Інтэлектуалізацыі тэкстаў сучаснай прэсы актуальнай для беларускіх выданняў
Інтэлектуалізацыя мовы як адна з тэндэнцый развіцця сучаснай прэсы. Лексічныя, сінтаксічныя і жанрава-стылёвыя прыкметы інтэлектуалізацыі тэкстаў. Актыўнае ўжыванне тэрміналогіі і інтэрнацыяналізацыі лексічных адзінак. Успрымання перыфразаў вядомых асоб.
Рубрика | Журналистика, издательское дело и СМИ |
Вид | дипломная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 24.09.2013 |
Размер файла | 102,2 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Тэндэнцыі да інтэлектуалізацыі назіраюцца і ў пабудове словазлучэнняў. Сфера ўсталявання агульных тэндэнцый развіцця мовы на ўзроўні словазлучэння стала найменш даследаванай, у той час, як згодна мноству прац у галіне сінтаксісу, мае шэраг прынцыповых адрозненняў ад сказу - асноўнай сінтаксічнай адзінкі [34, 76].
Н. У. Юдзіна сцвярджае, што досыць адчувальнымі пры аналізе ўзуальных словазлучэнняў, пабудаваных па мадэлі “прыметнік + назоўнік”, сталі тэндэнцыі да інтэлектуалізацыі сучаснай мовы, якія вядуць да ўскладнення дыскурсу, да ўзнікнення і выкарыстання на ўсіх узроўнях мовы элементаў, звязаных з дасягненнямі навукова-тэхнічнага і грамадскага прагрэсу ў ХХ - пачатку ХХІ ст. [34, 75]. Сюды можна аднесці наступныя заўважаныя асаблівасці ў спалучэнні назоўнікаў з прыметнікамі [34, 78]:
1. З'яўленне новых спалучэнняў-клішэ, створаных на базе агульнаўжывальных назоўнікаў і прыметнікаў, што выклікана патрабаваннямі новых рэалій:
а) у сацыяльна-палітычнай сферы: еўрапейскі саюз, “агульнаеўрапейскі дом”, Шангенскае пагадненне, блізкае замежжа, ціхая рэвалюцыя, аксамітная рэвалюцыя, прававая дзяржава, арганізаваная злачыннасць і інш. Напрыклад: “Европейский союз, сохраняя самобытность и суверенитет каждой из стран, входящих в ЕС, эффективно устраняет те преграды, которые не способствуют сближению в экономической, социальной и иных сферах жизни” [“Народная газета”, 2 кастрычніка, 2008 г.]. “Правовое государство предполагает не просто наличие законов, а их верховенство, торжество справедливости в обществе” [“Рэспубліка”, 1 кастрычніка, 2010 г.];
б) у сферы эканомікі: агульны рынак, другасны рынак, схаваны беспрацоўны, вялікі бізнес, малы бізнес, хуткія грошы, спажывецкі кошык, вольныя кошты, цвёрдая валюта, сярэдні клас, фінансавая блакада, цэнтральны банк, эканамічныя санкцыі і г.д. Напрыклад: “Цвёрдая «валюта» сённяшняга дня -- дывідэнды на акцыі заводаў і фабрык, якія атрымаў ці купіў грамадзянін за чэкі «Маёмасць»!” [“Наша ніва”, 15 красавіка, 2010 г.]. “Ён сказаў, што ў 21-м стагоддзі прымаць эканамічныя санкцыі -- «гэта дзікунства»” [“Наша ніва”, 28 студзеня, 2011 г.];
в) у навуцы і тэхніцы (асабліва ў сувязі з выкарыстаннем новых камп'ютарных тэхналогій): персанальны камп'ютар, белая зборка, знешняя памяць, аператыўная памяць, трохпальцавы салют (адначасовае націсканне клавішаў Ctrl-Alt-Del) (некаторыя лінгвісты схільныя бачыць тэндэнцыю да інтэлектуалізацыі мовы ў стварэнні інтэлектуальных жаргонаў, у тым ліку і так званага камп'ютарна-інтэрнэтнага жаргону). Напрыклад: “Ключевая роль в новой операционной системе Chrome OS, которая впервые была показана 7 декабря на презентации в Сан-Франциско, отводится браузеру, во вкладках которого запускаются все остальные приложения” [“Белорусы и рынок”, 13 снежня, 2010 г.];
г) у сферы культуры, мастацтва, адукацыі і да т.п.: аўтарская школа, біялагічны гадзіннік, усходні каляндар, грамадзянскі шлюб, металічная субкультура і інш. Напрыклад: “Внутренние биологические часы человека позволяют ему приспособиться к любым условиям” [“Народная газета”, 12 лютага, 2011 г.]. “Сейчас в России очень популярен американский стиль супружества -- гражданский брак: пожили, разбежались, и никаких обязательств” [“Народная газета”, 15 жніўня, 2008 г.].
Неабходна адзначыць, што па слушнай заўвазе Н. С. Валгінай, “новым у такіх клішэ з'яўляецца менавіта спалучэнне словаў, а не самі словы” [1, 78]. Больш за тое, часам можна казаць, што некаторыя спалучэнні перайшлі з вольных у сферу звязаных і іх сутнасць зводзіцца не да “семантычнай звязанасці” кампанентаў, а да “імпліцытнага нарашчэння сэнсу звыш слоўнікавых значэнняў імёнаў” [34, 79].
2. Стварэнне новых спалучэнняў на аснове запазычаных назоўнікаў ці прыметнікаў, створаных ад запазычаных слоў: фінансавы лізінг, баераўскі аспірын (фірмы “Баер”), анлайнавыя тэхналогіі / паслугі / крамы / фільмы / бібліятэкі, электронны / шматузроўневы маркетынг і інш. Напрыклад: “Белросбанк предлагает финансовый лизинг без посредников, при котором он сам, без участия лизинговых компаний, выступает лизингодателем, что позволяет уменьшить количество участников сделки, а значит, упростить ее” [“Народная газета”, 24 красавіка, 2009 г.]. “Однако, несмотря на схожесть подходов, у онлайнового телевидения есть значимое преимущество: интерактивность, то есть возможность зрителя самому формировать программу просмотра” [“Народная газета”, 3 сакавіка, 2010 г.]. “Именно поэтому ASUS создала серию N - мультимедийные ноутбуки нового поколения”[“Компьютеная газета”, 6 студзеня, 2007 г.].
3. Узнікненне атрыбутыўна-субстантыўных спалучэнняў у выніку з'яўлення новых значэнняў у назоўнікаў ці прыметнікаў: часовы файл, Сусветная павуціна, драўляная валюта, афіцыйны дылер, прафесійнае войска, традыцыйная медыцына, чорны рынак і інш. Напрыклад: “Яшчэ папулярнейшая электронная пошта. 7% ведаюць, што такое скрыня «Ўваходныя», прычым больш за палову зь іх атрымлівалі ці адпраўлялі лічбавыя фатаграфіі” [“Наша ніва”, 5 жніўня, 2008 г.].
4. Вяртанне ў актыўны слоўнік спалучэнняў, якія не ўжываліся пасля 1917 года (галоўным чынам, сацыяльна-палітычныя найменні ці назвы, звязаныя з рэлігіяй): Вербная нядзеля, нядзельная школа, духоўная акадэмія. Напрыклад: “Сёлета віленскім каталікам пашчасціла з надвор'ем у Вербную нядзелю -- увесь дзень стаяла яснае сонечнае надвор'е, а апоўдні так прыпякло, што людзі пачалі распранацца да кашуляў і маек” [“Наша ніва”, 6 красавіка, 2009 г.]. “І ў даўнія часы апостальскага дабравесця, і ў нашы дні гэтыя словы пасхальнага вітання выказваюць непарушную аснову хрысціянскай веры” [“Наша ніва”, 25 красавіка, 2008 г.].
5. Запазычанні з іншых моў гатовых спалучэнняў, пабудаваных па мадэлі “прыметнік + назоўнік”: гарачая лінія (англ. Hot line), гарачыя грошы (англ. Hot money), чорныя грошы (англ. Black money) і да т.п. Напрыклад: “Гарачая лінія па прафілактыцы сухотаў адкрыта на базе Рэспубліканскага навукова_практычнага цэнтра пульманалогіі і фтызіятрыі” [“Наша ніва”, 12 студзеня, 2010 г.].
6. З'яўленне новых значэнняў у спалучэнняў “прыметнік + назоўнік”: паштовая скрыня (у інфарматыцы = электронная паштовая скрыня “месца на дыску паштовага сервера, прыдатнае для захавання паведамленняў электроннай пошты) і г. д.
У гэтых і некаторых іншых узуальных атрыбутыўна-субстантыўных спалучэннях тэндэнцыя да інтэлектуалізацыі праяўляецца, на погляд Н. У. Юдзінай, у тым, што шматлікія з іх так ці іначай звязаны з дасягненнямі навукова-тэхнічнага і грамадскага прагрэсу і патрабуюць ад носьбітаў мовы, якія чуюць ці выкарыстоўваюць у маўленні падобныя адзінкі, ведаў з галіны палітыкі, эканомікі, юрыспрудэнцыі, гісторыі, філасофіі, а таксама замежных моў і іншых культур [34, 79]. Таксама важным з'яўляецца той факт, што шматлікія з гэтых словазлучэнняў пераходзяць са свабоднай сферы функцыянавання ў асаблівы тэрміналагічны пласт, без якога ўжо не можа існаваць сучасная мова.
Гэтыя ж дзве супрацьлеглыя і камплементарныя тэндэнцыі можна назіраць і на матэрыяле так званых аказіянальных атрыбутыўна-субстантыўных спалучэнняў. Спалучэнні такога кшталту, як вядома, з'яўляюцца вынікам індывідуальнай творчасці і сустракаюцца часта ў прадстаўнікоў творчых прафесій (пісьменнікаў, паэтаў, журналістаў і інш.), якія маюць патрэбу ў стварэнні новых формаў, слоў і словазлучэнняў [34, 81].
Сярод выяўленых даследчыкамі аказіянальных словазлучэнняў найбольшую цікавасць уяўляюць камбінацыі назоўнікаў з прыметнікамі ў мастацкіх і публіцыстычных тэкстах. У аснове стварэння мастацкіх вобразаў, якія сталі хрэстаматыйнымі прыкладамі эпітэтаў, метафар, метанімій, ляжыць парушэнне звыклых сувязяў слоў ці семантычная несумяшчальнасць лексем (напрыклад, халасты фокстэр'ер, дзейны гультай, упрыгожаны сум), што найбольш яскрава праяўляецца ў аксюмаранных камбінацыях. Як слушна заўважыла Н. А. Кобрына, “пры сумяшчэнні адзінак, якія належаць да абсалютна не сумяшчальных галін, ці, наадварот, дублююць адна адну па сэнсе, можа атрымацца сэнсавы абсурд пры захаванні граматычнай мадэльнасці і моўных правілаў спалучальнасці, але можа стварыцца нешта неардынарнае з пункту гледжання рэальнасці” [13, 83].
Пры гэтым важна заўважыць, што некаторыя з гэтых “неардынарных з пункту гледжання рэальнасці” спалучэнняў, атрымаўшы розныя семантыка-структурныя змены, робяцца агульнаўжывальнымі і атрымліваюць вядомасць, напрыклад: мёртвыя душы (М. Гогаль), вясенняя восень (А. Ахматава), нахабная сціпласць (А. Блок), а таксама звычайны цуд, горкая радасць, звонкая цішыня, красамоўнае маўчанне, дарослыя дзеці, разумны дурань і інш. Іншыя ж (і такіх, верагодна, большасць) так і застаюцца аўтарскімі, індывідуальнымі, прывязанымі да адзінага канкрэтнага тэксту: “Степень утраты контроля силовиков над Москвой лучше всего иллюстрирует эпизод с фантасмагоричными переговорами руководителя московской милиции генерал-лейттенанта Владимира Колокольцева с человеком в маске”. “Безлюдная прелюдия”, “Спласной волеизъявленец” [“БелГазета”, 20 снeжня, 2010 г.]. “Некоторые добродушные редакторы госгазет продолжают себя вести так, будто этот картонно-деревянный раек с искусственным камином продолжает функционировать как нелепая надстройка к бытию, ничего в этом бытии не меняющая” [“Белгазета”, 31 студзеня, 2011 г.]. “Черный лебедь” Даррена Аронофски, этот трагикомический гибрид “Пианистки” Михаэля Ханеке и “Годзиллы” образца 1954 г., проходит по ряду важнейших номинаций на “Оскар” [“БелГазета”, 14 лютага, 2011 г.]. Таксама на старонках газет сустракаюцца аказіянальныя аксюмараны: злая радасць, чалавечая жорсткасць, жорсткая міласэрнасць, працавіты лайдак, знаёмы незнаёмец, таварыская вайна, праваслаўная дыскатэка, пяшчотны паразіт, дзяцячае пекла, горкі дэсерт, вечнае імгненне, бедны банк.
Пры гэтым актывізацыя спалучэнняў на аснове аксюмарана ў апошні час набыла распаўсюджанне, што абумоўлена, на наш погляд, пераацэнкай каштоўнасцей, пераломам светапоглядаў і зменай стэрэатыпаў мыслення. Аксюмаранныя спалучэнні з'яўляюцца таксама сведчаннем сумяшчэння дзвюх асноўных тэндэнцый - дэмакратызацыі і інтэлектуалізацыі. Так, на наш погляд, тэндэнцыя да дэмакратызацыі выяўляецца ў парушэнні звыклых прыкладаў спалучальнасці лексем. Разам з тым, уменне ствараць мастацкі вобраз, здольнасць мысліць мастацкімі вобразамі часам называюць “талентам”, і гэта не выпадкова. Стварэнне літаратурных шэдэўраў, таксама як і музычных, мастацкіх і інш., - вынік асаблівых кагнітыўных здольнасцяў індывіда. Н. У. Юдзіна адзначае, што для таго каб парушыць лексічную спалучальнасць, недастаткова проста злучыць словы, неабходна ў першую чаргу стварыць (уявіць) той вобраз, якога ў прынцыпе не існуе [34, 82]. Калі пры ўзнаўленні “звычаных” спалучэнняў накшталт чырвоны яблык удзельнічаюць такія кагнітыўныя здольнасці, як памяць, зрок, мысленне і ўяўленне, то стварэнне і рэалізацыя так званых “парушаных” спалучэнняў звязаны ў першую чаргу с дамінантай уяўлення. Часам нават лічыцца, што спалучэнні кшталту фіялетавы апельсін немагчымыя праз сэнсавую неспалучальнасць кампанентаў, аднак стварэнне і пазнаванне несумяшчальнасці адбываецца толькі дзякуючы дзеянню асноўных кагнітыўных здольнасцяў чалавека, такіх як зрок, мысленне і ўспрыманне. Толькі ў выніку “функцыянавання” кагнітыўных здольнасцяў чалавека, атрыманых на падставе ведаў, досвед кожнага індывіда знаходзіць адлюстраванне ў мове, і ў выніку могуць быць створаныя такія, здавалася б, несумяшчальныя словазлучэнні, якія называцюцца аксюмаронамі [34, 83].
Па меркаванні E. А. Земскай, наш час можна назваць стагоддзем аказіяналізмаў. Чалавек гуляе са словам, спаборнічае ў гэтых гульнях з астатнімі, імкнучыся перамагчы ў дасціпнасці і арыгінальнасці [7, 17].
Н. А. Кобрына звяртае ўвагу на тое, што гэтыя і іншыя “факты неадназначнай адпаведнасці ментальнага і вербальнага - з'яўленне нестандартных спалучэнняў, змены аб'ёму значэння словаў і інш. - уплываюць на кампазіцыйныя нормы і ў выніку ўплываюць на сістэму мовы ў цэлым” [13, 88].
У стылістычным плане свядомае парушэнне спалучальнасных абмежаванняў нярэдка з'яўляецца эфектыўным сродкам мастацкай выразнасці, нечаканае спалучэнне можа з'яўляцца нават паказчыкам арыгінальнага аўтарскага стылю.
Такім чынам, спалучэнні, пабудаваныя па мадэлі “прыметнік + назоўнік”, на працягу ўсёй гісторыі развіцця мовы з'яўляліся добрым ілюстратыўным матэрыялам, які адлюстроўвае асноўным актыўныя працэсы розных моўных эпох, і сёння працягваюць быць актуальным маркёрам сучаснай моўнай і сацыякультурнай сітуацыі. Так, з'яўленне новых камбінацый і сыход у пасіў шматлікіх спалучэнняў з'яўляецца сведчаннем змен у сённяшнім грамадстве; частотнасць аказіянальных спалучэнняў, пабудаваных згодна законаў аксюмарана, уяўляе, на наш погляд, агульную тэндэнцыю сучаснай моўнай асобы да супярэчнасці і імкнення да самавыражэння [34, 84].
Лексічная спалучальнасць застаецца моцным інструментам узбагачэння слоўнікавага запасу. Прааналізаваныя Н. У. Юдзінай комплексныя адзінкі, пабудаваныя па мадэлі “прыметнік + назоўнік”, дастаткова выразна ілюструюць існаванне дзвюх асноўных тэндэнцый - дэмакратызацыі і інтэлектуалізацыі: з аднаго боку, назіраецца відавочнае, мэтазгоднае і немэтазгоднае парушэнне звыклых узораў спалучальнасці слоў, з іншага, яркай прыкметай часу з'яўляецца ўскладненне моўных структур, якія стаяць за моўнымі знакамі, - пры ўяўнай прастаце моўныя адзінкі вельмі складаныя для разумення і інтэрпрэтацыі [34, 86].
З'яўленне новых камбінацый, пабудаваных хаця і па вызначаных законах, але часта самым нечаканым чынам, заўжды будзе з'яўляцца стымулам для далейшых даследаванняў у галіне сінтагматыкі моўных адзінак, так і для апісання новых з'яў і актыўных працэсаў, уласцівых мове ХХІ стагоддзя [34, 87].
Такім чынам, інтэлектуалізацыя тэкстаў сучаснай прэсы на сінтаксічным узроўні выяўляецца ў выкарыстанні складаназлучаных і скаладаназалежных сказаў, якія дазваляюць адлюстраваць узаемасувязь працэсаў, што адбываюцца ў грамадстве. Таксама інтэлектуалізацыя ахапіла сферу ўтварэння словазлучэнняў - як узуальных, так і аказіянальных.
Глава 4. Жанрава-стылёвыя прыкметы інтэлектуалізацыі тэкстаў сучаснай прэсы
Змены ў суадносінах аналітычных і інфармацыйных жанраў сучаснай прэсы яскрава сведчаць пра інтэлектуалізацыю тэкстаў друкаваных СМІ. Газеты і часопісы даўно не з'яўляюцца канкурэнтамі больш аператыўных электронных СМІ, таму для падтрымання чытацкага інтарэсу вымушаны павышаць аналітычнасць матэрыялаў. Сучаснаму чытачу ўжо патрэбная не столькі інфармацыя, вялікі аб'ём якой засвойвае ён кожны дзень, колькі аператыўныя і глыбокія каментарыі з'яў і падзей.
Е. У. Какорына заўважае, што ў апошні час назіраецца нівеліроўка чыста інфармацыйных жанраў і развіццё жанраў аналітычнага тыпу (праблемныя артыкулы, меркаванні экспертаў, журналісцкае расследаванне, адказы на пытанні і г.д.) [11, 242].
Для прыкладу мы ўзялі некалькі нумароў “БелГазеты” 1995 года і 2011 года. Нумар ад 29 верасня 1995 года насычаны інфармацыйнымі нататкамі і рэпартажамі: паведамленні пра сустрэчы на міжнародным узроўні, кадравыя перастаноўкі, навіны спорту і культуры: “Профессор Богданкевич уходит”, “Грузоперевозки на мировом уровне”, “МИД готовится к встрече Ивана Ивановича” [“БелГазета”, 29 верасня, 1995 г.]. Характар такіх матэрыялаў выразна інфармацыйны, у асноўным гэта невялікія нататкі без аналітычных элементаў. Сапраўды, у той час газета для многіх заставалася крыніцай навінаў.
Сёння чытачы імкнуцца атрымаць экспертныя каментарыі пра тыя навіны, якія яны ўжо даведаліся дзякуючы тэлебачанню ці інтэрнэту. Таму ўласна інфармацыйных матэрыялаў у “БелГазеце” за 2011 год практычна няма, за выключэннем анонсаў мерапрыемстваў. Нумар газеты ад 14 лютага 2011 года цалкам складаецца з аналітычных матэрыялаў: “Бюджетников “обрежут”, “Минфин перешел на лишности”, “Навострили лыжи” [“БелГазета”, 14 лютага, 2011 г.]. У газеце зніклі невялікія нататкі, мінімальны аб'ём матэрыялу - палова паласы, а многія публікацыі размешчаны на 2-3 старонках.
Журналісты “БелГазеты” выкарыстоўваюць схему падачы матэрыялаў, уласцівую вялікай колькасці сучасных выданняў: факт + каментарый.
Паведамленні пра факты суправаджаюцца ў тэкстах СМІ іх каментарыямі. Лінія факт-каментарый з'яўляецца дамінантай тэксту, больш дакладна вызначыць яе як факт-звязка (пазітыўная, негатыўная, нейтральная) - каментарый, падкрэсліўшы тую складанасць узаемадзеяння гэтых складнікаў, якая прыводзіць да суб'ектывізацыі газетнага дыскурсу і стварае асаблівы, публіцыстычны вобраз. Яго структура вызначае спецыфіку ўспрымання тэксту. Каментарыі ў сучаснай прэсе, у адрозненне ад савецкай, не падпарадкоўваецца дыктату ідэалогіі і, што самае асноўнае, належаць журналісту, асобе вольнай, якая шукае раўнавагу паміж індывідуальным і сацыяльным [24, 57].
Прыкладам тыповай структуры матэрыялу з'яўляецца артыкул “Глубоко возмещены. Государство повысило тарифы на услуги ЖКХ” у нумары “БелГазеты” ад 14 лютага 2011 году. Лід з'яўляецца ўласна інфармацыйным: “С 1 февраля в Беларуси повышены тарифы на некоторые услуги ЖКХ для населения - электроэнергию, техобслуживание, холодное водоснабжение”. Аднак далей чытачу прапаноўваецца аналітычны артыкул - журналіст згадвае пра гісторыю змен тарыфаў у апошнія гады, прычыны, якія вымушаюць дзяржаву адмаўляцца ад субсідзіравання камунальных выдаткаў. Аўтар прыводзіць каментарыі міністра энергетыкі Уладзіміра Белахвостага, дырэктара дэпартамента цанавой палітыкі міністэрства Ігара Фаміна. У выніку чытач не проста атрымлівае інфармацыю, якую ён, напэўна, ведаў і раней, але разумее лагічныя сувязі паміж навіной і агульным станам эканомікі, прычыны таго ці іншага рашэння міністэрства.
Яшчэ адзін прыклад такога матэрыялу - аналітычны рэпатраж “Ну, за книгу! Минская книжная ярмарка как народный праздник” пра адкрыццё і працу Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша. Таццяна Заміроўская не проста піша пра адкрыццё выставы і мерапрыемствы, якія адбыліся на розных стэндах. Кожнае паведамленне пра мерапрыемства суправаджаецца аўтарскімі каментарыямі: “Учитывая, что часы работы ярмарки в четверг-пятницу совпадают с рабочим временем большинства минчан, в эти дни туда в основном приходят либо те, кто называет себя книжниками (люди, связанные с издательским делом), либо люди праздные, посторонние, не обремененные серьезными занятиями, но серьезно относящиеся к культурно-развлекательным мероприятиям”. “Иногда это люди осведомленные - они осознают, зачем идут на выставку, отлично осведомлены о продукции издательства и, не задумываясь, приобретают толстые фолианты, посвященные, предположим, истории церковного шитья” [“БелГазета”, 14 лютага, 2011 г.]. Такім чынам, аўтар паведамляе чытачу не толькі пра падзеі, але і аналізуе публіку, якая прыходзіць на выставу, прычыны папулярнасці асобных стэндаў ці, наадварот, няўдалыя прэзентацыі выдавецтваў.
Акрамя таго, рост аналітызму прыводзіць да іншай суб'ектывізацыі інфармацыйнага дыскурсу. Дэідэалагізацыя фрагментаў навінаў суправаджаецца дэаўтаматызацыяй працэсу стварэння тэксту. С. І. Смятаніна лічыць, што дэаўтаматызацыя праяўляецца і ў адыходзе ад схематычнасці пры трансляцыі фактаў, і ў свабодзе выбару сродкаў намінацыі. Семантычная пустата экспрэсіўных найменняў таталітарнай ідэалогіі (бітва за ўраджай, лакаматыў гісторыі), жорсткая замацаванасць ацэнак і зрашчэнне палітычнага і эстэтычнага пераадольваюцца гульнёй з формай слова, цытатай, нязмушаным пераходам з аднаго стылістычнага рэгістру на іншы, сацыяльна не замацаванымі ацэнкамі [27, 83]. Увага журналістаў да мовы, выкарыстанне яе рэсурсаў прыводзіць да таго, што экспрэсіўныя сродкі набываюць інтэлектуальную напружанасць і пераўтвараюцца ў носьбіты інфармацыі, здольныя фарміраваць змястоўную канву выказвання.
Прыкладам выдання, якое знаходзіцца на мяжы спецыялізаванай і грамадскай прэсы, можа быць газета “Беларусы і рынак”. Для яе характэрныя аб'ёмныя аналітычныя артыкулы і агляды па розных эканамічных і фінансавых пытаннях. Мова выдання ў цэлым імкнецца да мовы дзелавой камунікацыі, насычана эканамічнымі тэрмінамі і запазычаннямі. Аднастайнасць моўнай фактуры тэксту зададзеная тэмай і адрасатам выдання. Аднак яна можа парушацца праз прыналежнасць тэксту да сферы масавай камунікацыі. Дастаткова рэгулярна ў вызначаныя кампаненты тэксту: загаловак, пачатак, канец - уводзяцца экспрэсіўныя, стылістычна вылучаныя элементы, што адпавядае прынцыпу павышанай дыскрэтнасці ўспрыняцця тэксту ў сферы масавай камунікацыі.
Наогул дзве супрацьлеглыя тэндэнцыі - інтэлектуалізацыі і дэмакратызацыі тэкстаў - можна назіраць нават на прыкладзе асобных артыкулаў. Стылістычным прыёмам, які выкарыстоўваюць журналісты, з'яўляецца кантраст загалоўка і асноўнага тэксту. Загалоўкі выконваюць рэкламную фукцыю, прыцягваюць увагу, таму аўтары і рэдактары часта ўводзяць у іх экспрэсіўныя элементы (жарганізмы, вульгарызмы, моўную гульню і да т.п.). Напрыклад, аналітычны матэрыял пра сусветны эканамічны форум у швейцарскім Давосе мае загаловак “Затусовавшийся Давос” [“БелГазета”, 31 студзеня, 2011 г.]. Такім чынам журналісты спрабуюць унесці разнастайнасць у далейшы тэкст, які тычыцца асноўных макраэканамічных тэндэнцый.
Безумоўна, выкарыстанне гэтага прыёму залежыць ад палітыкі рэдакцыі. Напрыклад, выданне “Белорусы и рынок” наадварот імкнецца да максімальнай інфарматыўнасці загаловачных комплексаў: “ФАС признала вину ОАО "Мозырьсоль" и ООО "БПК" в нарушении закона "О конкуренции"”, “ПАСЕ приняла резолюцию по ситуации в Беларуси”, “Минэнерго представил новый проект Государственной программы развития белорусской энергетической системы на 2011-2015 годы”, “Цена на сахар с 26 января повысится на 10%” [“Белорусы и рынок”, 25 студзеня, 2011 г.].
М. А. Таўстунова адзначае, што голоўнымі прынцыпамі мовы і стыля дзелавой прэсы з'яўляецца імкненне да сціслага, лаканічнага выражэння думак, адмаўленне ад суб'ектыўнасці і празмернай экспрэсіі, непрыманне скандальнасці. Так, практычна недапушчальнае ўжыванне аўтарам асабовага займенніка “я” (выключэннямі з'яўляюцца публікацыі ў персанальных калонках); звычайна дакладна падзелены факты і каментарыі, асабістае меркаванне ад меркавання экспертаў; не ўхваляецца захапленне складанымі эпітэтамі, метафарамі, параўнаннямі [31, 958].
Актыўнае выкарыстанне ў тэкстах дзелавой прэсы складанаскарочаных словаў (у т.л. абрэвіятур) абумоўлена згаданым вышэй імкненнем да лапідарнага стылю выказванняў: гендырэктар (замест “генеральны дырэктар”), Мінтранс (замест “Міністэрства транспарту”) [31, 959].
Як мы згадвалі вышэй, шырокі лексічны пласт у дзелавых выданнях складаюць тэрміны і прафесіяналізмы (агульнаэканамічныя, фінансавыя, палітычныя, камп'ютарныя, юрыдычныя, рэкламныя і інш.). Мэтавая аўдыторыя дзелавых выданняў - топ-менеджэры і высокакваліфікаваныя спецыялісты камерцыйных арганізацый, адпаведна, такая аўдыторыя патрабуе, каб прэса “камунікавала” з ёй на адной мове. Прадстаўнікі мэтавай аўдыторыі часта з'яўляюцца не толькі чытачамі, але і аўтарамі матэрыялаў. Такім чынам, дзелавая журналістыка адрасуецца прафесіяналам (перадусім эканамічных спецыяльнасцей) і патрабуе ад чытачоў пэўнай падрыхтоўкі.
На стылістыку сучаснай дзелавой прэсы ўплывае афіцыйна-справавы стыль, што часта прыводзіць да ўжывання канцылярызмаў і штампаў: “Постановление принято по предложению концерна "Белгоспищепром" и Министерства торговли в целях компенсации повышения стоимости производства сахара-песка и с учетом складывающихся в сопредельных государствах более высоких розничных цен на сахар, отметили в Министерстве экономики” [“Белорусы и рынок”, 25 студзеня, 2011 г.].
Праявай уплыву афіцыйна-справавога стылю і імкнення да максімальна сціслай і дакладнай падачы інфармацыі можна лічыць актыўнае ўжыванне лічбаў у сучаснай прэсе. Напрыклад: “В промышленности средняя заработная плата в январе 2011 г. составила 1526,5 тыс. BYR, в строительстве - 1610,7 тыс. BYR, на транспорте и в связи - 1590,2 тыс., в сельском хозяйстве, охоте и лесном хозяйстве - 952,4 тыс., в образовании - 1178,1 тыс. BYR, в том числе учителей - 1410,9 тыс., профессорско-преподавательского состава - 2046,8 тыс. BYR. Заработная плата работников здравоохранения и предоставления социальных услуг в январе текущего года сложилась в размере 1217,9 тыс. BYR, в том числе в области здравоохранения - 1243,7 тыс. BYR. Средняя заработная плата врачей составила 2122,2 тыс., среднего медицинского персонала - 1196,6 тыс. BYR.” [“Белорусы и рынок”, 23 лютага, 2011 г.]. “Мова лічбаў” дазваляе аб'ектыўна ацэньваць працэсы, што адбываюцца ў эканоміцы, а таксама лічбы добра ўспрымаюцца мэтавай аўдыторыя выданняў - спецыялістамі ў фінансава-эканамічных сферах [31, 961].
З іншага боку, інтэлектуалізацыя на стылістычным узроўні праяўляецца ў зменах мастацка-выяўленчых сродкаў, якія выкарыстоўваюць сучасныя журналісты.
Так, іронія стала адным з улюбёных прыёмаў сучаснай прэсы, у тым ліку і дзелавой. Іронія (а часам і сарказм) нярэдка становіцца асновай матэрыялаў, надрукаваных у аўтарскіх калонках і рэдактарскіх “дзённіках” [26, 65]. Некаторыя даследчыкі адзначаюць разбуральны эфект “татальнага сцёбу”, аднак нельга не пагадзіцца, што стварэнне іроніі і яе дэшыфроўка вымагаюць значных інтэлектуальных намаганняў як ад аўтараў артыкулаў, так і ад чытачоў. Для прыкладу возьмем артыкул у “БелГазеце” пад назвай “Шесть чудес того света” ад 7 лютага 2011 года. Тут іронія (ці нават сарказм) з'яўляецца арганізуючым сродкам усяго тэксту. Пераасэнсоўваючы інфармацыю пра спіс беларускіх чыноўнікаў, якім быў забаронены ўезд у Еўразвяз і ЗША, аўтар прапануе “праграму імпартазамяшчэння”: ён спрабуе знайсці аналагі Эйфелевай вежы, гарналыжных курортаў і сусветных музеяў у Беларусі. Ад самага пачатку чытач усведамляе іранічнае стаўленне стваральніка тэксту да інфармацыі.
Акрамя таго, сучасная дзелавая прэса, ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі з іншымі тыпамі СМІ, актыўна выкарыстоўвае розныя віды моўнай гульні і так званае “цытатнае пісьмо” для стварэння загаловачных комплексаў і подпісаў да ілюстрацый [31, 961].
1) Фанетычная гульня: “Обида на либидо” [“БелГазета”, 14 лютага, 2011 г.];
2) графічная гульня: “ПРОКСИчески демократия!” [“БелГазета”, 27 снежня, 2011 г.];
3) словаўтваральная гульня (аказіяналізмы): перабудматэрыялы;
4) гульня са шматзначнасцю: эсэры ушли в аутсайдеры, отказался от труда, бизнес в фас;
5) гульня са спалучальнасцю: “В одну калийку” [“БелГазета”, 27 снежня, 2011 г.];
6) цытатнае пісьмо (гульня з прыказкамі і прымаўкамі, фразеалагізмамі і вядомымі фразамі з літаратурных твораў, кінафільмаў, песень): “Свежо предательство, но верится с трудом” [“БелГазета”, 27 снежня, 2011 г.], “Форуму-разуму научили иностранных инвесторов” [“БелГазета”, 22 лістапада, 2010 г.].
Інтэртэкстуальнасць таксама можна лічыць прыкладам інтэлектуалізацыі стылёвага боку сучаснай прэсы. Выкарыстанне інтэртэксту патрабуе ад чытача глыбокай эрудыцыі, у іншым выпадку ён проста не зможа адэкватна дэкадзіраваць сэнс, укладзены аўтарам у публікацыю. Не выпадкова вывучэннем гэтай з'явы сталі займацца толькі ў ХХ ст. Штуршком да шырокага выкарыстання іншых тэкстаў стала пашырэнне масавай адукацыі, даступнасць твораў мастацтва, а значыць, інтэлектуалізацыя чытацкай аўдыторыі сучаснай прэсы. У наш час у свядомасці творцы і чытача захоўваецца шырокая база інтэртэкстуальнасці [9, 94].
У якасці прыкладу прааналізуем інтэртэкст у артыкуле “И танкеры наши быстры”, надрукаваны ў “БелГазете” ад 15 сакавіка 2010 года. Прэтэкстам гэтага загалоўку з'яўляецца песня “Марш танкістаў”, напісаная ў 1938 годзе кампазітарамі Дзмітрыем і Даніілам Пакрасамі на словы паэта Барыса Ласкіна для кінафільма “Трактарысты” (рэжысёр - Іван Пыр'еў).
Броня крепка, и танки наши быстры, И наши люди мужеством полны. В строю стоят советские танкисты - Своей великой Родины сыны.
Іншасказальна выраз “броня крепка и танки наши быстры” выкарыстоўваецца для выражэння ўпэўненасці ў перамозе, неабавязкова ваеннай. Аўтар мадыфікуе цытату, што адразу стварае іранічны падтэкст. Тэкст артыкула проста «стракаціць» інтэртэкстам. Гэта і антрапанімічныя алюзіі: “Владимир Владимирович, Дмитрий Анатольевич, Ферреро-Вальднер, Альберт Эйнштейн, Николай Коперник, Исаак Ньютон, Пан Ги Мун” і інш. Назіраем, што калі першыя імёны актуалізуюць сэнсавыя пласты, звязаныя са знешняй палітыкай Беларусі, то апошнія ўжо ствараюць абсурд, нагрувашчваюцца ў свядомасці чытача. Гэта і мадыфікаваныя цытаты: “йо-хо-хо и бутылка нефти”, “ни фига не вертится”. І рэмінісцэнцыі кшталту: “проект поворота сибирских рек, голодающий Ленинград в 1942 году”. Адзначым, што апошні прыклад выкарыстання інтэртэксту некарэктны. Аўтар параўноўвае беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы з блакадным Ленінградам. Гэта параўнанне абсурднае для кожнага, хто ведае пра блакаду Ленінграда, яно закранае пачуцці чытача, можа абразіць. Тым не менш, пазнаванне і дэкадзіраванне інтэртэксту актывізуе інтэлектуальныя здольнасці чытача, нараджае цікавыя асацыятыўныя сувязі.
Іншай асаблівасцю, якая адлюстроўвае тэндэнцыю інтэлектуалізацыі мовы, з'яўляецца павышаная метафарычнасць твораў сучаснай прэсы.
У дадзеным выпадку М. Р. Жалтухіна вядзе гаворку не пра мастацкую метафару, якая выключна індывідуальная і валодае сэнсавай двухпланавасцю [6, 267]. Двухпланавасць зместу вобразнай метафары забяспечваецца ўзаемадзеяннем, “гульнёй” асноўнага і асацыятыўнага значэнняў. Метафара тут выступае як літаратурны прыём адлюстравання. Метафара мовы сучаснага масавага друку сацыяльная, гэта хутчэй спосаб мыслення, спосаб успрымання свету, а не толькі прыём адлюстравання. Такая метафара здольная паказаць грамадска-палітычныя і ідэалагічныя змены ў грамадстве і адначасова выкрыць іх уплыў на семантычныя працэсы ў лексіцы. Даследчыкі метафары і метафарычнасці мовы неаднаразова адзначалі, што па характары метафары, яе сэнсавай і сацыяльнай накіраванасці можна зразумець менталітэт самога грамадства [33, 79].
Асаблівым быў набор метафар у публіцыстыцы савецкага часу (фронт камуністычнай культуры, бітва за ўраджай, ідэалагічныя дыверсіі). Мова СМІ канца ХХ ст., выкарыстаўшы багатыя традыцыі мінулага, яшчэ ў большай ступені пашырыла метафарычныя кантэксты з палітычным і сацыяльным зместам: кабінеты ўлады, карыдоры ўлады, карабель рэформаў, астравы таталітарызму.
Нярэдка пры стварэнні метафар журналісты выкарыстоўваюць тэрміналагічныя адзінкі. “Тэрміналагічныя” кантэксты сучаснай метафары шырокія па сваім змесце і ўжыванні. Перадусім, шырокі аб'ём спецыяльнай лексікі, што прадстаўляе розныя сферы ведаў: тэрміны медыцынскія, ваенныя, спартыўныя, геаграфічныя, эканамічныя, філасофскія, тэрміны розных відаў мастацтваў і г.д. І. Н. Тупіцына адзначае шырокі тэматычны дыяпазон створаных на базе тэрмінаў метафар: гэта адлюстраванне і дзяржаўнай структуры, і маральнага стану грамадства [33, 87]. Вось некаторыя прыклады з сучасных газетных публікацый: склероз сумлення, энтрапія думкі, карозія душы, ненатуральная ін'екцыя аптымізму, інфляцыя слоў, вірус недаверу, эканамічны калапс, агонія гуманізму, унутрыпалітычная агонія, пратэз сяброўства.
Да прыкладу прывядзём “медыцынскія” метафары са спецыялізаванага часопісу “Фінансавы дырэктар”: “Тем, кого на работе назначили “дежурным по валютной палате”, обязательно надо прочесть лечебные статьи в журнале “Валютное регулирование и ВЭД”, тогда увереннее сможете прописывать краткосрочное до трех месяцев внутримышечно, избегая абмулаторного и последующего хирургического” [“Финансовый директор”, №1, 2011 г.].
Актыўна выкарыстоўваюць тэрміналагічныя метафары і грамадска-палітычныя выданні: “Осенняя болезнь левизны”, “Осенняя анестезия думского органа, или амнезия?” [“Бел Газета”, 29 верасня, 1995 г.].
Як бачым, тэрміны, прыведзеныя тут, у прынцыпе не новыя, яны вядомыя сваёй прыналежнасцю да спецыяльных навуковых сістэм. Сённяшняя маўленчая практыка толькі пашырыла сферу іх ужывання. Мяркуючы па змесце дадзеных словазлучэнняў, большая частка з іх мае ацэначны характар, прычым іх ацэначнасць адмоўная (склероз сумлення, агонія гуманізму), але сустракаюцца і нейтральныя метафары, якія не нясуць ацэначнага значэння (накшталт алгебра кахання, лексіка балету). У любым выпадку яны не змяшчаюць у сабе індывідуальнага, мастацкага, вобразнага сэнсу, хаця ў дастатковай ступені экспрэсіўныя. Вынік уваходжання тэрмінаў у агульналітаратурны моўны асяродак - перасоўванне сэнсу ў бок яго пашырэння за кошт пераноснага выкарыстання [26, 107].
Адзначым таксама, што сучасныя тэрміналагічныя метафары сталі больш складанымі. Напрыклад, цэлы шэраг медыцынскіх метафар досыць даўно выкарыстоўваецца ў сродках масавай інфармацыі. Гэта такія моўныя штампы, як параліч улады, вірус экстрэмізму, хваробы эканомікі, эпідэмія фінансавага крызісу і інш. Але ж, як мы бачым, зараз пры фарміраванні метафарычнага пераносу выкарыстоўваюцца і больш складаныя медыцынскія тэрміны: санацыя, імунапрэпарат, метабалізм, стэрылізацыя.
Праявамі інтэлектуалізацыі стылістычных працэсаў у журналісцкіх тэкстах Е. Ю. Скараходава лічыць два накірункі: 1) стылістычная нейтралізацыя і 2) стылістычнае пераразмеркаванне [26, 38].
Працэс нейтралізацыі тычыцца як словаў з завышанай стылістычнай афарбоўкай, так і слоў стылістычна зніжаных. У выніку склад нейтральнай лексікі значна напоўніўся вялікай колькасцю кніжных слоў, часта вузкаспецыяльных.
Для сучаснага дыскурсу характэрная не толькі стылістычная нейтралізацыя, але і нейтралізацыя сэнсу шляхам эўфемізацыі, падмены адных слоў на іншыя, каб закамуфляваць сутнасць справы. Адбываецца вуаляванне непажаданага сэнсу слоў. За нейтральным словам, словазлучэннем хаваецца прамое значэнне словаў, часта непажаданае па палітычных ці эстэтычных прычынах: кампетэнтныя органы, непапулярныя меры, абмежаваны кантынгент войскаў [18, 85].
Асабліва актыўна эўфемізмы ўжываюцца ў шматлікіх публікацыях пра эканамічныя ці палітычныя праблемы: “По сути, МВФ предлагает провести существенную корректировку курса белорусского рубля (по оценкам фонда, реальный эффективный обменный курс рубля завышен на 12-16%)” [“Белорусы и рынок”, 14 сакавіка, 2011 г.].
Яшчэ адным інтэлектуалізаваным мастацкім сродкам сталі перыфразы.
Нягледзячы на сцвярджэнне Е. Г. Яськовай пра тое, што тэндэнцыя да дэмакратызацыі перыфразаў вядомых асоб алюстроўваецца ў маўленні ярчэй, чым тэндэнцыя да інтэлектуалізацыі, апошнія з'яўляюцца важным паказчыкам выкарыстання новых вобразных сродкаў [5, 37].
Удалых перыфразаў, якія вобразна перадаюць сутнасць асобы, натуральна, менш, чым перыфразаў, пабудаваных на аснове мадэляў-штампаў, замацаваных у масавай свядомасці носьбітаў мовы. Але менавіта перыфразы вядомых асоб, створаныя ў рэчышчы тэндэнцыі інтэлектуалізацыі, з'яўляюцца асабліва каштоўнымі, бо сведчаць пра багацце выразных сродкаў і магчымасцяў мовы, пра творчы патэнцыял яго носьбітаў [5, 37].
На інтэлектуалізаваных перыфразах заўжды ляжыць адбітак іх стваральніка. Перыфрастычная намінацыя перадае комплекс звестак пра яе стваральніка (ступень інфармаванасці і эрудыцыі, дыяпазон начытанасці, развіццё асацыятыўных і лагічных сувязяў, ступень назіральнасці, творчыя магчымасці, валоданне моўнымі сродкамі). Такія перыфразы з'яўляюцца моўнымі знаходкамі, яны не ствараюцца з разлікам на масавага адрасата, які ўспрымае іх павярхоўна, а наадварот, ужываюцца з разлікам на ўважлівае, удумлівае успрыманне.
У інтэлектуалізаваных перыфразах вядомых асоб можа яскрава адлюстроўвацца не толькі кампліментарнасць, але і тонкая іронія ў адносінах да аб'екта намінацыі. Іронія ў гэтым выпадку дазваляе асвяжыць успрыманне вядомай асобы, паглядзець на яе з нечаканага боку. Часта іронія ў перыфразах вядомых асоб заснавана на эфекце нечаканасці, свядома створанай у перыфразе фактычнай памылцы ці на ўнутранай супярэчнасці.
Для інтэлектуалізаваных перыфразаў вядомых асоб характэрная фіксацыя ўвагі на адрэзку тэксту. Гэта ўзмацняе эфект уздзеяння канкрэтных блокаў тэксту, дазваляе адрасанту больш паспяхова рэалізоўваць агульную праграму выступлення (публікацыі) [5, 38].
Інтэлектуалізацыя перыфразаў можа прыводзіць да іх няпоўнага разумення. Але гэта нельга лічыць недахопам дадзенага выразнага сродку. Хутчэй, гэта папрок на адрас чытачоў, слухачоў, гледачоў, якія не валодаюць неабходным узроўнем ведаў. Перыфразы вядомых асоб, разлічаныя на адукаваную і культурную аўдыторыю, заўжды складзены з нейкім сэнсавым рэзервам, яны даюць магчымасць меркаваць пра прачытанае, задумацца.
Культурны ўзровень прадуцэнта перыфразаў цяжка схаваць. Інтэлектуалізаваныя і псеўдаінтэлектуалізаваныя перыфразы немагчыма зблытаць: калі для першых характэрная яснасць, прастата і глыбіня, то другія, наадварот, адрозніваюцца мудрагелістымі выразамі, а часам і моўнымі памылкамі: Уваскрэслы Хрыстос італьянскай палітыкі (Сільвіа Берлусконі, максімальна завышаная ацэнка, вынесеная самому сабе напярэдадні перамогі на выбарах); адзін з галоўных культурнаўтваральных элементаў самай вялікай краіны ў свеце (Ала Пугачова, апошняя ступень гіперкампліментарнасці, залішні аб'ём перыфрастычнай намінацыі) [5, 39].
Станоўчым момантам можна лічыць нязначную долю псеўдаінтэлектуалізаваных перыфразаў у агульным слоўніку перыфразаў вядомых асоб (прыблізна 6 адзінак на 1000) [5, 40].
На ўзроўні выкарыстання перыфразаў вядомых асоб гэта пацвярджаецца наступным наборам культурных кампетэнцый аўтараў [5, 41]:
1) высокай ступенню інфармаванасці пра мінулыя і сённяшнія падзеі ў розных сферах чалавечага жыцця: архітэктар аб'яднання Еўропы (Гельмут Шміт), рамантык расійскіх рэформаў (Ягор Гайдар). Напрыклад: “Высокопоставленные десантники, по их словам, пришли с миром и с миссией: “Мы приехали передать властям и обществу, что мы считаем вас европейским народом”. (Р. Сікорскі, Г.Вестэрвеле) [“БелГазета”, 8 лістапада, 2010 г.];
2) высокім узроўнем эрудыцыі (глыбокімі ведамі ў асобных галінах ці ў мностве галінаў): Патрыярх рускай журналістыкі і выдавецкай справы (М. І. Навікоў), Закаханы ў мора (І. К. Айвазоўскі), Новая інкарнацыя Нікола Паганіні (Ванэса Мэй), Савецкі Гамлет (Уладзімір Высоцкі). Напрыклад: “Ее обладателем стал Эмир Кустурица, которого называют “балканским Феллини” [“Рэспубліка”, 4 лютага, 2008 г.];
3) шырокім дыяпазонам начытанасці (ад антычнай літаратуры да сучасных пісьменнікаў): Майстар кароткага апавядання (А. П. Чэхаў), Савецкая Жалезная Маска (І. В. Сталін), Апошні Казачнік (Кір Булычоў). Напрыклад: “Яны праз увесь горад ішлі за труной Чалавека Сусвету (Васіля Быкава), імя якога яшчэ ў 1944 годзе было выбіта на абеліску пад Кіраваградам, дзе ён ваяваў” [“Intex-press”, 20 траўня, 2010 г.];
4) добрым веданнем не толькі празаічных, але і паэтычных твораў: Архангельскі мужык (М. В. Ламаносаў), Рускі Лафантэн (І. А. Крылоў), Аўтар трох гімнаў дзвюх дзяржаў (Сяргей Міхалкоў), Сама дасканаласць (Наталля Андрэйчанка). Напрыклад: “Жыхару зямлі пад белымі крыламі - Уладзіміру Караткевічу сёння споўнілася б 80 гадоў” [“Літаратура і мастацтва”, 25 лістапада, 2010 г.];
5) веданнем міфалогіі, крылатых выразаў, якія маюць агульнакультурнае значэнне: Праметэй рускай паэзіі (М. Ю. Лермантаў), Валькірыя рэвалюцыі (А. М. Калантай);
6) валоданнем фальклорнай спадчынай і фразеалагічным фондам мовы: Папялушка савецкай эстрады (Людміла Сенчына), Прынцэса без гарошыны (Грэйс Келі);
Межы паміж тыпамі інтэлектуалізаваных перыфразаў вядомых асоб размытыя. Перыфразы вядомых асоб у тэксце амаль заўжды суправаджаюць асноўнае імя вядомай асобы. Таму працэс угадвання другасных намінацый спрошчаны, адрасаты вымушаныя не столькі ўгадваць канкрэтную асобу, колькі задзейнічаць комплекс асацыяцый, якія ўзнікаюць пры звароце да гэтага імя. Е. Г. Яськова мяркуе, што прадуцэнт перыфразы дапамагае чытачам накіраваць паток асацыяцый у запланаванае і патрэбнае рэчышча [5, 41].
Складанасць успрымання перыфразаў вядомых асоб выражаецца ў тым, што яны разлічаны на адэкватнае разуменне іх адрасатам. Інтэлектуалізаваныя перыфразы вядомых асобаў патрабуюць адрасата развітага і культурна падрыхтаванага. Інтэлектуалізацыя перыфразаў вядомых асоб - характэрная рыса сучаснай публіцыстыкі, якая надае медыйным тэкстам асаблівую надзённасць, здольнасць ярка адлюстроўваць актуальныя падзеі і з'явы. Інтэлектуалізаваныя перыфразы вядомых асоб уяўляюць сабой адзін з эфектыўных сродкаў выразу ў тэксце тэндэнцый грамадскай свядомасці і ўяўлення ў ім ходу гістарычнага прагрэсу [5, 40].
Выкарыстоўваючы новыя сродкі вобразнасці, журналісты пераключаюць увагу сваю і чытача з факта на код (мову) і яго магчымасці, надаюць медыя-тэксту эстэтычную функцыю. Сутнасць яе ў тым, “каб адкрыць нам штосьці невядомае, і яна гэта робіць, пераразмяркоўваючы інфармацыю паміж узроўнямі паведамлення, вымушаючы іх уступаць у самыя розныя і нечаканыя адносіны.” [27, 63].
Такім чынам, сярод прыкмет інтэлектуалізацыі тэкстаў сучаснай прэсы на жанрава-стылёвым узроўні можна назваць: актывізацыю аналітычных жанраў, вялікі ўплыў афіцыйна-справавога стылю на мову публікацый, выкарыстанне такіх вобразных сродкаў, як іронія, эўфемізмы, інтэртэкстуальнасць, інтэлектуалізаваныя перыфразы. Аўтары тэкстаў сучаснай прэсы прапаноўваюць чытачу якасныя матэрыялы, якія вымагаюць уважлівага чытання, глыбокай эрудыцыі і ўмення дэкадзіраваць культурныя коды.
Высновы
1. Працэс інтэлектуалізацыі мовы сучаснай прэсы з'яўляецца недастаткова даследаванай з'явай у лінгвістыцы. Гэтай тэме прысвечаны працы расійскіх навукоўнаў: У. М. Лейчыка, І. Н. Тупіцынай, Е. Г. Яськовай і інш. Асобныя аспекты інтэлектуалізацыі мовы СМІ разглядаюць беларускія навукоўцы: В. І. Іўчанкаў, М. Я. Цікоцкі, А. А. Каўрус. Аднак глыбокіх даследаванняў па гэтай тэме няма.
2. На лексічным узроўні інтэлектуалізацыя мовы прэсы праяўляецца ў актыўным ужыванні тэрміналогіі і інтэрнацыяналізацыі лексічных адзінак.
3. На сінтаксічным узроўні працэс інтэлектуалізацыі характарызуецца высокай частотнасцю складаназлучаных і складаназалежных сказаў.
4. На жанрава-стылёвым узроўні інтэлектуалізацыя мовы прэсы выражаецца ў росце аналітызму публікацый, выкарыстанні элементаў афіцыйна-справавога і навуковага стылю, выкарыстанні такіх мастацкіх сродкаў, як іронія, інтэртэкстуальнсасць, інтэлектуалізаваныя перыфразы, эўфемізмы.
5. Такім чынам, інтэлектуалізацыя мовы выразна адлюстроўваецца ў тэкстах беларускіх СМІ.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Валгина, Н. С. Активные процессы в современном русском языке / Н. С. Валгина. ? М.: Логос, 2001г. ? 302 с.
2. Денисова, Э. С. Активные словообразовательные процессы в языке современных СМИ / Э. С. Денисова // Вестник Нижегородского университета им. Н. И. Лобачевского. - 2010. - №4. - С. 507-510.
3. Думитру, Э. Процессы терминологизации и детерминологизации (на материале русских терминов геоморфологии) / Э. Думитру // Вестник МАПРЯЛ. - 2006. - № 52. - С. 276-295.
4. Дьяков, А. И. Причины интенсивного заимствования англицизмов в современном русском языке / А. И. Дьяков. - Новосибирск, 2003 г. - 346 с.
5. Еськова, Е. Г. Интеллектуализация перифраз известных лиц в современных медийных текстах / Е. Г. Еськова // Известия Саратовского университета. Сер. Филология. Журналистика. - 2010. - вып. 4. - С. 37-42.
6. Желтухина, М. Р. Тропологическая суггестивность масс-медиального дискурса: о проблеме речевого воздействия тропов в языке СМИ / М. Р. Желтухина. ? Волгоград, 2003 г. - 265 с.
7. Земская, Е. А. Активные процессы в русском словообразовании нашего времени / Е. А. Земская // Acta Neophilologica VIII, Wydawnictwo uniwersytetu WAMIСSKO-MAZURSKIEGO. - 2006. - С. 9-19.
8. Зяблова, О. А. Социолингвистические и когнитивные особенности функционирования экономической лексики. Автореф. дис. канд. филол. Наук / О. А. Зяблова. ? М., 2002. - 32 с.
9. Іўчанкаў, В. І. Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту/ В. І. Іўчанкаў. ? Мн.: БДУ, 2003. - 257 с.
10. Казак, М. Ю. О функционально-стилистическом статусе языка массовых коммуникаций / М. Ю. Казак // Вестник ВГУ. Серия: Филология. Журналистика. - 2006. - №2. - С. 176-180.
11. Какорина, Е. В. Сфера массововой коммуникации: отражение социальной дифференцированности языка в текстах СМИ / Е. В. Какорина // Современный русский язык // А. В. Занадворова, Е. В. Какорина, М. В. Китайгородская и др. ? М.: Яз. славян. культуры: Кошелев. - 2003. - С. 241-276.
12. Клушина, Н. И. Современный медиадискурс и его коммуникативно-стилистические особенности / Н. И. Клушина // Мир русского слова. ? М.: Златоуст. - 2010. - №2. - С. 14-30.
13. Кобрина, Н. А. О соотносимости ментальной сферы и вербализации / Н. А. Кобрина // Концептуальное пространство языка: Сб. научн. трудов. ? Тамбов. - 2005. - С. 83-112.
14. Лейчик, В. М. Преподавание основ культуры речи в свете новейших тенденций в развитии русского языка / В. М. Лейчик // Вестник Российского университета дружбы народов. Серия "Русский и иностранные языки и методики их преподавания". ? М.: Российский университет дружбы народов. - 2007. - №2. - С. 7-13.
15. Лейчик, В. М. Противоположные тенденции как импульс развития языка в современную эпоху / В. М. Лейчик // Вестник МАПРЯЛ. - 2006. - №52. - С. 23-48.
16. Лейчик, В. М. Интеллектуализация и демократизация -- противоположные тенденции в развитии современного русского языка / В. М. Лейчик // Русистика на пороге ХХI века: проблемы и перспективы. ? М. - 2003. - С. 420-423.
17. Лейчик, В. М. Тенденции интеллектуализации и демократизации в современном русском языке и их выражение в публицистических текстаx / В. М. Лейчик // Актуальные проблемы лингвистики и терминоведения : междунар. сб. науч. тр., посв. юбилею проф. З. И. Комаровой. - Екатеринбург. - 2007. - С. 342-354.
18. Лисицкая, Л. Г. Стилистическая характеристика языка современных медиатекстов / Л. Г. Лисицкая // Вестник Ставропольского университета. - 2010. - №66. - С. 214-235.
19. Луковникова, О. Ю. Объяснение в научной и эстетической сферах функционирования языка / О. Ю. Луковникова. ? Пермь, 2008. - 231 с.
20. Магомедгаджиева, П. Н. Некоторые аспекты стилистического транспонирования новой лексики в русском языке конца ХХ столетия / П. Н. Магомедгаджиева // Вестник Челябинского государственного университета. - 2010. - №17. - С. 70-74.
21. Мигирин, В. Н. Язык как система категорий отображения / В. Н. Мигирин. - Кишинев, 1973. - 237 с.
22. Потебня, А. А. Из записок по русской грамматике / А. А. Потебня. ? М.: 1958. - 536 с.
23. Синепупова О. С. Язык СМИ: современное состояние и тенденции развития / О. С. Синепупова // Московский государственный университет печати. - 2009. - С. 231-246.
24. Сиротинина, О. Б., Куликова, Г. С. Взаимосвязь языковых компетенций СМИ и их потребителей / О. Б. Сиротинина, Г. С. Куликова // Вестник Нижегородского университета им. Н. И. Лобачевского. - 2010. - №4. - С. 723-726.
25. Сиротинина, О. Б. Положительные и негативные следствия двадцатилетней “свободы” русской речи / О. Б. Сиротинина // Проблемы речевой коммуникации ? Саратов, 2008. - С. 5-16.
26. Скороходова, Е. Ю. Динамика речевых норм в современных текстах средств массовой информации / Е. Ю. Скороходова ? М.: 2008. - 254 с.
27. Сметанина, С. И. Медиа-текст в системе культуры / С. И. Сметанина. ? СПб.: Михайлов, 2002. - 431 с.
28. Солганик, Г. Я. О языке и стиле газеты / Г. Я. Солганик // Язык средств массовой информации / Московский государственный университет им. М. В. Ломоносова, Филологический факультет. ? М.: Альма Матер: Академический проект. - 2008. - С. 471-478.
29. Солганик, Г. Я. Язык СМИ на современном этапе / Г. Я. Солганик // Мир русского слова, М.: Златоуст. - 2009. - №1. - С. 62-67.
30. Тезисы 1967: Тезисы Пражского лингвистического кружка / Пражский лингвистический кружок: cборник статей. - М., 1967 - 527 с.
31. Толстунова, М. А. Тенденции развития языка современной деловой прессы / М. А. Толстунова // Вестник Нижегородского университета им. Н. И. Лобачевского. - 2010. - №4 (2). - С. 958-961.
32. Тукова, Т. В. Интеллектуализация языка как один из путей его развития / Т. В. Тукова // Лінгвістычныя студіі, віпуск 18. - 2009. - С. 45-63.
33. Тупицына, И. Н., Скороходова, Е. Ю. Природа метафоры и ее использование в современной российской прессе / И. Н. Тупицына, Е. Ю. Скороходова // Вестник Челябинского государственного университета. - 2009. - №22. - С. 108-114.
34. Юдина Н. В. О некоторых новых явлениях в сочетаемости лексем современного русского языка (На материале атрибутивно-субстантивных комплексов) / Н. В. Юдина. - Режим доступа: ftp://lib.herzen.spb.ru/text/yudina_6_16_75_84.pdf - Дата доступа: 14.04.2011.
35. http://www.gumer.info/bibliotek_Buks/Psihol/slovar_psih/8.php
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Рынак камерцыйных газет Беларусі, яго становішча на сучасным этапе і тэндэнцыі развіцця. Феномен сучаснай беларускай камерцыйнай прэсы, яе сутнасныя характарыстыкі і гісторыя ўзнікнення. Характарыстыка асноўных тыпаў беларускіх камерцыйных газет.
курсовая работа [51,2 K], добавлен 20.06.2009Паняцце "рэклама", асаблівасці рэкламных тэкстаў. Загаловак, асноўны тэкст і дэвіз. Тыпы моўнай гульні: наўмыснае ўжыванне нарматыўных сродкаў, свядомае парушэнне нормы, выкарыстанне прэцэдэнтных тэкстаў (тэкставых рэмінісцэнцый) для стварэння алюзіі.
курсовая работа [44,1 K], добавлен 19.12.2010Італьянскі прафесар Паоло Манчыні, што выкладае ва універсітэце Перуджы, вывеў тры мадэлі прэсы – ліберальную, палярызованую плюралістычную і дэмакратычную карпаратыўную. Але, безумоўна, ні адна мадэль не існуе ў чыстым выглядзе. СМІ Беларусі.
реферат [14,9 K], добавлен 05.06.2008Даследаванне гісторыі інфармацыйна-рэкламных газет Беларусі. Вызначэнне асноўных тэндэнцый і накірункаў ад БССР да сучаснасці. Разгляд спосабаў адлюстравання гістарычных падзей. Збор статыстычных дадзеных па колькасці газет, рэгіёнах распаўсюджвання.
курсовая работа [53,8 K], добавлен 20.06.2009Каталог перыядычнага друку Балгарыі. Газета "Свабодны народ". Сярод масавых выданняў. Папулярнасць гумарыстычнага штомесячніка "Авадзень". Прыкметы пранікнення ў інфармацыйную прастору краіны. Пранікненне заходніх партнёраў на рынак электронных СМІ.
реферат [20,3 K], добавлен 15.12.2008Рода-відавыя і жанравыя характарыстыкі публіцыстыкі: віды, асаблівасці, адрозненні. Лінгвістычныя характарыстыкі асаблівасцяў публіцыстычнага дыскурсу І.П. Шамякіна на прыкладзе кнігі "Роздум на апошнім перагоне". Сродкі ўздзеяння на адрасата дыскурсу.
курсовая работа [209,6 K], добавлен 17.02.2015Стылістычны аналіз падачы аператыўных навін на аснове рэпартажаў беларускіх тэлеканалаў ОНТ, СТВ і БТ. Тыпы рэпартажаў і пазіцыя ў іх журналіста. Вылучэнне тыповых асаблівасцей у выкарыстанні моўных адзінак. Даследаванне моўнай энергаблокактуры рэпартажу.
курсовая работа [54,9 K], добавлен 08.04.2011Праблемы аб’ектыўнасці інфармацыі ў загалоўках беларускіх газет. Няўдалыя загалоўкі ў беларускіх друкаваных СМІ. Загалоўкі інтэрнэт-СМІ як найчасцейшыя выпадкі парушэння этычных норм. Параўнальная характарыстыка расійскіх і беларускіх інтэрнэт-загалоўкаў.
реферат [3,5 M], добавлен 20.04.2015Кнігадрукаванне на Беларусі. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы. Янка Купала — рэдактар "Нашай нівы". Беларускі перыядычны друк на пачатку XX ст. "Наша ніва" і традыцыі народна-дыялектнай мовы. Функцыянавалі асноўныя месцы рэдактарскай дзейнасці.
курсовая работа [45,8 K], добавлен 13.11.2010Фарміраванне новай інфраструктуры СМІ Чэхіі адбывалася пад уплывам працэсаў тэрытарыяльна-адміністрацыйных змен. Сярод балючых праблем чэшскіх СМІ ва ўмовах трансфармацыі – актыўнае пранікненне замежнага капіталу. Манапалісты на інфармайцыным рынку Чэхіі.
реферат [23,5 K], добавлен 29.11.2008