Інтэлектуалізацыі тэкстаў сучаснай прэсы актуальнай для беларускіх выданняў

Інтэлектуалізацыя мовы як адна з тэндэнцый развіцця сучаснай прэсы. Лексічныя, сінтаксічныя і жанрава-стылёвыя прыкметы інтэлектуалізацыі тэкстаў. Актыўнае ўжыванне тэрміналогіі і інтэрнацыяналізацыі лексічных адзінак. Успрымання перыфразаў вядомых асоб.

Рубрика Журналистика, издательское дело и СМИ
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 24.09.2013
Размер файла 102,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Інтэлектуалізацыі тэкстаў сучаснай прэсы актуальнай для беларускіх выданняў

Змест

  • Уводзіны
  • Глава 1. Інтэлектуалізацыя мовы як адна з тэндэнцый развіцця сучаснай прэсы
  • Глава 2. Лексічныя праявы інтэлектуалізацыі тэкстаў сучаснай прэсы
  • Глава 3. Сінтаксічныя прыкметы інтэлектуалізацыі тэкстаў сучаснай прэсы
  • Глава 4. Жанрава-стылёвыя прыкметы інтэлектуалізацыі тэкстаў сучаснай прэсы
  • Высновы
  • Спіс выкарыстанай літаратуры

Уводзіны

Распад СССР выклікаў істотныя змены ў дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі. Шматлікія змены адбыліся ў мове сучаснай прэсы, тэлебачання, радыё, актыўна развіваюцца электронныя СМІ ў інтэрнэце. Вывучэнню мовы сучасных СМІ прысвечаныя шматлікія працы расійскіх і беларускіх навукоўцаў: Е. А. Земскай, А. Б. Сірацінінай, Е. Ю. Скараходавай, Р. Я. Салганіка, С. І. Смятанінай, В. І. Іўчанкава, М. Я. Цікоцкага.

Адной з тэндэнцый развіцця мовы прэсы з'яўляецца інтэлектуалізацыя тэкстаў. Аднак калі расійскія лінгвісты вывучаюць мову СМІ з гэтага пункту гледжання, то аналагічных прац на матэрыялах беларускіх выданняў мы не знайшлі.

Пры напісанні дыпломнай работы мы карысталіся тэарэтычнымі працамі У. М. Лейчыка, Е. Г. Яськовай, Т. У. Тукавай, І. Н. Тупіцынай. І самастойна даследавалі публікацыі сучасных беларускіх газет і часопісаў, праводзілі параўнанне мовы сучаснай прэсы з матэрыяламі пачатку 90-ых гадоў.

Супрацьлеглыя тэндэнцыі інтэлектуалізацыі і дэмакратызацыі запяспечваюць развіццё мовы, абнаўленне слоўнікавага запасу

Аднак беларускія даследчыкі надаюць больш увагі тэндэнцыі дэмакратызацыі, глыбокіх навуковых прац па інтэлектуалізацыі мовы сучаснай беларускай прэсы няма.

Глава 1. Інтэлектуалізацыя мовы як адна з тэндэнцый развіцця сучаснай прэсы

Масава-камунікатыўны дыскурс не аднастайны, гэта люстэрка эпохі, якая яго нарадзіла. У ім адбіваюцца асноўныя грамадскія ідэі, сацыяльныя памкненні і ідэалы, культурныя і маральныя каштоўнасці. І як адна эпоха адрозніваецца ад іншай, так і зменлівыя журналісцкія дыскурсы маюць камунікатыўна-стылістычныя асаблівасці. Яны не супадаюць па сваіх ідэйных устаноўках, стылістычнай танальнасці, тыпу аўтарства, тыпу адрасата і іншых параметрах (у тым ліку і такіх, як камунікатыўныя стэрэатыпы і моўныя штампы, выпрацаваныя ў канкрэтным журналісцкім дыскурсе эпохі).

Н. І. Клушына лічыць, што напрыканцы ХХ - пачатку ХХІ ст. жыццё соцыуму было адлюстравана ў трох тыпах журналісцкага дыскурсу. Гэта савецкі дыскурс (таталітарны); перабудовачны дыскурс (поліідэалагічны); постперабудовачны, ці найноўшы журналісцкі дыскурс (монаідэалагічны)[12, 24].

Савецкі дыскурс сёння - гэта найбольш даследаваны і пераасэнсаваны дыскурс, за якім замацавалася назва “мова таталітарызму” ці “таталітарная мова”, гэта значыць панаванне адной ідэалогіі і знішчэнне іншага голаса і меркавання [12, 25].

У перыяд перабудовы мова СМІ істотна трансфарміравалася, новыя тэндэнцыі ў маўленні гэтай эпохі добра адлюстраваны ў шматлікіх навуковых працах.

Даследчыкі канстатуюць, што прэса пачала ўлічваць рэальную разнастайнасць камунікатыўных патрабаванняў чытача ў інфармацыі, што прывяло да павелічэння колькасці выданняў і іх якаснай дыферэнцыяцыі. Развіццё сучаснай прэсы ідзе ў напрамку тэматычна-адраснай спецыялізацыі, што суправаджаецца спецыялізацыяй мовы. Тыражыраванне тэкстаў СМІ, разлічаных на перыядычнасць і капіраванне ў масавай колькасці, - гэта тыражыраванне ладу жыцця, светаўспрымання, густаў, ацэнак, гэта значыць фарміраванне менталітэту сучаснікаў. Такі падыход да гэтага боку журналісцкай практыкі адказвае сучаснаму стану развіцця грамадства і мовы як важнага кампанента культуры [11, 44].

А. С. Сіняпупава слушна заўважае, што разнастайнасць маўленчага аблічча СМІ не дазваляе рабіць масштабныя абагульненні наконт накірунку развіцця сучаснай прэсы [23, 110].

На гэтым этапе маўленчае аблічча таго ці іншага выдання жорстка вызначае канцэпцыя, якая ўяўяляе сабой ці рэдакцыйны дакумент, дзе дакладна сфармуляваны патрабаванні да тэкстаў, ці нейкія ўяўленні рэдакцыі пра тое, як павінен выглядаць ідэальны тэкст для газеты (часопіса).

Як піша М. Ю. Казак, “якаснае выданне пазбягае фамільярнасці, а жаргонам і размоўнымі канструкцыямі карыстаецца для стварэння ацэнкі; наогул жа ў такіх выданнях пануе іранічна-назіральны тон” [10, 176].

Е. У. Какорына сцвярджае, што ў савецкі перыяд прэса адлюстроўвала сацыяльную структуру грамадства толькі ў самым агульным выглядзе [11, 242]. У СМІ панавала метаінфармацыйная ўстаноўка на знішчэнне класавых адрозненняў, якая прадугледжвала ўніфікацыю мовы агульнапалітычных і грамадскіх выданняў. Для сучаснай прэсы, наадварот, характэрная арыентацыя на стварэнне, культываванне моўнай спецыфікі асобных выданняў.

Неаднаразова адзначалася даследчыкамі і роля СМІ як ініцыятараў і актыўных праваднікоў запазычанняў. Тэксты СМІ не толькі адлюстроўваюць маўленчую практыку шматлікіх сацыяльных груп, але і часткова фарміруюць склад актыўнага слоўніка соцыуму, тыражуюць новыя запазычанні і садзейнічаюць іх адаптацыі ў мове.

У той жа час маюць рацыю тыя даследчыкі, якія сцвярджаюць, што менавіта медыятэксты сёння складаюць цэнтр сучаснай культуры праз панаванне ў інфармацыйнай прасторы краіны і заслугоўваюць больш увагі з боку лінгвістаў. Пагодзімся з Р. Я. Салганікам у тым, што можна крытыкаваць мову масавых камунікацый, аднак не прызнаваць яе ўплыву на фарміраванне новай моўнай палітыкі і моўнага густу эпохі бессэнсоўна [28, 214].

У спецыялізаванай прэсе можна адзначыць разнастайнасць арыентацый: на масавага чытача і на асобныя, вузкія сацыяльныя групы, пры гэтым выданне адрасуецца рэальнай групе чытачоў. У цэнтральных СМІ з'явіліся шматлікія дадаткі рознай адрасна-тэматычнай накіраванасці. Напрыклад, газета “Звязда” сёння мае такія дадаткі, як: “Мясцовае самакіраванне”, “Краіна здароўя”, “Свая справа”, “Чырвоная змена”, “Жырандоля”, “Ахова”, “Твае правы”. Газета “Рэспубліка” прапаноўвае чытачам некалькі спецыялізаваных дадаткаў: “Эканамічная серада”, “Рэспубліка дзелавая”, “Юрыдычная газета”. У “БелГазеце” рэгулярна выдаюцца дадатковыя старонкі на тэму нерухомай маёмасці, эканомікі, аўтатранспарту, здароўя і г. д. А таксама яна з'яўляцца стваральнікам часопіса “Sexus”, які пазіцыянуецца як інтэлектуальнае выданне.

Е. У. Какорына піша: “Больш дробная дыферэнцыяцыя складу газетна-часопіснай перыёдыкі з'яўляецца часткова адказам на змены ў сацыяльна-ролевай, сацыяльна-статуснай дыферэнцыяцыі грамадства” [11, 248]. З'яўленне новых прафесій (асабліва гэта датычыцца сферы эканомікі: дылер, брокер, маклер, рыэлтар і інш.) і змена іх значнасці ў грамадскім развіцці - усё гэта адыгрывае ролю ў працэсе дыферэнцыяцыі прэсы.

Прастора масавай камунікацыі: тэлебачанне, радыё, прэса, часткова інтэрнэт - з'яўляецца тым асяродкам, дзе яднаюцца і змешваюцца мноства маўленчых патокаў з розных падсістэм мовы, дзе, уласна, адбываюцца актыўныя моўныя працэсы, якія ўплываюць на стан літаратурнай мовы. Найбольш важнымі з іх Е. У. Какорына лічыць: засваенне маўленчым калектывам замежных запазычанняў, папулярызацыя эканамічнай, палітычнай і інш. тэрміналогіі, запазычанне моўных элементаў (і камунікатыўных уменняў) з сацыяльных і прафесійных жаргонаў і іх пераход у літаратурную мову (грамадскую сферу зносінаў) [11, 251].

У. М. Лейчык выдзяляе 6 тэндэнцый, характэрных для мовы канца ХХ - пачатку ХХІ ст. Думаем, што пералічаныя з'явы таксама актуальныя і для беларускай мовы, якая, безумоўна, развіваецца ў іншых умовах у параўнанні з рускай мовай. Сярод такіх з'яў даследчык называе глабалізацыю і этнізацыю мовы, існаванне прынцыпу эканоміі маўленчых намаганняў і ў той жа час імкнення да матываванасці адзінак маўлення. У гэтым шэрагу знаходзяцца і супрацьлеглыя тэндэнцыі, якія пануюць у мове пасля разбурэння СССР: дэмакратызацыі і ў той жа час інтэлектуалізацыі мовы [17, 33].

Развіццё мовы складаецца з развіцця супрацьлеглых традыцый. Н. С. Валгіна, гаворачы пра законы развіцця мовы, пасля пералічэння некаторых агульных законаў сцвярджае, што “развіццё мовы, як і развіццё любой іншай сферы жыцця і дзейнасці, не можа не стымулявацца супярэчнасцю працэсаў. Супярэчнасці (ці антыноміі) уласцівыя самой мове як феномену, без іх немагчыма ўявіць якія-небудзь зменя. Менавіта ў барацьбе супярэчнасцяў праяўляецца самаразвіццё мовы” [1, 79].

Назіранні паказваюць, што ў перыяды “спакойнага” развіцця мовы такіх супрацьлеглых тэндэнцый мала, тады як у эпоху карэнных перабудоў у грамадстве, хуткіх зменаў ўмоў існавання і функцыянавання мовы гэтыя тэндэнцыі праяўляюцца вельмі выразна, прычым не толькі на лексіка-семантычным узроўні.

Сапраўды, інтэлектуалізацыя мовы з'яўляецца толькі адной са шматлікіх супрацьлеглых тэндэнцый, развіццё якіх мы назіраем на працягу апошніх дзесяцігоддзяў. У. М. Лейчык слушна заўважае, што дэмакратызацыі мовы надаецца вялікая ўвага - існуе цэлы шэраг навуковых прац, якія асвятляюць праблемы пранікнення элементаў вуснага маўлення і нават жарганізмаў у кадыфікаваную літаратурную мову, асабліва ў сродках масавай інфармацыі, у тэкстах інтэрнэта і інш. [15, 420]. У той жа час не прымаецца да ўвагі не менш распаўсюджаная тэндэнцыя - да інтэлектуалізацыі мовы, да ўскладнення дыскурсу, да росту колькасці спецыяльных моўных адзінак, што адлюстроўваюць навукова-тэхнічную і навукова-тэхналагічную рэвалюцыі [15, 421]. Прычым у першыя гады відавочнай была перавага першага накірунку - грамадства спрабавала кампенсаваць ужыванне штучнай “таталітарнай” мовы. Аднак у апошнія гады інтэлектуалізацыя праяўляецца дастаткова яскрава, ураўнаважваючы вульгарызацыю мовы і маўлення. У. М. Лейчык падкрэслівае, што супрацьлеглыя тэндэнцыі, апазіцыі - гэта тое, што забяспечвае гарманічнае развіццё мовы ва ўсе часы. Барацьба такіх тэндэнцый прыводзіць да змен у межах адной мовы ці змен узаемаадносінаў дзвюх ці больш моваў, ці да змен узаемаадносінаў паміж мовай і носьбітамі, асяродкам яе існавання [16, 45].

Паводле тлумачальнага слоўніка рускай мовы, інтэлектуалізацыя - узмацненне ролі інтэлекту; павышэнне інтэлектуальнага ўзроўню каго-н., чаго-н. Інтэлектуалізацыя грамадства. Інтэлектуалізацыя мовы і літаратуры. Паняцце “інтэлектуалізацыя” ўжываецца ў розных галінах ведаў і сферах функцыянавання грамадства: інтэлектуалізацыя працы, тэхналогій, экономікі, адукацыі, улады, мовы, літаратуры. Тэндэнцыя да інтэлектуалізацыі мовы прыводзіць і да змен у журналісцкім дыскурсе - інтэлектуалізацыі тэкстаў сучасных СМІ. Цікава і тое, што ў псіхалогіі таксама ёсць тэрмін “інтэлектуалізацыя”, які ў гэтым выпадку азначае псіхалагічны працэс, што адносіцца да механізамаў псіхалагічнай абароны і заключаецца ў несвядомай спробе “абстрагавацца” ад уласных пачуццяў [35].

Упершыню прынцып інтэлектуалізацыі (ці рацыяналізацыі) літаратурнай мовы быў абвешчаны ўдзельнікамі Пражскага лінгвістычнага гуртка. “Пад інтэлектуалізацыяй прынята разумець такую ступень развіцця мовы, пры якой выказванні з'яўляюцца найбольш вызначанымі і дакладнымі, здольнымі адлюстраваць усю складанасць думак і іх узаемасувязь. Без валодання элементарнымі паняццямі ў сферы эканомікі ці палітыкі, навукі і тэхнікі, мастацтва і спорта чалавек ужо не можа паўнавартасна існаваць у сучасным свеце. Сродкі масавай інфармацыі, адрасаваныя шырокай аўдыторыі, з'яўляюцца адным з самых галоўных сродкаў распаўсюджання тэрмінаў, якія выражаюць новыя паняцці [30, 17].

Т. У. Тукава слушна заўважае, што змястоўны бок знаку змяняецца ў залежнасці ад ступені развіцця мыслення [32, 87]. Эвалюцыя характару першабытнага мыслення ад эмацыянальнага да лагічнага, канцэптуальнага ў грамадствах з высокім культурна-эканамічным узроўнем суправаджаецца з лініямі развіцця лінгвістычнага мыслення, якія абмяркоўваліся А. А. Пацябнёй, Л. П. Якубінскім, А. Мее, У. А. Багародзіцкім, У. М. Мігірыным і інш [32, 86]. Зыходзячы з цеснай сувязі паміж мовай і мысленнем і ў генезісе, і ў працэсе функцыянавання, лагічна меркаваць дэтэрмінаванасць накірункаў руху ў мове формамі мыслення: пачуццёвай і абстрактнай. З першай звязваюць узмацненне эмацыянальнага пачатку ў мове, а з другой - інтэлектуальнага. Яшчэ ў Тэзісах Пражскага лінгвістычнага гуртка знаходзім указанне на неабходнасць даследаваць, з аднаго боку, ролю эмацыянальных фактараў і, з іншага боку, усё больш актыўную інтэлектуалізацыю мовы. Аб антыноміі інфармацыйнай і экспрэсіўнай функцыі мовы гаворыцца як пра стымул дынамічных працэсаў у мове, бо ў барацьбе супрацьлегласцей праяўляецца самаразвіццё мовы. Актуальнасць гэтага назірання пацвярджаецца і даследчыкамі рускай мовы канца ХХ ст. (Н. С. Валгіна і інш) [32, 87].

Разгляд антрапагенезу і філагенезу дае магчымасць прасачыць ускладненне мысленчых аперацый і звязаную з гэтым інтэлектуалізацыю мовы, што праявілася, напрыклад, у эвалюцыі сказа з першабытнага непадзеленага слова-сказа ў падзеленае граматычна аформленае на падставе сувязі перадусім суб'екта і прэдыката. Далейшае развіццё сістэмы складаназлучаных і складаназалежных сказаў - лагічны працяг адлюстравання ў мове ўскладнення мысленчых магчымасцяў. Неабходнасць выражаць узаемазалежныя і складаныя мысленчыя аперацыі ў сучаснай мове выразілася ў прэдыкатыўнай ускладненасці сказа.

Развіццё часцінаў мовы А. А. Пацябня звязвае з агульнай эвалюцыяй чалавечага мыслення ў накірунку ад катэгорыі субстанцыі да катэгорыі дзеяння (працэсу) [22, 532]. Універсаліяй у сферы гістарычных зрухаў у сістэме мовы У. М. Мігірын называе рух ад самастойных часцін мовы да службовых [21, 137]. Не выпадкова ў складзе часцін мовы апошнімі аформіліся часціцы. Менавіта яны служаць перадачы самых тонкіх адценняў адносінаў выказвання ці яго аўтара да асяродку, маркіруюць камунікатыўны статус выказвання (адмоўнасць, пытальнасць), узмацняюць граматычнае значэнне ці ўдзельнічаюць у стварэнні словаформаў асобных марфалагічных катэгорый [32, 96].

Паступовае спасціжэнне рэчаіснасці абумоўлівае колькасны рост слоўнікавага складу мовы. На розных этапах развіцця мовы назіралася папаўненне розных семантычных груп лексікі ў залежнасці ад патрабаванняў грамадства ў гэты перыяд. Даследчыкі рускай мовы канца ХХ - пачатку ХХІ стагоддзя адзначаюць актыўную вытворчасць імёнаў для жыццёвых патрабаванняў новага часу: камп'ютаршчык, льготнік, бюджэтнік і г.д. Адной з універсалій гістарычных зрухаў у сістэме мовы называюць рух ад канкрэтных назоўнікаў да абстрактных. Мяжа тысячагоддзяў адзначана актыўным ростам класа абстрактных назоўнікаў, якія называюць новыя ўяўленні, што з'явіліся ў выніку разбурэння палітычных, ідэалагічных, сацыяльных і псіхалагічных установак у гэты перыяд. Асабліва актыўнымі аказаліся суфіксы -асць-, -ізм-, -ізацый-: камп'ютарызацыя, саўковасць, разбалансаванасць. Лавінападобны рост тэрміналогіі адлюстроўвае дасягненні навукова-тэхнічнай рэвалюцыі апошніх дзесяцігоддзяў і адпавядае тэндэнцыі “стаць поўным і дакладным” [30, 25].

Інтэлектуалізацыю мовы звязваюць і з узмацненнем кантролю над эмацыянальнымі элементамі [30, 27]. Неабходнасць вуаліравання непажаданага сэнсу слова выклікаецца палітычнымі, маральнымі, этычнымі меркаваннямі: непапулярныя меры, вышэйшая мера пакарання. Пошук псіхалагічна прымальнай, карэктнай формы патрабуе дастатковага ўзроўню развіцця не толькі мыслення, але і маральнага стану грамадства.

Моўныя з'явы такога кшталту дэманструюць працэсы канцэптуалізацыі і катэгарызацыі свету ў свядомасці сучаснага чалавека. Як бачым, інтэлектуалізацыя мовы з'яўляецца адлюстраваннем тэндэнцыі да сэнсавай дакладнасці. Дзейснасць гэтай тэндэнцыі можна назіраць на ўсіх узроўнях моўнай сістэмы як у дыяхранічным, так і ў сінхранічным плане [32, 19].

Прычынай развіцця гэтых супрацьлеглых тэндэнцый У. М. Лейчык называе карэнную ломку грамадска-палітычнай сітуацыі ў грамадстве ў 90-ых гадах мінулага стагоддзя [14, 420]. Сёння інфармацыйнае грамадства прад'яўляе новыя патрабаванні да ўлады і СМІ, якія павінны цудоўна валодаць новымі рэсурсамі - ведамі і інфармацыяй. Пароль новага грамадства - інтэлект як сінтэз ведаў, інфармацыі і камунікацыі. Чым больш актыўна будзе адбывацца інтэлектуалізацыя грамадства, тым цяжэй будзе дзяржаўным інстытутам існаваць, не ўлічваючы гэтага. Тэндэнцыя да ўскладнення дыскурсу, да ўзнікнення і ўжывання элементаў мовы, звязаных з дасягнeннямі навукова-тэхнічнага і грамадскага прагрэсу рэалізуецца, прынамсі, у чатырох сферах мовы [14, 421].

1. Змяняюцца колькасныя суадносіны агульнаўжывальных і спецыяльных лексічных адзінак. Асабліва хутка расце аб'ём лексікі, якая апісвае камп'ютарную тэхніку і змяшчае значную колькасць запазычанняў з англійскай мовы, усвядомленых як спецыялістамі, так і карыстальнікамі камп'ютарнай сферы ведаў і дзейнасці.

2. У выніку змены грамадска-палітычнай сістэмы адбылася змена функцыянальных стыляў. Моцнае развіццё атрымаў навуковы стыль, які апісвае дасягненні шматлікіх навук і навуковых дысцыплін. Навуковы стыль пераўтвараецца ў сукупнасць так званых моў для спецыяльных мэт, якія абслугоўваюць сотні новых сфер вытворчасці і галін навукі. Гэтыя інтэлектуальныя сферы не могуць існаваць без мільёнаў спецыяльных тэрмінаў, наменклатуры, якая выкарыстоўваецца ў сферы вытворчасці і спажывання. Мовы для спецыяльных мэтаў маюць не толькі ўласную лексіку, але і спецыфічныя “навуковыя” марфемы (у мове хіміі і генетыкі), складаныя сінтаксічныя канструкцыі ў мовах логікі, матэматыкі, дыпламатыі, права і інш., новыя структуры слоў (разнастайныя віды абрэвіятур). Падвяргаецца пераўтварэнню афіцыйна-справавы стыль, унутры якога развіваюцца мовы эканомікі [8, 7], а на мяжы паміж навуковым, справавым і публіцыстычным стылямі хутка расце мова рэкламы.

3. Атрымалі развіццё і іншыя “інтэлектуальныя” стылі, напрыклад, ігнаруемы рэлігійны стыль, хутка развіваецца і справавы стыль са спецыфічнымі сінтаксічнымі канструкцыямі.

4. Інтэлектуалізацыя мовы прывяла да выдзялення з лінгвістыкі новай навуковай дысцыпліны - тэрміназнаўства з уласнымі прадметам, метадамі і структурай, якія не супадаюць з адпаведнымі прыкметамі лінгвістыкі. Напрыклад, лексікалогія не ведае, што такое тэрміналогіі і тэрміналагічныя сістэмы, якія адрозніваюцца ад лексіка-семантычных групаў словаў і па-рознаму апрацоўваюцца. У межах кагнітыўнай лінгвістыкі з'явіўся новы напрамак - кагнітыўнае тэрміназнаўства, якое вывучае складаныя працэсы катэгарызацыі і канцэптуалізацыі ўласнымі метадамі [14, 421].

Як заўважае В. Ю. Лукоўнікава, паскораны навукова-тэхнічны прагрэс вызначаецца актывізацыяй навуковага тыпу мыслення і навуковага стылю камунікацыі. Лагічная і лаканічная дэфініцыя, уласцівая перш за ўсё навуковым тэкстам, выкарыстоўваецца ў розных сферах сучаснай камунікацыі [19, 79].

Супрацьлеглай тэндэнцыяй з'яўляецца дэмакратызацыя мовы (ёй прысвечаны шматлікія навуковыя публікацыі Н. С. Валгінай, У. Г. Кастамарава, Л. М. Граноўскай, А. П. Скавароднікава і інш.). Яна рэалізуецца ў некалькіх аспектах. Гэта нязменнае збліжэнне кадыфікаванай сферы мовы са стыхійным вусным маўленнем - іх часам ужо цяжка падзяліць. Інтэнсіўнае вывучэнне размоўнага стылю шэрагам расійскіх навуковых школ (школа Е. А. Земскай, А. Б. Сірацінінай) выявіла, што пасля перабудовы размоўныя элементы актыўна ўжываюцца ў літаратурным маўленні, што прыводзіць да частковага перабудавання яго на ўсіх узроўнях. Нярэдка размоўныя элементы замацоўваюцца ў лексіцы і сінтаксісе літаратурнай мовы. Гэты працэс у апошнія дзесяцігоддзі ідзе далей у выглядзе пранікнення элементаў жаргону ў маўленне, у тэксты, у дыскурс самых розных катэгорый насельніцтва. Дэмакратызацыя мовы (і маўлення) рэалізуецца ў выглядзе дапушчальнай кантамінацыі стыляў, а часам і недапушчальнага з пункту гледжання літаратурнай нормы змяшэння стыляў, перадусім у СМІ. Школа А. Б. Сірацінінай распрацавала цэлы комплекс крытэрыяў “добрага маўлення”, што налічвае тры ўзроўні, якія з'яўляюцца дапушчальнымі ў розных відах моўных твораў [25, 7]. У. М. Лейчык адзначае, што мова СМІ дастаткова дэмакратычная, напрыклад, у газетах элітных, шматадрасных і спецыялізаваных, але прытрымліваецца нормаў культуры маўлення [14, 386].

Прафесар Р. Я. Салганік таксама не пакідае без увагі тэндэнцыю дэмакратызацыі мовы [28, 471]. Ён падкрэслівае, што мова газеты заўжды падвяргалася крытыцы з боку лінгвістаў і пісьменнікаў, ды і саміх журналістаў. Газетная мова сапраўды мае недахопы, аднак некарэктна параўноўваць яе з мовай мастацкай літаратуры. У мовы СМІ ўласныя задачы, функцыі і магчымасці. Р. Я. Салганік сцвярджае, што па шматлікіх параметрах мова газеты, публіцыстыкі пераўзыходзіць мастацкае маўленне [28, 471]. У прыватнасці, мова газет і тэлебачання значна хутчэй рэагуе на ўсе змены ў грамадстве, яна здольная ўплываць на светаўспрыманне чалавека. Аўтар прыводзіць у якасці доказу сацыялагічнае даследаванне, праведзенае ў Таганрогу ў 1975 годзе. Чытачам прапаноўвалася слова і яны павінны былі не задумваючыся стварыць словазлучэнне. Гэта дазваляла высветліць, якое месца ў шэрагу асацыяцый зоймуць тыя, што звязаны з мовай газеты. У выніку для кожнага трэцяга ўдзельніка эксперыменту газетная асацыяцыя была не толькі першай, але і адзінай. Так, “хваля” - не блакітная, не марская, але “хваля пратэсту”. Такім чынам, савецкім газетам удавалася цалкам паспяхова уплываць на грамадскую свядомасць [28, 471].

Перыяд перабудовы прынёс рэзкае абнаўленне мовы газеты. З'явілася перадусім разнастайнасць - моўная, стылявая, змястоўная і ідэалагічная. Адмена цэнзуры, ідэалагічных табу, строгіх стылістычных установак прывяла да разняволення традыцыйна ўнармаванай мовы. І многія працэсы, што адбываліся ў той перыяд у грамадстве і адлюстроўваліся ў мове прэсы, можна патлумачыць як рэакцыю на газетную мову нядаўняга мінулага, як яе адмаўленне. Р. Я. Салганік падкрэслівае, што агульны накірунак зменаў, якія атрымалі далейшае развіццё ў сучасны перыяд, можна вызначыць як дэмакратызацыю мовы СМІ [28, 472]. Узнікае новы стыль, які характарызуецца свабодай мыслення і выбару моўных сродкаў, адмаўленнем ад стэрэатыпаў. Пашыраецца газетны лексікон. Журналіст арыентуецца на жывое маўленне соцыуму, не канструюе асаблівую палітычную мову, як гэта было ў мінулым, калі мова масавай камунікацыі разглядалася перадусім у якасці інструменту ідэалагічнага выхавання мас [11, 269]. У маўленне соцыуму ўваходзіць гутарковае маўленне, мова вуліц, жаргоны. Змяняецца тып аўтара. Публіцыст - гэта вольны (нярэдка радыкальна) думаючы чалавек, які выступае ад уласнага імя і рэалізуе сябе ў свабодным эмацыянальным маўленні, пазбаўленым ад штампаў [28, 473].

Дзякуючы разнастайнасці сёння ў розных тыпах выданняў могуць існаваць розныя нарматыўныя патрабаванні да мовы.

Газетна-публіцыстычная норма сапраўды шырэйшая за агульналітаратурную і больш цярплівая да нелітаратурнай лексікі. Звяртаючыся да пластоў нацыянальнай мовы, якім не ўласцівыя якасці літаратурнасці, газета перапрацоўвае іх і ў выніку прыводзіць да літаратурнасці. Гэта натуральны працэс дэмакратызацыі мовы газеты, а праз газету - і літаратурнай мовы наогул. Пашыраецца лексікон, з'яўляюцца новыя сродкі выражэння. З іншага боку, празмернае насычэнне тэксту гутарковымі элементамі зніжае газетную мову да ўзроўню побытавай гаворкі, руйнуе мяжу паміж кніжнымі стылямі і вусна-побытавымі стылямі маўлення. Размоўную форму да месца выкарыстоўваць зусім не для кожнага прадмету абмеркавання.

У. М. Лейчык таксама ў нейкай ступені пагаджаецца, што ў развіцці мовы назіраюцца крызісныя з'явы. Аднак ён схільны называць гэта не крызісам, а лібералізацыяй мовы, якая адбываецца на ўсіх узроўнях: у побытавым маўленні, у СМІ, у мове інтэрнэту. На думку аўтара, крызісу няма, бо [17, 9]:

1) не варта думаць, што нормы мовы непарушныя, яны павінны змяняцца - з рознай хуткасцю і глыбінёй, але пастаянна;

2) няма крызісу мовы да таго часу, пакуль не адбываецца змяшэння функцыянальных стыляў і іх нормаў у адным творы, у адной сферы мовы (кантамінацыя стыляў дапушчальная, калі гэта мэтазгодна);

3) не варта забываць пра тое, што мы назіраем нараджэнне новых з'яў і нават тэндэнцый у мове, як гэта ёсць у інтэрнэт ці мове смс-паведамленняў, дзе развіваецца вусна-пісьмовая форма маўлення.

Але ж рэзкая дэмакратызацыя і нават вульгарызацыя мовы прэсы сёння ўраўнаважваецца інтэлектуалізацыяй, пра якую таксама піша Р. Я. Салганік. Тэндэнцыя да ўзмацнення інфарматыўнасці з'яўляецца адной з асноўных плыняў у развіцці мовы сучасных якасных газет [29, 65].

Узмацнілася роля забаўляльнай і інфармацыйнай функцый СМІ, у той час як функцыя рэгулятыўная стала больш схаванай, знайшла новыя камунікатыўныя сферы выкарыстання. Інфарматыўнасць прыносіць з сабой і інтэлектуалізацыю - якасны артыкул змяшчае дакладныя фармулёўкі і глыбокі аналіз [28, 477].

Е. У. Какорына падкрэслівае, што сёння ў тэкстах СМІ (асабліва на тэлебачанні) знаходзіцца маўленне практычна ўсіх сацыяльных груп [11, 241]. Удзельнікамі камунікацыі сталі не толькі журналісты і эліта, але і прадстаўнікі самых розных прафесій, людзі з рознымі сацыяльным статусам. Фактычна дэмакратызацыя мовы СМІ з'явілася яшчэ адным наступствам іх адкрытасці для шырокага грамадства [11, 241]. Тут мы пагодзімся з У. М. Лейчыкам і Е. У. Какорынай у тым, што гэта не варта лічыць праявамі крызісу, але хутчэй гэта змены, запатрабаваныя часам.

Праявамі інтэлектуалізацыі даследчыца лічыць і новую парадыгму газетных жанраў, якая ўзнікае як у межах асобнага выдання, так і наогул у прэсе [11, 242]. Для сучаснага этапу характэрная нівеліроўка чыста інфармацыйных жанраў, развіццё жанраў аналітычнага тыпу (праблемныя артыкулы, меркаванні экспертаў, журналісцкае расследаванне, адказы на пытанні, рэкамендацыі і г.д.).

Разгледжаныя супрацьлеглыя тэндэнцыі прыводзяць да істотных змен як у самой мове, так і ў маўленні, яе структуры і напаўненні. Частковая нейтралізацыя гэтых супрацьлеглых тэндэнцый праяўляецца ў тым, што ў найбольш актыўных сферах камунікацыі, асабліва ў эканоміцы, у сферы інфармацыйнай тэхнікі і тэхналогіі, нараджаюцца і існуюць паралельныя мовы для спецыяльных мэт з размоўнымі і нават жаргоннымі адгалінаваннямі [20, 71].

Працэсы, звязаныя з абнаўленнем сферы масавай камунікацыі на мяжы 90-ых гадоў ХХ ст., вельмі разнастайныя, але, як заўважае У. М. Лейчык, і пералічанага ім дастаткова, каб пераканацца ў тым, што побач са статычнымі апазіцыямі моўных з'яў ў мове і маўленні пастаянна ўзнікаюць рознанакіраваныя, у тым ліку супрацьлеглыя і нават супярэчныя адна адной тэндэнцыі, якія спачатку служаць імпульсамі, а потым і рэалізацыямі новаўвядзенняў у мове, частка якіх замацоўваецца ў новых нормах на розных узроўнях і ў розных функцыяльнальных стылях, пры гэтым у так званых актыўных працэсах у сучаснай мове супрацьлеглыя тэндэнцыі адыгрываю не разбуральную, а важную канструктыўную ролю [15, 25]. У. М. Лейчык узгадвае прынцып дапаўняльнасці Н. Бора (супрацьлегласці не выключаюць адна адну, а дапаўняюць), які працуе ў мове, як і ў іншых сферах; дзякуючы гэтаму тэндэнцыі да інтэлектуалізацыі і дэмакратызацыі не знішчаюць мову, а ўзбагачаюць яе [15, 28].

Такім чынам, інтэлектуалізацыя мовы з'яўляецца адной са шматлікіх супярэчных тэндэнцый, якія пануюць пасля распаду СССР.

Інтэлектуалізацыя тэкстаў сучаснай прэсы праяўляецца ў шматлікіх аспектах функцыянавання СМІ. Перадусім гэта з'яўленне вялікай колькасці спецыялізаваных выданняў, перавага аналітычных жанраў над інфармацыйнымі, імкненне журналістаў адмежавацца ад эмацыянальнага ўспрымання рэчаіснасці, панаванне іроніі як асноўнага выразнага сродку тэкстаў, актыўнае ўжыванне тэрміналогіі ў тэкстах СМІ.

Супрацьлеглыя тэндэнцыі інтэлектуалізацыі і дэмакратызацыі мовы не з'яўляюцца разбуральнымі. Яны дапаўняюць адна адну і ў выніку стымулююць развіццё мовы.

Глава 2. Лексічныя праявы інтэлектуалізацыі тэкстаў сучаснай прэсы

інтэлектуалізацыя тэкст прэса беларускі

Н. С. Валгіна сцвярджае, што лексічны пласт найбольш рухомы ў моўнай сістэме праз непасрэдны зварот да рэчаіснаці. Таму ён мабільна адлюстроўвае тыя змены, што адбываюцца ў жыцці грамадства. Калі ўлічыць, што аб'ём ведаў, якімі валодае чалавецтва, падвойваецца кожныя дзесяць гадоў, то будзе зразумелы імклівы рост слоўніка [1, 75]. Для адэкватнага адлюстравання зменаў канца ХХ - пачатку ХХІ стагоддзяў у эканамічным, палітычным, псіхалагічным стане грамадства ў мове з'яўляюцца новыя словы і словазлучэнні, якія дазваляюць прасачыць ускладненне семантычных адносін паміж блізкімі па значэнні (спрадвечнымі ці запазычанымі) лексемамі. Вельмі характэрныя для гэтага перыяду спецыялізуючыя, удакладняльныя намінацыі, выкліканыя неабходнасцю ў размежаванні новых і ўжо існых з'яў: спонсар - мецэнат - прадзюсар - прамоўтар, крама - шоп - буцік, запіс - фанаграма - трэк і інш. Адбываецца размеркаванне членаў такіх шэрагаў па сферах дзейнасці і сферах камунікацыі: дарога - шаша (дарога з цвёрдым пакрыццём) - аўтастрада (дарога з цвёрдым пакрыццём без наземных пераходаў і пераездаў) - аўтабан (дарога з цвёрдым пакрыццём для хуткаснага руху аўтамабіляў) - хайвэй (дарога з цвёрдым пакрыццём для аднабаковага хуткаснага руху аўтамабіляў)[27, 54].

Складаныя працэсы семантычнага размежавання словаўтваральных дублетаў можна назіраць паміж навукова-тэхнічнымі тэрмінамі і агульнаўжывальнымі прыметнікамі накшталт верагоднасны - верагодны. Слоўнікі складанасцяў фіксуюць увагу на паралельных утварэннях, у якіх носьбіты мовы дрэнна разумеюць адценні сэнсу: турысцкі - турыстычны, камфортны - камфартабельны, інкубатарскі - інкубацыйны, элітны - элітарны, тэрмальны - тэрмічны і г.д. [27, 22].

Сярод знешніх прычын зменаў слоўнікавага складу мовы Н. С. Валгіна называе развіццё тэхнікі і навукі, пашырэнне міжнародных кантактаў, спецыялізацыю прафесійнай вытворчай дзейнасці, змены ў эканамічным, палітычным жыцці [1, 86]. Усё гэта прычыны сацыяльнага плану. Але слова - гэта не толькі найменне (новых прадметаў, паняццяў), але і адзінка мовы. Такім чынам, ёсць і ўнутраныя прычыны зменаў, якія нараджаюцца з унутранай сутнасці аб'екта - самога феномена мовы. Напрыклад, закон асіметрычнасці моўнай адзінкі прыводзіць да пашырэння ці звужэння кола значэнняў у слове, стымулюе пераход варыянтаў у асобныя самастойныя словы; закон моўнай аналогіі дапамагае стварэнню новых слоў па вядомых словаўтваральных мадэлях; закон моўнай эканоміі дзейнічае пры ўтварэнні слоў-кампазітаў і г.д.[1, 77].

Асноўныя працэсы ў лексіцы вядомыя. Яны з большай ці меншай ступенню праходзілі ў мове заўжды, ва ўсе перыяды яе функцыянавання. Але сёння гэтыя працэсы аказаліся ў вышэйшай ступені актыўнымі, бо актыўна змянілася наша жыццё. Гэта адыход ад ужывання састарэлых слоў з ужо неактуальнымі значэннямі; гэта з'яўленне новых слоў, якія раней адсутнічалі ў мове; гэта вяртанне да жыцця раней не актуальных лексем; гэта пераацэнка нейкага кола словаў, звязаных з сацыяльна-эканамічнай перабудовай грамадства; гэта запазычанні і пашырэнне сфер ужывання жаргоннай лексікі і пашырэнне складу лексічных груп сацыяльна ці прафесійна абмежаванага выкарыстання [1, 78].

Адной з галоўных лексічных прыкмет інтэлектуалізацыі тэкстаў прэсы з'яўляецца актыўнае выкарыстанне тэрмінаў практычна ва ўсіх выданнях.

Выкарыстанне тэрміналогіі звязана з цэлым шэрагам лінгвістычных праблем: суадносіны паміж прафесійнай тэрміналогіяй і прафесійным жаргонам, спецыяльнай лексікай і агульнаўжывальнымі словамі, спрадвечнай лексікай і запазычаннямі. Дэтэрміналагізацыя спецыяльнага слова, як правіла, звязана з ростам полісеміі, сінаніміі і дэрывацыі [26, 276].

Асаблівасцю сучаснага дыскурсу можна назваць пранікальнасць асобных яго сфер, напрыклад: сфера дзелавой камунікацыі - масавая камунікацыя, побытавая камунікацыя, палітычны дыскурс - побытавы дыскурс.

Наступствам гэтага з'яўляецца частковая дэтэрміналагізацыя тэрмінаў, нарашчэнне канатацый, вобразнае пераасэнсаванне [27, 253].

Актуальнасць працэсу засваення новай тэрміналогіі звязана з тым, што зараз істотна пашырана сацыяльная база носьбітаў літаратурнай мовы, якія па прафесіі з'яўляюцца юрыстамі, эканамістамі, бухгалтарамі, праграмістамі, менеджарамі і інш.

Істотна павялічылася і колькасць прафесійна арыентаваных выданняў, у якіх тэрміналагічныя найменні складаюць ледзь не асноўную частку слоўніка. Напрыклад, газета “Новая эканамічная газета”, часопісы “Фінансавы дырэктар”, “Падатковы веснік”, “Кадравік. Кіраванне персаналам”, “Сакратарская справа” і інш., якія разлічаны на абмежаваную аўдыторыю прафесіяналаў, што вымушае выкарыстоўваць насычаную тэрмінамі мову.

Аднак трэба адзначыць, што грамадска-палітычныя выданні таксама адыгрываюць заўважную ролю ў папулярызацыі тэрміналогіі, звязанай з палітыкай і бізнесам (розныя сферы эканомікі, камп'ютарнай тэхнікі і новых тэхналогій). Можна сказаць, што актыўнасць замежнага матэрыялу такой тэрміналогіі запатрабавала ад газет стварэння адпаведных жанравых форм, спецыяльна прызначаных для выражэння рэгулярнай у дыскурсе макратэмы “новая з'ява - новае слова”, тэмы, якая пастаянна змяняе сваё канкрэтнае напаўнне [27, 257].

Сярод абавязковых змястоўных характарыстык тэкстаў такога тыпу варта вызначыць падвоенаць спосабу падачы слова-тэрміна: тэрміналагічнае тлумачэнне - свабоднае словаўжыванне / спецыяльнае значэнне - штодзённае значэнне / зыходнае значэнне - новае значэнне / прамое / вобразнае значэнне.

Аналіз грамадска-палітычных выданняў розных часоў пацвярджае выснову пра актывізацыю тэрміналогіі ў прэсе. Для параўнання мы абралі нумары газеты “Звязда” за 1970, 1992 і 2011 гады.

У нумарах, датаваных студзенем 1970 года, мы знайшлі зусім не вялікую колькасць тэрмінаў, многія з якіх да таго ж носяць выразнае адценне сацыялістычных рэалій: імперыялізм, сацыялізм, камунізм, рэтранслятар, ленінізм, марксізм [“Звязда”, №1, 2, 3, 5, 1970 г.]. Практычна адсутнічаюць тэрміны, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю людзей, з навуковым прагрэсам. Праца сталявараў, тэкстыльшчыкаў, працаўнікоў камвольных і абутковых прадпрыемстваў асвятляецца выключна з выкарыстаннем папулісцкіх камуністычных лозунгаў, не даючы ўяўлення пра стан прадпрыемстваў. Часта выкарыстоўваецца прыём “лістоў з народу”, у якіх простыя працоўныя пішуць пра ўласныя вытворчыя дасягненні мовай “простага народу”. Значную частку матэрыялаў складаюць паведамленні партыі, справаздачы са сходаў, разнастайныя віншаванні, напоўненыя словамі “таталітарнай” мовы. Безумоўна, выбар такіх лексічных сродкаў абумоўлены цэнзурай і агульнай стылістыкай савецкай прэсы.

Ужо іншую сітуацыю мы назіраем у “Звяздзе”, датаванай 1992 годам. У артыкуле ад 9 студзеня 1992 года “Даруй, цешча.., або Хто болей?” Івана Бараноўскага мы бачым тэрміны, якія апісваюць новую эканамічную сітуацыю: “Як навукова-далікатна зазначаюць у Міністэрстве транспарту рэспублікі, у іх каэфіцыент павышэння складае 5,8 раза. Новую, амаль у 6 разоў павялічаную цану нашага білета фарміруюць і розныя падаткі, якімі абклалі з усіх бакоў, - на прыбытак, на дабавачны кошт, на паліва, акцызны падатак” [“Звязда”, 9 студзеня, 1992 г.]. Заўважым спосабы ўвядзення тэрмінаў у тэкст - яны не тлумачацца аўтарам, мяркуецца, што чытач павінен быў ужо запомніць і асэнсаваць новыя рэаліі эканамічныга жыцця. У астатніх нумарах студзеньскай “Звязды” назіраем тую ж з'яву - журналісцкія тэксты транслююць і тыражуюць новыя тэрміны, уводзяць іх у штодзённы ўжытак носьбітаў мовы. Такія эканамічныя тэрміны, як дэфіцыт, лібералізацыя коштаў, свабодныя цэны, курс валют, фермерскія гаспадаркі, падаткаплацельшчыкі і інш. атрымалі шырокае распаўсюджанне менавіта дзякуючы працы журналістаў, якім неабходныя былі новыя лексічныя адзінкі для апісання змененай эканамічнай і палітычнай сітуацыі. Адзначым таксама востры характар публікацый - “Звязда” ў 1992 годзе пісала пра ўсе важныя эканамічныя праблемы насельніцтва: вялізная інфляцыя, рост коштаў, дэфіцыт тавараў, забастоўкі. Таксама аб'ектыўна асвятлялася міжнароднае жыццё Беларусі: ускладненне ўзаемаадносін з Расіяй, візіты кіраўнікоў Еўропы, дзейнасць Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

У 2011 годзе практычна ні адзін матэрыял у газеце не абыходзіцца без ужывання эканамічных, філасофскіх, паліталагічных тэрмінаў. У артыкуле Сымона Свістуновіча ад 1 лютага 2011 г. пад назвай “Прыватызацыя - крок да інтэграцыі” эканамічныя тэрміны ўжываюцца амаль у кожным абзацы: “Інвестыцыі - гэта доўгатэрміновыя ўкладанні капіталу з мэтай атрымання прыбытку. Па асарціменце выпускаемай прадукцыі Беларусь далёка абышла многія краіны Еўропы. Але сёння гэтага мала. Неабходна, каб прадукцыя нашых прадпрыемстваў была канкурэнтаздольнай на сусветным рынку” [“Звязда”, 1 лютага, 2011 г.]. Аўтар працягвае выкарыстоўваць вялікую колькасць тэрмінаў ва ўсім артыкуле: рэнтабельнасць, інавацыйны фонд, аўкцыён, інвестары, суінвестар, экспансія, прыватызацыя. Спецыялізацыю лексікі газеты пацвярджаюць шматлікія інтэрв'ю з прадстаўнікамі розных спецыяльнасцей - афтальмолаг, лінгвіст, спартсмен, будаўнік. Гэтыя тэксты натуральна насычаны тэрміналогіяй, звязанай з дзейнасцю суразмоўцаў. Толькі невялікая колькасць тэрмінаў суправаджаецца каментарыем-тлумачэннем, астатнія разлічаны на агульную эрудыцыю чытачоў, якая дазволіць лёгка зразумець, пра што ідзе гаворка ў артыкуле. Зазначым, што некаторыя лексічныя адзінкі сапраўды могуць выклікаць складанасці ў чытачоў. Аднак тэндэнцыя да ўскладнення лексічных адзінак у мове газеты “Звязда” відавочная - нават у параўнанні з 1992 годам іх колькасць вырасла прыкладна ў 5-7 разоў на паласу. Гэта адбываецца пры аб'ектыўнай нераспрацаванасці беларускай тэрміналогіі, што ўскладняе яе ўжыванне на сторонках беларускамоўных СМІ.

Падобная сітуацыя склалася ў “БелГазеце”. Мы прааналізавалі некалькі першых нумароў выдання, датаваных 1995 годам (у той час штотыднёвік меў назву “Беларуская газета”). Мова артыкулаў 1995 года ўжо вельмі моцна насычана эканамічнымі і паліталагічнымі тэрмінамі: “Начальник управления ценных бумаг “МинскКомплексБанка” Владимир Усоский отметил, что катаклизм на межбанковском рынке по образцу российского в Беларуси вполне возможен, поскольку власти обоих государств проводят жесткую финансовую политику в экономике и банковском секторе”. Ці: “Охарактеризовав финансовое положение «Беларусбанка» как крайне неудовлетворительное, г-н Богданкевич заявил правлению о своем несогласии отменить банку запрет на овердрафт по корсчету, введенный 30 августа” [“Белорусская газета”, 14 верасня, 1995 г.]. Артыкулы з'яўляюцца прыкладамі досыць глыбокага эканамічнага аналізу сітуацыі. Для каментарыяў аўтары звычайна звяртаюцца да экспертаў у розных сферах. Яскрава выяўляецца аўдыторыя, на якую арыентуецца выданне - гэта чытачы з вышэйшай адукацыяй, зацікаўленыя ў якасным аналізе працэсаў у палітычным і эканамічным жыцці краіны.

Далейшая спецыялізацыя дзейнасці журналістаў вымушае выданні запрашаць на працу эканамічных, палітычных, культуралагічных аглядальнікаў. “БелГазета” не стала выключэннем: у 2011 годзе ў складзе штатных журналістаў працуе Сяргей Жбанкоў (эканамічны аглядальнік), Віктар Марціновіч (палітолаг), Таццяна Заміроўская (музыкальны журналіст). Такая дыферэнцыяцыя дзейнасці дазваляе журналістам мець вялікі досвед напісання артыкулаў на розныя тэмы, дапамагае выдатнаму валоданню тэрміналогіяй і разуменню працэсаў у канкрэтнай сферы жыцця грамадства. Усё гэта вядзе да далейшай спецыялізацыі і інтэлектуалізацыі тэкстаў газеты. Аўтары імкнуцца да дакладнасці публікацый, цытуючы вядучых экспертаў у розных галінах: “В результате проведенных масштабных заимствований, отмечают эксперты фонда, любая дополнительная крупная интервенция приведет к тому, что уровень валовых резервов окажется ниже уровня обязательств Нацбанка перед отечественными банками, что наводит на вопросы о способности Нацбанка погашать свои обязательства”. “Политика курсообразования в Беларуси, объявленная Национальным банком ранее, в т.ч. и в части коридора колебаний курса белорусского рубля к стоимости корзины иностранных валют, остается неизменной. Отступлений от объявленной курсовой политики нет и быть не может, - заявил недавно пресс-секретарь Нацбанка Анатолий Дроздов. Теперь каждый может убедиться, как это выглядит на практике” [“БелГазета”, 14 сакавіка, 2011 г.]. Яскрава праяўляецца тэндэнцыя да выкарыстання навуковага і афіцыйна-справавога стылю на старонках газеты. Журналісты аддаюць перавагу выкарыстанню нават самай складанай тэрміналогіі, а таксама цытатам кіраўніцтва і экспертаў. Часта ўжываецца схема - цытата, насычаная складанымі тэрмінамі + далейшы каментарый журналіста, які тлумачыць незразумелыя намінацыі.

У апошнія месяцы ў беларускай прэсе назіраецца актывізацыя эканамічнай тэрміналогіі ў сувязі са складанасцямі дзейснай мадэлі эканомікі. Ужо праз некалькі тыдняў тыражавання праз СМІ чытачы пачалі добра разумець механізмы працы міжбанкаўскага рынку і рынку наяўнай валюты, продажу абавязковай часткі валютнага прыбытку і г.д. Што яшчэ раз пацвярджае велізарную ролю СМІ ў засваенні носьбітамі мовы новай тэрміналогіі.

Тэрміналогія любой галіны чалавечай дзейнасці ўяўляе сабой адкрыты клас моўных адзінак. Развіццё паняційнага апарату навукі, неперарыўнасць працэсу пазнання садзейнічае таму, што тэрміналогія любой галіны ведаў заўжды знаходзіцца ў стадыі колькасных і якасных змяненняў. Састараваюць і выходзяць з ужытку адны тэрміны, узнікаюць іншыя, якія называюць або новыя дэнататы, або больш дакладна называюць ужо вядомыя паняцці. Змяняецца семантычны аб'ём раней вядомых тэрмінаў, адбываецца пераразмеркаванне значэнняў. Змяненне значэння тэрміна з'яўляецца вынікам навуковага прагрэсу [3, 376].

Дэтэрміналагізацыя як працэс заўжды была звязаная з тымі перыядамі ў жыцці мовы, калі яна асабліва актыўна ўбірала ў сябе замежнае слова. Е. А. Земская адзначае, што навуковая тэрміналогія, выходзячы за межы спецыяльнага ўжывання, пераўтваралася ў агульнаўжывальную лексіку [7, 11]. Метады ўводу спецыяльнай тэрміналогіі ў тэксты мастацкай прозы, а таксама артыкулаў і нататак досыць разнастайныя. Гэта ці прамое параўнанне (з'ява падобная да пульсу), ці ўжыванне слова ў пераносным значэнні (арганізм Еўропы).

Шматлікія тэрміны сталі часткай агульнаўжывальнага слоўніка за кошт пашырэння кола іх значэнняў, гэтаму спрыяла перанясенне сферы іх ужывання са спецыяльных тэкстаў у публіцыстыку і мастацкую літаратуру. Так замацоўвалася за словам новае значэнне, часам яно замяняла першапачатковае і пераўтваралася ў асноўнае. У цэлым семантычная структура слова значна ўскладнялася, бо на спецыяльнае значэнне накладвалася агульнаўжывальнае, часта з цэлай гамай адценняў (напрыклад, слова рэакцыя, акрамя тэрміналагічнага, атрымала значэнне агульнафіласофскае і грамадска-палітычнае) [1, 89].

Н. С. Валгіна аналізуе прыёмы ўжывання тэрміналагічнай лексікі ў ХІХ ст. і робіць выснову, што яны адлюстроўваюць агульныя тэндэнцыі ў мове [1, 94]. Спалучэнне слоў-тэрмінаў з лексікай іншага семантычнага плану ці лексікай спецыфічнай стылістычнай афарбоўкі дазваляла ствараць яркія незвычайныя фразеалагізмы (алгебра ідэй, логіка пачуццяў і жарсцяў), палітычна вострыя формулы (дыпламатычная гігіена). Такое пашырэнне магчымасці спалучальнасці словаў прывяло да ўзбагачэння слоўнікавага і фразеалагічнага складу літаратурнай мовы ў цэлым. І тое, што напрыканцы ХХ стагоддзя зноў узнікла вострая неабходнасць звярнуцца да тэрміналагічнай лексікі і з яе дапамогай даць ацэначныя характарыстыкі сацыяльным, палітычным, маральным паняццям нашых дзён, сведчыць пра жыццёвасць і заканамернасць працэсаў, іх аб'ектыўнай мэтазгоднасці [1, 125].

Такім чынам, агульналітаратурная мова і тэрміналагічныя сістэмы ўзаемадзейнічаюць і абменьваюцца рэсурсамі, у выніку чаго адбываецца неперарыўны працэс дэтэрміналагізацыі спецыяльнай лексікі і тэрміналагізацыі слоў літаратурнай мовы. Э. Думітру піша: “Пры пераходзе побытавай лексікі ў разрад спецыяльнай якасна змяняюцца яе функцыі і змястоўны бок” [3, 377]. Замест абазначэння побытавага паняцця, прадмета, яна абазначае спецыяльныя (тэрміналагічныя) аб'екты і з'явы. Семантычны шлях узнікнення спецыяльнай лексікі на базе агульнаўжвальнай уяўляе, перадусім, метафарызацыю. Сёння асноўную ролю ў працэсах тэрміналагізацыі і дэтэрміналагізацыі літаратурнай мовы адыгрываюць СМІ, бо менавіта праз іх носьбіты мовы атрымліваюць інфармацыю пра навукова-тэхнічныя дасягненні ці эканамічныя працэсы [3, 378].

Яшчэ адной прыкметай інтэлектуалізацыі лексікі прэсы даследчыкі называюць яе інтэрнацыяналізацыю [4, 35]. Дзякуючы інтэрнацыянальным лексічным адзінкам узбагачаецца пласт кніжнай лексікі. Вялізную частку запазычанняў складаюць англіцызмы, што абумоўліваецца выкарыстаннем схем працы заходніх кампаній у нашай краіне. Распрацаваная эканамічная тэрміналогія краін Еўропы і ЗША вымушае беларускіх журналістаў карыстацца ёй пры стварэнні артыкулаў на адпаведныя тэмы.

Запазычанні, безумоўна, пранікаюць у розныя сферы - размоўную, навуковы стыль, аднак у вялікай ступені працэс запазычання актывізаваўся ў афіцыйна-справавым і публіцыстычным стылях. Гэта можна патлумачыць сучаснай стадыяй развіцця грамадства, якая характарызуецца павышанай увагай да эканомікі, бізнэсу і гандлю [7, 12].

Так у часопісе “Фінансавы дырэктар”, які разлічаны на фінансава-эканамічныя аддзелы прадпрыемстваў, камерцыйных дырэктараў і проста ўладальнікаў бізнесу, запазычанні ўжываюцца ці шляхам транскрыпцыі, ці ў выглядзе, у якім яны існуюць у англійскай мове. Напрыклад: “Кто там еще помнит о расчете IRR и NPV?” ці “Наша задача - сохранив наши личности, направить харизму, основанную на профессионализме и багаже опыта, на развитие и рост прибыли, нейтрализацию помех контролеров и гашение негатива чиновников”. (“Финансовый директор”, №1, 2011). Некаторыя запазычанні ўжо трывала ўвайшлі ў мову журналістаў і наўрад ці будуць заменены аналагамі. Напрыклад: “В рамках созданного в 2006 году Парка высоких технологий (ПВТ) получила определенное развитие экспортно-ориентированная IT-индустрия, в 2009 году резидентами экспортировано услуг на 102,5 млн долл. США, что очень даже неплохо!” (“Финансовый директор”, №1, 2011). Іншымі інтэрнацыяналізмамі, якія пастаянна ўжываюць супрацоўнікі выдання, з'яўляюцца: лизинг, финансовый менеджмент, оптимизация, ребрендинг, рестайлинг, бренд, экспортер, ликвидность, гэп ликвидности і інш. Як мы бачым, 90% запазычанняў з'яўляюцца апісаннем эканамічных аперацый, мадэляў і ўдзельнікаў рынку.

Назіраюцца і спробы засваення запазычанай лексікі, напрыклад: “Китай стал одним из основных экспортеров электроники и продуктов информационных технологий и является крупнейшим поставщиком таких товаров потребительской электроники США, как DVD-проигрыватели, блокнотные компьютеры и мобильные телефоны”. (“Финансовый директор”, №1, 2011). Аднак на наш погляд, словазлучэнне “блокнотный компьютер” не з'яўляецца ўдалым прыкладам перакладу, бо чытачам незразумела, меў на ўвазе аўтар ноўтбук ці нэтбук, ці абодва гэтыя прыстасаванні.

Мы пераканаліся ў тым, што вялікую частку тэкстаў спецыялізаваных СМІ складаюць запазычанні. Што тычыцца грамадска-палітычных выданняў, то колькасць запазычанняў тут не змяншаецца, але ж лексічныя адзінкі з'яўляюцца больш разнастайнымі, апісваючы палітычнае, эканамічные, культурнае жыццё, дасягненні вучоных. Напрыклад, газета “Беларусы і рынак”, якая пазіцыянуе сябе яе аналітычнае выданне для дзелавых людзей, таксама актыўна выкарыстоўвае запазычанні ва ўсіх відах публікацый: “Департамент по ценообразованию в составе Минэкономики будет ликвидирован, на его месте появится департамент по антимонопольному регулированию, уверен Сергей Румас.” “Кроме того, существующее законодательство, по мнению вице-премьера, в ряде случаев не способно противостоять рейдерскому захвату предприятий” [“Белорусы и рынок”, 16 лютага, 2011 г.]. Найбольш частым аказваецца ўжыванне запазычанняў пры цытатах: “Надо полагать, что когда "Беларуськалий" начал работать через эксклюзивного трейдера на калийном рынке -- БКК, уже тогда можно было выходить из состава МКК” [“Белорусы и рынок”, 26 лютага, 2011 г.].

Е. А. Земская звяртае ўвагу на тое, што інтэрнацыяналізацыя адбываецца не толькі на ўзроўні новых лексічных адзінак, але і на ўзроўні словаўтваральных мадэляў [7, 15].

Шырокае пранікненне ў мову вялікага масіву запазычаных слоў садзейнічае інтэрнацыяналізацыя словаўтварэння. Гэты працэс дапамагае ўзнікненню ці актывізацыі кніжнай лексікі [7, 15].

Інтэрнацыяналізацыя ў словаўтварэнні выражаецца ў трох з'явах [7, 17]:

1. Актывізацыя замежных па паходжанні афіксальных марфем, якія набылі здольнасць спалучацца з рускімі асновамі. Тут відавочны рост іменнай прэфіксацыі, у адрозненне ад дзеясловаў, назоўнікі шырока выкарыстоўваюць у словаўтварэнні запазычаныя прэфіксы. Да іх ліку адносяцца: супер-, анти-, гипер-, де-, псевдо-, ре, про-, контр-. “Бывший заместитель генпрокурора Михаил Снегирь оказался главным антигероем антикоррупционного доклада президента Беларуси Александра Лукашенко” [“Белорусы и рынок”, 17 лістапада, 2008 г.].

Шматлікія накірункі мастацтва называюцца не словамі новых каранёў, а прэфіксальнымі вытворнымі. Параўнаем.: сентыменталізм, рамантызм, рэалізм, сімвалізм, футурызм і імпрэсіянізм - постімпрэсіянізм, мадэрнізм - постмадэрнізм.

2. З'яўленне новых элементаў у словаўтварэнні - з'ява рэдкая. На працягу другой паловы ХХ ст. сталі ўжывацца як суфіксы такія сегменты замежнага паходжання [2, 508]: -дром, -тэка, -візар, -мабіль, -бус, -трон. “Попытки наладить массовый выпуск гибридных или электромобилей в России неизбежно столкнутся с проблемами интеллектуальной собственности” [“Белорусы и рынок”, 16 жніўня, 2010 г.].

3. Уключэнне запазычанняў у словаўтваральную сістэму мовы ў якасці базавых асноў адбываецца па-рознаму ў слоў розных часцін мовы. Найбольш актуальныя ў нейкі час запазычаныя лексемы ствараюць цэлыя сем'і вытворных. Напрыклад, ваўчар: ваўчарызацыя, ваўчарны, постваўчарны. Нядаўняе запазычанне pr- (піяр) прынесла назоўнік піяршчык, прыметнік піяраўскі, дзеясловы прапіярыць, адпіярыць. Напрыклад: “Главное для продавца - поставить хороший ценник и пропиарить свою щедрость” [“Белорусы и рынок”, 26 кастрычніка, 2009 г.].

Е. А. Земская лічыць, што працэс інтэрнацыяналізацыі прыводзіць да інтэлектуалізацыі мовы, што садзейнічае актывізацыі кніжнай лексікі [7, 17].

Такім чынам, асноўнымі лексічнымі праявамі інтэлектуалізацыі тэкстаў сучаснай прэсы можна лічыць актывізацыю тэрміналагічных адзінак, якая прыводзіць да пашырэння слоўнікавага запасу носьбітаў мовы, а таксама інтэрнацыяналізацыю мовы як на лексічным, так і на словаўтваральным узроўнях.

Глава 3. Сінтаксічныя прыкметы інтэлектуалізацыі тэкстаў сучаснай прэсы

Н.У. Юдзіна лічыць, што ў найноўшай лінгвістычнай літаратуры, прысвечанай даследаванням стану рускай мовы на мяжы ХХ-ХХІ ст., найбольш яскрава адлюстроўваюцца дзве асноўныя тэндэнцыі ў развіцці сучаснай рускай мовы [34, 75]. Першая з іх, дастаткова падрабязна апісаная русістамі, часцей за ўсё называецца дэмакратызацыяй і значна радзей - вульгарызацыяй ці нават крыміналізацыяй, іншая ж, даследаваная менш дэталёва, атрымала назву інтэлектуалізацыі мовы. Гэтыя супрацьлеглыя і, разам з тым, камплементарныя тэндэнцыі ў развіцці рускай мовы праілюстраваны на прыкладзе розных моўных сфер, аднак, як паказваюць даследаванні, найбольш выразна яны праяўляюцца ў сферы лексікі і фразеалогіі, значна радзей - на ўзроўні словаўтварэння і марфалогіі і найменш заўважныя на фанетычным узроўні [34, 75]. Што тычыцца сінтаксісу, то тут адзначаныя вышэй тэндэнцыі знаходзяць сваё ўвасабленне ў супрацьпастаўленні “інтэлектуальных” канструкцый (лагічна дакладна пабудаваных, з экспліцытнымі сінтаксічнымі сувязямі, з паслядоўным размеркаваннем кампанентаў) канструкцыям “афектыўным” - экспрэсіўным, выразным - і праяўляюцца галоўным чынам у выглядзе складаных, шматкампанентных і разгалінаваных камбінацый на ўзроўні сказаў і звышфразавых адзінстваў [34, 75]. Сапраўды, сучасным тэкстам журналістаў уласцівыя складаназлучаныя і складаназалежныя сказы, якія дазваляюць паказаць усе сувязі паміж выказваннямі і іх кампанентамі. Напрыклад: “Собеседник отмечает, что в процессе продажи "Сильвинитом" своей доли в Международной калийной компании, стороны договорились о том, что МКК будет еще на протяжении трех лет продавать продукцию российского производителя” [“Белорусы и рынок”, 26 лютага, 2011 г.]. Класічныя рэкамендацыі па пабудове сказаў друкаваных СМІ (яны не павінны быць даўжэйшымі за 9 слоў) аказваюцца неактуальнымі ў працэсе інтэлектуалізацыі тэкстаў. Якасныя і спецыялізаваныя выданні арыентаваныя на ўдумлівае чытанне, таму яны ікнуцца як мага больш поўна данесці інфармацыю і каментарыі. Напрыклад: “Также ожидаются встречи с представителями Международной федерации ассоциаций кинопродюсеров по поводу получения аккредитации "Лiстапада" в данной организации и представителями Международной федерации кинопрессы о возможности открытия в Беларуси ее регионального представительства” [“Белорусы и рынок”, 14 лютага, 2011 г.].


Подобные документы

  • Рынак камерцыйных газет Беларусі, яго становішча на сучасным этапе і тэндэнцыі развіцця. Феномен сучаснай беларускай камерцыйнай прэсы, яе сутнасныя характарыстыкі і гісторыя ўзнікнення. Характарыстыка асноўных тыпаў беларускіх камерцыйных газет.

    курсовая работа [51,2 K], добавлен 20.06.2009

  • Паняцце "рэклама", асаблівасці рэкламных тэкстаў. Загаловак, асноўны тэкст і дэвіз. Тыпы моўнай гульні: наўмыснае ўжыванне нарматыўных сродкаў, свядомае парушэнне нормы, выкарыстанне прэцэдэнтных тэкстаў (тэкставых рэмінісцэнцый) для стварэння алюзіі.

    курсовая работа [44,1 K], добавлен 19.12.2010

  • Італьянскі прафесар Паоло Манчыні, што выкладае ва універсітэце Перуджы, вывеў тры мадэлі прэсы – ліберальную, палярызованую плюралістычную і дэмакратычную карпаратыўную. Але, безумоўна, ні адна мадэль не існуе ў чыстым выглядзе. СМІ Беларусі.

    реферат [14,9 K], добавлен 05.06.2008

  • Даследаванне гісторыі інфармацыйна-рэкламных газет Беларусі. Вызначэнне асноўных тэндэнцый і накірункаў ад БССР да сучаснасці. Разгляд спосабаў адлюстравання гістарычных падзей. Збор статыстычных дадзеных па колькасці газет, рэгіёнах распаўсюджвання.

    курсовая работа [53,8 K], добавлен 20.06.2009

  • Каталог перыядычнага друку Балгарыі. Газета "Свабодны народ". Сярод масавых выданняў. Папулярнасць гумарыстычнага штомесячніка "Авадзень". Прыкметы пранікнення ў інфармацыйную прастору краіны. Пранікненне заходніх партнёраў на рынак электронных СМІ.

    реферат [20,3 K], добавлен 15.12.2008

  • Рода-відавыя і жанравыя характарыстыкі публіцыстыкі: віды, асаблівасці, адрозненні. Лінгвістычныя характарыстыкі асаблівасцяў публіцыстычнага дыскурсу І.П. Шамякіна на прыкладзе кнігі "Роздум на апошнім перагоне". Сродкі ўздзеяння на адрасата дыскурсу.

    курсовая работа [209,6 K], добавлен 17.02.2015

  • Стылістычны аналіз падачы аператыўных навін на аснове рэпартажаў беларускіх тэлеканалаў ОНТ, СТВ і БТ. Тыпы рэпартажаў і пазіцыя ў іх журналіста. Вылучэнне тыповых асаблівасцей у выкарыстанні моўных адзінак. Даследаванне моўнай энергаблокактуры рэпартажу.

    курсовая работа [54,9 K], добавлен 08.04.2011

  • Праблемы аб’ектыўнасці інфармацыі ў загалоўках беларускіх газет. Няўдалыя загалоўкі ў беларускіх друкаваных СМІ. Загалоўкі інтэрнэт-СМІ як найчасцейшыя выпадкі парушэння этычных норм. Параўнальная характарыстыка расійскіх і беларускіх інтэрнэт-загалоўкаў.

    реферат [3,5 M], добавлен 20.04.2015

  • Кнігадрукаванне на Беларусі. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы. Янка Купала — рэдактар "Нашай нівы". Беларускі перыядычны друк на пачатку XX ст. "Наша ніва" і традыцыі народна-дыялектнай мовы. Функцыянавалі асноўныя месцы рэдактарскай дзейнасці.

    курсовая работа [45,8 K], добавлен 13.11.2010

  • Фарміраванне новай інфраструктуры СМІ Чэхіі адбывалася пад уплывам працэсаў тэрытарыяльна-адміністрацыйных змен. Сярод балючых праблем чэшскіх СМІ ва ўмовах трансфармацыі – актыўнае пранікненне замежнага капіталу. Манапалісты на інфармайцыным рынку Чэхіі.

    реферат [23,5 K], добавлен 29.11.2008

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.