Лексічная парадыгматыка паэтычнага тэксту Ніла Гілевіча
Семантычныя, семантыка-стылістычныя, кантэкстуальныя сінонімы. Часцінамоўная прыналежнасць сінонімаў у паэтычнай мове Гілевіча. Антанімы, рознакаранёвыя лексемы. Дыялектная лексіка як крыніцай узбагачэння агульнаўжывальнай лексікі беларускай мовы.
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 19.11.2013 |
Размер файла | 24,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
“Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”
Філалагічны факультэт
Кафедра беларускай мовы
Курсавая работа
Лексічная парадыгматыка паэтычнага тэксту Ніла Гілевіча
Гомель 2013
Рэферат
Ключавыя словы: сінонім, антонім, дыялектызм, лексічныя сродкі, лексіка, парадыгматычныя адносіны
Аб'ект даследавання: мова твораў Ніла Гілевіча.
Прадмет даследавання: лексічныя сродкі ў зборніку аўтара
Крыніцы даследавання: зборнікі “Наканаванае”, “Родныя дзеці”, “Вечны матыў”
Метад даследавання: лінгвістычны і апісальны.
Мэта даследавання: прааналізаваць лексіныя сродкі паэтычнага тэксту Ніла Гілевіча
Задачы курсавой работы:
выявіць і прааналізаваць сінонімы ;
выявіць і прааналізаваць антонімы;
выявіць і прааналізаваць запазычаныя словы;
выявіць і прааналізаваць дыялектызмы.
Вывады:
Пранаалізаваўшы вершы Ніла Гілевіча з узятага намі зборніка можна адзначыць, што лексічныя сродкі прадстаўлены яскрава і вобразна. Найбольш вызначальнымі і характэрнымі для паэтычнай мовы твораў аўтара з'яўляюцца разнастайныя сінонімы.
Змест
Уводзіны
1. Паняцце сінаніміі
1.1 Семантычныя сінонімы
1.2 Семантыка-стылістычныя сінонімы
1.3 Кантэкстуальныя сінонімы
1.4 Часцінамоўная прыналежнасць сінонімаў у паэтычнай мове Ніла Гілевіча
2. Паняцце антаніміі
3. Дыялектная лексіка
4. Іншамоўныя словы
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Уводзіны
Калі паэт - сапраўдны сын Зямлі-маці, Айчыны, Бацькаўшчыны, яго творчасць убірае ў сябе, што належыць гэтай зямлі. Яе гісторыю, характар, душу, мову. Мудрасць яе высокіх аблокаў і струмлівых ручаёў, прасторных дарог і вузенькіх сцежак, бязмежнага поля і маленькай пылінкі. Усё да драбніц. Толькі кожная драбніца - цэлы сусвет. І мядункавы водар спелых лугоў - як вечнасць, і сумна-тужлівае кукаванне зязюлі ў бары - як вечнасць, і задуменны сінявокі пагляд васілька - як вечнасць…
Край мой беларускі, край!
Дай мне прыгарнуцца, дай!
Да твайго ляснога
Вераснога долу,
Дзе так шчасця многа
Выпала на долю, -
Дай жа прыгарнуцца, дай [1, с. 5].
І гэта, відаць, самае важнае, самае дарагое для мастака, калі яго слова - трывожны імпульс розуму і сэрца - знаходзіць глыбокі шчыры водгук, становіцца часцінкай нейчага ўнутранага жыцця. Калі энергія яго паэтычнай думкі аплочваецца нейчай дабрынёй, надзеяй, радасцю, захапленнем, узлётам душы. І мо найдаражэй для паэта - нейчым болем. Бо ўсё наша будзённае шчаслівае і трагічнае жыццё з яго бясконцымі пошукамі сэнсу аплочана менавіта гэтым - найглыбокім і найкаштоўным чалавечым пачуццём.
Мэтай нашай курсавой работы з'яўляецца даследаванне лексічных сродкаў ў мове твораў Ніла Гілевіча.
Для дасягнення мэты былі пастаўлены наступныя задачы:
выявіць і прааналізаваць сінонімы ;
выявіць і прааналізаваць антонімы;
выявіць і прааналізаваць запазычаныя словы;
выявіць і прааналізаваць дыялектызмы.
Крыніцай даследавання паслужыў зборнік вершаў Ніла Гілевіча “Запаветнае”.
Словы існуюць у мове не ізалявана. Як адзінкі лексічнай сістэмы, яны знаходзяцца ў розных адносінах, якія грунтуюцца або на агульнасці значэння слоў, звязаных адносінамі супрацьпастаўлення (парадыгматычныя), або на такой уласцівасці слоў, як мнагазначнасць, калі словы, спалучаючыся з іншымі словамі, утвараюць сінтагмы і выяўляюць пры гэтым свае розныя значэнні, якія не рэалізуюцца адначасова (сінтагматычныя). Данныя тыпы адносін цесна звязаны паміж сабой: на аснове іх будуюцца другія.
Пры выяўленні парадыгматычных адносін адначасова вызначаюцца і сінтагматычныя магчымасці слова. У гэтым праяўляецца ўзаемаабумоўленасць адносін, у якія ўступаюць словы ў лексічнай сістэме мовы.
1. Паняцце сінаніміі
Паэтычны тэкст - гэта складаная арганізацыя. Асноўную сэнсавую нагрузку ў паэтычным тэксце выконваюць словы. Лексічныя адзінкі сваімі значэннямі складаюць аснову сэнсавай структуры тэксту. Паэтычная магчымасць слова ў мастацкім тэксце вялікая. Да яе адносяцца асацыятыўнасць, сімвалічнасць і метафарычнасць слова. “Слова ў паэтычным тэксце набывае здольнасць выклікаць ва ўсведамленні чытача неназваныя ўяўленні, наладжваць нябачныя сувязі, асацыяцыі. Яно можа вызначыць эмацыянальны тон выказвання, распаўсюджваць свой эмацыянальны зарад на словы, якія знаходзяцца побач і якія набываюць новае, неўласцівае ім у другіх кантэкстах эмацыянальнае гучанне” [4, с. 6].
Доўгі і складаны шлях развіцця гісторыі народа і яго мовы, багацце яго літаратурных традыцый абумоўлівае разнастайнасць складу яго лексікі, асабліва той, што звязана паміж сабой падабенствам і блізкасцю значэнняў.
Існуе вузкае разуменне сінаніміі як уласцівасці слоў, якія поўнасцю супадаюць ў сваім значэнні, і больш “шырокае” яе паняцце. Першае мае вялікую каштоўнасць з пункту гледжання семантычнага перыфразавання выказвання, другое - для асэнсавання таго, як функцыянуюць у тэксце, поўнасцю або часткова, эквівалентныя адзнакі. Пры больш шырокім разуменні сінаніміі ўвага акцэнтуецца на тым, што моўныя адзінкі валодаюць не толькі значным падабенствам, але і вядомай розніцай, якая нейтралізуецца ў тэксце [6, с. 224].
Сінонімы (грэч. synonymus - “аднайменны”) - словы адной часціны мовы, якія з'яўляюцца назвай аднаго паняцця, аб'ядноўваюцца агульным значэннем, але адрозніваюцца адценнямі значэння, эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, спалучальнасцю з іншымі словамі ці стылістычным выкарыстаннем [6, с. 123]. Пры дапамозе сінонімаў паэт пазбягае лексічных паўтораў, моўнай аднастайнасці, перадае неабходнае сэнсавае адценне, інтанацыю. Наяўнасць у мове слоў, якія звязаны паміж сабой падабенствам і блізкасцю значэнняў, заўсёды цікавіла даследчыкаў-лінгвістаў. Праблемы сінаніміі былі разгледжаны ў працах Г.А. Вінакура, А.Д. Грыгор'евай, А.Р. Грыгаран, А.І. Нечытайла, А.А. Каўруса, М.Я. Цікоцкага, М.М. Кожынай і інш.
Як зазначае М.М. Кожына, маўленчая творчасць, асабліва ў пісьмовай форме, заўсёды звязана з працай над сінонімамі: выбар такога слова, якое найбольш дакладна, выразна, стылістычна ўдала перадае канкрэтную думку. “Пакуты творчасці” - гэта і ёсць “пакуты сінаніміі” [9, с. 117].
Сінонімы робяць мову паэтычных твораў больш разнастайнай, маляўнічай, вобразнай, насычанай. Сінанімія надзвычай шырока прадстаўлена ў паэтычным творах Ніла Гілевіча. Выкарыстанне паэтам сінонімаў накіравана на тое, каб пашырыць і ўзбагаціць сэнс, дапоўніць і ўдакладніць змест твораў, падкрэсліць экспрэсію аўтарскіх пачуццяў з рознымі стылістычнымі адценнямі.
1.1 Семантычныя сінонімы
Сінанімія адлюстроўвае багацце моўных стыляў мовы і разглядаецца як вынік пашырэння элементаў існуючай мовы, а таксама метафарызацыі значэнняў слоў, адрознівае словы ў эмацыянальна-экспрэсіўных адносінах.
Семантычныя сінонімы абазначаюць адно і тое ж паняцце і адрозніваюцца аб'ёмам семантыкі [10, с. 447]. У тэксце яны выконваюць функцыю ўдакладнення і функцыю разгорнутага апісання. Семантычныя сінонімы пашыраюць змест твора дадатковай інфармацыяй, ствараюць агульны непаўторны паэтычны вобраз шляхам актывізацыі розных семантычных прыкмет:
Каб сёння, праз дваццаць гадоў усяго,
Нявольнік і раб на Радзіме [1, с. 29];
А цяпер ёй -
Адно б на сынка наглядзецца…
Жаль, і горыч, і боль [1, с. 23];
Манатонна, жаласна і сумна
Птушка свішча ў гушчары альховым [1, с. 47];
І зманлівы пах даспелых малін,
І водар лугоў не скошаных -
Усё змясцілася ў сэрцы маім [1, с. 18];
І няма ў мяне слоў,
Каб спрачацца-пярэчыць [1, с. 19];
Фотаздымкаў не рабіце -
Ні к чаму і недарэчы:
Хіба можа ў іх адбіцца
Немы крык нечалавечы?
Так запомніце без картак:
Сэрцам, нервамі, вачыма… [1, с. 112];
За кожным тоесным кустом і кусцікам,
На ўвесь прасцяг без межаў і граніц [1, с. 127];
Моц у ім жыве нечуваная -
Моц і сіла самой зямлі [1, с. 137];
Поле маё шырокае
Не арана, не пахана [1, с. 176];
Каржакаваты і калматабровы,
Ён мне здаецца магам-чарадзеем [1, с. 115].
1.2 Семантыка-стылістычныя сінонімы
Семантыка-стылістычныя сінонімы - гэта словы, якія адрозніваюцца аб'ёмам семантыкі і стылістычнай прыналежнасцю [10, с. 447]. Такія сінонімы выражаюць пачуцці і адносіны аўтара да выказанага і выконваюць у тэксце не толькі эмацыянальную функцыю, але і ўдакладняльную. Гэтыя сінонімы, як і семантычныя, звязаны бяззлучнікавай сувяззю або спалучальным злучнікам і:
То, зліўшы гукі ўсе ў адзін , яна,
Як вадаспад, раўла, гула, шумела,
На цэлы край раскаціста грымела [1, с. 69];
Як ты грымела, як бабахала,
Мая рабінавая ноч! [1, с. 37];
Маланкі бліскалі, мігцеліся,
Як стрэлы жыхалі здалёк [1, с. 37];
Як на лад пявучы
Старажытнай мовы
Тут гамоняць пушчы,
Там шумяць дубровы [1, с. 98];
З іх кожны рад накласці з верхам -
У кош,
у торбу,
у кулёк [1, с. 122];
Кажуць, трэба быць мудрым
Гэта лёгка сказаць.
Стаўшы злым і талмудным,
Дзе ж той мудрасці ўзяць? [1, с. 146];
І ў лугах беларускіх, напэўна, цяпер ужо вечар:
Дрэмлюць соладка травы, паснулі кусты
над крыніцаю [1, с. 159].
1.3 Кантэкстуальныя сінонімы
Кантэкстуальныя сінонімы - гэта словы, збліжэнне якіх па значэнні адбываецца толькі ва ўмовах вызначанага кантэксту, прычым за межамі гэтага кантэксту яны не з'яўляюцца сінонімамі [10, с. 447]. Кантэкстуальныя сінонімы, надзвычай, экспрэсіўна афарбаваны, бо асноўная іх задача - не назва з'явы, а яе характарыстыка:
Балюча - быць ахвярай нечай,
Падсудным злыднем быць - ганебна,
Нялёгка - мерай чалавечай
Караць віну, хоць і патрэбна [1, с. 163];
Я песню ў сэрцы табе складаў,
Гадамі радкі выношваў [1, с. 18];
А лівень, што шалеў да непрыстойнасці,
Знямог, сцішэў і адступіў ад вокан [1, с. 176];
Ізноў прарасталі, буялі, цвілі
Бясмертныя родныя літары! [1, с. 81];
Смуглеюць горы абрыкосаў,
Палаюць персікаў бурты [1, с. 122];
Няўжо наш век аглухне і адвернецца
Ад гэтых песень, што спявае мама? [1, с. 180];
Ламаў вам рукі варвар, рэбры трушчыў,
Смаліў агнём, жалезамі крамсаў… [1, с. 155];
А двор мычаў, і рохкаў, і кудахкаў,
І гагаў, і брахаў, - на ўсе бакі!.. [1, с. 144];
Патаптанае,
Здратаванае
Каблукамі і капытамі,
Пакалечанае,
Знявечанае
І машынамі й калясьмі [1, с. 136];
І месцы ўжо тыя нялёгка знайсці,
Парослыя крыўдамі-бедамі [1, с.81];
Гукі сяла, што паволі ўкладаецца спаць:
Гоман, і воклічы, і вуркатня матацыкла,
Бразганне вёдзер, і нейкага румзалы плач [1, с. 153];
Ён выграбаў свае багацці-скарбы
Хмялеў, распуснічаў і баляваў [1, с. 63];
1.4 Часцінамоўная прыналежнасць сінонімаў у паэтычнай мове Ніла Гілевіча
У мове твораў Ніла Гілевіча надзвычай шырока прадстаўлены дзеясловы-сінонімы. Яны дазваляюць пазбегнуць паўтораў, узбагачаюць мову, робяць яе больш яркай, даюць магчымасць выразіць розныя сэнсавыя адценні. Выкарыстанне дзеясловаў-сінонімаў у вершах Ніла Гілевіча накіравана перш за ўсё на тое, каб замацаваць, падкрэсліць і выдзяліць пэўны змест чытача-слухача. Дзеясловы-сінонімы займаюць не апошняе месца і пры стварэнні мастацкай выразнасці і вобразнасці мастацкага твора. Яны нясуць даволі значную нагрузку як у сэнсавым, так і ў эмацыянальна-экспрэсіўным аспекце.
Тут гамоняць пушчы,
Там шумяць дубровы, -
Дай жа мне паслухаць, дай! [1, с. 98];
Як ён прагнуў з нядолей растацца,
Як ён марыў аб братняй суполцы [1, с. 158];
Дык пасядзіце ж, любыя, са мной,
Пагаманіце, пагукайце трохі… [1, с. 161];
Гудзе, гамоніць тлумна рынак -
Славуты воднікавы пляц [1, с. 122];
Зналі-ведалі ў свеце
Лёсу іх неразгадны пароль…[1, с. 120];
Як усё гаманіла,
Спявала,
Гукала,
Гуло! [1, с. 92].
Вельмі ярка ў творах прадстаўлены і сінанімічныя назоўнікі. Яны дапамагаюць паэту найбольш ярка і разнастайна перадаць сэнс твора, таксама пазбегнуць аднастайнасці зместу:
Ён выграбаў свае багацці-скарбы
Хмялеў, распуснічаў і баляваў [1, с. 63];
І месцы ўжо тыя нялёгка знайсці,
Парослыя крыўдамі-бедамі [1, с.81];
Гукі сяла, што паволі ўкладаецца спаць:
Гоман, і воклічы, і вуркатня матацыкла,
Бразганне вёдзер, і нейкага румзалы плач [1, с. 153];
З іх кожны рад накласці з верхам -
У кош,
у торбу,
у кулёк [1, с. 122];
Моц у ім жыве нечуваная -
Моц і сіла самой зямлі [1, с. 137].
Нямала слоў-сінонімаў назіраецца і сярод прыметнікаў. Выкарыстанне сінанімічных прыметнікаў надае вершам яркасць, дакладнасць і непаўторнасць. Пры дапамозе сінонімаў-прыметнікаў аўтар імкнецца стварыць адзіны непаўторны лірычны вобраз, перадаць чытачу свае адчуванні, паведаміць як мага больш інфармацыі:
Дзе такому раўняцца
З іншымі -
Буйнацветнымі,
Ярка-пышнымі,
Што адвеку красою славяцца [1, с. 136];
Патаптанае,
Здратаванае
Каблукамі і капытамі,
Пакалечанае,
Знявечанае
І машынамі й калясьмі [1, с. 136];
Кажуць, трэба быць мудрым
Гэта лёгка сказаць.
Стаўшы злым і талмудным,
Дзе ж той мудрасці ўзяць? [1, с. 146];
Ён быў расчулены і ўсхваляваны,
Бо хліпаў носам, як дзіця малое [1, с. 89].
Своеасаблівае месца ў творах Н. Гілевіча займаюць сінанімічныя формы прыслоўяў. Вызначана няшмат прыслоўяў, якія ўступаюць ў сінанімічныя адносіны, але маюць у сваім значэнні экспрэсіўнае, зневажальнае ці ўзвышанае гучанне:
Балюча - быць ахвярай нечай,
Падсудным злыднем быць - ганебна,
Нялёгка - мерай чалавечай
Караць віну, хоць і патрэбна [1, с. 163];
Манатонна, жаласна і сумна
Птушка свішча ў гушчары альховым [1, с. 47];
Як недагружана, амаль улегцы,
Другія несліся па той калейцы [1, с. 95].
Наяўнасць у паэтычнай мове Ніла Гілевіча сінонімаў - слоў з блізкім ці аднолькавым значэннем, але з розным фанетычным афармленнем, стылістычнай афарбоўкай сведчыць пра аўтарскае майстэрства ў іх выкарыстанні. Сінонімы дапамагаюць паэту з максімальнай дакладнасцю выразіць думку, перадаць найтанчэйшыя яе адценні, зрабіць мову вобразнай, пазбегнуць паўтораў аднаго і таго ж слова ў тэксце.
2. Паняцце антаніміі
Антонімы - словы з супрацьлеглым значэннем. Выкарыстаныя для выражэння кантрасту, яны заўсёды ўжываюцца як карэлятыўныя словы, аб'яднаныя ў замкнутыя пары, чым адрозніваюцца ад сінонімаў і полісемантычных слоў. Дыялектычнае адзінства антонімаў праяўляецца ў іх залежнасці адзін ад другога, у іх узаемнай абумоўленасці, такая ўнутраная сувязь вызначаецца сутнасцю саміх супрацьлеглых паняццяў.
Сярод антонімаў, зафіксаваных ў паэтычнай мове Ніла Гілевіча, пераважаюць рознакаранёвыя лексемы, у якіх найбольш выразна выяўляецца супрацьпастаўленне:
Сустракаеш гасцей ля парога,
Што ў далёкіх і блізкіх краях [1, с. 47];
У той водар садоў, да лісцінкі абмытых
і вычашчаных,
У абдымкі тых рук, і даверлівых і палахлівых! [1, с. 50];
Чым далей ад зямлі мы збяжым,
Тым бліжэй да бяды [1, с. 56];
Праз будні імчы
І праз святы,
Праз дні і праз ночы -
Каб вецер Радзімы
Гудзеў несціхана ў вушах [1, с. 58];
Як на бунт, да помсты звала смела:
З ярма - на волю, з цемры - да святла [1, с. 70];
Сцірала гісторыя з гэнай пары -
Дзе кроўю, дзе гучна, дзе поціху [1, с. 81];
Ці што ўзыходзіць раніца?
Ці што мінае ночка? [1, с. 94];
То знікне, то выблісне сонца ў гары.
Над альпамі далеч туманіцца [1, с. 116];
Сыходзілі з гор партызаны сюды
І ў спёку і ў сцюжу з завеямі [1, с. 116];
Як далёка яшчэ ім да горкай і радаснай песні,
Што - не хорам, а - толькі ўасобку і кожны -
сваю! [1, с. 157];
Дарога ў далеч пераднавальнічную,
Хоць незнаёмая, здалася роднай [1, с. 170].
Сустракаюцца ў паэзіі Ніла Гілевіча, але значна радзей аднакаранёвыя антонімы, у якіх супрацьлеглае значэнне вызначаецца з дапамогай прыстаўкі:
Дзіцём пайшоў я ў лес,
З лесу прыйшоў дарослым [1, с. 8];
Хаваў мяне ад нечысці звыроднай.
Тут да зямлі халоднай і сырой
Я прыпаду, як да матулі роднай [1, с. 58];
Я прагным сэрцам п'ю настой
Тваіх чаромух і баюся,
Што развітаюся с табой,
А ўдосталь так і не нап'юся [1, с. 36];
Бухгалтар-крытык дзівіцца з балансу:
На кожную ўдачу - сем няўдач [1, с. 95].
Антонімы выкарыстоўваюцца ў паэтычнай мове Ніла Гілевіча як сродак стварэння кантрасту, рэзкага супрацьпастаўлення з'яў, дзеянняў і прымет.
3. Дыялектная лексіка
Да дыялектнай лексікі адносяцца словы, якія ўжываюцца на пэўнай тэрыторыі. Такім чынам, дыялектныя словы (іх прынята называць дыялектызмамі) вядомы не ўсім носьбітам мовы, а толькі тым, хто жыве на той тэрыторыі, дзе тыя словы бытуюць.
Большасць дыялектызмаў з'яўляюцца мясцовымі назвамі агульнавядомых прадметаў, дзеянняў, прымет, таму ў літаратурнай мове ім адпавядаюць агульнанародныя словы.
Мова паэтычных твораў Ніла Гілевіча насычана рознымі дыялектызмамі. Яны выкарыстоўваюцца аўтарам з мэтай стварэння адпаведнага каларыту, а таксама індывідуалізацыі мовы персанажаў:
Ударыўшыся аб здранцвелы сук,
Ён глуха, мякка жвякне ў баразну [1, с. 46];
Ён прысеў каля грубкі.
Ільдзінкі плывуць з барады [1, с. 36];
Праз рэкі і рэчкі,
Што петлі блакітныя ўюць,
Праз ранішні гоман стозыкі [1, с. 57];
Кожны ранак Манечка
Прыбягала к маці:
“Запляці мне, мамачка,
Каснічок чырвоны!” [1, с. 106];
Сям'ю за сям'ёю у свіран пусты
Прыкладамі гоняць чужынцы [1, с. 108];
Дзе цыбаты нары
Дзе пустыя рады тапчаноў [1, с. 119];
Стаю і бачу, нібы ў сне,
Як іх у Коласаве хлопцы
Латошаць чэрці, без мяне [1, с. 123];
З іх кожны рад накласці з верхам -
У кош,
у торбу,
у кулёк [1, с. 122].
Дыялектная лексіка з'яўляецца крыніцай узбагачэння агульнаўжывальнай лексікі беларускай мовы. Шмат слоў, некалі вядомых толькі ў асобных гаворках, так пашырылі сферу свайго ужывання, што сталі агульнаўжывальнымі.
4. Іншамоўныя словы
гілевіч сінонім дыялектная лексіка
Побач са спрадвечнабеларускімі словамі, якія складаюць той асноўны грунт, на якім развівалася і развіваецца лексіка беларускай мовы на працягу многіх стагоддзяў, існуюць словы, запазычаныя з іншых моў.
Іншамоўныя словы пранікаюць у беларускую мову прамым ці ўскосным шляхам, непасрэдна з іншай мовы у беларускую або праз якую-небудзь мову-пасрэдніцу.
У вершах Ніла Гілевіча існуе вялікае мноства запазычаных слоў. Яны выкарыстоўваюцца аўтарам у якасці назваў новых прадметаў, з'яў, дзеянняў, прымет, навуковых і тэхнічных паняццяў і інш.:
І знаю сам: без гэтага сакрэта
Мне не зрабіць - хоць правядзі дэкрэтам, -
Што я наважыў одумам сваім [1, с. 61];
Крочыць просекам-сценкай,
Як тунелем, адна[1, с. 32];
Раптам бачу: між кустоў дзяўчынка.
З ярка-сінім факелам шалфею,
Крочыць ціха вохкаю сцяжынкай,
Як маленькая лясная фея [1, с. 47];
Пляліся чужынцы здаля,
Губляючы гонар і славу,
Штандары і шапкі? [1, с. 58];
Бухгалтар-крытык дзівіцца з балансу:
На кожную ўдачу - сем няўдач [1, с. 95];
На падворак унтэр
Завярнуў дзябёлы [1, с. 102];
Пражэрліва ліжа смяротны агонь
Бензінам аблітыя сцены [1, с. 108];
Я была ў рабінах, вербах,
У штыкетах і парканах [1, с. 95];
Вы турысты, не ламайце
Палыну - прашу зарана [1, с. 112];
У нас агонь каціўся вёрстамі,
Па ўсёй зямлі гудзеў лавінай [1, с. 113];
У нас усе бары і ельнікі -
Музеі славы несмяротнай [1, с. 113];
Далёка ў полі, на пагорках варненскіх,
Дзе не чутно курортнай гаманы,
Сімфонію часоў яшчэ даварварскіх
У трыста скрыпак граюць цвыркуны [1, с. 127].
Асобныя іншамоўныя словы былі запазычаны для таго, каб, з аднаго боку, дакладна выразіць сутнасць таго ці іншага паняцця, а з другога - выразна акрэсліць семантыку спрадвечнабеларускага слова.
Шматлікія іншамоўныя словы замацаваліся ў якасці сінанімічных сродкаў, што ўзбагаціла стылістычныя і мастацка-выяўленчыя магчымасці беларускай мовы.
Заключэнне
У лексіцы слова як асобная адзінка мова існуе не ізалявана, а ў сувязі з іншымі словамі. Гэта сувязь выяўляецца або па гукавой форме (знешнія фактары), або на аснове значэння (унутраныя фактары), або на аснове суадносін значэння і паняцця (пазамоўныя фактары). Па гукавой форме словы аб'ядноўваюцца ў амонімы ці паронімы, па тоеснасці значэння - у сінонімы, па супрацьлегласці значэння - у антонімы.
Розныя сувязі слоў у лексіцы ўтвараюць складаную лексічную сістэму, адносіны паміж адзінкамі якой надзвычай разнастайныя і мнагалікія, як разнастайны і мнагалікі слоўнікавы склад мовы.
Прааналізаваўшы разнастайныя лексічныя сродкі, якія прадстаўлены ў мове твораў Ніла Гілевіча, трэба адзначыць тое, што:
сінонімы робяць мову паэтычных твораў больш разнастайнай, маляўнічай, вобразнай, насычанай. Выкарыстанне паэтам сінонімаў накіравана на тое, каб пашырыць і ўзбагаціць сэнс, дапоўніць і ўдакладніць змест твораў, падкрэсліць экспрэсію аўтарскіх пачуццяў з рознымі стылістычнымі адценнямі;
антонімы выкарыстоўваюцца як сродак стварэння кантрасту, рэзкага супрацьпастаўлення з'яў, дзеянняў і прымет;
таксама мова паэтычных твораў Ніла Гілевіча насычана рознымі дыялектызмамі. Яны выкарыстоўваюцца аўтарам з мэтай стварэння адпаведнага каларыту, а таксама індывідуалізацыі мовы персанажаў;
іншамоўныя словы выкарыстоўваюцца аўтарам у якасці назваў новых прадметаў, з'яў, дзеянняў, прымет, навуковых і тэхнічных паняццяў і інш.:
Далучэнне творцы да глыбіннага, чыстага, незамутнёнага крынічнага струменьчыка народнай паэзіі давала сілы тварыць, ствараць сваю песню-цуд, шануючы, зберагаючы і перадаючы наступнікам рупна сабранае і ўвасобленае.
Яго слова - сэнсава-змястоўнае, афарыстычнае, лаканічнае, пластычнае, з адметным гукавым, маляўнічым, музыкальным абліччам, велізарным зарадам энэргіі
Падводзячы рысу, трэба адзначыць, што зрабіць па ажыцяўленні ідэі служэння народнай культуры і роднаму слову сапраўды мог толькі той, хто ў сваёй душы высокае наканаванне служыць адной ідэі. Ідэі адкрыць беларусу высокае, прыгожае, вечнае, спадчыннае, без чаго не магчыма існаванне народа, існаванне краіны.
Спіс выкарыстаннай літаратуры
1. Гілевіч Н. Запаветнае. Лірыка. / Н. Гілевіч “Запаветнае”. - Мн., “Маст. Літ.”, 1975 - 192с.
2. Красней В. П. і інш. Сучачная беларуская мова: Лексікалогія. Фразеалогія [Вучэб. дапаможнік для філал. фак. ун-таў]/ В.П. Красней. - Мн.: Выд-ва “Універсітэцкае”, 1984. - 175 с.
3. Дземідзенка Л.П. Лексічная парадыгматыка твораў паэтаў-маладнякоўцаў - С. 177-179// “Скарына і наш час”, V Міжнародная навуковая канферэнцыя (2011, Гомель)/ рэдкал.: А.А. Станкевіч (гал.рэд) і інш; - Гомель, ГДУ ім. Ф. Скарыны, 2001. - С. 301.
4.Паплаўная Л. В. Лексічная парадыгматыка паэтычнага тэксту Якуба Коласа - С. 230-233//Христианский гуманизм и его традиции в славянской культуре: сборник научных статей, посвящ. 200-летию со дня рождения Н.В. Гоголя. Вып. 1/ редкол.: Т.Н. Усольцева (гл. ред.) - Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2009. - С. 245.
5. Рагойша В.П.Паэтычны слоўнік / Вячаслаў Рагойша.- 3-е выд., дапрац. і дапоўн. - Мн.: Бел.навука, 2004. - 576 с.
6. Бароўская I.А. Беларуская песенная лірыка (моўна-выяўленчая сістэма вобразнасці) : вучэб. дапаможнік для студэнтаў філал. ВНУ/ І.А. Бароўская - Гомель: ГДУ, 2004.-179 с.
7. Розанова В.В. Синонимия глаголов движения в современном русском языке/ В.В. Розанова // Синонимы русского языка и их особенности : сб. ст. // отв. ред. А.П. Евгеньева. - Л.: Наука, Ленингр. отд-ние, 1972. - С. 73-89.
8. Старычонак В.Д. “Мой запавет, як плод даспелы” : мастацка-выяўленчыя сродкі ў паэтычных творах У. Жылкі // Роднае слова. - 2000. -№5.-С.7-8.
9. Шведаў С.М. Слоўнік сінонімаў беларускай мовы / С. М. Шведаў. - Мінск: Сучаснае слова, 2004. - 480 с.
10. Гілевіч Ніл // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А.І. Мальдзіса/ Н. Гілевіч - Мн.: БелЭн, 1992-1995.
11. Гілевіч Ніл // Беларускія пісьменнікі (1917-1990): Даведнік / Склад. А.К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А.Л. Верабей. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. - 653 с.
12. Касцючык В.М. Сінанімія і варыянтнасць у дыялектнай фразеалогіі (на матэрыяле гаворак Брэстчыны): аўтарэф. дыс. канд. філал. навук/ В. М. Касцючык - Мн., 2000. - 21 с.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Іван Мележ як майстар раману ў беларускай прозе. Тэарэтычны аспект даследвання з’явы сінаніміі, месца і роля у мове мастацкага твора. Тыпы сінонімаў паводле семантычнай і стылістычнай характарыстыкі: семантычныя, стылістычныя, семантыка-стылістычныя.
курсовая работа [59,4 K], добавлен 08.04.2013Паняцце канфесійнай лексікі беларускай мовы. Тэматычны разрад рэлігійнай лексікі. Разрад абстрактнай лексікі ў складзе рэлігійнай. Семантычная класіфікацыя канфесійнай і рэлігійнай лексікі. Размежаванне канфесійнай лексікі ў залежнасці ад семантыкі.
контрольная работа [34,9 K], добавлен 05.03.2010Праява своеасаблівасці дыялектных лексем ў сістэме мовы рамана Б. Сачанкі "Вялікі лес" ў непаўторнасці спалучэння дыялектных і агульнанародных элементаў. Роля дыялектызмаў у мове рамана пісьменніка. Семантыка-граматычны аспект даследавання мовы рамана.
курсовая работа [59,0 K], добавлен 12.01.2016Даследавання феномена экспрэсіі, з’явы экспрэсіўнасці моўных адзінак. Аналіз сродкаў стварэння экспрэсіўнасці паэтычных твораў Л. Дранько-Майсюка на розных узроўнях мовы. Лексічныя, лексіка-семантычныя, сінтаксічныя сродкі стварэння экспрэсіўнасці тэксту.
дипломная работа [112,1 K], добавлен 24.04.2013Семантыка-граматычныя і стылістычныя асаблівасці парэмій мовы трылогіі "Палеская хроніка" I. Мележа. Структурна-марфалагічныя асаблівасці, сэнсавая характарыстыка парэмій. Прыказка як моўная адзінка. Картатэка парэмій мовы "Палескай хронікі" Мележа.
дипломная работа [122,9 K], добавлен 27.04.2013Эпіграф як сродак стварэння цэласнасці тэксту. Лексічныя сродкі стварэння звязнасці паэтычнага тэксту: поўны тоесны, частковы лексічны, тэматычны, сінанімічны, антанімічны паўторы. Метафара, эпітэт і параўнанне. Фігуры дабаўлення, пропуску і рытарычныя.
дипломная работа [111,8 K], добавлен 25.09.2013Раман у вершах як жанр. Кампазіцыйная структура твора. Тэматыка і праблематыка рамана Нiла Гiлевiча "Родныя дзецi". Характарыстыка вобразаў рамана "Родныя дзецi". Вобраз галоўнага героя. Другарадныя вобразы і іх роля ў творы. Вобраз аўтара ў рамане.
курсовая работа [55,7 K], добавлен 22.02.2016Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры. Разумення самой беларускай літаратуры як з’явы сусветнай культуры. Фанетычныя, лексіка-семантычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.
дипломная работа [96,7 K], добавлен 17.06.2012Эстэтычныя прынцыпы Ў. Фолкнэра: тэкставыя ўласцівасці; текстоцентричны аналіз; суадносіны паняццяў "тэкст" і "мастацкі твор". Лінгвістычны статус прэдыкатыўных парантетичних унясенні ў структурна-семантычныя і прагматычныя адзінку мастацкага тэксту.
дипломная работа [54,7 K], добавлен 11.06.2012Міфалогія і міфалагемы. Праявы салярнага культу ў традыцыях розных народаў. Міфалагема Сонца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету славян. Семантыка, функцыянальнасць міфалагемы Сонца ў традыцыйнай беларускай літаратуры і значэнне ў неабрадавай паэзіі.
курсовая работа [116,9 K], добавлен 15.04.2010