Беларуская журналістыка
Беларуская літаратурная перыёдыка. Часопісы "Полымя", "Маладняк", газета "Літаратура і мастацтва". Узнікненне і развіццё друку моладзі Беларусі. "Красная смена" ("Чырвоная змена"), "Юный пахарь" ("Малады араты").
Рубрика | Журналистика, издательское дело и СМИ |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 28.11.2008 |
Размер файла | 45,1 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
У першыя гады пасля грамадзянскай вайны актывізавалася праца па арганізацыі дзіцячага руху. У 1922 г. была створана Усесаюзная піянерская арганізацыя, якая пачала выпускаць свае газеты і часопісы. У Беларусі ў 1921-1922 гг. пад рэдакцыяй З. Бядулі выдаваўся дзіцячы часопіс «Зоркі». Гэта была невялікая кніжка з каляровай вокладкай. У ёй змяшчаліся творы для дзяцей. Я. Купала, М. Чарот, З. Бядуля і інш. найбольш часта друкаваліся ў часопісе. У першым нумары прапанаваў чытачам свае пачатковыя літаратурныя вопыты Мікалай Раманоўскі - Кузьма Чорны: верш «К дзеткам» і апавяданне «Гузік».
У 1923 г. газета «Звезда выпускала дадатак «Юный строитель» - орган Цэнтральнага Бюро дзіцячых камуністычных груп імя У.І. Леніна пры Белбюро ЦК РКСМ. Газета выходзіла адзін раз у тыдзень і рассылалася бясплатна ў піянерскія і камсамольскія арганізацыі.
Можна лічыць, што вышэй названыя дзіцячыя перыядычныя выданні падрыхтавалі аснову для стварэння часопіса «Беларускі піянер» у студзені 1924 г. Перад рэдкалегіяй ставілася задача арганізацыйнага і маральна-палітычнага ўмацавання піянерскага руху. «Для гэтага «Беларускі піянер» будзе друкаваць на сваіх старонках матэрыялы, якія дапамогуць піянерам актыўна ўдзельнічаць у барацьбе і працы, пазнаёмяць з лепшымі творамі пралетарскіх пісьменнікаў, а таксама творчасцю юных піянераў», - гаварылася ў звароце да чытачоў.
Для ўступаючых у піянеры часопіс уключаў цікавыя матэрыялы аб тым, як у гэтых арганізацыях дзейнічае мастацкая самадзейнасць, праходзяць літаратурныя вечары, піянерскія зборы, лінейкі, паходы. Гэта было новае цікавае жыццё, і яно прыцягвала да сябе дзяцей.
Амаль у кожным нумары рэдкалегія падкрэслівала патрабаванне часу - дзіця школьнага ўзросту павінна абавязкова вучыцца. Часопіс адводзіў свае старонкі для расказаў аб арганізацыі шэфства, рабоце хат-чытальняў, сустрэч з вядомымі людзьмі. У № 3 часопіса за 1925 г. змешчаны цікавы фотаздымак - Я. Колас чытае вершы піянерам.
У Гомелі 6 чэрвеня 1924 г. пачала друкавацца газета «Искра Ильича». З часам яна стала папулярным дзіцячым выданнем. Калі першы нумар выйшаў тыражом 2,5 тыс., 32-гі ўжо быў надрукаваны ў 8 тыс. экземпляраў. Газета выходзіла да 1926 г.
З 1925 г. з'яўвілася магчымасць выдаваць піянерскую яўрэйскую газету. Гэта быў «Юнгер піянер» («Юны піянер») - які выходзіў як дадатак да партыйнай газеты «Векер» («Будзільнік»). Газета выпускалася на чатырох старонках адзін раз у тыдзень. У 1928 г. «Піянер векер» стаў дадаткам да «Дэр юнгер арбетэр», а ў 1929 г. зноў была створана самастойная газета «Юнегр ленінец» («Юны ленінец») - орган ЦК КСМБ. Яна выдавалася да 1938 г.
Дзіцячы друк Беларусі быў першым звяном ў сістэме партыйна-савецкага друку. У наступныя перыяды гісторыі піянерскія газеты і часопісы набудуць устойлівасць, масавасць, а журналісты выпрацуюць асаблівае майстэрства весці штодзённы дыялог з самымі юнымі чытачамі. У патрыятычным, маральна-этычным выхаванні піянерскі друк меў несумненныя здабыткі.
Такім чынам, да 1925 г. у Беларусі была створана разгалінаваная сістэма перыядычнага друку, адпавядаючая патрабаванням разнастайнага кола чытачоў. Яна абапіралася таксама на марксісцкую ідэалогію і была з'арыентавана на будаўніцтва сацыялізму. Гэтай мэце падпарадкоўваўся і партыйна-савецкі друк. Свабода слова здзяйснялася вышэйшым кіраўніцтвам адзіным партыйным «правільным курсам».
ЛIТАРАТУРА
1. Конев А.Г. История журналистики Беларуси, Мн: Выш. Школа, 2005г.
2. Виноградов А.Н. Истоки белоруской печати и журналистики, Мн, АОЛА, 2005г.
Подобные документы
Друк народнікаў Беларусі і развіццё журналістыкі ў 60-70-я гады ХІХ стагоддзя. Рэвалюцыйная і журналісцкая дзейнасць К. Каліноўскага. Развіццё грамадскай думкі і нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Цэнзурная гісторыя "Минского листка".
реферат [28,5 K], добавлен 23.03.2011Гiсторыя узнікнення перыядычных выданняў на Беларусі. Фармаванне беларускай народнасці. Беларуская журналістыка на сучасным этапе. Беларуская журналістыка пачатку пераходнага перыяду (1985-1991 гг.). Сродкі масавай інфармацыі Беларусі на сучасным этапе.
реферат [29,9 K], добавлен 25.03.2011Поспехі ў развіцці перадваеннага друку Беларусі, рост паліграфічнага ўзроўню газет і часопісаў, тэхнічнага аснашчэння радыёвяшчання. Беларускі друк ў барацьбе з ворагам у перыяд вайны. Усхвалення асобы Сталіна у беларускай журналістыцы у пачатку 50-х гг.
реферат [27,2 K], добавлен 28.03.2011Этапы вызваленчай барацьбы заходнебеларускіх працоўных. Стварэнне і дзейнасць Грамады – своеасаблівы феномен. Выдавецкая дзейнасць Беларускай сялянска-рабочай грамады. Журналістыка Беларусі ў 1954-1985 гг. Выдавецкая дзейнасць Таварыства беларускай школы.
реферат [29,4 K], добавлен 10.12.2011Схема форм високого, глибокого та плоского друку. Технологія високого офсетного друку. Принципова схема трафаретного та лазерного друку. Загальне поняття про флексографію. Особливості термографічного способу друку. Сучасний етап розвитку поліграфії.
контрольная работа [93,2 K], добавлен 21.11.2010Каталог перыядычнага друку Балгарыі. Газета "Свабодны народ". Сярод масавых выданняў. Папулярнасць гумарыстычнага штомесячніка "Авадзень". Прыкметы пранікнення ў інфармацыйную прастору краіны. Пранікненне заходніх партнёраў на рынак электронных СМІ.
реферат [20,3 K], добавлен 15.12.2008Кнігадрукаванне на Беларусі. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы. Янка Купала — рэдактар "Нашай нівы". Беларускі перыядычны друк на пачатку XX ст. "Наша ніва" і традыцыі народна-дыялектнай мовы. Функцыянавалі асноўныя месцы рэдактарскай дзейнасці.
курсовая работа [45,8 K], добавлен 13.11.2010Друк Беларусі ў перыяд першай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, яе асветніцкі, культурны і нацыянальна-вызваленчы характар. Дзейнасць газеты "Наша ніва". Стан беларускага выдавецтва і часопісаў, іх накіраванасць у перыяд пасля першай сусветнай вайны.
реферат [38,1 K], добавлен 23.03.2011Італьянскі прафесар Паоло Манчыні, што выкладае ва універсітэце Перуджы, вывеў тры мадэлі прэсы – ліберальную, палярызованую плюралістычную і дэмакратычную карпаратыўную. Але, безумоўна, ні адна мадэль не існуе ў чыстым выглядзе. СМІ Беларусі.
реферат [14,9 K], добавлен 05.06.2008Функцыянальныя адметнасці выданняў. Узроставыя асаблівасці аўдыторыі. Часопісы для дашкольнікаў: тэматычная накіраванасць і асаблівасці ўзаемаадносін з аўдыторыяй. Часопісы для школьнікаў: тэматычная накіраванасць і асаблівасці ўзаемаадносін з аўдыторыяй.
курсовая работа [44,0 K], добавлен 22.06.2010