Заканадаўчы падстыль афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы

Важні рысы заканадаўчого падстылю у кантэксце афіцыйна-справавога стылю, переважна сфера выкарыстання. Асаблівасці, уласціві для афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы: лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, жанры і фразеалогія.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 22.06.2011
Размер файла 16,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Мiністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

УА «Магілёўскі дзяржаўны універсітэт ім. А.А. Куляшова»

Рэферат:

Заканадаўчы падстыль афіцыйна-справавога стылю

беларускай мовы

Падрыхтавала:

Студэнтка II курса

ФСФ, адз. журналістыкі

Крукоўская Юлія

Магілёў 2011

Змест

Уводзіны

1. Афіцыйна-справавы стыль

2. Заканадаўчы падстыль афіцыйна-справавога стылю

Заключэнне

Спіс літаратуры

Уводзіны

Мова - асноўны сродак зносін паміж людзьмі. Спачатку яна была не так добра развіта, але з цягам часу яна набывала пэўную афарбаванасць, звязнасць і ў хуткім часе з'явілася патрэба ў дыфферэнцыяцыі мовы.

Адным з відаў, па якіх дыфферэнцуецца беларуская мова, з'яўляюцца стылі маўлення. Гэта, напэўна, самая вялікая группа, па якой можна класіфікаваць мову.

Увогуле ў беларускай мове выдзяляюць 6 стыляў: афіцыйна-справавы, навуковы, публіцыстычны, канфесійны, мастацкі і гутарковы стыль.

Але мы не будзем разглядаць тут усе гэтыя стылі, бо нашай мэтай, аб'ектам нашай увагі з'яўляецца толькі афіцыйна-справавы стыль. А калі яшчэ дакладней, заканадаўчы падстыль афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы.

У гэтым рэфераце заканадаўчы падстыль будзем разглядаць у кантэксце афіцыйна-справавога стылю.

1. Афіцыйна-справавы стыль беларускай мовы

стыль афіцыйный справавой мова

Пачнем з таго, што такое увогуле афіцыйна-справавы стыль. Як гаворыць у сваёй кнізе “Рознастылевыя тэксты і іх аналіз” прафесар М.В. Абабурка, афіцыйна-справавы стыль - гэта найперш разнавіднасць беларускай літаратурнай мовы, якая абслугоўвае афіцыйную сферу грамадскіх адносін переважна ў пісьмовай форме. Функцыянуе галоўным чынам у розных галінах права, міжнароднага супрацоўніцтва і палітыкі (як унутранай, так і знешняй).

Сярод асаблівасцей, уласцівых для афіцыйна-справавога стылю, трэба назваць традыцыйнасць, стабільнасць, стандартызаванасць, замкнутасць. Гэты стыль патрабуе ужывання адназначных слоў і выразаю, у ім не дазваляецца двухсэнсоўнасць маўлення і напісання. Гэтым афіцыйна-справавы стыль супрацьпастаўляецца іншым стылям - гутарковаму, мастацкаму, публіцыстычнаму.

У даным стылі выкарыстоўваецца найперш агульнаўжывальная лексіка і фразеалогія, простыя, складанаскарочаныя і састаўныя назвы асоб, устаноў і дакументаў (адвакат, пракурор, сведка, абвестка, ЖЭК, міністэрства, крымінальная справа, акт прыёмкі рэвізійная камісіі, факультэт славянскай філалогіі МДУ імя А.А. Куляшова, і інш).

Сярод жанраў афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы можна назваць: закон, указ, дэкрэт, дырэктыву, статут, ноту, аутабіяграфію, канвенцыю, мемарандум, акт, распіску, камюніке, распараджэнне, характарыстыку, і інш).

Паводле жанрава-стылістычнай прыналежнасці тэкстаў афіцыйна-справавога стылю ў ім выздяляюцца тры падстылі:

1. Заканадаўчы (закон, указ, кодэкс);

2. Дыпламатычны (пагадненне, мемарандум);

3. Афіцыйна-канцылярскі (акт, загад, распіска, аутабіяграфія, характарыстыка).

Цяпер больш падрабязна разгледзім заканадаўчы падстыль афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы.

2. Заканадаўчы падстыль афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы

“Артыкул 32. Шлюб, сям'я, мацярынства, бацькоўства i дзяцiнства знаходзяцца пад абаронай дзяржавы.

Жанчына i мужчына па дасягненнi шлюбнага ўзросту маюць права на добраахвотнай аснове ўступiць у шлюб i стварыць сям'ю. Муж i жонка раўнапраўныя ў сямейных адносiнах. Бацькi або асобы, якiя iх замяняюць, маюць права i абавязаны выхоўваць дзяцей, клапацiцца аб iх здароўi, развiццi i навучаннi. Дзiця не павiнна падвяргацца жорсткаму абыходжанню або знявазе, прыцягвацца да работ, якiя могуць нанесцi шкоду яго фiзiчнаму, разумоваму або маральнаму развiццю. Дзецi абавязаны клапацiцца пра бацькоў, а таксама пра асоб, якiя iх замяняюць, i аказваць iм дапамогу.

Дзецi могуць быць аддзелены ад сваёй сям'i супраць волi бацькоў i iншых асоб, якiя iх замяняюць, толькi на падставе рашэння суда, калi бацькi або iншыя асобы, якiя iх замяняюць, не выконваюць сваiх абавязкаў.

Жанчынам забяспечваецца прадастаўленне роўных з мужчынамi магчымасцей у атрыманнi адукацыi i прафесiйнай падрыхтоўцы, у працы i вылучэннi па службе (рабоце), у грамадска-палiтычнай, культурнай i iншых сферах дзейнасцi, а таксама стварэнне ўмоў для аховы iх працы i здароўя.

Моладзi гарантуецца права на яе духоўнае, маральнае i фiзiчнае развiццё. Дзяржава стварае неабходныя ўмовы для свабоднага i эфектыўнага ўдзелу моладзi ў палiтычным, сацыяльным, эканамiчным i культурным развiццi”. Гэта вытрымка з Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ад 2004 года - добры ўзор заканадаўчага падстылю, бо сфераю выкарыстання заканадаўчага падстыля як раз з'яўляецца права, прававыя зносіны паміж грамадзянамі, грамадзянамі і дзяржаваю, а таксама паміж асобнымі арганізацыямі і установамі.

Заканадаўчы падстыль уключае ў сябе наступныя жанры: закон, грамадзянскі і крамінальны акт, указ, кодэкс, Канстытуцыя, розныя уставы і астатнія нарматыўна-прававыя акты.

Лексічныя асаблівасці заканадаўчага падстыля афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы:

1. Ужыванне юрыдычнай тэрміналогіі (апеляцыя, кампенсацыя, ісцец, і інш.)

2. Ужыванне лацінізмаў (дэ-юрэ, дэ-факта, і інш.)

3. Ужыванне архаізмаў (глава дзяржавы) і гістарызмаў (дэкрэт прэзідэнта)

4. Ужыванне антонімаў, бо законы адлюстроўваюць процілеглыя інтарэсы - правы і абавязкі грамадзян.

Да марфалагічных асаблівасцей заканадаўчага падстылю можна аднесці наступныя:

1. Ужыванне абрэвіятур (скарачэнняў) (МУС, РБ) і складанаскарочаных слоў (падаткаплатнік)

2. Ужыванне глаголаў, якія маюць імператыўны характар (ажыццяўляць кантроль замест “кантраляваць”, аказваць дапамогу замест “дапамагчы”, і інш.)

Сярод сінтаксічных асаблівасцей заканадаўчага падстылю ў беларускай мове можна выдзеліць:

1. Частае ўжыванне пабуджальных, імператыўных сказаў з ужываннем такіх слоў як “павінен”, “абавязаны”, і інш. (У час прымання на працу нанімацель абавязаны патрабаваць ад працаўніка дакументы, неабходныя для заключэння працоўнага дагавора ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь);

2. У асноўным у гэтым падстылі ўжываецца ўскоснае маўленне;

3. Ужываюцца ўмоўна-інфінітыўныя канструкцыі (Калі заяўнік просіць зарэгістраваць…)

Заключэнне

Заканадаўчы падстыль афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы з'яўляецца адным з найбольш распаўсюджаных і найбольш ужываемых.

Асноўная сфера выкарыстання заканадаўчага падстылю - юрыспрудэнцыя, розныя юрыдычныя і судовыя справы, бо амаль усё справаводства, усе судовыя і дзяржаўныя справы вядуцца з выкарыстаннем гэтага падстылю.

Вельмі важнай рысай, як мы ужо разгледзелі, з'яўляецца яго аднасэнсоўнасць. Бо, уявіце сабе, што было, калі кожны чалавек здолеў бы трактаваць закон па-свойму. Здаецца, гэта было бы не вельмі добра. Таму з усяго вышэйсказанага можна зрабіць вынік, што заканадаўчы падстыль адыгрывае важную ролю ў жыцці беларускага народа ды і ў самой беларускай мове.

Спіс літаратуры

1. М.В. Абабурка. Рознастылевыя тэксты і іх аналіз. Магілёў, 2010.

2. Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1995.

3. Юрэвіч А.К. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1992.

Размещено на Allbest


Подобные документы

  • Эмацыянальна-экспрэсіўная і функцыянальна-стылістычная афарбоўка моўных сродкаў. Афіцыйна-дзелавы стыль. Адметныя рысы афіцыйна-дзелавога стылю. Сістэма сродкаў, прызначаная для абслугоўвання сферы грамадскіх адносін. Выкарыстанне моўных стэрэатыпаў.

    реферат [28,8 K], добавлен 06.03.2011

  • Разгорнуты адказ і тэзісны план теми "Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы". Прыклады марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнціі. Выразы з публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыля, сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.

    контрольная работа [23,8 K], добавлен 08.10.2012

  • Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

    курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015

  • Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.

    реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009

  • Вызначэнне тыповых лексіка-граматычных сродкаў арганізацыі тэксту і лексіка-сінтаксічных канструкцый. Асаблівасці стылю тэксту і правілы выкарыстання маўленчых абарачэнняў. Прыклады магчымай інтэрферэнцыі і прыклад вызначэння некаторых яе відаў.

    контрольная работа [23,5 K], добавлен 08.10.2012

  • Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.

    курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.

    реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.

    курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.