Развіццё беларускага мовазнаўства ў 19 - пачатку 20 стагоддзя

Беларуская мова ў першай палове ХІХ стагоддзя і развіццё мовазнаўства ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. Вывучэння мясцовых гаворак. Працы па граматыцы Е.Р. Раманава, навуковая дзейнасць І.І. Насовіча і яго апісання беларускага дыялектнага слова.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курс лекций
Язык белорусский
Дата добавления 08.06.2009
Размер файла 48,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Універсальны характар “Словарь белорусского наречия” І.Насовіча не дазваляе адназначна вызначыць яго тып. Параўнальны аналіз слоўнікавых паказчыкаў у працы І.Насовіча паказвае, што найбольш паслядоўна ў ім рэалізуюцца дыялектны, перакладны і тлумачальны паказчыкі. Перакладны паказчык двухмоўнасці адлюстраваны ў слоўніку І.Насовіча адпаведнымі эквівалентамі ці апісальнымі тлумачэннямі па-руску ўсіх без выключэння рэестравых беларускіх слоў. Дыялектны паказчык таксама з'яўляецца вызначальным, паколькі, каб пазбегнуць агульных з рускай мовай слоў, якія ўвайшлі ў рэестр “Спробы абласнога велікарускага слўніка”, І.Насовіч свядома не ўключыў у слоўнік шэраг лексем з асноўнага слоўнікавага фонду беларускай агульнанацыянальнай мовы (агонь, вада, зямля, нага і многія іншыя). Да рыс, якія характарызуюць “Словарь белорусского наречия” як пераважны дыялектны, можна аднесці: а) відавочную рэгіянальнасць значнай часткі рэестравых слоў (молодня `молнія`); б) дакладную фанетычную нерадачу жывога гучання мясцовых слоў (напр., да слова кгеркаць: [кг] произносится какъ латин. [g]); в) выкарыстанне ў якасці ілюстрацый фрагментаў жывой народна-дыялектнай мовы (нярэдка некалькі сказаў гутарковай мовы для ілюстрацыі пэўнага слова); г) адлюстраванне ўзроўню светаразумення простых людзей (напр., да слова жаль: человекъ безъ жалю въ сердце, не думаець, якъ отвечаць перед Богомъ) і некаторыя іншыя слоўнікавыя паказчыкі. У працы І.Насовіча ёсць шэраг паказчыкаў і прыёмаў апісання лексікі, якія звычайна рэалізуюцца ў тлумачальных слоўніках. Да такіх можна аднесці а) наяўнасць дэфініцый (кляшторъ - католический монастырь); б) тлумачэнне рэестравых беларускіх слоў пры дапамозе рускіх сінанімічных пар і радоў (шаповалъ - валяльщикъ, войлочникъ); в) наяўнасць стылістычных памет пры асобных рэестравых словах (ирон., ласк., негод., ругат., стар., унич., филос., церк., юрид. і інш. у “Тлумачэнні скарачэнняў у слоўніку”). Своеасаблівасць падыходу І.Насовіча да апісання розных уласцівасцей жывога беларускага слова абумоўлена не толькі ўдалым спалучэннем характэрных рыс самых розных тыпаў слоўнікаў, але і свядомым выкарыстаннем у якасці ілюстрацыйнага матэрыялу народных песень, прыказак, прымавак, фразеалагізмаў. Станоўчыя рысы слоўніка адзначылі ўжо сучаснікі І.Насовіча. Так, акадэмік І.Сразнеўскі лічыў, што “толькі пры дапамозе такога слоўніка ... можна пачаць падрабязныя даследаванні складу беларускай мовы”. Вялікую цікавасць навуковай грамадскасці “Словарь белорусского наречия” прыцягваў і ў пазнейшы час. У 1920-я гады, калі на Беларусі ішоў працэс актыўнага моўнага будаўніцтва, ён карыстаўся самым шырокім попытам у розных груп насельніцтва краіны. Наступныя два дзесяцігоддзі (30-40-я гг. ХХ ст.) характарызуюцца рэзка адмоўным стаўленнем да гэтага слоўніка. Аднак ужо ў пачатку 1950-х гадоў на старонках перыядычнага друку з'яўляюцца спачатку адзінкавыя, а потым усё больш шматлікія станоўныя згадкі пра “Словарь белорусского наречия”. У 1983 годзе было ажыццёўлена яго факсімільнае перавыданне.

Вывучэнне гісторыі беларускай мовы ў другой палове ХІХ стагоддзя

Спрэчкі пра самастойнасць беларускай мовы працягваліся і ў другой палове ХІХ стагоддзя. У сувязі з гэтым польскія і расійскія даследчыкі ўважліва прыглядаліся да мовы насельнікаў Паўночна-заходняга краю з мэтай вывучэння ў тым ліку і гісторыі гэтай мовы. Акрамя таго ўжо к сярэдзіне ХІХ ст. сярод мовазнаўцаў склалася цвёрдае перакананне пра неабходнасць вывучэння мовы народа разам з гісторыяй народа, які з'яўляецца яе творцам і носьбітам. Вывучэнне гісторыі мовы павінна абапірацца на фактычны матэрыял, які павінен чэрпацца з розных крыніц, і ў першую чаргу - з пісьмовых помнікаў. Такі погляд у сярэдзіне ХІХ ст. (1849) у працы Мысли об истории русского языка быў сфармуляваны рускім вучоным Ізмаілам Іванавічам Сразнеўскім. У гэтай працы аўтар вызначыў галоўныя этапы гісторыі рускай мовы ў шырокім разуменні, г.зн. уключаючы і беларускую мову. “Белорусское наречие” І.Сразнеўскі лічыў самым важным з мясцовых відазмяненняў рускай народнай мовы. Гэта праца набыла вялікі аўтарытэт у навуковых колах і неаднаразова перавыдавалася (апошні раз у 1959 г.), яна ў пэўным сэнсе вызначала шляхі дзейнасці айчынных моваведаў у галіне гісторыі мовы. У другой палове ХІХ ст. актыўна перавыдаваліся помнікі старажытнага пісьменства, праводзілася іх палеаграфічнае і лінгвістычнае вывучэнне. Віленская камісія, створаная ў 1864 годзе для разбору і выдання старажытных актаў, апублікавала на працягу 1864-1915 гг. 49 тамоў. Шырока выдаваліся летапісы, рэлігійныя і палемічныя працы, навуковыя і мастацкія творы. Публікацыя старажытных помнікаў і фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў дазваляла аб'ектыўна і глыбока даследаваць розныя пытанні беларускай мовы. Беларускамоўны фактычны матэрыял не толькі супастаўляўся ў даследаванняў лінгвістаў, але і станавіўся асновай для напісання спецыяльных прац.

У 1884 г. было апублікавана даследаванне А.І.Нядзёшава “Гістарычны агляд найважнейшых гукавых і марфалагічных асаблівасцей беларускіх гаворак”. Гэта была па сутнасці першая спецыяльная праца па гістарычнай граматыцы. Гістарычны матэрыял аўтар браў з выдадзеных на той час помнікаў беларускага дзелавога пісьменства. Асноўная ўвага надавалася працам аўтараў ХVІ ст., паколькі, на думку І.А.Нядзёшава, у гэты час закончыўся працэс фарміравання беларускай мовы. Найбольш падрабязна аўтар спыніўся на фанетычных асаблівасцях, значна менш - на марфалагічных.

Сур'ёзна займаўся вывучэннем гісторыі беларускай мовы, даследаваннем старабеларускага пісьменства П.У.Уладзіміраў. Да нашага часу не страціла актуальнасці яго доктарская дысертацыя “Доктор Франциск Скорина; его переводы, печатные издания и язык” (Спб., 1888). Мову твораў беларускага першадрукара П.У.Уладзіміраў даследаваў у асобным раздзеле і кваліфікаваў яе як узор беларускай гаворкі пачатку ХVІ ст. У канцы працы аўтар змясціў невялікі слоўнік выбраных выразаў з прац Ф.Скарыны.

З іншых даследаванняў П.У.Уладзімірава пра асобныя помнікі старабеларускага пісьменства варта адзначыць артыкул "Житие Святого Алексия, человека Божия" в западнорусском переводе конца ХV века. Акрамя таго, П.Уладзіміравым быў зроблены агульны агляд помнікаў беларускага і ўкраінскага пісьменства - Обзор южнорусских и западнорусских памятников письменности от ХІ до ХVІІ столетия. Тут адзначана, што помнікі з беларускімі моўнымі рысамі вылучаліся ўжо з ХІІІ ст.

Грунтоўную работу ў распрацоўцы пытанняў гістарычнай граматыкі ў другой палове ХІХ ст. праводзілі такія вучоныя, як Аляксандр Апанасавіч Патабня, Піліп Фёдаравіч Фартунатаў, А.І.Сабалеўскі, Ігнат Ягіч. А.І.Сабалеўскі прааналізаваў моўныя асаблівасці каля 30 грамат ХІІІ-ХV стст., створаных у межах былых Полацкага і Смаленскага княстваў. Лінгвістычны аналіз гэтых помнікаў дазволіў аўтару апісаць смаленска-полацкі дыялект, які пазней, на яго думку, увайшоў у склад беларускай мовы. Вывучаў А.І.Сабалеўскі і пазнейшыя помнікі беларускага пісьменства - беларускія пераклады ХV ст., выданні Ф.Скарыны, мову якіх лічыў у сваёй аснове царкоўнаславянскай.

Гістарычная фанетыка і марфалогія з'явіліся аб'ектам увагі вядомага рускага лінгвіста Фёдара Іванавіча Буслаева.

У 1858 г. у Маскве выйшла яго праца “Опыт исторической грамматики русского языка”, наступныя выданні выходзілі пад назвай “Историческая грамматика русского языка”. Гэта праца ўяўляе сабой звязны нарыс, дзе разгледжаны граматычныя катэгорыі, формы і канструкцыі рускай мовы ў іх гістарычным асвятленні. У 1861 г. выйшла “Историческая хрестоматия по церковнославянскому и русскому языку”. У ёй пададзены тэксты старажытнага пісьменства з гісторыка-літаратурнымі і лінгвістычнымі каментарыямі.

Над вывучэннем беларускіх (заходнерускіх) летапісаў працавалі таксама С.Л.Пташыцкі, Аляксей Аляксандравіч Шахматаў, М.М.Карпінскі. М.М.Карпінскім быў прааналізаваны адзін з цікавых рэлігійных помнікаў - Чэцця 1489 г.

Грунтоўным вывучэннем беларускай мовы і культуры (у тым ліку этнаграфіі і гісторыі) займаўся Яўхім Фёдаравіч Карскі. У сваёй працы “К истории звуков и форм белорусского наречия” ён зрабіў глыбокі аналіз гісторыі беларускай мовы. У канцы ХІХ ст. Я.Карскі апублікаваў шэраг прац па гісторыі беларускай мовы, у тым ліку і доктарская дысертацыя “Западнорусские переводы псалтыри в ХV - ХVІІ вв.” (Варшава, 1896).

Вывучэннем помнікаў беларускага пісьменства займаліся таксама А.Брукнер, У.М.Перэтц, А.С.Архангельскі, А.С.Будзіловіч, С.К.Буліч, А.М.Весялоўскі, Ф.М.Ільінскі і інш.


Подобные документы

  • Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ стагоддзя, пачатак спецыяльнай работы па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі.

    курс лекций [29,2 K], добавлен 08.06.2009

  • Прадмет, задачы і значэнне курса "Гісторыя беларускага мовазнаўства". Развіццё граматычнай думкі ва ўсходніх славян старажытнай пары, перадумовы кнігадрукавання. Старажытныя ўсходнеславянскія лексікаграфічныя дапаможнікі. Развіццё мовазнаўства ў ХІХ ст.

    курс лекций [44,9 K], добавлен 08.06.2009

  • Старажытна и новая беларуская лiтаратурная мова. Дыялектная мова – мова народа, якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак. Гаворка – мова аднаго цi некалькiх населеных пунктаў. Лiтаратурная мова – апрацаваная, упарадкаваная, унармаваная форма мовы.

    реферат [35,7 K], добавлен 15.12.2010

  • Сацыяльная прырода мовы, гіпотэзы яе паходжання. Мова і культура. У кожнай мове адбіваецца жыццевы і духоўны вопыт народа. Беларуская мова: яе паходжанне і развіцце. Формы беларускай нацыянальнай мовы. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення.

    реферат [72,3 K], добавлен 26.02.2011

  • Паняцце "блізкароднасны білінгвізм". Асаблівасці навучання рускамоўных дзяцей беларускай мове. Навучанне дзяцей беларускаму маўленню на занятках. Аналіз праграммы "Пралеска", вопыта работы дзіцячага сада па развіцці ў дашкольнікаў беларускага маўлення.

    курсовая работа [34,4 K], добавлен 23.08.2013

  • Фарміраванне беларускай тэрміналогіі. Навуковая тэрміналогія. Ўзбагачэння спецыяльнай лексікі новымі лексічнымі адзінкамі. Спецыфічныя рысы тэрмінаў. Узаемадзеянне тэрмінаў і агульнаўжывальнай лексікі. Ўтварэння тэрмінаў. Словы іншамоўнага паходжання.

    реферат [23,8 K], добавлен 24.01.2009

  • Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі, асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця. Развіццё мовы беларускай народнасці адбывалася ў межах Вялікага княства Літоўскага. Грамадска-палітычная, юрыдычная, гандлёвая, сельская тэрміналогія.

    реферат [34,7 K], добавлен 25.01.2011

  • Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.

    учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014

  • Кароткія звесткі з гісторыі в. Рэчкі. Івацэвіччына – адзін з самых маляўнічых куткоў Беларускага Палесся. Даследаванне мовы вёскі Рэчкі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў фанетыка-граматычным і лексіка-семантычным плане. Слоўнікавы склад вёскі Рэчкі.

    курсовая работа [30,4 K], добавлен 27.08.2012

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.