Гісторыя развіцця абрада "Радзіны"

Перыяд цяжарнасці жанчыны. Момант нараджэння дзіцяці. Сучасны абрад хрышчэння. Народныя звычаі, павер’я, фалклорны матэрыял, звязаны з абрадам Хрэсьбіны. Момант нараджэння дзіцяці : прыкметы, павер'і, забабоны. Першыя гады жыцця дзіцяці, радзнныя песні.

Рубрика Культура и искусство
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 23.10.2013
Размер файла 67,5 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

На сучасным этапе развіцця беларускага этнасу значна пашырыўся ўплыў царкоўных абрадаў. Па нашых апытаннях, хрысцяць дзяцей усе сельскія жыхары, як праваслаўныя, так і католікі. Але яшчэ болей істотнае значэнне мае той факт, што абрад царкоўнага хрышчэння дзіцяці займае трывалае месца ў сучаснай радзіннай абраднасці жыхароў, аб'ядноўвае ў адзінае цзлае тыя рэшткі, якія яшчэ захаваліся. Так, галоўнае святаз нагоды нараджэння -- хрэсьбіны -- адзначаюць зараз у дзень царкоўнага хрышчэння дзіцяці, адсюль больш актыунае распаўсюджанне атрымліваюць і звычаі выбару кумоў і хроснай бабкі.

Зрэдку сустракаецца і царкоўнае ачышчэнне парадзіхі і дзіцяці пасля таго, як пройдзе шэсць тыдняў з моманту родаў, па народнай тэрміналогіі-- «ўвод».

Такім чынам, прайшоўшы доўгі і складаны шлях узнікнення, фарміравання, развіцця, трансфармацыі, традыцыйная радзінная абраднасць Беларусі сучасны перыяд уяўляе сабой даволі складаную і стройную сістэму, прыстасаваную да сенняшніх умоў жыцця дзейнасці яе носьбітаў і спажыўцоў.

Радзінныя песні

У старажытнасці ў час хрысціннага абеду на «пахмелкі» абавязкова выконвалі абрадавыя песні, якія складалі важную частку рытуальнага дзейства. Іх спяванне было адным са сродкаў заклікання багоў. Па меры таго як развівалася грамадства, змянялася жыццё людзей, іншымі рабіліся погляды на навакольнувз прыроду, абрады паступова страцілі свой магічны сэнс, захаваўшы толькі знешнюю форму. Гэта дазволіла ў больш поздні час на радзінах выконваць песні і з сямейна- бытавой тэматыкай, з абрадам непасрэдна не звязаныя.

Па сваім змесце радзінныя песні групуюцца вакол асноўных дзеючых асоб рытуалу : дзшяці, яго бацькоў, бабкі-павітухі і хросных бацькоў. У песнях адлюстраваны ўсе стадыі абраду : паход бацькі па бабку-павітуху, роды, зварот да Бога па «долю» для дзідяці, дзяленне «бабінай» кашы. На радзінах спяваюць велічальныя бацькам, бабцы-павітусе, хросным, шмат жартоўных - куму і куме, а таксама бабцы-павітусе.

Самымі старажытнымі сярод радзінных песен з'яўляюцца велічальныя і заклікальныя, але важную ролю ў абрадзе іграюць і лірычныя песні, тэксты і мелодыі якіх захавалі свае старажытныя рысы.

Па традыцыі першай песняй на хрысцінным абрадзе была велічальная бацькам дзіцяці «Дзякуй таму кавалю». У ей бацька дзіцяці параўноўваецца з богам-кавалем, які «скаваў дзіця». Бог - каваль выступаў як апякун сям'і і ачага.

Велічальная «Паздароў, Божа, каваля» існуе у мностве варыянтаў. Тэксты іх блізкія адзін адному, а вось формульныя напевы арыгінальныя і замацаваны за пэўнымі "мясцовасцямі.

Самым старажытным па мелодыка-інтанацыйных і ладавых асаблівасцях з'яўляецца формульны напеў, зафіксаваны ў Шаркаўшчынскім раёне Вітебскай вобласці.

Народныя звычаі, павер'я, фалклорны матэрыял, звязаныя з радзінамі

Дародавы перыяд: прыкметы, павер я, забабоны

Цяжарная жанчына не павінна ляжаць так, каб на яе трапляла месячнае святло бо дзіця народзіцца лунацікам

Цяжарная жанчына не павінна станавіцца на вяроуку, таму, што дзіця можа нарадзіцца задушаным пупавінаю

Цяжарнай жанчыне забаранялася падыходзіць да трупаў жывел, глядзець на нябожчыка, прысутнічаць на пахавальных абрадах.

Цяжарная жанчына перапалоханая пажарам не павінна дакранацца рукамі да свайго цела, бо ў дзіцяці будзе чырвоная пляма.

Цяжарнай жанчыне нельга есці прама са скаварады ці кацялка, бо дзіця можа нарадзіцца чорным.

Цяжарная жанчына не павінна была тушыць галавешку нагамі, каб у нованароджанага не балеў страўнік.

Цяжарная не павінна садзіцца на край калодзежа ці несці агонь ад суседзяў ў сваю хату, бо дзіця, як падрасце, можа утапіцца ці згарэць

Цяжарнай нельга глядзець на пачварных людзей, смяяцца з іх фізічных ці псіхічных недахопаў, бо будучае дзіця можа іх пераняць

Цяжарнай жанчыне нельга маніць, красці, зайздросціць, лаяцца каб не нарадзіць манюку, зладзея, грубіяна, зайздросніка.

Каб аблегчыць парадзіхе роды

- парадзіхе расшпілялі гузікі, развязвалі вузлы, распляталі косы

-бабка вадзіла парадзіху тры разы вакол стала і праз ганак, якія лічыліся свяшчэннымі месцам

- павітуха звярталася за дапамогай да дамавіка, пастуківаючы венікам аб столь

- у ложак парадзіхі клалі металічны прадмет, або абвязывалі яе чырвонай ніткай, каб адагнаць злых духау

- у хаце адкрывалі усе замкі, куфры, дзверы,

-знімалі з дзяжы абруч і надзявалі яго тры разы на парадзіху зверху уніз

- мужыка парадзіхі клалі на лауку і загадвалі яму цяжка стагнаць.

-павітуха шаптала замовы, малітвы да прасвятой Багародзіцы, святых Ганны,Кузьмы і Дзям'яна

Нараджэнне дзіцяці

У момант родау бабка- павітуха карысталася хрысціанскай атрыбутыкай; святой вадой, грамнічнай свечкай, ладанам.

-павітуха прымала дзіця накрыушы рукі старым адзеннем(каб у будучым дзіця жыло у багацці)

-перпавязвала пупавіну пучком чыстага лену, або суровай чырвонай ніткай

-хлопчыку перавязвалі пупавіну на нажы, сякеры, малатку, або перабівалі каменннямі( каб быу моцны)

-дзяучынце перавязвалі пупавіну на грэбяні, верацяне, нажніцах

- паслед (дзіцячае месца) бабка амывала, і загортвала у чыстую анучу разам з некалькімі зярнятамі, ці кавалачкам хлеба

- калі нараджауся хлопчык, паслед закопвалі каля хаты, пад ганкам, або хавалі у хаце на куце, каб перадаць яму любоу да роднага дому

-калі нараджалася дзяучынка, паслед закопвалі пад яблыняй ці вішняй, каб была прыгожая

- каб дзяучына была добрай гаспадыняй, паслед хавалі пад прыпячкам

-калі дзіцяці нараджалася у так званай “дзіцячай сарочцы” яе здымалі і захоувалі як талісман

- павітуха загортвала хлопчыка ў жаночую сарочку, каб яго, як падрасце, кахалі дзяўчаты, адзяўчынку з той жа мэтай ў мужчынскую

Першае купанне

- пры першым купанні дзіця трымалі тварам на захад

- у ваду да наварожанага клалі лекавыя духмяныя травы, сярэбранаю манету і некалькі зярнят каб быу багаты і шчастлівы

- у купель да дзяучынкі дабаулялі крышачку малака, каб была прыгожая

- хлапчуку давалі піва, каб быу дужы і адважны

- калі хацелі каб сын быу ганарыстым, паспеншлівым”гарачым” спачатку у купель налівалі кіпень

- калі хацелі каб сын быу спакойны, разважлівы першую у купель нпалівалі ваду са студня

- пры купанні павітуха рауняла ножкі дзіцяці, гладзіла па галоуцы, каб яна была круглая, злегку сцісківала носік, каб быу прыгожы

- ваду пасля купання вылівалі у ціхім месцы, часцей пад пладовае дрэва ці пад вугал хаты

- калі купалі дзяучыну, вылівалі на ганак, каб стаушы дарослай яна хутка выйшла замуж

- пасля купання дзіця клалі на правы бок, каб не быу ляушуком

- у калыску дзіуяці клалі вугольчык, хлеб-соль ці ката каб адагнаць злыя сілы

Першыя гады жыцця дзіцяці

Нельга пераступаць праз дзіця, бо яно не будзе расці

Нельга гайдаць пустую калыску, бо гэта можа прывесці да смерці дзіцяці

Пры першых самастойных кроках дзіцяці трэба нажом правесці на падлозе лінію паміж нагамі дзіцяці, са словамі: “разарвіцеся путы”

Ад сурокаў дзіцяці даюць піць ваду, якую зліваюць тры разы скрозь прабой замка

Да года нельга шыць дзіцяці адзенне з новага матэрыялу, і нельга даваць глядзецца у люстэрка

Каб дзіця хутчэй пачало хадзіць, перад ім каталі курыная яйка ў той час, як дзіця стала поўзаць

Стоячы над дзіцем, забаранялася пацягвацца - інакш дзіця вырасце гультаяватае

Лес дзіцяці ў многім залежыць ад дня нараджэння. Народжаныя ў панядзелак будуць няўмелымі, няўдалымі; ў аўторак нараджаліся тыя, хто мог надзейна выконваць самую адказную работу; ў сераду на свет з`яўляліся людзі, у якіх шчасце межавала з няшчасцем, багацце з беднасцю. У чацвер нараджаліся дзеці, здатныя да навукі, спрытныя, працаздольныя, але нядоўгага веку. Народжаныя ў пятніцу часцей за ўсе станавіліся зладзеямі або п'яніцамі. Суботнія дзеці былі шчаслівымі і ўдачлівымі. Але самыя шчаслівыя дзеці нараджаліся ў нядзелю, грамадскі поспех рабіў іх уладарамі сусвету.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Этнаграфічная рэтраспектыва свята "Каляда" і сучаснае ўвасабленне. Персаніфікацыя калядных герояў. Спецыфіка маскі і абрадавага пераапранання на беларускіх землях. Творчая заяўка на правядзенне свята "Каляда". Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята.

    дипломная работа [1,1 M], добавлен 12.12.2013

  • Купалле на Беларусі: агульная характарыстыка свята: генезіс і этымалогія назвы, паходжанне свята, асноўныя абрады і звычаі. Гульнёвыя дзеі: семантыка i сімволіка. Падрыхтоўка і правядзенне свята: творчая заяўка, рэжысерская задума, літаратурны сцэнарый.

    дипломная работа [102,7 K], добавлен 12.12.2013

  • Агляд асноўных этапаў развіцця беларускага выяўленчага мастацтва. Мастацтва старажытнабеларускіх княстваў. Спецыфіка развіцця беларускага жывапісу, графікі і скульптуры на працягу X-пачатку XX стагоддзя. Разгляд мастацтва рукапіснай кнігі і пластыкі.

    курсовая работа [146,3 K], добавлен 12.12.2013

  • Даследаванне жыцця і творчасці драматурга М. Трухана. Разгляд драматургічнай спадчыны Ф. Аляхновіча перыяду 1917—1920 гг. Яго першыя "фальклорныя" п'есы, якія адлюстроўвалі розныя накірункі яго мастацкіх пошукаў. Рэжысерскі аналіз п’есы "Чорт і Баба".

    дипломная работа [48,8 K], добавлен 22.03.2017

  • Гісторыя развіцця светлавога абсталявання, вогненныя прадстаўлення народаў свету. Тэхналогіі светлавога афармлення свята: светлавое афармленне і пастановачная асвятленне. Тэхнічная характарыстыка светлавога абсталявання: лазеры, пражэктары, страбаскопы.

    курсовая работа [4,4 M], добавлен 16.10.2014

  • Культавае дойлідства на Беларусі эпохі адраджэння. Стыль барока і класіцызм у культавым дойлідстве. Асаблівасці развіцця культавага дойлідства. Петрапаўлаўская царква як помнік архітэктуры. Гісторыя храма. Роля храма у сучасным жыцці праваслаўных мінчан.

    контрольная работа [29,6 K], добавлен 26.12.2013

  • Перший пісенний конкурс Євробачення, проведений у Швейцарії. Його учасники та песні. Правила пісенного конкурсу: кількість країн та пісень, виконавці, мови, новизна пісень та оригінальність, вокал та інструменти, процедура відбору, рекорди і досягнення.

    презентация [1,2 M], добавлен 07.04.2019

  • Культурная антрапалогія: ўсе аспекты чалавечага перакананні, паводзіны і ідэі. Традыцыйнай ролі жанчыны ў грамадстве у В'етнаме і Пакістане. Жаночых палавых мутацый, якія раней вядомай як жаночае абразаньне. Барацьба супраць гэтай практыкі ў Судане.

    реферат [33,5 K], добавлен 08.03.2010

  • Станавленне буржуазнага грамадства, якэя паскорыла працэсы культурнага жыцця Беларусі ў канцы ХIХ ст., ўздзеянне на развіццё культуры руской культуры. Вядучае месца мастацкай літаратуры, тэатральная і музычная культура выяўленчае мастацтва і архітэктура.

    реферат [17,5 K], добавлен 31.12.2010

  • Тэхналагічны і мастацкі аспекты развіцця керамікі. Мастацка-вобразнае рашэнне, распрацоўка канцэпцыі праекта "Віцьба" за кошт спалучэння керамічных тэхнік ганчарнага і ручнога фармавання. Тэхналагічныя асаблівасці вытворчасці вырабаў з керамікі.

    дипломная работа [58,9 K], добавлен 04.06.2015

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.