Масленіца ў г. Мінску

Правядзенне народнага свята Масленіца на выснове старажытных традыцый і іх аб'яднання з сучаснай культурай. Гінезіс свята, этымалогія назвы. Агульныя рысы святкавання. Рэжысёрскі праект абрадавага свята "Масленіца". Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята.

Рубрика Культура и искусство
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 12.06.2015
Размер файла 88,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

У в.Альшанка Чашнiцкага раёна Вiцебскай вобласцi апошнi раз святкавалi Масленiцу, паводле сведчанняў iнфарматараў, у 1929 г. Тут не параапраналiся, а спявалi песнi, каталiся з горак, гушкалiся на арэлях, вечарам палiлi вялiкi касцёр, спальвалi там чучала зiмы i вадзiлi вакол кастра карагоды, часцей за ўсё пад спевы песнi "На вулiцы дзеўкi гулялi, гулялi".

У 1970- 1980-я гг. шматлiкiя традыцыйныя элементы Масленiцы атрымалi шырокае распаўсюджанне ў новай гульнёвая форме на святах, якiя называлiся часцей за ўсё "Провады зiмы" i былi вельмi папулярныя ў многiх гарадах Беларусi. У беларускiх весках гэта свята сустракалася радзей. "Провады зiмы" наладжвалiся звычайна ў апошнюю нядзелю лютага i ўключалi ў сябе шэсце казачных персанажаў у карнавальных касцюмах, атракцыёны, тэатральна- сцэнiчныя прадстаўленнi, спартыўныя гульнi, катанне на конях, танцы, частаванне блiнамi, якiя выпякалiся непасрэдна на вулiцы. З перыёдыкi i справаздач таго часу бачна, што толькi пералiк увесяляльных нумароў на "Провадах зiмы" ў гарадах i вёсках Беларусi складае каля сотнi разнастайных спартыўных гульняў i жартоўных нумароў, у тым лiку традыцыйныя катаннi з ледзяных горак, штурм снежнага гарадка, бег у мяшках, перацягванне каната, падняццё гiраў,

жартоўная рыбалка, конкурс "Дастань прыз" (прыз быў замацаваны на канцы доўгай вертыкальнай жэрдкi), наведванне покаю смеху i г.д. Саламяныя чучалы, марыянеткi ўвасаблялi п'янiц, гультаёў, хулiганаў, злодзеяў, i iх пасля шэсця i ўдзелу ў iнтэрмедыях спальвалi на кастры разам з чучалам Зiмы (Масленiцы) пад крыкi i свiст натоўпу. Таксама былi прадугледжаны вiншаваннi перадавiкоў вытворчасцi горада цi раёна, пераможцаў сацыялiстычнага спаборнiцтва. Святы провадаў зiмы на той перыяд амаль не мелi на тэрыторыi Беларусi рэгiянальнай спецыфiкi, не ўключалi ў сябе мясцовы фальклорна- этнаграфiчны матэрыял.

Зусiм iншыя тэндэнцыi ў правядзеннi Масленiцы назiралiся ў 1990-я гг. Зараз гэта свята больш распаўсюджана ў сялян i мае ў кожнай канкрэтная вёсцы яркую мясцовую асаблiвасць. Сцэнарый правядзення такiх свят культработнiкi рыхтуюць толькi пасля збору i апрацоўкi адпаведных звестак ад старажылаў вескi. Так, напрклад, у в. Кальчуны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласцi на "загаўлiны" фальклорны гурт, сярод удзельнiкаў якога ёсць традыцыйная масленiчныя пераапранутыя "цыганы", абыходзiць усе хаты ў вёсйцы з вiншаваннямi, i хлопцам- перестаркам прывязваюць да ног сiмвалiчныя калодкi. У некаторых весках Копыльскага раёна Мiнскай вобласцi на Масленiцу параапранутыя робяць абход усiх сядзiб з вялiзнай калодай, ад якой у кожнай хаце адпiлоўваюць маленькi круглы кавалак з пажаданнямi дабрабыту, шчасця i здароўя, за што атрымлiваюць дары. У канцы абхлду яго удзельнiкi наладжваюць вечарынку ў клубе. У згаданым ужо Чашнiцкiм раёне, дзе традыцыя святкавання Масленiцы была прерваная ў 1930- я гг., але звесткi пра яе захоўвалiся ў сацыяльнай памяцi мясцовага насельнiцтва, сёня гэта свята праводзiцца зноў. Напрыклад ў в. Круглiца абход двароў адбываецца з невялiкай упрыгожанай кветкамi i каснiкамi калодкаю. Прыдуць у хаты i вiншуюць: "Сёння Масленiца, са святам!". Iдучы па вулiцы, спяваюць традыцыйную масленiчную песню:

У нас сягоннi Масленiца, Масленiца,

Прыляцела ластавiца, ластавiца,

Села на калу, на калу,

Кiнула масла па каму, па каму,

А хто схопiць - дык таму, дык таму.

Наша Валечка хаплiва, хаплiва,

Два камы масла схапiла, схапiла,

Адзiн сабе ўзяла, узяла,

Другi Пеццю аддала, аддала.

У беларускiх гарадах пасля невялiкага перапынку, што назiраўся ў канцы 1980 - пачатку 1990-х гг., сёння зноў праводзяцца святы развiтання з зiмой. У сычасны перыяд Масленiца карыстаецца вялiкай папулярнасцю ў сельскiх i гарадскiх школах Беларусi. Для вучняў наладжваюцца тэатралiзаваныя гуляннi на вулiцах, дзе каюцца з горак. Пры гэтым дзецi гуляюць ў традыцыйную беларускую гульню "Падхват". На схiле ўздоўж гары раскладваюць шышкi ( цi iншыя дробныя прадметы), i, з'язджаючы з гары, кожны ўдзельнiк на хаду падхоплiвае iх. У каго болей - той i пераможца. Часта дзецi пры гэтым загадваюць жаданне: хто болей назбiрае шышак, у таго болей будзе пяцёрак. Ладзяць таксама касцёр, на якiм вучнi спальваюць загадзя змайстраваныя сiмвалiчныя "двайкi" (каб iх болей не было) i г.д.

Пры правядзеннi свята ў памяшканнi дзецi прыносяць малочныя стравы, блiны, уключаюць у мерапрыемства дыялог на масленiчную тэматыку, загадваюць загадкi пра з'явы зiмовай прыроды, прадметы i рэчы, блiзкiя да тэмы. Памятаючы, што ў апошнi дзень Масленiцы ў мiнулым на Беларусi ўсе прасiлi адзiн у аднаго прабачэння (значыць, душа была ў гэты перыяд найбольш успрымальнай да такiх слоў i здольнай дараваць), многiя настаўнiкiправодзяць на класнай гадзiне блiжэй да апошняга дня свята гутарку аб узаемаадносiнах у класе, дзе дзецi просяць прабачэння адзiн у аднаго, у настаўнiка, а ён у iх, каб лягчэй было на працягуяшчэ цэлага паўгоды вучыцца i працаваць у калектыве. [5, С. 467- 471]

Старажытнае народнае свята, вызваліўшыся ад рэлігійнай і язычніцкай асновы, з кожным годам заваёўвае ўсё большую папулярнасць, ператвараючыся ў новае масавае свята, пабудаванае на народных традыцыях. Адраджэнню гэтага прыгожага паэтычнага рытуалу надаюць шмат увагі вучоныя і дзеячы культуры. Масленіца на сучасным этапе праводзяць у розных жанравых формах -- фальклорна-этнаграфічнага ці тэатральнага свята, карнавалу, народнага гуляння, фестывалю маслянічнага фальклору. Але ў большасці месцаў арганізатары не захоўваюць адну з галоўных жанравых характарыстык народнага свята.

Але ж на вялікі жаль, даволі часта прыходзіцца назіраць, што дзеянні каля кастра арганізуе нязначная колькасць "ражаных", а большасць прысутных застаюцца пасіўнымі гледачамі. Гэта рэзка зніжае эфектыўнасць эмацыянальнага і выхаваўчага ўздзеяння свята.

Кожная эпоха пакідае і замацоўвае свой каштоўнасна-сэнсавы і сацыяльны ўклад у правядзенне Масленіцы, які, захоўваецца ў фонд культурнай спадчыны і сыходзячы ў гісторыю, захоўвае, тым не менш, самастойнае культурнае значэнне.

Адной з праблем сучаснага свята Масленіца стала распрацоўка яго літаратурнай асновы. Справа ў тым, што аўтарскія сцэнарыі, якія рассылалі і рассылаюць у раёны, вёскі рэспублікі Беларускі і абласныя навукова-метадычныя цэнтры, робяць добрую і карысную работу. З аднаго боку, яны знаёмяць культработнікаў з высокамастацкімі ўзорамі сцэнарна-рэжысёрскіх распрацовак свята. Але, з другога боку, многія дзеячы культуры на месцах, не крытычна ставячыся да праблемы адраджэння рэгіянальных традыцый, аўтаматычна ўвасабляюць прапанаваны сцэнарый цалкам, у выніку чаго два-тры сцэнарыі штогод "гуляюць" амаль па ўсёй Беларусі. Гэта прыводзіць да штампу і аднастайнасці, пазбаўляе свята тэрытарыяльных асаблівасцей, наносіць вялікую шкоду захаванню і развіццю мясцовых традыцый.

Відавочна, што выбар грамадства, народа (ды і чалавецтва ў цэлым) вельмі адрозніваецца ў розныя часы. Прадметам яго ў адну эпоху, напрыклад, выступаюць рэлігійна-міфалагічныя пазарацыянальнае шляху спасціжэння рэчаіснасці і спосабы арыентацыі чалавека ў свеце, і яны лічацца найбольш дзейснымі і "правільнымі". У іншую эпоху ў якасці універсальнай каштоўнасці на першы план вылучаюцца асабліва рацыянальныя шляхі асэнсавання і вырашэння ўсіх пытанняў, якія ўзнікаюць перад грамадствам і нават асобным чалавекам.

Разам з тым, як паказваюць сацыялагічныя даследаванні, этнаграфічныя назіранні і апытанні, значная колькасць культработнікаў даволі павярхоўна разбіраецца ў пытаннях маслянічнай абраднасці. Адсутнасць дастатковых фальклорна-этнаграфічных ведаў у гэтай галіне прыводзіць да няправільнай творчай трактоўкі асобных фрагментаў свята.

На сённяшні дзень святкаванне Масленіцы зведала істотныя змены. Гульні і дзеянні страцілі сваю рытуальную значнасць і пачалі несьці толькi рытуальны характар. У Беларусі, Расіі, Украіне Масленіцу ўжо не святкуюць цэлы тыдзень. Застаўся только адзін святочны дзень - Нядзеля. Адпалі такія рытуальныя элементы абраду як катанне з гары, качанне на арэлях, разкідванне попела ад пудзела па палях.

Пошукі "новага" прывялі да таго, што на свяце з'явіліся "скамарохі" і розныя персанажы не характэрныя для правядзення Масленіцы на Беларусі. Падобныя мясцовыя "адметнасці" сведчаць пра няправiльныя ўяўленні пастаноўшчыкаў свята аб развіцці народнай традыцыі, знішчаюць Масленіцу як духоўную з'яву беларускай культуры.

Няведанне сэнсу і значэння таго ці іншага абраднага дзеяння прыводзіць да таго, што ўдзельнікі фальклорных калектываў, якія непасрэдна займаюцца ўвасабленнем рытуальных і гульнявых дзей, не могуць гэтыя дзеі якасна ўвасобіць як выканаўцы, у выніку чаго свята ператвараецца ў падробку пад Масленіцу, няправільна арыентуе гледачоў на ўдзел у святочных дзеяннях.

Таму вывучэнне, асэнсаванне і ўкараненне ў сучасная Масленіца рэгіянальных і мясцовых традыцый яго правядзення на аснове мастацка-гістарычнай спадчыны беларусаў з'яўляецца актуальным і сацыяльна значным.

Вывад: Як у мове ды песнях, так і ў звычаях народа адбіваецца яго душа як культурны адбітак. Дзеля гэтага святкаванне Масленіцы нам трэба распасюджваць і, святкуючы, прытрымлівацца ўсіх устаноўленых вякамі звычаяў, адкідаючы толькі забабоны ды тое, што можа быць шкодным для другіх людзей. Але ў той жа час не забываць аб тым,што трэба прыспасабліваць свята Масленіца да сучаснага асяродзя, і для сучасных людзей. Трэба выкарыстоўваць якасныя сродкі выразнасці, каб с цікавасцю данесці і пазнаёміць сучасны люд з сапраўднымі звычаямі і абрадамі Масленіцы. Свята Масленіцы павінна быць у нас святам якое звязала бы нас з прадзедамі і прашчурамі нашымі. Няхай Масленіца служыць вечнай памяткай, што свет гэтага свята заўсёды перамагае цемру ночы, і ў гэтым мы будзем назапашваць веру, што ўсё светлае, добрае, справядлівае перамагае адвечнае зло і нядолю, якія існуюць на зямлі, і дасць змогу жыць і развівацца на волі ўсяму жывому.

2. Рэжысёрскі праект абрадавага свята "масленіца"

2.1 Творчая заяўка

Мэта даследавання

Даследаваць асаблівасці святкавання Масленіцы ў Беларусі на сучасным этапе.

Праблемы

-неактыўнасць моладзі ва ўзросце 20-25 гадоў;

-недахоп літаратуры, якая аналізуе сучаснае святкаванне Масленіцы пасля 2000 года;

-непрадказальнасць умоў надвор'я, якое з'яўляецца амаль галоўнай праблемай пры ўвасабленні свята на вольным паветры.

Навізна свята

Правядзенне абрадава-маcленічнага свята з улікам рэгіянальных асаблівасцей Міншчыны.Менавіта Масленіца прыцягнула маю ўвагу, таму што гэта адно з самых цікавых свят Беларусі, на жаль, не вельмі цікавае для сучаснай моладзі, таму, хацелася б узнавіць самабытнасць свята і асабліва зацікавіць моладзь у яго правядзенні.

Адрас прадстаўлення

Падлеткі, моладзь, людзі сярэдняга ўзросту.

Актуальнасць і сацыяльная значнасць

Свята Масленіца займае важнае месца ў сучаснай духоўнай культуры.Але, нажаль, свята пераўтвараецца ў сістэму відовішчаў, якія выхоўваюць ў прысутных спажывецкія адносіны да культуры.

На нашых святах вельмі шмат неўласцівых традыцыйных Масленіцы дзей, тут і эстрадная музыка, сучасныя канцэртныя праграмы, гульні, якія не носяць масленічныя накірункі, стравы, якія не ўласцівы народнай традыцыі і разбіваюць ушчэнт сэнс народнага свята.

Народ заўседы выступаў сапраўдным тварцом і носьбітам самабытных традыцый, якія беражліва захоўваў і клапатліва развіваў, перадаючы, як сакральны дар у спадчыну сваім нашчадкам.

На жаль, традыцыям беларускай Масленіцы ўдзяляецца вельмі мала ўвагі, і свята будуецца на запазычаных элементах рускай Масленіцы. Ад гэтага страчваецца своеасаблівасць, непаўторнасць, цікавасць да беларускай святочнай культуры, якая з'яўляецца часткай нашай спадчыны. Таму вывучэнне асэнсаванне і укараненне ў структуру Масленіцы беларускай народнай традыцыі з'яўляецца актуальнай і сацыяльна значнай.

Практычная значнасць

Свята прызначана для рознаўзроставай катэгорыі насельніцтва. Можа быць выкарыстана на індывідуальных занятках, у гуртах, у калектывах, а таксама як масавае гарадское ігрышча.

Месца правядзення

Горад Мінск, парк 900 годзя г.Мінска

Тэрмін правядзення свята

22 февраля 2015 г.

Праграма свята

12:00 - Адкрыццё гульнёвых плацовак "Масленічныя забавы", "Калодкі", "Катанне з гор". Гульнёвую праграму вядуць Лявон і Лявоніха - персанажы беларускіх сучасных свят. У праграме - масляніныя гульні. Анiматары актывiзiруюць гасцёў свята i запрашаюць на на дзiцячыя атракцыёны: перацягванне канату, эстафету, катанне з гор і г.д.

13:30-14:30- Тэатралізаванае прадстаўленне ад народнага калектыва Святкі "Прыходзь да нас вясна".

14:30-15:00 - Канцерная праграма народнага ансамбля музыкі і песні "Мінскія музыкі"

15:00-15:20 - Майстар класс па беларускім народным танцам. Вядучы абучае таім танцам як "Лявоніха", "Лысы", "Кракавяк", "Паланез" і г.д.

15:20-15:40 - гульнёвая праграма на галоўнай пляцоўке "Вясну сустракаем".

15:40-16:00 - шесце да месца спальвання пудзіла. Тэатралізаванае шэсце праходзіць па маршруту ад галоўнай пляцоўкі свята да набярэжнай . Мэта шэсця - стварыць святочную атмасферу свята, даць магчымасць жыхарам убачыць удзельнікаў свята, пазнаёміцца з самабытнай культурай нацыянальных суполак.

Шэсце распачынае пудзіла Масленіцы якую нясе хлопец да рэтуальнага агню, пасля працягваць шэсце народны ансамбль музыкі і песні "Мінскія музыкі", затым ідзе вядучы і яго памочнікі якія запрашаюць усіх удзельнікаў свята прыняць удзел у святочным шэсці да месца спальвання пудзіла.Затым крочаць госці свята, а таксама творчыя калектывы прымаўшыя ўдзел у мерапрыемстве. Пры набліжэнні да набярэжнай вядучыя вітаюць усіх гасцей свята і прапануе назвать тое непатрэбнае, што сгарыць у гэтым вогнішчы з зімой. Шэсце завяршаецца спальваннем пудзіла, якое з'яўляецца кульмінацыйная з'ява свята.

16:00-16:30- Спальванне пудзіла. Адбываецца на набярэжнай, на мосце. У музычным суправаджэнні народнага ансамбля музыкі і песні "Мінскія музыкі".

2.2 Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята

Падзея - праводзіны зімы і сустрэча вясны.

Тэма свята - абрадавае свята Масленіца і яго традыцыі ў горадзе Мінску.

Ідэя - спалучыць сучасную мабільнасць і старажытны кансерватызм.

Праблема свята

Зацікавіць маладое пакаленне абрадавым дзеяннем Масленіцы.

Звышзадача

Знаёмства з традыцыйнай музыкай і абрадамі.

Папулярызацыя беларускай народнай культуры.

Месца правядзення свята

Горад Мінск, парк 900 годзя.

Месца правядзення і архітэктурна-ландшафтныя асаблівасці:

Свята "Масленіца" адбудзецца ў горадзе Мінску у Парку 900 годзя 22лютага 2015 года ў 16 гадзін.

Абранае месца ўяўляе сабойсцэнічную пляцоўку у цэнтры парка.

Тэрыторыя вакол сцэнічнай пляцоўкі дазваляе выдатна размясціць гульнёвую дзіцячую пляцоўку, спартыўна- гульнёвую пляцоўку, гандлёвыя рады і г.д.

Месца для спальвання пудзела знаходзіцца каля вады і дазваляее правесці вогненнае шоў.

Форма ўвасаблення свята

Тэатралізаваны концэрт.

Сцэнарна-рэжысёрскі ход

Увасабленне абраду ў горадзе праз гульні.

Носьбіты сцэнарна-рэжысёрскага хода і яго кампаненты

Носьбітамі свята з'яўляюцца- дзеўкі і хлопцы. Кампанентамі з'яўляюцца песні, танцы, , гульні, тэатралізыцыя.

Агульны сцэнарны план свята ў кампазіцыйнай пабудове і падзейным шэрагу.

Экспазіцыя: адкрыццё гандлёвых радоў, дзіцячай гульнёвай пляцоўкі, спартыўнай пляцоўкі.

Завязка свята: Тэатралізаванае прадстаўленне.

Развіццё дзеяння: канцэртная праграма

Кульмінацыя: шесце да месца спальвання пудзіла.

Фінал: спальванне пудзіла.

Эпізоды свята

І эпізод: Масленічныя гульні

ІІ эпізод: Тэатралізаванае прадстаўленне.

ІІІ эпізод: Канцертная праграма.

ІV эпізод: Шесце да месца спальвання пудзіла.

V эпізод: Спальванне пудзіла.

Мастацкі вобраз свята:

Абрадавае свята Масленіца, увасобленае ў масава-гульнёвых і відовішчных дзействах праз музычнае, пластычнае, архітэктурна-дэкаратыўнае ўвасабленне.

Мастацкі вобраз прадстаўлены праз музыку. Праз рытуальныя стравы якія прадаваліся ў гандлёвых радах. Праз гульні, забавы, паданне, якое было добра перададзена на сцэнічнай пляцоўцы. Праз сценаграфічнае вырашэнне, упрыгожванне ўсіх пляцовак, у тым ліку і сцэнічнай, плошчы якое ахоплівала свята. Праз беларускія касцюмы і сімвалы.

2.3 Арганізацыйна-вытворчы план свята

Штаб свята: ПДіМ "Золак".

Аргкамітэт свята

№ п/п

Пасада

За што адказны

Прозвішча адказнага

1.

Рэжысёр-пастаноўшчык

Стварэнне і напісанне агульнага сцэнарнага плана, напісанне сцэнарыя тэатралізаванага свята, падрыхтоўка пастановачнага плана свята, падбор музычных, харэаграфічных замалёвак, правядзенне застольных, прагонных, генеральных рэпетыцый, правядзенне самаго свята.

ПаслушнаяК.Д.

2.

Кансультант па стварэнню свята

Карэктыроўка сцэнарыя

Долгіх А.У.

3.

Канцэртмейстар

Падбор і выкананне песен, харэаграфічных нумароў, музычнага суправаджэння.

Рудскоўская М.А.

5.

Касцюмер

Падбор касцюмаў для дзеючых асоб.

Азарёнок В.М.

6.

Адказны за рэквізіт

Падбор, стварэнне рэквізіта да свята.

Паслушная К.Д.

7.

Фотаздымшчык

Здымкі свята

Дземянкоў І.А.

8.

Рэжысёрска пастаноўчая группа

Навуменка Д.С.

Гарбачова М.У.

9

Гукарэжысёр

Адказны музычнае афармленее

Беляк А.В.

Рабочы план падрыхтоўкі свята

№ п/п

Мерапрыем-ствы

Тэрмін выканання

Адказны

1.

Падрыхтоўка сцэнарыя канцэртнай праграмы

Да 1лютага

Паслушная К.Д.

2.

Правядзенне рэпетыцый

З 9-20лютага

Паслушная К.Д

3.

Набыццё падарункаў

Да 18лютага

Паслушная К.Д.

4.

Дастаўка калектываў

22 лютага

ПдіМ "Золак"

5.

Адказны за гук

22 лютага

Беляк А.В.

6.

Арганізацыя ўсіх пляцовак

22 лютага

Долгіх А.У.

8.

Відэаздымка

22 лютага

Дземянкоў І.А.

Пералік прызавога фонда

Пералік прызавога фонда ў рабоце гульнёвай пляцоўкі "Маслянічныя забавы"

№ п/п

Назва

Колькасць

Цана

Каштоўнасць

1.

Цукеркі "Сонейка"

200

1.000

200.000

2.

Фламастары

10

20.000

200.000

3.

Фарбы акварэльныя

10

25.000

250.000

4.

Лялькі

30

20.000

600.000

5.

Цукеркі "Певвень"

50

10.000

500.000

6.

Набор аўтаручак

10

20.000

200.000

Усяго

1.950.000

Графік пасяджэнняў аргкамітэта

25.11. - сустрэча рэжысёра і начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

10.12. - сустрэча рэжысёра з мастаком-афарміцелем.

12.12. - сустрэча рэжысёра з канцэртмейстрам.

Мерапрыемствы перадсвяточнай атмасферы

Інфармацыйныя мерапрыемствы

Аб'ява аб мерапрыемстве будзе размяшчацца на афіцыйным сайце ПДіМ "Золак", на афіцыйным сайце Адміністраціі завадскога раёна, па радыё і на афішах г.Мінска.

План работы дапаможных служб

11:00 - 19:00 - патруль міліцыі дзяжурыць па ўсяму перыметру.

11:00- 19.00- машына хуткай дапамогі каля набярэжнай на працягу ўсяго мерапрыемства.

16:00 - спальванне пудзіла. МНС знаходзіцца каля вогнішча.

Графік правядзення рэпетыцый

20.11.-10.12 - напісанне сцэнарыя.

15.01-30.01-застольны перыяд.

09.02.-18.02 - сводныя рэпетыцыі.

19.02-20.02 - ганеральныя рэпетыцыі

2.4 Літаратурны сцэнарый свята

На пляцоўке з яўляецца беларускі народны калектыў "Святкі"

Усе разам:

Гэй, сюды збірайся, люд!

Пачынаем свята.

Песень, скокаў, жартаў тут

Усяго багата.

Мар'янка: Бо Масленка прыйшла -

Сыру, масла, блінцоў

Уволю прынясла.

Мы Зіму выпраўляем,

А Вясну-красну заклікаем.

Янка: Вітаем, Вас, шаноўныя сябры!

Мар'янка: Са святам, з Масленкай Вас!

А мы Масленку дажыдалі

У вакенца паглядалі.

Гору сырам набівалі,

Зверху маслам палівалі.

Ад сыра - гара сыра,

А ад масла - гара ясна.

1. "Ой, масленка, няшчаслінка"

2. "Але ужо вясна"

Янка: Благаславі, Божа, на узгорачку сесці- зіму замыкаці,вясну заклікаці, лецечка адмыкаці!

Мар'янка: Благавешчаніко святое, пашлі сонейка залатое, каб зямелька адышла, і да нас вясна прышла!

Лявон: Каб распусціліся ветачкі, каб раскраснеліся кветачкі, каб лугі зазелянеліся, нашы нівачкі адзеліся!

3. "Благаславі, маці, вясну…"

З"яўляюцца Пужайла і Пужаніца са сваей світаю. Выносяць Пугала зімы. Пугаюць хлопцаў і дзевак.

Мар'янка: Пужайла: Го-о-о мароз, го-о-о завіруха!!!

Ганна: Пужаніца: Пойдзем мы у згодзе

Разам скакаці .

Людзям перашкодзім

Мы вясну гукаці.

Лявон: Каб хутчэй мароз з"явіўся ды завіруха прагулялася, дык усіх бы разагналі і са сваіх хацін не высунуліся б.

Янка: Вось калі б нам раздолле было, а то бач ты цяпла ім загацелася, вясну гукаюць.

4. "Біце дзеўкі зіму…"

Лявон: Прыдзі,вясна, прыдзі,красна к нам у таночак,

прынясі нам збожжа, прынясі нам красак,

каб нам звіць вяночак!

Янка: Прыдзі,вясна, прыдзі,красна

з дажджамі добрымі, з хлябамі багатымі!

Ганна: Прыдзі, вясна, хутчэй, сонейкам усіх абагрэй!

5. "Вясна, вясняначка…"

Мар'янка: Гэй, народ, вясна ля варот!

Ганна: Дзяучаты -маладзіцы, прыгажуні-чарауніцы, прачынайцеся, падымайцеся, у святочнае адзенне апранайцеся!

Лявон: Будзем разам спяваць, будзем танцы скакаць ды вясну гукаць! Гу-у!!

Мар'янка: Дударыкі, зайграйце,

Вясну гукайце.

Каб зімку прагнала,

Ды хутчэй да нас завітала.

Янка: Вясна , вясняначка

Дзе твая дочка -паненачка?

У моры вутка купалася?

Купалася!

Ганна: На беражочку сушылася?

Сушылася!

А донька у мамкі на вулку прасілася.

Яе мамка не пускала?

Не пускала.

У каморачку закрывала?

Закрывала.

Лявон: Гэй, вясна, гэй красна,

Закідай сані

Ды едзь калясамі.

6. "Ой, да ва лужочку".

Гэтай песняй закрываецца праграмма фальклорнага ансамбля "Святкі".

Вядучы: Гэй Масленка!

Весялей гуляй, грамчэй спявай.

Ногі не жалей, танцуй хутчэй!

Не запамятавалі вы на якоее свята сёння прыйлі? На свята шырокай Масленкі. А якія беларускія народныя свята вы ячшчэ ведаеце?

Праводзіцца аукцыён. Хто апошні называее свята, атрымлівае ганаровы прыз. (прыз ганаровая буська ад вядуага-дзяўыне, а ганаровая буська ад памоніц вядучага-хлопцу). Вядучы: А зараз на сцэну запрашаецца Ансамбль музыкі і песні "Мінскія музыкі"

Канцэртная праграма ад калектыва мінскія мызыкі на 30 хвілін.

На пляцоуку выходзяць дзеўкі спяваючы маслянічную песню:

- А ў нас сення масленка, масленка,

Ой, лялю, рана, масленка, масленка.

А з-пад куста ластаўка, ластаўка,

Ой, лялю, рана, ластаўка, ластаўка.

Сядзіць яна высока, высока,

Ой, лялю, рана, высока, высока.

Бачыць яна далека, далека,

Ой, лялю, рана, далека, далека,

Што ў весцы дзеецца, дзеецца,

Ой, лялю, рана, дзеецца, дзеецца.

Дзевяць хлопцаў жэнецца, жэнецца,

Ой, лялю, рана, жэнецца, жэнецца.

Дзевяць дзевак вянчаюць, вянчаюць,

Ой, лялю, рана, вянчаюць, вянчаюць.

1-шая дзяўчына: Усе! Усе! Усе! На свята! Масленіцу сустракаем, зіму выпраўляем, вясну заклікаем!

2-гая дзяўчына: Спяшайцеся! Спяшайцеся! Спяшайцеся лепшыя месцы заняць!

1-шая дзяўчына: Хлопцы, дзеўкі, мамы, таты!

Запрашаем усіх на свята!

Зіма са снегам, Вясна са смехам!

Сышлі з дарожкі, Бяруцца ў рожкі!

Падыходзьце, хлопцы, дзеўкі!

Будуць скокі і прыпеўкі!

Слухайце нашу аб'яву:

Абяцаем усім забаву.

2-гая дзяўчына: Ад усіх дзвярэй, ад усіх варот

Ты выходзь хутчэй, весялей народ!

Будзе прадстаўленне

Усім на захапленне!

Добры людзі, спяшайцеся з намі!

Там вунь чарга за пірагамі!

Свята гэтага часцінка сёння паміж намі,

Дазваляем прычасціцца чаем з пірагамі.

1-шая дзяўчына: Прыходзьце да нас! Сёння Масленіца запрашае ў госці!

2-гая дзяўчына: Спяшайцеся хутчэй! Спяшайцеся хутчэй! Няма свята нашага весялей.

1-шая дзяўчына: Вясна, вясна чырвоная! Прыйдзі, вясна, з радасцю! З радасцю, з велізарнай літасцю.

2-гая дзяўчына: Са льном вялікім, з коранем глыбокім, з хлебам прыгожым. Вясна, вясна, на чым падышла? На чым падышла ды пад'ехала? "На сошачцы, на баране, на мяцелкі!"

На пляцоўцы з'яуляецца хлопец

Хлопец: Са святам вас ўсіх. Са святам Масленіцы. А ці ведаеце вы, чаму Масленка так называецца? А таму, што вельмі смачныя бліны былі і з маслам, і з мёдам, і са смятанаю.

2-гая дзячына: Адзначалі Масленіцу звычайна сем дзянёчкаў. Першы дзень Масленіцы называлі "Сустрэчай" ці "Стрэчаннем". У гэты дзень Масленіцу сустракалі і велічалі.

1-шая дзяўчына: Другі дзень Масленіцы называўся "Зайгрышы". У гэты дзень з гор каталіся, каб доўгі лён рос.

Хлопец: У трэці дзень Масленіцы цёшчы пяклі бліны і чакалі да сябе ў госці зяцёў, каб пачаставаць іх сваімі смачнымі блінамі.

2-гая дзяўчына: Чацвёрты дзень Масленіцы называўся "Дзень святога Уласа".

1-шая дзяўчына: Лічылася, што ў гэты дзень павінен праспяваць першы раз жаваранак. У гэты дзень ушаноўвалі маладых, якія ажаніліся ў гэтым годзе. А яшчэ ў гэты дзень хадзілі ў лазню.

Хлопец: Пяты дзень Масленіцы называўся "Цёшчыны вячоркі". У гэты дзень зяці сваіх любімых цёшчаў у госці запрашалі. Ну а калі цёшчу запрасілі, трэба ж яе нечым частаваць. А чым частаваць на Масленіцу, як не блінамі?

1-шая дзяўчына: У шосты дзень Масленіцы нявестка збірала да сябе ў госці ўсю мужаву радню.

Хлопец: Апошні сёмы дзень Масленіцы называўся "Прабачальная бяседа". У гэты вечар усе родныя прасілі прабачэння адзін у аднаго. Звычайна казалі: "Прабач, калі саграшыў перад табой справай ці языком".

1-шая дзяўчына: Ну колькі часу можна размовы весці. Госці да нас прыйшлі каб весяліцца і песні пець.

На сцэне з'яўляецца фальклорны калектыў "Святкі" (2 нумары)

1-ая дзяўчына: А ці ведаеце вы, як святкаваць патрэбна? (адказваюць)

2-ая дзяўчына: А ці ведаеце вы, як патрэбна весяліцца? (адказваюць)

Хлопец: А можа яшчэ і з намі Масленку засвяткуеце? (адказваюць)

1-шая дзяўчына: Масленка - гэта старажытнае свята, якое ўзнiкла ў нашых продкаў задоўга да прыняцця хрысцiянства. У даўнiя дахрысцiянскiя часы Масленiцу святкавалi амаль на працягу месяца ў час веснавога сонцастаяння.

2-гая дзяўчына: Пасля прыняцця хрысцiянства гэта свята захавалася, але хрысцiянскага пераасэнсавання не атрымала.

Хлопец: Лiчаць, што святкаванне Масленiцы звязана з ушанаваннем ахоўнiка жывёлы - бога Вялеса. З прыняццем хрысцiянства адным з цэнтральных момантаў Масленiцы стаў чацвер - пачатак свята. У гэты дзень ўшаноўваўся Святы Уласiй. У многiх мясцiнах Беларусi i ў наш час масленiчны чацвер завуць "Святы Улас" або "Валос".

Актывізацыя гледачоў да конкура: пытанні на тэму свята.

1-ая дзяўчына: У гэты дзень жанчыны з самага ранку завiхалiся каля печы, рыхтавалi багатую страву са свiнiны i ялавiчыны, пяклi блiны: - іржаныя, аўсяныя цi ячныя. Першы блiн, яшчэ гарачы, клалi на дахавае акенца для продкаў.

2-ая дзяўчына: (звяртаючыся да гледачоў) А есць сярод вас тыя жанчыны, якія умюць смачна пекці бліны?

1-ая дзяўчына: Як жа вас многа? Падымайцеся да нас, чалавек пяць мабыць хопіць! Вось Вы, Вы, Вы, Вы і Вы! Будзем вопыт Ваш нашчадкам перадаваць!

1-ая: - (пытаецца у жанчын) Што патрэбны для таго, каб блін ў роце таяў? (адказваюць)

2-ая дзяўчына: А для таго, как мужчын блінамі заманіць? (адказваюць)

1-ая дзяўчына: Трэба бліны ў добрам настроі пекці!

2-ая дзяўчына: А што патрэбна для добрага настрою? (адказваюць)

1-ая дзяўчына: Патрэбна музыка!

2-ая дзяўчына: А што лепш пад музыку рабіць? (адказваюць)

1-ая дзяўчына: Вось мы і будзем танчыць ды настрой паднімаць. Каб бліны добрыя ўзняліся!

Хлопец: А да гаспадароў нашых яшчэ госці завіталі!

2-ая дзяўчына: Яны песні спяваюць так, што ногі самі ў пляс просяцца!

Хлопец: Сустракайце! Для Вас выступае вакальны ансамбль "Песенка" "Беларускае папуры"

Выступленне ансамбля "Песенка".

На сцэну выходзиць вядучы.

Вядучы: Колькі песен цудоўных мы сёння пачулі. А танцаў яшчэ не пабачылі.

На сцэну выбегае дзяўчына уся напаоханная.

1-шая дзяўчына: Ваня, Ванечка бяда. Не прыехалі да нас госці, якія павінны былі танцаваць на свяце. Зіма сваім снегам замяла ім дарогу.

Вядучы: І што рабіць нам зараз?

1-шая дзяучына: Нельга нашых гасцей без танцаў пакідаць.

Вядучы: Мабыць самі танцаваць будзем?

1-шая дзяўчына: Толькі калі з нашымі гледачамі.

Вядучы: Падтрымаеце нас?

1-шая дзяшчына: А ну хуценька хлопцы шукайце сабе дзяўчынку, і пускайцеся ў пляс.

Вядучы: А вы умееце танцаваць "Лявоніху"?

1-шая дзяўчына: Ой, штосьці не шмат хто ўмее танчыць.

Вядучы: І што ж нам з гэтым рабіць?

1-шая дзяўчына: А мы іх зараз і навучым!

Вядучы:Станавіцеся ў кола, выбірайце сабе пару, а мы вас навучым.

Праводзіцца майстар-клас па беларускім народным танцам якой уключае ў сабе "Лявоніху", "Лысага", "Кракавяк", "Ойру", "Паланэз".

Гульнёвая праграмма

1-ая дзяўчына: Вясёлае ў нас свята -- праводзіны зімы.

Зіма нам надакучыла, хочацца вясны.

Каб птушачкі прыляцелі, каб лугі зазелянелі,

Каб расцвілі цвяточкі, каб зацвілі садочкі.

Усе спяваюць: А на гарэ,на гарэ дый на камянiцы,

Масленiца, масленiца!

Як убачыў дзяцюк дзеўку,скiнуў рукавiцы,

Масленiца, масленiца!

А на гарэ, на гарэ дый на камушочку,

Масленiца, масленiца!

Як убачыў дзяцюк дзеўку, скiнуў i сарочку,

Масленiца, масленiца!

Выносяць пудзіла Маслентіцы на авансцэну.

1-ая дзяўчына: - Казалі Масленка семь нядзель, а ўжо апошні дзень!

2-ая дзяўчына: - Масленіцу мы сустракалі,

Сыр з алеем пачыналі.

Хлопец: Блінамі гару высцілалі,

Зверху маслам палівалі.

На санках мы каталіся,

На арэлях мы пампаваліся.

Вядучы: Зіма з вясною сустракаецца,

Пра здаровейка пытаецца.

1-шая дзяўчына: Масленіца на двор выязджала,

Маладзіцы яе сустракалі.

2-ая дзяўчына: - Масленка - палізуха,

Расцяніся хоць да духу!

Хлопец: - Бывай Масленка-круцёлка, настае вялікі пост!

Вядучы: - Хаты вячэраць садзяцца, падаюць ад рэдзькі хвост!

1-шая дзяўчына: - Як на масленым тыдні ў столь ляцелі бліны!

2-гая дзяўчына: - Бывай, Масленка! Пакінула нас - на кіслы квас, на нішчымную капусту, На зімныя харчы!

Хлопец: - Масленіца загарэла -

Усяму свету надакучыла,

Падманула, правяла,

Да паста давяла!

Вядучы: - Несла бліноў чыгуны,

Надарвала жываты!

Бліноў напекла -

Сама ўсё паела!

1-шая дзяўчына: - А нам рэдзькі хвост

Дала на пост!

Пакінула нас -

На кіслы квас,

Вядучы: - На нішчымную капусту,

На зімныя харчы!

Весяла шпацыравала,

Песні гуляла!

2-гая дзяўчынв: - Хопіць ужо вам халасіць! Трэбы Масленку паліць!

Хлопец: У агні ўсё дрэннае знішчыць!

Вядучы: Выдатна, бывай,

На той год прыязджай!

Разам: На вогнішча яе! Паліць!

А мы масленіцу сутракалі,

Сутракалі, лелі, сутракалі.

Мы сыр з маслам пачыналі,

Пачыналі, лелі, пачыналі.

Мы блінцамі гару высцілалі,

Высцілалі, лелі, высцілалі.

Зверху маслам палівалі,

Палівалі, душа, палівалі.

Як ад сыра гара стромкая,

Гара стромкая, лелі, гара стромкая,

А ад масла гара ясная,

Гара ясная, лелі, гара ясная.

Спускаюць пудзіла са сцэны і нясуць да месца вогнішча. Пад музынае саправаджэнне ад ансамбля музыкі і песні "Мінскія музыкі"

Хлопец: Каб ў госці да нас вясна завітала, трэба нам пудзіла разам спаліць!

Збірайся, народ, каля масленкі, ды ўсё старае з сабой нясі: думкі, рэчы, няўдачы і гэтак далей.

Дзяўчынкі: А для чаго ж гэта ўсё з сабою браць патрэбна?

Хлопец: Як для чаго? Каб у зіме сыходзячай з зямлі ўсё гэта засталося, і каб ў вясну нам добра жылося.

Дзяўчына1: Ну дык штож мы стаім! Зайграйце, музыканцейкі! Пойдзем хутчэй пудзіла паліць!

Калонна, пад кіраўніцтвам галоўных асоб свята ідзе да месца спальвання пудзіла. З усіх старон усе удзельнікі бягуць і збіраюць з сабой гасцей свята з крыкамі "Ідзем, хутка масленка завітае"

Дзяўчынкі спяваюць:

А мы масленку чакалі, люлі, чакалі

Ўсю нядзельку выглядалі, люлі, выглядалі!

Мы думалі Масленка семнядзелек, люлі, сем нядзелек,

Ажно Масленка сем дзянёчкаў, люлі, сем дзянёчкаў.

А ў нас сёння Масленка, люлі, Масленка,

Выляцела з куста ластавіца, люлі, ластавіца

Села-пала на калу, люлі, на калу,

Кідала масла па каму, люлі, па каму.

Хто ўхопіць дык таму дык таму.

З крыкамі на працягу руху калонны "Адыходзь зіма, прыходзя вясна-красна" , "Свяці сонейка ясна, каб вясна не згасла", "Гэй, Зіма! Адыходзь! Масленка ідзе" спыняюцца каля месца дзеяння.

Дзяўчынка 2: слухай Іванка, а для чаго ж патрэбна ўвогуле вогнішча спальваць.

Дзяўчына 1: Няўжо мы так сапраўды прыцягнем вясну? Ці можа гэтае вогнішча з сонейкам пазмагаецца, ды сонейка і выйдзе?

Вядучы: Ох, дзяўчаты! Відаць, што добрыя ў вас галоўкі. Выдумваць шмат ўмеюць. Але ж галоўная роля вогнішча ў нашым свяце -гэта ачышчэнне ад ўсяго старога, ўсёй прасторы навокал. Таму давайце, хуценька скідвайце усе сваі старыя рэчы, а вы, музыканцейкі, спявайце грамчэй нашай масленцы! Ды зіму праганяйце.

Дзяўчына 2: А вы, госці даражэнькія нам дапамагайце!

Музыкі спяваюць. Дзеўкі танчаць і заклікваюць вясну ў госці. Хлопчык і вядучы ідуць запальваць пудзіла.

Дзяўчына 1: Госці даражэнькія, збірайцесь ў карагод наш звонкі.

Дзяўчына 2: Паспяваем ды патанчым для нашай Масленкі і вясны-красны, якая хутка да нас прыйдзе.

Карагод

Дзяўчына1: А мы масленку чакалі-чакалі

А мы дні і ночкі не спалі, не спалі

Вядучы:

Ай жа хутка з ёю да нас вясна-красна прыйде

Ай да жа ж з блінамі і сыроў горамі

Дзяўчына 2:Будзе наша Масленка пышнай і багатай

Будзе наша сонейка яркае-яркае

Хлопец:Будзе наша зімачка спаць-спаць

Будзем мы для Масленкі ой да танцаваць

Вядучы: Здаецца мне, што самы час з горак пакатацца, ды блінамі частавацца

Дзяўчына 1: Ой, Іванка! Ды сапраўды добрыя ты рэчы кажаш

Дзяўчна 2: ну пойдзем, хутчэй!

Хлопец: Гары-гары пудзіла

Бяжы да нас вясна-красна!

З блінамі ды сырамі

Гой ды й гой!

Вядучы: Госці дарагія! Пойдзем хутчэй далей песні спяваць, з гары катацца ды масленічнымі блінцамі частавацца!

Ў суправаджэнні музыкаў вяртаюцца да пляцовак

Заключэнне

Масленіца - адно з цікавейшых народных свят беларусаў, якое з пакалення ў пакаленне з нязначнымі зменамі перадавалася нашчадкам. Чалавек з яго спрадвечнымі вераваннямі і надзеямі заўсёды імкнуўся да ўзнаўлення прыроды, да яе найбольшага росквіту, жадаў добрага лёсу, пакланяўся Сонцу. У рытуалах і абрадах гэтага часу Сонцу прыносілі ахвяраванні, дзеля яго наладжвалі гульні, карагоды, спевы. Ва ўсходнеславянскіх народах гэта быў цэлы комплекс рытуальных святкаванняў, які атрымаў назву "Масленіца".

Прасачыўшы гісторыю ўзнікнення і развіцця абраду, а таксама прааналізаваўшы літаратуру па даннай тэме, я, абапіраючыся на традыціі і міфалогію, распрацавала сучасны сцэнарый правядзення свята Масленіцы, захаваўшы ўсе адметныя рысы і выразныя сродкі абраду.

Рыхтуючы даннае свята трэба было гарманічна спалучыць элементы традыцыйнай абраднасці з сучаснымі тэхнічнымі сродкамі. Зрабіць так, каб гэтыя элементы ў сваім спалучэнні не перашкаджалі адзін аднаму, а наадварот дадавалі яшчэ большы смак ва ўспрыняцці дзеі гледачом.Такім чынам я максімальна задзейнічала ў свяце звычаі традыцыйнага святкавання Масленіца і звязала іх з сучаснымі тэхнічнымі сродкамі, што надало святу дынамічнасць і сучаснасць. Каб максімальна задзейнічаць гледачоў у свяце было прынята выкарыстоўваць конкурсы, выставы, гульнёвыя праграмы, святочныя латарэі, канцэртную праграму. Выказваем спадзяванне, што на свяце ўдалося абудзіць цікаўнасць людзей да абрада Масленіца, да навакольнага асяроддзя і традыцыйнай спадчыны нашай краіны. Толькі калі чалавек сам прымае ўдзел у той ці іншай дзее, ён можа дакладна адчуць яе характар. Таму, можна з ўпэўненнасцю сказаць, што, прыняўшы непасрэдны ўдзел у Масленіцы, людзі задумаюцца і будуць берагчы і шанаваць традыцыйную беларускую спадчыну.

Бібліяграфічны спіс

масленіца культура свята традыцыя

1. Беларуская міфалогія : энцыкл. слоўн. / склад. І. Клімковіч ; рэдкал.: С. Санько [і інш.]. - 2-е выд., дапоўн. - Мінск : Беларусь, 2006. - 598 с.

2. Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / Беларус. Энцыкл. ; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск : Беларус. Энцыкл, 1996-2004. - Т. 10. - 2000. - 542 с.

3. Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск : Беларус. Энцыкл., 2005-2006. - 2 т.

4. Беларусь : энцыкл. давед. / Беларус. Энцыкл. ; рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск : Беларус. Энцыкл., 1995. - 800 с.

5. Беларусы : [у 13 т.] / НАН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. - Мінск : Беларус. навука, 1995-2012. - Т. 6 : Грамадскія традыцыі / В. Ф. Бацяеў [і інш.]. - 2002. - 605 с.

6. Гуд, П. А. Ад Каляд да Пакроваў / П. А. Гуд. - Мінск : Красіка-прынт, 2000. - 223 с.

7. Гуд, П. А. Беларускі кірмаш / П. А. Гуд, Н. І. Гуд. - Мінск : Полымя, 1996. - 270 с.

8. Гуд, П. А. Тэхналогія стварэння свята : вучэб. дапам. / П. А. Гуд. - Мінск : Беларус. дзярж. ун-т культуры, 2004. - 222 с.

9. Гульні, забавы, ігрышчы / Акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, Беларус. навук.-метад. цэнтр гульні і цацкі ; уступ. арт., уклад. і камент. А. Ю. Лозкі. - Мінск : Беларус. навука, 1996. - 534 с.

10. Земляробчы каляндар: абрады і звычаі / НАН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ; уклад., класіфікацыя, сістэматызацыя матэрыялаў і камент. А. І. Гурскага ; рэдкал.: А. С. Фядосік (гал. рэд.) [і інш.]. - 2-е выд., выпр. - Мінск : Беларус. навука, 2003. - 427 с.

11. Камінскі, А. Я. Рэжысура традыцыйнага абраду : вучэб.-метад. дапам. / А. Я. Камінскі. - Мінск : Беларус. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў, 2009. - 110 с.

12. Календарные обычаи и обряды в странах зарубежной Европы, конец XIX - начало XX в. Весенние праздники / И. Н. Гроздова [и др.] ; редкол.: С. А. Токарев (отв. ред.) [и др.]. - М. : Наука, 1977. - 357 с.

13. Котович, О. Золотые правила народной культуры / О. Котович, Я. Крук. - Минск : Адукацыя і выхаванне, 2007. - 582 с.

14. Крук, І. І. Следам за сонцам: беларускі народны каляндар / І. І. Крук. - Мінск : Ураджай, 1998. - 216 с.

15. Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. - Мінск : Беларус. энцыкл., 2010-2014. - Т. 5 / рэдкал.: В. В. Калістратава (гал. рэд.) [і інш.]. - 2014. - 663 с.

16. Лозка, А. Беларускі народны каляндар / А. Лозка. - Мінск : Полымя, 1993. - 205 с.

17. Міфалогія беларусаў : энцыкл. слоўн. / склад.: І. Клімковіч, В. Аўтушка ; навук. рэд.: Т. Валодзіна, С. Санько. - Мінск : Беларусь, 2011. - 605 с.

18. Народная культура Беларусі : энцыкл. давед. / пад агул. рэд. В. С. Цітова. - Мінск : Беларус. Энцыкл., 2002. - 430 с.

19. Праздники и обряды в Белорусской ССР / В. К. Бондарчик [и др.]. - Минск : Наука и техника, 1988. - 301 c.

20. Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. - Минск : Беларус. Энцыкл., 2005-2008. - Т. 4. - 2007. - 763 с.

21. Соколова, В. К. Весенне-летние календарные обряды русских, украинцев и белорусов, XIX - начало XX в. / В. К. Соколова. - М. : Наука, 1979. - 287 с.

22. Сысоў, У. М. З крыніц спрадвечных / У. М. Сысоў. - Мінск : Выш. шк., 1997. - 415 с.

23. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў : у 6 т. / ідэя і агул. рэд. Т. Б. Варфаламеева. - Мінск : Выш. шк., 2001-2013. - Т. 5, кн. 2 : Цэнтральная Беларусь / А. М. Боганева [і інш.]. - 2011. - 911 с.

24. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск : Беларус. Сав. Энцыкл, 1984-1987. - Т. 3. - 1986. - 750 с.

25. Этнаграфія Беларусі : энцыклапедыя / Беларус. Сав. Энцыкл. ; рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск : Беларус. Сав. Энцыкл., 1989. - 375 с.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Этнаграфічная рэтраспектыва свята "Каляда" і сучаснае ўвасабленне. Персаніфікацыя калядных герояў. Спецыфіка маскі і абрадавага пераапранання на беларускіх землях. Творчая заяўка на правядзенне свята "Каляда". Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята.

    дипломная работа [1,1 M], добавлен 12.12.2013

  • Купалле на Беларусі: агульная характарыстыка свята: генезіс і этымалогія назвы, паходжанне свята, асноўныя абрады і звычаі. Гульнёвыя дзеі: семантыка i сімволіка. Падрыхтоўка і правядзенне свята: творчая заяўка, рэжысерская задума, літаратурны сцэнарый.

    дипломная работа [102,7 K], добавлен 12.12.2013

  • Головні професійні та релігійни свята, які відмічаються у вересні, жовтні та листопаді. Історія виникнення деяких міжнародних та всесвітніх свят. Свята, які відмічаються тільки в УКраїні. Найулюбленіші народні календарні свята, їх значення та поширеність.

    реферат [48,4 K], добавлен 31.03.2009

  • Язичницькі обряди як коріння народного свята. Особливості режисури та драматургії народного свята. Ідейно-тематичний аналіз сценарію народно-обрядового свята "У нас нині Семик - Трійця". Задум сценарію народного свята "Сонечко червоно, гори, гори ясно".

    курсовая работа [36,6 K], добавлен 12.04.2014

  • Початок жнив на Україні за тиждень до свята Петра і Павла або через тиждень після нього, підготовка до них як до урочистого свята і водночас до тяжкої праці. Виникнення села Біле та походження його назви. Жниварські пісні як складова частина обрядів.

    творческая работа [3,8 M], добавлен 21.04.2015

  • Гісторыя развіцця светлавога абсталявання, вогненныя прадстаўлення народаў свету. Тэхналогіі светлавога афармлення свята: светлавое афармленне і пастановачная асвятленне. Тэхнічная характарыстыка светлавога абсталявання: лазеры, пражэктары, страбаскопы.

    курсовая работа [4,4 M], добавлен 16.10.2014

  • Зимові свята на Україні. Святий Миколай як однин з найбільш шанованих в країні святих. Різдвяні традиції та "Вертеп". Свято Святого Василя. Водохреща як засвідчення таїнства Святої Трійці. "Голодна кутя". Масляна, головні особливості святкування.

    презентация [2,0 M], добавлен 30.01.2015

  • Роль культу Діоніса в житті античного полісу і становленні аттичної трагедії. Форми культу, оргіастичні свята Діоніса в Греції. Походження і діяння Діоніса. Аттична трагедія як соціальний регулятор і механізм. Сільськогосподарські свята на честь Діоніса.

    дипломная работа [98,7 K], добавлен 23.10.2010

  • Характеристика, історія походження звичаїв і традицій в Великобританії. Особливості і дати державних празників. Традиції святкування і символи багатьох міжнародних свят. Основні події, легенди і колоритність свят національних покровителів британців.

    курсовая работа [51,6 K], добавлен 12.04.2013

  • Дослідження історії становлення та поширення карнавалу як свята, пов'язаного з переодяганнями, маскарадами і барвистими ходами, що відзначається перед Великим постом. Огляд особливостей його підготовки та проведення на прикладі різних країн світу.

    презентация [2,2 M], добавлен 23.11.2017

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.