Эпітэт як сродак стварэння вобразнасці ў паэзіі Максіма Багдановіча
Выкарыстанне ў паэзіі М. Багдановіча індывідуальна аўтарскіх, народна-паэтычных эпітэтаў, а таксама эпітэтаў-прыдаткаў. Вызначанне найбольш выкарыстоўваемых каляровых эпітэтаў ў вершах паэта, а таксама колерав, якія аўтар ужывае ў адзінкавых выпадках.
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 27.10.2013 |
Размер файла | 35,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны”
Філалагічны факультэт
Кафедра беларускай мовы
Курсавая работа
Эпітэт як сродак стварэння вобразнасці ў паэзіі Максіма Багдановіча
Выканаўца: Новікава Галіна Віктараўна
студэнтка 4 курса гр. БФ-41
Навуковы кіраўнік: старшы выкладчык
Кісялёва Валянціна Аляксееўна
Гомель 2013
РЭФЕРАТ
Курсавая работа мае 25 старонак, 13 крыніц.
Ключавыя словы: эпітэт, агульнамоўны, народна-паэтычны, індывідуальна-аўтарскі, каляровыя эпітэты.
Прадмет даследавання: эпітэт як сродак мастацкай выразнасці і стварэння вобразнасці ў паэзіі М. Багдановіча.
Аб`ект даследавання: паэзія Максіма Багдановіча.
Мэта работы - прааналізаваць у вершах М. Багдановіча ўжыванне эпітэтаў, правесці іх класіфікацыю.
Задачы:
1) выявіць у паэзіі агульнамоўныя эпітэты;
2) прасачыць выкарыстанне ў вершах індывідуальна аўтарскіх эпітэтаў, а таксама эпітэтаў-прыдаткаў;
3) знайсці ў вершах народна-паэтычныя эпітэты;
4) знайсці ў вершах паэта каляровыя эпітэты, вызначыць найбольш выкарыстоўваемыя колеры, а таксама колеры, якія аўтар ужывае ў адзінкавых выпадках.
Метад даследавання: аналітычны, апісальны.
Вынікі курсавой работы могуць быць выкарыстаны пры напісанні куравых і дыпломных работ, пры вывучэнні творчасці Максіма Багдановіча ў школе.
ЗМЕСТ
Уводзіны
1. Эпітэт як сродак стварэння вобразнасці ў паэзіі М. Багдановіча
1.1 Агульнамоўныя эпітэты
1.2 Індывідуальна-аўтарскія эпітэты; эпітэты- прыдаткі
1.3 Народна-паэтычныя эпітэты
2. Каляровыя эпітэты ў паэзіі М. Багдановіча
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
УВОДЗІНЫ
Вобразнасць пэтычнай мовы залежыць, найперш, ад выкарыстання выяўленчых сродкаў, сярод якіх важную ролю адыгрываюць эпітэты. Менавіта яны дапамагаюць ахарактарызаваць прадметы, жыццёвыя з'явы дакладна і ўсебакова, падаюць вобраз яркім і запамінальным, а мову больш выразнай. Багатая на эпітэты мова гучыць вельмі прыгожа і эмацыянальна. Менавіта эпітэты ў многім вызначаюць індывідуальны стыль таго ці іншга пісьменніка або паэта, бо кожны з іх валодае сваімі арыгінальнымі і непаўторнымі эпітэтамі.
Эпітэт - адзін з самых старажытных і найбольш пашыраных тропаў. Гэты тэрмін узнік яшчэ ў антычную эпоху і ў літаратурным перакладзе з грэчаскай мовы абазначае прыдатак [1;3].
Эпітэт - вобразнае (найбольш метафарычнае) азначэнне, якое вылучае характэрную рысу ці прымету якога-небудзь прадмета, з'явы, ацэньвае іх, выклікае пэўныя эмацыянальныя адносіны да іх, дапамагае ўбачыць аўтарскае разуменне рэчаіснасці, самога чалавека.
Эпіэт - гэта троп, моўны сродак мастацкай выразнасці; эпітэт - гэта і слова з пэўным лексічным значэннем. Таму вучоныя разглядаюць яго ў двух аспектах - літаратуразнаўчым і лінгвістычным. Разглядаючы эпітэт у лінгвістычным аспекце, неабходна ўлічваць суадноснасць яго дэнататыўнага і канататыўнага значэнняў, спалучальнасць з паяснёным словам, стылістычную характарыстыку і функцыю.
Сярод навукоўцаў існуе два падыходы да разумення тэрміна “эпітэт”. Адны даследчыкі прытрымліваюцца вузкага разумення тэрміна і адносяць да эпітэтаў толькі тыя азначэнні, якія характарызуюцца мастацкай вобразнасцю, выразнасцю. Гэта пераважна вобразныя азначэнні з паэтычных твораў, якія адлюстроўваюць аўтарскае бачанне рэчаіснасці. Такой думкі прытрымліваюцца Б.В. Тамашэўскі, І.Р. Гальперын, І.У. Арнольд, якія сцвярджаюць, што эпітэт адрозніваецца ад звычайнага лагічнага азначэння ”пераносным характарам слова”. Другія даследчыкі (Л.І. Цімафееў, С. Тураеў, В.П. Рагойша) разглядаюць эпітэт як мастацкае азначэнне ў шырокім сэнсе слова і адносяць да эпітэтаў любое слова, якое характарызуе прадмет або з'яву. У гэтым сэнсе эпітэтам з'яўляецца любы прыметнік.
Аднак мы будзем у нашай працы прытрымлівацца думкі, што не кожнае азначэнне з'яўляецца эпітэтам. Не з'яўляюцца эпітэтам лагічныя азначэнні, якія не маюць вобразнасці. Патрэбна адрозніваць паэтычнае, вобразнае азначэнне ад звычайнага лагічнага. Як адзначае Б.В. Тамашэўскі, “функцыя лагічнага азначэння - у выдзяленні абазначаемай з'явы з групы ёй падобных з мэтай указаць на прадметы, якімі яна адрозніваецца ад іншых з'яў. Паэтычнае азначэнне не мае функцыі выдзялення з'явы з групы ёй падобных і не ўводзіць новай прыкметы, якая не заключаецца ў азначаемым слове і мае на мэце звярнуць увагу на дадзеную прыкмету, або выражае эмацыянальныя адносіны гаворачага да прадмета ці з'явы” [1.58]. Адрозніць лагічнае, звычайнае азначэнне ад мастацкага, вобразнага заўсёды дапамагае кантэкст. Менавіта кантэкст акрэслівае стылістычную функцыю эпітэта, вызначае яго месца ў мастацкім радку. Нярэдка лагічнае азначэнне, калі яно стаіць побач з эпітэтам, пад яго ўплывам таксама становіцца вобразным, характарыстычным.
Замена стылістычнай функцыі лагічных азначэнняў выразна назіраецца пры ампліфікацыі, калі цэлы шэраг азначэнняў уключаецца ў адну сістэму ацэнак-характарыстык, што ў значнай ступені выклікае змест паяснёнага слова, яго семантычная разнастайнасць. Спрэчным застаецца пытанне адносна граматычнага выражэння эпітэтаў. Большасць вучоных (Б. Тамашэўскі, А. Лук'яноўскі, І. Рыбакова і інш.) лічыць, што эпітэты - гэта пераважна якасныя прыметнікі, простыя і складаныя. І. Рыбакова адзначае, што сувязь эпітэта з паяснёным словам не можа разглядацца як прэдыкатыўная. Эпітэт і паяснёнае слова ўтвараюць словазлучэнне атрыбутыўнага тыпу, “усякая іншая сінтаксічная функцыя - не функцыя эпітэта” [2.59].
Эпітэты - гэта і адносныя, і прыналежныя прыметнікі, але тады, калі ў кантэксце яны набываюць пераноснае значэнне, метафарызуюцца.
Эпітэты - гэта і дзеепрыметнікі, а таксама прыметныя і дзеепрыметныя словазлучэнні; спалучэнні прыслоўяў з прыметнікамі, прыслоўямі з дзеепрыметнікамі; дапасаваныя да назоўнікаў назоўнікі, простыя прыдаткі.
Некаторыя даследчыкі эпітэта - літаратуразнаўцы - лічаць, што эпітэт не мае сінтаксічна акрэсленага зместу. Яны разглядаюць эпітэт як слова (ці групу слоў), якое выражае эмацыянальную ацэнку або вобразную характарыстыку адпаведнага паняцця.
Па-рознаму вырашаецца ў навуковай літаратуры праблема класіфікацыі эпітэтаў. Адны вучоныя лічаць, што эпітэт неабходна разглядаць у цеснай сувязі з эвалюцыяй паэтычнага стылю. Другія даследчыкі за аснову класіфікацыі бяруць асаблівасці стылістычнага ўжывання вобразных азначэнняў, ступень устойлівасці іх сувязі з паяснёным словам. У выніку выдзяляюць наступныя тыпы эпітэтаў: агульнамоўныя (звыклыя), індывідуальна-аўтарскія (рэдкасныя, аказіянальныя) і народна-паэтычныя (сталыя, традыцыйныя).
Яшчэ ў канцы 19 стагоддзя акадэмік А.М. Весялоўскі падзяліў эпітэты на тры асноўныя групы: таўталагічныя, паясняльныя і метафарычныя. У сваёй “Гістарычнай паэтыцы” ён падкрэсліваў, што “гісторыя эпітэта ёсць гісторыя паэтычнага стылю ў скарочаным выданні, і нават не толькі стылю, але і паэтычнай свядомасці” [6.46].
У нашай працы мы будзем прытрымлівацца класіфікацыі Н.В. Гаўрош, у аснове якой знаходзяцца асаблівасці стылістычнага ўжывання вобразных азначэнняў, ступень устойлівасці іх сувязі з паяснёным словам выдзяляем наступныя віды эпітэтаў: агульнамоўныя (звыклыя); індывідуальна-аўтарскія (рэдкасныя); народна-паэтычныя (сталыя).
1. ЭПІТЭТ ЯК СРОДАК СТВАРЭННЯ ВОБРАЗНАСЦІ Ў ПАЭЗІІ М. БАГДАНОВІЧА
Эпітэт - адзін з актыўных стылістычных сродкаў у паэзіі М. Багдановіча. Амаль што ў кожным яго вершы мы знойдзем вельмі трапнае, прыгожае і мудрае слова. Паэт ужывае эпітэты, калі таго патрабуе змест выказвання, каб паўней ахарактарызаваць прадмет, з'яву, выказаць свае адносіны да іх. Для прыкладу можна ўзяць радкі з верша “Зімовая дарога”:
…Ўюцца змейкай срабрыстай дарожкі,
Брызгі золата ў небе блішчаць,
І маркотныя месяца рожкі
Праз марозную мглу зіхацяць [4.71]…
Паэт перадае сваё захапленне малюнкамі роднага краю, выказвае пачуццё радасці і замілавання, і знаходзіць для гэтага выразныя і трапныя мастацкія азначэнні. У М. Багдановіча ў гэтых радках дарожка - срабрыстая, рожкі месяца - маркотныя. Гэтыя мастацкія азначэнні - эпітэты.
Эпітэт - вобразнае азначэнне, якое характарызуе прадмет, чалавека, жыццёвую з'яву, вылучае характэрную рысу ці прымету якога-небудзь прадмета, з'явы, ацэньвае гэты прадмет ці з'яву, выклікае пэўныя эмацыянальныя адносіны да іх, дапамагае ўбачыць аўтарскае разуменне рэчаіснасці, самога чалавека. Эпітэт узмацняе выразнасць, вобразнасць мовы твора, падкрэслівае індывідуальную прымету прадмета: светлы след, сіні прастор, край наш нядольны, доля гаротная, шчыры бор, мудры і кіпучы верш, срэбныя цвяты, знічка коціцца агністаю слязой.
Як ужо было адзначана вышэй, у навуковай літаратуры пакуль няма ні прызнанай тэорыі эпітэта, ні адзінага, вычарпальнага акрэслення самога тэрміна, ні дакладнага вызначэння яго зместу і аб'ёму. Адны даследчыкі трымаюцца так званага вузкага разумення тэрміна эпітэт і адносяць да эпітэтаў толькі азначэнні, якія характарызуюцца своеасаблівай мастацкай выразнасцю, вобразнасцю. І менавіта такія эпітэты, на іх думку, - пераважна з паэтычных твораў - адлюстроўваюць аўтарскае бачанне свету, выяўляюць яго пачуцці, яго светаўспрыманне. Калі разглядаць эпітэт менавіта з такога боку, то эпітэт тут будзе з'яўляцца вобразным азначэннем, які служыць у тэксце і акрасай, і ўпрыгожаннем мастацкага тэксту. У паэзіі М. Багданоіча такімі эпітэтамі з'яўляюцца: агністая сляза, сінявокая ноч, зімовая ласка, шчыры бор, лёгкая хмара, вясёлкавыя іскры, срэбныя цвяты, да ракі радзімай, краса жывая, струн вясёлых перабор, родныя кветкі, сіняя даль.
Некаторыя даследчыкі разглядаюць эпітэт як мастацкае азначэнне ў шырокім сэнсе слова і лічаць эпітэтам кожнае слова, якое паясняе, характарызуе якое-небудзь паняцце, прадмет, з'яву. Напрыклад, Л. Цімафееў і С. Тураеў лічаць, што ў стылістычным кантэксце ўсякае азначэнне можа быць вобразным [5.470]. Да прыкладу, М. Багдановіч з назоўнікам рака спалучае азначэнні срэбная, радзімая, люстраная;
месяц у паэта - белы заплаканы, бледна-сіні, залаты, вільготны;
ноч уяўляе сабе М. Багдановіч як - вечная, сінявокая, нахмураная, глухая, гэтыя азначэнні ў адпаведным стылістычным кантэксце ўспрымаюцца як вобразныя - як эпітэты.
Аднак не кожнае азначэнне - эпітэт. Не з'яўляюцца эпітэтам лагічныя азначэнні, яны не маюць вобразнасці. Лагічнае азначэнне называе такую прымету прадмета, якая адрознівае яго ад іншых, такіх самых прадметаў, эпітэт жа - ацэньвае, характарызуе прадмет, выражае адносіны аўтара да яго.
Напрыклад, можна параўнаць: густая, вялікая, цёмная, грымотная хмара і празрыстая, лёгкая, магутная, бяздольная, хмара - дыван-самалёт.
У небе - ля хмары грымотнай - празрыстая, лёгкая хмара
Шпарка плыла, і абедзве чагось чырванелі ад жару.
Зліцца жадалі яны, зрабіліся б хмарай магутнай,
Але далёка іх вецер разнёс, наляцеўшы нячутна.
Дробным дажджом над зямлёй, як слязамі, адна пралілася;
Гулкім раскатам грымотаў другая ў адказ азвалася.
І па асобку загінулі хмары бяздольныя тыя,
Чуючы ў небе, як вецер над смерцю іх радасна вые [4.58].
Эпітэт адрозніваецца ад звычайнага, лагічнага азначэння сваім пераносна-вобразным ужываннем.
Як ўжо было адзначана вышэй, спрэчным застаецца пакуль што пытанне адносна граматычнага выражэння эпітэтаў. Большасць вучоных (Б. Тамашэўскі, А. Лук'яноўскі, І. Рыбакова і інш.) лічаць, што эпітэты - гэта пераважна якасныя прыметнікі. І. Рыбакова адзначае, што сувязь эпітэта з паяснёным словам не можа разглядацца як прэдыкатыўная. Эпітэт і паяснёнае слова ўтвараюць словазлучэнне атрыбутыўнага тыпу, усякая іншая сінтаксічная функцыя - не функцыя эпітэта [2.59,63]. Такое разуменне функцыі эпітэта дае падставу сцвярджаць, што азначэнні, выражаныя адноснымі прыметнікамі, - лагічныя азначэнні. Эпітэтамі ж яны становяцца тады, калі ў кантэксце набываюць пераноснае значэнне, метафарызуюцца, становяцца якаснымі, напрыклад: бахматыя зоркі, сінявокая ноч, маладзік бледна-сіні, сіняя вышыня, срэбная рака, срэбныя цвяты, люстраная вада, срэбны пыл:
І праз імглу яго патроху праступае
Маленькіх, мілых зор дрыжачы, срэбны пыл. (верш “Актава”) [4.142].
Дзе вы, лясоў, палёў цвяты?
Вас холад загубіў!
Чаму ж ён срэбныя цвяты
На гэтым шкле ўзрасціў?
Ім, бледным, мёртвым, не збудзіць
Былога пачуцця,
Як не змагу яго збудзіць
Халодным вершам я [4.123].
Такія мастацкія азначэнні не толькі характарызуюць прадметы ці з'явы, а і пераносяць на іх з іншых (непасрэдна не выражаных у кантэксце) прадметаў новыя, дадатковыя якасці.
У ролі вобразных азначэнняў - эпітэтаў М. Багдановіч ужывае дзеепрыметнікі, дзеепрыслоўі, прыметнікі.
Сонца ціха скацілася з горкі;
Месяц белы заплаканы свеціць,
Аглядае бахматыя зоркі,
Цягне з возера срэбныя сеці [4.54].
Панурая, вялізная жывёла
Па шыры неба ў даль марудна праплывае.
Ўсё сціхла. Але вось паветра рассякае
Агністы меч і зіхаціць вясёла [4.57].
...Жыццё чуваць з усіх старон,
Жыццём напоўнены ўвесь мрок.
Ці ж загубіў плывучы сон
З чырвоных макаў свой вянок [4.61] ?
Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай зямлёй,
І павёў яго ў цёмную даль за сабой,
І прывабіў да мглістай халоднай вады, -
Сэрца білася рыбкай у сеці тады [4.66].
1.1 Агульнамоўныя эпітэты
Большасць разглядаемых эпітэтаў класіфікуецца як агульнамоўныя. Яны вылучаюцца сярод іншых груп устойлівай сувяззю з паяснёным словам, частай ужывальнасцю ў літаратурнай мове і магчымасцю ўзнаўляцца адносна кантэксту. Сярод звыклых эпітэтаў сустракаюцца як стылістычна нейтральныя, так і эмацыянальна афарбаваныя, ужытыя з прамым і пераносным значэннем. У паэтычнай мове Максіма Багдановіча гэта самая шматлікая група агульнамоўных эпітэтаў: лёгкая, грозная, магутная, грымотная, празрыстая хмара; бледна-сіні, чырвоны маладзік; зялёнае, глухое неба; срэбны туман; сіняя даль; сіняя выш; звонкі,буйны вецер; чырвона-жоўты, залаты, бледны, тонкі, маркотны, зялёны, вільготны месяц; ноч глухая, сінявокая; сіні прастор; срэбная рака; срэбныя цвяты; пануры, чорны агонь; срэбны пыл; сінія, ясныя зоркі; срэбная раса; срэбраны голас; сіні абшар; пужлівая, жывая песня; маркотная ліпа; хмурыя, цёмныя елі; буйная мяцель; пушысты сняжок; сіняя ноч; шэрыя дні; пануры, вясёлы калёр.
У небе - ля хмары грымотнай - празрыстая, лёгкая хмара
Шпарка плыла, і абедзве чагось чырванелі ад жару.
Зліцца жадалі яны, зрабіліся б хмарай магутнай... [4.58].
Ціха па мяккай траве
Сінявокая ноч прахадзіла... [4.64].
...Сумна плыве маладзік бледна-сіні
Ў небе вячэрнім, зялёным, як лёд... [4.65].
Поле нікне ў срэбным тумане,
Снег блішчыць, як халодная сталь,
І лятуць мае лёгкія сані,
Унашуся я ў сінюю даль [4.71].
Але што там блішча? Ці не ты, сястрыца,
Ці не ты ліешся, срэбная рака [4.116]?
Ў душы гарыць агонь нуды, - пануры, чорны [4.132].
Зялёны, быццам лёд, халодны небасхіл,
І праз імглу яго патроху праступае
Маленькіх, мілых зор дрыжачы, срэбны пыл [4.142].
Максім Багдановіч, сапраўды, ужывае ў сваіх вершах вялікую колькасць агульнамоўных эпітэтаў. У сваёй большасці, гэта якасныя і адносныя прыметнікі (лёгкая, грозная хмара, тонкі, маркотны, зялёны маладзік, шэрыя дні; срэбны пыл, срэбны туман), таксама рэдка, але сустракаюцца дзеепрыметнікі (дрыжачы пыл). Сінтаксічная функцыя гэтых эпітэтаў у асноўным азначэнні.
Трэба адзначыць, што паэт вельмі трапна выкарыстоўвае гэтыя эпітэты ў сваіх вершах, што паказвае на яго шырокае бачанне свету і любоў да сваёй радзімы, да свайго роднага краю.
1.2 Індывідуальна-аўтарскія эпітэты ў паэзіі м. Багдановіча
Эпітэты-прыдаткі
Асаблівасць індывідуальна-аўтарскіх (рэдкасных, аказіянальных) эпітэтаў заключаецца ў тым, што яны дапамагаюць больш поўна раскрыць адметнасць мастацкага стылю таго ці іншага аўтара. Гэтыя эпітэты вызначаюцца арыгінальнасцю, самабытнасцю аўтарскага ўжывання. Яны адлюстроўваюць светапогляд пісьменніка, яго індывідуальныя асаблівасці асэнсавання рэчаіснасці. Індывідуальна-аўтарскія эпітэты рэдкасныя, таму што яны адзінкавыя, іх ствараюць аўтары мастацкіх твораў з мэтай уздзеяння на чытача. Такія вобразныя азначэнні надзвычай рэдка спалучаюцца з аднымі і тымі ж словамі; яны адзінкавыя, неўзнаўляльныя. Ступень устойлівай сувязі ўнутры атрыбутыўнага словазлучэння, у якім паясняльнае слова - аказіянальны эпітэт, невялікая. Умовай узнікнення індывідуальна-аўтарскіх эпітэтаў служыць незвычайнасць, нестандартнасць спалучэння слоў, якая адлюстроўвае своеасаблівасць аўтарскіх асацыяцый, непаўторнасць бачання свету мастаком слова. Тыя ці іншыя якасці, уласцівасці па сваёй сутнасці не належаць прадмету ўнутрана, не вынікаюць з яго зместу, аўтар бярэ іх з нейкай іншай сферы на аснове знешняга ці ўнутранага падабенства. У выніку ствараецца непаўторны зрокавы, слыхавы, абаняльны вобраз. Індывідуальнасць і непаўторнасць мастацкаму стылю Максіма Багдановіча надаюць менавіта рэдкасныя, аказіянальныя эпітэты.
Сонца ціха скацілася з горкі;
Месяц белы заплаканы свеціць,
Аглядае бахматыя зоркі,
Цягне з возера срэбныя сеці [4.54].
...Ўсё сціхла. Але вось паветра рассякае
Агністы меч і зіхаціць вясёла.
...Ударыў ён - і грукат пракаціўся;
Мігае грозны меч, удары не сціхаюць,
І ўніз халодныя бічы крыві сцякаюць,
А людзі кажуць: гэта дождж праліўся [4.57].
...І паасобку загінулі хмары бяздольныя тыя,
Чуючы ў небе, як вецер над смерцю іх радасна вые [4.58].
Ці ж загубіў плывучы сон
З чырвоных макаў свой вянок [4.61]…
Ціха з заснуўшых палян
Плыў у гару і знікаў,
Быццам дым сіняваты з кадзіла,
Рэдкі, правідны туман [4.64]...
Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай зямлёй,
І павёў яго ў цёмную даль за сабой [4.66]...
Кветкі асеннія, родныя, бледныя!
Выраслі вы, каб ураз жа і згінуць.
Можа таму-то душа надарваная
Гэтак любоўна вянок з вас сплятае [4.67].
Праз гэтыя радкі, з дапамогай індывідуальна-аўтарскіх эпітэтаў, аўтар вельмі выразна перадае свой сумны настрой. М. Багдановіч сумуе па лету, па яго каляровых радуючых вока кветках.
Асвяціла свечка з воску хлопца твар васковы.
Тае воск, і ўніз ціхутка капелькі сцякаюць,
А ў вачах збалелых Яна слёзы праступаюць.
Свечка свеціць, свечка ззяе, свечка дагарае,
І ў панурай, цеснай хаце хлопец памірае [4.83]...
Індывідуальна-аўтарскія эпітэты ў пераважнай большасці - метафарычныя вобразныя азначэнні, якія выражаюць аўтарскую ацэнку навакольнага жыцця, дапамагаюць нам бачыць свет у складанай прызме асацыяцый, знаходзіць падабенства і выяўляць аналогіі, якія даюць магчымасць зразумець нябачныя на першы погляд сувязі паміж разнастайнымі з'явамі. Нязвыкласць спалучэння звычайных, часта нейтральных прыметнікаў (лагічных азначэнняў) з назоўнікамі, якія ў звычайным кантэксце з імі не спалучаюцца, забяспечвае стварэнне выразных і дакладных аказіянальных эпітэтаў [3.11]: асенняя нахмураная ноч, сп'янелая мяцель, глухое дно, сонныя лужы, сляпыя вокны, сіла няскромная, непагода глухая.
...Па вулках ззяе дзікі хмель,
Гудзіць сп'янелая мяцель [4.100]...
...Удар, цыклон, удар на мора,
Цалуй яго ў глухое дно [4.114]...
На цёмнай гладзі сонных луж балота,
За снег нябёснай вышыні бялей,
Закрасавалі чашачкі лілей
Між пачарнеўшых каранёў чарота [4.138]...
...З абох бакоў крывой і вузкай вулкі хаты
Стаялі - шэрыя, струхлеўшыя; як латы,
Віднеліся ў сцянах сляпыя вокны іх,
І аж чарнелася салома стрэх гнілых [4.145]...
народный аўтарскій эпітэт багдановіч
Базай для стварэння аказіянальных эпітэтаў часта становіцца аксюмаран: эпітэт разам з паяснёным назоўнікам утварае спалучэнне супрацьлеглых паняццяў, якія лагічна выключаюць адно аднаго, але ўжытыя разам даюць новы паэтычны вобраз салодкая жудасць, шум ціхі.
...Таксама без надзей да спыну
У пропасць чалавек ляціць
І сквапна ўніз, на дно страмніны,
З салодкай жудасцю ляціць [4.155].
Шум ціхі дажджа
Над будоўляй, зямлёй...
Ты скучала, душа,
Раньш па песні дажджа [4.174]...
Мастацкія прыёмы адухаўлення і персаніфікацыі як неад'емныя ў слоўным жывапісе патрабуюць адпаведнага выражэння, што ў значнай ступені забяспечваюць індывідуальна-аўтарскія эпітэты, мэтазгоднасць якіх, іх эстэтычная функцыя высвятляецца толькі з макракантэксту: месяц заплаканы; грозны меч; струны вясёлыя; заснуўшая зямля; вясёлыя бомы; панурая хата; глухі бор; глухія будынкі; нахмураная, глухая, сінявокая ноч; сп'янелая мяцель; сонныя лужы.
Сонца ціха скацілася з горкі;
Месяц белы заплаканы свеціць [4.54]...
Мігае грозны меч, удары не сціхаюць,
І ўніз халодныя бічы крыві сцякаюць,
А людзі кажуць гэта дождж праліўся [4.57].
...І хістаецца асока,
І шуміць высокі бор,
А ў душы не замаўкае
Струн вясёлых перабор [4.59].
...І ўспомніў я час: срэдзь асенняй нахмуранай ночы
Музыка зайграла, агні ў вышыне запалалі,
І дыхалі грудзі шырока, свяціліся вочы [4.98]...
...Па вулках вее дзікі хмель,
Гудзіць сп'янелая мяцель [4.100]...
У адрозненні ад індывідуальна-аўтарскіх эпітэтаў, якія ў аўтара можна даволі часта сустрэць, эпітэты-прыдаткі аўтар выкарыстоўвае ў адзіных выпадках, і таму гэтыя эпітэты сустракаююцца вельмі рэдка.
У пераважнай большасці аказіянальнымі з'яўляюцца эпітэты-прыдаткі. Вобраз, створаны такімі мастацкімі азначэннямі, можа ўзнікаць на аснове сімвалічнага значэння паяснёнага слова.
Як правіла, гэтыя эпітэты-прыдаткі функцыянуюць у метафарычным кантэксце з ярка выражанай алегарычнасцю, што забяспечвае семантычную двухпланавасць, своеасаблівы паралелізм, суіснаванне двух значэнняў слова - прамога і пераноснага, дэнататыўнага і канататыўнага: радзіма як сімвал утульнасці, пяшчоты, ласкавасці, бяспекі выклікае ў паэта эпітэт-прыдатак маці:
...Таварышы-брацця!
Калі наша родзіна-маць
Ўзмаганні з нядоляй патраціць апошнія сілы, -
Ці хваце нам духу ў час гэты жыццёвы ёй аддаць,
Без скаргі палеч у магілы [4.111]?!
У вершы “У вёсцы” маці ў М. Багдановіча сімвалізуецца з Дзевай, ён нават так і піша:
Хвалююць сэрца нам дзявочыя пастаці,
І душы мацярэй нас могуць чараваці;
Вышэй краса - ў іх злітнасці жывой!
Артысты-маляры схіляліся прад ёй,
Жадаючы з'явіць цераз свае халсціны
Пачуцці мацеры у вобліку дзяўчыны.
Красы тэй сімвалам, Маць-Дзева, стала ты, -
І глянулі твае з-пад пэндзаляў чэрты [4.144].
...Там не трэба ні шчасця, ні ласкі,
Там няма ні нуды, ні клапот,
Ты - царэвіч цудоўнае казкі,
Гэта хмара - дыван-самалёт! [4.74]
1.3 Народна-паэтычныя эпітэты
Сталыя (народна-паэтычныя, традыцыйныя) эпітэты прыйшлі ў літаратурную мову з вуснай народнай творчасці (з песень, прыпевак, казак, прыказак). Асноўная рыса народна-паэтычных эпітэтаў - гэта абмежаванасць спалучэння з паяснёным назоўнікам. У вершах М. Багдановіча такія эпітэты таксама прысутнічаюць. Беларускі пісьменнік выкарыстоўвае вобразы і багацце паэтычнай мовы вуснай народнай творчасці, таму ў яго творах мы не раз сустракаем народна-паэтычныя эпітэты: месяц белы, хмары бяздольныя, маркотныя месяца рожкі, сіняя даль, вочы збалелыя, панурая хата, месяц круглы, сонца краснае, глухі бор, сіняя вышыня, глухая ноч, сіні прастор, буйны вецер, лівень кропель-слёз, агонь чорны, чыстыя слёзы, чыстая краса, ясная душа, ясны твар, горкія слёзы, злыя часіны, месяц бледны, ясныя зоркі, хмурыя елі, месяц маркотны, сіняя ноч, цёмнае ліха.
Там не трэба ні шчасця, ні ласкі,
Там няма ні нуды, ні клапот,
Ты - царэвіч цудоўнае казкі,
Гэта хмара - дыван-самалёт [4.74]!
Асвяціла свечка з воску хлопца твар васковы.
Тае воск, і ўніз ціхутка капелькі сцякаюць,
А ў вачах збалелых Яна слёзы праступаюць.
Свечка свеціць, свечка ззяе, свечка дагарае,
І ў панурай, цеснай хаце хлопец памірае [4.83].
Там і вецер буйны не гуляе,
Там і сонца краснае не ззяе,
Там не блішча ясная зарніца [4.93].
Ліхтарняў свет у сіняй вышыне...
Вітрынамі зіяючыя крамы,
Кавярні, мора вывесак, як плямы,
Анонсы і плакаты на сцяне [4.97].
...Загрымелі ў хмарах гулка прывітанні,
І далёка буйны вецер іх разнёс.
Рынуліся хмары да ракі радзімай
І зчіліся з ёю ліўнем кропель-слёз [4.116].
...Я не усцішыў горкіх слёз,
Хоць сэрца ў даль ад ёй унёс [4.171]...
Глянь: месяц бледны
Ў лясу гарыць,
І спеў пабедны
З галін ляціць,
Ўвесь поўны сілы [4.176].
Спалучыўшыся ў народнай творчасці з тым або іншым словам вельмі даўно, яны на працягу стагоддзяў пераходзяць з адной песні або верша ў другі “як гатовыя паэтычныя формулы, амаль не абнаўляючы свайго вобразна-сэнсавага значэння” [7.23]. Паэт вельмі дакладна праз гэтыя эпітэты перадае народныя перажыванні, пачуцці, іх жаданні. Трэба адзначыць, што гэтыя эпітэты паэт выкарыстоўае вельмі часта ў сваіх вершах, чым падкрэслівае веданне беларускага фальклору.
2. КАЛЯРОВЫЯ ЭПІТЭТЫ Ў ПАЭЗІІ М. БАГДАНОВІЧА
Вобразныя азначэнні М. Багдановіча выяўляюць тонкую назіральнасць паэта, яго злітнасць з прыродай, замілаванасць і захапленне яе праявамі. Па-мастацку карыстаецца паэт прыметнікамі са значэннем колеру - так званымі колеравымі эпітэтамі. Усё ў прыродзе, да чаго звяртаецца Багдановіч, мае сваю акрасу, свае фарбы, адценні:
Месяц белы заплаканы свеціць,
Аглядае бахматыя зоркі,
Цягне з возера срэбныя сеці…[4.54].
Не ўстае стаўпом пыл светлы ўздоўж дарог,
Ў небе месяца праглянуў бледны рог,
Ўнебе ціха зоркі расцвілі…[4.62].
Ціха па мяккай траве
Сінявокая ноч прахадзіла;
Ціха з заснуўшых палян
Плыў у гару і знікаў,
Быццам дым сіняваты з кадзіла,
Рэдкі, правідны туман...[4.64].
Сумна плыве маладзік бледна-сіні
Ў небе вячэрнім, зялёным, як лёд... [4.65].
Учытваемся ў радкі, і перад намі паўстаюць сінявокая ноч, маладзік бледна-сіні, сіняя даль, чырвона-жоўты месяц, сонца краснае, срэбная рака.
У радках вершаў паэта адзін той самы колеравы эпітэт-азначэнне можа выклікаць розныя асацыяцыі ў спалучэнні з рознымі назоўнікамі.
Так, эпітэт сіні са значэннем `колеру вады, неба, аблокаў' характарызуе назоўнікі маладзік, даль, вышыня, прастор, зоркі, абшар, ноч, вылучаючы, падкрэсліваючы іх колер, і выступае як паясняльны эпітэт:
...Сумна плыве маладзік бледна-сіні
Ў небе вячэрнім, зялёным, як лёд...[4.65].
...Поле нікне у срэбным тумане,
Снег блішчыць, як халодная сталь,
І лятуць мае лёгкія сані,
Унашуся я ў сінюю даль [4.71].
Ціха тучу блакіт закалыша,
У душы адрасце пара крыл, -
Узляціць яна ў сінюю вышу
І ў струях яе змые свой пыл [4.74].
Упалі з грудзей Пана Бога,
Парваўшыся, пацеркі зор.
Яны раскаціліся ў небе,
Усыпалі сіні прастор...[4.106].
З нізкага берагу дно акіяна вачам недаступна, -
Глуха укрыла яго сіняя цемень вады [4.135].
Калі ж сачыўся бледнаваты
Зор сініх свет праз небасхіл,
І уплятаўся вулак пыл, -
Мы ўсе пяялі каля хаты,
І напаўняў нягучны хор
Маркотнай песняй сціхшы двор [4.148].
Смутак свой разлівае
Спеў ласкавы аб долі,
Душу цеша, сцішае
Захад сонца на полі.
Сны у ёй вынікаюць,
Як на сінім абшары [4.175].
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
І сказаць: “Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
І нясецца за сонцам зямля [4.278].
Сіні колер у паэта, як мы бачым, вельмі часта сустракаецца ў яго вершаваных радках. Гэта адзін з найбольш распаўсюджаных колераў у вершах М. Багдановіча.
Максім Багдановіч па-свойму рэалізуе ў вершаваным радку семантычныя магчымасці прыметніка срэбны. Эпітэт срэбны `бліскуча-шэры, падобны колерам да срэбра' Багдановіч спалучае з назоўнікамі дарога, туман, рака, цвяты, пыл, раса, голас:
Ўюцца змейкай срабрыстай дарожкі,
Брызгі золата ў небе блішчаць...
Поле нікне у срэбным тумане,
Снег блішчыць, як халодная сталь [4.71].
... Але што там блішча?
Ці не ты, сястрыца,
Ці не ты ліешся, срэбная рака [4.116]?
Дзе вы, лясоў, палёў цвяты?
Вас холад загубіў!
Чаму ж ён срэбныя цвяты
На гэтым шкле ўзрасціў [4.123]?
Рад раньш нявідных слоў, -
Так цемень залівае Зялёны,
Быццам лёд, халодны небасхіл,
І праз імглу яго патроху праступае
Маленькіх, мілых зор дрыжачы, срэбны пыл [4.142].
Ў небе рахманы, срэбны голас Звона гудзіць.
Птушкі маркотнай з дзерава голас Сумна звініць [4.170].
Эпітэт залаты `бліскуча-жоўты, падобны колерам да золата' паэт спалучае з назоўнікамі струны (сонца), месяц, каса (дзяўчыны):
Навакол усё паветра
Ў струнах сонца залатых, -
Ён [матылёк] дрыжачымі крыламі
Звоніць ледзьве чутна ў іх [4.75]...
Кінь вечны плач свой аб старонцы!
Няўжо жа цёмнай ноччу ты
Не бачыш, што глядзіцца сонца
Ў люстэрка - месяц залаты [4.110]?
Помніш толькі красу,
Мілы тварык дзявочы,
Залатую касу,
Сіняватыя вочы [4.306].
Паэт таксама выкарыстоўвае такія каляровыя эпітэты: белы са значэннем `колеру малака, снегу' характарызуе назоўнікі месяц:
Месяц белы заплаканы свеціць,
Аглядае бахматыя зоркі,
Цягне з возера срэбныя сеці [4.54].
Таксама ў значэнні белага колеру М. Багдановіч выкарыстоўвае такі каляровы эпітэт як снегавы, у значэнні `белы, як снег':
З чупрынай белаю, як лунь,
І з барадою снегавою,
Зямлёй прапахшы і сасною,
Ён пільна ўсё глядзіць на рунь [4.94].
Шэры колер у паэта - гэта колер сумны, пануры, праз гэты колер мастак перадае свой унутраны стан, свой пануры настрой. Эпітэт шэры М. Багдановіч спалучае з назоўнікамі: гадзіна, восень, дні:
Хай чарада гадзін панурых, нудных, шэрых,
Як попел, на душу мне клалася ўвесь час,
Хаваючы сабой агонь гарачы веры, -
Хай не відаць яго... а ўсё ж такі ён не згас [4.109]!
І марылі астры ў цудоўнаму сне
Аб зёлках шаўковых, аб сонечным дне.
І казачны край падымаўся з іх сна,
Дзе кветы не вянуць, дзе вечна вясна...
Так марылі ў шэрую восень яны,
Так марылі астры і ждалі вясны[4.194].
Ціха гудзіць і пяе у яе верацёнца,
Цягнецца, цягнецца, доўгая, шэрая нітка;
Цягнуцца шэрыя дні без прасвету, без сонца,
І не пабачыш, здаецца, ні шчасця, ні ўжытку[4.309].
Максім Багдановіч выкарыстоўвае ў сваіх вершах, хоць і нячаста, і такія колеры, як чорны:
Ў душы гарыць агонь нуды, - пануры, чорны.
Ці мне крыніцай слёз сваіх яго заліць
І плугам цяжкага мучэння сэрца ўзрыць [4.132]?..;
зялёны:
На небе месяц ўстаў зялёны
І хутка стане снегавым [4.222];
месяц у паэта таксама ёсць і чырвонага колеру:
Зірнуў, як між валос, між хмар калматых, цёмных
Чырвоны маладзік
І ўраз згадаў мне рад уздыхаў прыглушоных [4.203]...
Сярод колеравых пейзажных эпітэтаў сваё месца займаюць злітныя (двайныя) эпітэты, выражаныя складанымі прыметнікамі, што абазначаюць колер ці яго адценні. У такім выпадку дзве прыметы аднаго і таго прадмета (з'явы) зліваюцца ў адну, і характарыстыка прадмета набывае іншую, новую якасць: чырвона-жоўты месяц, шэра-ружаваты час, смяротна-жоўтая вада, маладзік бледна-сіні.
Месяц круглы ўстаў на небе,
Блішчыць невысока,
Ўвесь чырвона-жоўты,
Быццам Пугачова вока [4.85].
Раяль цалуе тонкая рука
У час вячэрні, шэра-ружаваты [4.178].
З бакоў ідзе шырокі пуць
І не дае, каб што-нібудзь,
Апроч туману, адбівала
Смяротна-жоўтая вада,
Хаця б ад золку чарада
Катэджаў чорна-жоўтых ззяла [4.184].
Сумна плыве маладзік бледна-сіні
Ў небе вячэрнім, зялёным як лёд [4.65]...
Найчасцей колеравыя эпітэты Максім Багдановіч ужывае пры апісанні з'яў прыроды. Праз колер паэт перадае сваё зрокавае ўспрыманне прыродных з'яў і выказвае свае пачуцці, хваляванні, свае адносіны да рэчаіснасці.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Як ужо было адзначана вышэй, вобразнасць пэтычнай мовы залежыць, найперш, ад выкарыстання выяўленчых сродкаў, сярод якіх важную ролю адыгрываюць эпітэты. Менавіта яны, у паэзіі М. Багдановіча дапамагаюць ахарактарызаваць прадметы, жыццёвыя з'явы дакладна і ўсебакова, падаюць вобраз яркім і запамінальным, а мову больш выразнай. Багатая на эпітэты мова паэта гучыць вельмі прыгожа і эмацыянальна. Менавіта эпітэты ў многім вызначаюць індывідуальны стыль паэта, бо Багдановіч ужывае арыгінальныя і непаўторныя эпітэты, з дапамогай якіх раскрываецца ўнутраны свет лірычнага героя ці якога-небудзь прадмета або прыметы.
Эпітэт у паэтычнай мове Максіма Багдановіча з'яўляецца адным з дзейсных сродкаў вобразнасці, мае сваю адметнасць у структуры, семантыцы, стылістычным прызначэнні. Паэзія аўтара багата эпітэтамі. Яны ствараюць своеасаблівыя асацыятыўныя карціны, незвычайныя, яркія, надаюць ім выяўленчую экспрэсію, глыбоку пранікнёнасць. Праз эпітэт аўтар здольны перадаваць зрокавыя, слыхавыя ўяўленні, якія дапамагаюць чытачу наглядна ўявіць малюнкі навакольнага свету, перадаць прыгажосць беларускай прыроды, раскрыць перажыванні самога паэта.
Разгледжаныя эпітэты паказваюць, як умела карыстаецца аўтар выразнымі вобразнымі магчымасцямі мовы, як удала ўмее знайсці якраз тое адзінае слова, якое найбольш дакладна і трапна раскрывае змест апісання.
У нашай курсавой рабоце, мы разглядалі эпітэты ў паэзіі М. Багдановіча, нам патрэбна было размежаваць эпітэты па наступных групах: агульнамоўныя эпітэты, індывідуальна-аўтарскія, народна-паэтычныя, эпітэты-прыдаткі і каляровыя эпітэты. Мы паспрабавалі разгледзець амаль усе эпітэты, каб выявіць, якімі эпітэтамі найбольш карыстаўся аўтар, што ён хацеў перадаць нам праз гэтыя сродкі мастацкай выразнасці. З праведзенай намi работы можна ўбачыць, наколькі ўдала і па-мастацку М. Багдановіч карыстаецца вобразна выяўленчымі сродкамі, у прыватнасці эпітэтамі. Аўтар карыстаўся рознымі відамі эпітэтаў: народна-паэтычнымі, індывідуальна-аўтарскімі, вельмі шмат М. Багдановіч карыстаецца ў сваіх вершах каляровымі эпітэтамі, дарэчы, іх аўтар выкарыстоўвае найчасцей за іншыя эпітэты. Калі прасачыць, якія колеры аўтар найчасцей ужывае ў сваіх вершах, то можна заўважыць, што больш за ўсё паэт, у разгледжаных намі вершах, выкарыстоўвае эпітэты з сінім колерам, такіх эпітэтаў налічваецца адзінаццаць, таксама не менш рэдка аўтар ужывае эпітэты з выкарыстаннем срэбнага колеру, зялёнага, залатога, шэрага. У адзінкавых выпадках М. Багдановіч выкарыстоўвае чорны і чырвоны колеры.
Пісьменнік у асноўным выкарыстоўвае канструкцыі тыпу: назоўнік + прыметнік. Адзначым, што пісьменніцкай манеры М. Багдановіча характэрна “падмацаванне” аднаго тропа іншым, што стварае яшчэ большую вобразнасць і экспрэсіўнасць.
Мастацкая мова М. Багдановіча насычана паэтычнымі эпітэтамі, у якіх выяўленчасць паказана максімальна. Паэт падбірае сінанімічныя трапеічныя эпітэты да самай вялікай колькасці з'яў, прадметаў. У сваіх вершах мастак выкарыстоўвае таксама і складаныя прыметнікі. Эпітэт, складзены з дзьвюх асноў, прадуктыўней ужо па знешняй прыкмеце - колькаснай.
Эпітэты-прыметнікі, выражаныя складанай формай, у сваёй большасці раскрываюць каляровую гаму прадмета. Праз гэтыя эпітэты аўтар перадае тонкае эмацыянальна-экспрэсіўнае адценне характарыстыкі, можа напластоўвацца і ствараць вобразную характарыстыку незвычайнай моцы, якая з'яўляецца дамінуючай у кантэксце.
Даволі часта, аўтар выкарыстоўвае і народна-паэтычныя эпітэты, падкрэсліваючы, тым самым, моўны каларыт народа, перадаючы яго традыцыі, звычаі, ментальнасць. Гэта з'яўляецца паказчыкам таго, што паэт вельмі добра ведае свой народ і імкнецца наблізіць нас да яго.
Індывідуальна- аўтарскія эпітэты, у паэзіі мастака, указваюць нам на тое, што М. Багдановіч мае свой індывідуальны стыль пісьменніка. Выкарыстанне гэтых эпітэтаў паэтам, сведчаць аб тым, што ён валодае сваім індывідуальным поглядам на розныя праявы жыцця, рычы і іншыя асаблівасці акаляючага свету.
Вельмі багата прыкладаў у паэта з агульнамоўнымі эпітэтамі, што ўказвае нам на тое, што паэт добра ведае свой народ, яго мову і традыцыі.
У заключэнне дададзім, да ўсяго сказанага, што ў сваіх вершах Максім Багдановіч па-майстэрску выкарыстоўвае шматстайнасць форм выражэння эпітэта, багатую экспрэсіўнасць, выяўленчасць, арыгінальную вобразнасць характарыстык. І гэта яшчэ раз паказвае нам на тое, што Максім Багдановіч сапраўдны мастак слова і выдатны паэт свайго часу.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Томашевский, Б.В. Теория литературы. Поэтика / Б.В. Томашевский, - Москва, 1999.
2. Рыбакова, И.В. Эпитеты со значением цвета в художественной прозе Пушкина и Лермантова // Вопр. Русского языка / И.В. Рыбакова, - Яросл. пед. ин-т. Вып. 2, 1968.
3. Гаўрош, Н.В. Слоўнік эпітэтаў бел. мовы / Н.В. Вгаўрош, - Мінск.: Выш. шк., 1998. - 603 с.
4. Багдановіч М. Поўны збор твораў: У 3 т. / М. Багдановіч, - Мінск, “Навука і тэхніка”, 1992. - 752 с.
5. Тимофеев, Л.И., Тураев, С.В. Словарь литературоведческих терминов / Л.И. Тимофеев, С.В. Тураев, - Москва, 1974. - 470 с.
6. Веселовский, А.И. Историческая поэтика / А.И. Веселовский, - Москва, 1990.
7. Гілевіч, Н.С. Паэтыка беларускай народнай лірыкі. Слова і вобраз. Паэтычны сінтаксіс. Гукапіс і рыфма / Н.С. Гілевіч, - Мінск, 1975.
8. Ивченков, В.И. Лингвистика тропов Юрия Казакова / В.И Ивченков, - Мінск: УП «Ред. науч. - метод. журн. «Пачатковая школа», 2002. - 112 с.
9. Слово и время. Первые научные чтения, посвященные памяти В.Н. Соболенко: Сб. науч. статей / Отв. ред. Л.Л. Ермакова. - Гомель: УО “ГГУ им. Ф. Скорины”. 2002. - 253с.
10. Турсунова, Л. К проблеме классификации эпитетов // Вопросы Романо-германской филологии / Л. Турсунова, - Москва, 1974.
11. Черкасрва, Е. О метафорическом употреблении слов. // Исследования по языку советских писателей / Е. Черкасова. - Москва, 1959.
12. Еремина, В.И. Метафорический эпитет / В.И. Еремина // Известия АН СССР. Сер. лит. и яз., Т. 26, Вып. 2. 1967.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Творчы шлях П. Панчанкі. Асаблівасць прымянення вобразна-выяўленчых сродкаў мастацкай выразнасці ў творах паэта. Метафара у паэтычнай мове. Эпітэт як адзін з самых распаўсюджаных вобразна-выяўленчых сродкаў. Параўнанне ў кантэксце паэтычных радкоў аўтара.
курсовая работа [35,4 K], добавлен 16.10.2013Лексіка-семантычныя комплексы, функцыі метафар. Структура параўнальных канструкцый на узроўнях слова, словазлучэння, сказа. Класіфікацыя эпітэтаў паводле сувязі з паяснёным словам. Іх функцыянальна-стылістычная роля у вершах паэта, спосабы выражэння.
курсовая работа [67,9 K], добавлен 12.01.2016Пейзажныя вершы-замалёўкі Багдановіча. Суадносіны рацыянальнага і інтуітыўнага ў паэзіі Максіма. Сімвалізм канца XIX - пачатку XX ст. Пейзажныя вершы паэта. Максім Багдановіч як глыбокі, тонкі лірык. "Эміграцкая песня" як адзін з лепшых вершаў паэта.
курсовая работа [88,9 K], добавлен 24.03.2013Эпіграф як сродак стварэння цэласнасці тэксту. Лексічныя сродкі стварэння звязнасці паэтычнага тэксту: поўны тоесны, частковы лексічны, тэматычны, сінанімічны, антанімічны паўторы. Метафара, эпітэт і параўнанне. Фігуры дабаўлення, пропуску і рытарычныя.
дипломная работа [111,8 K], добавлен 25.09.2013Сучасная беларуская паэзiя. Даследаванне інтымнай лірыкі знакамітага песняра Максіма Багдановіча. Раскрыцця вобраза кахання і любові на старонках яго зборніка: "У зачарованым царстве", "Каханне і смерць", "На ціхім Дунаі", цыклы "Мадонны" і "Эрас".
курсовая работа [49,1 K], добавлен 06.02.2014Творчае жыццё Максіма Танка. Духоўная, маральна-філасофская, гуманістычная эвалюцыя лірычнага героя ў паэзіі М. Танка. Праблемна-сімвалічнае поле паэзіі. Вобраз "сонца", канцэпт "дарога". Колеравая палітра вершаў. Асаблівасці паэтычнага радка М. Танка.
курсовая работа [199,1 K], добавлен 03.02.2014Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.
курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012Фарміравання светапогляду Лучыны. Уплыв пазітывізму на паэтычную творчасць і вырашэнне праблемы тэхнічнага і сацыяльнага прагрэсу. Характарыстыка пошукаў сэнсу сэнсу жыцця і шчасця ў лірыцы паэта. Адметнасці мастацкага вырашэння тэмы смерці ў яго паэзіі.
курсовая работа [48,6 K], добавлен 27.06.2016Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.
реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2013Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь. Сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа.
дипломная работа [116,4 K], добавлен 13.06.2016