Максім Багдановіч і народная паэзія

Пейзажныя вершы-замалёўкі Багдановіча. Суадносіны рацыянальнага і інтуітыўнага ў паэзіі Максіма. Сімвалізм канца XIX - пачатку XX ст. Пейзажныя вершы паэта. Максім Багдановіч як глыбокі, тонкі лірык. "Эміграцкая песня" як адзін з лепшых вершаў паэта.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 24.03.2013
Размер файла 88,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Паэт нават праецыруе асабістую хваробу, нямогласць на ўяўныя міфічныя істоты. Да спакою, сну, адпачынку цягаецца і вадзянік:

I ўжо я драмлю, засыпаю Пад шум непагоды глухой.

Матыў бяссілля, хваробы праходзіць праз раннія і пазнейшыя вершы Багдановіча. Але толькі як адзін з матываў. Бо ён не афарбоўвае гэту паэзію ў аднастайны мінорны тон. Бо яшчэ болын у паэта вершаў, дзе пануюць бадзёрыя, аптымістычныя на-строі, колеры, мнагагранная шматгалосіца жыцця, у якой сум, на-ват смерць - толькі адзін з матываў.

Сцюжа, мрок... Я ізноў хвараваты. Ў сэрцы - думак дакучных цяжар. Заварыць бы гарачай гарбаты, Разагрэць бы хутчэй самавар.

Запяе ён і тонка, і ціха, Зазіяе на спод аганьком, - I развесцца цёмнас ліха Над маім абагрэтым кутком.

Як бачым, міфалагічны верш і верш інтымны, суб'ектыўна-лірычны маюць ідэйнай асновай адзін і той матыў асабістай неўладкаванасці. Зрэшты, у кожным творы як бы заключана душа паэта. Даследчык паэзіі М. Багдановіча А. Лойка піша, што зборнік «Вяною» вызначаецца незвычайнай цэльнасцю. Неабходна ўдакладненне: па матавах, тэматыцы «Вянок» пярэсты, разна-планавы. Цэльны ў тым сэнсе, што мнагатэмнасць, пярэстасць яднае асоба пазта, для якой характэрна адзінае светабачанне, све-таадчуванне, аб чым бы ў вершах ні ішла гаворка.

Паэт Багдановіч «зямны», разважлівы, апрача верша «Сам-намбул», няма ў яго элементаў, звязаных з містычным адчуваннем жыцця. У меднастволым боры чалавека ахоплівае пачуццё нейкай асаблівай урачыстасці, пачуццё, падобнае на тое, якое можа нарадзіцца ў храме. I вось цыкл «У зачарованым царстве»:

Чуеш гул? - Гэта сумны, маркогаы лясун Пачынае няголасна граць: Пад рукамі яго, навяваючы сум, Быццам тысячы крэпка нацягнушх струн, Тонкаствольныя сосны звіняць.

Паэт перадаў ягонае ўласнае пачуццё, адчуванне ўрачыстасці, якое нараджаецца ў прыгожым паэтычным бары.

Можам зрабіць дапушчэнне, штр, дбаючы аб стварэнні мена-віта беларускай паэзіі, М. Багдановіч так актыўна выкарыстоўвае вобразы лесуна, вадзяніка. Пра гэта, дарэчы, паэт гаворыць у артыкуле «Забыты шлях».

У многіх вершах паэта прысутнічае неба. Увогуле вечар, змрок, ноч вабяць яго. I не таму, што паэт поўны бязвер'я, хоча пры-адчыніць завесу над цёмнымі, непадуладнымі чалавеку сіламі. Зу-сім наадварот. Вечарам, ноччу перад чалавечым позіркам раскры-ваецца веліч, бясконцасць свету з усімі загадкамі і таямніцамі.

Зрэшты, у кожнага значнага паэта ягоныя тварэнні часта зво-дзяцца да тэмы «я і свет». Багдановіч - не выключэнне. Аддаючы даніну імпрэсіянізму, сёе-тое ўзяўшы ад сімвалізму (галоўным чы-нам культуру верша), ён у адрозненне ад сімвалістаў не шукае ў бачных, адчувальных з'явах нейкіх знакаў, намёкаў, сімвалаў, якія вядуць у іншы, незямны свет.

М. Горкі пісаў Л. Андрэеву ў 1907 г., у той час якраз, калі ча-сопіс «Весы» - орган сімвалістаў - жорстка і бязлітасна Горкага крытыкаваў: «Ты ведаеш, што я ў гэтай публіцы цаню яе любоў да слова, паважаю яе жывую цікавасць да літаратуры, прызнаю за ёй сур'ёзную культурную заслугу - яна абагаціла мову масай новых словазлучэнняў, яна стварыла цудоўны верш і - за ўсё гэта я не магу не сказаць - дзякуй, ад усёй душы - дзякуй, што, з часам, скажа ім гісторыя».

Максім Багдановіч - глыбокі, тонкі лірык. У той жа час яму не супрацьпаказаны эпічныя малюнкі з дакладнымі, «прад-метнымі» рэаліямі, абрысамі адлюстраваных з'яў. Эпічных, пра-сякнутых пачуццём, эмоцыямі імпрэсіяністычных малюнкаў у яго, здаецца, нават болей, чым вершаў медытацыйных, заснаваных на выяўленні, развіцці якой-небудзь унутранай душэўнай з'явы.

Яго імпрэсіяністычныя вершы, як і ў Бядулі, - гэта малюнкі, часцей за ўсё звязаныя з жыццём прырода, без пэўнай тэмы, ідэі, заангажаванасці. Яны кранаюць таленавіта намаляваным пейза-жам, дакладнай натурай, а таксама настроем.

Бацька паэта Ддам Ягоравіч успамінаў: «Максім - гарачы, страсны, амаль апантаны ў захапленні вобразамі, прыгажосцю, формаю, сілаю пачуцця, а не лагічнымі пабудовамі, і таму бязлад-ны, бурны, імклівы»24. Таму лірызм і эпіка, пачуццё і разумовы пачатак у паэзіі М. Багдановіча як бы яднаюцца:

Ноч. Газніца гарыць, чырванее, I гарбата, астыўшы, стаіць, За сцяной запявае завея, Сумна бомамі ў полі звініць. 3 краю ў край яе гул аддаецца, I чагось усё думаю я, Што з няволі зімовай там рвецца Крэпка скутая снегам зямля.

Максім Багдановіч яшчэ на пачатку творчай дарогі ведаў пра сваю грозную хваробу. Тым не менш ён стварыў вельмі апты-містычную, жыццесцвярджальную паэзію. Матыў радасці жыцця як існавання вельмі адчувальны ў ёй. Гэта не толькі верш «Зімой» з яго шырокавядомымі радкамі:

Здароў, марозны, звонкі вечар! Здароў, скрыпучы, мяккі снег! Мяцель не вее, сціхнуў вецер, I волен лёгкіх санак бег.

Гэта цэлая паласа лірыкі («Перад паводкай», «***Прывет табе, жыццё на волі!», «***Блішчыць у небе зор пасеў», «***Цёплы ве-чар, ціхі вецер, свежы стог», «***Добрай ночы, зара-зараніца!»), у якой угадваецца перш за ўсё як бы перагукванне, пераклічка з ма-тывамі паэзіі таго ж А. Фета.

Сімвалісты пачалі шырока ўжываць раманс. Ёсць рамансы і ў Фета. Багдановіча таксама прывабіла кольцападобная рамансавая кантыленнасць, меладычнае разгортванне лірычнай, а таксама пейзажнай тэмы - настрой, замкнёная кампазіцыя.

Думаецца, ёсць яшчэ адна прычына, чаму Багдановіч звяр-нуўся да раманса. Ён паэт асабістасці, індывідуальна-лірычных пачуццяў асобы, узятай у сваёй чалавечай непаўторнасці, а не выразнік эмоцый збіральнага, сумарнага героя, якім пераважна быў Купала, а таксама шэраг паэтаў славянскіх літаратур. Раманс нёс пачуцці асобы, якая вызвалялася ад агульнафальклорных на-строяў, у кожнай такой асобы - асабліва з гарадскога,, мяшчан-скага асяроддзя - прадмет любоўных клопатаў свой, асабісты.

Раманс нараджаецца на пачуццёва-эмацыянальным полі няспраўджаных надзей у каханні, на пачуццях развітання, разлукі, нават здрады. У рамансе плача, скардзіцца на лёс, элегічна сумуе індывідуальнасць, асоба, а не як у любоўна-фалыслорных песнях калектыўная «гераіня» без выразных прыкмет канкрэтнай індывідуальнасці. У 1911 г. Багдановіч упершыню ў сталым жыцці пабачыў Беларусь. Наогул прыезд на бацькаўшчыну меў для яго вельмі вялікае значэнне.

Прыехаўшы ў Вільню, М. Багдановіч у першую чаргу завітаў у рэдакцыю газеты «Наша Ніва». Пазнаёміўся з В. Ластоўскім, у асобе якога знайшоў калі не адзінадумца, то блізкага па све-таўспрыманню чалавека, а таксама з выдаўцамі газеты братамі Іванам і Антонам Луцкевічамі. Відаць, з некаторымі членамі рэдак-цыі, якія знаходзіліся там у той час, не прамінуў пазнаёміцца паэт, які прыехаў з далёкага Яраслаўля.

Купалы, які столькі памагаў Багдановічу, на той час у Вільні не было: вучыўся ў Пецярбурзе.

У дзядзькі Луцкевіча ў яго невялікім маёнтку Ракуцёўшчына, паблізу Маладзечна, паэт правёў трохі болын месяца. Гэта быў вы-датны час! Паэт дыхаў паветрам роднай Беларусі, бачыў людзей роднага краю, чуў іх гаворку, хадзіў па палях, пералесках.

Беларусь дыхнула ў твар паэту і сваёй даўніной: перад вачамі паўставала тое, што Багдановіч ведаў толькі з кніг, са сваіх шмат-гадовых заняткаў беларусікай.

1911 год драматычны, нават трагічны ў асабістым лёсе паэта (дзяўчына, якую кахаў Максім, паехала вучыцца ў Пецярбург, сам паэт туды не трапіў, хоць меў запрашэнне акадэміка Шахматава). Прыйшлося змірыцца з лёсам, застацца ў правінцыяльным Ярас-лаўлі, паступіць у Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй.

Аднак наведанне Беларусі акрыліла паэта, як бы дало другое дыханне. Была гутарка аб выданні ягонай кнігі.

У 1912 г. у «Нашай Ніве» (26 студзеня) змешчаны верш «***Даўно ўжо целам я хварэю...»

Даўно ўжо целам я хюрэю,

I хвор душой, - I толькі на цябе надзея,

Край родны мой! У родным краю ёсць крыніца

Жывой вады. Там толькі я магу пазбыцца

Сваей нуды. Калі ж у ім умру-загіну, -

Не жалюсь я! Не будзеш цяжкая ты сыну

Свайму, зямля.

Максім Багдановіч, толькі наведаўшы Беларусь, з поўнай сілай адчуў: ён паэт гэтага народа і гэтай зямлі. На кожным кроку ён адчуваў павагу да сябе, разумеў: як паэт ён прызнаны. Ац яго ча-каюць новых твораў. I не так многа паэтаў мае Беларусь.

«Рамано («***3орка Венера ўзыіпла над зямлёю»), як шэраг іншых, вельмі моцных па мастацкім гучанні вершаў, напісаны пасля наведання Беларусі («Слуцкія ткачыхі», нізкі вершаў «Старая Беларусь», цыкл «Места» і інш.)- Дакрануўшыся да роднай зямлі, Багдановіч, нібы міфічны Антэй, адчуў незвычайны прыліў паэтычных сіл.

Паэт знайшоў надзіва простыя і адначасна прыгожыя, ве-лічныя словы, зразумелыя кожнаму, нават не надта адукаванаму чалавеку. Верш нібы просіцца стаць песняй, бо вызначаецца поўнагалоссем, нідзе няма збегу зычных, якія б перашкаджалі го-ласу. Інструментоўка на о-е-а-о-а вытрымана ад пачатку да канца.

Музыкальная афарбоўка, зліваючыся з сэнсам радкоў, надае вершу нейкі светлы сум («печаль моя светла», як у Пушкіна). Здзіўляе незвычайна просты сэнс верша. ЁН, лірычны герой, спаткаўся з Ёй, якраз у той час, калі «Зорка Венера» - зорка кахання «ўзышла над зямлёю». Каханне Яго да Яе і пачынаецца з гэтага часу, і іх саюз нібы бласлаўляюць нябёсы. Настае час расстання, нічога перамяніць нельга. Ён будзе дзівіцца ў «далёкім краю» на зорку і Яе заклікае да гэтага: «Каб хоць на міг уваскрэсла каханне».

Верш нібы ахінуты вэлюмам таямнічасці. Хто Ён, хто Яна, мы не ведаем. Але так і патрэбна ў рамансе, лёгкім, ажурным паэтыч-ным збудаванні, поўным сугалосся і музыкі.

Трэба сказаць, што «Рамансу», прысвечанаму Ані Какуевай, перашкаджае адна акалічнасць. «Буду ў далёкім краю я нудзіцца, У сэрцы любоў затаіўшы сваю...» - гэтыя радкі нібы гавораць аб тым, што лірычны герой пакідае каханую, ад'язджае ад яе. Але радкі можна прачытаць інакш. Пабываўшы на радзіме, у Беларусі, падыхаўшы яе паветрам, пахадзіўшы па яе зямлі, палях, лясах, месца, дзе жыве лірычны герой, ён можа назваць «далёкім краем».

Пачынаючы з наведвання Беларусі, Багдановіч усё часцей стварае шэдэўры. Першым шэдэўрам быў «Раманс». Другім - верш «Слуцкія ткачыхі». Слуцкія паясы паэт упершыню ўбачыў у музеі Івана Луцкевіча. I як бы наступіла паэтычнае азарэнне. Калі тут, на зямлі Беларусі, людзі здольны стварыць такое хараство, то гэта край выдатны і таленавіты. Паэт ведаў: паясы ткалі пераважна мужчыны, дзеля гэтага некаторых з іх пасылалі вучыцца рамяству ў Персію. Але ён дзеля паэтычнай ісціны, якая глыбей за рэальны факт, ігааруе гэтую акалічнасць.

У вершы «Слуцкія ткачыхі» Багдановіч, як у некаторых па-пярэдніх, паўстае ў абліччы паэта-дэмакрата, які спачувае пра-цоўнаму народу, яго нягодам, незайздроснаму лёсу і ў той жа час лічыць народ носьбітам і стваральнікам усяго прыгожага і вартаснага на зямлі.

Зноў дзіўны падбор гукаў і фарбаў. Такі светлы, можна нават сказаць, «святы» верш можа напісаць толькі геніяльная рука. Ніводнай лішняй дэталі, ніводнага выпадковага слова, якое б не працавала на ідэю верша. А ідэя - прыгажосць, вабнасць, воблік роднага краю - лепшага за які няма на свеце. Хоць людзі краю не гаспадары свайго лёсу, а найміты, прыганятыя.

Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздояьныя, узяты Ткаць залатыя паясы.

Але нават у паднявольным жыцці ёсць светлыя імгненні і хвіліны. Бо заўсёды было сонца, неба, каласілася збожжа, а ў ім міла сінелі васількі.

Васілёк - нібы сімвал роднага краю. Хоць ён у жыце факгыч-на пустазелле, але сялянская рука ніколі яго не вырве. Бо чалавек зямпі таксама адчувае прыгажосць. 3 васількоў уюць вянкі, сціплая кветка радуе, нават натхняе. Разумная мэтазгоднасць у дадзеным выпадку ж бы саступае месца адчуванню прыгожага.

У вершы «Летапісец» з эпіграфам з Янкі Купалы (можа, нават не вельмі ўдалым: «Усё прайшло, мінула, як і не было, у капцах паснула, зеллем зарасло») строгія, нібы гранёныя радкі, заключа-ныя ў парную, даволі зычную рыфму: нібы чуеш гулкія крокі ў манастырскіх скляпеннях.

Душой стаміўшыся ў жыццёвых цяжкіх бурах, Свой век канчаю я у манастырскіх мурах I пільна летапіс другі ўжо год пішу: Старанна літары малыя вываджу I спісваю усё ад слова і да слова 3 даўнейшых граматак пра долю Магілёва. I добрыя яго, і кепскія дзяла Апавядаю тут...

Відаць, так і трэба пісаць на гістарычную тэму. Адчуваюцца гэ-тыя «цяжкія буры» і ў гісторыі, якую выкладае паэт. Не лёгкая яна, не плаўная, і дзеі прадзедаў нібы перагукваюцца з сучаснымі для яго падзеямі.

Гэты матыў, яшчэ ў больш дасканалай форме працягвае верш «Перапісчык». Тут больш «прадметнасці», абставіны працы перапісчыка - таго ж летапісца - абмаляваны больш падрабязна, як бы напоўнены паветрам старажытнасці. Але і паэзіі больш у гэтым вершы. Перапісчык - мужны, самаахвярны чалавек. Бо за акном цячэ жыццё, жывое, «рознакалёрнае»:

...светла сонца

Стаўпамі падае праз вузкае акрнца, I круціцца у іх прыгожы, лёгкі пьіл; Як сіняваты дым нявідзімых кадзіл, Рой хмарачак плыве; шырокімі кругамі У нсбе ластаўкі шыбаюць над крыжамі, Як жар гарашчымі, а тут, каля акна, Малінаўка пяе, і стукае жаўна.

Верш «Кніга» гэтак жа яскрава дэманструе бліскучае ўменне Багдановіча пераўвасабляцца, адчуваць дух старажытнасці, выразнымі паэтычнымі дэталямі даносіць яго да нас. Тут на-стаўнікам, а праўдзівей дарадчыкам Багдановіча быў Пушкін, у дадзеным выпадку ягоная трагедыя «Барыс Гадуноў». Без перабольшання можна зазначыць, што вучань, як мастак, стаў упоравень з настаўнікам.

Цыкл «Места» паказвае Багдановіча яркім паэтам-урбаністам. У нейкім сэнсе прафесар М. М. Піятуховіч мае рацыю, калі піша, што лірыка Багдановіча - «нервовая муза горада, яна не ведае спакою і цішы, яна ўся - рух і зменлівасць»25.

Некаторыя вершы прысвечаны Вільні. Паэт неяк узвышана адчувае яе, культурную беларускую сталіцу. Вільня зрабіла на яго агромністае ўражанне. Гэты горад нібы прымушаў паэта не толькі ўбачыць сённяшні дзень, але і зазірнуць у далёкую мінуўшчыну, у сярэднявечча, падслухаць поступ гісторыі.

Паэт фіксуе імклівы рух гарадскрга жыцця. Гэты рух, змсна ўражанняў у першым чатырохрадкоўі перадаецца пераважна праз дзеясловы.

Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць! Вір людскі скрозь заліў паясы тратуараў, Блішчаць вокны, ліхтарні ўгары зіхацяць, Коні мчацца, трамваі трывожна звіняць... I гараць аганьком вочы змучаных твараў!

Гэта, відаць, цэнтр горада, яго галоўная жыццёвая артэрыя. Рытм верша, яго інтанацыйны лад не мяняецца, затое ў далейшым нібы запавольваецца. Ярка праступаюць тараплівыя, спешна на-кіданыя рысы старажытнага горада, якія, аднак, адчувальна выяўляюць ягоны воблік. Тыповы імпрэсіянісцкі почырк, малю-нак. Нібы на карціне Ван-Гога ці Манэ.

Але як і ў ранейшых вершах, «я» паэта праступае ў гэтым урбаністычным жывапісе не менш выразна, чым у прырода-апісальных, пейзажных вершах. Там падкрэслівалася еднасць руху ўнутранага, душэўнага пачуцця лірычнага героя і навакольнага жыцця прыроды: спеву ветру, ззяння зорак, плюскату «між гор ліючайся ракі». Тут паэт - сведка часу, адцаленых ад яго на вякі стагоддзяў. Чытачу проста ў твар б'е напружаны струмень чыстай лірыкі.

Ўспамяні, маё сэрца, даўнейшыя дні! Па загаду бурмістра усс, як належа, Зачынілі ўжо вокны; загасілі агні..., Варта вулкай прайшла... I не спім мы адны - Я ды чорны кажан, што шнуруе ля вежы.

Верш «У Вільні» (санет) паўтарае, па сутнасці, першы верш, адрозніваючыся ад яго прызнаннем паэта ў любові да горада («О, горада чароўныя прынады!»).

I трэці верш «***3а дахамі места памеркла нябёс пазалота...» працягвае гэтую ж тэму з тым удакладненнем, што няма ў шум-ным, з імклівым тэмпам жыцця горадзе шчасця для асобна ўзятага чалавека. Канчаецца верш вобразам, які часта ўжывае паэт, - імкнучыся да святла, ззяння, істота, што ўмее лятаць, абпальвае крылы.

Славуты, хрэстаматыйны верш «Завіруха» - таксама верш «гарадскі». Чуламу, тонкаму, далікатнаму на слых паэту не цяжка было ўявіць, як пачувае сябе ў горадзе завіруха, непагадзь, бо «бубны дахаў» жалезныя, вулкі вузкія, на якіх, на маючы выйсця, толькі і можа разгуляцца дзікі хмель завірухі. Выдатны багдано-вічаўскі жывапіс гукамі. Дакладны, запамінальны пры мінімуме мастацкіх сродкаў. Бо змест раскрываецца фактычна адным сло-вам - завіруха.

Вершы Багдановіча, прысвечаныя роднаму краю, які паўстае ў сялянскім вобліку, нешматлікія. Яны яднаюць Багдановіча не толькі з Купалам і Коласам, але нават з Багушэвічам. Вершы «Краю мой родны! Як выкляты Богам...» (1909), «3 песняў бе-ларускага мужыка» (1909), «Мяжы» (1914) поўны смутку, спачу-вання селяніну, мужыку, які паўстае, як і ў папярэдніх паэтаў, у сумарным вобразе.

ЁСЦЬ, аднак, пэўнае адрозненне гэтых вершаў ад купалаўскіх і коласаўскіх. Глыбейшае філасофскае іх дно. Гэта асабліва бачна на прыкладзе верша «Мяжы». Паэт прамаўляе тут нібы з нейкай прарочай вышыні, мысленне яго маштабнае, планетарнае, афарба-ванае нават як бы ў рэлігійны, хрысціянскі колер.

Нязмерны вольныя прасторы Святой зямлі, - а чалавек Мяжы, ірвы, тыны рабіў за векам век, Хаваўся ў іх, як ліс у норы...

Чалавек-уласнік «зласлівы, бессардэчны, хцівы, такі здрадлі^ вы». Абгарадзіўшыся платамі, межамі, ён зусім не зважае на тое, «што робіцца за гэтымі платамі!»

Такі парадак рэчаў можа прывесці толькі да сацыяльнай ката-строфы. Аб гэтым яскрава гаворыць вобраз сцяны «3 песняў бе-ларускага мужыка».

Я хлеба ў багатых прасіў і маліў,- Яны ж мне каменні давалі; I тыя камснні між імі і мной Сцяною вялізнаю ўсталі.

Яна ўсё вышай і вышай расце

I шмат каго дужа лякае.

Што ж будзе, як дрогае, як рухне яна?

Каго пад сабой пахавае?

Здзіўляе ў феномене Багдановіча адно: цяжкая, смяротная хвароба не зрабіла паэзію Багдановіча песімістычнай, хоць падоб-ныя матавы ў ёй нярэдкія. Ясным позіркам глядзіць паэт на свет, выразна вызначаючы асноўныя вартасці жыцця. Якія яны, у чым увасабляюцца? Найпершая з іх - Каханне.

Толькі каля дзесяці гадоў тварыў Багдановіч. Зрабіў за гэты час многа, нават вельмі многа. Асабліва, калі ўлічыць, што быў страшэнна хворы. Але яшчэ больш задум засталіся няздзейсне-нымі. «Мадонны» называецца цыкл, які складаецца толькі з вершаў «У вёсцы», «***Ізноў пабачыў я сялібы...» і невялікай паэмы «Вераніка» (названай паэтам вершаваным апавяданнем). Гэта бліскучыя творы. Вобраз мадоннаў прыйшоў у мастацкую свядо-масць паэта рана. Можа, у той час, калі Максім Горкі, які ся-браваў з бацькам паэта, падараваў яму копію рафаэлеўскай карціны. Яна вісела ў доме Багдановіча. Развівала фантазію тале-навітага падлетка. Асабліва ў сувязі з тым, што жыў ён сіратой, без маці. Туга па мацярынскай ласцы, якой ён не ведаў, прайшла праз усё жыццё паэта. Другія жанчыны, якія прыходзілі ў дом, нават нібыта старанна апекаваліся над пасынкам. Але маці яны не маглі замяніць. Можа, таму ва ўяўленні паэта вобраз маці зліваецца з вобразам прыгожай жанчыны, бо менавіта ў мацярынстве паэт бачыць высокае жыццёвае прадвызначэнне жанчыны:

Хвалююць сэрца нам дзявочыя пастаці, I душы мацярэй нас мргуць чараваці; Вышэйшая краса - ў іх злітнасці жывой! Артысты-маляры схіляліся прад ёй, Жадаючы з'явіць цераз свас халсціны Пачуцці мацеры у вобліку дзяўчыны.

Верш «У вёсцы» ўвасабляе думку, што мацярынскія пачуцці праяўляюцца ў дзяўчатак рана, яшчэ ў дзіцячым узросце. У аснове верша «У вёсцы» (яго можна назваць і невялікай паэмкай) ляжыць убачаны хутчэй за ўсё самім паэтам малюнак. Іцучы вёскай, пус-той, бязлюднай у летнюю пару, апавядальнік «спудзіў хлопчыка», які «на руках і нагах» папрўз да нянькі «так год васьмі дзяўчынкі». Дзіўна, святая карціна і разам з тым звычайная, будзённая. Дзяўчынка, якую ніхто гэтаму не вучыў, схіляецца над хлопчыкам, нібы маці, выцірае яму слёзкі, супакойвае, суцяшае.

I, помню, я на міг пахарашэў душою. А можа не краса была ў дзяўчынцы той, - Дзяўчынцы ўпэцканай і хілай, і худой, - А штось вышэйшае, што Рафаэль вялікі Стараўся выявіць праз маці божай лікі.

Выдатная, поўная незвычайнай мяккасці, святла, непаддзель-най лірыкі паэма «Вераніка», напісаная анегінскай страфой. Бе-ларускі паэт у ёй нібы мераецца сілай з вялікім Пушкіным. Паэт малюв дні, поўныя шчасця, якія ягоны лірычны герой перажыў у загарадным доме свайго гімназічнага таварыша Мікалая Какувва. У ягоную сястру Ганну Рафаілаўну Максім быў закаханы. Каб ад-весці чытача ад думкі, што гераіня паэмы мае адносіны да Ганны Какуевай, а тым самым да асобы аўтара, паэт бярэ эпіграфам сло-вы італьянскага паэта Джавані «Яна - выдумка маёй галавы» (I, 147).

На самай справе - не выдумка. Гераіня паэмы названа па імені дзяўчынкі Веранікі, пляменніцы Д. Дзябольскага. Д. Дзя-больскі ўспамінае: «У 1910 г. з'явілася ў нашай сям'і маленькая чароўная істота, наша першая пляменніца - Вераніка. Для Мак-сіма яна адразу ж стала не менш блізкай, чым для нас усіх. Ён заўсёды размаўляў з ёю...»26

У самога Багдановіча ніколі не было таго ідылічнага жыцця, якое ён паказвае ў вершаваным апавяданні. Хіба толькі ў рэдкія часы наезду ў загарадны дом Какуевых. Паэт лёгка стварае ідылічную карціну: побач Аня Какуева, якую лірычны герой кахае, і няма той панылай, зусім нс паэтычнай будзённасці, якую ён па-кінуў дома.

Багдановіч, як і ў вершах, прысвечаных унутраным пера-жыванням, духоўнаму свету героя, жыццю сэрца, раскрывае псіхалогію «індывідуальнага, адзінкавага чалавека» (Р. Бярозкін).

Паэтычных формаў другога тапу, г. зн. формаў чыста індывідуальных перажыванняў і пачуццяў, «прыватных выпадкаў і сітуацый, у Багдановіча не проста больш, чым у таго ж Купалы, - яны ў пачатку. Як прынцып, як зыходны пункт. Багдановіч - першы, па сутнасці, беларускі паэт, які зразумеў значэнне ўласнай біяграфіі як прадмета і тэмы, які зрабіў абгрунтаваннем жанрава-стылёвых асаблівасцей сваёй паэзіі індывідуальную псіхалогію асобы, прычым асобы не з сялянскага, а з інтэлігенцка-гарадскога асяроддзя».

Да Багдановіча не было ў беларускай паэзіі такіх твораў, як «Вераніка», з індывідуальна-псіхалагізаваным вобразам, настроем «улагодненай сузіральнасці і ціхага смутку, у лірыкі, дзе свет, прырода, зоркі, зямля нібы даручаны аднаму чалавеку, адцадзены ў душэўную ўласнасць яго натуры...».

«Вераніка» - лірычная споведзь паэта аб дарагім, незабыўным. Твору ўласціва «рознакаляровасць», узнёсласць жыцця- Яна нагад-вае рамантычную мару, спраўджаную ў памятным дзіцячым свеце. Гераіня паэмы нагадвае некаторымі рысамі тую ж Аню Какуеву.

Жылося цяжка Вераніцы

(Хай так дзяўчынку будзем зваць):

Яе памерла рана маць.

Яна яшчэ падобна і да Таццяны Ларынай з вершаванага рамана А. Пушкіна «Яўгеній Анегін» («Таму з маленства палюбіла хавацца ў сад стары яна, Дзе веяла дыханне сна, I цішыня ў па-ветры плыла...»).

Лірычны адрасат Аня Какувва ў жыцці паводзіла сябе крыху інакш. Рэальны, лірычны герой, за якім стаіць сам Багдановіч, меў надзею на прадмет сваёй закаханасці. Аня Какуева, калі ехала ву-чыцца ў Пецярбург, не адштурхнула паэта, як бы пакідала надзею. Развязка наступіла пазней. У там, што ценькія ніці кахання парваліся, вінаваты і пабочныя асобы.

Можна дапусціць, што дзяўчынку Вераніку, пляменніцу Дзя-больскага, паэт у якасці прататыпа атаясаміў з Аняй Какуевай. Увогуле паэт «высока», рамантычна глядзіць на каханне і на жан-чыну наогул. Тут той жа вобраз Мадонны.

I мела дзеўча выгляд маці, Калі тады ка мне яна, Трывожнай ласкаю паўна, Схілілася, як да дзіцяці, Зіяючы псрада мной У новай пекнасці жывой.

Маем у паэме шматмернае, пушкінскае светаадчуваннв, пры-няцце жыцця ва ўсіх ягоных пералівах, пераходах. Багдановіч у каханні бачыць перш за ўсё ўзаемаразуменне, духоўную бліз-касць душ, «магчымасць спазнаць сябе ў іншым чалавеку».

Паэт шукаў ідэальнае ў жыцці. Тым часам гзтага ідэальнага было няшмат. Часцей трапляліся выпадкі, якія цалкам супярэчылі ідэалу. У тагачаснай паэзіі шырокай ракой разліліся плыні, ідэі нявер'я ў чалавека, знявагі да яго, асабліва да жанчыны. Калі мець на ўвазе Багдановіча, то яго гэтыя ідэі закранулі мала, але за-кранулі.

Тры жаночыя адрасаты лірыкі Багдановіча вядомыя. Знаёмая па першай паездцы ў Крым Кіціцына (вершы «Цемень», «***Я бальны, бесскрыдлаты паэт»), Аня Гапановіч, стрыечная сястра, дзеля якой шмат сваіх вершаў паэт пераклаў на рускую мову (сшытак «Зеленя»), і нарэшце Аня Какувва, закаханасць у якую была ў паэта наймацнейшай. Відаць, і Анна Рафаілаўна давала сякія-такія падставы, каб паэт - няхай у думках, у марах - звяз-ваў свой лёс з ёю. Какуева - таксама Мадонна. У шэрагу вершаў, накідаў, вершаваных урыўкаў (просталінейна не атаясамліваецца лірычны адрасат з лірычным героем) паэт раз за разам звяртаецца да вобраза, якім навеяны паэмы «У вёсцы» і «Вераніка».

У цыкле «Эрас» (1908-1909) як бы пачынаецца апяванне па-чуццёва-эратычнага боку кахання. Гэта натуральна для Багдано-віча, які прывівае беларускай паэзіі мала ўласцівыя ёй матывы і вобразы. Толькі і ў гэтай паласе лірыкі Багдановіч шукае «філасофскую» вышыню для малюнкаў, карцін, пачуццяў, якія могуць здацца на першы погляд залішне натуралізаванымі.

«Каханне і смерць» называецца другі цыкл, які працягвае лю-боўную тэму. Для паэта гэта матыў не кніжны - узяты з жыцця, з уласна перажытага. Памерла маці паэта (смутак па ёй пранізвае наскрозь паэзію Багдановіча), памерла другая жонка ягонага бацькі Аляксандра Волжына, нарадзіўшы хлопчыка, які вы-хоўваўся ў сям'і М. Горкага, аднак жыў нядоўга. Колькі яшчэ другіх падобных выпадкаў перажыў паэт!

Вершам пра «вагітную», у нейкай меры нават фізіялагічна-натуралістычным, надае вышыню філасофская думка аб нара-джэнні жывдя са смерці. Ці многа знойдзецца ў паэзіі твораў, прысвечаных цяжарным? Паэт на гэта не зважае. Магчыма, ім кіруе падсвядомая, няўлоўная думка: яму, «бальному, бес-скрыдлатаму паэту», можа, і не прыйдзецца спазнаць пачуццёвыя радасці, звязаныя з нараджэннем новага жыцця.

Вершы з цыкла «Каханне і смерць» - не адзінкавыя, не аба-собленыя ў паэзіі Багдановіча.

Халодная, ясная ноч... Звонка хрумчыць сняжком, Ідучы мне насустрач, дзяўчына. «Як Вас завуць?» - Пытаюся я.

<Сягоння ж усс гадаюць>. I яна няголасна кажа: «Аня».

Хвароба, аднак, нагадвае пра сябе часцей і сур'ёзней, прымушае задумвацца пра фізічнае існаванне. Паэт, які потым напіша невялікую паэму-легенду «Страцім-лебедзь», са смуткам выказвае думку аб вельмі верагодным фізічным спыненні ўласнага роду. Строгі, вывераны рытмічны ключ на гэты раз саступае месца верлібру.

Больш за ўсё на свеце жадаю я,

Каб у мяне быў свой дзіцёнак -

Маленькая дачушка - немаўляшка,

Аня Максімаўна,

Такая прыгожанькая,

Цёпленькая, мокранькая,

3 чорнымі валосікамі і броўкамі,

3 цёмна-карымі вочкамі,

А ручкі, як перацягнутыя ніткамі.

Зусім такая, як Вы,

Калі Вы былі маленькай дзяўчынкай.

Вядома: Аляксандр Блок, які напісаў цудоўныя вершы аб «Прекрасной даме», «Незнакомке», у наступных цыклах вершаў звёў гэтае нябеснае стварэнне на зямлю. I не толькі не паэтызаваў яго, а знаходзіў сатырычныя колеры, фарбы, развітваючыся са сваёй высокай юнацкай марай.

Максім Багдановіч таксама як бы развітваецца з дзяўчынай-марай, якая навеяла яму столькі выдатных, адухоўленых высокім пачуццём радкоў. Сатыры ў ягоным вершы няма. ЁСЦЬ цвярозы погляд на свет, ледзь улоўныя ноткі крыўды.

Ці ведаеце вы, цёмнавокая пані,

Што бываюць не толькі цёмныя вочы,

Але і цёмныя зоры,

<Што калі-нікалі схапляюцца> ясным светам.

У гэты міг

Яны, быць можа, не менш прэкрасны

Ад Вашых <высечаных> з цёмнага каменю вачэй,

<У каторых раптоўна засвячаецца> аганёк.

Не паляціць на яго мая душа,

Не апаліць свае кволыя скрыдэльцы.

«Гэта старажытны грэк у беларускай вопратцы, - пісаў пра М. Багдановіча Адам Бабарэка. - Толькі грэкі ўмелі так разумець і любіць жыццё».

Багдановіча называюць сынам Дцраджэння, герой якога ўспрымае свет па-рэнесанснаму шырока. Паэт мала ведаў рэаль-ную бацькаўшчыну. Таму нараджалася бацькаўшчына сноў, лету-ценняў, легенд. Пры ўсім гэтым паэт зачараванага царства быў надзвычай вострым эстэтам. Тонкім паэтычным інстынктам адчу-ваў, дзе прысугнічае прыгожае, умеў знаходзіць прытулак, куток, дзе знаходзяць месца выявы красы.

Паэт тонка адчуваў форму. Умеў яе знаходзіць. Бо матэрыял без формы - нішто. Крытык Б. Бярозка пісаў: «То ж вельмі часта адзначаюць адзін характэрны бок у старагрэцкай культуры, мена-віта яе пластычнасць, рэльефнасць, наяўнасць бадай што даты-кальнасці яе праяў».

Робячы агляд беларускага прыгожага пісьменства, паэт так ацэньвае ўласную творчасць: «М. Багдановіч таксама дбаў аб развіцці вершаў і даў колькі навінак іх (цыклаў), новых або па тэ-мах, або па форме. Сюды належаць вершы, накшталт народных песняў, або ў старафранцузскіх формах, далей вершы аб старой Беларусі і дзе што іншае».

Бадай, тое самае сцвярджае прафесар У. Вазнясенскі. Пасля разгляду розных бакоў творчасці М. Багдановіча, ён заключае: «Бясспрэчным і ачавістым застаецца бытнасць двух кірункаў у творчасці Багдановіча - класічнага і рамантычнага. Гэта паказ-вае, што паэт ішоў дарогай сінтэзу, імкнучыся аб'яднаць у адно мастацкі цэльнае найболыы высокія цэннасці гэтых кірункаў і стыляў».

Першая сусветная вайна, якая вьшікала для Максіма Багдано-віча, бадай што, нечакана, змяніла многае як у яго асабістым жыцці, так і ў поглядах на жыццё. Інтымная лірыка паступова зга-сае. У лірычных адрасатах паэт расчароўваецца. У трэцім томе поўнага Збору твораў Максіма Багдановіча змешчаны артыкулы паэта, якія ў свой час выходзілі паасобнымі брашурамі. Некаторыя з іх нават у так званай бібліятэцы вайны. Брашуры без выкгаочэння прысвечаны славянскім народам. Сярод іх «Братья-чехн» (1914), «Червонная Русь», «Угорская Русь» (1914), «Образы Галн-цнн в художественной лнтературе» (1914), «Белорусы» (1915).

У грымотны 1915 г. паэт нібы развітоаецца з любоўнымі ілюзіямі, выкладзенымі ў «Мадоннах» і некаторых іншых цыклах вершаў. Адыходзяць на задні план матывы жаночай нявернасці, здрады. Вайна нібы прасвятліла зрок паэта. Асабістае, інтымнае як бы мізарнее перад тварам крывавай бойні, бесчалавечнай, антыгу-маннай, страшнай.

Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы

У ціхую сінюю ноч

I сказаць:

«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,

Ясныя зоркі Геркулеса?

Да іх ляціць наша сонца,

I нясецца за сонцам зямля.

Хто мы такія?

Толькі падарожныя, - папутнікі сярод нябёс.

Наштр ж на зямлі

Сваркі і звадкі, боль і горыч,

Калі мы ўсе разам ляцім

Да зор?»

Матыў «падарожных», не выключана, запазычаны з рамана нарвежскага пісьменнніка Кнута Гамсуна «Пад асенняй зоркай», імпрэсіяністычны стыль якога імпанаваў паэту.

Летам 1915 г. М. Багдановіч едзе ў Крым на лячэнне. Цу-доўныя вершы «Маладыя гады», «***Выйшаў з хаты. Ціха спіць надворак...» нібы вяртаюць нас да паласы інтымнай лірыкі Багда-новіча 1910-1912 гг. Уздым любоўнага пачуцця, відаць, звязаны з каханнем паэта да канкрэтнай жанчыны, пра якую, аднак, ведаем вельмі мала («Шмат зазнаў я горычы з нудою, Што шчаміла, му-чыла, пякла... Ўсё ужо прайшло, сплыло вадою, - Моладасць не знікла, не прайшла!» (I, 307)).

Магутным па мастацкай сіле, але ў той жа час прыцішаным, улагодненым пачуццём прасякнуты верш «***Ўжо пара мне дадому збірацца...» Не шмат слоў, вобразаў, пасажаў у вершы. Чуецца ў ім прытоеная скарга на адзіноту і яшчэ, здаецца, на тое, што не трапілася на шляху паэта жанчына, якая б яго зразумела, спасцігла душой.

Песня адзіноты геніяльнага паэта. Такое было ў еўрапейскай і сусветнай паэзіі. Не абмінула яго і беларуская паэзія, якая толькі станавілася на ногі. Але на тое яна і паэзія, бо яе прызначэнне выяўляць самыя глыбокія, інтымныя, патаемныя пачуцці-

Такім чынам, лірычная тэма «драмы дваіх» яшчэ раз успыхне ў тым жа 1915 г., запоўненым патрыятычнай публіцыстыкай і творамі народна-фальклорнага плана. Успыхне, каб тут жа пагас-нуць. Гутарка ідзе пра цыкл любоўных вершаў «***Мы гаворым удвух пры агні ў цішыне», «***Ўжо пара мне дадому збірацца...»,

«***Ўсё праходзе - і радасць, і мукі», а таксама верш на рускай мове «***3абудется многое, Клава...»

I яшчэ адзін верш, прасякнуты адчайным, невымерным смут-кам. Гутарка ідзе пра васьмірадкоўе «***Сцюжа, мрок... Я ізноў хвараваты» Даследчыкі звязваюць гэты верш з мінскім перыядам жыцця Багдановіча. Паўторым яго радкі.

Сцюжа, мрок... Я ізноў хвараваты. Ў сэрцы - думак дакучных цяжар. Заварыць бы гарачай гарбаты, Разагрэць бы хутчэй саматар.

Запяе ён і тонка, і ціха, Зазіяе на спод аганьком, - I развеецца цёмнае ліха Над маім абагрэтым кутком.

Таварыш Багдановіча па яраслаўскай газеце «Голос» паэт А.Д. Цітоў ва ўспамінах пра беларускага паэта пісаў: «Іншы раз, у хвіліны шчырасці, Максім Адамавіч дзяліўся са мной сваімі сардэчнымі тайнамі. Знаходзячыся на поўдні (1915 г.), М.А. сустрэў даму і пакахаў яе, але, на жаль, расказваў ён, - гэта ка-ханне прынесла яму вялікі смутак і, магчыма, што адбілася на здароўі, яна была замужняя, і яны не маглі з ёй жыць разам».

Вайна абвастрыла цікавасць Багдановіча да народнага жыцця, узмацніла нацыянальна-патрыятычныя пачуцці. Ён па-ранейшаму жыве ў Яраслаўлі, актыўна, да закрыцця ў 1915 г. супрацоўнічае з «Нашай Нівай», з яраслаўскай газетай «Голас», часопісамі «Сатнрнкон» і «Русскнй путешественннк» (апошні выдаваўся ў Яраслаўлі). Увогуле пра гэты перыяд жыцця паэта вядома мала. Ёсць сведчанне В. Гарбацэвіча, будучага беларускага драматурга, які на той час быў студэнтам настаўніцкага інстытута. Мінскі і Седлецкі настаўніцкія інстытуты былі эвакуіраваны якраз у Яраслаўль.

Аднойчы В. Гарбацэвіч напаткаў Багдановіча, пазнаёміўся з ім, паводле яго сведчання, паэт выступаў перад беларускімі студэн-тамі35.

Цікавіць нас з гэтага паведамлення адно: Багдановіча на Бе-ларусі ведалі. Ведалі яго вершы, і нават спявалі «Зорку Венеру».

Сусветная вайна, такім чынам, выклікала істотныя змены ў творчасці М. Багдановіча. Паэт, які першы ў беларускім прыго-жым пісьменстве раскрыў глыбока індывідуальнае «я», псіхалагіч-ны свет асобы, раптам павярнуўся да чагосьці процілеглага, даўно засвоенага беларускай паэзіяй. Фальклорныя матывы ў гэтай паэзіі ўсталяваліся даўно. Іх шмат у Ф. Багушэвіча, В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Купалы, Я. Коласа, хоць кожны з названых пісьменнікаў ставіўся да народнай творчасці па-рознаму. Так, Якуб Колас непасрэдна не бярэ фальклорныя сюжэты. Раман-тычныя паэмы Янкі Купалы «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва» пабудаваны на фальклорным матэрыяле і не толькі па-майстэрску апрацаваны, але яны народныя па духу і ў інтэр-прэтацыі паэта. Чым жа вызначаецца ў гэтым сэнсе Багдановіч?

Ёсць прычыны аб'ектыўныя і суб'ектыўныя, чаму Багдановіч звяртаецца да народна-песеннай творчасці.

Суб'ектыўныя прычыны, здаецца, у тым, што лірычныя адрасаты не выклікалі болей натхнення. Апошняя іскрамётная лірычная ўспышка датуецца 1915 г., калі Багдановіч паехаў лячыц-ца ў Крым. Яна была кароткай. Галоўнае ў другім: лірычныя ма-тывы ў значнай меры выкрасліла вайна. Багдановіч, чуйная, уражлівая натура, не мог спяваць пра каханне ў той час, калі ішла вайна, лілася кроў, гінулі тысячы людзей. Брат Максіма Лёва, які паступіў ў Маскоўскі універсітэт, пайшоў адтуль добраахвотнікам на фронт.

У тым жа 1915 г. Максім Багдановіч піша артыкул «Забыты шлях». Ён і пачынае яго напамінкам пра вайну. «Цяжкі ўдар прыняла на сябе наша краіна: на яе абшарах зыйшліся мільённыя арміі, точуцца бітвы, усё нішчыцца, гаспадарка гібеець, не тысячы, а соткі тысяч людзей павінны кідаць усё сваё ды ісці па няз-мераным дарогам далей, а куды - немаведама, ісці, не знаходзячы прытулку, не маючы скарынкі хлеба, паміраючы і ад голаду, і ад пошасцяў, не ведаючы, якую даць сабе раду.

I мы, беларуская інтэлігенцыя, будзьма ратаваць іх, як ратавалі і дасюль, будзьма ратаваць і ў сваім краю, і на чужыне, памінаючы ў гэтыя грозныя часы абяцанне, каторае ў сэрцы сваім даваў кож-ны з нас: сілы свае ахвяраваць роднаму краю... Бо, баронячы наш народ, мы павінны бараніць і нашу культуру. I што б там ні было, а гмах яе, калісьці распачаты, павінен быць збудованы да канца» (II, 286).

Максім Багдановіч, відаць, адчуваў брак беларускіх уражанняў. Лірычныя споведзі ён пісаць не мог. Таму, як некалі да міфалогіі з яе лесунамі, вадзянікамі, русалкамі, ён звяртаецца цяпер да не-вычэрпна багатага беларускага фальклору. Бо гэта «згукі баць-каўшчыны».

Дзіўна, першы фальклорны твор пра жаніцьбу камарыка з му-хай (варыянты яго змешчаны ў зборніках Я. Чачота, П. Шэйна, Е. Раманава) Багдановіч бярэ з пласта смехавой народнай куль-туры. Тым часам паэт амаль не адгукваецца на смешнае, камічнае ў жыцці. Не дадзена ягонаму таленту такіх якасцей.

Аўтар гэтых радкоў, няхай у дыскусійным парадку, выказвае думку, што паэма-казка «Мушка-зелянушка і камарык - насаты тварык» як бы завяршае цыкл любоўнай лірыкі, прысвечанай Ан-не Рафаілаўне Какуевай.

У дадзеным выпадку «Вельмі жаласная гісторыя, выкладзеная згодна з праўдай беларускім вершам», нібы падводзіць рысу пад прыўзнятымі, шчымліва-інтанацыйнымі вершамі, перапоўненымі любоўным пачуццём. Нішто не вечнае пад месяцам. Вехай на гэ-тым шляху быў верш «***Ці ведаеце Вы, цёмнавокая пані...» Эпіграфам да гэтага верша ўзяты радкі А. Блока:

Но знаю: не пройдет бесследно Все, что так страстно я любнл, Весь трепет этой жнзнн бедной, Весь этот непонятный пыл.

Аляксандр Блок са значна болыным імпэтам «распраўляўся» з маладьші ілюзіямі наконт «Прекрасной дамы». У Багдановіча та-кой «шалёнай» страсці няма. Але і ён, каб не прайшоў «бесследно» «непонятный пыл», робіць былыя гарачыя, нават палымяныя па-чуцці літаратурай, ацэньваючы іх з цвярозай дыстанцыі.

Гумар, няхай сабе ў фальклорнай, выпрабаванай вякамі гісторыі, служыць добрым сродкам для развітання з высокімі ілюзіямі. Гісторыя ўвогуле развітваецца са сваімі драматычнымі, нават трагічнымі старонкамі пры дапамозе смеху.

Гераіня «надта жаласнай гісторыі» аказваецца асобай у вы-шэйшай ступені легкадумнай.

Не умее мушачка

Працаваць, Толькі ўмее з хлопцамі

Жартаваць; Ані выткаць кросенкі,

Ані шыць, Ані стравы хораша

Наварыць.

М. Грынчык піша: «Жанравая блізкасць, нават тэкставыя пада-бенствы асобных месц паэмы Багдановіча да народных песень сведчаць, што паэт шырока і плённа карыстаўся фальклорнымі першакрыніцамі. Пашырэнне і ўраўнаважанне сюжэтна-кампа-зіцыйных кампанентаў значна ўзмацніла ідэйную мэтана-кіраванасць твора, прыдало яму адзінства і паслядоўнасць».

Тым часам са смехавой народнай спадчыны паэт узняў толькі адзін сюжэт пра жаніцьбу камара з легкадумнай мушкай-зелянушкай. Больш камічных момантаў у апрацаваных паэтам народна-песенных матэрыялах не знаходзіцца. Гэта якраз ума-цоўвае думку, што стварэннем жартоўнай, «вельмі жаласнай гісторыі» пра мушку-зелянушку і камарыка - насатага тварыка паэт .развітваецца з ідэальнымі ўяўленнямі, дзе на высокі п'едэстал Мадонны ўзведзена звычайная «зямная» дзяўчына. Мадонны, вя-дома, ёсць, яны - спрадвечны ідэал, але на кожньш кроку не трапляюцца. Паэту ва ўсялякім выпадку такая не трапілася. Паэма «Мушка-зелянушка і камарык - насаты тварык» бліскучая як па форме, так і па зместу. Яна - яскравае сведчанне шматграннага таленту Багдановіча. Да чаго паэт ні дакранаецца, вынікаюць мас-тацкія перлы, шэдэўры. У дадзеным выпадку маем бліскуча апрацаваны сюжэт, які можна лічыць уласным творам паэта, на-пісаным паводле фальклорных матываў. Гэта яскравы ўзор народнай смехавой культуры, дзе, аднак, праяўляецца творчая асоба паэта, ягонае майстэрства індывідуальнай псіхалагізацыі. Да народнага, да фальклорна-родавай эстзтыкі Максім Багдановіч ішоў з вопытам індывідуальнай псіхалагічнай культуры, уменнем у масавым, сумарным, безаблічным бачыць асобу, індывідуальнасць. Ідзе вайна, і паэт проста не можа абмінуць гераічныя характары. Бо і беларусы гінулі ў полымі той сусветнай вайны, праяўлялі мужнасць, адвагу, гераізм. Верш «***Як Базыль у пахо-дзе канаў...» напісаны ў 1915 г. і быў змешчаны ў «Нашай Ніве», якая на той час яшчэ працягвала выходзіць. Верш заснаваны «цапкам на інтанацыях фальклорных пахавальных і рэкруцкіх пе-сень, перад намі паўстае вобраз паміраючага салдата-беларуса»37. У паэзіі Багдановіча перыяду першай сусветнай вайны няма маты-ваў пракляцця вайне, як гэта было, напрыклад, у Бядулі. Ёсць смутак, плач, адчай, але пракляцця няма, як не было яго, скажам, у А. Блока, А. Талстога, С. Ясеніна. Тут зусім інакшае ўспрыманне смерці героя.

- Гэй, чалом табе, чалом, Беларусь, Ўся староначка бяздольная! Не забыў твой сын сваей маці, За цябе у зямлі яму ляжаці.

Максім Багдановіч Расію разумее шырока, не як сукупнасць, а як саюз народаў, якія яе насяляюць. «Раз данные народы жнвут в одннх н тех же государственных условнях, вместе [...] участвуют в государственном стронтельстве, знают обвдне победы н пораже-ння, - онн не могут быть чужды друг другу. Нужно только, чтобы эгонстнческне ннтересы отдельных народностей не подтачнвалн этой естественной государственной спайкн.

У нас, как нзвестно, далеко не все благопрнятно в этом по-следнем отношеннн. Но мы нмеем евде однн моіцный фактор, сплачнваюшнй разнородные племена Росснйской нмпернн, нмен-но русскую культуру. Ее печать лежнт на духовном творчестве лю-бого народа Роснн, она является для ннх обшей почвой, сблнжая содержанне нх культур, нх ндейных н лнтературных теченнй. По-этому можно с полным правом говорнть о намечаювдемся форму-лнрованнн «нацнональной лнтературы Росснн» (II, 405).

Пазней М. Багдановіч назаве тры блізкія славянскія літарату-ры - рускую, украінскую і беларускую - літаратурамі рускімі, укладваючы, вядома, у гэтае слова расшыральны сэнс. Так або інакш, а паэт у гады першай сусветнай вайны многа піша пра сла-вянства. Пры гэтым права на развіццё сваёй культуры для кожнага славянскага народа - вялікага ці малога - для яго бясспрэчнае.

Менавіта ў гады вайны М. Багдановіч напісаў свае бліскучыя артыкулы, прысвечаныя ўкраінскім пісьменнікам: «В. Самнйлен-ко» (1916), «Нван Франко» (1916), «Грнцько Чупрннка» (1916). Трохі раней, у пачатку 1914 г., надрукаваны артыкул «Памята Т.Г. Шевченко». На прыкладзе паэзіі Шаўчэнкі, Самійленкі Ба-гдановіч паказаў, як, з аднаго боку, глыбока ўрастае гэтая паэзія сваімі каранямі ў народную глебу, з другога - як узбагачаецца да-сягненнямі сусветнай паэзіі.

Для Багдановіча вышэйшай ступенню мастацкага фальк-ларызму заўсёды былі дзве акалічнасці. Па-першае, твор, навеяны фальклорнымі крыніцамі, павінен адпавядаць духу народнай творчасці. 3 другога боку, ён павінен быць пераасэнсаваны, у ім павінна праглядваць індывідуальнасць паэта, кола ягоных сімпа-тый і антыпатый, мусіць улічвацца таксама дух часу.

Вершы «***Ой, лясы-бары ды лугі-разлогі!», «***Цёмнай ноччу лучына дагарала», «***У мясцечку Церасцечку не званы гудзяць» не выбіваюцца з фальклорнай традыцыі. Аўтарская асоба ў іх не прысутнічае. Другая справа: адчуваецца апрацоўка, шліфоўка, ва-калізм, разлічаны на песенную шырыню. Тое ж можна сказаць пра цыкл «На ціхім Дунаі», у прыватнасці пра вершы «Бяседная», «Лявоніха» і інш.

Зварот Максіма Багдановіча на заключным этапе творчасці да фалыслору гаворыць нам пра цікавасць паэта да народнага жыцця, да вытокаў яго духоўнай энергіі. Пры ўсім размаху эпічнай героікі, уласцівай «ваенным» вершам М. Багдановіча, ёсць у іх і чыста ча-лавечы, «пакутніцкі» аспект. Бо вайна - народнае гора, бяда, бо ў салдат ёсць жонкі, дзеці, якія пасля гібелі кармільца застаюцца пакутнікамі.

Цёмнай ноччу лучына дагарала,

Я Арцёму кашулю вышывала:

Пасярэдзіне - сонейка,

Навокал зоры дробныя.

Толькі ўходзіць у хату сястрычанька, -

Белы-чысты ліст у руках,

Белы тварык увесь у слязах:

«Ой, забілі Арцёма, забілі,

У нязнанай старонцы зарылі;

Ой, забілі Арцёма шрапнеляй,

Завіруха яго крые белай беляй».

3 фальклорных захапленняў Багдановіча вынікае сівая даўнасць, гераічная легенда пра няскораных, гордых, вялікасных духам герояў. Іменна пра гэта гаворыць невялікая паэма «Максім і Магдалена». У беларускім фальклоры, як вядома, няма гераічных былін. Але дух народнай творчасці сведчыць аб другім. Эпічную героіку ў беларусаў замест былін як бы выконваюць казкі пра ба-гатыроў-асілкаў. У гэтым сэнсе беларускі казачны эпас нават вы-біваецца, вызначаецца асаблівым багаццем сярод астатніх сла-вянскіх народаў. Паэма «Максім і Магдалена», магчыма, і ўзнікла з гэтых крыніц. Толькі канец у ёй не казачны, пераможны.

Водгаласы быліннай формы адчуваюцца ў паэме. Толькі паэт «перабівае» ўрачыста-апавядальную форму быліны гутарковай інтанацыяй і песенна-танцавальнымі рытмамі. I дакладна выма-лёўвае вобраз удалога-зуха, які, належачы да «хлопскага», самага нізкага стану, адважыўся пакахаць дачку старога ваяводы. Па-каранне не прымусіла доўга чакаць. Як у казках, «Ланцугамі хлоп-цу ногі закавалі, Павялі на шіяц кірмашовы, На памост высокі сасновы».

Ды не раскайваецца Максім. Не просіць літасці, спагады. Іграе на цымбалах, спявае песню пра каханую, пра сваіх дзяцей, што застаюцца сіротамі, пойдуць у жабракі.

А як смерцю Максіма скаралі, - Рукі белыя да брамы прыбшалі, Рукі белыя да брамы мястовай, Галаву - да вежы вартовай, Каб дажджы яму кудры мачылі, А вятры бы сушылі, Каб крукі прыляталі - вочы дзюбалі, Ўсе бы людзі пазіралі - ды не забывалі.

Фальклорныя творы Багдановіча глыбока філасофскія па зме-сту. Верш «Страцім-лебедзь» напісаны ў 1917 г., у прыфрантавым Мінску, куды восенню 1916 г. прыехаў хворы паэт.

«Страцім-лебедзь» - рэквіем паэта сабе, свайму трагічнаму лё-су. Сюжэт запазычаны з фальклору, з народнага сказу аб «Страцім-птушцы» («Беларускі зборнік» Е.Р. Раманава - «Сказкн космогоннческне н культурные»). Неазначаную птушку паэт за-мяніў канкрэтным лебедзем, бо лебедзь - птушка высакародная, вобраз прыгожага лебедзя мастацкі ўзмацняў паэтычную задуму. Не выключана, што гэты верш, прадчуваючы хуткую смерць, паэт разглядаў як сваю лебядзіную песню. Няма дакладных фактаў аб часе напісання верша. Ён друкуецца па газ. «Вольная Беларусь» (1917, 30 лістапада) з рэдакцыйнай адзнакай: «Пасмертны верш». 3. Бядуля ўспамінае аб адной размове з паэтам, калі ён паведаміў, што задумаў твор на тэму біблейскага міфа аб Ноевым каўчэгу. Тэму паэту навеяла вайна, гібель мільёнаў людзей, а таксама яго-ны ўласны лёс. Верш напісаны ў манеры сказавай танальнасці, блізкай да высокага, урачыстага біблейскага стылю.

Пачынаў туг Нрй будаваць каўчэг

3 таго дзерава ліванскага.

Ўшыркі гэтаму каўчэгу - сто лакцёў,

А ўдаўжкі - болей тысячы.

Ды ўзяў туды Ной і птах і звяроў,

Каб не звёўся іх род з зямлі. Ды не плыў к яму з мора сіняга Страцім-лебедзь - горды, моцны птах.

Загінуў Страцім-лебедзь, і «Ад усіх цяпер патомкі ёсць, Ды няма адных - Страцімавых (3. Бядулю Багдановіч чытаў: «адных Максімавых)»38.

Выразна адчуваецца багаборніцкі матыў у багдановічаўскім «Страцім-лебедзі». Прыгожы, горды, моцны птах пакараны за не-пакору, за тое, што не плыў да каўчэга «з мора сіняга».

Побач з гэтым вершам, перлам беларускай паэзіі, стаіць другі шэдэўр - «Пагоня», напісаны ў тым жа 1916 г. Супярэчлівыя звесткі аб месцы напісання верша. Паводле ўспамінаў В. Гарба-цэвіча, Багдановіч чытаў яго перад навучэнцамі Мінскай, Седлец-кай і Яраслаўскай настаўніцкіх семінарый у 1916 г. Аднак боль-шыя падставы верыць А. Смолічу, які сцвярджае, што Багдановіч прачытаў гэты верш разам з вершам «Страцім-лебедзь» у народ-ным доме «Беларуская хатка» ў канцы 1916 г. Ёсць значны грунт для сцверджання, што абодва вершы былі і напісаны ў Мінску во-сенню 1916 г.

Якія дзеля гэтага падставы? Багдановіч зноў, як у 1911 г., на ўласныя вочы ўбачыў Беларусь. Знявечаную, халодную, галодную, з тысячамі бежанцаў, якіх вайна выгнала з родных наседжаных мясцін.

Тым часам адбыліся падзеі, вельмі нярадасныя для паэта. Вільню ў 1916 г. захапілі немцы. Спыніла існаванне «Наша Ніва». Па звестках, якія меў паэт, частка беларускай інтэлігенцыі, якая засталася ў Вільні, «заняла пранямецкую пазіцыю. Яна выступала за адраджэнне Вялікага княства Літоўскага, куды, па іх разліках, павінна была ўвайсці ўся Беларусь. Усе разумелі, што такое дзяржаўнае аб'яднанне непазбежна трапіла б пад пратэктарат Германіі. Хісткую пазіцыю занялі і некаторыя кіраўнікі «Нашай Нівы»39. Значыць, Беларусь, славянская краіна, пад уладай нем-цаў. Апошняе было не проста непрымальным, а ненавісным, варожым для Багдановіча.

Не гэтак даўно выйшаў III том Поўнага збору твораў Максіма Багдановіча. Шэраг матэрыялаў, змешчаных у ім, яшчэ не былі ў шырокім навуковым ужытку. Аналізуючы іх, можна без пераболь-шання сказаць: першую сусветную вайну паэт разглядаў як вайну супраць славянства. I такія артыкулы, як «Братья-чехн», «Угорская Русь», «<Галнцкая Русь>», «Украннское казачество», «Белорусы», былі напісаны не да пачатку вайны, як сцвярджаюць некаторыя крытыкі, а ў час вайны. Вядома, Багдановіч не быў ні шавіністам, ні панславістам. Але добра бачыў, што болыыасць славянскіх краіну ходзе гістарычнага развіцця страцілі самастойнасць і трапілі пад чужаземную ўладу - пераважна нямецкую.

Максім Багдановіч шчыра верыў у неабходнасць незалежнага развіцця кожнай славянскай краіны - вялікай і малой. Ён, вядо-ма, разумеў, што ў геапалітычных адносінах самастойнае існаван-не ўсіх славянскіх краін, асабліва малых, наўрад ці ў бліжэйшым будучым магчыма. Але ў такім выпадку малыя краіны ці іх фе-дэрацыі мусяць падтрымліваць вялікія роднасныя ім народы і на-цыі. Вось што пісаў М. Багдановіч у артыкуле «Белорусы» (1915);

«Что касается нацнонально-культурных требованнй, выстав-ленных белорусскнм двнженнем, то основу нх составляют домага-тельства характера элементарного н, по своей элементарностн, бесспорного. Это нменно преподаванне в народных школах на белорусском языке н введенне белорусского языка в церковь н костел. Менее вннмання белорусская обвдественная мысль уделя-ла белорусскому языку в средней школе, уннверснтете (добнвают-ся его огкрытня в Внльно) н некоторых другнх государственных учрежденнях. Однако н в этой сфере она выставляет некоторые домогательства. Наконец, есть еіце требованне выделення Бело-русснн н Лнтвы, спаянных экономнческн, географнческн н нсто-рнческн, в областную самоуправляюіцуюся еднннцу. Думается, что русская ннтеллнгенцня может встретнть этн чаяння н домогатель-ства с полным сочувствнем. Думается, что она может протянуть свою руку белорусской ннтеллнгенцнн» (III, 125).

I вось верш «Пагоня». Страсны, палымяны, які прыкметна вы-дзяляецца сярод паэтычнай публіцыстыкі М. Багдановіча. Тут усё сплялося разам: вера паэта ў лепшую будучыню роднага народа, гонар за яго гістарычныя здзяйсненні, здрада буржуазных дзеячаў, гатовых дзеля ўласнай кар'еры паставіць родны край і народ пад уладу чужынцаў і тупагаловых рускіх чыноўнікаў, што пад час вайны забаранілі, тапталі нагамі ўсё беларускае.

Беларусь - мара, надзея, ідэя, якой паэт прысвяціў жыццё. Яго духоўная апора. Але ў бітве гігантаў, Германіі і Расіі, якая ідзе на беларускіх палях, прасторах, ніхто пра саму краіну не думае, і можа так здарыцца, што на такім агромністым вогнішчы, якое на яе зямлі палыхае, яна проста згарыць. Але з другога боку, гісторыя краіны ведае нямала такіх крывавых пажарышчаў, і народ бе-ларускі не знік, ён жыве, заяўляе аб сваіх правах, аб годцасці сва-ёй, сваім слаўным мінулым. У публіцыстычным вершы ёсць мо-мант асабісты.

Толькі ў сэрцы трывожным пачую За краіну радзімую жах, - Ўспомню Вострую Браму святую I ваякаў на грозных канях.

У аўтографе паэтам над вершам была зроблена наступная заўвага: «У старай Вільні на муру Гострай Брамы высечаны герб мястовы - ваякі на імкнучых конях. Герб гэты Вільня атрымала яшчэ за часы Вялікага княства Літоўскага, і завецца ён Літоўскай пагоняй» (I, 666).


Подобные документы

  • М. Багдановіч – прадстаўнік паэзіі "чыстай красы", тонкіх і інтымных чалавечых пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў. Творчасць Максіма Гарэцкага і наватарскія тэндэнцыі ў літаратуры. Творчасць Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну.

    реферат [65,7 K], добавлен 23.03.2011

  • Кароткая гісторыя сям'і вядомага беларускага паэта, публіцыста, літаратуразнаўца, перакладчыка; класіка літаратуры і сучаснага мовы М.А. Багдановіча і яго продкаў. Фотаздымкі з яго сямейнага архіва. Меркаванне пра яго творчасць ад іншых дзеячаў мастацтва.

    презентация [582,1 K], добавлен 04.02.2015

  • Выкарыстанне ў паэзіі М. Багдановіча індывідуальна аўтарскіх, народна-паэтычных эпітэтаў, а таксама эпітэтаў-прыдаткаў. Вызначанне найбольш выкарыстоўваемых каляровых эпітэтаў ў вершах паэта, а таксама колерав, якія аўтар ужывае ў адзінкавых выпадках.

    курсовая работа [35,8 K], добавлен 27.10.2013

  • Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.

    курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016

  • Сучасная беларуская паэзiя. Даследаванне інтымнай лірыкі знакамітага песняра Максіма Багдановіча. Раскрыцця вобраза кахання і любові на старонках яго зборніка: "У зачарованым царстве", "Каханне і смерць", "На ціхім Дунаі", цыклы "Мадонны" і "Эрас".

    курсовая работа [49,1 K], добавлен 06.02.2014

  • Творчае жыццё Максіма Танка. Духоўная, маральна-філасофская, гуманістычная эвалюцыя лірычнага героя ў паэзіі М. Танка. Праблемна-сімвалічнае поле паэзіі. Вобраз "сонца", канцэпт "дарога". Колеравая палітра вершаў. Асаблівасці паэтычнага радка М. Танка.

    курсовая работа [199,1 K], добавлен 03.02.2014

  • Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.

    дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013

  • Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.

    курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013

  • Фарміравання светапогляду Лучыны. Уплыв пазітывізму на паэтычную творчасць і вырашэнне праблемы тэхнічнага і сацыяльнага прагрэсу. Характарыстыка пошукаў сэнсу сэнсу жыцця і шчасця ў лірыцы паэта. Адметнасці мастацкага вырашэння тэмы смерці ў яго паэзіі.

    курсовая работа [48,6 K], добавлен 27.06.2016

  • Творчасць Алеся Разанава і мастацкія прынцыпы сюррэалізму. Асаблівасці спасціжэння рэчаіснасці ў лірыцы паэта. Асацыятыўны падтэкст твораў. Змясоўная паралель "лагічнасць і нелагічнасць" вершаў. Лінгвістычныя і экстралінгвістычныя разважанні над паэзіяй.

    курсовая работа [64,7 K], добавлен 29.07.2016

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.