Марфалогія, стылістыка і сінтаксіс беларускай мовы
Разгорнуты адказ і тэзісны план теми "Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы". Прыклады марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнціі. Выразы з публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыля, сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 08.10.2012 |
Размер файла | 23,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
“Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі"
Кантрольнае заданне №1
па беларускай мове
Мінск 2012
Заданне 1. Знайдіце і запішіце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складіце да яго тэзісны план
Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
Лічыцца, што на базе ўсходніх славянскіх дыялектаў, у XI ст. узнікла адзіная старажытнаруская літаратурная мова. Яна праіснавала да канца XIII ст., а затым распалася на рускую, беларускую, украінскую. Мову, якая прыйшла ў Х ст з прыняццем хрысціянства, называюць старажытнарускай літаратурнай мовай. На гэтай мове былі створаны “Слова аб палку Ігаравым”, летапіс “Аповесць мінулых гадоў” і інш. Значная колькасць пісьмовых помнікаў былі на царкоўнаславянскай мове. З арыгінальных рэлігійных твораў старажытнай эпохі дайшлі да нас творы Кірылы Тураўскага, Клімента Смаляціча і Аўраама Смаленскага, Ефрасінні Полацкай.
Значная большасць помнікаў пісьменнасці дайшла ад XIII ст. Гэта шматлікія гандлёвыя дагаворы, надпісы на прадметах матэрыяльнай культуры, разнастайныя граматы.
Вялікае княства Літоўскае ўзнікла ў XIII ст. як саюз усходнеславянскіх княстваў. Уся тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў яго склад. У гэты час склалася беларуская народнасць і сфарміравалася беларуская літаратурна-пісьмовая мова (старабеларуская). Гэтая мова мела статус афіцыйнай, дзяржаўнай .
Высокі ўзровень мела ў XV-XVII стст. беларускае пісьменства, якое існавала ў такіх жанравых формах, як летапісы , мемуары, творы мастацкай літаратуры - перакладной і арыгінальнай . Выкарыстанне старабеларускай мовы ў творах рэлігійнай літаратуры - даволі цікавая старонка ў гісторыі літаратурнай мовы. Шматвякавая барацьба праваслаўя і каталіцызму ў цэлым паслабляла кніжна-хрысціянскую культуру беларусаў на царкоўнаславянскай мове. Пераклад і выданне на Беларусі рэлігійнай літаратуры звязаны з дзейнасцю такіх выдатных пісьменнікаў-асветнікаў, як Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Мялецій Сматрыцкі.
Аднак далейшае развіцце беларускай народнасці і яе мовы адбывалася ў неспрыяльных умовах. З утварэннем Рэчы Паспалітай пагаршаліся ўмовы для развіцця пісьменнасці на беларускай мове. У XVII-XVIII ст. польская мова становіцца мовай канфесійнай палемікі, свецкай літаратуры. Паступова беларуская мова выцясняецца з прыватнага пісьмовага ўжытку.
У канцы XVIII ст. беларускі народ апынуўся ў новых гістарычных абставінах. Беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Афіцыйная навука разглядае беларускую мову як дыялект (“наречие”) рускай мовы. Загадам Мікалая I у 1840 г. на Беларусі ў якасці афіцыйнай уводзіцца руская мова. Менавіта ў гэты час умацоўваецца разуменне самабытнасці беларускага народа прадстаўнікамі беларуска-польскага асветніцтва першай паловы XIXст. Я. Чачотам, Я. Баршчэўскім, В. Дунін-Марцінкевічам , К. Каліноўскім і інш. Іх творчасць і есць пачатак новай беларускай нацыянальнай літаратурна-пісьмовай мовы.
Першыя спробы кадыфікаваць правапісныя і граматычныя нормы былі зроблены братамі А. і Я. Лесікамі, якія ў 1918 г выдалі “Беларускі правапіс”. Але найбольш значнай стала “Беларуская граматыка для школ” Б.Тарашкевіча (1918 г.)
У XX-ыя гг ў выніку ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі беларуская мова набыла статус дзяржаўнай. Аднак усталяванне сталінскага таталітарнага рэжыму ў 30-ыя гады гвалтоўна спыніла працэс беларусізацыі. Пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне беларускай мовы са сферы навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе.
У другой палове XX ст. нацыянальна-моўная палітыка мела яўна русіфікатарскі, антыбеларускі характар. На працягу 50-80-ых гадоў выкарыстанне беларускай мовы хутка звужалася: скарачаліся тыражы беларускамоўных выданняў, беларускія школы пераводзіліся на рускую мову навучання. Не абароненая дзяржавай, беларуская мова ўступала пазіцыю рускай, якая, па сутнасці, ператварылася ў дзяржаўную мову рэспублікі.
Сітуацыя змянілася ў канцы 80-ых - пачатку 90-ых гадоў. У 1990 г. беларускай мове быў нададзены статус дзяржаўнай. Дзяржаўная падтрымка беларускамоўных выданяў, СМІ значна павялічыла аб' ем камунікацыі на беларускай мове.
Аднак юрыдычная нераспрацаванасць, невыразнасць многіх палажэнняў Закона аб мовах, а таксама новыя рэаліі, якія ўзніклі пасля рэферэндуму (1995 г.), маюць вынікам тое, што беларуская мова не выкарыстоўваецца як дзяржаўная, не з'яўляецца рэальным сродкам зносін нацыі.
Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палітычныя ўмовы, у якіх часта аказвалася беларуская літаратурная мова, развіццё на ёй розных жанраў літаратуры не спынялася на працягу ХХ ст. Беларуская літаратурная мова набыла неабходную культуру. Сёння беларуская літаратурная мова - адна з багатых і развітых моў, прадстаўленая ўсімі функцыянальнымі стылямі і жанрамі.
Тэзісны план
1. У XI ст. узнікла адзіная старажытнаруская літаратурная мова.
2. Высокі ўзровень мела ў XV-XVII стст. беларускае пісьменства.
3. Далейшае развіццё беларускай народнасці і яе мовы адбывалася ў неспрыяльных умовах:
1) з утварэннем Рэчы Паспалітай пагаршаліся ўмовы для развіцця пісьменнасці на беларускай мове;
2) загадам Мікалая I у 1840 г. на Беларусі ў якасці афіцыйнай уводзіцца руская мова.
4. У XX-ыя гг ў выніку ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі беларуская мова набыла статус дзяржаўнай.
5. У другой палове XX ст. нацыянальна-моўная палітыка мела русіфікатарскі, антыбеларускі характар.
6. Сёння беларуская літаратурная мова - адна з багатых і развітых моў.
Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі(па 5 форм роднага склону і па 5 форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнціі
1. Марфалагічная інтэрферынцыя ( форма роднага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення): укладка асфальта - укладка асфальту, со стороны леса - з боку лесу, розовый от мороза - ружовы ад марозу, курс массажа - курс масажу, банка мёда - слоік мёду.
2. Марфалагічная інтэрферынцыя ( форма меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення): в художественном музее - у мастацкім музеі, в следующем году - у наступным годзе, в отрывном календаре - у адрыўным календары, говорить о муже - гаварыць аб мужу, бродили по лесу - блукалі па лесе.
3. Сінтаксічная інтэрферынцыя: послать за хлебом - паслаць па хлеб, путешествие по странам Европы - падарожжа па краінах Еўропы, простите меня - выбачце мне, заведующий библиотекой - загадчык бібліятэкі, в другой раз - іншым разам.
Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афіцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці
беларуская мова стылявой інтэрферэнція
Творчы пошук - публіцыстычны стыль.
Чалавек няўрымслівага характару, паэт і рамантык, Максім Багдановіч заўсёды знаходзіўся ў творчым пошуку.
Прыхільнікі таленту - публіцыстычны стыль.
Прыхільнікі таленту мастака, сустракаючыся з яго творамі, нібы дзеці, радуюцца яго пейзажам.
Сын беларускай зямлі - публіцыстычны стыль.
Сын беларускай зямлі, ён (Ігнат Дамейка) увайшоў у сусветную навуку, пакінуў прыкметны след у фізіцы, хіміі, геаграфіі і батаніцы.
Злучэнне вадароду з кіслародам - навуковы стыль.
Вада - найпрасцейшае злучэнне вадароду з кіслародам.
Экалагічны фактар - навуковы стыль.
Любое асяроддзе характарызуецца шэрагам экалагічных фактараў, якія ўздзейнічаюць на жывы арганізм.
Развіццё біяцэнозу - навуковы стыль.
Прасочым развіццё біяцэнозу ў месцах, пазбаўленых глебы і яшчэ ні разу не заселеных жывымі арганізмамі.
Пасада галоўнага інжынера - афіцыйна-справавы стыль.
Прыняць на пасаду галоўнага інжынера Іванова Івана Іванавіча з 01.01.2012 па катракту на два гады.
Аплаціць за папярэднія перыяды - афіцыйна-справавы стыль.
Абанент павінен аплаціць ужытую электраэнергію за папярэднія перыяды.
Няспраўнасць лічыльнага механізма - афіцыўна-справавы стыль.
Пры пашкоджанні або няспраўнасці лічыльнага механізма абонент абавязаны тэрмінова паведаміць аб гэтым у Энерганагляд па тэлефоне, указаным у абаненскай кніжцы.
Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці(фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на баларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў
1. Антивирусная программа - антывірусная праграма:
камп'ютарная праграма, якая знаходзіць і выдаляе вірусы.
2. Байт - байт:
інфармацыйны запіс, які складаецца з васьмі бітаў і ўяўляецца сабой адзінае цэлае.
3. Бит - біт:
мінімальная (атамарная) адзінка інфармацыйнага запісу, якая прымае, напрыклад, значэнні: нуль і адзін.
4. Винчестер - вінчэсцер:
накапляльнік на жорсткіх магнітных дысках.
5. Вирус компьютерный - вірус камп'ютарны:
камп'ютарная праграма, якая служыць для парушэння работы камп'ютараў, якая можа самастойна размнажацца, пераносіць сябя на дыскі.
6. Генератор случайных чисел - генератар выпадковых лічбаў:
праграма выдачы псеўдавыпадковых лічбаў з імітацыяй зададзенага закона размеркавання.
7. Граф - граф:
фігура, якая складаецца з канечнай колькасці кропак (вяршынь графа) і адрэзкаў (дуг графа), якія аб'ядноўваюць вяршыні.
8. Джойстик -джойсцік:
маніпулятар, які ўяўляе сабой свободна рычаг, які свабодна перасоўваецца ў двух вымярэннях, з дапамогай якога можна кіраваць работай некаторых камп'ютарных праграм.
9. Диаграмма - дыяграма:
графічнае ўяўленне дадзеных у відзе плоскіх або аб'ёмных фігур.
10. Дисководы - дыскаводы:
электрамеханічныя прылады для запісу і счытвання інфармацыі з магнітных дыскаў .
11. Информатика - інфарматыка:
а) сфера чалавечай дзейнасці, звязаная са стварэннем і прымяненнем сістэм апрацоўкі інфармацыі, уключаючы сродкі вылічальнай тэхнікі, іх праграмнае і матэматычнае забеспячэнне;
б) навука, якая вывучае інфармацыю і яе ўласцівасці.
12. Клавиатура - клавіятура:
прылада, якая служыць для ўводу ў камп'ютар сімвольнай інфармацыі.
13. Компьютерная (вычислительная) сеть - камп'ютарная (вылічальная) сетка:
сукупнасць камп'ютараў, кабеляў, сеткавых адаптэраў, мадэмаў і іншых сеткавых прылад, якія працуюць пад кіраўніцтвам агульнай сеткавай аперацыйнай сістэмы.
14. Контроль доступа - кантроль доступу:
папярэджанне несанкцыяніраванага доступу да абароненых дадзеных.
15. Коэффициент вариации - каэфіцыент варыяцыі:
адносіны сярэднеквадратычнага ўхілу да матэматычнага чакання выпадковай велічыні.
16. Линейное программирование - лінейнае праграміраванне:
Клас задач матэматычнага праграміравання пры ўмове, што мэтавая функцыя, а таксама роўнасці і няроўнасці, якія абмяжоўваюць мноства рашэнняў, - лінейныя.
17. Математическая статистика - матэматычная статыстыка:
навука аб матэматычных метадах сістэматызацыі і выкарыстання статыстычных дадзеных для навуковых і практычных вывадаў на аснове тэорыі вераятнасцей.
18. Микросхема - мікрасхема:
Складаны электронны прыбор, реалізаваны ў выглядзе паўправадніковага крыстала.
19. МОДЕМ - МАДЭМ:
Прылада для абмену дадзенымі паміж камп'ютарамі па тэлефонных каналах.
20. Мультимедиа - мудьтымедыя:
Камп'ютарная тэхналогія, якая дазваляе выкарыстоўваць разнастайныя віды ўяўляемай інфармацыі: традыцыйныя (тэкст, табліцы, ілюстрацыі) і новыя (мова, музыка, фрагменты відэафільмаў, тэлекадры, анімацыі і інш.).
Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 - 120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову
Совершенствование технологий, касающихся предоставления информации, обеспечения доступа и обмена ею, требует принятия неотложных мер в этой области на международном, национальном и региональном уровнях.
Новая информационная технология позволила учащимся, проживающим в удаленных районах мира, получить доступ к информационным ресурсам и специальным знаниям, которые отсутствуют на местном уровне; создать новые средства для когнитивного обучения и интеллектуального сотрудничества. Исследования в области когнитивного обучения, позволяющие по-новому осмыслить и разработать стратегии обучения и реализовать новые способы использования технологических средств и информационных ресурсов в целях обучения, дают возможность детям из разных регионов мира общаться и выходить на новый уровень культурного осмысления и понимания. В ряде стран, например, в Великобритании, в законе об образовании гарантируется право учащихся с 6 лет пользоваться новыми информационными технологиями в учебном процессе; открыть новые перспективы для образования инвалидов; взрослым пройти переподготовку на рабочем месте, при этом изучаемые новые технологии дистанционного обучения открывают очередные возможности для профессионального развития; кроме того, новые технологии мультимедиа служат уникальным и мощным средством распространения сложных и абстрактных концепций.
Пераклад
Удасканаленне тэхналогій, якія датычаць уяўлення інфармацыі, забеспячэння доступу і абмену ёю патрабуе прыняцця неадкладных мер у гэтай галіне на міжнародным, нацыянальным і рэгіянальным узроўнях.
Новая інфармацыйная тэхналогія дазволіла вучням , якія пражываюць у аддаденых раёнах свету, атрымаць доступ да інфармацыйных рэсурсаў, і спецыяльных ведаў, якія адсутнічаюць на рэгіянальным узроўні ; стварыць новыя сродкі для кагнітыўнага навучання і інтэлектуальнага супрацоўніцтва. Даследаванні ў галіне кагнітыўнага навучання, якія дазваляюць па-новаму асэнсаваць і распрацаваць стратэгіі навучання і рэалізаваць новыя спосабы даследавання тэхналагічных сродкаў і інфармацыйных рэсурсаў з мэтаю навучання, даюць магчымасць дзецям з розных рэгіёнаў свету ўступаць у зносіны і выходзіць на новы ўзровень культурнага ўсведамлення і разумення. У радзе краін, напрыклад, у Велікабрытаніі, у законе аб адукацыі гарантуецца права вучняў з шасці гадоў карыстацца новымі інфармацыйнымі тэхналогіямі ў вучэбным працэсе; адкрыць новыя перспектывы для адукацыі інвалідаў; дарослым прайскі перападрыхтоўку на рабочым месцы, пры гэтым вывучаемыя новыя тэхналогіі дыстанцыйнага навучання адкрываюць чарговыя магчымасці для прафесійнага развіцця; апрача гэтага, новыя тэхналогіі мультымедыя служаць унікальным магутным сродкам распаўсюджання складаных і абстрактных канцэпцый. У выніку прымянення інфармацыйных і камунікатыўных тэхналогій вучань не абмежаваны цяпер прасторавымі і часавымі рамкамі.
Заданне 6. Напішіце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці
Анатацыя на параграф “Дынамічныя структуры дадзеных” з кнігі Далека В.Д., Дзеравянка, А.С ,Кравец А.Г. , Цімановскай Л.Я Мадэлі і структура дадзеных: Вучэбны дапаможнік - Харкаў: ХДПУ, 2000. - 241 с.
Аўтар дадзенай работы Л.Я.Ціманоўская, дацэнт кафедры “Вылічальная тэхніка і праграміраванне” прыводзіць класіфікацыю структур дадзеных, дае абшырную інфармацыю аб фізічным і лагічным уяўленні структур дадзеных усіх класаў памяці ЭВМ. Прыведзена дастаткова вялікая колькасць алгарытмаў выканання асабліва важных аперацый, рэалізаваных у выглядзе працэдур і функцый напісаных на Turbo Pascal, якія могуць быць прыменены ў якасці паўдказкі пры самастойных нарыхтоўках студэнтаў і праграмістаў.
Заданне 7. Напішыце адзін асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзін справавы ліст (ліст-запытанне. Ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст)
Асабісты дакумент (заява)
Дырэктару Дзяржаўнай
установы аўдукацыі
Іванову Івану Іванавічу
Пятрову Пятру Пятровічу
Заява
14.12. 2011г
Прашу прыняць мяне з 01.01.2012 г. на работу на пасаду інжынера-праграміста.
Дакументы згодна спіска прылагаю:
2 фатаграфіі памерам 3/4;
ксеракопія пашпарта;
працоўная кніжка (арыгінал);
страхавое пасведчанне;
дакументы воінскага ўліку;
копія дыплома аб адукацыі;
анкета.
14.12. 2011 г. Подпіс
1.09.2006 г.
Ліст-просьба
Паважаны Іван Іванавіч,
Дзякуй, за наведванне нашага веб-сайта. Спадзяёмся, што Вы знайшлі ўсё, што шукалі і Вам спадабаўся наш веб-сайт.
Каб павысіць якасць абслугоўвання нашых пакупнікоў, мы просім аб зваротнай сувязі. Калі ласка, знайдзіце час, каб запоўніць прымацаваны файл і раскажыце нам аб вашым вопыце на нашым сайце. Мы хочам быць упэўнены, што адказваем усім патрэбам і просім вашай дапамогі.
З павагаю,
Андрэй
Літаратура
1. Беларуская мова ў 2-й палове ХХ стагоддзя. Мн., 1998.
2. Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн., 1994.
3. Веселов П.В. Как составить служебный документ. М.: Экономика, 1982.
4. Далка В.Д., Дзеравянка А.С., Кравец О.Г., Ціманоўская Л.Е. Мадэлі і структуры дададзных. Вучэбны дапаможнік - Харкаў: ХДПУ, 2000. - 241с.
5. Пятроўская Л.А., Бондар Л.А. Метадычныя рэкамендацыі і кантрольныя заданні па беларускай мове для студэнтаў-завочнікаў І курса БДУІР. Мінск 2002.
6. Рахманин Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов: Учебное пособие. М., 1997.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.
курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015Важні рысы заканадаўчого падстылю у кантэксце афіцыйна-справавога стылю, переважна сфера выкарыстання. Асаблівасці, уласціві для афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы: лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, жанры і фразеалогія.
реферат [16,7 K], добавлен 22.06.2011Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.
курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.
реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі, асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця. Развіццё мовы беларускай народнасці адбывалася ў межах Вялікага княства Літоўскага. Грамадска-палітычная, юрыдычная, гандлёвая, сельская тэрміналогія.
реферат [34,7 K], добавлен 25.01.2011Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.
реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011Эмацыянальна-экспрэсіўная і функцыянальна-стылістычная афарбоўка моўных сродкаў. Афіцыйна-дзелавы стыль. Адметныя рысы афіцыйна-дзелавога стылю. Сістэма сродкаў, прызначаная для абслугоўвання сферы грамадскіх адносін. Выкарыстанне моўных стэрэатыпаў.
реферат [28,8 K], добавлен 06.03.2011Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.
курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.
реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.
учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014