Дзяржава і права Беларускай ССР на пачатку кардынальных рэформаў у СССР. Абвяшчэнне незалежнасці рэспублікі (другая палова 80-х – пачатак 90-х гг.)

Дзейнасць вышэйшых органаў улады СССР і БССР ў 1985-1990 гг. Пачатак рэфармавання і дэмакратызацыі грамадскіх адносін у СССР. Змены ў заканадаўстве. Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай ССР. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР і яе значэнне.

Рубрика Государство и право
Вид контрольная работа
Язык белорусский
Дата добавления 01.03.2012
Размер файла 22,7 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

МІІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ініверсітэт

імя Янкі Купалы”

Юрыдычны факультэт

Кафедра гісторыі дзяржавы і права

ДЗЯРЖАВА І ПРАВА БЕЛАРУСКАЙ ССР НА ПАЧАТКУ КАРДЫНАЛЬНЫХ РЭФОРМАЎ У СССР.

АБВЯШЧЭННЕ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ

(ДРУГАЯ ПАЛОВА 80-х - ПАЧАТАК 90-х гг.)

Выканала: Сарока С.С.,

студэнтка 1 курса, 2 групы

ГРОДНА, 2009

План працы

1) Дзейнасць вышэйшых органаў улады СССР і БССР ў 1985-1990 гг. Вярхоўны Савет БССР. Яго камісіі. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР. Савет Міністраў БССР.

2) Пачатак рэфармавання і дэмакратызацыі грамадскіх адносін у СССР. Змены ў заканадаўстве СССР і БССР. Змены ў Канстытуцыі БССР 1978 г.

3) Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай ССР. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР 1990 г. і яе значэнне.

4) Распад Саюза Савецкіх Сацыялістычных рэспублік. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

1) Дзейнасць вышэйшых органаў улады СССР і БССР у 1985-1990 гг. Вярхоўны Савет БССР. Яго камісіі. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР. Савет Міністраў БССР

Другая палова 80-х гг. -- гэта час перабудовы i новай савецкай знешняй палiтыкi. Рэфармаванне савецкай палiтычнай i эканамiчнай сiстэмы адбывалася паралельна з працэсам паляпшэння мiжнароднага становiшча i заканчэння "халоднай вайны". Новы падыход кiраўнiцтва СССР на чале з Мiхаiлам Гарбачовым да ААН садзейнiчаў пашырэнню ўдзелу СССР, УССР i БССР у арганiзацыях сiстэмы ААН, унёс новыя рысы ў дзейнасць савецкай дыпламатыi. У выступленнях i практычнай дзейнасцi беларускiх дэлегатаў паступова знiкала прапагандысцкая, антызаходняя рыторыка, паявiлася больш канструктыўных момантаў. Пачынаецца дзелавое i шырокамаштабнае супрацоўнiцтва памiж савецкiмi дэлегацыямi i дыпламатыяй заходнiх краiн.

У 1989 г. БССР заявiла аб прызнаннi юрысдыкцыi Мiжнароднага суда па шэрагу мiжнародных дагавораў, якiя датычылiся правоў чалавека. Але адыход ад стэрэатыпаў "халоднай вайны" i знешнепалiтычнай залежнасцi ад саюзнага ўрада даваўся з вялiкай цяжкасцю. Да 1990 г. беларускiя прадстаўнiкi не асмельвалiся паставiць на мiжнародным узроўнi пытанне аб аказаннi мiжнароднай дапамогi ў змяншэннi вынiкаў чарнобыльскай катастрофы.

Распачатыя ў 1985 г. працэсы дэмакратызацыi ўсiх сфер жыццядзейнасцi грамадства адкрылi новыя магчымасцi ажыццяўлення рэспублiкамi мiжнароднай дзейнасцi. Палiтычныя i эканамiчныя рэформы, пашырэнне правоў рэспублiк вызначылi новы ўзровень iх самастойнасцi ў мiжнародных справах. Аднак аж да 1990 г. размова iшла менавiта аб пашырэннi правоў рэспублiк за кошт некаторага змягчэння звышцэнтралiзацыi ў дзейнасцi саюзных органаў i ведамстваў, а не аб радыкальным пераразмеркаваннi паўнамоцтваў памiж цэнтрам i рэспублiкамi.

Вышэйшым органам дзяржаўнай улады Беларускай ССР з'яўляўся Вярхоўны Савет Беларускай ССР. Ён правамоцны быў вырашаць усе пытанні, аднесеныя Канстытуцыяй СССР 1977 г. і Канстытуцыяй БССР 1978 г. да ведання Беларускай ССР. Прыняцце Канстытуцыі Беларускай ССР, унясенне ў яе змяненняў; зацвярджэнне жзяржаўных планаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларускай ССР, дзяржаўнага бюджэту Беларускай ССР і справаздач аб іх выкананні; утварэнне падсправаздачных яму органаў ажыццяўлялася выключна Вярхоўным Саветам Беларускай ССР.

Законы Беларускай ССР прымаліся Вярхоўным Савета Беларускай ССР або народным галасаваннем (рэферэндумам), якое праводзілася па рашэнню Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Вярхоўны Савет Беларускай ССР складаўся з 485 дэпутатаў, якія выбіраліся па выбарчых акругах з роўнай колькасцю насельніцтва.

Вярхоўны Савет Беларускай ССР выбіраў Старшыню Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і чатырох яго намеснікаў. Старшыня Вярхоўнага Савета Беларускай ССР кіраваў пасяджэннямі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і ведаў яго ўнутраным рапарадкам. Сесіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР склікіліся 2 разы ў год.

Права заканадаўчай ініцыятывы ў Вярхоўным Савеце Беларускай ССР належыла Прэзідыуму Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Савета Міністраў Беларускай ССР, пастаянным і іншым камісіям Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Вярхоўнаму Суду Беларускай ССР, Пракурору Беларускай ССР. Права заканадаўчай ініцыятывы мелі таксама грамадскія арганізацыі ў асобе іх рэспубліканскіх органаў.

Законы Беларускай ССР, пастановы і іншыя акты Вярхоўнага Савета Беларускай ССР прымаліся большасцю ад агульнага ліку дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Вярхоўны Савет Беларускай ССР выбіраў Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР - пастаянна дзеючы орган Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, які з'яўляўся падсправаздачным яму ва ўсёй сваёй дзейнасці і ажыццяўляў у межах, прадугледжаных Канстытуцыяй, функцыі вышэйшага органа дзяржаўнай улады Беларускай ССР у перыяд паміж яго сесіямі.

Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР выбіраўся з ліку дэпутатаў у саставе Старшыні Прэзідыўма Вярхоўнага Савета, двух намеснікаў Старшыні, Сакратара Прэзідыума і 15 членаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Да кампетэныцыі Прэзідыўма Вярхоўнага Савета Беларускай ССР адносіліся: незалежнасць беларускай суверэніт

1) назначэнне выбараў у Вярхоўны Савет Беларускай ССР і мясцовыя Саветы народных дэпутатау;

2) скліканне сесій Вярхоўнага Савета Беларускай ССР;

3) каардынацыя дзейнасці пастаянных камісій Вярхоўнага Савета Беларускай ССР;

4) ажыццяўленне кантролю за захаваннем Канстытуцыі Беларускай ССР;

5) назначэнне выбараў у раённыя (гарадскія) народныя суды;

6) тлумачэнне законаў Беларускай ССР;

7) ажыццяўленне кіраўніцтва дзейнасцю мясцовых Саветаў народных дэпутатаў;

8) вызначэнне парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнай будовы Беларускай ССР; устанаўленне і змяненне мяжы і раённы падзел аблацей; утварэнне раёнаў, гарадоў, раёнаў у гарадах, пасёлкаў гарадскога тыпу; устанаўленне падпарадкаванасці гарадоў; перйменаванне раёнаў, гарадоў, раёнаў у гарадах, пасёлкаў гарадскога тыпу і іншых населеных пунктаў;

9) адмена пастановы і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР, рашэнняў абласных і Мінскага гарадскога Савет народных дэпутатаў у выпадку неадпаведнасці іх закону;

10) устанаўленне і прысвойванне ганаровых званняў Беларускай ССР; узнагароджванне Ганаровай граматай і Граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР;

Пасля сканчэння паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Прэзідыўм Вярхоўнага Савета Беларускай ССР захоўваў свае паўнамоцтвы аж да ўтварэння новавыбраным Вярхоўным Саветам Беларускай ССР новага Прэзідыума. Новавыбраны Вярхоўны Савет Беларускай ССР склікаўся Прэзідыўмам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ранейшага саставу не пазней чым праз 2 месяцы пасля выбараў.

Вярхоўны Савет Беларускай ССР выбіраў з ліку дэпутатаў пастаянныя камісіі для папярэдняга разгляду і падрыхтоўкі пытанняў, якія адносіліся да ведання Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, а таксама для садзейнічання правядзенню ў жыццё законаў Беларускай ССР і іншых рашэнняў Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і яго Прэзідыума, кантролю за дзейнасцю дзяржаўнах органаў і арганізацый.

Вярхоўны Савет Беларускай ССР ствараў, калі палічыць неабходным, следчыя, рэвізійныя і іншыя камісіі па любому пытанню.

Усе дзяржаўныя і грамадскія органы, арганізацыі і службовыя асобы абавязаны былі выконваць патрабаванні камісіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, прадстаўляць ім неабходныя матэрыялы і дакументы.

Рэкаміндацыі камісій падлягалі абавязковаму разгляду дзяржаўнымі і грамадскімі органамі, установамі і арганізацыямі. Аб выніках разгляду або аб прынятых мерах павінна было быць паведамлена камісія ва ўстаноўлены тэрмін.

Вярхоўны Савет Беларускай ССР утварыў Камітэт народнага кантролю Беларускай ССР, які ўзначальаў сістэму органаў народнага кантролю Беларускай ССР.

Парадак дзейнасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і яго органаў вызначаўся Рэгламентам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і іншымі законамі Беларускай ССР, якія выдаваліся на аснове Канстытуцыі Беларускай ССР.

Савет Міністраў Беларускай ССР - Урад Беларускай ССР - з'яўляўся вышэйшым выканаўчым і распарадчым органам дзяржаўнай улады Беларускай ССР.

Савет Міністраў Беларускай ССР утвараўся Вярхоўным Саветам Беларускай ССР у саставе Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР, першых намеснікаў і намеснікаў Старшыні, міністраў Беларускай ССР, старшынь дзяржаўных камітэтаў Беларускай ССР.

Па прадстаўленню Старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР Вярхоўны Савет Беларускай ССР меў магчымасць уключыць у састаў Урада Беларускай ССР кіраўнікоў іншых органаў і арганізаый Беларускай ССР.

Савет Міністраў Беларускай ССР складаў свае паўнамоцтвы перад новавыбраным Вярхоўным Саветам Беларускай ССР на яго першай сесіі.

Савет Міністраў Беларускай ССР меў адказнасць перад Вярхоўным Саветам Беларускай ССР і быў яму падсправаздачны, а ў перыяд паміж сесіямі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР - перад Прэзідыумам Вярхонага Савета Беларускай ССР, якому быў падсправаздачны.

Савет Міністраў Беларускай ССР рэгулярна рабіў справаздачы аб сваёй працы Вярхоўнаму Савету Беларускай ССР.

Савет Міністраў Беларускай ССР быў правамоцны вырашаць усе пытанні дзяржаўнага кіравання, аднесеныя да ведання Беларускай ССР, паколькі яны не уваходзілі, згодна з Канстытуцыяй, у кампетэнцыю Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

У межах сваіх паўнамоцтваў Савет Міністраў Беларускай ССР:

1) забяспечваў кіраўніцтва народнай гаспадаркай і сацыяльна-культурным будаўніцтвам; распрацоўваў і ажыццяўляў меры па забеспячэнню росту дабрабыту і культуры народа, па развіццю навукі і тэхнікі, рацыянальнаму выкарыстанню і ахове прыродных рэсурсаў; садзейнічаў ажыццяўленню мер па ўмацаванюю грашовай і крыдытнай сістэмаў, па арганізацыі дзяржаўнага страхавання і адзінай сістэмы ўліку і статыстыкі; удзельньнічаў у правядзенні адзінай палітыкі цэн, аплаты працы, сацыяльнага забеспячэння; арганізоўваў кіраванне прамысловымі, будаўнічымі, сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі і аб'яднаннямі, прадпрыемствамі транспарту і сувязі, а таксама іншымі арганізацыямі і ўстановамі рэспубліканскага і мясцовага падпарадкавання;

2) рапрацоўваў і ўносіў у Вярхоўны Савет Беларускай ССР бягучыя і перспектыўныя дзяржаўныя планы эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларускай ССР, дзяржаўны бюджэт Беларускай ССР; прымаў меры па ажыццяўленню дзяржаўных планаў і бюджэту па забеспячэнню комлекснага эканамічнага і сацыяльнага разкіцця Беларускай ССР, абласцей і горада Мінска; каардынаваў і кантраляваў дзейнасць прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый саюзнага падпарадкавання па пытаннях, якія адносіліся да ведання Беларускай ССР; прадстаўляў Вярхоўнаму Савету Беларускай ССР справаздачы аб выкананні планаў і выкананні бюджэту;

3) ажыццяўляў кіраўніцтва дзейнасцю выканаўчых камітэтаў мясцовых Саветаў народных дэпутатаў;

4) ажыццяўляў меры па абыроне інтарэсаў дзяржавы, ахове сацыялістычнай уласнасці і грамадскага парадку, па забяспечанню і ахове правоў і свабод грамадзян;

5) прымаў меры ў мяжах, вызначаных Канстытуцыяй СССР, па забеспячэнню дзяржаўнай бяспекі і абароназдольнасці краіны;

6) ажыццяўляў кіраўніцтва ў галіне адносін Беларускай ССР з замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі ў парадку, усталяваным Саюзам ССР;

7) утвараў у выпадку неабходнасці камітэты, галоўныя ўпраўленні і іншыя ведамствы пры Савеце Міністраў Беларускай ССР па справах гаспадарчага і сацыяльна-культурнага будаўніцтва.

Савет Міністраў Беларускай ССР выдаваў пастановы і распараджэнні на аснове і з мэтай выканання заканадаўчах актаў СССР і Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў СССР, арганізоўваў і правяраў іх выкананне. Пастановы і распараджэнні Савета Міністраў Беларускай ССР з'яўляліся абавязковымі для выканання на ўсёй тэрыторыі Беларускай ССР.

Савет Міністраў Беларускай ССР аб'ядноўваў і накіроўваў работу саюзна-рэспублікансіх і рэспубліканскіх міністэрстваў і дзяржаўных камітэтаў Беларускай ССР, іншых падведамных яму органаў.

Саюзна-рэспубліканскія міністэрствы і дзяржаўныя камітэты Беларускай ССР кіравалі даручанымі ім галінамі кіравання або ажыццяўлялі міжгаліновае кіраванне, падпарадкоўваючыся як Савету Міністраў Беларускай ССР, так і адпаведнаму саюзна-рэспубліканскаму міністэрству або дзяржаўнаму камітэту СССР.

2) Пачатак рэфармавання і дэмакратызацыі грамадскіх адносін у СССР

У сярэдзіне 80-х гадоў Савецкі Саюз апыніўся перад шэрагам праблем сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і кульртурнага развіцця. Пленум ЦК КПСС у красавіку 1985 г. прааналізаваў становішча спраў у краіне і прыняў курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця. Гэты палітычны курс меркавалася ажыццявіць за кошт трох асноўных фактараў: 1) навукова-тэхнічнага прагрэсу, адсюль развіццё машынабудаўнічага комплексу - базы гэтага прагрэсу; 2) структурнай перабудовы эканомікі; 3) актывізацыі чалавечага фактару, павышэння творчай, стваральнай актыўнасці людзей.

Аднак тагачасная нерэфарміраваная эканоміка СССР аказалася недастаткова ўспрымальнай да новых ідэй, дасягненняў навукі і тэхнікі. На справе адбывалася не паскарэнне, а запавольванне сацыяльна-эканамічнага развіцця. У сувязі з гэтым ХХVII з'езд КПСС (25 лютага - 6 сакаівка 1986 г.), ХІХ Усесаюзная канферэнцыя КПСС (28 чэрвеня - 1 ліпеня 1988 г.), студзеньскі і чэрвеньскі Пленумы ЦК КПСС 1987 г. удакладнілі палітычны курс і вызначылі палітыку перабудовы, абнаўлення ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства.

Перабудову прадугледжвалася праводзіць у рамках сацыялістычнага выбару, сацыялістычных ідэялаў і каштоўнасцей пад лозунгам: "Больш дэмакратыі, больш сацыялізму". Яна была неабходнай, бо рэфарміраванне грамадска-палітычнай сістэмы, якая склалася ў СССР у 20-30-я гады, не праводзілася, праблемы ў развіцці краіны нарасталі. Мэтай перабудовы было наданне сацыялізму новага дыхання, больш поўнае раскрыццё яго патэнцыяльных магымасцей, пераўтварэнне савецкай мадэлі сацыялізму ў мадэль гуманнага, дэмакратычнага сацыялізму пры непарушнасці існаваўшага ў СССР дзяржаўнага і грамадскага ладу. У гэтым сэнесе перабудова была падтрымана большасцю народа, выклікала ўздым яго грамадска-палітычнай актыўнасці. Палітыка перабудовы ўключала ў сябе провядзенне эканамічнай рэформы, рэформы палітычнай сістэмы, сацыяльнай і культурнай сфер жыцця савецкага грамадства, стварэнне прававой дзяржавы.

Для таго каб людзі паверылі ў безальтэрнатыўнасць перабудовы, ініцыятары яе ўпотай ад народа рязглядалі яе як шлях капіталістычнай рэстаўрацыі ў краіне, стваралі міфы і праз сродкі масавай інфармацыі ўносілі ў грамадскую свядомасць, у тым ліку міф аб крызісным развіцці, застойных з'явах у савецкай эканоміцы.

Сярод міфаў, створаных ініцыятарамі перабудовы, - міф аб "цывілізаваным Захадзе" і "нецывілізаваным СССР", "райскім жыцці" на Захадзе і "пякельным жыцці" ў нас і г. д. Некаторыя паверылі ў гэтыя міфы і разам з апазіцыяй садзейнічалі развалу Савецкага Саюза, разбурэнню яго дзяржаўнасці, анархіі і нацыянал-сепаратызму, кровапраліццю на глебе справакаваных нацыянальных канфліктаў.

Канкрэтным праяўленнем новых падыходаў ў эканоміцы стаў перавод з 1987 г. прадпрыемстваў і абўяднанняў на гаспадарчы разлік і самафінансаванне. На гэтыя ўмовы ў Беларусі з 1988 г. перайшлі прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт, большасць будаўнічых арганізацый. У 1989-1991 гг. былі прыняты законы СССР аб кааперацыі, аб сялянскай гаспадарцы, аб уласнасці, аб індывідуальнай працоўнай дзейнасці, аб арэндзе і арэндных адносінах, аб зямлі і інш. Узнікненне розных формаў уласнасці і гаспадарання сведчыла аб паступовым укараненні элементаў рыначнай эканомікі.

Аднак перабудова эканамічных і сацыяльных адносінаў не магла ісці ў адрыве ад рэфармавання грамадска-палітычнай сферы. Адміністрацыйна-камандная сістэма, якая склалася за гады савецкай улады, аказалася слабаўспрымальнай да пераменаў. Менавіта яна была ядром так званага "механізма тармажэння". Але нават на гэтым фоне ў параўнанні з суседнімі рэспублікамі БССР выглядала адной з самых кансерватыўных. Партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва Беларусі дэманстравала прыхільнасць да захавання старой сістэмы і ціхае супрацьдзеянне рэформам.

Між тым, у Маскве, на Украіне, у Прыбалтыйскіх рэспубліках шырокія колы інтэлігенцыі рэфарматарскія захады Гарбачова разумелі як адыход ад таталітарнага рэжыму, распачалі інтэнсіўны перагляд ідэалагічных установак, афіцыйнай канцэпцыі гісторыі міжнацыянальных і міжнародных адносін. У грамадска-палітычную практыку ўкараніліся прынцыпы галоснасці (пераадоленне цэнзуры і закрытасці дзеянняў уладных структур), палітычнага і светапогляднага плюралізму.

Дэмакратызацыя грамадскага жыцця на Беларусі пачалася з узнікнення нефармальных аб'яднанняў і клубаў па інтарэсах. Было для іх характэрна імкненне да дэмакратычных пераменаў. Рух за дэмакратыю станавіўся сінонімам перабудовы. Актыўна заявілі аб сабе такія аб'яднанні і клубы, як "Талака", "Альтэрнатыва", "Тутэйшыя", "Современник", "Світанак" у Мінску, "Паходня" ў Гродне, "Узгор'е" ў Віцебску, "Талака" ў Гомелі і Магілёве, "Беларуская хатка" ў Маладзечне, "Край" у Брэсце і г. д. Да 1988 г. ва ўсіх абласных цэнтрах было створана па 2-3 аб'яднанні. Ствараліся яны і ў раённых цэнтрах і нават вёсках, дзе былі буйныя сярэднія школы. Першынствавала мінская "Талака". На аснове такіх груповак у другой палове 1980-х гг. на Беларусі ўнутры агульнага руху за дэмакратыю стала фарміравацца беларуская нацыянальна-дэмакратычная плынь.

У 1987 г. у БССР налічвалася 15 210 помнікаў гісторыі і культуры, з іх каля 8 тыс. патрабавалі рэстаўрацыйных работ. Гэта было выкарастана сацыяльна актыўнымі людзьмі для стварэння самадзейных нефармальных аб'яднанняў, якія займаліся пытаннямі мовы і літаратуры, помнікаў гісторыі і культуры, навакольнага асяроддзя, развіцця творчых здольнасцей людзей. Такіх аб'яднанняў налічвалася больш за 20.

Спачатку палітычныя пытанні ў праграмы клубаў і аб'яднанняў не ўключаліся. Напрыклад, мінская "Талака" ў сваёй праграме заяўляла, што будзе займацца выключна праблемамі нацыянальнай самабытнасці, захоўваннем помнікаў гісторыі і культуры.

Ва ўмовах пвшырэння дэмакратыі і галоснасці адбывалася ўтварэнне палітычных партый і грамадска-палітычных рухаў.

Па становішчу на 10 сакавіка 1993 г. у Рэспубліцы Беларусь дзейнічалі 11 палітычных партый і 6 грамадскіх рухаў. Усяго ж грамадскіх арганізацый, аб'яднанняў і рухаў у рэспубліцы налічвалася больш за 500, сярод іх 4 зямляцтвы, 8 маладзёжных арганізацый, больш за 20 аздараўленчых, каля 90 фізкультурна-спартыўных, амаль 50 дабрачынных і грамадскіх фондаў, каля 60 навукова-тэхнічных аб'яднанняў, больш за 10 арганізацый па ахове помнікаў культуры, гісторыі і г. д.

Першай сярод палітычных партый, зарэгастраваных Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 19 сакавіка 1991 г., была Аб'яднаная дэмакратычная партыя Беларусі (АДПБ). Яна створана ў выніку аб'яднання дэмакратычнай партыі Беларусі, дэмакратычнай платформы ў КПСС, Радыкальна-дэмакратычнай і Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Устаноўчы з'езд АДПБ адбыўся ў верасні 1990 г. Пры сваім нараджэнні партыя заявіла аб сабе як аб арганізацыі агульна-дэмакратычнай накіраванаці, якая стаіць на пазіцыях лібералізму з яго свабодай чалавека, прыватнай уласнасцю і традыцыйнамі сямейнымі каштоўнасцямі. Інтарэсы сацыяльна-класавых і нацыянальных груп, а таксама дзяржавы, на думку аб'яднаных дэмакратаў, павінны стаяць па сваёй значнасці ніжэй правоў і свабод чалавека. Пэўная палітызацыя грамадскіх клубаў і аб'яднанняў у значнай ступені была выклікана не толькі агульным кансерватызмам кіраўніцтва БССР, але і яго нежаданнем улічваць папярэднія гады. Яшчэ ў снежні 1986 г. 28 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі накіравалі на імя М. Гарбачова ліст, у якім звярталася ўвага на неабходнасць развіцця беларускай мовы і адраджэння беларускай культуры. У адказ кіраўніцтва рэспублікі заявіла, што праблема надуманая і не вартая ўвагі. А між іншым, па перапісу 1979 г. каля 60% беларусаў прызнавалі сваёй роднай мовай беларускую і ў якасці другой роднай мовы называлі рускую. У выніку беларускамоўнае пытанне стала набываць палітычную афарбоўку і напрыканцы 1980-х гг. заняло важнае месца ў дзейнасці шэрагу грамадскіх аб'яднанняў, якія паступова сталі афармляцца ў апазіцыю КПСС-КПБ.

Першым за глыбокае абнаўленне беларускай рэчаіснасці з пазіцый нацыяналнага адраджэння выказаўся Беларускі народны фронт (БНФ). Устаноўчы з'езд БНФ быў праведзены ў чэрвені 1989 г. у Вільні. У прынятай праграме "Адраджэнне за перабудову" адзначалася неабходнасць забеспячэння рэальнага суверэнітэту Беларусі і надання беларускай мове статуса дзяржаўнай.

Амаль адначасова з афармленнем БНФ узніклі іншыя групоўкі, камітэты, а пазней і палітычныя партыі. У чэрвіні 1989 г. было заснавана Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. У аснову дзейнасці ТБМ была пакладзена тлумачальна-асветніцкая і адукацыйная праца. У сакавіку 1991 г. адбыўся устаноўчы з'езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады (БСДГ), узнік шэраг іншых партый. Пры наяўнасці істотных разыходжанняў у мэтах і задачах, партыі ў сваіх праграмах і дзейнасці важнае месца адводзілі пытанням адраджэнскага характару.

Абуджэнне нацыянальнай свядомасці грамадзян і асабліва закона аб мовах у БССР актывізавалі на пачатку 90-х гг. як прыхільнікаў нацыянальнага адраджэння, так і яго праціўнікаў. І хаця нацыянальна-дэмакратычны рух на Беларусі не набыў такога размаху як у суседніх рэспубліках, сувязь паміж палітыка-прававымі зменамі дэмакратычнага характару і беларускім адраджэннем станавілася ўсё больш відавочнай.

Такім чынам, рубеж 80-90-х гг. у Беларусі, як і ў цэлым у СССР, быў адзначаны распадам старой і пачаткам фарміравання новай палітычнай сістэмы. Утварэнне палітычных партый і аб'яднанняў сведчыла аб пачатку глыбокіх пераўтварэнняў у грамадскім жыцці і развіцці дэмакратыі. Пашыраліся правы грамадзян, усталёўваўся плюралізм мыслення, ішоў актыўны пошук новых падыходаў да вырашэння складаных праблем грамадскага жыцця. Спыніліся ганенні на Рускую Праваслаўную царкву і іншыя рэлігійныя аб'яднанні.

Канстытуцыя БССР 1978 г. была напісана на падставе Канстытуцыі СССР 1977 г. Складалася з 19 глаў і 172 артыкулаў. Вышэйшымі органамі ўлады сталі Вярхоўны Савет БССР і Прэзідыум. Аднак палажэнні Канстытуцыі, прынятай у перыяд сталінскіх рэпрэсій, разыходзіліся з рэчаіснасцю, мелі дэкларатыўны і прапагандысцкі характар. Акрамя таго, важнейшыя пытанні дзяржаўнага жыцця адносіліся да кампетэнцыі СССР. У Канстытуцыі пацвярджалася кіруючая роля Камуністычнай партыі ў жыцці грамадства, а асобы, якія замахваліся на грамадскую і сацыялістычную ўласнасць, абвяшчаліся ворагамі народа.

Канстытуцыя БССР 1978 г., прынятая на падставе Канстытуцыі СССР 1977 г. у сувязі з тым, што "ў СССР пабудаваны развіты сацыялізм", уключала некаторыя новыя палажэнні, напрыклад, уводзілася новая назва органаў улады - "Саветы народных дэпутатаў"; дадаваліся правы грамадзянам (права на жыллё і інш.). Аднак у яе Прэамбуле гаварылася, што быццам бы беларусы да Кастрычніцкай рэвалюцыі не мелі ўласнай дзяржаўнасці. Гэта несправядлівае палажэнне ліквідавала дзеючая Канстытуцыя РБ, у якой сцвярджаецца аб старажытным паходжанні беларускай дзяржаўнасці.

3) Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай ССР. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР 1990 г. і яе значэнне

80-я гг. XX ст. характарызуюцца ажыўленнем і хуткім нарастаннем рухаў народаў за выхад з СССР. Рэспублікі ў гэты час набываюць сапраўдны дзяржаўны суверэнітэт. Першымі да практычнай рэалізацыі гэтых мэт прыступілі рэспублікі Прыбалтыкі. У сакавіку 1990 г. Вярхоўны Савет Літвы першым з рэспублік СССР абвясціў аб аднаўленні поўнага дзяржаўнага суверэнітэту Літвы, якога яна была пазбаўлена ў 1940 г. у сувязі з далучэннем да СССР. Аб сваім суверэнітэце абвясцілі таксама Латвія і Эстонія. На Беларусі рух за нацыянальнае адраджэнне і незалежнасць ад Цэнтра таксама ўзмацніўся, але ён прадугледжваў перш за ўсё карэннае пераўтварэнне Саюза ССР у сапраўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб'яднанні раўнапраўных суверэнных рэспублік. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, якая адзначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб'яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы Саюз. Адзначалася таксама, што дзяржаўны суверэнітэт Беларускай ССР сцвярджаецца ў імя вышэйшай мэты - свабоднага развіцця і дабрабыту, годнага жыцця кожнага грамадзяніна рэспублікі на аснове забеспячэння правоў асобы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Беларускай ССР і яе міжнароднымі абавязацельствамі. Дзень 27 ліпеня быў абвешчан Днём незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі). Але многія лічылі, што для беларускага народа большае гістарычнае значэнне маюць падзеі, якія звязаны з яго вызваленнем ад нямецка-фашысцкай акупацыі. Пытанне аб перанясенні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі) з 27 ліпеня на 3 ліпеня - дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў у Вяліка Айчыннай Вайне - было вынесена на рэферэндум, які адбыўся 24 лістапада 1996 г. У яго падтрымку прагаласавала 88,2 % выбаршчыкаў. Гэтым бларускі народ пацвердзіў сваё імкненне да захавання незалежнасці Радзімы, гатоўнасць абараняць яе, як гэта ўласціва ўсім свабодалюбівым народам.

У сакавіку 1991 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва рэспублікі выказалася за ўваходжанне ў абноўлены Саюз. І тады ж Вярхоўны Савет БССР прыняў Пастанову "Аб канцэпцыі новага Саюзнага дагавора", дзе прадугледжвалася прызнаць мэтазгодным уваходжанне Беларускай ССР у склад Саюза ССР з улікам пераўтварэння яго ў сапраўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб'яднанні раўнапраўных суверэнных рэспублік. У гэтым жа дакуменце падкрэслівалася неабходнасць удзелу Беларускай ССР у падрыхтоўцы Саюзнага дагавора. Адначасова быў прыняты Закон "Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы", артыкул І якога абвяшчаў, што ўся ўлада ў Беларускай ССР належыць народу, які з'яўляецца носьбітам суверэнітэту і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў рэспубліцы. Надавалася ўвага таксама таму, што выключнае права выступаць ад імя ўсяго народа рэспублікі належыць Вярхоўнаму Савету Беларускай ССР.

20 лютага 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон "Аб мясцовым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы ў Беларускай ССР", якім вызначыў сістэму і эканамічную базу мясцовага самакіравання ў рэспубліцы, замацаваў асновы прававога становішча мясцовых органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

Аднак надзеі забяспечыць суверэнітэт рэспублікі і ў той жа час захаваць Саюз аказаліся нязбытнымі. Гэтаму перашкаджалі дзве сілы, якія займалі супрацьлеглыя пазіцыі. З аднаго боку, радыкальна-патрыятычныя нацыянальныя рухі ў рэспубліках, уплыў якіх хутка ўзрастаў, патрабавалі поўнай незалежнасці і ніякага Саюза; з другога - кіруючая партыйна-дзяржаўная наменклатура стаяла за захаванне Саюза як унітарнай дзяржавы толькі з падмаляваным фасадам. З адзінствам краіны яны не ў апошнюю чаргу звязвалі свае надзеі на захаванне каманднай эканомікі, якая забяспечвала ім панаванне ў грамадстве. Гэта і было тое галоўнае, што аб'ядноўвала інтарэсы правячых колаў у Цэнтры і ў рэспубліках.

19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца "Рэспубліка Беларусь", а ў скарочаным найменні - "Беларусь". Новым Дзяржаўным стаў герб "Пагоня". Згодна з адзначаным законам дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляў сабой палотнішча, якое складалася з трох гарызантальна размешчаных каляровых палосаў:верхняй і ніжняй - белага, а сярэдняй - чырвонага колеру. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні - 1:2.

18 кастрычніка 1991 г. быў прыняты Закон "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь".

Першараднае значэнне ў культурна-нацыянальным адраджэнні сучаснай Беларусі мае вяртанне народу яго роднай мовы. Важным крокам на гэтым шляху з'явілася прыняцце Вярхоўным Саветам Закона "Аб мовах", які ўстанавіў, што дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь з'яўляецца беларуская. Гэта значыць, што кожны грамадзянін Беларусі павінен ведаць мову дзяржавы, у якой ён жыве, карыстацца ёю ў якасці афіцыйнага сродку зносін паміж людзьмі. Разам з тым Рэспубліка Беларусь забяспечвае права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнаыянальных зносін. У выніку абмеркавання гэтая мова была замацавана ў артыкуле 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з вынікамі праведзенага 14 мая 1995 г. рэферэндуму рускай мове нададзены роўны статус з беларускай. Многія жыхары Беларусі выказвалі нязгоду з існуючай сімволікай па прычыне таго, што яна ўжывалася беларускамі калабарантамі на акупіраванай тэрыторыі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Таму было вынесена пытанне: "Ці падтрымліваеце Вы прапанову аб устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь?" 75%, ці 3,6 млн выбаршчыкаў, выказаліся "За". У выніку быў прыняты новы Дзяржаўны герб, якім стаў мадэрнізаваны герб Беларускай ССР. У ім па-ранейшаму захаваліся снапы каласоў, якія абрамляюцца чырвонай лентай, а ў цэнтры замест сярпа і молата знаходзіцца ў прамянях сонца карта Рэспублікі Беларусь. І ў назве - Рэспубліка Беларусь, замест БССР. Новы сцяг - палотнішча з гарызантальнымі чырвона-зялёнымі палосамі і размешчанымі злева беларускім арнаментам чырвонага колеру на белым фоне.

Такім чынам, у новай сімволіцы Рэспублікі Беларусь захавалася пераемнасць з сімволікай БССР, што адпавядае менталітэту большасці жыхароў сучаснай Беларусі.

4) Распад Саюза Савецкіх Сацыялістычных рэспублік. Утаврэнне Садружнасці Нзалежных Дзяржаў

Заключным этапам у набыцці Рэспублікай Беларусь, як і іншымі рэспублікамі былога Саюза, дзяржаўнага суверэнітэту з'явілася прыняцце 8 снежня 1991 г. пагаднення, якое падпісалі ў Белавежскай пушчы кіраўнікі Расійскай Федэрацыі, Беларусі і Украіны, аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Прадстаўнікі гэтых краін (Б. Ельцын, С. Шушкевіч і Л. Краўчук), ігнаруючы волю сваіх народаў, якая была выказана на агульнасаюзным рэферэндуме 17 сакавіка 1991г., дэнансавалі дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР і тым самым разбурылі вялікую і магутную дзяржаву. СССР як суб'ект міжнароднага права і палітычная рэальнасць спыніў сваё існаванне. Тры дзяржавы аб'ядналіся ў СНД і прапанавалі ўступіць у Садружнасць і іншым краінам былога СССР. У выніку ў яго склад увайшлі 12 краін.

10 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў пагадненні аб утварэнні СНД і прыняў рашэнне аб дэнансацыі Саюзнага дагавора 1922 г., а 21 снежня 1991 г. на сустрэчы ў Алматы быў падпісаны пратакол да Белавежскага пагаднення аб утварэнні СНД, у адпаведнасці з якім на раўнапраўнай аснове ўтваралася садружнасць 11 незалежных дзяржаў.

Усе незалежныя дзяржавы знаходзяцца ў пошуку найбольш прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новай садружнасці. Так, распрацаваны і прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Устаў СНД, дзейнічае міжпарламенцкае аб'яднанне, цэнтр якога знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу, развіваюцца шматбаковыя адносіны паміж дзяржавамі, якія ўтварыліся на месцы былога Саюза.

Статус дзяржаўнай незалежнасці Беларусі прызнаны міжнародным супольніцтвам. Рэспубліка Буларусь па стану на жнівень 2000 г. прызнана 125 дзяржавамі свету. Яна паўнапраўны ўдзельнік на рады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, член Міжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка і іншых міжнародных фінансавых інстытутаў. У сваёй знешнепалітычнай дзейнасці Беларусь прытрымліваецца нейтралітэту і бяз'ядзернасці, праводзіць курс на ўмацаванне эканамічнага ўзаемадзеяння краін СНД, хутчэйшае фарміраванне ўсходне-еўрапейскага рынку, стварэнне ўмоў для яго паступовай інтэграцыі з Еўрапейскім супольніцтвам і ўтварэнне агульнага рынку Еўропы, удзяляе ўвагу развіццю двухбаковых эканамічных адносін з еўрапейскімі дзяржавамі.

Літаратура:

1) Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: вучэб. дапаможнік. - Мінск: Акад. МУС Рэспублікі Беларусь, 2003.

2) Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах (Са старажытных часоў да нашых дзён): вучэб. дапаможнік. - 2-е выд., дап.-Мінск: Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь, 2003.

3) Дэкларацыя Вярхоўнага Савета РБ аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі.

5) Я.К. Новік, Г.С. Марцуль: гісторыя Беларусі, частка 2.

6) Петрыкаў, Гісторыя Беларусі.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Дзейнасць вышэйшых органаў улады СССР і БССР у 1985-1990 гг. Камісіі і Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР. Пачатак дэмакратызацыі грамадскіх адносін у СССР. Значэнне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

    контрольная работа [26,0 K], добавлен 17.02.2012

  • Дзейнасць вышэйшых органаў дзяржаўнай улады БССР. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. Накірункі і развіццё права. Дзейнасць органаў следства, пракуратуры і суда. Шлюбна-сямейнае заканадаўства. Міжнародная дзейнасць Беларускай ССР.

    реферат [53,8 K], добавлен 06.02.2012

  • Сравнительная характеристика административно-территориального деления Западной Беларуси в составе Польши в 1920-е гг. и деления БССР, установленного в ходе реформы 1924 г. Органы государственной власти. Воссоединение Западной Беларуси с БССР и СССР.

    контрольная работа [639,4 K], добавлен 30.09.2012

  • Утверждение Конституции СССР 1936 г. Меры к укреплению законности в уголовном и уголовно-процессуальном праве. Преобразования в трудовом, финансовом и семейном праве СССР в 30-е гг. Появление новых отраслей права СССР: хозяйственное и колхозное право.

    реферат [35,7 K], добавлен 24.08.2011

  • Предпосылки и основные причины изменений границ и административно-территориального деления Беларуси в составе СССР. Укрепление в 1924 году, возврат губерний. Развитие права Беларуси в 20-30-е годы, разработка Конституции и становление государственности.

    контрольная работа [23,3 K], добавлен 14.04.2010

  • Предпосылки образования СССР в 1922 г. как естественного процесса по созданию централизованного государства. Советское социалистическое строительство. Разработка и принятие Конституции СССР. Политическое, финансовое, экономическое и культурное развитие.

    курсовая работа [80,7 K], добавлен 16.11.2014

  • Социальная политика во время становления советской власти. Развитие социальной политики СССР довоенного периода. Социальная политика СССР во время Великой Отечественной войны и послевоенный период. Построение в СССР государства всеобщего благосостояния.

    доклад [69,2 K], добавлен 21.12.2012

  • Предпосылки принятия положения об адвокатуре СССР 1939 года. Организация деятельности адвокатуры СССР в период с 1939 по 1962 год. Сравнение положения об адвокатуре СССР 1939 г. с другими законами советского и постсоветского периода об адвокатуре.

    дипломная работа [68,4 K], добавлен 04.06.2010

  • Истоки и причины перестройки. Положение в стране в начале 80-х гг. Конец брежневской эпохи. Курс на перестройку. Система государственного управления СССР в 80-е – 90-е гг. Перестройка в общественно-политической жизни. Преобразования в экономике.

    курсовая работа [54,6 K], добавлен 08.12.2003

  • Понятие, сущность и признаки правопреемства государств. Стандарты правопреемства, принятые при прекращении существования СССР. Проблемные вопросы правопреемства в связи с прекращением существования СССР и реализации правовых документов по правопреемству.

    курсовая работа [66,6 K], добавлен 30.07.2014

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.