Дыдактычная гульня як сродак развіцця маўлення старэйшых дашкольнікаў

Асноўныя псіхолага-педагагічныя асаблівасці развіцця дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту. Класіфікацыя дыдактычных гульняў. Прадстаўленасць у праграме "Пралеска" відаў дыдактычных гульняў, нактраваных на развіццё маўлення старэйшых дашкольнікаў.

Рубрика Педагогика
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 14.04.2013
Размер файла 1,4 M

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ”

Дыдактычная гульня як сродак развіцця маўлення старэйшых Дашкольнікаў

Змест

Уводзіны

ГЛАВА 1. ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ ДЫДАКТЫЧНАЙ ГУЛЬНІ ЯК СРОДКУ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ ДЗЯЦЕЙ СТАРЭЙШАГА ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ

1.1 Псіхолага-педагагічныя асаблівасці развіцця дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту

1.2 Дыдактычная гульня як сродак развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту

1.3 Класіфікацыя дыдактычных гульняў

ГЛАВА 2. ВЫКАРЫСТАННЕ ДЫДАКТЫЧНАЙ ГУЛЬНІ ЯК СРОДКУ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ ДЗЯЦЕЙ СТАРЭЙШАГА ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ

2.1 Прадстаўленасць у праграме “Пралеска” відаў дыдактычных гульняў, нактраваных на развіццё маўлення старэйшых дашкольнікаў

2.2 Выкарыстанне дыдактычнай гульні на занятках розных тыпаў

ГЛАВА 3. АПРАБАВАННЕ ЭФЕКТЫЎНАСЦІ ВЫКАРЫСТАННЯ ДЫДАКТЫЧНЫХ ГУЛЬНЯЎ ЯК СРОДКУ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ ДЗЯЦЕЙ СТАРЭЙШАГА ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ

Заключэнне

Бібліяграфічны спіс

Дадатак

УВОДЗІНЫ

Родная мова адыгрывае ўнікальную ролю ў станаўленні асобы чалавека. Мова і маўленне традыцыйна разглядаліся ў псіхалогіі, філасофіі і педагогіцы як вузел, у якім сходзяцца розныя лініі псіхічнага развіцця: мысленне, уяўленне, памяць, эмоцыі. Маўленне, як адзін з самых важных сродкаў чалавечага пазнання, служыць асноўным каналам спасціжэння чалавекам каштоўнасцяў духоўнай культуры, а таксама неабходнай умовай выхавання і навучання.

Дашкольны ўзрост -- гэта перыяд актыўнага засваення гутарковага маўлення, станаўлення і развіцця ўсіх бакоў мовы: фанетычнага, лексічнага, граматычнага. Паўнавартаснае валоданне роднаю моваю ў дашкольным дзяцінстве з'яўляецца неабходнаю ўмоваю рашэння задач разумовага, эстэтычнага і маральнага выхавання дзяцей у максімальна сензетыўны перыяд развіцця. Развіццё і фарміраванне маўлення ў дашкольным дзяцінстве закладвае асновы паспяховага навучання ў школе.

Развіццё маўлення дзіцяці адбываецца ў цеснай узаемасувязі з засваеннем фанетычнага боку, слоўнікавага складу і граматычнага ладу мовы. Гэта праблема цесна звязана з педагагічгым працэсам, у ходзе якога ажыццяўляецца фармаванне ў дзіцяці маўленчых уменняў і навыкаў, і на гэтай аснове адбываецца развіццё яго маўлення: разуменне сэнсу слова і абагачэнне слоўніка, засваенне сістэмы моўных паняццяў і заканамернасцяў ў галіне марфалогіі, словаўтварэння, сінтаксісу, авалодванне гукавой культурай маўлення, фармаванне звязнага маўлення.

Выкарыстанне дыдактычных гульняў пры навучанні маўленню ў дашкольным узросце з'яўляецца актуальным у сувязі з тым, што гульня выступае простым і зразумелым для дзіцяці сродкам спасціжэння рэчаіснасці, натуральным і даступным шляхам авалодвання тымі ці іншымі ведамі, уменнямі, навыкамі. Аднак неабходнасць у рацыянальнай пабудове, арганізацыі і выкарыстанні яе ў працэсе навучання і выхавання патрабуе дакладнага і падрабязнага вывучэння. Даследванні, праведзеныя псіхолагамі, педагогамі, лінгвістамі, стварылі перадумовы для комплекснага падыходу да вырашэння задачаў маўленчага развіцця дашкольнікаў. Метадалагічнай асновай даследвання з'яўляецца тэорыя маўленчай дзейнасці, якая сфармуляваная ў працах Л.С.Выгоцкага, С.Л.Рубінштэйна, Д.Б.Эльконіна, А.А.Лявонцьева, Ф.А.Сохіна, А.М.Шахнаровіча і іншых даследвальнікаў. Парблема заключаецца ў тым, што ўзровень развіцця маўлення старэйшых дашкольнікаў не заўсёды адпавядае норме маўленчага развіцця. Не ў поўным аб'ёме выкарыстоўваюцца эфектыўныя сродкі развіцця маўлення ва ўмовах дашкольнай адукацыйнай установы, у прыватнасці, дыдактычныя гульні [9, с.45].

Выбраная намі тэма “Дыдактычая гульня як сродак развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту” з'яўляецца актуальнай для выхавальніка дашкольнай установы, таму што развіццё маўлення дзіцяці, авалоданне багаццямі роднай мовы, літаратуры, мастацтва -- асноўныя элементы фарміравання асобы, нацыянальнай самасвядомасці дашкольніка, далучэнне яго да вытокаў нацыянальнай культуры.Таму асаблівую увагу ў рабоце з дзецьмі старэйшага дашкольнага ўзросту неабходна надаваць развіццю іх беларускага маўлення, уменню выражаць свае думкі, пачуцці, эмоцыі на мове свайго народа.

На нашу думку, вельмі істотным аспектам як гульнявой, так і любой іншай дзейнасці дзіцяці з'яўляецца фарміраванне маўлення. Яно адбываецца ў кантакце з людзьмі, у працэсе зносін праяўляецца пазнавальная і прадметная дзейнасць. Авалоданне маўленнем перабудоўвае ўсю псіхіку дзіцяці, дазваляе яму ўспрымаць усе факты больш асэнсавана. Вядомы рускі педагог К. Д. Ушынскі сцвярджаў, што роднае слова -- гэта аснова любога разумовага развіцця і скарбніца ўсіх ведаў. Таму вельмі важна клапаціцца пра максімальнае развіццё маўлення дзяцей, развіваць у комплексе ўсе аспекты вуснай мовы: слоўнік, граматычны лад, гукавымаўленне. Слоўнікавы запас -- гэта ўсе словы, якімі валодае дашкольнік, як актыўна, так і пасіўна. Граматычны лад вызначае правілы спалучэння словў у словазлучэнні і сказы. Любое слова, фраза знаходзяць свае выражэнне толькі з дапамогай тых ці іншых гукаў. Слоўнік і граматычны лад удасканальваюцца пастаянна не толькі ў дашкольным, але і ў працэсе навучання ў школе. Правільнае вымаўленне гукаў фарміруецца ў дзіцяці ў 3-5 гадоў. Па гэтай прычыне фарміраванне правільнага вымаўлення ўсіх гукаў роднай мовы павінна быць закончана ў дашкольным узросце. Пры гэтым важна помніць, што гук з'яўляецца сэнсавай адзінкай толькі ў слове, па гэтай прычыне уся праца па выхаванні парвільнага маўлення неразрыўна звязана з работай па развіцці маўлення[14, с.56-57].

Такім чынам, важнасць сувязі развіцця маўлення старэйшага дашкольніка і гульнявой дзейнасці з'яўляецца актуальнай і істотнай праблемай.

Мэта дыпломнай работы -- даследаваць своеасаблівасці выкарыстання дыдактычных гульняў як сродку развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту і апрабаваць найбольш эфектыўныя з іх.

Для дасягнення пастаўленай мэты нам неабходна было вырашыць наступныя задачы:

1) тэарэтычныя асновы выкарыстання дыдактычных гульняў, як сродку развіцця маўлення старэйшых дашкольнікаў;

2) метадычныя прыёмы ўвядзення дыдактычнай гульні ў выхаваўчы працэс як сродку развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага узросту;

3) правесці апрабаванне эфектыўнасці выкарыстання дыдактычнай гульні як сродку развіцця маўлення дзяцей старэйшых даўкольнікаў.

Аб'ект даследавання -- працэс развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту.

Прадмет даследавання -гульня як сродак развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту.

Асноўныя палажэнні, якія выносяцца на абарону:

1) Арганізацыя заняткаў з выкарыстаннем дыдактычных гульняў забяспечваецца: паглыбленнем прафесійнай дзейнасці выхавальнікаў; абагачэннем прадметна развівальнага асяроддзя матэрыяламі, якія стымулююць дзяцей да развіцця маўлення і павышэння іх творчых здольнасцей.

2) Сістэматычнае і мэтанакіраванае выкарыстанне спецыяльна падабраных метадычных прыёмаў ужывання дыдактычных гульняў уплываюць на ўзровень развіцця маўлення дзяцей, развіваюць творчую асобу дзіцяці, прывіваюць любоў да роднай мовы.

Метады даследавання: вывучэнне і аналіз навуковай і метадычнай літаратуры па тэме дыпломнай работы; анкетаванне; гутарка; назіранне; апрацоўка вынікаў апрабацыйнай работы.

Навуковая навізна і практычная значнасць атрыманых вынікаў.

Навуковая навізна даследавання заключаецца ў раскрыцці сутнасці, зместу і структуры развіцця маўлення малодшых дашкольнікаў пры дапамозе дыдактычнай гульні. У даследаванні распрацавана сістэма работы выхавальніка па развіцці маўлення: 1) дыдактычныя гульні, накіраваныя на развіццё маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту; 2) метадычныя прыёмы ўвядзення дыдактычных гульняў.

Разгледжаныя і апрабаваныя метадычныя прыёмы работы па развіцці маўлення старшых дашкольнікаў могуць быць выкарыстаны выхавальнікамі пры арганізацыі заняткаў па развіцці маўлення, а таксама студэнтамі і выкладчыкамі на занятках па курсе “Тэорыя і практыка развіцця маўлення дашкольнікаў”.

Апрабацыя работы. Матэрыялы даследавання былі неаднаразова дакладзены на паседжаннях педагагічнага савета Дзіцячай дашкольнай установы № 89 г.Гродна, на метадычных семінарах выхавальнiкаў дзіцячых устаноў,а таксама абмяркоўваліся на семінарах навуковага кіраўніка пры кафедры лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання.

Структура і аб'ём дыпломнай работы.

Кампазіцыйна дыпломная работа складаецца з уводзін, трох глаў, заключэння. Акрамя гэтага прадстаўлены бібляграфічны спіс ( ___ пазіцый) і дадатак ( ___ с.).

Ва ўводзінах вызначаны мэта, аб'ект, прадмет і задачы даследавання, даецца абгрунтаванне выбранай тэмы, фармулююцца палажэнні, якія выносяцца на абарону.

У першай главе разглядаюцца псіхолага-педагагічныя асаблівасці развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту, дыдактычная гульня, як сродак развіцця маўлення, вызначаецца класіфікацыя дыдактычных гульняў, выкарыстанне дыдактычнай гульні як сродка развіцця маўлення ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту.

У другой главе пададзена прадстаўленасць у праграме “Пралеска” раздзелаў, прысвечаных развіццю беларускага маўлення ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту, работа па выкарыстанні дыдактычных гульняў на занятках розных тыпаў, апрабаванне прыёмаў па выкарыстанні дыдактычных гульняў як сродку развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага узросту.

У заключэнні падведзены вынікі даследвання, сфармуліраваны вынікі даследавання.

У дадатку прадстаўлены канспекты заняткаў, дыдактычныя гульні і наглядны матэрыял.

Агульны аб'ём дыпломнай работы -- _____ с.

ГЛАВА 1. ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ ДЫДАКТЫЧНАЙ ГУЛЬНІ ЯК СРОДКУ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ ДЗЯЦЕЙ СТАРЭЙШАГА ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ

1.1 Псіхолага-педагагічныя асаблівасці развіцця дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту

Вялікі рускі педагог К.Дз.Ушынскі падкрэсліваў значэнне педагагічных ведаў для тэорыі і практыкі выхавання і пісаў: “Калі педагогіка хоча выхоўваць чалавека ва ўсіх адносінах, яна павінна перш за ўсё вывучычь яго таксама ва ўсіх адносінах”. Звяртаючыся да педагогаў, выхавальнікаў, ён заклікаў:”Вывучайце законы тых псіхічных з'яў, якімі вы хочаце кіраваць, і дзейнічайце адпаведна гэтым законам і абставінам, у якіх вы жадаеце іх прымяніць” [10, с 416]. Педагог павінен кіравацца законамі псіхічнага развіцця, дзейнічаць у залежнасці ад канкрэтных умоў жыцця і дзейнасці, ад тых абставін, у якіх адбываецца развіццё дзіцяці.

Таму кожнаму выхавальніку неабходна ведаць псіхалагічныя асаблівасці развіцця старэйшага дашкольнага ўзросту.

Дашкольны ўзрост займае на шкале фізічнага развіцця дзіцяці перыяд ад трох да шасці год і з'яўляецца значным крокам наперад у псіхічным развіцці дзіцяці. За гэтыя гады дзіця набывае шмат таго, што потым застаецца з ім надоўга, вызначае яго як асобу, прадвызначае яго інтэлектуальнае развіццё. З пункту гледжання фармавання дзіцяці як асобы увесь дашкольны ўзрост можна падзяліць на тры часткі: малодшы, сярэдні і старэйшы дашкольны ўзрост.

Дашкольнік актыўна пазнае навакольны свет, хоча разабрацца, зразумець з'явы, падзеі, якія ён назірае. У гэты перыяд актыўна развіваюцца асноўныя псіхічныя працэсы дашкольнікаў, якія ў старэйшым дашкольным узросце пачынаюць набываць рысы адвольнасці.

“Мысленне -- працэс пазнання, звязаны з адкрыццём новых ведаў, з рашэннем задач і творчым пераўтварэннем рэчаіснасці” [6,с.7].

Развіццё мыслення дзяцей дашкольнага ўзросту адбываецца ў розных відах дзейнасці. Асобае значэнне тут мае гульня, таму што менавіта яна з'яўляецца вядучым відам дзейнасці дашкольніка. У прадуктыўных відах дзейнасці ўзнікае маўленчае планаванне дзеянняў, закладваюцца асновы мэтанакіраваных разважанняў.

У дашкольным узросце мысленне цесна звязваецца з маўленнем. Гэта прыводзіць да з'яўлення разважання, мова пачынае выконваць плануючую функцыю, імкліва развіваюцца працэсы мыслення.

Разважанне пачынаецца з пастаноўкі пытання, наяўнасць якога сведчыць пра праблемнасць мыслення дзіцяці. Пытанні набываюць пазнавальны характар і адлюстроўваюць цікавасць дзіцяці да ўзятай тэмы, паказваюцьна асобае бачанне свету дашкольніка.

Узрастае тэндэнцыя да самастойнасці і арыгінальнасці мыслення.

Дзіця разважае ўслых, супастаўляе, абагульняе, абгрунтоўвае вывады, спрабуе растлумачыць невядомае пры дапамозе вядомага. Мысленню дзіцяці ўласціва канкрэтная вобразнасць. У аб'ектах яно выдзяляе найболыш яркія і не заўсёды істотныя прыметы, што прыводзіць да незвычайных, на погляд дарослага, вывадаў.

Так, канкрэтнасць дзіцячага мыслення прападае, саступае месца абагульненым формам разважання, калі дзіця знаёмяць не з асобнымі рэчамі, іх якасцямі і ўласцівасцямі, а з агульнымі сувязямі і заканамернасцямі з'яў рэчаіснасці. Пры паэтапным фарміраванні разумовых дзеянняў дзеці старэйшага дашкольнага ўзросту авалодваюць паўназначнымі паняццямі і спосабамі лагічнага мыслення [4, с.21].

Спецыяльна варта падкрэсліць, што адной з самых важных асаблівасцей ў развіцці пазнаваўчай сферы дашкольніка “з'яўляецца тое, што ў ходзе дзіцячага развіцця складваецца зусім новая сістэма функцый дзіцяці, якая найперш характарызуецца тым, што ў цэнтры свядомасці становіцца памяць. Памяці ў дашкольным ўзросце належыць дамінуючая роля” [4, С.208]

Памяць у малодшым і сярэднім дашкольным узросце носіць неадвольны характар, гэта значыць, што запамінанне і прыпамінанне залежаць ад усведамлення і волі. Неадвольная памяць залежыць ад характару дзейнасці. Дзіця запамінае тое, на што была звернута ўвага ў дзейнасці і тое, што было цікава для яго.

У малодшых дашкольнікаў неадвольнае запамінанне і неадвольнае ўспрыманне -- адзіная форма работы памяці. У дзяцей захоўваецца залежнасць матэрыялу, які трэба запомніць, ад наступных яго асаблівасцей: эмацыянальная прывабнасць, яркасць, агучанасць, незвычайнасць. Вялікае значэнне тут мае маўленне. Дзіця лепш запамінае рэчы, якія яно называе.

Прадукцыйнасць неадвольнага запамінання павялічваецца з узростам. У старэйшым дашкольным узросце памяць паступова пераўтвараецца ў асобую дзейнасць, якая падпарадкоўваецца спецыяльнай мэце запомніць.

Дзіця пачынае разумець указанні дарослых запомніць і прыпомніць, карыстаецца прасцейшымі прыёмамі і сродкамі запамінання, цікавіцца правільнасцю аднаўлення і кантралюе яго ход.

Узнікненне адвольнай памяці не выпадковае, яно звязана:

а) з узрастаннем рэгулявальнай ролі мовы;

б) са з'яўленнем ідэальнай матывацыі;

в) з уменнем падпарадкоўваць свае дзеянні адпаведна мэтам, якія могуць спатрэбіцца яму ў дальнейшым (напрыклад, назіраць за птушкай, каб потым яе намаляваць);

г) са станаўленнем адвольных механізмаў паводзін і дзейнасці, аднак адвольнае запамінанне ў дзяцей старэйшага дашкольнага узросту працягвае заставацца галоўным чынам механічным. Яно ажыццяўляецца пры дапамозе паўтораў усных, але ад іх дзеці паступова пераходзяць да паўтораў шэптам ці пра сябе[23, с.185-186].

У працэсе механічнага запамінання дзіця абапіраецца толькі на зненшія сувязі паміж аб'ектамі. Таму дашкольнікі лёгка запамінаюць лічылкі, слоўны каламбур, не дастаткова зразумелыя фразы. Прычына заключаецца ў цікавасць да гукавога боку гэтага матэрыялу, эмацыянальныя адносіны, пачуццё смешнага, камічнага, часцей гэты матэрыял уключаецца ў гульнявую дзейнасць.

Але ўжо ў старэйшым дашкольным узросце становіцца магчымым і засваенне дзецьмі дзеянняў сэнсавага запамінання, якое заснавана на ўстанаўленні змястоўных сувязяў паміж часткамі запамінаемага матэрыялу і паміж запамінаемым матэрыялам і элементамі накопленага вопыту, які захоўваецца ў памяці. Такое засваенне адбываецца толькі ва ўмовах спецыяльнага навучання.

Паколькі перавалодвальным відам памяці ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту застаецца вобразная памяць, найбольш падыходзячым матэрыялам для выкарыстання ў сэнсавым запамінанні ў гэтым узросце служаць малюнкі.

Авалодванне элементамі адвольнай памяці ўключае наступныя этапы:

1. Мэта запомніць фармулюецца дарослым слоўна.

2. Паступова пад уздзеяннем выхавальнікаў і бацькоў у дзіцяці з'яўляецца намер што-небудзь запомніць для прыпамінання ў будучым. Пры гэтым прыпамінанне раней, чым запамінанне, становіцца адвольным.

3. Асэнсаванне і выдзяленне мнемічнай мэты:

а) калі дзіця сутыкаецца з такімі ўмовамі, якія патрабуюць ад яго актыўнага прыпамінання і запамінання;

б) важным з'яўляецца матыў, які пабуджае дзіця да дзейнасці і прыняцця мэты.

4. Дзіця асэнсоўвае і выкарыстоўвае некаторыя прыёмы запамінання, выдзяляе іх са знаёмых відаў дзейнасці. Пры спецыяльным навучанні і кантролі з боку дарослых, дашкольніку становяцца даступнымі лагічныя прыёмы запамінання, якімі выступаюць мысліцельныя аперацыі. Першапачаткова дзеці паўтараюць за дарослым і прагаворваюць матэрыял шэптам, датыкаюцца да малюнка, перамяшчаюць яго ў прасторы і г.д.

У далейшым адбываецца сэнсавае суаднясенне і сэнсавая групоўка знаёмага матэрыялу,схематызацыя, класіфікацы.

5. Дзеянні самакантролю ўпершыню з'яўляюцца ў дзяцей у чатыры гады. Дзеці пяці-шасці гадоў ужо паспяхова кантралююць сябе, запамінаюць ці аднаўляюць матэрыял.

У старэйшым дашкольным узросце асноўным відам запамінання застаецца неадвольнае. Да адвольнага дзеці звяртаюцца рэдка і галоўным чынам па патрабаванні дарослых.

У гэтым узросце адбываюцца значныя змены рухальнай памяці, што звязана з фарміраваннем працоўных, навуковых, фізічных навыкаў.

У сувязі з інтэлектуальным развіццём фарміруюцца і элементы слоўнай памяці. Гэта звязана з развіццём мыслення і працэсам актыўнага засваення мовы [4, с.44].

У некаторых дзяцей дашкольнага ўзросту сустракаецца асобы від зрокавай памяці -- эйдэтычная памяць. Вобразы эйдэтычнай памяці па сваёй яркасці і выразнасці набліжаюцца да вобразаў успрымання: узгадваючы што-небудзь, успрынятае раней, дзіця быццам бы зноў бачыць гэта і можа апісаць ва ўсіх падрабязнасцях. Эйдэтычная памяць -- ўзроставая з'ява, якая страчваецца ў перыяд школьнага навучання.

Такім чынам, памяць дашкольніка, нягледзячы на яе знешнюю недасканаласць, на самой справе становіцца вядучай функцыяй, займае цэнтральнае месца ў навучэнні дашкольніка.

У старэйшым дашкольным узросце ўстойлівасць увагі ўзрастае. Большасць дзяцей можа сканцэнтравана займацца якой-небудзь дзейнасцю ўжо 15-20 хвілін. Гульні могуць доўжыцца да 30 хвілін. Важным паказчыкам развіцця ўвагі з'яўляецца тое, што да 5 гадоў у дзейнасці дзіцяці з'яўляецца дзеянне па правіле -- першы неабходны элемент адвольнай увагі. Менавіта ў гэтым узросце дзеці пачынаюць актыўна гуляць у гульні з правіламі.Падтрыманне ўстойлівасці ўвагі звязана з развіцём цікаўнасці, пазнавальных працэсаў.Устойлівасць увагі старэйшага дашкольніка ў параўнанні з малодшым, узрастае прыкладна ў 2 разы. Дзіця ў сярэднім разглядае цікавы малюнак каля 10 хвілін. Дашкольнікам цяжка засяродзіцца на аднастайнай і малацікавай для іх дзейнасці, у той жа час у працэсе гульні або пры рашэнні эмацыйна афарбаванай прадуктыўнай задачы яны доўгі час могуць заставацца ўважлівымі. Выкарыстанне на занятках элементаў гульні, прадуктыўныя віды дзейнасці, частая змена форм дзейнасці дазваляе падтрымліваць ўвагу дзяцей на дастаткова высокім узроўні.

Дзеці могудь пераключаць сваю ўвагу з аднаго цяжкага аб'екта на другі: у адзін і той жа дзень займацца спачатку матэматыкай, а затым граматыкай.

Старэйшыя дашкольнікі могуць размяркоўваць сваю ўвагу паміж некалькімі прадметамі, напрыклад, у іх гульнях налічваецца шмат цацак і персанажаў.

У старэйшым дашкольным узросце адбываецца пераход ад неадвольнай увагі да адвольнай. Гэта звязана з засваеннем сродкаў кіравання ёю. Такім чынам, развіццё адвольнай увагі цесна звязана:

а) з развіццём маўлення;

б) з разуменнем значэння будучай дзейнасці;

в) з асэнсаваннем яе мэты, дзейнасці

г) з засваеннем норм і правіл паводзін;

д) са станаўленнем валявога дзеяння;

е) з утрыманнем увагі дзяцей на дзеяннях, якія набываюць для іх інтэлектуальнае значэнне (гульні-галаваломкі, загадкі, задачы вучэбнага тыпу).

Аднак пачынаюць з'яўляюцца элементы пасляадвольнай увагі. Гэта звязана з фарміраваннем звычак дадаваць валявыя намаганні для дасягнення мэты, гэта значыць стойкая цікаўнасць не толькі да выніку дзейнасці, але і да самога працэсу яе выканання.

Аднак важна памятаць, што неадвольная ўвага перавалодвае над адвольнай на працягу ўсяго дашкольнага ўзросту [5, с. 12].

Успрыманне ў дашкольным узросце дзкуючы з'яўленню апоры на мінулы вопыт становіцца шматпланавым. Апрача чыста перцэптыўнага кампанента яно ўключае самыя разнастайныя сувязі ўспрымаемага аб'екта з навакольнымі прадметамі і з'явамі, з якімі дзіця пазнаёмілася раней. Развіваецца аперцэпцыя -- уплыў на ўспрыманне ўласнага вопыту. У сувязі са з'яўленнем аперцэпцыі ўспрыманне становіцца асэнсаваным, мэтанакіраваным, з элементамі аналізу. У ім вылучаюцца ўсвядомленыя дзеянні -- назіранне, пошук, разглядванне..

З'яўленне ў дашкольным узросце ўстойлівых вобразных уяўленняў вядзе да дыферэнцыяцыі перцэптыўных і эмацыйных працэсаў. Эмоцыі дзіцяці атрымліваюць сувязь найперш з яго ўяўленнямі, і як вынік успрыманне губляе свій афектыўны характар.

Значны ўплыў на развіццё ўспрымання аказвае маўленне -- тое, што дзіця пачынае актыўна выкарыстоўваць назвы якасцей, прыметаў, станаў розных аб'ектаў і адносіны паміж імі. Пры называнні тых ці іншых якасцей прадметаў і з'яваў дашкольнік тым самымі вылучае гэтыя якасці, пры называнні прадметаў ён вылучае іх з іншых, вызначаючы іх стан, сувязі або дзеянні з імі, бачыць і разумее рэальныя адносіны паміж імі. Асноўны напрамак развіцця мыслення -- пераход ад наглядна-вобразнага да слоўнага маыслення. Асноўным відым мыслення тым не менш з'яўляецца наглядна-вобразнае, што адпавядае рэпрэзентатыўнанаму інтэлекту (мысленню ва ўяўленнях) па тэрміналогіі Жана Піажэ [8, с.215-216].

У ходзе свайго развіцця маўленне дзяцей неад'емна звязана з характарам іх дзейнасці і зносінаў. Развіццё маўлення ідзе па некалькіх напрамках: удасканальваецца яго практычнае выкарыстанне ў кантактах з іншымі людзьмі, разам з тым маўленне становіцца асновай перабудовы псіхічных працэсаў, прыладаў развіцця мыслення. Да заканчэння дашкольнага ўзросту пры пэўных умовах выхавання дзіця пачынае не толькі карыстацца маўленнем, але і асэнсавана яго будаваць, што мае вялікае значэнне для наступнага авалодвання пісьмом.

Паводле В.С.Мухінай і Л.А.Венгера, у старэйшых дашкольнікаў, калі яны імкнуцца скласці звязанае апавяданне, нярэдка сустракаецца наступная моўная памылка. Дзіця спачатку ўводзіць асабовыя займеннікі (ён, яна), а потым, сам адчуваючы няяснасць свайго аповяду, пачынае тлумачыць займеннікі назоўнікамі: напрыклад, “яна, дзяўчынка, пайшла”, “яна, карова, забадала”, “ён, шарык, пакаціўся” і г.д.[8, c.152]. Гэта істотны момант ў развіцці маўлення дзяцей. Сітуатыўны спосаб выкладання як бы перарываецца тлумачэннямі, арыентаванымі на суразмоўцу. Пытанні па змесце апавядання выклікаюць на гэтым этапе развіцця маўлення жаданне адказаць больш падрабязна і зразумела. На такой аснове ўзнікаюць інтэлектуальныя функцыі маўлення, якія выражаюцца ва “ўнутраным маналозе”, пры якім адбываецца размова быццам бы з самім сабою.

З.М.Істоміна лічыць, што сітуатыўнасць маўлення ў старэйшых дашкольнікаў прыкметна зніжаецца. Гэта знаходзіць сваё выражэнне, з аднаго боку, у змяншэнні колькасці указальных часціц і прыслоўяў месца, якія нярэдка замянялі іншыя часціны мовы, з другога боку, зніжаецца роля жэстаў пры расказванні. Слоўны эталон аказвае рашаючы ўплыў на фармаванне звязных форм маўлення і выжыванне з іх сітуатыўных момантаў. Аднак апора на наглядны ўзор ўзмацняе сітуатыўныя моманты ў маўленні дашкольнікаў, зніжае элементы звязанасці і павялічвае моманты экспрэсіўнасці [8, с.23].

Паводле А.М. Леушынай, па меры пашырэння кола кантактаў і па меры роста пазнавальных зацікаўленняў дзіця пачынае больш актыўна авалодваць кантэкстуальным маўленнем. Гэта сведчыць аб вядучай ролі граматыкі роднай мовы ў засваенні маўлення. Дадзеная форма маўлення характарызуецца тым, што яе змест раскрываецца ў самім кантэксце і тым самым становіцца зразумелым для слухача, што не залежыць ад уліку той або іншай сітуацыі. Кантэкстуальным маўленнем дзіця авалодвае пад уплывам сістэматычнага навучання. На занятках у дзіцячым садзе дзецям прыходзіцца расказваць больш абстрактныя моманты, чым у сітуатыўным маўленні, у іх з'яўляецца неабходнасць у новых маўленчых сродках і формах, якія дзеці пазычаюць з маўлення дарослых. Дзіця дашкольнага ўзросту ў гэтым напрамку робіць толькі першыя крокі. Працяг развіцця звязанага маўлення адбываецца ў школьным узросце. Паступова дзіця пачынае ўсё больш і больш дасканала і да месца карыстацца, то сітуатыўным, то кантэкстуальным маўленнем у залежнасці ад умоваў і характара кантактаў.

Не менш важнай умовай для фармавання маўлення дашкольнікаў з'яўляецца авалодванне мовай як сродкам зносінаў. Па дадзеным Д.Б. Эльконіна, зносіны ў дашкольным узросце маюць непасрэдны характар[6, с.195]. Гутарковае маўленне ўтрымлівае ў сабе дастаткова магчымасцяў для фармавання звязанага маўлення, якое сладаецца не з асобных, не звязаных паміж сабою сказаў, а ўяўялюць сабою звязанае выказванне -- апавяданне, паведамленне і г.д. у старэйшым дашкольным узросце ў дзіцяці ўзнікае неабходнасць патлумачыць свайму аднагодку змест гульні, пабудову цацкі і многае іншае. У ходзе развіцця гутарковага маўлення адбываецца памяншэнне сітуатыўных момантаў у маўленні і пераход да разумення на аснове ўласных моўных сродкаў. Такім чынам, пачынае развівацца тлумачальнае маўленне.

У дашкольным узросце злучаюцца уяўленне, мысленне і маўленне. Такі сінтэз нараджае ў дзіцяці здольнасць выклікаць і адвольна маніпуляваць вобразамі (канешне, у абмежаваных рамках) пры дапамозе моўных самаінструкцый. Гэта значыць, што ў дзіцяці ўзнікае і пачынае паспяхова функцыянаваць унутранае маўленне як сродак мыслення. Сінтэз пазнаваўчых працэсаў ляжыць у аснове паўнавартаснага засаваення роднай мовы і можа, як стратэгічная мэта і сістэма спецыяльных метадычных прыёмаў, быць выкарыстана пры навучанні замежных моваў. Таму трэба старацца як мага болыш развіваць дзіця менавіта ў перыяд дашкольнага дзяцінства. Неабходна ўлічваць, што дашкольны ўзрост - сензітыўны перыяд для развіцця маўлення дзяцей.

Пры добра арганізаванай педагагічнай рабоце дзеці авалодваюць паняццямі, набываюць здольнасць да абагульнення.

Жывасць розуму, цікавасць, добрая памяць дазваляюць дашкольнікам накапіць такую колькасць інфармацыі, якая ў наступныя перыяды жыцця наўрад ці паўторыцца.

Сярод аб'ектаў сацыяльнага свету, які пазнае дзіця, знаходзіцца і яно само. Дашкольнік праяўляе цікавасць да сябе, да сваіх пачуццяў, перажыванняў. Псіхолагі называюць гэта развіццём самасвядомасці. Да старэйшага дашкольнага ўзросту дзіця ўжо даволі многа ведае пра сябе, умее кіраваць уласнымі пачуццямі і паводзінамі, што садзейнічае з'яўленню адвольнасці паводзін. З'яўляецца самакрытычнасць, якая ў шэрагу выпадкаў можа сыграць важную ролю ў развіцці імкнення да самаўдасканалення. Дзеці ўжо не толькі добра ведаюць аб сваёй прыналежнасці да мужскога ці жаночага полу, але і разумеюць, што гэта не можа памяняцца, што гэта назаўсёды і імкнуцца самасцвердзіцца як прадстаўнікі свайго полу. Актыўна адбываецца ўсведамленне сябе ў часе. Дзеці памятаюць сябе ў мінулым і ўяўляюць сябе ў будучым. Калі прыгледзецца да старэйшых дашкольнікаў, то можна заўважыць, што яны па-рознаму вядуць сябе з людзьмі навокал, адчуваюць магчымую рэакцыю на свае паводзіны або канкрэтны ўчынак, г.зн. здольныя да рэфлексіі. У працэсе сумеснай гульнявой дзейнасці дзіця навучаецца ставіць сябе на месца таго ці іншага чалавека, у яго фарміруецца здольнасць суперажываць -- эмпатыя.[23, с.199]

Старэйшыя дашкольнікі здольныя раскрываць змест свайго сяброўства, спрабуюць асэнсаваць сяброўскія адносіны, адчуваюць дыскамфорт, няўпэўненасць у сабе, калі адбываецца дэпрывацыя іх неабходнасці ў кантактах, у зносінах, калі яны аказваюцца ў сітуацыі “непрынятых” у групе аднагодкаў. У дзяцей гэтага ўзроставага перыяду добра развітыя такія пачуцці як сумленне, гонар, сарамлівасць. Яны могуць ганарыцца не толькі канкрэтнымі ўчынкамі, якія былі падтрыманы дарослымі, але і сваімі станоўчымі якасцямі, уменнямі.

Сур'ёзныя змены адбываюцца і ў матывацыйнай сферы дашкольнікаў. Разам з матывамі, звязанымі з імкненнямі быць падобнымі на дарослых, вялікую ролю набываюць пазнавальныя матывы, імкненне да самасцверджання, жаданне захаваць добрыя стасункі з аднагодкамі, палепшыць свой стан сярод іх.

У шасцігодак багатае ўяўленне. Па гэтай прычыне ў іх назіраецца такі ўсплеск талентаў ва ўсіх відах творчасці. Яны і мастакі, і танцоры, і паэты, і артысты, і рэжысёры і г.д.

Дасягненнем дашкольнага ўзросту з'яўляецца развіццё розных відаў дзейнасці: гульнявой, мастацкай, працоўнай. Пачынае развівацца вучэбная дзейнасць. Аднак на працягу ўсяго дашкольнага ўзросту вядучым відам дзейнасці дзяцей з'яўляецца гульня. На гэта трэба абапірацца пры планаванні любой дзейнасці дзяцей дашкольнага ўзросту.

Дашкольнік засвойвае формы выражэння сваіх адносін да дарослых і дзяцей. Узнікае новая форма зносін, якую псіхолагі называюць пазасітуатыўна-асобаснай [10, с.78].

Важная асаблівасць старэйшых дашкольнікаў -- з'яўляенне пачаткаў навучальнай дзейнасці. Яны гатовыя навучацца па праграме, прапанаванай дарослым; валодаюць навыкамі слухаць і разумець педагога, выдзеліць вучэбную задачу і пераўтварыць яе ў мэту самастойнай дзейнасці, у тым ліку і гульнявой, ажыццявіць самакантроль.

Такім чынам, развіццё дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту ажыццяўляецца па некалькіх напрамках. Можна вылучыць развіццё фізічнае, інтэлектуальнае, эстэтычнае, развіццё псіхічных працэсаў, якія набываюць рысы адвольнасці, але асноўнай іх характарыстыкай застаеца неадвольнасць; развіццё дзейнасці як формы жыццёвай актыўнасці; хуткае развіццё маўлення. У кожным з пералічаных напрамкаў назіраецца дынаміка ў станаўленні дзіцяці як сацыяльнай істоты. Усе пералічаныя вышэй асаблівасці псіхаэмацыянальнага і разумовага развіцця старэйшых дашкольнікаў важна ўлічваць пры арганізацыі працэса навучання і выхавання, а значыць без уліку адметнасцяў дадзенага ўзроставага перыяду немагчыма правільна спланаваць, арганізаваць і правесці такі важны элемент выхаваўчага працэса як дыдактычная гульня. Толькі гарманічнае спалучэнне спецыфікі разглядаемага ўзроставага перыяду і адметнасцяў дыдактычных гульняў як асобага тыпу гульневай дзейнасці можа даць у выніку яскравы педагагічны эфект, асабліва ў галіне развіцця вуснага маўлення.

1.2 Дыдактычная гульня як сродак развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту

дыдактычны гульня развіццё маўлення

Дыдактычная гульня ўяўляе сабою шматпланавую, складаную педагагічную з'яву: яна выступае як гульнявы метад навучання дзяцей дашкольнага ўзросту і формай навучання, і самастойнай гульнявой дзейнасцю, і сродкам усебаковага выхавання асобы дзіцяці. Менавіта ў дыдактычнай гульні дзіця атрымлівае магчымасць удасканальваць, узбагачаць, замацоўваць і актывізаваць сваю лексіку.

У старэйшым дашкольным узросце дзіця павінна авалодаць такім слоўнікавым складам, які даваў бы яму магчымасць мець паўнацэнныя кантакты з аднагодкамі і дарослымі, паспяхова вучыцца ў школе, разумець мастацкую літаратуру, тэлевізійныя і радыёперадачы і г.д. Па гэтай прычыне дашкольная педагогіка разглядае развіццё лексікі дзяцей як адну з найважнейшых задач развіцця маўлення.

Па меры таго як дзіця вывучае навакольнае асяроддзе -- прадметы, з'явы, іх асаблівасці, якасці, яно пачынае рабіць абагудьненні, кіравацца тымі або іншымі прыметамі. Нярэдка гэтыя прыметы малазмястоўныя, але эмацыйна значныя для дашкольніка. Напрыклад, гароднінай дзеці нярэдка лічаць толькі моркву, цыбулю, буракі і не ўключаюць ў гэты тэматычны рад, напрыклад, капусту, агуркі, таматы. Або пашыраюць значэнне слова “гародніна” за кошт уключэння садавіны, грыбоў і матывуюць гэта тым, што “гэта ўсё расце” або “усё гэта можна есці”. І толькі паступова, па меры развіцця мыслення, дашкольнікі авалодваюць аб'ектыўным паняційным зместам слова. Такім чынам, значэнне слова мяняецца для дзяцей на працягу дашкольнага дзяцінства з развіццём іх пазнавальных магчымасцяў.

Яшчэ адна асаблівасць слоўніка дашкольнікаў -- гэта яго невялікі склад, колькасць лексемаў, якімі валодаюць дзеці значана меншая, чым у дарослых. Прычына такога разыходжання заключаецца ў параўнальна невялікім аб'ёме назапашаных звестак пра навакольны свет у параўнанні з адпаведным досведам дарослых. Такія асаблівасці развіцця слоўніка патрабуюць пастаноўкі наступных задач ў слоўнікавай рабоце выхавальніка:

1. Забяспечыць колькаснае накапленне лексічных адзінак, неабходных для падтрымкі паўнавартасных зносін не толькі з аднагодкамі, але і з дарослымі.

2. Забяспечыць засваенне сацыяльна замацаванага зместу словаў. Рашэнне гэтай задачы патрабуе:

а) авалодванне значэннем лексемы на аснове дакладнай адпаведнасці з аб'ектамі навакольнага свету, іх асаблівасцямі і адносінамі паміж;

б) засваенне абагульняючага значэння слова на аснове вылучэння істотных прыметаў прадметаў і з'яваў;

в) фарміравання навыкаў карыстання пераносным значэннем слова, а значыць адкрыццё магчымасцяў вобразнага ладу мовы.

3. Актывізацыя слоўніка, г.зн. не толькі веданне лексічнага значэння словаў, але і ўвядзенне іх у практыку актыўных зносінаў, кантактаў[16,с108].

Вырашэнне пастаўленых задач, а значыць мэтанакіраванае і эфектыўнае правядзенне работы па фармаванні, узбагачэнні і актывізацыі слоўніка педагогамі ў дашкольных навучальных установах немагчымае без шырокага выкарыстання дыдактычных гульняў. Змест дыдактычных гульняў вызначаецца праграмаю “Пралеска”, ён неад'емна звязаны са зместам заняткаў і назіраннямі.

Дыдактычная гульня абапіраецца на веды, якімі дзеці ўжо валодаюць, важна, што часта дашкольнікі ў адной гульні могуць выкарыстоўваць веды, атрыманыя на занятках па розных “прадметах”, па розных раздзелах праграмы. Напрыклад, у гульні “Назаві тры прадметы” неабходна прыпомніць і назваць жывёлаў, сродкі перамяшчэння, агародніну, садавіну, мэблю, посуд.

Дыдактычныя гульні па сваіх зместавых магчымасцях настолькі полісемантычныя, што з іх дапамогаю можна вырашаць адначасова некалькі важных задач у навучанні, развіцці і выхаванні старэйшых дашкольнікаў. Такімі гульнямі можна назваць гульні з сюжэтам, гульні якія патрабуюць разыгрывання роляў. Так, у гульні “Магазін цацак” па сюжэце неабходныя прадавец і пакупнікі. Значную цікавасць у фарміраванні і развіцці камунікатыўных навыкаў дашкольнікаў, пашырэнні іх актыўнага слоўнікавага запасу ўяўляюць сабою гульні-інсцэніроўкі -- паказ з дапамогаю цацак невялікіх сцэнак, у якіх перад дзецьмі ставяцца такія дыдактычныя задачы як здагадацца, з якой казкі паказаны эпізод, расказаць працяг казкі, расказаць пра змены, якія адбыліся на сцэне і г.д. Некаторыя з гульняў такога тыпу ставяць перад удзельнікамі задачы найперш этычнага плану. Так, у гульні “Што такое добра і што такое дрэнна” адной частцы ўдзельнікаў гульні неабходна паказваць сцэнкі з мастацкіх твораў або з жыцця, а астатнім трэба даць этычную ацэнку, вызначыць, якія персанажы робяць добра, а якія дрэнна[27, с.98].

Такім чынам, у гульні адбываецца не толькі актыўнае ўдасканаленне навыкаў этычных паводзінаў, але і разнапланавае вядзенне работы па развіццю маўленя старэйшых дашкольнікаў. Ім неабходна праявіць навыкі карэктна фармуляваць сваю думку, будаваць не толькі маналагічнае, але і дыялагічнае маўленне, аргументаваць сваё выказванне, у імправізацыі хутка падбіраць патрэбныя не толькі паняцці, але і метафары, эпітэты і г.д.

Многія дыдактычныя гульні не маюць дакладна вызначаны сюжэт і гульня заклчаецца ў вырашэнні пэўнай задачы. Але і ў такіх гульнях змест канцэнтруецца на ведах дзяцей пра навакольны свет і звязаны з задачамі развіцця маўлення. Часам у бессюжэтныя гульні ўводзіцца вобраз, напрыклад, загадкі, якія загадвае Пятрушка або які-небудзь іншы казачны персанаж. Тое, што гульнявую задачу ставіць перад дзецьмі не выхавальнік, а цацка спрыяе павышэнню разумовай і слоўнікавай актыўнасці малых. Напрыклад, у госці да дзяцей можа прыйсці Андрэйка -- цацка з тварам сімпатычнага, жывога хлопчыка. Яго з'яўленне адразу выклікае радасць, чаканне чагосьці новага, цікавага. Андрэйка праводзіць гульні, у якія дзеці можа і гулялі раней, напрыклад, “Што змянілася”, але ў новай сітуацыі гульня набывае іншы змест, выклікаюць здзіўленне, прымушае працаваць уяўленне. У гульнявой займальнай форме адбываецца актывізацыя і ўзбагачэнне слоўніка дашкольнікаў.

Слоўнікавая работа на такім этапе заключаецца ў тым, што дзяцей вучаць адрозніваць і называць часткі прадметаў (часткі цела жывёлаў, чалавека; часткі ў прадметаў побыту; рукавы і кішэні ў сукенак, накрыўка ў чайніка і г.д.); кантрастныя памеры прадметаў; некаторыя колеры, формы; некаторыя смакавыя прыметы; фізічныя якасці (халодны, гладкі) і якасці (б'ецца, рвецца). У дыдактычных гульнях “Што змянілася”, “Назаві правільна”, “Не памыліся” і інш. Дзеці ўдасканальваюць свой слоўнікавы запас, у дзяцей фарміруецца цікавасць да слоўнай дзейнасці[30, с.47-48].

У малодшым дашкольным узросце ў дзяцей назіраецца здольнасць азначаць адным словам групу адных і тых самых прадметаў незалежна ад іх памеру, колеру, месцазнаходжання ў прасторы, а таксама адрозніваць адныя групы прадметаў ад другіх, але са сходнымі якасцямі. Слоўнік дзяцей на чацвёртым годзе жыцця як і раней папаўняецца назвамі прадметаў, з якімі дзеці сутыкаюцца і дзейнічаюць у побыце. Дзеці могуць памыляцца ці дапускаць памылкі у назвах многіх прадметаў побыту (посуду, мэблі, адзення, абутку, бялізны, цацак), транспартных сродкаў і г.д. Такія памылкі выкліканы недакладнасцю, адсутнасцю дыферэнцыяцыі ва ўспрыманні і ўяўяленні дзіцяці. Па гэтай прычыне істотнае значэнне на дадзеным узроставым этапе набывае знаёмства дзяцей з асаблівасцямі прадметаў і слоўнікавая праца ў працэсе паглыблення ведаў пра прадметы. Дашкольнікаў знаёмяць з назвамі прадметаў, з іх прызначэннем, асаблівасцямі будовы, вучаць адрозніваць матэрыялы (гліна, папера, тканіна, драўніна), вылучаць якасці матэрыялаў (мяккі -- цвёрды, гладкі -- шаршавы, грубы -- тонкі, здольнасць ламацца, біцца, быць парваным ці пакамечаным і г.д.); вучаць вызначаць адпаведнасць матэрыялу, з якога зроблены прадмет і яго прызначэнне. Для рэалізацыі слоўнікавай задачы педагог выкарыстоўвае дыдактычную гульню як на занятках, так і ў самастойнай дзейнасці дзяцей. Пры разглядванні прадметаў педагог дапамагае вызначыць і назваць колер, памер, выхоўвае ўменне арыентавацца ў прасторы і часе, выкарыстоўваць адпаведныя словы (уперад, назад, раніцай, вечарам, спачатку, потым і інш.) у гульнях “Калі гэта бывае”, “Не памыліся”, “Што спачатку, што потым”[17,с.92].

У задачы слоўнікавай працы таксама ўваходзіць навучанне дзяцей адрозніваць падобныя прадметы па істотных прыкметах адрознівання і дакладна абазначаць гэта словам: напрыклад, у стула -- спінка у адрозненні ад табурэта, у чашкі -- ручка у адрозненні ад стакана і г.д. Такога тыпу адрозненні дзеці знаходзяць у гульнях “Што змянілася”, “Назаві і не памыліся” і іншыя.

На пытям годзе жыцця праграмаю прадугледжваецца ўвядзенне ў актыўны слоўнік назваў усіх прадметаў (прадметаў, якія ўваходзяць у групы агародніны, садавіны, прадуктаў харчавання, усіх прадметаў побыту), матэрыялаў (тканіна, папера, драўніна, шкло) і г.д., а таксама словаў, якія азначаюць асаблівасці прадметаў і матэрыялаў, якія знаёмыя па асабітстаму досведу і могуць быць даследаваныя сэнсорна. Пад кіраўніцтвам педагога ў дыдактычных гульнях дзеці вучацца групаваць прадметы па адной істотнай прымеце -- па прызначэнні. Да канца года яны могуць засвайваць элементарныя паняцці і словы, якія іх азначаюць назвы цацак, прадуктаў харчавання, адзення. Групоўка прадметаў па комплексе істотных прыкметаў (двум-тром) для дзяцей уяўляе яшчэ вялікую складанасць.

У старэйшым дашкольным узросце працягваецца праца па пашырэнні слоўнікавага запасу дзяцей. Галоўная ўвага ўдзяляецца увядзенню ў актыўнае ўжыванне словаў, якія азначаюць дыферэнцаваныя па ступені выражанасці якасці (светла-чырвоны, кіславаты, горка-салёны, больш трывалы, цяжэйшы, менш шчыльны і г.д.)[21,с.18].

У слоўнік дзяцей прыходзяць словы, якія азначаюць разнастайныя матэрыялы (метал, пластмаса, шкло, парцэляна і г.д.). працягваецца мэтанакіраваная работа па ўвядзеню элементарных паняццяў з катэгорый інструменты, посуд, агародніна, транспарт, дзікія і хатнія жывёлы, пералётныя птушкі і г.д. Замацаванне атрыманых ведаў адбываецца ў дыдадктычных гульнях “Хто дзе жыве”, “Што з чаго зроблена”, “Знайдзі пару”.

Старэйшых дашкольнікаў эфектыўна вучыць вычляняць па тых ці іншых прыметах са складу паняццяў падгрупы: тканіны шарсцяныя і шаўковыя, посуд кухонны і чайны або металічны і шкляны; транспарт водны, наземны, паветраны і пасажырскі: інструменты металічныя, драўляныя ці садовыя, сталярныя, кравецкія і г.д. Пры ажыццяўленні работы па фармаванні і актывізацыі слоўніка педагогі дзіцячых дашкольных устаноў эфектыўна выкарыстоўваюць такія дыдактычныя гульні як «Цудоўны мяшэчак», «Хто больш убачыць і назаве», «Фарбы», «Што змянілася» і іншыя.

Пасля трох гадоў адбываецца інтэнсіўнае авалодванне складанымі сказамі са злучнікамі. З агульнай колькасці злучнікаў, якія засваёваюцца дзецьмі да шасці гадоў, 61% засвайваецца ў перыяд да трох гадоў. У гэты час адбываецца актыўнае авалодванне такімі злучнікамі і злучальнымі словамі як што, калі, куды, колькі, як, у чым, хаця, таму што. Засваенне гэтых злучнікаў, якія азначаюць самыя разнастайныя залежнасці, паказвае на інтэнсіўнае развіццё звязных формаў маўлення[16, с.23].

Даследванні паказваюць, што да трох гадоў у асноўным адбываецца засваенне суфіксаў з памяншальным, ласкальным, прыніжальным і павелічальным значэннямі. Авалодванне ўсімі астатнімі суфіксамі адбываецца пасля трох год і расцягваецца на ўвесь дашкольны ўзрост. Так прасля трох год засвайваюцца суфіксы для азначэння асобаў жаночага полу (-ыха-, -к-), дзейснай асобы (-нік-, -ік-, -ун-, -ач-), для абазначэння патомства жывёлаў (-ян-, -ят-), афіксы для азначэння зборнасці (-н-). Важна, што не толькі ў дашкольным узросце адбываецца авалодванне словаўтварэннем праз засваенне новымі суфіксамі, але і надзвычайная лёгкасць ў авалодванні і выкарыстанні словаўтваральных мадэляў [6, с.24].

Такім чынам, самастойнае словаўтварэнне дзяцей выступае доказам наяўнасці асобага “маўленчага адчування”, якім валодаюць дашкольнікі. Факты словатворчасці павінны быць прынятымі як праяўленні, як сімптомы авлодвання дзецьмі моўнай рэчаіснасці.

Да пачатку школьнага ўзросту дзіця ўжо ў такой ступені авалодвае складанай сістэмай граматыкі, што нават дэманструе ў сваім маўленні самыя тонкія заканамернасці сінтаксічнага і марфалагічнага парадку роднай мовы. Так у выніку засваення марфалагічнай структуры белраускай мовы менавіта ва ўзросце ад трох да сямі год адбываецца асваенне тыпаў скланення і спражэння.

Авалодванне граматыкай выражаецца і ў засваенні складу маўлення. У старэйшым дашкольным узросце, па дадзеным С.Н.Карпавай, адносна невялікая колькасць дзяцей спраўляецца з задачай вылучэння асобных словаў са сказа. Гэтае ўменне фармуецца паступова, марудна, але выкарыстанне асобных прыёмаў дапамагае значна паскорыць працэс. Напрыклад, пры дапамозе апораў дзеці вылучаюць прапанаваныя ім словы (акрамя злучнікаў і прыназоўнікаў). Самае істотнае, што яны пераносяць прыёмы аналізу, выпрацаваныя пры дапамозе апораў, на дзеянні без іх. Гэта такія аперацыі:

- Маўленне дзяцей пяці год насычаецца словамі ўсіх часцінаў мовы. У гэты перыяд яны актыўна займаюцца словатворчасцю, словазмяненнем, ствараюць мноства неалагізмаў.

- У старэйшым дашкольным узросце дзеці ўпершыню спрабуюць самастойны выкарыстоўваць граматычныя сродкі і аналізаваць граматычныя факты.

- Пяцігадовыя дзеці пачынаюць авалодваць і сінтаксічынм ладам мовы. Праўда, гэта даецца з цяжкасцямі і таму тут вядучая роля належыць дарослым, якія павінны аказваць дапамогу, напрыклад, у пошуку патрэбных прычынна-выніковых і часавых сувязяў пры разглядзе аб'ектаў.

- Дзеці гэтага ўзросту валодюць навыкамі самастойнага словаўтварэння пры дапамозе неабходых афіксаў.

- У дзяцей пяці год праяўляецца крытычнае стаўленне да граматычных памылак, выяўляецца ўменне кантраляваць сваё маўленне.

- У разглядаемы ўзроставы перыяд павялічваецца ўдзельная вага простых развітых і складаназалежных сказаў[15, с.54].

Такім чынам, у маўленні старэйшых дашкольнікаў ўзрастае колькасць развітых сказаў з аднароднымі членамі, павялічваецца аб'ём простых і складаных сказаў. Да канца дашкольнага дзяцінства дзіця авалодвае практычна ўсімі злучнікамі і правіламі іх выкарыстання. Аднакнават у дзяцей, якія ідуць у першы клас, асноўны масіў тэкста (55%) складаюць простыя сказы, што знаходзіць падцверджанне ў працах Л.А. Калмыковай. Важным момантам у развіцці маўлення старэйшага дашкольнага ўзросту з'яўляецца павелічэнне колькасці абагульняючых словаў і ролі пабочных скзаў. Гэта сведчыць аб развіцці ў дашкольнікаў абстрактнага мыслення.

Асновай, на якой будуецца засваенне мовы, з'яўляецца скіраванасць на гукавую форму слова. А.Н. Гвоздеў адзначае з'яўленне на пятым годзе жыцця дзіцяці першых спробаў асэнсаваць значэнне слова і даць яго этымалагічнае тлумачэнне. Ён указвае на тое, што гэтыя спробы вядуць да супастаўлення словаў з падобным гучаннем. Што нярэдка вядзе да памылковага збліжэння. Напрыклад, слова горад збліжаюць са словам горы. Гэта значыць, што сэнсавае тлумачэнне ідзе праз гукавое супастаўленне. Дастатковая асэнсаванасць маўлення з'яўляецца толькі ў працэсе спецыялізаванага навучання[21, с.274].

Што датычыць развіцця гукавога боку маўлення да канца дашкольнага ўзросту:

- Дзеці павінны выразна вымаўляць складаныя артыкуляцыйна гукі: шыпячыя, свісцячыя, санорныя. Адрозніваючы іх у маўленні, яны замацоўваюць іх у вымаўленні.

- Выразнае маўленне становіцца нормаю для пяцігадовага дашкольніка ў паўсядзёным жыцці, а не толькі падчас спецыяльных заняткаў.

- У дзяцей удасканальваецца слыхаваое ўспрыманне і развіваецца фанематычны слых. Дашкольнікі могуць адрозніваць асобныя групы гукаў, вылучаць з групы словаў, фразаў слова, у якіх ёсць прапанаваныя гукі.

- Дзеці свабодна выкарыстоўваюць у сваім маўленні сродкі інтанацыйнай выразнасці: могуць чытаць верыш самотна, весела, урачыста. Апрача таго, дзеці з лёгкасцю дэманструюць апавядальную, пытальную і колічную інтанацыі.

- Старэйшыя дашкольнікі здольныя рэгуляваць гучнасць голасу ў самых розных жыццёвых сітуацыях: гучна адказваць на пытанні, ціха размаўляць ў грамадскіх месцах, сяброўскіх гутарках і г.д. Яны здольныя эфектыўна карыстацца тэмпам маўлення: гаварыць павольна, хутка ў залежнасці ад канкрэтных абставінаў.

- У дзяцей пяці год добра развітае маўленчае дыханне: яны могуць працягла вымаўляць не толькі галосныя гукі, але і некаторыя зычныя (свісцячыя, шыпячыя, санорныя).

- Дзеці пяці год могуць параўноўваць маўленне аднагодкаў і сваё з маўленнем дарослых, знаходзіць неадпаведнасці: няправільнае вымаўленне гукаў, словаў, недакладнае выкарытсанне націску ў словах[15, с.66].

Практычна ўсе псіхолагі і метадысты, які займаліся праблемаю развіцця маўлення старэйшых дашкольнікаў, адзначаюць, што для плённага развіцця маўлення важна валодаць дакладнымі ўляўленнямі пра гукавы склад мовы (словаў) і умець аналізаць яе. Уменне чуць кожны асобны гук у слове, выразна адрозніваць яго ад суседняга гуку, ведаць з якіх гукаў складаецца слова, а гэта значыць умець аналізаваць гукавы склад слова -- вось пералік найважнейшых перадумоваў для правільнага навучання пісьму. Навучанне грамаце -- адзін з самых важных этапаў развіцця ўсведамлення гукавога боку мовы.

А.Н. Гвоздеў указвае, што "хаця дзіця заўважае розніцу ў асобных гуках, але раскладванне слова на самастойныя гукі не адбываецца"[56, с.225]. Разам з тым у некаторых дзённіках па развіццю дзяцей ёсць указанні на тое, што некаторыя дзеці спрабуюць самстойна аналізаваць гукавы склад слова яшчэ задоўга да пачатку вывучэння граматы. Так у дзённіку Э.І. Станчынскай ёсць указанне, што яе Юра ва ўзросце пяці год васьмі месяцаў мае жаданне, як яна піша, “аналізаваць словы”. Юра чытаць не ўмее, ведае выпадковыя літары і лічбы, але гаворыць: “Мама, я ведаю, якія літары (трэба гукі) у вечарынка -- в,ч,р,ін, ка” .

А.В. Дзятцова выказвае меркаванне, што задача вылучэння гука ў слове, нягледзячы на яе цяжкасці, пасільная для дзіцяці. На яе думку няздольнасць вылучаць гукі ў слове не з'яўляецца ўзроставай асаблівасцю, а звязана толькі з тым, што такой задачы перад дашкольнікам ніхто не ставіць, а сам ён у сваёй маўленчай практыцы не адчувае ў гэтым неабходнасці. Дадзеныя даследванняўА .В. Дзятцовай паказваюць, што ўжо ў сярэдняй групе дзіцячага сада дзеці могуць не толькі пазнаваць той або іншы гук у слове, але і самастойны вылучаць гукі ў слове. У старэйшай групе з гэтай задачай спраўляецца больш паловы дзяцей:

- пазналі гукі ў пачатку слова 95% дзяцей;

- у сярэдзіне слова 75% дзяцей;

- самастойна вылучылі гукі ў пачатку слова 95% дзяцей;

- самастойна вылучылі гукі ў сярэдзіне слова 60% дзяцей.

Калі нават без спецяльнага навучання ў старэйшых дашкольнікаў фармуецца ўменне вылучаць асобныя гукі ў словаў, то пры спецыяльна арганізаваным навучанні дзеці дастаткова лёгка авалодваюць гукавым аналізам словаў[16, с.202].

Да пяці гадоў прыём параўнання і супастаўлення падобных і розных прадметаў (па форме, колеру, памеры) трывала ўваходзіць у жыццё дзяцей і дапамагае ім абагульняць прыкметы, вылучаць сярод іх істотныя. Дзеці свабодна карыстаюцца абагульняючымі словамі, групуюць прадметы ў катэгорыі па родавай прыкмеце. Развіваецца сэнсавы бок маўлення: з'яўляюцца абагульняючыя словы, сінонімы, антонімы, адценні значэнняў словаў, адбываецца адбор дакладных па сітуацыі выражэнняў, словы ўжываюцца ў розных значэннях, выкарыстоўваецца шырокі спектр прыметнікаў як эпітэтаў.

Такім чынам, у дашкольных установах педагогі шырока выкарыстоўваюць дыдактычныя гульні як вельмі эфектыўны метад развіцця маўлення.

1.3 Класіфікацыя дыдактычных гульняў

Для таго, каб гульні сталі сапраўдным арганізатарам жыцця дзяцей, іх актыўнай дзейнасці, іх цікавасцей і патрэбнасцей, неабходна, каб у практыцы выхавання было багацце і разнастайнасць гульняў. Дзіцячае жыццё можа быць цікавым і змястоўным, калі дзеці будуць мець магчымасць гуляць у розныя гульні.Разнастайнасць гульняў каштоўна таму, што ў гэтых умовах становіцца магчымым рашэнне вялікіх выхавальных задач -- адносін дзяцей адзін з адным, засваення норм жыцця ў дзіцячым узросце, фарміравання характару і г.д. Магчымасці кожнага дзіцяці лепш за ўсё прыметныя, калі яно ўдзельнічае ў разнастайных забавах.Існуюць тысячы шматлікіх гульняў, у асноўным добрых і карысных.Вядомы гульні, якія разлічаны толькі на канкрэтны ўзрост.Ёсць гульні без узросту, у іх гуляюць і дарослыя людзі, і малыя дзеці.


Подобные документы

  • Значэнне частак мовы для агульнага развіцця мовы і мыслення школьніка. Спецыфічныя асаблівасці, асноўныя заданні і мэты пры вывучэнні розных часцін мовы. Прыклады і тэмы правядзення ўрокаў парадзіх "Морфолгия" ў VI і VII класах агульнаадукацыйнай школы.

    курсовая работа [67,9 K], добавлен 12.04.2012

  • Заканамернасці фарміравання лексічных навыкаў у іншамоўных навучэнцаў, узбагачэнне фразеалагічнага запасу мовы вучняў, маўленчы этыкет. Навучанне маўленчым відам дзейнасці ў працэсе вывучэння лексікі, асаблівасці дыялагічнага і маналагічнага маўлення.

    дипломная работа [84,0 K], добавлен 29.01.2012

  • Месца і роля фразеалогіі ў школьным курсе беларускай мовы. Шляхі і сродкі ўзбагачэння лексічнага і фразеалагічнага запасу вучняў на ўроках па вывучэнні лексікі. Прыём семантызацыі слова. Работа са слоўнікамі (тлумачальным, перакладным, фразеалагічным).

    дипломная работа [103,9 K], добавлен 30.07.2013

  • Прыёмы, асаблівасці і праблемы вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы, псіхолага-педагагічная характарыстыка школьнікаў 7 класа. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы "Дзеепрыслоўе" ў 7 класе.

    дипломная работа [51,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Игра - необходимый компонент человеческого поведения, ее место в программе "Пралеска". Стремление гуманизировать воспитательно-образовательный процесс в дошкольном учреждении, создание сферы для самовыражения, самопроверки, самореабилитации ребенка.

    методичка [26,6 K], добавлен 03.10.2008

  • Пазакласная праца па беларускай мове як арганічная частка навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Гурток, гульня як від пазакласнай працы. Моўныя спаборніцтвы: конкурс скорагаворак, псеўдаслоўнік, гульня ў тэлеграмы, алітэрацыя, лагагрыфы, шарады.

    курсовая работа [43,1 K], добавлен 01.01.2014

  • Прадмет, змест і структура методыкі выкладання беларускай літаратуры. Беларуская літаратура як вучэбны прадмет у сучаснай сярэдняй школе. Шляхі развіцця методыкі беларускай літаратуры. Узаемасувязь методыкі выкладання літаратуры з іншымі навукамі.

    лекция [28,3 K], добавлен 01.10.2012

  • Самакіраванне - структура, працэдура, працэс. Тэарэтычныя асновы самакіравання як элемента выхаваўчага працэсу. Школьнае самакіраванне як мадэль грамадзянскай супольнасці. Развіццё вучнёўскага самакіравання на прыкладзе гімназіі.

    реферат [38,6 K], добавлен 19.06.2002

  • Месца творчасці Быкава ў сучаснай вучэбнай праграме для школы. План характарыстыкі героя. Сістэма урокаў па творчасці В. Быкава ў 9, 11 класах (на прыкладзе вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка). Біяграфічна звестка пра Васіля Быкава.

    курсовая работа [36,8 K], добавлен 01.03.2010

  • Влияние физкультуры на интеллектуальную, эмоциональную и духовную сферы личности ребенка. Формирование потребности в здоровом образе жизни. Системная физкультурно-оздоровительная работа работа в дошкольном учреждении, предлагаемая программой «Пралеска».

    методичка [919,2 K], добавлен 03.10.2008

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.