Шлюбнае адзенне на Беларусі IX-ХХ ст.

Шлюбны касцюм як адзін з найважнейшых кампанентаў традыцыйнай і сучаснай беларускай абраднасці. Знаёмства з асноўнымі элементамі жаночага і мужчынскага шлюбнага ўбору. Разгляд матэрыялаў і тэхнічнага выканання касцюмаў, аздаблення, асаблівасці нашэння.

Рубрика Краеведение и этнография
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 25.02.2014
Размер файла 44,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Змест

шлюбны касцюм аздабленне нарад

Уводзіны

Гістарыяграфія

1. Шлюбнае адзенне на Беларусі ў IX-XIII стст.

1.1 Жаночае шлюбны касцюм

1.2 Мужчынскі шлюбны касцюм

2. Шлюбнае адзенне XIV-XVII стст.

2.1 Жаночы шлюбны касцюм

2.2 Мужскі шлюбны касцюм

3. Шлюбнае адзенне XVIII-XX стст.

3.1 Жаночы шлюбны касцюм

3.2 Мужчынскі шлюбны касцюм

Заключэнне

Спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры

Уводзіны

Шлюбны касцюм быў і застаецца адзін з важных кампанентаў традыцыйнай і сучаснай абраднасці беларусаў. Ен спалучаў адзенне, галаўны ўбор, абутак, упрыгожанні і іншыя аксесуары, што прызнача для нашэння ў час пэўнага абрадавага дзеяння. Характар абраду вызначаў матэрыял і тэхнічныя сродкі выканання касцюма, мастацкае аздабленне, асаблівасці апранання, нашэння, распранання. Ён цесна звязаны з духоўным жыццём народа, з яго звычаямі, рэлігійна-магічнымі, эстэтычнымі ўяўленнямі.

Абрадавы касцюм спалучае некалькі функцый. Важнейшыя з іх -- абрадавая, знакавая (знакі маёмасных, сацыяльных адроз-ненняў, канфесіянальнай, нацыяналь-най, рэгіянальнай, лакальнай прына-лежнасці, полаўзроставай, сямейнай дыферэнцыяцыі і іппі.). святочная, эстэтычная, практычная (у асобных выпадках абрадавы касцюм ці яго састаўныя часткі не маюць ніякага практычнага значэння), вытворчая (у абрадах аграрнага цыкла), магічная і інш. Для абрадавага касцюма характэрна шматзначнасць магічнай сімволікі.

Маладую дзяўчыну адзявалі як пад вянец. У сучасных звычаях і абрадах адначасова з аслабленнем або знікненнем рэлігійна-магічнай сімволікі прыкметна павялічваецца начэнне эстэтычнай функцыі абрадавага касцюму. У развіцці сучаснага абрадага касцюм з аднаго боку прасочваецца збліжэнне з традыцыйным гарадскім касцюмам, з другога -- назіраецца арыентацыя на мясцовыя традыцыі народнай культуры. Суадносіны агульнасавецкіх і этнічных прыкмет у шлюбным касцюме па-рознаму праяўляюцца ў розных рэгіёнах, сярод пэўных сацыяльных і прафесіянальных груп. Найбольшая стойкасць традыцый характэрна для сучаснага вясельнага і асабліва пахавальнага. Трэба адзначыць, што вяселле і пахаванне ў пэўнай ступені маюць адну сімвалічную функцыю: чалавек памірае ў адным жыцці і нараджаецца ў іншым, таму, напрыклад, маладую дзяўчыну і ў наш час, і тысячу гадоў таму хавалі у вясельным касцюме. Менавіта дзякуючы гэтаму мы маем магчымасць калі не падрабязна, то хаця б у агульных рысах рэканструяваць шлюбнае ўбранне насельніцтва беларускіх зямель перыяду Старажытнай Русі і іншых, не адлюстраваных ў занатаваных этнаграфічных даследваннях, часоў.

Мэтай гэтай работы з'яляецца прасачыць гісторыю жаночага і мужчынскага шлюбных касцюмаў.

Дзеля дасягнення гэтай мэты ставяцца задачы: прасачыць з'яўленне новых і трансфармацыю старых элементаў гэтага абрадавага адзення на Беларусі.

Аб'ектам даследвання з'яляецца традыцыйны шлюбны касцюм беларусаў, прадметам - яго відачасовая эвалюцыя.

Гістарыяграфія

Крыніцы.

Традыцыйнае вяселле беларусаў, абрады і павер'я, якія з ім сувязаны,прыцягвалі ўвагу даследчыкаў яшчэ з канца XVIII ст. Найбольш яскравае і падрабязнае адлюстраванне вяселле і шматлікія яго элементы знайшлі ў VIII томе "Беларускага зборніку" Раманава Е.Р., які дэталёва і з максімальным захаваннем аўтэнтыкі занатаваў паслядоўнасць гэтага абраду, рытуалы і песні, якія яго суправаджаюць. У яго працы паказана стракатасць і своеасаблівасць гэтага гэтага абраду ў розных рэгійнах Беларусі, эўныя заўвагі, якія датычацца знешняга віду маладых, даюць вельмі каштоўны матэрыял аб традыцыях вясельных касцюмаў Беларусаў на пачатку XX ст. [1]

Амаль тое ж можна сказаць і пра даследчыка Рэчыкага Палесся Чэслава Пяткевіча. Ён падрабязным чынам вывучыў і занатаваў матэряыльны і духоўны бок штодзённага жыцця плешукоў, але матэрылы, якія датычацца шлюбнага касцюму, паданаы павярхоўна. Нягледзячы на гэта яго праца дае нам вельмі цікавы дадзеныя аб веселлі на Палессе. Вельмі даобра ў яго манаграфіі апісана язычніцкім светаўспрыманнем палесскага люду, якое з цягам часу атрымала народную інтэрпрэтацыю. Хрысціянскія святы, як і язычніцкія, найшлі адлюставанне ў фальклорных творах. [2]

Літаратура.

Больш падрабязную інфармацыю даюць матэрыялы этнаграфічных даследванняў савецкага перыяду.

Зборнік прац "Вяселле на Гомельшчыне" падае вельмі змястоўныя дадзены пра шматлікія традыцыі, сувязаныя зпапярэднім замаўленнем, агледзінамі, карваем і іншымі абрадамі, якія супрваджаюць вяселле. Асабліва карыссным для гэтай работы з'яўлялўся артыкул Паплаўскай Л.В. "Да пытання пра святочнае адзенне палешукоў" . Ў ім падарабязна распісана, якія традыцыі шлюбны касцюм палешукоў пераняў яшчэ з XVIII ст., дадзены аналіз накслаення язычніцкіх і хрысціянскіх поглядаў на ўрачыстасць і рытуал вяселля, сімволіку дзеянняў, песень і танцаў. Асабліва пільная ўвага надаецца традыцыйнаму дэкору адзення - арнаменту. Прыводзяцца класічныя для беларускага адзення ўзоры арнаменту, падаецца іх інтэрпрытацыя і сімоліка. Аўтар шмат ўвагі надае такому важнаму элементу шлюбнага касцюму маладой, як вянок, паказвае яго сувязь з культам рпслін і пладароддзя, сімвалічнасць нашэння вянка. [1]

Вельмі змястоўным і каштоўным для гэтай работы стаў артыкул Вайткевіч В.С. і Раманюка М.Ф. "Адзенне", які размешчаны на старонках энцыклапедыі "Этнаграфія Беларусі" Ён мае на мэце даць чытачу азнаёміцца з асноўнымі аспектамі гісторыі адзення беларусаў ад старажытных часоў да нашых дзён, яго матэрыяльным і духоўна-сімвалічным бокам.. Факт таго, што шмат з апісаных ўзорах адзення даўно выйшлі з побыту, але да гэтай пары маюць культурна-гсітарычна значэнне., робіць данны артыкул вельмі каштоўным для вывучэння адзення, ў тым ліку шлюбгнага часоў ВКЛ і Речы Паспалітай.

Эвалюцыя адзення падана па наступных храналагічных перыядах: Кіеўская Русь, часы ВКЛ і РП, час знаходжання беларускіх зямель ў склад Расійскай Імперыі, Савецкі час. Аўтары робяць слушнаю заўвагу наконт сувязі абрадавага адзення і штодзённай побытавай вопраткі, прыводзяць прыклады тыповага адзеня, як святочнага, так і побытавага для кожнай з пазначаных эпох. [2]

Больш падрабязна традыцыйны свточнны касцюм беларусаў апісаны артыкуле Фадзеевай В.С. "Абрадавы касцюм". Аўтар аналізуе розныя тыпы святочных касцюмаў, іх склад паводле сымволікі для таго ці іншага свята традыцыйнага каляндара: Русальны тыдзень, Купалле, дажынкі і г.д.; падзей ў асабістым жыцці чалавека: вяселле, нараджэнне дзяцей, хаўтуры, Яна паказвае прамую сходнасць паміж вясельным і пахавальным каасцюма, тлымачачы іх як сімвалічна роўнасныя падзеі. Акрамя гэтага, яна трактуе традыцыйную бела -чырвона-чорную гаму святочнага арнаменту на адзенні нават XIX як рэліктаваю паганскую тыпу "богі-чалавек-зямля"..Гэткія колеры ў такой паслядоўнасці, заўважае яна, адлюстроўваюць старажытнейшыя дахрысціянскія вераванні беларусаў. [3]

Курыловіч Г.М. традыцыйнае адзенне беларускіх жанчын - адарак. Анадарак як паясное адзенне жанчын заўжды да канца XIX ст ставараўся самастойна з даматканага сукна ці шарсцяной самтканкі, меў традыцыйныфя для беларукага дэкору колеры. Аўтары паказваюць трансфармацыю колераў і крою гэтага выраба, яго сувязь з рознымі элементамі адзення ў розных строях Беларусі. Акрамя гэтага, ў артыкуле даддзены адметныя рысы святочнагв, ў тым ліку шлюбнага андараку.[4]

Вельмі цікавая і карысная інфармацыя знаходзіцца ў артыкуле, прысвечанам гаалаўнейшаму элементу жаночага шлюбнага касцюму ва ўсе часы - вянку. Даецца падрабязная характарыстыка матэрыялу для стварэння вянка, яго формаў і канструкцыі. Для кожнага тыпу вянка вызначаецца пэўны рэгіён, шляхі яго стварэння. Падкрэсліваецца, што як вясельны галаўны ўбор, вянок ў трасфармаваным выглядзе працягваў існаваць да 80-х гг. XX в., Таксама даецца заўвага, што асбліва разнастайнымі і багатымі былі вянкіна Палессі і Падняпроўі, якія ўсей сваей аб'ёмістасцю адразу надавалі постаці святочны выгляд, вянок наогул з'яляўся сімваалм дзявічай чысціні і сімвалам бясконцасці - шлюбу як злучэння для працягвання роду [5].

У артыкуле "Гарсэт" аўтарам якога з'яўляецца Раманюк М.Ф., падрабязна апісаны элемент жаночага адзення, які трывала увайшоў у склад як традыцыйнага, так і шлюбнага касцюму. Адмячаецца, што гарсэт ствараўся як з даматканых, так і фабрычных тканін, чк самімі кабетамі, так і спецыялістамі - краўцамі. Выдзяляюцца тыпы гарсэту, характэрныя для таго ці іншага рэгіёну Беларусі, яго роля ў складзе таго ці іншага строю [6].

Гэтаму ж аўтару належаць артыкулы "Кашуля" і "Саян". Ў першы з іх прыводзяцца ўзоры крою і эвалюцыя раўвіцця асноўнага элемента рознахарактарнай і асноўнай часткі мужчынскага і жаночага касцюмаў - кашулі. Яна трактуецца як важны паказчыкэтнічнай спецыфікі матырыяльнай культуры беларусаў. Распавядаецца, што найбольш старажытным з'яўляецца тункападобны крой кашулі, які пасля змяняецца на кашулю з прамымі плячыма і ўстаўкай з гесткі [7].

Артыкул "Саян" распавяда пра традыцыйны і вельмі пашыраны як ў пбытавым, так і святоным плане элемент жаночага касцюму -саян, яго калровую гаму і эвалюцыю Адмчаецца .што ён больш характэрны для рэгіёнаў, якія мяжуюць з украінскімі або рускімі землямі [8].

Вельмі грунттоўным і падрабаязным з'яляецца даслледванне вяселля як абараду, выкананае супрацоўнікамі Інстытуту мастацвазнаўства, этнаграфіі і фальклору.Акрамя той часткі, якая скіравана непасрэдна на сам абарад, у даследванні прыведзены апісанне тацнцаў, мелодый і песен, якія ўваходзілі ў склад вяселля.

Адносна абраду, выданне дае падрабязнае апісанне комплексу вясельных мерапрыемстваў: агледзін, сватоў, заручын, вселля і яго святкавання ў розных рэгіенах Беларусі.

Аўтары даследвання карысталіся як ўласна сабранай інфармацыяй, так і працамі такіх вядомых этнографаў як. Раманаў Е.Р. і Сержпутоўскі А.К. , што робіць вынікі даследвання яшчэ больш карынснымі. Спецыяльна вылучанага раздзелу для апісання шлюбнага касцюму няма, але звесткі аб знешнім выглядзе жаніха і нявесты сустракаюцца паводле апавядання аб тых ці іншых этапах вяселля.

Згодна з гэтымі звесткамі, ў к. XIX ст. адбываецца змена традыцый паступовай падрыхтоўкі шлюбнага касцюму на імклівае яго стварэнне. Назіраецца змена поглядаў на заможнасць жаніха і нявесты: каб даказаць свой паспяховы стан, ўжо жаніх мусіць за тыдзень да вяселля везці будучую жонку ў горад і набываць ёй там святочнае адзенне. Нявеста ж ацэньваеецца з кропкі гледзання грашовасці пасаду, а не яго таварнасці, г. зн. Колькасці сукна, кашуль або рушнікоў у пасагу [9].

Этнаграфічны агляд "Вяселле Мядзельшчыны" змяшчае ў сябе звесткі пра вяселле на Мядзельшчыне ў першай трэці XX ст. Даследчыкі пільную ўвагу надаюць адзенню маладых, павер'ях і традыцыях, якія сувязаны з тым ці іншым яго элементам. Падкрэсліваецца вельмі ўрачыстае стаўленне інфарматараў да вянка маладой, колеру яе адзення і яго сімволіке. Падкрэсліваецца, што традыцыйна больш старажытным колерам смутку на ўсходнеславянскіх землях з'яўляецца белы, а не чорны, таму і рытуальны плач нявесты сувязан з яе сімвалічнай смерцю ў доме бацькоў і нараджэннем ў сям'і мужа.

Адлюставаны цікавыя позіркі на вясельнае ўбранства настаўніц-камуністак, якія па ідэалагічных прычынак не насілі таго ці іншага элементу адзення. Лічылася, што такі шлюб будзе кароткатэрміновы і нетрывалы [10].

1. Шлюбнае адзенне на Беларусі ў IX - XIII стст.

Эвалюцыя як шлюбнага, так і іншых абрадных касцюмаў на тэрыторыі Беларусі цесна сувзаяна з развіццем традыцыйнага народнага адзення. Пакрой і стыль шлюбнага ўбранства нагадваў пкрой і стыль адзення традыцыйнага, адрозніваючыся ад яго толькі каляровай гаммай, малюнкам і месцам размяшчэння арнамента. Улічваючы традыцыйнасць і нязменнасць сімволікі арнамента, можна меркаваць асноўныя ўзоры арнаменту, вядомыя нам па крыніцах XIX - XX, ўжо існавалі ў X ст [1, с.250].

Галоўнай сімволікай арнаменту шлюбнага касцюма (асабліва жаночага) была ўрадлівасць, абарона ад злых сілаў і звяртанне за дапамогай да сілаў светлых. Месцам размяшчэння арнаментальнаг дэкору былі вобласці жывата і грудзі, каўнера і рукавоў. Гэта можна растлумачыць твм, што каўнері рукавы з'яўляліся сімвалічнай мяжой паміж прыкрытым адзеннем, "абароненым" тулавам члавека і навакольным асяроддзем, дзікай і небяспечнай Прыродай.

Вобласці жывата і грудзей былі месцам зараджэння новага жыцця, таму і патрабавалі дадатковай сімвалічнай "аховы" арнаментам [1, c.252].

Дзякуючы археалагічным крыніцам, сёння можна сказаць, што вытокі беларускага народнага касцюму, як простага, так і абраднага, ідуць яшчэ з часоў Кіеўскай Русі. Умерана кантынентальны клімат, працяглая зіма і негарачае лета вымагалі закрытага, цёплага адзення. Тканіны выраблялі з лёну (радзей пянькі) і воўны, упрыгожвалі набіўным узорам або ткалі з нітак розных колераў.

1.1 Жаночае шлюбны касцюм

Яно было прадстаўлена вянком, панёвай і абуткам. Найпершасная ўвага надавалася галаўному ўбору і прычосцы. Ва ўбранні маладой вянчальным уборам быў вянок з зялёнай руты, барвінку ці мірту, з жывых ці сухіх вошчаных кветак. Ззаду да вянка прымацоўваліся разнаколерныя стужкі ці вэлюм (лёгкі жаночы гаалўны убор з кісеі або шоўку). Каса ў маладой звычайна была распушчаная. Пасля вянчання каса падбіралася пад галаўны ўбор, надзяваўся чапец, завязвалася намітка або хустка [2, c.22].

Панёва - паясное жаночае адзенне, сшытыя суконныя ці паўсуконныя полкі, сабраныя зверху на шнуры, якім мацавалася на таліі, крыссе адкрытае спераду ці збоку) і закрытая, або глухая (4 цалкам сшытыя полкі, адна з якіх неаздобленая). Шлюбная панёва звычайна мела арнамент у ніжняй частцы, вобласці жывата і грудзей. Гама арнаменту была чорна-чырвонай, дэкор меў геаметрычны характар.

Калі панёва была адзеннем для халоднага надвор'я, то кашуля насілася летам і вясной, ў любым узросце, у будні і святы, пры любым сямеймым і сацыяльным становішчы. Шылі з ільнянога даматканага палатна [3, c13].

Паводле крою вылучаюць тры тыпы кашулі: тунікападобныя (найб. стараж.) -- у згорнутым удвая палотнішчы на перагіне рабілася адтуліна для галавы; с прамымі плечавымі ўстаўкамі (самы пашыраны) -- пярэдняя і задняя палавіны стана злучаны на плячах прамавугольнымі палікамі; з гесткай. Традыцыйня кашуля мела прамы рукаў з манжэтай адкладны каўнер, прамы разрэз на грудзях, пад пахамі ўстаўныя цвіклі. Бытавалі і кашулі з невысокім стаячым каўняром або без яго, а таксама жаночыя кашулі з каўняром у выглядзе брыжоў. Святочныя, асабліва жаночыя, кашулі аздаблялі (рукавы, каўнер, манішка) натыканнем, вышыўкай, часцей чырво-нага і чорнага колеру. Арнамент пераважна геаметрычны [6, c.258].

Асаблівасці кашулі выяўляліся ў арнаментыцы, яе кампазіц. вырашэнні, тэхналогіі апрацоўцы і кроі паасобных дэталей. Строям Цэнтр. Бе-ларусі Падняпроўя характэрна размя-шчэнне арнаменту папярочнымі палосамі рознай шырыні на паліках, у версе і нізе рукавоў з акцэнтам на прыплечавой частцы, на каўнеры, уздоўж манішкі.

Кашуля мела каўнер-стойку .які зашпільваўся на гузік-пацерку, брозавую ці медную [6, c.258].

Панёва ці кашуля запраўляліся ў андарак Андарак - традыцыйнае адзенне беларускіх жанчын, спадніца з шарсцяной ці паў шарсцяной саматканкі ў клетку або ў падоўжныя ці папярочньія палосы. Лакальная назва даматкан, сукня. Шылі з 3--5 полак, вмтканых у 2--3 ніты. Малюнак утвараўся на нохрыста-ружовым, вішнёвмм, сінім, зялёным, серабрыста-белым, чорным фоне тканіны. Часта дадатковымі элсментамі дэкору служылі запрасавапыя складкі, вышыўка, нашыўкі карункавых сёмак, стужак. Часамі андарак упрыгожваўся бразготкамі, якія прышываліся на падол і па лініі швоў андарака. Акрамя дэкаратыўнай, бразготкі малі магічную функцыю і адганялі злых духаў [4, c.30].

1.2 Мужчынскі шлюбны касцюм

Характэрнымі элементамі всельнага касцюму маладога былі кашуля, аўчынная шапка, упрыгожаная вяночкам з зеляніны ці чырвонай стужкай, шыйная хустка, пояс і нагавіцы. Мужчыны насілі шапкі з футра, сукна ці лямцу.

Кашуля мала чым адознівалася ад вышэйапісанай жаночай, хіба толькі арнаметаваны былі толькі грудзі і каўнер, каляровая гама і малюгнак арнаменту заставаліся традыцыйнымі [2, c.23].

Нагавіцы (ш т а н ы), адна з асноўных частак традыцыйнага і святочнага мужчынскага адзення беларусаў. Называлі таксама порткі. ІІІылі з аднатоннага ці шарачковага налатна, са зрэбнай або паўсуконнай тканіны, зімовыя -- з цёмнага сукна (суконмікі). Вузкія калошы злучалі ў верхняй частцы ромбападобнай устаўкай; зашпіляліся спераду. Былі каўняровыя на поясе, зашпільваліся на калодачку-біргельку ці гузік, і бескаўняровыя на матузку. Калошы ўнізе спадалі свабодна або абкручваліся анучамі і аборамі лапцей. Кашулю насілі паверх нагавіц і падпяразвалі поясам.

Пояс ў шлюбным касцюме маладога меў вызначальна-паказальную ролю. Багата ўпрыгожаны арнаментам і выкананы ў чырвона-белай-чорнай гаме, пояс сімвалічна ахоўваў сваяго ўладара і з'яляўся паказчыкам заможнасці і сталасці. Звычайна ён завязваўся на баку (правыі, больш рэдка левым, але ніколі не пясярэдзіне). Пояс ствараўся з даматканнага сукна, дліна яго разлічвалася на трайное абварачванне вакол таліі. Традыцыйна пояс мог мець чырвоны, зялены або сіні колер. Пояс упрыгожваўся ўстаўкамі з чорнага або белага палатна, геаметрыным арнаментам, спражкамі і скуранымі ўстаўкам, да якіх маглі падвешвацца маленькая скураная смачнка,таксама упрыгожнная металічнымі накладкамі, похвы з нажом або кашалёк. Заможнасць маладога, таму нават летнія шлюбныя галаўныя ўборы упрыгожваліся футрам і металёвымі гузікамі [8, c.268].

Такім чынам, шлюбнае адзенне жыхароў Беларусі падчас Кіеўскай Русі было цесна сувязана з развіццем адзення штодзённага і адрознівалася ад апошняга толькі характарам і месцам размяшчэння арнаменту, колькасцю упрыгожванняў на адзенні і аксэсуарах. Шлюбны касцюм пачынаў рыхтавацца за некалькі год да вяселля, звычайна - разам з пасагам, але канчаткова яго падрыхтоўка заканчывалась напярэдадані вяселля. Пасля гэтага свята касцюм захоўваўся на працягу ўсяго жыцця ўласніка і звычайна клаўся з ім ў труну; падчас жыцця касцюм пільна захоўваўся, так як лічылася, што яго пашкоджанне ці знікненне можа прынесці вялікую шкоду ўласніку ціяго сям'е. Незамужнія і нежанатыя няябожчыкі хаваліся ў вясельных касцюмах, таму ў некаторых выпадках данныя археалогіі дазваляюць рэканструяваць знешні від шлюбнага касцюму. У жанчын ён прадстаўлены паневай ці кашуляй, вянком з кветак і зеляніны, які быў упрыгожаны стужкамі, металічнымі і вельмі рэдка - срэбнымі наладкамі. Абутак, хутчэй за ўсе, быў прадстаўлены скуранымі поршамі, аздобленымі спражкамі і лапцямі. Дакладных дадзеных наконт верхняга адзення на сёння не вядома, застаеццца мяркаваць, што жанчыныкарысталіся кажухом або накідкайз палатна і футра. Мужчынскі касцюм меў больш сціплы выгляд і складаўся з льняной кашулі з геаметрым арнаментам, нагавіц з поясам, галаўнога ўбору з тканіны і футра.

2. Шлюбнае адзенне XIV-XVII стст.

Народны касцюм уздзейнічаў на касцюм вышэйшых класаў і сам зазнаваў яго ўплыў, у ім найлешп захаваліся традыцыі нацыянальнага адзення беларускага касцюму. У XIV--XVI cтст. узбагаціўся новымі відамі адзення і прынцыпамі афармлення, больш наблізіўся да абрысаў фігуры. Ён меў характэрныя прыкметы касцюма эпохі Адраджэння, а з найболыш спецыфічных -- тэндэнцыі да агульнай строгасці ансамбля, перавагі белага колеру ў паасобных вырабах, спалучэння белага з чорным у іх каларыстыцы, а таксама геаметрычных узораў у арнаментыцы, што было трывалай усходнеславянскай традыцыяй. Беларускі касцюм у гэты час набыў завершанасць, свой утылітарны і мастацкі вобраз.

2.1 Жаночы шлюбны касцюм

Жаночы шлюбны касцюм быў прадстаўлены традыцыйным вянком, кашулей або андаракам, да якога дадаецца гарсет.

Вянок ў гэты час застаецца галоўным элементам ў жаночым шлюбнвм касцюме. Паводле спосабаў вырабу і аздаблення вянкі падзяляюцца на чатыры віды: віты з палявых кветак (адуванчык, валошка, рамонак), барвенку, руты быщ пашыраны па ўсёй Беларусі і з'яляўся часткай адзення не толькі на вяселле, але і дажынкі, Купалле і іншыя святы. . вянок -абручык рабілі з лазы, галінак дрэва і абгортвалі разнаколернай тканінай ці паперай; аздаблялі зелянінай, васковымі ягадкамі; ззаду прывязвалі разнаколерныя стужкі, тасёмкі. Вядомы найбольш у Брэсцкім Палессі вянок на каркасе выраблялі з лубу, бяросты, кардону, накшталт сіта без дна (вышынёй 10 -- 16 см) і абцягкамі калярован матэрыі, папяровымі кветкамі, фарбаваным пер'ем, шклянымі пацеркамі; ззаду да верхняга краю мацавалі пук стракатых стужак і пярэстыя палосы тканіны (даўжынёй каля 90 см). Выкарыстоўвалі як вясельны ўбор у Заходнім Палессі, Падняпроўі. Вянок-шапачку рабілі з гнуткіх дубчыкаў, якія перапляталі, каб закрыць верх. Вонкавую паверхню высцілалі штучнымі кветкамі або фарбаваным у зялёны колер пер'ем. Асаблівай разнастайнасцю і багаццем аздаблення вызначаліся вянкі на Палессі і ў Падняпроўі. Вянок надаваў постаці святочны, урачысты выгляд. У вясельным абрадзе быў сімвалам дзявочай чысціні; як убор нявесты сустракаецца ў сучасным вяселлі [1, c.254].

Гарсет, к а б а т, састаўная частка народнага касцюма беларускіх жанчын -- адзежына ў выглядзе безрукаўкі. Лакальная назвы шнуроўка, станік, кітлік. Шылі гарсет на падшэўцы з даматканых і фабрычных (сацін,тонкае сукно, шарсцянка, танныя га-тункі парчы, аксаміт, шоўк) тканін чорнага, фіялетавага, сіняга, блакітнага, чырвонага, малінавага колераў. Спераду зашпільвалі на гузікі ці гаплікі або зашнуроўвалі тасёмкай, стужкай, шнуром. Паводле крою падзяляўся на 3 групы: кароткія (не дасягаюць таліі), прамыя, нагадваюць ліф; доўгія, прышытыя да спадніцы; прыталеныя з адразной баскай у кліны ці фальбоны. Упрыгожваліся гарсеты стракатымі пампонамі і мохрыкамі, касцянымі, драўлянымі, металічнымі, плеценымі са шнура гузікамі, нашыўкамі і аблямоўкамі з каляровай тасьмы, тканін, скуры, галуна, паскамі карункаў, а таксама вышыўкай, узорыгтым натыканнем. Асноўны дэкор каішэнтраваўся па грудзях [6, c.140].

Яшчэ адной характэрнай часткай святочнага адзення жыхарак Беларусі з канца XVIII ст. становіцца саян - спадніца з прышыўным ліфам-гарсэтам. Яны шыліся з баваўняных ці льняных тканін з вузкімі плечавымі шлейкамі ліфа і глыбокім выразам проймы. Спадніцу звычайна кроілі з чатырох полак даматканай андарачнай тканіны, ліф-гарсэт -- з фабрычнай (аксаміт, сацін, шарсцянка, парча, шоўк). На Беларусь саян трапіў з Заодняй Еўропы, дзе быў верхнім адзеннем феа-дальнай знаці і духавенства (шылі з аксаміту, парчы, сукна пера-важна чорнага, сіняга, шэрага колераў; складаўся з двух частак -- шчыльнага ліфа з лямкамі або кароткімі рукавамі і фал-дзістага нізу). [8, c.450]

Фартух становіцца часткай шлюбнага касцюму жанчын напрыканцы ХVIII - пачатку XIX стст. Гэта была паясная адзежына, якую надзявалі на спадніцу; састаўная частка народнага касцюма бсларускіх жанчын. Называлі таксама запаска, затулка. Яго шылі з 1--2 полак ільнянога палатна, мацавалі на таліі завязкамі ці матузком. Памеры розныя, пераважна 30--35 см шырынёй, 50--80 даўжынёй і заўсёды на 10--15 см карацей за спадніцу. Святочныя фартухі багата аздаблялі натыканнем, вышыўкай, карункамі, фальбонамі, часам запрасоўвалі ў складкі. Звычайна каларыстычная гама, стылістыка арнаменту адпавядалі характару аздаблення кашулі. Найбольш пашныраныя -- гарызанталыя палосы чырвонага ці чырвона-чорнага геаметрычнага арнаменту, які групаваўся па нізу і паступова пераходзіў да гладкага поля верху, кампанаваўся ўзорыстымі паскамі па ўсёй даўжыні, ніжні край часта канчаўся карункамі, фальбонамі, мохрыкамі. Вядомы аданамолкавыя фартухі кроеныя з пярэстых, накшталт панёманскіх дываноў, плячковых тканін у выглядзе аднамаснай чорнага колеру полкі валенага сукна [3, c.14].

2.2 Мужскі шлюбны касцюм

Мужскі шлюбны касцюм ў гэты час таксама адчувае на сябе ўздзеянне заходнееўрапейскай моды. Кашуля кроіцца такім чынам, каб больш пільна ахапіць тулава і падкрэсліць сталасць стану, яго мужнасць. Для гэтага дол кашулі робіцца больш прыталенным, а крой плечавога пояса набывае больш вольны характар. Традыцыйным ў гэты час з'яўляецца каўнер-стойка, які зашпільваецца на два або тры гузікі - пацеркі і аздабляецца геаметрычным арнаментам ў чырвона-чорных танах. Кашуля не мае манжэтаў у класічным іх відзе, але канцы яе рукавоў таксама аздабляецца адной ці двумя палоскамі аранаменту, што надае ім некаторую жорсткаць.

Нагавіцы захоўваюць свой ранейшы выгляд, але ў большасці становяцца каўняровымі, з зашпількай, затое скураны пояс робіцца больш шырокім, металёвыя накладкі і спражкі, якія яго ўпрыгожваюць, маюць геаметрычны характар, характэрны ўстаўкі палосак тканіны чырвонага або сіянга колераў.

Калі вяселле адбывалася зімой, то да вышэйапісанага адзення дадаваліся кажух з аўчыны або тканевая світка. Скура для стварэння кажуха звычайна не дубілася і падападала толькі першаснай апрацоўцы - выдаленне мяздры, апрацоўка негашанай вапнай і г.д [2, c.24].

Галаўны убор, зімні або летні, рабіўся з ткані і футра, або проста футра (характэрна для заможных сялян), ўпрыгожваўся гузікамі, стужкамі чырвонай тканіны, ў асаблівых выпадках - вяночкамі з зеляніны і кветак.

Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі не было адзінанага ўзору крою або каляровага зместу шлюбнага касцюму, ў кожнай мясцовасці складаеца свой асаблівы строй з толькі яму належнымі рысамі. Падрабязна апісаць або проста разгледзець іх ўсе ў межах гэтай работы немагчыма.да шлюбнага касцюму гэтага перыяду дадаецца саян, фартух і гарсет, але галоўная ўвага традыцыйна надаецца вянку. Формы яго стварэння і знешні від залежаць ад мясцовых традыцый, агульным з'яляецца ўжыванне кветак і стужак для ўпрыгожвання вянка. Таксама трэба заўважыць, што ў шлюбным касцюме з'яляюцца рысы, хаарактэрныя для еўрапескага адзення часоў Адраджэння - спрашчэнне каляровай гамы і крой, які падкрэслівае натуральныя рысы чаавечай постаці.

Гэткія ж працэсы ўздзейнічалі на мужчынскі шлюбны касцюм: ён захоўвае свае традыцыйныя формы, але змяняецца прынцып іх афармлення, крой і стыль арнаменту.

3. Шлюбнае адзенне XVIII-XX стст.

Развіццё народнага, ў тым ліку шлюбнага касцюму, ў XVII -- сярэдзіне XIX ст. супала з выпрацоўкай у Заходняй Еўронпе асноўных спосабаў і прыёмаў крою, удасканальваннсм кравецкага рамяства, што прывяло да істотных змен у адзенні. Кашуля ўскладнілася прынцыпамі крою, адкладным каўняром, світка -- вытачкамі для стварэння аб'ёму, авальным падкроем проймы і акату рукавоў.

Дэкор стаў больш разнастайным і вытанчаным, змясціліся яго акцэнты. У перыяд фарміравання беларускай буржуазнай нацыі на працягу XIX ст. захоўвалася выразнае этнаграфічнае аблічча беларускага народнага адзення. Касцюм сялян той пары выступае як традыцыйны класічны ўзор беларускага народнага мастацтва. Ён -- вынік доўгіх і складаных гістарычных працэсаў, скандэнсаваны досвед многіх пакаленняў. [2, c.24]

Тканіны (палатняныя -- зрэбныя і кужэльныя, суконныя і інш.) выраблялі ў хатніх умовах, фарбаваліся прыроднымі фарбавальнікамі (настоямі траў, кары і лісця дрэў, балотнай жалезнай рудой).

Паліхромнасць была ўласціва суконным і паўсуконным тканінам паяснога андараку і поясу, у якіх вышыўка амаль адсутнічае, а тканы ўзор вызначаецца сакавітасцю тонаў і смеласцю іх спалучэнняў -- чырвоны, зялёны, сіні, белы.

Удала выкарыстоўваліся ў аздобе натуральныя серабрыстыя тоны лёну і воўны. Бытаваў таксама спецыфічны промысел упрыгожання тканін -- набіванка. Традыцыйныя ўборы маладых вызначаліся больш разнастайнай каляровай гамай, сімвалічнасцю асобных дэталяў і варыянтнасцю, якая адлюстроўвала не толькі традыцыі пэўнай вёскі, але і сацыяльнае становішча маладых і іх бацькоў [3, c.14].

3.1 Жаночы шлюбны касцюм

Найважнейшага ўзлёту творчасці і майстэрства беларускае азенне дасягнула ў жаночым касцюме, своеасаблівасць якога вызначае адметнасць нацыянальнага касцюма беларусаў увогуле. У жаночай кашулі залежна ад крою вылучаюць 3 умоўныя тыпы: з прамыі плечавымі ўстаўкамі; тунікападобпая; з гесткай. Найбольшая ўвага звярталася на ўпрыгожаннс рукавоў, што звязана з мастацкай тэктонікай і пластыкай касцюма, а таксама з верай у магічную сілу чырвонага рамбічнага арнаменту, які нібыта засцерагаў рукі ад злых духаў і надаваў ім моц у працы [9, c.258].

Малюнак спадніцы і панёвы -- клетка, падоўжныя або папярочныя палосы ў чырвоным, сіне-зялёным ці серабрыста-белым каларыце. Кампазіцыйна-армаментальнас вырашэнно фартуха адпавядала кашулі і гарманіравала з ёю; апрача таго, ён упрыгож-ваўся карункамі і быў ІІрыкмотнай часткай касцюма. У жаночае, асабліва святочнае, убранне ўваходзіў і гарсэт у выглядэе безрукаўкі, якая шчыльна аблягала стан і рабіла фігуру зграбнай. Шылі яго звычайна з крамных тканін (аксаміт, парча, шоўк) чорнага, блакітнага, малінавага колераў, аздаблялі вышыўкай, аплікацыяй, нашыўкамі тасёмак, стужак, гузікаў. Касцюм мог дапаўннцца разнаколерным (найчасцрй чырвона-зялёна-белым) поясам з кутасамі ці махрамі [2, c140].

Да спадніцы ці андарака надзявалася сшытая з тонкага палатна, аздобленая вышыўкай па каўнерыку, манжэтах і рукавах кофтачка. Пазней сталі ўжываць крамныя кофтачкі белага ці ружовага колеру. На ногі надзявалі баціначкі на шнуроўцы, боцікі -- румынкі (чорныя, на сярэднім абцасіку, з кнопкай-засцёжкай са знешняга боку, на ўзроўні костачкі па вышыні), зімою -- валёнкі [10, c.155].

Асаблівую ўвагу надавала нявеста ніжняй (нацельнай) сарочцы. Звычайна і андарак, і кофту, і сарочку яна шыла сабе сама. Сарочку, як і верхняе адзенне, аздабляла вельмі старанна, асабліва ў тым выпадку, калі вясковы звычай прадуглежваў яе агляд раднёю мужа пасля шлюбнай ночы. Элементы вясельнага ўбору нявесты былі болын разнастайныя. Найперш гэта быў андарак -- доўгая саматканая спадніца чорнага ці іншага цёмнага адцення, пашытая ў кліны або ў складкі.

Вянок -- галоўны вызначальны элемент убору нявесты -- таксама быў заставаўся самаробны. Так як вянок лічыўся сімвалам цнатлівасці, чысціні нявесты, то і вырабляць яго маглі толькі дзяўчаты разам з нявестай. Вянок рабілі пасля заручын, на працягу некалькі дзён. У некаторых вёсках рабілі вянок і карысталіся ім многія дзяўчаты. Дарэчы, і да нашага часу адзін вянок можа служыць сяброўкам, родзічам, сёстрам без усялякіх перасцярог [5, c.30].

Сучасныя вянкі вельмі разнастайныя па форме ад венчыка да капелюша, з фатой рознай даўжыні. А вось традыцыйныя вянкі вырабляліся так, як патрабаваў таго мясцовы стандарт. Разам з тым, кожны выраблены нават у адной вёсцы вянок адрозніваўся ад папярэдняга спалучэннем колераў кветак і лентаў, іх памерамі, парадкам размяшчэння.

Калі нявеста была цяжарная, надзяваць вянок было нельга. Парушыць цнатлівасць да вяселля і ўсё ж убрацца ў вянок лічылася грахом. Калі ж здаралася надзець вянок "несправядлівай" (нецнатлівай) нявесце, усе не-прыемнасці, якія адбываліся затым у маладой сям'і, на гэты грэх спісвалі. Лічылася, што асабліва цяжка адбіваецца ён на здароўі першынца.

У канцы XIX - пачатку ХХ в. найбольш распаўсюджанымі былі клятчастыя андаракі. Паступова да чорнага і чырвонага колераў пачалі дабаўляць зялёны, ружовы, жоўты і іншыя. 3 пачатку ХХ ст. былі пашыраны аднатонныя чырвоныя, сінія і іншыя андаракі Святочныя андаракі абавязкова гафрыравалі (складзены ў складкі андаракі клалі на ўслон, накрывалі чыстым ручніком і прыкладвалі гарачым хлебам) [4, c.30].

Трэба дадаць, што з пашырэннем фабрычнай вытворчасці гатовага адзення і тканін звычай самім ствараць вясельныя касцюмы адчывае заняпад. Паказальнікам заможнасці нявесты лічылася пакупное адзенне, ці адзенне, зробленае з фабрычнае тканіны.

У некаторых мясцінах, паводле Е.Р. Раманава, за тыдзень да вяселля шлюбны касцюм нявесце набывалі родныя жаніха ці ён сам, - гэта сведчыла аб сур'ёзнасці яго намераў. Па іншых звестках, гэта рабіла сама маладая напярэдадані вяселля. Усе гэта прывяло да заняпада традыцыі працяглай падрыхтоўкі і аздаблення шлюбнага касцюму, а ў далейшым прывяло да поўнага знмкнення гэтых традыцый.

3.2 Мужчынскі шлюбны касцюм

Мужчынскі шлюбны касцюм меў сціплае аздабленне, у ім пераважаў белы колер, а дэкор прыпадаў на каўнер, каўнерцы, пазуху і ніз кашулі і на разнаколерны пояс з кутасамі.

Убор жаніха складаўся з белай сарочкі, вышытай па каўняру-стойцы (сустракаліся і адкладныя каўняры) і манішкі, нагавіц і камізэлькі Камізэлька, частка мужчынскага гарнітура беларусаў (найчасцей святочнага) у канцы 19 -- пач. 20 ст.; від безрукаўкі. Перад Камізэлькі шылі з тонкага даматканага сукна, паўсуконніка або з фабрычных тканін (карычневая, чорная, сіняя шарсцянка, корт), на палатнянай падшэўцы, прамога ці паўпрыталенага крою, спінку -- з розных болын танных тканін. Апраналі камізэлька паверх кашулі навыпуск, спераду зашпілялі на гузікі. КамізэлькІ народных строяў Падняпроўя і Цэнтральнай Беларусі, шытыя з даматканкі ў карычнева-белую дробную клетку або ў частыя цёмна-сінія, цёмна-карычневыя, цёмна-зялёныя пасачкі быылі вельмі адметнымі [10, c.157].

Кашуля была "наўпуск" (навыпуск), падпярэзаная поясам шырокім, абкручаным тры разы кругам стану.

Верхняя мужчынская воцратка шылася з валенага нефарбавамага сукна (світа, сярмяга, латушка, бурка, бурнос), аўчыны (кажух, кажушок -- белыя нядубленыя, пазней чырвона-вохрыстыя дубленыя, казачына). Шлюбныя світы і кажушкі упрыгожвалі шнурком, анлікацыяй, вышыўкай. Шлюбны касцюм беларуса к. ХІХ -- пач. ХХ ст., і яго формы не былі аднароднымі. Расслаенне сялянства на заможных і беднату, рост таварна-грашовых адносін, масавае адыходніцтва, пранікненне ў вёску прамысловых вырабаўразмывалі "жанравыя" межы традыцыйнага народнага касцюма. Моцны ўплыў гарадскога касцюма з яго тэндэнцыяй да спрашчэння і універсалізацыі форм, шырокае выкарыстаннс крамных расквечаных тканін і фарбавальнікаў з тэндэнцыяй да паліхромнасці падводзілі народнае адзенне да карэнных змен.

Такім чынам, гэты этап развіцця беларускага шлюбнага касцюму характарызуецца спрашчэннем форм і заняпадам традыцый, сувязаных з яго стварэннем, а як вынік - сімвалічнасцю арнамету, які губляе свае ахоўныя функцыі і становіцца проста дэкорам. Уключэнне вёскі ў рынкавыя і грашова-таварныя адносіны прыводзяць да скасавання неабходнасці кабетам цалкам ствараць пасаг і шлюбны касцюм уласнымі рукамі. Пранікненне прамысловых тавараў і фабрычнага адзення ў вёску прыводзяць да змянення як каляровай гамы, так і малюнку арнаменту, змяняюць і значна спрашчасюць крой адзення. С другога боку, традыцыі ствараць шлюбны касцюм не адміраюць цалкам - ніжняя сарочка і андарак па-ранешаму вырабляюцца самімі кабетамі. Захоўваецца сімвалічная роля вянка, які пакрысе тркнсфрмуецца ў капялюш і дажывае да 80-х гг. ХХ ст [тамсама].

У дачыненні да мужчынскага шлюбнага адзення можна заўважыць тыя ж тэндэнцыі. Знікае традыцыя стварэння кашулі жаніха яго будучай жонкай, таму значна пашараецца попыт на прадукцыю швейных мануфактур, кашулі і нагавіцы набываюцца гатовымі або робяцца з фабрычнае такніны. Пояс і шапка ўжо не разглядаюцца як паказальнік заможнасці жаніха, а маюць толькі дэкарытыўны сэнс [9, c.168].

Заключэнне

Такім чынам, шлюбнае адзенне жыхароў Беларусі падчас Кіеўскай Русі было цесна сувязана з развіццем адзення штодзённага і адрознівалася ад апошняга толькі характарам і месцам размяшчэння арнаменту, колькасцю упрыгожванняў на адзенні і аксэсуарах. Шлюбны касцюм пачынаў рыхтавацца за некалькі год да вяселля, звычайна - разам з пасагам, але канчаткова яго падрыхтоўка заканчывалась напярэдадані вяселля. Пасля гэтага свята касцюм захоўваўся на працягу ўсяго жыцця ўласніка і звычайна клаўся з ім ў труну; падчас жыцця касцюм пільна захоўваўся, так як лічылася, што яго пашкоджанне ці знікненне можа прынесці вялікую шкоду ўласніку ціяго сям'е. Незамужнія і нежанатыя няябожчыкі хаваліся ў вясельных касцюмах, таму ў некаторых выпадках данныя археалогіі дазваляюць рэканструяваць знешні від шлюбнага касцюму. У жанчын ён прадстаўлены паневай ці кашуляй, вянком з кветак і зеляніны, які быў упрыгожаны стужкамі, металічнымі і вельмі рэдка - срэбнымі наладкамі. Абутак, хутчэй за ўсе, быў прадстаўлены скуранымі поршамі, аздобленымі спражкамі і лапцямі. Дакладных дадзеных наконт верхняга адзення на сёння не вядома, застаеццца мяркаваць, што жанчыныкарысталіся кажухом або накідкайз палатна і футра

Мужчынскі касцюм меў больш сціплы выгляд і складаўся з льняной кашулі з геаметрым арнаментам, нагавіц з поясам, галаўнога ўбору з тканіны і футра.

У XIV-XVII стст. на тэрыторыі Беларусі не было адзінанага ўзору крою або каляровага зместу шлюбнага касцюму, ў кожнай мясцовасці складаеца свой асаблівы строй з толькі яму належнымі рысамі. Падрабязна апісаць або проста разгледзець іх ўсе ў межах гэтай работы немагчыма.да шлюбнага касцюму гэтага перыяду дадаецца саян, фартух і гарсет, але галоўная ўвага традыцыйна надаецца вянку. Формы яго стварэння і знешні від залежаць ад мясцовых традыцый, агульным з'яляецца ўжыванне кветак і стужак для ўпрыгожвання вянка. Таксама трэба заўважыць, што ў шлюбным касцюме з'яляюцца рысы, хаарактэрныя для еўрапескага адзення часоў Адраджэння - спрашчэнне каляровай гамы і крой, які падкрэслівае натуральныя рысы чаавечай постаці.

Гэткія ж працэсы ўздзейнічалі на мужчынскі шлюбны касцюм: ён захоўвае свае традыцыйныя формы, але змяняецца прынцып іх афармлення, крой і стыль арнаменту.

На апошнім этапе развіцця беларускага шлюбнага касцюму характарызуецца спрашчэннем форм і заняпадам традыцый, сувязаных з яго стварэннем, а як вынік - сімвалічнасцю арнамету, які губляе свае ахоўныя функцыі і становіцца проста дэкорам. Уключэнне вёскі ў рынкавыя і грашова-таварныя адносіны прыводзяць да скасавання неабходнасці кабетам цалкам ствараць пасаг і шлюбны касцюм уласнымі рукамі. Пранікненне прамысловых тавараў і фабрычнага адзення ў вёску прыводзяць да змянення як каляровай гамы, так і малюнку арнаменту, змяняюць і значна спрашчасюць крой адзення. С другога боку, традыцыі ствараць шлюбны касцюм не адміраюць цалкам - ніжняя сарочка і андарак па-ранешаму вырабляюцца самімі кабетамі. Захоўваецца сімвалічная роля вянка, які пакрысе трансфрмуецца ў капялюш і дажывае да 80-х гг. ХХ ст.

У дачыненні да мужчынскага шлюбнага адзення можна заўважыць тыя ж тэндэнцыі. Знікае традыцыя стварэння кашулі жаніха яго будучай жонкай, таму значна пашараецца попыт на прадукцыю швейных мануфактур, кашулі і нагавіцы набываюцца гатовымі або робяцца з фабрычнае такніны. Пояс і шапка ўжо не разглядаюцца як паказальнік заможнасці жаніха, а маюць толькі дэкарытыўны сэнс.

Спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры

Крыніцы

1. Раманаў Е.Р. Беларускі зборнік. Т.8. Вильна,1912 г.

2. Пяткевіч Ч. Рэчыцкае Палессе. - Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004.

Літаратура

1. Паплаўская Л.В. Да пытання пра святочнае адзенне палешукоў// Вяселле на Гомельшчыне: фальклорна--этнагафічны зборнік.- ГДУ імя Ф. Скарыны, пад агульнай рэдакцыяй Ф, Штэйнэра

2. Вайткевіч В.С., Раманюк М.Ф. Адзенне. // Этнаграфія Беларусі.- БСЭ.-- М., 1989.-- С. 21-24.

3. .Фадзеева В,С. Абарадавы касцюм // Этнаграфія Беларусі.- БСЭ.-- М., 1989.-- С. 13-14.

4. Курыловіч Г.М., Раманюк М.Ф. Анадарак // Этнаграфія Беларусі БСЭ.-- М., 1989.-- С. 30..

5. Раманюк М.Ф. Вянок // Этнаграфія Беларусі БСЭ.-- М., 1989.-- С. 125

6. Раманюк М.Ф. Гарсет. // Этнаграфія Беларусі БСЭ.-- М., 1989.-- С. 140

7. Раманюк М.ф. Кашуля. Этнаграфія Беларусі БСЭ.-- М., 1989.-- С. 258

8. Раманюк М. Ф Саян. Этнаграфія Беларусі БСЭ.-- М., 1989.-- С. 450

9. Вяселле: абрад. Рэд. Калегія Бандарчык В.К, і інш. Выдвавецтва ІМАФ.-1978. 650 с.

10. Вяселле Мядзельшчыны. Мн.-Вышэйшая школа. 1987. 250 с.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Каляровае аздабленне традыцыйнага беларускага касцюма і яго рэгіянальныя асаблівасці. Асноўныя колеры, якія выкарыстоўваліся сялянамі для пашыву адзення і далейшай яго арнаментацыі. Традыцыйнае адзенне дзяўчат і хлопцаў, жанчын і мужчын у Беларусі.

    курсовая работа [67,1 K], добавлен 27.07.2016

  • Шматгадовая і вельмі цікавая гісторыя беларускай кухні. Павага і беражлівасць да хлеба. Злучэння бульбы з мясам та грыбамі - традыцыйная і найбольш распаўсюджаная беларуска страва. Застольны этыкет, які існавае у сем’ях рабочых і сялян Беларусі.

    реферат [21,6 K], добавлен 10.05.2011

  • Даклад пра старажытнае насельніцтва Беларусі. Быт шляхты і беларускага сялянства ў мастацкіх творах Адама Міцкевіча і Ўладзіслава Сыракомлі. Першые людзі на тэрыторыі Беларусі. Рассяленне індаеўрапейцаў і славянская каланізацыя, умовы для жыцця.

    реферат [28,2 K], добавлен 18.06.2011

  • Разгляд фарміравання краязнаўчага фонду бібліятэкі. Вывучэнне арганізацыі працэсу абслугоўвання чытачоў, стварэння картатэкі, правядзення масавых мерапрыемстваў. Азнаямленне з метадычнымі матэрыяламі па краязнаўстве. Прапаганда краязнаўчай літаратуры.

    контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.10.2014

  • Абрад вяселля адзін з драўнейшых абрадаў усходніх славян. Першай адпраўной кропкай ў прадвясельным этапе яўляецца сватаўство. Вяселле: провады нявесты, вянчанне, вясельны стол, каравай. Паслявясельны. Па праходзе года заканчваецца паслявясельны этап.

    реферат [17,4 K], добавлен 01.02.2008

  • Вытокі і жанры дзіцячага фальклору. Асноўныя ідэйна-тэматычныя групы загадак. Шматвяковая сувязь беларускай літаратуры з вусна-паэтычнай творчасцю. Рудыменты старажытных форм фальклору. Забаўлянкі і пацешкі, песні-заклічкі, лічылкі і дражнілкі, прыгаворы.

    курсовая работа [68,2 K], добавлен 08.01.2014

  • Самыя першапачаткі беларускага этнасу хаваюцца ў змроку пасляледавіковых тысячагоддзяў. У нашым радаводзе можна знайсці і старажытнейшых аўтахтонаў невядомай ужо мовы, і фіннаўграў, і германцаў, а таксама, мабыць, скіфаў і кельтаў.

    реферат [13,2 K], добавлен 22.03.2002

  • Сучасны грамадзянскі каляндар. Традыцыйны каляндар, звязваўший чалавека з прыродай, вераваньнямі і культурай. Шляхі фарміравання, архітэктоніка і семантыка традыцыйнага календара. Культ продкаў -структураўтваральны прынцып традыцыйнага календара.

    реферат [30,8 K], добавлен 10.01.2011

  • Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.

    курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013

  • Мужчынскае і жаночае адзенне ў розных гісторыка-этнаграфічных рэгіёнах Беларусі. Святочнае адзенне і рэгіанальныя асаблівасці. Мужчынскія і жаночыя галаўныя ўборы беларусаў. Абутак як неад’емна частка касцюма. Захаванне, трансфармацыя святочнага адзення.

    курсовая работа [75,0 K], добавлен 19.02.2014

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.