Літаратура старажытнай Русі
Перакладная літаратура у старажытную пару ў адрозненне ад новага часу: Біблія, апокрыфы, жыціі, патрыстыка, гістарычная проза, перакладная белетрыстыка. Арыгінальная літаратура: жыціі, аратарская проза, летапісы, хаджэнні, "Слова пра паход Ігаравы".
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 24.02.2011 |
Размер файла | 71,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
У цэнтры твора - апісанне пахода князя Ігара на полаўцаў. Паэт услаўляе гераізм і рыцарскую доблесць старажытнарускіх воінаў. Апяваючы галоўнага героя як храбрага і мужнага воіна, для якога вышэй за ўсё рыцарскі гонар і слава, аўтар «Слова» адначасова дакарае яго за паспешлівасць і самаўпэўненасць, за тое, што ён выступіў у паход, не параіўшыся з іншымі, больш моцнымі князямі, і без іх вайсковай падтрымкі. Паэтычная аповесць пра паход на полаўцаў удзельнага рускага князя перарастае ў пранікнёнае і ўсхваляванае слова пра Радзіму, пра лёс усёй Рускай зямлі, у якім глыбока выявіўся сапраўдны грамадзянскі патрыятызм аўтара, яго шырокі гістарычны кругагляд, дзяржаўная і народная мудрасць. Прычыны няўдачы паходу Ігара аўтар бачыць у агульных сацыяльна-палітычных абставінах, якія склаліся на ўсходнеславянскіх землях у той час, калі «князи сами на себе крамолу коваху». Ён асуджае аднаго з галоўных пачынальнікаў мясцовага сепаратызму, саюзніка полаўцаў чарнігаўскага князя Алега (другая палова XI ст.), пры якім «сеяшется и растяшеть усобицами, погибашеть жизнь Даждьбожа внука, въ княжих крамолах веци человеком скратишась».
Горача перажываючы за будучыню роднай зямлі, спакутаванай няспыннымі міжусобіцамі і крывавымі, разбуральнымі набегамі знешніх ворагаў, аўтар звяртаецца да ўсіх рускіх князёў з палкім заклікам спыніць звады і сваркі: «Ярославли и вся внуце Всеславли! Уже понизите стязи свои, вонзите свои мечи вережени, уже бо выскочисте из дедней славе. Вы бо своими крамолами начясте наводити поганыя на землю Рускую.!» У гэтым асуджэнні міжусобіц, у гэтым закліку да яднання - асноўная ідэя «Слова пра паход Ігаравы», у якім выявіліся погляды перадавых колаў старажытнарускага грамадства, імкненні ўсяго народа.
Твор вылучаецца незвычайным багаццем і першароднай свежасцю мастацкіх малюнкаў, фарбаў, вобразаў, паэтычнай мовы, здзіўляючай ёмістасцю зместу. У ім жыве ўся Русь, якая фактычна з'яўляецца галоўным героем паэмы. У «Слове» гарманічна злучаны ў адзінае цэлае яе мінулае і сучаснае, прырода і людзі, рэальна-гістарычнае і мастацкае, кніжна-літаратурнае і вусна-паэтычнае, хрысціянскае і язычніцкае. Аўтар стварыў яркія, запамінальныя вобразы старажытнарускіх князёў. Тут і родны брат Ігара «яр тур» Усевалад, які на ратным полі засыпае ворага стрэламі, грыміць «о шеломы мечи харалужными», і ўсемагутны Яраслаў Асмамысл Галіцкі, які «подпер горы угорскыи своими железными плъки, заступив королеви путь, затворив Дунаю ворота, меча бремены чрез облаки», і князь суздальскі Усевалад, які можа «Волгу веслы раскропити, а Дон шеломы выльяти», і іншыя князі. З асаблівай сімпатыяй і павагай пададзены ў паэме вялікі князь кіеўскі Святаслаў, умудроны вопытам і сівізною валадар, які, паводле аўтара, няспынна клапаціўся пра інтарэсы ўсёй Рускай зямлі. Невядомы аўтар XII ст. стварыў таксама надзвычай прывабны, вельмі паэтычны вобраз рускай жанчыны. У славутым плачы Яраслаўны з вялікай мастацкай сілаю, са здзіўляючай цеплынёю і праўдзівасцю перададзены яе глыбокія перажыванні і пачуцці,
Здзіўляе шырокі кругагляд аўтара «Слова пра паход Ігаравы», яго высокая грамадзянска-патрыятычная пазіцыя, якая грунтавалася на агульнанародных і агульнарускіх інтарэсах, яго панарамнае і стэрэаскапічнае бачанне ўсёй Русі, усіх яе зямель і княстваў, яе гісторыі ў масавай і прасторавай перспектыве. У шэрагу найлепшых - старонкі, прысвечаныя Полацкай зямлі, Полацку, яго ваяўнічым князям, якія былі актыўнымі ўдзельнікамі складанага ўнутрыпалітычнага жыцця Старажытнай Русі. Паэт згадвае полацкага князя Ізяслава Васількавіча, які «позвони своими острыми мечи о шеломы литовския, притрепа славу деду своему Всеславу, а сам под грълеными щиты на кроваве траве притрепан литовскыми мечи». Асаблівае месца займае ў паэме вобраз нястомнага і непакорлівага Усяслава, полацкага князя (XI ст.), які ўсё сваё доўгае і бурлівае жыццё аддаў настойлівай барацьбе за ўмацаванне палітычнай магутнасці і незалежнасці Полацкага княства. Ён акружаны ў «Слове» таямнічым арэолам князя-чараўніка і паказаны як смелы, умелы, імклівы і таленавіты палкаводзец, герой незвычайных прыгод. Мудрым і дзейным паказаны Усяслаў Чарадзей на вялікакняжацкім троне ў сталіцы Кіеўскай дзяржавы, на які ён быў узведзены воляю народа. Бы эпічны казачны герой, ён надзелены незвычайнымі, чарадзейнымі здольнасцямі: можа ператварацца ў ваўка, нечакана знікаць і з'яўляцца ў самых розных месцах неабсяжнай Русі. З усіх герояў паэмы ён найбольш складаны і загадкавы. Усяслаў - вешчы, усемагутны і адначасова няшчасны, непрыкаяны князь. Аўтар асуджае сучасных яму полацкіх князёў, але з вялікай сімпатыяй і са спачуваннем ставіцца да Усяслава Полацкага і падае яго вобраз у духу вусна-паэтычных традыцый, як легендарнага, авеянага ўсенароднай славай героя. Вобраз яго ў «Слове» нясе вялікую ідэйна-мастацкую нагрузку, дапамагае глыбей асэнсаваць мінулае і сучаснае Русі, лепш зразумець аўтарскую ідэю.
Мастацкая сістэма паэмы звязана з фальклорам, з народнымі язычніцкімі ўяўленнямі. Яна насычана народнай сімволікай, вобразамі славянскай міфалогіі. Адметная асаблівасць аўтарскага светабачання - анімістычнае ўспрыняцце прыроды. Прырода ў «Слове» адухоўлена, персаніфікавана, яна як бы жыве з людзьмі агульным жыццём, суперажывае і саўдзельнічае ў іх справах, дапамагае, перасцерагае альбо перашкаджае героям. Паэтычныя вобразы «Слова» вылучаюцца багаццем асацыяцый, свежасцю і самабытнасцю. Яны грунтуюцца на тонкіх назіраннях над жыццём прыроды, працоўнай практыкай чалавека, воінскім побытам і сёння здзіўляюць нас сваёй дакладнасцю, трапнасцю і мастацкай смеласцю. Напрыклад, бітву паэт параўноўвае з сяўбою, жнівом, малацьбой і пірам. Усё гэта пераканаўча сведчыць пра глыбока народныя вытокі вобразнай сістэмы гэтай гераічнай песні.
«Слова пра паход Ігаравы» - сапраўды «залатое слова» старажытнарускай паэзіі, найкаштоўнейшы помнік культуры ўсходнеславянскіх народаў. Напоўненае сардэчнай трывогай за лёс роднай зямлі, глыбока патрыятычнае па духу, непаўторнае паводле жанравай формы, выключнае сваім багаццем і першароднай свежасцю вобразаў, пластычнасцю і музычнасцю паэтычнай мовы, яно з'яўляецца творам неўміручага ідэйна-эстэтычнага значэння. Створанае восемсот гадоў таму назад геніяльным майстрам мастацкага слова, яно і сёння жыве, хвалюе і захапляе нас.
Паэма перакладзена на шматлікія мовы народаў свету. Найбольш яна перакладалася на рускую і ўкраінскую мовы. Першым у беларускай літаратуры звярнуўся да «Слова пра паход Ігаравы» Максім Багдановіч, які ў 1910 г. пераклаў урывак пра полацкага князя Ізяслава. Поўныя пераклады паэмы на сучасную беларускую мову ўпершыню зрабілі Янка Купала (празаічны ў 1919 г., вершаваны ў 1921 г.) і Максім Гарэцкі (1922). Іх пераклады - яркая з'ява ў гісторыі перакладчыцкай справы на Беларусі. Яны выкананы ў лепшых скарынаўскіх традыцыях, па-майстэрску перадаюць не толькі змест, але і дух арыгінала. Таленавіты і дакладны пераклад гэтага твора на беларускую мову зрабіў у 1984 г. Рыгор Барадулін.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Анталогія даўняй беларускай літаратуры: XI - першая палова XVIII ст. / Уклад. С.Л. Гаранін, В.А. Чамярыцкі. Мн., 2003.
2. Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд / Пад рэд. М.А. Лазарука і А.А. Семяновіча. Мн., 1985; 4-е выд., 1998.
3. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ-ХІХ стагоддзяў: У 2 т. Т. 1. Даўняя літаратура: ХІ - першая палова ХVІІІ стагоддзя. Мн., 2006.
4. Лойка А.А. Старабеларуская літаратура / Лойка А.А. - Мн., 2001.
5. Старабеларуская літаратура XI-XVIII стст. Хрэстаматыя / Уклад., прадм. Г. Тварановіч. Беласток, 2004.
6. Старажытная беларуская літаратура - Мн., 1990.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Царкоўна-рэлігійная літаратура у ліку першых старабеларускіх перакладаў твораў. Апокрыф "Пра дванаццаць пакут", павучальныя гісторыі жыцця хрысціянскіх герояў, прызнаных царквою святымі за падзвіжніцтва ў імя хрысціянскай веры. Свецкая літаратура.
реферат [27,3 K], добавлен 25.02.2011Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры. Паэзія, творчасць Андрэя Рымшы. Жанравыя формы і мастацка-стылістычныя прыёмы беларускай літаратуры. Панегірычныя (усхваляльныя) і рэлігійныя (рэлігійна-медытатыўныя) паэзія. Проза: парадыйна-сатырычныя творы.
реферат [34,3 K], добавлен 25.02.2011Асаблівасці станаўлення і асноўныя прыкметы ўласнабеларускай старажытнай літаратуры на пачатковым этапе яе развіцця. Летапіс як найбольш значный жанр беларускай літаратуры XV — пачатку XVI ст. Арыгінапьны твори жанра царкоўна-рэлігійнага пісьменства.
курсовая работа [44,0 K], добавлен 24.02.2011Грамадска-палітычнае жыццё Рэчы Паспалітай пачатку XVII ст. Цяга да "алітаратурвання" пісьменства: перапіска аршанскага старасты Кміты-Чарнабыльскага з членамі каралеўскай рады Вялікага княства Літоўскага. Летапісец як яркая творчая індывідуальнасць.
реферат [41,3 K], добавлен 23.02.2011Антычная літаратура (літаратура Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма) - першая з еўрапейскіх літаратур. Гамераўскія матывы ў літаратурнай спадчыне генія паэта Якуба Коласа. Пытанне прызначэння чалавека на Зямлі ў творчасці Якуба Коласа і Вергілія.
курсовая работа [103,7 K], добавлен 19.01.2016Паняцце літаратуры. Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе. Мастацкія магчымасці слова. "Нярэчыўнасць" вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай сям’і і ў сучасным тэхнізаваным свеце.
реферат [30,6 K], добавлен 25.02.2011З'яўленне барока як вядучага мастацкага кірунку шматмоўны літаратуры Беларусі, які злучыў у сабе рэнесансную і сярэднявечную традыцыі. Характарыстыка стылю: шматзначнасць, метафарычнасць, кантрастнасць і парадаксальнасць. Творчасць Сімяона Полацкі.
курсовая работа [58,3 K], добавлен 25.02.2011Агульная характарыстыка літаратуры другой паловы XVI ст. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Жыццёвы шлях славутага асветніка, чалавека універсальных ведаў і унікальнага філосафа і прапаведніка, таленавітага пісьменніка і перакладчыка Сымона Будны.
реферат [35,1 K], добавлен 22.02.2011Беларуская літаратура - адна з найважнейшых галін мастацкай культуры беларускага народа. Феномен выдатных помнікаў культурна-гістарычнай спадчыны мінулага. Крыж Ефрасiннi Полацкай. Кірыла Тураўскі - пісьменнік, царкоўны дзеяч, багаслоў. Клімент Смаляціч.
реферат [40,8 K], добавлен 13.01.2011Кузьма Чорны - знакавая постаць для беларускага прыгожага пісьменства. Наватарскi характар творчасцi К. Чорнага. Маштабнасць мастацкай задумы пісьменніка. К. Чорны і літаратура "плыні свядомасці". Творы К. Гамсуна і К. Чорнага: падабенства творчасці.
реферат [37,8 K], добавлен 23.03.2011