Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква пасьля Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору

Асаблівасці барацьбы паміж нямецкімі і савецкімі акупантамі Беларусі, наступствы для беларускага народа. Стаўленне акупантаў да праваслаўнай царквы, прыклады пагардлівага адносіны. Змены ў Генеральным камісарыяце краіны. Структура царкоўнай улады.

Рубрика Религия и мифология
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 28.03.2011
Размер файла 44,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

4) Па атрыманьні ад япіскапа Георгія звальняючай граматы ад мітрапаліта Дзяніса і дэклярацыі аб кананічным падпарад-каваньні Мітрапаліту Панцялейману лічыць япіскапа Георгія прынятым у склад Сабору Япіскапаў Беларускай Праваслаўнай Царквы, прычым прысвоіць яму, як вікарнаму япіскапу Палеска-Пінскай епархіі, тытул: „Япіскап Кобрыньскі".

5) Прасіць Блажэньнейшага Мітрапаліта Панцялеймана зьвярнуцца з брацкім лістом да гэтых Архірэяў Палесься, каб духавенства, якое было ў іх падпарадкаваньні, але пасьля падзелу стаўшае ў іншай епархіі, не адчувала ніякіх рэпрэсыяў з боку сваіх новых архірэяў і, каб усе, быўшыя да гэтага часу кары ў адносінах да сьвятароў, прызнаваўшых сваім другога япіскапа, былі зьнятыя".

Мітрапаліт Аляксандра ня прыслаў у Беларускую Мітраполію граматы аб звальненьні ад мітр. Дзяніса да эвакуацыі беларускага япіскапату з Беларусі, якая наступіла за месяц па гэтым апошнім саборы япіскапаў на беларускай зямлі.

Дня 27 чэрвеня 1944 г. у Менску адбыўся агульнанацыянальны зьезд - Другі Ўсебеларускі Кангрэс, з мэтай вырашэньня лёсу Беларусі ў вытварыўшайся цяжкай сытуацыі. Кангрэс уневажніў усе папярэднія пастановы акупантаў адносна падзелу імі Беларусі; сьцьвердзіў, што беларускі народ не прызнае накінутай бальшавіцкай Москвой формы БССР за сваю дзяржаву, таму галасы урадаў: СССР, БССР, як і польскага эміграцыйнага ўраду адносна Бэларусі -.зьяўляюцца няважнымі; пацьвердзіў пастанову Рады Беларускай Народнай Рэспублікі з 25 сакавіка 1918 г., абвяшчаючую дзяржаўную незалежнасьць Беларусі; выбраў Беларускую Цэнтральную Раду, як адзінага законнага прадстаўніка ў сучаснасьці ад беларускага народу і ягонага краю.

Ад духавенства Беларускай аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы на кангрэсе прымалі ўдзел прадстаўнікі з Менску і паасобных акругаў, а між імі: арх. Філафей - заступнік мітрапаліта ўсяе Беларусі, прат. М. Лапіцкі, прат. Я. Балай, сьв. У. Г. і інш. Арх. Філафей выступіў з прамовай да кангрэсу, у якой прывітаў дэлегатаў; адначасна ён сьцьвердзіў аб арганізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы шляхам царкоўнага сабору, прывітаў Беларускую Цэнтральную Раду, як найвьшіэйшую беларускую ўладу, і зьвярнуў увагу на неабходнасьць адбудовы рэлігійна-маральнага характару народу ў супроцьстаўленьні бальшавізму.

На агульную колькасьць 1039 дэлегатаў кангрэсу розных веравызнаньняў праваслаўныя станавілі лічбу 903 асобы.

Беларуская аўтакефальная Праваслаўная Царква ў палове 1944 г. складалася з 9-цёх епархіяў, пайменна: Менска-Віленская, Наваградзка-Баранавіцкая, Берасьцейска-Палеская, Смаленска-Бранская Віцебска-Полацкая, Магілеўска-Мсьціслаўская, Гомельска-Мазырска-я і Беластоцка-Горадзенская; апошняя з аўтаномнай залежнасьцяй дзеля аддзяленьня яе ад Беларусі немцамі і далучэньня да Ўсходніх Прусаў. На ўсе епархіі, за выняткам Наваградзка-Баранавіцкай, былі прызначаныя япіскапы. Аднак, арх. Магілеўскі Філафей кіраваў Менскай епархіяй і прабываў у Менску, як заступнік мітрапаліта. Яп. Віцебскі Апанас, часова кіраваў Наваградзкай епархіяй.

Адбудова царкоўнага жыцьця на Усходняй Беларусі пасоўвалася вельмі паволі. Духавенства тут было вельмі мала і яно прабывала па гарадох. Сельскія прыходы амаль зусім ня мелі духавенства. Арх. Філафей і яп. Сьцяпан высьвячалі духаўнікоў для ўсходу Беларусі, аднак гэтыя сьвятары ня мелі багаслоўскай падрыхтоўкі і не маглі належна праводзіць місыянэрскай працы сярод пасавецкага насельніцтва. Сярод кандыдатаў на духаўнікоў трапляліся асобы бяз нутранога ідэйнага пакліканьня для душпастырскай працы, якія кіраваліся толькі матар'яльнымі і вузка эгаістычнымі мэтамі.

3 нацыянальнага боку, гэта былі людзі пераважна зьвязаныя з расейскай царквой на Беларусі і таму абыякавыя, ці нават варожыя да нацыянальнай беларускай справы. Зразумела, што такія духаўнікі не маглі належна служыць ані рэлігійным, ані нацыянальным патрэбам беларускага народу.

Для падрыхтоўкі кандыдатаў у духоўны стан у 1942 г. былі арганізаваныя пастырскія курсы ў Менску і Наваградку. Гэта былі каротка-тэрміновыя курсы з вельмі скарочанай праграмай навучаньня.

Яны не маглі належна падрыхтаваць кандыдатаў у цяжкіх існуючых абставінах і мелі пераходны характар, запаўняючы толькі часткова вялікую патрэбу ў святарах.

У 1944 г. школьны адддзел Б. Ц. Р.( разам з мітрапалітальнай управай, праводзіў падрыхтоўку адчыненьня духоўнай сэмінарыі ў Менску. Рэктарам сэмінарыі быў прызначаны арх. Філафей, а інспэктарам - сьв. Лапіцкі.

Адзін яп. Сьцяпан ня мог спраўляцца з вялізнымі патрэбамі ў царкоўнай галіне Ўсходняй Беларусі. У абставінах амаль адсутнасьці сталага епархіяльнага кіраўніцтва і кантролю, мясцовыя сьвятары і сьвецкія ўлады карысталі з вялікай свабоды у царкоўных справах. Пры паветавых, гарадзкіх і акруговых управах існавалі аддзелы рэлігійных спраў, кіраўнікі якіх спаўнялі ролю царкоўнага кіраўніцтва і выяўлялі яе нават над сьвятарамі. У некаторых мясцох гэтыя кіраўнікі рабілі шмат дабра для царквы, а ў іншых -- шкодзілі і затрымлівалі поступ царкоўна-прыходзкага жыцьця. Гэта залежыла ад асабістага настаўленьня кіраўніка да царквы. Такія самыя аддзелы існавалі пры адміністрацыі і ў Заходняй Беларусі, пад кіраўніцтвам цывільнай улады; аднак, тут царкоўнае жыцьце было арганізавана і рэлігійныя аддзелы ў яго ня ўмешваліся.

Беларусы каталікі ў Другую Сусьветную Вайну стараліся беларусізаваць каталіцкае царкоўнае жыцьцё. Аднак захады беларусоў спатыкалі вялізныя перашкоды нутранога і вонкавага характару. Да нутраных перашкодаў належылі: поўнае апанаваньне кіраўніцтва каталіцкай царквой на Беларусі праз шавіністых палякоў. Ачоліваючы арцыбіскуп Яблжыкоўскі ў Вільні і амаль усе ксяндзы на парафіях, па даўнейшаму праводзілі праз касьцёлы польскую нацыяналістычную палітыку і супроцьставіліся беларусізацыі парафіяльнага жыцьця. Нямецкія ўлады выкрывалі сувязь польскага каталіцкага духавенства з польскім партызанскім рухам і часта расстрэлівалі ксяндзоў на Заходняй Беларусі.

Арцыбіскуп Яблжыкоўскі камандыраваў цэлыя групы ксяндзоў палякоў на Усходнюю Беларусь улетку ў 1941 г. Яны энэргічна адбудоўвалі парафіяльнае жыцьцё, касьцёлы і стваралі польскія парафіі. Нямецкая палітыка была варожай адбудове каталіцтва наагул на Усходняй Беларусі, а польскасьці, як нацыянальнай плыні. Прыбыўшыя на ўсход палякі ксяндзы атрымалі ад немцаў загад спыніць тут сваю дзейнасьць і выехаць адгэтуль туды, скуль яны прыбылі. Аднак, ксяндзы не падпарадкаваліся і працавалі далей на парафіях. Усе яны былі арыштаваныя нямецкімі ўладамі і расстраляныя. Такі самы лёс спатыкаў наступныя групы палякоў ксяндзоў, камандыраваных на Ўсходнюю Беларусь. Аднак, праз увесь час, аж да 1944 г., ксяндзы палякі былі камандыраваныя на Усходнюю Беларусь.

Шэраг ксяндзоў палякоў, з парафіяў прылягаючых да былой Савецкай Беларусі, выяжджалі на ўсход у суседнія вёскі і мястэчкі, для часовай місыянэрскай працы, як ксёндз з Івянца і інш. Аднак, нямецкія ўлады загадвалі ім спыніць гэту дзейнасьць.

Летам у 1941 г. на Усходнюю Беларусь прыбылі ксяндзы беларусы: Малец, Глякоўскі, Татарыновіч, а пазьней В. Гадлеўскі. Яны праводзілі дзейнасьць ў Менску і суседніх мястэчках, адбудоўваючы касьцёлы, адабраныя ад вернікаў бальшавікамі, і арганізавалі парафіяльнае жыцьцё у беларускім духу. Аднак, у 1942 г. былі арыштаваныя ксяндзы Малец і Глякоўскі і лёс іх застаўся няведамы, хаця паводля некаторых вестак яны мелі быць расстраляныя праз СД. Кс. Вінцук Гадлеўскі абслугоўваў прыход у Менску, займаючы адначасна высокае становішча Галоўнага Школьнага Інспэктара Беларусі. Кс. Гадлеўскі праводзіў асьветную і рэлігійную дзейнасьць у нацыянальным беларускім напрамку. Аднак, у сьнежні 1942 г. ён быў арыштаваны ў сваім памешканьні ў Менску праз СД. I. Касяк наведаў аддзел палітыкі Гэнэральнага Камісарыяту ў Менску з запы-таньнем аб прычынах арышту і аб лёсе кс. Гадлеўскага. Кіраўнік аддзелу адказаў, што кс. Гадлеўскі знаходзіцца ў Рызе, гдзе ён прыдзелены да працы, пры якой ён будзе карысьнейшым, чым у Менску. Іншыя інфармацыі прынесьлі вестку аб расстрэле кс. Гадлеўскага праз СД у Менску.

Менск застаўся без каталіцкага духавенства. Часова адпраўляў багаслужэньні ў Менскіх касьцёлах літоўскі вайсковы ксёндз Ігнатовічас, які абслутоўваў літоўскія баталіёны, стацыянаваныя на Меншчыне.

Іезуіты каталікі ўсходняга абраду разгортвалі сваю дзейнасьць у гэтым часе на Заходняй Беларусі. У красавіку 1942 г. настаяцель іх місыйнага асяродзьдзя ў Альбэртыне, каля Слоніма, кс. А. Неманцэвіч, атрымаў з Рыму адумысловыя паўнамоцтвы ў гэтым напрамку і тытул папскага экзарха для каталікоў усходняга абраду на Беларусі. Па сваіх захадах перад нямецкімі ўладамі кс. Неманцэвіч атрымаў легалізацыю свайго становішча для ўсей Беларусі, хаця тут ў тую пару зусім ня было каталікоў ўсходняга абраду. Кс. Неманцэвіч праводзіў сваю дзейнасьць цяпер як беларус, хаця за папярэдняга польскага панаваньня на Беларусі ён дзеіў інакш. Кс. Неманцэвіч праводзіў думку, што нацыянальнай беларускай рэлігіяй павінна быць вуніяцтва, бо нібы так было ў мінулым; праваслаўе было экспозытурай расейцаў, а каталіцтва - выкарыстоўвалі палякі. Беларусы каталікі падтрымлівалі і дапамагалі кс. Неманцэвічу. У Баранавічах падобную дзейнасьць разгортваў а. Л. Гарошка.

У жніўні 1942 г. кс. Неманцэвіч быў арыштаваны праз СД і вывезены ў Менск, гдзе быў расстраляны. Пасьля гэтага з Альбэртыну выехалі ў Львоў усе каталіцкія манахі, супрацоўнікі кс. Неманцэвіча. Так была спыненая дзейнасьць іезуіцкай місыі ўсходняга абраду ў Альбэртыне, заснаваная тут у 1924 г. для наварачваньня праваслаўных у вунію.

Падчас нямецкай акупацыі стараліся разгарнуць сваю дзейнасьць баптыстыя. Некалькі групаў іх існавала на Слонімшчыне, дзе працаваў беларускі прэсьвіцер Даніла Ясько, на Вялейшчыне і іншых акругах. Яны перакідалі сваю дзейнасьць на Ўсходнюю Беларусь. Шырэйшую дзейнасьць разгортаваў прэсьвіцер Дзекуць-Малей. Баптыстыя праводзілі сваю працу на беларускай мове, выдавалі беларускія малітаўнікі.

У канцы чэрвеня 1944 г. савецкія арміі распачалі моцнае наступленьне на Беларусь, прарвалі нямецкі фронт паміж Віцебскам і Воршай і пашлі на захад. Новая савецкая акупацыя нясла на Беларусь палітыку вынішчаньня тэррорам усяго арганізаванага нацыянальнага беларускага жыцьця. Вялікае мноства народу, сялян, мяшчан і інтэлігэнцыі пакідалі родную зямлю перад пагрозай вынішчэньня бальшавікамі. Усе іерархі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, мноства сьвятароў і царкоўных дзеячоў - выехалі на захад, у Нямеччыну.

окупантам праваслаўны царква

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Довгялло Д.Н. - К истории православной западно-русской церкви до половины XVII века, Вильна, 1908.

2. Религиоведение: Хрестоматия: Учеб. пособ. / Автор-сост. П.И. Костюкович. - Мн.: Новое знание, 2000. - 480с.

3. Касяк, І. З гісторыі Праваслаўнай Царквы беларускага народу / І. Касяк. - Нью-Йорк, 1956. - 191с.

4. Костюкович П.И. Религиоведение: Уч. пособ. - Мн.: "Новое знание", 2001. - 192с.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Асаблівасці каланіяльнай палітыкі на заваяваных прасторах усходу Еўропы перад пачаткам Другой сусветнай вайны. Наступствы экстрэмальнай палітыкі немцаў восенню 1941 года. Гісторыя аднаўлення і арганізацыі праваслаўнай царкоўнага жыцця ў Беларусі.

    курсовая работа [36,1 K], добавлен 23.03.2011

  • Характарытыка становішча праваслаўнай царквы на Століншчыне ў 1920-1930-х гг. Адносіны польскіх уладаў да праваслаўнай царквы. Апісанне праваслаўных прыходаў на тэрыторыі Столінскага павета. Праваслаўнае духавенства і вернікі да Польшчы і іншых канфесій.

    курсовая работа [368,5 K], добавлен 10.11.2010

  • Справы беларусізацыі і правядзеньня аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Праграма дзейнасьці Беларускай Народнай Самапомачы. Гістарычныя факты правядзення сабора Беларускай Праваслаўнай Царквы. Вынікі правядзення Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору.

    реферат [28,0 K], добавлен 25.03.2011

  • Агульная характарыстыка праваслаўя – адного з асноўных кірункаў у хрысціянстве. Хрысціянізацыя Русі. Гісторыя праваслаўя на тэрыторыі Беларусі, Расіі. Стараверства, асаблівасці праваслаўнага веравучэння і культу. Структура праваслаўнай царквы на Беларусі.

    реферат [39,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Агульная характарыстыка каталіцтва і яго асаблівасці. Другі этап каталіцтва. Асаблівасці веравучэння і культу каталіцызму. Структура каталіцкай царквы. Уніяцтва на Беларусі. Разгляд каталіцтва разам з праваслаўем як рэлігія, якая мае доўгую гісторыю.

    реферат [34,4 K], добавлен 17.12.2010

  • Канфесіянальная гісторыя Беларусі складаная і шматгранная. Пранікнення каталіцтва на тэрыторыю Беларусі. Праваслаўная царква. Каталіцкі касцёл. Іслам, татарскія пасяленцы на беларусі. Рэлігійна-містычны рух у іудаізме - хасідызм. Пратэстантызм. Стараверы.

    реферат [24,7 K], добавлен 19.03.2009

  • Вызначэння рэлігіі, якія даюцца з пункту гледжання тэалогіі, філасофіі і навукі. Структура рэлігійнага культу, аб'ектыўная і суб'ектыўная форма рэлігійнай маралі. Арганізацыя царквы як цэнтралізаванай іерархічнай сістэмы. Функцыі і асноўныя тыпы рэлігіі.

    реферат [40,2 K], добавлен 06.12.2010

  • Рэлігія і навука як формы духоўна-творчага асваення свету. Гістарычны вопыт і цывілізацыйныя асаблівасці ўзаемаадносін паміж навукай і рэлігіяй: ад старажытных часоў да сучаснасці. Рэлігія і навука ў святле сучасных духоўна-цывілізацыйных працэсаў.

    дипломная работа [66,4 K], добавлен 29.05.2012

  • Структура Бібліі: Стары і Новы Запавет. Веравучэнне і культ хрысціянства. Ператварэнне хрысціянства ў дзяржаўную рэлігію Рымскай імперыі і раздзяленне царквы. Апакаліпсіс альбо Адкрыццё Яна Багаслова. Узнікла хрысціянства ў І ст.н.э. у Палесціне.

    реферат [34,0 K], добавлен 17.12.2010

  • Узнікненне пратэнстанцтва. Рэфармацыя і Контрэфармацыя на Беларусі, як частка агульнаеўрапейскага рэфармацыйнага руху, і мела тыя ж перадумовы, што і ў іншых краінах. Веравучэнне і культ пратэстанцтва. Пратэстанцкія секты. Духоўныя прадумовы Рэфармацыі.

    реферат [46,0 K], добавлен 17.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.