Палітычныя мадэлі журналістыкі
Італьянскі прафесар Паоло Манчыні, што выкладае ва універсітэце Перуджы, вывеў тры мадэлі прэсы – ліберальную, палярызованую плюралістычную і дэмакратычную карпаратыўную. Але, безумоўна, ні адна мадэль не існуе ў чыстым выглядзе. СМІ Беларусі.
Рубрика | Журналистика, издательское дело и СМИ |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 05.06.2008 |
Размер файла | 14,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
3
Безмацерных Кацярына
Пытанне №25 Палітычныя мадэлі журналістыкі
ЗМЕСТ
1. Тры мадэлі Паоло Манчыні
2. СМІ ў Беларусі
3. Спіс скарыстаных крыніц
1.Тры мадэлі Паоло Манчыні
Італьянскі прафесар Паоло Манчыні, што выкладае ва універсітэце Перуджы, прааналізаваў амерыканскую і еўрапейскую журналістыку ды вывеў тры мадэлі прэсы - ліберальную, палярызованую плюралістычную і дэмакратычную карпаратыўную. (Але, безумоўна, ні адна мадэль не існуе ў чыстым выглядзе)
Ліберальная мадэль.
“Мы ствараем газету, каб рабіць грошы”
Да ліберальнай мадэлі адносіцца ЗША, Канада, Велікабрытанія, Ірландыя. СМІ- такая ж эканамічная галіна, як і ўсе астатнія. Раз эканоміка зараз глабалізуецца, а рухавіком глабалізацыі з'яўляюцца ў асноўным амерыканскія кампаніі, то да ліберальнай мадэлі імкнецца большасць краін.
СМІ камерцыялізуюцца, што адлюстроўваецца на змесце. З'яўляецца больш забаўляльнай інфармацыі. З'явіўся такі жанр, як інфатэймент - змяшанне навасных і забаўляльных праграм.
У ліберальнай мадэлі раздзяляюцца меркаванні і факты, СМІ нейтральныя і аб'ектыўныя. У выніку ў Штатах адну і тую ж газету могуць чытаць людзі з рознымі палітычнымі пазіцыямі. (Дарэчы, амерыканская журналістыка з яе ліберальнай мадэллю вырасла з рэпарцёрскіх жанраў, а еўрапейская - з літаратуры)
Палярызованая плюралістычная мадэль
Італія, Іспанія, Грэцыя, Партугалія. Слабое развіццё камерцыйна арыентаваных СМІ, дзяржава моцна ўмешваецца ў медыярынак, ёсць газеты з ярка выражанай палітычнай пазіцыяй. Напрыклад, італьянская газета “Маніфеста” - газета левага напрамку. І наўрад яе будуць чытаць людзі іншых поглядаў. А ў Штатах адну газету могуць чытаць людзі з рознымі поглядамі. Інтарэсы пераплятаюцца паміж палітычнай і медыясферай. Газеты чытаюць у асноўным нешматлікія групы добра адукаваных людзей. Большая колькасць чытачоў - мужчыны. (У Партугаліі чытачоў-мужчын больш на 34 адсоткі, а ў Швецыі мужчын-чытачоў болей усяго на адзін адсотак). У вышэй прыведзеных дзяржавах газеты першапачаткова былі не вельмі распаўсюджаны, таму асноўны від СМІ - тэлебачанне. Існуюць кампаніі, якія атрымліваюць свае асноўныя даходы ў іншых вобласцях.
Дэмакратычная мадэль
Прадстаўлена ў Нямеччыне, Бельгіі, Нідэрландах, скандынаўскіх краінах, Швейцарыі, Аўстрыі. Існуе дзве групы СМІ - камерцыйна і сацыяльна арыентаваныя. Моцнае ўмяшальніцтва дзяржавы ў справы СМІ (Часцей за ўсё - гэта субсідыі, каб падтрымаць плюралізм меркаванняў). Высокая ступень свабоды СМІ. Масавыя газеты з'явіліся даўно, таму яны маюць высокія тыражы.
2.СМІ ў Беларусі
СМІ Беларусі ні ў адну з вышэй прыведзеных мадэляў не ўпісваюцца. Таму звернемся да мадэляў, прапанаваных іншымі навукоўцамі: ліберальная мадэль і сацыяльна-адказная.
У ліберальнай мадэлі усё цікавае і важнае для аўдыторыі мусіць быць адлюстравана ў навінах. Прыклад - ЗША. У сацыяльна-адказнай мадэлі СМІ маюць выхаваўчую функцыю, належаць дзяржаве, імкнуцца ўдасканальваць чалавека як сацыяльнага суб'екта. Прыклад сацыяльна-адказнай журналістыкі - Беларусь. Сацыяльна-адказная мадэль характэрна для аўтарытарнага рэжыму, ліберальная - для дэмакратычнага.
У сацыяльна-адказнай мадэлі прэса не мусіць крытыкаваць палітыку. Гэта і адбываецца ў беларускіх СМІ, якія манапалізаваны дзяржавай. Вострая крытыка палітыкі ёсць у апазіцыйных СМІ, якія выдаюцца падпольна, маюць невялікі тыраж альбо выходзяць у Інтэрнэце. У ліберальнай мадэлі ж наадварот - СМІ, калі бачаць, што палітыкі памыляюцца, маюць права іх крытыкаваць. У ліберальнай мадэлі навіны мусяць стымуляваць крытычнае стаўленне да палітыкі. У сацыяльна-адказнай - пабуджаць падтрымліваць урад, што і робяць навіны на БТ і у “СБ”. Навіны ў сацыяльна-адказнай мадэлі адбіраюцца па прынцыпе сацыяльнай значнасці, у ліберальнай - згодна з густамі аўдыторыі.
Аўтарытарны рэжым стварае міт пра дзяржаву шляхам абмежавання інфармацыйнага поля, фальсіфікацыі фактаў. Так многія падзеі, што здараюцца з беларускай апазіцыяй, ігнаруюцца беларускімі СМІ. Калі ж падзея вельмі буйная, робіцца скажэнне і фальсіфікацыя фактаў. Што тычыцца дэмакракратычнага рэжыму і ліберальнай мадэі, то ён стварае свой міт “правы чалавека”, дзякуючы плюралізму меркаванняў ў СМІ і празмернасці інфармацыі. У сацыяльна-адказнай мадэлі СМІ дзяржава выкарыстоўвае адмістратыўны ціск на СМІ з поглядамі, якія прыходзяцца ёй недаспадобы. Загнаны ў андэграўнд газеты “Народная воля” і “Наша ніва”. Цэнзар у Беларусі - дзяржава. Пры ліберальнай мадэлі цэнзарам выступае грамадства, падтрымліваецца канкурэнцыя і СМІ з самымі рознымі поглядамі.
Д. Грэбер выдзяляе наступныя тыпы ўздзеяння на СМІ: легальны, структурны, эканамічны (характэрныя для аўтарытарнага рэжыму), нарматыўны (характэрны для дэмакратычнага рэжыму).
Легальны кантроль. Гэта выкарыстанне заканадаўства. Напрыклад, у ССР шмат людзей пакутавала ад артыкулаў пра падбухторванне і здраду. Прычым яны трактаваліся так шырока, што пад іх мог падпасці фактычна любы ўчынак.
Нарматыўны кантроль. Носіць схаваны характар і грунтуецца на непісаных дамоўленасцях, што існуюць у дадзеным грамадстве. Характэрны для дэмакратыі.
Структурны кантроль заключаецца ў тым, якая форма ўласнасці на СМІ. Як бачым, у Беларусі даволі інтэнсіўна прымяняецца гэты метад кантролю. І прыватная ўласнасць не падтрымліваецца дзяржавай., бо ёй яна не выгадна. Амаль усе СМІ - дзяржаўныя.
Эканамічны кантроль. Прымяняўся яшчэ ў дарэвалюцыйнай Расіі. Аляксандр Трэці ўсім лаяльным да дзяржавы СМІ выдаткоўваў адмысловыя субсідыі. Газета “СБ”, фанатка беларускага ўрада, выдаецца на глянцаванай паперы, што не могуць сабе дазволіць падпольныя “Наша ніва” і “Народная воля”.
СПІС СКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1.www. index.php3.htm
2. www.media.utmn.ru
3. «Эксперт» №14 (508)/10 апреля 2006
Подобные документы
Інтэлектуалізацыя мовы як адна з тэндэнцый развіцця сучаснай прэсы. Лексічныя, сінтаксічныя і жанрава-стылёвыя прыкметы інтэлектуалізацыі тэкстаў. Актыўнае ўжыванне тэрміналогіі і інтэрнацыяналізацыі лексічных адзінак. Успрымання перыфразаў вядомых асоб.
дипломная работа [102,2 K], добавлен 24.09.2013Даследаванне гісторыі інфармацыйна-рэкламных газет Беларусі. Вызначэнне асноўных тэндэнцый і накірункаў ад БССР да сучаснасці. Разгляд спосабаў адлюстравання гістарычных падзей. Збор статыстычных дадзеных па колькасці газет, рэгіёнах распаўсюджвання.
курсовая работа [53,8 K], добавлен 20.06.2009Рынак камерцыйных газет Беларусі, яго становішча на сучасным этапе і тэндэнцыі развіцця. Феномен сучаснай беларускай камерцыйнай прэсы, яе сутнасныя характарыстыкі і гісторыя ўзнікнення. Характарыстыка асноўных тыпаў беларускіх камерцыйных газет.
курсовая работа [51,2 K], добавлен 20.06.2009Друк народнікаў Беларусі і развіццё журналістыкі ў 60-70-я гады ХІХ стагоддзя. Рэвалюцыйная і журналісцкая дзейнасць К. Каліноўскага. Развіццё грамадскай думкі і нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Цэнзурная гісторыя "Минского листка".
реферат [28,5 K], добавлен 23.03.2011Друк Беларусі ў перыяд першай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, яе асветніцкі, культурны і нацыянальна-вызваленчы характар. Дзейнасць газеты "Наша ніва". Стан беларускага выдавецтва і часопісаў, іх накіраванасць у перыяд пасля першай сусветнай вайны.
реферат [38,1 K], добавлен 23.03.2011Кнігадрукаванне на Беларусі. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы. Янка Купала — рэдактар "Нашай нівы". Беларускі перыядычны друк на пачатку XX ст. "Наша ніва" і традыцыі народна-дыялектнай мовы. Функцыянавалі асноўныя месцы рэдактарскай дзейнасці.
курсовая работа [45,8 K], добавлен 13.11.2010Гiсторыя узнікнення перыядычных выданняў на Беларусі. Фармаванне беларускай народнасці. Беларуская журналістыка на сучасным этапе. Беларуская журналістыка пачатку пераходнага перыяду (1985-1991 гг.). Сродкі масавай інфармацыі Беларусі на сучасным этапе.
реферат [29,9 K], добавлен 25.03.2011Поспехі ў развіцці перадваеннага друку Беларусі, рост паліграфічнага ўзроўню газет і часопісаў, тэхнічнага аснашчэння радыёвяшчання. Беларускі друк ў барацьбе з ворагам у перыяд вайны. Усхвалення асобы Сталіна у беларускай журналістыцы у пачатку 50-х гг.
реферат [27,2 K], добавлен 28.03.2011Замалёўка як мастацка-публіцыстычный жанр, як мэтавая функцыя та метад работы з інфармацыяй. Прыклади пейзажнай, асацыятыўнай і партрэтнай відов замалёўкі. Асабливасці замалёвак: абагульненне фактаў, жвавасць і эмацыянальная насычанасць апісання.
контрольная работа [20,4 K], добавлен 11.01.2012Беларуская літаратурная перыёдыка. Часопісы "Полымя", "Маладняк", газета "Літаратура і мастацтва". Узнікненне і развіццё друку моладзі Беларусі. "Красная смена" ("Чырвоная змена"), "Юный пахарь" ("Малады араты").
реферат [45,1 K], добавлен 28.11.2008