Фарміраванне беларускай нацыі

Перыяды фарміравання беларускай нацыі. Развіццё нацыянальнай мовы. Матэрыяльная і духоўная культура Беларусі. Агульнасць эканамічнага жыцця як асноўны прыкмета нацыі. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці у XIX - XX ст. Школьныя рэформы 60—80 гадоў.

Рубрика История и исторические личности
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 03.12.2009
Размер файла 38,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Значнай постаццю ў беларускім пейзажным жывапісе з'яўляецца А.Гараўскі. Мастак нарадзіўся ў Мінскай губерні, адукацыю атрымаў у Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, дзе яго здольнасці прыцягнулі ўвагу выкладчыкаў. Пасля заканчэння акадэміі ён атрымаў залаты медаль. Пейзажы А.Гараўскага "Ліпы", "На радзіме", "Вечар у Мінскай губерні" вылучаюцца жыццёвай праўдай і высокім тэхнічным майстэрствам. Мастак быў вядомы не толькі ў Расіі, але і за мяжой, ён атрымаў званне акадэміка жывапісу. Асабісты сябра рускага мецэната П.Траццякова, А.Гараўскі дапамагаў у збіранні яго славутай калекцыі. Некаторыя работы беларускага мастака зараз знаходзяцца сярод экспанатаў Траццякоўскай галерэі.

Вядомым майстрам бытавога жанру быў мастак Н.Сілівановіч. Атрымаўшы адукацыю ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, ён стварыў шэраг кампазіцый: "Дзеці на двары", "У школу", "Дзяўчынка". Сапраўдным рэалізмам вылучаецца карціна "Пастух". Н.Сілівановіча запрасілі для ўдзелу ў афармленні Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу. За мазаічнае палатно "Тайная вячэра" мастаку было прысвоена ганаровае званне акадэміка.

На рубяжы XIX - XX стст. у беларускім жывапісе з'явіўся шэраг таленавітых мастакоў. Ю.Пэн працаваў у бытавым і партрэтным жанры, Я.Кругер -- пераважна ў жанры партрэта. Яшчэ падчас вучобы ў Акадэміі мастацтваў, куды ён трапіў з дапамогай І.Рэпіна, мастак набыў вядомасць дзякуючы сваёй дыпломнай рабоце. Пасля вяртання ў Мінск Кругер адкрыў там у 1904 г. прыватную школу малявання.

Беларускі жывапісец, графік, тэатральны дэкаратар і педагог Ф.Рушчыц у ранні перыяд творчасці напісаў пейзажы, якія вылучаюцца рэалістычным паказам роднай прыроды ("Мінск зімою", "Млын", "Каля касцёла"), У некаторых творах аўтара адчуваецца ўплыў імпрэсіянізму і стылю мадэрн. Ф.Рушчыц аформіў таксама шэраг спектакляў у адным з віленскіх тэатраў.

У канцы XIX ст. пачалася творчая дзейнасць таленавітага беларускага мастака В.Бялыніцкага-Бірулі. У сваёй творчасці ён развіваў традыцыі рускага пейзажнага жывапісу. Эмацыянальныя, лірычныя творы мастака вылучаюцца мяккім каларытам. У ранні перыяд былі створаны работы "3 аколіц Пяцігорска", якую набыў П.Траццякоў для сваёй калекцыі, "Вясна ідзе", што прынесла аўтару першую прэмію Маскоўскага таварыства аматараў мастацтваў. Шчырыя сяброўскія адносіны звязвалі мастака з І.Рэпіным. Шэраг значных работ стварыў В.Бялыніцкі-Біруля ў паслякастрычніцкі перыяд.

У беларускай графіцы другой паловы XIX ст. самай прыкметнай фігурай быў М.Андрыёлі, аўтар ілюстрацый да твораў А.Міцкевіча, Э.Ажэшкі. Графічныя работы стваралі таксама А.Каменскі, С.Богуш-Сестранцэвіч, К.Кастравіцкі (Карусь Каганец).

Архітэктура. Зрухі ў эканамічным жыцці грамадства прывялі да хуткага росту гарадоў (асабліва тых, якія знаходзіліся на чыгуначных шляхах), іх добраўпарадкавання, будаўніцтва водаправодаў, усталявання электрычнага асвятлення. Адбываліся змены ў планіроўцы гарадоў. У выніку ўладкавання забудовы ў цэнтральнай частцы гарадоў з'яўляліся новыя плошчы і бульвары, будаваліся мураваныя шматпавярховыя дамы. Аднак трэба адзначыць, што масавая гарадская забудова характарызавалася ў першую чаргу драўляным аднапавярховым жыллём.

Працэс паступовага заняпаду класічнай архітэктуры рэзка ўзмацніўся ў сярэдзіне XIX ст. Да канца XIX ст. у беларускім дойлідстве панавала эклектыка, якая вызначалася некрытычным выкарыстаннем рознастылявых форм: неаготыкі, неабарока, неаракако, неакласіцызму, неараманскага і псеўдавізантыйскага стыляў. Неастылі атрымалі назву "архітэктуры гістарызму". Звычайна банкі і навучальныя ўстановы афармлялі пад рэнесаііс, тэатры - пад барока, касцёлы - пад готыку, праваслаўныя цэрквы будавалі ў псеўдавізантыйскім ці псеўдарускім стылі.

У другой палове XIX ст. назіраўся росквіт неагатычнага стылю, які стаў як бы афіцыйным стылем каталіцкай царквы на Веларусі. Неагатычныя пабудовы ўзводзіліся з чырвонай, добра абпаленай цэглы, фасады не атынкоўваліся. Найболып багатыя храмы мелі вітражы, падлогу з паліваных керамічных плітак, фрэскавы роспіс.

Пасля падаўлення паўстання 1863 - 1864 гг. распаўсюджанне набыў псеўдарускі, або псеўдавізантыйскі, стыль у праваслаўным культавым дойлідстве. Рускія архітэктары распрацавалі тыпавыя варыянты праваслаўных цэркваў, механічна скапіраваныя з візантыйскіх храмаў і рускіх бажніц ХІУ і ХУІІ стст., каб паказаць пераемнасць рускага дойлідства ад візантыйскай архітэктуры. Ініцыятарам будаўніцтва падобных храмаў быў граф Мураўёў, таму ў народзе яны набылі назву "мураўёвак". Цэрквы, пабудаваныя ў псеўдарускім стылі, можна сустрэць у шматлікіх гарадах і пасёлках Беларусі. Найбольш значнымі пабудовамі гэтага напрамку можна лічыць мемарыяльны комплекс у в.Лясная (1908 - 1912), створаны ў гонар двухсотгоддзя перамогі рускіх войск над шведамі, і капліцу князёў Паскевічаў у Гомелі (1870 - 1889).

У культавым дойлідстве Беларусі склаўся таксама і неараманскі стыль. Найбольш вядомы помнік, які спалучае матывы раманскай і гатычнай архітэктуры, -- Чырвоны касцёл (касцёл Сымона і Алены) у Мінску, пабудаваны ў 1908 г. Храм мае асіметрычную кампазіцыю з трыма вежамі: дзвюма меншымі і адной высокай, у яго дэкаратыўным афармленні выкарыстаны элементы неаготыкі (вялікае акноружа, арнаментальныя паясы і інш.).

Побач з неастылямі ў канцы XIX ст. адбывалася станаўленне новага стылю -- мадэрна. Для архітэктуры мадэрна характэрны пераплеценыя лініі, асіметрычныя кампазіцыі, багаты ляпны дэкор. Мадэрн прымяняўся для новых тыпаў пабудоў (чыгуначныя вакзалы, масты, прамысловыя збудаванні), выкарыстоўваў новыя будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі (цэмент, металічная арматура, фабрычная дахоўка). Шырока выкарыстоўвалася шкло, з якога рабілі нават дахоўку. Прыкладам архітэктуры мадэрна з'яўляецца пазямельна-сялянскі банк у

Віцебску, храм у Міры, некаторыя жылыя дамы ў Мінску, Гродне, Гомелі, Магілёве. Мадэрн праіснаваў на тэрыторыі Беларусі да першай сусветнай вайны, аднак шырокага прымянення не атрымаў.

Такія асноўныя накірункі развіцця беларускай культуры ў другой палове XIX - пачатку XX ст.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002;

2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: "Наша будучыня", 1999;

3. Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;

4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000;

5. Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992;

6. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. - Минск: "БелЭн", 1998;

7. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В.Г. Мазец - Минск: "Амалфея", 2000;

8. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin: "Neografia", 2003;

9. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. - Мінск: "Беларусь", 1994;

10. Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-"Вешальнік" // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997.


Подобные документы

  • Структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі. Станаўленне беларусазнаўства. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры.

    реферат [42,8 K], добавлен 22.12.2010

  • Сацыяльна-палітычнае развіццё Еўропы ў другой палове XIX ст. Асноўныя прыкметы і ўмовы станаўлення беларускай нацыі. Дзейнасць беларускіх рэвалюцыйных арганізацый. Ідэалогія "заходнерусізму" і яе рысы. Фарміраванне асноўных элементаў беларускай нацыі.

    контрольная работа [29,5 K], добавлен 01.03.2010

  • Працэс фарміравання нацыі, выпрацоўкі i замацавання нацыянальнай самасвядомасці на Беларусі. Асноўныя прыкметы беларускай нацыі, працэс іх станаўлення. Роля ў гэтым навуковага беларусазнаўства, літаратуры, выдавецкай дзейнасці. Мастацтва і тэатр.

    контрольная работа [32,5 K], добавлен 23.09.2012

  • Вывучэнне тэндэнцый развіцця, сацыяльнага статусу і ролі нацыянальнай журналістыкі Беларусі як фактару фарміравання беларускай нацыі і дзяржаўнасці ў гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны, у перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі, ў гады першых пяцігодак.

    реферат [30,4 K], добавлен 29.03.2011

  • Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і усталяванне Савецкай улады на Беларусі. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйнай аснове.

    реферат [47,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Паняцце "этнас". Асноўныя тлумачэнне паходжання беларусаў: "балцкая" канцэпцыя, крывіцкая тэорыя, крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая, старажытнаруская канцэпцыі. Паходжанне назвы Белая Русь. Асноўныя фактары, якія мелі ўплыў на фарміраванне беларускай нацыі.

    реферат [38,9 K], добавлен 11.11.2013

  • Узмацненне аўтарытарных тэндэнцый у кіраванні краінай. Спробы рэформ. Застойныя і крызісныя з'явы ў развіцці эканомікі. Нацыянальная палітыка. Курс на фарміраванненовай гістарычнай супольнасці "савецкі народ". Стан беларускай нацыянальнай культуры.

    реферат [22,3 K], добавлен 31.03.2015

  • Абставіны эканамічнага і палітычнага жыцця Беларусі, іх уплыў на аграрную палітыку ўрада ў заходніх губерніях. Сацыяльна-эканамічнае палажэнне дзяржаўных сялян Беларусі да канца 30-х г. XIX в. Падрыхтоўка і правядзенне рэформы дзяржаўнай вёскі ў Беларусі.

    курсовая работа [91,8 K], добавлен 17.02.2015

  • Вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў i аднаўлення савецкай улады. Белнацкам пры наркамнацы РСФСР. Пыняцце цэнтральнымі партыйнымі органамі рашэння аб утварэнні БССР. Утварэння Літоўска-Беларускай ССР 1919 г. Ліквідацыя Літбела і яе прычыны.

    реферат [37,0 K], добавлен 31.12.2010

  • Ажыццяўленне праграмы нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. Беларусізацыя як цэнтральнае звяно нацыянальнай палітыкі дзяржавы. Разгляд перыяду сапраўднай беларускай рэнесансу 20-х гадоў - Кастрычніцкай рэвалюцыі і ломкі ладу царскай Расіі.

    курсовая работа [69,6 K], добавлен 19.12.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.