Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага

Пошукі новых жанравых форм у беларускі перыяд творчасці Сімяона Полацкага. Новыя ідэйна-эстэтычныя падыходы да адлюстравання рэчаіснасці і паглыбленне праблематыкі ў маскоўскі перыяд. Адметнасці мовы: онімы ў мастацкіх тэкстах Сімяона Полацкага.

Рубрика Литература
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 04.09.2008
Размер файла 113,5 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

2

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя І.П.Шамякіна”

Кафедра рускай літаратуры

ДЫПЛОМНАЯ РАБОТА

Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага

Выканала

студэнтка 5 курса 3 групы

філалагічнага факультэта

Навуковы кіраўнік:

кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры рускай і замежнай

літаратур

Рэцензент:

кандыдат філалагічных навук, дацэнт

Мазыр 2007

ЗМЕСТ

Уводзіны

Раздзел І. Ідэйна-тэматычны і мастацкі аналіз паэзіі Сімяона Полацкага:

1.1. Перыяд станаўлення

1.2. Пошукі новых жанравых форм у беларускі перыяд творчасці Сімяона

Полацкага

1.3. Новыя ідэйна-эстэтычныя падыходы да адлюстравання рэчаіснасці і

паглыбленне праблематыкі ў маскоўскі перыяд

1.4. Паэтычнае майстэрства віршаў Сімяона Полацкага

1.5. Антычныя матывы ў віршах Сімяона Полацкага

1.6. Фарміраванне літаратурнага метада барока ў творчасці Сімяона

Полацкага

Раздзел II. Адметнасці мовы: онімы ў мастацкіх тэкстах Сімяона Полацкага

Раздзел ІІІ. Метадычная частка

Заключэнне

Спіс выкарастанай літаратуры

УВОДЗІНЫ

Сімяон Полацкі ( Самуіл Емельянавіч Пятроўскі-Сітніяновіч), творчасць якога непарыўна звязана з мясцовым і сацыяльна-гістарычным і літаратурным асяроддзем, у першую чаргу з традыцыямі беларускай сілабікі папярэдняга этапу, значная і ў якасных і колькасных адносінах (па сведчанню Сільвестра Мядзведзева, вучня С.Полацкага, настаўнік меў звычай пісаць кожны дзень “по полутетрады”, почерком “зело мелко”). Па жанрава-тэматычнай разнастайнасці яго мы з поўным правам лічым найбольш значным прадстаўніком “высокага” барока не толькі на Беларусі, але, бадай што, ва ўсіх усходніх славян.

Сімяон Полацкі - вядомы філосаф, паэт, драматург, педагог, перакладчык, палітычны дзеяч 17 стагоддзя.

Галоўная мэта дыпломнай работы - даследваць жанрава-тэматычнае багацце паэзіі Сімяона Полацкага і прааналізаваць паэтыку яго віршаў.

А каб дасягнуць пастаўленай мэты, трэба выканаць наступныя задачы:

- прааналізаваць этапы станаўлення высокага барока ў беларускі перыяд творчасці С.Полацкага;

- даследаваць жанрава-тэматычнае багацце творчасці паэта;

- паказаць адметнасць выкарыстання онімаў у паэзіі С.Полацкага.

У сувязі з тым, што паэзія Сімяона Полацкага да гэтага часу слаба даследавана, нягледзячы на тое, што нейкі час выхадзілі манаграфіі па вершаскладанню, напрыклад, манаграфія І. В. Саверчанка.

Мы ў сваей дыпломнай рабоце вырашылі больш падрабязна, наколькі гэта магчыма, вырашыць гэту праблему.

У сувязі з гэтым, мы разглядалі С.Полацкага як заснавальніка сілабічнай сістэмы вершаскладання, а ў рускай літаратуры метада літаратурнага барока. Пры аналізе мы абапіраемся на канкрэтны матэрыял са зборнікаў “Рифмологион” і “Вертоград многоцветный”. Маючы на ўвазе не толькі вышэй азначаныя аспекты, але і тропіку Сімяона Полацкага.

Агляд літаратуразнаўчых работ па творчасці Сімяона Полацкага

Паколькі творчасць С.Полацкага мала даследаваная, але яна цікавіла і цікавіць некаторых літаратуразнаўчых даследчыкаў, аматараў літаратуры, таму з'яўляецца актуальнай. Найбольш фундаментальнай працай, прысвечанай пытанню пра барока, з'явілася манаграфія А.І. Мальдзіса “На скрыжаванні славянскіх традыцый” і яго артыкул “Складаны шлях станаўлення”.

Андрэева Е.Г. - прафесар дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка, у сваім артыкуле “Знамяніты асветнік і педагог” (“Народная асвета”. - 1999. - №10), расказвае, якую важную ролю ў развіцці педагагічнай думкі на Беларусі і ў Расіі адыграў вядомы асветнік і педагог Сімяон Полацкі. Яна гаворыць, што немагчыма пераацаніць той уклад, які ўнес С.Полацкі ў развіццё славянскай культуры. У Маскве С.Полацкі паклаў пачатак рускай сілабічнай паэзіі і драматургіі, актыўна працаваў як педагог і выдавец.

У сваім артыкуле Е.Андрэева сцвярджае, што заслуга С.Полацкага ў тым, што ён надаваў важнае значэнне ўсім навукам у навучэнні і выхаванні падрастаючага пакалення. “Мудры Чалавек той, - гаварыў ён, - які разумее і ведае філасофію. Яна, як шчодры дождж, зямлю вільгаццю насычае і гэтым самым дапамагае ёй “плоды родити”, яна ж узбагачае чалавека мудрасцю і дапамагае яму ажыццяўляць “правые дела”.

Уладзімір Арлоў на старонках сваёй кнігі запрашае ў падарожжа па дарогах полацкай даўніны з часоў паганства да пачатку 20 стагоддзя. Аўтар расказвае пра асобы і падзеі, якія доўгія гады змоўчваліся афіцыйннымі гісторыкамі.

У сваім артыкуле “Муж дабраверны, царкве і дзяржаве патрэбны” аўтар паказвае незайдзросную долю С. Полацкага, які сядзеў у турме - пазбаўлены сонца і неба, адарваны ад блізкіх людзей.

Таксама аўтар паведамляе пра цяжкі лёс полацкага асветніка. У артыкуле даецца яго біяграфія, у якой адлюстравана жаданне С.Полацкага вучыцца, працаваць, стаць адукаваным. Ён марыў прысвяціць жыццё літаратурным і навуковым заняткам.

Арлоў піша, што паэт дабіўся поспехаў, яго мары здзейсніліся, але ж ён не шкадаваў сябе ў працы, часта хварэў, і 25 жніўня 1680 года памёр.

У падручніку па гісторыі беларускай літаратуры старажытнага перыяду аўтары М.М. Грынчык, У.А. Калеснік і інш. Даюць звесткі з біяграфіі С.Полацкага, яго творчасці. Даецца апісанне ранняму перыяду творчасці Полацкага, яго панегірычнай паэзіі. Паказаны яго крытычныя творы і філасофска-пазнаваўчыя. Апісваецца таксама маскоўскі перыяд дзейнасці С.Полацкага і асаблівасці сілабікі.

Званарова Л. у сваім артыкуле “Вечныя радкі” (“Маладосць”. - 1979. -№12) дае кароткія звесткі з біяграфіі С.Полацкага. Коратка апісвае ўсё яго жыцце. Яна гаворыць аб тым, што ўсяго праз пяць гадоў жыцця ў сталіцы беларускі манах робіцца ўсім вядомым “старцам Сімяонам”, настаўнікам і выхавальнікам царэвічаў Аляксея і Фёдара.

У сваім артыкуле Л. Званарова паказвае, што паэтычная спадчына С.Полацкага - больш за 50 тысяч вершаваных радкоў, што гаворыць аб шматбаковай дзейнасці нашага земляка. Аўтар гаворыць аб тым, што С.Полацкі ўсімі сіламі садзейнічаў распаўсюджванню вершаскладання. Таксама падаюцца некаторыя радкі з вершаў.

Рэвяко К., прафесар кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў БДУ, у артыкуле “Сімяон Полацкі і антычныя матывы яго творчасці”, прысвечаным 370-годдзю з дня нараджэння асветніка ( “Гісторыя: праблемы выкладання”. - 1998, - №14), дае некаторыя звесткі з біяграфіі пісьменніка, гаворыць, што С.Полацкі - цудоўны знаўца антычнай гісторыі і культуры.

У артыкуле гаворыцца, што ў С.Полацкага было шмат вершаў-гімнаў, прысвечанных Ісусу Хрысту, у якіх выражаны боль, пакуты; змешчаны некаторыя назвы вершаў і пропаведзяў на тэмы антычнай міфалогіі і гісторыі. Аўтар артыкула паказвае, які важкі ўклад у вывучэнне антычнасці і развіццё антычных матываў у літаратурна-публіцыстычнай спадчыне ўнес наш зямляк вучоны-асветнік Сімяон Полацкі.

У кнізе “Избранные сочинения” С.Полацкага пад рэдакцыяй М.Скрыпіль змешчаны вершы са зборніка “Вертоград многоцветный”; “Псалтырь рифмотворная”, “Рифмологион”. Таксама ў зборніку змешчана “Комедия о блудном сыне”, “Трагедия о Навуходоносоре”.

У кнізе “Вирши” С. Полацкага змешчаны вершы беларускага перыяду, вершы са зборніка “Разные стихотворения”, “Рифмологион или стихослов”, “Вертоград многоцветный”.

Пісменнік К.Тарасаў у сваей кнізе “Памяць пра легенды” з багатай гісторыі Беларусі выбраў эпохі, падзеі, асобы мала даследаваныя, абкружаныя арэолам таямнічасці. У К.Тарасава - сваё пісьменніцкае, эмацыянальна афарбаванае бачанне гісторыі, ён умее пранікнуць ва ўнутраны свет людзей, аддаленных ад нас стагоддзямі.

У сваім артыкуле пра Сімяона Полацкага “Супраць цемры невуцтва” К.Тарасаў апісвае біяграфію С.Полацкага. Ён паказвае, якія цяжкасці прыходзілася перажываць пісьменніку на шляху да славы. У артыкуле сустракаецца шмат урыўкаў з вершаў, віншаванняў, метраў С.Полацкага.

Шанемава А. - дацэнт кафедры рускай класічнай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ, у артыкуле “Сімяон Полацкі - асветнік і паэт”( “Беларуская мова і літаратура ў школе”. - 1991. - №10) піша пра паэтычную і асветніцкую дзейнасць С.Полацкага, прыводзіць звесткі з біяграфіі пісьменніка. Аўтар гаворыць, што С.Полацкі у Расіі быў стваральнікам культуры барочнага стылю, што вандраванні вучонага беларуса адлюстравалі характар барочнай культуры. Ён ажыццявіў пераварот у версіфікацыі, удасканаліў сістэму жанраў, стварыў школу паэтаў-сілабікаў.

Васючэнка П.В. - кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры МЮЛУ, у сваім артыкуле “Літаратурная мода або традыцыя? Паэзія Сімяона Полацкага і сучасны беларускі постмадэрнізм” сцвярджае, што візуальная паэзія С.Полацкага звязана перш за ўсё з рукапіснымі творамі, нягледзячы на тое, што паэт меў магчымасць набіраць свае творы ў друкарні. І што ўжо ў тыя гады паэт мог спалучаць сінтэз архітэктуры і паэзіі, і гэта яскрава прасочваецца ў адным з твораў С. Полацкага ў выяве славутага “Арла расійскага”. Даследчык зазначае, што ў творчасці С.Полацкага прасочваецца экзотыка, імкненне здзівіць, паэт звяртаецца да незвычайных, мудрагелістых форм верша, да паэтычных кур'ёзаў. У творчасці С. Полацкага прасочваецца не толькі вонкавае, але і глыбіннае генетычнае падабенства эстэтыкі барока і постмадэрнізму.

П. Васючэнка робіць у сваім артыкуле цікавае назіранне, што С.Полацкі знаходзіў магчымым павучаць, выхоўваць і адукоўваць праз літаратурную гульню, займальнасць тэксту. Ён лічыў, што прыемнае чытанне можа спалучацца з карысным уздзеяннем на розум, душу чытача. Менавіта такое спалучэнне прыемнага з карысным уздзеяннем знаходзіць пацвярджэнне ў алегарычных назвах дыдактычных кніг С.Полацкага - “Абед душэўны” і “Вячэра душэўная”.

Болбас В.С. - кандыдат педагагічных навук, загадчык кафедры педагогікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага інстітута, у сваім артыкуле “Навука добрых нораваў” расказвае пра творчасць філосафа, паэта, педагога і кігадрукара Сімяона Полацкага, які атрымаў выдатную для свайго часу адукацыю. Будучы чалавекам таленавітым, Самуіл пастрыгся ў манахі дзеля таго, каб прысвяціць жыццё навуковай і асветніцкай дзейнасці. Займаўся разнабаковай грамадскай, рэлігійнай, навуковай, літаратурнай і выдавецкай дзейнасцю. С. Полацкі лічыў, што ад усіх няшчасцяў на зямлі можна пазбавіцца шдяхам адукацыі і выхавання людзей.

В.С. Болбас засяродніваў увагу на яго педагагічнай спадчыне - маральна-выхаваўчых ідэях. Нягдедзячы на тое, што С. Полацкі асноўны пярыяд жыцця пражыў у Маскве, але яго творчы патэнцыял, філасофска-педагагічныя і сацыяльныя погляды грунтаваліся на айчынным падмурку. І тое, што С.Полацкі большую частку свайго жыцця прысвяціў настаўніцкай дзейнасці. В.С. Болбас сцвярджае ў сваім артыкуле, што С. Полацкі ўказваў, што шчасце чалавека схавана ў яго ўласных дабрачыннасцях, а таксама ўказваў на велізарныя магчымасці выхавання ў фарміраванні прыстойнай асобы. С.Полацкі падкрэсліваў, што галоўнай выхаваўчай мэтай павінна быць фарміраванне дабрадзейнасці, якая цалкам вызначае духоўны свет індывіда. Уся маральна-выхаваўчая спадчына асветніка - гэта сапраўдны апафеоз “добранравия, яко без оного аки тело без души есть”.

Рабінсон А. у сваім артыкуле “Паміж адукаванасцю і невуцтвам” сцвярджае, што Сімяонава жыццё было поўнае калізіяў, кантрастаў і кампрамісаў, што адпавядала яго характару і тэмпераметру, працавітасці і кар'ерызму, а таксама заканамерна абуслоўлівалася яго прыродным становішчам паміж Захадам і Усходам, паміж адукаванасцю і невуцтвам, паміж беднасцю і багаццем. Заваяваўшы вялікі аўтарытэт у Маскве, С.Полацкі вырашае адчыніць прыватную друкарню. Вельмі хутка разгарнулася кнігавыдавецкая дзейнасць, што мела наватарскі (г.зн. барочны) характар. Багацце і гнуткасць унутранных магчымасцяў барока значна паскорылі не толькі зараджэнне класіцызму, але і ўвесь поступ рускай літаратуры 17- пачатку 19 стагоддзя. Ля пачатку гэтага надзвычай хуткага, у параўнанні з заходнееўрапейскімі ўмовамі, руху прыгожага пісьменства стаяў Сімяон Полацкі са сваей школай.

Саверчанка І.В. на старонках сваёй кнігі “Старажытная паэзія Беларусі 16 - першай паловы 17 стагоддзя” паказвае, як у другой палове 17 ст. у беларускай кніжнай паэзіі прынцып строгай колькаснай суаднесенасці складоў у рыфмаваных радках стаў пануючым. Найбольш поўнае выражэнне ён знайшоў ў творчасці Сімяона Полацкага, які ўдасканаліў сілабічную сістэму вершаскладання. Сімяон Полацкі перанёс сілабічнае вершаскладанне і ў рускую паэзію, дзе яно існавала да Рэформы Традзьякоўскага і Ламаносава.

Паэзія Сімяона Полацкага поўная супярэчнасцяў. Зборнікі яго вершаў І.Яромін, які даследваў “Вертоград многоцветный” і “Рифмологион”, ахарактарызаваў як своеасаблівыя і ні з чым непараўнальныя “літаратурныя музеі, поўныя рарытэтаў і кур'ёзаў”. Сапраўды, у гэтых зборніках ёсць і вершаваныя анекдоты, і аповесці аб цудах , ёсць вершы, якія можна чытаць і нават разглядваць, ёсць вершы, якія нельга прачытацць без спецыяльнага ключа. Творчасць Сімяона Полацкага, на думку І.П. Яроміна, абапіралася “на сугуба акрэсленую сістэму паэтычнага стылю”.

Мальдзіс А.І. на старонках сваёй кнігі “На скрыжаванні славянскіх традыцый” гаворыць, што галоўныя рысы, якія адрозніваюць барока не толькі як літаратурны напрамак, але і як філасофію, і эстэтыку - гэта містыцызм, песімізм, схаластыка, геацэнтрызм з пункту гледжання філасофскіх асаблівасцяў.

Любы мастацкі твор барока - гэта строгая сістэма з вытрыманай іерархіяй узроўняў, падпарадкаваная адзінаму эстэтычнаму заданню сістэма, дзе кожная дэталь абавязкова арыентавана на ўспрымаючага. Так гаворыць Сафронава Л.А. у сваей кнізе “Поэтика славянского театра XVII- XVIII вв.” - М.: Наука, 1981.

“Супраць цемры невуцтва”

Сімяон Полацкі - адзіны з беларускіх пісьменнікаў 17 і папярэдняга стагоддзяў, у каго больш-менш удала склаўся творчы і асабісты лёс. Над іншымі нібы вісела закляцце. Францыск Скарына быў вымушаны пакінуць айчыну. Сымон Будны абвяшчаўся ерэтыкам, цярпеў крыўды і здзекі ад езуітаў, і ад праваслаўных, і ад пратэстантаў і памёр у чужым кутку.

Сімяон Полацкі быў першым з той кагорты, чыя літаратурная спадчына ўцалела, адлюстроўваючы з дастатковай паўнатой як эпоху і яе культуру, так і асобу выдатнага паэта, драматурга, публіцыста.

Сімяон Полацкі - гэта псеўданім, які склаўся з манаскага імя і празвання, нададзенага паэту масквічамі па месцы яго нараджэння і апошняга жыхарства на радзіме. У сапраўднасці ж ён Самуіл Емельянавіч Пятроўскі-Сітніяновіч, паходзіў з карэннай сям'і заможных полацкіх мяшчан.

Полацк дзіцячых і юнацкіх гадоў Пятроўскага выглядаў больш сумна, чым пры Скарыне. Войскі Івана Грознага, а потым Стэфана Баторыя, баявыя дзеянні ў вайну 1632-1634 гадоў моцна разбурылі горад. Асабліва горкай сталася страта унікальнай бібліятэкі старажытнага Сафійскага сабора ў жніўні 1579 года [32, 140].

На час вучэння Самуіла ў Полацку з'явілася брацкая школа, фундатарам яе стаў браслаўскі суддзя Севацьян Мірскі, што адпісаў у 1663 годзе Богаяўленскай царкве “паўпляца ў горадзе з правам пабудовы на ім манастыра, шпіталя і вучылішча”.

У саракавым годзе Самуіла адвезлі на вучобу ў Кіева-Магілянскую калегію - лепшую навучальную ўстанову праваслаўных у Рэчы Паспалітай. Там намагаліся даваць не горшую адукацыю, чым у супрацьлеглых каталіцкіх калегіях. З тае пары захаваліся першыя паэтычныя вопыты Пятроўскага, цыклы вершаў рэлігійнага зместу “Акафіст” і “Канон”.

Скончыўшы ў пяцідзесятым годзе калегію, Пятроўскі паступіў на філасофскі факультэт Віленскага універсітэта. Установа належала езуітам і навучанне вялося па тых жа праграмах, якімі карысталіся ўсе каталіцкія універсітэты Еўропы.

У 1654 годзе пасля вядомых рашэнняў Пераяслаўскае Рады Расія распачала вайну супраць Рэчы Паспалітай і галоўны тэатр ваенных дзеянняў прыпаў на Беларусь. Таму студэнт Пятроўскі разумна пакінуў небяспечную Вільню і накіраваўся дамоў. Крыху пазней Самуіл Пятроўскі-Сітніяновіч пастрыгся ў манахі Полацкага Богаяўленчага манастыра. Раса манаха ці святара была як бы уніформай прафесійных пісьменнікаў таго стагоддзя. Клабук вызваляў літаратара ад матэрыяльных клопатаў, якія заўжды блага адбіваюцца на творчай працы.

Свецкае жыццё з яго абавязкамі перад дзяржавай і сям'ёй, на думку Полацкага, магло толькі зашкодзіць навуковай і паэтычнай дзейнасці:

Ибо не будет мощно с книгами сидети,

Удалит от них жена, удалят и дети.

И Феофраст в книзе си того возбраняет,

Припятствие мудрости женитву вещает.

Ей неудобно книги довольно читати,

И хотение жены в доме исполняти.

Вось так, у 27 гадоў прымусіўшы сябе да зароку бясшлюбнасці, знік са свету Самуіл Пятроўскі, а з'явіўся чарнец Сімяон [32, 146].

У 1656 годзе пачалася вайна з Швецыяй за Балтыйскае ўзбярэжжа. Цар Аляксей Міхайлавіч выязджаў да войска і шлях ягоны ляжаў праз Віцебск і Полацк. І вось айцы Богаяўленскага манастыра надумалі ўславіць прыбыццё рускага цара ў горад панегірычнымі вершамі. Ігумен Ігнацій Іяўлевіч, Фінафей Утчыцкі і Сімяон Полацкі - усе трое паэты - склалі адмысловыя па форме і ўдачлівыя у палітычных адносінах “Метры”:

Витаем тя, православный царю, прадвечное солнце

Здавно бо век прагнули тебе души наши и сердце,

Витаем тя, царю. От востока к нам пришедшего.

Белорусский же от нужды народ весь свобождашего.

У прывітанні не абміналася і баярская світа самадзержца:

Вы есть воинове царе росом избранное,

И богом небесным в силе тяпе его посланное.

Противо народов свирепых наших гонителей,

Горделивых, гневливых а злых церкви гонителей.

Вы на тую войну, бояре, бымнете готовы.

За веру з милостью пошли яко дети львовы.

У жніўні таго ж года распаўсюдзіліся чуткі аб магчымым абранні цара Аляксея вялікім князем літоўскім і каралём польскім.

Сімяон піша “Віншаванне з выпадку абрання на польскае каралеўства”:

Ликуй и веселися царю Алексею,

Што ездец литовский властию твоею

Изыжиться и за князя великого тебе

З веселием прымует для обороны себе.

Светит, о солнце, в полском горызонте.

Дай бог, засветит и на чёрном Понте

Где солнце своим светом сияет на воды,

Там загремит твоя слава над всеми народы.

Пра тактычнае назначэнне гэтых “Метраў”, “Віншаванняў”, “Вітанняў” сведчыць “Вітанне епіскапа Каліста Полацкага і Віцебскага”, складзенае Сімяонам у 1657 годзе [32, 148].

Полацкі выдатна валодаў латынню і складаў вершы па-латыні; пісаў на роднай беларускай мове і кірыліцай і лацінскай, а таксама па-польску. У ранні перыяд (1648-1663 гады) у кола яго паэтычнай апрацоўкі трапляе тое, што ён ведаў: звесткі з гісторыі і геаграфіі, старажытныя міфы, хрысціянскія легенды, асабістыя рэлігійныя перажыванні, будова свету, астралагічныя звесткі - словам, усё, на што адгукалася душа і што было вядома з кніг. Патрыятычныя пачуцці Сімяона з асаблівай яркасцю адбіліся на творах, напісаных з выпадку вяртання рускімі Полацку ягонай гарадской святыні - образа Багародзіцы, а потым паўторнай страты яго.

Вершы Полацкага беларускага перыяду творчасці вылучаюцца асабістай інтанацыяй, моцным пачуццём; яны сведчаць пра высокі ўзровень тагачаснай беларускай паэзіі, неардынарны талент паэта [32, 150].

У час вайны жыццё Сімяона праходзіла тужліва. Скрозь гумарыстычныя апісанні побыту ў аўтабіяграфічнных вершах чуецца гаркота безвыхаднага расчаравання:

Вся глава умом вельми ся наткана.

А мозгу мало, что места не стало.

Время сквозь нос разум вытекает,

Да Семён умен - языком приинает.

А сколько силы не можно сказати -

Ява на бумагу мощно мне раздрати.

Другий то Сампсон, да нет с ким побиться,

Кого вызову, всяк мене боится.

Як бачна, вельмі ўжо нявесела, нават самотна жылося Сімяону ў манастыры. Хацелася штосьці змяніць, трэба было некуды падавацца, дзесьці шукаць лепшыя ўмовы. Падобныя думкі, мусіць, моцна займалі паэта:

Видите меня, как я муж отраден.

Возрастом велик и умом изряден.

Ума излишком, аж негде девати,

Купи, кто хочет, а я рад продати.

Летам 1664 года Сімяон, узяўшы маці і плямянніка, ад'ехаў ў Маскву. Там ён прызначаецца настаўнікам у спецыяльнае вучылішча для паддзячых Прыказу тайных спраў [32, 157].

Вядомасць прыйшла да Полацкагаў 1666 годзе, калі царкоўны сабор судзіў патрыярха Нікана і вырашаў пытанне аб раскольніках. Сімяон быў прыстаўлены перакладчыкам да ўсходняга патрыярха Лігарыда, які не ведаў рускай і славянскай моў. Ад Лігарыда чакалі выканаўчага выказвання, але пададзены ім твор не задаволіў царкоўную вярхушку і яго далучылі скласці Сімяону. Ён напісаў шырокі палемічны трактат “Жазло праўлення”, які, карыстаючыся выпадкам, напоўніў асветніцкім зместам, а ўсю сістэму доказаў накіраваў супраць невуцтва [32, 159].

Атрымаўшы друкарню, Полацкі намеціў выдаваць творы, адпаведныя сваім светапоглядам. Зразумела, што першымі сталі ўласныя працы. Ён сабраў і падрыхтаваў для апублікавання ўсе свае літаратурныя здабыткі. Але ў разгар гэтых прыемных клопатаў раптоўна памёр. Сільвестр Мядзведзеў, які прыняў друкарню, выдаў два тамы пропаведзяў і настаўленняў Сімяона - “Абед душэўны” і “Вячэра душэная”. Зборнікі ж вершаў “Вертаград шматкаляровы” і “Рыфмалагіён” так і не ўбачылі свет. Выпісы з іх ўпершыню з'явіліся ў друку толькі ў 19 стагоддзі [32, 161] .

Сімяон у сваёй творчасці выступаў асветнікам, перадаючы чытачу шмат ведаў і ідэй, пра якія не меў магчымасці апавядаць інакш. Але пры Пятры асветніцтва стала на шырокую каляіну: навуковая і свецкая кніга пайшла да чытача напрасткі, не апранаючыся ў мудрагелістыя формы сілабічнага верша. За ўсю наступную гісторыю развіцця рускай паэзіі ніхто не звярнуўся да сілабічнага верша, але без той значнай працы, што зрабілі сілабісты, і болей за іншых Сімяон Полацкі, без таго засваення розных паэтычных жанраў, апрабоўвання тысяч паэтычных сюжэтаў, без фармальных пошукаў, была б немагчыма якасная змена верша, якой адзначаны ўжо паэзія Трдзіакоўскага, Ламаносава, Сумароканава. Потым прыйшлі Дзяржавін і Жукоўскі. Затым Пушкін і Лермантаў стварылі рускую класіку, і новая паэзія расквітнела…

Але першыя гоні ўзараў Сімяон Полацкі. Ён быў апошнім ў шэрагу відных дзеячаў беларускай літаратуры эпохі Адраджэння і барока, пасля яго аж да 30-х гадоў 19 стагоддзя значных асоб, якія выступалі ў літаратуры на роднай мове, не заўважана. Сімяон стаў першым рускім прафесійным пісьменнікам і, больш таго, першым у Расіі інтэлігентам [32, 165].

РАЗДЗЕЛ І

ІДЭЙНА-ТЭМАТЫЧНЫ І МАСТАЦКІ АНАЛІЗ ПАЭЗІІ СІМЯОНА ПОЛАЦКАГА

1.1. Перыяд станаўлення

Сімяон Полацкі жыў і працаваў у так званую пераходную эпоху. 17 стагоддзе сапраўды было сваеасаблівым рубяжом старой і новай культуры ў Еўропе. Той час адзначаецца багаццем глыбокіх перамен у розных сферах чалавечага жыцця, незвычайнай шматстайнасцю літаратурна-мастацкіх форм, жанраў і стыляў, што ярка адбілася і на творчасці гэтага неардынарнага беларуска-расійскага пісьменніка.

Сапраўднае прозвішча Сімяона Полацкага - Самуіл Емельянавіч Пятроўскі-Сітніяновіч. Ён нарадзіўся ў 1629 годзе ў Полацку ў сям'і заможнага шляхціца. Бацька ягоны быў заможны палачанін Сітніяновіч, але потым хлопчыка выхоўваў айчым, які і даў яму другое прозвішча Пятроўскі. Дакументы полацкай рэвізіі сярэдзіны 16 стагоддзя сведчаць, што Пятроўскія здавен жылі надалёка да Скарынаў і, пэўна, таксама належалі да купецкага саслоўя.

Навуку малы Самуіл пачаў з брацкай школкі полацкага Богаяўленскага манастыра. Тут выкладалі лацінскую, грэцкую і славянскую мовы, арыфметыку, рыторыку, спевы.

Побач ужо паўстагоддзя стаяў езуіцкі калегіум, куды прымалі і праваслаўных. Езуіты вучылі добра, прычым задарма. Але Пятроўскія моцна трымаліся дзедаўскай веры і выправілі сына вучыцца ажно на Украіну, у Кіева-Магіланскую калегію. Праваслаўныя лічылі, што яна найлепшая навучальная ўстанова ва ўсёй дзяржаве і таму яе пачалі называць кіеўскімі Афінамі.

Там Самуіл вывучаў сем вольных мастацтваў, багаслоўе, мовы (да школьнага пераліку дадалася яшчэ і польская). На занятках па лаціне полацкі шкаляр быў выдатнікам, старажытнагрэцкая давалася цяжка. Будучы студэнтам Кіева-Магіланскай калегіі, яго настаўнікамі былі самыя славутыя кіеўскія пісьменнікі і навукоўцы таго часу - Сільвестар Косаў, Лазар Барановіч, Інакенцій Гізель, Іосіф Канановіч-Гарбацкі. Інакенцій Гізель прытрымліваўся рэнесансавай думкі, што творца не адзін - іх тры: Бог, прырода і мастацтва. Наш зямляк слухаў на лекцыях такія, напрыклад, крамольныя разважанні: “Шмат хто з філосафаў называе прычынаю руху зорак, а таксама марскіх прыліваў і адліваў дзеянні анёлаў. Так вырашаць праблему сапраўды лёгка, але філосафу - сорамна”. Рызыкуючы наклікаць на сябе гнеў багасловаў, рэктар нёс выхаванцам ідэі Каперніка: “Сонца - планета, якая знаходзіцца ў цэнтры іншых планет і як бы ўзвышаецца на каралеўскім троне, уліваючы сваю сілу ў зменлівую прыроду”.

У Кіеве пасталела паэтычная муза нашага суайчынніка. Сімяон Полацкі пісаў вершы на розных мовах. Большая частка іх не датавана. 1648 годам пазначаны першыя яго творы, якія захаваліся да нашых дзён. Гэта “Акафіст” і “Канон”. Па іх ужо адчуваецца: на беларускую зямлю прыйшоў Паэт. Як шмат хто з выпускнікоў “Афінаў”, ён паступіў у Віленскі універсітэт. На той час Самуіл, апрача роднай беларускай, ужо настолькі дасканала авалодаў лацінай, царкоўнаславянскай і польскай мовамі, што пісаў на ўсіх чатырох вершы.

Адукаваны палачанін зрабіўся прыхільнікам мірнага паяднання хрысціянскіх цэркваў. Гэта прывяло яго ў грэка-каталіцкі ордэн базыльянаў. Вернасць уніі ён пранёс праз усё жыццё. Нават у праваслаўнай Маскве свае кнігі ён падпісваў поўным тытулам базыльянскага манаха. Праўда, у Расіі лацініцу ніхто не разумеў, а паэт падпісваў на лаціне.

Чуючы ў сабе магутныя сілы, ён марыў прысвяціць жыццё літаратурным і навуковым заняткам. Час не надта спрыяў. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй не дала давучыцца. Летам 1655 года Самуіл стаўся сведкам штурму Вільні вайскамі царскага ваеводы Чаркаскага і казацкага атамана Залатарэнкі. Царскія стральцы і казакі рабавалі храмы: здымалі званы, абдзіралі з абразоў каштоўныя аправы. У кляштарах забівалі манашак, выкідвалі з дамавінаў мерцвякоў. Спалілі праваслаўную царкву за Вострай Брамай. Палова віленцаў загінула, астатнія ратаваліся, хто дзе мог.

Самуіл падаўся ў Полацк. Родны горад сустрэў нядаўнімі пажарышчамі і ліпучымі падазронымі паглядамі маскоўскіх стральцоў. Падарожнік лічыў, што самы надзейны прытулак у такі час - сцены Божай цвярдыні. Ігуменам Богаяўленскага манастыра пад Дзвіною быў знаёмы па Кіеве прафесар вольных мастацваў і таксама паэт Ігнат Іяўлевіч. З яго прапановы Самуіл прыняў пострыг і стаў Сімяонам. Выкладаў у брацкай школе, дзе некалі вучыўся, стварыў там тэатр, пісаў для яго п'есы. Але галоўным захапленнем настаўніка-дыдаскала была паэзія. Паэт напісаў некалькі эпітафій. Самая значная з іх “Нагробак”, прысвечаная забойству Георгія Пласкавіцкага, ваеначальніка польскіх войск. Асуджаючы забойцаў, Полацкі разам з тым разважае аб жыцці і смерці асобнага чалавека і аб вечным жыцці прыроды. Эпітафія гэта па сутнасці з'яўляецца лірычным вершам, бо на першым плане не сам факт забойства героя, а адносіны аўтара да гэтага факта.

Значную частку ранняй паэтычнай спадчыны Полацкага складаюць элегіі. Некаторыя з іх па тэматыцы прымыкаюць да вершаванных малітваў (“Смерць”, “Мелка”). У элегіі “Смерць” яскрава выявіўся гуманістычны матыў спагады да чалавечага гора. Рытмікай і спосабам выражэння думак гэта элегія вельмі блізкая да фальклорных плачаў. У вобразе Багародзіцы тут увасоблена простая жанчына-маці, якая перажывае за пакуты сына, а таму пры чытанні верша міжвольна забываецца яго царкоўная тэматыка, на першы план паўстаюць чалавечыя перажыванні. Блізкімі да папярэдніх па сваёй кампазіцыйнай будове з'яўляецца дзве элегіі “Стихи краесогласные… во сретение иконы Богородицы” і “Прилог к преподобной матери Ефросинии”. Творы ўзніклі з выпадку вяртання ў Полацк ікон Багародзіцы. Гэта ўзор патрыятычнай лірыкі С.Полацкага. У элегіях вельмі яскрава выразілася любоў аўтара да роднай зямлі і роднага горада, яны напоўнены трывогай паэта за лёс беларускіх земляў. Паэт заклікае зямныя і нябесныя сілы ахоўваць родны горад ад варожага нашэсця, памнажаць яго славу і багацце.

Манаства вызваляла ад матэрыяльных хлопатаў, а ўадначассе і ад абявязкаў перад сям'ёй і дзяржаваю. Наконт шкоды свецкага жыцця для паэта і вучонага Сімяон выказаўся так:

Ибо не будет мощно с книгами сидети,

Удалит от них жена, удалят и дети….

Припятствие мудрости женитву вещает,

Ей неудобно книги довольно читати,

И хотите жены в доме исполняти.

Хутка надарылася магчымасць паказаць свій паэтычны дар самому цару. Дванаццаць вучняў маладога дыдаскала выступілі перад Аляксеем Міхайлавічам з чытаннем твора пад даўжэзнаю, сапраўды “мятроваю” назвай: “Метры на пришествие во град отчистый Полоцк присветлого благочестивого и христолюбивого князя Алексея Михайловича, всея Великия и Малые и Белые России самодержцы и иных царств, и отроков, знайдуючыхся во училище при церкве святых богоявлених монастыря брацкого полоцкого его царского величества, а наготованные прд господинов отцов и братию то еиж святой обители в лето от создания мира 7164, а от воплощения Божьего Слова 1656 месяца июля, 5 дня”. Хлопчыкі старана дэкламавалі:

Веселися, о царю пресветлый з востока,

Россом светячий светом от Бозкаго она…

Адным словам, цар звярнуў увагу на маладога дыдаскала. А калі звярнуў, то трэба было чакаць, што не забудзецца пра яго. Так і атрымалася. Але да таго як Сімяон адчуў царскую ўвагу, ён зведаў, што такое дзеянні нядобразычліўцаў. У снежні 1659 года Іяўлевіч стаў архімандрытам полацкага Барысаглебаўскага манастыра. Тым самым у брацкай школе багаяўленскага манастыра ў Сімяона не заставалася галоўнага і ўплывовага заступніка. З незалежным у меркаваннях выкладчыкам вырашылі расправіцца тыя, каму не падабалася яго маскоўская арыентацыя. А менавіта так, а не інакш, успрымалі і многія калегі і начальства віншаванні, якія Сімяон рэгулярна пасылаў цару ў Маскву.

У справу ўмяшаўся полацкі епіскап Каліст. Не дапамагло і тое, што яшчэ ў 1657 годзе Сімяонам быў складзены і зачытаны яму панігірык - “Вітанне епіскапа Каліста Полацкага і Віцебскага”.

Сімяон апынуўся ў турме, што знаходзілася на полацкім Верхнім Замку. Давялося правесці ў кандалах два тыдні.

Незайдросная доля ў таго, хто сядзіць у астрозе. А калі звініш кандаламі, не ведаючы за сабой аніякай правіны, трываць пакуты шматкрат цяжэй. Тады агортвае роспач, і ў душэ нараджаюцца вершы-малітвы:

Призри оком милости на мене скорбяща.

От неправедна мужа клевету терпяща.

Их же ум мой не мыслил, он на мя клевещет,

А душа в невинности от страха трепещет

Крови моея хацет, пагубы желает.

Зусім бы цяжка давялося Сімяону, калі б не магчымасць атрымліваць маральную падтрымку ад Іяўлевіча. Той нязменна гаварыў, што, магчыма, хутка паедзе ў Маскву і абавязкова возьме яго з сабою. Так і сталася. У лютым 1660 года, калі ў Маскве меўся прайсці чарговы царкоўны сабор, Аляксей Міхайлавіч запрасіў на яго і Іяўлевіча.

Дэлегацыя, у складзе якой быў і Сімяон, знаходзілася ў Маскве некалькі месяцаў і ў Полацк выехала толькі 20 верасня 1660 года. Спяшаліся, каб паспець на заняткі. У Полацку Сімяон адчуваў тугу па вялікім, шумным горадзе, які паспеў палюбіць. Ды і пастаянна давалі знаць пагрозлівыя позіркі колішніх (ды і новых) нядобразычліўцаў. Становішча яшчэ больш ускладнілася, калі ў 1661 годзе актывізаваліся ваенныя дзеянні Расіі з Рэччу Паспалітай. На Сімяона з'явіўся адзін данос, другі… Каб далей ад граху, нічога не заставалася, як развітацца з родным горадам.

1.2. Пошукі новых жанравых форм у беларускі перыяд творчасці Сімяона Полацкага

Уздым беларускай паэзіі у XVII ст. звязан з Сімяонам Полацкім, які зрабіў вялікі ўклад у развіцце беларускай і рускай культуры таго часу.

Паэт, драматург, публіцыст і грамадскі дзеяч, Полацкі жыва цікавіўся сучаснымі яму падзеямі і бурна рэагаваў на іх, аб чым сведчыць яго творчасць як беларускага, так і маскоўскага перыяду жыцця. Гэта быў чалавек, які для свайго часу меў глыбокія і ўсебаковыя веды, так як Сімяон Полацкі жыў на пераломе дзвюх эпох - Сярэднявякоўя і Новага Часу. Усімі сіламі свайго розуму і таленту Полацкі цягнуўся да новага; пераважная большасць яго твораў цесна звязана з жыццём, рэчаіснасцю. Побач з тым, у Полацкага былі і такія творы, якія паказвалі абмежаванасць яго светапогляду, што абумоўлена як складанасцю эпохі , так і яго выхаваннем і санам.

Галоўнае месца ў старажытнабеларускай кніжнай паэзіі канца 16 - першай паловы 17 ст. займалі розныя панегірычныя жанры. Разнавіднасцю панегірычных жанраў, якія атрымалі шырокае распаўсюджанне ў беларускай паэзіі эпохі Адраджэння і ранняга барока, з'яўляліся дэкламацыі. Станаўленне жанру дэкламацый адбывалася ў канцы 16 - пачатку 17 ст., а росквіт яго звязаны з творчасцю Сімяона Полацкага.

У беларускі перыяд сваёй дзейнасці Сімяон Полацкі неаднаразова звяртаўся да жанру дэкламацыяў.

Так як дэкламацыі складаюць каштоўную частку панегірычнай паэзіі С.Полацкага, тэма пераважнай большасці іх - радзіма. Паэт клапоціцца пра яе лёс, просіць зямныя і нябесныя сілы заступіцца і абараніць яе. Асабліва шмат увагі паэт аддае гарадам Полацку і Віцебску, з якімі было цесна звязана яго жыццё. Любоў да Радзімы вельмі выразна адчуваецца нават у некаторых дэкламацыях на рэлігійную тэматыку.

Самым вядомым творам С.Полацкага да пераезду яго ў Маскву лічыцца “Метры”, які ён чытаў ў 1656 годзе перад царом Аляксеем Міхайлавічам. У Полацкага ёсць два вершы з такой назвай, яны знаходзяцца ў розных рукапісах.

Прыкладна палавіна адных “Метраў” амаль літаральна паўтарае дэкламацыю “Просфониму”, выдадзеную ў Львове ў 1591 годзе. Для таго часу факт запазычання чужых твораў лічыўся нармальнай з'явай. “Просфонима” была напісана і чыталася ў гонар прыезду ў горад мітрапаліта Міхаіла Рагозы. Зразумела, што для “Метраў” Полацкаму было легка выкарыстаць з яе некаторыя мясціны. У асобных выпадках ён замяняе імя мітрапаліта іменем цара, некаторыя радкі апускае або дабаўляе свае.

Другая палова “Метраў” напісана С.Полацкім самастойна. У ёй тэма беларуская. Аўтар дзякуе за прыезд у Беларусь і выказвае радасць жыхароў з гэтага выпадку. Вітаючы цара, паэт спадзяецца, што з прыходам рускіх войск палепшыцца жыццё яго сучаснікаў. Ён заклікае цара быць літасцівым да беларускіх земляў і асабліва да горада Віцебска:

Ликуй, Россия, а бо цар благочестивый

Прийде церкви красота, царь христолюбивый

Церков тя ныне, цару восточный, лобзает

Пришествием бос я тя от враг свобождает

Лобзает и отчимый Полоцк нареченный

Град твой благочестием ясно просвещенный.

Гэту дэкламацыю Полацкага выконвалі па часткам дванаццаць вучняў брацкай школы (отракаў), “Метры” напісаны на літаратурнай мове, аднак мова самастойнай часткі іх больш свабодная ад славянізмаў. Назва твора сапраўды “мятровая” “Метры на пришествие во град отчистый Полоцк пресветлого благочестивого и христолюбивого государя царя и великого князя Алексия Михайловича, всея Великия и Малыя и Белые России самодержцы и иных царств, и князеств, и государств обладателя от отроков, знайдуючыхся во училище при церкве святых богоявлених монастыря брацкого полоцкого при привитанию пресветлого его царского величества, а нагатованные пред господинов отцов и братию то еиж святой обители в лето от создания мира7164, а от вопрощения Божьего Слова 1656 месецев июля, 5 дня”.

Другі верш пад назвай “Метры” паэт чытаў у Полацку, на гэта ёсць спасылкі і ў загалоўку, і ў тэксце. Гэты верш не належыць аднаму Полацкаму. “Метры” былі “наготованые пред господинов отцов и братию то еиж святой обители”, гэта значыць Багаяўленскага манастыра.

Гэтыя “Метры” як і папярэднія, з'яўляюцца прыкладам патрыятычнай паэзіі. Беларуская зямля і яе лёс знаходзяцца ў цэнтры ўвагі аўтара. Верш напісаны шчыра і ўсхвалявана. Паэт праслаўляе родны Полацк, заклікае рускага цара ўзяць зусім не для таго, каб вызваляць беларускія землі. Вуснамі вучняў, што чыталі верш на пляцу ў Полацку, паэт публічна ўславіў радзіму, выказаў упэўненасць у яе лепшае будучае, расказаў пра яе сучаснае становішча. Сустрэча з царом паслужыла яму толькі прычынай для напісання гэтага патрыятычнага гімна. Галоўная думка дэкламацыі - пажаданне шчасця і росквіту беларускай зямлі і гораду Полацку:

Витаем тя, православный царю, праведное солнце,

Здравно бо век прагнули тебе души наши и сердце.

Витаем тя, царю, от востока к нам пришедшего,

Белорусский же от нужды народ весь асвобождавшаго.

З іменем цара звязаны дэкламацыі Полацкага “Вершы на шчаслівы зварот літасцівага цара з-пад Рыгі”, “Віншаванне з выпадку ўзяцця Дэрпта” і “Віншаванне з выпадку абрання на польскае каралеўства”. Паэт параўноўвае ў іх прыход цара ў Лівонію і Беларусь з усходам сонца. Усхваляючы рускага самадзержца, Полацкі, сам таго не ўсведамляючы, апяваў яго ваенныя паходы:

Веселися, царю, што Бог с тобою,

Будеш владети морем и всею Двиною.

Океан восточный власти ти годует

А юж и западны тобе ся готует.

Солнцу Восток, Запад ровне подлегают,

Даст Бог тебе, вси царем узнают.

Своеасааблівасць вершаў заключаецца ў тым, што паэт даў у іх першыя ўзоры пейзажных замалёвак. На жаль, урыўкаў такіх мала. Паэт устаўляе іх, каб параўнаць з'явы прыроды з тымі падзеямі, пра якія гаворыць. Найбольш яскравым прыкладам пейзажных замалёвак з'яўляецца ўрывак з дэкламацыі на вяртанне цара з-пад Рыгі:

В полнощных краях, где солнца полрока

Крыет промени от людского ока.

Кгды то обчат, же мает восходити,

День той празнует за фест знаменитый,

С поклоном солнцу в очы забегают,

Долго жить с оным взаемне сприяют.

Дэкламацыі С.Полацкага “Стихи краесогласные”, “Диалог краткий”, “Диалог краткий о государе царевиче” и “Приветство новорожденной царевне Марии” звязаны з яго часовым знаходжаннем у 1660 годзе ў Маскве. У гэты час становішча беларускіх земляў было няпэўным. Паэт бачыў, што над Полацкам навісла пагроза зноў трапіць у рукі палякаў. У сувязі з гэтым у дэкламацыях аўтар заклікае цара быць абаронцам беларускіх земляў. Тэма Радзімы і ў гэтых творах з'яўляецца цэнтральнай, толькі раскрыта яна інакш. Калі ў папярэдніх творах Полацкага гучаў бадзёры, узнёслы тон, то ў гэтых дэкламацыях яскрава адчуваецца трывога аўтара, яго неспакой за будучае радзімы. Прычым цар усхваляецца за якасці, супрацьлеглыя тым, якія паэт бачыў у яго ў 1656 годзе. Калі раней Полацкі апяваў ваенныя паходы цара, то тут ён сцвярджае, што “земль му пространства не треба”.

Некаторыя з гэтых дэкламацый напісаны вельмі своеасаблівымі вершамі. Напрыклад, адной з асаблівасцей дэкламацыі “Диалог краткий” з'яўляецца тое, што ,акрамя рыфмоўкі апошніх складоў, у ёй ёсць унутраная складовая рыфма. Верш мае тры цэзуры, якія разбіваюць радок на чатыры часткі. Трэцяя і чацвёртая часткі радкоў у вершы рыфмуюцца паміж сабою, а ў некаторых выпадках рыфмуецца таксама першая частка з другой:

Рцы щастя, кому служиш, кто ест сей Алексей,

Чыя кров, сын Михайлов, государев, царев,

Кто саном, царь розаном, коли дуж храбры муж

Буди же царь на премнога кропок лета света.

Твор з'яўляецца прыкладам вершаў “рэха”, дзе спачатку задаецца пытанне, а потым ідзе адказ - “рэха”.

Значная колькасць дэкламацый Полацкага прысвечана евангельскім сюжэтам, пэўным рэлігійным святам або падзеям царкоўнага жыцця таго часу. Найбольш значным творам з гэтай групы з'яўляецца дэкламацыя 1659 года, напісаная з выпадку вяртання іконы Багародзіцы ў Полацк. “Храни град Полоцк со всеми гражданы” - заклікае паэт Багародзіцу. Гэты верш па сваёй ідэйнай накіраванасці цесна прымыкае да лепшых дэкламацый Полацкага, ён прасякнуты клопатамі паэта за лёс радзімы і тэматычна пераклікаецца са “Стихами краесогласными” і “Метрами”. Астатнія дэкламацыі Полацкага ранняга перыяду звязаныя з іменем Хрыста.

Тэматычна вылучаецца ў беларускі перыяд пастараль “Беседы пастуховы”. Гэта твор пра жыццё пастухоў, напісаны ў форме дыялога. “Беседы”, як і дэкламацыі, простыя па сваёй кампазіцыі, але выкананне іх патрабавала больш сцэнічнага майстэрства. У прыватнасці, адзін з выканаўцаў, паводле зместу, павінен мець выгляд пажылога чалавека, другі - маладога і г.д. Акрамя таго, патрабавалася, каб абодва выканаўцы выступалі ў адпаведным адзенні.

С.Полацкі пры напісанні “Бесед пастуховых” ішоў за польскімі ўзорамі, дзе жанр пастаралі быў вельмі распаўсюджаным.

Мова пастаралі стараславянская. Праўда, час ад часу ў ёй сустракаюцца беларускія словы і формы амаль увесь тэкст твора напісан правільным сапфічным вершам. Зыходзячы з гэтых моўных асаблівасцей, трэба думаць, што “Беседы пастуховы” з'явіліся дзесьці ў пачатку 1660-х гадоў:

Братие, и мы тоже пастушкове,

Якоже и вы и все простачкове,

Неучени же буквам, ни выдворных

Слов красововных,

Но яко чин наш есть,сице приидохом

И с миром к нему во вертеп виидохом

Поклонившееся в простоте, что знахом,

… Не имехом же ни даров богатых,

Кроме овчаток, ниже одежд златых.

Не в чин бо и есть пастухам богаты

Одежды златы…

Пры напісанні дэкламацый паэт разлічваў на рэальныя магчымасці іх выканання. Яны складаюцца з асобных маналогаў, пралог і эпілог амаль усюды адсутнічаюць. Усе дэкламацыі, за выключэннем першых “Метраў”, у беларускі перыяд напісаны строгім сілабічным вершам: адхіленняў ад правіл сілабізму вельмі мала. Адны 11-складовыя з цэзурай пасля пятага складу, другія 13-складовыя з цэзурай пасля сёмага складу. Некаторыя рознаскладовыя ўрыўкі напісаны сапфічным вершам. Сустракаюцца прыклады 10 і 12-складовых.

Панегірычная паэзія С.Полацкага вырасла на ўзорах беларускай, украінскай і польскай паэзіі, з якой яна ўвабрала ўсё ў сябе лепшае. Але паэт на гэтым не спыніўся, а значна пайшоў далей. У яго дэкламацыях больш багатая строфіка, разнастайныя мастацкія сродкі. Дэкламацыі Полацкага вызначаюцца спецыфічнымі асаблівасцямі рытму. Усхваляванне той або іншай асобы ці нават прадмета патрабавала узвышанага стылю. Вельмі пашыраны ў дэкламацыях звароткі. Гэта і зразумела, бо творы пісаліся для ўсхвалявання пэўных “высокіх” асоб:

Радуйтеся, граждане, сынове востока…

Живи, белороссийская оздобо Сиону…

Витай, Алексею,славный над небами…

У залежнасці ад зместу дэкламацый паэт змяняе іх стыль. Дэкламацыі, прысвечаныя рэальным асобам, напісаны ва ўзвышана-рытарычным тоне. Лексіка іх эмацыянальна-экспрэсіўная.

Дэкламацыі займаюць адно з цэнтральных месцаў у творчасці С.Полацкага. адны з іх (царкоўнага цыкла) былі больш далёкія ад жыцця, другія з'яўляліся водгукам на грамадскія падзеі свайго часу.

2.3. Новыя ідэйна-тэматычныя падыходы да адлюстравання рэчаіснасці і паглыбленне праблематыкі ў маскоўскі перыяд

Храналогія ўсёй паэтычнай дзейнасці Сімяона Полацкага падзяляецца на два перыяды - беларускі і маскоўскі, якія паміж сабой вельмі адрозніваюцца ў стылістычным і жанрава-тэматычным плане. Калі ж творы беларускага перыяда маюць яркую градацыю ў часе, да і ў самой моўнай аснове, то творы маскоўскага перыяда не маюць паміж сабой яўных адрозненняў, бо гэта залежыла ад яго царскіх заступнікаў. С.Полацкі адказаўся ад драматычнай паэзіі, ад розных паэтычных форм і звярнуў увагу больш на філасофска-багаслоўскую тэматыку.

Але скрадываецца пытанне: калі ж адбыўся пераезд у Маскву, калі пачаўся маскоўскі перыяд?

Некаторыя аўтары (у прыватнасці У.Арлоў, К.Тарасаў называюць летам 1664 года). Але думаецца, правільней сказаць, што ў другой палове 1663 года. І тут сама прыслухацца да думкі Л.Пушкарова, аўтара кнігі пра Полацкага з серыі “Жыццё выдатных людзей” (1972): “пераезд яго варта аднесці да другой паловы 1663 года: Сімяон згадваецца як перакладчык Пасісія Лігарыда пры яго спрэчках з патрыярхам Ніканам ужо ў ліпені 1663 года. Гэты ж год пацвярджае і сам Полацкі ў прадмове да “Вертаграда шматкаляровага”, напісанага ў 1676 годзе: ён гаворыць, што на дзень канчыны Аляксея Міхайлавіча пражыў у Маскве 13 гадоў”.

Сімяон апошні раз глянуў з прыдарожнага пагорка на Полацк:

Что я стяжу в дому? Что изучуся?

Лучше в странствии умом обогачуся.

У Маскву ехаў не адзін, а з маці і пляменнікам. Як прызнаваўся: “Оставил я отечество, родных, удалился, вашей царской милости волею вручился”.

Менавіта ў Маскве Сімяон стаў Полацкім.

Пасялілі паэта ў Заіконаспасаўскім манастыры. Царом быў сустрэты належным чынам. Неаднаразовыя вітанні зрабілі сваю справу. Адразу атрымаў адказнае даручэнне: стварыць спецыяльную лацінскую школу для царскіх людзей з Прыказа таемных спраў. Яна стала адной з тых грэка-лацінскіх устаноў, што з цягам часу прывялі да ўтварэння Славяна-грэка-лацінскай акадэміі. Спачатку Сімяон быў адзіным настаўнікам, ды і вучняў было толькі чатыры: дарослыя людзі, пад'ячыя Прыказа. Асабліва прыязныя адносіны былі з Сільвестрам Мядзведзевым, які стаў любімым вучням і на ўсё жыццё захаваў прыязнасць да свайго настаўніка, удзячнасць яму.

Сімяон ахвотна карыстаўся запрашэннем з'яўляцца ў царскі палац з любога ўрачыстага выпадку. Стаў вядомым Полацкі і як выхавацель царскіх дзяцей. Калі нарадзіўся царэвіч Сімяон, паэт паднёс успешнаму бацьку свайго цёзкі нешта небачанае дагэтуль ні царом, ні прыдворнымі: віншаванні мелі форму крыжа, васьміканцовае зоркі, ромба, сэрца. Менавіта Сімяон быў у расійскай паэзіі пачынальнікам эксперыментаў з фігурнымі вершамі. Значную цікавасць уяўляюць сабой контурныя вершы С.Полацкага. так, контурны верш у выглядзе зоркі уваходзіў у кампазіцыю “Благоприветствования”, які адрасаваўся Аляксею Міхайлавічу. Гэты верш (зборнік “Рыфмалагіён”) уяўляе сабой васьміканечную зорку, кожны з канцоў-промняў якой змяшчае абавязковае барочнае двухрадкоўе:

Светлая звезда иногда явися,

Спаситель егда мирови родися.

Ипостась слова от Отца рожденна

Изволением во плоть обличенна.

Мудрый волови и цари познаша

Моща в ней божию и последоваша

Персидских от стран Христа обретоша

Ему с поклоном дары принесоша.

У Маскве плённа развівалася літаратурная творчасць С.Полацкага, яна адлюстроўвала найбольш перадавыя ідэі таго часу. Іменна тут ім былі напісаны яго асноўныя сачыненні: філасофскія і багаслоўскія трактаты, пропаведзі, гутаркі, настаўленні, драмы, камедыі, а таксама мноства вершаў, з якіх потым ён склаў два манументальныя зборнікі - “Вертаград мнагацветны” і “Рыфмалагіён” па 1300 старонак кожны. Гэта былі першыя паэтычныя зборнікі ў Расіі.

Прычым, да пераезду ў Маскву С.Полацкі пісаў свае творы на роднай беларускай мове, а ў сталіцы перайшоў на рускую і авалодаў ёю дасканала, пра што сам пісаў у прадмове да “Рыфмалагіёну”:

Писах в начале по языку тому,

Иже свойственный бы моему дому.

Таже увидев многу пользу быти,

Словенскому ся чисту учити.

Так як С.Полацкі быў духоўным настаўнікам сына Аляксея Міхайлавіча Фёдара, то і вырашыў адкрыць друкарню. І першай кнігай, якая выйшла, быў “Букварь языка словенского”.

Вельмі шмат пісаў твораў з філасофскім разважаннем. І менавіта яго зборнік “Вертоград многоцветный” - гэта музей “рарытэтаў і кур'ёзаў”. Сапраўды, у зборніку разам з філасофскімі вершамі-разважаннямі, вершамі-апісаннямі маюцца і такія анекдоты, як “кодэксы прыстойнасці” пэўных сацыяльных груп, сярод якіх можна адзначыць у першую чаргу “Монах”, “Купечество”, “Дева”, “Вино”, “Воздержание” і інш. Уключаючы ў зборнік і зарыфмаваныя легенды і паданні “Казнь за сожжение нищих”, “Разбойник” і іншыя, дзе аўтар ваказвае свае маральна-этычныя, філасофскія, эстэтычныя погляды. Прыкладам апошніх можа паслужыць верш “Икона Богородицы”, які з'яўляецца, па сутнасці, адной са шматлікіх аповесцей-легенд аб цудадзейных абразах.

Вершаскладанне было галоўным захапленнем Сімяона. Ён пакінуў вялізную спадчыну - пяцьдзесят тысяч радкоў, пісаў ва ўсіх жанрах і дасягнуў вытанчанасці формы. Першым у Расіі Полацкі ператварыў паэзію з рамяства ў мастацтва. Большасць вершаў Сімяона пабудавана па адной схеме: вобраз і яго мастацкі эквівалент маральнага зместу:

Колесо скрипяще путнику стужает,

Человек же ропотный - богу досождает.

Паэтычныя асацыяцыі Сімяона часта вельмі нечаканыя. Якая быццам бы сувязь можа ўзнікнуць паміж авечкай і вячэрняй малітвай, аднак:

Овца бо егда придет время спати;

Нрав на колени имать приподати

Овчествуй каждо, прежде приклонися

На колени ты, сердцем сокрушися.

Аб высокім прафесіяналізме паэзіі Полацкага сведчаць ягоныя вершы з рыфмаванымі паўрадкоўямі:

Не люби цела и будет цела

Душа, конечно, поживёт вечно.

Три жизни, хлебе, со Христом в небе…

Ці яшчэ больш рыфмаваныя па форме радкі:

Есть прелесть в свете, як в полном цвете, ту ты остави.

Возлюбленные, душе грешная, от зноб воспряни.

Приходит время, а грехов бремя тя угнетает,

демон же смелый на тебе в стрелы яд свой впущает.

Мог Полацкі бліснуць і вершам у два слупкі, якія чытаюцца і паасобку і разам:

Бог сый в небе Боже благий

Радость в тебе Свете драгий

Да дарует Да храните

Честь и славу Марфу здраву

Мужу праву За тваю славу

Да готуем Юже зримее

За то, яко Тя, любяшу

Всем благ всяко И служашу

Бываеши Сердцем правым

Бедным милость Умом десным

Скорбным радость Словом честным…


Подобные документы

  • Тэндэнцыя, звязаная з вывучэннем і пераглядам творчасці класікаў беларускай літаратуры з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства, пазбаўленых ідэйна-палічнай заангажаванасці, адсутнасць аб’ектыўнага і аналізу зборніка "Казкі жыцця" і ў савецкі перыяд.

    курсовая работа [43,7 K], добавлен 16.05.2015

  • Жыццёвы, творчы шлях В. Зуёнка. Савецкі перыяд творчасці, паэзія для дзяцей, тэма сяброўства, любоўная лірыка. Паэзія 60-80-х гг.: агульначалавечыя тэмы. Праблемы нацыянальнай культуры, філасофская лірыка ў творчасці Зуёнка. Постсавецкі перыяд творчасці.

    курсовая работа [48,3 K], добавлен 26.02.2010

  • Неаавангардныя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай лiтаратуры. Паэзія Зм. Вішнёва і В. Жыбуля. Апісанне навакольнай рэчаіснасці праз "тэхнізаваную" свядомасць. Спробы літаратараў спалучыць літаратуру з іншымі відамі мастацтва. Пытанне пра постмадэрн.

    реферат [35,6 K], добавлен 06.03.2011

  • Асаблівасці жанру твора У. Караткевіча. Агульныя заўвагі да праблемы вызначэння жанру літаратурнага твора. Жанрава-кампазіцыйная характарыстыка. Стылёвая адметнасць рамана "Хрыстос прызямліўся ў гародні". Характарыстыка вобразаў рамана, адметнасці мовы.

    курсовая работа [42,9 K], добавлен 05.03.2010

  • Творчыя дасягненні Якуба Коласа ў 20–30 гады XX стагоддзя. Апавяданне "Крывавы вір": паказ чалавека ў эпоху рэвалюцыі. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-тэматычныя адметнасці твораў Якуба Коласа 20–30 гадоў. Трылогія "На ростанях": пошукі шляхоў у будучыню.

    курсовая работа [81,1 K], добавлен 18.05.2010

  • Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.

    реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010

  • З'яўленне барока як вядучага мастацкага кірунку шматмоўны літаратуры Беларусі, які злучыў у сабе рэнесансную і сярэднявечную традыцыі. Характарыстыка стылю: шматзначнасць, метафарычнасць, кантрастнасць і парадаксальнасць. Творчасць Сімяона Полацкі.

    курсовая работа [58,3 K], добавлен 25.02.2011

  • Беларускі авангард 20-х гг. і авангардныя плыні ў еўрапейскім мастацтве пачатку XX ст. "Рэвалюцыйны" авангард у беларускай паэзіі 20-х гг. "Узвышша" і сусветны мастацкі вопыт. Фармальныя пошукі Ул. Дубоўкі ў жанры паэмы. Эсэізм як вызначальная ідэя XX ст.

    реферат [37,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Развіццё паэзіі ў 20 гг. ў дзвюх асноўных ідэйна-мастацкіх плынях: нацыянальнай і пралетарска-рэвалюцыйнай. Асэнсавання Беларускага Шляху – лёсу маці-Беларусі ў новых гістарычных умовах. Апяванне "казкі прышлага часу". Пастаральнасць і фальклорны лірызм.

    реферат [31,5 K], добавлен 24.02.2011

  • Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.

    реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.