Безэквівалентная лексіка сучаснай беларускай мовы

Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 12.01.2016
Размер файла 62,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

З канапель рабілі масла, якое потым ужывалі ў ежу.

Канаплянішча і канаплішча,-а, н. Поле, с которого убрана конопля. А-ткі ён [дзед] накінуў ёй [свінні] на шыю пятлю з грубой вяроўкі і, хоць скуголіла страшэнна, выцягнуў ён паланянку на канаплянішча, прыкруціў да каляка, глыбока ўбітага ў зямлю даўбнёю, і наваліў усю салому. Гарэцкі. Стог сувалкі на канаплішчы чарнеецца, звініць былінкамі пад ветрам. Гарэцкі [2, с.96].

Капуста лічылася на Беларусі другой стравай і гароднінай пасля бульбы.

Капуснік, -у, м., разм. 1. Поле, засаженное капустой; поле, с которого убрана капуста. Па няроўнай мерзлай зямлі пустога капусніку Тоня Базылькевіч падышоў да самага Бірылавага гумна. Чорны. 2. Капустный лнст. Рыжая карова траслася з холаду і тыцкалася пысай ў мерзлыя грады, дзе яшчэ аставаліся рэшткі скарэжанага на марозе капусніку і бурачніку. Чорны [2, с.98].

Зямлю таксама засейвалі зярном, з якога потым атрымоўвалася мука.

Пшанічышча, -а, н. Поле, засеянное пшеницей или с которого убрали пшеницу. Андрэй хапіўся за галаву: -- Бяжы на пшанічышча, бяры аднаго каня, запрагай і гані па доктара ў мястэчка. Чорны [2, с.166].

Ячнішча, -а, н. 1. Поле, с которого убрали ячмень. Бывала, вяжуць у снапы, на жменькі жаты ячмень ці авёс, а потым Савэрын загадае ўзяць кашэлікі ды перайсці ячнішча, аўсянішча -- каласыі пазбіраць. Калюга. 2. Ячменная солома. ...Лускае, яку печы ў агні, іржышча, укошанае на ячнішча, прывезенаеў хлеў іўскінутае на сцірту ад двара. Пташнікаў [2, с.223]

2 СПОСАБЫ ЎТВАРЭННЯ БЕЗЭКВІВАЛЕНТНАЙ ЛЕКСІКІ

Безэквівалентныя словы - арыгінальная, цікавая і недаследаваная з'ява беларускай мовы, у іх закладзены значныя камунікатыўныя і выяўленчыя магчымасці. Варта спрыяць таму, каб абсяг іх ужывання не звужаўся і беларуская мова не мела прыкрых страт.

Найбольш старажытны пласт абмежаванай лексікі складаюць дыялектызмы, або рэгіяналізмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай і ўжываюцца на пэўнай тэрыторыі краіны звычайна для наймення канкрэтных будзённых рэалій вяскоўцаў або прыкмет, дзеянняў, звязаных з гэтымі рэаліямі. Дыялектныя словы служаць невычэрпнай крыніцай для папаўненні лексікону літаратурнай мовы, для ўзбагачэння яе стылістычных рэсурсаў, для мастацкага адлюстравання жыцця пэўных мясцовасцяў, рэгіёнаў краіны, для раскрыцця характараў тых ці іншых персанажаў у прыгожым пісьменстве, для тыпалагічнага аналізу лексікі як разнавіднасцяў адной мовы, так і розных моў і інш. Сярод дыялектызмаў беларускай мовы адрозніваюць наступныя іх віды: фанетычныя, лексічныя, семантычныя, этнаграфічныя, граматычныя, у тым ліку словаўтваральныя.

Лексічныя дыялектызмы ўяўляюць сабой варыянты агульнавядомых літаратурных слоў пры найменні адных і тых жа прадметаў, з'яў, прыкмет (параўн.: кавеня і качарга, жылач і верабей, ясёнка і паліто, кулінкі і парэчкі, надысь і нядаўна, прастарэкаваць і размаўляць і г.д.), а этнаграфічныя дыялектызмы называюць рэаліі, характэрныя ў пэўнай мясцовасці і для наймення якіх адсутнічаюць літаратурныя словы (параўн.: апора “корм скаціне з мякіны, мукі, сянной пацярухі”, ясік “маленькая падушка” і г.д.). Этнаграфічныя дыялектызмы служаць своеасаблівай безэквівалентнай лексікай агульнанароднай беларускай мовы. Безэквівалентная лексіка ахінае шматстайныя рэаліі матэрыяльнага і духоўнага жыцця беларуса, якія або адсутнічаюць у жыцці нашых славянскіх суседзяў, або аднаслоўна не лексікалізаваныя ў іх мовах [4, с. 137-138].

У безэквівалентную лексіку ўключаюцца экзатызмы, гэта значыць словы, што называюць тыя прадметы і паняцці матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў, якіх няма ў рускай культуры, у жыцці, тыпу зваротаў васпан, ягамосць і інш., найменняў прыгатаванай ежы тыпу верашчака, камы, дранікі 1 і інш., назваў пэўных дзеянняў тыпу дзядзькаванне, староства, дзедаваць і інш.

Безэквівалентную лексіку ўтвараюць таксама назвы відавых паняццяў, якія аднаслоўна не лексікалізуюцца ў рускай мове, дзе ўжываецца толькі родавая назва пэўнай рэаліі тыпу лузанец “вылугцывшыйся орех”, глюга “клюв хшцной птыц”, прысак “горячая зола”, кырпа “курносый нос” імшара “моховое болото” і г.д. Яшчэ адну групу беларускай безэквівалентнай лексікі ўтвараюць словы, якія змяшчаюць у сабе дадатную або адмоўную ацэнку (параўн., з аднаго боку: лексемы весялуха “женшша веселого характера”, руплівец “прилежный, рачытельный, старательный человек”, сумленнік “честный, совестлшый человек”, з другога боку нікчэмнік “ныкчемный, нычтожный человек”, папіхач “человек, вызываюгцый к себе пріізренме, которым помыкают, командуют”, зломак 1. Сломанная веіць; 2. Слабый надорвавгцшся на работе человек і інш.)

Частка беларускай безэквівалентнай лексікі ўзнікае за кошт словаўтваральных сродкаў, якія не ўжываюцца ў рускай мове для ўтварэння асобных слоў, эквівалентных па семантыцы беларускім (параўн., замала “слишком мало, меньше, чем нужно”; зашмат “слишком много, больше, чем нужно”; засмужаны “затянутый дымкой, мглой”; застоліць “подшыть потолок”; захмарыць “покрыть облаками или тучами”; кавальства “кузнеческое дело”; палагаднець “стать более добродушным, покладыстым”; каморніцтва “землемерное дело” і інш.). Некаторыя беларускія безэквівалентныя словы ўзнікаюць дзякучы таму, што яны шырэй па значэнню адпаведных рускіх лексем, і адзін ці некалькі полісемантаў выступаюць у якасць безэквівалентных (параўн., дзічка “плод дикого дерева”; пасад 1. Древний свадебный обряд; 2. Место в доме, куда по свадебному обряду сажали невесту; жытніца “ржаная солома” і інш) [4, с.484-485].

У лексіцы беларускай мовы, як і іншых нацыянальных моў, можна вылучыць шэраг слоў, якія ў рускамоўным дачыненні не маюць аднаслоўнага адпаведніка. Патрэбы перакладчыцкага характару вымушаюць перадаваць семантыку такіх слоў, аб'ём паняцця, што яны абазначаюць, і эмацыянальныя адценні не словамі, а словазлучэннямі (зваротамі) рускай мовы. Такія словы вызначаюцца навуковым паняццем “безэквівалентныя”, гэта значыць, “якія не маюць адпаведніка”, і менавіта яны выклікаюць найбольшыя цяжкасці ў працэсе засваення лексічнага запасу і ў перакладчыцкай практыцы.

У безэквівалентную лексіку ўключаюцца так званыя экзатызмы - назвы прадметаў і паняццяў, характэрных для духоўнай культуры і матэрыяльнага побыту народа, а таксама абумоўленых асаблівасцямі прыроднага і геапалітычнага становішча краіны. Яны займаюць асобае месца сярод беларускай безэквівалентнай лексікі ў тым плане, што ў рускамоўным дачыненні сувязь “слова - прадмет” або “выраз - прадмет” не ўзнікае па прычыне адсутнасці самога прадмета, названага па-беларуску. Гэта значыць, што некаторыя прадметы і з'явы рэчаіснасці характарызуюць бытавыя, сацыяльныя, культурныя, экалагічныя і іншыя ўмовы жыцця толькі аднаго народа і адсутнічаюць у другога. Адзнаку нацыянальнага, мясцовага, гістарычнага або фальклорна-міфалагічнага каларыту нясуць на сабе такія беларускія назвы і звароты, як васпан, ягамосць, пячыста, верашчака, ваўкалак, дакоскі, заворыны, рэзгіны, староста, дзедаўшчына, дзядзькаванне і інш. Нават пранікненне беларускай рэаліі ў побыт рускага народа не спрыяе ўзнікненню рускамоўнага адпаведніка; пры неабходнасці яе абазначэння замацоўваюцца беларусізмы з паметай этнаграфічнай прыналежнасці.

Калі сувязь “беларускае слова - прадмет” праецыруецца на ўзровень рускай мовы як сувязь “выраз - прадмет”, то з'ява безэквівалентнасці, як правіла, звязана з наяўнасцю дадатковых дыферэнцыяльных адценняў у значэнні беларускага слова. Дэталізацыя, расчлянённасць паняцця, названага слова, расслаенне яго семантычных адценняў у розных мовах можа адбывацца не аднолькава. Гэта абумоўлена рознай ступенню актуальнасці, важнасці канкрэтнай прыкметы якога-небудзь аб'екта рэчаіснасці для носьбітаў суадносных моў. Адны і тыя ж уласцівасці прадметаў і з'яў матэрыяльнага свету могуць выступаць як істотныя і другарадныя, змястоўныя і павярхоўныя ў беларускай і рускай мовах.

Калі беларускае слова мае складаную структуру значэння, з многімі прыватнымі прыкметамі названага прадмета, то ўзрастае верагоднасць таго, што ў рускай мове магчымы адзін спосаб яго семантычнага вытлумачэння - апісальны, а само слова ў такім выпадку набывае статус безэквівалентнага.

Вельмі часта пры наяўнасці агульных для беларускай і рускай моў родавых паняццяў як безэквівалентнае слова выступае беларуская відавая назва. Замест паняцця “арэх - орех” у беларускай мове канкрэтызуецца ў безэквівалентным слове лузанец - “вылущивщийся орех”.

Значэнне безэквівалентных слоў можа ўскладняцца элементамі ацэначнасці. Яна ўзнікае пры называнні такіх аб'ектаў рэчаіснасці, уласцівасці якіх уключаюцца ў сістэму каштоўнасных арыентацый людзей і выклікаюць стэрэатыпныя ацэнкі.

Яшчэ адна прычыца праяўлення лексічнай безэквівалентнасці - непадобнасць словаўтваральных сістэм моў. “Тым больш натуральныя разыходжанні паміж мовамі тады, калі іх словаўтваральныя сродкі значна адрозніваюцца” [5, с.101].

Часам структурна-семантычны ўзор утварэння новых слоў аднолькава характэрны для абездвюх моў, але адрозніваецца колькасна - за кошт адсутнасці адпаведных некаторым беларускім рускіх лексічных адзінак. Словаўтваральнае значэнне “дачка таго, хто названы ўтваральнай асновай” бадай што вычэрпваецца рускімі найменнямі поповна, королевна, царевна. Аднаслоўных эквівалентаў да беларускіх назваў леснікоўна, бандароўна, ткачоўна, дзякаўна, вайтоўна ў рускай мове няма.

З'ява безэквівалентнасці наглядаецца пры несупадзенні семантычнага зместу паняцця ў суадносных мовах. Так, беларускае слова булён у параўнанні з рускім бульон выяўляе большую паняційную змястоўнасць за кошт прыватнага значэння “картофельный суп”, якое ў рускай мове не адзначана. Мнагазначныя словы, маючы складаную семантычную структуру і аднолькавую прадметную аднесенасць, у розных мовах могуць адрознівацца колькасна (саставам значэнняў) і якасна (характарам значэнняў). Колькаснае адрозненне семантычнай структуры і стварае ўмовы ўзнікненя безэквівалентнасці. Мнагазначныя словы дзічка, пасад, хрушч, чуцца, скалка, почапка, асушак, займаць, жытніца, ужытыя ў адным са сваіх значэнняў, выступаюць як безэквівалентныя. Часам семантычная структура мнагазначнага беларускага слова такая шматгранная і адметная, што з'ява безэквівалентнасці характарызуе не адно, а два яго значэнні: гамарня, падупасці, хіб, мур, залыгаць, змізарнець і інш [2, с.5-9].

Словаўтварэнне - гэта раздзел навукі аб мове, у якім вывучаецца словаўтваральная структура вытворных слоў і магчымыя шляхі і сродкі ўтварэння новых слоў, апісваецца сістэма словаўтварэння - сукупнасць словаўтваральных тыпаў і словаўтваральных гнёзд, існуючых у мове на пэўным сінхронным зрэзе.

Галоўным аб'ектам аналізу ў словаўтварэнні з'яўляецца вытворнае слова - слова, утворанае ад аднакаранёвага з ім з дапамогай таго ці іншага словаўтваральнага сродку (прэфікса, суфікса, постфікса, інтэрфікса і інш.), якія носіць назву - фармант [7, с. 210].

У сучаснай беларускай мове спосабы ўтварэння слоў адрозніваюцца ў залежнасці ад таго, што з'яўляецца ўтваральнай базай для вытворнага слова: адна ўтваральная аснова (лес - лясны) або больш як адна (лес вазіць - лесавоз).

Для вытворных слоў з адной утваральнай асновай характэрны марфемны спосаб утварэння, пры якім словаўтваральным сродкам з'яўляецца афікс. У залежнасці ад таго, які афікс выкарыстоўваецца пры словаўтварэнні, унутры марфемнага спосабу адрозніваюць наступныя спосабы.

Сувіксальны спосаб - гэта ўтварэнне слоў далучэннем да ўтваральнай асновы суфікса (у нязменных словах) або суфікса і канчатка.

Суфікс -ік. Назоўнікі з гэтым суфіксам утвараюцца ад дзеясловаў, прыметнікаў, лічэбнікаў і назоўнікаў [7, с. 221].

Гарбузік < гарбуз

Бярозавік < бярозавы

Капуснік < капуста

Суфікс -нік. Назоўнікі з гэтым словам утвараюцца ад дзеясловаў, прыметнікаў (дзеепрыметнікаў), назоўнікаў і лічэбнікаў. Адназоўнікавыя назоўнікі са значэннем сукупнасці аднародных дрэў, кустоў і раслін, названых утваральным словам; асоб па іх адносінах да таго, што абазначана ўтваральным словам [7, с. 222].

Клённік < клён

Прадажнік < прадажа

Вясельнік < вяселле

Капуснік < капуста

Суфікс -оўнік/-эўнік. Назоўнікі з гэтым суфіксам утвараюцца ад назоўнікаў і прыметнікаў. Адназоўнікавыя назоўнікі абазначаюць сукупнасць дрэў, кустоў, раслін ці асобныя прадметы па іх падабенству да таго, што названа ўтваральным словам [7, с.223].

Дзядоўнік < дзяды

Ляшчэўнік < ляшчына

Назоўнікі, утвораныя ад прыметнікаў і дзеепрыметнікаў, маюць суфікс -ец. Да іх адносяцца назоўнікі, якія ўтвораны ад якасных прыметнікаў і абазначаюць асоб і прадметы (адушаўлёныя і неадушаўлёныя) паводле характэрнай якасці [7, с. 234].

Бывалец < бывалы

Баязлівец < баязлівы

Ніякавец < ніякавы

Суфікс -ств. Адназоўнікавыя ўтварэнні абазначаюць уласцьвасць або занятак асобы, названай утваральным словам, становішча паводле пасады [7, с. 257].

Грабарства < грабар

Кавальства < каваль

Мулярства < муляр

Суфіксы -еўн-а (-эўн-а)/-оўн-а (-ёўн-а). Назоўнікі з гэтымі суфіксамі ўтвараюцца ад назоўнікаў са значэннем асобы жаночага полу. Утваральныя - назоўнікі мужчынскага роду са значэннем сацыяльнага паходжання [7, с. 246].

Пісароўна < пісар

Леснікоўна < леснік

Папоўна < поп

Прэфіксальны спосаб новыя словы ўтвараюцца ад утваральных, як правіла, не змяняючы іх формы.

Назоўнікі з прэфіксам ад- абазначаюць прадмет ці з'яву, падобныя да тых ці аднолькавыя з тымі, што названы ўтваральным словам, але ў меншай ступені праяўлення прыметы [7, с. 276].

Адранак < ранак

Адзвон < звон

Прыметнікі з прэфіксам за-. Прыметнікі са значэннем, “які значна перавышае ступень якасці, названай утваральным словам” [7, с. 311].

Замала < мала

Прэфіксальныя дзеясловы з прэфіксам з-, у-, як правіла, яны адносяцца да закончанага трывання [7, с. 329].

Збуяць < буяць

Укасіць < касіць

Прэфікс за-. Пря дапамозе яго ад невытворных і вытворных дзеясловаў утвараюцца дзеясловы са значэннем “пачать дзеянне” [7, с. 331].

Закватараваць < кватараваць

Зажартаваць < жартаваць

Запанаваць < панаваць

Прэфіксальна-суфіксальны спосаб - утварэнне слоў адначасовым далучэннем прыстаўкі і суфікса (матэрыяльна выражанага або нулявога).

Адназоўнікавыя назоўнікі з прэфіксам за- і суфіксам -ак/-ек са значэннем падабенства, яны называюць тыя прадметы і з'явы, што і ўтваральныя словы, але з дадатковым значэннем зменшанасці, меншай ступені праяўлення стану, з'явы [7, с. 280].

Зацішак < ціш

Заканурак <канура

Прыслоўі з прэфіксам да- і суфіксамі -і (-ы), -у, анамістычнымі флексіям роднага склону назоўнікаў мужчынскага і жаночага роду, абазначаюць мяжу, даведзенасць да таго, што названа ўтваральным словам [7, с. 347].

Давеку < век

Прэфіксальна-нульсуфіксальныя прыслоўі з прыфіксам на- абазначаюць акалічнасную прымету па адносінах да таго, што названа ўтваральным словам [7, с. 351].

Налета < лета

Самым прадуктыўным з'яўляецца суфіксальны спосаб словаўтварэння. Часцей за ўсё ўтвараюцца адназоўнікавыя назоўнікі з структурным элементам -н-, да іх адносяцца такія суфіксы, як: -ік, -нік, -оўнік/-эўнік. Менш прадуктыўны, але не істотна, з'яўляецца прэфіксальны спосаб. Безэквівалентную лексіку ўтвараюць адназоўнікавыя назоўнікі, а таксама дзеясловы ўтвораныя з дапамогай пэўных прыфіксаў ад дзеясловаў. Да такіх прэфіксаў адносяцца ад-, за-, з-, у-. Астатнія спосабы словаўтварэння выявіліся пры аналізе безэквівалентнай лексікі ў слоўніку І.Р. Шкрабы, але не істотна. Яны сустракаюцца ў адзінкавых варыянтах і ў асобную пэўную словаўтваральную групу не вылучаюцца.

Суфіксы адносяцца да службовых марфем і надаюць слову дадатковае або дэрывацыйнае значэнне. Далучэнне суфікса да кораня слова можа мяняць часцінамоўную прынаалежнасць апошняга.У той час калі суфіксы далучаюцца да кораня слова, прэфіксы - да цэлага слова і часцей за ўсё не змяняюць часцінамоўнай прыналежнасці лексемы.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

У дадзенай курсавой рабоце была разгледжана безэквівалентная лексіка сучаснай беларускай мовы. Слоўнік І.Р. Шкрабы - першая спроба ўвесці ў навуковы зварот пэўную колькасць (каля 900) лексічных адзінак, якія не маюць у рускай мове аднаслоўнага адпаведніка і перадаюцца апісальным спосабам. Прызначаны для беларуска- і рускамоўных чытачоў, ён будзе карысным для студэнтаў, настаўнікаў, выкладчыкаў, перакладчыкаў, журналістаў і інш.

У гэтай курсавой рабоце разглядаюцца пытанні паходжання, утварэння безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння.

Першая частка гэтай работы складаецца з характарыстыкі безэквівалентнай мовы, тэматычны спектр якой вельмі вялікі і разнастайны. Азнаёміўшыся са слоўнікам І.Р. Шкрабы, мы можам вылучыць шмат груп у межах безэквівалентнай лексікі.

Назвы разнастанных прылад працы, інструментаў, прыстасаванняў і іх частак, для чаго яны выкарыстоўваліся і служылі, як імі працавалі.

Назвы розных пабудоў і іх частак, як яны будаваліся, з чаго, якія выкарыстоўваліся для жылля, а якія -для свойскай жывёлы і розных прылад.

Назвы хатняга начыння, назвы прыгатаванай ежы і сыравіны для яе. Якія існавалі стравы на Беларусі, як яны гатаваліся і якія з'яўляліся галоўнымі і нацыянальнымі.

Назвы ткацкіх вырабаў, адзення, абутку. Што насілі жанчыны і мужчыны, у чым была розніца.

Назвы ўчасткаў прасторы, асвоеных чалавекам. Найменні прадпрыемстваў па вырабу чаго-небудзь. Найменні духоўнага жыцця, унутранай культуры беларусаў, абазначэнні разнастайных адрэзкаў часу, на якія прыпадаюць працоўныя, святочныя і іншыя дні, назвы розных прафесій, роду заняткаў, працоўных, найменні рэлігійных і сацыяльных, найменні разумовых паняццяў і дзеянняў.

У другой частцы даследуецца найбольш старажытны пласт абмежаванай лексікі, гэта дыялектызмы, або рэгіяналізмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай і ўжываюцца на пэўнай тэрыторыі краіны звычайна для наймення канкрэтных будзённых рэалій, вяскоўцаў або прыкмет, дзеянняў, звязаных з гэтымі рэаліямі. Таксама разглядаецца пытанне аб спосабах словаўтварэння безэквівалентнай лексікі. Як выявілась, самым прадуктыўным з'яўляецца суфіксальны спосаб. Вылучыліся суфіксы з структурным элементам -н-, да іх адносяцца: -ік, -нік, -оўнік/-эўнік. Таксама не менш прадуктыўным з'яўляецца прэфіксальны спосаб. Самымі распаўсюджанымі прэфіксамі зяўляюцца ад-, за-, з-, у-, на-. Прадуктыўнасць суфіксальнага і прэфіксльнага спосаба словаўтварэння зключаецца ў тым, што яны могуць выконваць як словаўтваральную, так і словазменную функцыі, хаця пры прэфіксальнам спосабе словаўтваральная функцыя сустракаецца значна радзей.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

безэквівалентная лексіка беларускай

1. Грыгор'ева, Л.М. Сучасная беларуская мова: вучэб. дапам./ Л.М. Грыгор'ева [і інш.]; пад. агул. рэд. Л.М. Грыгор'евай. - Мінск: Выш. шк., 2006. - 559 с.

2. Шкраба, І.Р. Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). - Мн.: БелЭн, 1994. - 223 с.

3. Будагов, Р.А. Филология и культура. М., 1980. С. 131.

4. Плотнікаў, Б.А., Антанюк, Л.А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампедыум. - Мн.: Інтэрпэссервіс, Кніжны Дом. 2003. - 672 с.

5. Супрун, А.Е. Лекции по лингвистике. Мн., 1980. С. 101.

6. Шандроха, Н.Э. Прафесійнае маўленне гісторыка: камунікатыўны аспект: вучэб.-метад. дапам./ аўт. склад. Н.Э. Шандроха. - Гродна: ГрДУ, 2007. - 234 с.

7. Бірыла, М.В., Шуба, П.П. Беларуская граматыка. У 2-х ч. Ч. 1. Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа; [ рэд. М.В. Бірыла, П.П. Шуба]. - Мн.: Навука і тэхніка, 1985. - 431 с.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.

    реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009

  • Лексічная безэквівалентнасць і сумежныя моўныя з’явы. Прычыны ўзнікнення лексічнай безэквівалентнасці. Спосабы выражэння лексічнага значэння аднакампанентных польскамоўных адзінак беларускамоўнымі адпаведнікамі. Класіфікацыя безэквівалентнай лексікі.

    курсовая работа [47,6 K], добавлен 16.02.2016

  • Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.

    курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010

  • Семантычная характарыстыка размоўнай лексікі. Тэматычныя групы размоўных слоў. Структурна-словаўтваральны аналіз, граматычная характарыстыка, эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка размоўнай лексікі. Сінаніміка размоўных лексем. Алфавітны паказальнік.

    курсовая работа [48,1 K], добавлен 15.06.2011

  • Фарміраванне беларускай тэрміналогіі. Навуковая тэрміналогія. Ўзбагачэння спецыяльнай лексікі новымі лексічнымі адзінкамі. Спецыфічныя рысы тэрмінаў. Узаемадзеянне тэрмінаў і агульнаўжывальнай лексікі. Ўтварэння тэрмінаў. Словы іншамоўнага паходжання.

    реферат [23,8 K], добавлен 24.01.2009

  • Бытавыя звычаі і абрады беларусаў. Генезіс каляндарна-абрадавай лексікі гадавога цыкла земляробчага календара. Паходжанне абрадаў зімовага цыкла земляробчага календара. Свята Вялікадня. Лексіка-семантычная характарыстыка найменняў абраду Купала.

    контрольная работа [46,9 K], добавлен 06.03.2016

  • Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.

    реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011

  • Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ стагоддзя, пачатак спецыяльнай работы па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі.

    курс лекций [29,2 K], добавлен 08.06.2009

  • Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.

    курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015

  • Метадалагічны аспект навучання. Германiзмы ў старабеларускай мове, тыпалогія. Лінгваметадычныя аспекты выкладання лексікі: вымаўленчыя навыкі, навучанне асваенню новай лексікі, фразеалагічны аспект. Пераклад фразеалагічных адзінак, маўленчы этыкет.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 10.04.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.