Запатрабаванасць жанру пародыі і эпіграмы ў гісторыі беларускай літаратуры

Аналіз літаратурнай пародыі як віду мастацтва. Месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Аналіз літаратуразнаўчых крыніц, прысвечаных пародыям і эпіграмы ў беларускай літаратуры. Эвалюцыя іх у творчасці сучасных пісьменнікаў.

Рубрика Литература
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 26.06.2013
Размер файла 101,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Станаўленне парадыявання як спосабу сатырычнай тыпізацыі адбывалася ў 20-м стагоддзі на аснове абвостранага ўспрымання рэчаіснасі, новага сэнсавага напаўнення традыцыйных жанравых формаў, адваротнага тлумачэння асноўнай ідэйнай думкі арыгіналаў.

Так, у вершы Якуба Коласа “Малебен” форма малебну напаўняецца іншым сэнсам і зместам. Замест таго, каб услаўляць цара, маліцца за яго здароўе, як патрабуе жанр, сатырык свядома знізіў яго вобраз. Знарок ужываючы простанародную лексіку, паэт дэгераізаваў цара, панізіў “божага памазаніка” да ўзроўню звычайнага чалавека, які робіць не надта прыстойныя рэчы. Асаблівага камічнага эфекту дасягнуў аўтар дзякуючы трапным параўнанням:

Ці ж цар нам патрэбен?

Патрэбен ён, братцы,

Як прус у аладцы,

Як у мосце дзірка,

Як з гразі зацірка,

Як скула балячцы [27].

Якуб Колас высмеяў самадзержца, у карыкатурным плане паказаў яго “высокую дзейнасць”, у першую чаргу яго знешнюю палітыку, вайну з Японіяй. У канцы верша аўтар фамільярна назваў цара другім і апошнім Міколам, падкрэсліваючы сваю пагарду да яго:

Пануй, Мікалае,

Часіна такая,

Трымайся прастола,

А будзе вас гола.

Закончан малебен,

Ты нам не патрэбен,

Другі і апошні Мікола! [27].

Верш Янкі Купалы “Ісцінна чорнае трыо” напісаны ў форме размовы Дубровіна, Пурышкевіч і Іліядора, вядомых лідэраў чарнасоценнага руху. Форму іх гутаркі аўтар наўмысна напоўніў такім зместам, каб высмеяць таго, хто заўзята праводзіў палітыку вялікадзяржаўнага шавінізму. Так, Дубровін, звяртаючыся да Пурышкевіча, прамаўляе:

Сып, калега, сып “вовсю”!

Цяпер наша жніва, -

Збунтаваную зямлю

Як стой ашчаслівім.

Пад свой чорны ўчэрнім хрэст

Права і законы,

Наш цяпер кірмаш і фэст,

Баль у нас “чырвоны” [28].

Асаблівага росквіту літаратурная пародыя дасягнула ў 1920-я гады, калі ў паэзію прыйшлі Кандрат Крапіва, Паўлк Трус, Андрэй Александровіч [29; с. 213].

Пазней, на жаль, пародыя стала сродкам барацьбы супраць многіх пісменнікаў і паэтаў, абвінавачаных у нацыянальным дэмакратызме.

Найбольшага росквіту парадыяванне як спосаб сатырычнай тыпізацыі дасягнула ў 1960-я гг., калі факты літаратуры сталі ўзводзіцца ў ступень грамадскіх з'яў. А росквіт пародыі адбываецца ў перыяды росквіту літаратуры, яе стылістычнага асвяжэння, прытоку новых сілаў. Названы перыяд адзначаны прыходам у літаратуру маладых пісьменнікаў Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Георгія Юрчанкі і іншых. Развіццю парадыявання таксама садзейнічала нармалізацыя становішча мастацкай крытыкі, развіццё яе разнастайных жанраў.

У літаратараў-шасцідзесятнікаў найбольш пашырана гумарыстычная пародыя і парадыйнае выкарстанне. Напрыклад, у вершы “Кантора” Ніла Гілевіча раскрыццё характараў аналагічнае развіццю падзей у народнай казцы “Дзедава рукавічка”. Прадмет сатырычнага высмейвання - амаральнае асяроддзе штату адной канторы. Аўтар адштурхнуўся ад фабулы казкі і стварыў новых герояў: Патап - вялікі хап, Аўдзей - Скубі з людзей, Мікола - круці кола, Мікіта - шыта-крыта, Параска - калі ласка, Абросім - Колькі просім, Міхалка - Папіхалка. Мянушкі герояў выразна вытлумачваюць сутнасць кожнага з іх. Аб'ект парадыявання, зразумела, не народная казка, а менавіта рэчаіснасць, амаральнасць герояў, якая складае норму іх жыцця. У гэтым выпадку мае месца парадыйнае выкарыстанне, таму што аўтар ні ў якай меры не закрануў у сатырычных мэтах самой мастацкай сістэмы выкарыстанага твора.

Гумарыстычныя пародыі выяўляюць слабасці арыгінала, але не адмаўляюць яго. У іх ёсць крытыка, але крытыка добразычлівая. Так, у пародыі “Незацугляны бег” Банадыся Кастрыцы падкрэсліваецца залішняя “залітаратурнасць" стылю верша “Конь незацугляны” Генадзя Бураўкіна:

Мне б с людзьмі пагаманіць

І навокал глянуць, -

Ды, як той віхор, імчыць

Конь незацугляны [30, c. 29-30].

У сучаснай літаратуры пашыраны сатырычныя пародыі, прыкладам якіх з'яўляецца верш “Я за грыбы” Рыгора Барадуліна, напісаны ў форме прамовы ўпаўнаважанага па нарыхтоўцы і транспарціроўцы грыбоў. Удала выкарыстоўваючы афіцыйна-справавы стыль прамовы, канцылярызмы, штампы, аўтар вымейвае такія з'явы, як дэмагогія і бюракратызм. Канцылярскі шаблон у творы Рыгора Барадуліна суседнічае з высокім стылем, што стварае камічную сітуацыю.

Такім чынам, парадыяванне як адзін са спосабаў сатырычнай тыпізацы мае ў нашай літаратуры сталую традыцыю. Яго зараджэнне звязана з перыядам барока, а ідэйна-тэматычнае і жанрава-стылёвае ўзбагачэнне пародыі паспяхова адбывалася ў 19 - 20 стагоддзях. Асабліва папулярнымі сталі парадыйныя творы ў другой палове 20 стагоддзя. Яны ў значнай ступені вызначаюць творочую індывідуаьнасць Ніла Гілевіча, Георгія Юрчанкі, Рыгора Барадуліна, Міхася Скоблы і іншых.

2.3 Сатыра ў гады Вялікай Айчыннай вайны: сутнасць і агульныя звесткі

Адной з найбольш цікавых i значных старонак гісторыі савецкай сатыры з'яўляецца разнастайная па зместу i багатая ў сэнсе выкарыстання мастацкіх сродкаў сатырычная літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Ваенная сатыра стала важнай састаўной часткай у агульным працэсе мастацкай творчасці савецкіх пісьменнікаў, якія ва ўмовах смяротнай барацьбы з ворагам узялі на сябе вялікую i адказную задачу-дапамагчы падняць i павесці народ на ворага.

Сатыра - надзвычай выразны, даходлівы i найбольш эфектыўны ў сэнсе хуткага ўздзеяння на чытача від мастацтва. Яна здольна адклікацца на самыя надзённыя i неадкладныя патрабаванні сучаснасці. У яе распараджэнні мноства жанраў, сродкаў, прыёмаў. Аднак спецыфіка сатырычнай літаратуры патрабуе ўмелага карыстання закладзеных у ёй магчымасцей. Толькі своечасова ўзнятая на вастрыё сатыры тэма, правільна абраная форма твора, адпаведны тон i патрэбная інтанацыя, поўны улік патрабаванняў, якія прад'яўляюць у дадзены момант да сатыры жыццё i чытач, толькі гарманічнае спалучэнне ўсяго гэтага робіць сатыру здольнай аказаць уздзеянне на шырокага чытача.

Гісторыя сусветнай літаратуры паказвае, што найбольшага росквіту сатыра дасягае ў эпоху пералому ў жыцці грамадства. У тым i заключаецца сапраўдны сэнс сатыры, што яна выкрывае, высмейвае i адмаўляе прэтэнзіі на права існавання тых з'яў, якія асуджаны гісторыяй на знішчэнне. Яе вастрыё заўсёды накіравана супраць тых праяў у грамадскім i палітычным жыцці, якія перашкаджаюць заканамернаму развіццю грамадства. Адмаўляючы старое, аджыўшае, што ўжо не прыгодна з пункту гледжання сучаснасці, сатыра актыўна змагаецца за ўсё новае, перадаво [31].

Беларуская сатырычная літаратура ваенных годоў наглядна даказвае, што толькі пры наяўнасці непарыўных сувязей з жыццём літаратура адпавядае свайму высокаму прызначэнню i служыць на карысць перадавому чалавецтву, з'яўляецца вострай зброяй ўздзеяння. Менавіта ў такой ролі выступала савецкая сатыра ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны [31].

Беларускія пісьменнікі з першых жа дзён вайны ўключыліся ў агульную барацьбу савецкага народа з захопнікамі. Яны стварылі многа выдатных мастацкіх твораў, якія трывала ўвайшлі ў скарбніцу здабыткаў нашай культуры. Іх мужнае i праўдзівае слова даходзіла да шырокіх народных мас. Яно гучала са старонак газет “Правда”, “Известия”, “Красная звезда”, “Труд”, “За Саветскую Беларусь”, “За свободную Беларусь”, “Совецкая Беларусь”, “Раздавім фашысцкую гадзіну” i інш.

Вобразы i тэмы літаратурных твораў перыяду вайны знаходзіліся ў цеснай сувязі з падзеямі, якія адбываліся ў той грозны час. Беларускія паэты i празаікі адлюстроўвалі гераічную барацьбу савецкага народа з фашысцкімі захопнікамі на франтах Айчыннай вайны i ў тыле ворага. Яны звярталіся да воінаў-франтавікоў i да партызан, да рабочых i калгаснікаў з палымяным заклікам самааддана працаваць i змагацца ў імя перамогі над ворагам. У творах перыяду Вялікай Айчыннай вайны беларускія пісьменнікі стварылі незабыўныя вобразы савецкіх людзей, характэрнымі pыcaмi якіх з'яўляецца мужнасць i бясстрашнасць, самаадданая любоў да Радзімы, нянавісць да фашысцкіх варвараў, імкненне адпомсціць гітлераўцам за разбой i грабяжы.

Пачуццё нянавісці да ворагаў, пачуццё кіпучага гневу да "фрыцаў", а таксама аптымістычныя нacтpoi з асаблівай сілай былі выказаны ў шматлікіх фельетонах, памфлетах, байках i іншых сатырычных творах. Разумеючы сатыру як дзейсны сродак барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, да яе звярталіся многія беларускія пісьменнікі - Янка Купала, Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Кузьма Чорны, Miхась Лынькоў, Пятро Глебка, Максім Танк, Пятрусь Броўка, Анатоль Астрэйка i інш [31].

Каб уплываць на чытача, знайсці з ім поўнае ўзаемаразуменне, пісьменнікам прыходзілася ўвесь час шукаць тыя тэмы, вобразы, жанры, формы i мастацкія сродкі, якія найлепш адлюстроўвалі б падзеі, адпавядалі агульнаму настрою, адказвалі б на пытанні чытача, давалі надзею i вялі па шляху да перамогі. Вось чаму беларуская сатыра часоў Вялікай Айчыннай вайны вылучаецца ў гісторыі нашай літаратуры не толькі адметнай тэматыкай, звязанай з ваеннымі падзеямі, але i той своеасаблівай эвалюцыяй форм i жанраў, якую яна прайшла на працягу ваенных год, багаццем вобразаў i прыёмаў.

Сатырычная творчасць беларускіх пісьменнікаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны прадстаўляе сабою вялікую цікавасць. Гэта з'ява значная як з пункту гледжання вывучэння гісторыі беларускай лiтapaтypы наогул, так i з пункту гледжання больш глыбокага знаёмства з творчымі біяграфіямі асобных аўтараў. Даследаванні творчасці многіх пісьменнікаў не могуць лічыцца поўнымі, калі ў ix не асветлена дзейнасць гэтых аўтараў у час Вялікай Айчыннай вайны менавіта як сатырыкаў.

2.3.1 “Раздавім фашысцкую гадзіну”

Беларуская сатыра ў гады Вялікай Айчыннай вайны распаўсюджвалася галоўным чынам праз сатырычны лісток “Партызанская дубінка” i асабліва праз сатырычную газету “Раздавім фашысцкую гадзіну”. Тут была надрукавана пераважная большасць фельетонаў, жартаў, баек, сатырычных вершаў беларускіх пісьменнікаў, напісаных у той час.

Газета “Раздавім фашысцкую гадзіну” пачала выдавацца з самага пачатку вайны. Некалькі першых нумароў газеты выйшла на рускай мове, відаць, таму, што першапачаткова яна выдавалася пры газеце “Звязда”, якая таксама друкавалася на рускай мове. Спачатку газета “Раздавім фашысцкую гадзіну” выходзіла ў Гомелі. Тут выйшла яе трынаццаць нумароў. Затым для беларускага друку быў арганізаваны цягнік-друкарня, які 17 жніўня 1941 г. выехаў на Маскву. Супрацоўнікі рэдакцыі працавалі над выпускам газеты, выкарыстоўваючы для гэтага кожны зручны момант. Былі прыгаданы вядомыя традыцыі “Вокнаў РОСТа”, калі асобныя плакаты ствараліся цэлай групай супрацоўнікаў пад кіраўніцтвам Маякоўскага. Супрацоўнікі рэдакцыі “Раздавім фашысцкую гадзіну” падчас свайго вымушанага падарожжа распаўсюджвалі газету самі. Мясцовыя камсамольцы i актывісты дапамагалі ім: яны расклейвалі газету, чыталі яе па хатах, перадавалі з рук у pyкi, з вёскі ў вёску, выконваючы такім чынам указанне рэдакцыі: “Прачытай i перадай другому”[31].

Знешняе афармленне газеты “Раздавім фашысцкую гадзіну” часта змянялася. Папера, фарбы, шрыфт, малюнак загалоўка доўгі час былі разнастайнымі малюнкамі і выконваліся то сіняй, то чырвонай фарбамі, а калі дазвалялі ўмовы, яны рабіліся двухкаляровымі (рэдка трохкаляровымі).

3 прыездам рэдакцыі ў Маскву, газета “Раздавім фашысцкую гадзіну” становіцца самастойным выданнем ЦК КП(б)Б, які непасрэдна кipye выпускам i распаўсюджваннем газеты. У Маскве ў склад рэдакцыі ўвайшоў вядомы беларускі сатырык К. Крапіва i стаў яе кіраўніком. За чатыры гады існавання выйшла 142 нумары газеты. Колькасць штомесяц выходзіўшых нумароў была аднолькавай. Так, у ліпені 1941 г. выйшла 2 нумары, у наступныя ж два месяцы - па 6 нумароў. У 1945 г., калі савецкія войскі апынуліся ля самага логава “фашысцкай гадзіны”, i стала відавочна, што задача, сфармуляваная ў загалоўку газеты, будзе вырашана ў самы бліжэйшы час, выпускаць газету стала дастаткова адзін раз у месяц; яна зусім спыніла сваё існаванне адразу ж пасля таго, як “фашысцкая гадзіна” аказалася раздаўленай [31].

Першыя нумары “Раздавім фашысцкую гадзіну” як па афармленні, так i па зместу нагадвалі ілюстраваную адозву, плакат. На старонках газеты змяшчаліся выразныя эмацыянальныя малюнкі плакатнага выгляду, якія суправаджаліся лозунгамі i кароткімі вершаванымі подпісамі, што заклікалі чытача быць пільным, ісці ў апалчэнне, у партызаны, змагацца з плеткарамі, баязліўцамі, заклікалі грудзьмі стаяць за свае родныя гарады i вёскі.

Літаратурныя творы, якія друкаваліся ў газеце на першым этапе вайны, не маглі вызначацца ні багаццем жанраў, нi разнастайнасцю тэматыкі, нi дасканаласцю мастацкай апрацоукі. Аднак злабадзённасць матэрыялу, яго ідэйная насычанасць i грамадзянскі пафас забяспечылі поспех газеты.

3 цягам часу газета “Раздавім фашысцкую гадзіну” ўдасканальваецца, становіцца больш разнастайнай, цікавай, перастае быць падобнай на плакат. Пашыраецца тэматыка твораў, якія друкуюцца на яе старонках. У гэтых творах паведамляецца аб найбольш значных падзеях у тыле i на фронце, расказваецца аб гераічных подзвігах чырвонаармейцаў i партызан. “Побач з творамі беларускіх аўтараў на старонках газеты змяшчаліся i творы рускіх пісьменнікаў. Тут жа друкаваліся патрыятычныя выказванні рускіх палкаводцаў Суворава i Кутузава, вольналюбівыя, поўныя веры ў сілу рускага народа вершы Пушкіна, Лермантава, Някрасава, паэта-партызана Айчыннай вайны 1812 г. Дзяніса Давыдава i інш” [31, c. 130]. Увесь гэты матэрыял з нумара у нумар, чым далей, тым болей, каментуецца або ілюструецца едкімі i вострымі сатырычнымі тэкстамі з малюнкамі i без ix. Усё часцей сустракаюцца сатырычныя тэксты, якія маюць самастойнае сэнсавае i мастацкае значэнне. Неўзабаве сатырычныя творы пачынаюць пераважаць над yciм астатнім матэрыялам газеты, i "Раздавім фашысцкую гадзіну" становіцца поўнасцю сатырычным часопісам, хаця па-ранейшаму называецца газетай-плакатам.

Большасць сатырычных тэкстаў, якія друкаваліся ў газеце “Раздавім фашысцкую гадзіну” i ў іншых выданнях, асабліва ў пачатку вайны, было напісана вершамі. На кароткія рыфмаваныя радкі ўскладалася вялікая эмацыянальная i сэнсавая нагрузка.

Спачатку сатырычны верш з'явіўся ў газеце “Раздавім фашысцкую гадзіну”як твор плакатны. Пазней тэматыка, сюжэт, кампазіцыйная будова, знешняя форма сатырычнага верша сталі даволі разнастайнымі. Сатырычны верш выступае ўжо ў якасці кароткага подпісу пад малюнкам i як самастойны, даволі значных памераў сюжэтны твор, як зарыфмаванае, сатырычна аформленае інфармацыйнае паведамленне, як частушка i прыказка, сатырычная паэма, вершаваны фельетон i г. д.

“Проза ў газеце “Раздавім фашысцкую гадзіну” пачала друкавацца не адразу. Толькі з лютага 1942 г. на старонках газеты ўсё часцей i часцей з'яўляюцца фельетоны, гумарэскі, анекдоты, апавяданні” [31, c. 129].

Нараджэнне беларускай сатыры Вялікай Айчыннай вайны прыпадае на першыя дні нападу гітлераўскай Германіі на нашу краіну. Гэта былі вельмі напружныя, цяжкія для краіны дні. Прызвычаеныя да мірнай працы, многія савецкія людзі не адразу зразумелі сутнасці верша, кожны радок якога суправаджаецца выразным малюнкам. 3 гэтай часткі плаката чытач даведваецца, што Гітлер хоча заняволіць наш народ, увесці рэжым бізуна i шыбеніцы.

Тэксты плакатных вершаў заўсёды суправаджаліся карыкатурнымі малюнкамі. Сатырычны малюнак, знаходзячыся ў цесным узаемадзеянні з тэкстам, у значнай ступені садзейнічаў поспеху твора. Бываюць выпадкі, калі тэкст i малюнак неаддзельныя адзін ад аднаго, калі паасобку яны шмат губляюць у выразнасці ці проста губляюць укладзены ў твор сэнс. У іншых жа выпадках тэкст i малюнак толькі дапаўняюць адзін аднаго. Але заўсёды, калі спалучаецца вастрыня задумы з вастрынёй выяўлення як у малюнку, так i ў тэксце, сатыра дасягае вялікай сілы ўздзеяння. Прывядзём некалькі прыкладаў. У № 132 газеты “Раздавім фашысцкую гадзіну” ў карыкатурным плане паказана, як тоне нямецкі салдат, знешне вельмі падобны на Гітлера. Салдат цягне сябе за чупрыну, намагаючыся такім чынам выратавацца ад пагібелі пад малюнкам подпіс:

Тут ратунку не відно,

Фрыц дарма чупрыну рве:

Калі зад пайшоў на дно,

Не ўтрымацца галаве [32].

Твор з'явіўся ў той час, калі гітлераўская Германія, церпячы паражэнне, пачала збор апошніх сродкаў для падтрымання сіл на фронце. Яе становішча нагадвала становішча чалавека, які, тонучы, стараецца сам сябе выцягнуць за валасы. А малюнак i тэкст дадзенага твора выкрывалі ўсю недарэчнасць такога палажэння.

Побач з агітацыйнымі вершамі ў беларускай літаратуры даволі хутка занялі сталае месца i ўсе іншыя віды сатырычнай паэзіі, у тым ліку i сатырычны сюжэтны верш. Першыя такія вершы былі звязаны з вырашэннем чарговай баявой задачы, якую паставіла кіраўніцтва перад прадстаўнікамі ідэалагічнага фронта, - пераканаўча даказаць непазбежнасць пагібелі гітлераўскай авантуры i падтрымаць у савецкіх людзях веру ў перамогу.

Тэматычна гэтыя вершы будаваліся на прыкладах гісторыі далёкіх i няўдалых часоў, калі ўсе спробы іншаземных захопнікаў заваяваць краіну скончваліся ганебным правалам, а нярэдка i катастрафічным паражэннем. Аб тым, як паслядоўна былі разгромлены на рускай зямлі лівонскія псы-рыцары, агрэсіўныя замежныя каралі i імператары, інтэрвенты рознай масці, апавядаюць вершы “Білі, б'ём i будзем біць”, “Небяспечная гульня”, “Дзе гігант Напалеон”, “Сустрэча ў Беларусі” i іншыя. Усе гэтыя творы сцвярджаюць адно: гітлераўскія орды напаткае ў краіне такі ж лёс, які напаткаў i ix папярэднікаў.

Аўтары праяўлялі вялікую вынаходлівасць, імкнучыся, каб асноўная ідэя ix твораў гучала пераканаўча і ўспрымалася чытачом з цікавасцю. Яны стварылі цэлую галерэю арыгінальных i запамінальных вобразаў. Вось, напрыклад: крумкач, гледзячы на забітага гітлераўца, прыгадвае, што ўжо не аднойчы на сваім доўгім вяку быў сведкам таго, як на рускай зямлі прагныя заваёўнікі “арыйскага” паходжання станавіліся нябожчыкамі. Ці такое: дзве нямецкія каскі, адна, што належала вільгельмаўскаму салдату, другая - гітлераўцу, моцна пасябравалі. Тут, у старым акопчыку на Беларусі, яны засталіся навечна, як i ix гаспадары.

Газета “Раздавім фашысцкую гадзіну” ўвесь час была цесна звязана са сваім чытачом-беларусам. Сувязь ажыццяўлялася рэдакцыяй газеты самым актыўным чынам праз свaix спецкораў i шляхам ажыўленай перапіскі з чытачамі. Нярэдка на старонках газеты з'яўляліся сатырычныя творы самадзейных аутараў-партызан. Так, напрыклад, у № 90 газеты на старонках 2-й i 3-й пад шапкай “Куляй i пяром” надрукаваны вершы i плакаты “Да здрадніка”, “Смерць нямецкім акупантам”, “Будзе Гітлеру капут”, аўтарамі якіх з'яўляюцца народныя мсціўцы. У № 136 газеты змешчаны вершы Я. Лапцева i Я. Тулупава, таксама дасланыя з партызанскай зоны.

Спецыяльныя карэспандэнты неаднаразова адпраўляліся ў тыл ворага, каб у непасрэднай блізкасці вывучаць быт i барацьбу партызан, асвятляць ix гераічныя справы праз сваю газету. Спецкоры ў тыле былі пісьменнікамі-салдатамі ў літаральным сэнсе слова, жывучы сярод партызан, яны былі актыўнымі ўдзельнікамі ix баявых спраў, сустракаліся з народнымі мсціўцамі ў ix штодзённым жыцці, слухалі ix апавяданні пра розныя здарэнні i прыгоды. Карэспандэнцыі, якія дасылалі спецкоры з варожага тылу, былі заснаваныя на фактычным матэрыяле. Так, у аснову вядомых ваеных апавяданняў пра партызана дзеда Міхеда, запісаных Анатолем Астрэйкам, пакладзены acaбістыя назіранні аўтара i аповеды яго таварышаў.

3 канца 1942 г. у адрас рэдакцыі газеты “Раздавім фашысцкую гадзіну” пачалі прыходзіць карэспандэнцыі ад чытачоў Магілёўскай, Мінскай, Смаленскай, Палесскай абласцей. У свaix пісьмах чытачы расказвалі пра непадробную цікавасць, з якой чытаецца імі газета, дзякавалі за трапны жарт, бадзёрае аптымістычнае слова, дзяліліся сваімі думкамі i пачуццямі. Былыя супрацоўнікі рэдакцыі ўспамінаюць, як, будучы у Маскве, зайшоў да iх праслаўлены беларускі партызан бацька Мінай. Ён паведаміў, што яго хлопцы-партызаны збіраюцца паслаць Гітлеру ліст, i прасіў пісьменнікаў дапамагчы ім у гэтай справе. Як вядома, Кузьма Чорны, Анатоль Астрэйка склалі ад імя партызан атрада Міная ліст да Адольфа Гітлера. Гэты ліст быў надрукаваны ў газеце "Раздавім фашысцкую гадзіну” № 51 у чэрвені 1942 г. i хутка стаў вядомы на ўвесь партызанскі край. Яго перапісвалі, падкідвалі ў зоны, наклейвалі на дзвярах нямецкіх штабаў, камендатур, паліцэйскіх упраў.

Многія з твораў, надрукаваных у газеце “Раздавім фашысцкую гадзіну”, увайшлі ў партызанскі фальклор: у 1946 г. экспедыцыя Акадэміі навук БССР па зборы партызанскага фальклора запісала на Віцебшчыне верш “Прыгоды дзеда Міхеда”, які бытаваў у народзе як твор партызанскага фальклора.

Народнымі сталі частушкі i прыказкі, якія друкаваліся ў свой час у газеце. Некаторыя з ix, асабліва прыказкі, з невялікмі пераробкамі былі запісаны партызанам I.В. Гутаравым i змешчаны ў яго кнізе “Барацьба i творчасць народных мсціўцаў”. Многія прыказкі сустракаюцца ў зборніку “Беларускія прыказкі i прымаўкі” пад рэдакцыяй Я. Рапановіча (выданне Акадэміі навук БССР, 1958 г.).

Газета “Раздавім фашысцкую гадзіну” аказвала значны ўплыў у сэнсе афармлення i падбору матэрыялаў на іншыя беларускія сатырычныя выданні, што выходзілі як на не акупіраванай немцамі савецкай тэрыторыі, так i ў партызанскай зоне. 3 газеты “Раздавім фашысцкую гадзіну” ў ix іншы раз перадрукоўваліся карыкатуры i сатырычныя тэксты. Па яе ўзору састаўляліся асобныя нумары лістоўкі-плаката “Партызанскае слова”, якое выдавалася на Вілейшчыне.

2.3.2 “Партызанская дубінка”, “Партызанскае жыгала” і іншыя сатырычныя выданні

Побач з газетай “Раздавім фашысцкую гадзіну” ў Маскве некаторы час выходзіла i другое значнае беларускае сатырычнае выданне - “Партызанская дубінка”. “Партызанская дубінка” пачала сваё існаванне ў сакавіку 1942 г. Спачатку яна выдавалася пры газеце “За свабодную Беларусь”, а пазней стала самастойным выданнем ЦК КП(б)Б. Прызначалася “Партызанская дубінка” для засылкі ў тыл ворага, да партызан. Названая “Партызанскай дубінкай” газета-лістоўка павінна была задавальняць патрабаванні, звязаныя з жыццём i барацьбой народных мсціўцаў у тыле ворага. Трэба было, каб друкаванае слова, прысланае з-за лініі фронта, з Вялікай зямлі, раскрывала сапраўдную сутнасць фашысцкіх планаў i мерапрыемстваў, паказвала ілюзорнасць ваенных поспехаў фашысцкай арміі, накіроўвала чытачоў на актыўную барацьбу з ворагам, паведамляла жыхарам часова захопленай немцамі Беларусі аб становішчы на фронце i ў тыле. Аднак невялкі фармат, выключна сатырычны характар лістка, рэдкі выхад у свет - усё гэта абмяжоўвала магчымасці “Партызанскай дубінкі”, i яна не адпавядала свайму прызначэнню. Калі ж была зроблена спроба перабудаваць “Патызанскую дубінку” ў патрэбным напрамку, атрымалася выданне, якое амаль дакладна паўтарала газету “Раздавім фашысцкую гадзіну”. У сувязі з немэтазгоднасцю выхаду двух выданняў, якія адрозніваліся адзін ад аднаго толькі назвай, рашэннем ЦК КП(б)Б было пастаноўлена спыніць выданне газеты “Партызанская дубінка”, а газету “Раздавім фашысцкую гадзіну” ўдасканаліць, умацаваць творчы калектыў яе рэдакцыі, падняць мастацкі i ідэйны ўзровень газеты, павялічыць яе тыраж. Такім чынам, на 19-м нумары ў сакавіку 1943 г. сатырычны лісток “Партызанская дубінка” спыніў сваё існаванне.

Беларуская сатырычная літаратура распаўсюджвалася не толькі праз спецыяльныя сатырычныя выданні “Раздавім фашысцкую гадзіну”, “Партызанская дубінка”, але i іншымі шляхамі. Ужо ўпаміналіся такія выданні, як лістоўка-плакат “Партызанскае слова” i сатырычны лісток “Партызанскае жыгала”. Апошні заслугоўвае асаблівай увагі, па-першае, як прыклад выдавецкай самадзейнасці партызан, па-другое, за свой канкрэтны i злабадзённы сатырычны змест. “Партызанскае жыгала” друкавалася на ўпаковачнай паперы, кавалках шпалераў або на лістках з вучнёўскіх сшыткаў. Клішэ для малюнкаў рабілася саматужным чынам з дрэва. Лісток карыстаўся вялікай папулярнасцю ў насельніцтва, якое само актыўна ўдзельнічала ў выданні. Адзін з былых супрацоўнікаў рэдакцыі “Партызанскае жыгала”, вядомы беларускі пісьменнік Янка Брыль сведчыць, што сяляне навакольных вёсак нярэдка запісвалі бытуючую ў народзе сатыру, caмi складалі сатырычныя творы i рознымі шляхамі засылалі сваю карэспандэнцыю ў рэдакцыі. Іншы раз, калі карэспандэнт адчуваў сябе бездапаможным літаратурна аформіць той ці іншы сатырычны сюжэт, ён запісваў яго, як умеў, i дасылаў у рэдакцыю. Гэты факт з'яўляецца яскравым праяўленнем свядомасці, патрыятызму шырокіх мас i сведчаннем сапраўднага аптымізму народа, які па вопыту ведае, што смех - магутны сродак барацьбы i што з каго смяецца народ, той не можа быць страшным, а значыць i непераможным. Нездарма Якуб Колас пісаў:

Стагналі людзі - то нічога,

Клялі - i гэта не бяда.

Калі ж смяецца грамада,

То смех такі гаворыць многа [33, с.133].

(“Рыбакова хата”)

Дасціпныя сатырычныя творы сустракаюцца на старонках многіх іншых падпольных выданняў, сярод якіх вызначаюцца вядомая ў партызанскім падполлі “Кніжка-малышка - фашыстам крышка”, а таксама асобныя сатырычныя лістоўкі i плакаты, што выходзілі пры раённых газетах, i інш. Засылаліся да партызан асобныя нумары часопіса “Франтавая ілюстрацыя” (орган Галоўнага палітычнага ўпраўлення Чырвонай Арміі) i газеты “Фронтовой юмор” (выданне Палітупраўлення Заходняга фронта), дзе змяшчалася многа твораў беларускай сатырычнай літаратуры. Акрамя таго, пры газеце “Савецкая Беларусь” (орган ЦК КП(б)Б) выходзіў літаратурны дадатак, у якім таксама друкавалася вялікая колькасць сатырычных вершаў, жартаў i іншых твораў беларускіх пісьменннікаў, ды i на старонках самой газеты “Савецкая Беларусь”, як i на старонках газет “За Саветскую Беларусь” (орган Палітупраўлення Цэнтральнага фронта) i “За свободную Беларусь” (орган Палітупраўлення Калінінскага фронта), нярэдка пад шапкай "Па карку недавярку" можна было сустрэць сатырычныя вершы, частушкі, жарты, Тут жа друкавалі свае фельетоны i сатырычныя апавяданні К. Чорны, М. Лынькоў, I. Гурскі, M. Клімковіч i шш.

У многіх выпадках сатырычныя творы не мелі подпісаў, а калі i былі падпісаны, то галоўным чынам псеўданімамі. Цікава, што Кузьма Чорны падчас вайны выступаў пад псеўданімамі Сымон Чарпакевіч, Арцём Чамярыца, Ігнат Булава з-пад Турава; Анатоль Астрэйка - Сымон Бравы, Якім Зорны, Ян Пясоцкі, Антон Бялевіч - Раман Таланіла; Пімен Панчанка - Тарас Паляшук; Макciм Лужанін - Алесь Даведка; Пятрусь Броўка - Андрэй Прыгода; П. Глебка - Язэп Касіла, Грыша Асот; Кандрат Крапіва - Астапчук; псеуданімам М. Сурма падпісваў свае творы малады беларускі паэт Мікола Сурначоў, які загінуў у баях за Берлін.

Трэба адзначыць, што большасць непадпісаных твораў сустракалася ў першыя месяцы вайны. Ужо з 1942 г. Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Анатоль Астрэйка i іншыя пісьменнікі свае творы падпісвалі ўласнымі прозвішчамі ці вядомымі псеўданімамі. Гэта мела вялікае значэнне, бо твор, пад якім стаяла імя вядомага пісьменніка, спрыяў умацаванню духоўнай сувязі паміж чытачом i аўтарам, яднаў ix у адзіным пачуцці, адзіным парыве.

Сатырычныя матэрыялы, якія друкаваліся ў газеце “Раздавім фашысцкую гадзіну”, лістку “Партызанская дубінка”, у цэнтральных i падпольных газетах, плакатах i лістоўках, асаблівай папулярнасцю карысталіся сярод насельнщтва часова акупіраванай Беларусі. Яны дапамагалі партызанскім агітатарам праводзіць цікавыя гутаркі па вёсках. Многія творы жыxapaмi i партызанамі завучваліся на памяць. На імправізаваных вечарынах самадзейнасці партызанскія артысты дэкламавалі творы Я. Коласа, А. Астрэйкі, М. Танка. Дзяўчаты спявалі такія частушкі:

Ciвep зямлю кратае,

Фюрэр дзіркі латае.

Іх у Гітлера так шмат,

Што не хопіць фрыцу лат [34].

Вялікай папулярнасцю карыстаўся таксама верш К. Крапівы “Фрыцавы трафеі”.

У свій час Ул. Маякоўскі лічыў, што слова ў сатырычным вершы ў першую чаргу павінна заклікаць. Такую функцыю надавалі сваім плакатным вершам i беларускія пісьменнікі. У ix творах ясна адчувалася заклічная інтанацыя. Гэтаму спрыяў не толькі агітацыйны змест верша, але i яго сінтаксічная структура. Пабудаваныя на клічнай інтанацыі, кароткія, у два - чатыры радкі, яны ў большасці сваёй былі вершамі-лозунгамі, вершамі-заклікамі. Напрыклад:

Товарищ, будь всегда на страже,

Раскрывай проделки вражьи.

Шпионов, диверсантов-змей

Разоблачить всегда сумей.[ 34]

Альбо:

Будь суровым к брехунам,

Бей по длинным языкам![34]

Гэтыя радкі ўзятыя з трэцяга нумара газеты “Раздавім фашысцкую гадзіну” (як ужо заўважалася, першыя часы выданне ўтрымлівала рускамоўныя матэрыялы). У тых жа выпадках, калі ў вершы не было выразна сфармуляванага закліку, заклік да канкрэтнага дзеяння ўсё роўна адчуваўся, дзякуючы выразнаму малюнку. Прыкладам гэтага можа паслужыць матэрыял, змешчаны ў № 8 газеты “Раздавім фашысцкую гадзіну” пад назвай “Чего Гитлер хочет и что он получит”.

Сатырычныя творы першага перыяду вайны, нягледзячы на ix агітацыйны характар, былі глыбока эмацыянальнымі. Гэтаму садзейнічалі мова, якой яны пісаліся, спецыяльны падбор мастацкіх выяўленчых сродкаў, агульны гнеўны пафас, якім дыхала сатыра.

Трэба адзначыць, што ў мове сатырычных твораў сустракаліся эпітэты i метафары з грубым i абразлівым адценнем: “пракляты”, “вырадкі”, “дурныя”, “дурань”, “апантаны”, “шалёны”, “задрыпаны фрыц”, “гад паўзучы”, “азызлы немец”, “заўшыўленая раць”, “пёс наёмны”, “трыбухатыя”, “клыкастыя” i інш. Ужыванне такіх сродкаў i слоў, як “фрыц”, “драп”, “брэхаманія”, “капут”, “прусак”, “папёрлі”, “морда”, “даць драла”, “падох”, “вылез бокам” i другіх у іншы час i ў іншых літаратурных жанрах магло быць не да месца, грубым парушэннем літаратурнай этыкі. Але ў сатырычных творах таго часу, калі "карычневая чума" фашысцкай навалы душыла нашу краіну, гэтыя словы служылі выражэннем народнага гневу, пагарды i нянавісці. Варта зазначыць што словы гэтыя атрымалі права на бытаванне ў літаратурнай мове толькі на пэўны перыяд. Гэтае права было абумоўлена жыццём і дзейнічала столькі часу, колькі дазваляла жыццё. Паступова (са спадам у краіне агульнага напружання) многія з ix перасталі ўжывацца. Праўда, такі выраз, як “гад паўзучы”, яшчэ доўга, амаль усю вайну ўтрымліваўся ў сатырычнай літаратуры. Гэты народны выраз, вядомы ў сатыры яшчэ з вайны 1812 г., стаў традыцыйным у адносшах да ворагаў нашай краіны.

Многія творы першага года вайны былі прысвечаны высмейванню няўдалай спробы немцаў абсталявацца на “зімовай кватэры” ў Маскве i Ленінградзе.

Калі ласка! Вам кватэры?

Ад сяла i да сяла

Для салдат i афіцэрау

Бура снегу намяла.

У кватэрах снежных чыста

Спецыяльна для фашыстаў.

Ў век не выйдзе з тых кватэр

Hi салдат, нi афіцэр [34].

Пасля першых адчувальных удараў гітлераускія ваякі палі духам. Гітлер i яго кампанія шукалі сродкаў, каб падбадзёрыць сваіх салдат. Яны бачылі выйсце ў тым, што ўсю віну за ганебны правал свaix планаў, абяцанняў звальвалі на рускі мароз. “Стары pycкi маршал” - мароз, не аднойчы на працягу гісторыі служыў апраўданнем няўдач “заваёўшчыкаў” рускай дзяржавы. На мароз звальваў свае няўдачы Напалеон, з чаго ў свой час едка смяялася сатыра. Блізкае знаёмства фашысцкіх прыхадняў з зімою было для іх надзвычай непрыемным. Ратуючыся ад марозу, яны выкарыстоўвалі ўсю сваю вынаходлівасць.

Беларускія пісьменнікі ў свaix сатырычных творах у 1941-1942 гг. i пазней паказвалі, як змучаныя цяжкімі баямі, галодныя i напалоханыя “рыцары "новай Германіі” толькі ад адной думкі пра pycкi мароз упадалі ў роспач. Пры гэтым фашысцкі захопнік маляваўся тут у самым камічным выглядзе, што не магло не прынізіць яго ў вачах чытача, а значыць i ідэйна абяззброіць:

Ссінелы фрыц дрыжыць i плача:

“О, божа! Холад зноў сабачы,

Зіма-разбойніца ідзе,

Дзявацца дзе, схавацца дзе?” [34].

У зімні перыяд 1941 - 1942 гг. фашысцкая прапаганда ўнушала немцам у розных варыянтах адно i тое ж: не трэба ўпадаць у роспач, хутка прыйдзе вясна, можна будзе наступаць, i тады ўжо ніхто не перашкодзіць нямецкай apмii нанесці рускім сакрушальны ўдар.

Спадзяванні немцаў на выратавальную вясну i іx заўчасныя выхваленні хуткай i поўнай перамогай давалі ўдзячны матэрыял для сатыры, бо кожнаму было ясна, што палохае захопнічкаў не столькі pycкi мароз, як стойкасць савецкіх людзей. Нездарма К. Крапіва пісаў:

На суку сядзіць варона,

А ў вароны забабоны:

“Дам вясною рускім бой

Пад Растовам i Масквой”.

Покуль прыйдзе час хвалёны,

Прыкладзём сваю руку.

Застанецца ад вароны

Толькі пер'е на суку [34].

Незайздроснае становішча фашысцкіх ваяк, а разам з тым i ix настрой выступаюць у сатырычных творах беларускай літаратуры яшчэ больш непрыгляднымі ад таго, што пісьменнікі ўмелі знаходзіць для cвaix твораў цікавыя формы.

У многіх выпадках абыгрываліся вядомыя выразы i асобныя словы. Напрыклад, выраз “расхістаная іржавая машына Гітлера” быў выкарыстаны М. Танкам у вершы-подпісу, змешчаным у газеце “Раздавім фашысцкую гадзіну” ў № 47.

Іржавую ваенную машыну

Ён латае i надзімае шыны,

Але з машыны гэтай i з яго

Толькі смурод выходзіць, не агонь.

Яна ўжо скрыпіць у каляінах,

Не ўцячэш на ёй да Берліна,

З яе зрабіў бы толькі рэч адну,

I зробім гэта - Гітлеру труну![32].

У аснову сатырычных твораў былі пакладзены прыказкі або ідыяматычныя выразы накшталт “дастаць з-пад зямлі” (зброю або іншыя прыпасы, схаваныя ад немца),картачны домік” (той, што будуе з геаграфічных карт Гітлер, марачы аб заваёве нашай краіны) і інш. Шырока выкарыстоўвалася ў беларускай сатыры таксама i стылізацыя. Гэта бывала тады, калі творы рабіліся ў выглядзе аб'яў, гандлёвых i тэатральных рэклам, афіш, розных парад i павучанняў, даведнікаў, некралогаў, эпітафій, рэстаранных меню i нават запоўненай на Гітлера крымінальнай карткі.

Безумоўна, выданне спецыяльных беларускіх сатырычных органаў i масавае друкаванне сатыры на старонках беларускай прэсы адыграла станоўчую ролю ў справе ідэалагічнай барацьбы з ворагам, асабліва ў яго тыле.

3. Развіццё пародыі на сучасным этапе

3.1 Парадыйная спадчына Г. Юрчанкі

Аб'ектам гумарыстычных і старырычных твораў Г. Юрчанкі становяцца не толькі адсутнасць значных грамадскіх думак, дробязнасць тэматыкі, надуманасць сюжэтных збудаванняў, неглыбокае пранікненне ў сутнасць жыццёвых працэсаў, але і гаукапіс, штампы, голая рыторыка, моўная эквілібрыстыка, рыфмагонства, цяплічнасць, безаблічнасць, бяскрыласць, другаснасць і інш. Адчуванне агульнага літаратурнага працэсу дазваляе парадысту свабодна пачуваць сябе пры парадзіраванні розных літаратурных жанраў. Парадыст умее закранць тыповыя з'явы, раскрыць іх сэнс, абагульніць. У гэтым яму садзейнічаюць назіральнасць, тонкае адчуванне аўтарскага стылю, дакладнае разуменне індывідуальнасці пісьменніка, уменне пранікнуць у творчую лабараторыю, высветліць псіхалогію творчага працэсу, уменне дасягнуць дзейснага камічнага эфекту. Таму адчуваецца, што за пародыяй стаіць кваліфікаваны майстар, мастак, улюбёны ў сваю справу - паэт-энтузіяст. У яго асобе ўдала спалучаюцца даследчык, пісьменнік і крытык. Парадыст валодае пачуццём гумару. І гумар гэты па-сяброўску шчыры і добразычлівы, хоць можа быць калючым і з'едлівым. Яго пародыі выклікаюць іронію, добры настрой, смех, што называецца да душы.

Даследчык Наркевіч А. Так гаворыць пра парадыяванне Юрчанкі: “Парадыст па-свойму адкрывае аўтара, падае буйным планам яго індывідуальна-творчы воблік і перадае асаблівасці стылю твора настолькі дакладна, трапна, што можна і не пазначаць, на каго напісана пародыя. Вось адзін з такіх урыўкаў: “Раскажу я вам, юнашы, якія справы мы рабілі ў свой час, аж гула-дрыжала зямля ад спраў тых неспакойных, бунтарных ды геройскіх. Праўда, даўнавата гэта было. Час тады называўся царызмам, паганым царызмам, прападзі ты пропадам. Багатыя ў той час жылі багата, а бедныя - бедна”[3, c. 6-7]. Хто чытаў М. Лынькова, адразу пазнае яго маладнякоўскую квяцістасць з інверсіямі і паўторамі, чыста лынькоўскі вобразны і рытмічны лад. Дакладна, з лагоднай усмешкай перададзены моўны каларыт

Дакладна схоплены і паэтычны тэмперамент П. Панчанкі ў пародыі “Па Пега-а-асах! ”. А каму незнаёма русакоўская песня “Бывайце здаровы! ”. Песня выдатная. І парадыст звярнуў увагу не на вонкавыя прыкметы, а на сутнасць - пэўную тэматычную аднастайнасць песень А. Русака. І зроблена гэта артыстычна, з тонкай мерай жарту і досціпу:

На грэблі дубовай

Дарога заўецца.

Мне сорак гадоў

Адно й тое ж пяецца [16, c. 187].

Наогул, чым ярчэй творчая індывідуальнаць аўтара, тым дакладней гучыць і пародыя. Па-майстэрску нязмушаны і лагодны гумар у пародыях на В. Палтаран, М. Ткачова, С. Шушкевіча, А. Русецкага, Т. Бондар, Н. Мацяш. Парадыст пераўвасабляецца ў парадзіруемага, гаворыць за яго, ацэньвае стан рэчаў. Уменнем пераўвасабляцца Г. Юрчанка валодае бездакорна. Вось узор перадачы твора У. Мехава “Патаемнае” з залішнім захапленнем аўтара старой лексікай і прыёмамі пісьма таго часу: “Хто аз есм? - чалавек аз есм. Уладзімеж, отрак Няхамскіх, кліканы Мехаў. Барзо нязнатны, худародны. Аталі ж пацягнула грэшным дзелам на небывальшчыну - занятак дзівачлівы, справу нязнаную, - пісаць “Стрымунку не маю. Цалкам захвоціўся” [16, c. 150].

У І. Пташнікава адчуваецца празмерная цяга да дэталізацыі з'яў, якая запавольвае развіццё сюжэта. Г. Юрчанка піша пародыю “Сняжня на павуцці” [16, c. 175], у якой дзве старонкі заняло паведамленне пра тое, як вераб'ю пашанцавала паласавацца павуком. Добразычлівую ўсмешку выклікае рамантычна-ўзнёслы настрой І. Грамовіча (“Воблакі над авечкамі”): “Воблакі і авечкі. Ці знайсці што больш цудоўнейшае?

Дзе воблакі? Яны сабраліся на сінім-сінім полі і плывуць паціхусеньку. Хто іх кліча? Хто прымушае рухацца невядома адкуль, невядома куды і чаго! Воблакі на небе.

Авечкі на зямлі.

Як гэта захапляльна! Гэта хвалюе, непакоіць, зварушліва аддаецца ў самых патаемных кутчках сэрца, прыемна казачны пяткі” [16, c. 61]. З жартоўнай усмешкай прагучалі пародыі на С. Законнікава (“На паэтычным агародзе”) [16, c. 80], Г. Пашкова (“Буські і вуські”) [16, c. 170], Я. Сіпакова (“Надзейная замена”) [16, c. 198], У. Ляпёшкін (“Дагары карэннем”) [16, c. 140].

Удала перададзена аўтарам сентыментальная туга па юнацкіх прыгодах М. Ракітнага (“Гарадскі сялянчык”) [16, c. 183], напаўдзіцячыя мроі-ўспаміны А. Васілевіч (“Каханне”) [16, c. 37], бытавая гаворка са стылізацыяй пад народнасць М. Лобана (“Ілья Шэмет”) [16, c. 132], студэнцкі энтузіязм І. Навуменкі (“Бульбе не дано загінуць”) [16, c. 158]. У творчасці А. Бажко парадыст заўважыў сюжэтную ўскладненасць (“Уважлівасць”), а ў другім месцы філасофскае “адкрыццё”: “На кожным дрэве пад лісцем - сукі...” і іранічна развіў “знаходку” паэта:

Ішлі гады, праходзілі вякі,

Але, бясспрэчна, першым я прыкмеціў:

На кожным дрэве пад лісцём - сукі

І птушкі спорна гнёзды ўюць у вецці [16, c. 6].

Уяўная глыбакадумнасць крытыкуецца таксама ў пародыях “На дровы”, “Покліч”, “Наперад” і інш. Часам у паэзіі сустракаецца надуманы пафас, што таксама не праходзіць незаўважаным: пародыі “Ода пра чыгунок", “Трымай”. Ёсць пародыі, накіраваныя супраць прымітывізму: “Вясна”, “Каханне і крупнік”, “Слёзы радасці”. Супроць аблегчанага, павярхоўнага падыходу да жыцця скіраваны пародыі “Болей святаў”, “У фінале суму”.

Арыгінальна падмечана імкненне адклікацца на розныя кампаніі, заклікі ўладных структур, пра што сведчыць пародыя “Поўная гатоўнасць” нп М. Калачынскага:

Я слаўлю выкасы, папасы

І пульхнай глебы харашбу.

Я ганю брыцу і макрыцу,

Пырэц, свірэпу і асот [36, c. 49].

Адклікнуўся парадыст на захапленне тэхніцызмамі ў паэзіі і прозе, лішкам навуковых, спецыяльных тэрмінаў. Герой пародыі “Паўнакроўнасць” (Я. Радкевіч): “яшчэ на мінулым тыдні вызначыў памеры зазораў у рубашцы цыліндра і ступень ціску на педаль тормаза пры асінхронным гідрапрыводзе” [36, c. 81].

Не заўсёды належнай якасці прыгодніцкія творы, і ў пародыі на У. Шыціка “На ўлонні сусвету” [16, c. 240-241], парадыст піша пра прыгоды піфпафлётаўцаў на планеце Сымонаўка, на якой яны апынуліся з дапамогай аўтамотаэлектроналёта з пазасветлавой хуткасцю і на якой гераіня “ Вулька з натугай паклала на плячо лом і стомлена пайшла да кар'ера” [16, c. 241]. Дэтэктыўная тэма распрацавана ў пародыях на творы П. Кавалёва, А. Капусціна, А. Шышкова.

Сустракаецца легкаважнасць, павярхоўнасць у песенных тэкстах, пра што засведчана ў пародыях на тэксты А. Дзеружынскага (“Вясновы спеў”) [16, c. 71], У. Карызны (“Беглі ножкі”) [16, c. 109].

Маладыя калі-некалі перабіраюць меру ў апісанні маленства і ледзь не пішуць мемуары пра ўчарашні дзень. Г. Юрчанка гэта тонка адлюстраваў у пародыі “З мемуараў некаторых маладых паэтаў”. Здараецца, што не заўсёды ўдаецца мемуарнасць і сталым майстрам (пародыі “Незабыўнае”, “Усё ў мінулым”).

Існуе ніпісанае правіла, для дзяцей трэба пісаць так, як і для дарослых, толькі яшчэ лепш. Тым не менш, творы для дзяцей нярэдка неглыбокія па задуме, спрошчаныя, з іх востра вытыркае павучальнасць. Парадыст крытыкуе просталінейнасць, знешнюю займальнасць (пародыі “Вянок і вершы”, “Выкрыццё”). Супраць сюсюкання скіравана пародыя “Калыханачка". Звышмера ў памяншальна-ласкальнай лексіцы стварае смешную калізію.

Аддаючы належнае таленту, вопыту, моўнаму слыху Я. Скрыгана “Маўчы…” [36, c. 96], “Пракурор” [16, c. 200], парадыст выступае супраць яго некаторых улюбёных форм, якія трапна, праўда, у іншай сітуацыі, назваў скрыганізмамі, супроць падкованы, адукованы, бракованы, апрацованы, усталёванасць. Над захапленнямі дыялектнай лексікай паэт падсмейваецца ў пародыях: С. Кухараў “Бабкавічы” [16, c. 122], Я. Лецка “Па дарозе ў Стараградак” [16, c. 126], А. Масарэнка “Бабровыя ловы” [16, c. 146].

Аддаючы перавагу памяркоўнаму гумару, парадыст можа быць і з'едліва-вострым, бязлітасна едкім. Перападае ад яго сябрам па сатырычным цэху. Неяк здрабнела ў апошні час байка. Прытупілася яе вастрыня, адчуваецца коўзанне па паверхні. І з-пад пяра Г. Юрчанкі з'явілася байка “Кузьма і штаны”. Гэта ўзор антыбайкі, узор, якой байка не мае права быць. Ужо загаловак насцярожвае. І сапраўды, пародыя паведамляе, як праз ранішнюю мітрэнгу “Кузьма Кузьміч, памначканторы” [16, c. 34] пайшоў на службу без штаноў. Сапраўды, якая патрэба пісаць байку да наступнай высновы:

Мараль?

Калі выходзіш з хаты,

Не забывай надзець штаны [16, c. 35].

У гумарыстычным плане паказваюцца выдаткі крытычнай прадукцыі - акадэмізм, вучонасць, доўгія разважанні, славесная эквілібрыстыка. Лёгкай усмешкай суправаджаецца захапленне “белым” вершам А. Клышкі “Формула белага верша” [16, c. 110], падмечана шматслоўе Д. Бугаёва “Праблема своечасовай коскі” [16, c .28]. Часам парадыст “прымушае” крытыкаў аналізаваць уласныя мастацкія творы (пародыі на М. Барсток, І. Ралько, У. Юрэвіча).

З пародый Г. Юрчанкі відаць яго дасведчанасць, глыбокая праніклівасць у сутнасць з'яў, уменне дапоўніць творы пісьменніка шматлікімі дэталямі. Так, пералік прадметаў традыцыйнай сялянскай хаты ў пародыі “Вярні-і-ся-а-а!” (А. Вольскі) варты ведаў добра падрыхтаванага этнографа: начоўкі, лазабка, кубел, вушат, цэбар, ступа, грэбень, матавіла, набілкі, бёрда, дзежка, вечка, клёпкі.

Г. Юрчанка напісаў шэраг трапных эпіграм. Лаканічна і дакладна даецца ў іх ацэнка пісьменнікаў, яго творчасці ці літаратурным з'явам. Арыгінальныя мініяцюры на літаратурныя тэмы “Узор байкі” [15, c. 155], “Узор рэцэнзіі” [15, c. 156], “Сааўтарам” [15, c. 154], “Белы верш і папера” [15, c. 149].

Парадыст актыўна працуе над словам. Ён нястомны збіральнік моўных самацветаў роднай гаворкі. Гэты прафесійны занятак мовай дапамагае ў працы над пародыямі, дапамагае знайсці самыя тонкія адценні слова. Таму такі шырокі моўны дыяпазон у яго пародыях - мова і вясковай бабулькі, і сталага інтэлігента, і прафесіянала-тэхнара, і вытанчаная паэтычная, і літаратуразнаўчая. Бездакорная моўная чуйнасць дапамагае яму заўважыць недакладна выказаную думку, няўдала ўжытае слова. Нямала рассыпана ў яго пародыях трапных моўных знаходак. Агульнавядомы фразеалагізм махнуць рукой. А пад пяром Г. Юрчанкі “коні на працу махнулі хвастамі”. Паэт у яго ходзіць на словапаляванне.

Жанр пародыі, побач са зборам народнай лексікі стаў асноўным заняткам літаратара Г. Юрчанкі. Высокая культура яго творчасці. Ён не пабочны назіральнік, усюды адчуваюцца яго адносіны да напісанага. І яшчэ варта адзначыць яго бескампраміснасць. Пісьменнік не зважае на тытулы, званні, пасады, сяброўства.

Пародыя - жанр ёмісты і зручны. Г. Юрчанка нярэдка пераўзыходзіць арыгіналы, піша лепш, чым парадзіруемыя аўтары. Пародыям яго ўласцівы лаканізм, афарыстычнасць, уменне ў час у патрэбным месцы паставіць кропку. Ён лічыць, што нельга парадзіраваць адзін верш, тым больш страфу ці радок. Трэба імкнуцца ахапіць усю творчасць ці, прынамсі, яе значную частку памерам не меншым за кніжку. А эпіграф у вершаваных пародыях - гэта даніна традыцыі.

З творчасцю Г. Юрчанкі пародыя набыла ў беларускай літаратуры поўныя правы грамадзянства. А гэта немалое дасягненне. Пародыя на танкаўскі белы верш стала, што называецца, хрэстаматыйнай, увайшла ў даведнікі па тэорыі літаратуры. Ва ўсёй працы парадыста заўважаецца неабыякавасць, актыўнае ўмяшанне ў літаратурны працэс. Ён піша не дзеля смеху, а з больш сур'ёзным прыцэлам: каб дапамагчы аўтару пазбавіцца тых ці іншых хібаў.

3.2 Гумар і сатыра ў творчасці Н. Гілевіча

Гумарыстычны дар у творчай натуры Н. Гілевіча праявіўся ярка, тады, калі яшчэ нават ніхто не ведаў пра яго як паэта. Пра паэтычныя здольнасці маладога аўтара даведаліся ў Мінскім педвучылішчы, дзе ён вучыўся ў першыя пасляваенныя гады. Уся навучальная ўстанова літаральна грымела ад гучнага і вясёлага рогату… Ужо тады, у 1950 годзе, ён праславіўся сярод студэнцкай моладзі не як паэт-лірык, а як гумарыст і сатырык. І гэты поспех быў невыпадковы, бо Н. Гілевіч мовай мастацкага смеху адлюстроўваў рэальныя з'явы студэнцкага жыцця [37, с. 20-21].Перад усім і над усім у нашым жыцці па-ранейшаму, а мо і больш валадарна пануе не ўсемагутны Дух розуму, а яе вялікасць Кантора, абагульнены вобраз якой стварыў паэт Н. Гілевіч у кнігах гумару і сатыры “Кантора”, “Дыялог на бягу”.

-- Хто ў канторы? -- Хто каторы? -- Я -- Патап-Вялікі хап! -- Я -- Аўдзей-Скубі з людзей! -- Я -- Мікола-Круці кола! -- Я -- Мікіта-Шыта-крыта! -- Я -- Параска-Калі ласка! -- Я -- Абросім-Колькі просім! -- Я -- Міхалка-Папіхалка, -- Мы -- бязгрошыя абодва -- Мачыляпа й Мачыморда! -- Я - Парфір - Ні ў пір ні ў вір… [38, c. 38].

Шмат думак выклікаюць творы паэта. I, відаць, натуральна, што пры іх чытанні часам узнікае сумны, калі не сказаць панылы, настрой, дамінуюць пачуцці болю і горычы. Бо ці можа быць іншым духоўнае самапачуванне калі бачыш, як набірае моцы ў жыцці ланцужковая рэакцыя канторы, нішчыць і атручвае ўсё святое, годнае, сумленнае нуклідамі крывадушша, фальшу, подласці, тупасці, перыяд распаду якіх не вымяраецца нават тысячагоддзямі, бо яны - вечныя. І не будзе, на вялікі жаль, такой канцоўкі, як у ланцужковай казцы Н. Гілевіча “Кантора” (але, мусіць, на тое яна і казка, што мае добры канец). Не прыйдуць, як бы ні хацелася нам, Харытоны, Язэпы і Адасі, каб вяршыць па законах сумлення праведны суд над Патапамі, Аўдзеямі, Параскамі, Міхалкамі-Папіхалкамі, Мачыляпамі і Мачымордамі, якія знішчылі храмы, атруцілі зямлю і рэкі, спляжылі лясы, да ніткі, да саломінкі абрабавалі свет. Усё - шыта-крыта. Няма вінаватых. I, па ўсім відаць, не хутка будуць. Бо яшчэ не напісаны законы для царкоў. Яны - “для Васі, Вані, Пеці”. А царкі - самі сабе - закон. І іх аж носіць ад смеху з нашых наіўных пошукаў справядлівасці:

Во, дзівакі! Ой, дзівакі! Ну проста смех, дый годзе! Яны бяруць мяне ў штыкі, Што я і рвач, і злодзей... Я ў думках - “дулю” ім пад нос. Дзе розум ваш? - смяюся. Усё жыццё і браў, і нёс, А зараз - супынюся? На іншы “літэр” перайду? 3 ікоркі ды на сальца? [39].

А мы ўжо да інфарктаў дайшлі, а ніяк не скемім, “што важней чаго: дэ-юрэ ці дэ-факта”. То мо пара ўжо і прыслухацца да маналога дыпламаванага рвача, які з пагардай плюе на наш лямант, ды зрабіць такія-сякія захады, каб спыніць злодзея. Ды з Іванам, які шрубкі-гайкі робіць і ў смак цярэбіць кільку, тужачы аб праўдзе, аб'яднацца ў святой справе. Здаецца, і ён нарэшце зразумеў, што ўсе непрывабныя рэчы ад яго імя робяцца. А то і надалей будзем атрымліваць адны выспяткі і абразлівыя водпаведзі “гнілому інтэлігёнту - хлюпіку, ныціку”. Ды і прамыя пагрозы: “не гэткіх спраўляўся, бывала, і сплюшчыць, і струшчыць, і змяць”. Моцны грунт пад нагамі ў насельнікаў канторы. Вунь пустабай Балбешка. Гэта толькі нам здаецца, што можам пагнаць яго прэч, як у сатырычным вершы Н. Гілевіча “Балбеціка” (відавочная ўступка няпраўдзе!). Пакуль жа наадварот. Балбешка з курыным розумам гнеўна пырскае слінай у наш бок: “Акыш!” “Апсік!” “Аюсь!” - і напаўняе рэальным зместам свой убогі лексікон. Гэта хто там лямантуе пра нейкую мову, культуру, гісторыю? Акыш! Не дазволю! Адраджэння захацелі? А ў мышалоўку шэрасці не хочацца? Не ўстоіце! Вось яна, ідзіце, тупейце - рок, разбой, секс, поўнымі прыгаршчамі на экран, у літаратуру, музыку, мастацтва. Бач запатрабавалі, ды яшчэ як настырна, скасавання ўсіх прывілей аюсь ад карыта!

Перабудова - лозунг добры. Я - за, таварышы. Адно - Не адбірайце гэтай торбы, 3 якою звыкся я даўно. Якую харчам набіваю Не прынародна, не ў чарзе І без якой мяне, я знаю, Нуда-маркота загрызе. Узяўшы ж торбу за аснову, Я буду так у грамадзе Крычаць: “Даёш перабудову!” - Што вам аж вушы закладзе [39].

Нязменная рэалія жыцця: “Смярдзюк - жывы і ён між нас, сярод людзей сумленных”. І пакуль мы церпім, запэўнівае паэт, “як ні круці і ні вярці - смярдзюк смуродзіць будзе”. І будзе жыць! Да таго часу, пакуль не перастанем успрымаць смердзюкоў-балбешак на блізарука-прымітыўным, несур'ёзным узроўні лёгкага асмяяння, не ўразумеем нарэшце ісціну, што смердзюкі-балбешкі - геніяльныя. Геніяльныя сваёй агрэсіўнай кансалідацыяй. Не аб'яднаемся вакол дабра - перамогі не атрымаць. Пара паспяшацца! А мо ўсе гэтыя душэўныя згрызоты адкінуць прэч, памудрэць, ды навучыцца жыць, ды асвоіць выгадную навуку лізання пятак роднаму начальству, як гэта спрабуюць зрабіць героі вершаваных апавяданняў “Як я вучыўся жыць”, “Футбол, або як я стаў балельшчыкам”. Глядзіш - і перападзе цёпленькае ўтульнае месцейка ў канторы. Не! Пратэстуе душа. Ёсць у ёй, аказваецца, штосьці такое, што вышэй за ўсялякія даброты - годнасць. Годнасць жыць чалавекам на зямлі. І няма цаны гэтаму багаццю. Паэзія Н. Гілевіча ўмацоўвае ў табе гэтае перакананне, дае магутны імпульс для выратавання і захавання душы.

Як у сапраўдных мастакоў, смешнае ў паэзіі Н. Гілевіча часта мяжуе з трагічным, высокае з агідным. Поўная дасціпнага гумару, замова паэта мае глыбокі сэнс і выяўляе надзвычай" ганебную з'яву ў нашым жыцці - п'янства. Аб ім ідзе размова і ў вершаваным апавяданні “Як я ўцягнуўся”. Але прайшло шмат гадоў з часу напісання твора, і многае ў гэтым плане змянілася: п'янства набыло больш драматычны, а то і трагічны характар. Гэтая жудасная бяда асабліва спаралізавала сёння вёску. Чамусьці мы ўпарта зацяліся і не б'ём у званы.

П'яніца-маці, у якой да дзесяці і больш дзяцей-дэбілаў, дзеці-сіроты пры жывых бацьках-п'яніцах, алкаголік-сын - забойца роднай маці ці бацькі, на вялікі жаль, не рэдкасць. Сядзіць такі сын-прапойца на шыі ў маці-пенсіянеркі, чыніць жудасны здзек са старой (вось хто сёння нясе крыж пакуты на Галгофу - маці алкаголіка) - і нікому няма справы. Усе толькі і трубяць з розных трыбун аб антыалкагольнай палітыцы, але пакуль што нічога не зрабілі, каб яе змяніць. Уведзеныя талоны на спіртное - не апраўдалі сябе. Бо кожнаму вядома, што талоны былі для тых, хто і раней не вельмі гнаўся за гэтым зеллем. А ў асяроддзі алкаголікаў надзейна працаваў (у любы час сутак!) іншы механізм - сістэма “точак”. Даходзіла да таго, што на “точках” тых рэалізоўвалася самагонка, якую канфіскавала міліцыя ў... суседніх вёсках. Добра -- сын ці зяць спекулянткі, ці швагер працавалі ў міліцыі. Гэтакі новаяўлены злачынны сіндыкат міліцыі і спекулянтаў.


Подобные документы

  • Вызначэнне месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Дыферэнцыяцыя поглядаў даследчыкаў на сатырычны род. Пародыя, эпіграма, працэс станаўлення і развіцця жанру пародыі ў беларускай літаратуры ХХ ст. Парадыйная спадчына Г. Юрчанкі.

    курсовая работа [49,0 K], добавлен 05.03.2010

  • Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.

    реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Паняцце літаратуры. Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе. Мастацкія магчымасці слова. "Нярэчыўнасць" вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай сям’і і ў сучасным тэхнізаваным свеце.

    реферат [30,6 K], добавлен 25.02.2011

  • Літаратурная творчасць Янка Маўр. Напісання прыгодніцкага рамана "Амок", першага ў беларускай літаратуры. Ідэйна-эстэтычнае рэчышча маўраўскай прозы. Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці, мастацкая навізна. Пасляваенны перыяд у творчасцs пісьменніка.

    реферат [31,1 K], добавлен 24.02.2011

  • Вывучэнне біяграфіі Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч (Цёткі) - пачынальнікаў навейшай беларускай літаратуры. Псеўданімы, якімі яна карысталася ў сваёй творчасці. Літаратурная спадчына Цёткі (паэзія, проза, публіцыстыка), яе значэнне ў беларускай літаратуры.

    реферат [39,3 K], добавлен 26.03.2013

  • Асновы сатыры як жанру. Черты падабенства і адрозненні гумару і сатыры ў мастацкай літаратуры. Уплыў сатырычнага творчасці М.В. Гогаля на сатыру М.А. Булгакова. Гоголевские "карані" ў творчасці Булгакава. Гогаль як узор для творчага пераймання Булгакова.

    дипломная работа [81,6 K], добавлен 27.04.2012

  • Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.

    реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Змітрок Бядуля як прадстаўніккагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. Кароткі нарыс яго жыцця і творчасці, агульная характреистимка і аналіз твораў, іх праблематыка. Імпрэсіянізм як галоўная якасць лірыкі.

    курсовая работа [56,9 K], добавлен 25.03.2013

  • Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.

    курсовая работа [65,2 K], добавлен 23.02.2011

  • Напрамкі і стылі ў еўрапейскай і сусветнай мастацкай культуры і літаратуры XVI-ХХ ст.: Барока, класіцызм, сениментализм, рамантызм. Агульнае паняцце пра сацыялістычным рэалізме, развіццё сусветнай і беларускай літаратуры, сучасныя думкі і погляды.

    курсовая работа [57,7 K], добавлен 25.02.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.