Экзістэнцыялізм
Экзістэнцыялізм у французскай літаратуры. Жан-Поль Сартр: жыццё і творчасць. Альбер Камю і яго твор "Міф пра Сізіфа" як яскравы прыклад літаратуры экзістэнцыялізма. Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава. Асаблівасці "быкаўскага" экзістэнцыялізму.
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 27.12.2008 |
Размер файла | 55,2 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Нездарма з гэтага часу літаратурная крытыка загаварыла пра “новага Быкава”, пра жанр прыпавесці і “прыпавесцевасць” рэалістычнай літаратуры.
Як ужо адзначалася, творчасць Ф.Дастаеўскага мела непасрэднае дачыненне да творчасці экзістэнцыялістаў, і Васіль Быкаў не з'яўляўся выключэннем. Як і Дастаеўскі, экзістэнцыялісты даволі вялікую ўвагу звярталі на матыў дзіцячых пакутаў. Бясспрэчная прысутнасць традыцыі Ф. Дастаеўскага ў асэнсаванні "дзіцячай" тэмы ў В. Быкава; на важкасць гэтай тэмы ў творах празаіка ўжо звярталі ўвагу беларускія пісьменнікі і літаратуразнаўцы. У прыватнасці, Віктар Казько, для якога "дзіцячая" тэма з'яўляецца галоўнай, гаварыў пра яе спецыфіку ў В. Быкава: «Дзеці рэдка станавіліся ў шэраг галоўных герояў Васіля Быкава. Часцей за ўсе для аповеду аб іх жыцці адведзена аўтарам зусім няшмат радкоў. Але няма ніводнай яго аповесці з ліку "партызанскіх", дзе не былі б паказаны дзеці. Дзіцячыя лёсы ў кнігах Быкава крайне трагічныя... ...Вайна-- гэта заўсёды чалавечыя пакуты. Але сама думка аб тым, што вайна -- гэта пакуты і смерць дзяцей, невыносная для герояў Быкава. Можа, з усяго, што нясе ім ваенны лёс, гэтая думка, памяць, гэтае ўсведамленне віны за тое горкае, страшнае, што стала дзяцінствам іх дзяцей, самае цяжкае. Зрабіць усё, што ў іх сілах, уласнае жыццё аддаць, толькі б не было гэтых трагедый, -- што гэта не проста "правільныя" словы, яны пацвярджаюць жыццём і смерцю... ...Пераступіць праз пакуты дзяцей для іх немагчыма». [7, с.29]
Думку В.Казько падтрымлівае і літаратуразнаўца Пятро Васючэнка: "Дзянінства ў быкаўскай прозе з'яўляецца не толькі аб'ектам апавядання або сродкам эмацыйнага ўзмацнення. Як і шэраг іншых жыццёвых рэаліяў (фізічныя пакуты, шлях, разбуранае жытло і г д.), пакутнае дзяцінства робіцца ў гэтай прозе своеасаблівым сімвалам і ў гэтай якасці актыўна ўдзельнічае ў канцэптуальным, філасофскім дыскурсе"[7, с.29]
Праблема маральнага выбару, якая займае адно з галоўных месцаў у творчасці Васіля Быкава, у апошнія часы яшчэ больш паглыбляецца, гэта праяўляецца ў з'яўленні “яснасці бачання” - катэгорыі, якая заўсёды вельмі цікавіла пісьменнікаў-экзістэнцыялістаў. Быкаўскія героі шукаюць адказы на шматлікія пытанні, якія ставіць перад імі эпоха, аднак сам аўтар, як ніколі раней, выразна ўяўляе той адрэзак гісторыі, які пераадольваюць яго героі-беларусы, ён глыбока разумее ўнутраны сэнс падзей, а значыць мае магчымасць прапанаваць варыянты далейшага развіцця беларускага грамадства. Адказы, якія ён прапануе, не заўсёды з'яўляюцца аптымістычнымі, бо многае ў жыцці насцярожвае пісьменніка, заклікае да паслядоўнай развагі, абуджае пачуццё сумнай іроніі. Аднак Быкаў таму і застаецца Быкавым, бо ў сваім працяглым і пераменлівым змаганні з часам не здаецца, а на пытанне “Дык што ж мы можам?” - упэўнена адказвае: “Мы можам тое, што мы ўмеем: пісаць...”
Заключэнне
Экзістэнцыялізм прамовіў абсурднасць чалавечага быцця. Чалавек, па меркаванням экзістэнцыялістаў, з'яўляецца носьбітам унутранай адзіноты і страха перад рэчаіснасцю. Філасофія экзістэнцыялізму лічыць свет бяссэнсавым, хаатычным і нерэгулюемым ніякімі законамі. Мэтай гэтага накірунку з'яўляліся сапраўдныя чалавечыя каштоўнасці, на карысць якіх чалавек павінен быў зрабіць свой канчатковы выбар, звярнуцца да “самога сябе”, “сваёй самасці”. Дзякуючы мастацкай мове гэты філасофскі накірунак зрабіўся такім папулярным.
Жан Поль Сартр з'яўляецца адным з заснавальнікаў гэтага накірунку, а яго трактат “Быццё і нішто” стаў афіцыяльным маніфестам экзістэнцыялісцкай школы. Герой Сартра гэта экзістэнцыяльны герой, які востра перажывае сваю адзіноту, млосць і які адчувае невыносны ціск акалічнасцяў, які вымушае яго спасцігаць катэгорыі “быцця” і “нішто”, гэтага героя бянтэжыць адсутнасць сэнсу ўласнага існавання, яго абсурднасць.
Галоўнымі тэмамі ў творчасці Камю з'яўляліся свабода чалавека і абсурд чалавечага існавання, а сродкам барацьбы з абсурдам Камю лічыў прызнанне гэтага абсурду. Камю лічыў, што павышаная ўвага Сартра да цёмных старон жыцця азначае абмежаванасць яго светаўспрымання. Ён, у адрозненне ад Сартра, не імкнуўся паказваць паўсядзённае жыццё, і быў далёкі ад інтарэсу да быту, да “гушчы жыцця”. Камю ўвёў такія паняцці, як “абсурд”, “абсурд быцця”, “чалавек абсурду” - той, хто адважваецца атрымаць усе неабходныя вывады з абсурднасці саміх рэчаў. А яго твор “Міф пра Сізіфа” з'яўляецца праслаўленнем свабоды чалавека, якая заваёўваецца цаной пагарды да смерці.
Васіль Быкаў судакранаецца з экзістэнцыялізмам, аднак вытокам гэтага з'яўляецца не філасофская сістэма, а беларуская рэчаіснасць. Такія паняцці як “памежная сітуацыя”, “выбар”, сустракаюцца не толькі ў экзістэнцыялістаў. У творчасці Быкава яны таксама займаюць не апошняе месца. У адрозненне ад Сартра, Быкава экзістэнцыялістам зрабіла само жыццё, якое не было шчодрым на падарункі.
Аналізуючы творы Васіля Быкава бачна, што яны прасякнуты высокай этычнай патрабавальнасцю аўтара да сабе і сваіх герояў, якіх ён выпрабоўвае ў сітуацыях выбару. У іх прасочваюцца такія з'явы экзістэнцыялізму як “сляпая ўлада выпадку”, “страх невядомасці”, “адчай асуджанага чалавека”, “крыўда на несправядлівасць лёсу”, “”гераічнае рашэнне” і іншыя.
“Мёртвым не баліць” аповесць, пабудаваная на рэалістычных падзеях. Прашоўшы вайну ад пачатку і да канца, Быкаў, як ніхто іншы ведае што такое фізічны боль, і што пакуты сумлення не маюць меры. Героі аповесці ўвесь час сутыкаюцца з тым, што ўсё ў гэтым свеце пераблыталася, супрацьлегласці памяняліся месцамі, але менавіта тады, калі здаецца, што горш ужо не можа быць, бо ўсё ўжо дайшло да краю, менавіта тады адбываецца нешта, што не ўкладваецца ў свядомасць чалавека.
“Мёртвым не баліць” нагадвае нам аб тым, як цяжка накапіць чалавечнасць, і як лёгка і хутка можна зруйнаваць усё тое, што было дасягнута такой крывавай цаной.
Негледзячы на тое, што паміж творчасцю Быкава і экзістэнцыялістаў ёсць шмат чаго агульнага, у канцы ХХ ст. пачынае выразна прасочвацца “ўласна быкаўскі” падыход да экзістэнцыялізму: ён пачынае больш чым раней надаваць увагі экзістэнцыялісцкай філасофіі, і робіць значны крок ад стыхійнага экзістэнцыялізму ў бок уласнай экзістэнцыялісцкай канцэпцыі чалавека і свету.
Такім чынам бачна, што звярнуўшыся да філасофіі экзістэнцыялізму дзякуючы абставінам і творчасці Сартра, Дастаеўскага, Васіль Быкаў праходзіць вялікі шлях, каб урэшце рэшт прыйсці да свайго “ўласнага экзістэнцыялізму”, які мае агульнае і рознае з першапачатковым філасофскім вучэннем. Да экзістэнцыялізму, навеянага жыццём і асаблівасцямі беларускай рэчаіснасці.
Спіс літаратуры:
1. Беларуская літаратура і свет
2. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. У 4 т. Т.3; Мн., Беларуская навука, 2002
3. Васіль Быкаў “Мёртвым не баліць”, Мн.: Мастацкая літаратура, 1989
4. Васіль Быкаў Доўгая дарога дадому, Мн.: ГА БТ “Кніга”, 2003
5. В.В. Віцько Ідэі экзістэнцыялізму ў беларускай літаратуры: гісторыя і асаблівасці. Зборнік канферэнцый, Мн. : МГЛУ, 2003
6. А.Л. Штейн, М.Н. Черневич, М.А. Яхонтова История французской литературы. Москва: «Просвещение», 1988
7. Лявонава Е. Творчасць Васіля Быкава і Жана Поля Сартра праз прызму традыцыі Дастаеўскага: філасофска - эстэтычныя перасячэнні // Роднае слова. 2000. №1
8. Лявонава Е. Творчасць Васіля Быкава і Жана Поля Сартра праз прызму традыцыі Дастаеўскага: філасофска - эстэтычныя перасячэнні // Роднае слова. 2000. №2
9. Васючэнка П.В. Экзістэнцыялізм у беларускай рэдакцыі // Крыніца 1996. №3
10. Лявонава Е. Агульнае і адметнае : Творы беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя ў кантэксце сусветнай літаратуры. Мінск, 2003
11. А. Камю «Миф о Сизифе. Эссе об Абсурде» пер. Руткевича в изд. «Сумерки богов», М. Политиздат, 1989
12. Кисель М.А. Экзистенциализм // Современная западная философия: Словарь. - М., 1991
13. Камю А. Миф о Сизифе// Миф о Сизифе; Бунтарь. - Мн.: ООО “Попурри”, 2000
14. Фокин С. Альбер Камю. Роман. Философия. Жизнь. - М., 1999
Подобные документы
М. Багдановіч – прадстаўнік паэзіі "чыстай красы", тонкіх і інтымных чалавечых пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў. Творчасць Максіма Гарэцкага і наватарскія тэндэнцыі ў літаратуры. Творчасць Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну.
реферат [65,7 K], добавлен 23.03.2011Кароткія звесткі пра жыццёвы шлях і творчай дзейнасці Адама Міцкевіча - вядомага польскага паэта, яго роля і значэнне ў развіцці польскай і сусветнай літаратуры. Аацэнка ўплыву беларускіх, польскіх і літоўскіх народных песень на творчасць вялікага паэта.
реферат [13,0 K], добавлен 25.03.2013Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.
реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі) як "беларускій Дастаеўскій", яго жыццёвы і творчы шлях. Раннія апавяданні яго — тыповыя для творчасці "маладнякоўцаў" замалёўкі, эцюды, імпрэсіі, своеасаблівыя "вершы ў прозе". Драматычныя творы К. Чорнага.
реферат [30,4 K], добавлен 25.02.2011"Дараманная" творчасць Ядвігіна Ш. Жыццёвы, творчы шлях пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці. Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы. Мастацкія асаблівасці першага беларускага рамана. Раман "Золата" як адна са спроб стварэння псіхалагічнай прозы.
курсовая работа [43,4 K], добавлен 28.06.2010Гісторыя стварэння аповесці. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў. Стылістычныя асаблівасці аповесці. Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка ў твораў пра вайну. Твор як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці.
реферат [27,4 K], добавлен 07.10.2009Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры. Паэзія, творчасць Андрэя Рымшы. Жанравыя формы і мастацка-стылістычныя прыёмы беларускай літаратуры. Панегірычныя (усхваляльныя) і рэлігійныя (рэлігійна-медытатыўныя) паэзія. Проза: парадыйна-сатырычныя творы.
реферат [34,3 K], добавлен 25.02.2011Янка Купала - імя, як сама Беларусь, мяккае, яго жыццёвы i творчы шлях. Kнігi i гyтapкi з Чаховiчам: ўплыў на фармiраванне светапогляду паэта, яго нацыянальнай самасвядомасцi. Паэтычны талент Купалы на аснове дзвюх стыхiй: лiтаратурнай i народна-песеннай.
реферат [17,7 K], добавлен 12.11.2011Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч - беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Паходжанне, сям'я, маленства. Гады вайны і акупацыі. Ацэнка і значэнне творчасці. Пасмяротныя выданні. Ушанаванне памяці.
презентация [2,0 M], добавлен 16.02.2015Класіфікацыя літаратурных твораў па іх мастацка-эстэтычных вартасцяў і функцыянальнай ролі ў чытацкай аўдыторыі. Адметныя асаблівасці літаратурнай класікі, масавай літаратуры і белетрыстыкі. Змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры.
реферат [34,0 K], добавлен 22.02.2011