Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага

У канцы 30 - 40-ых гадоў XIII ст., калі землі ўсходніх славян папалі пад мангола-татарскае ярмо, у Панямонні, на балта-славянскім сумежжы узнікае новая дзяржава - Літоўскае ці, Вялікае Наваградскае княства. Пачынаецца новы перыяд гісторыі Беларусі.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 10.06.2008
Размер файла 47,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Летапісныя крыніцы нічога не гавораць пра тое, ці заваяваў Вой-шалк Жэмайцію. Магчыма, каб ажыццявіць гэту мэту, дзеля чаго патрэбна была дапамога галіцка-валынскіх князёў, ён аддаў сваё княства Шварну, а сам iзнoў пайшоў у Галіцкую зямлю. Гэта перадача не спадабалася брату Шварна - галіцкаму князю Льву Данілавічу, які сам хацеў валодаць Новагародскай i Літоўскай землямі, злучанымі зараз у адзінае цэлае. Ён i зaбiў Войшалка. Вялікім князем Літоўскім стаў Трайдэн, які працягваў палітыку свайго папярэдніка. На аснове аналізу гэтага вялікага фактычнага матэрыялу М.Ермаловіч робіць вывад аб тым, што аб'яднанне Войшалкам Новагародскай, Пінскай, Нальшчанскай, Дзяволтваўскай, Полацка-Віцебскай i Літоўскай зямель у адзіную дзяржаву было фактычна трывалым пачаткам утварэння ВКЛ. Але калі далучэнне балцкіх зямель Літвы, Нальшчанаў i Дзяволтвы да Новагародка было гвалтоўным, то далучэнне Пінска, Полацка i Віцебска праходзіла добраахвотна. Пазней да Вялікага княства Літоўскага далучаліся i іншыя беларускія землі. Вырашальную аб'яднальную ролю ў складанні i пачатковай гісторыі ВКЛ меў найперш Новагародак. Нездарма ж i герб гатага горада - коннік з мячом ў руцэ - стаў дзяржаўным гербам ВКЛ (Ермаловіч М.І. “Па слядах аднаго міфа” С.82).

Прьхільнікі новай (боларускай) канцэпцыі растлумачваюць, чаму імем заваяванай зямлі Літвы краіна стала называцца Вялікім княствам Літоўскім, а не Новагародскай дзяржавай. Яны прыводзяць гістарычныя аналогіі, выключэнні з правіла, калі дзяржава не называецца iмeм дамінуючай часткі. Так, сучасная Расія першапачаткова называлася Маскоўскім княствам, якое складала цэнтральную частку. Потым маскоўскія князі бяруць старажытную назву "Русь". Нельга лічыць, што назва "Літва" пашыралася з Вільнi. Назва "Літва" перайшла на беларускіх панямонцаў, кія доўгі час называліся ліцвінамі. Назва "Літва" з'явілася такой трывалай i яе імем стала называцца вялікая дзяржава ў Еўропе, магчыма таму, што знаходзілася ў цэнтры краіны (старажытная Літва), альбо таму, што насельніцтва захавала назву, якая тут была з часоў балцкай каланізацыі тэрыторыі сучаснай Беларусі, магчыма паўплывалі балцкія карані (субстрат) славян-беларусаў.

Прыхільнікі новай (беларускай) канцэпцыі ВКЛ называюць дзяржавай выключна беларускай таму, што яе асновай з'явілася Беларускае Панямонне з цэнтрам у г. Новагародку i таму, што рашаючую ролю ў яе стварэнні адыгралі беларускія феадалы, бо пануючымі былі беларуская культура i беларуская мова. Уся Літоўская метрыка, дзяржаўныя акты, дакументы, летапісы, мастацкая літаратура пісаліся на старабеларускай мове. У перыяд ВКЛ літоўцы (жамойты) уласнай пісьменнасці не мелі. Традыцыйная (літоўская) i новая (беларуская) канцэпцыі ўтварэння ВКЛ - дзве крайнія канцэпцыі, якія выключаюць адна другую. Ёсць яшчэ i "памяркоўная" канцэпцыя - цэнтрысцкая канцэпцыя ўтварэння ВКЛ, якое ўзнікла на працягу цэлага гістарычнага перыяду: XIII ст. - 70-я гады XIVcт., а не ў сярэдзіне XIII ст., як пішуць гісторыкі-рамантыкі. Тое, што ўзнікла ў Верхнім Панямонні пры Міндоўгу i Войшалку ў XIII ст., трэба лічыць Літоўскай дзяржавай, дзяржавай Міндоўга цi проста Новагародскім княствам. Толькі з дзейнасці Гедыміна ў пачатку XIV ст. можна разглядаць працэс утварэння ВКЛ. Дзе была старажытная Літва, прыхільнікі гэтай канцэпцыі не пішуць, яны не абвяргаюць М.1.Ермаловіча, але лічаць, што Літва існавала шырэй, як пазначана ў яго працах, цягнулася не ад Маладзечна, а аж да Вільні.

Вядучай сілай ва ўтварэнні ВКЛ сталі беларускія i літоўскія феадалы. Літоўскія феадалы да сярэдзіны XV ст. адыгрывалі рашаючую ролю ў жыцці краіны, яны ў большай колькасці былі прадстаўлены ў вышэйшым дзяржаўным органе -- паны-радзе. Паводле даных гісторыкаў, у канцы XIV ст. у паны-радзе ВКЛ літоўцаў было 84%, беларусаў - 9%, у другой чвэрці XVct. літоўцаў - 67%, беларусаў - 17%. Усе князі ВКЛ былі літоўскага паходжання, у той час як гісторыкі-рамантыкі прыпісваюць iм славянскае паходжанне. Яны (Гедымінавічы) не называлі сябе русінамі, да Крэўскай уніі 1385г. былі язычнікамі, а славяне - праваслаўнымі. Да Люблінскай уніі 1569г. літоўскія феа-далы пераважалі над беларускімі i польскімі: з 13 магнацкіх родаў 2/3 былі літоўскімі. Дзяржаўнай рэлігіяй быў каталіцызм, праваслаўных епіскапаў нават не пускалі ў паны-раду. Чаму на другім плане аказалася праваслаўе? Як гэта злучыць са сцвярджэннем гісторыкаў-рамантыкаў аб тым, што ВКЛ - гэта беларуская дзяржава? Прыведзеныя факты дазваляюць зрабіць вывад аб тым, што да сярэдзіны XVст. ВКЛ -- гэта літоўска-беларуская дзяржава.

Першапачаткова на заходнерускіх землях беларускія феадалы адчувалі сябе даволі свабодна. Але пасля Крэўскай уніі 1385г. у сувязі з распаўсюджаннем каталіцызму ў асяроддзі беларускіх феадалаў з'явіліся апазіцыйныя настроі. У 30-х гадах XVст. у ВКЛ адбылася грамадзянская вайна. Спецыяльным прывілеем беларуская i літоўская шляхта былі ўроўнены ў правах, беларуская шляхта дапускалася ў паны-раду. З сярэдзіны XVст. роля Беларускай знаці ўзрастае. У першай чвэрці XVI ст. у паны-радзе ВКЛ літоўцы складалі 46%, беларусы - 38%. За 19 гадоў да Люблінскай yнii 1569г. беларусы i украінцы складалі большасць ў паны-радзе ВКЛ. Такім чынам, у другой палове XV i ў XVI стст. ВКЛ існуе як беларуска-літоўская дзяржава.

Разгледзеўшы традыцыйную (літоўскую), новую (беларускую) i цэнтрысцкую канцэпцыі ўтварэння ВКЛ адзначым, што, правамерна паставіць пытанні: на нашу думку, ВКЛ было поліэтнічнай дзяржавай чатырох асноўных народаў: беларускага, украінскага, рускага i літоўскага. Паводле даных Г.Лаўмянскага, у 1528г. колькасць насельніцтва Літвы, Беларусі i Падляшша складала больш за 2 млн чалавек, насельніцтва ўсяго ВКЛ больш за 2,5 млн, у 1569г. - адпаведна 2.5 i 3,5 млн чалавек. Літоўскае насельніцтва складала толькі каля 20%, славянскае амаль 80% усяго насельніцтва ВКЛ.

Літаратура:

1. “Гісторыя Беларусі” ў 2-х частках Я.К.Новік, Г.С.Марцуль; Мінск 2000г.

2. “Гісторыя Беларусі” пад рэдакцыяй Касцюка.

3. “Нарысты гісторыі Беларусі” ў 2-х частках; Мінск 1994г.

4. “Гісторыя Беларусі курс лекцый” ў 2-х частках.

5. “Па слядах аднаго міфа” М.І.Ермаловіч.

6. “Гісторыя Беларусі” пад рэдакцыяй Галубовіча.


Подобные документы

  • Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рэках Сінія Воды і Ворскла. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV-XVI ст.

    контрольная работа [34,9 K], добавлен 24.11.2010

  • Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы. Пачатак Лівонскай вайны. Пытанне заключэння уніі з Польшчай, особеності вылучаных патрабаванняў. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай, характарыстыка палажэнняў Статута 1588.

    реферат [17,8 K], добавлен 28.08.2011

  • Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам мечаносцаў, адпор полчышчам татара-манголаў. Аб'яднальны працэс заходнерускіх зямель пры князі Гедыміне.

    реферат [30,3 K], добавлен 28.11.2009

  • Калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. Назва Вялікага Княства. Утварэння Вялікага княства Літоўскага, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у ХVI ст.

    реферат [35,9 K], добавлен 08.04.2012

  • Значэнне ўтварэння Вялікага княства Літоўскага для эканамічнага развіцця Беларусі. Сельскагаспадарчая вытворчасць, формы землеўладання і землекарыстання XIII-XVI ст. Павіннасці і катэгорыі сялян. Жывёлагадоўля, сялянская гаспадарка, формы павіннасцяў.

    реферат [50,2 K], добавлен 21.01.2011

  • Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. Асноўныя накірункі развіцця ВКЛ у XV ст. Палітычнае становішча Беларусі. Дзяржаўны лад і органы кіравання. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель.

    курсовая работа [99,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў у XIV – першай палове XV ст. Прычыні варожых адносін Вялікага княства Літоўскага з Масквой. Ваенныя няўдачы 1500 г. та унія з Польшчай. Ваенная кампанія 1507 г., звязана з паўстаннем у ВКЛ.

    реферат [16,2 K], добавлен 28.11.2009

  • Палітычны лад Полацкага княства, яго заканадаўчая і выканаўчая ўлада. Напружанасць у адносінах паміж Полацкам і Кіевам. Заходні ўплыў на развіццё Тураўскага княства. Аснова гаспадаркі княстваў - земляробства і жывёлагадоўля. Прычыны ўзнікнення гарадоў.

    реферат [24,4 K], добавлен 25.11.2009

  • Знешнепалітычнае становішча ва Ўсходняй Еўропе напярэдадні пачатку літоўска-маскоўскай канфрантацыі. Узмацненне канфрантацыі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай у 70-х гг. XV ст., іх першыя ваенныя сутыкненні. Войны 1507–1508, 1512–1522, 1534-1537 гг.

    курсовая работа [80,6 K], добавлен 04.03.2010

  • Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту. Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. Ідэалёгія асноўных накірункаў заходнеэўрапейскага пратэстантызму.

    реферат [23,3 K], добавлен 27.08.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.