Дыдактычная гульня як сродак развіцця маўлення старэйшых дашкольнікаў

Асноўныя псіхолага-педагагічныя асаблівасці развіцця дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту. Класіфікацыя дыдактычных гульняў. Прадстаўленасць у праграме "Пралеска" відаў дыдактычных гульняў, нактраваных на развіццё маўлення старэйшых дашкольнікаў.

Рубрика Педагогика
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 14.04.2013
Размер файла 1,4 M

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Дашкольнае дзяцінства -- вялікі адрэзак жыцця дзіцяці. Умовы жыцця ў гэты час імкліва пашыраюцца: рамкі сям'і рассоўваюцца да межаў вуліцы, горада, краіны. Дзіця адкрывае для сябе свет чалавечых адносінаў, розных відаў дзейнасці і грамадскіх функцый людзей. Ён імкнецца ўключыцца у гэтае дарослае жыццё, актыўна ўдзельнічаць у ім, але гэта для яго яшчэ недасягальна. Адзіным сродкам спасціжэння свету і спробы сваіх сілаў з'яўляецца гульня. Дыдактычная гульня -- адна з формы навучання і выхавання дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту.

У гісторыі замежнай і рускай педагагічнай навукі склалася 2 напрамкі выкарыстання гульні ў выхаваўчых мэтах: для ўсебаковага развіцця і ў вузкадыдактычных мэтах.

Яркім прадстаўніком першага напрамку быў вялікі чэшскі педагог Я.А.Каменскі. Ён лічыў гульню неабходнай формаю дзейнасці дзіцяці, якая адпавядае яго прыродзе і схільнасцям: гульня -- сур'ёзная разумовая дзейнасць, у якой развіваюцца ўсе віды здольнасцяў дзіцяці; у гульні пашыраецца і ўзбагачаецца кола ўяўленняў пра навакольны свет, развіваецца маўленне; у сумесных гульнях дзіця збліжаецца з аднагодкамі.

Дыдактычны напрамак выкарыстання гульня атрымала ў XVIIІ ст. у педагогаў-філантропаў (І.С.Базедаў, Х.Г.Зальцман і інш.), якія імкнуліся выкарыстаць гэту ўзроставую асаблівасць як гульня, яе разнастайнасць у працэсе выхавання. З найбольшаю паўнатою дыдактычны напрамак прадстаўлены ў педагогіцы Ф.Фрэбеля. Працэс гульні, на думку даследчыка -- гэта выяўленне і праяўленне таго, што з самага пачатку закладзена ў чалавеку Богам. Праз гульню дзіця спасцігае законы светабудовы і самога сябе. Ф.Фрэбель надаваў гульні вялікае выхаваўчае значэнне: гульня развівае дзіця фізічна, узбагачае маўленне, мысленне, уяўленне; гульня з'яўляецца асновай актыўнай дзейнасці для дзяцей дашкольнага ўзросту. Па гэтай прычыне асновай выхаваня Фрэбель лічыў менавіта гульню.

Дыдактычны напрмак выкарыстання гульні характэрны і для сучаснай англійскай педагогікі. У дзіцячых установах, якія працуюць па сістэме М.Мантэсоры або Ф.Фрэбеля, як і ранейасноўнае месца адводзіцца дыдактычным гульням і практыкаванням з рознымі матэрыяламі. Самастойным творчым гульням дзяцей належнай увагі не надаецца.

К.Д.Ушынскі зазначыў залежнасць паміж зместам дзіцячых гульняў і сацыяльным асяроддзем. Ён сцвярджаў, што гульні не мінаюць бясследна: яны могуць вызначыць характар і паводзіны чалавека ў грамадстве. Так, дзіця, якое прывыкла камандаваць або падпарадкоўвацца ў гульні, выбірае такі ж напрамак паводзінаў і ў дарослым жыцці. К.Д.Ушынскі надаваў вялікае значэнне сумесным гульням, бо менавіта яны дапамагалі завязваць першыя грамадскія адносіны. Ён бачыў каштоўнасць ў самастойнасці дзяцей у гульні, бачыў у ёй аснову глыбокага ўплыву гульні на дзіця, аднак лічыў неабходным накіроўваць дзіцячыя гульні, забяспечваць маральны змест дзіцячых уражанняў[18.с.111].

У пытанні ролі гульні ў выхаваўчым працэсе ўяўляюць сабою погляды А.І.Ціхеевай. Даследчыца разглядае гульню як адну з формаў арганізацыі педагагічнага працэсу ў дзіцячым садзе і разам з тым як адзін з найважнейшых сродкаў выхаваўчага ўздзеяння на дзіця. У дзіцячым садзе, якім кіравала А.І.Ціхеева, выкарыстоўваліся гульні 2 тыпаў: свабодныя гульні, стымуляваныя навакольным асяроддзем, і гульні, арганізаваныя выхавальнікам, гульні з правіламі. Асаблівая заслуга належыць А.І.Ціхеевай у раскрыцці ролі дыдактычнай гульні. Яна справядліва лічыла, што такі тып гульні дае магчымасць развіваць самыя разнастайныя магчымасці дзіцяці, яго ўспрыманне, маўленне, увагу. Яна вызначыла асобую ролю выхавальніка ў дыдактычнай гульні: ён уводзіць дзяцей у гульню, знаёміць з яе правіламі і зместам. Акрамя таго А.І.Ціхеева распрацавала шмат дыдактычных гульняў, якія і зараз выкарыстоўваюцца ў дашкольных установах.

На сённяшні дзень існуе шмат класіфікацый дыдактычных гульняў розных аўтараў. А.К. Бандарэнка зазначае, што ў дашкольнай педагогіцы ўсе дыдактычныя гульні ў залежнасці ад дыдактычнага матэрыялу можна падзяліць на тры асноўныя віды:

· гульні з прадметамі (цацкамі, прыродным матэрыялам);

· настольныя друкаваныя гульні;

· слоўныя гульні.

Гульні з прадметамі.У гульнях з прадметамі выкарыстоўваюцца цацкі і рэальныя прадметы. Дзеці гуляюць з імі і вучацца параўноўваць, выяўляць падабенства і адрозненне прадметаў. Каштоўнасць гэтых гульняў у тым, што з іх дапамогаю дзеці знаёмяцца з якасцямі прадметаў і іх прыметамі: колерам, памерам, формай, якасцю. У гульнях такога тыпу вырашаюцца задачы на параўнанне, класіфікацыю, вызначэнне паслядоўнасці ў вырашэнні задач. У выніку авалодвання новымі ведамі пра прадметнае асяроддзе задачы для дзяцей у гульні ўскладнаюцца: яны практыкуюцца ў вызначэнні прадмета па пэўнай прыкмеце, аб'ядноўваюць прадметы па гэтай прымеце (колер, форма, якасць, прызначэнне і г.д.), што вельмі важна для развіцця абстрактнага, лагічнага мыслення.[9. с.7]

У гульнях з прадметамі дзеці выконваюць заданні, якія патрабуюць свядомага запамінання колькасці і знаходжанне прадметаў, знаходжання патрэбнага прадмета. Гуляючы, дзеці набываюць уменні складваць цэлае з частак, нанізваць прадметы (шарыкі, пацеркі), выкладваць узоры з разнастайных формаў.

У дыдактычных гульнях шырока выкарыстоўваюцца самыя разнастайныя цацкі. У іх ярка выражаны колер, форма, прызначэнне, велічыня, матэрыял, з якога яны зроблены. Гэта дае магчымасць практыкаваць дзяцей у рашэнні канкрэтных дыдактычных задач, напрыклад, выбраць усе цацкі, зробленыя з дрэва (металу, пластмасы, керамікі) або цацкі для розных творчых гульняў: для гульні ў сям'ю, будаўнікоў і іншыя. Пры выкарыстанні гульняў падобнага зместу выхавальнік мае магчымасць выклікаць цікавасць да самастойнай гульні, падказаць дзецям задуму гульні з дапамогаю выбраных цацак.

Гульні з прыродным матэрыялам (насенне раслінаў, лісце, разнастайныя кветкі, каменьчыкі і г.д.) выхавальнік выкарыстоўвае пры правядзенні такіх дыдактычных гульняў як “Чые гэты дзеткі?”, “З якога дрэва ліст?”, “Збяры букет з асенніх траваў?” і г.д. Дарослы арганізуе іх пад час прагулкі, пры непасрэдным судакрананні са светам прыроды. У такіх гульнях замацоўваюцца веды дзяцей пра навакольны свет, фарміруюцца мысліцельныя працэсы (аналіз, сінтэз, класіфікацыя) і выхоўваецца любоў да прыроды, беражлівыя адносіны да яе.

Да гульняў з прадметамі адносяцца сюжэтна-дыдактычныя гульні і гульні-інсцэніроўкі. У сюжэтна-дыдактычнай гульні дзеці выконваюць пэўныя ролі: прадавец, пакупнік у гульнях тыпу “Магазін”, доктар у гульні “Бальніца” і г.д. Гульні-інсцэніроўкі дапамагаюць удакладніць уяўленні пра рознастайныя побытавыя сітуацыі, літаратурных творах (“Падарожжа ў краіну казак”), пра нормы паводзінаў (“Што такое добра і што такое дрэнна?”)[18,с.25]

Настольна-друкаваныя гульні -- цікавы занятак для дзяцей. Яны разнастайныя па відах: парныя малюнкі, лато, даміно. Разнастайныя і задачы, якія вырашаюцца з іх дапамогаю.

Падбор малюнкаў па парах. Самае простае заданне ў такой гульні -- знайсці сярод розных малюнкаў аднолькавыя: два каптурочкі, аднолькавага колеру, фасону і г.д. Потым заданне ўскладняецца: малюнкі неабходна аб'яднаць не толькі па знешнім прыметам, але і па сэнсе: знайсці сярод усіх малюнкаў два самалёты. Самалёты, намаляваныя на картках, могуць быць рознымі і па форме, і па колеры, але іх аб'ядноўвае, робіць іх падобнымі прыналежнасць да аднаго віду прадметаў.

Падбор малюнкаў па агульнай прымеце. Тут патрабуецца некаторае абагульненне, выяўленне сувязі паміж прадметамі. Напрыклад, у гульні “Што расце ў садзе (лесе, агародзе)?” дзеці падбіраюць карткі з адпаведнымі малюнкамі раслінаў, суадносяць іх з месцам, дзе яны растуць, аб'ядноўваюць малюнкі па агульнай прымеце. Або ў гульні “Што было потым?” дзеці падбіраюць малюнкі да казкі з улікам паслядоўнасці сюжэту.

Запамінанне складу, колькасці і месцазнаходжання картак. Напрыклад, у гульні "Адгадай які малюнак схавалі?” дзеці павінны запомніць змест малюнкаў, а потым вызначыць, якую з іх перавярнулі ўніз выяваю. Гэта гульня развівае памяць, працэсы запамінання і прыпамінання. Гульнявымі дыдактычнымі задачамі такога тыпу гульняў з'яўляецца таксама замацаванне ў дзяцей ведаў пра колькасны і парадкавы лік, пра прасторавае размяшчэнне картак на стале, уменне звязна расказваць пра тыя змены, якія адбыліся з малюнкамі, пра іх змест.

Складанне разразных малюнкаў і кубікаў. Задача гэтага тыпу гульняў -- вучыць дзяцей лагічнаму мысленню, развіваць уменне з асобных частак складваць цэлае. У малодшых групах малюнкі разразаюць на 2-4 часткі, у сярэдняй і старэйшай дзеляць на 8-10 частак. Пры гэтым для гульні ў малодшай групе на малюнку павінен быць адзін прадмет: цацка, расліна, прадмет адзення і інш. Для старэйшых дзяцей на малюнках адлюстроўваецца сюжэт з вядомых казак, мастацкіх твораў, добра вядомых дзецям.

Апісанне, гісторыя пра малюнак з паказам дзеянняў, рухаў. У такіх гульнях выхавальнік ставіць задачу развіваць не толькі маўленне дзяцей, але і ўяўяленне, творчасць. Нярэдка дзіця для таго, каб удзельнікі гульні адгадалі тое, што намалявана на малюнку, выкарыстоўваюць імітацыю рухаў або падражае рухам жывёлы, яго голасу. Напрыклад, у гульні “Адгадай хто гэта?” дзіця бярэ малюнак, уважліва яго вывучае, а потым паказвае рухі і гукі ката, пеўня і г.д. Такія заданні даюцца дзецям малодшай групы. У старэйшых групах вырашаюцца больш складаныя задачы:адны ўдзельнікі гульні паказваюць дзеянне, намаляванае на картцы, іншыя -- адгадваюць, хто намаляваны, што там робяць людзі (напрыклад, пажарныя тушаць полымя, маракі плывуць па моры, будаўнікі будуюць дом і г.д.). У гульнях такога віду фарміруюцца такія каштоўныя якасці асобы дзіцяці як здольнасць да пераўвасаблення, творчага пошуку ў стварэнні неабходнага вобразу.

Слоўныя гульні пабудаваны на словах і дзеяннях удзельнікаў гульні. У такіх гульнях дзеці вучацца выкарыстоўваць веды, уяўленні пра прадметы, паглыбляць веды пра іх, бо неабходна выкарыстоўваць набытыя раней веды ў новых сувязях і абставінах. Дзеці самастойна вырашаюць разнастайныя мысліцельныя задачы:апісваюць прадметы, вылучаюць іх характэрныя прыметы; адгадваюць па апісанні; знаходзяць прыметы падабенства і адрознення; групуюць прадметы па розных уласцівасцях, прыметах. Такога тыпу дыдактычныя гульні праводзяцца ва ўсіх узроставых групах, але асабліва важныя яны ў выхаванні і навучанні дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту, бо спрыяюць падрыхтоўцы дзіцяці да школы: развіваюць уменне ўважліва слухаць педагога, хутка знаходзіць адказ на пастаўленае пытанне, дакладна і ясна фармуляваць сваі думкі, выкарыстоўваць веды ў адпаведнасці з пастаўленай задачай. Зручна слоўныя гульні аб'яднаць у чатыры групы:

1) гульні, з дапамогаю якіх фарміруецца ўменне выдзяляць істотныя прыметы прадметаў, з'яваў: “Адгадай!”, “Магазін”, “Так -- не” і іншыя;

2) гульні, якія выкарыстоўваюцца для развіцця ў дзяцей умення параўноўваць, супастаўляць, рабіць правільныя высновы: “Падобны -- непадобны”, “Хто больш заўважыць небыліцаў”;

3) гульні, з дапамогаю якіх развіваецца ўменне абагульняць і класіфікаваць прадметы па розных прыметах: “Каму што патрэбнае?”, “Назаві адным словам” і г.д.

4) гульні на развіццё ўвагі, кемлівасці, хуткасці мыслення, вытрымкі, пачуцця гумару: “Сапсаваны тэлефон”, “Фарбы”, “Лятае -- не лятае" і г.д.[10,с.45-46] .

У працэсе эвалюцыі тыя ці іншыя віды дзейнасці дарослых аказалі значны ўплыў на змест і формы дзіцячых гульняў. Па гэтай прычыне яны маюць генетычную сувязь з самымі рознымі відамі працоўнай дзейнасці людзей і выступаюць як спецыфічная дзіцячая форма і пазнання, і працы, і зносінаў, і мастацтва, і спорту. На падставе такіх крытэрыяў дыдактычныя гульні падзяляюцца на:

-маўленчыя;

-гульні з цацкамі;

-азнаямленню з навакольным асяроддзем;

-фарміраванню матэматычных паняццяў;

-музычнаму і фізічнаму выхаванню.

Па ступені актыўнасці дзяцей гульні падзяляюцца:

-ігры-заняткі;

-аўтадыдактычныя.

Умоўна можна вылучыць некалькі тыпаў дыдактычных гульняў, якія групуюцца па відах дзейнасці навучэнцаў:

- гульні-падарожжы;

- гульні-даручэнні;

- гульні-меркаванні;

- гульні-загадкі;

- гульні-бяседы, гульні-дыялогі[12, С.37].

Гульні-падарожжы падобныя на казкі, іх ход падобны на развіццё казачнага сюжэту, цудамі. Гульня-падарожжа адлюстроўвае рэальныя падзеі або факты, але звычайнае паказвае іх праз незвычайнае, простае -- праз загадкавае, складанае -- тым шляхам, з дапамогаю якога ўсё можна пераадолець, неабходнае -- праз цікавае. Усё, што адбываецца ў гульні, у гульневых дзеяннях, становіцца блізкім дзіцяці, радуе яго. Мэта гульні-вандроўкі -- узмацніць уражанне, надаць пазнаваўчаму зместу трохі казачнай незвычайнасці, звярнуць увагу на тое, што знаходзіцца побач, што ў звычайных абставінах не звяртае на сябе ўвагі дзяцей. Гульні-падарожжы абвастраюць увагу, назіральнасць, спрыяюць лепшаму асэнсаванню задач гульні, дапамагаюць пераадолець складанасці і хутчэй дасягнуць поспеху. Гульні-падарожжы заўсёды маюць адценне рамантычнасці. Менавіта яно выклікае цікавасць і актыўны ўдзел у развіцці сюжэту гульні, узбагачае гульневыя дзеянні, актывізуе імкненне авалодаць правіламі гульні і атрымаць вынік: вырашыць задачу, даведацца аб невядомым, навучыцца новаму. Роль педагога ў такой гульні складаная, патрабуе ведаў, гатоўнасці адказаць на пытанні дзяцей у працэсе гульні, весці працэс навучання непрыкметна. Гульня-падарожжы -- гэта тып гульні дзеяння, думкі, пачуццяў, форма задавальнення яго патрэбаў у ведах. У назве гульні, у фармулёўцы гульнявой задачы павінны быць “словы-заклікі”, словы, якія будуць выклікаць цікавасць у дзяцей, актывізаваць гульнявую дзейнасць. У гульні-вандроўцы выкарыстоўваюцца шматлікія спосабы для раскрыцця пазнальнага зместу ў сукупнасці з гулявой дзейнасцю: пастаноўка задачы, тлумачэнне спосабаў яе вырашэння, часам распрацоўка маршрутаў падарожжаў, паэтапнае вырашэнне задачаў, радасць ад іх вырашэння, змястоўны адпачынак. У склад гульні-падарожжа часам уваходзяць песні, загадкі, падарункі і многае іншае. Гульні-падарожжы часам няпрвільна атаясамліваюць з гульнямі-экскурсіямі. Істотнае адрозненне заключаецца ў тым, што экскурсія -- форма прамога навучання і разнавіднасць заняткаў. Мэтаю экскурсіі часцей усяго выступае неабходнасць азнаямлення з тым, што патрабуе непасрэднага назірання, параўнання з тым, што ўжо вядомае. Часам гульню-падарожжа атаясамліваюць з прагулкаю. Але прагулка найперш мае аздараўленчыя мэты. Пазнаваўчы змест можа быць і на прагулцы, але ён не з'яўляецца асноўным, а толькі дадатковым.

Гульні-даручэнні маюць тыя ж структурныя элементы, што і гульні-падарожжы, яле па сваім змесце яны больш простыя і па часу гульні таксама карацейшыя за падарожжы. У іх аснове ляжаць дзеянні з прадметамі, цацкамі, слоўныя даручэнні. Гульнявая задача і гульвое дзеянне у іх заснаваны на сказеах тыпу: “Дапамажы Бураціне паставіць знакі прыпынку” або “Правер хатняе заданне ў Нязнайкі”.

Гульні-меркаванні “Што было б калі..?” або “Што б я б зрабіў..?”, “Кім бы я хацеў стаць і чаму?”, “Каго б я выбраў сабе ў сябра” і г.д. Нярэдка пачаткам такой нульні можа стаць малюнак. Дыдактычны змест малюнка заключаецца ў тым, што перад дзецьмі ставіцца задача і ствараецца сітуацыя, якая патрабуе асэнсавання наступных дзеяняў. Гульнявая задача закладваецца ў самой назве “Што было б калі..?” або “Што б я зрабіў…”. Гульнявыя дзеянні вызначаюцца задачаю і патрабуюць ад дзяцей мэтазгоднага патрабуемага дзеяння у адпаведнасці з пастаўленымі ўмовамі або створанымі абставінамі. Дзеці выказваюць меркаванні, якія канстатуюць факты або абагульняюць іх. Такога тыпу гульні патрабуюць суадносіць веды з абставінамі, устанаўлення прычынных сувязяў. У такіх гульнях ёсць і элемент спаборніцтва: “Хто хутчэй прыдумае?”.

Гульні-загадкі. Узнікненне загадак адносіцца да глыбокага мінулага. Загадкі ствараліся народам, уваходзілі ў абрады, многія рытуалы, уваходзілі ў многія святы. Яны выкарыстоўваліся для праверкі ведаў, кемлівасці. У гэтым і заключаецца бачная педагагічная накіраванасць і папулярнасць загадак як разумнага баўлення часу. Зараз загадкі, працэс загадвання і адгадвання разглядаюцца як від навучальнай гульні. Асноўнай прыкметай загадкі з'яўляецца складанае апісанне, якое трэба расшыфраваць (адгадаць, апісаць). Апісанне гэта лаканічна і нярэдка афармляецца ў выглядзе пытання або заканчваецца ім. Галоўнай асаблівасцю загадак выступае лагічная задача. Спосабы пабудовы лагічных задачаў самыя разнастайныя, але ўсе яны актывізуюць разумовую дзейнасць дзяцей. Ім падабаюцца гульні-загадкі, бо неабходна параўноўваць, узгадваць, думаць, здагадвацца. Усё гэта прыносіць радасць разумовай працы. Адгадванне загадак развівае здольнасці да аналізу, абагульнення, фармуе ўменне разважаць, рабіць высновы.

Гульні-бяседы (гульні-дыялогі). У аснове гульні-бяседы ляжыць кантакт выхавальніка з дзецьмі, дзяцей з педагогам і дзяцей паміж сабою. Гэтыя кантакты маюць асаблівы характар гульнявога навучання і гульнявой дзейнасці дзяцей. У гульні-бяседзе дарослы нярэдка ідзе не ад сябе, а ад блізкага дзецям персанажа і тым самым не толькі захоўвае гульнявыя зносіны, але і павялічвае радасць ад яго, жаданне паўтарыць гульню. Аднак гульня-бяседа хавае ў сабе небяспеку павелічэння прыёмаў прамога навучання. Выхавальна-навучальнае значэнне такога тыпу гульняў заключаецца ў ў змесце сюжэту -- тэме гульні, у павелічэнні цікавасці да тых ці іншых аспектаў навучання, якія знайшлі сваё адлюстраванне ў гульні. Пазнавальны змест гульні не ляжыць “на паверхні”, яго трэба знайсці, здабыць самому -- зрабіць адкрыццё і ў выніку аб чымсьці новым даведацца. Каштоўнасць гульні-бяседы заключаецца ў тым, што яна прад'яўляе патрабаванні да актывізацыі эмацыйна-мысліўных працэсаў: адзінства слова, дзеяння, думкіі ўяўлення дзяцей. Гульня-бяседа выхоўвае ўменне слухаць і чуць пытанні настаўніка, пытанні і адказы дзяцей, уменне засяроджваць увагу на змесце размовы, дадаваць да сказанага, выказваць свае меркаванні. Усё гэта характарызуе актыўны пошук рашэння пастаўленай задачы ў гульні. Вялікае значэнне мае ўменне ўдзельнічаць у размове, што ў сваю чаргу характарызуе ўзровень выхаванасці. Асноўным сродкам гульні-бяседы з'яўляецца слова, слоўны вобраз, уступнае слова пра прадмет гульні. Вынікам гульні становіцца задавальненне, атрыманае дзецьмі.

Дыдактычныя гульні ў залежнасці ад пастаўленай задачы навучання бываюць:

1. Навучальная. Гэта такі тып гульні, калі навучэнец у працэсе ўдзелу ў гульні набывае новыя веды, уменні і навыкі або вымушаны набываць іх у працэсе падрыхтоўкі да гульні. Вынікі засваення ведаў будуць настолькі добрымі, наколькі ясна і дакладна будуць выражаны матывы пазнавальнай дзейнасці і не толькі ў гульні, але і ў самы змесце гульнявога матэрыялу.

2. Кантрольная. Да такога тыпу гульняў адносяцца такія дыдактычныя гульні, мэта якіх -- паўтарэнне, замацаванне, праверка раней атрыманых ведаў.

3. Абагульняючая. Такі тып гульняў патрабуе інтэграцыі ведаў. Яны спрыяюць устанаўленню межпрадметных сувязей, накіраваны на набыццё уменняў дзейнічаць у разнастайных гульнявых сітуацыях [9, С. 7].

ГЛАВА 2. ВЫКАРЫСТАННЕ ДЫДАКТЫЧНАЙ ГУЛЬНІ ЯК СРОДКУ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ ДЗЯЦЕЙ СТАРЭЙШАГА ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ

2.1 Прадстаўленасць у праграме “Пралеска” відаў дыдактычных гульняў, нактраваных на развіццё маўлення старэйшых дашкольнікаў

Праграма “Пралеска” -- гэта дзяржаўны дакумент, зацверджаны Міністэрствам адукацыі, у якім акрэслены змест адукацыйна-выхаваўчай работы з дзецьмі розных узроставых груп, мэты і задачы выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту.

Яшчэ ў пачатку 90-ых гадоў ХХ стагоддзя прыйшла ў дзіцячыя садкі Рэспублікі Беларусь першая нацыянальная праграма дашкольнай адукацыі, першая праграма новага пакалення. Яна атрымала сімвалічную назву -- “Пралеска”. На сённяшні дзень праграма прайшла ўжо чатыры перавыданні са зменамі з улікам пажаданняў і заўвагаў практыкаў, спецыялістаў дашкольнай адукацыі, новых дасягненняў у галінах дашкольнай псіхалогіі і педагогікі. Сёння “Пралеска” -- базісная праграма дашкольнай адукацыі гуманістычнай накіраванасці.

Віды дзейнасці дашкольнікаў разнастайныя, але ні адзін з іх не можа параўнацца з гульнёю па магчымасцях уздзеяння на асобу дзіцяці, на фарміраванне яго “самасці”. Як самастойны від дзейнасці чалавека гульня ўяўляе сабою ўніверсальную найважнейшую сферу для самавыражэння, самаправеркі, самарэабілітацыі.

Гульня займае выключнае месца ў праграме “Пралеска”, асабліва ў групах “Чамучкі” і “Фантазёры”. І не за кошт пашырэння праграмнага кампанента, прысвечанага непасрэдна гульні. Ён носіць назву “Свет гульні” і адносіцца да раздзела “Развіваемся ў дзейнасці”. Пра гульню ідзе размова і ў іншых падразделах і блоках, напрыклад, “Зносіны і маўленне”, “Мастацка-маўленчая і тэатральна-гульнявая дзейнасць”, “Музычная дзейнасць”, “Культура”, “Вучэбная дзейнасць: яе пачатак” і іншыя. Улічваючы неабмежаваныя магчымасці гульні, яе асаблівую значную ролю ў дашкольным узросце, праграма “Пралеска” нацэльвае педагогаў на работу ў дадзенай галіне па наступных напрамках:

- садзейнічаць развіццю гульні як самастойнай творчай дзейнасці ,ствараць спрыяльныя ўмовы для ўзбагачэння, развіцця ўсіх відаў гульнёвай дзейнасці;

- выкарыстоўваць багатыя магчымасці гульні для дыягностыкі і карэкцыі псіхічнага развіцця дзіцяці і ўзаемаадгосін у дзіцячым калектыве;

- выкарыстоўваць гульню, гульнёвыя прыёмы як сродак арганізацыі дзіцячай дзейнасці.[23, с.75]

У раздзеле “Развіваемся ў дзейнасці”, а менавіта ў падраздзеле “Зносіны і маўленне”прадстаўлены наступныя задачы па развіцці беларускага маўлення ў групе “Фантазёры”.

1. Надалей фарміраваць устойлівую цікавасць да беларускай мовы, жаданне авалодаць ёю.

2. Працягваць развіваць пазнавальныя і моўныя здольнасці, назіральнасць адносна моўных з'яў, навыкі маўленчага самакантролю.

3. Практыкаваць у слуханні і разуменні беларускага маўлення, мастацкіх твораў на беларускай мове, як празаічных, так і вершаваных.

4. Фарміраваць маўленчую і пазнавальную актыўнасць, уменне слухаць тлумачэнні педагога і маўленне аднагодкаў, прымаць рашэнні ў нескладанай праблемнай сітуацыі.

5. Знаёміць з новымі словамі, аб'ядноўваючы іх у групы па сэнсавай прымеце (жывёлы, птушкі, прафесіі і інш.), раскрываць значэнне новых слоў.

6. Дапамагаць параўноўваць вымаўленне беларускіх і рускіх слоў, падобных па гучанні (зверёк-звярок, ночь-ноч і г.д.), звяртаць увагу на словы рускай і беларускай мовы, якія супадаюць або падобныя па вымаўленні, але маюць рознае лексічнае значэнне (неделя -- нядзеля, диван- дыван і г.д.).

7. Актывізаваць ужыванне новых слоў у розных фразавых канструкцыях, наладжваючы адпаведныя гульнявыя сітуацыі.

8. Працягваць вучыць дзяцей разумець маўленчыя выказванні рознай граматычнай структуры, выхоўваць чуласць да граматычнай правільнасці маўлення на беларускай мове.

9. Фарміраваць маўленне спецыфічных беларускіх гукаў і іх спалучэнняў [шч], [ ў ], [дз'] ізалявана, у складах, словах, фразах, адпрацоўваць арфаэпічна правільнае вымаўленне асобных беларускіх слоў, знаёміць з асаблівасцямі націску ў асобных беларускіх словах, параўноўваючы іх з рускімі (крапіва, валёнкі).

10. Развіваць дыялагічнае і маналагічнае маўленне дашкольнікаў на беларускай мове, ствараць умовы для непадрыхтаванага звязнага маўлення дзяцей на беларускай мове (апісанне сітуацыі, вырашэнне пэўнай камунікатыўнай задачы- просьба, разважанне, тлумачэнне і г.д.).

У раздзеле “Уваходзім у свет цудоўнага” размешчаны рэкамендаваныя творы мастацкай літаратуры і фальклора, сярод іх і беларускія.

У групе “Фантазёры” гэта:

1. Беларускія народныя песенькі і забаўлянкі: “Ходзіць коцік па палях”, “Белабока-сарока”, “Сонейка-сонца, выгляні ў аконца”

2. Беларускія народныя казкі: “Пра быка і яго сяброў”, “Жаронцы”, “Лёгкі хлеб”, “Не сілай, а розумам”, “Лісіца-хітрыца”, “Як кот звяроў напалохаў”.

3. Творы беларускіх паэтаў: М. Багдановіч “Зімой”, Р. Барадулін “Загадкі на градках”, Я. Колас “На лузе”, “Раніца вясною”, “ Першы гром”, “Вясна”, Я. Купала “Хлопчык і лётчык”, “Бай”, С. Шушкевіч “Пракалоў камарык ножку”, М. Танк “Жук і слімак”.

4. Творы беларускіх пісьменнікаў : Цётка “Журавель і чапля”, З. Бядуля “Скарб”, В. Вітка “Вавёрчына гора” і іншыя [23,с.49].

У дапаможніку для педагогаў “Працуем па праграме Пралеска” змешчаны метадычныя рэкамендацыі па развіцці беларускага маўлення ў дзяцей дашкольнага ўзросту (аўтар- Н.С. Старжынская), у якіх гаворыцца пра тое, што авалоданне дзецьмі разам з рускай мовай беларускай- адзін з асноўных элементаў фарміравання асобы дзіцяці, засваення ім нацыянальнай культуры, станаўлення нацыянальнай самасвядомасці.

Авалодаць правільным беларускім маўленнем рускамоўныя дашкольнікі могуць толькі ў працэсе спецыяльна арганізаванага мэтанакіраванага навучання нацыянальнай мове.

Мэта навучання беларускай мове -- выхаванне ў дзяцей любові і павагі да роднага слова, фарміравання чуйнасці да моўных нормаў і сродкаў выразнасці; развіццё адпаведнай моўнай здольнасці.

Вылучаюцца два ўзаемазвязаныя шляхі навучання дашкольнікаў беларускай мове, развіцця ў іх беларускага маўлення. З аднаго боку, гэта неўсвядомленае засваенне дзецьмі беларускай мовы ў штодзённых зносінах (праслухоўванне і абмеркаванне мастацкіх твораў, удзел у беларускіх народных гульнях і г.д.). З другога -- гэта спецыяльнае арганізаванае навучанне (заняткі па развіцці беларускага маўлення і мастацкай літаратуры).

Спецыфіка методыкі навучання рускамоўных дашкольнікаў беларускай мове заключаецца ў абавязковым супастаўленні з'яў рускай і беларускай моў, каб размежаваць іх асаблівасці ў свядомасці дзіцяці.

Методыка навучання дашкольнікаў беларускай мове спалучае рысы методыкі роднай мовы і другой мовы. З дапамогай першай уводзяцца моўныя з'явы, што супадаюць у беларускай і рускай мовах. Гэта асабліва датычыцца развіцця лексічнага запасу на другой мове і вымаўленчых навыкаў. Чым больш адрозніваюцца беларуская і руская тэматычная лексіка, фанетыка, граматыка, тым з большай падставай выкарыстоўваецца методыка навучання дзяцей другой мове.

Ролю гульні нельга пераацаніць у равіцці маўлення. Праграма “Пралеска” называе гэты раздзел “Зносіны і маўленне”, бо менавіта ў зносінах фарміруюцца ўменні і навыкі гаварэння. Галоўная роля ў працэсе развіцця розных формаў маўлення безумоўна належыць даросламу. Менавіта ён у дадзенай узроставай групе павінен асаблівую ўвагу ўдзяляць сітуатыўным асабова-дзелавым і сітуатыўна-дзелавым зносінам. Праз практычнае ўзаемадзеянне дарослага і дзіцяці і наладжваюцца такія тыпы адносінаў. Дарослы падштурхоўвае дзіця да зносінаў: наебходнасць ставіць і адказваць на пытанні, звязаныя з побытавай дзейнасцю, арганізацыяй розных тыпаў гульняў, у якіх дзіця павінна ўзаемадзейнічаць не толькі з выхавальнікам, але і з аднагодкамі. Гульнявая дзейнасць у дадзеным выпадку -- аптымальнае асяроддзе для стымулявання дзіцяці для ўступлення ў дыялог, для жадання наладзіць кантакт, праявіць ініцыятыву ў адносінах да аднагодкаў, словам прыцягнуць увагу. Дыдактычныя гульні з'яўляюцца сур'ёзным крокам для фармавання умення ўспрымаць беларускую мову, успрымаць і ўзнаўляць простыя творы на роднай мове[23,с.64-67].

2.2 Выкарыстанне дыдактычнай гульні на занятках розных тыпаў

Дыдактычная гульня шырока выкарыстоўваецца пры навучанні дзяцей матэматыцы, роднай мове, знаёмству з прыродай і навакольным светам, у развіцці сэнсорнай культуры.

Дыдактычная гульня як форма навучання дзяцей мае два пачаткі: вучэбны (пазнавальны) і гульнявы (займальны). Выхавальнік у гульні адначасова выступае у ролі настаўніка і ўдзельніка гульні. Ён вучыць і гуляе, а дзеці ў гульні вучацца. Калі на занятках пашыраюцца і паглыбляюцца веды пра навакольны свет, то ў дыдактычнай гульні (гульнях-занятках, уласнадыдактычных гульнях) дзецям прапаноўваюцца заданні ў форме загадак, сказаў, пытанняў [25,с.21].

Веды пра навакольны свет дзецям прапаноўваюцца па пэўнай сістэме. Так знаёмства дзяцей з працай адбываецца ў наступнай паслядоўнасці: спачатку дзяцей знаёмяць са зместам канкрэтнага віда працы, прафесіі, потым -- з машынамі, якія дапамагаюць людзям у працы, робяць іх намаганні больш простымі, і пераходзяць да этапу вытворчасці пры стварэнні неабходных прадметаў, прадуктаў, як фінальны этап -- раскрыццё дзецям значэння любога віда працоўнай дзейнасці. Многія дыдактычныя гульні фармуюць у дзяцей павагу да людзей працы, выклікаюць цікавасць да працыц дарослых, жаданне працаваць самімі. Напрыклад, у гульні “Хто пабудаваў гэты дом” дзеці знаёмяцца не толькі з прафесіямі будаўнікоў, але і даведваюцца пра тое, што каб пабудаваць дом, спачатку архітэктары працуюць над яго чарцяжом і г.д. Некаторыя працоўныя навыкі набываюцца дзецьмі ў працэсе падрыхтоўкі матэрыялу для дыдактычных гульняў.

Дыдактычныя гульні развіваюць сэнсорныя здольнасці дзяцей. Працэсы адчування і ўспрымання ляжаць у аснове пазнання навакольнага свету дашкольнікамі. Знаёмства дзяцей з колерам, формаю, памерамі прадметаў дазваляе стварыць сістэму дыдактычных гульняў і практыкаванняў па сэнсорнаму выхаванню, якія накіраваны на ўдасканаленне ўспрымання дашкольнікамі характэрных прыкметаў прадметаў.

Дыдактычныя гульні развіваюць маўленне дзяцей: пашыраецца і актывізуецца слоўнікавы запас, фарміруецца правільнае вымаўленне гукаў, развіваецца звязнае маўленне, навыкі правільна выказваць свае думкі. Некаторыя гульні патрабуюць ад дзяцей актыўнага выкарыстання радавых, відавых паняццяў. Напрыклад, гульні “Назаві адным словам” або “Назаві тры прадметы”. Знаходжанне антонімаў, сінонімаў, словаў падобных па гучанні -- галоўная мэта многіх слоўнікавых гульняў.

У працэсе гульні развіццё мыслення і маўлення адбываецца ў непарыўнай сувязі. У гульні “Адгадай, што мы задумалі” неабходна валодаць уменнем ставіць пытанні, на якія дзеці адказваюць толькі двума словамі “так” і “не”.

У працэсе гульні ў дзяцей фарміруецца этычныя ўяўленні пра беражлівыя адносіны да прадметаў, цацак як прадуктаў працы дарослых, пра нормы паводзінаў, пра ўзаемаадносіны з аднагодкамі і дарослымі, пра станоўчыя і адмоўныя якасці асобы. У выхаванні маральных якасцяў асобы дзіцяці асобая роля належыць зместу і правілам гульні. У працы з дзецьмі малодшага ўзросту асноўным зместам дыдактычных гульняў з'яўляецца засваенне дзецьмі культурна-гігіенічных навыкаў.

У дыдактычных гульнях са старэйшымі дашкольнікамі вырашаюцца іншыя задачы -- найперш выхаванне маральна-этычных нормаў паводзінаў.

Гульня фарміруе станоўчы эмацыянальны пад'ём, спрыяе добраму самаадчуванню і разам з тым патрабуе значнага напружання нервовай сістэмы. Асабліва важныя гульні з дыдактычнымі цацкамі, дзе развіваецца і ўзмацняецца мелкая мускулатура рук, а гэта ў сваю чаргу ўплывае на разумовае развіццё, на падрыхтоўку рукі да пісьма. З пункту гледжання некаторых аўтараў асноўная асаблівасць дыдактычных гульняў звязана з іх назваю: гэта гульні навучальныя. Яны спрыяюць развіццю пазанвальнай дзейнасці, інтэлектуальных аперацый, якія складаюць аснову працэсу навучання. Але дзіця ў гульні прыцягвае не навучальная задача, якая ў ёй закладзена, а магчымасць праявіць актыўнасць, выканаць гульнявое дзеянне, дасягнуць выніку, атрымаць перамогу. Аднак калі ўдзельнік гульні не валодае ведамі, разумовымі аперацыямі, якія вызначаны навучальнымі мэтымі, ён не будзе мець магчымасці паспяхова выканаць гульнявыя дзеянні.

Паводле З.М.Багуслаўскай і А.К.Бандарэнкі арганізацыя педагогам дыдактычных гульняў ажыццяўляецца ў трох асноўных напрамках: падрыхтоўка, правядзенне гульні і яе аналіз.

У падрыхтоўку да правядзення дыдактычнай гульні належаць:

-выбар гульні ў адпаведнасці з мэтамі выхавання і навучання, паглыбленне і абагульненне ведаў, развіццё сэнсорных здольнасцяў, актывізацыя псіхічных працэсаў (памяць, увага, мысленне, маўленне);

- устанаўленне адпаведнасці выбранай гульні праграмным патрабаванням выхавання і навучання дзяцей канкрэтнай ўзроставай групы;

- вызначэнне найбольш удалага часу для правядзення дыдактычнай гульні (у працэсе арганізаванага навучання на занятках або ў вольны ад заняткаў час ці іншых рэжымных працэсаў);

- выбар месца для гульні, дзе дзеці могуць спакойна гуляць, не перашкаджаць адзін аднаму( такое месца, як правіла, групавы пакой або ўчастак);

- вызначэнне колькасці ўдзельнікаў гульні (уся група, невялікія падгрупы, індывідуальна);

- падрыхтоўка неабходнага дыдактычнага матэрыялу для выбранай гульні (цацкі, розныя прадметы, малюнкі, прыродны матэрыял);

- падрыхтоўка да гульні самого выхавальніка: ён павінен усвядоміць і асэнсаваць ход гульні, сваё месца ў працэсе гульні, метады кіраўніцтва працэсам;

- падрыхтоўка дзяцей да гульні: узбагачэнне іх ведамі, уяўленнямі пра прадметы і з'явы навакольнага жыцця, якія неабходныя для вырашэнны задачы гульні[18,с.16].

Правядзенне дыдактычных гульняў уключае:

- знаёмства дзяцей са зместам гульні, з дыдактычным матэрыялам, які будзе выкарыстаны ў гульні (паказ прадметаў, малюнкаў, кароткая размова, у працэсе якой удакладняюцца веды і ўяўленні дзяцей пра іх);

- тлумачэнне ходу і правілаў гульні; важна, што выхавальнік звяртае ўвагу на паводзіны дзяцей у адпаведнасці з правіламі гульні, на дакладнае выкананне правілаў (што правілы гульні забараняюць, што патрабуюць, што можна рабіць);

- паказ гульнявых дзеянняў, у працэсе якога выхавальнік вучыць дзяцей правільна выконваць дзеянні, паказваць, што інакш гульня не будзе мець выніку (напрыклад, гульня не мае сэнсу, калі насуперак правілам дзеці падглядваюць, калі трэба закрыць вочы);

- вызначэнне ролі выхавальніка ў гульні, яго ўзел у якасці ўдзельніка гульні, балельшчыка ;

- падвядзенне вынікаў гульні -- гэта адказны момант кіраўніцтва гульнёю, бо па выніках, якіх дзеці дасягнулі ў гульні, можна меркаваць пра яе эфектыўнасць, пра тое ці будзе цікавая гэтая гульня ў самастойнай гульнявой дзейнасці дзяцей.

Аналіз праведзенай гульні скіраваны на выяўленне прыёмаў яе падрыхтоўкі і правядзення: якія прыёмы гульні аказаліся найбольш эфектыўнымі ў дасягненні пастаўленай мэты, што перашкодзіла ажыццяўленню пастаўленай мэты і чаму. Гэта дапаможа ўдасканаліць як падрыхтоўку да гульні, так і сам працэс яе правядзення, дасць магчымасць пазбегнуць памылак у будучым. Акрамя таго аналіз гульні дазваляе выявіць індывідуальныя асаблівасці паводзінаў, характару дзяцей, а, значыць, правільна арганізаваць індывідуальную работу з імі

Пры арганізацыі дыдактычных гульняў у старэйшай групе важна ўлічваць большыя магчымасці дзяцей ў параўнанні з дзецьмі малодшага ўзросту. У гэтым ўзроставым перыядзе дзецям уласціва цікаўнасць, назіральнасць, цікавасць да ўсяго новага, незвычайнага: дзецям хочацца самім адгадаць загадку, знайсці правільнае рашэнне задачы, выказаць уласнае меркаванне. З пашырэннем аб'ёму ведаў адбываюцца змены і ў характары разумовай дзейнасці. Па гэтай прычыне важна пры выбары гульні значную ўвагу ўдзяляць ступені цяжкасці правілаў гульні і дзеянняў у яе працэсе. Апошнія павінны быць такімі, каб праз іх ажыццяўленне дзеці выяўлялі разумовыя і валявыя намаганні.

Значнае месца ў дыдактычных гульнях займаюць матывы спаборніцтваў: дашкольнікі маюць магчымасць дзейнічаць самастойна як у выбары гульні, так і ў творчым вырашэнні яе задач.

Роля выхавальеіка таксама мяняецца. Але нават і тут педагог дакладна, эмацыйна знаёміць дзяцей з яе зместам, правіламі і дзеяннямі, правярае, як удзельнікі гульні іх зразумелі, дарослы гуляе разам з дзецьмі, каб замацаваць веды, уменні і навыкі. Потым ён прапаноўвае дзецям пагуляць самастойна і спачатку сочыць за дзеяннямі ўдзельнікаў гульні, выступае ў якасці арбітра ў спрэчных сітуацыях. Аднак не ўсе гульні патрабуюць такога актыўнага ўдзелу выхавальніка. Нярэдка яго ўдзел абмяжоўваецца тлумачэннем правілаў перад яе пачаткам. Найперш гэта датычыць настольна-друкаваных гульняў[22,с.181].

Такім чынам, кіраўніцтва дыдактычнымі гульнямі ў старэйшым дашкольным узросце патрабуе большай прадуманасці ў працэсе іх падрыхтоўкі і правядзення. Гэта датычыць ўзбагачэння дзяцей адпаведнымі ведамі, падбор адпаведнага дыдактычнага матэрыялу, а часам і падрыхтоўкі яго разам з выхаванцамі, арганізацыі абстаноўкі гульні, а таксама дакладнае вызначэнне сваёй ролі ў гульні.

З дапамогаю гульняў-заняткаў выхавальнік не толькі передае пэўныя веды, фарміруе ўяўленні, але і вучыць дзяцей гуляць. Асновай для гульняў з'яўляюцца сфармуляваныя ўяўленні пра пабудову сюжэта гульні, пра разнастайныя гульневыя дзеянні з прадметамі. Важна, каб былі створаны ўмовы для пераносу гэтых ведаў і ўяўленняў у самастойныя творчыя гульні.

Наогул жа дыдактычны матэрыял павінен адпавядаць высокім гігіенічным і эстэтычным патрабаванням: цацкі павінны быць яркімі, цікавымі, мець высокі ўзровень мастацкага афармлення. Такі дыдактычны матэрыял прыцягвае ўвагу дзяцей, выклікае жаданне гуляць.

З дапамогаю дыдактычных гульняў выхавальнік выпрацоўвае ў дзяцей навык самастойна мысліць, выкарыстоўваць атрыманыя веды ў самых разнастайных умовах у адпаведнасці з пастаўленай задачай.

ГЛАВА 3. АПРАБАВАННЕ ЭФЕКТЫЎНАСЦІ ВЫКАРЫСТАННЯ ДЫДАКТЫЧНЫХ ГУЛЬНЯЎ ЯК СРОДКУ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ ДАШКОЛЬНІКАЎ СТАРЭЙШАГА ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ

Апрабацыйная работа па вызначэнні эффектыўнасці выкарыстання дыдактычнай гульні як сродку развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту праводзілася на базе Дашкольнай установы яслі-сад №89 г.Гродна ў старэйшых групах №5 (рабочая група) і №9 (кантрольная група). Даследаванне праходзіла ў звычайных умовах, не парушаючы ход выхаваўчага працэсу.

Галоўнымі задачамі нашай апрабацыі былі:

1. Выяўленне ўзроўню развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту.

2. Праверка эфектыўнасці выкарыстання дыдактычнай гульні як сродку развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту.

Апрабацыя складалася з трох этапаў:

1) канстатавальнага;

2) фарміравальнага;

3) кантрольнага.

У ходзе работы на кожным этапе былі пастаўлены свае задачы.

На канстатавальным этапе нам неабходна было праверыць і выявіць узровень развіцця маўлення дзяцей у кантрольнай і рабочай групах. Для гэтага намі былі падрыхтаваны і праведзены наступныя дыдактычныя гульні:

1.”Што лішняе? Чаму?”

Дзецям прапаноўваліся для розгляду малюнкі. Праз 2-3 хвіліны дзеці павінны былі не толькі назваць намаляваныя на малюнках прадметы, але і адказаць на пытанні “ Што лішняе? Чаму?”. Пры гэтым дашкольнікі тлумачылі чаму яны лічаць гэты прадмет лішнім.

На малюнках -- № 1 -- капуста, сыр, памідор; №2 -- суніцы, вішні, ананас; №3 -- сабака, кот, ліса; №4 -- мядзведзь, тыгр, карова; № 5 -сарока, жук, сініца (Гл.Дадатак №А).

За правільна дадзены адказ на абодва пытанні дзіця атрымлівае 2 балы. За правільны адказ на адно з пытанняў -- 1 бал. За памылковы адказ ці адсутнасць адказу -- 0 балаў.

Крытэрыі ацэнкі:

8-10 балаў -- высокі ўзровень

5-7 балаў -- сярэдні ўзровень

0-4 балаў -- нізкі ўзровень.

2.”Гісторыя ў малюнках”

Дзецям прапаноўваліся тры малюнкі, якія паступова раскладваліся перад імі. Дзіцяці неабходна было расказаць гісторыю, якую яно бачыла на малюнках. Пры гэтым дапамагаць гаворачаму не трэба. Пасля таго як апавяданне было складзена, малюнкі хаваліся і ставілася мэта: коратка пераказаць змест прыдуманай гісторыі (Гл. Дадатак №Б).

Крытэрыі ацэнкі:

7 балаў -- Дзіця надзвычай добра адлюстравала сэнсавую сувязь усіх трох малюнкаў, вылучыла галоўнае ў сюжэце. Рэзюмэ складалася ў асноўным кароткім зместам гісторыі.

5 балаў -- Дзіця добра адлюстравала сэнсавую сувязь у малюнках. Істотнае і другаснае адлюстраванае з аднолькаваю ўвагаю. Другаснае таксама ўнесена ў кароткі пераказ гісторыі.

3 балы -- Дзіця здолела правільна і самастойна адлюстраваць сэнсавую сувязь толькі паміж двума малюнкамі. У рэзюмэ асноўная ўвага надавалася другасным дэталям.

2 балы -- Дзіця не здолела знайсці сэнсавую сувязь паміж малюнкамі, апісала іх асобна адзін ад аднаго.

0 балаў -- Дзіця не здолела скласці апавяданне.

3. “Хто падбярэ найбольш слоў”

Дзецям прапанавалася называць найбольш дзеянняў, якія можа выконваць канкрэтны прадмет: мячык што робіць?, сонейка што робіць?, зайчык што робіць?, дожджык што робіць?, снег што робіць?. Дзецям прапаноўваецца назваць 2 прыкметы -- за правільны адказ даецца 1 бал, усяго можа быць 10 балаў.

Крытэрыі ацэнкі:

8-10 балаў -- высокі ўзровень

5-7 балаў -- сярэдні ўзровень

0-4 балаў -- нізкі ўзровень.

4. ”Каму што патрэбнае?”

Дзецям прапаноўваліся для розгляду малюнкі. Трэба было назваць намаляваныя прадметы і адказаць на пытанне: “Каму што патрэбнае?”. Дзецям неабходна было назваць 5 прыметаў і адказаць, каму яны патрэбныя. Напрыклад, урач і неабходныя яму шпрыц, вата, стэтаскоп, белы халат і г.д. За правільна дадзены адказ даецца 2 балы. Усяго можа быць 10 балаў.

Узровень развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту на канстатавальным этапе адлюстроўваюць табліцы 3.1 3.2.

Табліца 3.1

Узровень развіцця маўлення дашкольнікаў на канстатавальным этапе

Група №5 (рабочая)

№п/п

Што лішняе?Чаму?

Гісторыя ў малюнках

Хто падбярэ найбольш слоў

Каму што патрэбнае?

балы

узроўні

балы

узроўні

балы

узроўні

балы

узроўні

1

4

Н

3

Н

4

Н

3

С

2

5

С

2

Н

3

Н

4

С

3

3

Н

0

Н

4

Н

2

С

4

4

Н

3

Н

5

С

5

С

5

6

С

5

С

2

Н

8

В

6

7

В

7

В

1

Н

7

В

7

5

С

2

Н

5

С

3

Н

8

6

С

5

С

4

Н

4

Н

9

3

Н

3

Н

6

С

2

Н

10

4

Н

3

Н

4

Н

5

С

11

5

С

2

Н

7

В

6

С

12

7

С

8

В

2

Н

7

В

13

4

Н

2

Н

8

В

4

Н

14

7

В

7

В

3

Н

5

С

15

5

С

5

С

2

Н

6

С

Вын

і

к

в-2

н-6

с-7

в-3

н-9

с-3

в-2

н-10

с-3

в-3

н-4

с-8

Табліца 3.2

Узровень развіцця маўлення дашкольнікаў на канстатавальным этапе

Група №9 (кантрольная)

п/п

Што лішняе?Чаму?

Гісторыя ў малюнках

Хто падбярэ найбольш слоў

Каму што патрэбнае?

балы

узроўні

балы

узроўні

балы

узроўні

балы

узроўні

1

3

Н

2

Н

3

Н

3

Н

2

4

Н

8

В

5

С

4

Н

3

7

В

2

Н

3

Н

2

Н

4

4

Н

5

С

4

Н

5

С

5

3

Н

5

С

3

Н

2

Н

6

5

С

7

В

4

Н

3

Н

7

6

С

3

Н

3

Н

7

В

8

7

В

4

Н

5

С

3

Н

9

4

Н

0

Н

7

В

5

С

10

6

С

4

Н

3

Н

2

Н

11

5

Н

2

Н

2

Н

7

С

12

2

Н

3

Н

8

В

5

С

13

3

Н

5

С

3

Н

4

Н

14

1

Н

3

Н

2

Н

1

Н

15

3

Н

1

Н

3

Н

5

С

Вын

і

к

в-2

н-10

с-3

в-2

н-10

с-3

в-2

н-11

с-2

в-1

н-9

с-5

З табліц вынікае, што узровень развіцця маўлення ў групе №5 (рабочай) і №9 (кантрольнай) знаходзіўся прыкладна на аднолькавым узроўні.

Працэнтныя адносіны дадзеных вынікаў можна прадставіць наступным

чынам.

Узроўні

Рабочая група

Кантрольная група

Высокі

Нізкі

Сярэдні

16,5 %

47,8 %

35 %

11,5 %

66,8 %

21,8 %

Дыяграма № 3.1

Узровень маўлення дашкольнікаў на канстатавальным этапе

ФАРМІРАВАЛЬНЫ ЭТАП

На фарміравальным этапе неабходна было распрацаваць метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні дыдактычнай гульні як сродку развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту, а таксама правесці ў рабочай групе сістэму заняткаў з выкарыстаннем адабраных і распрацаваных дыдактычных гульняў, якія садзейнічаюць развіццю маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту. Для гэтага былі распрацаваны планы-канспекты заняткаў, галоўнай мэтай якіх было развіццё маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту. Дзецям гэтай групы быў прапанаваны комплекс спецыяльна адобраных і распрацаваных дыдактычных гульняў, накіраваных на асваенне і замацаванне лексічных значэнняў слоў, развіццё слоўнікавага запасу, развіццё гукавой культуры маўлення. У кантрольнынай групе навучанне адбывалася з выкарыстаннем традыцыйных методык.

Пры распрацоўцы гэтых заданняў і планаў-канспектаў заняткаў мы абапіраліся на атрыманыя вынікі канстатавальнага этапа, а таксама на ўзроставыя і псіхолага-педагагіныя асаблівасці дзяцей рабочай групы.

Прааналізаваўшы тэарэтычны матэрыял па тэме дыпломнай работы, вынікі канстатавальнага этапу, намі былі складзены наступныя метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні дыдактычнай гульні як сродку развіцця маўлення дзяуей старэйшага дашкольнага ўзросту:

1. Дыдактычныя гульні неабходна падбіраць улічваючы псіхолага-педагагіныя асаблівасці развіцця і ўспрымання дзяцей групы.

2. Работа над маўленнем павінна адпавядаць зместу і тэме заняткаў.

3. Дыдактычныя гульні трэба выкарыстоўваць у меру, нельга імі злоўжываць: выкарыстоўваць не больш як 2-3 віды на занятку.

4. Неабходна выбіраць толькі такія дыдактычныя гульні, якія не толькі зацікавяць дзіця, але і будуць выклікаць інтарэс да навучання.

5. Дыдактычныя гульні і заданні павінны насіць развівальны характар.

6. Дыдактычная гульня як сродак развіцця маўлення павінна праводзіцца сістэматычна, а не час ад часу.

7. Выкарыстанне дыдактычных гульняў як сродку развіцця маўлення дзяцей павінна праводзіцца мэтанакіравана.

Для таго, каб узровень валодання маўленнем дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту ў рабочай групе павысіўся, мы сістэматычна выкарыстоўвалі на занятках па беларускай мове розныя дыдактычныя гульні: “Скажы трэцяе слова”, “Наадварот”, “Скажы інакш”, “Словы-сябры” (сінонімы), “Словы-ворагі” (антонімы) і інш.

У групе ўсе вучні розныя, а значыць, і розны ўзровень падрыхтаванасці. Таму неабходна ўлічваць магчымасці кожнага з іх. Пры выкананні розных заданняў некаторыя дзеці, уякіх маўленне развітае лепш, спраўляліся хутчэй, таму ім даваліся індывідуальныя і творчыя заданні. У час групавых заданняў гэтыя дзеці размяркоўваліся па групах, дзе маглі дзяліцца сваім ўласным вопытам і прыслухоўвацца да поглядаў іншых дзяцей.

КАНТРОЛЬНЫ ЭТАП

Задачай кантрольнага этапа было праверыць, ці сапраўды сістэматычнае выкарыстанне дыдактычных гульняў садзейнічае развіццю маўлення старэйшых дашкольнікаў. Для гэтага намі былі падрыхтаваны і праведзены наступныя дыдактычныя гульні:

1.”Што лішняе?”

Дзецям прапаноўваліся для розгляду малюнкі. Праз 2-3 хвіліны дзеці павінны былі не толькі назваць намаляваныя на малюнках прадметы, але і адказаць на пытанні “ Што лішняе?”. Пры гэтым дашкольнікі тлумачылі чаму яны лічаць гэты прадмет лішнім.

На малюнках -- № 1 -- васілёк, рамонак, матылёк; №2 -- шафа, футболка, крэсла; №3 -- яблык, груша, капуста; №4 -- парсюк, ліса, карова; №5 -- прас, талерка,пральная машына (Гл.Дадатак №В).

За правільна дадзены адказ на абодва пытанні дзіця атрымлівае 2 балы. За правільны адказ на адно з пытанняў -- 1 бал. За памылковы адказ ці адсутнасць адказу -- 0 балаў.

Крытэрыі ацэнкі:

8-10 балаў -- высокі ўзровень

5-7 балаў -- сярэдні ўзровень

0-4 балаў -- нізкі ўзровень.

2.”Гісторыя ў малюнках”

Дзецям прапаноўваліся тры малюнкі, якія паступова раскладваліся перад імі. Дзіцяці неабходна было расказаць гісторыю, якую яно бачыла на малюнках. Пры гэтым дапамагаць гаворачаму не трэба. Пасля таго як апавяданне было складзена, малюнкі хаваліся і ставілася мэта: коратка пераказаць змест прыдуманай гісторыі. (Гл. Дадатак №Г)

Крытэрыі ацэнкі:

7 балаў -- Дзіця надзвычай добра адлюстравала сэнсавую сувязь усіх трох малюнкаў, вылучыла галоўнае ў сюжэце. Рэзюмэ складалася ў асноўным кароткім зместам гісторыі.

5 балаў -- Дзіця добра адлюстравала сэнсавую сувязь у малюнках. Істотнае і другаснае адлюстраванае з аднолькаваю ўвагаю. Другаснае таксама ўнесена ў кароткі пераказ гісторыі.

3 балы -- Дзіця здолела правільна і самастойна адлюстраваць сэнсавую сувязь толькі паміж двума малюнкамі. У рэзюмэ асноўная ўвага надавалася другасным дэталям.

2 балы -- Дзіця не здолела знайсці сэнсавую сувязь паміж малюнкамі, апісала іх асобна адзін ад аднаго.

0 балаў -- Дзіця не здолела скласці апавяданне.

3.”Хто здагадаўся?”

Дзецям прапаноўваліся для розгляду пары малюнкаў, напрыклад: снег-вугаль, зіма-лета, яблык-лімон, падбярозавік-мухамор, дрэва-куст. Задача дзяцей выбраць пару і скласці з выбранымі словамі сказ са значэннем супрацьпастаўлення. Напрыклад: Снег белы, а вугаль чорны. За цалкам складзены сказ дзіця атрымлівае 2 балы. Калі сказ толькі пра адно з паняццяў- 1 бал. За памылковы адказ ці адсутнасць адказу -- 0 балаў.

Крытэрыі ацэнкі:

8-10 балаў -- высокі ўзровень

5-7 балаў -- сярэдні ўзровень

0-4 балаў -- нізкі ўзровень

4.”Наадварот”

Выхавальнік прапануе пэўнае слова, а дзеці павінны назваць словы з супрацьлеглым значэннем, напрыклад: узад-уперад, добры-злы, вузкі-шырокі, высока-нізка, проста-складана. Узровень развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту на кантрольным этапе адлюстроўваюць наступныя табліцы.

Табліца 3.3

Узровень развіцця маўлення дашкольнікаў на кантрольным этапе

Група №5 (рабочая)

Што лішняе?Чаму?

Гісторыя ў малюнках

Хто здагадаўся?

Наадварот

балы

узроўні

балы

узроўні

балы

узроўні

балы

узроўні

1

5

С

7

В

4

Н

6

С

2

5

С

7

В

7

С

8

В

3

7

В

5

С

8

В

7

С

4

8

В

3

С

з

Н

8

В

5

9

В

5

С

9

В

7

С

6

3

Н

5

С

5

С

9

В

7

9

В

7

В

4

Н

6

С

8

10

В

3

Н

7

С

9

В

9

7

В

5

С

8

В

7

С

10

5

С

7

В

9

В

9

В

11

9

В

5

С

6

С

6

С

12

7

В

3

Н

7

С

8

В

13

5

С

3

Н

8

В

9

В

14

9

В

5

С

8

В

4

Н

15

10

В

5

С

6

С

3

Н

В

ы

н

і

к

в-11

н-1

с-3

в-4

н-3

с-8

в-6

н-3

с-6

в-7

н-3

с-4

Табліца 3.4

Узровень развіцця маўлення дашкольнікаў на кантрольным этапе

Група №9 (кантрольная)

Што лішняе?Чаму?

Гісторыя ў малюнках

Хто падбярэ найбольш слоў

Каму што патрэбнае?

балы

узроўні

балы

узроўні

балы

узроўні

балы

узроўні

1

4

Н

3

Н

3

Н

4

Н

2

5

С

5

С

5

С

3

Н

3

3

Н

4

Н

2

Н

2

Н

4

5

С

2

Н

7

С

6

С

5

6

С

6

С

4

Н

2

Н

6

4

Н

3

Н

8

В

5

С

7

8

В

4

Н

4

Н

4

Н

8

3

Н

5

С

6

С

3

Н

9

4

Н

7

С

3

Н

7

С

10

5

С

4

Н

4

Н

9

В

11

6

С

2

Н

1

Н

6

С

12

7

С

5

С

6

В

8

В

13

9

В

3

Н

3

Н

4

Н

14

5

С

1

Н

4

Н

3

Н

15

4

Н

3

Н

2

Н

2

Н

Вын

і

к

в-3

н-6

с-6

в-0

н-8

с-7

в-2

н-10

с-3

в-2

н-9

с-4

На аснове атрыманых дадзеных мы прыйшлі да вываду, што дзеці рабочай групы выканалі заданне значна лепш, чым дзеці кантрольнай групы. Такая сітуацыя ўзнікла з-за таго, што ў рабочай групе праводзіўся комплекс мерапрыемстваў (заняткаў, гульняў, практыкаванняў і г.д.), у ходзе якіх дзеці папоўнілі запас ведаў і змаглі развіць сваё маўленне.

Працэнтныя вынікі кантрольнага этапа апрабацыйнай работы можна прадставіць наступным чынам.

Узроўні

Рабочая група

Кантрольная група

Высокі

Нізкі

Сярэдні

46,5 %

16,8 %

36,8 %

13,8 %

52,3 %

38,8 %

Дыяграма № 3.2

Узровень маўлення дашкольнікаў на кантрольным этапе

Такім чынам, ўзровень развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту будзе павышаны, калі выхавальнік будзе сістэматычна і мэтанакіравана выкарыстоўваць адабраныя дыдактычыя гульні, а таксама: 1) фарміраваць маўленне дзяцей адначасова з развіццём іх псіхічных працэсаў і разумовых здольнасцей, з выхаваннем пачуццяў, адносін і паводзін дзяцей; 2) усе задачы па развіцці маўлення рашаць у адзінстве і ў пэўнай паслядоўнасці; 3) быць зацікаўленым у працэсе развіцця маўлення дашкольнікаў.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

У праведзеным даследаванні ў ходзе рашэння пастаўленых задач былі зроблены наступныя вынікі.

1. На аснове азначаных псіхалагічных асаблівасцей старэйшых дашкольнікаў, вынікае:

§ развіццё маўлення абумоўлена псіхалагічным аспектам развіцця дзяцей 5-6 гадовага ўзросту, развіцця іх псіхічных функцый, асаблівасцямі ўспрымання, памяці і мыслення;

§ уздзеянне на псіхічныя якасці старэйшых дашкольнікаў адбываецца комплексна, таму выхавальнік павінен не толькі вучыць сваіх дзяцей развіццю маўлення, але і праводзіць заняткі такім чынам, каб дзецям было цікава ( у гульнявой форме);

§ дыдактычныя гульні дапамагаюць дашкольніку развівацца ўсебакова і адкрываюць маленькім рэальнае і фантастычнае, вучаць адрозніваць дабро і зло, дапамагаюць зразумець мінулае, выхоўваюць і загартоўваюць характар: аказваюць станоўчы ўплыў на развіцце асобы і яго маўленчай стараны.

2. Прааналізаваўшы тэарэтычны матэрыял па тэме дыпломнай работы, вынікі канстатавальнага этапу, намі былі складзены наступныя рэкамендацыі па выпрацоўцы лепшага развіцця маўлення :

1. Пры развіцці маўлення, неабходна ўлічваць узроставыя і псіхалагічныя асаблівасці развіцця старэйшых дашкольнікаў.

2. Падбіраючы да занятку практыкаванні, неабходна ўлічваць мэты і задачы , структуру. Неабходна падбіраць толькі такія прыёмы, якія не толькі зацікавяць дашкольнікаў, але і будуць выклікаць інтарэс да навучання.

3. Абавязкова перад заняткамі неабходна правесці гульню.


Подобные документы

  • Значэнне частак мовы для агульнага развіцця мовы і мыслення школьніка. Спецыфічныя асаблівасці, асноўныя заданні і мэты пры вывучэнні розных часцін мовы. Прыклады і тэмы правядзення ўрокаў парадзіх "Морфолгия" ў VI і VII класах агульнаадукацыйнай школы.

    курсовая работа [67,9 K], добавлен 12.04.2012

  • Заканамернасці фарміравання лексічных навыкаў у іншамоўных навучэнцаў, узбагачэнне фразеалагічнага запасу мовы вучняў, маўленчы этыкет. Навучанне маўленчым відам дзейнасці ў працэсе вывучэння лексікі, асаблівасці дыялагічнага і маналагічнага маўлення.

    дипломная работа [84,0 K], добавлен 29.01.2012

  • Месца і роля фразеалогіі ў школьным курсе беларускай мовы. Шляхі і сродкі ўзбагачэння лексічнага і фразеалагічнага запасу вучняў на ўроках па вывучэнні лексікі. Прыём семантызацыі слова. Работа са слоўнікамі (тлумачальным, перакладным, фразеалагічным).

    дипломная работа [103,9 K], добавлен 30.07.2013

  • Прыёмы, асаблівасці і праблемы вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы, псіхолага-педагагічная характарыстыка школьнікаў 7 класа. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы "Дзеепрыслоўе" ў 7 класе.

    дипломная работа [51,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Игра - необходимый компонент человеческого поведения, ее место в программе "Пралеска". Стремление гуманизировать воспитательно-образовательный процесс в дошкольном учреждении, создание сферы для самовыражения, самопроверки, самореабилитации ребенка.

    методичка [26,6 K], добавлен 03.10.2008

  • Пазакласная праца па беларускай мове як арганічная частка навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Гурток, гульня як від пазакласнай працы. Моўныя спаборніцтвы: конкурс скорагаворак, псеўдаслоўнік, гульня ў тэлеграмы, алітэрацыя, лагагрыфы, шарады.

    курсовая работа [43,1 K], добавлен 01.01.2014

  • Прадмет, змест і структура методыкі выкладання беларускай літаратуры. Беларуская літаратура як вучэбны прадмет у сучаснай сярэдняй школе. Шляхі развіцця методыкі беларускай літаратуры. Узаемасувязь методыкі выкладання літаратуры з іншымі навукамі.

    лекция [28,3 K], добавлен 01.10.2012

  • Самакіраванне - структура, працэдура, працэс. Тэарэтычныя асновы самакіравання як элемента выхаваўчага працэсу. Школьнае самакіраванне як мадэль грамадзянскай супольнасці. Развіццё вучнёўскага самакіравання на прыкладзе гімназіі.

    реферат [38,6 K], добавлен 19.06.2002

  • Месца творчасці Быкава ў сучаснай вучэбнай праграме для школы. План характарыстыкі героя. Сістэма урокаў па творчасці В. Быкава ў 9, 11 класах (на прыкладзе вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка). Біяграфічна звестка пра Васіля Быкава.

    курсовая работа [36,8 K], добавлен 01.03.2010

  • Влияние физкультуры на интеллектуальную, эмоциональную и духовную сферы личности ребенка. Формирование потребности в здоровом образе жизни. Системная физкультурно-оздоровительная работа работа в дошкольном учреждении, предлагаемая программой «Пралеска».

    методичка [919,2 K], добавлен 03.10.2008

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.