Беларуская літаратура перыяду барока
З'яўленне барока як вядучага мастацкага кірунку шматмоўны літаратуры Беларусі, які злучыў у сабе рэнесансную і сярэднявечную традыцыі. Характарыстыка стылю: шматзначнасць, метафарычнасць, кантрастнасць і парадаксальнасць. Творчасць Сімяона Полацкі.
Рубрика |
Литература |
Вид |
курсовая работа |
Язык |
белорусский |
Дата добавления |
25.02.2011 |
Размер файла |
58,3 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Значную пазнавальную цікавасць уяўляюць творы Сімяона Полацкага, звязаныя з падзеямі шведскай вайны ў Польшчы. Аўтар адмоўна ставіўся да захопніцкіх планаў Густава Адольфа. Пазіцыя Полацкага акрэслена ў загалоўках многіх вершаў, а асобовыя маналогі разгубленага шведскага караля набываюць сатырычна-парадыйнае гучанне. Усё гэта сведчыла аб цеснай сувязі Полацкага з актуальнымі сацыяльна-гістарычнымі і грамадскімі працэсамі свайго бурлівага часу, аб глыбокім усведамленні асабістай адказнасці за лёс усіх славянскіх народаў.
Асобны цыкл у паэтычнай спадчыне Сімяона Полацкага на раннім этапе складаюць алегарычныя вершы дыдактычна-філасофскага зместу ("Nasladowanie", "Пагарда да славы", "Орон истинный" і інш.). Вершы гэтыя, бадай, найбольш паказальныя ў сэнсе выяўлення гуманістычнага светапогляду і эстэтыкі С. Полацкага на пачатковым этапе яго паэтычнай дзейнасці. У алегорыях аўтар выступае не традыцыйным схаластам-затворнікам, абмежаваным чыста кніжнымі ці палемічнымі інтарэсамі, а чалавекам, поўным унутранай сілы і энергіі, які любіць жыццё, зведаў усе яго радасці і пакуты, не страціўшы высокіх душэўных ідэалаў. Відавочна, што ў сваім разуменні цноты, справядлівасці, добрасумленнасці (алегорыі "Камень", "Хлеб" і інш.) паэт зыходзіў з хрысціянска-рэлігійнай маралі. Аднак ва ўмовах жорсткага феадальнага ўціску ідэі Полацкага аб'ектыўна набывалі дэмакратычны, прагрэсіўны характар -- яны былі скіраваны на паляпшэнне сацыяльных умоў шляхам маральнага ўдасканалення. I ў гэтым, бясспрэчна, можна ўстанавіць пераемнасць гуманістычных традыцый Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага і іншых асветнікаў XVI ст. Гуманізм паэта выявіўся ў рэзкім асуджэнні багацця і каставай іерархіі, якія нараджаюць адмоўныя маральныя рысы ў чалавеку, прыводзяць да сацыяльнай няроўнасці, душэўнай чэрствасці і эгаізму. З'яўляючыся паслядоўным прыхільнікам "асвечанага абсалютызму", ён разам з тым асуджаў жорсткасць манархічнай тыраніі ("Пагарда да славы"). Апіраючыся на хрысціянскую і антычную міфалогію, шырока выкарыстоўваючы адпаведныя аналогіі з рэчаіснасці, Полацкі выкрывае несправядлівасць прававых адносін у феадальным грамадстве, асуджае "суд нечестивый", імкнецца сцвердзіць непазбежнасць перамогі дабра над злом ("Орон истинный"). Зразумела, сама катэгорыя дабра і зла трактуецца ім у духу хрысціянскага маральнага кодэксу. Тым не менш прагрэсіўнасць такой пазіцыі відавочная. Культ дабра і справядлівасці пераносіцца Полацкім і ў сферу ацэнкі асобы чалавека, яго суадносін з жыццём і грамадствам. У вершы "Незвычайная слава" гэтая гуманістычная ідэя, калі ацэньваць яе гістарычна, набывае раптоўна палемічны сэнс:
Уласная цнота -- сумленнасць чалавека,
Шляхэтны, хто ёй служыць ад веку да веку.
Лямпа патухла, вуголле не свеціць.
Нічога нельга ў цемры прыкмеціць.
Так цноты продкаў бясследна знікаюць,
Калі патомкі ўласных не маюць.
(Пераклад У. Караткевіча)
У вершы па сутнасці аспрэчваецца адзін з зыходных ідэйных матываў беларускай эпікграмы XVI ст., дзе заслугі продкаў непасрэдна пераносіліся на іх спадчыннікаў па родзе і маёмасці (напрыклад, вершы А. Рымшы ў гонар гербаў Л. Сапегі, А. Валовіча, Т. Скуміна і інш.). Адмаўленне каставых заслуг і прывілей сведчыла аб дэмакратызме эстэтыкі Полацкага, які выхоўваўся на традыцыях еўрапейскага гуманізму, хоць і не падзяляў яго найбольш радыкальныя погляды на рэлігію і грамадства ў цэлым (С. Будны, М. Лютэр, Т. Мюнцэр і інш.). Аднак такая супярэчлівасць абумоўлена не столькі кансерватызмам Полацкага, колькі тымі сацыяльна-гістарычнымі і культурнымі абставінамі, у якіх рос і выхоўваўся паэт. Пры гэтым неабходна ўлічваць, што ў сярэдзіне XVII ст. наступіў выразны крызіс еўрапейскага гуманізму -- яго ўплыў на беларускіх землях прыкметна слабее, што не магло не адбіцца і на паэтычнай дзейнасці Полацкага.
Прафесійная сталасць Полацкага супадае з гадамі знаходжання ў Маскве (1664--1680), дзе склаліся даволі спрыяльныя ўмовы для літаратурнай і грамадскай дзейнасці пісьменніка. У гэты перыяд ён стварыў дзве п'есы дыдактычнага зместу.
Першая з іх -- "Комедия притчи о блудном сыне" -- прысвечана праблеме выхавання маладога пакалення, яго адносін да старэйшых, жыццёвых паводзін і г. д. У аснове сюжэта п'есы ляжыць вядомы евангельскі матыў аб блудным сыне, гісторыя яго пакут і паступовага выпраўлення -- "раскаяння". Аднак Полацкі імкнецца асучасніць твор, наблізіць яго змест да рэальных падзей тагачаснага жыцця: ён уводзіць вобразы тыпова мясцовага паходжання -- купца, прыказчыка, зярноўшчыка і інш. Усё гэта некалькі ажыўляла дзеянне ў п'есе, хоць і не магло знізіць яе агульнай схематычнасці і рытарызму.
Другая п'еса -- "Трагедия о Навуходоносоре царе, о теле злате и о триех отроцех, в пещи не сожженных" -- таксама грунтуецца на вядомым біблейскім сюжэце аб тыранічным і жорсткім валадару старажытнай дзяржавы, які няшчадна знішчаў іншадумцаў. Аднак пад уплывам цудоўнага выратавання трох юнакоў Седраха, Місаха і Аўдэнага цар Навухаданосар становіцца больш гуманным і высакародным. Як і ў многіх ранніх дэкламацыях і віншаваннях, асноўнай ідэяй твора з'яўляецца ўслаўленне асвечанага і гуманнага манарха.
У структурных адносінах абедзве п'есы даволі паслядоўныя, у іх захаваны ўсе асноўныя кампаненты жанру (пралог, завастрэнне дзеяння ў кульмінацыйных сцэнах, эпілог). Вось чаму, нягледзячы на дыдактычную накіраванасць, рытарызм і дэкларацыйнасць, п'есы Полацкага з'явіліся асновай далейшага развіцця драматургіі ў старажытнай літаратуры трох усходнеславянскіх народаў.
Аднак найбольш плённай у маскоўскі перыяд становіцца дзейнасць Сімяона Полацкага ў галіне развіцця паэтычных жанраў. Яго вядомыя зборнікі "Псалтырь рифмотворная...", "Вертоград многоцветный" і "Рифмологион" з'яўляюцца выдатным дасягненнем старажытнай культуры ўсіх славянскіх народаў.
Асаблівую значнасць у гэты перыяд набывае грамадска-палітычная праблематыка ("Любовь к подданым", "Образ", "Славолюбие", "Правда бессмертия" і многа іншых), звязаная з ідэалізацыяй цара як абаронцы радзімы; паэт даволі смела, часта завуаліравана, выкарыстоўваючы перакладныя крыніцы, выкрываў заганы самаўладства і феадальных адносін.
Прыкметна ўзмацнілася на гэтым этапе сатырычная плынь у паэзіі Полацкага. Ад агульнадыдактычных ("Клятва", "Месть", "Неблагодарствие" і інш.) ён паступова пераходзіць да распрацоўкі сямейна-бытавых або звычаёвых тэм ("Пособие", "Жена", "Старость", "Казнь сыну за отца", "Чадам богатство не отдаяти" і інш.).
Выдатным помнікам панегірычнай паэзіі XVII ст. з'яўляецца "Рифмологион", дзе сабраны найбольш значныя патрыятычныя вершы Полацкага, пачынаючы з 1660 г. Вядучай тэмай зборніка з'яўляецца ўзвелічэнне рускай дзяржавы, царскай сям'і, перамогі над ворагамі Расіі, павучанні наследніку трона. Тут, бадай, найбольш красамоўна выступае маштабнасць дзяржаўнага мыслення паэта, яго глыбокая адданасць ідэям адзінства братніх народаў на чале з Расіяй, імкненне мацаваць яе шляхам адукацыі і маральнага ўдасканалення. Не толькі зброя, але і кніжная асвета праславяць Расію -- вось асноўная думка зборніка.
Панегірычны дух паэзіі С. Полацкага своеасабліва адбіўся і на форме яго вершаў. Паэт шырока выкарыстоўвае барочныя прыёмы пісьма: уводзіць антычныя ўстаўкі і дэкарацыі, звяртаецца да зрокава-графічных эфектаў (жывапіс, каляровае пісьмо, структурныя формы верша), ускладненых метафар, алегорый, гіпербал. Значны ўплыў на барочную стылістыку Полацкага аказвала руская архітэктура і жывапіс (мастак С. Ушакоў, "ізуграф" Іосіф і інш.). На заключным жа этапе ўсё большае ўздзеянне на паэтыку Полацкага аказвала фальклорная стыхія, бытавыя сферы народнага жыцця. Гэтае перапляценне разнастайных творчых уплываў і арыентацый своеасабліва адбілася і на метрычнай структуры сілабічнага верша Полацкага.
Як вядома, на папярэднім этапе ў метрычнай структуры беларускага сілабічнага верша (Ф. Скарына, А. Рымша, Л. Мамоніч, Я. Пашкевіч) вялікае значэнне меў дасілабічны інтанацыйна-сказавы верш, звязаны з уплывам народнага верша. У выніку сілабічныя памеры нярэдка "размываліся", парушаўся колькасны аб'ём радкоў, гублялася іх інтанацыйная выразнасць. Распрацоўка ж новых літаратурных жанраў (дэкламацыі, віншаванні, дыдактычна-павучальныя вершы, пастаралі, элегіі) патрабавала адпаведнай стабілізацыі кананічных форм сілабічнага верша. Вось чаму намаганні паэта скіраваны на гэтым этапе на максімальнае ачышчэнне паэтычнай мовы ад уплыву гутарковай стыхіі і набліжэнне яе да рытарычна-дэкламацыйных патрабаванняў старажытнага віційства. Гэтую асаблівасць эстэтыкі Полацкага на раннім этапе трапна вызначыў Л.I. Цімафееў: "Ствараючы свой верш... С. Полацкі паступаў як Пракруст -- ён адсякаў у ім усё, што не мясцілася ў яго, г. зн. перш за ўсё элементы жывой гаворкі". Устаноўка на рыгарызм структурных форм адчуваецца ва ўсіх творах ранняга перыяду, як перакладных, так і арыгінальных ("Акафіст Багародзіцы", "Метры", пераклады з Я. Каханоўскага, вершы на польскай і лацінскай мовах). Адхіленні ад стабільных метрычных норм даволі нязначныя, выпадковыя, абумоўленыя скандзіраванай манерай чытання. Менавіта ў паэзіі Сімяона Полацкага канчаткова замацоўваецца так званы квантытатыўны (або колькасны) прынцып старабеларускай версіфікацыі. З усталяваннем кананічных форм сілабікі звязана такая істотная асаблівасць метрыкі Полацкага, як міжрадковыя пераносы. Як вядома, ужыванне пераносаў у дасілабічных формах недапушчальна: інтанацыйна-сказавы член павінен абавязкова супадаць з вершаваным радком, і перанос парушыў бы гэтую абавязковую суадпаведнасць. Менавіта таму ў ранніх беларускіх сілабіках пераносы ўжываліся надзвычай рэдка. Стабілізацыя сілабічных структур у паэзіі Полацкага яскрава выявілася і ў паглыбленні метрычнай функцыі рыфмы. Менавіта ён упершыню ўводзіць у літаратурны ўжытак паняцце "стихов краесогласных" (1659) як адзнакі метрычнай завершанасці вершаванай мовы ў адрозненне ад неразмежаванай празаічнай стыхіі. Узмацненне метрычнай стабілізацыі вершаванага радка ў сілабічным вершы, з'яўленне разнастайных клаўзул, пераносаў, страфічных форм непазбежна паглыбляла выяўленча-эўфанічную ролю рыфмоўкі. У адпаведнасці з прасадычнымі асаблівасцямі старабеларускай мовы асноўным відам гукавой сувязі сумежных радкоў у сілабіках Полацкага становіцца мужчынская дакладная рыфма. Так, на 368 радкоў арыгінальных вершаў беларускага перыяду мужчынскіх рыфмаў 64,3 %, дзеяслоўных -- 30,9 %, змешаных або неграматычных -- 4,8 %. Гэтыя прапорцыі сведчаць аб глыбока творчых, наватарскіх адносінах паэта да існуючых сілабічных традыцый, аб імкненні ўнесці свой асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай версіфікацыі на пачатковым этапе яе развіцця. Даволі пашыранай формай у ранніх вершах Полацкага з'яўляецца і жаночая рыфмоўка (посадися -- учыся, речеши -- потчеши, Хранитель -- правитель і інш.). Нярэдка тут і банальная рыфма заснавана на знешняй граматычнай блізкасці (моего -- своего, быти -- жити і інш.).
Аднак ужо на раннім этапе ў многіх вершах Полацкага сустракаюцца формы рыфмоўкі больш арыгінальныя і перспектыўныя. Напрыклад, няпоўвыя рыфмы (правый -- славы, бяше -- страдаше), складаныя (от бога -- премнога), асанансныя (страшен -- наша, человека -- владыка і інш.). У "Дыялогу кратком о государе царевиче великом Князе Алексее Алексеевиче" заўважаецца імкненне да гукавой суладнасці перадцэзурных і клаўзульных частак верша, што сведчыць аб тэндэнцыі да ўзнікнення ўнутранай рыфмоўкі. У некаторых ранніх дэкламацыях Полацкага (праўда, іх яшчэ нямнога: "Дыялог краткий о государе царевиче великом Князе Алексее Алексеевиче", "Стихи краесогласнии, иже во сретенье чудотворныя иконы пресвятыя Богородицы Полоцкия" (1659), "Виншованне змартвыхвстання панского"), рыфма выступае не толькі ў якасці стылістычна-гукавога ўпрыгожання, дэкарацыі, але і як дзейсны сродак паглыблення агульнага эмацыянальна-сэнсавага зместу твора. У спалучэнні з панегірычным пафасам дэкламацый клаўзульныя часткі прыдаюць ім новыя дадатковыя адценні, ствараючы своеасаблівыя сэнсавыя абертоны (просвещает -- встает, превелика -- человека і г. д.).
Разнастайнасць метрычных форм, прынцыпы рыфмоўкі, ужыванне міжрадковых пераносаў сведчылі аб структурнай завершанасці сілабічнай сістэмы Полацкага, які ў сваіх пошуках не механічна пераносіў гатовыя ўзоры ці традыцыі суседніх літаратур, а імкнуўся да творчай самастойнасці і арыгінальнасці.
З метрычнымі асаблівасцямі вершаў Сімяона Полацкага звязана і яго строфіка. У адрозненне ад дасілабічных форм суцэльнага неразмежаванага верша, які грунтаваўся на адзінстве паэтычнай фразы і быў поўнасцю залежным ад сэнсава-сінтаксічнай завершанасці, страфа ў Полацкага становіцца вышэйшай формай гукавой арганізацыі вершаванай мовы. Асноўныя віды яго строфікі заснаваны на парнай рыфмоўцы блізкіх па сэнсе і графічна аб'яднаных сумежных радкоў. Гэта і абумовіла, з аднаго боку, аднатыпнасць пабудовы, з другога -- значную разнастайнасць страфічнага аб'ёму вершаў -- двувершы, чатырох- і пяцірадковыя з усечаным апошнім, васьмірадковыя, шаснаццаці- і васемнаццацірадковыя строфы, нарэшце, суцэльны астрафічны верш. Страфічнае дзяленне ў Полацкага нярэдка абумоўлена кампазіцыяй верша: напрыклад, у метрах і дыялогах яно падкрэслена чаргаваннем рэцытацыі асобных персанажаў. Цікавай спробай структурнага ўзбагачэння верша з'яўляюцца сапфіцкія строфы, выкарыстаныя ў дэкламацыі ў гонар царэвіча Аляксея Аляксеевіча, што сведчыла пра арыентацыю аўтара на антычныя традыцыі. Неабходна адзначыць, што строфіка Сімяона Полацкага істотна ўзбагацілася ў маскоўскі перыяд. У "Вертаградзе мнагацветным" выкарыстоўваюцца амаль усе колькасныя формы еўрапейскай строфікі. Асабліва пашыранымі ў дыдактычна-філасофскіх вершах становяцца шасці-, васьмі- і дзесяцірадковыя строфы. У "Рыфмалагіёне" знаходзім цікавыя эксперыменты ў галіне графічнай пабудовы верша ў форме сэрца ("Орел российский") і васьміканечнай зоркі ("Благоприятствование цару Алексею Михайловичу з выпадку нараджэння царэвіча Сімяона"), а таксама так званы лабірынт ("Царствуй многа лета") -- у форме радыяльнага квадрата з пачатковай літарай "Ц" у цэнтры.
Шматгранная літаратурна-грамадская і асветніцкая дзейнасць Сімяона Полацкага, яго выдатныя здабыткі ў галіне распрацоўкі новых паэтычных форм і жанраў, выключная мастацкая працаздольнасць (пасля сябе наш выдатны зямляк пакінуў, па падліках вучоных, больш за 50 000 вершаваных радкоў!) у значнай ступені падрыхтавалі далейшы імклівы рост рускай, беларускай, украінскай літаратур. Яны з'явіліся той трывалай і плённай асновай, якая ўплывала не толькі на сучаснікаў і паслядоўнікаў пісьменніка ў Расіі (С. Мядзведзеў, К. Істомін, М. Ханінаў і інш.), але і на ўвесь пазнейшы этап культурнага развіцця ўсходнеславянскіх народаў.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: У 2 т. Т. 1: З старажытных часоў да канца XVIII ст. - Мн., 1968.
2. Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі: У 2 т. Т. 1. Мн., 1975.
3. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ--ХІХ стагоддзяў: У 2 т. Т. 1. Даўняя літаратура: ХІ -- першая палова ХVІІІ стагоддзя - Мн., 2006.
4. Мысліцелі і асветнікі Беларусі (X--XIX стагоддзі): Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1995; 2-е выд.: Асветнікі зямлі Беларускай - Мн., 2001.
5. Старабеларуская літаратура XI--XVIII стст. Хрэстаматыя / Уклад., прадм. Г. Тварановіч - Беласток, 2004.
6. Тимофеев Л.И. Очерки теории и истории русского стиха / Тимофеев Л.И. - . М., 1958.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Напрамкі і стылі ў еўрапейскай і сусветнай мастацкай культуры і літаратуры XVI-ХХ ст.: Барока, класіцызм, сениментализм, рамантызм. Агульнае паняцце пра сацыялістычным рэалізме, развіццё сусветнай і беларускай літаратуры, сучасныя думкі і погляды.
курсовая работа [57,7 K], добавлен 25.02.2011
Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры. Паэзія, творчасць Андрэя Рымшы. Жанравыя формы і мастацка-стылістычныя прыёмы беларускай літаратуры. Панегірычныя (усхваляльныя) і рэлігійныя (рэлігійна-медытатыўныя) паэзія. Проза: парадыйна-сатырычныя творы.
реферат [34,3 K], добавлен 25.02.2011
Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.
реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010
Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.
реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011
М. Багдановіч – прадстаўнік паэзіі "чыстай красы", тонкіх і інтымных чалавечых пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў. Творчасць Максіма Гарэцкага і наватарскія тэндэнцыі ў літаратуры. Творчасць Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну.
реферат [65,7 K], добавлен 23.03.2011
Агульная характарыстыка літаратуры другой паловы XVI ст. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Жыццёвы шлях славутага асветніка, чалавека універсальных ведаў і унікальнага філосафа і прапаведніка, таленавітага пісьменніка і перакладчыка Сымона Будны.
реферат [35,1 K], добавлен 22.02.2011
Асаблівасці станаўлення і асноўныя прыкметы ўласнабеларускай старажытнай літаратуры на пачатковым этапе яе развіцця. Летапіс як найбольш значный жанр беларускай літаратуры XV — пачатку XVI ст. Арыгінапьны твори жанра царкоўна-рэлігійнага пісьменства.
курсовая работа [44,0 K], добавлен 24.02.2011
Экзістэнцыялізм у французскай літаратуры. Жан-Поль Сартр: жыццё і творчасць. Альбер Камю і яго твор "Міф пра Сізіфа" як яскравы прыклад літаратуры экзістэнцыялізма. Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава. Асаблівасці "быкаўскага" экзістэнцыялізму.
курсовая работа [55,2 K], добавлен 27.12.2008
Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры першай паловы XVI ст. Францыск Скарына. Першая друкаваная скарынаўская кніга – Псалтыр. Прадмовы Скарыны як важная крыніца вывучэння яго светапогляду. Лацінамоўная паэзія Беларусі XVI–XVІIІ ст. Мікола Гусоўскі.
курсовая работа [97,7 K], добавлен 24.02.2011
Развіццё літаратуры і драматургіі Заходняй Беларусі. Пачатак, першыя старонкі паэзіі Заходняй Беларусі. Першыя публікацыі паэта Алеся Салагуба. Зборнік паэзіі Францішка Грышкевіча "Веснавыя мелодыі". Індыферэнтнасць Н. Арсенневай у яе творчасці.
реферат [44,9 K], добавлен 24.02.2011