Сучасныя беларускія азбукі і іх выкарыстанне ў вучэбным працэсе на 1-й ступені агульнай сярэдняй адукацыі

Гісторыя ўзнікнення азбукі. Агульная характарыстыка сучасных беларускіх азбук, асаблівасці фанетычнай сістэмы. Методыка выкарыстання азбук у навучальным працэсе на 1-й ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Распрацоўка ўрока з прымяненем "Буквара" А. Клышкі.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 31.10.2015
Размер файла 248,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Настаўнік прапануе вучням выдзелены склад вымавіць працягла, каб яны пачулі: склад гэты складаецца з двух гукау: [йа]. Гук [й] -- мяккі. (Вымавім яшчэ раз i пераканаемся: спінка языка прыпадымаецца да паднябення.)

Настаўнік: А абазначаецца гэты склад на пісьме адною літараю: ці вялікаю Я, ці малою я. (Друкуе ix на дошцы.) Яны, у адрозненне ад літар А, а, аднолькавай формы i розняцца толькі памерам.

3.2 Франтальная гутарка

-- Дзе ўжываецца вялікая літара Я?

Дзеці «пішуць» у паветры друкаваную літару.

4. Замацаванне новага матэрыялу

4.1 Настаўнік друкуе ў цэнтры дошкі літары Я, я. Вялікую абводзіць кружком. Настаўнік: Зараз буду называць імёны. Калі пачуеце тыя, што пачынаюцца з Я, прывітайце ix уставаннем.

Ала, Яша, Вера, Люба, Яна, Ядзя, Вольга, Янка, Якуб.

А цяпер вы лавіце, пляскаючы ў далоні, тыя iмёны, у якіх склад я знаходзіцца ў канцы. (I настаўнік абводзіць кружочкам малую літару я, а кружок вакол вялікай літары сцірае.)

Рая, Света, Лена, Зоя, Ніна, Мая, Рыта, Дана, Тая, Тома, Лія.

4.2 Настаўнік кажа:

-- Буду загадваць загадкі. Адгадкі ў ix на я пачынаюцца.

Заўсёды ў роце, а не праглынеш. (Язык.) Чым больш з мяне бяруць, тым большаю раблюся. Не адгадалі? Гэта яма. А хто растлумачыць, як гэта можа так быць? (Чым больш капаеш яму, бярэш зямлі, тым большаю яна робіцца.)

4.3. Настаўнік кажа, што я таксама бывае не толькі складам у слове, але i асобным словам. Можна прывесці прыклады з казак, дзе я -- асобнае слова (заданне «З якіх казак?»):

-- Я -- мышка-каратышка. Або:

Я ад дзедкі ўцёк, я ад бабкі ўцёк...

5. Фiзкультхвiлiнка.

"І жартам, i ўсур'ёз"

Як гасцей у дом чакаем,

Чыста ўсюды прыбiраем:

Мыем вокны, пыл сціраем,

Пыласосiм, падмятаем,

Лямпы ў люстрах замяняем.

Стол абрусам засцiлаем

I ядою застаўляем.

За стол, госцікі, сядайце,

Частаванне пачынайце.

6. Фарміраванне ўменняў і навыкаў

Чытанне тэксту. Стар. 31. Спачатку тэкст чытае настаўнік, потым настаўнік i вучні чытаюць сказы, затым вучань практыкуецца ў цэласным чытанні слоў у сказе, пасля чаго сказ чытаецца самім вучнем, у канцы - цэласнае чытанне тэксту caмiмi вучнямі. Настаўнік, паказваючы ўказкаю на тыя ці іншыя словы, можа прыдаць пэўны тэмп чытанню, практыкаваць дзяцей у чытанні на хуткасць. I прытым у больш цяжкім парадку для чытання, без аналогіі. I вучні павінны чытаць словы таксама легка, нязмушана. Каб заахвоціць дзяцей, настаўнік можа выкарыстоўваць ролевую гульню. Вучань, які хутка, бездакорна чытае словы, становіцца настаўнікам. I вось ён ужо хутка ўказкаю паказвае на дошцы то на адно, то на другое слова, а клас хорам або пасля выкліканы iм вучань чытае ў тэмпе гэтыя словы.

7. Хатняе заданне: чытаць новыя словы па падручніку, стар. 31-32.

8. Падвядзеннне вынікаў урока

– Дзеці, сёння на ўроку мы з вамі вывучылі новую літару. Гэта літара Я. Давайце разам яшчэ раз успомнім галоўнае, пра што мы сёння даведаліся.

– Выкажыце з дапамогай табліцы свой настрой, свае адносіны да ўрока.

"Я на ўроку адчуваў сябе":

-- Дзякуй за працу. (Гучыць музыка. Дзеці падыходзяць да табліцы і стрэлкамі паказваюць свой настрой.)

Урок па навучанню грамаце ў 1 класе

Тэма: Гукі [л], [л']. Літары Л, л

Мэта: пазнаёміць з гукамі [л], [л'] і літарай, якая іх абазначае, вучыць адрозніваць гукі [л], [л'] ў словах; садзейнічаць замацаванню графічнага вобраза друкаванай літары л; працягваць работу па развіцці артыкуляцыйнага апарата і фанематычнага слыху, стварыць умовы для развіцця вуснага маўлення вучняў і звязнай мовы; садзейнічаць выхаванню беражлівых адносін да прыроды, да роднай мовы.

Задачы:

пазнаёміцца з новымі зычнымі гукамі [л], [л'] і літарамі Л, л;

навучыцца чытаць склады і словы з новай літарай;

вучыцца выразна гаварыць і ўважліва слухаць;

папаўняць слоўнікавы запас.

Абсталяванне: буквар А.Клышкі, вучэбны наглядны дапаможнік “Чую, бачу, гавару” А.Клышкі, карткі са схемамі сказаў, назвамі прадметаў, загадкамі, мультымедыйны праектар.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант

Так, шаноўныя, маўчок, пачынаецца ўрок! Сёння на ўроку мы пазнаёмімся з новымі зычнымі гукамі [л], [л'] і літарамі Л, л. Будзем чытаць склады і словы з новай літарай.

Будзем вучыцца выразна гаварыць і ўважліва слухаць. Пазнаёмімся з новымі для вас словамі.

- А зараз заплюшчыце вочкі і пад музыку пастарайцеся вызначыць, дзе мы з вамі апынуліся. (Гучыць фанаграма гукаў лесу).

- Адкрыйце вочкі і пераканайцеся, што мы знаходзімся сапраўды ў сапраўдным лесе. (На мультымедыя адна за адной змяняюцца замалёўкі лесу).

2. Актуалізацыя ведаў

- Сёння мы правядзём урок у лесе. Будзеце актыўныя на ўроку? Будзеце працаваць дружна? Я пачну сказ, а вы дружна і гучна яго працягніце.

Наша мова складаецца са… (сказаў).

Сказы складаюцца са… (слоў).

Словы складаюцца з… (гукаў).

Гукі бываюць… (зычныя і галосныя).

Галосныя гукі… (спяваюцца голасам).

Зычныя гукі пры вымаўленні маюць… (перашкоды).

Зычныя гукі бываюць… (звонкія і глухія, цвёрдыя і мяккія).

- Малайцы, адказвалі дружна, значыць да ўрока гатовы!

- Паглядзіце навокал: якая зараз пара года? А як называецца дзень тыдня? А якое надвор'е на двары?

3. Размінка. Дыхальная гімнастыка праводзіцца ў форме гульнёвага практыкавання “Гуканне”. Дзеці ўстаюць з-за парты, ставяць рукі рупарам і перагукваюцца, называючы імёны. Хлопчыкі завуць дзяўчынак, дзяўчынкі рэхам паўтараюць свае імёны. Затым дзяўчынкі клічуць хлопчыкаў. А тыя рэхам паўтараюць свае імёны.

- Усе добра навучыліся гукаць адзін аднаго і ніхто з вас у лесе не заблудзіцца. Але ж лес напоўнены усялякімі жывёламі і птушкамі. Усе яны жывуць сваім жыццём, а мы з вамі сёння ў іх у гасцях, таму трэба умець у лесе гаварыць шэптам. Скажыце шэптам што вы бачыце на малюнку. А зараз паўтарыце тое, што вы сказалі, уголас.

- Свеціць сонейка, шапаціць зялёнае лісце, спяваюць птушкі. І раптам…. (на экране выявы лясных жыхароў.)

Дзяцел стукае па дрэве - т-т-т.

Звініць камар над вухам - с-с-с.

Стракочуць стракозы - п-п-п.

Змейка схавалася ў кусты - с-с-с.

Шукае сабе ежу барсук - п-п-п.

Мыкае ласяня на лясной палянцы - м-м-м.

Птушка выпархнула з кустоў і захлопала крыльцамі - п-п-п. Дзеці паўтараюць гукі).

- Усе літары таксама жывуць у нашым лесе. Давайце павітаем тых, з якімі мы ўжо пасябравалі, пра якія ўсё ведаем. Я буду паказваць літару, калі яна наша знаёмая, назавіце яе, калі не - памаўчыце. Што вы ведаеце пра гукі т, с, м, п, якія гэтыя літары абазначаюць? Назавіце словы, якія пачынаюцца з гэтых гукаў. Вучні складаюць схемы слоў: лес, мох, пень.

Фізкультхвілінка:

На палянцы ў бары карагодзілі звяры:

Тупу-туп - ішлі мядзведзі,

А ліса плыла, як лебедзь.

Многа-многа касавокіх

Беглі хутка ўпрыскокі,

А нязграбныя ваўкі

Нахіляліся ў бакі.

3. Работа над новай тэмай

- Сёння на ўрок да нас прыйшла яшчэ адна літара. Вы яе, напэўна адгадаеце, калі я прачытаю вам невялічкі тэкст.

Лес. Лета. Ля ляшчэўніку ладны лапік лазы. Ласкава люструецца лужынка. Лось, ласіха, ласяня. Лагода. Летні лес - любата.

- Правільна, малайцы! Часцей за ўсё паўтараюцца гукі [л], [л']. А з літарай пазнаёміць вас лясны жыхар, які на галаве лес носіць. Хто гэта? (Лось). Раскажыце, што вы пра яго ведаеце. Настаўнік дапаўняе выказванні вучняў. (Тлумачэнне артыкуляцыі гука і яго характарыстыка) З якога слова пачынаееца слова “лось”? Давайце бліжэй пазнаёмімся з гукам [л]. А які гэта гук? (зычны, цвёрды, звонкі) З намі ў лесе вырашыла сустрэцца адна асоба. Здагадайцеся, хто яна:

У рыжай разбойніцы

Хвост што мятла.

Ад шкоды ўцякае -

Свой след замятае. (Ліса)

Давайце завучым гэтую загадку, каб вы дома маглі задаць яе сваім бацькам.

Фізкультхвілінка:

- Ліса прапануе нам пагуляць з жыхарамі і палюбавацца раслінамі, але толькі тымі, у назве якіх сустракаюцца гукі [л], [л'] (пчала, маліны, дзяцел, лісічкі, елка, ландыш, матылёк, шмель, ластаўка). Калі гэтыя гукі вымаўляюцца ў пачатку слова, трэба прысесці і пляснуць адзін раз у далоні, калі ў сярэдзіне слова - устаць і пляснуць у далоні два разы, калі ў канцы слова - падняць рукі і пляснуць тры разы.

4. Работа па буквары

Складаецца невялікі тэкст па малюнку. Настаўнік пачынае сказ, а вучні заканчваюць:

Занепакоіліся лясныя… (жыхары). Выбеглі на ўскраек… (лесу) да самай… (ракі) і ўбачылі… (хлопчыка). Яго імя пачынаецца з гука [л']… (Лёша).

- Паслухайце цікавую загадку. На дошцы яна таксама запісана:

Распластала птушка крылы,

Крылом сонца засланіла. (Хмара)

Настаўнік тлумачыць слова “распластала”

Пытанні і заданні: з чым у загадцы параўноўваецца хмара? Чаму? Знайдзіце ў загадцы словы з літарай л, пастаўце зверху крыжык. Колькі літар л вы знайшлі?

Малайцы, справіліся з заданнем. А зараз мы з вамі развучым языкаломку:

(праводзяцца практыкаванні ў дыкцыі)

Лена села ля Ліны,

Ліда села ля Лады.

А якія імёны хлопчыкаў і дзяўчынак на літару Л вы ведаеце? (Лада, Лана, Лара, Ларыса, Лена, Лера, Ліда, Ліза, Ліна, Ліля, Люба, Люда; Лаўрэн, Леанід, Леў, Лука, Лукаш, Лявон).

- А ў якой дзяўчынкі ў нас сёння імяніны? (У Леры).

- А чые прозвішчы ў нашым класе пачынаюцца на Л? (Лукашэвіч).

- А зараз самы час вярнуцца дадому і выпіць сподак чаю. А зрабіць мы гэта зможам тады, калі правільна паставім кубак на сподак. (Работа па буквары).

- А што такое кубак и сподак? (Праводзицца работа па дапаможнику да буквара “Чую, бачу, гавару”).

- А зараз самы час сесці за камп'ютар і адправіць пісьмо нашым лясным сябрам. У гэтым нам дапамогуць літары, якія мы ўжо вывучылі. Давайце прачытаем іх. (Чытанне па клавішах)

- Давайце напішам лясны жыхарам, што мы сёння рабілі на ўроку і чым ён нам запомніцца.

5. Рэфлексія

- Выберыце птушку свойго настрою і пасадзіце на дрэўца. (Вучні выбіраюць пэўную птушку, упрыгожваюць ёю малюнак).

- Вашы птушкі сядзяць высока, і вы вырасцеце высокімі. Станьце ў кружок, ногі пастаўце разам, пацягніцеся, узніміцеся на наскі - удых, апусціцеся на ўсю ступню - выдых. Выдыхаючы, вымаўце “У-х-х-х-х!”. Паўторым 5 разоў. Сядайце.

6. Падвядзення вынікаў урока:

- З якой літарай мы сёння пасябравалі? Успомніце словы, што выкарыстоўваліся на ўроку ў якіх сустракаліся гукі [л], [л'].

Урок па навучанню грамаце ў 1 класе

Тэма: Гукі [х], [х']. Літары Х, х. Пісьмо малой літары х

Мэты:

ь Пазнаёміць вучняў з гукамі [х] і [х'] і літарай, якая іх абазначае на пісьме.

ь Садзейнічаць фарміраванню навыкаў чытання па складах.

ь Вучыць пісаць малую літару х.

ь Садзейнічаць удасканаленню ўмення спісваць словы, напісаныя ад рукі.

ь Ствараць умовы для выхавання акуратнасці ў працы, актыўнасці на ўроку, уважлівасці і дысцыплінаванасці.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант

Давайце усміхнёмся адзін аднаму, і свае ўсмешкі падарым прысутным тут гасцям, класу і акружаючай нас прыродзе.

І правядзём наш урок пад дэвізам: “Уперад! За ведамі!”

- А вы любіце глядзець тэлеперадачы?

- А якія перадачы вы любіце глядзець?

- Сёння мы будзем самі ўдзельнічаць у тэлеперадачы “У свеце цікавага”. У нашай студыі ўстаноўлены скрытыя камеры, якія будуць здымаць перадачу, а за нашай працай будуць сачыць Мудрэйшая сава, якая будзе вырашаць, ці можна будзе тэлеперадачу паказаць другім гледачам. А таксама за нашай працай будуць назіраць вопытныя прадзюсары, і калі ваша праца ім спадабаецца, то ў будучым яны змогуць з вамі працаваць далей.

2. Актуалізацыя апорных ведаў

- Мы пачынаем, і нашыя пытанні да прысутных удзельнікаў.

Ш На якія групы дзеляцца ўсе гукі?

Ш Колькі мы ўжо вывучылі галосных гукаў?

Ш Колькі галосных літар?

Ш Назавіце хітрую галосную літару?

Ш Чаму яе называюць хітрай?

Ш На якія групы дзеляцца зычныя гукі?

Ш Назавіце гукі, якія ў беларускай мове абазначаюць толькі адзін гук - цвёрды?

- Каб не забыцца, што адбываецца ў нашай студыі, зараз кое-што запішам. Я буду загадваць вам загадкі, а адгадкі будзем запісваць на дошцы і ў сшытачках.

У рыжай разбойніцы

Хвост, як мятла.

Ад кары ўцякла -

Сляды замяла. (Ліса)

Я зацвітаю кожным летам

Не пышным -

Ледзь прыкметным цветам.

Але як толькі зацвіту,

Дык пчолы чуюць за вярсту. (Ліпа)

Сярэбранай стужкай

Змяя выпаўзае,

Паўзе па лагчынах

Ды ў мора ўпадае. (Рака)

- А Мудрэйшая сава ў нашай студыі назірае за нашай працай. Як пішам, мы паказалі, а цяпер пакажам, як чытаем.

Чытанне складовай табліцы

3. Праца над новай тэмай

- Мы працягваем перадачу “У свеце цікавага”. На вашу працу Мудрэйшая сава ўжо заўважыла, а цяпер я хачу звярнуць увагу на сябе. Я раскажу невялічкую гісторыю пра аднаго звярка. Пра якога, вы здагадаецеся.

У светлым сасновым лесе, дзе кожны дзень спяваюць свае вясёлыя песенькі птушкі і звяры сябруюць адзін з адным і кожны вечар збіраюцца вадзіць карагоды, стаяла прыгожая хатка. Каля яе расло вельмі шмат кветак. Але самымі прыгожымі з іх былі хрызантэмы. Гаспадар хаткі - невялічкі звярок, вельмі запаслівы. Бывала, ідзе па сцяжынцы, песеньку спяваючы, убачыць жытнёвае зярнятка, і кладзе яго…, не, не ў торбачку, а за шчаку! Ідзе далей, убачыць семку ад сланечніка, і кладзе яе…, не, не ў торбачку, а зноў за шчаку! Так і прыходзіць у сваю хатку з вялікімі-вялікімі шчакамі, за якімі вельмі шмат прынёс сабе ежы.

- Пра якога звярка я расказала? Па чым вы здагадаліся?

- Падзяліце слова хамяк на склады. Колькі складоў?

- Выдзяліце першы гук. Які ён?

- Дзе жыў хамяк?

- Падзяліце слова хатка на склады. Колькі складоў?

- Выдзеліце першы гук. Які ён?

- А якія кветкі раслі каля хаткі хомкі?

- Які першы гук?

- Вывад: усе словы пачынаюцца з гука [х]. Гэта цвёрды гук. А прыдумайце яму ў пару мяккі гук.

- Прыдумайце словы з мяккім гукам [х'].

- Сёння на ўроку мы пазнаёмімся з гукамі [х] і [х'], а таксама з літарай, якая іх абазначае. І навучымся пісаць маленькую літару х.

4. Фізхвілінка

- Змарыліся? Адпачнём!

Хомка-хомка, хамячок,

Паласаценькі бачок.

Хомка раненька ўстае

Шчочкі мые,

Шыйку трэ.

Падмятае хомка хатку

І выходзіць на зарадку.

1-2-3-4-5!

Хомка хоча моцным стаць!

5. Праца па буквары

- Мы працягваем працу ў студыі. А вы ведаеце, што самае цікавае пазнаецца з кніг? Адкрыйце буквары на старонцы 37.

- Гукі [х] і [х'] на пісьме абазначаюцца літарай Х (ха). Усе разам назавём літару.

- Літара Х друкаваная вялікая і маленькая аднолькавыя, адрозніваюцца толькі памерам.

- На што падобна літара Х? Дзе яе можна сустрэць?

- Давайце паспрабуем прачытаць словы з новай літарай. Яшчэ раз успомнім, якія яна гукі можа абазначаць?

Малюнак 1.

- Хлопчык трымае вялікі арбуз. Што яё кажа? Прачытайце пад малюнкам.

Малюнак 2.

- Кавун быў настолькі цяжкі, і што здарылася? Так, хлопчык выпусціў яго з рук. І што ён сказаў? Прачытайце пад малюнкам.

Чытанне складоў і слоў пад літарай

6. Фізвілінка для вачэй

- Малайцы. А наша перадача працягваецца.

7. Праца ў пропісях

- З літарай Х мы ўжо пазнаёміліся. Цяпер будзе вучыцца пісаць маленькую літару х.

Ш З якіх элементаў складаецца літара х?

· Паказ напісання літары на дошцы.

· Пісьмо ў паветры.

· Пісьмо ў пропісях.

Ш Літару х навучыліся пісаць, цяпер будзем вучыцца злучаць яе з другімі літарамі.

Ш Пісьмо слоў.

8. Вынік урока

- З якімі гукамі пазнаёміліся?

- Якой літарай абазначаюцца гэтыя гукі?

- Наша тэлеперадача “У свеце цікавага” падышла да канца. Мудрэйшая сава вам дзякуе і ўручае медалі за ўдзел у тэлеперадачы. Але так як яна Мудрэйшая Сава, медалі з сэрпрызам, дома падумайце, якія словы яна зашыфравала на зваротнай старане медаля.

- Урок закончаны.

2.3 Вынікі даследвання

Тэарэтычныя звесткі абусловілі правядзенне опытна-эксперыментальнага даследвання. У Шамаўшыцкай КПК ДС-СШ у 1 “А” класе было праведзена даследаванне: як прымяненне Буквара А. Клышкі ўплывае на тэхніку чытання навучэнцаў. Усяго ў апытанні ўдзельнічала 25 чалавек. Даследванне праводілася на пярыяд 2014-2015 навучальнага года.

Эксперыментальная праца ўключала ў сябе 3 этапы: канстатуючы, навучальны і кантрольны.

Мы паставілі перад сабой наступную мэту даследавання: вывучыць асаблівасці навучання чытанню на беларускай мове з дапамогай сучасных беларускіх азбук.

У адпаведнасці з гэтым для кожнага этапу эксперыменту былі сфармуляваны задачы.

Задачы канстатуючага этапу эксперыменту:

* высветліць стан распрацаванасці праблемы выкарыстання на ўроках навучання грамаце Буквара Клышкі;

* вызначыць узровень навыку чытання да выкарыстання на ўроках навучання грамаце Буквара Клышкі.

Для рэалізацыі дадзеных задач была прааналізавана псіхолага-педагагічная і метадычная літаратура па тэме даследавання; зроблены аналіз азбук для малодшых школьнікаў, праведзены назірання за эксперыментальным класам, вызначаны узровень навыку і тэхнікі чытання.

Праверка навыку чытання паказала сярэдні ўзровень сфарміраванасці агульнавучэбных уменняў і навыкаў вучняў 1 класа.

Вынікі прадстаўлены ў табліцы 1 і дыяграме 1.

Табліца 1

Узровень навыку чытання ў 1“А” классе на 1 чвэрць 2014-2015 навучальнага года

№ п\п

Фамілія і імя

Узровень навыку чытання

1

Антонаў А.

Нізкі

2

Батраева Д.

Нізкі

3

Башлоўкін Д.

Сярэдні

4

Бялова В.

Сярэдні

5

Бабылёва Е.

Высокі

6

Габрыелян Г.

Сярэдні

7

Гаснікова М.

Сярэдні

8

Гарошка А.

Высокі

9

Гузаева Е.

Высокі

10

Двугрошэва М.

Нізкі

11

Кондрацьеў Д.

Высокі

12

Констанцінаў І.

Высокі

13

Капылоў В.

Высокі

14

Міхайлава В.

Высокі

15

Міхайлава І.

Сярэдні

16

Марозава А.

Высокі

17

Падгорны І.

Нізкі

18

Разін Н.

Сярэдні

19

Раманаў Д.

Сярэдні

20

Сініцына К.

Высокі

21

Сулейманаў Р.

Высокі

22

Сульёзнаў А.

Сярэдні

23

Цеплякова Ю.

Сярэдні

24

Фралоў Д.

Сярэдні

25

Шыршаева К.

Сярэдні

Дыяграма 1

Узровень навыку чытання ў 1 “А” классе на 1 чвэрць 2014 - 2015 навучальнага года.

Наступны этап -- навучальны. Задачы навучальнага этапу эксперыменту:

* апрабаваць прымяненне Буквара А. Клышкі з мэтай павышэння ўзроўню навыку і тэхнікі чытання;

* абгрунтаваць выкарыстанне Буквара А. Клышкі.

У эксперыментальным 1 «А» класе намі былі праведзены ўрокі па Буквары А. Клышкі. Канспекты ўрокаў прадстаўлены ў главе 2.2.

Кантрольны этап эксперыменту заключаўся ў праверцы эфектыўнасці выкарыстання Буквара А. Клышкі.

Праверка навыку чытання паказала высокі ўзровень сфарміраванасці агульнавучэбных уменняў і навыкаў вучняў 1 класа, што сведчыць аб эфектыўнасці выкарыстання Буквара А. Клышкі.

Вынікі прадстаўлены ў табліцы 2 і дыяграме 2.

Табліца 2

Узровень навыку чытання ў 1“А” классе на 4 чвэрць 2014-2015 навучальнага года

№ п\п

Фамілія і імя

Узровень навыку чытання

1

Антонаў А.

Сярэдні

2

Батраева Д.

Сярэдні

3

Башлоўкін Д.

Сярэдні

4

Бялова В.

Высокі

5

Бабылёва Е.

Высокі

6

Габрыелян Г.

Высокі

7

Гаснікова М.

Высокі

8

Гарошка А.

Высокі

9

Гузаева Е.

Высокі

10

Двугрошэва М.

Сярэдні

11

Кондрацьеў Д.

Высокі

12

Констанцінаў І.

Высокі

13

Капылоў В.

Высокі

14

Міхайлава В.

Высокі

15

Міхайлава І.

Сярэдні

16

Марозава А.

Высокі

17

Падгорны І.

Высокі

18

Разін Н.

Высокі

19

Раманаў Д.

Сярэдні

20

Сініцына К.

Высокі

21

Сулейманаў Р.

Высокі

22

Сульёзнаў А.

Высокі

23

Цеплякова Ю.

Высокі

24

Фралоў Д.

Высокі

25

Шыршаева К.

Сярэдні

Дыяграма 2

Узровень навыку чытання ў 1 “А” классе на 4 чвэрць 2014-2015 навучальнага года.

Вынікі да другой главы

Такім чынам, мэта, якую мы паставілі ў пачатку даследвання: вывучыць асаблівасці навучання чытанню на беларускай мове з дапамогай сучасных беларускіх азбук, цалкам дасягнута. Аб гэтым сведчыць высокі узровень навыку чытання першакласнікаў.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Стварэнне ўпарадкаванай славянскай азбукі адносіцца да 862 г. ці 863 г. Яна была створана братамі Кірылам і Мефодзіям. Славянская азбука была была пабудавана ў асноўным на грэчаскам статутным пісьме з дабаўленнем адмысловых літараў, якія перадавалі спецыфічныя для славянаў гукі. Варта адзначыць, што ўвядзенне адмысловай азбукі для славян адыграла выключна станоўчую ролю [2].

Па-першае, славяне атрымалі хрысціянскія кнігі на роднай мове. Што прывло да таго, што богаслужэнне у славянскіх царквах вялося на роднай мове. Зразумела, што гэта спрыяла культурнаму развіццю славянскага рэгіёна.

Па-другое, з увядзеннем славянскай азбукі рэзка павялічыў шанец хуткага давучэння славянаў да культурнай сусветнай скарбніцы [2].

Азбука - першы падручнік для шасцігадовых дзяцей. Таму да яго прад'яўляюцца павышаныя патрабаванні. Ён павінен быць маляўнічым, бездакорным з пункту гледжання паліграфіі, цікавым, прывабным для дзяцей. Навучанне грамаце ў школах з беларускай мовай навучання ажыццяўляецца па Ї “Буквары” Анатоля Канстанцінавіча Клышкі [7], а ў школах з рускай мовай навучання карыстаюцца “Букваром” Сторажавай Надзеі Аляксееўны [15].

У выніку сваёй работы мы дасягнулі пастаўленых у пачатку даследвання задач: прааналізавалі метадычную, гістарычную літаратуру па дадзенай тэме; правялі опытна-даследчую работу па тэме, распрацавалі і правялі ўрокі з прымяненем “Буквара” А. Клышкі; зрабілі вынікі аб эфектыўнасці выкарыстання сучасных беларускіх азбук.

У Шамаўшыцкай КПК ДС-СШ у 1“А” класе было праведзена даследаванне: як прымяненне Буквара А. Клышкі ўплывае на тэхніку чытання навучэнцаў. Усяго ў апытанні ўдзельнічала 25 чалавек. Даследванне праводілася на пярыяд 2014-2015 навучальнага года.

Эксперыментальная праца ўключала ў сябе 3 этапы: канстатуючы, навучальны і кантрольны.

Пры рэалізацыі задач канстатуючага эксперыменту была прааналізавана псіхолага-педагагічная і метадычная літаратура па тэме даследавання; зроблены аналіз азбук для малодшых школьнікаў, праведзены назірання за эксперыментальным класам, вызначаны узровень навыку і тэхнікі чытання.

Праверка навыку чытання паказала сярэдні ўзровень сфарміраванасці агульнавучэбных уменняў і навыкаў вучняў 1 класа. Вынікі прадстаўлены ў табліцы 1 і дыяграме 1.

На этапе навучальнага эксперымента у 1«А» класе намі былі праведзены ўрокі па Буквары А. Клышкі. Канспекты ўрокаў прадстаўлены ў главе 2.2.

Кантрольны этап эксперыменту заключаўся ў праверцы эфектыўнасці выкарыстання Буквара А. Клышкі.

Праверка навыку чытання паказала высокі ўзровень сфарміраванасці агульнавучэбных уменняў і навыкаў вучняў 1 класа, што сведчыць аб эфектыўнасці выкарыстання Буквара А. Клышкі.

Вынікі прадстаўлены ў табліцы 2 і дыяграме 2.

Такім чынам мы цалкам дасягнулі пастаўленай мэты: вывучыць асаблівасці навучання чытанню на беларускай мове з дапамогай сучасных беларускіх азбук.

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1. Барташевич Г.А. Дзіцячы фальклор / сост. Г.А. Барташэвіч, В.І. Ялатаў. -- Мн.: Навука і тэхніка, 1972. -- С. 8.

2. Белазаровіч В.А. Фарміраванне беларускай нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі ў XIX -- пачатку XX ст. // Гістарыяграфія гісторыі Беларусі / Пад агульн. рэд. І.П. Крэня, А.М. Нечухрына. -- Гродна: Гродзенскі дзяржаўны універсітэт ім. Я. Купалы, 2006. -- С. 163. -- 346 с. --ISBN 985-417-858-7.

3. Бязручка А.Р. Буквар: старонка за старонкай. Мн., 2002.

4. Верашчака Г.І., Федаровіч Г.М. Развіцц? маўленчай дзейнасці першакласнікаў: метадычныя распрацоўкі да ЇБуквара. Мн., 2005.

5. Кавалеўская Н.І. Займальны матэрыял па навучанню грамаце ў 1 класе. Мн., 1993.

6. Клышка А. Букварь: страницы и уроки. Методические рекомендации // Пачатковая школа. 1999. №7.С. 2. №8. C. 5, №9. С.9. №10. С. 5. №11.С.14.

7. Клышка А.К. Буквар. - Мн.: Народная асвета, 2010. - 151 с.

8. Клышка А.Урокі пісьма ў першым класе // Пачатковая школа. 1996. №8. С. 1-4.

9. Макарэвіч А.М., Яфімава М.Б., і інш. Беларуская дзіцячая літаратура / Пад рэд. А.М. Макарэвіча, М.Б. Яфімавай -- Мн.: Вышэйшая школа, 2008. -- 688 с. -- 3500 экз. -- ISBN 978-985-06-1440-7

10. Максімук Н.М. Дыдактычныя гульні для шасцігодак. Мн., 1991.

11. Паўлоўская В.І. Мова: цікава і займальна. Мн.,1989.

12. Рублевская Людмила, Кулевский Александр, От самшитового гребешка до клавиатуры

13. Солахаў А.В. Займальна ад А да Я. Мн., 2004.

14. Старжынская Н.С. Займальны матэрыял па навучанню грамаце.Мн., 1989.

15. Сторожева Н.А. Букварь / Н.А. Сторожева. - Мінск: Народная асвета, 2010. - 168 с.

16. Хрол Н. М. Зробім урокі пісьма цікавымі // Пачатковая школа. 1998. №5. С. 24.

17. Цярэшка Я.Г. Інтэграваныя ўрокі па роднай мове ў 1 класе школ з беларускай мовай навучання // Пачатковая школа. 1992. №3 - 9, №11. - 12.

18. Шаўлоўская М.Ф. Беларуская дзіцячая літаратура: Хрэстаматыя. -- Мн., 2003.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Агульная характарыстыка размоўнага (гутарковага) стылю. Аналіз матывацыі і ступені апраўданасці выкарыстання размоўных і прастамоўных слоў у публіцыстычных тэкстах на прыкладах беларускіх перыядычных друкаваных і недрукаваных сродкаў масавай інфармацыі.

    курсовая работа [40,2 K], добавлен 27.12.2011

  • Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.

    реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011

  • Кириллица как одна из двух древних славянских азбук, легшая в основу русского и некоторых других славянских алфавитов: анализ причин появления и развития, рассмотрение прилагательных черт. Знакомство с особенностями принятия кириллической письменности.

    реферат [27,1 K], добавлен 06.09.2013

  • Кириллица - основа азбук. Название букв и их числовое значение. Реформы в русском языке и введение нового "кривописания". Разница между алфавитом и азбукой. Гласные буквы как энергетика языка. Подготовка буквы "Ё уничтожению". Отличие современного письма.

    презентация [1,3 M], добавлен 07.10.2013

  • Важні рысы заканадаўчого падстылю у кантэксце афіцыйна-справавога стылю, переважна сфера выкарыстання. Асаблівасці, уласціві для афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы: лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, жанры і фразеалогія.

    реферат [16,7 K], добавлен 22.06.2011

  • Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.

    курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Вызначэнне тыповых лексіка-граматычных сродкаў арганізацыі тэксту і лексіка-сінтаксічных канструкцый. Асаблівасці стылю тэксту і правілы выкарыстання маўленчых абарачэнняў. Прыклады магчымай інтэрферэнцыі і прыклад вызначэння некаторых яе відаў.

    контрольная работа [23,5 K], добавлен 08.10.2012

  • Прыказкі - залаты фонд народнай мовы. Тыпы антонімаў у беларускіх прыказках. Стылістычныя і функцыянальныя патэнцыі антонімаў у прыказках. Аналіз антанімічных пар, засведчаных у беларускіх прыказках. Мастацкі прыём, заснаваны на лексічнай антаніміі.

    курсовая работа [38,2 K], добавлен 02.03.2014

  • Поняття, основні вимоги та особливості організації рольової гри в навчальному процесі; її розвиваючий, навчальний та виховний аспекти. Приклади лексичних, фонетичних та орфографічних ігор, що використовуються на уроках іноземної мови в молодших класах.

    курсовая работа [43,3 K], добавлен 08.11.2013

  • Два ступені засвоєння літературної мови: правильність мови (дотримання літературних норм), та мовна майстерність (уміння дібрати зі співіснуючих варіантів найбільш точний у значеннєвому відношенні). Ненормативна та інші види некодифікованої лексики.

    контрольная работа [22,9 K], добавлен 13.10.2014

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.