Гісторыя беларускага мовазнаўства

Прадмет, задачы і значэнне курса "Гісторыя беларускага мовазнаўства". Развіццё граматычнай думкі ва ўсходніх славян старажытнай пары, перадумовы кнігадрукавання. Старажытныя ўсходнеславянскія лексікаграфічныя дапаможнікі. Развіццё мовазнаўства ў ХІХ ст.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курс лекций
Язык белорусский
Дата добавления 08.06.2009
Размер файла 44,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

М.В.Ламаносаў у працах “Расійская граматыка” (1755 г.), “Прадмова на карысць кніг царкоўных у расійскай мове” (1758 г.) і іншых выказаў меркаванне, што славянскія мовы паходзяць ад агульнаславянскай мовы і знаходзяцца паміж сабой у рознай ступені роднасці. Ён паказаў таксама сваяцтва славянскіх моў з іншымі індаеўрапейскімі мовамі, асабліва адзначыў цесную сувязь з балтыйскімі мовамі.

У канцы ХVІІІ ст. англійскі ўсходазнавец У.Джоунз сцвярджаў, што ўсе еўрапейскія мовы паходзіяць з адной крыніцы, якой, магчыма, з'яўляецца санскрыт.

У пачатку ХІХ ст. нямецкі вучоны Ф.Шлегель пісаў аб роднасці санскрыту з лацінскай, грэчаскай, германскай і персідскай мовамі.

Прыкладна ў гэты ж час у Расіі было напісана ананімнае даследаванне “Аб падабенстве санскрыцкай мовы з рускай”.

Адзначаныя першыя спробы класіфікацыі моў падрыхтавалі глебу для ўзнікнення параўнальна-гістарычнага метаду даследавання і садзейнічалі з'яўленню ранніх варыянтаў параўнальна-гістрычнага мовазнаўства.

Нягледзячы на ўсё гэта, агульнапрызнанымі заснавальнікамі параўнальна-гістарычнага мовазнаўства лічацца дацкі вучоны Расмус Крысціян Раск (1787-1832), нямецкія Франц Боп (1791-1867) і Якаб Грым (1785-1863), рускі Аляксандр Хрыстафоравіч Вастокаў (1781-1864), якія прыблізна ў адзін час у сваіх працах даказалі роднасць розных еўрапейскіх моў на падставе глыбокага гістарычнага аналізу вялікага эмпірычнага матэрыялу, пераважна фанетычнага і марфалагічнага.

У ХІХ ст. быў знойдзены крытэрый лінгвістычнага параўнання моў - граматычныя формы, лічэбнікі, назвы роднасці і сваяцтва і інш. Параўнальна-гістарычны метад улічвае заканамернасці гукавых змен у тоесных марфемах розных слоў. Ф.Боп у 1816 г. устанавіў тоеснасць сістэмы спражэння ў некаторых еўрапейскіх мовах і санскрыце, што з'явілася доказам роднасці гэтых моў. К.Раск браў не толькі марфалагічныя паказчыкі, але і гукавыя суадносіны. Ён даследаваў таксама лексічныя супадзенні ў розных мовах і выказаў ідэю пра паходжанне еўрапейскай мовы ад адной прамовы - фракійскай. Нямецкі філолаг Я.Грым (сааўтар вядомых казак) незалежна ад Раска адкрыў законы пра перамяшчэнне зычных у верхненямецкай мове, выявіў істотныя суадносіны граматычных форм лічэбнікаў, назваў роднасці. А.Х Вастокаў шляхам суапастаўлення паказаў не толькі роднасць славянскіх моў, але і адкрыў істотныя фанетычныя заканамернасці ў іх развіцці. Ён выявіў таксама значэнне і характар вымаўлення старажытнах насавых гукаў - юсоў, рэдукаваных галосных і іншых.

У ХІХ ст. параўнальна-гістарычны метад удасканальваецца і канкрэтызуецца пры вывучэнні раманскіх, славянскіх, германскіх і іншых моў. Вялікая заслуга ў гэтым такіх нямецкіх вучоных кампаратывістаў, як Аўгуст Фрыдрых Пот, Георг Курцыўс, Адальберт Кун, Фрыдрых Дыц, славенца Франца Міклашыча. Ва ўсходнеславянскім свеце ідэі параўнальна-гістарычнай навукі на матэрыяле славянскіх моў працягвалі распрацоўвацца дзякуючы намаганням Ізмаіла Іванавіча Сразнеўскага, Міхаіла Аляксандравіча Максімовіча, Фёдара Іванавіча Буслаева і іншых даследчыкаў.

З адкрыццём параўнальна-гістарычнага метаду мовазнаўства стала самастойнай навукай, адасобленай ад філасофіі і гісторыі; апрача таго, з цягам часу была падрыхтавана аснова для ўзнікнення агульнага мовазнаўства.


Подобные документы

  • Беларуская мова ў першай палове ХІХ стагоддзя і развіццё мовазнаўства ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. Вывучэння мясцовых гаворак. Працы па граматыцы Е.Р. Раманава, навуковая дзейнасць І.І. Насовіча і яго апісання беларускага дыялектнага слова.

    курс лекций [48,8 K], добавлен 08.06.2009

  • Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ стагоддзя, пачатак спецыяльнай работы па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі.

    курс лекций [29,2 K], добавлен 08.06.2009

  • Даследванне спецыфікі ўласных імён, тапанімічных назваў у беларускім мовазнаўстве. Новая галіна мовазнаўства – анамастыка, якая вывучае функцыянальныя і моўныя своеасаблівасці ўласных імён. Старажытныя імёны. Адкуль прыйшлі імёны. Імёны нашай краіны.

    реферат [23,2 K], добавлен 14.12.2010

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Характарыстыка і гісторыя развіцця папулярных алкагольных напояў у Беларусі: піва, віно, гарэлка, розныя наліўкі і настойкі. Уздзеянне алкаголю на псiхiчны і фiзiчны стан чалавека праз фразеалагiзмы. Асуджэнне п’янiцы i п’янства праз фразеалагiзмы.

    курсовая работа [44,7 K], добавлен 02.01.2013

  • Кароткія звесткі з гісторыі в. Рэчкі. Івацэвіччына – адзін з самых маляўнічых куткоў Беларускага Палесся. Даследаванне мовы вёскі Рэчкі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў фанетыка-граматычным і лексіка-семантычным плане. Слоўнікавы склад вёскі Рэчкі.

    курсовая работа [30,4 K], добавлен 27.08.2012

  • Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі, асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця. Развіццё мовы беларускай народнасці адбывалася ў межах Вялікага княства Літоўскага. Грамадска-палітычная, юрыдычная, гандлёвая, сельская тэрміналогія.

    реферат [34,7 K], добавлен 25.01.2011

  • Сацыяльная прырода мовы, гіпотэзы яе паходжання. Мова і культура. У кожнай мове адбіваецца жыццевы і духоўны вопыт народа. Беларуская мова: яе паходжанне і развіцце. Формы беларускай нацыянальнай мовы. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.

    реферат [72,3 K], добавлен 26.02.2011

  • Вылучэнне выдатных лексічных адзінак, ўстойлівых спалучэнняў у нарысе "Зямля пад белымі крыламі". Ўпарадкаванне па лексіка-семантычным групамі дадзеных адзінак і выразаў. Марфалагічная і сінтаксічная характарыстыкі, этымалогія зафіксаваных лексем.

    курсовая работа [75,1 K], добавлен 02.01.2015

  • Паняцце "блізкароднасны білінгвізм". Асаблівасці навучання рускамоўных дзяцей беларускай мове. Навучанне дзяцей беларускаму маўленню на занятках. Аналіз праграммы "Пралеска", вопыта работы дзіцячага сада па развіцці ў дашкольнікаў беларускага маўлення.

    курсовая работа [34,4 K], добавлен 23.08.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.