленне адносін паміж фраземай і словазлучэннем - да поўнага адмаўлення словазлучальнасці (адпаведнасці словазлучэнню) фраземы, да сцверджання, што фразема і словазлучэнне не маюць нічога агульнага. Фраземы сваёй большасцю з'яўляюцца пераасэнсаванымі словазлучэннямі. Значыць, словазлучэнне - генетычны выток фраземы [4, с.21].
Фразема адрозніваецца ад слова не толькі сваей падзельнасцю (кампанентнасцю), абсалютнай ці няпоўнай стратай кампанентаў слоўнасці, знешняй і генетычнай адпаведнасцю словазлучэнню і іншым сінтаксічным адзінкам, што з'яўляюцца прататыпамі фразем, a і семантыкай. Фразема адпавядае сваім значэннем слову, але гэта адпавецнасць адносная. Семантычны аб'ём фразеалагічных адзінак не супадае з семантычным аб'ёмам слоў: фразему часцей можна перадаць не адным словам, а словам і разгорнутым словазлучэннем, словам і фразеалагічным злучэннем - апісальна.
Асаблівая роля ў вывучэнні фразеалогіі паводле семантычнай злітнасці кампанентаў у фраземах, у класіфікацыі фразем паводле іх семантыкі і ступені злітнасці кампанентаў належыць акадэміку В. Вінаградаву. Даследчык вылучыў з ліку фразем фразеалагічныя зрашчэнні, фразеалагічныя адзінствы і фразеалагічныя спалучэнні. Семантычныя тыпы фразеалагічных адзінак характарызуюцца наступным чынам.
Фразеалагічныя зрашчэнні - гэта эквіваленты (адпаведнікі) слоў, семантычна непадзельныя фразеалагічныя адзінкі, значэнне якіх нематываванае і зусім незалежыць ад значэнняў кампанентаў, якія могуць быць устарэлымі і незразумелымі словамі; зрашчэнні могуць мець гра-матычныя архаізмы, могуць страціць жывыя сінтаксічныя сувязі паміж кампанентамі.В. Вінаградаў прыводзіць такія рускія прыклады зрашчэнняў, як собаку съел, во всю ивановскую, бить баклуши, куда ни шло. Некалькі беларускіх прыкладаў: з глузду з'ехаць, на чым свет стаіць (крычаць), бібікі (лынды) біць, са ску-ры прэгчыся, цюцелька ў цюцельку, у тры пагібелі (гнуц-ца), і не лыс!, мухі ў носе, шчылінкі прыняўшы.
Фразеалагічныя адзінствы - семантычна непадзельныя адзінкі, яны адрозніваюцца ад зрашчэнняў патэнцыяльнай вывадзімасцю свайго агульнага значэння з семантычнай сувязі кампанентаў; у адзінствах таксама сустракаюцца архаічныя формы, пераважная большасць адзінстваў характарызуецца вобразнасцю [4, с.25].В. Вінаградаў адносіць да адзінстваў такія фраземы, як выносить сор из избы, мелко плавает, держи карман шире, средь бела дня. Некалькі прыкладаў беларускіх фразеалагічных адзінстваў: макам сесці, спакон вякоў, паўтара людскога, адзін дабрыдзень.
Фразеалагічныя спалучэнні - такія адзінкі, сэнс якіх вынікае са значэнняў састаўных. Такія адзінкі аналітычныя, яны не маюць злітнасці, спаянасці кампанентаў, характэрнай зрашчэнням (ідыёмам) і адзінствам. Некалькі прыкладаў В. Вінаградава: страх берет, смех берет, тоска берет, досада берет, ужас берет, потупить глаза, беспробудный сон, щекотливый вопрос. Фразеалагічныя спалучэнні - гэта нібы прамежкавае звяно паміж звычайнымі, пераменнымі словазлучэннямі і фраземамі.
Некаторыя фразеолагі вылучаюць як асобны тып фразеалагічных адзінак фразеалагічныя выразы і адносяць да іх семантычна падзельныя моўныя звароты, што не адрозніваюцца паводле характару сувязей слоў, значэння ад звычайных, пераменных словазлучэнняў або ад сказаў.
Фразеалагізмы суадносяцца з пэўнымі часцінамі мовы, гэта абумоўлена іх лексіка-граматычным значэннем, і выступаюць у сказах у сінтаксічных функцыях, характэрных той ці іншай часціне мовы. Але фразеалагічныя адзінкі не эквівалентныя слову. Нельга гаварыць пра абсалютную тоеснасць слова і фразеалагізма, таму што фразеалагізмы спалучаюць у сабе рацыянальнае і эмацыянальнае, вызначаюцца шэрагам стылістычных характарыстык, а слова, сінанімічнае фразеалагізму, ужываецца як намінатызнае і стылістычна нейтральнае. Калі класіфікаваць фразеалагізмы па дамінантнай часціне мовы, то трэба зазначыць, што дзеяслоўных фразеалагізмаў у беларускай мове найбольш. Згодна нашым назіранням, дзеяслоўныя фразеалагізмы складаюць перавагу і ў камедыі Я. Купалы. Прыкметна менш пашыраны ў творах Я. Купалы назоўнікавя фразеалагізмы.
Фразеалагізмы часта адносяцца да безэквівалентных элементаў, гэта значыць яны не маюць даслоўнага перакладу на іншую, нават блізкароднасную мову. Гэта даказвае нашу думку аб тым, што сістэма фразеалагізмаў мовы адлюстроўвае спецыфіку нацыянальнага светапогляду [4, с.28]. Супадзенні фразеалагізмаў у рускай, украінскай і беларускай мовах можна лёгка вытлумачыць. Многія беларускія фразеалагізмы паходзяць з агульнаславянскай мовы, з якой у XIII - XIV стст. склаліся беларуская, руская, украінская мовы.
1.2 Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры
Кнігі Старога Запавету ствараліся на працягу тысячагоддзяў: з XIV-XIII стст. да РХ па III-II стст. ад РХ. Старазапаветныя паданні перадаваліся ў вуснай форме з пакалення ў пакаленне. Першыя запісы адносяцца прыкладна да VII-VIII стст. да РХ. Падзеі Біблейскай гісторыі перадаюцца праз рэлігійную прызму як гісторыя ўзаемаадносін яўрэйскага народа і Богам Яхве. У канцы I ст. да РХ было абвешчана аб завяршэнні Старога Запавету. Канчатковая кананізацыя кніг Старога Запавету адносіцца да XI ст.
Кнігі Новага Запавету запісваліся з сярэдзіны I ст. да РХ і канчаткова аформіліся ў канцы II ст. да РХ. У I ст. было напісана самае старое Евангелле - Евангелле ад Марка, згодна з легендай - гэта вучань Пятра.
"Дзеі апосталаў" багасловамі прыпісваюцца евангелісту Луку, гісторыкі ж лічаць аўтарства ананімным. Над Бібліяй, такім чынам, працавалі больш за сорак аўтараў розных пакаленняў і эпох, розных сацыяльных палажэнняў: цары, філосафы, сяляне, рыбакі, паэты, навукоўцы. Гісторыя не ведае іншага літаратурнага помніка, на фарміраванне якога сышло б 16 стагоддзяў.
Біблія складаецца з двух частак: Старога (Ветхага) і Новага запаветаў. Стары запавет - святыя кнігі іудзейскай і хрысціянскай веры, уключае 50 кніг, з іх 39 кананічныя. Напісаны гэтыя кнігі на стараяўрэйскай мове. У Новым Запавеце - 27 кніг хрысціянскай веры. Кананічныя кнігі, або Канон - гэта сукупнасць кніг, найбольш аўтарытэтных для царквы. Кананічныя кнігі падзяляюцца на тры часткі: Тора, або Пяцікніжжа - эпічныя і заканадаўчыя кнігі, аўтарства якіх належыць Маісею; прарочыя - кнігі Ісуса Навіна, - 4 Валадарства, кнігі прарокаў вялікіх, малых; Святое пісанне - Псалтыр, Апавяданні Саламона, кніга Іава, Екклізіаст, Песня Песняў, Плач Ереміі, Рут і іншыя [7, с.15].
Біблія падзяляецца на 4 часткі: заканадаўчыя, гістарычныя, павучальныя, прарочыя. Тэкст Бібліі быў створаны на яўрэйскай мове, таму з распаўсюджваннем хрысціянства ўзнікла праблема адэкватнага перакладу гэтай свяшчэннай кнігі. З якой мовы быў выкананы пераклад на славянскія мовы? З адной або некалькіх па частках? Першапачатковы пераклад Бібліі, выкананы Кірылам і Мяфодзіем, не захаваўся да гэтага часу ў поўным выглядзе, а таму нельга меркаваць аб тым, у перакладзе з якой мовы прыйшоў да нас святы тэкст. З перакладаў біблейскіх кніг найбольш старажытным з'яўляецца Пяцікніжжа, вядомае ва ўжыванні ў 1136 г., але зроблены, верагодна, раней гэтага часу. Наступны за гэтым перакладам па часе, хоць менш старажытны, пераклад Кнігі Ісуса Навіна, Суддзяў і Рут. Далей ідуць Псалтыр, Выслоўі Саламона. Гэтыя кнігі могуць лічыцца рэшткамі старажытнага славянскага перакладу Бібліі. Да глыбокай старажытнасці належаць таксама пераклады кніг Прарокаў, якія захаваліся па спісе 1047 г., і кнігі Іава.
Усе гэтыя кнігі перакладзены з грэцкага: Пяцікніжжа, і кнігі Ісуса Навіна, і Рут. Узяты для перакладу, не падобны ні з Ватыканскім, ні з Александрыйскім. Пераклад Судзьдзяў і Псальмаў адпавядае Александрыйскаму спісу. Пераклад Іава - у асноўным Ватыканскаму спісу, прарокаў Ісайі і Ераміі - таксама пераважна Ватыканскаму спісу, Езэкііля - александрыйскаму, кнігі малых прарокаў - змешаныя тэксты.
Кніга Екклезиаста у перакладзе з грэцкага мае надзвычай змяшаны характар. Пераклад гэты зроблены пазней перакладу кнігі Прыпавесцяў, але таксама мае даволі старажытны характар. Кніга Песня Песняў перакладзеная з даволі старажытным тлумачэннем яе. Гэты пераклад адпавядае старажытнаму Александрыйскаму спісу. Маккавейские кнігі першая і другая перакладзены з Вульгаты, верагодна, у адзін час з вышэйзгаданымі кнігамі, гэта значыць у канцы XV стагоддзя.
Такім чынам, наша славянская Біблія не мае поўнага тоеснасці ні з габрэйскай, першапачатковай бібліяй, ні з найстаражытнымі (Ватыканскім, Александрыйскім) спісамі. Па сваім складзе наша Біблія можа расцэньвацца як змешаны пераклад.
Збор поўнай Бібліі ў Расеі зроблена ў самым канцы XV стагоддзя, прычым як пераклад некаторых кніг ажыццёўлены з Вульгаты, так і размяшчэнне кніг зроблена па Вульгаце ж. Астрожскія выдаўцы Бібліі, маючы пад рукамі рукапісную Біблію, сабраную ў апошнім дзесяцігоддзі XV стагоддзя, змясцілі ў друкаваным выданні тыя кнігі, якія перакладзены былі з грэцкага, выпраўлення ўнесены ў іх згодна з грэцкага тэксту, некаторыя кнігі, друкаваліся па Вульгату, выпраўленыя былі таксама па Вульгаце. Размяшчэнне кіраўнікоў таксама ўзята часткова па Вульгаце, часткова па габрэйскім тэксце.
Астрожскае выданне важна для гісторыі славянскай Бібліі, таму што яно ўстанавіла парадак вершаў Бібліі. Але так як гэта выданне арыентавалася на лацінскую Вульгату, перакладзеную з габрэйскіх, то скажэнні, у ёй прадстаўленыя, перайшлі пазней у астатнія выданні Бібліі.
Маскоўская біблія 1663 перадрукаваная была з Астрожскай, але не даслоўна. У маскоўскім выданні былі выпраўленыя памылкі Астрожскага выдання. Патрыярх Нікан застаўся незадаволены гэтым выданнем.
У Пятроўскі эпоху Выпраўляльнік Бібліі не прытрымліваліся пэўнага тэксту, выпраўлення зробленыя з улікам і грэцкага, і яўрэйскага, і Вульгату.
Выпраўленні, зробленыя ў Елізавецінскага эпоху, арыентаваліся толькі на грэцкі тэкст. Кнігі Товит і Юдзіф, змешчаныя ў Астрожскай і маскоўскай Бібліяй у перакладзе з Вульгаты, перавялі зноў з грэцкага тэксту.
У XIX стагоддзі пераклад Бібліі быў зроблены Расійскім Біблейскага таварыства, арыентаванай на габрэйскі тэкст. Другі пераклад таксама арыентаваўся на зыходны тэкст Бібліі - габрэйскі, і зроблены протаіерэем Г.П. Паўскім. Трэці - пераклад алтайскага місіянера архімандрыта Макарыя, чацвёрты - выданне Бібліі ў рускім перакладзе, прадпрынятае ў 1857 годзе і выдадзенае па благаславенню святога Сінода.
Дзіцячы варыянт Бібліі адрозняцца эпічным характарам апавядання, паколькі звычайныя назвы святых кніг заменены назвамі апавяданняў. Для дзіцячай Бібліі выбраны самыя займальныя і павучальныя моманты з Старога і Новага Запаветаў, як то: стварэнне свету, выгнанне з раю, Каін і Авель і іншае. Прынцыпам стварэння дзіцячай Бібліі было захаванне павучальнага характару тэксту і ўзмацненне займальнасці. Біблейскае апавяданне спрошчана для ўспрымання дзіцячым свядомасцю, аднак максімальна набліжана да арыгінала.
Глава 2. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у беларускай мове
Само слова Біблія, у перакладзе з грэчаскай мовы, абазначае "кнігі". Гэта зборнік разнастайных формай і зместам твораў старажытнага пісьменства, святое пісанне іудзейскай і хрысціянскай рэлігій. Біблія складалася на працягу доўгага гістарычнага перыяду - з 12 ст. да н.э. па 2 ст. н.э. - на старажытнаяўрэйскай (Стары запавет) і старажытнагрэчаскай (Новы запавет) мовах. У ей адлюстра-ваны драматычны шлях развіцця чалавечай духоўнасці, пачынаючы з сімвалічнай выявы ўзнікнення Сусвету і канчаючы сімвалічнымі малюнкамі "канца свету".
Гэта самая вядомая, самая папулярная кніга ў свеце, яна, паводле апублікаваных звестак ЮНЕСКА, іаймаг першае месца ў свеце па колькасці перакладаў на розный мовы. А перакладзена яна на 1250 моў і дыялектаў. У шмат якіх краінах яна ёсць амаль у кожнай сям'і.
Ніякая іншая кніга ў свеце не аказала такога вялікага ўздзеяння на развіццё сусветнай культуры, як Біблія. Біблейскія сюжэты, матывы, вобразы і сімвалы шырока выкарыстоўваліся на працягу стагоддзяў і цяпер выкарыстоўваюцца ў сусветнай літаратуры, жывапісе, тэатры, музычным мастацтве, кіно. Біблія стала крыніцай шматлікіх тэм і сюжэтаў, напрыклад, у творчасці Дантэ, Тасо, Гётэ, Байрана [15, с.63]. Біблейскія матывы ёсць у творах шмат якіх рускіх пісьменнікаў (Ламаносаў, Пушкін, Л. Талстой, Дастаеўскі, Блок, Ясенін і інш.). Вобразы і матывы Бібліі знаходзім у творчасці Я. Купалы,
3. Бядулі, У. Караткевіча, В. Быкава, Р. Барадуліна і іншых беларускіх пісьменнікаў.
Кнігі Старога i Ветхага Запаветаў доўгі час у шматлікіх народаў былі амаль што адзінай крыніцай асветы. Яны перакладаліся на розныя мовы, у тым ліку на старую беларускую мову, і сталі вытокам многіх фразеалагізмаў.
У сучаснай беларускай літаратурнай мове ёсць 115 фразеалагізмаў, якія сваім жыццём абавязаны Бібліі [15, с.64].
Библейския фразеалагізмы можна падзяліць на дзве групы:
1) у першую ўваходзяць выразы, што склаліся на аснове асобных біблейскіх эпізодаў;
2) другую групу складаюць выразы, якія ўзніклі з адпаведных словазлучэнняў (іншы раз метафарызаваных), што сустракаюцца ў Бібліі.
Даследчыкі адзначаюць як адну з асаблівасцей Бібліі яе сінкрэтызм - злітнасць, нерасчлянёнасць, адзінства рэальнасці і міфа, гістарычных фактаў і цудаў, філасофіі і паэзіі.
Вытокі фразеалагізмаў першай групы - асобныя біблейскія сюжэты. Часам на аснове аднаго аповеду склалася некалькі фразеалагізмаў. Так, выраз манна нябесная прыйшоў як паўкалька з французскай мовы, стаў ужывацца з двума значэннямі: "што-небудзь вельмі патрэбнае, доўгачаканае" і "багацце падазронага паходжання" [15, с.68]. А ўтварыўся ён з біблейскага аповеду пра "сыноў Ізраіля", якія на працягу 40 гадоў елі манну, пакуль не прыйшлі ў зямлю абяцаную. Манну, калі іудзеі ішлі пустыняй, кожную раніцу нібыта пасылаў з неба Бог. На аснове гэтага фразеалагізма з цягам часу ўзніклі яшчэ тры, кожны з якіх адрозніваецца ад папярэдняга іншым значэн-нем і спалучальнасцю: манна з неба сыплецца (каму, у каго, для каго), (чакаць) манны нябеснай, як манны нябеснай.
3 імем Адама, які, паводле біблейскага аповеду, быў першым чалавекам на зямлі, звязана ўзнікненне трох фразеалагізмаў: ад Адама (мае два значэнні: "з даўніх часоў, здаўна" і "здалёк"), адамаў яблык (другая назва кадыка ў мужчын), у касцюме Адама ("без усякага адзення, голы"). Есць і выраз у касцюме Евы ("без усякага адзення, голая").
Этымалагічна з гэтым самым сюжэтам маюць сувязь яшчэ два фразеалагізмы: зямны рай ("незвычайна прыгожая мясціна, дзе можна шчасліва і бесклапотна жыць") і заборонены плод ("штосьці прывабнае, спакуслівае, але недазволенае"). Адам і Ева напачатку жылі ў раі - прыгожым Эдэмскім садзе. Бог дазволіў ім есці плады з усіх дрэў, апрача дрэва пазнання дабра і зла: "I не датыкайцеся да іх, каб вам не памерці". Аднак занадта цікаўная Ева не ўтрымалася, каб не сарваць забаронены плод, і спакусіла таксама Адама. За гэта абое былі пакараны і выгнаны з раю [15, с.71].
Варта сказаць, што згаданы вышэй выраз адамаў яблык скалькаваны з нямецкага назоўніка Adamsapfel і засноўваецца на народным павер'і: калі Адам пачаў есці яблык, што дала яму Ева, то кавалачак засеў у горле і назаўсёды ператварыўся ў выступ, які як кляймо грэху перадаецца ўсім мужчынам.
З прытчы пра Юду Іскарыёта паходзяць выразы трыццаць срэбранікаў ("плата за здраду, цана здрады") і юдаў пацалунак ("здрадніцкі ўчынак пад маскай добра-зычлівасці, дружбы"). Юда - адзін з дванаццаці вучняў Ісуса Хрыста - прадаў свайго настаўніка за трыццаць срэбранікаў. Каб стражнікі ведалі, хто з дванаццаці Ісус і каго трэба схапіць, Юда падышоў і пацалаваў яго. Ускосна з гэтай жа прытчай звязваецца паходжанне выразаў асіна плача па кім ("хто-небудзь заслугоўвае павешання"), як асіна, як асінавы ліст (калаціцца, дрыжаць, трымцець). Існуе павер'е пра асіну як праклятае дрэва: здраднік Юда пасля раскаяния нібыта павесіўся на асінавым суку, з таго часу асінавыя лісты асуджаны на вечнае трымценне [15, с.76].
У беларускай і польскай мовах ёсць фразеалагізмы адправіцца да Абрама на піва і трапіць да Абрама на піва. Абодва абазначаюць "памерці" і склаліся па мадэлі з сэнсава тоесным выразам адправіцца на той свет. Абрам - біблейскі персанаж. Ён быў вельмі адданы Богу, у чым апошні пераканаўся, загадаўшы яму праз анёла ахвяраваць родным сынам. За пакорлівасць і адданасць Бог узяў Абрама пасля смерці ў нябеснае царства. Адправ'щца да Абрама першапачаткова абазначала "адправіцца на той свет, туды, дзе знаходзіцца Абрам". А "на піва" - дасціпны жартоўны дадатак, які каламбурна накладае на імя біблейскага персанажа іншае, тоеснае, пашыранае ў мінулыя стагоддзі сярод яўрэйскага насельніцтва Полыичы і Беларусі імя Абрам (як гаспадар карчмы, куды заходзілі "на піва").
З уласнымі імёнамі маюць непасрэдную сувязь выразы арэдавы вякі ("вельмі доўга") і мафусаілаў век ("вельмі доўгае жыццё, даўгалецце"). Паводле біблейскага тэксту, патрыярх Іарэд пражыў 962 гады, а Мафусаіл - 969 гадоў [15, с.82].
Фразеалагізм Лазара пець (спяваць) абазначае "бедаваць, прыкідвацца няшчасным, старацца расчуліць кагосьці". Даўней улюбёнай песняй многіх жабракоў была песня пра беднага Лазара. Яна склалася на аснове евангель-скай прытчы пра Лазара, які, хворы, пакрыты струпамі, ляжаў каля варот багацея, чакаючы, пакуль яму выкінуць аб'едкі. Тэкст песні і яе жалобны матыў скіроўвалі на тое, каб расчуліць слухачоў, выпрасіць у іх міласціну. Пад выглядам жабракоў часам хадзілі пад вокнамі ці ў людным месцы і пелі "Лазара" і такія, што прыкідваліся няшчаснымі. Гэта і стала падставай для пераасэнсавання свабоднага словазлучэння.
Вельмі многія выразы біблейскага паходжання з'яўляюцца інтэрнацыянальнымі. Узнікшы ў якой-небудзь адной мове, яны пасля пераходзілі як калькі або паўкалькі ў іншыя мовы. Так, выраз іерыхонская труба ("чалавек з вельмі гучным голасам") - паўкалька з французскай мовы. А яго выток - біблейскі тэкст ("Кніга Ісуса Навіна"). Тут апавядаецца, як ізраільцяне, вызваліўшыся з егіпецкага палону, накіраваліся ў Палесціну і па дарозе асадзілі горад Іерыхон. Сцены горада былі вельмі моцныя, і, здавалася, іх немагчыма разбурыць. Але па волі Божай, калі свяшчэннікі затрубілі ў юбілейныя трубы, а ўвесь народ усклікнуў гучным голасам, сцены паваліліся і горад быў узяты [15, с.84].
Фразеалагізм воўк у авечай скуры ("крывадушнік") у такой ці вельмі падобнай форме бытуе ва ўсходнеславянскіх і польскай мовах. Параўнаем яго аналагі, напрыклад, у нямецкай мове: Wolf іт Schafpelz (воўк у барановым кажусе), у чэшскай мове: vilk v rouchu berancim (воўк у адзенні барановым). Склаўся гэты выраз на базе выказвання з Бібліі: "Сцеражыцеся хлуслівых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечым адзенні, а ўнутры ёсць ваўкі драпежныя".
У Бібліі расказваецца пра старажытнаяўрэйскі абрад "казлаадпушчэння": адзін раз у год, у дзень адпушчэння грахоў, прыводзілі ў пэўнае месца казла, і на яго галаву першасвятар (вярхоўны жрэц) ускладваў абедзве рукі, што сімвалізавала перакладанне грахоў усяго народа на казла, якога пасля праганялі ("адпускалі") у пустыню. На гэтай аснове ўзнік фразеалагізм казёл адпушчэння, які абазначае "чалавек, на якога звальваюць чужую віну, адказнасць за другіх".
У беларускай мове ёсць выраз конь божы. Ён ужываецца як эўфемізм, стылістычны сінонім да слова асёл у яго значэнні "тупы, абмежаваны чалавек".3 гэтым жа значэн-нем у польскай мове бытуе выраз коп Рапа Jezusa. Паводле Бібліі, Ісус Хрыстос ездзіў па свеце на асле. Параўнаем у байцы К. Крапівы "Асёл Ісуса Хрыста": "Калі ўязджаў Ісус Хрыстос у Іерусалім, Асёл яго на спіне вёз, натоўп ішоу за ім". Выраз узнік як перыфраза, як другая назва асла пры адначасовым перанясенні назвы з зыходнага значэння слова асёл ("жывёліна") на другаснае, метафарычнае ("тупы, неразумны чалавек") [15, с.85].
Пералічым шэраг іншых фразеалагізмаў (першая група), якія сфармаваліся на аснове біблейскіх: блудны сын, богу душу аддаць, вавілонскае стоўпатварэнне, валаамава асліца, валтасараў баль, да другого прышэсця, егіпецкая кара, заблудная авечка, за сачавічную поліўку, каінава пячаць, калос на гліняных нагах, пасыпаць галаву попелам, пуцяводная зорка, садом і гамора, спяваць асанну, Фама (Хама, Тамаш) няверны.
Фразеалагізмы другой трупы ўзніклі не на аснове біблейскіх сюжэтаў, а з адпаведных словазлучэнняў, якія ёсць у Бібліі.
Нярэдка гэтыя словазлучэнні ўжо ў самім біблейскім тэксце маюць цэласнае, сэнсава непадзельнае значэнне, інакш кажучы, выступаюць як фразеалагізмы. Так, выраз кінуць камень - паўкалька з царкоўнаславянскай мовы (верзити камень) - мае сэнс "асудзіці, ачарніць, абвінаваціць каго-небудзь". Ён паходзіць з евангельскай прытчы (Іаан, 8,77). Аднойчы кніжнікі і фарысеі прывялі Ісусу Хрысту на расправу жанчыну, якую абвінавачвалі ў распусце, але ён сказаў: "Каго вы. людзі, судзіце?! Ану, кіньце камень у яе, хто без граху!" I ніхто не кінуў. Узнікненне фразеалагізма звязана са звычаем караць смерцю, "забіваючы камянямі", які быў у старажытнай Іудзеі. Дарэчы, у даўніх помніках беларускай пісьменнасці яшчэ адчуваецца жывая сувязь з крыніцай яго ўзнікнення, спасылкай на Евангелле; напрыклад, у "Гістарычна-палемічным даследаванні пра пачатак і распаўсюджанне уніі ў Літве і Заходняй Русі" (1600-1605): "А тамъ отъ местъ разные на них скарги чинено до митрополита, который бы моглъ первшый камень кинути, по евангельскому слову". Можна зазначыць, што ў сучаснай беларускай мове выкарыстоўваецца ўтвораны на базе гэтага выразу фразеалагізм камяні кідаюцца (у каго), структурна арганізаваны як двухсастаўны сказ [15, с.95].
Са згаданай прытчы паходзіць яшчэ адзін фразе-алагізм - з мірам. У прытчы гаворыцца, што Хрыстос адпусціў жанчыну, сказаўшы ёй: "3 мірам!" I ў сённяшняй мове гэты выраз мае значэнне "без пакарання, мірна", якое рэалізуецца пры дзеясловах "адпусціць", "пакінуць" і інш.
Большая частка біблеізмаў другой трупы прыйшла ў нашу мову з царкоўнаславянскай як непасрэдныя запазычанні (напрыклад, прытча ва языцах, цямна вада ва облацэх, раб божы) або як калькі ці паўкалькі (уліць у старыя мяхі ноте віно, у поце твару свайго, блуканне па пакутах, перакаваць мячы на аралы, сыпаць бісер перад свіннямі і інш.).
Некаторыя з гэтых і іншых фразеалагізмаў мелі ў Бібліі больш канкрэтны змест, абмежаваны пэўнымі рэаліямі, а пасля развілі ў нашай і іншых мовах новыя значэнні. Так, выраз святая святых у Бібліі фігуруе як тэрмін для абазначэння той часткі Іерусалімскага храма, дзе захоўваўся каўчэг з запаведзямі, пасудзіна з маннай, цудадзейнае жазло і куды дазвалялася заходзіць толькі першасвяшчэнніку адзін раз у год. Апрача таго, гэтым тэрмінам называўся ахвярны хлеб, што прыносілі ў Іерусалімскі храм і які маглі з'есці толькі жрацы гэтага храма. На аснове названых канкрэтных значэнняў у выразе развіліся пераносныя, звязаныя з памяшканнем або аб'ектам:
1) недаступнае памяшканне, якое строга ахоўваецца;
2) месца, якое з'яўляецца вельмі дарагім, да якога адносяцца з пашанай;
3) памяшканне, дзе вядуцца адказныя работы, знаходзяцца важныя прыборы і пад.;
4) самае важнае, дарагое, запаветнае [15, с.97].
На аснове некаторых біблеізмаў з цягам часу склаліся іншыя, новыя выразы. Напрыклад, фразеалагізм альфа I амега, што значыць "самае галоўнае, сутнасць чаго-небудзь", неаднаразова сустракаецца ў біблейскіх тэкстах. Ён узнік як спалучэнне першай і апошняй літар грэчаскага алфавіта. На базе гэтага назоўнікавага выразу ўтварылася прыслоўе ад альфы да амегі ("цалкам, ад пачатку да канца").
У Бібліі пра стварэнне першых людзей на зямлі гаворыцца, як Адам, прачнуўшыся і ўбачыўшы Еву, зробленую Богам з Адамавай рабрыны, сказаў: "Вось гэта косць ад касцей маіх і плоць ад плоці маёй". Выраз косцъ ад косці (каго, чыёй), які ў словах Адама меў і канкрэтны сэнс, стаў вобразным абазначэннем кроўнай роднасці ("роднае дзіця каго-небудзь"), а таксама ідэйнай роднасці ("спараджэнне каго - ці чаго-небудзь").
Самастойна, з тымі самымі значэннямі жыве ў мове і фразеалагізм плоць ад плоці. На аснове гэтых фразеалагізмаў склаліся яшчэ і такія, семантычна тоесныя: кроў ад крыві, плоць і кроў, а таксама дзеяслоўны выраз уваходзіць у плоць і кроў ("арганічна засвойвацца, моцна ўкараняцца, станавіцца прывычным, неабходным").
Запазычаны з царкоўнаславянскай мовы фразеалагізм вока за вока, зуб за зуб ("адплата злом за прычыненае зло") з'яўляецца часткай біблейскай формулы закону адплаты: "Пералом за пералом, вока за вока, зуб за зуб: як ён зрабіў пашкоджанне на целе чалавека, так і яму трэба зрабіць". Другая частка гэтага выразу (зуб за зуб) ужываецца і самастойна, захоўваючы той самы сэнс. А на аснове гэтай часткі ў нашай мове развіўся асобны фразеалагізм зуб за зуб зайшоў (у каго з кім). Ён абазначае "склаліся непрыемныя адносіны, пры якіх адзін не ўступае другому".
Яшчэ прыклады, блізкія да папярэдніх. Выраз ва векі вякоў паходзіць з формулы праслаўлення Бога ў часе хрысціянскага царкоўнага набажэнства (абедні). На базе гэтага выразу склаліся два іншыя: векі вечныя ("заўсёды") і на векі вякоў ("назаўсёды" і "ніколі"). Фразеалагізм божай міласцю (калька з лацінскай мовы) паходзіць з "Першага паслання апостала Паўла да карынфянаў". Доўгі час ён ужываўся ў тытулах найвышэйшых духоўных і свецкіх асоб як сцвярджэнне, што ім улада дадзена Богам. У далейшым за фразеалагізмам замацавалася сучаснае значэнне "прыро-джаны, сапраўдны, таленавіты, з выключнымі здольнас-цямі". У беларускай мове не без уплыву гэтага выразу развіўся сінанімічны з ім з божай ласкі.
Фразеалагізм пад спудом паходзіць з царкоўнаславянскага тэксту Евангелля: "Запаліўшы свечку, не ставяць яе пад спудам". Ён абазначае "без выкарыстання, ужывання, прымянення". На яго аснове ўзнік як антанімічнае ўтварэнне, як яго сэнсавая супраць-легласць выраз з-пад спуду ("з забыцця").
Як паказвалася на прыкладзе кінуць камень, многія біблеізмы другой групы ўжо ў саміх біблейскіх тэкстах выкарыстоўваліся з фразеалагічным значэннем. Так, песня песняў ("выдатны твор, вяршыня творчасці") паходзіць ад назвы адной з біблейскіх кніг, напісанай з высокім паэтычным майстэрствам.
Не меншым майстэрствам вызначаецца і "Кніга Эклезіяста", адкуль пачалі жыццё два выразы. Першы - на кругі свая ("да ранейшага стану, на былое месца") - ужыты ў такім кантэксце: "Вяртаецца вецер на кругі свая". Другі - збіраць камяні - ужываецца пры слове час. Абазначае " (час, пара) сумеснымі намаганнямі прыводзіць у пэўны парадак што-небудзь раней разбуранае, раскіданае, занядбанае", а ўпершыню выкарыстаны ён ў такіх радках: "Усяму свой час і час усякай рэчы пад небам. Час раскідаць камяні, і час збіраць камяні" [15, с.104].
Фразеалагізм каменя на камені не пакінуць шмат разоў сустракаецца ў тэкстах Евангелля, у прыватнасці, там, дзе расказваецца, як Хрыстос прарочыць пагібель Іерусаліма: "Дакладна кажу вам: не пакінецца тут каменя на камені, усё будзе разбурана". Метафарызаваны выраз выпіць чашу да дна ўжыты ў іншым тэксце - у звароце да Іерусаліма, які выпіў з рук Госпада чашу да дна і павінен паўстаць, падняцца. Ужо ў часы стварэння Бібліі атрымалі пераасэнсаванне і такія фразеалагізмы: волас з галавы не ўпадзе, перці супраць ражна. галаву прыхінуць, язык прыліп да горла, як зрэнка да вока, як неба ад зямлі.
Шмат якія іншыя выразы маюць у Бібліі адначасова падвойны сэнс - прамы і пераносны. Так, умыцъ рукі ў сучаснай мове абазначае "ўхіліцца ад адказнасці, ад удзелу ў чымсьці". Гэты выраз ідзе з евангельскага сюжэта пра распяцце Ісуса. Рымскі намеснік у Іудзеі Пілат, перад тым як аддаць натоўпу Ісуса на пакаранне, узяў вады, умыў рукі перад народам і сказаў: "Не вінаваты я ў крыві праведніка гэтага, глядзіце вы". У старажытных яўрэяў быў сімвалічны абрад умывання рук як знак няўдзельнасці ў чым-небудзь. Біблія, напрыклад, павучае тых, хто знойдзе мёртвае цела, умыць рукі: гэта абазначала, што яны не віноўнікі забойства.
Подобные документы
Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння, спалучэння слоў. Структурныя тыпы фразеалагізмаў.
курсовая работа [68,5 K], добавлен 27.10.2013Кампаратыўныя фразеалагізмы ў мове твораў Я. Коласа. Адносіны ўстойлівых параўнанняў да фразеалагічных адзінак. Семантычная класіфікацыя ўстойлівых параўнанняў мовы твораў Я. Коласа. Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці.
курсовая работа [86,3 K], добавлен 11.07.2014Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.
курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.
курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010Сацыяльная прырода мовы, гіпотэзы яе паходжання. Мова і культура. У кожнай мове адбіваецца жыццевы і духоўны вопыт народа. Беларуская мова: яе паходжанне і развіцце. Формы беларускай нацыянальнай мовы. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.
реферат [72,3 K], добавлен 26.02.2011Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.
реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў, іх функцыянальная нагрузка, значэнне і тыпы. Выяўленне фразеалагізмаў ў мове драматычных твораў А. Макаёнка, іх стылістычныя функцыі. Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў, сказа, словазлучэння.
дипломная работа [101,7 K], добавлен 26.05.2013Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.
курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.
курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.
реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011