Лексіка абрадаў гадавога цыклу земляробчага календара

Бытавыя звычаі і абрады беларусаў. Генезіс каляндарна-абрадавай лексікі гадавога цыкла земляробчага календара. Паходжанне абрадаў зімовага цыкла земляробчага календара. Свята Вялікадня. Лексіка-семантычная характарыстыка найменняў абраду Купала.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 06.03.2016
Размер файла 46,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Каўбаса. Рускае колбаса, украінскае ковбаса, балгарскае кълбаса, сербскахарвацкае кобасйца, славацкае, чэшскае klobasa, польскае kieіbasa, верхнялужыцкае kolbasa, ніжнялужыцкае kjalbasa. Этымалогія спрэчная. Бернекер адносіў слова да пазычанняў са стараяўрэйскай мовы. Н. Дзмітрыеў лічыць больш магчымым цюркскае паходжанне гэтага слова, параўнаем турэцкае kьlbasty 'мяса, смажанае на рашпіры, смажаныя катлеты'. У апошні час слова каўбаса набліжаюць да колаб, кола. Гэта думка заслугоўвае ўвагі. Параўнаем: колянка 'драбок каўбасы', ад кола [12, с. 155].

Ружа. Украінскае дыялектнае ружа, польскае ruїa, чэшскае rщћa, славацкае ruћa, сербскахарвацкае ружа, македонскае роза, ружа. Запазычанне, параўнаем старажытнапольскае roїa, ruїa < старажытначэшскае ruoћe < лацінскае rose або сярэдняверхненямецкім r?se [23, с. 207].

Хлеб. Украінскае хліб, агульнаўсходнеславянскае хльбъ, стараславянскае хльбъ, балгарскае хляб, сербскахарвацкае хлеб, хльеб, славенскае hlиb, чэшскае chleb, славацкае chlieb, польскае chleb, верхнялужыцкае khleb, ніжнялужыцкае chleb, kleb. Этымалогія яго спрэчная. Даследчыкі Брукнер, Берштэйн лічаць слова хлеб праславянскім пазычаннем з германскіх моваў. Чарных мяркуе, што назва хлеб - гэта спрадвечнае слова, агульнае ў славянскіх і германскіх мовах. Ф. Слаўскі сцвярджае, што хлеб - слова і прадмет - пазычаны ў праславянскую пару ад германцаў, адсюль і латышскае klaips 'вялікі бохан' [9, с. 241].

Хустка. Украінскае хуст(к)а, старарускае хуста, польскае chusta. Усходнеславянскае слова паходзіць, напэўна, з польскай мовы, а апошняе наўрад ці можна аддзяліць ад балгарскага фуста 'спадніца', у аснове якіх ляжыць італьянскае fiistagno, сярэднелацінскае fustanum 'від тканіны', якое лічыцца крыніцай новагрэцкага (pouoxavi, турэцкага fistan 'жаночая спадніца' і, з другога боку, сярэдняверхненямецкае fustein 'від тканіны'. Першакрыніцу раманскага слова шукалі ў арабскім Fostat, старажытнай назве Каіра [9, с. 286].

Шапка. Рускае, украінскае, балгарскае шапка, польскае czapka, чэшскае сарка, славацкае ciapka, верхнялужыцкае сарка. Думкі даследчыкаў пра паходжанне слова спрэчныя. А. Праабражэнскі адносіць лексему шапка да групы капа, капка, дзе ка змянілася ў ча (< kja), але адкуль узнікла ша, ён не растлумачвае; далей аўтар сцвярджае, што з балгарскай і сербскай моў слова трапіла ў цюркскія. Н.К. Дзмітрыеў сцвярджае адваротнае: слова шапка пазычана рускай мовай з цюркскіх: турэцкае sapka 'капялюш, шапка, фуражка'. Агіенка лічыць, што слова трапіла з польскай мовы, у якой яно з венгерскаи. Ф. Слаўскі мяркуе, што czapka пазычана польскай моваю са старафранцузскаи (французскае chape) праз верхненямецкае schapel. Французскае chape 'шапка' ад лацінскага сарра 'галаўны ўбор' [12, с. 447].

Такім чынам, найменні абраду Купалле даволі разнастайныя паводле паходжання. Значную падгрупу складаюць агульнаславянскія назвы. Гэта сведчыць аб старажытнасці лексемаў, якія характарызуюць абрад Купалле. Аднак самую вялікую па колькасці намінацый групу ўтвараюць уласнабеларускія назвы. Шмат найменняў запазычаных, прычым большасць з іх прыйшла да нас непасрэдна з польскай мовы або праз яе пасрэдніцтва.

Важнае месца займае і пазычаная лексіка. Сярод непасрэдных пазычанняў сустракаем найменні, што прыйшлі з грэчаскай (хор), літоўскай (кумпяк), французскай (балада), стараславянскай (начальнік), рускай (рубашка), цюркскіх (штаны, хазяін) моў. Аднак дамінуюць пазычанні з польскай мовы (злоты, шаты, капа і г.д.), што тлумачыцца цеснымі стасункамі беларусаў з суседзямі-палякамі. Шэраг слоў неславянскага паходжання трапілі ў беларускую мову праз пасрэдніцтва польскай з лацінскай (цымбалы), нямецкай моў (кашуля).

Такім чынам, лексіка абраду Купалле з'яўляецца важнай крыніцай лінгвістычных, этнаграфічных, культуралагічных звестак. Абрад Купалля, як і іншыя абрады, і сёння адыгрывае важную ролю ў духоўным жыцці народа, у фарміраванні эстэтычна-мастацкіх густаў, ідэалаў і светапогляду моладзі, мае вялікае пазнавальнае і выхаваўчае значэнне.

Заключэнне

Каляндарныя абрады цесна звязаны з гаспадарчай, вытворчай сферай дзейнасці чалавека. Аднак апроч працоўнага быту селяніна, у каляндарнай паэзіі шырока адлюстраваны маральна-этычныя асновы народнага светапогляду, розныя бакі культуры, філасофіі, раскрыты духоўны свет земляроба, арганічна звязаны з прыродай, працай. Таму вывучэнне лексікі каляндарных абрадаў мае не толькі лінгвістычнае, але і культуралагічнае значэнне.

Багацце і сістэму традыцый і звычаяў адлюстроўвае лексіка, у якой выяўляецца побыт беларускага народа, яго настроі і звычкі. Аналіз фактычнага матэрыялу дае магчымасць вылучыць сярод найменняў абраду Купалле 6 разнастайных паводле семантыкі мікрасістэм:

- найменні дзеянняў (7 назваў): дзіваванне, уздыханне, жартаваннейка, глядзенейка і інш.

- найменні песняў, танцаў, гульняў (15 назваў): песні, танец, таночак, карагод, гуляннейка і інш.

- найменні адзення (29 назваў): шаты, кашуля, сарочка, шубачка, чэпчык і інш.

- найменні страў (26 назваў): гарэлка, сыр, цыбуля, піражок, мядок і інш.

- найменні раслінаў (66 назваў): жыта, лаза, ружа, зеллечка, крапіўка і інш.

- найменні асобы чалавека, якія прымаюць удзел у абрадзе (223 назвы): дзіця і дзіцё, дзіцятка, баба, пан, паненка, дваранін, каралеўна і інш.

Найменням абраду Купалле, што зафіксаваны ў творах беларускага фальклору, уласціва сінаніміка: дзевачка - паненка - дачка - каралеўна - дзеўка. Некаторыя назвы абраду Купалле маюць варыянты. Сярод іх пераважаюць фанетычныя (гуляннейка - гулянійка, каўбаса - калбаса, пачынальнік - начынальнік, хазяйка - хадзяйка) і формаўтваральныя варыянты (дзіця - дзіцятка).

Лексіка абраду Купалле неаднастайная паводле паходжання. Выяўленыя назвы можна размеркаваць па дзвюх групах:1) спрадвечнабеларускія, у склад якіх уваходзяць агульнаславянскія, агульнаўсходнеславянскія і ўласнабеларускія лексемы;

2) назвы іншамоўнага паходжання (непасрэдныя і апасродкаваныя пазычанні).

Багатую ў колькасных адносінах групу складаюць агульнаславянскія назвы (14 %): бубен, мяса і інш. Найменняў агульнаўсходнеславянскага паходжання зафіксавана няшмат (5 %): гарэлка, порткі і г.д.Самы вялікі па колькасці пласт сярод лексікі абраду Купалле ўтвараюць уласнабеларускія назвы (56%). Большасць з іх мае вытворную структуру.

Важнае месца займае і пазычаная лексіка. Сярод непасрэдных пазычанняў сустракаем найменні, што прыйшлі з грэчаскай (хор), літоўскай (кумпяк), французскай (балада), стараславянскай (начальнік), рускай (рубашка), цюркскіх (штаны, хазяін) моў. Аднак дамінуюць пазычанні з польскай мовы (злоты, шаты, капа і г.д.), што тлумачыцца цеснымі стасункамі беларусаў з суседзямі-палякамі. Шэраг слоў неславянскага паходжання трапілі ў беларускую мову праз пасрэдніцтва польскай з лацінскай (цымбалы), нямецкай моў (кашуля).

Такім чынам, каляндарна-абрадавая лексіка з'яўляецца важнай крыніцай лінгвістычных, этнаграфічных, культуралагічных звестак. Многія абрады і сёння адыгрываюцю важную ролю ў духоўным жыцці народа, у фарміраванні эстэтычна-мастацкіх густаў, ідэалаў і светапогляду моладзі, мае вялікае пазнавальнае і выхаваўчае значэнне.

Спіс літаратуры

1. Барташэвіч, Г. А. Жанравая спецыфіка каляндарнаабрадавай паэзіі ўсходніх славян / Г. А. Барташэвіч // Узроўні агульнасці фальклору ўсходніх славян /Л. П. Барабанава, Г. А. Барташэвіч, К. П. Кабашнікаў і інш. - Мінск : Навука і тэхніка, 1993. -- С. 138-258.

2. Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. / С.Санько, Т.Валодзіна, У.Васілевіч і інш. - Мн., Бел., 2004.

3. Жыцця адвечны лад: Беларускія народныя прыкметы і павер'і. -- Кн. 2. -- Мінск, 1998.

4. Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі / Уклад., класіфік., сістэматыз. матэр. і камент. А.І. Гурскага - 2-е выд., выпр. - Мн.: Бел. навука, 2003.

5. Казакова, І. Беларускае Купалле. - Роднае слова. -- 2000 - VII - С. 107

6. Коваль, У. I. Беларускія народныя святы і звычаі / У.І. Коваль, М.Н. Новак. - Мінск, 1994.

7. Ліс, А.С. Беларуская каляндарна-абрадавая песня ў кантэксце фальклорных традыцый славян. - Мінск, 2008.

8. Пятроўская, Г.А. Жывая спадчына. - Мн., Бел., 1988.

9. Фасмер, М. Этимологический словарь русского языка / М. Фасмер: пер. с нем. и дополнения О.Н. Трубачева -- Москва: Прогресс, 1986.-- Т.1.-- 576с; 1986. -- Т.2. -- 672с; 1987. -- Т.З. -- 832с; 1987. -- Т.4. -- 864с.

10. Фядосік, А. С. Беларускі абрадавы фальклор у агульнаславянскім кантэксце / А. С. Фядосік. - НАН РБ. - Мінск, 1998.

11. Шаблоўскі, А. Побыт, гаспадарка, абрады: Беларуская лексічная экзотыка / А. Шаблоўскі // Роднае слова. - № 3. - С. 67

12. Шанский, Н.М. Краткий этимологический словарь русского языка / Н.М. Шанский, В.В. Иванов, ТВ. Шанская. -- Москва: Просвещение, 1975. -- 544с.

13. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. -- Мінск: Навука і тэхніка, 1978 --Т.1.

14. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. -- Мінск: Навука і тэхніка, 1978 --Т.1. 1978. -- Т.2.

15. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. -- Мінск: Навука і тэхніка, 1985. -- Т.3.

16. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. -- Мінск: Навука і тэхніка, 1988. -- Т.4.

17. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. -- Мінск: Навука і тэхніка, 1989 -- Т.5

18. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. -- Мінск: Навука і тэхніка, 1990.-- Т.6.

19. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. -- Мінск: Навука і тэхніка, 1991.-- Т.7.

20. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. -- Мінск: Навука і тэхніка, 1993. -- Т8.

21. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. -- Мінск: Навука і тэхніка, 2004. -- Т.9.

22. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. -- Мінск: Навука і тэхніка, 2005. -- Т. 10.

23. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. -- Мінск: Навука і тэхніка, 2006. -- Т. 11.

24. Якімовіч, В. Традыцыйныя абрады. Купалле. Купальскія карагоды // Роднае слова, 2005. -- №4

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.

    курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016

  • Семантычная характарыстыка размоўнай лексікі. Тэматычныя групы размоўных слоў. Структурна-словаўтваральны аналіз, граматычная характарыстыка, эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка размоўнай лексікі. Сінаніміка размоўных лексем. Алфавітны паказальнік.

    курсовая работа [48,1 K], добавлен 15.06.2011

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Фарміраванне беларускай тэрміналогіі. Навуковая тэрміналогія. Ўзбагачэння спецыяльнай лексікі новымі лексічнымі адзінкамі. Спецыфічныя рысы тэрмінаў. Узаемадзеянне тэрмінаў і агульнаўжывальнай лексікі. Ўтварэння тэрмінаў. Словы іншамоўнага паходжання.

    реферат [23,8 K], добавлен 24.01.2009

  • Лексіка-семантычная характарыстыка айконімаўтваральных асноў. Структурна-словаўтваральны аналіз айконімаў па словаўтваральных тыпах, прадуктыўнасць розных спосабаў утварэння. Алфавітны слоўнік айконімаў Ганцавіцкага раёна з гістарычнымі каментарыямі.

    дипломная работа [81,8 K], добавлен 01.11.2013

  • Лексічная безэквівалентнасць і сумежныя моўныя з’явы. Прычыны ўзнікнення лексічнай безэквівалентнасці. Спосабы выражэння лексічнага значэння аднакампанентных польскамоўных адзінак беларускамоўнымі адпаведнікамі. Класіфікацыя безэквівалентнай лексікі.

    курсовая работа [47,6 K], добавлен 16.02.2016

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Аб'ём устарэлых слоў у акрэсленых творах Людмілы Рублеўскай. Аналіз лексіка-семантычных і стылістычных асаблівасцяў, гістарызмаў і архаізмаў як разрадаў устарэлых найменняў. Стылістычна функцыя ўстарэлых слоў у творах пісьменніцы Людмілы Рублеўскай.

    курсовая работа [39,6 K], добавлен 26.03.2012

  • Спосабы выражэння параўнанняў у мове Янкі Купалы: параўнальны зварот, творны, форма ступені параўнання прыметніка ці прыслоўя, лексічны спосаб. Лексіка-тэматычная класіфікацыя аб’екта і суб’екта параўнання. Устойлівыя параўнанні ў мове Янкі Купалы.

    курсовая работа [41,9 K], добавлен 27.10.2013

  • Вызначэнне тыповых лексіка-граматычных сродкаў арганізацыі тэксту і лексіка-сінтаксічных канструкцый. Асаблівасці стылю тэксту і правілы выкарыстання маўленчых абарачэнняў. Прыклады магчымай інтэрферэнцыі і прыклад вызначэння некаторых яе відаў.

    контрольная работа [23,5 K], добавлен 08.10.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.