Стварэнне беларускай савецкай дзяржаунасцi
Праблемы беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне БССР i ЛiтБелССР. Маніфест у сувязі з утварэннем БССР. Беларускае пытанне у перыяд савецка-польскай вайны (1919-1920 гг.). Рыжскi мiрны дагавор. Роля БССР у складзе СССР. Узбуйненне тэррыторыi рэспублiкi.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 22.06.2012 |
Размер файла | 27,5 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
РЕФЕРАТ
Стварэнне беларускай савецкай дзяржаунасцi
Студэнта 1 курса БГТУ
Спецыяльнасць ХТНМ
Кудзiна Iвана Мiкалаевiча
Мiнск 2012
1) Абвяшчэнне БССР i ЛiтБелССР
Вырашэнне праблем беларускай дзяржаўнасці было звязана з палітычнымі і сацыяльна-эканамічнымі пераўтварэннямі. Прадстаўнікі Паўночна-Заходняга камітэта бальшавікоў - В. Кнорын (Кнорыньш), А. Мяснікоў (Мяснікян) і іншыя вельмі адмоўна аднесліся да ідэі беларускай дзяржаўнасці. Некаторыя з іх нават адмаўлялі сам факт існавання беларускай нацыі і лічылі, што ўвогуле эпоха стварэння нацыянальных дзяржаў скончылася, што беларуская дзяржаўнасць - задумка "буржуазных нацыяналістаў". Аднак сярод бальшавікоў існавалі іншыя пункты гледжання. 31 студзеня 1918 г. у расійскай сталіцы быў утвораны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) як асобны аддзел Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей РСФСР. Да мая 1918 г. Белнацкам узначальваў А. Чарвякоў.
У склад камісарыята ўваходзілі і левыя эсэры. Яго прадстаўніцтвы дзейнічалі ў Віцебску, Оршы, Смаленску і супрацоўнічалі з беларускай секцыяй пры ЦК левых эсэраў. Белнацкам вёў палітычную і культурна-асветніцкую дзейнасць сярод беларусаў на тэрыторыі Савецкай Расіі, клапаціўся пра бежанцаў. Заснаваў у Маскве Беларускі народны універсітэт, Беларускае навуковае таварыства, адкрыў беларускія школы. Выдаваў кнігі, брашуры, газету "Дзянніца", часопіс "Чырвоны шлях". Кіраўнікі Белнацкама А. Чарвякоў, З. Жылуновіч і іншыя лічылі неабходным стварэнне Беларускай Савецкай Рэспублікі і ўстанаўленне цесных сувязяў з РСФСР (на прынцыпах аўтаноміі). У верасні 1918 г. Белнацкам выступіў з патрабаваннем "Аб перайменаванні Заходняй вобласці ў Беларуска-Літоўскую". Тым самым Белнацкам хацеў хоць часткова, хоць па назве, зрабіць крок у напрамку стварэння нацыянальнай дзяржаўнасці народаў гэтага краю. Аднак Паўночна-Заходні камітэт РКП(б) не прыняў дадзенай прапановы. Пасля ануліравання Брэсцкага міру расійскія войскі аднавілі тут Савецкую ўладу. Кіраўніцтва БНР выехала ў эміграцыю. Але ж зноў паўстала пытанне аб утварэнні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Некаторыя партыйныя, савецкія, ваенныя органы без дазволу Паўночна-Заходняга камітэта партыі сталі звяртацца да цэнтральных органаў Расіі з прапановай абвяшчэння самастойнай Беларускай Рэспублікі. Аднак спачатку ў Маскве не прыслухоўваліся да голасу прыхільнікаў стварэння беларускай савецкай дзяржаўнасці таму, што ў той сітуацыі цэнтральныя органы Савецкай Расіі не маглі не лічыцца з думкай Паўночна-Заходняга абкома партыі камуністаў, Аблвыкамзаха. Дарэчы, бальшавіцкія дзеячы па-ранейшаму марылі, што вось-вось пераможа сусветная сацыялістычная рэвалюцыя. Пытанне аб лёсе Беларусі стала прадметам тэрміновага разгляду ў ЦК РКП(б). 24 снежня 1918 г. Пленум ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР).
Пленум абавязаў Паўночна-Заходні абком РКП(б) правесці партыйна-арганізацыйную работу па нацыянальна-дзяржаўнаму будаўніцтву на Беларусі. 25 снежня 1918 г. у Наркамнаце адбылася нарада І. Сталіна з адказнымі работнікамі Белнацкама, дзе абмяркоўвалася пытанне аб практычным здзяйсненні рашэння ЦК РКП(б) аб утварэнні БССР. У гэты ж дзень І. Сталін у размове па тэлефоне са старшынёй Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) А. Мясніковым паведаміў, што ЦК партыі згадзіўся на ўтварэнне беларускага савецкага ўрада. 30 снежня 1918 г. адкрылася ў Смаленску VІ Паўночна-Заходняя абласная партыйная канферэнцыя. Дэлегаты аднагалосна выказаліся за абвяшчэнне БССР. Канферэнцыя вызначала межы рэспублікі і па дакладу камісіі, утворанай для вывучэння гэтага пытання, прыйшла да высновы, што ў склад рэспублікі павінны ўвайсці Мінская, Магілёўская, Гродзенская губерні поўнасцю, Віцебская губерня без Дзвінскага, Рэжыцкага і Люцынскага паветаў, а таксама частка тэрыторыі Смаленскай губерні, населенай пераважна беларусамі. Канферэнцыя абвясціла сябе І з'ездам Кампартыі бальшавікоў Беларусі. Быў створаны кіруючы орган КП(б)Б - Цэнтральнае бюро КП(б)Б на чале з А. Мясніковым. 31 снежня 1918 г. ЦБ КП(б)Б абмеркавала пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР. Было вырашана, што ва ўрад увойдуць прадстаўнікі ад Белнацкама, Паўночна-Заходняга камітэта РКП(б) і Аблвыкамзаха. Старшынёй урада быў зацверджаны З. Жылуновіч.
1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад Беларусі абнародаваў маніфест у сувязі з утварэннем БССР. Уся ўлада на Беларусі, адзначалася ў маніфесце, належыць Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Зямля з жывым і мёртвым інвентаром, лясы, воды і нетры зямлі, чыгункі, фабрыкі і заводы, банкі становяцца ўласнасцю народа. Маніфест абвясціў раўнапраўе працоўных усіх нацыянальнасцей на тэрыторыі Беларусі адмяніў усе загады і распараджэнні акупацыйных уладаў, аб'явіў па-за законам Беларускую раду.
5 студзеня 1919 г. Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад БССР, ЦБ КП(б)Б пераехалі ў Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай БССР. У снежні 1918 - студзені 1919 гг. на Беларусі адбыліся валасныя, павятовыя і губернскія з'езды саветаў. Галоўны сэнс усёй перадвыбарнай агітацыі - барацьба за "класавую чысціню" саветаў. У выніку ў Савет былі выбраны ў асноўным камуністы.
2-3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся І Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Старшыня УЦВК Я. Свярдлоў, які прысутнічаў на з'ездзе, абвясціў пастанову прэзідыума УЦВК "Аб прызнанні незалежнасці Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі". У адказ з'езд прыняў "Дэкларацыю аб устанаўленні федэратыўнай сувязі паміж Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай і РСФСР". І з'езд Саветаў па загаду з Масквы вызначыў тэрыторыю Савецкай Беларусі ў складзе Мінскай і Гродзенскай губерняў. Тэрыторыі Віцебскай, Смаленскай і Магілёўскай губерняў адышлі да Расіі. Справа ў тым, што ў ЦК РКП(б) ведалі намер кіруючых колаў Польшчы па аднаўленні краіны ў межах 1772 г. А гэта азначала б далучэнне да Польшчы ўсёй тэрыторыі Беларусі. Таму маскоўскія ўлады адабралі ад БССР яе ўсходнія рэгіёны, планавалі, калі іншыя тэрыторыі Беларусі захопіць Польшча, мець як мага далей на захад мяжу РСФСР. І Усебеларускі з'езд Саветаў прыняў рашэнне аб аб'яднанні Беларускай ССР і Літоўскай ССР у адну дзяржаву. Гэта рашэнне зноў жа было праведзена паводле ўказання ЦК РКП(б). Паколькі польскі ўрад прэтэндаваў на тэрыторыі Літвы і Беларусі, ЦК РКП(б) лічыў неабходным аб'яднаць іх, каб весці агульную барацьбу з ворагам. Адначасова, як сказаў на з'ездзе Я. Свярдлоў, аб'яднанне Беларусі і Літвы абмяжуе нацыянальны рух у абедзвюх краінах.
27 лютага 1919 г. былі створаны ЦВК Літоўска-Беларускай ССР і яго прэзідыум на чале з К. Цыхоўскім, урад аб'яднанай рэспублікі - Савет Народных Камісараў на чале з В. Міцкявічусам-Капсукасам. У сувязі з утварэннем Літоўска-Беларускай ССР узнікла неабходнасць зліць і камуністычныя партыі Літвы і Беларусі. На аб'яднаным з'ездзе (4-6 сакавіка 1919 г.) быў абраны ЦК Кампартыі Літвы і Беларусі.
Так Беларуская Савецкая Рэспубліка праз месяц пасля абвяшчэння незалежнасці стала часткай новага штучнага дзяржаўнага ўтварэння - ЛітБел
рыжскi дагавор беларуская дзяржаўнасць
2) Беларускае пытанне у перыяд савецка-польскай вайны(1919-1920 гг.). Рыжскi мiрны дагавор
У лістападзе 1918 г. падчас адступлення нямецкіх войск была створана незалежная польская дзяржава, якая абапіралася на ідэю адраджэння Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Па сутнасці гэта азначала вайну з Савецкай Расіяй, да якой польскае кіраўніцтва пры фінансавай падтрымцы буйнейшых заходніх краін было добра падрыхтавана. У снежні 1918 г. Польшча перайшла ў наступленне на беларускія і ўкраінскія землі. Да сакавіка 1919 г. польскія войскі акупіравалі шэраг беларускіх гарадоў, у тым ліку Ліду, Вільну, Гродна. Урад Літбел, які праводзіў жорсткую палітыку ваеннага камунізму (харчразвёрстка, палітычныя рэпрэсіі, адмова ад перадачы зямлі непасрэдна сялянам), не здолеў арганізаваць абарону. 1 чэрвеня 1919 года згодна з Дэкрэтам Усерасійскага ЦВК Савецкія Украіна, Беларусь, Літва і Латвія аб'ядноўваліся з Савецкай Расіяй для агульнай барацьбы з сусветным імперыялізмам. Уводзілася агульнае ваеннае камандаванне, аднак стрымаць польскае наступленне не ўдалося і аб'яднаным сілам. У жніўні 1919 г. быў захоплены Мінск. Восенню фронт усталяваўся на р. Беразіна-Днепр. Фактычна ЛітБелССР і БССР як яе частка перасталі існаваць.
На занятых тэрыторыях польскія акупанты праводзілі надзвычай жорсткую палітыку. Ліквідаваліся не толькі бальшавісцкія органы ўлады, але не дапускалася стварэнне мясцовых органаў улады БНР. Жорстка праследваліся і адны, і другія. Толькі ў некаторых кіраўнікоў БНР захаваліся ілюзіі адносна прызнання незалежнасці беларускай дзяржавы. Рада БНР раскалолася па пытанні супрацоўніцтва з польскімі ўладамі. Пад час перамоў дзеячаў БНР і польскіх уладаў апошнія згадзіліся прызнаць існаванне незалежнай БНР, але ў адказ урад БНР павінен падпісаць дагавор аб уваходжанні Беларусі ў склад Польскай дзяржавы. Такая “незалежнасць на 5 хвілін” незадаволіла большую частку склада Рады БНР, якая дзейнічала ў Мінску са згоды польскага акупацыйнага кіраўніцтва з 12 снежня 1919 года. Большасць на паседжаннях мелі беларускія эсэры (частка былой адзінай партыі - БСГ). Яны перавыбралі кіраўніцтва Рады - новыя лідары В.Ластоўскі, П.Крычэўскі, І.Мамонька і інш. заявілі аб вернасці III Устаўнай грамаце і выразілі пратэст супраць акупацыі Беларусі польскай арміяй.
Польскі ўрад не чакаў такога ад Рады БНР, таму яе разагналі, а партыю беларускіх эсэраў падверглі праследванням. Аднак трэба было легітымізаваць для сусветнай супольнасці інкарпарацыю Беларусі - таму ў сакавіку 1920 года была арганізавана з ліку некаторых дзеячаў БНР Найвышэйшая Рада (С.Рак-Міхайлоўскі, І.Серада, Я.Лёсік, А.Смоліч) якая 24 сакавіка 1920 г. падпісала дагавор аб уваходжанні Беларусі ў склад Польшчы. Супраць гэтага дагавору выступілі адзіным фронтам бальшавікі і эсэры. Менавіта апошнія арганізавалі антыпольскі сялянскі партызанскі рух і кіравалі ім. А ў Мінску ў студзені 1920 года на базе арганізацыі “Маладая Беларусь”, што дзейнічала з мая 1917 года ў Мінскім настаўніцкім інстытуце (кіраваў У.Ігнатоўскі) была ўтворана Беларуская камуністычная арганізацыя. Арганізацыя арганізоўвала барацьбу з польскімі інтэрвентамі, а далейшае Беларусі бачыла ў існаванні БССР у складзе федэратыўнай Расіі, і ў гэтым разыходзілася з беларускімі эсэрамі, якія імкнуліся да поўнай незалежнасці.
Да арганізаваных камуністамі і эсэрамі партызанскіх атрадаў пачалі далучацца прадстаўнікі іншых палітычных сіл. Распачатае вясной 1920 г. наступленне палякаў дазволіла ім захапіць шэраг беларускіх і ўкраінскіх гарадоў, аднак летам Чырвоная Армія пачала контрнаступленне, і да жніўня 1920 г. ўся тэрыторыя Беларусі была занята савецкімі вайскамі. Адначасова Савецкая Расія была вымушана пачаць супрацоўніцтва з буржуазным урадам Літвы - Тарыбай. 12 ліпеня 1920 года Савецкая Расія і Літва падпісалі дагавор, згодна з якім Літве перадавалася Віленская і Гродзенская губерніі з гарадамі Вільна, Гродна, Ліда, Вілейка, Ашмяны, Дзісна. Дагавор падпісалі без згоды з урадам БССР, і гэта было юрыдычным канцом ЛітБелССР. 31 ліпеня 1920 г. у Мінску была прынята дэкларацыя, якая другі раз абвяшчала незалежнасць Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. Часовая ўлада перадавалася Беларускаму рэвалюцыйнаму камітэту (старшыня - А.Чарвякоў), які павінен быў дзейнічаць да II з'езда Саветаў Беларусі. У жніўні 1920 г. польская армія здолела разбіць пад Варшавай Чырвоную Армію, перайсці ў наступленне і зноў заняць значную частку Беларусі. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе паміж Украінай і Расіяй з аднаго боку і Польшчай з другога быў падпісаны дагавор аб перамір'і. Беларусаў зноў не запрасілі ўдзельнічаць у перамовах.
Падпісанне перамір'я не спыніла ваенных дзеянняў Пры падтрымцы польскага боку ў лістападзе на тэрыторыю Беларусі ўвайшлі атрады пад кіраўніцтвам С.Булак-Балаховіча, які абвясціў сябе начальнікам Беларускай дзяржавы. Але пасля захопу Мазыра, Петрыкава, Калінкавіч гэтыя злучэнні былі разбіты намаганнямі Чырвонай Арміі. У лістападзе-снежні 1920 г. адбылося ўзброенае выступленне на Случчыне, удзельнікі якога выступалі супраць перадачы павета да БССР. Сяляне былі незадаволены празмернымі памерамі харчразвёрсткі.
Ужо ў самым пачатку вайны беларускiя сяляне, пазнаўшыя савецкую ўладу яшчэ ў 1918-1919 г., мякка кажучы, не выяўлялi вялiкай радасцi з нагоды iх "вызвалення" бальшавiкамi. У кожным разе, як ужо гаварылася вышэй, яны не збiралiся разам з Чырвонай Армiяй "вызваляць" свае землi ад палякаў, i бальшавiкi мусiлi пайсцi на жорсткiя захады, каб прымусiць мясцовых жыхароў iсцi у войска. У далейшым сiтуацыя з прызывам мясцовага насельнiцтва ў Чырвоную Армiю не палепшылася.
Пад час адыходу бальшавiкоў ад Варшавы яны зноў iмкнулiся папоўнiць страты сваiх разбiтых войскаў за кошт беларусаў. У.Ленiн пiсаў 12 жнiўня 1920 г. у лiсце да Э.М.Склянскага: "Не надо ли указать Смигле, что надо поголовно (после сбора хлеба) брать в войско всех взрослых мужчин? Надо. Раз Будённый на юг, надо усилить север". Ленiн мае тут на ўвазе прызыў у армiю ўсiх дарослых мужчын менавiта з Беларусi. Аднак, каб не пакiдаць нiякiх сумненняў, прывядзем тэкст яшчэ аднаго лiста, напiсанага крыху пазней,19 жнiўня, яскравым, тыпова "ленiнскiм" стылем. "Необходимо налечь изо всех сил, чтобы белорусские рабочие и крестьяне, хотя бы в лаптях и купальных костюмах, но с немедленной и революционной быстротой дали вам пополнение в тройном и четверном количестве".
Аднак "белорусские рабочие и крестьяне" не толькi "в лаптях и купальных костюмах", але нават i ў мундзiрах ды ботах не спяшалiся на вайну за савецкую уладу. Прызыўнiкi ўцякалi ў iншыя раёны, а тыя, хто трапляў у войска, нярэдка таксама знiкалi. Сабатаж прызываў i дэзерцiрства былi значнымi нават у часы парамог Чырвонай Армii, а калi разбiтыя пад Варшавай бальшавiцкiя войскi адыходзiлi на ўсход, дык яны набылi катастрафiчныя маштабы. Савецкiя ваенныя i грамадзянскiя ўлады рабiлi ўсё магчымае - ад забароны прызыўнiкам з'язджаць у iншыя раёны да расстрэлу ўцекачоў i зняволення iх сем'яў у канцэнтрацыйным лагеры, але так i не здолелi выправiць становiшча.
Але нават тыя з беларусаў, што засталiся ў войску, змагалiся з палякамi без асаблiвай ахвоты. Наогул, дух фармаванняў Чырвонай Армii Заходняга фронту ў гэтай вайне быў далёка не лепшы, i камандаванне "падбадзёрвала" сваiх жаўнераў так званымi заградатрадамi. Пад час аднаго толькi першага наступлення глаўком С.Каменеў перадаў Тухачэўскаму пяць такiх фармаванняў. Аднак i такiя метады не дадалi чырвонаармейцам рашучасцi. Амаль усе польскiя камандзiры адзначылi няўпэўненасць, таптанне на месцы буйных частак Чырвонай Армii, асаблiва ў пачатку першага i другога наступленняў.
Напрыклад, увесь дзень 4 лiпеня 4-ю армiю чырвоных стрымлiваў адзiн польскi полк з дзесяццю гарматамi. I ў далейшым, пакуль супрацiў палякаў не быў канчаткова зламаны i iх адступленне не набыло катастрафiчнага характару, бальшавiцкiя войскi дзейнiчалi надзвычай нерашуча. Камандарм Е.Сяргееў у адным з загадаў пiсаў: "Требую прекратить постоянное опасение за фланги и учитывать моральное состояние противника; совершенно недопустимо, чтобы отдельные роты расстроенного противника, случайно не успевшие удрать, принимались бы за свежие полки, под угрозой удара которых задерживалось бы продвижение целых дивизий".
Справа тут, канешне, не ў нiзкай баяздольнасцi савецкiх войскаў. За два гады грамадзянскай вайны яны набылi дастатковы баявы вопыт. Прычына iх няўпэўненасцi - недахоп баявога духу, што ў сваю чаргу выклiкалася неразуменнем мэтаў гэтай вайны. Нi заклiкi ЦК РКП(б), нi натхнёны зварот Тухачэў-скага не кранулi душы чырвоных жаўнераў. Той жа Е.Сяргееў, адзiн з самых крытычных савецкiх аўтараў, пiсаў: "Ставка на вспышку польской революции могла серьёзно приниматься в расчёт только в политических канцеляриях, да и то достаточно удалённых от фронта. В войсках в это мало верили ...". Iснавалi i iншыя формы супрацiву мясцовых жыхароў бальшавiкам, больш актыўныя, чым дэзерцiрства i сабатаж прызыву ў войска. Да iх належалi падпалы ваенных складоў i пашкоджванне чыгуначных шляхоў. Армейскiм уладам давялося ўвесцi адказнасць усяго мясцовага насельнiцтва, якое жыло ў паласе да 15 вёрст ад чыгункi, за стан чыгункi. Акрамя гэтага, сяляне сабатавалi харчразвёрстку, а калi ўхiлiцца ад яе ўжо не мелi магчымасцi - аддавалi бальшавiкам непрыдатныя прадукты i атручаныя кармы для жывёлы.
У цэлым няўзброеныя формы барацьбы мясцовага насельнiцтва супраць бальшавiкоў былi даволi значнымi i, думаю, сталi адной з прычынаў паразы савецкiх войскаў пад Варшавай. I тут мусiм згадаць, што дачыненне беларусаў да той вайны не абмяжоўвалася адно "мiрным" супрацiвам захопнiкам. Змагалiся яны i са зброяй у руках у складзе польскiх узброеных сiлаў. Дзве дывiзii польскага Паўночнага фронту - 1-я i 2-я Лiтоўска-Беларускiя складалiся з нараджэнцаў Беларусi28. Гэтыя фармаваннi былi цалкам баяздольныя i надзейныя. Пад час бiтвы пад Варшавай 1-я Лiтоўска-Беларуская дывiзiя складала апошнюю рэзервовую частку абаронцаў горада i была ўведзена ў бой пад Радзiмiным, а потым, калi пачалося контрнаступленне польскiх армiй, Ю.Пiлсудскi перакiнуў яе ў авангард, каб яна магла браць удзел у вызваленнi сваёй радзiмы. У 1922 г. дывiзiя была ўзнагароджаная ордэнам Вiртуцi Мiлiтары.
13-17 снежня 1920 года ў Мінску прайшоў II Усебеларускі з'езд Саветаў. На ім у Канстытуцыю былі ўнесены змяненні, зацверджана структура дзяржаўнай улады: вышэйшая ўлада належыла з'езду Саветаў, ЦВК - распараджальны орган з'езда, выканаўчая ўлада ў СНК рэспублікі. Была ўведзена дзяржаўная манаполія, зямля перадавалася сялянам, але часткова. Лепшыя панскія маёнткі аддаваліся пад арганізацыю саўгасаў. З'езд ратыфікаваў умовы Рыжскага пагаднення ад перамір'і і надаў Расійскаму ўраду права заключаць любые міжнародныя пагадненні ад імя БССР.
18 сакавіка 1921 г. паміж Савецкай Расіяй, Украінай і Польшчай быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор .Беларускія дэлегацыі ні ад БССР, ні ад БНР не былі дапушчаны да падрыхтоўкі і падпісання дагавора. Дэлегацыя БССР прысутнічала ў Рызе з самага пачатку перагавораў, але яе паўнамоцтвы не былі прызнаныя польскім бокам. Расійскі бок таксама не быў зацікаўлены ва ўдзеле беларускіх прадстаўнікоў у працэсе выпрацоўкі пагаднення, паколькі гэта магло разбурыць дыпламатычную камбінацыю і нават сарваць заключэнне міру (ва ўмовах нежадання РСФСР рыхтавацца да зімовай кампаніі). Ад імя БССР выступала РСФСР. БНР апелявала да вядучых еўрапейскіх дзяржаў праз Савет паслоў у Парыжы, але члены Антанты падтрымлівалі Польшчу, якая была адным з асноўных элементаў пасляваеннай версальскай сістэмы.
Вялікабрытанія на працягу савецка-польскай вайны неаднаразова рабіла захады па спыненню вайны і выпрацавала прапановы па размежаванню, -- «лінія Керзана» павінна была ўсталяваць усходнюю граніцу Польшчы па мяжы рассялення палякаў, з аднаго боку, і беларусаў і ўкраінцаў, з другога. Расія адмаўлялася ад англійскага пасрэдніцтва і перагавораў з Польшчай да паражэння Чырвонай Арміі пад Варшавай у жніўні 1920, якое прывяло да пералому ў вайне і, урэшце, перамогі Польшчы.
Канчатковы варыянт савецка-польскай граніцы прайшоў значна далей на ўсход ад лініі Керзана. Да Польшчы адыйшла 4,5-мільённая Заходняя Беларусь плошчай больш за 110 тыс. кмІ. Расія пагадзілася вярнуць Польшчы розныя культурныя каштоўнасці і выплаціць 30 млн руб. золатам. У далейшым савецкія выплаты па дагаворы рабіліся інструментам міжнар. ціску, напр., пры спробе заключэння савецка-польскіх гандлёвых пагадненняў (1925).
Рыжскі мір не прызналі і асудзілі: кіраўніцтва БНР, Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, дзеячы Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі і Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў, прадстаўнікі нацыянальнай інтэлігенцыі БССР (у т.л. Я. Купала, Я. Колас, У. Дубоўка), Першая (1921, Прага) і Другая (1925, Берлін) Усебеларускія канферэнцы.На палітычнай канферэнцыі 26-30 верасня 1920 года ў Празе дзеячы БНР абвінавацілі польскі ўрад у падзеле Беларусі і разгроме Беларускай Народнай Рэспублікі. На гэтай падставе адбылася часовая кансалідацыя беларускіх дзеячаў у эміграцыі.
3) Роля i месца БССР у складзе СССР. Узбуйненне тэррыторыi рэспублiкi
Грамадзянская вайна 1918-1920 гг. на тэрыторыі былой Расійскай імперыі засталася адной з найбольш трагічных старонак гісторыі чалавецтва. Дваранска-буржуазны блок пацярпеў паражэнне, расійскае грамадства пазбавілася былой палітычнай, эканамічнай і інтэлектуальнай эліты. Прайграў вайну і нацыянальна-дэмакратычны рух. Чырвоная Армія знішчыла Украінскую Народную Рэспубліку, нацыянальна-дзяржаўныя ўтварэнні ў Грузіі, Арменіі, Азербайджане. У гэтых краінах, як і на Беларусі, была абвешчана савецкая ўлада, што на практыцы азначыла ўсталяванне дыктатуры бальшавіцкай партыі, яе рэгіянальных камітэтаў.
Але далейшае развіццё міжнацыянальных адносін, аднаўленне народнай гаспадаркі, ліквідацыя эканамічнай і культурнай адсталасці народаў, якія раней уваходзілі ў склад Расійскай імперыі, не магло быць вырашана ў рамках так званага ваенна-палітычнага саюза савецкіх рэспублік. Фармальна рэспублікі былі незалежныя, як роўныя заключалі дагаворы з РСФСР, на самой жа справе паўнамоцтвы РСФСР перавышалі паўнамоцтвы іншых савецкіх рэспублік. І гэта пры тым, што фактычная ўлада канцэнтравалася ў руках кіраўніцтва бальшавіцкай партыі.
У ходзе спрэчак у 1922 г. пра тое, якім быць новаму Саюзу, выявіліся два пункты погляду. Першы: прапанова І. Сталіна ажыццявіць "аўтанамізацыю" савецкіх рэспублік, г.зн. уключыць іх у склад РСФСР. Другі: ідэя У. Леніна ўтварыць новае дзяржаўнае аб'яднанне - Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, у які ўваходзілі б на роўных правах усе савецкія рэспублікі. Адны партыйныя дзеячы бачылі ў ленінскім плане ідэі канфедэрацыі, іншыя ж прапаноўвалі наогул скасаваць самастойнасць рэспублік. Але ў любым варыянце дзяржаўная ўлада павінна была належаць камуністычнай партыі, якая будавалася паводле прынцыпу дэмакратычнага цэнтралізму і забеспечвала ўсебаковы кантроль за ўсімі сферамі грамадскага жыцця. Паколькі аўтарытэт Леніна быў бясспрэчным, пераважная большасць партыйных і савецкіх дзеячаў выказалася за ленінскі план.
16 верасня 1922 г. Цэнтральнае Бюро КП(б)Б пастанавіла "лічыць мэтазгодным устанаўленне адносін паміж камісарыятамі Беларусі і камісарыятамі РСФСР аналагічныя з адносінамі, устаноўленамі паміж РСФСР і Украінай". Улічваючы, што адносіны РСФСР з УССР будаваліся як адносіны дзвюх роўных і незалежных рэспублік, гэта фактычна азначала, што ЦБ КП(б)Б было супраць сталінскага плана "аўтанамізацыі".
На Беларусі ідэя стварэння СССР была падтрымана на павятовых партыйных канферэнцыях, 6 павятовых і 116 валасных з'ездах Саветаў, шматлікіх сходах працоўных. З'езды Саветаў УССР, БССР, ЗСФСР і Х Усерасійскі з'езд Саветаў (снежань 1922 г.) прызналі аб'яднанне савецкіх рэспублік у адзінай дзяржаве своечасовым. 30 снежня 1922 г. І з'езд Саветаў СССР зацвердзіў Дэкларацыю аб утварэнні СССР, у якой былі сфармуляваны асноўныя прынцыпы аб'яднання рэспублік: раўнапраўе і добраахвотнасць уваходжання іх у Саюз ССР, права свабоднага выхаду з Саюза і доступ у яго новым савецкім сацыялістычным рэспублікам. З'езд зацвердзіў Дагавор аб утварэнні СССР, які прадугледжваў арганізацыю 10 саюзных наркаматаў, Вярхоўнага суда і Аб'яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення, вызначаў асновы ўзаемаадносін паміж вышэйшымі органамі ўлады СССР і саюзных рэспублік. Быў абраны вярхоўны орган улады Саюза ССР - Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК). Старшынямі ЦВК былі выбраны старшыні ЦВК рэспублік, а кіраўніком урада (СНК) - У. Ленін, які ўжо быў цяжка хворы і практычнай дзейнасцю не займаўся. У снежні 1922 г. у СССР увайшлі РСФСР, УССР, БССР, Закаўказская СФСР (у складзе Азербайджанскай ССР, Армянскай ССР, Грузінскай ССР). Першая Канстытуцыя СССР (студзень 1924 г.) дэкларавала працоўным краіны шырокія дэмакратычныя правы і свабоды, актыўны ўдзел у кіраванні дзяржавай.
У 1920-я гг. тэрыторыя БССР два разы ўзбуйнялася за кошт усходніх этнічна беларускіх земляў. У снежні 1923 палітбюро ЦК РКП(б) пагадзілася з прапановай ЦБ КП(б)Б аб далучэнні да БССР «роднасных ёй у бытавых, этнаграфічных і гаспадарча-эканамічных адносінах» тэрыторыі, а менавіта Горацкі і Мсціслаўскі паветы Смаленскай губерні, Віцебскую губерню цалкам і Гомельскую губерню цалкам за выключэннем чатырох паветаў былой Чарнігаўскай губерні. Аднак хутка спецыяльная камісія ЦВК СССР перагледзела рашэнне палітбюро. У выніку па-за межамі БССР пакідаліся Веліжскі, Невельскі, Себежскі паветы Віцебскай губерні, Гомельскі і Рэчыцкі паветы Гомельскай губерні і большая частка Мсціслаўскага павета Смаленскай губерні. Такім чынам, рашэнне аб узбуйненні было прынята ў Маскве і ў сакавіку 1924 яно было прынята ЦВК СССР. Рашэнне фармальна зацвердзіў VI надзвычайны з'езд саветаў БССР. Тэрыторыя БССР у выніку першага ўзбуйнення павялічылася да 110 584 кмІ, а насельніцтва -- да 4,2 млн чалавек. 70,4 % насельніцтва БССР складалі беларусы. Аднак Гомельскі і Рэчыцкі паветы заставаліся па-за межамі БССР.
Пасля дзяржаўнага перавароту ў Польшчы ў 1926 і пагаршэння адносін з СССР саюзнае кіраўніцтва вырашыла другім узбуйненнем БССР актывізаваць беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларусі і паменшыць падтрымку польскіх улад насельніцтвам. Менавіта таму ініцыятарам другога узбуйнення БССР быў НКЗС СССР, які 8 верасня 1926 прыняў пастанову аб неабходнасці настойваць у палітбюро ЦК ВКП(б), каб Гомельскі і Рэчыцкі паветы былі далучаны да БССР. Створаная камісія на чале з Я.Пэтэрсам знайшла на Гомельшчыне ў значнай ступені русіфікаванае насельніцтва. Аднак ЦК КП(б)Б здолеў пераканаць ЦК ВКП(б) аб неабходнасці далучэння Гомельшчыны да БССР. 4 снежня 1926 на аб'яднаным пленуме Гомельскага губернскага і гарадскога камітэтаў КП(б)Б выступіў сакратар ЦК ВКП(б) М.Швернік, які праінфармаваў аб пастанове палітбюро далучыць Гомельскі і Рэчыцкі паветы да БССР. Такім чынам, адбылося другое узбуйненне БССР. У выніку другога узбуйнення тэрыторыя БССР павялічылася на 15 727 кмІ, а насельніцтва -- на 649 тыс. чалавек.
Лiтаратура
1. Гісторыя Беларусі: дапаможнік для паступаючых у ВНУ /А.Л.Абецэдарская, П.І.Брыгадзін, Л.А.Жылуновіч і інш.; Пад рэд. А.Г.Каханоўскага і інш. - Мн.: Экаперспектыва, 1998.
2. Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т.5. Беларусь у 1917-1945 гг. /Вабішчэвіч і інш. - Мн.: Экаперспектыва, 2007.
3. Гісторыя Беларусі: Ч.2 Люты 1917 г. - 2002 г. /Я.К.Новік, Г.С.Марцуль, Э.А.Заброднік і інш.: Пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. - Мн.: Вышэйшая школа, 2003.
4. Лазіцкі, В.Л. Гісторыя Беларусі: поўны курс да тэсціравання і экзамену. У 3 ч. Ч.2 /В.Л. Лазіцкі; пад агул. рэд. У.Н.Сідарцова. Мн.: Тетра Системс, 2006.
5. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч.2 /М.П.Касцюк, І.М.Ігнаценка, У.І.Вышынскі і інш.; Інстытут гісторыі АНБ. - Мн.: Беларусь, 1995.
6. Усебеларускі зезд 1917 года: сведчанне сучасніка //Беларускі гістарычны часопіс. - 1993. - № 4
7. Великая октябрьская Социалистическая революция в Белоруссии: Сборник документов и материалов: в 2 т. Т.2. - Мн., 1957.
8. Октябрь 1917 и судьбы политической оппозиции: В 3 ч. Ч.2. - Гомель, 1993
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Вырашэнне праблем беларускай дзяржаўнасці. Палітычны і сацыяльна-эканамічны пераўтварэння. Беларускае пытанне у перыяд савецка-польскай вайны 1919-1920 гг. Рыжскi мiрны дагавор. Роля i месца БССР у складзе СССР. Узбуйненне тэррыторыi рэспублiкi.
реферат [27,7 K], добавлен 19.02.2013Нацыянальнае самавызначэнне Беларусі. Абвяшчэнне Народнай Рэспублікі. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Палітыка "Ваеннага камунізму". Беларусь у час савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў. Гаспадарка ў час грамадзянскай вайны.
реферат [29,0 K], добавлен 25.01.2011Барацьба за стварэнне беларускай дзяржаўнасті 1917–1920 гг. Беларускі нацыянальны рух і яго барацьба за вырашэнне нацыянальнага пытання (сакавік-кастрычнік 1917г). I Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне БНР і яе роля ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці.
контрольная работа [33,2 K], добавлен 20.05.2008Вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў i аднаўлення савецкай улады. Белнацкам пры наркамнацы РСФСР. Пыняцце цэнтральнымі партыйнымі органамі рашэння аб утварэнні БССР. Утварэння Літоўска-Беларускай ССР 1919 г. Ліквідацыя Літбела і яе прычыны.
реферат [37,0 K], добавлен 31.12.2010Устанаўленне аднапартыйнасці. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у другой палове 50-х – 60-я гг. Мадэрнізацыя савецкай сістэмы.
реферат [40,6 K], добавлен 22.12.2010Крызiс СCСР як унятарнай дзяржавы. Паняцце дэкларацыi аб дзяржауным сувяраняцеце БССР. Спроба Дзаржайнага перевароту у Маскве. Прыняцце дзейнасцi КПБ-КПСС. Закон БССР аб назве рэспублiкi. Увядзенне новай дзяржаунай сiмволiкi (сцяг, герб) i яе сутнасць.
реферат [23,4 K], добавлен 29.04.2009Вострая барацьба паміж нацыянальнымі партыямі і бальшавікамі у 1917 г. да стварэння адпаведнага дзяржаўнага ладу у Беларусі: абвяшчэнне БНР, Літоўска-Беларуская Савецкая Рэспубліка, абвяшчэнне БССР. Дэкларацыя аб утварэнні СССР і Саюзны дагавор.
реферат [39,5 K], добавлен 12.12.2009Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм.
реферат [46,7 K], добавлен 22.12.2010Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і усталяванне Савецкай улады на Беларусі. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйнай аснове.
реферат [47,1 K], добавлен 22.12.2010Асаблівае значэнне нацыянальна-дзяржаунага будауніцтва Беларусі для краіны. Аднауленне народнай гаспадаркі пасля заканчэння грамадзянскай вайны у перыяд стварэння ваенна-палітычнага саюза савецкіх рэспублік. Працэс стварэння Беларускай саюзнай дзяржавы.
реферат [26,8 K], добавлен 03.09.2011