Безэквівалентная лексіка польскай мовы
Лексічная безэквівалентнасць і сумежныя моўныя з’явы. Прычыны ўзнікнення лексічнай безэквівалентнасці. Спосабы выражэння лексічнага значэння аднакампанентных польскамоўных адзінак беларускамоўнымі адпаведнікамі. Класіфікацыя безэквівалентнай лексікі.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 16.02.2016 |
Размер файла | 47,6 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны
універсітэт імя Ф.Скарыны”
Філалагічны факультэт
Кафедра беларускай мовы
Безэквівалентная лексіка польскай мовы
Курсавая работа
Выканаўца:
Студэнтка групы БФ-31 ______________________ Пруднікава М.В.
Навуковы кіраўнік: ______________________ Серыкаў Р.Ул.
Рэферат
Курсавая работа змяшчае 26 старонак, 11 крыніц.
Ключавыя словы: кампаратывістыка(параўнальнае мовазнаўства), безэквівалентная лексіка, беларускія словазлучэнні, польскамоўныя аднакампанентныя адпаведнікі, лексічныя лакуны, словаўтварэнне, афіксы, тэматычная класіфікацыя.
Аб'ект даследавання: польскія безэквівалентныя адзінкі і іх беларускамоўныя адпаведнікі.
Прадмет даследавання: безэквівалентная лексіка.
Метады даследавання: дэскрыптыўна-аналітычны, параўнальна-гістарычны, герменетыўны.
Мэта курсавой работы: вывучэнне прыроды такой з'явы, як лексічная безэквівалентнасць.
Задачы курсавой работы:
- разгледзіць прычыны ўзнікнення безэквівалентных адзінак і само паняцце “безэквівалентная лексіка” ;
- раскласіфікаваць сабраны матэр'ял у адпаведнасці з прычынай узнікнення;
- зрабіць назіранні над спосабам выражэння семантыкі ў польскіх безэквівалентных адзінак і іх беларускамоўных адпаведніках.
Вывады:
Такім чынам,намі былі даследаваны этапы развіцця безэквівалентнай лексікі, яе значэнне ў вывучэнні моў, таксама былі зазначаны важнейшыя працы навукоўцаў, што займаюцца даследаваннямі ў гэтай сферы,былі выдзелены асноўныя прычыны ўзнікнення безэквівалентнай лексікі.
Змест
Уводзіны
1. Лексічная безэквівалентнасць і сумежныя моўныя з'явы
2. Прычыны ўзнікнення лексічнай безэквівалентнасці
3. Спосабы выражэння лексічнага значэння аднакампанентных польскамоўных адзінак беларускамоўнымі адпаведнікамі
4. Словаўтваральныя сродкі польскай безэквівалентнай лексікі, параўнанне з беларускай мовай
5. Тэматычная класіфікацыя безэквівалентнай лексікі
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Уводзіны
Мова - гэта з'ява шматбаковая і складаная. Для разумення ўсіх правіл, асаблівасцяў яе станаўлення і ўдасканалення, разумення яе функцыянальных аспектаў для ўсяго гэтага існуюць шматлікія асобныя навукі, раздзелы мовазнаўства. Кожны з іх, вывучаючы даследуючы свой бок мовы, у сукупнасці з астатнімі дае цэласнае ўяўленне аб карціне мовы. Яны, нібы дзіцячая цацка, у якой шляхам складання асобных кавалкаў атрымоўваецца поўная карціна. А даследваннем мовы ва ўзаемадзеянні яе з іншымі навуковымі сферамі прысвечаны такія дысцыпліны, як, напрыклад, сацыялінгвістыка. У ёй сутыкаюцца інтарэсы дзвюх навук, сацыялогіі (навукі аб грамадстве) і лінгвістыкі (навукі аб мове). Альбо, напрыклад, яшчэ, існуе такая дысцыпліна, як параўнальнае мовазнаўства. Навукоўцы, што працуюць у яе галіне, паглыбляюць веды аб мове і яе магчымасцях, яны займаюцца вывучэннем вельмі важных, актуальных і прынцыповых па свайму значэнню пытанняў. Паводле азначэння навука гэта прадстаўляе раздзел мовазнаўства, які абапіраючыся на законы развіцця мовы, праводзіць сістэмнае параўнанне фактаў розных моў у сінхронным і дыяхронным плане. Паводле вывадаў некаторых даследчыкаў першыя ўзоры параўнальнага метаду былі вядомы ўжо ў Старажытнай Індыі, у IV-III ст. да н.э. Але ў тыя часы кожная мова вывучалася і апісвалася з аднаго боку, як ізаляваная, асобная з'ява, з другога як з'ява нязменная, пастаянная. Асобныя назіранні над падабенствам шэрага моў вядомы яшчэ да XIX ст. Ім спрыяла вялікая фактаграфічная база (двухмоўныя і шматмоўныя перакладныя слоўнікі, веданне вучонымі розных замежных моў). Пачынальнікам жа параўнальна-гістарычнага метаду ў Еўропе лічыцца М.В.Ламаносаў. У пачатку XIX ст. са з'яўленнем параўнальна-гістарычнага мовазнаўства, было адкрыта, што ўсе натуральныя мовы знаходзяцца ў рознай ступені роднасці, як і іх носьбіты - людзі, ствараюць роднасныя сем'і, і што ўсе мовы з цягам часу мяняюцца: яны ці развіваюцца, удасканальваюцца, ці разам са сваімі носьбітамі, занепадаюць, а то і знікаюць, паміраюць. Далей, сярод імёнаў навукоўцаў, што займаліся праўнальна-гістарычнымі даследваннямі, трэба назваць нямецкага вучонага Франца Бапа, дацкага - Расмуса-Хрысціяна Расла, рускага - Хрыстафора Вастокава [1, 45], працы якога, дарэчы, сталі прыкладнымі, узорнымі паводле выкарыстання ў іх праўнальна-гістарчынага метаду. Вастокаў шляхам супастаўлення даказаў не толькі роднасць славянскіх моў, але і адкрыў некаторыя фанетычныя заканамернасці ў іх развіцці. XIX ст. падаравала свету цэлую плеяду кампаратывістаў (вучоных, што займаюцца параўнальна-супастаўляльным мовазнаўствам), у першую чаргу такіх як I.I.Сразнеўскі, Ф.І.Буслаеў, А.А.Патабня, Ф.Ф.Фартунатаў, І.А.Бадуэн дэ Куртэнэ, А.А.Шахматаў, Я.Ф.Карскі. [1, 17] Сярод замежных вучоных гэтага часу трэба вызначыць такіх як А.Шлейхер, Ф.Міклашыч, Ф. дэ Сасюр, А. Мее. Гэтыя навукоўцы, выкарыстоўваючы параўнальна-гістарычны метад, займаліся даследваннем самых розных моўных сфер. Так, некаторыя працы Патабні прысвечаны гістарычнай фанетыцы рускай і ўкраінскай моў, а ў Б. дэ Куртэнэ ёсць, напрыклад, такое даследванне "Польский язык в сравнении с русским и древне-церковно славянским”. Б. дэ Куртэнэ разам са сваімі паслядоўнікамі М.В. Крушэскім і В.А.Багародзіцкім займаўся супастаўляльным вывучэннем фанетычных і марфалагічных структур роднасных моў, у першую чаргу славянскіх. Што тычыцца прац замежных даследчакаў, то тут можна назваць “Параўнальна-лінгвістычныя даследванні”, “Марфалогію царкоўнаславянскай мовы” А.Шлейхера, “Параўнальную граматыку славянскіх моў”, “Этымалагічны слоўнік славянскіх моў” Міклашыча, “Гістарычнае і агульнае мовазнааўства”, “Параўнальны метад у гістарычным мовазнаўстве”і інш. [1, 50]. Гістарычныя даследванні моў спрыялі ўзнікненню думкі пра тое, што ў аснове індаеўрапейскіх моў ляжала адзіная прамова, якая пасля знікла. Яе рэканструкцыя - адна з задач параўнальна-гістарычнага мовазнаўства, а гэта прывяло да стварэння генеалагічнай класіфікацыі моў. Спецыфічныя законы прыводзяць да нераўнамернага развіцця розных моў, іх фанетыкі, граматыкі і іншых унутраных з'яў. Так, за апошнія стагоддзі ў беларускай мове адбылося значна больш змен чым, як сцвярджаюць даследчыкі, у мовах-суседках. У межах параўнальна-гістарычнага мовазнаўства створаны гістарычныя граматыкі практычна ўсіх пісьмовых моў, шматлікія гістарычныя і этымалагічныя слоўнікі. Аднаўленне многіх моўных форм і ўстанаўленне факту іх роднасці ў розных мовах значна пашырыла далягляды нашых ўяўленняў пра матэрыяльную і духоўную культуру далёкага мінулага, асабліва пра тыя часы, калі яшчэ не існавала пісьменства, пра рассяленне агульных продкаў розных народаў, якія зараз з'яўляюцца самастойнымі. Сёння з дапамогай гістарычна-параўнальнага мовазнаўства дэталізуюцца і ўдакладняюцца шматлікія факты фанетычных, марфалагічных, сінтаксічных, лексічных, семантычных, міжмоўных сувязей, а таксама значна пашыраецца кола моў, паміж якімі ўстанаўліваюцца роднасныя, хоць і далёкія сувязі. Вынікі параўнальна-гістарычнага даследавання моў выкарыстоўваюцца ў іншых навуковых дьісцыплінах (этнаграфіі, гісторыі, археалогіі і інш.) для вырашэння пытанняў пра паходжанне, рассяленне, міграцыю народаў, розныя перыяды іх развіцця, пра іх культуру і кантакты паміж імі ў мінулым, род іх заняткаў і светаўспрыманне.
Сярод розных даследаванняў параўнальна-гістарычнай граматыкі немалаважнае значэнне займае разгляд пытанняў лексікалогіі, у прыватнасці, безэквівалентнай лексікі. I паколькі тэма гэтай працы гучыць як “Безэквівалентная лексіка польскай мовы”, у ёй мы зоймемся вывучэннем прыроды такой цікавай з'явы, як лексічная безэквівалентнасць. Для дасягнення гэтай мэты намі вырашаліся наступныя задачы:
1. Разгледжаны прычыны ўзнікнення безэквівалентных адзінак і само паняцце "безэквівалентная лексіка".
Раскласіфікаваны сабраны матэр'ял у адпаведнасці з прычынай узнікнення.
Зроблены назіранні над спосабам выражэння семантыкі ў польскіх безэквівалентных адзінках і іх беларускамоўных адпаведніках.
У якасці крыніцы даследвання намі быў выкарыстаны Podrкczny sіownik polsko-rosyjski, адкуль мы ўзялі амаль чатыры сотні слоў, якія адносяцца да безэквівалентных. У сваіх назіраннях мы абапіраліся менавіта на гэтыя словы.
Аспекты даследванняў параўнальнага мовазнаўства ў лінгвістыцы сучаснай распрацаваны даволі добра. Тут можна назваць шмат прозвішчаў вядомых навукоўцаў, гэта і Анічэнка У.В., Станкевіч А.А., Шкраба І.Р., Краснова А.М., але па некаторых праблемах застаюцца літаральна чыстыя старонкі. Так, напрыклад, параўнальна-гістарычнае мовазнаўства, напэўна, амаль што не кранулася супастаўлення лексікі беларускай мовы і польскай, у прыватнасці, з'явы лексічнай безэквівалентнасці. У той час як узаемасувязі і параўнанне ў гэтай сферы рускай і беларускай моў даследаваны больш падрабязна. Хаця, некаторымі лінгвістамі, зазначае Шкраба, і робяцца высновы накшталт таго, што і ў параўнанні беларускай мовы з рускай шмат недаследаваных аспектаў.
1. Лексічная безэквівалентнасць і сумежныя моўныя з'явы
У гэтай частцы мы разгледзелі значэнні наступных тэрмінаў -- “безэквівалентная лексіка”, “лексічныя лакуны”, “рэаліі” “выпадковыя лакуны”, а таксама вызначылі статус безэквівалентнай лексікі. Лексічная безэквівалентнасць уяўляе найбольш яркі выпадак адрозненняў двух лексічных сістэм. Для чалавека, які валодае толькі адной мовай, не існуе праблемы недастатковасці лексічных сродкаў. Любы прадмет, прымету, дзеянне, характэрныя для культуры народа, ён адлюстроўвае ў слове альбо фразеалагізме. Становішча мяняецца пры пераключэнні з адной мовы на іншую, калі мысленне сродкамі адной мовы аказвае ўплыў на сродкі іншай мовы. I звычайна з'ява лексічнай безэквівалентнасці для носьбітаў моў застаецца незаўважнай, бо псіхалагічна чалавек настроены знаходзіць слову адной мовы менавіта аднаслоўны, а не поліслоўны эквівалент у другой мове. 3 праблемамі ў працэсе зносін чалавек, як ужо казалася, толькі тады і сутыкаецца, калі перакладае з адной мовы на іншую і не можа знайсці ў ёй слова, што поўнасцю адпавядала б яму сваім значэннем. Такім чынам, дадзім дакладнае азначэнне гэтай з'яве.
Безэквівалентная лексіка -- гэта словы альбо ўстойлівыя словазлучэнні адной мовы, якія не маюць эквівалентаў сярод лексічных сродкаў іншай мовы. Альбо існуе яшчэ адно азначэнне паводле артыкула I. Р. Шкрабы: “безэквівалентнае слова - гэта аднакаранёвае слова, якое не мае аднаслоўнага семантычнага адпаведніка хаця б да аднаго са сваіх значэнняў у іншамоўным дачыненні.” [10, 70] Далей, для дакладнага ўсведамлення значэння гэтага тэрміна трэба зазначыць наступнае: тэрмін “безэквівалентная лексіка” значна шырэйшы, чым гэта падаецца пры першым з ім азнаямленні. Ён, напрыклад, уключае ў сябе такія паняцці, як лексічныя лакуны, рэаліі, выпадковыя лакуны, лакаізмы. Некаторыя з гэтых тэрмінаў іншымі даследчыкамі ўжываюцца адзін замест другога або побач, як сінонімы. Але ж, нягледзячы на такое змяшэнне (здаецца, што яно не з'яўляецца для лінгвістаў прынцыповым), на наш погляд трэба зрабіць удакладненні.
У тэрмін “лакуна” рознымі лінгвістамі ўкладваецца не заўсёды адзін і той жа сэнс. Так Ж.П.Віне і Ж.Дарбільне (адны з першых, хто ўжыў тэрмін "лакуна") пісалі аб тым, што заўсёды ёсць прабел, калі азначаемае ў зыходнай мове не знаходзіць звыклага азначальнага ў мове, на якую робіцца пераклад. Ю.С.Сцяпанаў заўважыў, што параўнальнае апісанне нормы двух моў выяўляе ў кожнай з іх слоўнікавыя прабелы, "белыя плямы на семантычнай карце мовы", лакуны, не заўважальныя для чалавека, які валодае адной мовай. Лакуны ен яшчэ назваў антысловамі. Блізкія да такога разумення лакун вядомыя лінгвісты У.Г.Ганк, В.А.Мураўёў, Л.А.Лявонава, Й.Філігец, падобныя выпадкі называлі пустымі месцамі. Л.С.Бархудараў таксама вьлучае выпадкі лакун. Ён мае на ўвазе тыя адзінкі слоўніка мовы, якім па нейкіх прычынах (не заўсёды зразумелых) няма адпаведнікаў у лексічным складзе (у выглядзе слова ці ўстойлівага словазлучэння) ў іншай мове, і рэаліі - словы, што абазначаюць прадметы, паняцці і сітуацыі, якія не існуюць у практычным вопыце людзей з іншай мовай зносін. Некаторыя вучоныя звязваюць разуменне лакун у першую чаргу з асаблівасцямі культуры народа. Так, рускі мовавед І.Т.Рэўзін, спасылаючыся на А.Мальблана, адзначае выпадкі, калі сітуацыі, звычайныя для культуры аднаго народа, не назіраюцца ў іншай культуры. Менавіта ў такіх выпадках Мальблан піша аб прабелах. Культаралагічнага напрамку ў аналізе лакун прытрымліваюцца і іншыя вучоныя.
Як сцвярджае вядомы даследчык І.С.Роўда, самі лакуны даследваць не магчыма, паколькі гэта прабелы, пустоты. Таму даследуюцца сродкі, што кампенсуюць, запаўняюць лакуны - запаўняльнікі лексічных лакун, структурны дыяпазон якіх пачынаецца ад прыназоўнікавых спалучэнняў
Bezprzesadny - `без забабонаў'
Bezwartoњciowy - `не варты'
Bezwonny - `без паху'
Bezsіoneczny - `не сонечны'
Bezpretensjonalny - `без прэтэнзі'
Bezprocesowy - `без судовага разбору'
Bezzarobkowy - `без заробку'
да складаных канструкцый:
Dawca - `той, хто дае што-небудзь'
Bezdzidziczny -`той, хто не мае спадчыннікаў'
Bezwyznaniуwiec - `чалавек, які не належыць ні да якога вера вызнання'
Bezzagonowy -`чалавек, які не мае прысядзібнага ўчастку'
Ampla -`лямпа, якая вісіць'
Њrodowy -`тое, што адбываецца па серадах'
Grochowiny - `сцябліны гароха пасля збору ўраджаю'.
Фонам вывучэння, заўважае Роўда, запаўняльнікаў лакун адной мовы пастаянна з'яўляюцца іх аднакампанентныя эквіваленты другой мовы, якія ўяўляюць сабой зыходны матэрыял супастаўлення, без якога лексічныя лакуны і сродкі іх кампенсацыі застаюцца незаўважнымі. Такім чынам, у цэнтры нашага даследвання становяцца своеасаблівыя міжмоўныя пары: “Слова - запаўняльнік лакуны”, альбо іх можна назваць па-іншаму: “моналексема - полілексемны адпаведнік”. Трэба зазначыць, што такія пары сустракаюцца ў любых супастаўляемых мовах, аднак найбольш выразна яны акрэсліваюць адрозненні блізкароднасных моў, дзе адсотак агульнага, падобнага дастаткова высокі. Калі ж моўныя сістэмы маюць значна больш генетычных, структурна-семантычных разыходжанняў, то нават факт наяўнасці лексічнай безэквівалентнасці некалькі "затушоўваецца" многімі іншымі адрозненнямі.
У канцы гэтай часткі заўважым, што даследванне слоў і адпаведных ім сродкаў кампенсацыі разглядаецца лінгвістамі як надзвычай перспектыўнае і актуальнае, бо пры гэтым асабліва ярка высвечваюцца семантычныя і структурныя асаблівасці моў. Актуальнасць даследавання абумоўліваецца і сувяззю яго з тэорыяй і практыкай перакладу. Бо адна з задач тэорыі перакладу - выявіць адпаведнасці і разыходжанні паміж мовамі, але гэта ж задача датычыцца і лінгвістыкі.
2. Прычыны ўзнікнення лексічнай безэквівалентнасці
лексіка безэквівалентнасць значэння польскамоўный
У папярэдняй частцы мы вызначылі, што разумеецца пад паняццем безэквівалентнай лексікі і якія існуюць паралельныя гэтаму паняццю моўныя з'явы. Для таго, каб у далейшым зрабіць правільныя назіранні над спосабам выражэння ў безэквівалентных словах семантыкі і правесці правільную класіфікацыю сабранага матэрыялу ў адпаведнасці з прычынай ўзнікнення і для апісання гэтага матэрыялу, трэба выдзеліць прычыны, якімі абумоўлена ўзнікненне дадзенай лексікі. А прычыны гэтыя самыя розныя.
Як вядома, славянскім мовам характэрна блізкасць не толькі ў лексічным складзе, але і ў сістэме фанем, рэгулярных фанетычных працэсах. Гэта тлумачыцца іх роднасцю, агульнасцю паходжання з адной праславянскай крыніцы, што падтрымліваецца таксама тымі пастаяннымі інтэнсіўнымі кантактамі, якія абумоўлены знешнімі геаграфічнымі, эканамічнымі, сацыяльнымі фактарамі, спрыяльнымі для захавання і кансервацыі тоесных і падобных адзінак, рыс, структур у моўных сістэмах славян. Тым не менш, кожная асобная славянская мова мае свае ўнутраныя адметныя ўласцівасці, што вынікаюць з працяглага самастойнага жыцця адпаведнага славянскага племя (народнасці, нацыі), умоў іх эканамічнага і палітычнага існавання, характару і глыбінёй сувязей з іншымі народамі. Генетычна роднасныя мовы выпрацоўваюць адрозненні не толькі ў вымаўленні, граматычным ладзе, але і ў лексіцы. I нацыянальная самабытнасць мовы найбольш ярка праяўляецца менавіта ў лексіцы, гэтая аклічнасць вызначае важнейшы напрамак навуковых пошукаў у галіне параўнальна-супастаўляльнай лексікалогіі. На першы погляд здаецца, што падобнасць гістарычнага лёсу, матэрыяльнай і духоўнай культур двух роднасных славянскіх народаў павінна была б адбіцца і на іх спрадвечным лексічным складзе ў колькасных адносінах, абумоўліваючы яго максімальную паняційную агульнасць. Аднак, як слушна заўважае М. В. Нікіцін, "нават максімальна магчымая блізкасць культур, іх паняційных сістэм не выключае значнай самастойнасці семантычных сістэм, сістэм значэнняў" [2, 47] . I сведчаннем гэтаму з'яўляецца арыгінальнасць развіцця структуры мнагазначных слоў, агульных для беларускай і польскай моў. Напрыклад, назоўнік бел. "батва"- польск. "boжwina" ў польскай мове мае менш значэнняў, чым у беларускай (польск.- `батва бурака', `бацвінне', бел.- `зяленіва наогул', `сцяблы і лісце гуркоў', `лісце і сцяблы бульбы' і інш.). Да вышэй адзначаных адрозненняў, што ўзнікаюць у мове, калі яна становіцца на самастойны шлях развіцця, трэба аднесці два віды, якія і з'яўляюцца ў сваю чаргу прычынамі ўзнікнення безэквівалентнай лексікі. Першы выпадак -- гэта калі мова выкарыстоўвае свае, нехарактэрныя іншай мове, марфалагічныя сродкі слова- і формаўтварэння пры тым, што зыходны корань мае празрыстую семантыку і толькі дзякуючы альбо ўжыванню своеасаблівых афіксаў альбо толькі для гэтай мовы характэрнаму іх спалучэнню ўзнікае безэквівалентнае слова. Што ж тычыцца асаблівасцяў польскага словаўтварэння ў такіх словах, то пытанне гэтае будзе разгледжана намі ў асобнай частцы працы. Але ўжо зараз трэба зазначыць, абапіраючыся на сабраны матэрыял, што колькасць безэквівалентных адзінак, якім ўласціва арыгінальная афіксная характарыстыка, у польскай мове немалая. Другі выпадак -- калі назва такога ж прадмета, з'явы, асобы, паняцця ў адной мове поўнасцю адрозніваецца ад назвы такой жа з'явы ці прадмета рэчаіснасці ў мове, з якой вядзецца супастаўленне першай. Гэтыя слоўныя абазначэнні нават маюць абсалютна непразрыстую семантыку. Прычына гэтага, напэўна, крыецца ў розным успрыняцці рэчаіснасці носьбітамі гэтых моў, у рознасцях іх светапоглядаў, розным светаадчуванні і пэўных асабістых устаноўках. Група гэтая таксама немалая: сярод разгледжаных намі чатырох соцень слоў сто трыццаць чатыры слоўныя адзінкі валодаюць поўнасцю непразрыстай семантыкай і з'яўляюцца безэквівалентнымі ў беларускамоўным дачыненні. Гэта, напрыклад, такія словы як:
Bargowaж -- `лавіць рэчы з караблёў, што патанулі'
Dzewіzка--`ланцужок для гадзінніка'
Modrak --`марская капуста'
Dekalog --`дзесяць запаведзяў'
Bibuіka --`папяросная папера'
Beіt --`доўгая страла'
Batuta -- `дырыжорская палачка'
Nuczek -- `лёгкі шум'
Њrednik --`кропка з коскай'
Obar --`смалістае дрэва'
Mуnka --`левая рука'
Ampla -- `лямпа, якая вісіць'
Denat -- `чалавек, які памер ненатуральанй смерцю'
Batoїyж -- `біць пугай'
Kaprawiec -- `чалавек са слязістымі вачыма'
Kciuk --`вялікі палец рукі'
Ferowaж --`вынесці прысуд'
Derogacja -- `частковая адмена судовай пастановы'
Cesjanariusz -- `той, хто перадае правы'
Alegat -- `доказ у пісьмовым выглядзе'
Razowiec -- `аржаны хлеб'
Bawarka -- `вадкая гарбата з малаком'
Deresz -- `лёгкае віно'
Frytura -- `ялавічны тлуст'
Kwestowac -- `збіраць ахвяраванні'
Fornalka -- `чацвёрка коней'
Drкtwik -- `электрычны вугар'
Kwap ~ `птушыны пух'
Drкtwa -- `электрычны скат'
Renifer --`паўночны алень'
Lerka -- `лясны жаваранак'
Biedronka --`божая кароўка'
Deresz -- `пярэсты конь'
Drуb -- `хатняя птушка'
Giemza -- `дзікая каза'
Каrріпа --`сасновая лучына'
Giemza -- `дзікая каза'
Karpina ~ `сасновая лучына'
Јojуwka -- `сальная свечка'
Opiniowaж -- `выказваць сваю думку'
Hysowaж-- `падымаць ветразі'
Bandoch -- `сезонны сельскагаспадарчы працаўнік'
Bessa -- `паніжэнне курса біржавых папер'
Kіys -- `дрэва са зламанай верхавінай'
Knieja -- `лясны гушчар'
Jarmuї -- `ліставая капуста'
Яшчэ сярод прычын узнікнення безэквівалентнай лексікі некаторыя вучоныя выдзяляюць асаблівасці культуры, побыту і народа. У гэтым праяўляецца непасрэдная сувязь лексікі з прадметамі пазамоўнай рэчаіснасці і паняццямі. Асабліва гэта відавочна, калі параўнаць слоўнікавыя склады няроднасных моў. Напрыклад, у мовах народаў Поўначы, як зазначаюць даследчыкі налічваюцца дзесяткі назваў розных станаў снегу, у той час як на афрыканскім кантыненце, дзе снегу наогул не бывае у мовах мясцовых плямён цалкам адсутнічаюць слоўныя абазначзнні для снегу. Гэтую з'яву, калі нейкі прадмет і адпаведна назва яго прысутнічае ў адной мове, але адсутнічае ў другой, даследчыкі лічаць абумоўленай матэрыяльнымі лакунамі. Калі мы параўналі ў гэтым сэнсе беларускую і польскую мовы, на базе існуючага матэрыялу, то высветлілі, што такой безэквівалентнай лексікі вельмі мала. Знайшлося такіх слоў усяго толькі адзінаццаць. Напрыклад:
Babiniec --`жаночая палова ў доме'
Bibliobus --`перасовачная бібліятэка'
Hrabianka --`дачка графа'
Grabiarka --`конныя граблі'
Absoliutorium--`даведка аб заканчэнні ўніверсітэта'
Nosуwka--`насавы галосны' і г.д.
Магчыма, колькасць для даследвання намі ўзята вельмі малая колькасць моўнага матэрыялу, таму такіх слоў трапілася так няшмат, але магчыма і тое, што прычына гэтага ў роднасці моў і адсюль тоеснасці, агульнасці многіх прадметаў, з'яў і паняццяў. Далей, побач са з'явай матэрыяльных лакун, існуе з'ява лакун паняційных. Тут маецца на ўвазе адсутнасць абазначэння пэўнага паняцця ў адной мове побач з наяўнасцю такога абазначэння ў другой. Такіх слоў мы налічылі сорак шэсць. Напрыклад:
Absencja --`адсутна сць без паважлівых прычын'
Fimfa -- `крыўдная выхадка'
Bessa --`паніжэнне курса біржавых папер'
Nurt --`аптовы гандаль'
Autopsja -- `асабовы агляд'
Aura -- `стан надвор'я'
Asceza --`аскетычны вобраз жыцця'
Каrnacja -- `колер цела'
Jadіowstrкt --`агіда да ежы'
Ciekawostka --`цікавая падрабязнасць'
Rysopis --`апісанне знешнасці'
Deprekacjа --`публічнае выбачэнне'
Наступную прычыну ўзнікнення безэквівалентнай лексікі I. Р. Шкраба апісала такім чынам: “У фарміраванні значэння слова вядучым выступае сігніфікатыўны фактар, дзеянне якога выяўляецца ў сувязі лексічнага значэння з паняццем як пэўнай формай мыслення. Паняцце (а разам з тым і слова як неабходная яго ўмова) ўносіць ідэю закончанасці, неабходнасці, парадку ў той свет, якім чалавек акружае сябе і які яму наканавана прымаць за сапраўдны” [10, 71]. А сукупнасць паняццяў мовы ўтварае строгую сістэму. Кожнае паняцце характарызуецца аб'ёмам, зместам і глыбінёй. Адсюль вынікае, што калі глыбіня (інакш аб'ём) паняцця, г.зн. колькасць яго прымет, у суадносных мовах не супадае, і ўзнікае такая з'ява як лексічная безэквівалентнасць. Напрыклад, паняццю “ўнёсак” у беларускай мове адпавядае польскае “skіadka”, “wpіata”, “rata”. Яны змястоўна ідэнтычны па аб'ёму і паводле ступені адпаведнасці сутнасці рэальнай рэчы. Аднак у польскай мове існуе яшчэ адно суадноснае з беларускамоўным паняцце, з шырэйшым колам прымет, а значыць, і багацейшым зместам: wpisowe --`уступны ўнёсак'. Такім чынам слова “wpisowe”-- безэквівалентнае ў беларускамоўным дачыненні. Калі мы абапіраліся на гэты пункт класіфікацыі, намі было знойдзена каля двухсот дваццаці слоўных адзінак. Напрыклад:
Dуjka --`дойная карова'
Сіетпіа -- `цёмнае месца'
Agenda -- `памятная кніжка'
Namiot -- `прарослае зерне'
Karczowisko -- `выкарчаваны ўчастак'
Jaіowizna -- `неўрадлівае поле'
Ваlоп -- `паветраны шар'
Naіуg -- `дурная звычка'
Biedaszyb -- `закінутая шахта'
Gala -- `святочны гарнітур'
Cukrownia -- `цукровы завод'
Winiarnia -- `вінны склеп'
Miedziorytnia -- `гравёрная майстэрня'
Denat -- `чалавек, які памёр ненатуральнай смерцю'
Folblut -- `чыстакроўны конь'
Drуb -- `хатняя птушка'
Bandoch -- `сезонны сельскагаспадарчы працаўнік'
Kіys -- `дрэва са зламанай верхавінай'
Kobylak -- `мацёры воўк'
Baziur -- `малады воўк'
Latawiec -- `папяровы змей'
Dr№їki -- `паралельныя брусы'
Gumiaki -- `гумавыя боты'
Lakierki --`лакіраваныя пантофлі'
Bawidamek -- `жаночы ліслівец'
Krwawica -- `цяжкая праца'
Mozуі-- `цяжкая праца'
Drewniak -- `драўляны дом'
Odlewnia -- `ліцейны завод'
Раріеrпіа -- `папяровая фабрыка'
Gipsatura -- `ляпныя ўпрыгожванні'
Gazownia -- `газавы завод'
Трэба заўважыць, што словы, выдзеленыя паводле гэтага пункту, у значнай ступені змешваюцца са словамі з наступнага пункту. Бо можна вызначыць родава-відавыя пары слоў, але ў сваю чаргу яны ж будуць абазначаць і тыя пары, дзе аднаслоўны кампанент валодае больш глыбокім і змястоўным сэнсам, чым кампанент, што абазначае такое ж паняцце у другой мове супастаўлення. Да яшчэ адной прычыны можна аднесці з'яву, калі для перадачы значэння некаторых польскіх слоў у беларускай мове не існуе моўнага знака ў выніку рознай ступені дэталізацыі паняцця. Рознабаковасць і глыбіня паняцця дазваляюць класці ў аснову яго слоўнага абазначэння розныя сэнсы. Напрыклад, значэнне роду мае паняцце беларускай мовы, а ў польскай побач з такой жа назвай існуе слова, семантычная структура якога ўскладнена відавым значэннем: бел. “вугар” і польск. “drкtwik”-- “электрычны вугар”. Пры класіфікацыі сабранага матэрыялу паводле родава-відавых адносін такіх слоў выявілася сто восемдзесят чатыры адзінкі. Напрыклад:
М№czarnia -- `гандлярка мукі'
Grabiarka -- `конныя граблі'
Detalista -- `рознічны гандляр'
Ambulans --`палявы шпіталь'
Barwiarka --`фарбавальны станок'
Czesadіo -- `начосная машына'
Schronisko -- `база турыстаў'
Nurt --`аптовы гандаль'
Narciarstwo -- `лыжны спорт'
Adwent --`калядны пост'
Parter --`першы паверх'
Jedlina --`піхтавы лес'
Cieciorka -- `дзікі гарох'
Grochownik -- `жоўтая акацыя'
Kawowiec -- `кафейнае дрэва'
Figowiec -- `фігавае дрэва'
Chlebowiec -- `хлебнае дрэва'
Lodziarka -- `гандлярка марозівам'
Archiwalia -- `архіўныя матэрыялы'
Јamaniec -- `акрабатычныя практыкаванні'
Жma -- `начны матыль'
Biegun -- `скакавы конь'
Nornica -- `вадзяны пацук'
Jura --`юрскі перыяд'
Maіїowina -- `вушная ракавіна'
Rogуwka -- `рагавая абалонка'
Odbytnica -- `прамая кішка'
Bibuіka -- `папіросная папера'
Bachmat -- `кіргізскі конь'
Jarmuї-- `лiставая капуста'
Giemza -- `дзікая каза'
Deresz -- `пярэсты конь'
Renifer -- `паўночны алень'
Deresz -- `лёгкае віно'
Razowiec -- `аржаны хлеб'
Apla ~ `лямпа, якая вісіць'
Dкbnik -- `дубовая кара''
Сіерlісе -- `гарачыя крыніцы'
L№dowisko -- `пляцоўка для пасадкі'
Dansing -- `пляцоўка для танцаў'
Такім чынам, намі было выдзелена пяць асноўных прычын, у выніку дзеяння якіх узнікае безэквівалентная лексіка:
1.а) У выніку станаўлення асобнай славянскай мовы (у прыватнасці польскай) ў ёй узнікаюць свае, характэрныя толькі для яе марфалагічныя сродкі слова і формаўтварэння альбо асаблівае іх спалучэнне.
б) Пад уздзеяннем сфармаванага светабачання носьбітаў мовы,- непадобнага да іншанацыянальнага, словы, што называюць прадметы, існуючыя ў побыце дзвюх роднасных моў, рэзка адрозніваюцца адно ад аднаго.
Існаванне з'явы матэрыяльных лакун.
Існаванне з'явы паняційных лакун.
Адрозненне слоў паводле родава-відавога значэння.
Калі слова адной мовы валодае больш глыбокім і змястоўным сэнсам, чым слова іншай мовы.
Таксама мы высветлілі, да якога пункту гэтай класіфікацыі адносіцца больш слоўных адзінак нашага матэрыялу, а да якога менш. Больш за ўсё прыпала слоў на апошні пункт - дзвесце дваццаць адзінак, далей чацвёрты - сто восемдзесят чатыры адзінкі. I, нарэшце, самую малую колькасць склалі адзінкі, узнікненне безэквівалентнасці якіх абумоўлена з'явай матэрыяльных лакун. Такім чынам, ужо зараз мы можам зрабіць выснову, што ў польскай мове магчымасці слоўнага абазначэння паняццяў, з'яў, прадметаў і г.д. больш шырокія, чым у беларускай мове. Што з'яўляецца прычынай такога становішча? Магчыма, прычыну складаюць марфалагічныя сродкі словаўтварэння.
3. Спосабы выражэння лексічнага значэння аднакампанентных польскамоўных адзінак беларускамоўнымі адпаведнікамі
У гэтай часцы мы разгледзелі, як у структурных адносінах кампенсуюцца польскія безэквівалентныя словы.
Беларускамоўныя адпаведнікі польскай безэквівалентнай лексікі прадстаўляюць сабой адзінкі, што заўсёды больш складаныя, чым слова. Метадам аналізу лексічнага матэрыялу, з якім мы працуем, намі была зроблена спроба выявіць пэўныя структурныя тыпы, якімі прадстаўлены гэтыя адзінкі:
1. Беларускамоўны эквівалент - простае словазлучэнне.
Нагадаем, што ўяўляе сабой простае словазлучэнне. Такое словазлучэнне ўтвараюць кампаненты, якія арганізаваны з аднаго самастойнага слова або спалучэння самастойнага і службовага слова (адной словаформы):
Chliebowec -- `хлебнае дрэва'
Nadwartoњж - `прыбавачная вартасць'
Grochodrzew - `белая акацыя'
Mуnka - `левая рука'
Detalista - `рознічны гандляр'
Barwiarka - `фарбавальны станок'
Chlebak - `мех для рэчаў'
Druciak - `цвік з дроту'
Grzybowaty - `падобны да грыба'
Notes - `кніжка для запісаў'
Lukarnia - `акно на гары'
Cmentarnik - `вартаўнік на могілках'
Gazownia -- `газавы завод'
Metryczka -- `абанентная картка'
Celebracja -- `мазгавая дзейнасць'
Czochranie -- `часанне льну'
Kciuk -- `вялікі палец рукі'
Larwa -- `жахлівая маска'
Ciekawostka -- `цікавая падрабязнасць'
Маіж-- `упрыгожваць зелянінай'
Finalizowaж -- `выходзіць у фінал'
Wekselowaж-- `мяняць накірунак'
Bajtlowaж -- `малоць лухту'
Latowaж -- `праводзіць лета'
Batozyж -- `біць пугай'
Dekalkomania --`свабодная карцінка'
Deprekacja -- `публічнае выбачэнне'
Goњcina -- `знаходжанне ў гасцях'
Omdleж --`прыйсці ў непрытомнасць'
Nafuszerowaж -- `нарабіць браку'
Dedukowaж-- `рабіць высновы'
Pertraktowaж-- `весці перамовы'
2. Беларускамоўны зквівалент - складанае словазлучэнне.
У складанае словазлучэнне ўваходзяць кампаненты, якія складаюцца з некалькіх самастойных слоў альбо, у радзе выпадкаў, адзін кампанент складанага словазлучэння ўяўляе сабой слова, а другі - спалучэнне слоў. Напрыклад:
Krwinki - `чырвоныя кравяныя шарыкі'
Krzywacz - `нізкае крывое дрэва'
Goікbiarnia - `галубіная паштовая станцыя'
Damascenka - `шабля з дамаскай сталі'
Aniegdociarz - `аматар распавядаць анекдоты'
Mleczarstwo - `вытворчасць малочных прадуктаў'
Bawarka - `вадкая гарбата з малаком'
Karbуwka - `шчыпцы для завіўкі валос'
Frachtowiec - `застрахаванае гандлёвае судна'
Alegat - `доказ у пісьмовым выглядзе'
Hipatekowac - `закладваць нерухомую маёмасць'
Opiniowac - `выказваць сваю думку'
Kіys - `дрэва са зламанай верхавінай'
Bandoch -- `сезонны сельскагаспадарчы працаўнік'
Kruczowlosy - `колеру крыла крумчака'
Fasjanowaж - `даць інфармацыю аб чыстым даходзе'
Uspoіeczniж -- `далучыць да грамадскага жыцця'
Obezwіadniaж -- `пазбавіць свабоды дзеянняў'
Czerwieniж -- `фарбаваць ў чырвоны колер'
Bazgracz -- `чалавек з дрэнным почыркам'
Kwiaciarstwo -- `прыгатаванне штучных кветак'
Frachtowiec -- `застрахаванае гандлёвае судна'
Karw -- `стары няўклюдны вол'
Gipsowac --`накладваць гіпсавую павязку'
Kaprowiec -- `чалавек са слязістымі вачыма'
Promocjа --`перавод у наступны клас'
Habilitacja -- `публічная абарона дысертацыі'
Doktoryzacjа -- `атрыманне доктарскай ступені'
Дbsoliutorium -- `даведка аб заканчэнні ўніверсітэта'
Asceza -- `аскетычны вобраз жыцця'
Alegowaж -- `спасылацца на што-небудзь'
Matkowaж-- `выконваць абавязкі маці'
Absencja -- `адсутнасць без паважлівых прычын'
Bessa -- `паніжэнне курса біржавых папер'
Cyzelarstwo -- `майстэрства разьбы па металу'
Obmurowaж -- `абнесці каменнай сцяной'
3.Беларускамоўны эквівалент - канструкцыя з азначальным комплексам. У якасці азначальнага комплексу можа выступаць;
а) даданая азначальная частка:
Bezpotomny - `той, хто не мае нашчадкаў'
Dojutrek - `чалавек, што адкладвае ўсё на заўтра'
Naіogowiec - `чалавек, што знаходзіцца пад уладай дурных звычак'
Ampla - `лямпа, якая вісіць'
Bezroslinny - `той (тое), што не мае расліннасці'
Њrodowy - `тое што адбываецца па серадах'
Bezdzidziczny - `той, хто не мае спадчыннікаў'
Dawca - `той, хто дае што-небудзь'
Bezzagonowy - `чалавек, які не мае прысядзібнага ўчастку'
Bezwyznaniowiec - `чалавек, які не належыць ні да якога веравызнання'
Denat ~ `чалавек, які памер ненатуральнай смерцю'
Cesjaonariusz -- `той, хто перадае правы'
Donatariusz -- `чалавек, што атрымаў дар'
б) дзеепрыметнікавы зварот. Растлумачыць дзеепрыметнікавым зваротам можна было б і некаторыя вышэй названыя польскамоўныя беззквівалентныя адзінкі, але на наш погляд лепей было перакласці даданай азначальнай час
Bezwonny - `без паху'
Веzprocesowy - `без судовага разбору'
Bezzarobkowy - `без заробку'
Bezpretensjonalny - `без прэтэнзій'
Bezprzesodny - `без забабонаў'
5. Беларускамоўны зквівалент - слова з адмоўем:
Bezsіonieczny - `не сонечны'
Bezwartostiowy - `не варты'
Яшчэ ў працах некаторых даследчыкаў у супастаўленні беларускай і рускай моў вызначаецца такі пункт, як “беларускамоўны зквівалент -- фразеалагізм”. Але гэты выпадак у нашым матэрыяле не назіраўся. Ды і, як зазначае Роўда ў сваім артыкуле "Лексічныя лакуны і сродкі іх кампенсацыі", з усіх разгледжаных тыпаў асабліва гэты беларускай мове не ўласцівы.
Такім чынам, у выніку такой класіфікацыі і падліку слоўнага матэрыялу мы высветлілі, што ў асноўным лексічнае значэнне польскамоўных аднакампанентных адзінак беларускай мовай перадаецца ў форме простых словазлучэнняў. Гэтаму пункту класіфікацыі належыць абсалютная большасць сабранага матэрыялу. Што ж тычыцца астатніх пунктаў, то нават у сукупнасці ўсе словы, што ім належаць, не складуць і пяцідзесяці адзінак.
4. Словаўтваральныя сродкі польскай безэквівалентнай лексікі, параўнанне з беларускай мовай
У гэтай частцы мы звярнуліся да асаблівасцяў польскага словаўтварэння ўвогуле і ўтварэння безэквівалентнай лексікі ў прыватнасці, параўналі яго з беларускім, прасачылі, якія заканамернасці словаўтварэння назіраюцца ці не назіраюцца ў безэквівалентных польскіх словах.
Як ўжо казалася пра роднасць славянскіх моў, яны падобныя шмат у чым. Не толькі, напрыклад, у лексіцы, але і ў словаўтварэнні. Вельмі шмат у беларускай і польскай мовах агульных сродкаў словаўтварэння: прыставак, суфіксаў, таксама падобных словаўтваральных спосабаў. Ва ўтварэнні слоў з дапамогай прыставак гэтыя мовы амаль ідэнтычныя, хаця б таму, што шмат прыставак атрымалі ў спадчыну ад класічных моў. Напрыклад: дыс-, анты-, супер-, контр-, рэ-, аўта- і г.д. Толькі ў беларускай мове, напрыклад, няма прыстаўкі wspоl: autor --wspоlautor. Ды і тут сэнс, які яна надае слову, у беларускай мове перадаецца іншай, хаця і не ідэнтычнай у плане фармальнага выражэння, прыстаўкай са-: аўтар-сааўтар. Што тычыцца, напрыклад, суфіксаў, то і тут большасць агульнасцяў. Беларуская мова адрозніваецца варыянтнасцю суфіксаў. Так, у беларускай мове дзеясловы могуць утварацца пры дапамозе суфіксаў -ава,-ява:
Вапна - вапнаваць
Група - групаваць
Дзень - дняваць
Нікель -- нікеляваць
А у польскай мове дзеясловы з тым жа працэсуальным значэннем утвараюцца толькі пры дапамозе суфікса -owac:
Їart - їartowaж
Podrуї - podrуїowaж, суфікс -ява адсутнічае. Яшчэ адрозніваюцца мовы наяўнасцю суфіксаў, якія ёсць у адной з іх, але адсутнічаюць у другой, ці ўжываюцца для ўтварэння слоў з іншым значэннем. Напрыклад, для ўтварэння польскіх назоўнікаў існуюць такія суфіксы, што не мае беларуская мова:
-ysk (isk): zgіos - gіosisko, bіoto - bіotisko
Bicz - biczysko -- у значэнні, адваротным памяншальна-ласкальнаму. (бел. галасішча). Паралельна і ў беларускай мове існуюць такія асабістыя словаўтваральныя сродкі, што не характэрны польскай мове. Напрыклад, пры ўтварэнні назоўнікаў:
-ацый; публікаваць -- публікацыя
-ын (ін): шырокі-шырыня
Ці пры ўтварэнні прыметнікаў: -авіт: праца -- працавіты
-ільн: дубільны, сушыльны.У той час, як у польскай мове:
-it (-yt), -ist, -yst: naleїeж - naleїyty, wyraziж -wyrazisty, sprкїyж --sprкїysty
-ijsk: Monach -- monachijski
Альбо значэнне прыналежнасці не выражаецца ў беларускай мове суфіксамі -і, -ы: ryba - rybi, wilk -wilczy
-ow: datychczas - dotychczasowy, natychmiast - natychmiastowy. Пры ўтварэнні беларускіх дзеясловаў выкарыстоўваецца суфікс -ніча, які польскай мове не характэрны: ліберал - ліберальнічаць.
Такім чынам, можна сказаць, што па багаццю словаўтваральных сродкаў ні адна мова не саступае другой. Далей мы прасачылі на прыкладзе безэквівалентнай лексікі, як гэтыя багацці выкарыстоўваюцца ў польскай мове і параўналі асаблівасці функцыянавання гэтых словаўтваральных сродкаў з беларускай мовай.
Абсалютную большасць безэквівалентных слоў складаюць назоўнікі. Самы прадуктыўны фармант польскамоўных безэквівалентных назоўнікаў - суфікс -к. З яго дапамогай утвараецца значная частка назоўнікаў, пры чым амаль без выкарыстання яшчэ якіх-небудзь словаўтваральных сродкаў, бо, напрыклад, з гэтым суфіксам і прыстаўкай адначасова, знойдзена намі толькі адно слова. Трэба зазначыць, што калі ў беларускай мове суфікс -к, згодна з падручнікам М.Я. Яўневіча "Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія" [6, 67], выкарыстоўваецца пры ўтварэнні абстрактных назоўнікаў (зімоўка -- зімаваць), а таксама назоўнікаў, што абазначаюць адцягненыя дзеянні (вандраваць -- вандроўка), то ў польскай мове гзты суфікс выкарыстоўваецца для перадачы больш шырэйшага кола значэнняў. Так з дапамогай яго называюцца:
прылады працы {czyszczarka - `апрацоўчы станок', dekatyzarka - `дэкатыровачная машына')
- назвы, звязаныя з арганізмам чалавека (rogуwka - `рагавая абалонка', krwinki - `чырвоныя кравяныя шарыкі')
- назвы раслін {cieciorka - `дзікі гарох')
найменні адзення і абутку (lakierki - `лакіраваныя пантофлі', halka - `ніжняя спадніца')
назвы жывёл (morњwinka - `марская свінка', dуjka - `дойная карова')
назвы прадметаў побыту (lojуwka - `сальная свечка', karbуwka - `шчыпцы для завіўкі валос')
назвы асоб (kawiarka - `афіцыянтка ў кафэ', hrabianka - `дачка графа, mкїatka - ‚замужняя жанчына'), а таксама
- найменні абстрактных паняццяў (ciekawostka -- `цікавая падрабязнасць', nosуwka - `насавы галосны'') , але іх сустрэлася няшмат. Як ужо зазначалася большасць фармантаў у беларускай і польскай мовах супадае. Але гэта не датычыцца ўтварэння назоўнікаў. Як высветлілася пры параўнанні словаўтваральных сродкаў гэтых моў большасць адрозненняў існуе менавіта пры ўтварэнні назоўнікаў. Акрамя прыведзенага прыкладу аб больш шырокім выкарыстанні ў польскай мове суфікса -к, ёсць яшчэ адзін момант. Як ужо казалася, у беларускай мове проста адсутнічаюць некаторыя суфіксы, што ёсць у польскай:
-arz: koleja - kolejarz, baba -- babiarz
-ist, -ysk: ogieс - ognisko, lуd -- lodnisko
-owiec: fach --fachowiec
-ek: gіupi -- gіupek
-as, -us: gruby - grubas, dziki -- dzikus
-och, -ach: spaж - spioch
-izn, -yzn: zgniіy -zgnilizna, polski - polszczyzna
-ec: przedsiкwziec -- przedsiкwziecie
Ці, напрыклад, выпадкі ўтварэння такой памяншальна-ласкальнай формы з дапамогай суфіксаў
-aszek, -uszek, -iszek: wujek - wujaszek, kaczka -kaczuszka, serce - serduszko, chіop - chіopyszek.
-owicz; wycieczka - wycieczkowicz, wczasy -wczasowicz.
Што тычыцца суфіксальнага і прыставачна-суфіксальнага спосабаў словаўтварэння то, калі абапірацца на нашы назіранні, першы з'ўляецца больш прадуктыўным за другі ў польскай мове, а ў беларукай -- наадварот. У ёй не сустракаюцца некаторыя спалучэнні прыстаўкі і суфікса такіх, як у польскай мове:
dopowiedzenie -- `граматычна развіты сказ'.
Трэба зазначыць, што ва ўтварэнні безэквівалентных польскіх назоўнікаў прысутнічае і спосаб аснова- і словаскладання:
Bawidamek -- `жаночы ліслівец'
Jednolatek -- `аднагадовае дзіця'
Szczypiorek -- `зялёная цыбуля'
Duszpastrz -- `духоўны пастар'
Rysopis - `апісанне знешнасці'
Drobnomieszczanin -- `дробны мешчанін'
Krzywoprzysiкga -- `ілжывая прысяга'
Bibliobus -- `перасовачная біліятэка'
Rzyczowіosy -- `колеру крыла крумчака'
Obur№cz -- `абедзвюма рукамі'
Њrуdmieњcie -- `цэнтр горада'
Kalafior -- `квяцістая капуста'
Grochodrzew -- `белая акацыя'
Morњwinka -- `марская свінка'
Oczodoі-- `вочная яміна'
Glinopaж -- `глінабітная сцяна'
Drogowskaz -- `дарожны слуп'
Czarnowron -- `чорная варона'
Biedaszyb -- `закінутая шахта'
Miedziorytnia -- `гравёрная майстэрня'
Гэты спосаб ўтварэння не менш прадуктыўны за папярэдні, яго дапамогай у нашым матэрыяле ўтворана дваццаць слоў (калі параўнаць з астатнімі афікснымі ўтварэннямі, дзе толькі па дзевяць, па чатыры, па трынаццаць на кожны пункт слоўных адзінак, то гэта нямала). Такім чынам, усе гэтыя назоўнікі ўтвораны з дапамогай розных спосабаў: афіксаў і іх спалучэнняў альбо шляхам складання і ўсё гэта як вынік дало гэтым моўным адзінкам у дачыненні да беларускай мовы статус безэквівалентных. Але намі была заўважана прысутнасць сярод безэквівалентных адзінак і такіх слоў,як, напрыклад, flor, naіog, жma, fimfa, bessa, nurt, chusta, kіyk, lep, gala, fliza, deresz, szalet, moszcz, hasіo, bibula, ampla, mozуі, karw, fiolet, parter, czynsz, beniaminek, bazgraczr knieja, matrykuіa, dekalog, habit, autopsja, natywizm, absencja. Гэтыя словы валодаюць нематываваным значэннем. (Нагадаем, што такое значэнне маюць словы з невытворнай асновай, умоўныя назвы прадметаў, з'яў рэчаіснасці. Іх нельга растлумачыць значэннямі аднакаранёвых слоў. Матываванае ж значэнне гэта значэнне, што ўласціва вытворным словам і тлумачыцца на аснове значэнняў, суадносных паводле ўтварэння аднакаранёвых слоў). Такіх слоў у адрозненне ад папярэдняй групы слоў,
Выключэнне складае, напэўна, адсутнасць у безэквівалентных прыметнікаў складанасуфіксальнага спосаба, бо ў нашым матэрыяле не знайшлося прыкладаў такога ўтварэння і таксама выпадкаў ад'ектывацыі. Калі ж казаць пра прыставачнае ўтварэнне безэквівалентных прыметнікаў, то трэба зазначыць, што такіх выпадкаў нам не сустрэлася, магчыма, яно з'яўляецца непрадуктыўным. Прыметнікі, утвораныя прыставачна-суфіксальным спосабам, у нашым матэрыяле знайшліся, але іх было таксама няшмат, тым часам як у беларускай мове гэты спосаб з'яўляецца больш пашыраным за папярэдні. Спосабы далучэння прыставак і суфіксаў у беларускай і польскай мовах не супадаюць: bezwyznaniowiec, але бел. бязмежны (існаванне далучэння аднолькавых прыставак, але пры гэтым розных суфіксаў). Такая ж карціна супадзення словаўтваральных сродкаў і ў дзеясловах безэквівалентнай лексікі, якія, дарэчы, з'яўляюцца другой па колькасці ў ёй слоў групай. У гэтай групе назіраецца вялікая прадуктыўнасць прыставачна-суфіксальнага спосабу словаўтварэння, які поўнасцю супадае з беларускамоўным.
Такім чынам, лексічныя лакуны могуць існаваць: -па прычыне меншай прадуктыўнай магчымасці выражэння афіксам лексічных значэнняў.
-па прычыне адсутнасці ў адной з моў такога ж фармантнага сродку, як у другой.
-па прычыне наяўнасці сярод аднакампанентных польскіх адзінак слоў з нематываваным значэннем.
-па прычыне няздольнасці фарманта далучацца да матываванай базы па марфаналагічных прычынах.
5. Тэматычная класіфікацыя безэквівалентнай лексікі
У гэтай частцы мы паспрабавалі вылучыць асноўныя тэмы, у якіх сустракаецца безэквівалентная лексіка. Асаблівасць тэматычнай класіфікацыі нашага матэрыялу заключаецца ў тым, што яна зыходзіць з разгляду не ўсей лексікі мовы, а яе фрагменту. Таму, натуральна, што падзел безэквівалентнай лексікі на тэмы - гэта не пералік магчымых тэм усёй лексікі польскай мовы, а вылучэнне тых участкаў аб'ектыўнай рэчаіснасці, якія адлюстраваны ў разглядаемай намі лексіцы. Вось выдзеленыя намі тэмы:
1.Якасць, прымета чаго-небудзь.
2.Рэчы, прылады, звязаныя з, прафесіянальнай дзейнасцю чалавека.
3.Паляванне.
4.Сельская гаспадарка.
5.Адзежа, абутак, тканіна.
6.Дом, жыллё.
7.Мова, друк.
8.Прымета, характарыстыка чалавека.
9. Памяшканні, іх часткі.
10.Прадметы хатняга ўжытку.
11.Жывёльны свет.
12.Свет насякомых.
1З.Раслінны свет.
14.Дзеянне, накіраванае на каго-небудзь, што-небудзь.
15.Харчаванне.
16.Юрыдычная лексіка.
17.Геалагічная лексіка.
18.Часткі чалавечага цела.
19.Эканамічная лексіка.
20.Колькасць.
21.Падзел асоб паводле прафесійнай дзейнасці.
22.Стан акаляючага асяродзя.
23.Вытворчасць чаго-небудзь.
24.Час.
25.Месца.
26.Будаўніцтва.
27.Рэчыва.
28.Назвы членаў сям'і.
29.Адукацыя.
30.Пачуцці чалавека
Заключэнне
Такім чынам, у канцы гэтай працы зробім высновы. Мы вызначылі, да якога раздзела мовазнаўства адносіцца разгледжаная намі тэма, этапы развіцця гэтай навукі і значэнне яе ў вывучэнні моў, зазначылі важыейшыя працы навукоўцаў, што займаюцца даследваннямі ў гэтай сферы. Зазначылі таксама той факт, што пытанне, якое даследвалася намі, слаба распрацавана ў лінгвістыцы. Ад азначэння паняцця "безэквівалентная лексіка" і сумежных ёй з'яў мы звярнуліся да прычын ўзнікнення такой лексікі і высветлілі, што можна выдзеліць пяць асноўных прычын:
1. а) У выніку станаўлення асобнай мовы ўзнікаюць характэрныя толькі ёй словаўтваральныя сродкі, іх спалучэнні.
б) Пад уздзеяннем сфармаванага асабістага светабачання і светаўспрымання нацыі словы, што называюць прадметы акаляючай рэчаіснасці, якія ёсць у двух роднасных мовах, кардынальна адрозніваюцца адно ад аднаго.
3.Існаванне з'явы матэрыяльных лакун.
4.Існаванне з'явы паняційных лакун.
5.Адрозненне слоў паводле родава-відавога значэння.
6.Выпадкі, калі слова польскай мовы валодае больш шырокім значэннем, чым такое ж слова беларускай мовы.
Далей ад разгляду лексічнага боку безэквівалентных слоў мы звярнуліся да марфалагічнага апекту: Вельмі важным тут было адначасова параўнаць словаўтваральныя магчымасці моў. У выніку такога параўнання мы высветлілі, што абедзьве мовы у гэтым плане роўныя, а таксама выдзелелі, што безэквівалентныя словы могуць узнікаць па прычыне:
1. меншай прадуктыўнай магчымасці выражэння афіксам лексічных значэнняў.
2. адсутнасці ў адной з моў такога ж словаўтваральнага сродка як і другой.
3. наяўнасці безэквівалентных польскіх адзін
Якасць, прымета чаго-небудзь.
2. Рэчы, прылады, звязаныя з прафесіянальнай дзейнасцю чалавека.
3. Паляванне.
4. Сельская гаспадарка.
5. Адзежа, абутак, тканіна.
6.Дом, жыллё.
7.Мова, друк.
Гэтым самым мы паспрабавалі акрэсліць абсяг з'яў рэчаіснасці, якія атрымоўваюць назвы з дапамогай безэквівалентнай лексікі.
А ў даследванні беларускамоўных адпаведнікаў мы звярнуліся да пытання аб спосабах выражэння імі лексічнага значэння польскіх безэквівалентных адзінак. У канцы нашых назіранняў мы прыйшлі да вынікаў, што ў гэтым плане можна вылучыць наступныя структурныя тыпы, якімі прадстаўлены гэтыя адзінкі:
1.Беларускамоўны эквівалент -- простае словазлучэнне.
2.Беларускамоўны эквівалент - складанае словазлучэнне.
3.Беларускамоўны эквівалент - канструкцыя з азначальным комплексам.
4.Беларускамоўны эквівалент - прыназоўнікавае спалучэнне.
5.Беларускамоўны эквівалент - слова з адмоўем.
Можна сказаць, што пастаўленых намі ва ўводзінах мэт мы дасягнулі:
разгледзелі прычыны ўзнікнення безэквівалентных адзінак і само паняцце "безэквівалентная лексіка";
раскласіфікавалі сабраны матэрыял у адпаведнасці з прычынай ўзнікнення;
зрабілі назіранні над спосабам выражэныя семантыкі ў польскіх безэквівалентных адзінках і іх беларускамоўных адпаведніках.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Никитин М.В. Русско-беларуская сопоставмтельная лингвистика. М.,1996 г.
2. Никитин М.В. Основы лингвистической теории значения. М.,1998 г.
3. А.К.Кіклевіч, А.А Кожынава, І.У.Кур'ян. Польская мова. Мн.,2000 г.
4. І.С. Роўда Лексічныя лакуны. // Роднае слова, 1993 г., № 10
5. В.І. Рагаўцоў, А.Л. Юрэвіч. Уводзіны ў мовазнаўства.Мн.,1987 г.
6. М.Ф.Розвадовская. Podrкnczny slownik polsko-rosyjski. Варшава,1974 г.
7. І.С.Роўда. Лексічныя лакуны і сродкі іх кампенсацыі: Аўтарэф. дыс. Д-ра філ. навук. Мн.,1996 г.
8. М.С.Яўневіч. Сучасная беларуская мова. Марфалогія. Мн.,1997 г.
9. Ф.М.Янкоўскі. Сучасная беларуская мова. Лексікалогія, фаналогія, арфаграфія. Мн., 1976 г.
10. I.Р.Шкраба. Да пытання аб лексічнай безэквівалентнасці.// Беларуская мова: міжведамасны зборнік. Вып. 20, Мн., 1993 г.
11/ Этымалагічны слоўнік беларускай мовы.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.
курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.
реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.
курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010Спосабы выражэння параўнанняў у мове Янкі Купалы: параўнальны зварот, творны, форма ступені параўнання прыметніка ці прыслоўя, лексічны спосаб. Лексіка-тэматычная класіфікацыя аб’екта і суб’екта параўнання. Устойлівыя параўнанні ў мове Янкі Купалы.
курсовая работа [41,9 K], добавлен 27.10.2013Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.
курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010Метадалагічны аспект навучання. Германiзмы ў старабеларускай мове, тыпалогія. Лінгваметадычныя аспекты выкладання лексікі: вымаўленчыя навыкі, навучанне асваенню новай лексікі, фразеалагічны аспект. Пераклад фразеалагічных адзінак, маўленчы этыкет.
курсовая работа [44,0 K], добавлен 10.04.2012Кампаратыўныя фразеалагізмы ў мове твораў Я. Коласа. Адносіны ўстойлівых параўнанняў да фразеалагічных адзінак. Семантычная класіфікацыя ўстойлівых параўнанняў мовы твораў Я. Коласа. Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці.
курсовая работа [86,3 K], добавлен 11.07.2014Семантычная характарыстыка размоўнай лексікі. Тэматычныя групы размоўных слоў. Структурна-словаўтваральны аналіз, граматычная характарыстыка, эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка размоўнай лексікі. Сінаніміка размоўных лексем. Алфавітны паказальнік.
курсовая работа [48,1 K], добавлен 15.06.2011Фарміраванне беларускай тэрміналогіі. Навуковая тэрміналогія. Ўзбагачэння спецыяльнай лексікі новымі лексічнымі адзінкамі. Спецыфічныя рысы тэрмінаў. Узаемадзеянне тэрмінаў і агульнаўжывальнай лексікі. Ўтварэння тэрмінаў. Словы іншамоўнага паходжання.
реферат [23,8 K], добавлен 24.01.2009Роля мовы ў грамадстве. Уменне ўсталёўваць кантакт і наладжваць дыялог з суразмоўцам. Мова і маўленне. Мовы свету і іх класіфікацыя. Мова - духоўны скарб народа. Фактычныя функцыя мовы. Асноўныя функцыі мовы, якія ўласцівыя і ўсіх тыпаў маўлення.
реферат [34,7 K], добавлен 17.12.2010