Вывучэнне фанетыкі на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах
Аналіз розных праграм і падручнікаў па тэме "Вывучэнне фанетыкі". Вывучэнне галосных гукаў і літар, складу і націску, зычных гукаў і літар. Вывучэнне арфаграфічных правіл у сувязі з вывучэннем раздзела "Гукі і літары" на ўроках беларускай мовы.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 05.05.2015 |
Размер файла | 155,7 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Змест
УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1. ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ ВЫВУЧЭННЯ ТЭМЫ “ФАНЕТЫКА” НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
1.1 Аналіз праграм і падручнікаў па тэме «Вывучэнне фанетыкі»
1.2 Асаблівасці вывучэння фанетыкі на ўроках беларускай мовы
ГЛАВА 2. ПРАКТЫЧНЫ ВОПЫТ НАВУЧАННЯ ФАНЕТЫЧНЫМ ПАНЯЦЦЯМ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
2.1 Вывучэнне галосных гукаў і літар
2.2 Вывучэнне зычных гукаў і літар
2.3 Вывучэнне складу, націску
2.4. Вывучэнне арфаграфічных правіл у сувязі з вывучэннем раздзела “Гукі і літары”
ЗАКЛЮЧЭННЕ
ЛІТАРАТУРА
ДАДАТАК 1. ЗАЙМАЛЬНЫ МАТЭРЫЯЛ
ДАДАТАК 2. ІНСЦЭНІРАВАНЫ ЎРОК-ГУЛЬНЯ ПА ТЭМЕ “ГАЛОСНЫЯ І ЗЫЧНЫЯ ГУКІ І ЛІТАРЫ” (2 КЛАС)
ДАДАТАК 3. УРОК. ГУК І ЛІТАРА Ў (2 КЛАС)
ДАДАТАК 4. ГАЛОСНЫЯ ГУКІ І ЛІТАРЫ
ДАДАТАК 5. ЗЫЧНЫЯ ГУКІ І ЛІТАРЫ
ДАДАТАК 6. ПЕРАНОСЬ ПРАВІЛЬНА
Уводзіны
Улічваючы, што ў аснове звязнай вуснай мовы ляжыць правільнае вымаўленне гукаў і іх спалучэнняў, прынцыпова важным з'яўляецца выпрацоўка ў вучняў артыкуляцыйных, акцэнталагічных, фанетыка-арфаэпічных навыкаў.
Навізна вопыту заключаецца ў гібкай арганізацыі адукацыйнага працэсу, які спалучае традыцыйныя і нестандартныя формы ўрочнай і пазаўрочнай работы, а таксама нестандартныя метады педагагічнай дзейнасці.
Маўленне заўсёды лічылася асноўным паказчыкам інтэлектуальнага і духоўнага развіцця асобы, а гэта значыць, што дадзеная праблема актуальная і сёння. Лічу, што пачынаць выпрацоўку маўленчых навыкаў неабходна ўжо ў перыяд навучання грамаце. Вучням пачатковых класаў трэба засвоіць фанетычны, лексічны, сінтаксічны строй мовы, набыць такія механізмы маўлення, як успрыманне і асэнсаванне вуснага і пісьмовага тэксту. З гэтай прычыны неабходна выкарыстоўваць заданні, накіраваныя на развіццё ў дзяцей “маўленчага апарату, на пастаноўку артыкуляцыі гукаў” [14, с. 7]. На думку Г.М. Федаровіч, асобае месца тут займае “трэнаж”, які дазволіць ліквідаваць у маўленні вучняў такі істотны недахоп, як невыразная дыкцыя.
Замацаванне вывучаных правілаў па беларускай мове - неабходная ўмова іх трывалага засваення. Н.А. Жыліч ў сваёй публікацыі прапануе вучням тэксты на картках ці аркушах паперы, дзе з дзвюх літар трэба выбраць адну. У выніку тое ці іншае правіла замацоўваецца пры мінімальнай затраце часу. “Актыўнае выкарыстанне такога віду работы змяншае колькасць памылак, спрыяе развіццю арфаграфічнай пільнасці школьнікаў” [11, с. 26].
Практыка навучання беларускай мове ў школах з рускай мовай выкладання паказвае, што слых дзяцей часта недастаткова тонка ўлоўлівае спецыфічныя артыкуляцыйныя рысы беларускай мовы. Характэрныя асаб-лівасці беларускай артыкуляцыйнай базы часта памылкова лічацца вучнямі нязначным удакладненнем іх прывычнай артыкуляцыі, якія на самай справе
з'яўляюцца фундаментальнымі ў фаналагічнай сістэме мовы. Таму на ўроках трэба асабліва падкрэсліваць гэтыя адметныя асаблівасці, каб прыцягнуць да іх увагу вучняў і дабіцца глыбокага практычнага засваення фанетыка-арфаэпічнага матэрыялу. Найбольш эфектыўнымі для гэтых мэт з'яўляюцца такія метадычныя прыёмы, як апісанне артыкуляцыі, дэманстрацыя артыкуляцыйнага эталона, імітацыя артыкуляцыі ўслед за настаўнікам, чытанне скорагаворак, выкарыстанне фоназапісаў, саманазіранне пры артыкуляванні гукаў і інш. Неабходнасць трэніроўкі артыкуляцыйных органаў вынікае з заканамернасці засваення чалавекам мовы.
Навучанне другой мове трэба пачынаць з самага простага -- вучыць дзяцей успрымаць і разумець беларускую мову на слых. Сярод фактараў, якія перашкаджаюць адэкватнаму разуменню пры аўдзіраванні на другой мове, даследчыкі найперш называюць парушэнне ўспрымання гукавога комплексу, «якое аказваецца скажоным... пры несупадзенні парогаў разлічэння фа-налагічных адзінак у абедзвюх мовах» [4, с. 38], і так званае слоўнікавае веданне (А. А. Залеўская). Таму паўстаюць задачы авалодвання вучнямі вы-маўленчымі ўменнямі і засваення лексічных адзінак, што вельмі важна і для навучання гаварэнню.
У працэсе аўдзіравання (мэтанакіраванага ўспрымання тэксту на слых) у вучняў актыўна развіваецца фанематычны слых, слыхавая памяць, паколькі шасцігадовы ўзрост з'яўляецца асабліва прыдатным для авалодання фанетычным ладам мовы.
Змест школьнага курса фанетыкі вызначаецца прыродай яго аб'екта, ім з'яўляецца гук -- найдрабнейшая, элементарная адзінка мовы. Гукі ўтвараюцца пры дапамозе моўных органаў і згодна сваёй прыродзе разглядаюцца ў трох асноўных аспектах: фізіялагічным, акустычным, функцыянальным. У школьным курсе фанетыкі дадзеныя аспекты вывучэння гукаў не размежаваны: і ў тэарэтычнай частцы падручніка, і ў матэрыяле практыкаванняў гук дзеля зручнасці разглядаецца ў адзінстве сваіх уласцівасцей, што адпавядае вучэбным мэтам. Для самога настаўніка важна дакладнае ўсведамленне кожнага з гэтых аспектаў, каб, улічваючы іх асаблівасці, адбіраць тыя метады і прыемы, якія дадуць магчымасць найбольш паспяхова рашаць дыдактычныя задачы.
Авалодаць вымаўленчымі ўменнямі надзвычай важна для фарміравання навыку чытання ўслых па-беларуску.
Школьны курс роднай мовы накіроўвае настаўніка на канкрэтны змест заняткаў з вучнямі па пастаноўцы беларускага літаратурнага вымаўлення, патрабуе, каб ён пастаянна праводзіў карэкцыю і ўдасканаленне вымаўлення. “Навучаць роднай мове - гэта значыць сістэматычна і паслядоўна дапамагаць школьнікам авалодаць фанетыкай, лексікай і граматыкай, літаратурным вымаўленнем і правапісам, выяўленчымі сродкамі і стылістычнай разнастайнасцю мовы” [28, с. 3].
Мэта навуковага даследавання - выявіць і апісаць метадычныя прыёмы работы па фанетыцы на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах.
Для рэалізацыі пастаўленай мэты вырашаліся наступныя задачы:
- вывучыць і прааналізаваць педагагічную і метадычную літаратуру;
- выявіць і апісаць найбольш эфектыўныя прыёмы работы над гукамі і літарамі;
- фарміраваць і ўдасканальваць прыемы фанетычнага, арфаэпічнага разбору слова;
- ствараць аснову для засваення беларускай арфаграфіі і граматыкі;
- дапамагаць авалодаць правільным вымаўленнем, сродкамі выразнасці вуснай мовы.
Пры напісанні даследавання выкарыстоўваліся наступныя метады:
1. Метад назірання за вучэбным працэсам.
2. Вывучэнне і аналіз вучэбна-метадычнай літаратуры.
3. Вывучэнне, аналіз і абагульненне вопыту (масавага і перадавога).
Глава 1. Тэарэтычныя аспекты вывучэння тэмы “Фанетыка” на ўроках беларускай мовы
Раздзел “Гукі і літары” з'яўляецца адным з асноўных у праграме пачатковай школы.
Асноўныя веды, уменні і навыкі, якія вызначаюцца ў раздзеле “Гукі і літары”, школьнікі набываюць у першым класе. Тут яны атрымліваюць неабходныя звесткі пра гукі роднай мовы: вучацца успрымаць на слых і правільна вымаўляць, адрозніваць галосныя ад зычных, усведамляць ролю галосных у падзеле слоў на склады і для пераносу, вызначаць розніцу паміж цвёрдымі і мяккімі зычнымі, абазначаць мяккасць зычных на пісьме. Першакласнікі засвойваюць таксама вымаўленне і напісанне слоў з гукамі дж, дз і ц, правапіс ў пасля галосных, напісанне галосных пасля зацвярдзелых зычных, вучацца вызначаць націск у словах, знаёмяцца з правапісам галосных о, э - а.
Вывучэнне раздзела “Гукі і літары” ў першым класе абапіраецца на гука-літарны аналіз. Настаўнік узнаўляе фанетыка-артыкуляцыйныя характарыстыкі гука; у займальнай форме знаёміць вучняў з новай літарай, устанаўлівае трывалыя сувязі паміж графічным і гукавым вобразамі праз разглядванне і абмеркаванне асацыятыўнага малюнка (апостраф, які мірыць задзіраў на стар. 48, літара г, якая бачыць у люстры сваю крыху змененую выяву на стар.50 і г.д.). Галоўная задача настаўніка - навучыць дзяцей успрымаць на слых, правільна вымаўляць яго і дакладна абазначаць на пісьме, не дапускаючы пры гэтым пропускаў, перастаноўкі або замены літар.
У першым класе вучні павінны ўбачыць, што паміж вымаўленнем і напісаннем часам не бывае адпаведнасці. У сувязі з падзелам зычных на цвёрдыя і мяккія ёсць магчымасць зрабіць важны вывад аб тым, што літар у слове можа быць больш, чым гукаў. Першакласнікам трэба паказаць, што парныя па звонкасці-глухасці зычныя на канцы слоў вымаўляюцца аднолькава, хоць на пісьме абазначаюцца рознымі літарамі. Мы вымаўляем “берах”, “лотка”, а пішам бераг, лодка. Словы такога тыпу сустракаюцца даволі часта, і не варта “хаваць” ад вучняў разыходжанне паміж вымаўленнем і напісаннем (правапіс звонкіх і глухіх на канцы і ў сярэдзіне слоў засвойваецца ў другім класе ў сувязі з вывучэннем марфалагічнай будовы слова).
Адрозненне гука і літары трэба будаваць на ўменні раскласці на гукі ўспрынятае на слых слова, супаставіць пачутае слова з яго напісаннем і ўстанавіць суадноснасць гукавога і літарнага складу.
Праграма другога класа прадугледжвае далейшае развіццё навыкаў складовага і гука-літарнага аналізу, выпрацоўку ўмення правільна абазначаць мяккасць зычных, адрозніваць звонкія і глухія зычныя, правільна пісаць іх у словах. Новымі тут з'яўляюцца такія тэмы, як пераход е, ё ў я ў першым складзе перад націскам, раздзяляльныя знакі, падоўжаныя зычныя і абазначэнне іх на пісьме.
У трэцім класе новыя фанетычныя паняцці не ўводзяцца, але гэта не значыць, што вывучэнне раздзела “Гукі і літары” на гэтым спыняецца. Тут на больш складаным матэрыяле вядзецца работа аналітыка-сінтэтычнага характару, накіраваная на разуменне гукавой сістэмы мовы.
На ўроках граматыкі і правапісу ў трэцім класе, як і раней, звяртаецца ўвага на правільнае вымаўленне слова, уменне дзяліць яго на склады і для пераносу, на адрозненне зычных па цвёрдасці-мяккасці і глухасці-звонкасці. К гэтаму часу дзеці ўжо будуць ведаць асноўныя выпадкі разыходжання паміж вымаўленнем і напісаннем, пазнаёмяцца з абазначэннем гукаў і іх спалучэнняў на пісьме (гукі і літары дж, дз, літары і, я, е, ё, ю), засвояць некаторыя словы-выключэнні з правілаў пра аканне і яканне. Гэта дазволіць сістэматычна займацца на ўроках гука-літарным аналізам.
На пачатку трэцяга года навучання выдзяляюцца спецыяльныя ўрокі на паўтарэнне раздзела “Гукі і літары”. Асаблівая ўвага звяртаецца на паўтарэнне й, ў, мяккага знака і апострафа, зацвярдзелых і падоўжаных зычных, правапісу галосных о, э - а, е, ё - я. Прычым паўтарэнне нельга зводзіць толькі да аднаўлення ў памяці дзяцей таго, што яны ведалі з папярэдніх класаў. Уся работа праводзіцца ў цеснай сувязі з узбагачэннем слоўніка вучняў, з пашырэннем іх ведаў. Праграмай, у прыватнасці, прадугледжваецца, што пасля паўтарэння пераходу е, ё ў я ў двухскладовых словах вучні павінны пазнаёміцца з правапісам е, я ў трох- і шматскладовых словах і ўсвядоміць, што асноўнае правіла (“У першым складзе перад націскам е, ё пераходзіць у я”) дзейнічае пры напісанні ўсіх беларускіх слоў. Важна паказаць трэцякласнікам, што ва ўсіх ненаціскных складах, апрача першага склада перад націскам, пішацца е: леснікі', песняры', во'сень, ве'цер, во'зера.
Пры вывучэнні марфалогіі ў другім і трэцім класах неабходна пераканаць вучняў, што напісанне слова знаходзіцца часта ў непасрэднай сувязі з яго гукавым складам. Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў, напрыклад, залежыць ад цвёрдасці або мяккасці апошняга зычнага асновы. У засваенні правапісу канчаткаў дапаможа таксама ўменне вызначаць націск у слове, супастаўленне ненаціскнога канчатка з націскным, аналогія паміж іх вымаўленнем і напісаннем.
На працягу ўсяго пачатковага навучання настаўнік працуе над тым, каб вучні авалодалі нормамі беларускага літаратурнага вымаўлення і засвоілі асноўныя правілы арфаграфіі.
Раздзел “Гукі і літары”, вызначаны праграмай пачатковых класаў, адпавядае такім раздзелам навуковага мовазнаўства, як “фанетыка” (вучэнне аб гуках мовы), “Арфаэпія” (правільнае літаратурнае вымаўленне), “Графіка” (сістэма знакаў, якімі карыстаюцца для пісьмовага абазначэння гукаў) і “Арфаграфія” (сістэма правілаў, якая служыць для аднастайнага напісання слоў).
1.1 Аналіз праграм і падручнікаў па тэме “Вывучэнне фанетыкі”
беларускі мова гук правіла
У школьнай праграме шмат увагі ўдзяляецца фанетыка-графічным звесткам. Гэта зразумела: першаасновай мовы з'яўляецца яе вусная разнавіднасць. Сувязь паміж гэтымі раздзеламі відавочная: у кожнага носьбіта мовы на пэўным этапе ўзнікае неабходнасць выкарыстання мовы ў вуснай альбо пісьмовай форме. Пры знаёмстве з новым раздзелам тэрміны “фанетыка” і “графіка” пажадана ўводзіць паралельна, засяроджваючы ўвагу вучняў на галоўным - адрозненні паміж гукам і літарай. Фанетыка - раздзел навукі пра мову, у якім вывучаюцца гукі (ад грэч. phone - гук). Апрача вуснай мовы, мы карыстаемся яе пісьмовай разнавіднасцю (ліст, даклад, шматлікія надпісы). Пісьмовую мову мы фіксуем з дапамогай літар.
Пры вывучэнні фанетыкі на ўроках мовы настаўнік вырашае наступныя адукацыйна-выхаваўчыя задачы:
- прывесці ў сістэму веды вучняў пра гукавы лад беларускай мовы;
- фарміраваць і ўдасканальваць прыёмы фанетычнага разбору слова;
- развіваць моўны слых вучняў, г.зн. здольнасць адрозніваць гукі мовы;
- дапамагаць авалодаць правільным вымаўленнем, сродкамі выразнасці вуснай мовы;
- навучыць успрымаць на слых і разумець беларускую мову;
- узбагачаць і актывізаваць слоўнікавы запас.
У рускамоўных школах ў 2 класе на ўроках беларускай мовы выпрацоўваюцца наступныя ўменні і навыкі:
- фарміраванне правільнага ўспрымання і разумення беларускай мовы на слых (аўдзіраванне);
- выпрацоўка ўмення ўспрымаць інфармацыю цалкам і вылучаць асобныя факты паведамлення, суадносіць ход развіцця падзей з малюнкавым радам, запамінаць паслядоўнасць у развіцці падзей, дыферэнцыраваць новае і вядомае, выхоўваць актыўную слухацкую пазіцыю;
- практыкаваць ва ўспрыманні тэкстаў на слых;
- фарміраванне першапачатковых навыкаў чытання: паскладовае чытанне асобных слоў і сказаў, у тым ліку слоў з графічнымі (апостраф, і), фанетыка-арфаэпічнымі ([г], [ч], [ў], [ц'], [р], [дз'], [дж]) асаблівасцямі беларускай мовы.
- фарміраванне элементарных маўленчых уменняў: выпрацоўка вымаўленчых навыкаў пры артыкуляцыі гукаў [г], [ч], [ў], [ц?], [р], [ дз?], [дж].
- дапамагчы авалодаць графічнай сістэмай беларускай мовы;
- выхоўваць актыўную слухацкую пазіцыю.
Правільнае вымаўленне гука дасягаецца дзякуючы добрай рухавасці і дыферэнцыраванай рабоце артыкуляцыйнага апарату. Работа па развіцці асноўных рухаў і пэўнага становішча органаў артыкуляцыйнага апарату праводзіцца ў форме артыкуляцыйнай гімнастыкі. Комплексы практыкаванняў для падрыхтоўкі артыкуляцыйнага апарату дзіцяці да правільнага вымаўлення гукаў распрацаваны М.Ф. Фамічовай [36, с. 56].
Для падрыхтоўкі артыкуляцыйнага апарату да вымаўлення гука і для ўдакладнення яго вымаўлення падбіраюцца гульні, накіраваныя на замацаванне артыкуляцыйных рухаў, а таксама на выпрацоўку і ўдакладненне гукаў. Шырока выкарыстоўваюцца гульні з гукаперайманнямі жывёл і розных гучальных прадметаў.
Вымаўленне цвёрдых гукаў [р], [ч], спалучэння гука [шч] у беларускай мове. Вымаўленне шчыліннага гука [г, г?] у беларускай мове і выбухнога [г, г?] у рускай мове (параўнаем: руск. гриб - бел. грыб, руск. гимн - бел. гімн)
Вымаўленне мяккага гука [ц']. Распазнаванне на слых гука [ў] у словах. Вымаўленне гука [ў] асобна і ў словах. Напісанне літары ў і слоў з ёй. Параўнанне рускіх і беларускіх слоў, якія адрозніваюцца літарамі л і ў, в і ў.
Знаёмства з гукамі, якія абазначаюцца дзвюма літарамі. Трэніроўка правільнага вымаўлення злітных афрыкатаў [дз'] і [дж]. Афрыката вымаўляецца як адзін гук і заўсёды цвёрдая: [дж]ала, ура[дж] ай, даж[дж]ы. Афрыката [дз'] мяккая і вымаўляецца як адзін гук: [дз'] ень, гля[дз'] ець. Напісанне слоў са спалучэннямі літар дз і дж. Слуханне і чытанне вершаў з частым паўтарэннем гэтых гукаў.
Работа над усімі гукамі роднай мовы вядзецца ў пэўнай паслядоўнасці:
1) падрыхтоўка органаў артыкуляцыйнага апарату;
2) удакладненне вымаўлення ізаляванага гука (або ў складах) і ўменне вылучаць гэты гук сярод іншых;
3) замацаванне правільнага вымаўлення гука ў словах;
4) замацаванне правільнага вымаўлення гука ў фразавым маўленні [21, с. 142-143].
На тэму «Гукі і літары» у 2 класе ў рускамоўных школах праграмай выдзелена 44 гадзіны.
Вывучаюцца такія тэмы: «Гукі і літары. Галосныя і зычныя гукі. Абазначэнне гукаў на пісьме літарамі. Беларускі алфавіт.
Склад падзел слоў на склады. Правілы пераносу слоў.
Націск. Вызначэнне націскных складоў.
Галосныя гукі і літары. Вымаўленне галосных гукаў [о], [э] - [а]. Правапіс слоў з літарамі о, э - а. Правапіс слоў з літарамі е, ё - я.
Цвёрдыя і мяккія зычныя. Абазначэнне мяккасці зычных літарамі е, ё, і, ю, я і ь. Вымаўленне і напісанне слоў з д - дз', т - ц'. Няпарныя цвёрдыя гукі, правапіс слоў з імі.
Звонкія і глухія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме. Правапіс слоў з парнымі зычнымі гукамі.
Напісанне слоў з падоўжанымі зычнымі.
Раздзяляльныя знакі - ` і ь.
Напісанне слоў з ў.
Напісанне вялікай літары ў імёнах і прозвішчах людзей, назвах краін, гарадоў і вёсак, клічках жывёл.
У беларускамоўных школах у 2 класе на вывучэнне тэмы «Гукі і літары» выдзяляюцца 54 гадзіны (тэмы такія ж, як і па праграме рускамоўнай школы).
У 3 і 4 класах паўтараюцца такія тэмы:« Гукі і літары. Алфавіт. Галосныя гукі пасля цвёрдых зычных, іх абазначэнне на пісьме. Галосныя гукі пасля мяккіх зычных, іх абазначэнне на пісьме. Звонкія і глухія зычныя гукі, іх абазначэнне на пісьме. Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі. Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме. Напісанне слоў з ў, падоўжанымі зычнымі гукамі і раздзяляльнымі знакамі».
Фарміраванне фанетыка-арфаэпічных навыкаў Ї працэс засваення вучнямі норм літаратурнага вымаўлення. Для гэтага выкарыстоўваюцца такія метадычныя прыёмы, як аналітычная гутарка пра асаблівасці вымаўлення ў комплексе з дэманстрацыяй маўленчага ўзору, чытанне арфаэпічных табліц, паслядоўны кантроль і выпраўленне арфаэпічных памылак, маўленчая гімнастыка і інш. Вопыт паказвае, што пры выпраўленні арфаэпічных памылак настаўніку зусім не абавязкова перарываць выказванне вучня. Часам дастаткова пры няправільным вымаўленні прапанаваць узор, як вучань адразу ўсведамляе сваю памылку і выпраўляе яе [21, с. 67].
У авалоданні нормамі літаратурнага вымаўлення вялікае значэнне надаецца ўдасканаленню ў вучняў акцэнталагічных навыкаў - навыкаў у правільнай пастаноўцы націску. Найбольш эфектыўнымі метадычнымі прыёмамі лічацца наступныя: вызначэнне націскнога склада на слых, параўнанне націскаў ў беларускай і рускай мовах, пераклад слоў з рускай мовы на беларускую, гульня «Пакліч слова» (вучням прапануецца паклікаць слова, мацней за іншыя вымаўляючы націскны склад), выпраўленне акцэнталагічных недахопаў, чытанне акцэнтуяванага тэксту (у спецыяльна адабраным тэксце абазначаны націск) і інш. [19, с. 29-30]
Нормы літаратурнага вымаўлення ў школах з рускай мовай засвойваюцца і ў сувязі з вывучэннем адпаведных фанетычных з'яў на ўроках беларускай мовы і чытання. Выпрацоўка ж навыкаў літаратурнага вымаўлення рускай мовы пачынаецца ў букварны перыяд -- з выдзялення і засваення гука -- і працягваецца на ўроках граматыкі і правапісу, на ўроках чытання, матэматыкі і іншых прадметаў, а таксама ў працэсе правядзення пазакласных мерапрыемстваў і дома большасць бацькоў размаўляюць на рускай мове.
У раннім дзяцінстве будучыя школьнікі засвойваюць амаль усе дыялектычныя рысы народнай гаворкі. Таму ў такой складанай сітуацыі поспех у працы над арфаэпічнымі навыкамі беларускай мовы будзе забяспечаны ў тым выпадку, калі настаўнік дэталёва вывучыць асаблівасці мясцовай гаворкі і будзе сістэматычна сачыць за правільнасцю мовы школьнікаў, ён будзе прывучаць іх свядома ставіцца да сваёй уласнай мовы і мовы таварышаў з улікам яе адпаведнасцяў літаратурным нормам.
Прааналізуем вывучэнне тэмы «Гукі і літары» па падручніку Т.М. Валынец і [інш.] «Беларуская мова 2 клас» [5].
№ |
Тэма |
Задачы |
Практыкаванні |
|
1 |
Гук як элемент вуснай мовы |
Развіваць уменне чуць і правільна вымаўляць гукі, з якіх складаецца слова |
Практ. 78. Прачытайце. З якіх гукаў складаюцца словы. Практ. 80. Назавіце ўсе гукі ў выдзеленых словах. |
|
2 |
Абазначэнне на пісьме гукаў літарамі |
Вучыць правільна вымаўляць гукі, называць літары алфавіта |
Практ. 87. Прачытайце загадку і адгадайце яе. Колькі гукаў у выдзеленым слове? А колькі ў ім літар? Практ. 95. Запішыце адгадку да загадкі. Падкрэсліце ў адгадцы літару, якая не абазначае гука. |
|
3 |
Алфавіт |
Паказаць практычнае значэнне алфавіта; вучыць размяшчаць словы ў алфавітным парадку; даць уяўленне пра школьны арфаграфічны слоўнік; фарміраваць уменне карыстацца ім |
Практ. 91. Прачытайце верш. Якія зычныя гукі часта паўтараюцца ў ім? Практ. 104. Прачытайце. Запішыце словы ў алфавітным парадку. |
|
4 |
Галосныя гукі і літары |
Вучыць вызначаць галосныя гукі сярод іншых гукаў мовы; паказаць адрозненне паміж галоснымі гукамі і літарамі, якія іх абазначаюць |
Практ. 126 Змяніце словы па ўзоры. Запішыце пары слоў, пастаўце націск. Падкрэсліце галосныя літары ў першых складах. |
|
5 |
Націск у слове |
Развіваць уменне правільна ставіць націск у слове, вызначаць націскныя і ненаціскныя склады; паказаць ролю націску ў мове |
Практ. 117. Прачытайце. Назавіце націскныя і ненаціскныя склады ў выдзеленых словах. |
|
6 |
Зычныя гукі і лі-тары |
Вучыць вызначаць зычныя гукі па іх акустыка-артыкуляцыйных прыметах; развіваць уменне праводзіць гука-літарны аналіз слоў |
Практ. 143. Прачытайце. Назавіце спачатку словы з цвёрдымі зычнымі гукамі на канцы, потым - з мяккімі. |
|
7 |
Звонкія і глухія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме |
Вучыць адрозніваць звонкія і глухія гукі на слых, правільна будаваць сказы (адказы на пытанні) |
Практ. 165. Прачытайце словы. Які ў іх першы гук : звонкі ці глухі? Падбярыце словы з парнымі глухімі зычнымі. |
|
8 |
Цвёрдыя і мяккія зычныя |
Адпрацоўваць уменне правільна падбіраць праверачныя словы да слоў з парнымі звонкімі і глухімі зычнымі |
Практ. 149. У якіх словах патрэбны ь. Практ. 145. Прачытайце, правільна вымаўляйце гук [р]. Спішыце сказ, падкрэсліце выдзеленыя літары. |
|
9 |
Зычныя [т], [ц]. Правапіс слоў з імі |
Фарміраваць навык правільна перадаваць на пісьме цвёрдасць -- мяккасць зычных гукаў [т], [ц'] |
Практ. 192. Прачытайце словы. Якія літары пішуцца пасля т, якія - пасля ц? |
|
10 |
Зычныя [д], [дз']. Правапіс слоўз імі |
Развіваць уменне адрозніваць на слых цвёрдыя і мяккія зычныя гукі, правільна перадаваць іх на пісьме |
Практ. 189. Прачытайце верш. Якія літары трэба пісаць у словах: д ці дз? Чаму? Практ. 190. Прачытайце прыказкі. Спішыце, устаўляючы д або дз. |
|
11 |
Няпарныя цвёрдыя зычныя |
Фарміраваць уяўленне пра няпарныя цвёрдыя зычныя, навык правапісу слоў з гэтымі зычнымі |
Практ. 31. Спішыце. Падкрэсліце словы з літарай ч. З якім гукам “сябруе” [ч]? Практ. 34. Спішыце выдзеленыя словы. Падкрэсліце літары р і ч. |
|
12 |
Падоўжаныя зычныя |
Фарміраваць фанематычны слых; развіваць уменне перадаваць на пісьме падоўжанае вымаўленне зычных |
Практ. 203. Прачытайце словы, у якіх прапушчаны літары жж, лл або цц. Вусна перакладзіце іх на рускую мову. |
Фанетычныя практыкаванні выкарыстоўваюцца не толькі пры вывучэнні фанетыкі, але і пры вырашэнні арфаграфічных, словаўтваральных і іншых задач. Гэта надзвычай актывізуе ўвагу вучняў да гукавой формы слова, да вуснага выказвання, садзейнічае развіццю маўленчага слыху.
Паколькі пры вывучэнні фанетыкі прадметам назірання з'яўляецца гукавы бок мовы, вядучае месца на занятках па фанетыцы належыць вусным практыкаванням [11, с. 26]. Любое слова, любы гук, які аналізуецца з пункту гледжання фанетыкі, павінен быць вымаўлены самім вучнем. Элементу самастойнасці ў фанетычнай рабоце неабходна прытрымлівацца і ў далейшым. Як адзначаў Л. В. Шчэрба, усе заняткі па фанетыцы ў школе «павінны быць зведзены да назірання саміх вучняў пад кіраўніцтвам настаўніка, над уласнай іх мовай» [3, с. 78].
Пры выкананні практыкаванняў фанетычнага характару вельмі важна, каб работа вучняў не была зведзена да механічнага супастаўлення гукаў і літар, вызначэння колькасці адных і другіх, а давала магчымасць спасцігаць моўную з'яву ў той ступені яе складанасці, якая адпавядала б узросту і падрыхтаванасці вучняў.
Фанетычныя практыкаванні можна групаваць па-рознаму. Калі ў аснову класіфікацыі пакласці характар навучальнай дзейнасці вучняў, то ёсць падставы выдзеліць аналітычныя і рэпрадуктыўныя практыкаванні. Аналітычныя практыкаванні - гэта практыкаванні на назіранне, пасіўнае і актыўнае. Пасіўнае мае месца там, дзе пэўная з'ява фанетыкі падказваецца, растлумачваецца настаўнікам або ў падручніку. Каментарыі настаўніка складаюць аснову пасіўных назіранняў.
Актыўныя назіранні вучняў пачынаюцца з моманту, калі трэба самастойна што-небудзь зрабіць, аперыруючы пэўнымі словамі. Заданні нешматлікія, асноўныя іх тыпы:
- назваць гукі ў выдзеленых словах (практ.87, практ. 98);
- вызначыць, якімі гукамі адрозніваюцца пэўныя словы (практ. 78,
практ. 82);
- параўнаць колькасны састаў гукаў і літар у прапанаваных словах (практ. 87, практ. 95);
- змяніць слова па ўзоры (практ. 187: сад - у садзе, іду - ідзе і інш.);
У школе рэдка праводзяцца практыкаванні на назіранне за артыкуляцыяй гукаў. Зварот жа да яе дазваляе асэнсаваць, а не механічна запомніць адрозненне ўсіх галосных гукаў ад зычных. Звонкіх зычных ад глухіх, мяккіх ад цвёрдых. Назіраючы за артыкуляцыяй, дзеці змогуць свядома дыферэнцыраваць блізкія па рабоце моўных органаў гукі ( [о] -[ у], [д] - [н], [ш] - [с] і г.д.). Падобныя практыкаванні па фанетыцы асабліва мэтазгодны ў 2 класе школы з рускай мовай навучання, калі ўзнікае патрэба параўнаць пэўныя гукі дзвюх моў.
Вывучэнне беларускай мовы ў 2 класе з'яўляецца асновай для паспяховага засваення ўсяго школьнага курса беларускай мовы і тых прадметаў, якія на ёй выкладаюцца. На працягу навучальнага года другакласнікі набываюць першасныя веды пра фанетычную, графічную і арфаграфічную сістэмы беларускай мовы, авалодваюць арфаэпічнымі ўменнямі, пашыраюць слоўнікавы запас. Засваенне моўных ведаў адбываецца праз сістэматычную ўзаемазвязаную працу па фарміраванню маўлення і развіцця ўсіх відаў маўленчай дзейнасці. Павелічэнне колькасці гадзін дае магчымасць настаўніку засяродзіць больш увагі на азнаямленні вучняў са спецыфічнымі асаблівасцямі беларускай мовы (напрыклад, у раздзеле “Уступны курс” гэта наступныя тэмы: гук і літара ў; вымаўленне спалучэння гукаў [шч]; гукі [дз], [дж] і іх абазначэнне на пісьме), папярэдзіць у школьнікаў узнікненне інтэрферэнцыйных памылак (напрыклад, у раздзеле “Гукі і літары” пры вывучэнні тэм: “Галосныя і зычныя гукі”, “Абазначэнне гукаў на пісьме літарамі”, “Беларускі алфавіт”, “Склад. Падзел слоў на склады” і г.д.), выдзеліць дадатковы час на абагульненне і сістэматызацыю ведаў па некаторых тэмах. Акрамя таго, павелічэнне вучэбнага часу дазваляе арганізаваць розныя віды маўленчай дзейнасці не толькі як адзін з этапаў урока, а нават выдзеліць асобныя ўрокі развіцця вуснага і пісьмовага маўлення.
Аналіз аб'ёму вучэбнага матэрыялу, прадстаўленага ў падручніку ў раздзеле “Уступны моўны курс”, сведчыць аб дастатковай колькасці практыкаванняў, неабходнай для выкарыстання на працягу ўрока і вырашэння адукацыйных задач. Аднак пры вывучэнні асобных тэм з раздзелу “Гукі і літары” для замацавання і ўдасканальвання ведаў і ўменняў вучняў патрабуецца дадатковы практычны матэрыял. Змест практычнага матэрыялу падабраны аналагічна зместу практыкаванняў падручніка.
1.2 Асаблівасці вывучэння фанетыкі на ўроках беларускай мовы
Вядома, што родная вусная мова засвойваецца ў працэсе актыўнага пошуку дзецьмі моўных заканамернасцей на аснове вопыту і аналізу мовы дарослага і ўласнай творчай дзейнасці. Напачатку другая мова засвойваецца таксама, як і першая: вопыт і арыенціровачная дзейнасць у маўленчай плыні прыводзяць у рэшце рэшт да фарміравання моўных абагульненняў і гатоўнасці да засваення выпрацаваных у грамадстве нормаў вуснай мовы. Але з тым, калі дзіця пачынае чытаць тэкст, пісьмовая мова аказвае дамінуючы ўплыў на засваенне вуснай. Адбываецца ўзаемаўплыў вуснай мовы на пісьмовую і пісьмовай на вусную. Фактычна вуснай мовай вучні працягваюць авалодваць на аснове пісьмовай і з яе дапамогай. Калі ў дапісьмовы перыяд дзеці вымаўляюць словы снег [с'н'эх], з'явы [з'йавы], песні [п'эс'н'і], свята [с'в'ата] і на першым часе ў пісьме перадаюць гэта графічна як сьнег, зьявы, песьні, сьвята, то ў працэсе авалодання чытаннем арфаэпічна правільнае вымаўленне, звязанае, напрыклад, з перадачай асіміляцыйнай мяккасці, паступова знікае і ўступае месца вымаўленню па прынцыпе «вымаўляем, як напісана». Такая з'ява характэрная не толькі для засваення асіміляцыйнай мяккасці, але і для перадачы вымаўлення кансанантных спалучэнняў [зж], [зш], [сш], [здж], [зч], [сч], [жч], [дч], [тч], [шс], [жс], [тц], [дц] і інш. [8, с. 45].
Такім чынам, калі пры авалоданні роднай мовай яе пісьмовая форма засвойваецца пры супастаўленні з ужо засвоенай вуснай формай (Л. П. Федарэнка), авалоданне беларускай мовай як другой ідзе некалькі іншым шляхам: вусная мова спачатку засвойваецца натуральным чынам (па схеме засваення роднай), а затым карэкціруецца на аснове пісьмовай. Графічны вобраз слова пачынае пераважаць у свядомасці дзіцяці і істотна ўплываць на фарміраванне вымаўленчых здольнасцей. Назавём гэтую заканамернасць узаемаўплыў пісьмовай і вуснай мовы пры фарміраванні маўленчых навыкаў [5, с. 34].
Варта заўважыць, што беларуская мова дарослых людзей, засвоеная ў натуральным маўленчым асяроддзі (родная мова), і мова, засвоеная ў працэсе спецыяльнага навучання па-за ўплывам жывой беларускай мовы, адрозніваюцца тым, што ў другім выпадку вусная мова ёсць адбітак мовы пісьмовай [12, с. 56].
Названая заканамернасць вымушае перагледзець як змест, так і тэхналогію навучання фанетыцы ў школе з рускай мовай выкладання: засваенне вуснай мовы на аснове пісьмовай можа садзейнічаць больш хуткаму і якаснаму авалоданню літаратурнымі нормамі, а таксама спрыяць выпрацоўцы арфаграфічных здольнасцей на аснове ўсведамлення школьнікамі законаў беларускага пісьма.
Для знаёмства з зацвярдзелымі зычнымі можна выкарыстаць запісаныя на дошцы або ў табліцы словы чыжык, шэсць, рабіна, цэлы, дажджы (літары, якія абазначаюць зацвярдзелыя зычныя, варта выдзеліць асобным колерам). Чытаючы словы ўголас, дзеці вызначаюць, што зычныя ж, ч, ш, р, ц, дж вымаўляюцца цвёрда (тэрмін «зацвярдзелыя зычныя» паведамляе настаўнік).
Пазнаёміўшы другакласнікаў з зацвярдзелымі зычнымі, настаўнік пераключае іх увагу на правапіс галосных пасля зацвярдзелых. 3 гэтай мэтай можна запісаць на дошцы і ў сшытках некалькі слоў (чарніліца, жывёла, ураджай, дрэва, пчолы, рака, шчупак) і паказаць, што іх напісанне не разыходзіцца з вымаўленнем. Дзеці назавуць, а потым падкрэсляць галосныя літары, якія пішуцца пасля зацвярдзелых зычных. Такім чынам, клас будзе падведзены да адказу на пытанне: «Якія галосныя пішуцца пасля зацвярдзелых зычных?»
Пераход е, ё ў я (яканне) таксама вывучаецца ў другім класе. Настаўніку трэба помніць, што гэта не што іншае, як разнавіднасць акання. Калі о, э пасля цвёрдых зычных пераходзяць у а ва ўсіх ненаціскных складах, то ў становішчы пасля мяккіх зычных пераход э, о ў а назіраецца толькі ў першым пераднаціскным складзе (след -- сляды, лёд -- лядок, зялёны, вясёлы).
Вывучэнне правапісу е, ё -- я грунтуецца на ўменні вызначаць націск і дзяліць словы на склады. Калі дзеці ўмеюць выдзяляць націскны склад і склад перад націскам (напачатку мэтазгодна браць толькі двухскладовыя словы), то можна лічыць, што асноўнае правіла аб пераходзе е, ё ў я яны засвояць.
Перш чым прыступіць да вывучэння новага матэрыялу, у абавязковым парадку трэба паўтарыць пераход о, э ў а пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных. Гэта дапаможа ўспомніць сутнасць самой фанетычнай з'явы.
Для назірання можна прапанаваць словы тыпу зе?млі-- зямл?я, ве?рбы -- вярба?, вёслы -- вясло?. Вызначыўшы націскныя склады ў словах зямля, вярба, вясло, трэба звярнуць увагу на склад перад націскам (перад націскам пішацца я). На аснове гэтага робіцца вывад, якім у далейшым дзеці будуць кіравацца пры напісанні не толькі двух-, але і шматскладовых слоў.
Бадай самым складаным для вучняў пачатковых класаў з'яўляецца засваенне правапісу е, я ў трох- і чатырохскладовых словах, а таксама ў словах тыпу восень, вецер, поўдзень, дзе літара е пішацца пасля націску. Тлумачэнне тэмы можна правесці на аснове аналізу слоў лес, ляснік, леснікі, землі, зямля, земляны. Вучні падзеляць іх на склады, вызначаць націск і растлумачаць, чаму ў словах ляснік, зямля е перайшло ў я (першы склад перад націскам). У словах леснікі, земляны па тры склады, націск на апошнім складзе; у складах лес-, зем- пішацца е, бо гэта не першы, а другі склад перад націскам (тут дарэчы абазначыць пераднаціскныя склады лічбамі):
1 2 1
ляс-нік, лес-ні-кі, зям-ля.
Аднак праведзенага назірання недастаткова. Каб падвесці вучняў да вываду правіла, трэба прааналізаваць словы тыпу поезд, лагер, возера, у якіх літара е пішацца пасля націску. Цяпер можна падагульніць назіранні:
-- У якім складзе перад націскам е, ё пераходзяць у я?
-- Якая літара пішацца ў іншых ненаціскных складах?
Дзеці зробяць вывад, што галосныя е, ё пераходзяць у я толькі ў першым складзе перад націскам. У іншых ненаціскных складах трэба пісаць е.
Для замацавання вываду варта прапанаваць наступныя заданні:
а) растлумачыць напісанне выдзеленых галосных (тэкст павінен быць насычаны патрэбнымі арфаграмамі);
б) падабраць і запісаць аднакарэнныя словы з вызначэннем націску ў іх (звер -- звярок, звярынец; спевы -- спяваць, спевакі);
в) паставіць і запісаць назоўнікі ў множным ліку (цясляр -- цесляры, зямляк -- землякі);
г) спісаць і ўставіць прапушчаныя літары і г. д.
Як вядома, словы іншамоўнага паходжання тыпу герой, медаль, калектыў не падпарадкоўваюцца беларускаму правапісу: літара е ў іх захоўваецца і ў першым складзе перад націскам.
Асаблівую ўвагу на ўроках беларускай мовы неабходна ўдзяліць і акцэнталагічным нормам беларускай мовы. У рускай і беларускай мовах існуе даволі вялікая колькасць слоў, якая адрозніваецца націскамі і гэта абумоўлівае шмат акцэнталагічных памылак: бел. чатырна?ццаць (руск. четы?рнадцать), бел. худзе?нькі (руск. ху?денький), бел. пле?сці (руск. плести?), бел. аку?нь (руск. о'кунь) і іншыя.
У вуснай мове школьнікаў вельмі часта бываюць памылкі. Дзеці могуць сказаць: «таварышы?» замест «тава?рышы», «мага?зін» замест «магазі?н», «сака?вік» замест «сакаві?к», «ста?ры» замест «стары?», «на Беларусі?» замест «на Белару?сі» і г. д.
Уменне правільна вызначаць націск у слове мае вялікае практычнае значэнне: у беларускай мове непасрэдна ад націску залежыць правапіс галосных у коранях слоў, суфіксах, а таксама правапіс канчаткаў назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў і г. д.
Такім чынам, захаванне нормаў літаратурнага вымаўлення слоў (націску, правільнага вымаўлення гукаў) -- адно з асноўных патрабаванняў да вуснай мовы. Настаўніку трэба ўважліва ставіцца да вымаўлення вучнямі асобных слоў (пры чытанні, вусных адказах, у гутарцы) і выпраўляць іх памылкі.
Глава 2. Практычны вопыт навучання фанетычным паняццям на ўроках беларускай мовы
Паколькі прадметам назірання на ўроках фанетыкі з'яўляецца знешняя, гукавая абалонка слоў, то значнае месца на занятках павінны заняць вусныя практыкаванні. Паслядоўнасць працы «ад гука да літары» (А. М. Пяшкоўскі) павінна стаць важным метадычным накірункам у сістэме працы па фанетыцы.
Фанетычны разбор з'яўляецца адным з важных метадычных прыёмаў у методыцы выкладання фанетыкі [18, с. 45].
Каб сфарміраваць свядомы і трывалы навык фанетычнага разбору, патрэбна сістэматычная праца, папярэднімі элементамі якой могуць быць «вусная пяцімінутка», «фанетычная зарадка», «фанетычная паўза» з заданнямі тыпу: назваць у тэксце словы, дзе гукаў больш (менш), чым літар; назваць (падкрэсліць) літары, якія абазначаюць глухія зычныя гукі; назваць (падкрэсліць) літары - паказчыкі мяккасці зычных у словах і інш.
Цікавымі ў сістэме працы па фанетыцы могуць стаць заданні на аналіз пачутага (прачытанага) выказвання па прапанаваным плане. Неабходна падкрэсліць: узоры, прыклады ўсіх аналізаў, разважанняў павінен даваць найперш настаўнік. «Навучанне мове, навучанне ў школе ў вялікай ступені грунтуецца на перайманні. Дзіця ж у школе вучыцца не таму, што яно ўмее рабіць самастойна, а таму, чаго яно рабіць не ўмее, але што аказваецца даступным для яго ў супрацоўніцтве з настаўнікам і пад яго кіраўніцтвам » [7, с 78].
План аналізу можа быць прыкладна наступным:
- пастаноўка голасу (мяккі, грудны, нізкі, не пісклявы, адрывісты, ціхі);
- дыкцыя (наколькі актыўна і правільна «працуюць» губы, язык);
- інтанацыя (зацікаўленая, пераканаўчая, невыразная, выразная, аднатонная, аднастайная);
- размеранасць маўлення (непаспешлівае, паспешлівае, словы пры вымаўленні не расцягваюцца, ёсць (няма) лішнія словы, і г. д.).
Адпаведнае месца сярод прыёмаў павінны заняць практыкаванні на выпрацоўку моўнага слыху вучняў. Каб дзеці маглі ўспрымаць вусную інфармацыю на беларускай мове з неабходнай ступенню асэнсаванасці, у першакласнікаў фарміруюцца ўменні:
· Прагназаваць змест тэксту па ілюстрацыях;
· Суадносіць ход развіцця падзей з малюнкавым радам і запамінаць паслядоўнасць у развіцці падзей;
· Вызначаць дзеючых асоб, суадносіць дзеючую асобу і ўчынак;
· Выяўляць прычынна-выніковыя сувязі паміж падзеямі і ўчынкамі герояў;
· Вылучаць незразумелыя словы і выразы ў мінімальным кантэксце.
Ад развіцця, удасканалення моўнага слыху дзяцей залежыць іх арфаграфічная і пунктуацыйная пісьменнасць, культура мовы. Вучань з развітым моўным слыхам успрымае разнастайныя інтанацыі, паўзы, змены ў тэмпе маўлення. Гэта ў сваю чаргу з'яўляецца ўмовай паспяховага засваення ім многіх правіл пунктуацыі. Такі вучань здольны пераймаць арфаэпічна правільную і інтанацыйна багатую мову дыктараў, артыстаў, настаўнікаў, свядома ставіцца да недахопаў уласнай мовы, пераадольваць іх. Школьнік са слаба развітым моўным слыхам, насупраць, наўрад ці навучыцца выразнаму чытанню. Такія вучні бездапаможныя і ў арфаграфічных адносінах.
Гэтаму падпарадкаваны ўсе фанетычныя практыкаванні, якія фарміруюць наступныя ўменні:
- адрозненне гукаў ад літар: вызначыць, колькі гукаў і колькі літар словах лебедзь, дожджык, маладзець і інш.; адказаць, якія гукі абазначаюць літары е, ё, ю, я ў словах ёлка, есці, яблыня, аб'ява;
- падзел слова на склады; вымавіць словы па складах, запісаць словы, дзелячы іх рысачкай на склады;
- пастаноўка націску ў словах: вымавіць слова, выдзяляючы ў ім голасам націскны склад; пры спісванні паставіць націск у словах; запісаць словы пад дыктоўку, расстаўляючы ў іх націск; змяніць слова так, каб націск падаў на іншы склад (напрыклад, зямля' - зе'млі);
- групоўка слоў з пэўнымі гукамі: запісаць у адзін слупок словы на канцы з цвёрдым зычным, у другі - з мяккім і інш.
У паняцце гукавой культуры маўлення ўваходзіць і арфаэпічная правільнасць маўлення - прытрымліванне нормаў і правілаў літаратурнай мовы. Арфаэпія ўстанаўлівае нормы вымаўлення гукаспалучэнняў і слоў. Задача настаўніка - навучыць дзіця спачатку правільна вымаўляць кожны гук ізалявана, а потым у спалучэнні з іншымі гукамі, у словах.
Разгледзім, якія віды практыкаванняў можна выкарыстоўваць пры рабоце над асноўнымі асаблівасцямі фанетыкі беларускай мовы.
На ўроку па вывучэнню гукаў [г], [г'] ставяцца наступныя задачы:
1) пазнаёміць вучняў з вымаўлсннем гукаў [г], [г'] у словах;
2) фарміраваць уменне вымаўляць словы з гукамі [г], [г'];
Разгледзім фрагмент урока:
Моўная размінка
Гаварыў, гаварыў, не дагаварыў, дагаворваў, дагаворваў, ды загаварыўся.
-- Як вы думаеце, над чым мы будзем працаваць на ўроку? (Адказы дзяцей). (Калі вучні не змогуць адказаць дакладна -- дапоўніць.)
-- Мы будзем працаваць над вымаўленнем гукаў [г], [г'] у словах.
Работа над тэмай урока
-- Прачытайце слова, запісанае на дошцы. (Дапамог.)
-- Дзе знаходзіцца ў гэтым слове гук [г]?
-- На які гук ён падобны пры вымаўленні? (На гук [х]).
2) Гульня «Чароўны мяшочак» (матэрыял узяты з практ. 16, с. 8; практ. 18, с. 9).
Перакласці словы, якія запісаны на картках: гара, газета, загадка, грошы, гальштук, галінка на рускую мову. Параўнайце, як вымаўляецца гук [г] у беларускай мове, а як - у рускай.
Вывад: у рускай мове гук [г] - выбухны, у беларускай - фрыкатыўны.
Вучань дастае картку, чытае слова, прагаворвае яго разам з вучнямі класа, замацоўвае на дошцы і г. д.
Трэба звярнуць увагу вучняў на тое, што ў беларускай мове словы з гукам [г] вымаўляюцца без напружання горла.
-- Каб праверыць, як вы зразумелі тэму ўрока, выканаем практ. 19, с. 9. Прачытайце ўслых і аб'яднайце словы ў адно. Запішыце першыя два радкі.
(Правесці слоўнікавую работу.)
-- Давайце зараз патрэніруемся вымаўляць гукі [г], [г'], чытаючы скорагаворкі, -- практ. 21, с. 10.
Замацаванне
1) Практ. 20 с. 10.
2) - А цяпер патрэніруемся вымаўляць гукі [г], [г'], чытаючы скорагаворкі (гл. Дадатак 2.6).
Улічваючы асаблівасці ўзроставага ўспрымання вучняў пачатковых класаў, мэтазгодна пазнавальныя задачы ўрока фарміраваць праз займальную вобразную форму.
Займальныя заданні выклікаюць ў вучняў цікавасць да прадмета, дапамагаюць ім лягчэй і хутчэй засвоіць вучэбны матэрыял, садзейнічаюць развіццю ўвагі, памяці, назіральнасці, мысліцельнай дзейнасці. Разгледзім некаторыя з іх:
Практ. 89. Якія зычныя гукі трэба дадаць, каб атрымаліся словы?
Практ. 90. У словах пераблыталіся гукі. Дапамажыце ім стаць на сваё месца.
Практ. 111. Гульня “Складзі слова са складоў”.
Практ. 219. Дапамажыце словам змяніцца так, як патрабуе сэнс.
Практ. 246. Гульня “Хто больш?”. Якія словы вы можаце скласці з гукаў [п], [у], [к], [ш], [а], [т], [л], [с], [і] ?
Такім чынам, пры вывучэнні фанетыкі беларускай мовы галоўнай задачай з'яўляецца навучанне арфаэпічным нормам літаратурнай мовы і ўсведамленне асноўных моўных паняццяў па фанетыцы. У сітуацыі блізкароднаснага дзвюхмоўя асаблівую ўвагу трэба надаваць навучанню школьнікаў правільнаму вымаўленню спецыфічна беларускіх гукаў [33, с. 80].
У залежнасці ад ступені падабенства з фанемамі рускай мовы фанемы беларускай мовы можна падзяліць на тры групы.
Да першай групы адносяцца фанемы, якія супадаюць у беларускай і рускай мовах. Гэта ўсе галосныя і пераважная большасць зычных фанем (м, м', б, б', в, в', ж, ш і інш.).
Другую групу складаюць фанемы, падобныя ў рускай і беларускай мовах. Яны адрозніваюцца паміж сабой толькі тымі ці іншымі акустыка-артыкуляцыйнымі характарыстыкамі (напрыклад, цвёрдасцю-мяккасцю). Блізкімі руска-беларускімі эквівалентамі з'яўляюцца: [ч'] - [ч], [г, г'] выбухныя - [г, г'] фрыкатыўныя, [д'] - [дз'], [т'] - [ц'], [р'] - [р] (параўнайце словы чёрный - чорны, грыб - грыб, гимн - гімн, дети - дзеці, река - рака). Гэта тыя выпадкі, калі найбольш верагодныя памылкі інтэрферэнцыі.
Трэцяя група - гэта фанемы, аналагаў якіх няма ў рускай мове. Такіх фанем у беларускай мове дзве: [дж], [ў]. Аднак гэтыя фанемы маюць эквіваленты ў рускай мове - [ж] (урожай -ураджай) і [в], [ф], [л] (правда - праўда, травка - траўка, волк -воўк). У сваю чаргу ў рускай мове існуе гук [щ], які адсутнічае ў беларускай фанетычнай сістэме. Эквівалентам гука [щ] выступае ў беларускай мове гукаспалучэнне [шч].
Фарміраванне правільнага вымаўлення таго ці іншага гука другой мовы ажыццяўляецца ў пэўнай паслядоўнасці (Л.А Мурына) [21, с. 67].
1. Этап слыхавога ўспрымання, які ўключае знаёмства з новым гукам у слове і абстрагаванне гука ад слова. У гульнявой сітуацыі трэба засяродзіць увагу дзяцей на патрэбным гуку, а затым увесці яго ізалявана.
2. Пастаноўка ізаляванага беларускага гука шляхам тлумачэння і па меры магчымасці дэманстрацыі яго артыкуляцыі, паўтарэнне дзеяння ў адпаведнасці з гульнявым момантам. (Тут можна выкарыстоўваць казкі “Пра Вясёлага Язычка”, распрацаваныя М.Г. Генінг і Л.А. Герман.) [9, с. 67]. 3. Слыхавыя практыкаванні на распазнаванне новага гука. Дзеці вучацца распазнаваць новыя беларускія гукі, якія змешваюцца ў вымаўленні з рускімі гукамі, або падобныя да гукаў беларускай мовы.
4. Узнаўленне дзецьмі новага гука (імітацыя гукавых адрозненняў у гульні).
5. Самастойнае вымаўленне новага гука ў гульні.
6. Уключэнне патрэбнага гука ў словы і фразы беларускага вуснага маўлення ў працэсе гульнявых дзеянняў.
7. Аўтаматызацыя правільнага вымаўлення гука ў беларускім маўленні.
Адметнай асаблівасцю беларускага вымаўлення выступаюць аканне і яканне. Аканнем называюць супадзенне ў вымаўленні галосных о, э з галосным а пасля цвёрдых зычных, калі з іх змяшчаецца націск (ногі - нага, рэкі - рака).
Аканне распаўсюджваецца на ўсе ненаціскныя склады. Супадзенне галосных о, э з галосным а пасля мяккіх зычных называецца яканнем (вецер - вятры, мёд - мядовы). Яканне распаўсюджваецца толькі на першы пераднаціскны склад. У іншых складах галосны а можа быць толькі тады, калі ён ёсць у аднакаранёвых словах (пяць - пятачок).
Прыкметай правільнага беларускага вымаўлення з'яўляецца асімілятыўнае змякчэнне ў большасці выпадкаў парных па цвёрдасці-мяккасці зычных перад мяккімі зычнымі (с'нег, дз'веры, ц'вёрды, з'весці).
Характэрная асаблівасць беларускай арфаэпіі - наяўнасць падоўжаных зычных у словах пэўных тэматычных груп: у назоўніках ніякага роду (вяселле), у творным склоне назоўнікаў жаночага роду з чыстай асновай (цішшу, зеленню), у творным склоне лічэбнікаў (пяццю), у назоўніках жаночага роду (свацця), у некаторых прыслоўях (ноччу). Астатнія выпадкі прадстаўлены адзінкавымі словамі.
3 мэтай развіцця фанематычнага слыху дзяцей настаўнік праводзіць з імі практыкаванні на распазнаванне слоў з падоўжанымі зычнымі або з выразным ненаціскным галосным а. Так, можна прапанаваць знайсці словы з падоўжанымі зычнымі ў вершы:
У вароны сёння
Дзень нараджэння.
На стале ў вароны
Чай і варэнне.
А. Бадак
Настаўніку трэба звяртаць асаблівую ўвагу дзяцей на асаблівасці вымаўлення спалучэнняў гукаў у розных пазіцыях слоў, напрыклад, вымаўленне спалучэння чц як падоўжанага зацвярдзелага цц / у хустаццы (у хустачцы) і інш. [23, с. 67].
Абапіраючыся на набытае дзецьмі ўменне вылучаць слоўны націск, ім можна растлумачыць, што ў беларускай мове ненаціскны галосны а вымаўляецца вельмі выразна: зямля, цяпер. Гэта асаблівасць беларускай мовы.
Педагог паведамляе, што ў некаторых беларускіх словах асобныя зычныя вымаўляюцца больш працягла, чым астатнія: падарожжа, калоссе. Гэтыя зычныя называюцца падоўжанымі.
У работу над арфаэпічна правільным маўленнем уваходзіць і практыкаванне школьнікаў у правільнай пастаноўцы націску ў тых словах, якія падобныя да рускіх: бел. крапі?ва (руск. крапіва?), бел. зямлю? ( руск. зе?млю) і г. д. Гэта тыя выпадкі, дзе вельмі верагодна ўзнікненне арфаэпічнай інтэрферэнцыі ў маўленні дзяцей. Засваенне націску ў падобных словах і іх формах павінна быць у пэўнай меры асэнсаваным.
Школьнікам можна прапанаваць гульню «Скажы па-беларуску», у працэсе якой замацоўваюцца і актывізуюцца вьмаўленчыя навыкі дзяцей. Настаўнік называе рускае слова, а дзеці ў адказ Ї беларускае. У якасці гульнявога дзеяння можна выкарыстаць перакідванне мяча. Прапануюцца толькі тыя рускія словы, якія падобныя да беларускіх (нога - нага, дети - дзеці, река - рака, печь - печ, колосья - калоссе і г.д.). Дзеці, па сутнасці, не перакладаюць словы, а асэнсавана змяняюць артыкуляцыю, вымаўляючы іх у адпаведнасці з заканамернасцямі беларускай фанетыкі і арфаэпіі. Уменне выконваць такое дзеянне можна лічыць адным з крытэрыяў авалодання беларускім вымаўленнем [3 , с. 149-150].
Пры знаёмстве са складам слова настаўнік тлумачыць, што спалучэнне гукаў, якое вымаўляецца адным штуршком паветра, называецца складам.
Дзеці вучацца дзяліць на склады двух- і трохскладовыя словы, называюць першы, другі, трэці склады. Пасля таго, як дзеці пазнаёмяцца з галоснымі гукамі, яны могуць асэнсаваць складаўтваральную ролю галоснага. Дзеці падлічваюць колькасць складоў у слове і колькасць галосных гукаў. Адзначаюць, што ў кожным складзе абавязкова ёсць галосны гук.
Выкарыстоўваецца мадэліраванне слова: педагог і самі дзеці выкладваюць на сталах і на дошцы палосачкі паперы ў адпаведнасці з колькасцю складоў у слове.
Зразумець прынцып складовай будовы слова школьнікам дапамогуць разнастайныя практыкаванні і дыдактычныя гульні. Перш за ўсё дзеці вучацца называць словы з пэўнай колькасцю складоў. Напрыклад: «Успомніце птушак, у назвах якіх два склады (го-луб, пе-вень, ка-чка...), тры склады (ва-рона, ку-ры-ца, ве-ра-бей..).
Другім відам практыкаванняў на асэнсаванне складовай будовы слова з'яўляецца падбор слоў з пэўнымі складамі. Дзеці называюць словы з якім-небудзь складам незалежна ад яго месца ў слове або ўспамінаюць словы, якія пачынаюцца ці канчаюцца пэўным складам (адгадайце слова, калі першы склад яго ма - мама, маліна...). У гульні «Хованкі» дзеці адкідваюць першы склад ад слова і адшукваюць новае слова, якое «схавалася»: ля - сок, ры - бак, ча - рот, ко-шка.
Больш складанымі з'яўляюцца практыкаванні, выконваючы якія малодшыя школьнікі павінны арыентавацца не толькі на названы склад, але і на колькасць складоў у слове (знайдзіце цацку, назва якой складаецца з дзвюх частак і апошні склад якой -ка).
Дзеці атрымліваюць элементарныя ўяўленні аб тым, што склады ў слове гучаць неаднолькава, адзін з іх вымаўляецца з большай сілай.
Пры вылучэнні націскнога склада слова трэба вымаўляць цалкам. Настаўнік дае ўзор правільнага вымаўлення слова з падкрэсленым націскам, дапамагае дзецям вызначыць націскны склад.
У гульні «Жывыя словы» дзеці могуць выконваць ролі складоў, напрыклад ка і са, чытаць іх з розным націскам. Можна прачытаць слова каса', а можна ка'са. Такім чынам, школьнікі разумеюць значэнне націску ў слове, яго словараспазнавальную ролю.
Знаёмства з галоснымі гукамі можна правесці наступным чынам: ёсць гукі, пры вымаўленні якіх паветра свабодна праходзіць праз поласць рота, іх можна праспяваць, гучна крыкнуць і сказаць шэптам. Давайце ўспомнім з урокаў рускай мовы, як называюцца такія гукі? ( Гэта галосныя гукі.)
Дзеці знаходзяць галосныя гукі ў прааналізаваных раней словах, пералічваюць іх асобна ад слоў.
Вельмі важна давесці да свядомасці дзіцяці, што некаторыя іншыя гукі таксама можна праспяваць (напрыклад, гукі [ж], [ш], [м]). Але пры іх вымаўленні паветра абавязкова сустракае ў роце перашкоду. Так, пры вымаўленні гукаў [м], [м'], [п], [п'], [б], [б'] перашкаджаюць вусны, пры вымаўленні гукаў [д],[т] - язык і зубы і г.д. Перашкода пры вымаўленні - асноўны крытэрый для адрознення галосных і зычных гукаў.
Пры вывучэнні цвёрдых і мяккіх гукаў дзеці аналізуюць на занятках словы, у якіх ёсць парныя цвёрдыя і мяккія зычныя, напрыклад, ліса / лапа. Яны выяўляюць два вельмі падобныя зычныя гукі: [л'] (маленькі братка) у слове ліса / [л] (вялікі братка) у слове лапа. Але гучаць яны па-рознаму: гук [л] - цвёрда, а гук [л'] - мякка (пяшчотна). Настаўнік паведамляе, што гук [л] называецца цвёрдым зычным гукам, а гук [л'] Ї мяккім.
У працэсе авалодання дзеяннем гукавога аналізу слова дзеці пераконваюцца, што гукі [р], [ж], [дж], [ч] не маюць мяккай пары, а ў гука [й] няма адпаведнай цвёрдай пары [3, с. 213], (гл. Дадатак 2.3).
Подобные документы
Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.
реферат [35,1 K], добавлен 21.01.2011Пераклад у сістэме навучання беларускай мове - адный з відаў работ па развіцці звязнага маўлення. Мэтазгоднасць выкарыстання перакладу на ўроках мовы. Тыпалогія перакладаў у залежнасці ад мэт і задач навучання, віды прыёмів. Праца над перакладам.
реферат [25,4 K], добавлен 17.02.2011Паходжання безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння. Знаёмства са слоўнікам І.Р. Шкрабы. Вывучэнне найбольш старажытнага пласта абмежаванай лексікі - дыялектызмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай.
курсовая работа [62,1 K], добавлен 12.01.2016Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў.
курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.
курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка.
реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі.
курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011Вызначэнне фармальнай і сэмантычны падабенстве ўстойлівасці фразэалёгічныя складу славянскіх моў. Вывучэнне паходжання, марфалагічныя і сінтаксічныя характарыстыкі фразеалагізмамі з метерологическими кампанентамі ў беларускай, польскай і рускай мовах.
курсовая работа [33,5 K], добавлен 05.03.2010Паняцці літаратурнай нормы і яе варыянтаў, нармалізацыі і нарматыўнасці мовы. Нормы беларускай літаратурнай мовы - гэта прынятыя ў грамадска-маўленчай практыцы адукаваных людзей правілы узорнага вымаўлення і напісання, словаўтварэння і словаўжывання.
реферат [35,9 K], добавлен 25.03.2011Ўсвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні наці. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Вусная і пісьмовая формы мовы. Білінгвізм, яго тыпы, аспекты і разнавіднасці. Акцэнтная, фанетычная, арфаэпічная інтэрферэнцыя.
учебное пособие [1,1 M], добавлен 23.04.2014