Мясцовыя традыцыі святкавання свята Івана Купалы ў Беларусі
Купалле на Беларусі: агульная характарыстыка свята: генезіс і этымалогія назвы, паходжанне свята, асноўныя абрады і звычаі. Гульнёвыя дзеі: семантыка i сімволіка. Падрыхтоўка і правядзенне свята: творчая заяўка, рэжысерская задума, літаратурны сцэнарый.
Рубрика | Культура и искусство |
Вид | дипломная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 12.12.2013 |
Размер файла | 102,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Колькасць арганізацый зацікаўленых ў правядзенні свята
Барысаўскі раённы аддзел культуры;
Забалоцкі сельскі савет дыпутатаў;
Забалоцкі Дом культуры.
Праграма свята
20:00 - 21:30
Частаванне беларускімі народнымі стравамі.Праспяваешь купальскую прыпеўку, атрымаешь цукерку.
Выстава продаж купальскіх кветак, букетаў і вянкоў з кветак.
Майстр клас па пляценню купальскіх вянкоў для дзяцей
Гульнёвыя пляцоўкі:
1. Асілак
2. Жартоўная купальская латарэя(грашовая)
Пляцоўка Свята пачалося. Прыступкі СДК. Галоўная пляцоўка
20:30 - 22:00 - тэатралізавана гульнёвая праграмма Купалінка ноч маленька
22:30 - 23:30 - канцэрт з удзелам народных калектываў і студэнтаў БДУКіМ
Пляцоўка Разгарайся купальскі агонь. Стадыён каля СДК
22:00 - 22:10 - запальванне купальскага вогнішча
22:10 - 22:30
· Купальскі карагод
· Скокі праз вогнішча
· Гульні
· Варожбы
Плошча каля СДК
23:30-3.00 - Начная купальская этнадыскатэка
Папярэдні каштарыс затратна правядзенне свята да купалля “Купалінка ноч маленька” 06.07.2012 года
Афармленне і ўладкаванне сцэнічных пляцовак - 400.000
Камандзіровачныя выдаткі - 500.000
Сувенірная прадукцыя - 500.000
Аплата транспартных затрат - 600.000
Выпуск друкаванай прадукцыі - 600.000
Набыцце абсталяванне для музычнага афармлення - 400.000
Харчаванне ўдзельнікаў і гасцей свята - 1.000.000
Усяго: - 4.000.000 (чатыры мільена рублеў)
2.2 Рэжысерская задума і яе кампаненты
Тэма: Захаванне рэгіянальных купальскіх традыцый.
Ідэя - звышзадача: Заклік да моладзі: за павагу і захаванне гістарычнай культуры продкаў.
Месца правядзення свята і яго архітэктурна - ландшафныя асаблівасці.
Забалоцкі Дом культуры выдатнае месца для масавых гулянняў, размешчаны ў цэнтры аграгарадку. Плошча каля Дома культуры вельмі вялікая, якую можна выкарыстаць для размяшчэння розных пляцовак, а таксама размясціць вогнішча. Засажана вялікая колькасць дрэў, што дае магчымасць для рэалістычнага ўвасаблення многіх эпізодаў свята. Дадатак да ўсяго гэтага,прадугледжаны месцы для адпачынку пасіўных удзельнікаў свята.
Падзея, якую адзначае свята.
Дзень летняга сонцастаяння
Форма ўвасаблення свята.
Трансфармацыя свята “Купалле”на аснове
Адрас свята:Свята”Купалле” разлічана на рознаўзроставую аўдыторыю.
Ідэя:Адраджэнне свята Купалле на сучасным этапе.
Праграма свята
20:00-21:30
Частаванне беларускімі народнымі стравамі.Праспяваешь купальскую прыпеўку, атрымаешь цукерку.
Выстава продаж купальскіх кветак, букетаў і вянкоў з кветак.
Майстр клас па пляценню купальскіх вянкоў для дзяцей
Гульнёвыя пляцоўкі:
1. Асілак
2. Жартоўная купальская латарэя(грашовая)
Пляцоўка. Свята пачалося. Прыступкі СДК. Галоўная пляцоўка
20:30-22:00 - тэатралізавана гульнёвая праграмма Купалінка ноч маленька
22:30 -23:30 - канцэрт з удзелам народных калектываў і студэнтаў БДУКіМ
Пляцоўка. Разгарайся купальскі агонь . Стадыён каля СДК
22:00-22:10 - запальванне купальскага вогнішча
22:10-22:30
· Купальскі карагод
· Скокі праз вогнішча
· Гульні
· Варожбы
Плошча каля СДК
23:30-3.00 - Начная купальская этнадыскатэка.
Сцэнарна рэжысёрскае ўвасабленне свята
Сцэнарны план
Ш 20:00-21:30 - Да пачатку свята працуе пляцоўка гасцінны двор. Адпраўленне хлопцаў збіраць жабрацкі воз. Дзяўчынкі плятуць вянкі і збіраюцца на купалле. Тут наладжаны продаж вянкоў, букетаў з кветак. Таксама ўсе госці частуюцца беларускімі народнымі стравамі. Праводзіцца гульнёвая праграмма “Шалаш варожбаў”;
Ш 20:30-22:00 - тэатралізавана-гульневае прадстаўленне “Купалінка ноч маленька”;
Ш 20:30-20:35 - з'яўленне Дзеда і Бабы .Гульнёвы блок дзеда і бабы.
· Прыпеўкі.
· Лаўкач (накідавання вянка на палку).
· Калодка (катанне калодкі).
Ш 21:05-21:10 - Купалінка разам з дзяўчатамі выконваюць харэагрфічную кампазіціыю “Купалінка”;
Ш 21:10:21:20 - Купалінка і сяброўкі праводзяць варожбы;
Ш 21:20-21:25 - Купаліш разам з сябрамі выконваюць музычны нумар;
Ш 21:25-21:30 - Купалінка, Купаліш і сябры праводзяць танец -гульню. Святочная полька з усімі гасцямі свята;
Ш 21:35-21:45 - Купаліш адпраўляецца шукаць папараць-кветку шчасця. Выступленне калектыву;
Ш 21:45-21:55 - Купаліш сустракаецца з нячысцікамі. Яны не хочуць аддаваць папараць-кветку. Купаліш праводзіць гульню “Перацягванне каната”;
Ш 21:45-22:00 - Купаліш з сябрамі прыходзяць да Купалінкі, дорыць ёй Кветку-папараць. Усе ідуць запальваць купальскае вогнішча. Музычны нумар;
Ш 22:00-22:10 - Запаліванне купальскага вогнішча;
Ш 22:10-22:30 - Усе дзеючыя асобы праводзяць гульнёвую праграмму;
Гульнёвы блок:
· Карагодная гульня”Выбар пары”;
· Гульня”Скокі праз вогнішча”;
· Гульня”Цалаванне праз вянок”;
Ш 22:30-23:30 - канцэрт фальклёрных калектываў і студэнтаў БДУКіМ у іх ліку Вераніка Сахоўская, Кацярына Малькевіч, Шарапа Юрый, Ганна Паўленка;
Закрыццё свята
Ш 23:30-3.00 - Начная купальская этна дыскатэка для гасцей свята.
Сцэнарна-рэжысёрскі ход: Імкненне стварыць свята паводле традыцый у сучаснасці праз дзеянне персанажаў: Купаліш, Купалінка, Баба, Дзед, Варажэя і Нячысцік.
2.3 Літаратурны сцэнарый
Эпізод 1: пралог “Гасцінны двор”
(Гучыць беларуская народная песня “Як на Йвана”)
1 Дзяўчына: Пойдзем, дзевачкі, кветкі рваці, ды вяночкі сплятаці!
2 Дзяўчына: Каб вяночкі прыгожыя былі, каб хлопцы нас любілі.
3 Дзяўчына: Я сёння кветкі на вянок буду рваці з чатырох дарог.
Купалінка: А навошта з чатырох?
3 Дзяўчына: Маці казала, тады хлопцы з весак, дзе гэтыя дарогі ляжаць, будуць бегаць за мной як шаленыя
2 Дзяўчына: А я багата нарву вечрам, у хаце торкну, раніцай пагляджу, калі распусцяцца - жыць буду добра, багата.
3 Дзяўчына: А мой вянок будзе з рамонкамі
1 Дзяўчына: А мой з ружамі
2 Дзяўчына: А у цябе, Купалінка, які вянок будзе?
Купалінка: Яшчэ не ведаю… Дзяўчаткі пойдзем разам ды ў поле, зёлачкі-кветачкі збіраць, добры песенькі спяваць. Усіх дзяўчат мы запрашаем, пойдзем разам паспяшаем.
(Купальская аўтэнтычная дзявочая песня “Ой, пойдзем, сястрыцы”, воз з хлопцамі пад'язджае да варот)
1 Хлопец: Тррр сляпая, прыехалі!!!
2 Хлопец: Ну вось спазніліся, дзяўчат не пабачым…
3 Хлопец: Нічога вечар не далёка, яшчэ пагуляем.
4 Хлопец: Зараз трэба ехаць воз жабрацкі ладзіць, па хатам лазіць, дзе чаго да вогнішча знайсці.
Купаліш: Ну ці ёсць сярод вас хлопцы спрытныя ды дужыя?.. Ёсць, тады разам паехалі непатрэбшчыну па вёсцы збіраць. А ўсіх астатніх запрашаем на наш “Гасцінны двор”, тут вас ўжо чакаюць. Паехалі!!!
(Хлопцы з песнямі народная “Лайдакі” ад'яжджаюць у вёску. Гледачы праходзяць у двор)
Эпізод 2: “Гасцінны двор”
Майстра: Дзевачкі мілыя, падыходзьце сюды, будзем разам вяночкі плясці… Я ў гэтым сапраўдная майстра, хто не ўмее хутка навучу.
Кветачніца: Госцікі даражэнькія, запрашаю вас сюды да мяне. Калі ласка, вось кветачкі-букецікі купальскія, можна купіць па танный цане. Хлопчыкі і мужчыны набывайце сваім каханым, не цурайцеся.
Купалінка: А я вас запрашаю бліжэй да мяне атрымоўваць падарункі, хто прыпеўку праспявае, ці весялушку раскажа, той падарунак і атрымае.
Варажэя: Дзяўчынкі, а хто хоча ведаць будучыню сваю?.. Калі ласка сюды ў “Шалаш варожбаў”. Ды не думайце, не падману, толькі праўду скажу…
Латарэйшчыца: Людзі добрыя, набывайце бязпройгрышную латарэю, прызы нікога не заставяць без усмешкі, усяго тры рублі і добры настрой гарантуецца.
Асілак: А ці ёсць сярод вас мужчыны сапраўдныя, спрытныя, удалыя? Падыходзьце да мяне, мы гэта праверым…
(Разыходзяцца па месцам дзеяння гульневых пляцовак)
Эпізод 3: Шалаш варожбаў
Вядучая: Купальскія варожбы. Яшчэ адзін паэтычны штрых да духоўнага жыцця нашых дзядоў i прадзедаў. Яны былі ўцехаю i забаваю, бо заўседы неслі чалавеку надзею. Згадзіцеся, каму з маладых не хацелася б пранікнуць у будучыню, даведацца пра суджанага-раджанага, сямейны лес? Ці не так?
(Гледачы адказваюць).
Вядучая: Вось i мы зараз з вамі паварожым. Паспрабуем акунуцца ў гэтыя таямнічыя скарбы мінулага! Пачынаем.
(Запальвае яшчэ адну свечку).
Вось гэту свечку вы перадавайце хуценька адзін аднаму. І ў каго яна па заканчэнні музыкі застанецца -- той самы шчасны сённяшнім свяце.
(Гледачы перадаюць свечку. У каго яна засталася па заканчэнні музыкі, той падыходзіць да Вядучай).
Вядучая: Вось наша першая удзельніца варожбы -- самая шчасная дзяўчына на нашым свяце. Давайце зараз выберам самую прыгожую і самую вясёлую дзяўчыну. І зробім мы гэта пры дапамозе чароўнай свечачкі.
(Гледачы зноў перадаюць свечку адзін аднаму. Дзяўчаты выходзяць да Вядучай).
Вядучая: Вось нашая самая шчасная, самая прыгожая i самая вяселая дзяўчына. Выберыце сабе, калі ласка, яшчэ па адной сяброўцы, і мы пачнем варажыць.
(Дзяўчаты яшчэ запрашаюць з гледачоу трох удзельніц, усе падыходзяць да Вядучай).
Вядучая: Вось нашы першыя ўдзельніцы. На купала ўсе дзяўчаткі вось як варажьлі: выходзілі на двор, набіралі галінкі у фартух i беглі ў хату. А ў хаце лічылі галінкі, іх колькасць прадказвала будучыню. Дзяўчаткі зараз хуценька выбягайце з шалаша, пакуль мы лічым да дзесяці, збірайце невялічкія галінкі… (пасля) цотны ix лік -- хутка быць у пары, а калі няцотны - у гэтым годзе яшчэ не стрэнецца з суджаным.
(Ідзе варожба з галінкамі)
Ну, вось мы i спазналі, хто ў гэтым годзе будзе ў пары. Але згадзіцеся, кожнай дзяўчыне цікава ведаць, ці раней яна за свaix сябровак замуж пойдзе. І вось што для гэтага рабілі: скінуўшы чаравік, мералі iм дарогу ад покуці да парога. Чый першы ля парога апынецца, тая напярод замуж пойдзе.
Зараз i мы паспрабуем так паваражыць. Хто хоча ведаць, здымайце чаравікі і мерайце ўздож усланага пакрывала.
(Дзяўчаты здымаюць па чаравіку, мераюць iм дарогу).
Вядучая: Мы даведаліся, каму ў гэтым годзе ў пары быць, i хто раней замуж пойдзе. Але ж яшчэ цікава ведаць, якога нораву будзе ваш суджаны.
А дастанешся хлопцу браваму,
Хлопцу браваму, кучараваму,
Хлопцу зграбнаму i высокаму,
Хлопцу смеламу i разумнаму.
Вось у мяне, дзяўчаткі, -- чароўны яшчычак, па чарзе кожная з вас хай выцягвае сабе рэч, і мы даведаемся, якога нораву суджанны будзе.
Вядучая: Вось, дзяўчата, вы даведаліся, якіх хлопцаў чакаць вам у сваты. Але ж цікава, адкуль яны з'явяцца? Таму выходзьце да мяне, зараз мы даведаемся, з якога боку сватоў чакаць! А раней вось як гэта рабілі.
(Вядучая бярэ доўгую палку)
Бралі завостраны кол i ставілі яго перад сабой, а затым выпускалі з рук. У які бок кол упадзе, адтуль i сватоў чакаць.
Ну, паспрабуем? (Па чарзе адпускаюць кол, растлумачвае):
Чакай, дзяўчына, прыезжых сватоў здалёк, мо з-за мяжы нават. Падобна, нейю госць адтуль да цябе завітае.
Ну а ты, дзяўчына, не вельмі далека пойдзеш ад роднай хаткі. Добры сусед к табе завітае.
Вядучая: А зараз, дзяўчаткі, давайце паваражым на вадзе. Даведаемся ж у колькі гадкоў сватоў чакаць. Варажыць проста, вось у мяне ёсць чароўная іголачка, апускаем яе не кранаючыся вады і лічым колькі поўных кружочкаў зробіць іголачка.
(Варожба з іголачкай)
Дзякуй вам, дзяўчаткі! Сядайце, калі ласка!
Вось i ўсё, што мы паспелі.
Варажьлі, як умелі,
Жаніхоў павыбіралі,
Ды развітвацца нам час!
Шчасця зычу i кахання,
Хай спаўняюцца жаданні.
Зараз жа на развітанне
Шчыра дзякую я вам.
Госцікі даражэнькія, да сустрэчы!
Эпізод 4: Тэатралізаваны-канцэрт “Купалінка - ноч маленька”
Баба: Вой, вой, людцы добрыя!!! Што ж гэта робіцца? Знялі з хлява дзверы, колы з павозкі паздымалі, старую кабылу ўкралі… А гэты валацуга, нават з печы не злез. Дзед, ідзі шукай па сялу, дзе наша дабро прападае, што ўсё жыццё нажывалі.
Дзед: А-ха-ха, ну ты зусім са збясілася…Нашто табе колы, калі павозка згніла? І дзверы, калі хлеў зарэў?..
Баба: Ты яшчэ скажы,што кабыла непатрэбна?.. За яе столькі грошай давалі, а ты так проста аддаў.
Дзед: Ды яе толькі на балоце ў лесе твань чакае, ледзь дыхае тая кабыла, а хлопцы яе вернуць не хвалюйся.
Баба: Ага, вернуць, паглядзіш!..
Дзед: Што за жанчына?.. Чорт.
Баба: Хто я чорт? Ды я табе зараз!!!
(прыпеўкі “Баба і Дзед”)
Дзед: Ой, хопіць сварыцца, свята ж сёння... Дзе стол, дзе што на стале?..
Баба: Зараз дам я табе па галаве!..Ты што ж гэта на гулянне збіраешся?..
Дзед: А чаму гэта і не?.. Я яшчэ ого-го…
Баба: Я го-гокну табе зараз… А дзе гэта ўнучка наша Купалінка падзявалася?...
Дзед: Як дзе? Вяночкі в'е, на кавалераў гадае, такая як і ты была маладая.
Баба: Куды ёй, рана яшчэ, семнаццаць гадочкаў толькі ёй.. А ну пайшлі яе пашукаем,і дамоў хутчэй паспяшаем…
(нумар песня дзяўчат аўтэнтычная “Купала на Йвана…”)
Купалінка: Ой, падружанькі вось і Купала на дварэ, а не паклікаў на гулянне ніхто мяне…
1 Дзяўчына: Бедненькая мая, любая сябровачка.
2 Дзяўчына: Усе яны такія, то зрок з запалам на цябе кідаюць, то холадам як лёд глядзяць.
3 Дзяўчына: А як жа Купаліш, ён жа табе кветкі начамі насіў?
Купалінка: Пасля таго як мая бабка яго пернікам абагрэла, больш не носіць.
(смяюцца)
1 Дзяўчына: Эх, так дык героі, а тут і гаварыць няма чаго.
(нумар песня Катя Малькевіч “Рэчанька” з рэпертуару Ірыны Дарафеявай)
1 Дзяўчына: Ну што, пачнем варажыць?
Купалінка: Давайце, а як?..
2 Дзяўчына: Вось, сябровачкі, пазычыла ў бацькі стары бот…
3 Дзяўчына: Фу… Навошта нам гэты стары і дыравы бот?
2 Дзяўчына: А ты ня ведаеш?.. Здаўна было такое, кідаеш бот праз агароджу, спінай стоячы да захаду сонца, куды носам пакажа адтуль сватоў чакаць. (Кідаюць па-парадку, а затым дзяўчат гледачоў запрашаюць)
(гульня “Бот”)
Купалінка: Калі верыць нашым варожбам, майго суджанага трэба чакаць адтуль, дзе сонца заходзіць…
3 Дзяўчына: Глядзіце! Там Купаліш з сябрамі на коніку едзе, песні спявае і ў гармонік іграе…
2 Дзяўчына: Вось ён твой суджаны…
Купалінка: Няўжо усё гэта праўда
(нумар песня мужчынскі хор бел. народная “Распрагайце хлопцы коней”)
1 Хлопец: Хлопцы, няўжо мы прыехалі ў рай?
2 Хлопец: Вакол бялюткія анёлы, прыгожае наваколле і чыстае паветра.
1 Дзяўчына: Вы мусіць нечага наеліся?.. Які рай, анёлы?.. Тут зямля і людзі добрыя…
2 Дзяўчына: Рай у другі бок… Ні туды прыехалі…
3 Хлопец: А мы прыляцелі на крылах кахання…
3 Дзяўчына: А конь вам ляцець дапамагаў, ці мо ён таксама крылы мае?
1 Хлопец: Вось кветачак вам прыняслі, каб нас да сябе прынялі.
1 Дзяўчына: Свае венікі можаце ў вогнішчы спаліць.
Купаліш: Ай, дзяўчаты не крычыце, лепей песню прыкажыце. Станчым разам пад гармонік, каб заржаў наш сівы конік!
(нумар танец-карагод “Цяцерка”)
Купалінка: Добра патанцавалі, але мала радасці ад танцаў, давайце пагуляем, хто спрытнейшы тут спазнаем?
Купаліш: Гуляць мы добра ўмеем, хлопцы, цягніце сюды калодкі, зараз мы паглядзім хто самы лепшы.
(гульня “Калодка”, дзеляцца на дзве каманды, перакачваюць калодкі, хто першы)
Баба: А вось дзе яны? Гуляюць… Купалінка, калі ты павінна была дома быць?
Купалінка: Бабуля, сягодня ж Купала…
Баба: Во мне свята знайшла, і што ты ўжо гуляць збіраешся, дарослая? Хутчэй дадому!
Купалінка: Родненькая, дазволь яшчэ крыху…
Баба: Ніякіх крыху, марш! А-а-а, во і кавалер… Што мала пернікам палучыў?
Купаліш: А я б яшчэ не адказаўся, каб толькі Купалінку бачыць.
Баба: Чаго захацеў, не для цябе я яе расціла… Ты ж нічога не маеш, толькі песні спяваеш.
Купаліш: Дазвольце ёй крыху болей пагуляць…
Баба: Ха, каго мне слухаць?.. Вось што, сёння Купала, калі ты прынясеш мне кветку папараці да той пары пакуль першы касцер запылае, тады дазволю дзяўчыне з табой гуляць.
Купалінка: Гэта немагчыма, не быць мне шчаслівай… (з плачам уцякае і бабуля следам за ёй).
Купаліш: І дзе ж мне яе шукаць, калі яна нават і па праўдзе не існуе?
Дзед: Хлопец, не гаруй так… Кветку знайсці можна. Ды і не адзін ты. Глядзі колькі сяброў вакол. Галоўнае верыць і ўсё атрымаецца…
Купаліш: Сябры, ведаеце пра маю бяду… Прашу вас дапамагчы, кветку папараці знайсці, а хто мне дапаможа таму узнагароду абяцаю.
(нумар мужчынская сольная народная песня Ю. Шарапа “Сівы конь”, кветку знаходзяць, але там яе старожаць нячысцікі)
Нячысцік: (выбягаюць з крыкамі, свістам, ляпаннем у каструлі) Кветачку, вы знайшлі, але яна наша… Мы яе вам так проста не аддадзім?..
Купаліш: Што хочаш прасі?..
Нячысцік: У цябе няма чаго браць… Але калі здолееш нас павесяліць, можа зміласцівімся…
Купаліш: Як жа вас павесяліць песню праспяваць, ці ў гульні пагуляць?
Нячысцік: Спяваць мы і самі ўмеем (равуць) Гульні любім, болей.
Купаліш: Ну тады, хлопцы, цягніце канат… Даражэнькія, дапамажыце найцямнейшае спадарства развесяліць!
(гульня “Перацягванне каната”)
Купаліш: Ну як вам наша гульня весялушка?
Нячысцік: Добра, але мала… Давай яшчэ…
Купаліш: Прабач, сёння яшчэ доўга гуляць будзем, але кветачка мне зараз патрэбна.
Нячысцік: Не-е-е, мы лепей назад дадому пойдзем, калі гуляў зараз ня будзе…
Купаліш: Мы дамаўляліся … Калі вы слова не трымаеце, тады вось жывой вадзіцы адведвайце. Дзеткі дапамагайце ў іх кветку адбіраць.(паліваюць вадой нячысцікаў)
Нячысцікі: Прабачце нас, забірайце…
Купаліш: Вось яна, хутчэй да Купалінкі.
(нумар песня Купалінкі “Ластаўка” з рэпертуару І. Дарафеевай)
Баба: Чаго ты галосіш? Непатрэбен ён табе… Прыйдзе час знойдзецца нехта лепшы.
Купалінка: Мне яго для шчасця на варожбах прадказалі.
Баба: Гэта ўсё хлусня, кветка-папараці, варожбы - нічога не існуе.
Дзед: (забягае дзед) Баба, прыбірай унучку на гулянне, малойчык кветачку знайшоў.
Баба: Што ты гародзіш? Якую кветку?
Дзед: Кветку шчасця, кветку жыцця…
Баба: Што? Не можа быць?
Купаліш: (уваходзіць) Вось абяцанае, цяпер ваша слова.
Баба: Гэта падман, яна не сапраўдная…
Дзед: А мы зараз гэта праверым, ад сапраўднай папараці-кветкі можна Купальскае вогнішча запаліць. Купаліш, збірай усё наваколле, каб сведкі былі, хадзем разам вогнішча ладзіць.
(Уся грамада рушыць да вогніва, спяваюць народную песню “Купалінку”, калі агонь запалаў, робяць карагод)
Эпізод 5: Гульні ля кастра
1. Карагод “Купалінка”
(Пад фальклорную песню усе ладзяць карагод вакол вогнішча)
2. Гульня са свечкай
(На кім свечка спыніцца, той робіць скок праз касцёр)
3. Гульня перакідання вянкоў
(Дзяўчаты перакідаюць вянкі, а хлопцы ловяць іх, тым самым фарміруюцца пары)
4. Гульня на выбар пары
(Парныя скокі праз касцёр, калі рукі разарваліся - пара пакідае гульню)
5. Гульня пацалункаў праз вянок
(Застаўшыяся пары танчаць, становяцца спінамі, калі пасля разліку іх твары глядзяць у адзін бок, цалуюцца праз вянок, гульня прадаўжаецца да перамогі адной пары)
6. Гульня-варажба “Гары вянок”
(Дзяўчаты кідаюць вянкі ў касцёр, чый згарыць першы, тая выйдзе замуж хутчэй)
Эпізод 6: канцэрт “Купалялё”
Купалінка: Сягоння й Купала, заўтра Ян,
Да зайграй, сонейка, заіграй нам.
Каб зялёныя лугі шумелі,
Каб сырая зямля стагнала.
Купаліш: Каб сырая зямля стагнала,
Дай ад дзявоцкага гуляння.
Дай ад дзявоцкага гуляння,
Дай ад жаночага спявання.
Купалінка: Разгарэўся купальскі касцёр,
Нашы песні ляцяць аж да зор.
Купаліш: Свята канцэртам прадаўжаем,
Бліжэй усіх вас запрашаем.
Вітайце на сцэне Яўгена Коршуна
(песні “Карчомка”, “Дуб да дуба” з рэпертуару группы “Крамбамбуля”)
Купалінка: Запрашаем на сцэну Кацярыну Малькевіч
(песні “Вёсачка”, “Вянок на вадзе ” з рэпертуару Ірыны Дарафеевай)
Купаліш: Наступнай сваё вакальнае майстэрства вам прадставіць Вераніка Сахоўская, сустракайце.
(песні “Варажы”, “Купальская ноч” з рэпертуару грруппы “Млын”)
Купаліш: Шчырымі апладысментамі сустракайце трыо прыгожых дзяўчат
(народныя песні “Гудзіць вуліца”, “Палай” )
Купалінка: На сцэне Юрый Шарапа
(песні “Зорачкі”, “Яблыні” з рэпертуару гр. “Ляпіс Трубецкой”)
Купалінка: Шчыра вітайце, Ганну Паўленка
(песні “Пахне чабор”, “Бывайце здаровы” з рэпертуару Л.Вольскага)
Купалінка: Вось і закончылася нашае Купалле -- свята росквіту зямлі, свята народнай тврчасці...
Купаліш: Праводзілі мы сонца на другую палову года.
Купалінка: Хай і ў гэтай палавіне года
Кветка шчасця будзе ў народа,
Купаліш: Каб на зямлі калоссе рассцілалася
Ды шмат хлеба урадзілася,
Купалінка: Каб адзін аднаго паважалі,
Бацьку з маці не забывалі,
Купаліш: Нашу спадчыну шанавалі,
Ды купальскую ноч успаміналі
Купалінка: I няхай дапамогуць вам у гэтым рукі -- чыстыя ад купальскай вады...
Купаліш: Ногі, дужыя ад купальскіх карагодаў...
Купалінка: Сэрцы, гарачыя ад купальскіх кастроў.
Творчыя і арганізацыйныя дзеі стварэння перадсвяточнай атмасферы
Рэклама - інфармацыйны матэрыял свята быў накіраваны на перадсвяточнай, а пасля - святочнай атмасферы.
Інфармацыйныя мерапрыемствы
Ш Выпусціць святочны нумар газеты;
Ш Аб'явы па радыё;
Ш Афішы;
Ш Праграма свята;
Ш Зазывальныя аб'езды па вуліцам;
Ш Зазывальныя тэксты і песні.
Надрукаваць:
Ш запрашэнні на свята;
Ш праграму свята;
Ш афішу свята.
Агульнаарганізацыйныя мерапрыемствы
Правесці:
Ш правесці суботнік на весцы;
Ш падрыхтоўка і азеляненне зон свята;
Ш распрацаваць планы - заданні калектывам устаноў вескі па мастацка - дэкаратыўным афармленні.
Мерапрыемствы мастацкай і мастацка - конкурснай накіраванасці
Ш арганізаваць конкурсы;
Ш арганізаваць гульневыя праграмы для дзяцей і дарослых;
2.4 Арганізацыйна-вытворчы план свята
Палажэнне аб правядзенні свята
Мэта правядзення свята:
Вывучэнне традыцый і абрадаў Купалля, яго рытуальных дзей, удасканаленне свята; стварэнне сцэнарыя тэатралізаванага прадстаўлення, які як мага больш здольны перадаць і раскрыць таямнічасць свята, эмацыянальна уздзейнічаць на гледача.
Задачы свята:
- вызначыць этымалогію слова “Купалле”;
- раскрыць семантыку, сімволіку і функцыянальнасць абрадавых падзей Купалля;
- разгледзець асноўныя адметнасці рытуальна-святочных дзей свята Купалле;
- распрацаваць сцэнарый святочнага абрада Купалле.
Арганізатары свята:
Барысаўскі райвыканкам
Адзел культуры Барысаўскага райвыканкама
Тэрмін правядзення свята: 6 ліпеня 2012 года
Умовы правядзення свята:
Свята “Купалле” разлічана на рознаўзроставую катэгорыю гледачоў і ўдзельнікаў. Свята размешчана на двух пляцоўках: галоўная пляцоўка - каля сельскага дому культуры,другая пляцоўка - на стадыёне каля сельскага дому культуры.
Фінансаванне свята: фінансаванне свята ажыцяўляецца з фонда Барысаўскага райвыканкама, згодна з распрацаванага каштарыса.
Склад аргкамітэта:
Старшыня аргкамітэта: Ленкіна А.Г. 8(033)356-65-79
Намеснік старшыні аргамітэта: Жарыкава Г.К. 8(029)575-64-32
Другі намеснік старшыні аргкамітэта: Грапцэвіч Е.М. 8(044)756-89-76
Дырэктар свята: Багданоўская І.Г. 8(044)754-32-45
Галоўны рэжысер свята: Шашкоў А.М. 8(029)575-60-28
Галоўны мастак: Арлоўская Л.Ю. 8(029)554-78-45
Музычны кіраўнік: Ярашэвіч В.А. 8(033)3215676
Гукарэжысер: Пінчук В.А. 8(044)515-49-83
Рабочы план працы аргкамітэта:
№ п/п |
Мерапрыемства |
Тэрмін выканання |
Адказны |
|
1. |
Склад папярэдняга каштарысу фінансавання свята |
01.06.12-04.06.12 |
Шашкова А.Г. |
|
2. |
Правядзенне інструктыўнага савяшчання па падрыхтоўцы і складанню аргкамітэта свята |
01.06.12 |
Ленкіна А.Г. |
|
3. |
Распрацоўка сцэнарнага плана свята і літаратурнага сцэнарыя. |
04.06.12-11.06.12 |
Шашкоў А.М. |
|
4. |
Распрацоўка плану па матэрыяльна-тэхнічнаму забеспячэнню свята |
07.06.12-15.06.12 |
Гурыновіч А.В. |
|
5. |
Інфармацыйныя мерапрыемствы па рэкламаванню свята |
14.06.12-20.06.12 |
Багданоўская І.Г. |
|
6. |
Запрашэнне гасцей і ўдзельнікаў свята,іх сустрэча |
20.06.12-25.06.12 |
Карпоўская Л.П. |
|
7. |
Набыццё падарункаў і прызоў |
28.06.12-05.07.12 |
Гурыновіч Н.М. |
|
8. |
Распрацоўка плану і правядзенне рэпетыцый |
20.06.12-06.07.12 |
Шашкоў А.М |
|
9. |
Афармленне галоўнай сцэны і астатніх пляцовак свята |
05.07.12-06.07.12 |
Арлоўская Л.Ю. |
|
10. |
Выпуск рэкламнай і сувенірнай прадукцыі |
25.06.12 |
Гурыновіч Н.М. |
|
11. |
Арганізацыя святочнага продажу і працы харчаб'ектаў |
05.07.12-06.07.12 |
Жарыкава Г.К. |
|
12. |
Арганізацыя канцэрта і святочнай дыскатэкі |
06.07.12-07.07.12 |
Шашкоў А.М. |
План работы дапаможных служб
Назва службы |
Час работы |
Адказны за выкананне |
|
Служба аховы парадку |
З 20.00 да 3.00 |
Пыжык С.В. |
|
Медыцынская служба |
З 20.00 да 3.00 |
Рудкоўская В.Э. |
|
Служба пажарнай аховы |
З 20.00 да 3.00 |
Старычонак А.Н. |
|
Транспартная служба |
З 19.00 да 4.00 |
Рабаў А.Ю. |
Выпіска на касцюмы
№ п/п |
Дзеючыя асобы і выканаўцы |
Касцюм і яго памер, колькасць |
Абутак і яго памер |
Галаўны убор |
|
1 |
Дзяўчыны-купалінкі |
Белыя кашулі, 4 шт., |
Белыя сапожкі, 4 пары, 36, 37, 38 р. |
Вянкі з жывых кветак |
|
2 |
Хлопцы-купалішы |
Сарочка з вышыўкай, штаны чорныя, 4шт |
Чорныя боты, 4 пары, 42, 42, 43, 45 р. |
||
3 |
Варажэя |
Цыганскі касцюм чырвона-чорны, 1шт. |
Чырвоныя боты, 1 пара, 35 р. |
Хусцінка на плечым цёмная з кветкамі |
|
4 |
Латарэйшчыца |
Бел.нац. касцюм барысаўскага павета: спадніца, сарочка, камізэлька, 1шт |
Чырвоныя боты, 1 пара, 35 р. |
Вянок з жывых кветак |
|
5 |
Асілак |
Спорт-касцюм, 1шт. |
|||
6 |
Дзед |
Бел.нац. барысаўскага павета: штаны, сарочка, паясок, 1 шт. |
Чорныя боты, 1пара, 42 р. |
Саламяны капялюш |
|
7 |
Баба |
Бел.нац. касцюм барысаўскага павета: спадніца, сарочка, камізэлька, 1 шт. |
Белыя боты, 1пара, 38 р. |
Хусцінка светлая з кветкамі |
|
8 |
Нячысцікі |
Чорнае атрэпье, накідка з мешкавіны, ласіны. |
Чорныяботы, 2 пары, 38, 42 р. |
Парык, рогі |
Графік пасяджэння аргкамітэта
Дата |
Час |
Месца |
Мэта правядзення |
Прысутныя |
Адказны |
|
01.06.12 |
12.00 |
Забалоцкі СДК |
Правядзенне інструктыўнага савяшчання па падрыхтоўцы і складанню аргкамітэта свята |
Старшыня аргкамітэта: Ленкіна А.Г. Нам. стар аргамітэта: Жарыкава Г.К. Дырэктар свята: Багданоўская І.Г. Галоўны рэжысер свята: Шашкоў А.М. Галоўны мастак: Арлоўская Л.Ю. Музычны кіраўнік: Ярашэвіч В.А. Гукарэжысер: Пінчук В.А. |
Ленкіна А.Г |
|
04.06.12 |
12.00 |
Інтэрнат №1 БДУКіМ |
Абмеркаванне рабочага і сцэнарнага плана |
Старшыня аргкамітэта: Ленкіна А.Г. Галоўны рэжысер свята: Шашкоў А.М. Другі рэжысер свята: Шарапа Ю.С. |
Шашкоў А.М. |
|
08.06.12 |
14.00 |
БДУКіМ |
Абмеркаванне мастацкага афармлення |
Дырэктар свята: Багданоўская І.Г. Галоўны рэжысер свята: Шашкоў А.М. Галоўны мастак: Арлоўская Л.Ю. |
Арлоўская Л.Ю. |
|
12.06.12 |
15.00 |
БДУКіМ |
Абмеркаванне творчай канцэпцыі свята і яе увасабленне ў літаратурным аспекце, пластычным і музычным рашэннях |
Нам. стар аргамітэта: Жарыкава Г.К. Галоўны рэжысер свята: Шашкоў А.М. Музычны кіраўнік: Ярашэвіч В.А. |
Ярашэвіч В.А. |
|
22.06.12 |
10.00 |
Барысаўскі райвыканкам |
Абмеркаванне арганізацыі работы дапаможных службаў свята |
Старшыня аргкамітэта: Ленкіна А.Г. Нам. стар аргамітэта: Жарыкава Г.К. Дырэктар свята: Багданоўская І.Г. Галоўны рэжысер свята: Шашкоў А.М. |
Жарыкава Г.К. |
|
04.07.12 |
17.00 |
Забалоцкі СДК |
Абмеркаванне агульнай гатоўнасці свята |
Старшыня аргкамітэта: Ленкіна А.Г. Дырэктар свята: Багданоўская І.Г. Галоўны рэжысер свята: Шашкоў А.М. |
Ленкіна А.Г. |
Выпіска на рэквізіт і бутафорыю
Месца дзеяння |
Найменаванне рэквізіту на сцэне |
Найменаванне рэквізіту для нарыхтоўкі |
Выканаўцы |
|
Экспазіцыя |
“Жабрацкі воз” |
Паліва для кастра |
Бабічаў У.Г, Апановіч С.Ч. |
|
Гульнёвая праграма |
“Шалаш” |
Кошык, свечка, румка, люстэрка, трэскі, зярно, бакал |
Паўленка Г.Дз. |
|
Гульнёвая праграма |
Латарэйны стол |
Латарэйныя білеты, прызы |
Багданоўская І.Г. |
|
Гульнёвая праграма |
Лава для вянкоў |
Вянкі, кветкі, зеляніна |
Гурыновіч Н.М |
|
Гульнёвая праграма |
Подыўм |
Гіра 24 кг |
Апановіч С.Ч. |
|
Тэтралізаваны канцэрт |
Лава |
Бот, Калодкі 2 шт., плот, Канат |
Шарапа Ю.С. |
|
Вогнішча |
Кастрышча |
Кветка папараці, вянкі, падарункі |
Шашкоў А.М. |
Графік работы аўтатранспарту свята
Дата |
Нумар аўтобуса |
Прозвішча, імя, імя па бацьку шафера, тэл |
Час і месца прыбыцця на свята |
Час адпраўлення за калектывамі |
Назва калектыву |
Месца дыслакацыі калектыву |
Месца дастаўкі калектыву |
Час адпраўлення калектыву са свята |
|
06.06.12 |
72465-ВА-5 |
Рабаў Аляксандр Мікалаевіч 8(029)963-63-89 |
12.00 Плошча быля СДК |
11.00 |
Студэнты БДУКіМ |
Г. Барысаў |
в. Забалоцце |
07.07.12 07.00 |
Музычная партытура
№ п/п |
Назва эпiзоду |
Назва музычнага фрагмента |
Рэплiка на пачатак музычнай дзеi |
Тэхнiчны спосаб |
Узровень гучання |
Даужыня гучання |
Рэплiка на зняцце гуку |
Тэхнiчны спосаб выкл. гуку |
|
1. |
“Гаснны двор” |
“Народная инструментальная музыка |
Каманда рэжысёра |
Адразу моцна |
9 |
5 хв |
Каманда рэжысёра |
Мiкшыраване гуку |
|
2. |
“Гасцінны двор” |
Гр.Палац “на граной нядзеле” |
Каманда рэжысёра |
Адразу моцна |
8 |
30 хв. |
“кругавая мізансцэна на задніку сцэны” |
Мiкшыраванне гуку |
|
3. |
“Дзявочы карагод” |
Акапэльныя народныя спевы |
Выхад дзяўчат на пляцоўку |
- |
- |
1,5 хвіліны |
- |
- |
|
4. |
“Жабрацкі воз” |
“Распрагайце хлопцы коней” |
Дзеўкі зходзяць з пляцоўкі спяваючы |
Увядзенне праз мiкшар |
6 |
2 хв. |
Хлопцы садзяцца на воз |
Мiкшыраванне гуку |
|
5. |
“Купальскія варожбы” |
“Лявоніха” |
Адна з дзяўчын кідае бот уверх |
Увядзенне праз мiкшар |
8 |
5хв |
Дзяўчына :” Ой, хто замуж пойдзе” |
Мiкшыраванне гуку |
|
6. |
“Каханыя-закаханы” |
“Полька Беларуская” Ансамбль “Сябры” |
Прыезд хлопцаў |
Увядзенне праз мiкшар |
4 |
10 сек |
Купаліш: “..Усе ўсміхнуліся” |
Мiкшыраванне гуку |
|
7. |
“Купалялё” |
“Рэчанька “ Сл. Ірыны Дарафеевай |
Дзяўчына села на лаву, вакол яе дзяўчаты |
Увядзенне праз мікшар |
8 |
30 сек |
Заспявала |
Мiкшыраванне гуку |
|
8. |
“Купальскія прыгоды” |
Народная інструментальная музыка |
Праход нячысцікаў |
Увядзенне праз мiкшар |
4 |
40 сек |
Купаліш :”Зараз мы табе пакажым” |
Мiкшыраванне гуку |
|
9. |
“Разгарайся купальскі агонь” |
Наролная інструментальтная музыка |
Купаліш “Усе да купальскага вогнішча” |
Увядзенне праз мікшар |
9 |
2 хв |
Купаліш “Скокі праз вогнішча” |
Мікшыраванне гуку |
|
10. |
Канцэрт “Купалялё” |
Гурт “Палац” “На граной нядзеле” |
Усе героі: “Слухаем і танчым” |
Увядзенне праз мiкшар |
8 |
1 мiн. |
Запрашэнне на сцэну ўдзельнікаў свята |
Мiкшыраванне гуку |
Графiк правядзення рэпетыцый
№ п/п |
Дата правядзення |
Час правядзення |
Месца правядзення |
Назва эпiзоду, нумара цi вiду рэпетыцыi |
Каго выклiкаюць на рэпетыцыю |
Адказны за правядзенне рэпетыцыi |
|
1. |
11 чэрвеня 2012 |
14.00 -16.00 |
БДУКі М 215 ауд |
Застольная рэпетыцыя (размеркаванне ролей; чытка сцэнарыя) |
4 курс |
Шашкоў А.М. |
|
2. |
13 чэрвеня 2012 |
14.00 - 16.00 |
БДУКі М 215 ауд |
Застольная рэпетыцыя (падтэкст, унутраны маналог; чытка па ролях) |
4 курс |
Шашкоў А.М. |
|
3. |
15 чэрвеня 2012 |
10.00 - 12.00 |
БДУКі М 211 ауд |
Планiровачная рэпетыцыя (пошук мiзансцэн) |
4 курс |
Шашкоў А.М. |
|
4. |
18 чэрвеня 2012 |
10.00 - 12.00 |
БДУКі М 211 ауд |
Планiровачная рэпетыцыя (рэпетыцыя з выгарадкамi напляцоўцы) |
4 курс |
Шашкоў А.М. |
|
5. |
20 чэрвеня 2012 |
10.00 - 12.00 |
БДУКі М 720 ауд |
Мантажная рэпетыцыя (гукавая, прагляд касцюмаў) |
4 курс |
Шашков А.М |
|
6. |
22 чэрвеня 2012 |
16.00 - 18.00 |
Забалоцкі СДК |
Зводная рэпетыцыя |
4 курс |
Шашкоў А.М. |
|
7. |
25 чэрвеня 2012 |
16.00 - 18.00 |
Забалоцкі СДК |
Прагонная рэпетыцыя |
4 курс |
Шашкоў А.М. |
|
8. |
27 чэрвеня 2012 |
16.00 - 18.00 |
Забалоцкі СДК |
Прагонная рэпетыцыя |
4 курс |
Шашкоў А.М. |
|
9. |
5 ліпеня 2012 |
16.00 - 20.00 |
Забалоцкі СДК |
Генеральная рэпетыцыя |
4 курс |
Шашкоў А.М. |
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Купалле - свята-апагей гадавога жыцця беларусаў - не страціла сваёй актуальнасці і па сённяшні дзень. Выкарыстоўваючы сучасныя тэхнічныя сродкі мастацкай выразнасці, на грунтоўнай аснове традыцыйнага фальклору ёсць магчымасць зрабіць яскравае свята з тэатралізаваным прадстаўлённем. Галоўныя плюсы такога мерапрыемства заключаюцца ў тым, што яно “плоць ад плоці” на генетычным ўзроні з беларускім самабытным этнасам.
На практыке ў працэсе напісання сцэнарыя для сцэнічнай дзеі, трэба ўлічваць разнастайныя мадэфікацыі абрадаў і рытуалаў, якія ўласцівы той, ці іншай мясцовасці. Гэта дапаможа найбольш пільна падыйсці да праблем развіцця культуры на месцах.
Такім чынам, Купалле -- свята летняга сонцас-таяння, якое адзначаецца ўсімі народамі Еўропы. Звычаі абрадавага Купалля маюць агульныя карані з праславянскімі, індаеўрапейскімі; яны захавалі рысы салярнага сонечнага і жывёлагадоўчага культаў. Аснову звычаяў свята ў Беларусі склалі магічныя дзеянні, звязаныя з культам сонца. У цэлым жа купальскія звычаі ўяўляюць сінтэз важнейшых культаў абрадавых свят: культаў сонца, раслін, вады і продкаў.
Сваёй працай я хачу ўзнавіць асноўныя асаблівасці правядзення асобных рытуалаў і абрадаў, характэрных менавіта Барысаўскаму краю, і нарэшце здейсніць трансфармацыю свята Купалля на Барысаўшчыні. Бо тут захавалася багатая спадчына традыцый, столькі цікавых асоб, якіх можна смела назваць носьбітамі традыцый, столькі цудоўных самадзейных і прафесійных калектываў і яшчэ добразычлівых і вясёлых жыхароў.
Мне б вельмі хацелась каб будучыя рэжысёры народных абрадаў і свят, робячы свята Купалле не паўторваліся з года ў год сваёй задумай правядзення гэтага свята. Каб людзі, якія будуць прыходзіць на Купалле не стаялі як “слупы” у розных кутках, а прымалі ўдзел у гульневых праграмах і дзеяннях свята.
БІБЛІЯГРАФІЯ
1. П.А. Гуд “Беларускае купалле. Кампазіцыя і семантыка абрадавых дзей”. Мн, 2006
2. Я.К. Адамовіч “Рана на Івана...”. Мн, 1998
3. Яўхім Карскі “Беларусы”. М, 2005
4. А.М. Аляхновіч “Фальклор ў выхаванні школьнікаў”, “Чатыры чвэрці”, Мн, 2008
5. І.І. Крук “Следам за сонцам. Беларускі народны каляндар”. Мн., 1998.
6. “Беларускі фальклор. Хрэстаматыя”. Мн., 1988.
7. Ліцьвінка В.Д. “Святы і абрады беларусаў”. - Мн.: Беларусь, 1997
8. Гуд П.А. “Тэхналогія стварэння свята”//вучэбны дапаможнік - Мн.: Бел. дзярж. ун-т культуры, 2004
9. “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў: у 6 т. Віцебскае Падзвінне. - Мн.: Бел.навука, 2004 / Магілёўскае Падняпроўе. 2001
10. БНТ “Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі” //Уклад..класіф., сістэм. матэрыялаў і камент. А.І. Гурскага; Уступ .арт. А.І. Гурскага, А.С. Ліса; Рэдкал.: А.С. Фядосік (гал.рэд.) і інш. - Мн.: Навука і тэхніка, 1990
11. “Беларускі фальклор” //хрэстаматыя. - 2-е выд.,дап. - Мн.: Выш.шк.,1977
12. Ліцвінка В. “Святы і абрады беларусаў”.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Этнаграфічная рэтраспектыва свята "Каляда" і сучаснае ўвасабленне. Персаніфікацыя калядных герояў. Спецыфіка маскі і абрадавага пераапранання на беларускіх землях. Творчая заяўка на правядзенне свята "Каляда". Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята.
дипломная работа [1,1 M], добавлен 12.12.2013Правядзенне народнага свята Масленіца на выснове старажытных традыцый і іх аб'яднання з сучаснай культурай. Гінезіс свята, этымалогія назвы. Агульныя рысы святкавання. Рэжысёрскі праект абрадавага свята "Масленіца". Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята.
дипломная работа [88,3 K], добавлен 12.06.2015Головні професійні та релігійни свята, які відмічаються у вересні, жовтні та листопаді. Історія виникнення деяких міжнародних та всесвітніх свят. Свята, які відмічаються тільки в УКраїні. Найулюбленіші народні календарні свята, їх значення та поширеність.
реферат [48,4 K], добавлен 31.03.2009Язичницькі обряди як коріння народного свята. Особливості режисури та драматургії народного свята. Ідейно-тематичний аналіз сценарію народно-обрядового свята "У нас нині Семик - Трійця". Задум сценарію народного свята "Сонечко червоно, гори, гори ясно".
курсовая работа [36,6 K], добавлен 12.04.2014Гісторыя развіцця светлавога абсталявання, вогненныя прадстаўлення народаў свету. Тэхналогіі светлавога афармлення свята: светлавое афармленне і пастановачная асвятленне. Тэхнічная характарыстыка светлавога абсталявання: лазеры, пражэктары, страбаскопы.
курсовая работа [4,4 M], добавлен 16.10.2014Початок жнив на Україні за тиждень до свята Петра і Павла або через тиждень після нього, підготовка до них як до урочистого свята і водночас до тяжкої праці. Виникнення села Біле та походження його назви. Жниварські пісні як складова частина обрядів.
творческая работа [3,8 M], добавлен 21.04.2015Зимові свята на Україні. Святий Миколай як однин з найбільш шанованих в країні святих. Різдвяні традиції та "Вертеп". Свято Святого Василя. Водохреща як засвідчення таїнства Святої Трійці. "Голодна кутя". Масляна, головні особливості святкування.
презентация [2,0 M], добавлен 30.01.2015Роль культу Діоніса в житті античного полісу і становленні аттичної трагедії. Форми культу, оргіастичні свята Діоніса в Греції. Походження і діяння Діоніса. Аттична трагедія як соціальний регулятор і механізм. Сільськогосподарські свята на честь Діоніса.
дипломная работа [98,7 K], добавлен 23.10.2010Характеристика, історія походження звичаїв і традицій в Великобританії. Особливості і дати державних празників. Традиції святкування і символи багатьох міжнародних свят. Основні події, легенди і колоритність свят національних покровителів британців.
курсовая работа [51,6 K], добавлен 12.04.2013Характарыстыка мастацтва першабытнага ладу на тэрыторыi Беларусi. Выяўленчае мастацтва старажытных зямель Беларусі. Мастацтва Беларусі 14 - 16 стагоддзяў. Жывапіс Беларусі 14-16 стагоддзяў. Беларуская графіка 14 - 16 стагоддзяў.
реферат [29,4 K], добавлен 17.03.2002