Навучанне дашкольнікаў беларускай мове ў сітуацыі блізкароднаснага білінгвізму
Паняцце "блізкароднасны білінгвізм". Асаблівасці навучання рускамоўных дзяцей беларускай мове. Навучанне дзяцей беларускаму маўленню на занятках. Аналіз праграммы "Пралеска", вопыта работы дзіцячага сада па развіцці ў дашкольнікаў беларускага маўлення.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 23.08.2013 |
Размер файла | 34,4 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Тэма: Навучанне дашкольнікаў беларускай мове ў сітуацыі блізкароднаснага білінгвізму
Змест
Прадмова
1. Тэарэтычная частка
1.1 Паняцце “блізкароднасны білінгвізм”. Асаблівасці навучання рускамоўных дзяцей беларускай мове
1.2.Навучанне дзяцей беларускаму маўленню на спецыяльных занятках
2. Практычная частка
2.1 Аналіз праграммы “Пралеска”, вопыта работы дзіцячага сада № 2 па развіцці ў дашкольнікаў беларускага маўлення
2.2 Аналіз заняткаў па навучанню беларускай мове дзяцей груп “Чамучкі” і “Фантазёры”
Літаратура
Дадатак
Прадмова
Мова з'яўляецца універсальным сродкам зносін паміж людзьмі і іх мысліцельная дзейнасці, спосабам пазнання навакольнай рэчаіснасці, у шырокім сэнсе слова -грамадска-гістарычнага вопыту чалавецтва. У выніку маўленчага выхавання дашкольнік фарміруецца як носьбіт і, у пэуным сэнсе, творца роднай мовы - моўная асоба. Моўная асоба фаміруеца непарыўна пад уздзеяннем развіццёвага патэнцыялу моўнага асяроддзя і спецыяльна арганізованнага навучання.
Навучанне роднай мове ў Беларусі ажыццяўляецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі, якую можна характарызаваць як руска-беларускае блізкароднаснае двухмоўе, дзе беларуская мова толькі пачынае займаць месца, якое належыць ёй па праву.
Для большасці маленькіх дзяцей першай мовай, якую яны чуюць ад родных, на якой яны вучацца размаўляць з маленства з'яўляецца руская і, як гэта не сумна, вельмі рэдка сустрэнешь сёння сям'ю, у якой размаўляюць на беларускай мове. Але гэта яшчэ паўбяды. Самае горшае - гэта тое, что шмат сямей не лічаць беларускую мову роднай і з маленства фарміруюць ў дзяцей негатыўныя адносіны да роднай мовы.
Трэба ратаваць беларускую мову, якая зусім скора можа застацца толькі у кнігах, калі мы не будзем навучаць падрастаючае пакаленне роднай мове.
Зносіны педагога, дарослага з дзяцьмі і навучанне - асноўныя сродкі развіцця маўлення дашкольнікаў, фарміравання у іх элементарнага ўсведамлення моўных з'яў.
Праграммай “Пралеска” прадугледжана правядзенне спецыяльных заняткаў па развіцці маўлення і маўленчых зносін, пачынаючы з группы “Чамучкі” (1,стр.3)
Вялікую роль па праблеме навучання дошкольнікаў беларускай мове ў сітуацыіі блізкароднаснага білінгвізму набылі работа такіх педагогаў, як Н.С. Старжынская і Д.М. Дубініна.
1. Тэарэтычная частка
1.1 Паняцце “блізкароднасны білінгвізм”. Асаблівасці навучання рускамоўных дзяцей беларускай мове
блізкароднасны білінгвізм беларуская мова
У апошнія дзесяцігоддзі беларуская мова ўключана ў нашай рэспубліцы ў адукацыйны працэс як рускамоўных, так і беларускамоўных дашкольных устаноў. Разам з тым, рэальная карціна выхавання дзяцей у рускамоўнай дашкольнай установе паказвае, што паўсюдна сустракаюцца выпадкі адмоўнага стаўлення выхавальнікаў і бацькоў да навучання дзяцей беларускай мове.
Сітуацыя ўскладняецца яшчэ і тым, што ў нашай рэспубліцы распаўсюджана такая з'ява, калі пры наяўнасці блізкароднаснага руска-беларускага двухмоўя чалавек у поўнай меры фактычна не валодае ніводным з названых моў.
Гэта сведчыць пра тое, што не ўсе дзеці рускамоўнай дашкольнай установы адчуваюць уздзеянне не толькі актыўнага, але і нават пасіўнага паўнавартаснага двухмоўнага асяроддзя. (7)
З пункту гледжання Н.С.Старжынскай, якая засяродзіла ўвагу на псіхолага-педагагічных аспектах засваення беларускай мовы дашкольнікамі, прылучаць дзяцей да беларускай мовы неабходна пры ўмове строгага выканання прынцыпу “адзін чалавек у адной сітуацыі зносін - адна мова”.
Дашкольны ўзрост - гэта перыяд, калі дзецям уласціва найбольшае чуццё да моўных з'яў, таму важна выкарыстоўваць факт асаблівай “лінгвістычнай адоранасці” дзяцей ва ўзросце 4-7 гадоў.(2, с.5) Ужо для чатырохгадовых дзяцей маўленне ўпершыню са зродку зносін пераўтвараецца ў аб'ект пазнання. У гэтым узросце дашкольнікі пачынаюць адрозніваць сэнсавы і фармальны бакі слова (2, с.7)
Білінгвізм(двухмоўе) - валоданне дзвюмя мовамі.
Двухмоўе ў дашкольнам узросце складваецца па-рознаму ў залежнасці ад той ролі, якую адыгрывае ў жыцці дзіцяці кожная мова.
У псіхалагічным аспекце вылучаюцца рэцэптыўны, рэпрадуктыўны і прадуктыўны тыпы білінгвізму.
Рэцэптыўны білінгвізм - узровень валодання другой мовай, які дае магчымасць чалавеку ўспрымаць і разумець маўленне на гэтай мове.
Рэпрадуктыўны білінгізм - уменне ўзнаўляць пачутае або прачытанае на другой мове.
Гэтыя два тыпы двухмоўя не выкарыстоўваюцца ў актыўных маўленчых зносінах.
Прадуктыўны білінгвізм дае магчымасць разумець і размаўляць на другой мове, самастойна будаваць выказванні, якія дазваляюць дасягнуць узаемаразумення. (3, стар. 7)
Фарміраванне прадуктыўнага двухмоўя адбываецца натуральна, калі дзіця выхоўваецца ў двухмоўнай сям'і або з маленства мае зносіны на другой мове. У гэтым выпадку дзве мовы засвойваюцца дзіцем без спецыяльных намаганняў. Калі двухмоўнае асяроддзе адсутнічае або ў дзіцяці ёсць магчымасць карыстацца адной мовай, нават у сітуацыі двухмоўнага акруження, спантаннае авалоданне другой мовай адбываецца вельмі цяжка і доўга.
Трэба адзначыць яўе і такую з'яву, як інтэрферэнцыя. Гэта пранікненне ў рускае маўленне беларусізмаў і ў беларускае - русізмаў. Віды інтэрферэнцыі:
· Лексічная -перанос слоў з адной мовы ў другую;
· Семантычную - выкарыстанне ў маўленні на адной мове слоў у значэнні, уласцівым другой мове;
· Фанетычную - ўжыванне ў словах адной мовы асобных спецыфічных гукаў другой мовы(акцэнт);
· Арфаэрічную - вымаўленне слоў адной мовы ў гукавым афармленні, уласцівым другой мове;
· Граматычную - змяненне або ўтварэнне слоў адной мовы ў адпаведнасці з граматычнымі нормамі другой мовы. Або выкарыстанне сінтаксічных мадэлей адной мовы для пабудовы сказаў на другой.(3, стар. 8)
Блізкасці рускай і беларускай моў стварае спецыфічныя ўіовы для авалодання руска-беларускім двухмоўем.
Не гледзячы на тое, што з маленства большасць дашкольнікаў валодаюць рускай мовай, усёж-такі яны далучаюцца і да беларускай мовы: чуюць па радыё, тэлебачанні, ў дзіцячым садзе. Таму большасць дзяцей дашкольнага ўзросту разумеюць беларускае маўленне, на слых могуць адрозніваць беларускую мову ад рускай, пазнаюць беларускія словы. У дашкольнікаў ствараюцца “жыццёвыя ўяўленні” аб рускай і беларускай мовах і іх элементах. Маўленчае развіццё дашкольнікаў можна аднесці да рэцэптыўнага двухмоўя. Сапраўднай жыццёвай неабходнасці карыстацца беларускай мовай у штодзённым жыцці ў рускамоўных дзяцей няма. Ажыццяўляць зносіны, арганізоўваць сваю дзейнаць ім прасцей на рускай мове. У дадатак да гэтага, у дзяцей дашкольнага ўзросту можа сфарміравацца такая з'ява, як інтэрферэнцыя. Памылкі інтэрферэнцыі ў дашкольнікаў, адзначае А.М. Богуш, абумоўліваюцца шэрагам знешніх і ўнутраных прычын. Да знешніх яна адносіць наяўнасць пастаяннага двухмоўнага асяроддзя, уплыў не заўсёды правільнага маўлення дарослых, адсутнасць кантролю з боку дарослых за маўленнем дзяцей. Унутраннымі прычынамі з'яўляюцца неасэнсаваны характар дзіцячага двухмоўя, несфарміраванасць у дзяцей дыферэнцыраваных установак на карыстанне адной і другой мовамі. (3, стар. 11)
Л.С. Выгоцкі падкрэсліваў, што ў маўленчым развіцці дзіцяці ўзнікаюць вялікія цяжкасці, “калі ўмовы выхавання не гарантуюць стварэння.. больш або менш самастойных сфер прымянення кожнай мовы, калі дзіця аддана ва ўладу выпадковай сумесі розных моўных сістэм, калі дзіцячае двухмоўе развіваецца стыхійна, па-за накіравальным удзеяннем выхавання, яно прыводзіць да адмоўных вынікаў”… “накіраваная роля выхавання нідзе не набывае такога вырашальнага значэння для ўсяго лёсу дзіцячага маўлення і дзіцячага інтэлектуальнага развіцця,як у выпадках двухмоўя, або шматмоўя дзіцячага насельніцтва”. (5, стар. 20)
Трэба так сама і памятаваць аб тым, што педагог, які працуе з дзецьмі павінен быць падгатоўлен да работы па навучэнню дашкольнікаў беларускай мове. Прафесійна-маўленчая гатоўнаць педагога ўключае чатыры кампетэнцыі:
1. Лінгвістычная - веданне рускай і беларускай моў.
2. Камунікатыўная - здольнасць мець зносіны на абодвух мовах у розных сітуацыях, як у штодзённым жыцці, так і ў вучэбна-выхаваўчым працэсе.
3. Лінгвадыдактычную - здольнасць выкарыстоўваць на практыцы асноўныя палаженні метадычнай навукі аб навучанні дзяцей роднай і бругой мове.
4. Народазнаўчая - наяўнасць сумы ведаў аб гістарычным мінулым краіны і яе сучаснасці, побыцё, культуры, звычаях і традыцыях народа.
Такім чынам, можна адзначыць, што навучанне дашкольнікаў беларускаму маўленню вельмі неабходна, але яго трэба арганізоўваць з улікам асаблівасцей засваення роднай мовы ў сітуацыі двухмоўя.
У наступным раздзеле мы асвяцім методыку навучання дашкольнікаў беларукай мове ў сітуацыі блізкароднаснага білінгвізму.
1.2 Навучанне дзяцей беларускаму маўленню на спецыяльных занятках
Навучанне мове (лінгвістычнае развіццё) - фарміраванне ў дзяцей элементарнага асэнсавання моўных і маўленчых з'яў, што садзейнічае больш паспяховаму авалоданню практычнымі маўленчымі навыкамі (Маўленч. Раз, стар. 13)
Авалоданне дзецьмі разам з рускай мовай беларускай - адзін з асноўных элементаў фаміравання асобы дзіцяці, засваення ім нацыянальнай культуры, станаўлення нацыянальнай самасвядомасці.
Стыхійнае засваенне беларускай мовы ў сітуаціі блізкароднастнага двухмоўя прыводзіць да моўнай інтэрферэнцыі - пракнікненне ў рускае маўленне дзяцей беларусізмаў і ў беларускае - русізмаў. Дашкольнікі не заўважаюць сваіх памылак, у іх не фарміруецца “чуццё” адной і другой моў. Авалодаць правільным беларускім маўленнем рускамоўныя дашкольнікі могуць толькі ў працессе спецыяльнаарганізованнага мэтанакірованнага навучання нацыянальнай мове.
Мэта навучання беларусскай мове - выхаванне ў дзяцей любові і павагі да роднага слова, фарміраванне чуйнасці да моўных нормаў і сродкаў выразнасці; развіццёадпаведнай моўнай здольнасці. (раб па прал., стар. 66)
Далучаць дашкольнікаў да роднай мовы неабходна як мага раней. Далучэнне трэба арганізоўваць шляхам акультурацыі - увядзенне ў нацыянальна-культурны фон беларускай мовы. Толькі ў гэтым выпадку маўленчыя механізмы, якія фарміруюцца ў дзіцяці, “працуюць” не толькі на рускую, але і на беларускую мову, забяспечваюць нацыянальнае бачанне навакольнай рэчаіснасці. Роднай мова становіцца тады, калі чалавек карыстаецца ёю ў важных, асобасна значных або эмацыянальна яскравых сітуацыях зносін. Напоўніць такімі сітуацыямі працэс навучання - задача педагога.
Вылучаюцца два ўзаемазвязанныя шляхі навучання дашкольнікаў беларусскай мове, развіцця ў іх беларускага маўлення. З аднаго боку, гэта неўсвядомленнае засваенне дзецьмі беларускай мовы ў штодзённых зносінах: праслухванне і абмеркаванне мастацкіх твораў, ўдзел ў беларускіх народных гульнях і святах і да г.п. Выкарыстанне мовы, як сродку зносін звязана перш за ўсё са свабодным валоданнем словам, глыбокім разуменнем яго значэння, дакладнасцю словаўжывання. (2, с.3) З другога - гэта спецыяльна арганізованнае навучанне: заняткі па развіцці беларускага маўлення і мастацкай літаратуры.
Навучанне рускамоўных дзяцей беларускай моведае станоўчыя вынікі пры строгім захаванні ў зносінах з дзіцём прынцыпу:”адна асаба ў адной сітуаціі зносін - адна мова”. Выхавальнік можа выкарыстоўваць у зносінах з дзецьмі рускую і беларускую мовы, але строга прытлімлівацца адной з іх на пэўных занятках, у гульнях і да т.п. або ў пэўным дні. Тады ў дзяцей фарміруецца дыферынцыраванная маўленчая устаноўка на выкарыстанне беларускай або рускай мовы ў адпаведных сітуацыях, што дапамагае пазбегнуць змешывання дзвюх моў у маўленчай практыцы.
Далучаць дашкольнікаў да роднага слова неабходна з моманту наведвання дашкольнай установы. У гэтым выпадку маўленчыя механізмы, што фарміруюцца ў дзіцяці, “працуюць” не толькі на рускую, але і на беларускую мову і забяспечваюць нацыянальнае бачанне навакольнай рэчаіснасці. Засваенне беларускай мовы не апародкавана - праз рускую мову, а непасрэдна садзейнічае фарміраванню моўнамысліцельнай дзейнасці на беларусскай мове.
Каб стварыць станоўчую матывацыю засваення беларускай мовы, трэба наладзіць на ёй асобасна значныя і эмацыянальна яскравыя зносіны. Тады дзіця знаходзіць задавальненне ў зносінах з беларускамоўным суразмоўцем, у асобасным самавызначэнні, адчуванні поспеху і руху наперад у авалоданні беларускай мовай, як сродкам зносін.
Уключаць беларускую мову ў зносіны з дзіцем з рускамоўнай сям'і, па меркаванні Н.С.Старжынскай, неабходна паступова, пачынальна з азнаямлення іх з лепшымі ўзорамі мастацкіх, у першую чаргу фальклорных, твораў. Гэта дазваляе прылучыць рускамоўных дашкольнікаў да багацця беларускай мовы, садзейнічае развіццю ў іх яго першапачатковай пачуццёвай асновы.
Так сама неабходная ўмова навучання блізкароднаснай мове з'яўляецца ўлік першай(рускай) мовы, апора на маўленчыя навыкі дзяцей, набытыя пры засваенні рускага маўлення.
Зносіны - найважнейшы сродак развіцця беларускага маўлення - частка якой-небудзь дзейнасці або самастойная камунікатыўная дзейнасць.
Маўленчыя зносіны ў дашкольнай установе ажыцяўляюцца ў розных відах дзейнасці. Адной з такіх дзейнасцей з'яўляюцца заняткі па навучанню дзяцей беларускаму маўленню.
Пры арганізацыі любой дзейнасці дашкольнікаў па навучэнню беларускай мове трэба памятаваць аб тым, што псіхалагічна правільным шляхам навучання дзяцей дашкольнага ўзросту мове, развіцця іх у іх беларускага маўлення з'яўляецца той, які спалучае, з аднаго боку, неўсвядомленае засваенне беларускай мовы ў штодзённых зносінах, развіццё “беларускамоўнага пачуцця” ў выніку паступовага “паглыблення” ў адпаведнае камунікатыўнае асяроддзе і прыстасавання да яго, і з другога - спецыяльна арганізаванае навучанне, арыентаванае на фарміраванне ў выхаванцаў элементарных моўных абагульненняў. Спантанны вопыт і навучанне - рэчы непроцілеглыя, другое абапіраецца на першае. (3, стар. 15)
Заняткі па фарміраванні пазасітуацыйных форм зносін на беларускай мове праводзяцца ў форме індывідуальнай або калектыўнай размовы з падгрупай дзяцей. Методыка арганізацыі заняткаў тая ж, што і ў па развіццю маўлення. Сёння існуюць метадычныя дапаможнікі, у якіх даны заняткі па навучанню дзяцей беларускаму маўленню. Такіе заняткі падзяляюць на:
· Заняткі па развіццю беларускага маўлення для дзіцячых садоў з беларускамоўным рэжымам прыдназначаны для навучання дзяцей, якія засвойваюць у сям'і беларускую мову, як родную.
· Заняткі па развіццю беларускага маўлення для дзіцячых садоў з рускамоўным рэжымам прыдназначаны для навучання дзяцей у рускамоўных сем'ях.
Паступова у дзяцяцым садку праводзяцца не толькі заняткі па развіццю маўлення на беларускай мове, але і заняткі па іншым формам работы: матэматыка, азнаямленне с навакольным светам, маляванне, лепка, азнаямленне з мастацтвам і г.д.
Выхавальнік сам вырашае, калі асобныя заняткі можна праводзіць на беларускай мове. Спачатку гэта заняткі, на якіх моўная нагрузка невялікая(маляванне, лепка, асабліва на тэму, звязаныя з нацыянальным мастацтвам), затым больш складаныя заняткі - азнаямленне з прыроднымі з'явамі, па фарміраванню элементарных матэматычных уяўленняў.
Такім чынам, можна адзначыць, што навучанне дашкольнікаў беларускай мове мее свае асаблівасці. Наібольшага поспеху можна дабіцца ў тым выпадку, калі навучанне ідзе у сістэме, а ў дашкольнай установе арганізуцца заняткі не толькі па развіццю маўлення, але і па іншым методыкам.
2. Практычная частка
2.1 Аналіз праграммы “Пралеска”, вопыта работы дзіцячага сада № 2 па развіцці ў дашкольнікаў беларускага маўлення
На сенняшні дзень, у асноўным, у дашкольных установах нашай рэспублікі вядучай праграмай дашкольнага навучання з'яўляецца праграма “Пралеска”. Гэта праграма зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. У праграмме значнае месца адведзена навучэнню дашкольнікаў беларускай мове. Ужо з групы “Мялыты” у раздзеле “Развитие речи” стаіць перад выхавальнікам задача: фарміраваць уменне ўспрынімаць беларускую мову, навучать успрыманню і ўзнаўленню простых твораў на беларускай мове. У групе “Чамучкі” задачы па навучанню дзяцей беларускай мове адлюстраваны ў главе Рзвіваемся ў дзейнасці: “Зносіны і маўленне”, раздзел “Развіццё беларускага маўлення” . Задачы да гэтай групы больш слажнейшыя, звязаны з фарміраванем цікавасці да мовы, развіццём слоўніка дзяцей, граматычнага ладу маўлення, фарміраваннем правільнага вымаўлення спецыфічна беларускіх гукаў і інш. З дзецьмі старэйшага дашкольнага ўзросту плануюцца розные формы работы па навучанню беларускаму маўленню і задачы больш разнастайныя, па ўсім напрамкам развіцця мовы.
У пасобіі “Работаем па праграме “Пралеска” Н.С. Старжынскай адлюстраваны асноўныя праблемы навучання дашкольнікаў беларускай мове, этапы засваення дзецьмі роднай мовы, асаблівасці навучэння дашкольнікаў беларускаму маўленню.
Наша дашкольная установа пры планаванні выхаваўча-навучальнага працэсу арыентырецца на праграмму “Пралеска”. Таму выхавацелі ў сваёй дзейнасці асноўваюцца на задачы праграммы раздзела “Развіццё беларускага маўлення. Работа па навучанню дашкольнікаў беларускай мове вядзецца па наступным напрамкам:
· Работа с кадрамі
· Работа с бацькамі
· Работа с дзецьмі
Для адукацыі кадраў, павышэння іх кампетэнцыі арганізуюцца кансультацыі, семінары-практыкумы, пытанні па арганізацыіі работы выносяцца на педагагічны савет. На наступны год у саатветсвіі с метадычнымі рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі РБ намі запланава задача па абагаўчэнню вопыта работы с дзецьмі, педагогаў і бацькоў у сферы навучэння дашкольнікаў беларускай мове.
Для бацькоў таксама арганізуюцца кансультацыі, семінары, індывідуальные кансультацыі, калі неабходна. Для бацькоў арганізуюцца выставы дзіцячай літаратуры на беларускай мове.
Работа с дзецьмі ідзе па двум напрамкам: на спецыяльнаарганізованых занятках(іншыя заняткі на беларускай мове не арганізуюцца) і ў штодзённым жыцці - арганізуюцца дідактычныя гульні, чытанне твораў беларускай літаратуры для дзяцей, завучванне вершаў, пераказ, арганізацыя гульняў-драматызацый і паказ розных відаў тэатра па творам беларускай літаратуры. Да беларускіх народных святаў арганізуюцца забавы з беларускімі народнымі песнямі, танцамі і традыцыямі “Дажджынкі”, “Гуканне вясны”, “Калядкі” і г.д.
2.2 Аналіз заняткаў па навучанню беларускай мове дзяцей груп “Чамучкі” і “Фантазёры”
Я прысутнічалі на занятках па навучэнню дашкольнікаў сярэдняга і старэйшага ўзросту беларускаму маўленню. Заняткі праводзіліся з захаваннем санітарна-гігіенічных нормаў, адпавядалі ўзросту дзяцей, на занятках выхавацелі карысталіся рознымі формамі арганізацыі: работа падгрупамі, індывідуальнае і калектыўнае апытанне дзяцей.
У групе “Чамучкі” з дзецьмі было арганізавана заняцце на тэму “Хатнія жывёлы”. Педагог з адказнасцю падыйшоў да аргізацыі занятка: прадумаў размяшчэнне дзяцей і цікавыя моманты, якія спадабаліся дзецям, падрыхтаваў неабходны красачны матэрыял, добра ведаў змест занятку. Праграммны змест занятка рэалізоўваўся праз дыдактычныя гульні і практыкаванні. Усе дзеці былі актыуны, але адчувалася, што работа с дзецьмі толькі пачынае арганізовывацца, шмат слоў яны не разумелі і выхавальнік вымушан быў перакладываць сказы с беларускай мовы на рускую, каб усе дзеці сразумелі тое, што ён гаворыць. На гэтай выснове, я прыйшла к выніку аб тым, што большасць дзяцей гэтай групы разумее тэкст на беларускай мове, але некаторыя выпрабоўваюць цяжкасці ў разуменні значэння асобных слоў, якія ў той жа час з'яўляюцца асноўнымі ў разуменні тэксту.
Педагог карыстаўся такімі метадамі і прыёмамі, як пытанні, указанне, напамінанне, бяседа. На прыканцы занятку педагог прапанаваў дзецям намаляваць якую-небудзь хатнюю жывёлу. У цэлым занятак зацікавіў дзяцей, пастаўленныя задачы былі вырашаны.
У старэйшай групе правадзіўся конкурс “Мы беларусы”. Дзяцей падзялілі на дзве каманды і ім даваліся розныя заданні: назваць прадметы на малюнках, спець песню, расказаць верш, праінсцаніраваць невялічкую казку. Выхавальнік веў конкурс на беларускай мове і дабіваўся ад дзяцей адказаў на роднай мове. Мне занятак вельмі спадабаўся, як і дзецям.
Трэба адзначыць, што абодва выхавацеля добра ведаюць беларускую мову і, на мой погляд, адпавядаюць асноўным паказчыкам прафесійна-маўленчай гатоўнаці. Але таксама трэба заўважыць і тое, што як у рускай, так і ў беларускай гаворцы дзяцей сустракаюцца памылкі, злучаныя з інтэрферэнцыяй.
Літаратура
1. Пралеска: праграма дашкольнай адукацыі/ саст. Е.А. Панько і інш.? Мінск, 2007 г.
2. Работаем па праграме "Пралеска": метадычныя рэкамендацыі/ саст. Е.А. Панько і інш. ? Мінск, 2007 г.
3. Старжынская Н.С. Беларуская мова ў дзіцячым садзе - Мінск: ародная асвета, 1995
4. Старжынская Н.С. Крылаў не мае, а хутка лятае: лінгвістычныя гульні для дзяцей 4-7 гадоў: дапаможнік для педагогаў устаноў, якія абяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі - Мінск: Зорны верасень,2007
5. Старжынская Н.С. Маўленчае і лінгвістычнае развіццё дашкольнікаў. - Мінск: Зорны верасень, 2007
6. Старжынская Н.С., Дубіна ДЗ.М. Заняткі па развіцці маўлення і маўленчых зносін у дзіцячым садзе ? Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2008
7. Старжынская Н.С., Дубініна Д.М. Развіццё беларускамоўных зносін дашкольнікаў - Мінск, 2001
Дадатак
Дадатак 1
Канспект занятка для дзяцей групы “Фантазёры” з рускай мовай выхавання і навучання.
Тэма: Пераказ беларускай народнай казкі
“Журавель і чапля”
Праграмны змест: вучыць пераказваць кароткую казку, утвараць назвы дзецянят жывел; замацоўваць вымаўленне гука [ч ]; вучыць драматызаваць казку, звяртаць увагу на вобразныя выразы.
Матерыял: малюнкі чаплі і жураўля, алоўкі, лісты паперы, фламастары.
Ход занятка:
1. Педагог(паказвае намаляванага жураўля): Гэта журавель. Пер'е шэрае з чорным, ў яго доўгія ногі, доўгая шыя і доўгая вострая дзюба. (Паказвае малюнак чаплі) Якая чапля? Якія ногі ў чаплі? Якая шыя у чаплі? Якая дзюба у чаплі? Апішыце чаплю. Ці падобны адзін да аднаго журавель і чапля? Ці пахожыя гэтыя птушкі? Як назваць жураўля ласкава? А чаплю? Хто дзіцяня у чаплі? А калі многа дзіцянят? Скажыце скорагаворку: “У чаплі чапляня, у жураўля - жураўляня”.
2. Педагог чытае казку “Журавель і чапля”. Праводзе гутарку па змесце: Дзе жылі журавель і чапля? Чаму ім стала маркотна жыць? Якія словы можна падабраць замест слова “маркотна”? Што вырашыў журавель? Як ён ішоў ад чаплі? Раскажыце словамі з казкі Гэта значыць хутка ці павольна? Як адказала чапля жураўлю?
3. Педагог: Што было далей? Раскажыце. Пакажыце, як ходзяць журавель і чапля па балоце. Перакажыце размову Жураўля і Чаплі.
4. Педагог прапануе дзецям намяляваць наібольш спадабаўшыяся моманты з сказкі.
Дадатак 2
Канспект занятка для дзяцей групы “Чамучкі” з рускай мовай выхавання і навучання.
Тэма: “У госці да бабулі Алены”
Праграмны змест:
Слоўнікавая работа: гусак, гусь, качка, курыца, певень - свойскія птушкі.
Гукавая культура: правільнае вымаўленне гука (ц).
Граматычны лад: род назоўніка гусь; утварэнне назваў дзіцянят жывёл.
Связнае вымаўленне: складанне сказаў па аналогіі са сказамі выхавальніка, развіццё дыялагічнага маўлення.
Матерыял: цацка бабулі і беларускім аддзенні; прадметы для стварэння хатняй гаспадаркі: макеты дрэў, хаты, сараю і г.д.; цацкі(гусь, качка курыца, певень); прадметныя малюнкі з адлюстраваннем свойскіх жывёл і іх дзіцянят, пачастункаў для жывёл, кошык.
Ход занятка:
1. Выхавальнік запрашае ўсіх у падарожжа па весцы, у якое іх запрасіла бабуля Алена. На аўтобусе дзеці прыязджаюць у вёску. Іх сустракае бабуля Алена(выхавальнік кіруе цацкай) і паказвае сваю гаспадарку.
2. Гульня “Чым пачастуем дзіцянят?” Выхавальнік падводзіць дзяцей к дошцы, на якой стаяць малюнкі з дзіцянятамі жывёл. Дастае з кошыку малюнак з якой-небудзь ежай, задае пытанне: “Каго пачастуем смятанкай - казляня, шчаня або катяня?” Дзеці выбіраюць адпаведную жывёлу. У канцы гульні выхавальнік просіць дзяцей знайсці сярод назваў дзіцянят жывёл словы, падобныя па гучанню: кацяня, казляня, шчаня, ягня. Паўтарае словы, падкрэсліваючы голасам склад -ня.
3. Бабуля кажа, што ў кожнай гаспадарцы ёсць і свойскія птушкі. Вось “панадворку певень ходзіць, за сабою куры водзіць. Дзе тут певень? Як вы думаеце, чаму па-беларуску так прыгожа называюць - певень? Таму што ён вельмі прыгожа спявае. Як спявае певень? (прыгожа) А за пеўням па двары ходзяць.. хто? (куры) Вось адна курыца, а вось другая…(курыца) На што патрэбны чалавеку куры? Яны нясуць яйкі. Знясе курыца яйка і кліча гаспадыню. Як?
А вось з рэчкі вяртаюцца дамоў іншыя свойскія птушкі. Першы ідзе гусак(Паказвае.) Бачыце, які ён важны. За гусаком ідзе гуска.(Паказвае.) На гэтую птушку можна сказаць “гуска, а можна “гусь”. Гусь якая? (Белая.) А як скажам па-руску? (Белый гусь) А па-беларуску гусь белая. (Дзеці паўтараюць) Гусь і гусак заўсёды з вады сухімі выходзяць. Яны гагочуць… Як?
А хто гэта ззаду ідзе, з лапуі на лапку перавальваецца? Гэта качка.(Дзеці паўтараюць) Як гаворыць качка?
4. Пытанні-загадкі: “Паважны, прыгожы - гэта певень ці курыца?”, “Стракатая, чубатая - певень ці курыца?”, “Белая, невялікая - гэта гусь ці гусак?А сярдзіты і даўгашыі - гусь ці гусак?”
5. Бабуля загадвае загадкі:
· “Хвост з узорамі, боты са шпорамі, раніцою ўстае, гучна песенькі пяе?”
· “Чубатая, стракатая, лапкамі заграбае,дзетак склікае”
· “У вадзе купаўся, сухім застаўся?”
· “Белая, нягеглая, рогам траву есць?”
· “Кульгавая цётачка па ваду пайшла”.
Бабуля гаворыць, што у птушак таксама ёсць дзіцяняты. Паспрабуем даведацца, як яны называюцца. Для гэтага будзем дагаворваць чыстагаворкі:
Ня-ня-ня - у куры кура…(ня),
Ня-ня-ня - у гусі гуся…(ня),
Ня-ня-ня - у качкі…(качаня),
Ня-ня-ня - у індычкі..(індычаня).
6. Бабуля частуе дзяцей яблыкамі, развітваецца з дзецьмі. Дзеці едуць на аўтобусе ў групу.
Дадатак 3
СХЕМА АНАЛІЗУ ЗАНЯТКУ
па навучэнню дашкольнікаў беларускаму маўленню.
Колькасць дзяцей _____________ Дата ______________
Від занятку_______________________________________
№ |
Паказчыкі |
Балы |
Высновы і прапановы |
||||
0 |
1 |
2 |
3 |
||||
1. |
Стварэнне ўмоў для правядзення занятку: |
||||||
1. |
- санітарна-гігіенічнае: |
||||||
1. |
- матэрыял і дапаможнікі: |
||||||
1. |
- працягласць занятку: |
||||||
2. |
Адпаведнасць праграмнага зместу ўзроставым і псіхалагічным асаблівасцям развіцця дзяцей. |
||||||
3. |
Комплекснасць зместу |
||||||
4. |
Адпаведнасць структуры мэтам занятку. |
||||||
5. |
Адпаведнасць формы занятку зместу і мэтам. |
||||||
6. |
Выкарыстанне разнастайных формаў арганізацыі дзяцей на занятку: - работа падгрупамі; |
||||||
1. |
- работа ў пары; |
||||||
1. |
- індывідуальная; |
||||||
1. |
- калектыўная. |
||||||
7. |
Эфектыўнасць метадаў і прыёмаў. |
||||||
8. |
Арганізацыя пошукавай дзейнасці дзяцей. |
||||||
9. |
Інтэграцыя розных відаў дзейнасці. |
||||||
10. |
Рэалізацыя асобасна - арыентаванага, індывідуальна -дыферэнцыяванага падыходу да дзяцей. |
||||||
11. |
Выкарыстанне прыёмаў: - іх разнастайнасць; |
||||||
1. |
- гульнёвых; |
||||||
1. |
- прыцягненне ўвагі, цікавасці; |
||||||
1. |
- актывізацыя мыслення. |
||||||
12. |
Задавальненне рухальнай актыўнасці дзяцей (змена пастаў, фізкультмінуткі) |
||||||
13. |
Культура зносін з дзецьмі. |
||||||
14. |
Прафесійна-маўленчая гатоўнаць педагога: Лінгвістычная |
||||||
1. |
Камунікатыўная |
||||||
1. |
Лінгвадыдактычная |
||||||
1. |
Народазнаўчая |
||||||
15. |
Маўленчая актыўнасць дзяцей на занятку. |
||||||
16. |
Валоданне дзецьмі беларускай мовай у адпаведнасці з узростам |
||||||
17. |
Рэфлексія. |
||||||
18. |
Паводзіны дзяцей на занятку: - цікавасць; - актыўнасць; - працаздольнасць. |
||||||
19. |
Засваенне дзецьмі праграмнага ўтрымання: -навучалы аспект; |
||||||
1. |
- які развівае аспект; |
||||||
1. |
- выхаваўчы аспект. |
||||||
20. |
Выкананне тэхнікі бяспекі. |
Агульная колькасць балаў___________
Выніковы ўзровень ____________
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.
реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011Метадалагічны аспект навучання. Германiзмы ў старабеларускай мове, тыпалогія. Лінгваметадычныя аспекты выкладання лексікі: вымаўленчыя навыкі, навучанне асваенню новай лексікі, фразеалагічны аспект. Пераклад фразеалагічных адзінак, маўленчы этыкет.
курсовая работа [44,0 K], добавлен 10.04.2012Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.
реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009Бібліятэчная сістэма Рэспублікі Беларусь. Бібліятэка як найстаражытны інстытут пісьменства, асветы, культуры. Пераклад словазлучэннь на беларускую мову. Нарматыўныя формы дзеепрыслоўяў. Словазлучэння, улічваючы асаблівасці кіравання ў беларускай мове.
контрольная работа [25,8 K], добавлен 27.09.2014Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.
учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014Сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, якая адлюстроўвае адпаведную сістэму паняццяў сучаснай беларускай тэрміналогіі. Даследавання тэрміналогіі і яе месца ў сучаснай беларускай мове, утварэння і склад нацыянальнай тэрміналогіі.
реферат [27,1 K], добавлен 21.01.2011Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.
реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011Сацыяльная прырода мовы, гіпотэзы яе паходжання. Мова і культура. У кожнай мове адбіваецца жыццевы і духоўны вопыт народа. Беларуская мова: яе паходжанне і развіцце. Формы беларускай нацыянальнай мовы. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.
реферат [72,3 K], добавлен 26.02.2011Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.
курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015Архаізмы і гістарызмы ў мове аповесці Ул. Караткевіча "Сівая легенда". Прадметна-тэматычна класіфікацыя архаізмаў і гістарызмаў, прычына з'яўлення ў мове. Стылістычна функцыя устарэлай лексікі ў мове аповесці. Назвы прадметаў побыту, хатняга ўжытку.
курсовая работа [47,6 K], добавлен 10.12.2013