Экзістэнцыялізм

Экзістэнцыялізм у французскай літаратуры. Жан-Поль Сартр: жыццё і творчасць. Альбер Камю і яго твор "Міф пра Сізіфа" як яскравы прыклад літаратуры экзістэнцыялізма. Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава. Асаблівасці "быкаўскага" экзістэнцыялізму.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 27.12.2008
Размер файла 55,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

2

Змест:

Уводзіны................................................................................................................3

Раздзел І.................................................................................................................5

1.1 Экзістэнцыялізм у французскай літаратуры................................................6

1.2 Жан-Поль Сартр: жыццё і творчасць............................................................9

1.3 Альбер Камю і яго твор “Міф пра Сізіфа” як яскравы прыклад літаратуры экзістэнцыялізма..................................................................................................12

Раздзел ІІ...............................................................................................................18

2.1 Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава......................................................18

2.2 Асаблівасці “быкаўскага” экзістэнцыялізму.........................................19

2.3 “Мёртвым не баліць” як прыклад уплыву экзістэнцыялізму на творчасць Васіля Быкава...........................................................................................21

Заключэнне...........................................................................................................30

Спіс літаратуры....................................................................................................32

Уводзіны

Экзістэнцыялізм у перакладзе з лацінскай мовы азначае існаванне. Жыццё чалавека, або існаванне, экзістэнцыялісты характарызавалі часцей за ўсё такімі тэрмінамі як “трывога”, “клопат”, “адзінота”, “пустата” і інш. Фарміраванне экзістэнцыялізму як філасофскай сістэмы адбылося ў 20-30-я гг. ХХ ст. Аднак прадпасылкі былі бачныя яшчэ ў ХІХ ст. Значны ўплыў аказалі такія філосафы як Кіркегар, Ніцшэ, Ясперс, Хайдэгер і іншыя.

Падчас Другой сусветнай вайны экзістэнцыялізм шырока ўваходзіць у мастацкую літаратуру. Не апошняе месца займае французская літаратура, якая спрыяла ўвядзенню экзістэнцыялізму ў мастацкую літаратуру, асабісты ўклад зрабілі такія выдатныя філосафы таго часу як Жан Поль Сартр і Альбер Камю.

Хуткаму распаўсюджванню экзістэнцыялізму спрыяла тое, што яго даносілі да людзей праз мастацкія вобразы і сітуацыі. Таксама немалую ролю гралі час абставіны: фашызм, ваенная трагедыя, якая была яшчэ больш жорсткая і жудасная, чым пад час Першай сусветнай вайны. Гэта ўсё спрыяла развіццю такога накірунку філасофіі, які сцвярджаў, што чалавек бездапаможны, магчымасці яго абмежаваны, а існаванне яго абсурдна. Можна сказаць, што катэгорыя абсурду з'яўляецца цантральнай у філасофіі экзістэнцыялізму. З усіх філасофска - літаратурных плыняў гэты накірунак найбольш востра паставіў пытанне чалавечага існавання.

Што ж датычыцца беларускай літаратуры, то трэба адзначыць, што ў параўнанні з французскай, нямецкай ці русскай літаратурамі, у ёй не было прадстаўнікоў экзістэнцыялізму як цэласнай сістэмы светабачання. Тым не менш рысы гэтага накірунку можна заўважыць у творчасці шматлікіх пісьменнікаў, такіх як Багдановіч, Купала, Чорны, Гарэцкі, Быкаў.

Экзістэнцыялісцкае ўспрыманне рэчаіснасці беларусаў было абумоўлена не толькі маштабам войн, але ж і пострэвалюцыйнай сітуацыяй, а таксама нацыянальнай нерэалізаванасцю і прыгнётам. Адсюль і вынікае разлад чалавека са светам, сацыяльная адчужанасць героя, немагчымасць прыняць грамадства, якое існуе, з аднаго боку, і быць зразумелым яму, з другога.

Не аднойчы літаратуразнаўцы падымалі пытанне прыналежнасці Васіля Быкава да экзістэнцыялістаў. Сапраўды, шмат падобнага прасочваецца ў яго творчасці і творчасці пісьменнікаў - экзістэнцыялістаў. Аднак, трэба заўважыць, што ў адрозненні ад іх, а менавіта Сартра і Камю, экзістэнцыялістам Быкава зрабіла само жыццё. Лёс у пісьменніка ніколі не быў легкім, адна толькі вайна чаго каштавала. І на светаўспрыманне Быкава, якое даволі моцна супадала з філасофіяй экзістэнцыялізму, таксама вялікі ўплыў аказалі ўсе тыя абставіны, сярод якіх знаходзіўся пісьменнік. Ён нічога не прыдумваў, экзістэнцыялізм быў навокал яго: на вайне, сярод людзей, якія былі побач, сярод падзей, якія адбываліся, ён быў усюды.

Мэтай гэтай працы з'яўляецца 1) вызначэнне паняцця экзістэнцыялізму і яго асноўных рыс, як філасофскага накірунку, які меў вялікі ўплыў на творчасць пісьменнікаў і філософаў ХХ ст.; 2) разгляд творчасці прадстаўнікоў дадзенага накірунку філасофскай думкі, а менавіта Ж.-П. Сартра і А.Камю; 3) даследванне ўплыву экзістэнцыялізму на творчасць В.Быкава праз аналіз аповесці “Мёртвым не баліць”.

Прадметам даследвання з'яўляецца філасофія экзістэнцыялізму і яе ўплыў на творчасць нашага знакамітага пісьменніка Васіля Быкава. У ролі аб'екта выступае аповесць В.Быкава “Мёртвым не баліць”, якая паказвае той комплекс чалавечых і грамадскіх адносін, якія моцна ўплываюць на жыццё наступных пакаленняў. “Мёртвым не баліць” нагадвае нам як цяжка адбываецца ў свеце накапленне чалавечнасці і як шпарка можа быць зруйнавана дасягнутае крывавай цаной.

Раздзел І

Экзістэнцыялізм -- філасофскі накірунак сярэдзіны ХХ ст., які на першы план ставіў абсалютную ўнікальнасць чалавечага быцця, якая не магла быць выражана моваю паняццяў.

Экзістэнцыялізм з'яўляецца адным з самых змрочных філасофскіх і эстэтычных накірункаў сучаснасці. Чалавек, якога паказваюць экзістэнцыялісты, з'яўляецца носьбітам унутранай адзіноты і страха перад рэчаіснасцю. Жыццё не мае сэнсу, грамадская дзейнасць не прыносіць пладоў, маральнасць негрунтоўная. У свеце нама Бога, няма ідэалаў, ёсць толькі экзістэнцыя, лёс-прызначэнне, якому чалавек моўчкі падпарадкоўваецца; існаванне - клопат, які чалавек павінен прыняць, бо розум не ў сілах супрацьстаяць варожасці быцця: чалавек асуджаны на абсалютную адзіноту, ніхто не раздзеліць з ім яго існавання.

Вывады, якія робіць экзістэнцыялізм даволі жудасныя: абыякава - жыць або не жыць, абыякава - кім быць: катам ці яго ахвярай, героем або трусам, заваёўнікам ці рабом. Прамовіўшы абсурднасць чалавечага быцця, экзістэнцыялізм упершыню адкрыта ўключыў “смерць” як матыў доказу смяротнасці і аргумент асуджаннасці чалавека і яго “выбраннасці”. Дэталёва разгледжаны ў экзістэнцыялізме этычныя праблемы: свабоды і адказнасці, совесці і ахвярнасці, мэты існавання і прызначэння, якія шырока ўвайшлі ў лексікон мастацтва стагоддзя. Экзістэнцыялізм прываблівае жаданнем зразумець чалавека, трагічнасць яго долі і існавання; да яго звярталіся шматлікія мастакі розных накірункаў і метадаў.

Вытокі экзістэнцыялізму змяшчаюцца ў вучэнні дацкага мысліцеля ХІХ ст. Сёрэна Кіркегара, які ўвёў паняцце экзістэнцыі, як усведамлення ўнутранага быцця чалавека ў свеце. Так як прадметнае знешняе быццё азначае “несапраўднае існаванне”, то ў дасягненні экзістэнцыі рашучую ролю грае “экзістэнцыяльны выбар”, пры дапамозе якога чалавек пераходзіць ад сузіральна - пачуццёвага быцця, якое дэтэрмінуецца знешнімі фактарамі асяроддзя, да адзінага і напаўторнага “самога сабе”.

Кіркегар вылучыў тры стадыі ўзыходжання асобы да сапраўднага існавання: эстэтычную, якой кіруе арыентацыя на задавальненне; этычную - арыентацыя на доўг; рэлігіозную - арыентацыя на пакуты, якія як бы прыраўніваюць чалавека да Іісуса Хрыста.

Трэба адзначыць, што ў сваёй аснове экзістэнцыялізм падобны да нонканфармізму, які прымушае асобу рабіць выбар у бок сапраўдных чалавечых каштоўнасцяў.

1.1 Экзістэнцыялізм у французскай літаратуры.

XX стагоддзе… Незадоўга да пачатку Першай сусветнай вайны ў вучэннях расійскіх і нямецкіх філосафаў узнікае новая плынь - філасофія існавання, інакш кажучы - экзістэнцыялізм. Леў Шастоў, Мікалай Бярдзяеў, Габрыэль Марсэль, Марцін Хайдэгер, Карл Ясперс, усе яны мелі непасрэднае дачыненне да экзістэнцыялізму. У Францыю ён прыйшоў толькі пад час Другой сусветнай вайны. Жан-Поля Сартр, Альбер Камю, Сімона дэ Бавуар вось толькі некалькі прыкладаў пісьменнікаў-экзістэнцыяналістаў. Ужо ў сярэдзіне стагоддзя экзістэнцыяналізм дасягнуў незвычайнай папулярнасці, і гэта асабліва датычылася асяроддзя інтэлігенцыі. Яго моцны ўплыў адчула на сабе і мастацкая літаратура. Экзістэнцыялізм нават атрымаў метафарычнае азначэнне “Евангелле ХХ стагоддзя”.

Калі прааналізаваць творы пісьменнікаў-экзістэнцыялістаў, то можна заўважыць, што такія тэрміны як “боль”, “пакута”, “туга”, “нуда”, “адзінота”, “пакінутасць”, “клопат”, “трывога”, “млосць”, “агіда” сустракаюцца вельмі часта і ў кожнага аўтара, многія з гэтых слоў сталі назвамі цэлых твораў. Відавочна, што у гэтых тэрмінах выяўляе сябе песімістычны погляд на гістарычны працэс, які грунтаваўся на дасягненнях навукі і тэхнікі і завяршыўся кашмарам двух сусветных войнаў. Такім чынам, экзістэнцыялізм выступаў за сапраўдныя чалавечыя каштоўнасці, заклікаў зрабіць свой асаблівы канчатковы выбар на карысць гэтых каштоўнасцяў, звярнуцца да “самога сябе”, “сваёй самасці”.

Экзістэнцыяналізм меў два накірункі - рэлігійны і атэістычны. Кожны з іх па рознаму тлумачыць адносіны чалавека і Бога, адсюль вынікае праблема свабоды. Прыхільнікамі рэлігійнага экзістэнцыяналізму былі Марсэль, Хайдэгер, Ясперс. Яны параўноўвалі чалавека з Іісусам Хрыстом. Ён, як Іісус, які ад нараджэння быў асуджаны на пакуты і на інтымны ўнутраны дыялог з Богам. Адрозненнем чалавека ад астатніх жывых істот з'яўляецца тое, што ён здольны выходзіць за межы свайго зямнога існавання, самавызначацца, рабіць свядомы выбар. Аднак, існаванне чалавека ў свеце, дзе пануе смерць, становіцца надзвычай няўстойлівым, бо ён увесь час павінен знаходзіць адказ на пытанне, як быць у той, ці іншай “чалавечай сітуацыі”, незнаёмых ніводнай другой жывой істоце, павінен увесь час рабіць выбар на карысць свайго існавання.

Прыхільнікамі другога накірунку - атэістычнага, былі Сартр і Камю. Яны лічылі, што чалавек, які знаходзіцца ў абязбожаным свеце, які небыта “асуджаны быць свабодным”, павінен цярпліва несці на сваіх плячах увесь цяжар зямнога быцця, разумеючы пры гэтым сваю “выпадковасць”, “крохкасць” у гэтым свеце, і як вынік, усё трэба рабіць тут і зараз, а не потом у “патойбочным свеце”. Усе рашэнні чалавек прымае сам, не спадзеючыся на чыю-небудзь дапамогу, не маючы ніякіх гарантый на поспех. Чалавек увесь час павінен быць тым, кім ён з'яўляецца на самой справе, інакш кажучы - чалавекам. “Сапраўднае існаванне”, якое ўспрымаецца ў свеце рэлігійнага экзістэнцыялізму як кволая надзея чалавека на тое, што “ёсць нешта, што бясконца перавышае яго”, гэта значыць Бог, у свеце атэістычнага экзістэнцыялізму ацэньваецца як “авантура”, якая “мае найбольш шанцаў скончыцца кепска” (Сартр), як “бунт” супраць багоў (Камю).

Філасофія экзістэнцыяналізму вельмі зблізілася з мастацкай літаратурай, якую невыпадкова называюць “чалавеказнаўствам”, бо менавіта дзякуючы мастацкай мове філасофскія паняцці зрабіліся зразумелымі, а экзістэнцыяналізм такім папулярным. Выразней за ўсё гэта можна назіраць у Францыі, дзе з даўніх часоў існавала традыцыя перакладаць складаную мову філасофіі на даступную мову мастацкіх вобразаў. Літаратурныя творы Сартра і Камю найперш выяўлялі пэўны настрой душы, стан чалавека, які адчуў сваю адзіноту ў вялікім і халодным свеце, дзе “усё дазволена”, таму што “Бога няма”, “усе багі памерлі”. Чалавек, знаходзячыся не па сваёй волі ў “памежнай сітуацыі”, мусіць зрабіць свой свядомы “выбар”, узяць на сябе ўсю “адказнасць” і, негледзячы на “абсурд”, які пануе ў свеце, знаходзіць сэнс у сваім векавечным і амаль безнадзейным змаганні.

Тэрміну “абсурд” у экзістэнцыяналізме адводзіцца надзвычайнае месца. Ён азначае бязглузднасць, бессэнсоўнасць існавання ў абязбожаным свеце, чужым і варожым чалавеку. Адсутнасць веры ў “неўміручую душу” пазбаўляе чалавека перспектывы: паняцці “будучыня”, “вечнасць”, “бясконцасць” не маюць для яго ніякага сэнсу, бо сам ён “канечны”. Здольнасць з дапамогаю розуму спасцігаць свет, крок за крокам набліжацца да “абсалютнай ісціны”, стварае ў чалавека іллюзію, што ён усемагутны і здольны ўрэшце рэшт адкрыць таямніцу жыцця, перамагчы тым самым, вядома, у далёкай будучыні, нават самую смерць. Аднак штодзённае “існаванне” ўвесь час нагадвае чалавеку, што менавіта яно з'яўляецца адзінай відавочнай рэальнасцю, няхай сабе зменлівай, хуткаплыннай, крохкай.

Дзякуючы гэтай “яснасці бачання” французскія экзістэнцыяналісты Сартр і Камю здолелі зразумець з аднаго боку, абсурднасць існавання, а з другога - зрабіць свой маральны выбар і быць падрыхтаванымі каб дапамагчы іншым людзям у іх цяжкім змаганні за годнае існаванне. Яны абодва актыўна удзельнічалі ў Французскім супраціўленні, спавядаючы ў сваім жыцці і творчасці трагічны стаіцызм (Камю) і мяцежны выклік (Сартр).

Таксама філасофію экзістэнцыяналізму, гэтак жа, як і філасофскія катэгорыі “існаванне”, “выбар”, “абсурд” можна прасачыць у творчасці Антуана дэ Сент-Экзюперы, Сальвадора Далі, Самюэла Бэкета, Эжэна Ёнэска, Андрэя Таркоўскага, Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Кузьмы Чорнага, Віктара Казько, Алеся Разанава і інш.

1.2. Жан-Поль Сартр: жыццё і творчасць.

Жан-Поль Сартр нарадзіўся 21 чэрвеня 1905 г. у Парыжы ў сям'і марскога афіцэра. Калі яму споўнілася 9 месяцаў, памёр яго бацька. Даволі рана Поль пачаў пісаць пераймальныя “вершы ў прозе”, “бульварныя раманы”: “раманы замянілі мне ўсё”, “я пісаў дзеля ўласнага задавальнення”, “свет, які існаваў на паперы, трывожыў мяне”. Потым ён стаў выкладчыкам філасофіі. Захапіўся ідэямі Эдмунда Гусэрля і Марціна Хайдэгера, стаў заснавальнікам атэістычнага экзістэнцыялізму. У пачатку Другой сусветнай вайны быў мабілізаваны ў войска, служыў у метэачасцях. Трапіў у палон, адкуль вызваліўся, сімуляваўшы невылечнае захворванне. Працягваў выкладаць філасофію. Удзельнічаў у руху Супраціўлення.

У пасляваенныя дзесяцігоддзі Сартр публічна вітаў левыя палітычныя рухі, прапагандаваў сацыяльна-палітычную ангажаванасць і спрабаваў узбагаціць экзістэнцыялізм эўрыстычнымі магчымасцямі марксізму. У 1964 г. Сартру была прысуджана Нобелеўская прэмія ў галіне літаратуры “за творы, насычаныя ідэямі і прасякнутыя духам свабоды, якія мелі велізарны ўплыў на нашае стагоддзе”. Сартр зрабіў сімвалічны прымірэнчы жэст у бок правых, асудзіўшы ініцыяваную камуністамі вайну ў В'етнаме. У 1968 г. падтрымаў моладзевы пратэставы рух (“студэнцкую рэвалюцыю”). Яго погляды і ўчынкі наогул цяжка паддаваліся рацыянальнай логіцы. У апошнія гады жыцця Жан-Поль Сартр амаль аслеп у выніку хваробы вачэй. Памёр 15 красавіка 1980 г.

З'яўляючыся заснавальнікам французскага экзістэнцыяналізму, Сартр у 1943 годзе друкуе тэарэтычны трактат “Быццё і нішто” (L'etre et le Neant), які становіцца афіцыяльным маніфествм экзістэнцыяналісцкай школы. Светапогляд Сартра склаўся яшчэ ў канун першай вайны, паўплывалі на гэта замежныя кніжныя крыніцы, аднак пажыўным асяродзем для яго стала французская рэчаіснасць перыяду французскай акупацыі. Тое, што пісьменнік бачыў навокал, здавалася яму наглядным сцверджаннем таго, што ў свеце пануюць абсурд і дзікае самавольства.

Ітак, як ужо гаварылася раней, сваё арыгінальнае разуменне экзістэнцыяналізму Сартр раскрыў у трактаце “Быццё і нішто”, а асноўныя палажэнні растлумачыў у публічнай лекцыі “Экзістэнцыяналізм - гэта гуманізм” (1946). У ёй Сартр выказываў думкі пра існаванне, якое папярэднічае сутнасці, пра тое, што чалавек “адзінок” у чужым свеце, пра тое, што чалавек свабодны ў сваім выбары, што яго выбар заўсёды матываваны і нясе ў сабе маральны сэнс. Філасофскія ідэі Сартра вобразна выяўляліся ў яго мастацкіх творах: у раманах “Млосць” (1938), “Дарогі волі” (1945-1949), у зборніку навел “Мур” (1939), у пэесах “Мухі” (1943), “Пры зачыненых дзвярах” (1945) і іншыя.

Мастацкія творы Сартра не з'яўляліся простай ілюстрацыяй яго філасофскіх ідэй: вобразнае мысленне дазваляла паглыбіць і ўзбагаціць іх гучанне і змест. Звычайны герой ператвараецца ў экзістэнцыянальнага героя, востра перажываючага сваю адзіноту, млосць, героя, які адчувае невынослы ціск акалічнасцяў і міжволі пачынае спасцігаць катэгорыі “быццё” і “нішто”, героя, якого бянтэжаць і трывожаць адсутнасць сэнсу ўласнага існавання, яго абсурднасць.

У навеле “Мур” гэты стан непрыкаянай душы выяўлены асабліва наглядна. Твор даволі эмацыянальны па сваёй структуры. Ён вельмі псіхалагічна нацягнуты і трымае чытача ў пастаянным напружанні. Трое хлопцаў апынуліся ў такой сітуацыі, калі да смерці астаецца некалькі гадзін, думаць акрамя яе няма пра што, аднак яны па рознаму рэагуюць на гэтыя абставіны. Самы малы, Хуан Мірабл, усё ніяк не можа ўсвядоміць, за што яго павінны расстраляць. Ён усяго только брат таго, каго шукаюць. Том і Пабла больш свядома адносяцца да таго, што адбываецца. Аднак Том, негледзячы на тое, што пазбегнуць смерці немагчыма, працягвае разважаць на розныя тэмы, каб толькі не думаць пра тое, што яго чакае. Пабла таксама не да канца разумее, што жыццю падыйшоў канец. Ён уяўляе як будзе адбывацца расстрэл, як пулі будуць дакранацца да яго цела. Чалавек свабодны, але яго магчымасці выбіраць гранічна абмежаваныя. Арыштаваныя франкістамі рэспубліканцы ведаюць, што іх чакае на світанку і што здарыцца ў гэты час у двары, каля цаглянага мура. Пры ўсім жаданні захаваць у сабе нешта чалавечае ім гэта даецца цяжка: жывая плоць прагне паратунку, а дух паралізаваны і прыніжаны. Пабла Іб'ета, герой-наратар, трымаецца мужна і годна, бо спадзяваецца на тое, што зможа падмануць катаў і не выдаць месца, дзе хаваецца камандзір інтэрнацыянальнай брыгады Рамон Грыс. Ён называе пад час допыту іншае месца сховішча і цешыцца думкаю аб сваёй апошняй перамозе над франкістамі. Аднак у абсурдным свеце пануе ірацыяналізм, адсутнасць нармальнай логікі: Рамон Грыс хаваецца менавіта там, дзе яго, паводле разлікаў Пабла Іб'еты, не павінна быць. Свядомасць - “нішто” ў параўнанні з “быццём” як аб'ектыўнай рэальнасцю.

Як ужо адзначалася, сутнасць філасофіі экзістэнцыялізма заключаецца ў тым, што яна лічыць свет бяссэнсавым, хаатычным і нерэгулюемым ніякімі законамі, а чалавека - бясконца адзінокім, так як ён не можа зразумець не толькі рэчаіснасць, але і іншых людзей, унутраны свет якіх агароджаны ад яго неадольнай сцяной. Экзістэнцыялізм прэтэндаваў на тое, што ён адкрыў асноўнае ў існаванні чалавека - адсюль і названне гэтай плыні.

Тым не менш французскія экзістэнцыялісты (Камю, Сартр) тэарэтычна адмаўляючы ўсялякае супрацоўніцтва, на практыцы усё-такі прызнаюць узаемадапамогу людзей. Прайшоўшы праз вопыт Супраціўлення, гэтыя пісьменнікі падымаюцца да разумення неабходнасці змагання са злом, якім бы ўсемагутным яно не здавалася, у іх творах гучыць мужны стаіцызм (антыфашысцкая п'еса “Мухі” Сартра, раман Камю “Чума”).

Сартр у сваёй філасофіі лічыць адзіным дакладным фактам толькі існаванне зямлі і чалавека на ёй, адмаўляя як Бога, так і любую аб'ектыўную заканамернасць развіцця грамадства (нават паняцце грамадства для Сартра ўмоўна, так як грамадства для яго - зборышча розных індывідуумаў). Тым не менш, Сартр не ўпадае ў амаралізм, лічачы, што сапраўдны чалавек, разумеючы сваю адзіноту, павінен не пападаць пад уладу адчаю, а пераадольваць яго, і свабодна выбіраць лёс, выбіраць найбольш дастойны шлях, увесь час удасканальвацца.

У 1940 годзе, знаходзячыся ў нямецкім лагеры для ваеннапалонных, Сартр напісаў п'есу “Мухі”. Праз тры гады яна была пастаўлена ў Парыжы і ўспрынята як антыфашысцкая п'еса. Праблемы асабістай адказнасці, выбара і свабоды вырашаліся ў ёй на міфалагічнай аснове. У гэтым творы змяшчалася спроба супрацьпаставіць разум і маральны імператыў іррацыяналізму і містыцы, да якіх звярталася фашысцкая ідэалогія.

У літаратурнай творчасці Сартра вельмі добра можна прасачыць шматлікія вядучыя тэмы яго філасофскай рэфлексіі: абсурдная адчужанасць рэчаў, “быцця-ў-сабе” (“Млосць”), погляд Іншага і каханне як барацьба за заняволенне (“Пры зачыненых дзвярах”), свабода як прыняцце адказнасці за лёс свайго свету (“Мухі”) і г.д. Лёсы герояў Сартра паказваюць, часта ў формах прытч, працэс асмыслення чалавекам сваёй “сітуацыі”, і яго спробах выкарыстаць навязаны яму выбар. Разам з тым неабходнасць эстэтычнага завяршэння мастацкага тэксту прымушае Сартра-пісьменніка выводзіць асаблівыя сімвалічныя тэмы і канструкцыі, якія ставяць абмежаванні свабодзе герояў, агароджваюць іх лёс знешнімі рамкамі. Увогуле, мастацкая творчасць Сартра ўяўляе сабой арыгінальнае злучэнне філасофскай і нярэдка палітычнай тэндэнцый, рэалістычнай апавядальнай тэхнікі, цягі да міфу, магіі і прытчы, а ў некаторых выпадках таксама і “паэтычных” прарываў пабытовай і моўнай умоўнасці авангардысцкага духу 20 ст.

1.3 Альбер Камю і яго твор “Міф пра Сізіфа” як яскравы прыклад літаратуры экзістэнцыялізма.

Побач з творчасцю Сартра можна разглядаць і творчасць яшчэ аднаго прадстаўніка экзістэнцыялізму, гэта Альбер Камю. Даволі вялікі час іх позіркі на жыццё супадлі. Можна прасачыць шмат падабенстваў у іх творах, аднак у той жа час былі і адрозненні, якія потым, калі скончылася Другая сусветная вайна, і прымусілі разыйсціся дзвух вялікіх мастакоў слова.

Альбер Камю нарадзіўся 7 лістапада 1913 года ў сям'і сельскагаспадарчага рабочага. Скончыў філасофска-гістарычны факультэт Алжырскага ўніверсітэта. З 1938г. працаваў журналістам. Так як ён пакутаваў на сухоты, то не змог пайсці добраахвотнікам на фронт падчас Другой сусветнай вайны. У 1942 годзе уступіў у падпольную групу “Комба”, працаваў рэдактарам аднайменнай газеты. У час вайны апублікаваў аповесць “Чужаніца”, эсэ “Міф пра Сізіфа”, “Лісты да нямецкага сябра”. У 1957 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры, “за значныя мастацкія творы, у якіх з прароцкай глыбінёй гаворыцца аб праблемах чалавечага быцця ў наш час”. Загінуў у 1960 годзе, калі вяртаўся дадому, а яго аўтамабіль урэзаўся ў дрэва.

Альбера Камю можна назваць вечным шукальнікам ісціны. Ён пачынаў сваю творчасць, як “рамантычны экзістэнцыяліст”, які “вылечыўся ад пакутлівых парываў працяглым сузіраннем прыроды”. Штуршком да філасофскага пошуку служыла адчуванне сабе “дзесьці на паўшляху паміж жабрацтвам і сонцам. Жабрацтва перашкодзіла веры, быццам усё цудоўна ў гісторыі і пад сонцам, сонца навучыла мяне, што гісторыя - гэта не ўсё”. З дапамогай асветніцтва Камю спадзяваўся наблізіць прыход “носьбітаў дзеяння і разам з тым носьбітаў ідэалаў”. [1, с.409]

Юнацкі аптымізм і жыццярадаснае светаадчуванне Камю даволі хутка зніклі напярэдадні Другой сусветнай вайны, у той час, калі чалавецтва спаўзала ў прорву катастрофы і адбывалася крушэнне ўсіх маральных каштоўнасцяў. Думка пра абсурдную бессэнсоўнасць светабудовы, на якой у пачатку сваёй творчасці акцэнтаваў увагу Камю, вызначыла пафас філасофскай працы “Міф пра Сізіфа”. Альбер Камю ва ўсіх сваіх творах не адыходдзіць ад тых прынцыпаў і таго ўспрыняцця жыцця, якое ён вывеў ў гэтым сваім філасофскім эссэ.

Міфалагічны Сізіф з'яўляецца тым абсурдным героем, які, напэўна, адзін з першых усвядоміў сваё чалавечае наканаванне, ясна і выразна ацаніў сваё становішча і паўстаў супраць усіх багоў, супраць самога лёсу (“ён вышэй за свой лёс, ён цвярдзей за свой камень”). У канцы твора, пісьменнік прыходзіць да аптымістычнай высновы, бо яго Сізіф выявіў гераічную гатоўнасць да змагання, да самасцвярджэння: “Аднаго змагання за вяршыню дастаткова, каб запоўніць сэрца чалавека. Сізіфа варта ўяўляць сабе шчаслівым”. [1, с.409]

“Богі асудзілі Сізіфа падымаць вялізны камень на вяршыню гары, адкуль гэта глыба зноў і зноў падала ўніз. Яны лічылі, што няма пакарання цяжэй за бескарысную і безнадзейную працу.”

На першы позірк мараль - бессэнсоўнасць быцця. Аднак, асноўная праблема экзістэнцыялізма фармуліруецца інакш: гэта праблема самагубства. Рашэнне гэтай праблемы дае адказы на самыя загадкавыя стораны быцця.

Па-першае, Камю разглядаў самагубства як індывідуальны акт: “самагубства падрыхтоўваецца ў маўчанні сэрца”. Па-другое, тое, што называюць прычынамі - звычайна ўсяго толькі прычына. Такім чынам, паступова Камю пераходзіць да асноўнай тэмы сваёй працы - тэме абсурда жыцця. Ён адмаўляе самазабойства і веру ў Бога, у той жа час, заклікае жыць не ўцякаючы ад абсурду. Аднак, вельмі цяжка ўтрымацца на гэтай вяршыні, бо абсурд прадугледжвае “адсутнасць усялякіх надзей (што не мае нічога агульнага з адчаем), пастаяннае адмаўленне (не блытаць з адрачэннем) і свядомае незадавальненне (але не непакой юнака).” [13, с.42]

“Пачатак усіх вялікіх разважанняў - мізэрны. У гэтым парадокс суму. ” Камю заўважае, што адчуванне абсурду нараджаецца з пачуццём узросту. Пакуль розум маўчыць, знаходзячыся ў нерухомым свеце надзей, усё уладкоўваецца і адлюстроўваецца ў адзінстве яго настальгій. Пры першым жа руху гэты свет дае трэшчыну. Цікава тое, што негледзячы на напружанне і цяжкасці такога жыцця, яно ўзводзіцца ў ранг найвышэйшай каштоўнасці. Гэта азначае, што “няма нічога важнейшага за існаванне, ні дзеля чаго нельга спыніць чыё б там ні было існаванне, гэта нічым (больш важным) не апраўдана”. [13, с.3] Нават самае доўгае жыццё, нажаль, мае свой канец. Па сцвярджэнню Камю, гэта і ёсць найвялікшая несправядлівасць, бо пасля смерці няма нічога: рай і пекла атэістычны экзістэнцыяналізм, натуральна адмаўляў. Вось чаму менавіта захаванне жыцця, выратаванне цел, а не душ хвалюе Камю.

Творчасць Камю можна схематычна падзяліць на два цыклы: цыкл абсурду, да якога можна аднесці “Чужога”, “Калігулу”, “Міф пра Сізіфа”, і цыкл раманаў пратэсту, у які магчыма ўключыць раманы “Чума”, “Праведныя”. Ёсць творы, якія нельга аднесці ні да аднаго цыкла - сярод якіх “Падзенне”. Гэта ў асноўным творы, напісаныя да 1942 або пасля 1950 года.

Сам Камю не лічыў сябе ні філосафам, ні, тым больш, экзістэнцыялістам. Тым не менш, творы прадстаўнікоў гэтага філасофскага накірунку, аказалі на творчасць Камю вялікі ўплыў. Адзіным сродкам барацьбы з абсурдам Камю лічыў прызнанне гэтага абсурду. У “Міфе пра Сізіфа” Камю піша, што дзеля таго, каб зразумець, што прымушае чалавека рабіць бяссэнсавую працу, трэба ўявіць спускаючагася з гары Сізіфа шчаслівым. Многія з герояў Камю прыходзяць да падобнага стану душы пад уплывам акалічнасцей (угроза жыццю, смерць родных, канфлікт са сваёй уласнай совесцю і г.д.), іх дальнейшыя лёсы розныя.

Вышэйшым увасабленнем абсурду, па Камю, з'яўляюцца разнастайныя спробы насільнага паляпшэння грамадства - фашызм, сталінізм і г.д. Камю быў гуманістам, ёе лічыў, что барацьба з насіллем і несправядлівасцю “іх жа метадамі” могуць парадзіць толькі яшчэ большае насілле і несправядлівасць.

У адрозненне ад Сартра, Камю, у якога была філасофская адукацыя, так і не стаў філосафам у строгім сэнсе гэтага слова. Камю быў хутчэй прадаўжальнікам той лініі ў літаратуры, якая атрымала назву французскага маралізму. У 40-50-х гг. Сартр падтрымліваў сталінізм, а потым перайшоў да падтрымкі Мао і Кастра, у той час як Камю заўсёды крытычна адносіўся да “рэальнага сацыялізму”. Галоўнымі тэмамі ў творчасці Камю з'яўляліся свабода чалавека і абсурд чалавечага жыцця.

У сакавіку 1939 года Камю надрукаваў рэцэнзію на твор Сартра “Мур”. Па яго меркаванням, павышаная ўвага Сартра да цёмных старон жыцця азначае абмежаванасць яго светаўспрымання. Камю ўбачыў у Сартра цягу да бяссільных людзей, “якая прымушае яго выбіраць герояў, якія дайшлі да краю ўласнага “я” і спатыкнуўшыхся аб пустату, якую яны ўжо не здолеюць пераадолець”. “На самой справе, - піша Камю, - яго героі свабодны. Аднак іх свабода ім непатрэбна. Прынамсі так лічыць спадар Сартр. Захапляльны сюжэт гэтых старонак, нярэдка надзвычайных, іх жорсткая патэтыка маюць сваім вытокам свабоду. Бо менавіта ў гэтым універсуме чалавек вызвалены ад усіх забабонаў, часам і ад сваёй прыроды, і вымушаны да самасузірання, асазнае глыбокую абыякавасць да ўсяго, чым ён не з'яўляецца. Ён адзінок, ён зачынены ў сваёй свабодзе. Гэта свабода ў часе, і толькі смерць дае ёй кароткачасовае і галавакружнае абвяржэнне. Лёс такога чалавека абсурдны. Далей ён не пойдзе, і цуды тых ранішніх часоў, калі жыццё ўзнаўляецца, пазбаўлены для яго сэнсу ”.

У гэтым артыкуле мы бачым падобнасць позіркаў Камю і філасофіі Сартра, і, у той жа час, іх адрозненне (ужыванне Камю паняцця “прырода чалавека”, якое стала пазней галоўным пунктам яго разыходжання з экзістэнцыялізмам Сартра). Гэтыя роздумы прадугадваюць асноўныя ідэі “Міфа пра Сізіфа”.

У “Міфе пра Сізіфа”, які з'явіўся праз некалькі месяцаў, Камю даў дакладны каментарый да сваёй аповесці: яе герой ні добры, ні злы, ні маральны, ні амаральны... Ён належыць да асобай пароды людзей, якую Камю называе людзьмі абсурду. Аднак у разуменні Камю, гэта слова мае два дастаткова розныя значэнні: абсурд адначасова і сапраўдны стан рэчаў, і яснае ўсведамленне гэтага тым ці іншым індывідам. “Чалавек абсурду” - гэта той, хто адважваецца атрымаць усе неабходныя вывады з абсурднасці саміх рэчаў... Але што ж такое абсурд як рэальны стан, як зыходная данасць? Ні што іншае, як адносіны чалавека ў свеце. Першапачатковая абсурднасць прадстаўляе сябе як разрыў: разрыў паміж імкненнем чалавека да адзінства і непрыадольным дуалізмам духу і прыроды, паміж цягай чалавека да вечнага і канечнасцю яго жыцця, паміж “клопатам”, які складае яго сутнасць, і марнасцю намаганняў. Смерць, мноства ісцін і істот, незвадзімая да нечага аднаго, непасціжнасць быцця, улада выпадку - вось яны, палюсы абсурду”. [14, с.109-110]

У “Міфе пра Сізіфа” Камю прыходзіць да высновы, што Сізіф і ёсць герой абсурду: “Пагарда да багоў, нянавісць да смерці, прага жыцця каштавалі яму вялікіх пакут, калі чалавечая сутнасць прымушаюць займацца справай, якой няма канца. І гэта расплата за зямныя сімпатыі”. Камю гаварыў, што славіць чалавека перад тварам таго, што імкнецца яго раздушыць. “Міф пра Сізіфа” - гэта праслаўленне свабоды чалавека, якая заваёўваецца цаной пагарды да смерці. Сізіф становіцца сімвалам Чалавека, яго лёсу, асуджаннасці на смерць і непазбежнасці экзістанса ў абсурдным свеце.

У адрозненне ад Сартра Камю не імкнуўся паказваць паўсядзённае жыццё, яго апавяданне часцей за ўсё алегарычнае. Камю далёкі ад інтарэсу да быту, да “гушчы жыцця”, якую так добра паказваюць мастакі-рэалісты.

Творчы метад Камю лагічна выцякае з яго філасофскіх позіркаў: калі свет не мае аб'ектыўных законаў, якія могуць быць зразумелыя чалавекам, то правільна паказаць шырокую панараму жыцця немагчыма, бо няма крытэрыю правільнасці, - навошта ж тады спрабаваць...

Камю дэманструе толькі стан чалавека, які асуджаны жыць у сваёй эпохе, нібы ў вялікай няўтульнай кватэры. Самаадчуванне такога чалавека не з'яўляецца адным з самых прыемных - Камю і яго герояў непакоіць прага яснасці і адначасова асазнанне абсурднасці такой прагі. Гэтак адбываецца таму што асэнсавання рэчаіснасці дасягнуць немагчыма.

Паняцце абсурду, абсурду быцця, якое ўводзіць у літаратуру Камю, атрымала шырокае распаўсюджванне: у 50-я гг. яно прысутнічае не толькі ў прозе, але і ў драматургіі, дзе з'яўляецца “тэатр абсурду”.

Раздзел ІІ

Шмат разоў уздымалася пытанне ў айчынным і замежным літаратуразнаўствах наконт прыналежнасці Васіля Быкава да экзістэнцыялізму. Нашыя літаратуразнаўцы прытрымліваліся некалькіх пунктаў гледжання. Першым з іх было меркаванне, што Быкаў з экзістэнцыялізмам палемізуе, у той час, як яго ўласная творчасць не мае нічога агульнага з філасофскай дактрынай экзістэнцыялізму. З другога пункту гледжання, літаратуразнаўцы прыходзілі да высновы, што Васіль Быкаў на самой справе судакранаецца з экзістэнцыялізмам, аднак вытокам гэтага з'яўляецца не філасофская сістэма, а беларуская рэчаіснаць, аднак і экзістэнцыялісцкую літаратуру ён не губляе з поля зроку.

2.1. Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава.

Васіль Быкаў. Чалавек, імя якога знаёма кожнаму. Чалавек, які на працягу дзесяцігоддзяў апавядаў людзям праўду пра вайну, пра такую вайну, якой яна была на самой справе, без усялякіх прыкрас, пра вайну ў яе сучасным абліччы. Ён выкрываў таталітарызм і будзіў у грамадстве думку пра неабходнасць радыкальных зменаў.

Васіль Быкаў - сапраўдны мастак слова, яму, як нікому іншаму, уласцівая высокая ступень мастацкай праўдзівасці, менавіта ён быў надзелены талентам глыбіннага пранікнення ў таямніцы народнай і чалавечай псіхалогіі, у яго была асаблівая рэдкасная рэчыўнасць вобразнага бачання свету, ён валодаў фенаменальнай здольнасцю своечасова адгукацца на адбываючыяся падзеі, яму былі ўласцівыя прыпавесцевая шматзначнасць і дакладнасць прароцтваў.

Нарадзіўся гэты дзіўны майстар слова 19 чэрвеня 1924 года на Віцебшчыне. Васіль Быкаў быў выхадцам з беднай сялянскай сям'і. Дзяцінства і юнацтва былі цяжкімі, а потым пачалася вайна. Падзея, якая аставіла вялікі след у душы пісьменніка, след, які ён пранёс праз усю сваю творчасць, гэта была падзея, пра якую ён пісаў усю праўду, і нічога акрамя праўды. Ён прыадкрыў сваім нашчадкам той таямнічы занавес, які аддзяляе нас ад тых страшэнных падзей 1941-45 гадоў.

На пачатку вайны Быкаў быў мабілізаваны на абарончыя работы, потым быў арыштаваны і без суда асуджаны на расстрэл. Аднак, чырвонаармеец, які быў павінен яго расстраляць, адпусціў яго. Гэта было цудам для Быкава, і тады ўпершыню у яго прамялькнула думка: “Бог ёсць!” Пазней ён скончыў Саратаўскае ваеннае вучылішча і пачаў камандваць артылерыйскім разлікам. І зноў смерць прайшлася побач, бо па дакументах ён лічыўся забітым і пахаваным у брацкай магіле на Украіне, нават на абеліску было напісана яго імя, а маці атрымала пахаронку.

За час вайны, прайшоў разам з войскам Украіну, Румынію, Балгарыю, Венгрыю. За гэты час ён быў двойчы паранены. Пад канец вайны Быкаў апынуўся ў Аўстрыі, пасля служыў у Балгарыі, на Украіне.

Пасля звальнення са службы Быкаў ажаніўся, працаваў у “Гродзенскай праўдзе”, а ў 1972 годзе быў абраны сакратаром Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР. У 1978г. пераехаў у Мінск, і з той пары займаўся выключна творчай працай.

Даволі доўгі час пісьменнік быў вымушаны жыць у эміграцыі. Пад канец жыцця пісьменнік захварэў. Памёр 22 чэрвеня 2003 года.

Падчас вайны Быкаву было не да літаратуры, тым больш, што ў той час дазвалялася пісаць толькі пра герояў, паказваць іх подзвігі, а пра тое, што адбывалася на самой справе, пісаць было забаронена. Калі Быкаў знаходзіўся на службе на Курыльскіх выспах, ён напісаў некалькі апавяданняў на беларускай мове, і адправіў іх Міхасю Лынькову. Аднак, атрымаўшы крытыку на свае творы, ён зразумеў, што апавяданні слабыя, і болей не пісаў. Вярнуўся да пісьменніцкай дзейнасці толькі ў Гародне.

2.2. Асаблівасці “быкаўскага” экзістэнцыялізму.

Сам пісьменннік пачаткам сваёй літаратурнай творчасці лічыў 1951 год, калі ён напісаў апавяданні “Серць чалавека” і “Абознік”. Ужо ў гэтых апавяданнях можна было выразна прасачыць уласна быкаўскі погляд на вайну, на чалавека на вайне, яго экзестэнцыяльны досвед існавання ў “памежнай сітуацыі”. Паміж творчасцю Быкава і такіх прадстаўнікоў экзістэнцыялізму як Камю, Сартр, можна заўважыць шмат канцэптуальных і фармальных перазоваў, нават, вербальных супадзенняў. Такія паняцці як “памежная сітуацыя”, “выбар” з'яўляюцца аднымі з вядучых паняццяў у экзістэнцыялізме, аднак яны не менш важныя і ў структуры твораў Быкава. Таксама вядома, што Быкаву была знаёма творчасць Камю і Сартра, і ён выказваў вельмі добрыя водгукі наконт іх прац. Ён гаварыў, што “высока цэніць жыццёвую і творчую пазіцыі французскіх экзістэнцыялістаў Ж.-П. Сартра і А. Камю” [7, с.26] Аднак, негледзячы на гэта, паміж экзістэнцыялізмам і творчасцю Быкава бачныя даволі істотныя разыходжанні.

У адрозненне ад Жана Поля Сартра, Быкава экзістэнцыялістам зрабіла само жыццё, якое было нялёгкім, насычаным драматызмам змагання за выжыванне, а таксама напруджаны роздум над глыбіннымі прычынамі гістарычных падзеяў.

У яго ранніх апавяданнях ужо дзейнічалі «сляпая ўлада выпадку», «страх невядомасці», «адчай асуджанага чалавека», «крыўда на несправядлівасць лёсу», «гераічнае рашэнне». У больш позніх творах - «Дваццаты», «Фрузына», «Страта», «Паядынак», «Чацвёртая няўдача» праявіўся “маральны максімалізм” Васіля Быкава, вельмі выразна бачна высокая этычная патрабавальнасць аўтара да сабе і да сваіх герояў, якіх ён выпрабоўвае ў сітуацыях выбару. Тут бачны яго індывідуальны пісьменніцкі стыль, яго сухавата-стрыманая, лаканічная, можна нават сказаць, аскетычная манера пісьма. Праз усе творы прасочваецца тонкае пачуццё меры.

Але гэта быў толькі пачатак. Канчатковы выбар шляху ў літаратуры быў зроблены пісьменнікам у 1959 годзе, калі была напісана аповесць “Жураўліны крык”. З гэтага часу Быкаў пачне як бы “мысліць аповесцямі”. Ён пачынае ўсё больш выразна выступаць за праўдзівасць у літаратуры, на першы план выходзіць імкненне пакончыць з сачыніцельскай прыгажосцю, бесканфліктнасцю. “Мадэль” быкаўскай вайны можна апісаць як імкненне выявіць вобраз “радавога вялікай вайны”, а таксама як сканцэнтраванасць на паказе аднаго эпізода. Быкаў не імкнецца ў творы апісаць усю вайну ад пачатку да канца, ён можа яскрава зрабіць апісанне ўсяго гэтага часу на прыкладзе аднаго - двух дзён з жыцця простага салдата. І гэтага будзе дастаткова, каб адчуць увесь той боль і жах, які адбываўся падчас вайны.

Не ўсе персанажы Быкава выдуманыя, калі уважліва прааналізаваць, то можна пабачыць, што ў іх шмат аўтабіяграфічнага. Для аўтара вытокамі мужнасці і чалавеснасці герояў з'яўляецца іх мінулае (“Здрада” (1960), “Трэцяя ракета” (1963), “Пастка” (1962), “Альпійская балада” (1963), “Мёртвым не баліць” (1965)).

Аднак не толькі мінулае з'яўляецца асновай аповесцей Васіля Быкава. Гісторыя і сучаснасць, успаміны і актуальнасць усё пераплятаецца паміж сабой, усё побач. Акрамя дакладнага паказу «франтавога побыту», знаёмага чытачу па творах пісьменнікаў «згубленага пакалення», і «акопнай праўды», супрацьстаўленай непрыхаванай хлусні «генеральскіх мемуараў», тут, заўседы прысутнічае глыбокі філасофскі роздум над балючымі праблемамі, народжанымі небывала багатым на трагедыі XX ст. [1, с.419]

2.3. “Мёртвым не баліць” як прыклад уплыву экзістэнцыялізму на творчасць Васіля Быкава.

Катэгорыя будучыні займае ў гэтай аповесці зусім не апошняе месца, у творы закрануты такі комплекс грамадскіх адносін, якія аказваюць моцны ўплыў на жыццё наступных пакаленняў. Аўтар паказвае праўду такога ўзроўню, да якога тагачаснае грамадства было проста не падрыхтавана. Аднак, гаварыць аб вайне няпраўду не было ўласціва Васілю Быкаву, які лічыў, што няпраўда пра вайну - гэта амаральна і злачынна.

Трэба заўважыць, што твор быў успрыняты “у штыкі”. Аўтара крытыкавалі за знарочыстае згушчэнне фарбаў, за тое, што ён нагнятаў драматызм, у тым, што ён прыземіста паказваў падзеі, у дэгераізацыі і г.д.

Аўтар не звяртаў на гэта ўвагі, бо на яго думку самым праўдзівым з'яўляецца пункт погляду асобнага чалавека на трагедыю акружэння, яго ўласнае чалавечае вымярэнне падзеі. “Мёртвым не баліць” не мае аніякай выдумкі. Твор ствараўся як успамін, таму, амаль усё, што тычыцца сюжэта і абставін з'яўляецца дакументальнымі фактамі.

“Тады ўжо я ведаў, залішняй драматызацыі ваеннага сюжэту можа ня быць, што можа ня быць і ніякага сюжэту, аб чым калісь пісаў яшчэ Чэхаў. Драматызацыя на вайне - натуральная рэч. Крыху іншая справа - за кошт чаго? Якімі сродкамі? Мяне здаўна цікавілі канфлікты іншага кшталту - унутраныя, якіх хапала і на вайне таксама” - пісаў Васіль Быкаў. [4, с.235-236]

Быкаў, як ніхто іншы, ведаў, што фізічны боль, пакуты сумлення не маюць меры. Менавіта адсюль і выцякае назва аповесці, у якой нібыта ёсць працяг у кантэксце “Мёртвым не баліць - (баліць жывым)”. Падцверджанне гэтых слоў можна яскрава ўбачыць і ў самім тэксце твора: “Пакуты робяцца звыш маіх сіл. Я нават не ведаю, дзе і што мне баліць. Боль самаўпраўна гаспадарыць ва ўсім целе, невядома чаго дамагаючыся. Я вельмі зайздрошчу Юрку. Яму не баліць. Ён пераступіў свой апошні рубеж”. [3, с.481]

Вельмі кепска адчувае сабе Васілевіч, малодшы лейтэнант, выжыўшы, але не забыўшы усё тое жудаснае, што запомніў пра вайну. Вытокі душэўнага болю, які не дае Васілевічу спакою, вельмі глыбокія і складаныя. Унутры яго душы, акрамя фізічнага болю, сканцэнтраваліся ўсе вострыя супярэчнасці сучаснага свету, менавіта яны і перараслі ў востры канфлікт: «Праўда, тут вайна. Вялізная, лютая, небывалая на зямлі вайна. У ёй сам д'ябал з Богам самым старанным чынам усё пераблыталі. Ніводная заканамернасць тут не з'яўляецца правілам. А самая недарэчная выпадковасць часам робіцца табе лёсам. Разбярыся, што тут надзейна і пастаянна? I нязменна? » [3, с.481]

А пастаяннае і нязменнае на вайне, ды і нават пасля яе, гэта боль. Гэты боль не дае магчымасці ацэньваць падзеі аб'ектыўна, ён усе пачуцці перакрывае сабой: «Пэўна, я мог бы штось зразумець, каб не такія пакуты. Боль мне не дае ні аб чым думаць. Ён адбірае сілы. Слабасцю захлынаецца маё сэрца».[3, с.481] У выніку нечага недагляду загінулі сябры Васілевіча, і тут жа побач ездавы Хусаінаў, для якога жыццё параненых нічога не значыла і важней за яго была “куча вашывых ануч”, страляе ў старшыну, які ўстаў на абарону людзей: «Сапраўды, гэта жахліва: свой - свайго! За што, падумаць толькі!». [3, с.381] У гэты жа час, палонны немец Энгель страляе па нямецкіх самалётах. Васілевіч, які заўсёды быў схільны і здольны да самакантролю, спыняе сябе на думцы, што ўнутры ён згадзіўся з гібеллю свайго сябра Юркі Стралкова, і гэта навіна прымушае яго міжволі ўздрыгнуць. Ён разумее, што ўсё ў гэтым свеце пераблыталася, супрацьлегласці памяняліся месцамі, але менавіта тады, калі здаецца, што горш ўжо не можа быць, бо ўсё ўжо дайшло да краю, менавіта тады адбываецца нешта, што не ўкладваецца ў свядомасць чалавека. На мінным полі падрываецца Каця Шчарбенка, на тым самым полі, куды па віне Сахно трапілі байцы, бо ён ад страху не разумеў што робіць: «I тут я разумею: яна памрэ! Але гэта дзіка, гэта жахліва! Гэта злачынна і ненатуральна: чаму гіне дзяўчына, калі мы, трое мужчын і салдат, застаёмся жывыя?». [3, с.463]

Відавочна, што ў гэтым выпадку герой Быкава сутыкаецца з бязглуздзіцай, якую не можа растлумачыць ні ён, ні ніхто іншы, а зрабіць гэта немагчыма, бо ўсе мы жывем ў свеце абсурду. Аднак ў той час, як Васілевіч робіць спробы пераадолець гэты абсурд і перамагчы стыхію хаосу, Сахно, які нават не разумее якую разбуральную ролю ў свеце ён грае, робіць усё, каб працэс распаду чалавечай асобы паскорыўся: «Я выконваю загад. У арміі палагаецца выконваць загады. Апроч, як праз міны, дарогі ў нас няма. Немцам жывымі я вас не пакіну». [3, с.455] Нават у такой жудаснай сітуацыі, калі небяспека падзелена на ўсіх пароўну, ён адпраўляе наперад то аднаго, то другога з тых, хто малодшы па званню. І як вынік - смерць жанчыны, якая невядома як і навошта трапіла на вайну. «Адзінае, чаго сапраўды дасягло ваеннае (у тым ліку і партыйнае) кіраўніцтва ў час вайны, -- адзначаў Быкаў, - дык гэта поспехаў ў безагляднай патрабавальнасці, якая нярэдка даходзіла да сляпой жорсткасці. Менавіта яна, гэтая жорсткасць, была адной з галоўных прычын нашых нябачаных у гісторыі страт, калі жыццё салдата каштавала менш за цынкавую скрынку вінтовачных патронаў...». [2, с.660]

“Мёртвым не баліць” нагадвае нам аб тым, як цяжка накапіць чалавечнасць, і як лёгка і хутка можа быць зруйнавана ўсё тое, што было дасягнута такой крывавай цаной: «Воля і мір - занадта кволыя дрэўцы, каб іх можна было вырасціць без усеагульнага клопату ўсёй трохмільярднай сям'і. Занядбанне гэтым урокам каштавала б зямной катастрофы». [3, с.492] Калі прасачыць за пасляваенным роздумам Васілевіча, то можна заўважыць шмат пафасу і страсці ў сцвярджэнні гуманістычных каштоўнасцей.

Чытаючы аповесць, часам здаецца быццам аўтар, якога ахоплівае жаданне высказацца, як бы адстаўляе героя ўбок, і сам уступае ў адкрытую палеміку з магчымымі апанентамі: «Вайна перад усім светам пацвердзіла нашу магутнасць і многім раскрыла вочы на нашыя хібы. У сорак пятым мы не толькі здабылі пера-могу. За чатыры гады вайны мы, як ніколі, згуртаваліся ў адно цэлае і ўбачылі, на што з немагчымага мы здольныя. Дух свабодалюбства і непадлегласці злу здабыў сабе ў той барацьбе магутныя крылы. Я веру, яны не апусцяцца». [2, с.660-661]

І менавіта ветэран Васілевіч, якога такія людзі, як Сахно і Гарбацюк, лічылі толькі здольным падпарадкавацца і выконваць загады, менавіта ён і нясе праз усю аповесць гэты дух змагання, змагання за сваю чалавечую годнасць ва умовах неспрыяльных акалічнасцей. Гэта выключны выпадак, калі чалавек, які ў поўнай меры зведаў, што такое жах вайны, так востра ўспрымае падзеі і так балюча рэагуе на магчымыя наступствы людской забыўлівасці. Вось дзе тлумачэнне таго, чаму мы бачым героя ў фінале твора перад вітрынай кнігарні. Гэта адбываецца таму, што сярод мноства кніг, у якіх сабраны і сканцэнтраваны эмоцыі, роздум і надзеі ўсіх часоў і народаў, сярод іх павінна быць кніга, што перадае яго боль і яго памяць.

У аповесці “Мёртвым не баліць” асабліва выразна прасочваецца быкаўскі строгі рэалізм, які ён сам называў «бесстароннім», «непрадузятым», дзякуючы якому аўтар наблізіўся да разгадкі мінулых трагедый, бед і паражэнняў. І нават негатыўная крытыка твора не здолела спыніць Быкава, які працягваў рабіць сваю справу, бо: «Свет, што раздзіраецца паміж дабром і злом, чакае не элегічных песнапенняў, а лекара і выратоўцы». [2, с.661]

Як бачна з вышэйсказанага, аповесць “Мёртвым не баліць” вельмі набліжана да твораў экзістэнцыялістаў. Можна правесці шмат паралеляў, знайсці шмат падобных тэм і сітуацый з творамі аўтараў-экзістэнцыялістаў. Аднак, у той жа час, ёсць і істотныя разыходжанні паміж іх творчасцю і творчасцю Васіля Быкава.

Пачынаючы недзе з 1994 года, можна даволі яскрава ўбачыць гэтыя разыходжанні, гэты іншы “быкаўскі” падыход да экзістэнцыялізму. Напрыклад у кнізе “Сцяна” (1997) бачна, што Быкаў надае больш чым раней ўвагі экзістэнцыялісцкай філасофіі, ён робіць значны крок ад стыхійнага экзістэнцыялізму ў бок уласнай экзістэнцыялісцкай канцэпцыі чалавека і свету.

Відавочна, што у гэты час у творчасці Быкава назіраецца значна большая ступень інтэграцыі экзістэнцыялістскай філасофіі ў мастацкі тэкст. Шмат твораў з гэтай кнігі напісаны ў жанры прыпавесці і, трэба адзначыць, што гэты жанр быў вельмі характэрны для экзістэнцыялістаў. Назва і кнігі і апавядання “Сцяна” не могуць не выклікаць асацыяцый са знакамітым творам Сартра “Мур”, апавяданнем, якое прынесла славу французскаму экзістэнцыялісту і назва якога сталася поруч з назвай яго ж рамана “Млосць” (1938) - своеасаблівай візітоўкай экзістэнцыялізму, эмблемай экзістэнцыялісцкага ўяўлення пра чалавечую долю - “сцяны абсурду” (А.Камю). [7, с.27]

Сітуацыі, якія адбываюцца ў творах абодвух аўтараў не могуць не ўразіць сваім падабенствам. Дзеянне ў абудвух творах адбываецца ў турэмнай камеры. Намаганні герояў, што ў Сартра (спроба навеці ворагаў на падманны след і адцягнуць уласны канец), што ў Быкава (спробы вязня расхістаць мур і праз каменную сцяну пракласці шлях на волю) не прыносяць поспеху, і намаганні гэтыя з'яўляюцца абсалютна процілеглымі жаданаму, у абодвух творах абсурдна-трагічны вынік.

З гэтага вынікае, што ёсць свядомыя этыка-эстэтычныя арыентацыі Васіля Быкава на экзістэнцыялісцкую літаратуру, асабліва на творчась Жана Поля Сартра.

Імёны Быкава і Сартра не аднойчы стаялі побач, іх вылучалі не толькі літаратуразнаўцы, але і філосафы-экзістэнцыялісты. На працягу сваёй творчасці яны нібы рухаліся насустрач адзін аднаму. Сартр ішоў да большай мастацкасці і сацыяльна-гістарычнай канкрэтнасці, Васіль Быкаў у сваю чаргу імкнуўся да большай філасафічнасці, да ўніверсальных сітуацый, ад “Мёртвым не баліць” да “Сцяны” і мноства іншых твораў, якія маюць дачыненне да экзістэнцыялізму і асабліва творчасці Сартра.

Калі ўважліва прааналізаваць творчасць Васіля Быкава, то немагчыма не заўважыць, што ў яго творчасці шмат традыцый рускага пісьменніка Фёдара Дастаеўскага. Быкаў быў “неабыякавы” да Дастаеўскага з самага пачатку сваёй літаратурнай дзейнасці, аднак найбольш яскрава ўплыў вялікага рускага пісьменніка праявіў сабе ў “Сотнікаве”, які з'яўляецца адным з найглыбейшых у сусветнай літаратуры ХХ ст. мастацкіх даследванняў душэўна-духоўнага ў чалавеку. Не былі далёкімі ад Дастаеўскага і экзістэнцыялісты, у тым ліку Сартр.

У “Сотнікаве” Быкава цікавіць магчымасці духу чалавека, яго ўнутраны свет. Ён пытаецца знайсці адказы на такія пытанні як: “Што такое чалавек перад знішчальнаю сілаю бесчалавечых абставін? На што ён здольны, калі магчымасці абараніць жыццё вычарпаныя ім да канца і прадухіліць смерць немагчыма?” Гэтыя пытанні нечым нагадваюць усім ваядомае пытанне Гамлета: быць альбо не быць? Трэцяга не дадзена.

Спачатку назва твора планавалася як “Ліквідацыя”, бо гэтае слова больш дакладна і глыбока дэманстравала задуму аўтара. Назва “Сотнікаў”, пад якой мы ведаем твор сёння, узнікла каб не было цэнзуры, бо тады патрабавалася пісаць пра пазітыўнае ў жыцці і ствараць станоўчыя вобразы. Тэрміна “ліквідацыя” быў шырока распаўсюджаны ў нацысцкай ідэалогіі. Пад ім маскіраваліся сапраўдныя планы фашыстаў: генацыд і этнацыд. Аднак твор Васіля Быкава зусім пра іншае.

Фізічная ліквідацыя Сотнікава наадварот падкрэслівае яго маральную перамогу, духоўную перавагу над ворагам. Герой пераадольвае свой страх перад смерцю, інстынкт самазахавання, ён робіць рашучы крок наперад, насустрач будучыні, дзе ён спадзяваецца, што жыццё чалавека “стане катэгорыяй - абсалютам, мераю і цаною ўсяго”.

Што тычыцца Рыбака, тут гаворка на самой справе ідзе пра ліквідацыю, бо герой ратуе сваё жыццё за кошт здрады, якая яму здаецца невялікай саступкай перад ворагам дзеля таго, каб потым, калі падвярнецца зручны выпадак, атрымаць рэванш. Рыбак заўсёды быў добрым партызанам, ён быў кемлівым, вынаходлівым, смелым, заўсёды спадзяваўся на свой вопыт, спрыт, удачу, “ды вось казалася, што як чалавек і грамадзянін, безумоўна, недабраў чагосьці”. Сам Быкаў растлумачыў прычыну маральнага падзення свайго героя, яна ў яго душэўнай усяяднасці, яго маральнай несфармаванасці, а таксіма ў тым што ён быў прымітыўным прагматыкам, які зусім не суадносіў мэты са сродкамі.

Відавочна, што пісьменнік перавёў апавяданне з сацыяльна-псіхалагічнага плана ў план філасофска-маральны, агульнагуманістычны. Па меры неабходнасці ён дае магчымасць высказацца кожнаму герою, бо спадзяецца, што чытач здольны сам зрабіць належныя высновы. Няцяжка заўважыць, што некаторыя з “апошніх” экзістэнцыяльных адкрыццяў Сотнікава ў сверы чалавечага духу: адзіная рэальная каштоўнасць у чалавека на свеце - яго жыццё, блізкія самому аўтару. У поле зроку Сотнікава невыпадкова ўваходзяць Вялікі Час, сама Гісторыя, якая пакідае свае вогненыя пісьмёны-знакі ў Бібліі, у жыцці Іісуса Хрыста, з часоў якога людзі вымушаны ахвяраваць сваім жыццём, каб свет не спаўзаў у прорву бесчалавечнасці: “Суцяшалі хіба духоўныя магчымасці, часам непадуладныя ніякай самай пагрозлівай сіле”. [1, с.421-422]


Подобные документы

  • М. Багдановіч – прадстаўнік паэзіі "чыстай красы", тонкіх і інтымных чалавечых пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў. Творчасць Максіма Гарэцкага і наватарскія тэндэнцыі ў літаратуры. Творчасць Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну.

    реферат [65,7 K], добавлен 23.03.2011

  • Кароткія звесткі пра жыццёвы шлях і творчай дзейнасці Адама Міцкевіча - вядомага польскага паэта, яго роля і значэнне ў развіцці польскай і сусветнай літаратуры. Аацэнка ўплыву беларускіх, польскіх і літоўскіх народных песень на творчасць вялікага паэта.

    реферат [13,0 K], добавлен 25.03.2013

  • Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.

    реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі) як "беларускій Дастаеўскій", яго жыццёвы і творчы шлях. Раннія апавяданні яго — тыповыя для творчасці "маладнякоўцаў" замалёўкі, эцюды, імпрэсіі, своеасаблівыя "вершы ў прозе". Драматычныя творы К. Чорнага.

    реферат [30,4 K], добавлен 25.02.2011

  • "Дараманная" творчасць Ядвігіна Ш. Жыццёвы, творчы шлях пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці. Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы. Мастацкія асаблівасці першага беларускага рамана. Раман "Золата" як адна са спроб стварэння псіхалагічнай прозы.

    курсовая работа [43,4 K], добавлен 28.06.2010

  • Гісторыя стварэння аповесці. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў. Стылістычныя асаблівасці аповесці. Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка ў твораў пра вайну. Твор як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці.

    реферат [27,4 K], добавлен 07.10.2009

  • Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры. Паэзія, творчасць Андрэя Рымшы. Жанравыя формы і мастацка-стылістычныя прыёмы беларускай літаратуры. Панегірычныя (усхваляльныя) і рэлігійныя (рэлігійна-медытатыўныя) паэзія. Проза: парадыйна-сатырычныя творы.

    реферат [34,3 K], добавлен 25.02.2011

  • Янка Купала - імя, як сама Беларусь, мяккае, яго жыццёвы i творчы шлях. Kнігi i гyтapкi з Чаховiчам: ўплыў на фармiраванне светапогляду паэта, яго нацыянальнай самасвядомасцi. Паэтычны талент Купалы на аснове дзвюх стыхiй: лiтаратурнай i народна-песеннай.

    реферат [17,7 K], добавлен 12.11.2011

  • Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч - беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Паходжанне, сям'я, маленства. Гады вайны і акупацыі. Ацэнка і значэнне творчасці. Пасмяротныя выданні. Ушанаванне памяці.

    презентация [2,0 M], добавлен 16.02.2015

  • Класіфікацыя літаратурных твораў па іх мастацка-эстэтычных вартасцяў і функцыянальнай ролі ў чытацкай аўдыторыі. Адметныя асаблівасці літаратурнай класікі, масавай літаратуры і белетрыстыкі. Змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры.

    реферат [34,0 K], добавлен 22.02.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.