Запатрабаванасць жанру пародыі і эпіграмы ў гісторыі беларускай літаратуры

Аналіз літаратурнай пародыі як віду мастацтва. Месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Аналіз літаратуразнаўчых крыніц, прысвечаных пародыям і эпіграмы ў беларускай літаратуры. Эвалюцыя іх у творчасці сучасных пісьменнікаў.

Рубрика Литература
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 26.06.2013
Размер файла 101,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Зло аж распірае грамадства, а ў сатырычнай і гумарыстычнай літаратуры -- альбо маўчанне, альбо гуллівыя, іранічна лёгкія пацешкі-смешачкі.

Вельмі актуальная ў наш час - замова Н. Гілевіча ад рэнегацтва, адступніцтва ад усяго роднага. Колькі такіх рэнегатаў, якіх нудзіць ад бацькоўскага, матчынага, спадчыннага, тлусцее на беларускім хлебе... Вось ужо, займеўшы праўдамі і няпраўдамі дэпутацкія мандаты, даюць адлуп бацькавай мове, матчынай песні з высокіх народных трыбун. Што ім Скарына, Гусоўскі, Грунвальд, які Статут, якія князі ў Крэве, якая “Наша ніва”! Не саромеючыся непрабуднай духоўнай цемры, поўныя пыхі і велічы, яны прамаўляюць страсныя маналогі ад імя беларускага народа. А загавары паспрабуй на мове гэтага народа ды яшчэ памкніся ажывіць іхнія гены (аж пруць яны з іх жа вуснаў), дык прыпішуць усе магчымыя і немагчымыя грахі, аблаюць, абняславяць так, што самому зойме мову. Даруй Божа, уратуйце чыстыя зоры, ясны месяц, крынічная вада, запамятавала пра дэпутацкую недатыкальнасць. А мо праскочу:

Аловак, аловак, Пачуй маё слова: У праўдзівай песні Ні радка ні крэслі! [39].

Самыя розныя жанры прадстаўлены ў кнігах Н. Гілевіча “Кантора”, “Дыялог на бягу”: вершы, казкі і байкі, вершаваныя апавяданні і фельетоны, эпіграмы, замовы, жарты і гумарэскі, пародыі. Гэта сведчыць аб веліэарнай працы мастака, яго нястомным жанравым, сюжэтна-тэматычным, слоўна-вобразным пошуку. Не адзін літаратар па-добраму можа пазайздросціць Н. Гілевічу, яго адкрыццям у галіне паэтыкі камічнага, інтэлектуальнай насычанасці яго твораў, іх мудрасці. I, безумоўна, ягонаму слову, якое захавала першародную чысціню, беларускасць гучання, слову з найбагатай экспрэсіяй, пластыкай. Цяжка назваць заганную з'яву, якая б не трапіла пад сатырычны прыцэл паэта, не стала аб'ектам вострай крытыкі. Немагчыма пералічыць пачварных тыпаў з галерэі чалавечага ўбоства і бездухоўнасці, створанай мастаком. Многія з іх роўныя мастацкаму адкрыццю. Выкрываючы іх ганебную сутнасць, паэт папярэджвае нас, што ў новых умовах насельнікі канторы сталі яшчэ больш небяспечнымі. Парадокс, але дэмакратычныя працэсы, як яны праходзілі ў нас, у многім умацавалі іх пазіцыі, а не толькі нашы. І пакуль мы думаем пра вечныя матэрыі і пакутліва шукаем адказы на вечныя пытанні, балбешкі-смердзюкі спраўна рэалізуюць новыя лозунгі вучоных мужоў. Адзін з такіх, скажам, заклікае здабываць валюту. І вось ужо ў новых аб'ёмах пацяклі за мяжу лясы, скарбы зямлі: нафта, газ, руда, вугаль, а пад выглядам металалому -- вышэйшай пробы сталь...

O, валюта!.. За валюту Сплаўлю тут жа, за мінуту Памяць прадзедаў дазвання, Да апошняга падання, Памяць крэўных, памяць блізкіх, У ўсе ў зорках абеліскі, І ўсе помнікі і пліты, І ўсе цэрквы і капліцы - Здам без болю, без пакуты, Каб загрэбці больш валюты О, валюта!.. За валюту Сплаўлю з краю за мінуту Нашых звычаяў асколкі, Нашы казкі, песні, скокі, Нашы кнігі і пісьмёны, Нашы ўласныя імёны, Мову - сплаўлю ўсю да слоўца І сам буду рад бясконца, Што магу такой драбніцай Разлічыцца з заграніцай. O, валюта![39]

У тым, што ў насельнікаў канторы добрае самапачуванне, паэт вінаваціць кожнага з нас. 3 нашай маўклівай згоды творацца непрыгожыя рэчы. Літаратарам дастаецца найбольш. Бо з-за грызні, дробнага самалюбства, мышынай валтузні вакол прэмій, званняў, прэстыжных пасад забываецца найпершы клопат і абавязак пісьменніка - сумленна служыць народу, высокім ідэалам праўды, справядлівасці, чалавечнасці. Ці шмат мы можам назваць з тых застойных часоў твораў па-сапраўднаму мужных, праўдзівых, бескампрамісных? На жаль, не. Спяшаемся прыкрыцца Караткевічам, Быкавым, Панчанкам. Ды яшчэ нешматлікімі імёнамі таленавітых і сумленных паэтаў, празаікаў, драматургаў. Але ж агульны дух творцаў, прызнаемся шчыра, быў таксама заражаны мікробамі крывадушнасці, фальшу, прыстасавальніцтва. І нярэдка “шаманы пяра”, “чатырохсоткавыя паэты”, якіх высмейвае мастак, ва ўгоду канторы агрэсіўна ішлі ў наступ на “паэтаў бацькоўскае зямлі”, давалі волю іклам, драпежылі на шмаццё, палівалі памыямі сумленнае мужнае слова.

Я цябе, браток, люблю -- Шчырага, сумленнага. А чаму публічна б'ю? Бо... баюся Гэнага!.. [39].

А колькіх тых, хто “прашумеў, як вятрыска ў трысці”, не пакінуўшы ніводнага радка для душы. Бо “апантана, няўрымсна, аслепла, бяздумна” ганяліся за славай, хапалі барышы. Галерэя і тут бясконцая: ярлычнікі-біркачы, зайздроснікі-сапуны, паклёпнікі, інтрыганы, літаратурныя хапугі-ненажэрцы, шматтомныя пісакі, графаманы...

Выяўляючы негатыўныя тэндэнцыі ў жыцці, паэт імкнецца дакапацца да кораня рэчаў, спасцігнуць філасофію з'явы. Чаму, напрыклад, буксавала наша перабудова? Мастак, думаецца, даў вычарпальны адказ у вершы “Перабудоўшчыкі”. Хто запісаўся ў яе прарабы? - Чынуша з торбай, манументальны бюракрат, партыйны функцыянер, якія крыкам крычалі “пачнём з сябе!”. Дык каму яны адрасавалі гэты лозунг? Мо сумленнаму простаму працаўніку, які і ў застойныя часы рваў пуп, працаваў не складаючы рук?! Яму перабудова наўрад ці патрэбна была. А што раскрадвалася дзяржава, расцягвалася па закутках канторы - не яго віна. Значыць, дзяржава такая, якую так лёгка маглі выдойваць “даяры”.

“Пачнём з сябе!” Вось і пачні! - 3 каго? 3 мяне? 3 мяне??? Ты ў розуме ці не? -Тады - з каго? Тады - з яго! - 3 каго - з яго? - Ды вунь з таго! - 3 таго? Ты дурань Ці вар'ят? Хіба не знаеш, Чый ён сват? - Дык а з каго?.. [39].

Вось калі вырашыцца станоўча гэтае пытанне, з каго пачнём, зрушымся з месца. І роля смеху ў гэтым працэсе (думаю, чытач падзяляе думку мастака) неацэнная. Смех сапраўды “вельмі дужы і нястомны працаўнік”, “зацікаўлены і незвычайна актыўны перабудоўшчык”, “самы вялікі і бясстрашны дэмакрат з усіх дэмакратаў”.

Заключэнне

Прааналізаваўшы літаратуразнаўчую і крытычную інфармацыю, што існуе ў сучаснай літаратуры, а таксама разгледзеўшы працы мастакоў слова ў галіне парадыйнага жанру, можна прыйсці да наступных высноў:

З пункту погляду вызначэння месца сатырычных твораў у сістэме родаў і відаў літаратуры, сатыра і гумар уключаюцца ў мастацкі твор як пафас і уплываюць на від жанру, на яго асаблівасці. Кожны з родаў літаратуры мае сатырычныя, гумарыстычныя, сатырыка-гумарыстычныя жанры.

Парадыяванне як адзін са спосабаў сатырычнай тыпізацыі мае ў нашай літаратуры сталую традыцыю. Яго зараджэнне звязана з перыядам барока, сярод празаічных помнікаў пісьменства канца 16 - першай паловы 17 стагодзяў своеасаблівае месца займаюць гумарыстычныя, парадыйна-сатырычныя творы, характэрнай асаблівасцю якіх былі вострая палітычная накіраванасць і каларытная жывая народная мова. Вядомы пакуль што тры помнікі: “Пасланне апосталу Пятру”, напісанае езуітамі з выпадку смерці віленскага праваслаўнага купца Залатовіча як хадайніцтва прапусціць яго ў райскія вароты, “Прамова Мялешкі” і “Ліст да Абуховіча”. Яны надзвычай насычаны вобразнымі параўнаннямі, яркімі і трапнымі прыказкамі і прымаўкамі, сакавітымі фразеалагізмамі.

Ідэйна-тэматычнае і жанрава-стылёвае ўзбагачэнне пародыі паспяхова адбывалася ў 19-20 стагоддзях. Асаблівасцю беларускай эпіграмы стала тое, што развівалася яна значна пазней за еўрапейскую і рускую і ў адрозненні ад іх брала свой пачатак з вуснай народнай творчасці. У галіне эпіграмы плённа працавалі такія мастакі слова як Анатоль Вялюгін, Рыгор Барадулін, Максім Лужанін, Ніл Гілевіч і інш.

Вельмі актыўна развівалася пародыя і ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Сатыра і смех зводзілі на нішто самую галоўную, самую дзейсную зброю фашысцкай Германіі - страх перад нацыстамі, іх ідэйнае пераўзыходжанне над жыхарамі акупіраванай Беларусі. Той, з каго смяешся, ужо не можа выклікаць пачуццё ўсепаглынальнай боязі, што паралізуе сілы і апускае табе рукі. Таксама важна адзначыць, што выхад сатырычных лістовак пачаўся ўжо ў ліпені 1941 года, з першых тыдняў вайны сатыра імкнулася падтрымліваць баявы дух і пазітыўны настрой беларусаў.

Асабліва папулярным стала парадыяванне ў другой палове 20 стагоддзя. Гэта ў значнай ступені вызначае творочую індывідуальнасць Ніла Гілевіча, Георгія Юрчанкі, Рыгора Барадуліна, Міхася Скоблы і іншых.

Сваю творчую дзейнасць цалкам прысвяціў напісанню пародый і эпіграм Г. Юрчанка. Яго творам ўласцівы лаканізм, афарыстычнасць, уменне ў час у патрэбным месцы паставіць кропку. Ён лічыць, што нельга парадзіраваць адзін верш, тым больш страфу ці радок. Трэба імкнуцца ахапіць усю творчасць ці, прынамсі, яе значную частку памерам не меншым за кніжку. Акрамя таго, многія даследчыкі заўважаюць, што часам пародыі Г. Юрчанкі аказваюцца больш таленавітымі, чым арыгіналы.

Жарты і кпіны дапамагалі народу ва ўсе часы жыць, пераадольваць цяжкасці. Беларус прызвычаіўся бачыць нават сур'ёзнае праз досціп, усмешку, іронію. У гэтым красамоўна пераконваюць кнігі гумару і сатыры Н. Гілевіча “Да новых венікаў”, “Ці грэх, ці два”, “Кантора”. Творы ў гэтых кнігах вызначаюцца дасціпнасцю, камізмам створаных сітуацый, вобразнай трапнасцю характарыстык, натуральнасцю дзеяння (а ўсё гэта стала, на жаль, ужо рэдкасцю ў прадстаўнікоў так званага сатырычнага цэха). Як правіла, крытыкі і даследчыкі, аналізуючы паэзію Н. Гілевіча, мімаходзь згадваюць ягоныя гумар і сатыру. Між тым, адна з галоўных іпастасей Гілевіча-паэта праяўляецца перш за ўсё ў гумарыстычным і сатырычным плане. Мноства негатыўных тыпаў намаляваў паэт, але з асаблівай палымянасцю ён выкрываў прыстасаванцаў і рэнегатаў рознага калібру, кар'ерыстаў, двурушнікаў, падхалімаў, дэмагогаў і пустазвонаў.

У сённяшнія дні літаратурная пародыя актыўна карэлюе са зместам сатырычных мастацка-публіцыстычных жанраў, і яе часта можна ўбачыць на старонках не толькі спецыялізаваных перыядычных выданняў, такіх як “Полымя”, “Маладосць”, “ЛіМ” і інш., але і многіх рэгіянальных газет.

Наяўнасць якаснай вострай шматтэмнай пародыі - сведчанне паўнавартаснага літаратурнага працэсу, карэляцыі мастацкай творчасці і крытыкі. Па сваёй інтэртэкстуальнай зместавасці, насычанасці іранічным пафасам яна адрасавана калі не надта спрактыкаваным і дасведчаным чытачам, то чалавеку, які любіць і разумее мастацкае слова, чалавеку эрудыраванаму.

Улічваючы кан'юнктурны “густ” сучаснага чытача, парадысты нярэдка, звяртаючыся да самых далікатных матываў паэтычнага светаўспрымання, выкарыстоўваюць у другасных тэкстах брутальную лексіку, а то і брыдкаслоўе.

Не лепшую паслугу ў стварэнні высокамастацкай пародыі апошнім часам адыгрываюць і карэлятыўныя працэсы паміж аўтарамі і чытацкай аўдыторыяй. Часта парадысты свядома ідуць па шляху кан'юнктуры, патураючы патрэбам сучаснай масавай культуры.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Яніцкі, М. Малыя формы сатырычнай паэзіі ў польскамоўнай плыні новай беларускай літаратуры // Матэрыялы навуковай канферэнцыі. Сучасныя праблемы беларусістыкі. - Брэсцкі Дзяржаўны ун-т. - 2000. - С.79 - 82.

2. Смирновский, П. Теория словестности / П. Смирноский, - М.: Издание А.С. Панафидиной, - 1900. - 169 с.

3. Даніліна, І.Л. Прыметы, віды і роды камічнага як мастацкая з'ява // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитарные науки. - 2008. - №1. - С. 109 - 112.

4. Палкин, М.А. Лирика как искусство стихотворного слова / М.А. Палкин, - Минск: Вышэйш.шк., - 1986. - 270 с.

5. Эльсберг, Яков Ефимович Вопросы теории сатиры [Текст] /

Я. Эльсберг, - Москва : Советский писатель, - 1957. - 426 с.

6. Волков, И.Ф. Теория литературы: Учеб. пособие для студентов и преподавателей. - М.: Просвещение; Владос. - 1995. - 256 с.

7. Краткая литературная энциклопедия: В 9 т .[Электронны рэсурс] / - М.: Сов. Энцикл., 1962 - 1978. URL: http://feb-web.ru/feb/kle/Kle-abc/ke3/ke3-6892.htm

8. Літвінава, Ю. Сатыра і гумар у паэзіі Уладзіміра Караткевіча // Роднае слова. - 2006. - № 12. - С. 18-20.

9. Даль, В.И. Толковый словарь живого великорусского языка: В 4 т. [ Электронны рэсурс] / - Спб., 1863-1866. URL: http://slovar-dalja.ru/slovar-dalya/parodiya/24349/

10. Квятковский А.П. Поэтический словарь / Науч. ред. И. Роднянская. -М.: Сов. Энцикл., - 1966. - 376 с.

11. Толковый словарь русского языка: В 4 т. - М.: Сов. энцикл.: ОГИЗ, 1935--1940. Т. 4: С - Ящурный. / Гл. ред. Б.М. Волин, Д.Н. Ушаков; Сост. В.В. Виноградов, Г.О. Винокур, Б.А. Ларин, С.И. Ожегов, Б.В. Томашевский, Д.Н. Ушаков; Под ред. Д.Н. Ушакова. - М.: Гос. изд-во иностр. и нац. слов., 1940. - 1502 с.

12. Словарь литературоведческих терминов / Ред. С 48 сост.: Л.И. Тимофеев и С.В. Тураев. - М.: “Просвещение”, - 1974. - 509 с.

13. Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева. - М.: Советская энциклопедия, - 1987. - 752 с.

14. Краткая литературная энциклопедия: В 9 т. - М.: Сов. энцикл., 1962--1978. Том 5. Мурари - Припев. - 1968. - 976 с.

15. Юрчанка, Г. Немеладычныя мелодыі. Пародыі і эпіграмы / Г. Юрчанка, - Мн.: “Маст. літ.”, - 1974. - 160 с.

16. Юрчанка, Г. Негабляваная пегасня: Літ пародыі / Маст. К.М. Куско. - Мн.: Маст. літ., - 1989. - 254 с.

17. Губернатаў, М. Паверка. Вершы / М. Губернатараў, - Мн.: Маст. літ., - 1973. - 64 с.

18. Зэкаў, А. Дуэль : Літ.пародыі,байкі / А. Зэкаў; Маст. С.В. Макееў, Г.М. Казак. -Мн.: М.Расолька. - 1994. - 95 с.

19. Новиков, В. И. Книга о пародии / В.И. Новиков, - М.: Советский писатель, - 1989. - 540 с.

20. Борев, Ю.Б. О комическом / Ю.Б. Борев, - М.: Искусство, - 1957. - 232 с.

21. Бахтин, М.М. Творчество Франсуа Рабле и народная культура средневековья и Ренесанса. - 2-е изд. / М.М. Бахтин, - М.: Худож. Лит., - 1990. - 543 с.

22. Беларуская літаратурная спадчына: анталогія. У 2 кн. Кн. 1 / уклад. С.А. Курбанава[і інш.]. - Мінск: Беларус. навука, 2011. - 1029с.

23. Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.[ Электронны рэсурс] / URL: http://starbel.narod.ru/rymsha2.htm

24. Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.[ Электронны рэсурс] / URL: http://starbel.narod.ru/rymsza_volskum.htm

25. Пераклады беларускіх вершаў. [ Электронны рэсурс] / URL: http://peraklady.ru/vershy/kharon

26. Ігнат Легатовіч. Эпіграмы // Роднае слова. - 1996. - № 8. - С. 7-14

27. Янка Купала. Паэтычная старонка. Вершы. [ Электронны рэсурс] / URL : http://www.yankakupala.ru/category/vershy

28. Арочка, М. Паэзія сатырычнага складу // М. Арочка, Полымя. - 1969. - №5. - с. 209 - 217.

29. Бураўкін, Г. Конь незцугляны. Вершы, песні, жарты. // Г. Бураўкін. - Мінск. - 1996. - 31 с.

30. Багрова, Д. Беларуская сатырычная літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны // Полымя. - 1956. - № 9. - С.128 - 137

31. Раздавім фашысцкую гадзіну. 1941-1944 гг. № 2-16, 25, 32, 56-79, 115, 132 [ Электронны рэсурс] / URL: http://www.prlib.ru/Lib/Pages/asearch.aspx?aschquery=%3Cquery%20version=%271.0%27%3E%3Cparam%20name=%27PBLSHR%27%20oper=%27=%27%20logic=%27AND%27%3E%D0%B2%D1%8B%D0%B4%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D0%B5%20%D0%A6%D0%9A%20%D0%9A%D0%9F%28%D0%B1%29%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81i%3C/param%3E%3C/query%3E

32. Колас, Я. Рыбакова хата : паэма / Якуб Колас. - Мінск: Дзяржаўнае вучэбна-педагагічнае выдавецтва Міністэрства асветы БССР, - 1957. - 243 с.

33. Партызанская дубінка. 1941 - 1942 гг. №№ 1 - 12. [ Электронны рэсурс] / URL: http://www.prlib.ru/Lib/pages/asearch.aspx?aschquery=%3C%3fxml+version%3d%221.0%22+encoding%3d%22utf16%22%3f%3E%3Cquery+version%3d%221.0%22%3E%3Cparam+name%3d%22TTL%22+oper%3d%22~%22+logic%3d%22and%22%3E%D0%BF%D0%B0%D1%80%D1%82%D1%8B%D0%B7%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F+%D0%B4%D1%83%D0%B1%D1%96%D0%BD%D0%BA%D0%B0%3C%2fparam%3E%3C%2fquery%3E

34. Наркевіч, А. Зайздросны талент пераймальніка (літаратурная пародыя як жанр мастацкай творчасці) // ЛіМ. - 1996. - 7 чэрвеня. - № 23. - С.6-7.

35. Юрчанка, Г. Парнаскія ўхабы: Пародыі, Эпіграмы. // Г. Юрчанка. - Мн.: Маст. літ., 1979. - 128с.

36. Стасевіч, Я. Хто ты, Вядзьмак-Лысагорскі? / Я. Стасевіч. - Мінск: Беларус. Кнігазбор. - 2004. - 72 с.

37. Гілевіч, Н. Кантора: Сатыра і гумар. // Н. Гілевіч. - Мн.: Маст. Літ. - 1989. - 166 с.

38. Ніл Гілевіч. Паэтычная старонка. Вершы. [ Электронны рэсурс] / URL: http://gilevich.ru/vershy

39. Вашко, П. Аповед пра Сатыру, альбо адкуль да нас прыйшла сатыра // П. Вашко, Роднае слова. - 1996. - № 3. - С. 43.

40. Зянько, А.І. Сатырычны аркан на злабадзённыя праблемы свайго часу. Дакастрычніцкія апавяданні Якуба Коласа // Бел. литература и мировой литературный процесс. - Полоцк. - 2007. - С. 166.

41. Падстаўленка, В. Крывое люстэрка трагедыі: тэндэнцыі развіцця беларускай сатырычнай прозы ў 1920-1930-х гадах // В. Падстаўленка, Роднае слова. - 2005. - № 2, - С. 10-12.

42. Яніцкі, М.І. Сатырычныя творы новай беларускай літаратуры ў сістэме родаў і відаў // М.І. Яніцкі. - Брэст, БрДУ. - 2005. - С. 93-97.

43. Ткачова П. Сатыра і гумар у сістэме родаў, жанраў, відаў літаратуры // Роднае слова. - 1998. - №7. - с. 23-28.

44. Фролов В. Очистительное пламя сатиры: Советская сатирическая комедия: заметки и размышления о жанре // Неман. - 1977. - № 6. - С. 166 - 179.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Вызначэнне месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Дыферэнцыяцыя поглядаў даследчыкаў на сатырычны род. Пародыя, эпіграма, працэс станаўлення і развіцця жанру пародыі ў беларускай літаратуры ХХ ст. Парадыйная спадчына Г. Юрчанкі.

    курсовая работа [49,0 K], добавлен 05.03.2010

  • Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.

    реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Паняцце літаратуры. Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе. Мастацкія магчымасці слова. "Нярэчыўнасць" вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай сям’і і ў сучасным тэхнізаваным свеце.

    реферат [30,6 K], добавлен 25.02.2011

  • Літаратурная творчасць Янка Маўр. Напісання прыгодніцкага рамана "Амок", першага ў беларускай літаратуры. Ідэйна-эстэтычнае рэчышча маўраўскай прозы. Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці, мастацкая навізна. Пасляваенны перыяд у творчасцs пісьменніка.

    реферат [31,1 K], добавлен 24.02.2011

  • Вывучэнне біяграфіі Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч (Цёткі) - пачынальнікаў навейшай беларускай літаратуры. Псеўданімы, якімі яна карысталася ў сваёй творчасці. Літаратурная спадчына Цёткі (паэзія, проза, публіцыстыка), яе значэнне ў беларускай літаратуры.

    реферат [39,3 K], добавлен 26.03.2013

  • Асновы сатыры як жанру. Черты падабенства і адрозненні гумару і сатыры ў мастацкай літаратуры. Уплыў сатырычнага творчасці М.В. Гогаля на сатыру М.А. Булгакова. Гоголевские "карані" ў творчасці Булгакава. Гогаль як узор для творчага пераймання Булгакова.

    дипломная работа [81,6 K], добавлен 27.04.2012

  • Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.

    реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Змітрок Бядуля як прадстаўніккагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. Кароткі нарыс яго жыцця і творчасці, агульная характреистимка і аналіз твораў, іх праблематыка. Імпрэсіянізм як галоўная якасць лірыкі.

    курсовая работа [56,9 K], добавлен 25.03.2013

  • Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.

    курсовая работа [65,2 K], добавлен 23.02.2011

  • Напрамкі і стылі ў еўрапейскай і сусветнай мастацкай культуры і літаратуры XVI-ХХ ст.: Барока, класіцызм, сениментализм, рамантызм. Агульнае паняцце пра сацыялістычным рэалізме, развіццё сусветнай і беларускай літаратуры, сучасныя думкі і погляды.

    курсовая работа [57,7 K], добавлен 25.02.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.