Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 года
Прычыны і перадумовы Лютаўскай рэвалюцыі, звяржэнне манархіі. Беларускі нацыянальны рух у сакавіку-кастрычніку 1917 года. Складванне ўмоў для новага крызісу. Кастрычніцкія падзеі і прыход да ўлады бальшавікоў, усталяванне савецкай улады на Беларусі.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 02.12.2011 |
Размер файла | 34,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Прыватная установа адукацыі “Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці”
Кафедра гуманітарных дысцыплін
Кантрольная работа па гісторыі Беларусі
Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 года
Выканаў _______________________
Студэнт (ка) I курса
факультэта эканомікі і бізнесу(скароч.)
Група №
№ заліковай кніжкі
Праверыў ________________________
Мінск 2011
Прычыны і перадумовы Лютаўскай рэвалюцыі. Звяржэнне манархіі
рэвалюцыя манархія бальшавік беларусь
Сацыяльна-эканамічны лад, стан гаспадаркі не вытрымалі таго напружання, якога патрабавала небывалая па маштабах вайна. Гаспадарчая разруха ўсё больш паглыблялася. Фронт, не атрымліваючы самага неабходнага, ледзь трымаўся. У многіх гарадах Расіі рэальнай стала пагроза голаду і галодных бунтаў даведзеных да адчаю людзей. Народныя масы патрабавалі міру, хлеба і свабоды. Зняць напружаныя абставіны цар і яго ўрад не маглі. Бясспрэчна, лютаўскія падзеі "выраслі" з вайны. Незадаволенасць рабочых, сялян, салдат, даведзеных да крайняй галечы вайной, гаспадарчай разрухай, голадам, - усё гэта вылілася ў масавыя выступленні супраць царызму.
Пачатак рэвалюцыі паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі рабочых 23 лютага 1917 г. у Петраградзе. 25 лютага да рабочых сталі далучацца іншыя слаі гарадскога насельніцтва, і рух стаў набываць характар усеагульнай стачкі. Спробы ўладаў перайсці 26 лютага (нядзеля) да актыўных дзеянняў і прымяніць сілы саслужыла дрэнную службу. У панядзелак 27 лютага ў развіцці падзей наступіў рашаючы пералом. Салдаты раскватараваных у Петраградзе запасных батальёнаў гвардзейскіх палкоў сталі пераходзіць на бок мітынгаваўшых рабочых. Баявыя дружыны з рабочых і салдат захапілі 27 лютага Галоўны арсенал, тэлеграф, вакзалы, вызвалілі з турмаў палітычных зняволеных. Рэвалюцыя ў Петраградзе перамагла. 2 сакавіка імператар Мікалай II падпісаў адрачэнне ад прастола. Манархія ў Расіі перастала існаваць, бо сістэма царскай улады прыйшла ў супярэчнасць з грамадскім развіццём Расіі. Краіну ахапіў палітычны, эканамічны і нацыянальны крызіс.
Рэальная ўлада ў сталіцы перайшла да Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які сфарміраваўся ў ходзе паўстання і абапіраўся на яго ўзброеныя сілы. Вядучыя пазіцыі ў Савеце занялі эсэры і меншавікі. Адначасова, пры актыўным удзеле ранейшай думскай апазіцыі, сфарміраваўся Часовы ўрад, які ўзначаліў князь Г. Львоў. Большасць месцаў у ім занялі кадэты. Дэмакратычны лагер ва ўрадзе прадстаўляў міністр юстыцыі сацыяліст А. Керанскі, які адначасова з'яўляўся намеснікам старшыні Петраградскага савета. Савет падтрымаў Часовы ўрад, стварыўшы пры гэтым назіральны камітэт за яго дзейнасцю. Узгодненая праграма Часовага ўрада і Петраградскага савета складалася з наступных палажэнняў: амністыя палітычным вязням, свабода слова, друку і г. д., скасаванне нацыянальных абмежаванняў, падрыхтоўка да склікання Устаноўчага сходу (парламента), замена паліцыі народнай міліцыяй, выбары ў органы мясцовага самакіравання, невывад войскаў рэвалюцыйнага Петраградскага гарнізона на фронт, прадстаўленне салдатам грамадзянскіх правоў. Канчаткова пытанне аб будучым дзяржаўным ладзе павінна было вырашыцца ва Устаноўчым сходзе.
Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі на Беларусь 1 сакавіка. Па прыкладу Петраграда ў гарадах і мястэчках Беларусі ствараліся саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя. На працягу сакавіка-красавіка 1917 г. арганізацыйна аформілася 37 саветаў, у тым ліку 11 рабочых, 11 салдацкіх, 14 аб'яднаных саветаў і Савет сялянскіх дэпутатаў. Па прыкладу сталічнага Савета, прызнавалі Часовы ўрад і яго органы на месцах - пры ўмове "адпаведнасці іх дзейнасці інтарэсам народа”.
Адначасова ўзніклі гарадскія грамадскія камітэты. Ініцыятыва іх стварэння, як правіла, зыходзіла ад дзеячаў земскага і гарадскога самакіравання. Працягвалі сваю дзейнасць гарадскія думы. 6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якія назначаліся з ліку старшыняў губернскіх і павятовых земскіх упраў. Да губернскіх камісараў пераходзілі функцыі губернатараў. Акрамя паліцыі, жандармерыі і пракуратуры ўсе астатнія мясцовыя дзяржаўныя органы захоўваліся і павінны былі дзейнічаць пад кіраўніцтвам камісараў. Ім падпарадкоўвалася міліцыя, ім жа даручаўся нагляд за законнасцю дзейнасці ўсіх устаноў і чыноўнікаў.
Беларускі нацыянальны рух у сакавіку-кастрычніку 1917 г
Пасля падзення самаўладдзя беларускі нацыянальны рух уступіў у якасна новы этап развіцця. Адмена Часовым урадам 3 сакавіка нацыянальных, саслоўных і рэлігійных абмежаванняў дала магчымасць арганізавацца беларускім грамадска-палітычным партыям, розным па сваёй сацыяльна-класавай сутнасці і палітычнай арыентацыі. З сакавіка па лістапад 1917 г. на Беларусі і сярод бежанцаў-беларусаў дзейнічала каля 26 палітычных партый і арганізацый. У іх ліку 14 беларускіх нацыянальных партый, якія з пэўнай доляй умоўнасці можна падзяліць на кансерватыўна-клерыкальныя, ліберальна-дэмакратычныя, рэвалюцыйна-дэмакратычныя і сацыялістычныя накірункі.
Кансерватыўныя, памешчыцка-клерыкальныя партыі і арганізацыі - Беларускі саюз зямельных уласнікаў, Саюз беларускага праваслаўнага духавенства, Заходне-Рускае таварыства ў Петраградзе з'яўляліся выразнікамі штарэсаў буйных і сярэдніх землеўласнікаў, праваслаўнага духавенства і вышэйшага чыноўніцтва. Асновай ідэалогіі гэтага тыпу арганізацый быў так званы "заходнерусізм", паводле якога беларусы лічыліся не самастойным этнасам, а адгалінаваннем рускага народа.
Партыі ліберальна-дэмакратычнага накірунку - Беларускі народны саюз, Магілёўскі беларускі нацыянальны камітэт, Гомельскі саюз беларускай дэмакратыі, Віцебскі саюз беларускага народа, Аршанскі беларускі народны камітэт, Беларуская партыя народных сацыялістаў, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Беларуская партыя аўтанамістаў - адлюстроўвалі інтарэсы галоўным чынам заможных слаёў беларускага грамадства, духавенства, чыноўніцтва, сярэдняй і дробнай буржуазіі і беларускай інтэлігенцыі. Іх нацыянальныя праграмы вызначаліся супярэчлівасцю і непаслядоўнасцю, зыходзілі з ідэі адміністрацыйна-гаспадарчай самастойнасці ў межах Расійскай дзяржавы і ідэалогіі "заходнерусізму". Вырашэнне аграрнага пытання яны адкладвалі да Устаноўчага сходу.
Больш дэмакратычных поглядаў у нацыянальным пытанні прытрымлівалася БХД, заснавальнікамі якой былі беларускія ксяндзы Ф. Абрантовіч, А. Станкевіч, В. Гадлеўскі, К. Сваяк (К. Стаповіч) і інш. У рэзалюцыі першага з'езда БХД (май 1917 г.) вылучалася патрабаванне "шырокай аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспубліцы", навучанне ў школах на беларускай мове і паступовы пераход на беларускую мову ў набажэнствах.
Такое ж палажэнне змяшчаў праект праграмы БПНС, у склад якой уваходзіла група памешчыкаў на чале з дэпутатам Дзяржаўнай думы Р. Скірмунтам. У ім патрабавалася аб'явіць Расію федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікай, у якой Беларусь павінна мець статус аўтаноміі.
Больш паслядоўна праблема будучага дзяржаўнага ўладкавання краю была распрацавана ў праграмных дакументах Беларускай партыі аўтанамістаў, арганізацыі якой узніклі вясной 1917 г. у Петраградзе, Маскве, Мінску і іншых гарадах. У зацверджаным у верасні на канферэнцыі праекце платформы беларускіх аўтанамістаў вылучалася патрабаванне права на нацыянальнае, культурнае і палітычнае самавызначэнне Беларусі, але з захаваннем федэратыўнага саюза з Расіяй.
Патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў складзе Федэратыўнай Расійскай Рэспублікі было цэнтральным і ў праграме найбольш уплывовай беларускай партыі - Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), якая аднавіла сваю дзейнасць адразу пасля падзення самаўладдзя. У першай палове 1917 г. арганізацыі гэтай партыі дзейнічалі ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Слуцку, Оршы, Буда-Кашалёве, сярод бежанцаў-беларусаў у Петраградзе, Маскве, Казані, Саратаве, Яраслаўлі і Адэсе. У ліпені ў яе шэрагах налічвалася каля 5 тыс. членаў і спачуваючых, а ў кастрычніку колькасць іх узрасла да 10 тыс. Палітычны курс БСГ адлюстроўваў інтарэсы пераважна сярэдніх слаёў, якія былі зацікаўлены ў ажыццяўленні дэмакратычных пераўтварэнняў, але асцерагаліся рэвалюцыйнай ломкі грамадскіх адносін. Так, канферэнцыя БСГ у сакавіку 1917 г. выступіла ў падтрымку Часовага ўрада, заклікаўшы працоўны народ аказваць на яго "арганізаваны націск". Яна салідарызавалася з лозунгам "рэвалюцыйнага абаронніцтва", выставіла патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў складзе Федэратыўнай Расійскай Рэспублікі.
Перабудову цэнтральных органаў беларускага нацыянальнага руху, якая праходзіла летам 1917 г., можна разглядаць як пэўны крок у напрамку да яго далейшай класавай дыферэнцыяцыі. Прадстаўнікі левай плыні ўсё больш схіляліся ў бок бальшавікоў. Але некаторыя аспекты нацыянальнага пытання, якія абараняў З. Жылуновіч, адрозніваліся ад бальшавіцкіх. У прыватнасці, ён выступаў супраць забыцця беларускімі пралетарыямі свайго нацыянальнага пачуцця на карысць агульнарэвалюцыйных інтарэсаў.
Ідэю нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі Беларусі адстойвала дэлегацыя Цэнтральнай рады ў складзе I. Варонкі (старшыня), З. Жылуновіча, К. Душэўскага, I. Мамонькі, З. Сабалеўскага, У. Фальскага на Дэмакратычнай нарадзе ў Петраградзе.
Рост сацыяльных супярэчнасцяў паскорыў працэс размежавання ў беларускім нацыянальным руху. Увосень 1917 г. ад БСГ адкалолася частка рэвалюцыйна настроеных рабочых-беларусаў Петраграда і маракоў Балтыйскага флоту. Яны стварылі новую палітычную арганізацыю - Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю (БСДРП).
Спробы кансалідацыі беларускага нацыянальнага руху, распачатыя на II сесіі Цэнтральнай рады і III з'ездзе БСГ 15-25 кастрычніка, поспеху не мелі. На апошнім пасяджэнні 25 кастрычніка адбылася рэарганізацыя каардынуючага цэнтра беларускага нацыянальнага руху. Быў утвораны новы краёвы орган пад назвай "Вялікая беларуская рада". У прынятых рашэннях падкрэслівалася, што "Рада павінна бараніць увесь беларускі народ".
Як бачна, эвалюцыйны і рэвалюцыйны шляхі развіцця, якія адстойвалі супрацьлеглыя сілы ў беларускім нацыянальным руху, сумясціць не ўдалося.
Спробы Часовага ўрада стабілізаваць грамадска-палітычную сітуацыю ў ліпені - жніўні 1917 г. Складванне ўмоў для новага крызісу
Наступленне рускіх войскаў на Паўднёва-Заходнім фронце закончылася няўдачай. На працягу 10 дзён было забіта і паранена каля 60 тыс. салдат і афіцэраў. Цяжкія страты панеслі і арміі Заходняга фронту. Толькі адна 10-я армія страціла дзесяткі тысяч чалавек. Міністры-кадэты 2 ліпеня выйшлі з Часовага ўрада, імкнучыся перакласці на сваіх былых партнёраў - меншавікоў і эсэраў - адказнасць за крызіс, які яшчэ працягваўся, і правал наступлення на фронце. У час дэманстрацыі 3 - 4 ліпеня ў Петраградзе супраць маніфестантаў Часовым урадам была ўжыта зброя. Больш за 400 чалавек было забіта і паранена.
Ліпеньскі палітычны крызіс быў больш глыбокі ў параўнанні з папярэднімі і азначаў канец двоеўладдзя. Ён сведчыў, што падстаў для прымірэння не было. Нават тое, што 8 ліпеня старшынёй Часовага ўрада стаў эсэр А. Керанскі, а ЦВК Саветаў аб'явіў Часовы ўрад "урадам выратавання рэвалюцыі", не азначала змены ў палітычным жыцці краіны.
Пасля ліпеньскіх падзей у Петраградзе, пачалося наступленне правых і ў Беларусі. Праводзіліся арышты бальшавікоў, рэвалюцыйна настроеных салдат. Толькі ў мінскай турме на гаўптвахтах і спецыяльна прыстасаваных памяшканнях утрымлівалася каля 3 тыс. зняволеных. Ганенням падвергліся прафсаюзы. Над дзейнасцю Саветаў сялянскіх дэпутатаў быў устаноўлены кантроль павятовых органаў Часовага ўрада. Выступленні сялян супраць памешчыкаў падаўляліся ваеннай сілай. Аднак рэвалюцыйныя сілы не былі разгромлены. Яны толькі адступілі, пачалі перагрупоўку для новага наступу. Аб гэтым сведчылі і выбары ў гарадскія думы, якія адбыліся ў другой палове ліпеня ў гарадах Беларусі. Партыя кадэтаў пацярпела паражэнне. У Віцебску за іх галасавала каля 6%, у Мінску - 3%, у Гомелі - паўпрацэнта выбаршчыкаў. Трохі ўмацавалі свае пазіцыі бальшавікі. За іх спіс галасавалі ў Віцебску - звыш 16%, у Гомелі і Мінску - па 5%. Выбары сведчылі, што эсэры, меншавікі, бундаўцы і іншыя рэвалюцыйна-дэмакратычныя арганізацыі мелі найбольшы поспех у масах.
У. Ленін пасля ліпеньскіх падзей стаў сцвярджаць, што Саветы капітулявалі перад Часовым урадам і ператварыліся ў яго бяссільны прыдатак. Таму настойваў на зняцці лозунга "Уся ўлада Саветам!" Гэта азначала заклік да падрыхтоўкі ўзброенага паўстання і захопу ўлады. Аднак VI з'езд РСДРП(б) (26 ліпеня - 3 жніўня 1917 г.) фактычна ўхіліўся ад гэтага патрабавання, прыняўшы не зусім акрэсленую рэзалюцыю з заклікам рыхтавацца да класавых баёў, што набліжаліся.
Кадэты пасля ліпеньскіх падзей зрабілі стаўку на ўстанаўленне ў краіне ваеннай дыктатуры і далі згоду ўвайсці ў склад другога буржуазнага кааліцыйнага ўрада, які быў аб'яўлены 24 ліпеня. А. Керанскі па-ранейшаму імкнуўся праводзіць цэнтрысцкую палітыку ў абставінах паглыбленнага крызісу і нарастаючай палярызацыі грамадскіх сіл.
Аднак фінансава-прамысловыя кругі, прадстаўнікі дваранства, афіцэраў выйсце з крызісу бачылі ў саюзе антысацыялістычных сіл і ўсталяванні моцнай дыктатуры. Гэта яскрава выявілася на Дзяржаўнай нарадзе ў Маскве 12 жніўня. У сваёй прамове А. Керанскі заклікаў да адзінства, да прымірэння грамадскіх сіл і палітычных партый. Вярхоўны галоўнакамандуючы Л. Карнілаў дакладна выклаў праграму дзеянняў контррэвалюцыі: падпарадкаванне яму войскаў, якія знаходзіліся ў тыле, распаўсюджванне смяротнага пакарання, увядзенне ваеннага становішча на ваенных заводах, чыгунцы. Большасць удзельнікаў нарады, у тым ліку лідэры меншавікоў і эсэраў, пагадзіліся з гэтай праграмай.
Пасля Дзяржаўнай нарады правыя кругі адчулі сябе больш ўпэўнена. Першапачаткова А. Керанскі пагадзіўся са зместам Запіскі Карнілава і 17 жніўня нават даў даручэнне падрыхтаваць адпаведныя законапраекты. У Стаўку 23 жніўня прыбыў камісар Часовага ўрада Б. Савінкаў, які ўдзельнічаў у выпрацоўцы многіх палажэнняў гэтай Запіскі і імкнуўся спалучыць "чырвоны сцяг Керанскага" і "моцную руку Карнілава". 24 жніўня Л. Карнілаў адцаў загад 3-му коннаму корпусу генерала Крымава рухацца на Петраград. Аднак 26 жніўня А. Керанскі адмежаваўся ад Карнілава, адцаў загад аб змяшчэнні яго з пасады галоўнакамандуючага і арышце ўдзельнікаў змовы. Керанскі разумеў, што выступленне Карнілава - спроба не толькі задушыць рэвалюцыйны рух, пакончыць з бальшавізмам, але ў першую чаргу захапіць уладу і стаць на чале ўрада. Аднак Часовы ўрад і УЦВК не маглі даць эффектыўны адпор карнілаўшчыне.
Цэнтральную ролю адыгралі бальшавікі. Правядзенне агітацыі ў войску і блакіраванне чыгуначных шляхоў аказалася дастатковым, каб паралізаваць войска генерала Крымава. У Беларусі на аснове Выканкама Заходняга фронту быў створаны Часовы рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту, у які ўвайшлі прадстаўнікі Франтавога камітэта, выканкамаў Мінскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў і Савета сялянскіх дэпутатаў, гарадской думы. Старшынёй камітэта быў прызначаны эсэр А. Кажэўнікаў, намеснікам старшыні бальшавік К. Ландар. Для аператыўнага кіраўніцтва быў створаны штаб рэвалюцыйных сіл на чале з М. Фрунзе. Былі зроблены захады, каб не даць магчымасці Карнілаву выкарыстаць войскі Заходняга фронту, парушыць сувязь карнілаўскіх войскаў са Стаўкай у Магілёве. На ўсе вузлавыя станцыі Мінскай ваеннай акругі, у першую чаргу Оршу, Віцебск, былі накіраваны ўпаўнаважаныя камісара Заходняга фронту меншавіка У. Жданава з правам кантролю за перамяшчэннем войскаў. Толькі на лініі Гомель - Жлобін было затрымана 30 воінскіх эшалонаў. Рэдкія спробы агітацыі за Карнілава не мелі істотных вынікаў. Не далі вынікаў яго меры, каб зняць блакаду з Магілёва. 1 верасня ў Магілёве былі арыштаваны Л. Карнілаў і іншыя генералы Стаўкі.
Кастрычніцкія падзеі і прыход да ўлады бальшавікоў
25 кастрычніка 1917 г. ў Петраградзе бальшавікі ўзнялі ўзброенае паўстанне. У той жа дзень адкрыўся II з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, на якім прысутнічалі 649 дэлегатаў, у тым ліку 390 бальшавікоў. Беларусь і салдат Заходняга фронту прадстаўляў 51 дэлегат (24 бальшавікі, а астатнія - меншавікі і эсэры). З'езд прыняў пастанову аб пераходзе ўлады ў краіне да саветаў, сфарміраваў урад на чале з У. Леніным, абраў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт, прыняў першыя дэкрэты аб міры, аб зямлі.
30 кастрычніка 2-і з'езд грэнадзёрскага корпуса 2-ой арміі рашуча падтрымаў рэвалюцыю і прапанаваў Камітэту выратавання рэваяюцыі прызнаць савецкую ўладу, а ў выпадку адказу -- камітэт разагнаць. 31 кастрычніка савецкую ўладу падтрымалі дывізійны камітэт пры штабе Заходняга фронту і з'езд камітэтаў 10-ай арміі. 1 лістапада такія ж рэзалюцыі былі прыняты 6-ай і 42-ай армейскімі, 5-ай грэнадзёрскай, 15-ай Сібірскай дывізіямі, 1-ым Сібірскім і 9-ым армейскім карпусамі. Паміж 23 -- 24 гадзінамі 1 лістапада ў Мінск з 2-ой арміі прыбыў браніраваны поезд, які ўзяў пад ахову Мінскі Савет і горад.
Прыбыццё браняпоезда, бронемашын і падраздзяленняў 60-га Сібірскага палка змяніла суадносіны сіл у горадзе. У сувязі з гэтым Мінскі Савет накіраваў у Камітэт выратавання рэвалюцыі дэлегацыю, якая абвясціла там дэкларацыю аб парушэнні камітэтам пагаднення ад 27 кастрычніка (мелася на ўвазе накіраванне некалькіх воінскіх часцей у Петраград і Маскву) і заявіла аб выхадзе сваіх прадстаўнікоў з Камітэта выратавання рэвалюцыі.
Абапіраючыся на актыўную падтрымку перш за ўсё рэвалюцыйных салдат, Ваенна-рэвалюцыйны камітэт узяў усю ўладу ў свае рукі. Вечарам 2 лістапада ў гарадскім тэатры адбыўся пашыраны сход Мінскага Савета з удзелам прадстаўнікоў прадпрыемстваў, чыгуначнікаў, вайсковых часцей -- усяго каля 1000 чалавек. Сход адобрыў мерапрыемствы па ажыццяўленню дэкрэтаў II Усерасійскага з'езда Саветаў, якія былі распрацаваны ВРК. Лідэры эсэраў, меншавікоў і бундаўцаў заявілі аб сваёй нязгодзе з палітыкай ВРК і выхадзе іх фракцый са складу Савета. Але многія дэпутаты гэтай партыі не падтрымалі сваіх лідэраў і засталіся ў Савеце. Мінская арганізацыя меншавікоў палічыла дзеянні фракцыі памылковымі і 5 лістапада прыняла рашэнне аб яе вяртанні ў Савет.
Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту, які не паспеў аформіцца да абвастрэння абставін, да 4 лістапада папоўніўся прадстаўнікамі арганізацый і воінскіх часцей. Загадамі ад 4 і 5 лістапада ВРК вызначыў сваю арганізацыйную структуру. Вышэйшым органам быў аб'яўлены пленум ВРК, а выканаўча-распараджальнымі -- бюро і галіновыя аддзелы. У склад бюро ВРК увайшлі: К.I. Ландар (старшыня), А.Ф. Мяснікоў, У.С. Селязнёў, М.У. Рагазінскі, М.I. Калмановіч, М.I. Крывашэін, В.М. Фрэйман. Да фарміравання абласных органаў савецкай улады ВРК з'яўляўся адзіным поўнаўладным органам на ўсёй неакупаванай тэрыторыі Беларусі і Заходняга фронту.
Па сутнасці, улада ВРК была ўладай надзвычайнай, і выбіраемыя пад яго кантролем у надзвычайных абставінах Саветы наўрад ці адлюстроўвалі ўвесь спектр палітычных сімпатый насельніцтва. Несумненна, што Саветы гэтага ўзору далёка не адпавядалі першапачатковым уяўленням аб іх як органах сапраўднага народнага самакіравання.
Услед за Мінскам савецкая ўлада на аднапартыйнай аснове ўсталёўвалася ў іншых гарадах Беларусі і на Заходнім фронце. Пры гэтым Саветы, дзе бальшавікі ўступалі колькасна прадстаўнікам іншых партый, распускаліся. Так было ў Віцебску, дзе 28 кастрычніка Ваенрэўком горада ўзяў пад свой кантроль пошту, тэлеграф, чыгуначны вузел, распусціў існуючы Савет рабочых і салдацкіх дэлутатаў і прызначыў выбары яго новага складу. ВРК заклікаў працоўныя масы не паддавацца чуткам «аб тых жахах, якія быццам бы чыняцца ў Расіі і сталіцы», вызначаў гэтыя чуткі як паклёпніцкія, што распаўсюджваюцца ворагамі рэвалюцыі з мэтай супрацьпастаўлення народных мас савецкай уладзе.
28 кастрычніка Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў Оршы стварыў ВРК на чале з бальшавіком Дзмітрыевым, распусціў Камітэт выратавання рэвалюцыі. 12 лістапада надзвычайны сход прадстаўнікоў сялянскіх таварыстваў Аршанскага раёна абраў часовае бюро па сялянскіх справах, якое з'яўлялася аддзелам ВРК. На сходзе была прынята рэзалюцыя аб прызнанні і падтрымцы Савета Народных Камісараў, а таксама аб правядзенні ў жыццё да склікання Устаноўчага сходу дэкрэта аб зямлі.
26 кастрычніка ў Гарадку Віцебскай губерні нарада кіраўнікоў павятовага Савета і прадстаўнікоў часцей гарнізона прадаставіла выканкому Савета шырокія паўнамоцтвы ў барацьбе з контррэвалюцыяй. Нарада абавязала выканком падтрымліваць рашэнні II Усерасійскага з'езда Саветаў. 8 лістапада павятрвы Савет прызнаў савецкую ўладу і ўтварыў Ваенна-рэвалюцыйны камітэт для барацьбы з контррэвалюцыяй.
30 кастрычніка ў Гомелі адбылося аб'яднанае, пасяджэнне гарадскога Савета рабочых і салдацкіх Дэпутатаў і Выканкома павятовага Савета сялянскіх дэ путатаў. Абмеркаваўшы палітычнае становішча ў краіне, гарадскі і павятовы Саветы адобрылі дэкрэты II Усерасійскага з'езда Саветаў і абвясцілі ў горадзе і павеце савецкую ўладу.
У лістападзе адбыліся перавыбары Гомельскага Савета, якія далі бальшавікам 109 дэпутацкіх месц са 195. 17 лістапада надзвычайны агульны сход новага ркладу Савета ўтварыў Ваеннарэвалюцыйны камітэт, большасць членаў якога стаяла на платформе II Усерасійскага з'езда Саветаў.
Павольна развіваўся рэвалюцыйны працэс у Магілёве. Сілы, якія групаваліся вакол Стаўкі, спрабавалі ператварыць Магілёў у апорны пункт барацьбы супраць Савецкага ўрада. Лідэры правых эсэраў і меншавікоў мелі намер сфарміраваць «новы ўрад» на чале з В. М. Чарновым. Іх планы падтрымлівалі пераважна эсэра-меншавіцкі па складу ўсеармейскі камітэт, Магілёўскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і Выканком губернскага Савета сялянскіх дэпутатаў. Алё прыпыніць ці павярнуць ход падзей у іншае рэчышча ім не ўдалося.
З набліжэннем рэвалюцыйных войск да горада, калі лёс Стаўкі быў вырашаны, у 23 гадзіны. 18 лістапада Магілёўскі Савет быў вымушаны прызнаць савецкую ўладу і ўтварыць Ваенна-рэвалюцыйны камітэт, да якога перайшла ўся ўлада ў горадзе.
ВРК заявіў, што ён усімі сродкамі будзе абараняць інтарэсы свабоды і рэвалюцыі, і папярэдз'іў: «Усе асобы, прыкмечаныя ў контррэвалюцыйнай дзейнасці і перашкодзе вырашэнню асноўных задач, абвешчаных дэкрэтамі II Усерасійскага з'езда Саветаў будуць праследавацца па ўсёй строгасці рэвалюцыйнага часу». Прадстаўнікі Часовага ўрада -- выконваючы абавязкі галоўкаверха М. М. Духонін, старшыня ўсеармейскага камітэта В.Б. Станкевіч, памочнік начальніка штаба галоўкаверха па палітычных справах В.В. Вырубаў -- былі ўзяты пад дамашні арышт, усеармейскі камітэт распушчаны.
На працягу 25 кастрычніка -- 18 лістапада 1917 г. у Беларусі ў часцях і злучэннях фронту ўлада таксама перайшла ў рукі Саветаў. Такая адносна лёгкая перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі тлумачылася тым, што ўсе чакалі: яна вырашыць нахварэўшыя пытанні часу -- аб міры і зямлі. Дэкрэты II Усерасійскага з'езда Саветаў сустрэлі падтрымку рабочых, сялян і салдат. У Дэкрэце аб зямлі сяляне ўбачылі здзяйсненне сваёй запаветнай мары. Дэкрэт аб міры з захапленнем успрынялі салдаты, рабочыя і сяляне. Таму на выбарах ва Устаноўчы сход Беларусі і на Заходнім фронце перавагу атрымала партыя бальшавікоў. 356 дэпутатаў, абраных у Мінскай, Віцебскай, Магілеўскай і Заходнефрантавой акругах, было 30 бальшавікоў, 22 сацыялісты-рэвалюцыянеры і 4 іншыя.
Савецкую ўладу ладтрымліваў Заходні фронт. 3 1 па 10 лістапада адбыліся армейскія з'езды. На з'ездах 2-ой. і 10-ай армій большасць дэлегатаў складалі бальшавікі і іх прыхільнікі з ліку беспартыйных. Гэтыя з'езды віталі савецкую ўладу, дэкрэты
II Ўсерасійскага з'езда Саветаў і створаны ім Савецкі ўрад. Тыя ж армейскія камітэты, якія стаялі на іншых пазіцыях, былі распушчаны і замест іх абраны новыя, а таксама створаны ваенна-рэвалюцыйныя камітэты. Дзейнасць Франтавога камітэта кваліфікавалася як накіраваная супраць улады Саветаў, як здрада рэвалюцыі. Дзяліць уладу, пайсці на кааліцыю з іншымі рэвалюцыйнымі партыямі бальіцавікі не хацелі.
Другі з'езд 3-яй арміі па свайму складу і характару прынятых рашэнняў некалькі адрозніваўся. Сярод дэлегатаў з'езда бальшавікі складалі толькі 46%. У прынятай рэзалюцыі з'езд прапанаваў стварэнне аб'яднанай сацыялістычнай улады на глебе пагаднення паміж абодвума лагерамі дэмакратыі, неадкладнае папаўненне ЦВК прадстаўнікамі сацыялістычных партый, якія пайшлі з II Усерасійскага з'езда Саветаў, а таксама прадстаўнікамі Саветаў сялянскіх дэпутатаў і прадстаўнікамі фронту, якія не змаглі прыбыць на з'езд. З'езд падтрымаў, калі гэта будзе прызнана неабходным, скліканне III Усерасійскага з'езда Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.
У адрас Савецкага ўрада паступала шмат рэзалюцый сходаў і мітынгаў рабочых, сялянскай беднаты і салдат, у тым ліку з Беларусі, аб падтрымцы. У рэзалюцыі сходу сялянскіх дэпутатаў Слуцкага павета, які адбыўся 28 кастрычніка, гаварылася аб прызнанні толькі савецкай улады.
Такіх рэзалюцый, лістоў было шмат. Яны адлюстроўвалі пераважаючыя настроі працоўнага люду, змардаванага вайной і безупыннымі нястачамі. Рэвалюцыя разбурыла старую сацыяльна-эканамічную і палітычную сістэму, а разам з тым знесла і новыя структуры ўлады, выкліканыя да жыцця Лютаўскай рэвалюцыяй, якія, аднак, так і не паспелі набыць выразна акрэсленае аблічча і дзеяздольнасць, каб ажыццявіць неабходныя рэформы. Кастрычнік, які, на думку працоўных, павінен быў адкрыць шлях да новага свабоднага жыцця, імі быў падтрыманы. Гэта забяспечыла яму перамогу ў такі кароткі час і без сур'ёзных ускладненняў. Але тое, што ён хаваў у сабе шмат невядомага, небяспеку грамадзянскай вайны, усталявання ўлады адной партыі, таталітарнага рэжыму, усведамлялася яшчэ не многімі. Нават тыя, хто заклікаў не баяцца грамадзянскай вайны, яе магчымых маштабаў не ўяўлялі. Гэтыя тэндэнцыі праявіліся хутка.
Усталяванне савецкай улады на Беларусі
Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі давала магчымасці для стварэння паўсюдна органаў савецкай улады і кіравання. Ініцыятыўная і кіруючая роля тут зноў належала Ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту, які прыняў рашэнне аб правядзенні з'ездаў Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту.
18 лістапада адбыўся з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 3 560 дэлегатаў 460 былі бальшавікамі, што прадвызначыла яго ход, рашэнні, склад кіруючых органаў. Старшынёй з'езд абраў члена Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б) В. П. Краснова. З'езд вітаў рэвалюцыйных рабочых і салдат Петраграда, чыё пераможнае паўстанне характарызавалася як адзіны сродак узяцця Саветамі ўлады ў свае рукі, прызнаў савецкую ўладу, дэкрэты аб зямлі, міры і кантролі над вытворчасцю. Меры і сродкі барацьбы з праціўнікамі цярпімасцю не вызначаліся. Ва ўсёй паўнаце выявіўся кіруючы прынцып «рэвалюцыйнай мэтазгоднасці». Прагучала злавеснае слова «сабатаж» у адносінах да служачых і чыноўнікаў старых дзяржустаноў. З'езд запатрабаваў безагаворачнага іх падпарадкавання савецкай уладзе, зняцця з пасад афіцэраў, якія былі настроены контррэвалюцыйна і спрабавалі сарваць заключэнне міру. У інтарэсах умацавання савецкай улады на месцах з'езд вырашыў правесці перавыбары і ачысціць мясцовыя Саветы ад варожых элементаў. З'езд абраў Выканаўчы камітэт абласнога Савета ў складзе 35 чалавек.
У той жа дзень у Мінску адкрыўся III з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў. На ім прысутнічала 335 дэлегатаў, большасць з якіх былі прадстаўнікамі беднаты і сераднякоў. Склад з'езда сведчыў аб вялікім зруху ўлева. Старшыня выканкома, абраны II з'ездам, правы эсэр Несцераў, кандыдатура якога была вылучана на пост старшыні з'езда, пры выбарах атрымаў 8 галасоў. Старшынёй з'езда быў абраны бальшавік М. I. Крывашэін.
З'езд сялянскіх дэпутатаў прызнаў савецкую ўладу і абавязаўся праводзіць у жыццё яе дэкрэты, а таксама заклікаў усіх, хто вагаўся, не выступаць супраць Кастрычніцкай рэвалюцыі, падпарадкавацца волі рабоча-сялянскіх і салдацкіх мас. У мэтах найбольш паслядоўнага ажыццяўлення Дэкрэта аб зямлі з'езд вырашыў перавыбраць усе валасныя камітэты, валасныя земскія ўправы, міліцыю. Зямельным камітэтам было рэкамендавана выдзеліць камісіі для ўзяцця на ўлік усіх зямель, іншых угоддзяў, інвентару і размеркавання іх сярод бяднейшых сялян.
З'езд абраў 35 чалавек у склад Выканкома сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў і прыняў рашэнне аб аб'яднанні Выканаўчага камітэта Савета сялянскіх дэпутатаў з Выканаўчым камітэтам Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
20 лістапада адкрыўся II з'езд армій Заходняга фронту. У яго рабоце ўдзельнічала 714 дэлегатаў. У ліку дэлегатаў было бальшавікоў 473, левых эсэраў -- 74, меншавікоў -- 24, беспартыйных -- 103. Астатнія дэлегаты былі прадстаўнікамі розных дробных партый і арганізацый. Па пытанню аб сучасным моманце выступілі: дакладчык ад бальшавікоў -- Валадарскі, садакладчыкі -- Злобін ад эсэраў і Горын ад меншавікоў. «Наша рэвалюцыя, -- гаварыў Валадарскі, -- выставіла 4 лозунгі: зямлі -- міру -- хлеба -- волі». У прынятай рэзалюцыі з'езд вітаў петраградскіх рабочых і салдат, якія ажыццявілі пераможнае паўстанне. Быў выказаны поўны давер Савету Народных Камісараў і абяцана яму ўся магчымая падтрымка. «Заходні фронт, -- гаварылася ў рэзалюцыі, -- будзе адной з апор народнай улады». За гэту рэзалюцыю прагаласавала 500 дэлегатаў з'езда. Прадстаўнікі меншавікоў прапанавалі стварыць урад на падставе аб'яднання ўсіх дэмакратычных партый, але іх праект рэзалюцыі не быў падтрыманы з'ездам; ён сабраў толькі 73 галасы.
З'езд распрацаваў сістэму арганізацыі савецкай улады на Заходнім фронце і ў вобласці. У вобласці, губернях, паветах, валасцях ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, Саветы сялянскіх дэпутатаў, Саветы батрацкіх дэпутатаў. У выніку іх аб'яднання з прадстаўнікамі арміі, прафесійных саюзаў, чыгуначнага саюза, паштова-тэлеграфных служачых былі створаны Саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, якія з'яўляліся дзяржаўнай уладай у вобласці, губерні, арміі.
Для кіравання рознымі галінамі гаспадарча-палітычнага і культурнага жыцця Саветы стваралі галіновыя аддзелы (ваенны, харчовы, працы, фінансавы, асветы, агульнага кіравання і г. д.). Узначальвалі апдзелы народныя камісары. Гарадскія і земскія самаўправы, харчовыя камітэты і іншыя арганізацыі падпарадкоўваліся Савету. У штабах, банках, казначэйствах камісары ўтваралі самаўправы з ліку служачых, якія ажыццяўлялі кіраўніцтва дадзенымі ўстановамі. У мясцовыя самаўправы пасылаліся прадстаўнікі Саветаў для сувязі.
Абласны і франтавы Савет рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў складаўся: па 35 дэпутатаў ад з'езда рабочых і салдацкіх дэпутатаў і ад з'езда сялянскіх дэпутатаў, 100 дэпутатаў ад франтавога з'езда, 11 -- ад прафсаюзаў, 4 -- ад чыгуначнага саюза, 2 -- ад паштова-тэлеграфнага саюза. Названы Савет з'яўляўся вышэйшым органам заканадаўчай улады ў вобласці і на фронце.
Другі з'езд армій Заходняга фронту абраў 20 прадстаўнікоў у ЦВК (18 бальшавікоў, два левыя эсэры), 100 чалавек у Франтавы камітэт (80 бальшавікоў, 10 левых эсэраў, 4 меншавікі, 6 правых эсэраў). Галоўнакамандуючым войскамі Заходняга фронту з'езд абраў А. Ф. Мяснікова.
З нагоды завяршэння работы трох з'ездаў у Мінску 25 лістапада адбылася шматтысячная маніфестацыя рабочых, салдат і сялян у падтрымку савецкай улады. Праходзіла яна без прадстаўнікоў ліберальных і памяркоўных сацыялістычных партый, без той стракатасці ў лозунгах, якая мела месца вясной. На гэты раз калоны ішлі пад бальшавіцкімі лозунгамі. Маніфестацыя завяршылася мітынгам, на якім выступілі К. I. Ландар, М. I. Крывашэін.
У снежні 1917 г. завяршылася работа па арганізацыі савецкай улады ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. Віцебскі губернскі з'езд Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў (11 -- 17 снежня) праходзіў пад бальшавіцкім уплывам. 3 500 дэлегатаў з'езда каля 70 % былі бальшавікі. Прызнаўшы ўладу, устаноўленую II Усерасійскім з'ездам Саветаў, і ўтвораны ім урад -- Савет Народных Камісараў, з'езд аднадушна заявіў аб сваім імкненні ўсімі сіламі праводзіць у жыццё дэкрэты новай улады і энергічна змагацца з усімі спробамі супрацьдзеяння гэтай уладзе з боку звергнутых класаў. У сувязі з гэтым з'езд вызначыў сваю пазіцыю ў адносінах да Устаноўчага сходу. Яна прадугледжвала яго падтрымку толькі ў тым выпадку, калі апошні «будзе выконваць волю народа і будзе дзейнічаць у згодзе з ЦВК Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў».
У галіне эканомікі з'езд прапанаваў нацыяналізацыю ваенных дзяржаўных пазык, банкаў, канфіскацыю прыбыткаў акцыянерных кампаній, увядзенне ўсеагульнай працоўнай павіннасці, узяцце справы забеспячэння харчаваннем насельніцтва ў свае рукі. З'езд лічыў неабходным утварэнне спецыяльнага органа па кіраванню гаспадаркай у мэтах правядзення ў жыццё рабочага кантролю над прамысловасцю губерні, ажыццяўленне дэкрэта аб адмене прыватнай уласнасці на зямлю і гарадскую нерухомую маёмасць, адкрыццё і пуск усіх прадпрыемстваў па вытворчасці патрэбных насельніцтву тавараў, якія былі закрыты і не дзейнічалі.
З'езд прызнаў неабходным справядлівае размеркаванне зямлі і ў мэтах павышэння ўзроўню агратэхнікі рэкамендаваў стварыць новыя і падтрымаць існуючыя буйныя гаспадаркі, забяспечваць іх сельскагаспадарчай тэхнікай і агранамічнымі кадрамі. Кіраванне работай па ажыццяўленню Дэкрэта аб зямлі з'езд усклаў на мясцовыя Саветы сялянскіх і батрацкіх дэпутатаў і адначасова прыняў рашэнне аб роспуску губернскага і гіавятовага зямельных камітэтаў, паколькі яны не стаялі на ахове інтарэсаў працоўных. Валасныя зямельныя камітэты прапанавалася пераабраць і ўзмацніць кантроль за іх дзейнасцю з боку працоўных сялян. Павятовыя Саветы абавязваліся правесці канфіскацыю зазначаных у законе аб зямлі плошчаў і размеркаваць іх паміж беззямельнымі і малазямельнымі сялянамі.
Па пытанню аб мясцовых органах самакіравання з'езд прызнаў паўнаўладнымі органамі Саветы. Гарадскія і земскія самакіраванні павінны былі пад кіраўніцтвам Саветаў займацца гаспадарчымі справамі. З'езд выказаўся за поўнае знішчэнне старога суда, за неадкладнае стварэнне народных судоў і рэвалюцыйных трыбуналаў.
Па сутнасці рашэнні з'езда ўтрымлівалі ў сабе тыя элементы, якія ў хуткім часе разаўюцца ў сістэму, названую сістэмай «ваеннага камунізму». Гэтак жа рашэнні з'езда закладвалі элементы рэпрэсіўнага механізма, заснаванага не на праве, а, зноў жа, на прынцыпе рэвалюцыйнай мэтазгоднасці. Назваць Саветы гэтага часу органамі сапраўднага народнага самакіравання не выпадае. Іх пераважна бальшавіцкі склад не адлюстроўваў настроі ўсіх слаёў насельніцтва.
З'езд прыняў «Палажэнне аб кіраванні губерняй» і абраў выканаўчы орган -- Губернскі Савет дэпутатаў у складзе 65 чалавек, у тым ліку: бальшавікоў -- 55, левых эсэраў -- 5.
16 -- 18 снежня 1917 г. адбыўся першы з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Магілёўскай губерні. Але, паколькі на з'ездзе не былі прадстаўлены многія Саветы, было вырашана склікаць 5 студзеня 1918 г. агульнагубернскі II з'езд Саветаў. Да яго склікання было абрана бюро з сямі дэлегатаў для арганізацыі савецкай улады ў губерні. Неўзабаве гэтае бюро папоўнілася прадстаўнікамі з'езда сялянскіх дэпутатаў і працавала як вышэйшы орган савецкай улады ў Магілёўскай губерні.
У перыяд з 5 па 10 студзеня 1918 г. паасобна адбыліся III з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў і IV з'езд сялянскіх дэпутатаў Магілёўскай губерні. З 23 Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў на III з'ездзе былі прадстаўлены 15. Па пытаннях арганізацыі ўлады, гарадскога і земскага самакіравання, аб судзе, бягучым моманце былі прыняты рэзалюцыі ў духу рашэнняў Усерасійскага з'езда Саветаў. У адносінах да Устаноўчага сходу з'езд лічыў, што калі ён пойдзе супраць заваёў Кастрычніцкай рэвалюцыі, то тым самым супрацьпаставіць сябе працоўным. У барацьбе паміж Устаноўчым сходам і Саветамі з'езд заявіў, што ён будзе на баку Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Папярэджанне гучала пагрозліва. З'езд выказэўся за аб'яднанне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў з Саветамі сялянскіх дэпутатаў.
IV губернскі з'езд сялянскіх дэпутатаў падтрымаў савецкую ўладу, заклікаў на яе абарону ўсіх працоўных. Спробы змагацца супраць савецкай улады, непадпарадкаванне яе пастановам з'езд аб'явіў контррэвалюцыйнымі, якія павінны спыняцца рашучымі мерамі. З'езд прыняў рашэнне аб стварэнні Чырвонай гвардыі.
З'езд выказаўся за правядзенне зямельнай рэформы на наступных падставах: адмена права ўласнасці на зямлю, якая з усімі нетрамі павінна быць усенародным здабыткам і давацца працоўным на правах землекарыстання. Размеркаванне зямлі павінна праводзіцца ўраўняльна па працоўнай, спажывецкай і вытворчай норме, зямлёй павінен карыстацца толькі той, хто яе апрацоўвае. Непасрэдна распараджэнне зямельнымі багаццямі ажыццяўляюць губернскі і павятовы зямельныя камітэты, зямлёй у першую чаргу надзяляюцца беззямельныя і малазямельныя.
З'езд прызнаў неабходным неадкладна прыступіць да ўзбраення сялянства і раззбраення буржуазіі. Узбраенне павінна было праводзіцца павятовымі Саветамі сялянскіх дэпутатаў толькі тых сялян, якія былі абраны валаснымі і сялянскімі сходамі і з'яўляліся людзьмі сумленнымі, гатовымі не шкадаваць свайго жыцця для абароны рэвалюцыі. Узброеныя фарміраванні з сялян павінны знаходзіцца ў распараджэнні павятовых Саветаў.
У адпаведнасці з рэзалюцыямі з'ездаў 14 студзеня адбылося аб'яднанне выканкомаў Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў і Саветаў сялянскіх дэпутатаў. Пасля аб'яднання быў выбраны прэзідыум і створаны галіновыя аддзелы (працы, асветы, фінансавы, сельскай гаспадаркі, гандлю і прамысловасці, харчовы, ваенны і інш.).
Такім чынам, на гірацягу 8 тыдняў на ўсёй неакупаванай тэрыторыі Беларусі была ўсталявана савецкая ўлада. Нельга адмаўляць, што менавіта Саветы дамагліся заключэння перамір'я на ўсім працягу Заходняга фронту, разгарнулі актыўную работу па ажыццяўленню Дэкрэта аб зямлі, паляпшэнню харчовых спраў, стварэнню трывалага парадку ў краіне.
Шчырасць імкнення Саветаў на справе даказаць, што інтарэсы рабочых і працоўнага сялянства знаходзяцца ў цэнтры іх ўвагі, сумненню не падлягае. 27 лістапада 1917 г. выканаўчыя камітэты, абраныя з'ездамі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, Заходняга фронту, аб'ядналіся і ўтварылі Выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкомзах). Яго старшынёй быў абраны бальшавік М. У. Рагазінскі. Для кіравання вобласцю і фронтам быў створаны абласны Савет Народных Камісараў на чале з бальшавіком К. I. Ландарам.
У характары дзейнасці гэтых органаў хутка выявілася вельмі непрыемная рыса, якая балюча адгукнецца на лёсе Беларусі: раўнадушныя, а потым і адмоўныя адносіны да пытанняў нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння беларускага народа, яго нацыянальна-культурнага адраджэння. У склад Аблвыканкомзаха ўвайшлі людзі немясцовыя, далёкія ад разумення нацыянальных патрэб краю.
З'езды Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў, якія адбыліся ў снежні 1917 г., не прымалі рашэнняў аб ўваходжанні гэтых губерняў у склад Заходняй вобласці і аб зліцці абраных імі выканаўчых камітэтаў з Аблвыканкомзахам. Абраныя імі выканаўчыя камітэты дзейнічалі самастойна. Органы савецкай улады зазначаных вышэй губерняў не дэлегавалі сваіх прадстаўнікоў у склад Аблвыканкомзаха і СНК Заходняй вобласці. Магчыма, мелася на ўвазе, што заключнай фазай фарміравання абласных органаў улады і дзяржаўнага кіравання з'явіцца Заходні абласны з'езд Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.
У выніку таго, што ваенна-палітычныя абставіны ўскладніліся, фарміраванне органаў дзяржаўнай улады і кіравання ў Заходняй вобласці не было завершана. Акупацыя 3/4 тэрыторыі вобласці паставіла на першы план задачу арганізацыі барацьбы народа за яе вызваленне. Мерапрыемствы ў галіне дзяржаўнага будаўніцтва адкладваліся да больш спрыяльнага часу.
Рэвалюцыя, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай Кастрычніцкай, адбылася. Яе патрэбна разглядаць як непасрэдны працяг і заканчэнне першага этапу буржуазна-дэмакратычнага сацыяльнага перавароту. Уладу, устаноўленую ў выніку гэтай рэвалюцыі, можна вызначыць ленінскім тэрмінам -- рэвалюцыйна-дэмакратычная дыктатура рабочых і сялян. Кіруючая роля ў сістэме яе органаў належала партыі бальшавікоў. Але хутка выявілася, што рабочыя, салдаты, сяляне не падрыхтаваны да кіравання дзяржавай. У іх не было ні ведаў, ні агульнай, а тым больш палітычнай культуры, ні практычнага вопыту. Сярод іх абсалютная большасць была зусім непісьменнай. У такіх абставінах іх уладу стала ажыццяўляць партыя бальшавікоў. Рэвалюцыйна-дэмакратычная дыктатура рабочых і сялян на справе ператварылася ў дыктатуру адной партыі. Метады ж яе ўсталявання наогул нельга назваць дэмакратычнымі.
На практыцы ў сістэме кіравання галоўная роля належала не Саветам рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, а надзвычайным органам: ваенрэўкомам, камбедам, надзвычайным камісіям, рэвалюцыйным трыбуналам, рознага роду ўпаўнаважаным, камісарам і г. д. На справе гэта азначала адхіленне шырокіх мас ад улады.
Ва ўмовах Беларусі створаныя органы савецкай улады па-свайму складу былі сялянска-салдацкімі. Пераважная большасць у іх належала сялянам і салдатам, якія таксама на 90 % былі сялянамі. Новая ўлада сканцэнтравала сваю ўвагу на ажыццяў ленні агульнадэмакратычных пераўтварэнняў, да якіх у першую чаргу адносіліся мерапрыемствы па выхаду з вайны, правядзенню ў жыццё Дэкрэта аб зямлі, увядзенню 8-гадзіннага працоўнага дня для рабочых і служачых і інш.
З вялікімі цяжкасцямі сутыкнулася савецкая ўлада па арганізацыі дзёйнасці мясцовых органаў кіравання ўсімі бакамі жыцця. Не патрабавалася шмат часу, каб сфарміраваць валасныя, павятовыя і губернскія Саветы і іх, выканаўчыя камітэты. Значна цяжэй было сфарміраваць галіновыя органы ўпраўлення. Сярод рабочых, салдат, сялян не было не толькі кваліфікаваных спецыялістаў, але і практыкау. Неадкладна вырашаць гэту задачу можна было пры ўмове выкарыстання. мясцовымі Саветамі гарадскіх дум і земскіх органаў з іх рознагаліновым кваліфікаваным апаратам. У Беларусі гэта пытанне вырашалася двума шляхамі. Многія Саветы ўключылі ў сваю сістэму існаваўшыя органы самакіравання цалкам, а іншыя расфарміроўвалі іх, уключаючы спецыялістаў у ствараемы новы гаспадарчы апарат.
Першыя крокі дзейнасці савецкай улады на Беларусі, паказвалі, што нават для правядзення ў жыццё задач атульнадэмакратычнага характару не хапала дастаткова кваліфікаваных кадраў. Для ажыццяўлення самых простых сацыялістычных мерапрыемстваў яшчэ не былі створаны ні матэрыяльныя, ні культурныя, ні палітычныя перадумовы. З гэтага вынікае, што Кастрычніцкая рэвалюцыя, якая давяла да канца задачы Лютаўскай рэвалюцыі, павінна была адкрыць магчымасці для развіцця краіны на шляху поўнага выкарыстання рэсурсаў капіталістычнага спосабу вытворчасці і тым самым падрыхтаваць ўсе неабходныя перадумовы дзеля таго, каб пачаць пераход да сацыялізму.
Літаратура
1. Гісторыя Беларусі: У 2 ч.: Курс лекцый. / П.І. Брыгадзін [і інш.]. - Мн.: РІВШ БДУ, 2000, 2002. - Ч. 2. ХІХ - ХХ стагоддзі. - 2002. - 656 с.
2. Гісторыя Беларусі: У 2 ч.: Падруч. / Я.К. Новік [і інш.]; Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. - Мн.: «Выш. шк.», 2003. - Ч. 2. Люты 1917 г. - 2002 г. - 472 с.
3. Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: Дапаможнік. / У.Р. Казлякоў [і інш.]; Пад рэд. Л.В. Лойкі. - Мн.: ТАА «ЦІПР», 2003. - 348 с.
4. Матэрыялы па гісторыі Беларусі: Давед. дапаможнік. / Склад. Н.С. Шарова. - Мн.: ВП «Экаперспектыва», 2000. - 192 с.
5. Нарысы гісторыі Беларусі: вучэбны дапаможнік: У 2 ч. / М.П. Касцюк [і інш.]; Інстытут гісторыі АНБ. - Мн.: «Беларусь», 1994, 1995. - Ч. 2. - 1995. - 560 с.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Перадумовы рэвалюцыі: эканамічна, палітична, сацыальныя. Рэвалюцыйныя падзеі лютага 1917 года ў Петраградзе. Адрачэнне Мікалая II ад пасаду. Красавіцкі І Чэрвеньская Крызіс улады. Выступленьня генерал Карнілава. Версія "нямецкага фінансавання" ревалюцыі.
курсовая работа [46,1 K], добавлен 27.04.2012Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Шляхи развіццё Расійскай дзяржавы пасля рэвалюцыі. Дзейнасць асноўных палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым – верасні 1917 г. Беларускі нацыянальны рух 1917 г.
контрольная работа [23,2 K], добавлен 02.01.2014Пралетарска-рэвалюцыйны шлях да сацыялізму. Альтэрнатывы палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Дзейнасць палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым–верасні 1917 г. Беларускі нацыянальны рух. Буржуазна-рэфармісцкі шлях да капіталізму.
контрольная работа [23,6 K], добавлен 23.09.2012Вывучэнне падзей 1917 года у савецкай гістарыяграфіі ў кантэксце Кастрычніцкай рэвалюцыі. Змена акцэнтаў ў сучаснай навуцы: даследаванне рэвалюцыі ў кантэксце маштабнага, глабальнага з'явы Першай сусветнай вайны. Рэвалюцыя у беларускай гістарыяграфіі.
реферат [35,5 K], добавлен 25.10.2009Беларусь у гады першай сусветнай вайны, у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Аграрнае пытанне.
реферат [26,4 K], добавлен 25.01.2011Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і усталяванне Савецкай улады на Беларусі. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйнай аснове.
реферат [47,1 K], добавлен 22.12.2010- Палітычна мадэрнізацыя расійскага грамадства ва ўмовах сусветнай вайны і пасля звяржэння самаўладдзя
Характарыстыка Беларусі ва ўмовах сусветнай вайны і лютаўскай рэвалюцыі. Мадэрнізацыя расійскага грамадства і ўсталяванне новага ладу ў краіне. Дзейнасць органаў Часовага ўрада і палітычных сіл вясной - летам 1917 г. Нацыянальны рух і звяржэнне самаўлады.
реферат [33,6 K], добавлен 22.12.2010 Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады, яе асноўныя праграмныя патрабаванні. Пачатак новага перыяду беларусскага нацыянальнага руху. Першыя беларускія арганізацыі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі.
реферат [57,5 K], добавлен 15.07.2012Гістарычнае даследаванне пазіцый і адносін беларускіх нацыянальных партый да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Дваісты характар дзеянняў нацыянальнага руху. Ацэнка значэння Першага Ўсебеларускага партыйнага сходу. Мяцеж польскага корпуса Мусніцкага.
контрольная работа [20,6 K], добавлен 26.09.2012Асаблівасці эканамічнага развіцця Англіі і палітычныя перадумовы для рэвалюцыі, размяшчэнне сацыяльных сіл. Прычыны вайны за незалежнасць ЗША. Узмацненне каланіяльнага прыгнёту Англіі, значэнне вызваленчай вайны паўночнаамерыканскіх калоній ад Англіі.
курсовая работа [29,6 K], добавлен 29.05.2012