Народныя звычаі і новыя святочныя формы сучаснага святкавання абрадавага каляднага свята ў этнаграфічнага рэгіёна Заходняга Палесся

Этнаграфічная рэтраспектыва свята "Каляда" і сучаснае ўвасабленне. Персаніфікацыя калядных герояў. Спецыфіка маскі і абрадавага пераапранання на беларускіх землях. Творчая заяўка на правядзенне свята "Каляда". Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята.

Рубрика Культура и искусство
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 12.12.2013
Размер файла 1,1 M

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Змест

Уводзіны

Раздзел 1. Этымалогія і семантыка каляднага абрада

1.1 Этнаграфічная рэтраспектыва свята “Каляда” і сучаснае ўвасабленне

1.2 Персаніфікацыя калядных герояў

1.3 Спецыфіка маскі і абрадавага пераапранання на беларускіх землях

Раздзел 2. Рэжысёрская распрацоўка свята “Каляда” (рэжысёрскі праект свята)

2.1 Творчая заяўка на правядзенне свята “Каляда”

2.2 Задума і яе кампаненты

2.3 Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята

2.4 Рэжысёрскае ўвасабленне свята “Каляда”

2.5 Арганізацыйна-вытворчы план свята

Заключэнне

Бібліяграфічны спіс

Дадаткі

Дадатак 1

УВОДЗІНЫ

Актуальнасць і сацыяльная значнасць

Правядзенне каляднага абрада як народнага свята ў нашай рэспубліцы атрымала шырокае распаўсюджанне з 90-х гадоў ХХ стагоддзя. Сучасны стан арганізацыі і правядзення Каляд мае супярэчлівы характар. У шматлікіх беларускіх гарадах каляднае свята ператварылася ў эстрадны канцэрт на адкрытай прасторы. Нямногія гарады і мястэчкі захавалі своеасаблівыя традыцыі сустрэчы Каляд. Да іх можна аднесці такія населеныя пункты як Давід-Гарадок, Аснежыцы, Лагішын Брестскай вобласці Пінскага раёна і інш. Захаванне традыцый правядзення Каляд трымаецца на энтузіязме карэнных жыхароў і работнікаў культуры, якія спасцігаюць і шануюць беларускую спадчыну. Для вывучэння рэканструіраваць і трансфармаваць рэгіянальныя звычаі правядзення каляндарных свят, у прыватнасці, Каляд.

Каляды - гэта свята зімовага сонцазвароту. Касмічная падзея, якая ў шматліках культурах свету святкуецца вельмі ўрачыста.

Па-першае, мы даведваемся, як раней святкавалі гэта свята, па-другое, як менавіта гэта рабілі нашы продкі, як варажылі, у якія гульні гулялі і г.д. Але, на жаль, традыцыя калядавання існуе, асабліва ў вёсках, таму многа гарадскіх жыхароў амаль і не ведаюць, як святкуюцца абрад “Каляда”. Але ўсёж такі ёсць адважныя жыхары горада, якія ўзнаўляюць традыцыю калядавання: ходзяць з калядкамі да сваіх суседзяў, а разам з тым з'яўляецца магчымасць дараваць адзін аднаго за дробныя суседскія спрэчкі ці нелады. Больш папулярна сярод гарадскіх жыхароў добры і цудоўны звычай святых калядных дзён - наведваць родных, хрэснікаў і дарыць ім падарункі. Звычайна дораць іконку, мілую фігурку анела. Сутнасць свята Каляд змяшчаецца ў добрых адносінах і любві да бліжніх.

Таму і патрэбна абавязкова праводзіць і паказваць святкаванне абрада “Каляда”. Нашым бабулям і дзядулям, мамам і татам будзе цікава ўспомніць сябе ў дзяцінстве, а тым цікавейшае іх унукам і дзецям, якім яны ўсё распавядуць і пакажуць на жывым прыкладзе, якія гулянні ў іх былі ў дзяцінстве. Бо гэта добра, таму што цяпер моладзь зусім не цікавіцца ўсёю прыгажосцю і містыкай абрадаў. Ім стала цікава толькі сядзець хаты за камп'ютарам ці гэтыя рок-канцэрты, дыскатэкі і г.д. А калі данесці да моладзі ўсю актуальнасць і значнасць свята (абрада) “Каляда”, то я думаю, што шматлікім людзям будзе гэта да спадобы, ім стане цікава вярнуцца ў мінулае і пабываць на гэтым свяце. І яны будуць чакаць наступнага года, каб зноў адсвяткаваць яго.

Сённяшняй моладзі неабходна ведаць і берагчы сваю спадчыну не толькі для сябе, але і для сваіх будучых дзяцей. Цяжка захаваць нашыя традыцыі ў тым выглядзе, ў якім яны дайшлі да нас. Традыцыйная культура, як жывы арганізм мае свой асабісты шлях эвалюцыі, але нельга забывацца на тое, што мы таксама паўплываем на яго развіццё.

Трэба падтрымліваць і ўмацоўваць беларускія народныя абрады і святы, абавязкова праводзіць іх і зацікавіць моладзь. Каб яны перадалі ўсе веды і звычаі сваім дзецям, потым сваім унукам і г.д. Бо калі знікнуць традыцыйныя святкаванні, то знікне адметнасць беларусаў як народа. Усё звышсказанае і ёсць у абрадзе “Каляда”.

Мэта і задачы даследавання

Мэта даследавання - распрацоўка прынцыпаў арганізацыі каляднага свята і ўвасаблення сценарна-рэжысёрскага праекта і традыцыйных і калядных дзей у вёсцы Аснежыцы.

Задачы:

- удакладніць правядзенне Каляд у регіёне Заходняга Палесся;

- аптымізаваць прыёмы актывізацыі гледачоў на калядным свяце ў сельскай мясцовасці Заходняга Палесся;

- разгледзець арыгінальныя формы ўвасаблення народных традыцый у сучасным святкаванні Каляд;

- распрацаваць рэжысёрскі праект святкавання Каляд для рэгіёна Заходняга Палесся;

- прапанаваць практычныя рэкамендацыі для работнікаў у сфере культуры па далейшаму ўдасканаленню арганізацыі і правядзеня ў рэгіёне Заходняга Палесся;

- пазнаёміць гледача з разнастайнымі разнабокавымі традыцыямі святкавання абрада “Каляда” і зацвердзіць гэтыя традыцыі ў іх свядомасці.

Аб'ект і прадмет даследавання

Аб'ект даследавання - свята Каляд як традыцыйнае абрадавае свята, якое адбываецца ў перыяд зімовага сонцазвароту.

Прадмет даследавання - народныя звычаі і новыя святочныя формы сучаснага святкавання абрадавага каляднага свята ў этнаграфічнага рэгіёна Заходняга Палесся.

Метады даследавання

- аналіз навуковых, навукова-метадычных крыніц па арганізацыі і правядзенню каляднаму святу;

- сацыялагічныя метады: інтэрв'юіраванне ўдзельнікаў і кіраўнікоў мастацкіх калектываў дадзенай мясцовасці, назіранне за правядзеннем абрадавага каляднага свята ў рэгіёне Заходняга Палесся.

Навізна даследавання

У рабоце праведзена сістэматызацыя этнаграфічнага матэрыяла па рэгіёну Заходняга Палесся.

На Каляды, калі пачыналі хадзіць калядоўшчыкі - невялікія групы маладых людзей, якія спявалі калядныя песні, славілі святы вечар і абавязкова гаспадароў. А яны ў сваю чаргу імкнуліся адарыць калядоўшчыкаў рознымі прысмакамі, каб не было сорамна ні перад суседзямі, ні перад Богам. Бо абрад калядавання непасрэдна злучаны з прынашэннем ахвяр язычніцкім Вярхоўным Бажаствам. На Заходнім Палессі да нашых часоў захаваўся звычай адносіць грошы, якія даюць людзі ў калядныя дні, “на ахвяраванне” ў мясцовую царкву. Як можна так сказаць, то мабыць з Палесся і пайшоў звычай, як зараз гэта робяць, адорваць калядоўшчыкаў не пачастункамі, а менавіта грашыма.

Пры напісанні сцэнарыя былі выкарыстаны побытавыя сюжэты, характэрныя для палесскага асяроддзя:

- калядоўшчыкі на Заходнім Палессі водзяць з сабой галоўны персанаж каляднага абрада - калядную казу, а вось на Ўсходнім Палессі, галоўны персанаж каляд - журавель.

- абавязкова на Каляды гаспадыня выпякала пірог, каб запрасіць калядоўшчыкаў, якія да яе прыйдуць.

- калядоўшчыкаў абавязкова, вельмі шчодра, адорвалі рознымі прысмакамі і пачастункамі, для таго, каб наступны год прынёс больш шчасця, здароўя, дабрабыту ў сям'ю, да якой яны прыйшлі.

Практычная значнасць даследвання

Дыпломны праект можа быць выкарыстаны як прыклад арганізацыі і правядзення, увасаблення сценарна-рэжысёрскага хода на абрадавае свята “Каляда” у іншых рэгіёнах Заходняга Палесся, творчых вышэйшых навучальных установах, каледжах мастацтваў. Тэарытычная частка дыпломнай работы, гістарычныя факты могуць быць выкарыстаны на лекцыйных занаятках па дысцыплінах “Рэжысура свят”, “Гісторыя свят” і інш.

Аналіз літаратуры

П.А. Гуд у вучэбным дапаможніку “Тэхналогія стварэння свята” прапануе шляхі вырашэння арганізацыйных, матэрыяльна-тэхнічных, фінансавых і асобных творчых творчых аспектаў увасаблення святочнага дзеяння. Кніга пабудавана на матэрыялах разнастайных літаратурных крыніц, нарматыўных актаў і дакументаў, аналізе свят, тэатралізаваных прадстаўленняў, відовішчаў, абрадаў і канцэртаў.

У зборніку сцэнарыяў “Ад Каляд да Пакроваў” П.А. Гуд прадстаўляе шэраг творчых распрацовак гульнёвых праграм да усіх свят каляндарнага цыкла.

У манаграфіі В. Ліцьвінкі “Святы і абрады беларусаў” падаюцца чатырнадцаць свят і абрадаў беларусаў. Даюцца метадычныя парады па арганізацыі іх святкавання, рэкамендуецца адпаведная літаратура. Выданне ілюстравана фотаздымкамі, якія зроблены непасрэдна ў час правядзення гэтых народных свят.

Энцыклапедычны даведнік “Народная культура Беларусі” пад агульнай рэдакцыяй В.С. Цітова змяшчае каля 700 артыкулаў, якія асвятляюць пытанні матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа. У кнізе прапануецца асноўная даведачная інфармацыя па гісторыі і тэорыі беларускай народнай культуры, фальклорна-абрадавых традыцыях і святах, міфалогіі, народным мастацтве, традыцыйных адзенні і жыллі, нацыянальнай кухні, аграрнай гаспадарцы, промыслах і рамёствах і інш. Выданне багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, малюнкамі і чарцяжамі.

У вучэбным дапаможніку для студэнтаў філалагічнай спецыяльнасці “Міфалогія беларусаў” В.С. Новак змяшчае як тэарытычны, так і практычны матэрыял, звязаны з ніжэйшай міфалогіяй беларусаў. Аўтар на канкрэтных сучасных запісах звестак характарызуе персанажы, улічваючы паходжанне, знешні выгляд, месцазнаходжанне, функцыянальнасць, спосабы засцярогі ад уздеяння звышнатуральнай сілы.

Выданне “Гульні, забавы, ігрышчы” А.Ю. Лозкі складае апісанне абрадавых гульняў святочнай культуры беларусаў, якія зараз увасобіліся ў забавы.

Энцыклапедыя “Беларуская міфалогія” С. Санько з'яўляецца першай у гісторыі нашай краіны, спробай сістэматычнага і найбольш поўнага апісання і аналізу традыцыйна-культурнай спадчыны беларусаў, шматлікія фрагменты якой дажылі да нашых дзён і па ранейшаму выяўляюць адметнасць і жыццяздольнасць сучаснага беларускага этнасу.

У сваёй працы “Беларускі народны каляндар” А.Ю. Лозка ў храналагічнай паслядоўнасці апісвае народныя святы, прысвяткі, звязаныя з імі абрады, гульні і ігрышчы. Асвятляе пытанні паходжання структурных адзінак беларускага народнага календара, іх суадносін з язычніцтвам і хрысціянствам у параўнальным вывучэнні з культурнымі традыцыямі народаў Еўропы.

Структура і аб'ём дыпломнай работы

Работа складаецца з уступа, двух раздзелаў, васьмі параграфаў, заключэння, бібліяграфічнага спіса, які складаецца з 26 крыніц і дадатку. Аб'ём працы без бібліяграфічнага спіса складае 60 старонак.

Раздзел 1. Этымалогія і семантыка каляднага абрада

1.1 Этнаграфічная рэтраспектыва свята “Каляда” і сучаснае ўвасабленне

Гісторыка-этнаграфічныя даследаванні ў розных рэгіёнах пражывання чалавека паказалі, што звычаі і абрады адлюстроўваюць працоўную дзейнасць чалавека на розных этапах яго грамадскага-гістарычнага развіцця.

Паколькі абрад калядавання адбываецца ў перыяд зімовага сонцазвароту, выказваецца меркаванне, што ён з'яўляецца часткай старажытнага свята, прысвечанага сонцу, мінавіта абраду Каляда.

Існуе шмат меркаванняў па праблеме этымалогіі слова “каляда”. Некаторыя з іх дапасуюцца да пункту гледжання, што слова паходзіць ад лацінскага colendae. У старажытных рымлян першы дзень кожнага месяца называўся “календа”. Усе календы святкаваліся, але асабліва ўрачыстыя - календы навагоднія. Гэтыя назвы разам са святкаваннямі ў розныя часы і былі засвоены славянскімі і неславянскімі народамі: ва ўсходніх славян - каляда, у палякоў - koleda, у балгараў - коледуванне, у сербаў і харватаў - коледа, у румынаў - colenda, у албанцаў - koledne [11, c. 28].

Зараз разгледзем карані каляднага святкавання. На землях Беларусі ў ХІ - ХІІІ стст. з'яўляюцца першыя ўпамінанні аб скамарохах, якія ў сваіх выступленнях падтрымлівалі традыцыі народных абрадаў, захоўвалі рэгіянальны фальклор. У прыватнасці, падчас выступлення на Каляды выкарыстоўваліся шматлікія абрадавыя дзеянні, што бытавалі сярод мясцовага насельніцтва.

У XVI ст. акцёры, скамарохі займалі ў Беларусі асобнае месца ў феадальным грамадстве. Слова “скамарох” сустракаецца у актах Магілёўскага магістрата другой паловы XVI ст. Упамінанне сведчыць пра тое, што ў горадзе было добра вядома мастацтва скамарохаў. Акрамя аседлых гарадскіх і местачковых скамарохаў, былі вядомы ў той час вандроўныя акцёры з Польшы, Венгрыі, Прусіі і іншых краін, у выступленні якіх прасочваўся пэўны візантыйскі і заходнееўрапейскі ўплыў.

Мала таго, калі вандравалі скамарохі, то яны не толькі забаўлялі людзей сваімі жартамі, але і паказвалі так званы тэатр “Батлейка”. Паказы батлейкі - народнага лялечнага тэатра характарызаваўся ў той час спалучэннем агульнахрысціянскіх норм маралі і народных этычных уяўленняў беларуская батлейка.

У XVIІ-XVIІІ ст. святкаванні каляд змяшчае шматлікія рысы традыцыйнай народнай культуры. У многіх беларускіх абрадах падчас каляд тагачаснымі гарадскімі ўладамі выдаваліся падарункі заслужаным і паважаным гараджанам, якія так і называліся “каляда” [6, c. 45].

Форма масавага народнага свята з выкарыстаннем масак, карнавальных касцюмаў, з разнастойнымі гульнямі і гучнымі вулічнымі працэсіямі было пашырана ў часы сярэднявечча ў многіх краінах Заходняй Еўропы - Італіі, Францыі, Іспаніі, Германіі.

У беларусай маскіраванне, пераапрананне ў карнавальныя касцюмы суправаджалі каляндарныя святы - Каляды, Масленіцу, Ушэсце, Семуху, Купалле, Дажынкі, Багача, зімовых Міколу і Юр'я і сямейныя ўрачыстасці - хрэсьбіны, вяселле і выконвалі гаспадарча-аграрную, магічную, псіхалагічную, медыятыўную, ізалюючую функцыі.

Выключную ролю ў стварэнні святочнай, вясёлай і ўрачыстай атмасферы ў навагоднія дні ў беларускай весцы разам з пераапранутымі меў абход калядоўшчыкамі двароў аднавяскоўцаў з выкананнем велічальна-віншавальных песень [14, c. 153].

Калядаванне на Беларусі праходзіла, як правіла, з вечара другога дня Каляд напярэдні Новага года. У гэтыя дні, як толькі надыйдзе вечар, калядоўшчыкі, сабраўшыся невялікімі групамі, ад трох да пяці чалавек, адпраўляюцца хадзіць па вёсцы з віншаваннямі. Падышоўшы да хаты, старшы стукае ў ваконную шыбу і пытае ў гаспадара дазволу павіншаваць яго са святам. Калі дазвол атрыманы, тады спявалі. Стоячы на двары пад вокнамі ці па запрашэнні гаспадара зайшоўшы ў хату, каляддоўшчыкі выконвалі свае велічальна-віншавальныя песні. У велічальнай песні кожны, да каго яна была звернута, атрымліваў хвалебную характарыстыку. Гаспадара дома праслаўлялі ў яго ўменні весці гаспадарку, багацці двара. Услаўленне гаспадыні адбывалася праз умеласць у рабоце і руплівасці. Калі гаспадарская дачка была дзяўчынай на выданні ўшаноўвалі яе прыгажосць і працавітасць. Гаспадарскі сын, які быў яшчэ нежанаты, праслаўляўся ў адвазе і спрытнасці. У віншаваннях выказваліся добрыя пажаданні: гаспадарам дома павялічыць свае багацце ў новым годдзе - каб зямля ўрадзіла, а жывёла дала вялікі прыплод, каб добра раіліся пчолы і г.д.; хлопцу і дзяўчыне - адшукаць добрага жаніха і нявесту, узяць шлюб у наступным годзе.

Пажаданні калядоўшчыкаў завяршаліся просьбай, каб іх адарылі. Гаспадары давалі пірагі, сала, каўбасу, грошы калядоўшчыкам. Усё гэта складалася ў мяшок , і калядоўшчыкі накіроўваліся да наступнай хаты. Яны абыходзілі ўсё сяло. У беларусаў калядой называюць любую навагоднюю абрадавую ежу, атрыманую ў якасці ўзнагароды за выкананне навагодніх велічанняў-віншаванняў. Сабраўшы калядныя падарункі, калядошчыкі спраўлялі затым навагоднія вечарынкі са святочнымі застоллямі: пілі гарэлку, піва, весяліліся, спявалі, танцавалі [19, c. 234, 305].

Вось што можна расказаць пра абрад Каляда ў стражытны час, а што да нашага часу то, у дваццатым стагоддзі, з прычыны вядомых гістарычных падзей, Новы год стаў шанавацца больш. Гэта, напэўна, нядрэнна, але традыцыі забываць усёткі нельга. І адмаўляцца ад іх - таксама. Зараз мы святкуем і Каляды і Новы год. І ўсё часцей бачны на вуліцах гарадоў людзей, якія калядуюць. Экзатычнае відовішча. Хоць гэта вельмі старажытная традыцыя - спяваць песні ў гонар Каляды, бо Каляды - вельмі старажытнае язычніцкае свята, якое зусім не звязана з Раством Хрыстовым, як думаюць некаторыя. Так атрымалася, што з прыходам хрысціянства на беларускія землі, а было гэта ў раннім сярэднявеччы, царква пачатку неміласэрна змагалася з папярэднімі светапоглядамі. На месцах капалень - паганскіх храмаў-будаваліся хрысціянскія цэрквы, паганскія святы замяняліся хрысціянскімі. Прыкладна таксама атрымалася і з Калядамі. На час зімовага сонцастаяння, а гэта галоўны "чыннік" імпрэзы, выпадае нараджэнне Ісуса Хрыста.

Таму і не дзіўна, што Каляды атаясамляюццпа з Раством Хрыстовым, і таму людзі аб'ядналі язычніцкія і хрысціянскія традыцыі святкавання. Між тым гэта свята Бога неба - Дажбога, бо пасля зімовага сонцастаяння дзень станавіцца больш доўгі і працяглы. Значыць, Дажбог ужо прачнуўся. Зіма абавязкова скончыцца, і прыйдзе пара цяпла і працы. Язычніцкія калядныя святы добра захаваліся ў нашым часе [18, c. 367].

Каляды доўжыліся не адзін дзень. Калі пераносіць на сучасны каляндар, а лепш узяць царкоўны, то яны ахопліваюць Каляды Хрыстовы, Дзень Васіля Вялікага і Вадохрышча Ісуса. Сюды трапляе і Новы год.

І так, пасля доўгага паста сціплая ежа і спіртныя напоі недвухсэнсоўна намякалі на працяглае застолле, плыўна пераходзячае ў бадзёры сняданак. З гэтага дня пачыналі хадзіць якія калядуюць - невялікія групы маладых людзей, якія спявалі калядныя песні, славілі святы вечар, а заадно і гаспадароў. Апошнія ў сваю чаргу імкнуліся надарыць якія калядуюць рознымі смачнасцямі так, каб не было сорамна ні перад суседзямі, ні перад Багамі. Бо абрад калядавання непасрэдна злучаны з прынашэннем ахвяр язычніцкім Вярхоўным Бажаствам. Бо, на Палессе да нашых часоў захаваўся звычай адносіць грошы, якія даюць людзі ў калядныя дні, "на ахвяраванне" ў мясцовую царкву.

Калядоўшчыкаў у іх нялёгкай працы суправаджала "каза", але не сапраўдная, а перапрануты ў кажух гарэзны і вясёлы юнак. Каза была галоўным дзейсным тварам. Верылі, што прысутнасць гэтай жывёлы ў двары адпужвае розных нячысцікаў, прыносіць урадлівасць, добры ўраджай, радасць і дабрабыт у хаце.Калядаваць пачыналі ўвечар напярэдадні (з 6 на 7 студзеня) Каляд: на абедзенны стол клалі сена і грошы, якія ляжалі да Щёдрыкаў (да Новага года - 14 студзеня), каб тое і іншае ў будучым годзе не перакладалася. У гэты дзень 6 студзеня пасціліся да вечара, і толькі з першай зоркай садзіліся за стол, на якім сярод іншых нішчымных страў павінны абавязкова быць куцця і адвар. У вечар перад новы годам куцця падавалася з сытою - вадой, падсалоджанай мёдам. Ежа была багатай, мясной: бліны з верашчакай, смажаная каўбаса і інш. Адвар (своеасаблівы ўзвар) звычайна рабіўся з сушоных яблыкаў і груш.

У калядны дзень хадзілі ў госці да сям'і сваіх хроснікаў насілі ім падарункі. Увечар моладзь, а часта і дзеці хадзілі па хатах, спяваючы калядкі. Усё гэта са смехам, з жартамі. Акрамя "казы" вадзілі "мядзведзя", "кабылку" і інш. На Палессе хадзілі калядаваць з зоркай з дубцоў, надзеўшы яе на тычку, я ны бываюць шасціканечныя, васмі канечныя і дванаццаціканечныя. Зорку абцягвалі белай матэрыяй, у сярэдзіне гарэла свечка. Так рабілася ў памяць пра зорку, якая запалілася падчас нараджэння Хрыста [19, c. 286].

Вялікай папулярнасцю падчас святкавання Калядак, карысталіся розныя гульні, старадаўнія, рухомыя, вясёлыя. Найболей вядомая і ў поўнай меры якая дайшла да нас, з'яўляецца гульня "Жаніцьба Цярэшкі". Усё дзейства адбывалася ўначы і ў самай вялікай хаце. На працягу некалькіх дзён, дакладней начэй "бацькі" выбіралі, жаніха, нявесту, сваталі, жанілі. Усе вясельныя абрады былі як сапраўднымі. Удзельнікі забавы павінны былі ўмець танчыць "лявоніху", весці карагоды-масткі, спяваць песні. Падрыхтоўкі да тэатралізаванай гульні пачыналіся яшчэ ўвосень, і ўсе ўдзельнікі з нятярпеннем чакалі гэтых зімовых, калядных начэй, каб уволю пасмяяцца і патанчыць.

Менавіта так праводзілі Калядкі на Заходнім Палессі, дзе і дагэтуль так сама адзначаюць гэты абрад, бо каляды здаўна былі адным з найбольш цікавых і распаўсюджаных зімовых свят. З калядамі і калядаваннем на Беларусі звязана самабытнае народнае паэтычна-песеннае мастацтва - багаты пласт віншавальна-велічальных песень, што выконваліся калядоўшчыкамі для сваіх аднавяскоўцаў і сяброў [25, c. 89].

У перыяд “Каляд” моладзі вельмі падабаецца пераўвасабляцца ў розныя персанажы свята, менавіта пасля гэтага ў іх узрастае цікавасць да традыцыйных калядных свят і абрадаў.

Найбольшая колькасць традыцыйных карнавальных масак-персанажаў захоўваецца сёння ў сельскай мясцовасці Беларусі. Калядоўшчыкі - каляда, старцы, цыганы, цары - маюць ў сваім гурце разнастойныя маскі-персанажы, найбольш старадаўнія з якіх зааморфныя: каза, мядзведзь, конь, бусел, і антрапаморфныя: дзед і баба. Астатнія маскі, пачынаючы ад традыцыйных: цыгана, цыганкі, паненкі, паніча і заканчывая звышсучаснымі: бізнесмена і рэкіцёра, убіраюць у сабе разнастайныя вобразы і тыпажы сёнешняга беларускага жыцця [14, c. 32].

Вырабляюць маскі разнастойнымі спосабамі, выкарыстоўваючы як традыцыйныя матэрыялы, так і сучасныя. Самы даступны для маскі казы, гэта кажух, які выварачваюць поўсцю наверх. На алаву прымацоўваюць рогі з паперы, дроту, дрэва, саломы, прыклейваюць бараду з лёну. Ззаду прышываюць хвост. Як рабілі нашы дзяды і прадзеды.

Гурт калядоўшчыкаў складаўся з удзельнікаў якога-небудзь фальклорна-этнаграфічнага калектыву, які быў амаль што пры кожным сельскім клубе ці Доме культуры. Арганізатары калядавання бралі атовы сцэнарый і вывучыўшы, адпраўляліся калядаваць.

Насёння абрад калядавання з'яўляецца найбольш распаўсюджаным на ўсёй тэрыторыі беларусі і мае лакальныя формы правядзення.

На Гродзеншчыне ў вёсцы Ярэшчы, Карэлічскага раёна дзейнічае ў ЦДК аматарскае аб'яднанне “Адкрытыя твары”. У іх налічваюцца больш дваццаці разнастойных масак, дзе побач з традыцыйнымі беларускімі маскамі казы, каня, ваўка сустракаюцца сучасныя маскі-новаўтварэнні: сабака, сава, свіння, певень, жыраф, залатая рыбка, жаба [14, c. 63].

У гуртах сучасных калядоўшчыкаў сустракаецца шмат масак-персанажаў, якія нясуць на сабе адбітак сённешнягя нашага жыцця. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца маскі рэкіцёра, які ходзіць ў скураной куртцы, у спартыўных штанах, твар закрыты кавалкам чорнай тканіны, за поясам і ў руках ён трымае цацачны пісталет, ружжо, або нож ці меч. Да каляднай маскі доктара далучаецца маска медсястры і яны ходзяць парай, як дзед і баба. Яны носяць тэрмометр, шпрыц, вырабленыя з картону і паперы, мікстуру (гарэлку), якой лечаць ад усіх хвароб, таблеткі, выразаныя з бульбы, морквы, або проста цукеркі-ледзянцы, кавальсція абцугі для вырывання зубоў і г.д.

У Мінскай вобласці Лагойскага раёна ражаныя ходзяць на Каляды, Новы год, вяселле. На Каляды і Новы год ходзяць дзед і баба, жабракі, Баба Яга, чэрці, Дзед Мароз, Снягурачка.

Баба Яга ў дліннай бруднай спадніцы, рванай ватаўцы, хустцы, валёнках. Дзед - пераапранутая жанчына. Баба - пераапрануты мужчына.

Дзед Мароз і Снягурачка апранаюцца неабавязкова ў спецыяльныя касцюмы, а ў вопратку. Снягурачка можа нацапіць касу.

У гуртах калядоўшчыкаў дзейнічаюць тыпавыя збіральныя вобразы-персанажы п'яніцаў, міліцыянераў, дэмабілізаваных салдат. Салдат апранаецца ў старую ваенную форму, фуражку, упрыгожваючы сябе ардэнамі мядалямі вялікіх памераў, якія выразаюць з бляхі, картону, і вешаюць на мундзір у некалькі радоў. На Брэстчыне сучасны абрад шчадравання - гэта вясёлая гульня з песнямі і танцамі, інтэрмедыямі. Шчадравальшчыкі апранутыя ў карнавальныя строі Дзеда Мароза, Снягурачкі, зімы, цыгана, чорта, мядзведзя, лісы, зайца, з крыкам і шумам ходзяць ад хаты да хаты. Цыганку прыбіраюць ў яркую спадніцу, яркую хустку, твар размалёўваюць бурачным сокам, губной памадай, на шыю вешаюць шмат пацерак, у вушы ці на вушы - вялікія завушніцы. Маладзічкай прыбіраюць звычайна хлопца, апранаючы на яго жаночае адзенне [14, c. 198].

У сучаснай Беларусі захавалася агульнараспаўсюджаная вераванне ў тое, што маска дазваляе рабіць шмат таго, чаго нельга рабіць у паўсядзенным жыцці і што прыход пераапранутых абавязкова прыносіць шчасце, здароўе, дабрабыт у сям'ю на ўвесь год.

Калядаванне з ўдзелам традыцыйных і новаўтвораных масак мае даволі шырокае распаўсюджанне, задавальняе эстэтычныя густы многіх людзей. На Беларусі, як і ва ў многіх іншых былых саюзных рэспубліках , сучаснае навагодне-каляднае пераапрананне пазбавілася свайго першапачаткавага магічна-рэлігійнага сэнсу і ператварылася ў святочную забаву, сваеасаблівы карнавал, што захоўваецца як форма рэгламентацыі і ўпрыгожвання быту, грамадскіх і сямейных адносін.

На выснове, этнаграфічнай рэтраспектывы свята “Каляда” і сучаснага ўвасаблення, можна зрабіць вывады:

- На землях Беларусі ў ХІ - ХІІІ стст. з'яўляюцца першыя ўпамінанні аб скамарохах, якія падтрымлівалі традыцыі народных абрадаў, захоўвалі рэгіянальны фальклор.

- Калядаванне на Беларусі праходзіла з вечара другога дня каляд напярэдні Новага года. У гэтыя дні, калядоўшчыкі, сабраўшыся невялікімі групамі, ад трох да пяці чалавек, адпраўляюцца хадзіць па вёсцы з віншаваннямі.

- Падчас святкавання Калядак праводзіліся старадаўнія гульні - рухомыя, вясёлыя. Найболей вядомая, якая дайшла да нас, з'яўляецца гульня “Жаніцьба Цярэшкі”. Усё дзейства адбывалася ўначы і ў самай вялікай хаце.

- Калядаванне з ўдзелам традыцыйных і наваутвораных масак мае даволі шырокае распаўсюджанне на Беларусі.

- У сучаснай Беларусі захавалася агульнараспаўсюджаная вераванне ў тое, што маска дазваляе рабіць шмат таго, чаго нельга рабіць у паўсядзенным жыцці і што прыход пераапранутых абавязкова прыносіць шчасце, здароўе, дабрабыт у сям'ю на ўвесь год.

1.2 Персаніфікацыя калядных герояў

Асноўная маска навагодняга пераапранання - каза. Казу прыбіралі наступным чынам: кажух, вывернуты аўчынай наверх, надзявалі адным рукавом на канец дугі, якая ставілася выпукласцю ўніз. Рукаў залізвалі, ёж служыў шыяй і галавой, да якой прымацоўваліся рогі, зробленыя з саломы ці з асакі. Да другога канца дугі прывязвалі хвост, таксама з саломы.

У вёсцы Юравічы Гомельскаа павета для казы проста апраналі хлопца ў вывернуты кажух, з каўняра рабілі галаву. Да яе прымацоўвалі рогі з палак і вушы з травы, на шыю вешалі званочак.

На Магілёўшчыне для маскі казы рогі рабілі з саломы, а бывала - са сталовых лыжак.

На Гомельшчыне казу ўвасабляў хлопец, які апранаў кажух і ў руках трымаў чапялу, на канцэ якой нацягвалі бурку. Эта была галава казы.

У Жлобіне і ў Краснабудскай вобласці культ казы атрымаў найбольшае развіццё. Галаву для казы рабілі спецыяльна з дрэва і абклейвалі шкурай. Ніжнюю чэлюсць рабілі рухомай і з дапамогаю вяровачкі прымушалі яе паднімацца і апускацца, г.зн. адкрываць і закрываць рот. Да галавы прыбівалі сапраўдныя казёныя рогі, да ніжняй чэлюсці прымацоўвалі бараду.

На Заходнім Палессі казу рабілі з дрэва і тулава пакрывалі кажухом, пад які залазіў хлопец.

У Баранавіцкім раёне, Брэсцкай вобласці для казы абавязкова бралі светлы кажух са светлай аўчынай. Рабілі маску казы з саломы і лазы.

На Палессі маску казы майстравалі з дрэва, абклейвалі скурай, а рогі рабілі не з саломы, а сталовых лыжак, ці прымацоўвалі рогі сапраўднай казы. Ніжняя частка маскі была рухаванай, калі тузаць за вяроўку то ніжняя сківіца варушылася і стваралася ўражэнне жуючай казы.

Каза сімвалізавала багацце і ўрадлівасць, пладавітасць і дабрабыт. Абрад ваджэння “казы” у тым выглядзе, у якім ён дайшоў да нас, прадстаўляе не столькі абрадавае дзеянне, колькі бытавую гульню, забаву. Сувязь гэтага абраду з навагоднім святам мае старажытныя генетычныя карэнні. Ускосным указаннем на старажытнае паходжанне абраду з'яўляецца факт захавання і шырокага распаўсяджання культа “казы” у многіх еўрапейскіх (славянскіх і раманскіх) народаў. Вывучэнне дахрысцянскіх культаў паказала, што “каза” ў старажытнасці шанавалася за яе нібыта здольнасць узмацніць урадлівасць зямлі. Адсюль і паходзіць магічная роля “казы” ў старажытнай навагодняй абраднасці і звязаныя з ёю забабонныя спробы людзей выкарыстаць сілу жывёлы для паляпшэння ўрадлівасці палёў. “Смерць” казы, а затым “ажыўленне”, згодна абраду, увасабляе паміранне прыроды зімой і яе ажыўленне з прыходам вясны, і павінна абазначаць сакральную сувязь жывелы з раслінным светам. Акрамя таго, гэтай жывёлі не прыпісвалася адводзіць няшчасці ад дому, г.зн. функцыя апатратічнай магіі. Згодна народным павер'ям, чэрці не любяць і баяцца “казы”, а казіная шэрсць - магічны сродак, які абараняе ад варожных ўплываў.

Распаўсюджанай каляднай маскай была маска мядзведзя. Мядзведзь асацыіраваўся з пладавітасцю, багаццем. Мядзведзевыя маскі і касцюмы суадносяцца з шырокім колам рытуалаў, звязаных з пераапрананнем чалавека ў мядзведзя ў абрадавай практыцы шматлікіх народаў свету.

Мядзведзя прыбіралі ў два чорныя вывернутыя кажухі. Рукавы аднаго адзявалі на рукі, другога на ногі. Ніз і полы сшывалі вяроўкай. На галаву надзявалі чорную авечую шапку, твор вымазвалі сажай, чаплялі на ланцуг ці вяроўку. Па вуліцы мядзведзь ішоў на нагах, але ў хату ўваходзіў на чацвярэньках. Пры мядзведзі - важак з доўгім кіем і музыка з бубнам. У Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці мядзведзя рабілі так: скручвалі чаравінне і гэтымі доўімі спералівіднымі скруткамі абвівалі па руках. Нагах і ўсім тулаве хлопца, на галаву адзявалі касматую шапку, шыю і твор закрывалі аўчынкамі поўсцю наверх, для вачэй пакідалі невялікія шыліны. Пры рухах шамацеў сваёй поўсцю. Часта да спіны мядзведзя прымацоўвалі дошку, каб павабыр мог мацней стакаць па ёй. На ролю мядзведзя выбіралі звычайна дужых, вынослівых хлопцаў [14, c. 35, 87, 205].

У паўднёвых славян меў месца культ “свяшчэннага быка” (каровы). Згодна з павер'ем, у гэтых народаў бык ці карова прыносілі гаспадарцы пладавітасць хатняй жывёлы і ўражлівасць на полі, іх нават ўводзілі ў хату на святы і частавалі абаранкамі. Маска мела рогі. Чалавек хаваўся пад тканінай, што прымацоўвалася да маскі. Магчыма ў час калядавання ён прымаў за рэбры каркас. Меліся адтуліны для вачэй. Некалькі менш распаўсюджана ў беларускім калядаванні ваджэнне “каня” (кабылы). Уключэнне “каня” (кабылы) у магічныя дзеянні каляднага цыкла, адумоўлена важнай гаспадарчай ролей каня ў сялянскім быце. Кабылу рабілі моцную і вялікую. Малая, калі яе суправаджаў адзін чалавек, вялікая - з цыганом, дзедам і мужыком. Кабылу рабілі так: бралі шэст і прасоўвалі яго праз два рэшаты, паміж якімі ўсаджвалі маладога хлопца. Затым рабілі спераду галаву з вушамі і ззаду хвост з лёну і накрывалі старой світкай, саматканкай пасцілкай.

На Магілёўшчыне пудзіла падобнае да каня, рабілі з лучыны, ільну і палатна. Пасярод спіны пудзіла прасоўваўся чалавек, які меў выгляд вершніка.

У Брэсцкай вобласці хлопец прымацоўваў да пояса рэшата. Да якога мацаваліся дзве палкі. Як аглоблі, тулавішча рабілі з ваты, галаву абшывалі белай тканінай, на якой малявалі морду каня, прышывалі грыву з ільну і простыню звешвалі да долу, каб закрыць ногі. Сам вершнік апранаў шынель, саламяную шапку, валёнкі, рукавіцы на рукі, да твару прыклейвалі вусы з лёну, пафарбаваныя чорнай фарбай. У руках у вершніка была драўляная шабля, а праз плячо вісела торба.

У калядным гурце быў і жораў. На высокай палцы рабілі птушыную галаву, да палкі прымацоўвалася шырокая футра ці ўзятая ў зборкі прасціня, пад якой хаваўся хлопец. Жораў танцаваў, доўгай дзюбай біў гледачоў і ўсяляк смяшыў іх. У гурце павадыроў і пераапранутых суправаджалі “казу”, “каня”, “мядзведзя” і “жарава”, найбольш вядомымі на Беларусі ў ХІХ - ХХ стст. Былі “дзед”, “цыган”, “маладзічка”, “немец”, “афіцэр”, “барыня”, у некаторых месцах яшчэ і “яўрэі”.

Галоўная маска сярод антрапаморфных персанажаў - дзед, які суправаджаў казу або хадзіў у пары з бабай. Яго таксама апраналі ў вывернуты кажух, але на спіне рабілі горб. Тады бралі бярэсціну, праразалі ў ёй вочы і рот, утыкалі нос з бярэсціны і ніткамі навязвалі за вушамі і маска трымалася. Намазвалі над ротам вусы сажай, над вачамі бровы. Бараду прывязвалі з пянькі ці лёну. Табакерку давалі ў рукі: ён і табаку нюхаў у той жа нос, у берасцяны і кій у руках трымаў.

На Магілёўшчыне дзед - гэта хлопец, адзеты старым, з барадою, зробленай з ільну, з гарбом на спіне, на галаве каўпак з бярозавай кары і ў руках бізун. Твар забруджаны сажай. Баба (баба Яга) выглядала страшнай, брудная, у рваным адзенні. На думку некаторых даследнікаў, маскіравання персанажы дзед і баба прадстаўлялі ў час карнавалу памёршых продкаў.

Абавязкова ў гурце маскіраваных прысутнічаў доктар. Ён быў апрануты ў белы халат, шапку з чырвоным крыжыкам, насіў акуляры зробленыя з дроту, без шкла і вялікую сумку праз плячо, у якой ляжалі таблеткі з бульбы або морквы, кузнечныя шчыпцы для вырывання зубоў, мікстура (гарэлка), што давала яму магчымасць імправізаваць і смяшыць прысутных.

Даволі экзатычны выгляд мелі і калядныя “цыганы”. Неабходна падкрэсліць, што традыцыя пераапранання ў цыганоў атрымала на Беларусі вялікае пашырэнне. Пераапраналіся ў цыганоў звычайна не хлопцы, а дзяўчаты. З іншых калядных персанажаў вылучаліся касцюміроўкай і грымам “немец” і “афіцэр”. Першы прадстаўляў нейкага іншаземца - у чорных штанах і камізэльцы, на галаве брыль, а вочы і рот абведзены сажай.

“Афіцэра” апраналі ў вайсковы мундзір, з паперы рабілі спецыяльны галаўны ўбор (ківер з султанам), а праз плячо павязвалі блакітную папяровую стужку. Маска яўрэя з'явілася ў сярэднявеччы, бо на Беларусі яўрэі-мігранты вядомы з канца XIV ст.. У вобразах цыганоў і яўрэяў праяўляліся уласцівыя народнаму карнавалу праціпастаўленні: свае - чужыя.

Маскіраваны “поп” для стварэння карнавальнага вобраза накідваў вуглом дыванок ці дзяругу на плечы, падпяразваўся вяроўкай, на галаву надзяваў папяровую шапку з крыжыкам, у рукі браў замест кадзіла стары лапаць ці гліняны гаршок або рукамыйнік з вуглямі, махалі, трэскамі, якія дыміліся, часта туды кідалі табак, каб усе прысутныя чхалі. Аналагічным чынам пераапранаўся і “дзяк”, ён быў у кафтане, ззаду прымацоўвалася каса. Зразумела, што карнавальныя вобразы папа і дзяка маглі з'явіцца ў традыцыйнай абраднасці беларусаў толькі пасля ўсталявання хрысціянства. Народныя выканаўцы прадстаўлялі гэтых персанажаў заўсёды востра сатырычна, парадзіруючы і саміх прадстаўнікоў духавенства і царкоўную службу. Матывы пераўвасаблення селяніна ў духоўную асобу, а папа (ксяндза) - у чорта надзвычай папулярныя і ў традыцыйным беларускім фальклоры.

На Магілёўшчыне сустракалася маска смерці. Чалавеку рывязвалі падушку, накрывалі дзвюма сшытымі просцінамі, на тым кавалку просціны, які накрываў твар, малявалі вуглём вочы, чэрап, вялізныя зубы, нос. У руках смерць абавязкова насіла драўляную касу.

У Давыд-гарадку для стварэння маскараднага вобраза смерці апраналі белы балахон, на галаву парык і высокі белы каўпак, на рукі надзявалі белыя пальчаткі, на ногі - белыя бахілы. На твар нацягвалі панчоху ці прымацоўвалі кавалак белай тканіны, на якіх малявалі вялізныя страшэнныя зубы і чэрап. У руках смерць трымала драўляную касу.

З міфічных істотаў у калядным гурце акрамя смерці прысутнічаў чорт, які апранаўся ва ўсё чорнае, твар размалёўвалі сажай, замест носа прымацоўвалі чырвоны пятачок, ззаду - хвост з дроту, абшыты матэрыялам.

У беларускім фальклоры і народных уяўленняў чорт - гэта антрапаморфная істота, пакрытая чорнай поўсцю, з рагамі, хвастом і капытамі [14, c. 76, 89, 116, 186].

Паводле народных вераванняў, чэрці ўвесь час умешваюцца ў жыццё людзей, робяць ім дробязныя непрыемнасці, прымушаюць здзейсняць дрэнныя ўчынкі, спакушаюць жанчын, у якіх пасля нараджаюцца пачварныя дзеці. Паводле народнага мяркавання, прыход пераапранутых абавязкова прыносіць шчасця, здароўя, дабрабыт у сям'ю на увесь будучы год.

На выснове рагляду персаніфікацыі калядных герояў можна зрабіць вывады, што:

- Асноўная маска каляднага пераапранання - каза, сімвал шчасця і дабрабыту, багацця і ўрадлівасці, пладавітасці ў той сям'і і ў тым доме, куды яна прыйшла.

- У кожным раёне ці мястэчку, ёсць свае маскі, з якімі хадзілі калядаваць, напрыклад такія як: на Магілёўшчыне маска смерці, у паўднёвых славян маска “свяшчэннага быка”, мядведзь, цыган, поп, чорт і г. д.

- У Давыд-гарадку для стварэння маскараднага вобраза смерці апраналі белы балахон, на галаву парык і высокі белы каўпак, на рукі надзявалі белыя пальчаткі, на ногі - белыя бахілы. На твар нацягвалі панчоху ці прымацоўвалі кавалак белай тканіны, на якіх малявалі вялізныя страшэнныя зубы і чэрап. У руках смерць трымала драўляную касу.

- Маскіраваны “поп” для стварэння карнавальнага вобраза накідваў вуглом дыванок ці дзяругу на плечы, падпяразваўся вяроўкай, на галаву надзяваў папяровую шапку з крыжыкам, у рукі браў замест кадзіла стары лапаць ці гліняны гаршок або рукамыйнік з вуглямі, махалі, трэскамі, якія дыміліся, часта туды кідалі табак, каб усе прысутныя чхалі.

- У паўднёвых славян меў месца культ “свяшчэннага быка” (каровы). Згодна з павер'ем, у гэтых народаў бык ці карова прыносілі гаспадарцы пладавітасць хатняй жывёлы і ўражлівасць на полі, іх нават ўводзілі ў хату на святы і частавалі абаранкамі.

- Прыход пераапранутых у час свята “Каляда”, абавязкова прыносіць шчасця, здароўя, дабрабыт у сям'ю на увесь будучы год.

1.3 Спецыфіка маскі і абрадавага пераапранання на беларускіх землях

У беларусаў маскіраванне і абрадавае пераапраненне належыць ад унікальных з'яў традыцыйнай святочна-абрадавай культуры беларусаў. Маска - гэта спецыяльная выява якой-небудзь істоты, якую апранаюць або носяць з мэтай пераўвасаблення ў дадзеную істоту. Традыцыйная маска не зводзіцца толькі да паняцця накладкі на твар ці экзатычнага ўбрання. Значна больш істотны сімвалічны аспект пераўвасаблення - рэінкарнацыі, што рэалізуецца ў абрадзе з дапамогай цэлай сістэмы спосабаў, уключаючы касцюмаванне, бутафорыю, жэсты, словы, музыку, танец, манеру паводзін.

Пераапраненне (кім, або ў каго) - апрананне так, каб замаскіраваць сябе. Спецыфіка беларускай маскі заключаецца ў тым, што яна не мела ніякіх каштоўнасцей сама па сабе ні як пэўны матэрыяльны прадмет, ні як твор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а набывала значэнне толькі ў час абраду. Ствараючы сваеасоблівую угльнёвую стэхію. Маска выступала не толькі паказчыкам пэўнай ролі і носьбітам канкрэтнага гульнёвага зместу, колькі знакам пераўвасаблення самаго па сабе. Пагэтаму ў пераапрананні часта выяўляюцца адзіныя для розных персанажаў прынцыпы маскіравання, праглядаюцца скразныя стэрэатыпы паводзін [14, c. 186].

На ўзроўні побытавай свядомасці трывала захоўваецца вераванне, што пераапранутыя могуць рабіць усё, яны вольныя красці, выказваць у алегарычнай форме свае меркаванне аб іншых, лаяцца, разыгрываць людзей і г.д. Безумоўна, сучасныя пераапранутыя не асэнсоўваюць старадаўняга сэнсу сваіх забаў, для іх гэта магчымасць павесяліцца, атрымаць задавальненне ад сваіх учынкаў. Апранаючы маску і карнавальны касцюм, чалавек аўтаматычна ставіць сябе за рамкі прынятых правіл паводзін.

Традыцыйныя беларускія маскі вырабляліся непасрэдна да кожнага свята з матэрыялаў, якія меліся ў кожнай сям'і - воўна, лёну, саломы, палатна, кудзелі і інш. затым да гэтых матэрыялаў пачалі дадаваць паперу, фальгу, картон, пакупныя тканіны і інш. Часта функцыі маскі ў абрадзе выконвалі разнастойныя паўсядзённыя рэчы - ручнікі, хусткі, кавалкі тканіны, занавескі, якія ў канкрэтнай сітуацыі набывалі сімвалічны сэнс. Пасля выканання абраду маскі вярталіся ў паўсядзенны ўжытак. Захоўваліся толькі калядныя зоркі і маскі, якія выраблены з саломы, дрэва, хоцьі снавана павер'е, што захоўваць маскі - грэх.

Вырабленую маску часта замянялі расфарбоўкай твару пры дапамозе сажы, бурачнага, журавінага ці маркоўнага соку, мукі, мелу, белай гліны. Дабаўляўся парык, барада ці вусы з лёну, воўны ці кудзелі. Грыміравалі твар у асноўным трымя колерамі, гэта - чырвоны, белы і чорны. Гэтыя колеры з'яўляюцца традыцыйнымі ў беларускай культуры і сімвалізуюць жыццё і смерць.Таксама, каб стварыць святочны карнавальны вобраз выкарыстоўвалі паўсядзеннае адзенне і побытавыя рэчы навыварат. Вываратнасць касцюма пераапранутага - адна з галоўных знешніх рысаў яго вобліку. Даволі частыя прыёмы, да якіх прыбягалі маскіраваны, гэта змяшэнне верху і нізу касцюма, левага і правага боку, пераду і заду, парушэнне прынцыпу парнасці. Даволі часта на Беларусі маскіраваныя мужчыны пераапраноўваліся ў жаночае адзенне, і наадварот. Знакам карнавальнай прыналежнасці адзення да “свету антыкультуры” лічылася тое, што яно было бруднае, рванае, зношанае.

У якасці рытуальнага адзення пераапранутых выкарыстоўваліся скуры жывёл. Тыя ж прынцыпы перавёрнутасці характэрны і для абутку, галоўных убораў. Кожны ўдзельнік абрадавай карнавальнай гульні імкнуўся як мага болей акарыкатурыць свой вобраз, каб выклікаць інтарэс гледачоў. Акрамя маскі і касцюма, выкарыстоўваліся і іншыя прадметы - сімвалы. Эта палка, ці бізун, з якімі хадзілі пераапранутыя і выкарыстоўвалі іх для застрашэння гледачоў, уступлення з імі ў кантакт у час абрадавай гульні. Характэрным атрыбутам пераапранутых з'яўляецца венік, з дапамогай якога можа быць створа калядны конь, ведзьма. Абавязковым атрыбутам маскіраваных быў мяшок, куды яны збіралі дары за сваё выступленне. Мяшок выступаў неабходным элементам пры стварэнні вобразаў старца, пастуха, дзеда, цыгана [14, c. 207, 223].

Вялікую групу складалі прадметы, праз якія маскіраваныя выяўлялі саслоўную прыналежнасць (кіцель, фуражка вайскоўца, рыза папа, шляпа паненкі), або этнічную (карты ў цыганкі, бізун у цыгана), ці прафесійную прымету (медыцынскія інструменты ў лекара). Маскіраваныя ў час абрадавага шэсця стваралі шмат шуму, пры дапамозе музычных інструментаў і разнастойных побытавых рэчаў, гэта - вёдра, палкі, скавародкі, пілы, бубенчыкі і інш.

Прадметы, якія выкарыстоўваліся ў карнавалах, выкарыстоўваюцца навыварат. Не па свайму звычайнаму прызначэнню. Кухонны посуд - у якасці музычных інструментаў. Вельмі часта фігуруюць падкрэслена непатрэбныя зломаныя рэчы: дзіравыя вёдры, бочкі з выбітым дном і г.д.

Выкарыстоўваліся некаторыя прадметы для таго, каб зрабіць той ці іншы персанаж найбольш пачварным, што выклікала б сполах і здзіўленне прысутных. Напрыклад, маска смерці заўсёды хадзіла з драўлянай касой.

У беларускай каляднай абраднасці паралельна сустракаюцца пераапранутыя і аналагічныя пудзілы, якія знешне амаль што не адрозніваюцца і выконваюць адны і тыя ж функцыі ў карнавальных гульнях.

Інверсія - галоўны прынцып у абрадавым пераапрананні - назіраецца ў адзенні маскіраваных, у выкарыстанні прадметаў, у карнавальнай свабодзе дзеянняў, дэманстрацыі сэксуальных сцэнак, выкарыстанні ненарматыўнай лексікі, усяго таго, што ў паўсядзенным жыцці строга забаранялася і асуджалася.

Усе гэтыя прыёмы маскіравання дапамагалі ўдзельніку схаваць свой сапраўдны воблік і стварыць воблік персанажа. Пераапрананне тут атрымлівае сэнс, як спосаб уключэння маскіраванага ў гульнёвы тып паводзін, для якога характэрна ролевая структура дзеяння. Той хто пераапранаецца, абавязкова стварае больш ці меньш пэўнае ўяўленне пра іншую істоту. Спецыфіка дадзенай разнавіднасці пераапранання заключаецца ў злучэнні гульнёвай формы, у якой яно рэалізуецца, з наборам магічных функцый. Гульнёвая форма тут служыць сродкам выяўлення міфапаэтычнага зместу. Дзякуючы ад імя іншай асобы. Пераапранутыя ў рамках абраду імітавалі непасрэдную прысутнасць міфічных персанажаў, надаючы тым самым асаблівую актуальнасць міфалагічным ідэям [14, c. 228, 234].

Маскіраванне і пераапрананне найбольш выяўлялі сваю спецыфіку ў складзе абрадаў і святаў, з якімі яны мелі пэўную структурна-функцыянальную сувязь.

Падчас выяўлення спецыфікі маскі і абрадавага пераапранання на беларускіх землях можна зрабіць высновы:

- Маска - гэта спецыяльная выява якой-небудзь істоты, якую апранаюць або носяць з мэтай пераўвасаблення ў дадзеную істоту.

- Пераапраненне - (кім, або ў каго) - апрананне так, каб замаскіраваць сябе. Спецыфіка беларускай маскі заключаецца ў тым, што яна не мела ніякіх каштоўнасцей сама па сабе ні як пэўны матэрыяльны прадмет, ні як твор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а набывала значэнне толькі ў час абраду.

- Перавернутасць - галоўны прынцып у абрадавым пераапрананні - назіраецца ў адзенні маскіраваных, у выкарыстанні прадметаў, у карнавальнай свабодзе дзеянняў, выкарыстанні ненарматыўнай лексікі, усяго таго, што ў паўсядзенным жыцці строга забаранялася і асуджалася.

- Маскіраванне і пераапрананне найбольш выяўлялі сваю спецыфіку ў складзе абрадаў і святаў, з якімі яны мелі пэўную структурна-функцыянальную сувязь.

Пасля падрабязнага даследавання этымалогія і семантыкі каляднага абрада падводзім папярэднія вынікі тэарэтычнага даследавання:

- Імкненне першабытнага чалавека “задобрыць” разбуральныя прыродныя стіхіі спарадзіла старажытныя язычніцкія культы: пакланенне нябесным свяцілам (салярныя культы), жывёлам і раслінам (татэмізм), розным неадушаўленным прадметам (фетышызм) і іншыя, а таксама адпаведныя рытуалы, якія складаюць знешняе афармленне гэтых культаў. У вытоках сваіх калядны абрад з'яўляецца абрадам з выразным магічным зместам.

-Першымі, хто развіваў абрадавыя традыцыі на землях Беларусі ў ХІ - ХІІІ стст., былі скамарохі, якія ў сваіх выступленнях падтрымлівалі традыцыі народных абрадаў, захоўвалі рэгіянальны фальклор. У прыватнасці, падчас выступлення на Каляды выкарыстоўваліся шматлікія абрадавыя дзеянні, што бытавалі сярод мясцовага насельніцтва.

- Галоўны персанаж абрадавага свята “Каляда” - каза, сімвал шчасця і дабрабыту, багацця і ўрадлівасці, пладавітасці ў той сям'і і ў тым доме, куды яна прыйшла.У кожным раёне ці мястэцку, ёсць сваі галоўныя персанажы, з якімі хадзілі калядаваць, напрыклад такія як: на Магілёўшчыне прсанаж смерці, у паўднёвых славян персанаж “свяшчэннага быка”, мядведзь, цыган, поп, чорт і г. д. Прыход пераапранутых у час свята “Каляда”, абавязкова прыносіць шчасця, здароўя, дабрабыт у сям'ю на увесь будучы год.

- Калядаванне з ўдзелам традыцыйных і наваутвораных персанажаў, масак мае даволі шырокае распаўсюджанне. У сучаснай Беларусі захавалася агульнараспаўсюджаная вераванне ў тое, што маска дазваляе рабіць шмат таго, чаго нельга рабіць у паўсядзенным жыцці.

- існуе мноства аспектаў, якія дазваляюць рэжысёрам кожны раз пераасэнсоўваць і інтэрпрэтаваць гэтае свята, пры гэтым стараючыся захаваць яго першапачатковы сакральны сэнс. Каляда, як адзін з важных святаў у жыцці чалавека, спалучае ў сабе як традыцыйныя, так і новыя формы, што дае мноства ідэй для творчых замыслаў рэжысёра.

Раздзел 2. Рэжысёрская распрацоўка свята “Каляда”

2.1 Творчая заяўка на правядзенне свята “Каляда”

Актуальнасць і сацыяльная значнасць

Каляды - гэта свята зімнега сонцазвароту. Касмічная падзея, якая ў шматліках культурах свету святкуецца вельмі ўрачыста.

Сучасны стан арганізацыі і правядзення Каляд мае супярэчлівы характар. У шматлікіх беларускіх гарадах каляднае свята ператварылася ў эстрадны канцэрт на адкрытай прасторы. Нямногія гарады і мястэчкі захавалі своеасаблівыя традыцыі сустрэчы Каляд. Да іх можна аднесці такія населеныя пункты як Давід-Гарадок, Аснежыцы, Лагішын Брестскай вобласці Пінскага раёна і інш. Захаванне традыцый правядзення Каляд трымаецца на энтузіязме карэнных жыхароў і работнікаў культуры, якія спасцігаюць і шануюць беларускую спадчыну. Для вывучэння рэканструіраваць і трансфармаваць рэгіянальныя звычаі правядзення каляндарных свят, у прыватнасці, Каляд.

Таму і патрэбна абавязкова праводзіць і паказваць святкаванне абрада "Каляда", нашым бабулям і дзядулям, мамам і татам, ім будзе цікава ўспомніць сябе ў дзяцінстве. А тым цікавейшае іх унукам і дзецям, якім яны ўсё распавядуць і пакажуць на жывым прыкладзе, якія гулянні ў іх былі ў дзяцінстве. Бо гэта добра, таму што цяпер моладзь зусім не цікавіцца ўсёю прыгажосцю і містыкай абрадаў. А калі данесці да моладзі ўсю актуальнасць і значнасць свята (абрада) "Каляда", то я думаю, што шматлікім людзям будзе гэта да спадобы, ім цікава, вярнуцца ў мінулае і пабываць на гэтым свяце. І яны будуць чакаць наступнага года, каб зноў адсвяткаваць яго.

Мэта - дэманстрацыя асаблівасцей святкавання свята “Каляда” і прывабліванне сучаснага грамадства да традыцыйнай культуры беларусаў.

Задачы:

- прабудзіць у жыхароў вёсцы Аснежыцы цікавасць да традыцый і звычаяў святкавання абрада “Каляда”;

- удакладніць правядзенне Каляд у регіёне Заходняга Палесся;

- аптымізаваць прыёмы актывізацыі гледачоў на калядным свяце ў сельскай мясцовасці Заходняга Палесся;

- разгледзець арыгінальныя формы ўвасаблення народных традыцый у сучасным святкаванні Каляд;

- распрацаваць рэжысёрскі праект святкавання Каляд для рэгіёна Заходняга Палесся;

- прапанаваць практычныя рэкамендацыі для работнікаў у сфере культуры па далейшаму ўдасканаленню арганізацыі і правядзення ў Пінскім раёне Брэсцскай вобласці;

- пазнаёміць гледача з разнастайнымі разнабокавымі традыцыямі святкавання абрада “Каляда” і зацвердзіць гэтыя традыцыі ў іх свядомасці.

Навізна альбо пераемнасць свята

Навізной свята было аўтарскае напісанне тэатралізаванага прадстаўлення свята “Каляда”. У напісанні текста быў зроблен акцэнт на жыццёвыя адносіны людзей паміж сабой. У тэксце сцэнарыя пададзены матэрыял такім чынам, каб людзі зразумелі, што зараз, у цяперашні час, немагчыма абыйсціся без дапамогі іншых. Трэба разумець, што, калі ты дапаможаш чалавеку адзін раз, то усё што ты зрабіў, вернецца табе ў трайным памеры. Таму праз абрадавае свята “Каляда” тлумачыцца моладзевай аўдыторыі сакральнасць элементаў святкавання не толькі свята, але і выхоўваецца культура сацыяльных зносін.

Арганізацыі, зацікаўленныя ў правядзенні свята:

Адзел культуры Пінскага райвыканкама.

Аснежыцкі дом культуры.

Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”.

Тэрмін правядзення свята:

7 студзеня 2012г.

Месца правядзення: Брэсцкая вобласць Пінскі раён вёска Аснежыцы.

Час: 7 студзеня 2012 года. 13-00 па 15-40 гадзін.

Праграма свята:

13.00 - 14.00 - “Уратаванне каляднай казы” тэатралізаванае прадстаўленне абрада “Каляда”.

14.00 - 15.00 - “З калядкамі вітаем, і шчасця вам жадаем” - святочная

канцэртная праграма фальклорных ансамбляў.

14.00 - 15.40 - Пачынаюць працаваць усе гульнёвыя пляцоўкі.

15.40 - Закрыццё гульнёвых пляцовак, развітанне з гледачамі свята.

свята каляда беларускі герой

2.2 Задума і яе кампаненты

Падзея - народнае каляндарна-абрадавае свята “Каляда”.

Мэта - дэманстрацыя асаблівасцей і прывабліванне сучаснага грамадства да правядзення Каляднага свята.

Тэма - раскрыццё сутнасці і папулярызаванне традыцыйных калядных абрадаў Заходняга Палесся.

Ідэя - праз тэатралізаванае прадстаўленне паказаць, як добрыя ўчынкі чалавека павялічваюць адчуванне шчасця ў сусвеце.

Звышзадача - праз гульнёвыя і абрадавыя дзействы рэканструіраваць і ўмацаваць абрад “Каляда” ў сучасным вясковым асяроддзі Пінскага раёна.

Жанр свята - народнае свята каляндарна-абрадавага цыкла з элементамі тэатралізаванага прадстаўлення.

Адрас прадстаўлення - моладзевая аўдыторыя разнастайных узроставых і сацыяльных катэгорый сельскага насельніцтва.

Форма ўвасаблення свята - рэканструкцыя

Месца правядзення свята і яго архітэктурна-ландшафтныя асаблівасці - тэрыторыя правядзення свята: галоўная плошча каля раённага цэнтра культуры і вольнага часу, які знаходзіца ў в. Аснежыцы па вуліцы Ленина дом 10.

Галоўнае дзенне адбываецца на сходах Аснежыцкага дома культуры, гэта дае магчымасць з розных бакоў ўбачыць, што адбываецца на пляцоўцы, дае магчымасць больш лепей разгледзець усё, што адбываецца, калі ідзе тэатралізаванае прадстаўленне, таму, што сходы знаходзяцца на узвышшы.


Подобные документы

  • Правядзенне народнага свята Масленіца на выснове старажытных традыцый і іх аб'яднання з сучаснай культурай. Гінезіс свята, этымалогія назвы. Агульныя рысы святкавання. Рэжысёрскі праект абрадавага свята "Масленіца". Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята.

    дипломная работа [88,3 K], добавлен 12.06.2015

  • Купалле на Беларусі: агульная характарыстыка свята: генезіс і этымалогія назвы, паходжанне свята, асноўныя абрады і звычаі. Гульнёвыя дзеі: семантыка i сімволіка. Падрыхтоўка і правядзенне свята: творчая заяўка, рэжысерская задума, літаратурны сцэнарый.

    дипломная работа [102,7 K], добавлен 12.12.2013

  • Головні професійні та релігійни свята, які відмічаються у вересні, жовтні та листопаді. Історія виникнення деяких міжнародних та всесвітніх свят. Свята, які відмічаються тільки в УКраїні. Найулюбленіші народні календарні свята, їх значення та поширеність.

    реферат [48,4 K], добавлен 31.03.2009

  • Язичницькі обряди як коріння народного свята. Особливості режисури та драматургії народного свята. Ідейно-тематичний аналіз сценарію народно-обрядового свята "У нас нині Семик - Трійця". Задум сценарію народного свята "Сонечко червоно, гори, гори ясно".

    курсовая работа [36,6 K], добавлен 12.04.2014

  • Початок жнив на Україні за тиждень до свята Петра і Павла або через тиждень після нього, підготовка до них як до урочистого свята і водночас до тяжкої праці. Виникнення села Біле та походження його назви. Жниварські пісні як складова частина обрядів.

    творческая работа [3,8 M], добавлен 21.04.2015

  • Гісторыя развіцця светлавога абсталявання, вогненныя прадстаўлення народаў свету. Тэхналогіі светлавога афармлення свята: светлавое афармленне і пастановачная асвятленне. Тэхнічная характарыстыка светлавога абсталявання: лазеры, пражэктары, страбаскопы.

    курсовая работа [4,4 M], добавлен 16.10.2014

  • Зимові свята на Україні. Святий Миколай як однин з найбільш шанованих в країні святих. Різдвяні традиції та "Вертеп". Свято Святого Василя. Водохреща як засвідчення таїнства Святої Трійці. "Голодна кутя". Масляна, головні особливості святкування.

    презентация [2,0 M], добавлен 30.01.2015

  • Роль культу Діоніса в житті античного полісу і становленні аттичної трагедії. Форми культу, оргіастичні свята Діоніса в Греції. Походження і діяння Діоніса. Аттична трагедія як соціальний регулятор і механізм. Сільськогосподарські свята на честь Діоніса.

    дипломная работа [98,7 K], добавлен 23.10.2010

  • Характеристика, історія походження звичаїв і традицій в Великобританії. Особливості і дати державних празників. Традиції святкування і символи багатьох міжнародних свят. Основні події, легенди і колоритність свят національних покровителів британців.

    курсовая работа [51,6 K], добавлен 12.04.2013

  • Дослідження історії становлення та поширення карнавалу як свята, пов'язаного з переодяганнями, маскарадами і барвистими ходами, що відзначається перед Великим постом. Огляд особливостей його підготовки та проведення на прикладі різних країн світу.

    презентация [2,2 M], добавлен 23.11.2017

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.